Новы змест адукацыіі выхавання школьнікаў і рэформа беларускай сістэмы

Змест адукацыіі і выхавання школьнікаў ва беларускай сістэмы адукацыіі. Урокі беларускай мовы тапанімічнага гуртка. Агульная характарыстыка працы і беларуская анамастыка. Лексіка–семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў, іх паходжанне.

Рубрика Педагогика
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 27.08.2012
Размер файла 49,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Новы змест адукацыіі выхавання школьнікаў і рэформа беларускай сістэмы

Метадычная частка

Новы змест адукацыіі выхавання школьнікаў, які прадугледжаны рэформай беларускай сістэмы адукацыі, скіроўвае ўсіх настаўнікаў і педагогаў вышэйшай школы звяртаць асаблівую ўвагу на тое, каб маладыя грамадзяне Беларусі ўжо з першых крокаў знаходжання ва ўстановах адукацыі далучаліся да самых разнастайных ведаў не толькі пра дзяржаву Беларусь, яе мінулае і сучаснае, а і пра сваю малую Радзіму - вёску, горад, мястэчка, знакамітых землякоў, іх мову, мясцовы фальклор, багатую і ўнікальную прыроду, яе флору і фаўну.

У сувязі з гэтым настаўніку неабходна валодаць разнастайным рэгіянальным матэрыялам, умела, своечасова да месца выкарыстоўваць яго на ўроках і ў пазакласнай рабоце. Краязнаўчы матэрыял па гісторыі, культуры, мове, асаблівасцях прыроды, сярод якой жыве і фарміруецца школьнік, безумоўна будзе спрыяць станаўленню яго светапогляду, нацыянальнай свядомасці, павагі да мовы, фальклору, традыцый сям'і і землякоў, прадстаўнікоў іншых народаў, што жывуць сярод беларусаў не адно стагоддзе.

Агульнапрызнана, што нацыя існуе да таго часу, пакуль існуе нацыянальная мова. На жаль, сфера ўжывання беларускай мовы сёння надзвычай абмежаваная. Трэба прыкласці шмат намаганняў, каб падрастаючае пакаленне беларусаў не пазбавілася гэтага каштоўнага нацыянальнага скарбу. Адказнасці за лёс роднага слова ляжыць, перш за ўсё, на сям'і, школах, ВНУ. Таму кожны настаўнік, асабліва славеснік, павінен арганічна спалучаць працэс навучання з выхаваннем павагі да роднай мовы, нацыянальнай культуры.

Урокі беларускай мовы ў агульнаадукацыйнай школе, акрамя навучання грамаце, фарміравання моўнай культуры, маюць неабмежаваныя магчымасці ў пашырэнні ведаў школьнікаў па гісторыі роднага краю, форміраванні светапогляду, выхаванні высокай нацыянальнай самасвядомасці.

Анамастычны матэрыял можа прынесці настаўніку вялікую карысць, таму што ён складае значную частку лексікі любой высокаразвітай мовы і заключае ў сабе багатыя пазнавальныя і выхаваўчыя магчымсці. Так, уласныя асабовыя імёны людзей выяўляюць каштоўнасць для вывучэння гісторыі народа, яго характару і быту, яго зносін з іншымі народамі; уласныя геаграфічныя назвы захоўваюць памяць пра далёкае мінулае краю, часта не зафіксаванае ў пісьмовых помніках, знаёмяць з культурай і гаспадаркай нашых продкаў, з рассяленнем старажытных плямёнаў.

Тапанімічны гурток

Змест і задачы гуртка могуць быць розныя ў залежнасці ад узросту і індывідуальных здольнасцей гурткоўцаў. Абавязковым у яго працы з'яўляецца выкарыстанне мясцовага матэрыялу. Вельмі важна, каб школьнікі навучыліся запісваць назвы свайго рэгіёна і ўмелі растлумачыць кожную з іх на аснове існуючых навуковых прынцыпаў. Таму ў праграме гуртка пэўнае месца павінны заняць методыка збору геаграфічных назваў і некаторыя тэарэтычныя палажэнні тапанімічнай навукі (раздзелы тапанімікі, тапанімічная тэрміналогія, прынцыпы намінацыі геаграфічных аб'ектаў).

Прыкладная тэматыка гуртка:

1. Тапаніміка і яе раздзелы.

2. Паходжанне геаграфічных назваў.

3. Назвы “Белая Русь”, “Беларусь”,

4. Назвы рэк і азёраў Рэспублікі Беларусь.

