Філасофія як навука

Філасофія ў сістэме культуры. Філасофскія праблемы быцця. Чалавек як фундаментальная праблема філасофіі. Метады філасофскага даследавання. Абгрунтаванне субардынацыі душы і цела, веры і розуму, дабра і зла, боскага закона і свабоднай волі чалавека.

Рубрика Философия
Вид курс лекций
Язык белорусский
Дата добавления 06.11.2013
Размер файла 190,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Са структуры маралі вынікаюць і яе функцыі. Адной з найбольш значных з'яўляецца гуманізуючая функцыя, якая выяўляе здольнасць маралі надаваць адносінам паміж людзьмі чалавечнасць, рабіць годнымі нашы ўчынкі. Рэгулятыўная функцыя адлюстроўвае ролю маралі ў каардынацыі ўчынкаў, рэгуляванні паводзін. Каштоўнасна-арыенціровачная функцыя праяўляецца ў тым, што мараль прапануе чалавеку сістэму каштоўнасцей, якія надаюць жыццю сэнс і значэнне і вызначаюць адносіны чалавека да свету, іншых людзей і самога сябе. Пазнавальная функцыя маралі заключаецца ў спасціжэнні сэнсу з'яў навакольнага свету, у пазнанні мэтаў і каштоўнасцей чалавечага жыцця. З гэтым цесна звязана фукцыя выхавання. Некаторыя даследчыкі выдзяляюць таксама імператыўную, прагнастычную і камунікатыўную функцыі.

Такім чынам, мараль - гэта сукупнасць норм, прынцыпаў і ідэалаў, якія рэгулююць адносіны паміж людзьмі з пазіцый дабра і зла. Гэтыя нормы фарміруюцца гістарычна і залежаць ад асаблівасцей будовы грамадства і ўзроўню яго развіцця. Яны ахопліваюць усе бакі жыцця грамадства, гуманізуюць чалавечыя адносіны і з'яўляюцца абавязковымі для выканання паводле грамадскай думкі, звычаяў і традыцый і рэалізуюцца ў працэсе маральнага выбару асобы.

У працэсе практычнага пераўтварэння свету чалавек не толькі задавальняе свае жыццёвыя патрэбнасці, але і заўважае сіметрыю, уладкаванасць, гарманічнасць свету і яго элементаў. Пачуцці, якія ўзнікаюць у чалавека ў працэсе ўспрыняцця і перажывання гармоніі і суладдзя свету, называюцца эстэтычнымі пачуццямі. У гэтых пачуццях зафіксавана не прагматычная карыснасць прадмета, а яго здольнасць нараджаць задавальненне, асалоду, спецыфічнае здавальненне. Гэтыя пачуцці - адметнасць эстэтычных адносін да свету. Эстэтычнымі называюцца такія адносіны, якія пазбаўлены ўтылітарна-прагматычнага характару і нараджаюць мастацкія вобразы, што маюць для чалавека самастойную каштоўнасць.

Вышэйшай формай эстэтычнай дзейнасці з'яўляецца мастацтва. Паняцце мастацтва ўжываецца ў шырокім і вузкім значэнні. У шырокім значэнні мастацтва азначае вышэйшы ўзровень майстэрства незалежна ад сферы яго праяўлення. У вузкім значэнні пад мастацтвам разумеюць спецыфічную форму духоўнай дзейнасці, у працэсе якой ствараюцца эстэтычныя каштоўнасці. Мастацтва як феномен культуры дзеліцца на шэраг відаў, якія характарызуюцца спецыфічнай мовай, уласнай знакавай сістэмай, адметнымі сродкамі выяўлення. Мастацкая дзейнасць з'яўляецца ўмовай узнікнення і асновай існавання мастацкай культуры. Яе існаванне абумоўлена двума фактарамі. З аднаго боку, мастацтва існуе ў межах арганізацыйных структур, якія забяспечваюць тварэнне, функцыянаванне і трансляцыю эстэтычных каштоўнасцей. Гэта адукацыйныя і выдавецкія ўстановы, навукова-даследчыя арганізацыі, музеі, сродкі масавай камунікацыі. З другога боку, мастацтва немагчыма без творчай эстэтычнай дзейнасці і па-за ёю. Гэта выяўленчыя сродкі, мастацкія тэхналогіі, стылі, асаблівасці адносін паміж творамі мастацтва і рэцыпіентамі.

