Методыка узаемазвязанага навучання аудзіраванню і чытанню у працэсе выкладання беларускай мовы (I–IV класы школ з рускай мовай навучання)

Распрацоука эфектыунасці методыкі узаемазвязанага навучання аудзіраванню і чытанню як відам мауленчай дзейнасці, якая улічвае іх функцыі аб'екта вывучэння і сродку навучання мауленчай дзейнасці у працэсе выкладання беларускай мовы у I–IV класах.

Рубрика Педагогика
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 90,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

1

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

МЕТОДЫКА ЎЗАЕМАЗВЯЗАНАГА НАВУЧАННЯ АЎДЗІРАВАННЮ І ЧЫТАННЮ Ў ПРАЦЭСЕ ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ (I-IV КЛАСЫ ШКОЛ З РУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ)

Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені

кандыдата педагагічных навук

па спецыяльнасці 13.00.02 - тэорыя і методыка

навучання і выхавання (беларуская мова)

АНТОНАВА Надзея Уладзіславаўна

Мінск, 2011

Работа выканана ў навукова-метадычнай установе “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Навуковы кіраўнік Яленскі Мікалай Георгіевіч, доктар педагагічных навук, прафесар, намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Афіцыйныя апаненты: Гамеза Ларыса Мікалаеўна, доктар педагагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Тамашэвіч Зоя Міхайлаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”

Апаніруючая арганізацыя установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава”

Абарона адбудзецца 10 лістапада ў 16 гадзін на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.21 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце па адрасе: 220050, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, аўд. 62; тэлефон вучонага сакратара 209-55-58.

З дысертацыяй можна азнаёміцца ў бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Аўтарэферат разасланы “09” кастрычніка 2011 г.

Вучоны сакратар савета

па абароне дысертацый,

кандыдат педагагічных навук, дацэнт Т. У. Ігнатовіч

КАРОТКІЯ ЎВОДЗІНЫ

Дзейнасны падыход, маўленча-камунікатыўная накіраванасць навучання вызначаюць у якасці стратэгічнай мэты моўнай адукацыі авалоданне маўленчай дзейнасцю на беларускай мове. Сярод маўленча-камунікатыўных уменняў, якімі забяспечваецца маўленчая дзейнасць, актыўна выкарыстоўваюцца аўдзіраванне і чытанне. Авалоданне імі на беларускай мове - найпершая ўмова сацыяльнай адаптацыі вучняў у двухмоўным асяроддзі. У адукацыйным працэсе пачатковай школы аўдзіраванне і чытанне спачатку з'яўляюцца прадметнымі ўменнямі, а потым выконваюць ролю агульнавучэбных уменняў, якімі забяспечваецца паспяховасць ажыццяўлення вучэбнай дзейнасці. Неабходнасць навучання аўдзіраванню і чытанню для паўнавартаснага авалодання вывучаемай мовай падкрэслена ў даследаваннях А.П. Сцебляцовай, В.І. Красохінай, Ф.Ф. Ісхакавай, праведзеных у дачыненні да вывучэння рускай мовы ў армянскай, эстонскай, узбекскай школах. Методыка навучання аўдзіраванню і чытанню на беларускай мове ў школах з рускай мовай навучання (ва ўнікальнай сітуацыі ўзаемадзеяння блізкароднасных рускай і беларускай моў) прадметам навуковага даследавання не з'яўлялася.

Асаблівую актуальнасць праблема навучання аўдзіраванню і чытанню набыла ў апошні час у сувязі са зніжэннем узроўню падрыхтаванасці вучняў да ўспрымання беларускага маўлення. Назіранні за працэсам выкладання беларускай мовы, вывучэнне педагагічнага вопыту, аналіз вынікаў кантролю чытання вучняў сведчаць пра цяжкасці ў фарміраванні тэхнічных (правільнасць, хуткасць) і сэнсавых (свядомасць) якасцяў чытання, недасканаласць разумення тэкстаў пры ўспрыманні іх на слых (аўдзіраванне). Фарміраванне ўменняў і навыкаў аўдзіравання і чытання пры існуючых метадычных падыходах не дасягае ўзроўню авалодання вучнямі рэцэптыўнай дзейнасцю, патрэбнага для вырашэння камунікатыўных задач.

Навучанне аўдзіраванню і чытанню пры выкладанні беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання знаходзіцца пад уплывам узаемадзеяння кантактуючых блізкароднасных моў (рускай і беларускай). А.А. Лявонцьеў адзначае, што ў сітуацыі білінгвізму метадычна мэтазгоднымі з'яўляюцца, па-першае, актуалізацыя аднолькавых для вывучэння дзвюх моў навыкаў на новым маўленчым матэрыяле, па-другое, карэкцыя раней сфарміраваных навыкаў у дачыненні да новай мовы з мэтай пераадолення яе інтэрферэнцыйнага ўздзеяння, па-трэцяе, фарміраванне прынцыпова новых навыкаў для вывучаемай мовы. Для авалодання вучнямі ўменнямі і навыкамі аўдзіравання і чытання на беларускай мове патрабуюцца лінгваметадычныя сродкі, з дапамогай якіх рэалізуецца міжмоўны перанос аднолькавых з рускай мовай уменняў і навыкаў, карэкціроўка набытых і фарміраванне новых уменняў і навыкаў.

Аўдзіраванне і чытанне як рэцэптыўныя віды маўленчай дзейнасці маюць падобныя прадметныя, працэсуальныя і структурныя характарыстыкі, што дазволіла І.А. Зімняй зрабіць вывад пра мэтазгоднасць іх узаемазвязанага фарміравання. Нягледзячы на гэта навучанне аўдзіраванню і навучанне чытанню на беларускай мове застаюцца ізаляванымі працэсамі. Неабходна канстатаваць супярэчнасць паміж наяўнасцю новых навуковых ведаў і нераспрацаванасцю сродкаў іх рэалізацыі ў беларускай лінгваметодыцы.

Вызначаныя прычыны сталі падставай для навуковага даследавання працэсу ўзаемазвязанага фарміравання ўменняў і навыкаў аўдзіравання і чытання пры выкладанні беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і распрацоўкі методыкі, якая забяспечвае навучанне аўдзіраванню і чытанню як відам маўленчай дзейнасці на аснове іх узаемасувязі, а таксама з улікам узаемадзеяння з працэсам навучання рускай мове.

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ

Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі (праектамі) і тэмамі. Тэма дысертацыі звязана з навукова-даследчай дзейнасцю лабараторыі пачатковай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі ў межах галіновых навукова-тэхнічных праграм “Адукацыя і кадры” (заданне “Распрацаваць навуковае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу 12-гадовай школы ва ўмовах рознаўзроўневага навучання (пачатковая школа, 10-12 гады навучання)”, 2003-2005 гг., дзяржаўны рэгістрацыйны нумар 20032686); “Адукацыя і здароўе” (заданне “Распрацаваць навукова-метадычнае забеспячэнне дашкольнай (у тым ліку спецыяльнай) і агульнай пачатковай адукацыі ў кантэксце фарміравання ў дашкольнікаў і малодшых школьнікаў базавых норм грамадзянскай, маральнай, псіхалагічнай, камунікатыўнай, эканамічнай, інфармацыйнай і фізічнай культуры як сродку рэалізацыі асобасна арыентаванага і культуралагічнага падыходаў”, 2006-2008 гг., дзяржаўны рэгістрацыйны нумар 20065993); “Сучаснае адукацыйнае асяроддзе” (заданне “Распрацаваць змест, методыку і сродкі пачатковай адукацыі ў сучасным адукацыйным асяроддзі”, 2009-2011 гг., дзяржаўны рэгістрацыйны нумар 20091082); заданняў, скіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: “Распрацаваць вучэбна-метадычнае і дыдактычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу 12-гадовай школы” (2001-2002 гг., дзяржаўны рэгістрацыйны нумар 20013115); “Рэалізацыя пераемнасці ў змесце дашкольнай і агульнай пачатковай адукацыі” (2005 г., дзяржаўны рэгістрацыйны нумар 20051247).