5. Назва гарадоў і вёсак Беларусі.

6. Назва роднага горада Маларыта.

7. Назвы вуліц роднага горада,вёскі.

8. Назвы палёў, лясоў,дарог,сенажацей Маларытчыны.

9. Пераймнаванні. Вяртанне старых назваў.

10. Геаграфічныя назвы ў песнях, паданнях, прыказках і прымаўках, у творах мастацкай літаратуры.

11. Другое жыццё геаграфічных назваў ( адтапанімічныя назвы розных прадметаў, з'яў і рэчаў)

Настаўнік можа праявіць сваю ініцыятыву, сваю творчасць, нешта выкарыстаць, а нешта змяніць,зыходзячы з канкрэтных абставін.

На першых занятках варта вызначыць мэту і задачы гуртка, формы яго працы, пазнаёміць вучняў з тэматыкай дакладаў і паведамленняў, вырашыць арганізацыйныя пытанні. Пасля гэтага настаўніку патрэбна расказаць пра тапаніміку як навуку, пра развіццё тапанімікі ў нашай рэспубліцы, а таксама падкрэсліць, якое навуковае і практычнае значэнне мае вывучэнне геаграфічных назваў, якую каштоўную інфармацыю яны нясуць.

На асвятленне тэмы “Паходжанне геаграфічных назваў” пажадана адвесці тры або чатыры пасяджэнні гуртка. На першым пасяджэнні варта варта расказаць пра тыя прынцыпы, якія кладуцца ў аснову намінацыі геаграфічных аб'ектаў.

Геаграфчныя назвы склаліся гістарычна, іх паходжанне цесна звязана з грамадскім жыццём народаў, якія насялялі пэўную тэрыторыю. Даследчыкі тапаніміі прыйшлі да агульнай думкі, што ніводная назва не з'яўляецца выпадковай, што кожны геаграфічны аб'ект атрымлівае назвы па той прымеце, якая адрознівае яго ад іншых. Вось чаму тапонімы не толькі называюць, хоць назыўныя функцыі для іх асноўныя, але і характарызуюць аб'ект. Добра, калі настаўнік зачытае абразкі “Гарывада” і “Паперня” мовазнаўцы Ф.М.Янкоўскага з кнігі “Абразкі” (Мн.,1975).

Геаграфічныя аб'екты могуць называцца таксама па іншых аб'ектах (больш значных, суседніх), напрыклад, горад ці вёска - па рацэ (г.Маларыта на р.Рыта).

На гэтым пасяджэнні варта прапанаваць гурткоўцам знайсці на карце Беларусі назвы, якія паходзяць ад прыродна-геаграфічных тэрмінаў, ад назваў раслін, лясных масіваў і зараснікаў, ад назваў шляхоў зносін, ад уласных імёнаў людзей.

Матэрыял для паведамлення вучні могуць знайсці ў працах В.А.Жучкевіча “Топонимика Беларуси” (Мн., 1968)

Другое пасяджэнне па гэтай тэме Добра пачаць словамі рускага паэта А.Твардоўскага: “ Беларусы ўвогуле народ глыбока паэтычны. Кожны горад,кожная рака, якая працякае па іх зямлі, надзелены асэнсаваным, легендарным паходжаннем”

Затым можна праслухаць паведамленні вучняў, абмеркаваць іх лепшыя - рэкамендаваць у насценную газету. На заканчэнне прапанаваць гурткоўцам адказаць на пытанні віктарыны тыпу:

1. Што вам гавораць назвы вёсак Лукава, Забалацце, Гвозніца,Макраны,Вужова, Чарняны, Замшаны?

2. Запісаць назвы паселішчаў, у аснове якіх ляжаць імёны і прозвішчы ( тыпу Антонава, Раматова)

На трэцім пасяджэнні мэтазгодна разгледзець пытанне словаўтварэння і марфемнай структуры геаграфічных назваў.

Вучні павінны ведаць, што тапонімы ўтвараюцца пры дапамозе тых самых словаўтваральных сродкаў, што і агульныя словы, аднак прадуктыўнасць асобных спосабаў словаўтварэння ў агульнаўжывальнай лексіцы і ў тапаніміі розныя. Асноўны спосаб утварэння назваў рэк і паселішчаў - суфіксацыя. Назвы урочышчаў часта ўтвараюцца семантычным спосабам, шляхам пераасэнсавання агульных назоўнікаў.