Асаблівасцю мастацкай культуры з'яўляецца яе пачуццёва-вобразны характар. Мастацтва адлюстроўвае свет не ў сухіх і абстрактных паняццях, як навука, а ў жывых, канкрэтных, прывабных мастацкіх вобразах. Пры гэтым мастацтва не капіруе свет, а творча пераасэнсоўвае яго, стварае сваю ўласную рэчаіснасць, у якой аб'ектыўныя ўласцівасці прадметаў арганічна спалучаюцца з перажываннямі чалавека-творцы. У мастацкім вобразе прадмет адлюстраваны не такім, якім ён ёсць, а такім, якім яго бачыць, ці хоча бачыць чалавек. Дзякуючы гэтаму ў мастацтве нават звычайныя прадметы набываюць эстэтычную значнасць, здольнасць выклікаць у нас эстэтычныя пачуцці.

Мастацтва праз эстэтычнае ўздзеянне ўключае людзей у актыўнае грамадскае жыццё, фарміруе імкненне змяніць гэтае жыццё ў адпаведнасці з эстэтычнымі і маральнымі ідэаламі. Яно фарміруе эстэтычны густ і развівае эстэтычныя здольнасці чалавека, узвышае яго, выступае сродкам зносін паміж людзьмі. Мова мастацтва, наднацыянальная па самой сваёй сутнасці, дапамагае пераадолець моўныя, нацыянальныя адрозненні, збліжае людзей, узбагачае іх зносіны.

Такім чынам, мастацкая культура з'яўляецца вынікам эстэтычнай дзейнасці, у аснове якой ляжыць свабодная творчасць і развітая эстэтычная свядомасць. Эстэтычная дзейнасць - гэта пазбаўленая прагматызма і спажывальніцтва дзейнасць паводле законаў прыгажосці. Вышэйшай праявай гэтай дзейнасці з'яўляецца мастацтва як адлюстраванне прыроднага і сацыяльнага свету ў мастацкіх вобразах. Функцыі, якія выконвае мастацтва, робяць яго надзвычай важным элементам культуры, які спрыяе гуманізацыі і эстэтызацыі міжчалавечых адносін.

Важнае месца ў духоўнай культуры чалавецтва належыць рэлігіі. Рэлігія - гэта светапогляд і адпаведны яму тып паводзін, заснаваны на веры ў існаванне звышнатуральных сіл. Структурна рэлігія складаецца з трох асноўных узаемазвязаных элементаў: рэлігійнай свядомасці, рэлігійнага культа і рэлігійнай арганізацыі. Злучаюцца гэтыя элементы ў адзінае цэлае верай - асновай любой рэлігіі. Сутнасць рэлігійнай свядомасці праяўляецца ў імкненні дзяліць свет на прыродны і звышнатуральны, супрацьпастаўляць іх адзін аднаму. Гэтая свядомасць пераканана ў перавазе звышнатуральнага над прыродным і магчымасці ўстанаўлення сувязі паміж імі на падставе веры і культавых дзеянняў.

Рэлігія выконвае шэраг значных як для вернікаў, так і для ўсяго грамадства функцый. Важнейшымі сярод іх з'яўляюцца светаўяўленчая, кампенсаторная, камунікатыўная, рэгулятыўная, культуратрансляцыйная. Рэлігія прапануе людзям сістэму поглядаў на будову свету і месца ў ім чалавека, вызначае формы і спосабы адносін да свету, іншых людзей і свамога сябе і забяспечвае арыентацыю ў свеце, выбар жыццёвага шляху. Рэлігія даазваляе кампенсаваць недахопы рэчаіснасці, пераадолець уласную слабасць. Яна аб'ядноўвае людзей, забяспечвае іх зносіны паміж сабой і з Богам, прадпісвае нормы і правілы паводзін. Нарэшце, рэлігія назапашвае, зберагае і перадае ад аднаго пакалення да другога культурныя каштоўнасці. Яна дае чалавеку надзею, напаўняе яго ўпэўненасцю, стымулюе імкненне да маральнай чысціні. Назапашаны рэлігіяй духоўны патэнцыял спрыяе гуманізацыі грамадства.