Мэта і задачы даследавання. Мэтай даследавання з'яўляюцца навуковае абгрунтаванне, распрацоўка і праверка эфектыўнасці методыкі ўзаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню як відам маўленчай дзейнасці, якая ўлічвае іх функцыі аб'екта вывучэння і сродку навучання маўленчай дзейнасці ў працэсе выкладання беларускай мовы ў I-IV класах школ з рускай мовай навучання.

Пастаўленая мэта прадугледжвае вырашэнне наступных задач:

- распрацаваць тэарэтычныя асновы ўзаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню як відам маўленчай дзейнасці, якія выконваюць у адукацыйным працэсе функцыі аб'екта вывучэння і сродку навучання маўленчай дзейнасці;

- вызначыць комплекс ідэнтычных для аўдзіравання і чытання ўменняў, дыферэнцыраваць аднолькавыя, адметныя і спецыяльныя ўменні ў сувязі з уплывам рускай мовы на працэс навучання беларускай мове;

- вызначыць стан навучання аўдзіраванню і чытанню на беларускай мове, дыягнаставаць цяжкасці фарміравання ўменняў і навыкаў аўдзіравання/ чытання, прапанаваць аптымальны змест узаемазвязанага навучання аўдзіра-ванню/чытанню ў адпаведнасці з іх функцыямі аб'екта вывучэння і сродку навучання маўленчай дзейнасці;

- распрацаваць методыку ўзаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню, якая ўлічвае іх функцыі аб'екта вывучэння і сродку навучання маўленчай дзейнасці, вызначыць эфектыўнасць распрацаванай методыкі.

Аб'ект даследавання - працэс навучання аўдзіраванню і чытанню пры выкладанні беларускай мовы ў I-IV класах школ з рускай мовай навучання.

Прадмет даследавання - методыка ўзаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню пры выкладанні беларускай мовы ў I-IV класах школ з рускай мовай навучання.

Выбар аб'екта і прадмета даследавання прадвызначаны тым, што валоданне ўменнямі і навыкамі аўдзіравання/чытання на беларускай мове забяспечвае функцыянальную граматнасць вучняў, іх сацыяльную адаптаванасць у двухмоўным асяроддзі. Уменне ажыццяўляць дзейнасць аўдзіравання і чытання на беларускай мове з'яўляецца неабходнай умовай паспяховага авалодання маўленнем на гэтай мове. Падабенства прадметных, структурных і працэсуальных характарыстык аўдзіравання і чытання як рэцэптыўных відаў маўленчай дзейнасці дае падставы для іх узаемазвязанага фарміравання.

Асноўныя палажэнні дысертацыі, якія выносяцца на абарону

1. Камунікатыўна-дзейнасны падыход да навучання мове прадугледжвае авалоданне беларускай мовай як сродкам зносін, што дасягаецца ўзаемазвязаным фарміраваннем уменняў і навыкаў розных відаў маўленчай дзейнасці. Першаснае значэнне ў фарміраванні маўленчай дзейнасці на беларускай мове мае навучанне аўдзіраванню і чытанню, паколькі названыя віды маўленчай дзейнасці забяспечваюць разуменне вуснага (аўдзіраванне) і пісьмовага (чытанне) маўлення. Канчатковай мэтай авалодання аўдзіраваннем і чытаннем з'яўляецца фарміраванне іх як відаў маўленчай дзейнасці. У адпаведнасці з названай мэтай вучні павінны авалодаць дзейнасцю па асэнсаваным успрыманні маўлення на беларускай мове. Таму пры выкладанні беларускай мовы ў I-IV класах школ з рускай мовай навучання неабходна размяжоўваць функцыі аўдзіравання і чытання як аб'екта вывучэння і сродку навучання маўленчай дзейнасці, якімі абумоўліваюцца паслядоўнасць і перыядызацыя працэсу ўзаемазвязанага фарміравання ўменняў і навыкаў аўдзіравання і чытання.

2. Методыка ўзаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню грунтуецца на комплексе ўменняў, ідэнтычных для аўдзіравання і чытання. Уменні комплексу сістэматызаваны адпаведна фазам асэнсаванага ўспрымання маўленчага паведамлення: уменні прагназавання зместу тэксту, ідэнтыфікацыі яго моўных рэсурсаў, разумення зместу і ўсведамлення сэнсу тэксту, яго крытычнага асэнсавання. У сувязі з уздзеяннем на працэс навучання беларускай мове рускай мовы дыферэнцыраваны аднолькавыя ўменні і навыкі, фарміраванне якіх звязана з актуалізацыяй на беларускім маўленчым матэрыяле і адбываецца праз міжмоўны перанос; адметныя ўменні і навыкі, фарміраванне якіх нейтралізуе інтэрферэнцыйнае ўздзеянне рускай мовы; спецыяльныя для навучання аўдзіраванню і чытанню на беларускай мове ўменні і навыкі, якія не маюць аналагаў у навучанні рускай мове.

3. Канстатуючы эксперымент выявіў адсутнасць узаемасувязі паміж навучаннем аўдзіраванню і чытанню. Навучанне аўдзіраванню ажыццяўляецца толькі ў перыяд вуснага курса, навучанне чытанню - у перыяд уступнага моўнага курса. Устаноўлена, што аўдзіраванню надаецца значная ўвага як аб'екту вывучэння, але дасягнуты ўзровень уменняў і навыкаў страчваецца з-за адсутнасці сістэмы яго ўдасканалення ў якасці сродку навучання маўленчай дзейнасці. Для навучання чытанню як аб'екту вывучэння адводзіцца сціслы па часе і недастатковы па эфектыўнасці перыяд, што не дазваляе дасягнуць належнага ўзроўню яго развіцця для выкарыстання чытання як сродку навучання маўленчай дзейнасці. У змесце навучання аўдзіраванню і чытанню адметныя і спецыяльныя для навучання аўдзіраванню і чытанню на беларускай мове ўменні і навыкі пададзены фрагментарна.

Устаноўлены цяжкасці фарміравання:

- уменняў ідэнтыфікацыі моўнага афармлення тэксту, разумення яго зместу і сэнсу, калі аўдзіраванне з'яўляецца аб'ектам вывучэння;

- навыкаў чытання, уменняў верагоднаснага прагназавання зместу тэксту, уменняў ідэнтыфікацыі моўнага афармлення тэксту, умення асэнсоўваць прычынна-выніковыя сувязі ў тэксце, калі чытанне з'яўляецца аб'ектам вывучэння;

- навыкаў чытання, уменняў верагоднаснага прагназавання зместу тэксту, уменняў ідэнтыфікацыі моўнага афармлення тэксту, умення асэнсоўваць прычынна-выніковыя сувязі ў тэксце, калі аўдзіраванне і чытанне выступаюць сродкамі навучання маўленчай дзейнасці.

Вызначаны аптымальны змест узаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню, які прадугледжвае паэтапнае фарміраванне артыкуляцыйна-слыхавых навыкаў аўдзіравання, навыкаў апазнавання графем, фанетыка-артыкуля-цыйных навыкаў чытання, лексіка-граматычных і тэкставых уменняў.

4. Методыка ўзаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню на ўроках беларускай мовы рэалізуецца ў інварыянтных для слыхавога і зрокавага ўспрымання тэксту кампанентах (маўленчы трэнінг, перадмаўленчыя практыкаванні па падрыхтоўцы да ўспрымання вуснага ці пісьмовага тэксту, мэтавыя ўстаноўкі перад успрыманнем, успрыманне тэксту і актуалізацыя ў час успрымання, суразмоўніцтва па змесце і ўзнаўленне тэксту) на працягу трох перыядаў.