Такім чынам, рэлігія выступае арганічным элементам духоўнай культуры, заснаваным на фантазіі і інтуіцыі. Яна таму не можа характарызавацца ў катэгорыях ісціны і ілжы, а яе ацэнка магчыма толькі з пункту гледжання той ролі, якую рэлігія выконвае ў жыцці асобнага чалавека і грамадства. Дастаткова таго, што ў веры людзі знаходзяць суцяшэнне і надзею, вера дае ім свае адказы на пакутлівыя пытанні аб сэнсе жыцця, смерці і бессмяротнасці.

Зробім высновы са сказанага:

1) культура з'яўляецца вынікам дзейнасці чалавека і спосабам выяўлення яго творча-актыўнай канструктыўнай прыроды, паказчыкам чалавечнасці чалавека і крытэрыем яго свабоды;

2) пад культурай разумеюць складаную сістэму гістарычна зменлівых праграм дзейнасці людзей, іх зносін і паводзін, заснаваных на сацыяльнай інфармацыі. Гэтыя праграмы забяспечваюць адпаведныя гістарычным умовам спосабы рэгуляцыі, захавання, аднаўлення і развіцця як грамадства, так і асобнага чалавека;

3) у залежнасці ад спосабаў вытворчасці культурных каштоўнасцей і спецыфікі патрэбнасцей, якія яны задавальняюць, выдзяляюць культуру матэрыяльную і духоўную. Гэтыя каштоўнасці ўтвараюць сферы культурыі, якія з'яўляюцца асновай тыпаў культур: дамінуючай, элітарнай, народнай, масавай і субкультуры;

4) асноўнымі фармамі культуратворчасці з'яўляюцца мараль, мастацтва і рэлігія.

Слоўнік асноўных тэрмінаў па другому раздзелу

Аб'ект - існуючы па-за свядомасцю і незалежна ад яе знешні свет, які з'яўляецца прадметам пазнання альбо практычнага ўздзеяння суб'екта.

Аб'ектыўная ісціна - незалежны ад волі і жаданняў суб'екта змест чалавечых ведаў.

Абсалютная ісціна - поўныя, вычарпальныя, непадлеглыя абвяржэнню веды аб прадмеце.

Абстракцыя - лагічная працэдура мысленнага адцягнення ад шэрагу прыкмет прадмета з адначасовым выдзяленнем іншых яго прыкмет.

Адлюстраванне - усеагульная ўласцівасць матэрыі як здольнасць адной матэрыяльнай сістэмы ў працэсе ўзаемадзеяння аднаўляць унутры сябе пэўныя асаблівсці другой сістэмы; фундаментальная перадумова свядомасці.

Адносная ісціна - веды, залежныя ад умоў, якія абмяжоўваюць іх дакладасць і паўнату.

Адчуванне (ощущение) - здольнасць псіхікі фіксаваць асобныя прыкметы прадмета, пачуццёвы вобраз асобных бакоў і прыкмет прадмета, які ўзнікае ў працэсе непасрэднага ўздзеяння яго на органы пачуццяў.

Аксіяматычны метад - спосаб пабудовы навуковай тэорыі шляхам фармулёўкі сістэмы аксіём (пастулатаў) і правіл вывядзення, з дапамогай якіх дэдуктыўна выводзяцца тэарэмы (палажэнні) тэорыі.

Анталогія - раздзел філасофіі, які вывучае фундаментальныя прынцыпы быцця як цэласнасці.

Антрапасацыягенез - гісторыка-эвалюцыйны працэс узнікнення і фарміравання чалавека і грамадства.

Атрыбут - неад'емная, істотная, неабходная ўласцівасць аб'екта, без якой ён не можа ні існаваць, ні мысліцца.

Базіс - у марксісцкай філасофіі элемент сацыяльна-эканамічнай фармацыі, гістарычна пэўная сукупнасць вытворчых адносін, залежная ад узроўню развіцця і характару прадукцыйных сіл, на якой узнікае і развіваецца адпаведная палітычная надбудова.

Быццё - фундаментальная філасофская катэгорыя для абазначэння ўсяго існуючага ў яго ўзаемасувязі і цэласнасці.

Выснаванне (умозаключение) - форма мыслення, у якой на падставе некалькіх суджэнняў, што называюцца пасылкамі, робіцца выснова (новае суджэнне), якая змяшчае новыя веды.

Вытворчыя адносіны - адносіны, якія ўзнікаюць паміж людзьмі ў працэсе вытворчасці, абмену, размеркавання і спажывання матэрыяльных каштоўнасцей.

Гілазаізм - філасофскае вучэнне аб усеагульнай універсальнай адушаўлёнасці матэрыі.

Гіпатэтыка-дэдуктыўны метад - метад пабудовы навуковай тэорыі шляхам фармулёўкі адной альбо некалькіх гіпотэз, з якіх паводле ўстаноўленых правіл выводзяцца прыватныя гіпотэзы, што патрабуюць вопытнай праверкі.

Грамадскае быццё - сукупнасць матэрыяльных умоў існавання людзей.

Грамадская свядомасць - сукупнасць уяўленняў, поглядаў, тэорый і ідэй, у якіх адлюстраваны ўмовы існавання чалавека і грамадства.

Грамадства - адасобленая ад прыроды, але цесна звязаная з ёю частка матэрыяльнага свету, якая ўяўляе сабой гістарычна зменлівую сістэму адносін, сувязей і форм арганізацыі людзей, што ўзнікае ў працэсе іх жыццядзейнасці.

Дзейнасць - спецыфічна чалавечая форма актыўных адносін да навакольнага свету з мэтай яго змянення і пераўтварэння.

Дзяржава - асноўны інстытут палітычнай сістэмы, які ажыццяўляе кіраванне дзяржавай, а таксама ахову яго эканамічнай і сацыяльнай структуры.

Дэдукцыя - метад навуковага пазнання, у якім адбываецца пераход ад агульных паняццяў да асобных фактаў і адзінкавых з'яў.

Закон - сукупнасць неабходных, істотных, устойлівых сувязей паміж рэчамі, з'явамі і працэсамі.

З'ява - знешняе праяўленне сутнасці, зменлівыя, пачуццёва ўспрымальныя бакі прадметаў і працэсаў.

Індукцыя - метад пазнання, у якім думка рухаецца ад канкрэтных адзінкавых фактаў да агульнага вываду.

Індывід - паняцце, якое азначае ўсялякага асобна ўзятага прадстаўніка чалавечага роду.

Інтэнцыя - намер, мэта, скіраванасць свядомасці на які-небудзь прадмет.

Існасць (сущность) - адзінства глыбінных сувязей, адносін і законаў, якія вызначаюць асноўныя рысы і тэндэнцыі развіцця тых альбо іншых сістэм.

Ісціна - веды, аб'ектыўны змест якіх супадае з уласцівасцямі прадметаў знешняга свету.

Каштоўнасць - усё, што здольна задавальняць разнастайныя патрэбнасці людзей і выражаецца ў маральных прынцыпах, ідэалах і мэтах.

Каэвалюцыя - збліжэнне дзвюх узаемазвязаных эвалюцыянуючых сістэм такім чынам, што змены ў адной з іх інспіруюць змены ў другой і пры гэтым не вядуць да непажаданых, а тым больш непрыймальных для першай сістэмы наступстваў; супольнае, узаемаўзгодненае развіццё чалавека і прыроды.

Класы вялікія групы людзей, якія адрозніваюцца па іх месцы ў сістэме эканамічных адносін, найперш - па іх адносінах да сродкаў вытворчасці.

Матэрыя - аб'ектыўная рэальнасць, якая існуе па-за межамі свядомасці і незалежна ад яе, бясконцае мноства аб'ектыўна існуючых прадметаў, з'яў і працэсаў, узятых разам.