У перыяд навучання аўдзіраванню як аб'екту вывучэння і прапедэўтычнага навучання чытанню (I клас) адбываюцца: паэтапная выпрацоўка ў вучняў артыкуляцыйна-слыхавых навыкаў; фарміраванне комплексу лексіка-граматычных і тэкставых уменняў асэнсаванага ўспрымання праслуханага тэксту; паэтапны перанос механізму чытання, набытага на рускай мове, і яго адаптацыя на беларускамоўным матэрыяле.

У перыяд навучання чытанню як аб'екту вывучэння і навучання аўдзіраванню як сродку фарміравання маўленчай дзейнасці (II клас) адбываюцца: выпрацоўка праз сістэму практыкаванняў навыкаў чытання па-беларуску на аснове вымаўленча-слыхавых навыкаў, набытых пры навучанні аўдзіраванню; перанос і прымяненне пры чытанні ўменняў, набытых пры навучанні аўдзіраванню як аб'екту вывучэння; удасканаленне ўменняў і навыкаў аўдзіравання.

Перыяд навучання аўдзіраванню і чытанню як сродкам фарміравання маўленчай дзейнасці (III - IV клас) забяспечвае мэтанакіраванае ўдасканаленне набытых уменняў і навыкаў аўдзіравання і чытання ў працэсе ажыццяўлення працы з тэкстам.

Навучальны і кантрольны эксперыменты засведчылі эфектыўнасць асэнсаванага ўспрымання вучнямі вуснага і пісьмовага тэксту на беларускай мове, сфарміраванасць у вучняў уменняў і навыкаў аўдзіравання і чытання.

Асабісты ўклад саіскальніка. Дысертацыйнае даследаванне з'яўляецца самастойна выкананай працай, дзе вызначаны тэарэтычныя асновы і раскрыта методыка ўзаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню як відам маўленчай дзейнасці, якая ўлічвае функцыі аўдзіравання і чытання як аб'екта вывучэння і сродку навучання маўленчай дзейнасці на беларускай мове вучняў I-IV класаў школ з рускай мовай навучання. У прыватнасці:

- вылучаны і раскрыты згодна з камунікатыўна-дзейнасным падыходам тэарэтычныя палажэнні, якія вызначаюць функцыі аўдзіравання і чытання ў адукацыйным працэсе як аб'екта вывучэння і сродку навучання маўленчай дзейнасці на беларускай мове;

- вызначаны і сістэматызаваны на аснове тэорыі маўленчай дзейнасці комплекс ідэнтычных для аўдзіравання і чытання ўменняў, якія забяспечваюць асэнсаванае ўспрыманне рускамоўнымі вучнямі вуснага ці пісьмовага тэксту на беларускай мове;

- дыферэнцыраваны аднолькавыя, адметныя і спецыяльныя ўменні і навыкі аўдзіравання і чытання ў сувязі з уздзеяннем на працэс навучання беларускай мове рускай мовы;

- распрацавана структура працэсу ўзаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню з улікам функцый аўдзіравання і чытання ў адука-цыйным працэсе як аб'екта вывучэння і сродку навучання маўленчай дзейнасці;

- устаноўлены цяжкасці фарміравання ўменняў і навыкаў аўдзіравання і чытання па перыядах навучання;

- вызначаны прынцыпы, мэта, змест і распрацавана методыка паэтапнага ўзаемазвязанага фарміравання ўменняў і навыкаў аўдзіравання і чытання.

Методыка ўзаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню на беларускай мове вучняў I-IV класаў прайшла апрабацыю і прадстаўлена ў вучэбным дапаможніку “Беларуская мова” для I класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання (2004, 2006, 2011) і электронным дадатку да яго (2010), вучэбна-метадычных дапаможніках “Беларуская мова ў 1 класе” (2004, 2010), “Беларуская мова ў 2 класе” (2011), вучэбнай праграме факультатыўных заняткаў для вучняў I-IV класаў устаноў адукацыі з рускай мовай навучання “Роднае слова” (2009), дапаможніку для вучняў і вучэбна-метадычным дапаможніку “Роднае слова” для I класа ўстаноў адукацыі з рускай мовай навучання (2011).

У сумесных публікацыях уклад суаўтараў не суадносіцца з прадметам даследавання, выкананага саіскальнікам асабіста.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі. Асноўныя палажэнні і вынікі даследавання былі прадстаўлены на рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях “Образовательные технологии в современной школе” (Мінск, кастрычнік 2003 г.), “Праблемы прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў пачатковых класаў” (Мінск, лістапад 2006 г.), “Сучасныя падыходы да варыятыўнай моўнай і літаратурнай адукацыі” (Мінск, лістапад 2006 г.), VI Танкаўскіх чытаннях (да 125-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа і 95-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка) (Мінск, кастрычнік 2007 г.); міжнародных навукова-практычных канферэнцыях «Стратегические приоритеты развития современного образования» (Мінск, кастрычнік 2004 г.), “Современная образовательная среда: приоритетные направления развития” (Мінск, кастрычнік 2009 г. ); семінарах у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі, Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі (2003-2010 гг.), пасяджэннях метадычных аб'яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў: Фрунзенскага (кастрычнік 2006 г.), Перша-майскага (люты 2005 г., жнівень 2010 г.), Кастрычніцкага (жнівень 2010 г.) раёнаў г. Мінска, г. Жлобіна (жнівень 2005 г.).

Апублікаванасць вынікаў. Асноўныя палажэнні і вынікі дысертацыйнага даследавання адлюстраваны ў 11 самастойных публікацыях агульным аб'ёмам 4,8 аўтарскіх аркушаў і 8 публікацыях у суаўтарстве. Акрамя таго, выдадзена 49 друкаваных прац (у тым ліку 30 у суаўтарстве), з іх 6 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, 25 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 2 артыкулы, 12 інструкцыйна-метадычных матэрыялаў для І ступені агульнай сярэдняй адукацыі, 4 электронныя сродкі навучання.

Структура і аб'ём дысертацыі. Дысертацыя складаецца з уводзінаў, трох глаў, заключэння, бібліяграфічнага спісу і 4 дадаткаў. Аб'ём дысертацыі складае 120 старонак. З іх 3 ілюстрацыі на трох старонках, 4 табліцы на дзевяці старонках, 7 дыяграм на трох старонках. Дадаткі прадстаўлены на 69 старонках. У працэсе даследавання выкарыстана 176 бібліяграфічных крыніц, прыведзеных на 16 старонках (у тым ліку 68 публікацый саіскальніка).

АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЕРТАЦЫІ

У першай главе “Аўдзіраванне і чытанне як віды маўленчай дзейнасці ў сістэме навучання беларускай мове ў пачатковых класах” разглядаюцца характарыстыкі аўдзіравання і чытання як відаў маўленчай дзейнасці, аналізуюцца іх значэнне, роля і магчымасць узаемасувязі ў працэсе навучання беларускай мове, даследуюцца станоўчы і адмоўны ўплыў рускай мовы на працэс навучання аўдзіраванню і чытанню.

У выніку праведзенага аналізу лінгваметадычных даследаванняў (М.М. Шанскі, М.С. Салавейчык, М.Р. Львоў і інш.) зроблены вывад, што авалоданне аўдзіраваннем і чытаннем з'яўляецца неабходнай умовай пачатку вывучэння мовы як сістэмы для ажыццяўлення вучэбнай дзейнасці. Вынікам навучання аўдзіраванню і чытанню ў I-IV класах згодна з мэтай моўнай адукацыі павінна стаць авалоданне імі як відамі маўленчай дзейнасці. На гэтай падставе вызначаны і ахарактарызаваны функцыі аўдзіравання/чытання як аб'екта вывучэння і сродку навучання маўленчай дзейнасці.

Абапіраючыся на даследаванні М.І. Жынкіна, А.А. Лявонцьева, І.А. Зімняй і інш., прааналізавана ўзаемасувязь паміж аўдзіраваннем і чытаннем як відамі маўленчай дзейнасці і разгледжаны магчымасці яе ўвасаблення ў працэсе навучання беларускай мове. Наяўнасць тэхнічнага і сэнсавага бакоў рэцэптыўнай дзейнасці, размежаванне аб'ектнай і сродкавай функцый з'явіліся падставай для ўдакладнення паняццяў “уменне” і “навык” адносна навучання аўдзіраванню /чытанню.

У сувязі з падабенствам аўдзіравання і чытання як відаў маўленчай дзей-насці, агульнай працэсуальнай асновай якіх выступае механізм асэнсаванага ўспрымання маўленчага паведамлення, у змесце навучання вылучана агульная частка - уменні асэнсаванага ўспрымання вуснага і пісьмовага тэкстаў. Таму ўзаемазвязанае навучанне рэцэптыўным відам маўленчай дзейнасці грунтуецца на фарміраванні комплексу ідэнтычных для аўдзіравання і чытання ўменняў, размеркаваных у суадносныя з фазамі асэнсаванага ўспрымання групы.

Спецыфічная частка зместу навучання для аўдзіравання прадстаўлена артыкуляцыйна-слыхавымі навыкамі, для чытання - навыкамі апазнавання графем, фанетыка-артыкуляцыйнымі навыкамі, механізмам чытання. Узаемасувязь паміж навучаннем аўдзіраванню і чытанню прасочваецца не толькі ў агульнай, але і ў спецыфічных частках зместу, калі сфарміраваныя пры навучанні аўдзіраванню артыкуляцыйна-слыхавыя навыкі ствараюць маў-ленчую базу для авалодання фанетыка-артыкуляцыйнымі навыкамі чытання.

Вызначаная ўзаемасувязь стварае перадумовы для ўнутрымоўнага пераносу ўменняў і навыкаў з навучання аўдзіраванню на навучанне чытанню, паколькі тэарэтычна пацверджана, што найбольш даступным відам маўленчай дзейнасці ў пачатку вывучэння беларускай мовы з'яўляецца аўдзіраванне. Неабходнасцю ажыццяўлення ўнутрымоўнага пераносу абумоўлена перыяды-зацыя працэсу навучання, якая рэалізуе палажэнне пра функцыі аўдзіравання і чытання як аб'екта вывучэння і сродку навучання маўленчай дзейнасці.

На падставе даследаванняў асаблівасцей успрымання і разумення маўлення на другой мове (А.А. Залеўская, М.Ф. Івашчанка, В.І. Нароліна і інш.), лінгваметадычных асноў навучання другой мове (М.М. Шанскі, І.У. Бараннікаў, А.Я. Супрун і інш.), спецыфікі ўспрымання беларускай мовы рускамоўнымі вучнямі (Т.М. Савельева, Л.Ц. Выгонная, Н.Я. Прывалава і інш.) вызначаны зместавыя і працэсуальныя асаблівасці навучання аўдзіраванню/ чытанню на беларускай мове. Яны прадвызначылі дыферэнцыяцыю аднолькавых, адметных і спецыяльных уменняў і навыкаў.

Другая глава “Стан навучання аўдзіраванню і чытанню ў практыцы беларускай лінгваметодыкі” прысвечана даследаванню падыходаў да навучання аўдзіраванню і чытанню пры выкладанні беларускай мовы, вызначэнню метадычных праблем, якія існуюць у сучасным працэсе навучання рэцэптыўным відам маўленчай дзейнасці.

У рабоце прадстаўлены вынікі вывучэння педагагічнай спадчыны за ўвесь перыяд выкладання беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання (з 1954 г. да цяперашняга часу). Кантэнт-аналіз вучэбных праграм і вучэбна-метадычных дапаможнікаў паказаў, што ў адзначаны перыяд не было прапанавана сістэмы навучання чытанню, якая б у поўнай меры ўлічвала спецыфіку авалодання беларускай мовай рускамоўнымі вучнямі. Асобныя метадычныя распрацоўкі тычыліся толькі этапу азнаямлення са спецыфічнымі гукамі беларускай мовы. Дэкларатыўна заяўленыя задачы навучання аўдзіраванню не суправаджаліся метадычнымі рэкамендацыямі па іх рэалізацыі. У 90-я гг. XX ст. была зроблена спроба прадставіць узаемасувязь паміж навучаннем аўдзіраванню і чытанню як адзін з кампанентаў навучання беларускай мове ў І класе. Аднак да распрацоўкі навукова абгрунтаванай метадычнай сістэмы гэта не прывяло.

Сучасны стан навучання аўдзіраванню/чытанню, вызначаны падчас аналізу дзеючых вучэбных праграм і падручнікаў, характарызуецца дысбалансам паміж аб'ектнай і сродкавай функцыямі аўдзіравання і чытання пры вывучэнні беларускай мовы, адсутнасцю ўзаемасувязі паміж імі ў працэсе навучання, непаслядоўным вызначэннем адметных і спецыяльных уменняў і навыкаў. У даследаванні вызначаны недахопы прынятых у практыцы навучання крытэрыяў ацэнкі ўзроўню сфарміраванасці ў вучняў уменняў і навыкаў аўдзіравання/ чытання, прапанаваны новы падыход да ацэнкі іх якасці, які дазваляе комплексна ахарактарызаваць тэхнічны (навыкі), сэнсавы (уменні) і асобасны бакі рэцэптыўнай дзейнасці. Вылучаны крытэрыі верагоднаснага прагназавання зместу тэксту перад успрыманнем, правільнасці ўспрымання ў працэсе аўдзіравання/чытання, ідэнтыфікацыі моўнага афармлення тэксту, паўнаты, дакладнасці і глыбіні разумення праслуханага/прачытанага. Для вызначэння існуючага ўзроўню ўменняў і навыкаў аўдзіравання/чытання распрацавана методыка і прадстаўлены вынікі правядзення дыягностыкі ў мяркуемыя перыяды вывучэння аўдзіравання/чытання як аб'екта і сродку.

У працэсе канстатуючага эксперыменту ўстаноўлена, што пры ажыццяўленні рэцэптыўнай дзейнасці праблемы выклікаюць:

- верагоднаснае прагназаванне зместу тэксту (пры аўдзіраванні ў ІІ класе выказана 51 % вербальных і 27 % памылковых гіпотэз, пры чытанні ў ІІ класе - 81 % вербальных гіпотэз, у ІІІ класе - 68 % вербальных гіпотэз);

- правільнасць успрымання (пры чытанні ў ІІ класе дапушчана 183 памылкі, у ІІІ класе - 289 памылак; найбольшая колькасць памылак выклікана парушэннем акцэнталагічных норм, прачытаннем слова па падабенстве з рускай мовай, напрыклад: [дражыц'] замест [дрыжыц']);

- ідэнтыфікацыя моўных рэсурсаў тэксту (пры аўдзіраванні ў І і ІІ класах сярод незразумелых названы словы, значэнне якіх зразумелае з кантэксту; пры чытанні вучнямі не ідэнтыфікавана 36 % слоў у ІІ класе, 59 % слоў у ІІІ класе; неадэкватна ідэнтыфікавана 36 % слоў у ІІ класе і 22 % слоў у ІІІ класе; 56 % вучняў (ІІ клас) і 44 % вучняў (ІІІ клас) семантызавалі слова перакладам на рускую мову, 27 % вучняў (ІІ клас) семантызавалі слова па падабенстве са словам рускай мовы;

- дакладнасць разумення вобразнага плана тэксту (пры чытанні ў ІІ класе 19 % адказаў сведчаць пра павярхоўны ўзровень разумення);

- глыбіня асэнсавання тэксту (павярхоўны ўзровень разумення прычынна-выніковых сувязей пры аўдзіраванні паказалі 25 % вучняў у ІІ класе, пры чытанні - 17 % вучняў у ІІІ класе; павярхоўны ўзровень разумення галоў-най думкі пры чытанні выяўлены ў 55 % вучняў ІІ класа, 11 % вучняў ІІІ класа.