Метад - сукупнасць сродкаў, прыёмаў і аперацый практычнага і тэарэтычнага засваення свету.

Надбудова - у марксісцкай філасофіі - элемент сацыяльна-эканамічнай фармацыі, сукупнасць духоўных адносін, тэорый і ідэй, а таксама арганізацый і ўстаноў, якія ажыццяўляюць кіраванне грмадствам.

Ноасфера - сфера ўзаемадзеяння грамадства і прыроды, у межах якой разумовая дзейнасць чалавека становіцца вырашальным фактарам развіцця.

Пазнанне- сацыяльна-гістарычны працэс творчай дзейнасці, скіраваны на вытворчасць ведаў і фармулёўку матываў і мэтаў дзейнасці.

Паняцце - форма думкі, у якой у абагульненай форме адлюстраваны істотныя прыкметы прадметаў.

Прадукцыйныя сілы - адзінства сродкаў вытворчасці і людзей, якія з іх дапамогай ажыццяўляюць пераўтварэнне навакольнага асяроддзя ў працэсе грамадскай вытворчасці.

Прастора - форма быцця матэрыі, якая характарызуе працягласць, структурнасць і ўзаемную арыентацыю матэрыяльных сістэм.

Развага (рассудок) - узровень свядомасці, на якім праяўляецца здольнасць аперыраваць паняццямі, правільна кваліфікаваць факты і сістэматызаваць веды.

Розум - узровень свядомасці, на якім праяўляецца здольнасць сінтэзавання вынікаў пазнання і стварэння новых ідэй.

Рух - усялякае змяненне матэрыяльных і сацыяльных аб'ектаў; спосаб існавання матэрыі, яе атрыбут.

Сацыяльая сістэма - складанаарганізавая цэласнасць індывідаў, сацыяльных груп і супольнасцей, аб'яданых разнастайнымі сувязямі і ўзаемаадносінамі.

Свабода - гарантаваная законам і абароненая дзяржавай здольнасць чалавека дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі мэтамі і інтарэсамі на падставе пазнання аб'ектыўнай неабходнасці.

Светапогляд - складаная сістэма шырока абагульненых ведаў аб будове свету, а таксама аксіялагічных установак і праксеалагічных схем, якія забяспечваюць свядомую арыентацыю чалавека ў свеце і выбар ім жыццёвага шляху.

Страта - група людзей, аб'яднаных пэўнай сацыяльнай адзнакай (напр., маёмаснай, прафесійнай, адукацыйнай і да т.п.).

Структура - сукупнасць устойлівых сувязей аб'екта, якая забяспечвае яго адзінства і цэласнасць.

Сутнасць - унутраны змест прадмета, які выражаецца ў адзінстве ўсіх разнастайных форм яго быцця.

Суджэнне - форма думкі, у якой што-небудзь сцвярджаецца альбо адмаўляецца адносна якога-небудзь прадмета.

Універсум - паняцце для абазначэння прыроды як аб'екта навуковага і філасофскага пазнання.

Успрыманне (восприятие) - цэласнае пачуццёвае адлюстраванне прадмета ў працэсе яго непасрэднага ўздзеяння на органы пачуццяў.

Уяўленне (представление) - форма пачуццёвага пазнання, у якой адлюстраваны цэласны вобраз раней успрынятага прадмета.

Фармацыя - у марксісцкай філасофіі - канкрэтна-гістрычны тып грамадства з характэрнымі для яго сувязямі, адносінамі і формамі арганізацыі людзей, які функцыянуе і развіваецца па сваіх спецыфічных законах на аснове пэўнага спосабу вытворчасці.

Фаталізм - светаўяўленчая пазіцыя, паводле якой усе працэсы, што адбываюцца ў свеце, падпарадкаваны лёсу, прадвызначаны, што выключае магчымасць свабоды.

Футуралогія - галіна ведаў аб перспектывах развіцця сацыяльных працэсаў.