На падставе атрыманых вынікаў вызначаны цяжкасці авалодання рэцэптыўнай дзейнасцю ў працэсе навучання беларускай мове і прапанаваны аптымальны змест узаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню. Яго асновай з'яўляецца комплекс тэкставых і лексіка-граматычных уменняў, ахарактарызаваных у дынаміцы іх фарміравання па перыядах навучання. У змесце вылучаюцца аднолькавыя з рускай мовай уменні (Н.С. Віслабокава-Эмская), а таксама прадстаўлены адметныя і спецыяльныя ўменні, сфармуляваныя ў адпаведнасці з эмпірычна ўстаноўленымі асаблівасцямі асэнсаванага ўспрымання маўлення на беларускай мове.

У трэцяй главе “Узаемазвязанае навучанне аўдзіраванню і чытанню пры выкладанні беларускай мовы ў I-IV класах школ з рускай мовай навучання вызначаюцца мэта, прынцыпы і структура ўзаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню на беларускай мове, раскрываецца сутнасць прапануемых метадычных падыходаў да арганізацыі працэсу навучання.

Для рэалізацыі ўзаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню прапанаваны аднолькавыя кампаненты (маўленчы трэнінг, перадмаўленчыя практыкаванні па падрыхтоўцы да ўспрымання тэксту, мэтавыя ўстаноўкі перад успрыманнем, успрыманне тэксту і актуалізацыя зместу ў час успрымання, суразмоўніцтва па змесце і ўзнаўленне праслуханага ці прачытанага тэксту), якія забяспечваюць асэнсаванае ўспрыманне вуснага ці пісьмовага маўлення. У адпаведнасці з названымі кампанентамі раскрываецца методыка ўзаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню. Прадстаўлена структура ўзаемасувязі паміж навучаннем аўдзіраванню і чытанню, у якой улічаны функцыі аўдзіравання і чытання як аб'ектаў вывучэння і сродкаў навучання маўленчай дзейнасці. Для кожнага перыяду вызначаны мэта, задачы, змест навучання, метады і прыёмы выкладання.

Раскрываецца методыка паэтапнай выпрацоўкі ў вучняў артыкуляцыйна-слыхавых навыкаў у перыяд навучання аўдзіраванню як аб'екту вывучэння і прапедэўтычнага навучання чытанню (І клас). Згодна з ёй на першым этапе засвойваецца артыкуляцыя асобных гукаў, на другім этапе выпрацоўваецца здольнасць адрозніваць словы з названымі гукамі і ўзнаўляць іх у словах і фразах, на трэцім этапе набытыя навыкі ўдасканальваюцца з дапамогай больш складанага маўленчага матэрыялу. У гэты перыяд прадстаўлена методыка фарміравання адметных і спецыяльных для ўспрымання беларускага маўлення ўменняў і навыкаў у адзіным комплексе з уменнямі, якія з'яўляюцца аднолькавымі з навучаннем аўдзіраванню на рускай мове і складаюць змест транспазіцыі.

Методыка паэтапнага пераносу механізму чытання (І клас) заключаецца ў тым, што на першым этапе для чытання прапануюцца словы, якія не маюць фанетыка-арфаэпічных і графічных адрозненняў ад рускай мовы і адносяцца да агульнаславянскай лексікі. На другім этапе для канцэнтрацыі ўвагі вучняў на семантычным аспекце чытаемага да іх дадаюцца словы ўласнабеларускай лексікі, якія таксама не маюць фанетыка-арфаэпічных і графічных з'яў, характэрных беларускай мове. На трэцім этапе ажыццяўляецца чытанне слоў і сказаў з графічнымі і фанетыка-арфаэпічнымі асаблівасцямі беларускай мовы (адносна рускай мовы) і фарміруюцца першапачатковыя навыкі чытання.

У другі перыяд навучання, калі чытанне выступае як аб'ект вывучэння, а аўдзіраванне - як сродак фарміравання маўленчай дзейнасці (ІІ клас), на аснове ўменняў і навыкаў аўдзіравання, набытых на папярэднім этапе, праз сістэму практыкаванняў фарміруюцца навыкі чытання, адбываюцца перанос і прымяненне пры чытанні комплексу ўменняў асэнсаванага ўспрымання тэксту. Працягваецца ўдасканаленне ўменняў і навыкаў аўдзіравання.

У перыяд, калі аўдзіраванне і чытанне выступаюць сродкамі фарміравання маўленчай дзейнасці (ІІІ, IV класы), мэтанакіраванае ўдасканаленне набытых уменняў і навыкаў адбываецца падчас працы з вусным ці пісьмовым тэкстам. Вядучым метадычным прыёмам развіцця і ўдасканалення ўменняў і навыкаў аўдзіравання/чытання выступае аналіз тэксту, заснаваны на супастаўленні ўласнага разумення і аўтарскага прадстаўлення тэксту. Прынцыповым адрозненнем новага спосабу аналізу ад існуючага з'яўляецца тое, што ўжо пасля першаснага ўспрымання тэксту даследуецца разуменне вучнямі не толькі эмацыянальнага, але зместава-лагічнага і вобразнага планаў. Шматаспектная слоўнікавая праца ахоплівае ўсе магчымыя выпадкі непаразумення пры ўспрыманні тэксту на беларускай мове рускамоўнымі вучнямі і ўключае разам з традыцыйна прынятым яе зместам фарміраванне адметных і спецыяльных лексіка-граматычных уменняў. Такі аналіз спрыяе авалоданню вучнямі абагуленымі спосабамі дзейнасці з праслуханым ці прачытаным тэкстам.

У навучальным эксперыменце, які працягваўся з І па ІІІ клас, прынялі ўдзел каля 280 вучняў эксперыментальных і кантрольных класаў. Для вызначэння эфектыўнасці распрацаванай методыкі ў ходзе навучальнага эксперыменту праводзілася дыягностыка ўзроўню сфарміраванасці ўменняў і навыкаў аўдзіравання/чытання ў кожны перыяд навучання. Як сведчаць яе вынікі, эфектыўнасць узаемазвязанага навучання аўдзіраванню/чытанню пра-явілася пры фарміраванні ўменняў верагоднаснага прагназавання і разумення зместу і сэнсу тэксту ва ўсе перыяды навучання (І-ІІІ класы); навыкаў чытання ў перыяд яго фарміравання як сродку навучання маўленчай дзейнасці (ІІІ клас); ідэнтыфікацыі моўнага афармлення тэксту ў перыяды вывучэння аўдзіравання як аб'екта (І клас), чытання як сродку навучання маўленчай дзейнасці (ІІІ клас).

Падчас правядзення дыягностыкі ўзроўню сфарміраванасці ўменняў і навыкаў аўдзіравання і чытання ў ходзе кантрольнага эксперыменту (праводзілася па спецыяльна распрацаванай методыцы, якая прадугледжвала адказы на пытанні адкрытага тыпу) эксперыментальныя класы прадэманстравалі лепшыя вынікі, чым кантрольныя, акрамя крытэрыю самаацэнкі ідэнтыфікацыі моўнага афармлення тэксту пры чытанні, па якім атрыманы прыкладна аднолькавы з кантрольнымі класамі вынік (табліца 2).

Табліца 2

Вынікі дыягностыкі пры правядзенні кантрольнага эксперыменту

Крытэрыі

Аўдзіраванне

Чытанне

эксперым.

кантрольн.

эксперым.

кантрольн.

Верагоднаснае прагназаванне зместу тэксту (сэнсавыя гіпотэзы)

39 %

29 %

24 %

17 %

Правільнасць успрымання (памылак на аднаго вучня)

-

-

5,03

6,44

Адэкватная самаацэнка ідэнтыфікацыі моўнага афармлення тэксту

49 %

44 %

46 %

47 %

Сэнсавы ўзровень глыбіні разумення тэмы, прычынна-выніковых сувязей, галоўнай думкі тэксту

48 %

34 %

57 %

30 %

20 %

34 %

54 %

38 %

76 %

28 %

21 %

36 %

Дыягнастычныя зрэзы паказалі, што максімальнага эфекту методыка дасягае пры выкарыстанні аўдзіравання і чытання як сродкаў фарміравання маўленчай дзейнасці. Распрацаваная методыка ўзаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню на беларускай мове забяспечвае лепшую падрыхтаванасць вучняў да асэнсаванага ўспрымання вуснага і пісьмовага маўлення на беларускай мове.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі

1. Узаемазвязанае навучанне розным відам маўленчай дзейнасці з'яўляецца ўмовай эфектыўнага авалодання вывучаемай мовай як сродкам зносін. Навучанне маўленчай дзейнасці на беларускай мове на аснове камунікатыўна-дзейнаснага падыходу мае на мэце авалоданне аўдзіраваннем і чытаннем як відамі маўленчай дзейнасці. Зыходзячы з характарыстык аўдзіравання і чытання як відаў маўленчай дзейнасці, якія забяспечваюць асэнсаванае ўспрыманне маўлення, авалоданне імі з'яўляецца абавязковай і першаснай умовай навучання беларускай мове. Пры навучанні беларускай мове ў I-IV класах неабходна ўлічваць, што аўдзіраванне і чытанне спачатку з'яўляюцца аб'ектамі вывучэння, калі фарміруюцца неабходныя для іх ажыццяўлення ўменні і навыкі. Пры паступовым асваенні вучнямі ўменняў і навыкаў аўдзіравання і чытання гэтыя віды маўленчай дзейнасці становяцца сродкамі навучання. Аўдзіраванне і чытанне як аб'екты вывучэння з'яўляюцца прадметнымі ўменнямі сістэмы навучання мове. Здольнасць вучняў асэнсавана ўспрымаць вусны ці пісьмовы тэкст на беларускай мове абумоўлівае пераход да вывучэння беларускай мовы як сістэмы, калі аўдзіраванне і чытанне становяцца сродкамі навучання маўленчай дзейнасці - агульнавучэбнымі ўменнямі, з дапамогай якіх ажыццяўляецца вучэбная дзейнасць. Змест працы з вусным ці пісьмовым тэкстам уваходзіць у сістэму развіцця маўлення вучняў і забяспечвае далейшае гарманічнае фарміраванне і ўдасканаленне ўменняў і навыкаў аўдзіравання/чытання. У функцыянальных аспектах аўдзіравання/ чытання як аб'ектаў вывучэння і сродкаў навучання маўленчай дзейнасці праяўляецца ўзаемасувязь паміж навучаннем аўдзіраванню і чытанню, вызначаецца паслядоўнасць і перыядызацыя працэсу навучання [10; 19].

2. Методыка ўзаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню заснавана на ведах, уменнях і навыках, якімі забяспечваецца ажыццяўленне дзейнасці па асэнсаваным успрыманні маўленчага паведамлення (тэксту). На падставе падабенства прадметных, працэсуальных і структурных характарыс-тык рэцэптыўных відаў маўленчай дзейнасці вызначаны агульная і спецыфічная часткі зместу навучання. Агульная для аўдзіравання і чытання частка зместу навучання прадстаўлена ведамі моўных і маўленчых узораў, рэпрэзентаваных у тэкстах, і комплексам ідэнтычных для слыхавога і зрокавага ўспрымання тэксту ўменняў. У адпаведнасці з працэсам асэнсаванага ўспрымання яго складаюць уменні прагназавання зместу тэксту, ідэнтыфікацыі яго моўных рэсурсаў, разумення зместу і ўсведамлення сэнсу тэксту, крытычнага асэнсавання ўспрынятага твора. Наяўнасць агульнай часткі зместу навучання дазваляе здзейсніць унутрымоўны перанос з аўдзіравання ў чытанне. У сувязі з адрозненнямі пры ажыццяўленні аўдзіравання і чытання вылучаны спецыфічныя часткі зместу навучання. Для аўдзіравання спецыфічная частка зместу прадстаўлена фарміраваннем артыкуляцыйна-слыхавых навыкаў. Спецыфічную частку зместу навучання чытанню складаюць навыкі апазнавання графем і фанетыка-артыкуляцыйныя навыкі для іх правільнага агучвання, перанос механізму чытання, набытага на ўроках рускай мовы, і яго паступовая адаптацыя на беларускім моўным матэрыяле. Узаемасувязь паміж навучаннем аўдзіраванню і чытанню выяўляецца ў наяўнасці агульнай часткі зместу навучання, а таксама прасочваецца ў яго спецыфічнай частцы, калі на аснове сфарміраваных пры навучанні аўдзіраванню артыкуляцыйна-слыхавых навыкаў выпрацоўваюцца фанетыка-артыкуляцыйныя навыкі чытання.

У працэсе даследавання ўстаноўлена, што ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму назіраюцца асаблівасці не толькі падчас фарміравання навыкаў, але і падчас фарміравання ўменняў аўдзіравання і чытання на беларускай мове. Для забеспячэння паўнавартаснай дзейнасці па ўспрыманні тэксту на беларускай мове вылучаны аднолькавыя з рускай мовай уменні і навыкі, вызначаны адметныя і спецыяльныя ўменні і навыкі аўдзіравання/чытання [7; 11; 18].

3. Вывучэнне стану навучання аўдзіраванню і чытанню ў практыцы выкладання беларускай мовы паказала, што аўдзіраванню надаецца значная ўвага як аб'екту навучання, але не рэалізуюцца задачы яго фарміравання як сродку авалодання маўленчай дзейнасцю. Адносна навучання чытанню ўстаноўлена, што ў якасці аб'екта яно вывучаецца малаэфектыўна, але ў якасці сродку навучання маўленчай дзейнасці актыўна запатрабавана. У змесце навучання не ў поўным аб'ёме ўлічваюцца асаблівасці асэнсаванага ўспрымання вуснага і пісьмовага тэкстаў на беларускай мове. Узаемасувязь паміж навучаннем аўдзіраванню і чытанню не прасочваецца.

Ацэнка сфарміраванасці ўменняў і навыкаў аўдзіравання і чытання ў вучняў, якая выкарыстоўваецца ў працэсе навучання, не ў поўнай меры адпавядае дзейнасці аўдзіравання/чытання ў яе працэсуальным (асэнсаванае ўспрыманне) і выніковым (разуменне) аспектах. Для ўсебаковай характарыстыкі аўдзіравання/чытання абгрунтаваны крытэрыі верагоднаснага прагназавання зместу тэксту, ідэнтыфікацыі яго моўнага афармлення, правільнасці ўспрымання, паўнаты, дакладнасці і глыбіні разумення маўленчага паведамлення. Вызначэнне ўзроўню сфарміраванасці аўдзіравання/чытання на беларускай мове разглядаецца не як ацэнка іх асобных якасцей, а як комплексная характарыстыка рэцэптыўнай дзейнасці.

У ходзе правядзення дыягностыкі ўзроўню аўдзіравання і чытання ўстаноўлены цяжкасці фарміравання ўменняў і навыкаў у адпаведныя перыяды навучання. На падставе вызначаных цяжкасцей распрацаваны аптымальны змест узаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню, прадстаўлены комплексам лексіка-граматычных і тэкставых ўменняў, навыкамі аўдзіравання і чытання. У змесце навучання разам з аднолькавымі адлюстраваны адметныя і спецыяльныя ўменні і навыкі [1; 16; 21].