Цывілізацыя - устойлівая культурна-гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца агульнасцю духоўных каштоўнасцей і культурных традыцый, адметнасцю ладу жыцця і тыпу асобы, наяўнасцю агульных этнічных прыкмет і адпаведных геаграфічных межаў.

Час - усеагульная форма быцця матэрыя, якая з'яўляецца ўмовай узнікненння і змянення канкрэтных матэрыяльных сістэм і выражае працягласць іх існавання, паслядоўнасць змены станаў і структурную арганізацыю.

Эвалюцыя - у шырокім сэнсе - сінонім развіцця, у вузкім - азначае працэс павольнага, паступовага і паэтапнага змянення разнастайных сістэм.

Экалогія - навука, якая вывучае ўзаемаадносіны арганізмаў паміж сабою і навакольным асяроддзем.

Эклектыка - механічнае злучэнне разнастайных, часам узаемавыключальных поглядаў, ідэй альбо прынцыпаў.

Эксперымент - метад пазнання, пры дапамозе якога прадметы рэальнасці даследуюцца ў кантралюемых і кіруемых умовах.

Заключэнне

Так выглядае філасофія ў яе канспектыўным выкладанні. І гэты выгляд вымушае нас да высновы: філасофія - гэта рэфлексія над пакутамі душы і пошукамі духа. І гэтая рэфлексія пераконвае нас у тым, што ніхто не ведае адзінай і поўнай праўды пра чалавека, бо такой праўды не існуе. Чалавек - істота ўніверсальная, а яе рацыянальнасць - адна з праяў шматмернага і разнамернага быцця чалавека ў свеце.

Філасофія не можа і не павінна быць сродкам тэарэтычнага абгрунтавання “рэвалюцыйнай перабудовы свету”, як і апалогіяй “наяўнай сацыяльнасці”. Галоўнае не ў тым, каб звяргаць ці абараняць, галоўнае - пазнаваць, каб разумець і на падставе разумення ствараць такія ўмовы, якія спрыяюць кожнаму чалавеку дасягнуць магчымасці жыць вольным ад дадзенай знешнасці, незалежна ад таго, з'яўляецца гэтая знешнасць прыроднай ці сацыяльнай.

Філасофія паказвае нам, што жыць і заставацца вольным разумны чалавек можа толькі ў адносным свеце культуры, якая не прэтэндуе на канчатковасць. У гэтым свеце няма апошняй ісціны, бо яна нічым не адрозніваецца ад звычайнай ілжы. Гэты свет не ведае неабмежаванай свабоды, бо такая свабода вядзе толькі ў няволю. Гэта адносны свет нашай духоўнасці.

Да гэтага часу мы часта духоўнасць падмянялі ідэалагічнымі клішэ. Апошнія звонку навязваюць чалавеку пэўны лад жыцця (найчасцей не адпавядаючы прызначэнню чалавека). Духоўнасць жа - гэта ўнутраны выбар уласнага лёсу, гэта сустрэча чалавека з сабой як з чалавекам. Духоўнасць - гэта той адзіны свет, у якім чалавек упершыню знаходзіць сябе як асобу і ставіцца да сябе менавіта як да асобы. Духоўнасць - гэта сфера, у якой індывідуальнасць дасягае максімальнага самаўсведамлення і адначасова - сваёй злучнасці з Сусветам. Такі чалавек паўстае не як элемент саборнасці альбо калектыўнасці, а як персона, асоба, для якой агульначалавечыя каштоўнасці набываюць сэнс праз яе асабовасць. Прапушчаныя праз полымя асабовасці агульначалавечыя запаветы не толькі самі набываюць сэнс адносна індывідуальнага існавання чалавека, але і напаўняюць ім само гэтае існаванне, заахвочваюць чалавека да “быцця-насуперак-смерці”. Абсалютныя і безумоўныя каштоўнасці Ісціны, Дабра і Прыгажосці - гэтыя найвышэйшыя агульначалавечыя максімы - толькі тады выяўляюць сваё існаванне, калі чалавек пажадае адкрыць іх для сябе, калі яго асоба адчувае патрэбу ў іх, калі яго воля імкнецца да сустрэчы з імі. Філасофія і заклікана дапамагчы чалавеку ў яго пошуку шляхоў да Праўды і Свабоды.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Храрактарыстыка філасофіі сярэдніх вякоу. Адметнасць філасофіі сярэднявечча і апалагетыка. Распрацоука філасофскай парадыгмы. Фармаванне схаластычнай філасофіі. Арабскамоуная філасофія падчас сярэднявечча. Росквіт і заняпад схаластыкі у Заходняй Еуропе.