4. На аснове праведзенага даследавання прапанавана навукова абгрунтаваная методыка ўзаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню пры вывучэнні беларускай мовы, якая рэалізуецца ў аднолькавых для слыхавога і зрокавага ўспрымання тэксту кампанентах: маўленчы трэнінг, перадмаўленчыя практыкаванні па падрыхтоўцы да ўспрымання тэксту, мэтавыя ўстаноўкі перад успрыманнем, успрыманне твора і актуалізацыя зместу ў час успрымання, суразмоўніцтва па змесце і ўзнаўленне твора, якія забяспечваюць выпрацоўку навыкаў і фарміраванне комплексу ўменняў.

Для рэалізацыі працэсу ўзаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню прапанавана структура навучання. Згодна з ёй навучанне арганізуецца на працягу трох перыядаў, вызначаных з улікам функцый, якія ўласцівы названым відам маўленчай дзейнасці. Распрацаваная структура навучання забяспечвае паступовасць асваення рэцэптыўнай дзейнасці спачатку на аснове слыхавога, а потым зрокавага ўспрымання. Сумяшчэнне перыядаў навучання аўдзіраванню і чытанню арганізуецца так, што перыяду навучання аўдзіраванню як аб'екту адпавядае прапедэўтычны перыяд навучання чытанню, а перыяд навучання чытанню як аб'екту сумяшчаецца з перыядам навучання аўдзіраванню як сродку навучання маўленчай дзейнасці. У апошнім перыядзе сумяшчаюцца навучанне аўдзіраванню і чытанню як сродкам навучання маўленчай дзейнасці. Такое сумяшчэнне дае магчымасць сфарміраваць уменні асэнсаванага ўспрымання тэксту ў больш спрыяльных умовах, паколькі слыхавое ўспрыманне тэксту не патрабуе дадатковых намаганняў з боку вучня па перакадзіроўцы графічных сігналаў у фанемныя, і забяспечвае паспяховы ўнутрымоўны перанос уменняў і навыкаў з аўдзіравання ў чытанне.

У перыяд навучання аўдзіраванню як аб'екту вывучэння і прапедэўтычнага навучання чытанню (І клас) адбываецца паэтапная выпрацоўка ў вучняў артыкуляцыйна-слыхавых навыкаў. У гэты перыяд навучання фарміруюцца адметныя і спецыяльныя для ўспрымання беларускага маўлення ўменні аўдзіравання ў адзіным комплексе з уменнямі, якія з'яўляюцца агульнымі з навучаннем рускай мове і складаюць змест транспазіцыі. Прапедэўтычнае навучанне чытанню заключаецца ў паэтапным пераносе механізму чытання, набытага на ўроках рускай мовы, і яго адаптацыі на беларускамоўным матэрыяле. У перыяд навучання чытанню як аб'екту вывучэння і навучання аўдзіраванню як сродку фарміравання маўленчай дзейнасці (ІІ клас) праз сістэму практыкаванняў выпрацоўваюцца навыкі чытання па-беларуску на аснове артыкуляцыйна-слыхавых навыкаў, набытых падчас навучання аўдзіраванню. У працэсе ўспрымання пісьмовых тэкстаў ажыццяўляюцца перанос і выкарыстанне ўменняў асэнсаванага ўспрымання маўленчага паведамлення, набытых падчас навучання аўдзіраванню, у дынаміцы працягваецца фарміраванне і ўдасканаленне ўменняў і навыкаў асэнсаванага ўспрымання на слых. Перыяд навучання аўдзіраванню і чытанню як сродкам фарміравання маўленчай дзейнасці (ІІІ-ІV класы) забяспечвае ўдасканаленне набытых уменняў і навыкаў асэнсаванага ўспрымання вуснага і пісьмовага маўлення ў працэсе ажыццяўлення працы з тэкстам. Навучальны і кантрольны эксперыменты засведчылі паспяховае асваенне вучнямі эксперыментальных класаў уменняў і навыкаў аўдзіравання/чытання [3; 5; 6; 8; 9; 15; 38].

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў

1. Устаноўленыя падчас даследавання зместавыя, працэсуальныя і арганізацыйна-метадычныя асаблівасці ўзаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню на беларускай мове ўлічаны пры распрацоўцы нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: у адукацыйным стандарце па беларускай мове, вучэбных праграмах па беларускай мове, факультатыўным курсе “Роднае слова” для школ з рускай мовай навучання [17; 56-60; 62-64].

2. Вылучаныя сутнасныя характарыстыкі аўдзіравання і чытання знайшлі адлюстраванне ў прыкладных нормах ацэнкі вучэбнай дзейнасці вучняў па беларускай мове. Прапанаваныя дыягнастычныя методыкі выкарыстаны пры распрацоўцы прыватнапрадметных крытэрыяў, паказчыкаў і методык ацэнкі якасці вучэбна-метадычных комплексаў па прадмеце “Беларуская мова” [20; 40; 53-55; 61; 65-66].

3. Распрацаваная методыка ўзаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню на беларускай мове прадстаўлена ў вучэбна-метадычным комплексе па прадмеце “Беларуская мова” (вучэбныя і вучэбна-метадычны дапаможнікі, электронны дадатак да вучэбнага дапаможніка), вучэбна-метадычным комплексе для факультатыўных заняткаў па беларускай мове (вучэбны і вучэбна-метадычны дапаможнікі) для І класа школ з рускай мовай навучання, вучэбна-метадычным дапаможніку для ІІ класа, эксперыментальных падручніках па беларускай мове для І, ІІІ-ІV класаў [22-37; 39; 41-52; 67; 68].

4. Прапанаваная методыка ўзаемазвязанага навучання рэцэптыўным відам маўленчай дзейнасці з'яўляецца ўніверсальнай і можа паспяхова выкарыстоўвацца ва ўмовах інтэграванага навучання беларускай мове і літаратурнаму чытанню ва ўстановах спецыяльнай адукацыі [12-14].

5. У ходзе даследавання ўстаноўлена, што актуальнай метадычнай праблемай з'яўляецца навучанне рэцэптыўным відам маўленчай дзейнасці ва ўзаемасувязі з прадуктыўнымі відамі маўленчай дзейнасці на беларускай мове ў школах з рускай мовай выкладання [2; 4].

СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ ПА ТЭМЕ ДЫСЕРТАЦЫІ

Артыкулы ў навукова-метадычных часопісах

1. Яленскі, М. Г. Сучаснае прачытанне «Методыкі роднае мовы» К. Міцкевіча (Я. Коласа) / М. Г. Яленскі, Н. У. Антонава // Пачатк. шк. 2002. № 7. С. 6-8.

2. Яленскі, М. Г. Навучанне маўленчай дзейнасці ў падрыхтоўчым класе для школ з рускай мовай выкладання па адукацыйнай сістэме «Школа 2100 - Беларусь» / М. Г. Яленскі, Н. У. Антонава // Пачатк. шк. 2002. № 8. С. 11-13.

3. Яленскі, М. Г. Адукацыйная сістэма «Школа 2100 - Беларусь». Вынікі эксперыментальнай працы па апрабацыі нацыянальна-культурнага кампанента / М. Г. Яленскі, Н. У. Антонава, І. М. Васільева // Нар. асвета. 2003. № 9. С. 20-21.

4. Антонава, Н. У. Фарміраванне моўнай і маўленчай кампетэнцыі вучняў пры выкладанні інтэграванага курса беларускай мовы / Н. У. Антонава // Пачатк. шк. 2004. № 8. С. 18-20.

5. Аб выніках эксперыменту па апрабацыі інтэграванага курса беларускай мовы і чытання / М. Г. Яленскі, Н. У. Антонава, І. М. Васільева, Г. А. Голяш // Весн. адукацыі. 2005. № 8. С. 16-23.

6. Антонава, Н. У. Беларуская мова ў 1 класе / Н. У. Антонава // Пачатк. шк. 2005. № 10. С. 9-12.

7. Антонава, Н. У. Уменні аўдзіравання і чытання пры навучанні беларускай мове рускамоўных школьнікаў / Н. У. Антонава // Пачатк. шк. 2007. № 12. С. 6-10.

8. Антонава, Н. У. Структурная арганізацыя працэсу ўзаемазвязанага навучання аўдзіраванню і чытанню на беларускай мове / Н. У. Антонава // Пачатк. шк. 2008. № 4. С. 8-11.

9. Антонава, Н. У. Праца з мастацкім творам пры навучанні чытанню малодшых школьнікаў / Н. У. Антонава // Пачатк. шк. 2008. № 5. С. 2-6.

10. Антонава, Н. У. Аўдзіраванне - аб'ект спецыяльнага вывучэння ў пачатковай школе / Н.У. Антонава // Пачатк. шк. 2009. № 12. С. 41-45.

11. Антонава, Н. У. Узаемасувязь паміж навучаннем аўдзіраванню і чытанню / Н. У. Антонава // Пачатк. шк. 2011. № 2. С. 12-17.

12. Яленскі, М. Г. Інтэграваны падыход да навучання беларускай мове і літаратурнаму чытанню / М. Г. Яленскі, Г. А. Галяш, Н. У. Антонава // Пачатк. шк. 2011. № 4. С. 42-45.

Артыкулы ў навуковых зборніках

13. Яленскі, М. Г. Канцэпцыя вучэбнага прадмета «Беларуская мова» для І-ІV класаў адукацыйных устаноў з рускай мовай навучання (інтэграваны курс) / М. Г. Яленскі, Н. У. Антонава, Г. А. Галяш // Образование и педагогическая наука: труды / Нац. ин-т образования ; редкол.: А. И. Жук (пред.) [и др.]. Минск, 2007. Вып. 1: Модели и концепции. С. 80-105. (Серия 5: Дошкольное и начальное образование).

14. Антонава, Н. У. Канцэпцыя вучэбна-метадычнага комплексу новага пакалення па беларускай мове (інтэграваны курс мовы і чытання) / Н. У. Антонава, Г. А. Галяш // Образование и педагогическая наука: труды / Нац. ин-т образования ; редкол.: И.И. Павловский (пред.) [и др.]. Минск, 2008. Вып. 2: Модели и концепции. С. 63-78. (Серия 5: Дошкольное и начальное образование).

Матэрыялы канферэнцый

15. Антонава, Н. У. Тэхналогія навучання аўдзіраванню на ўроках беларускай мовы ў 1 класе школ з рускай мовай выкладання / Н. У. Антонава // Образовательные технологии в современной школе: материалы респ. науч.-практ. конф., Минск, 31 окт. 2003 г. / Нац. ин-т образования ; редкол.: О. Н. Солдатова (отв. ред.) [и др.]. Минск, 2004. С. 93-97.

16. Антонава, Н. У. Рэтраспектыўны агляд навукова-метадычнага забеспячэння па праблеме навучання аўдзіраванню і чытанню / Н. У. Антонова // Проблемы профессиональной компетентности учителя начальных классов: материалы междунар. науч.-практ. конф., Минск, 14 нояб. 2006 г. / Белорус. гос. пед. ун-т ; [редкол.: Н. В. Жданович и др.]. Минск, 2007. С. 84-85.

17. Антонава, Н. У. Варыятыўны кампанент зместу пачатковага навучання беларускай мове / Н. У. Антонава, І. М. Васільева, Г. А. Галяш // Сучасныя падыходы да варыятыўнай моўнай і літаратурнай адукацыі: матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф., Мінск, 24 лістап. 2006 г. / Рэсп. ін-т выш. шк. ; [рэдкал.: Л. А. Мурына і інш]. Мінск, 2007. С. 7-10.

18. Антонава, Н. У. Комплекс уменняў аўдзіравання і чытання ў навучанні беларускай мове рускамоўных малодшых школьнікаў / Н. У. Антонава // Шостыя Танкаўскія чытанні: да 125-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа і 95-годдзя з дня нараджэння М. Танка: зб. навук. арт. / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; [рэдкал.: А. І. Лугоўскі (адк. рэд.) і інш.]. Мінск, 2008. С. 208-209.

19. Антонава, Н. У. Навучанне аўдзіраванню і чытанню на беларускай мове ва ўмовах сучаснага адукацыйнага асяроддзя / Н. У. Антонава // Современная образовательная среда: приоритетные направления развития: материалы междунар. науч. конф., Минск, 22-23 окт. 2009 г.: в 4 ч. / Нац. ин-т образования ; [редкол.: Г. В. Пальчик (гл. ред.) и др.]. Минск, 2010. Ч. 3. С. 186-190.

Артыкулы ў часопісах

20. Антонава, Н. У. Асаблівасці арганізацыі кантролю па літаратурным чытанні ў школах з рускай мовай навучання / Н. У. Антонава // Пачатк. навучанне: сям'я, дзіцячы сад, шк. 2009. № 6. С. 60-63.

21. Антонава, Н.У. Абноўлены змест навучання беларускай мове / Н. У. Антонава // Пачатк. навучанне: сям'я, дзіцячы сад, шк. 2010. № 8. С. 64-69.

Падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, эксперыментальныя вучэбныя матэрыялы

22. Яленскі, М. Г. Маляванка-размаўлянка: вучэб. дапам. па бел. мове для падрыхт. кл. / М. Г. Яленскі, І. Ч. Красоўская, Н. У. Антонава. М.: Баласс, 2002. 48 с.

23. Крынічка: падруч. па беларус. мове для 2 кл.: в 2 ч. / М. Г. Яленскі, Л. С. Васюковіч, Н. У. Антонава, І. М. Васільева. М.: Баласс, 2003. Ч. 1. 144 с.

24. Крынічка: падруч. па беларус. мове для 2 кл.: в 2 ч. / М. Г. Яленскі, Л. С. Васюковіч, Н. У. Антонава, І. М. Васільева. М.: Баласс, 2003. Ч. 2. 160 с.


Подобные документы

  • Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.

    дипломная работа [84,0 K], добавлен 29.01.2012

  • Паняцце пра сказ, словазлучэнне, іх пабудову і сувязь у сказе паміж членамі. Тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа. Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння словнікавага запасу школьнікаў у працэссе навучання беларускай мове.

    курсовая работа [2,4 M], добавлен 28.01.2016

  • Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе. Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры. Узаемасувязь методыкі выкладання літаратуры з іншымі навукамі.

    лекция [28,3 K], добавлен 01.10.2012

  • Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.

    дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе. Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы.

    курсовая работа [35,9 K], добавлен 01.03.2010

  • Змест та прынцыпы навучання сінтаксісу простага сказа. Асаблівасці вывучэння сінтаксісу простага сказа. Аналіз падручніка ў аспекце даследавання. Метады і прыёмы, стахастычная методыка вывучэння сінтаксісу простага сказ (дыдактычны сцэнарый урока).

    курсовая работа [4,4 M], добавлен 22.03.2016

  • Значэнне частак мовы для агульнага развіцця мовы і мыслення школьніка. Спецыфічныя асаблівасці, асноўныя заданні і мэты пры вывучэнні розных часцін мовы. Прыклады і тэмы правядзення ўрокаў парадзіх "Морфолгия" ў VI і VII класах агульнаадукацыйнай школы.

    курсовая работа [67,9 K], добавлен 12.04.2012

  • Пазакласная праца па беларускай мове як арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Гурток, гульня як від пазакласнай працы. Моўныя спаборніцтвы: конкурс скорагаворак, псеўдаслоўнік, гульня ў тэлеграмы, алітэрацыя, лагагрыфы, шарады.

    курсовая работа [43,1 K], добавлен 01.01.2014

  • Літаратурна спадчана Уладзіміра Караткевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Методыка выкладання рамана Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" у 10 класе. Планы-канспекты ўрокаў па вывучэнні рамана.

    курсовая работа [128,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры. Аналіз дапаможнікаў па літаратуры для настаўнікаў. Характарыстыка дапаможніка "Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе". Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва.

    курсовая работа [35,0 K], добавлен 01.03.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.