    реферат [58,9 K], добавлен 19.10.2009

  • Асоба Бярдзяева: этапы жыцця і творчасці. Эвалюцыя філасофскіх поглядаў рускага філосафа. Чалавек, асоба, індывід ў разуменні мыслення. Свабода як першапачаткова ўласціва ўласцівасць чалавека. Творчасць як працяг справы Бога і апраўданне чалавека.

    дипломная работа [64,7 K], добавлен 11.06.2012

  • Праблема вызначэння часу. Мадэлі часу ў прыродазнаўстве. Гуманітарныя навукі аб значэнні часу. Сацыякультурныя асаблівасці часу. Жыццё грамадства і індывіда. Асаблівасці сацыяльнага часу індустрыяльных таварыстваў. Формаўтваральна функцыя часу ў культуры.

    дипломная работа [67,4 K], добавлен 28.05.2012

  • У кітайскай філасофіі Дао – вечнае дзеянне альбо прынцып тварэння. Менавіта з Дао ўзнікае мужчынскі і жаночы пачатак – інь і янь. "Дао дэ Дзін" ("Кніга пра Дао і Дэ") 6-5 ст да н.э.: Дао і прынцып "ня-дзеяння" ("у-вэй") у трактаце "Дао дэ цзын" Лао-цзы.

    реферат [15,6 K], добавлен 05.06.2008

  • Разуменне неатамізмам праблем развіцця чалавечага соцыума, культуры, і месца чалавека ў іх. Цывілізацыя і культура; карані крызіса сучаснага грамадства. Аналіз сацыякультурнага працэса і антрапалагізма у філасофіі Ж. Марытэна, Б. Мандзіна, Ладр’ера.

    реферат [26,9 K], добавлен 26.08.2012

  • Высвятлення праблемы чалавека і сэнсу яго жыцця украінскімі мыслярамі эпохі Кіеўскай Русі. Ўплыву разумення на паводзіны чалавека ў грамадскім жыцці, на ўсведамленне яе ролі і прызначэння ў зямным быцці. Пошукаў сэнсу чалавечага жыцця, трактоўка сутнасці.

    дипломная работа [59,3 K], добавлен 28.05.2012

  • Герменэўтыка як метадалогія філалагічнага трактавання ці тлумачэння сэнса кожнага слова і ўсяго тэкста. Складанне герменэўтычнага накірунку ў філасофіі ў класічны перыяд. Герменэўтыка як філасофская рэфлексія. Бясконцая множнасць тлумачэнняў тэкста.

    реферат [35,7 K], добавлен 28.10.2011

  • Ідэйныя вытокі экзістэнцыялізму французскага мысляра Ж.-П.Сартра. Умовы ўзнікнення і сутнасць екзистенцализму. Атэістычны экзістэнцыялізм Ж.-П.Сартра і яго філасофскі метад. Філасофская канцэпцыя свабоды Ж.-П.Сартра: свабода і выбар, свабода і адказнасць.

    дипломная работа [49,1 K], добавлен 11.06.2012

  • Понятие веры как феномена сознания и бессознательного, ее роль в нашей повседневной жизни. Проблемы веры, доверия, уверенности, веры в себя и отношение с религией. Основные источники веры, ее особенность как способа познания истинной реальности.

    контрольная работа [32,1 K], добавлен 03.09.2010

  • Сущность и цель духовной культуры; процесс сознания и осмысления духовных объектов, норм, ценностей, теорий. Человеческое мышление, мировоззрение – фундаментальная форма духовной культуры, которая дает понимание и объяснение мира; мифология и литература.

    лекция [14,4 K], добавлен 22.02.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.