На канкрэтных прыкладах трэба паказаць, што ў тапаніміцы не толькі сэнс, але і форма тапоніма гаворыць пра яго паходжанне.

Чацвёртае пасяджэнне пажадана прысвяціць народнай этымалогіі геаграфічных назваў.

Народная этымалогія - гэта тлумачэнне назвы па гукавым падабенстве з іншымі словамі. Яна не з'яўляецца навуковай і часта прыводзіць да поўнага пераасэнсавання назвы. Паданні і легенды заўсёды вельмі цікавыя, прыгожыя,паэтычныя,і часта выкарыстоўваюцца пісьменнікамі, мастакамі,кампазітарамі.

Агульная характарыстыка працы

Актуальнасць даследавання. Актуальнасць тэмы дыпломнай працы абумоўлена тэарэтычнымі і практычнымі задачамі, якія ставяцца перад сучаснай тапанімікай.

Адной з асноўных задач сучаснага мовазнаўства з'яўляецца вывучэнне ўласных геаграфiчных назваў. Беларускія уласныя геаграфічныя назвы фарміраваліся на працягу стагоддзяў у самай цеснай сувязі з жыццём і дзейнасцю чалавека. Разам з помнікамі старажытнага дойлідства, руінамі гарадзішчаў мы атрымалі ад мінулых пакаленняў уласныя геаграфічныя назвы - своеасаблівы летапіс беларускай зямлі.

Сёння патрэба ў зборы, сiстэматызацыiiiнтэрпрэтацыi тапанiмiчнага матэрыялу становiцца ўсё больш неабходнай у сувязi з вырашэннем розных пытанняў лiнгвiстыкi, гiсторыi, этнаграфii, гiстарычнай геаграфii, пытанняў моўных сувязей. Анамастычны матэрыял складае значную частку лексiкi любой мовы i мае багатыя пазнавальныя i выхаваўчыя магчымасцi. Так, уласныя геаграфiчныя iмёны ўяўляюць выключную каштоўнасць для вывучэння гiсторыi народа, яго характару i побыту, яго зносiнаў з iншымi народамi; захоўваюць памяць пра далёкае мiнулае краю, часта не зафiксаванае ў гiстарычных помнiках, яны знаёмяць з культурай i гаспадаркай нашых продкаў, з рассяленнем старажытных плямёнаў.

На сучасным этапе беларуская анамастычная навука прадстаўлена, хаця i нераўнамерна, даследаваннямi па ўсiх яе асноўных раздзелах.

Найлепш распрацавана айканiмiя Беларусi, адметныя рысы, асаблiвасцi развiцця якой асвятляюцца ў манаграфiях, дысертацыйных працах, шматлiкiх навуковых артыкулах. Актыўны ўдзел у айканiмiчных даследаваннях прымаюць беларускiя лiнгвiсты, этнографы, географы.

Спрадвечна кожны рэгіён Беларусі вызначаецца сваёй самабытнасцю. Цягам цэлых стагоддзяў на адпаведных тэрыторыях складваліся адметнасці ў вядзенні гаспадаркі, прамысловай і сельскагаспадарчай спецыялізацыі, асаблівасцях сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця. Усё гэта ў рэшце рэшт і становіцца тымі своеасаблівымі адзнакамі, што стваралі непаўторны вобраз краю.

Нягледзячы на значныя дасягненні беларускай анамастыкі, на наяўнасць значнай колькасці прац па беларускай тапаніміі, тут яшчэ застаецца шмат нявырашаных праблем, і ў першую чаргу не сабраны, не зафіксаваны і не атрымаў належнай апрацоўкі багаты тапанімічны матэрыял. Неабходнасць у зборы, навуковай апрацоўцы, класіфікацыі, лінгвааналізе беларускай тапаніміі прадыктавана патрэбамі часу, тымі тэарэтычнымі і прыкладнымі задачамі, што ставяцца перад сучаснай навукай. У вывучэнні, унармаванні тапонімаў зацікаўлена шырокая моўная практыка: выдавецтвы геаграфічных і геафізічных карт, атласаў, камісіі па ўпарадкаванні геаграфічных напісанняў.

Беларуская тапанімія і вытворная ад яе лексіка ўсё яшчэ застаюцца маладаследаванымі. Асноўная прычына гэтага - цяжкасці, звязаныя са зборам тапанімічнага матэрыялу менавіта на месцы яго бытавання і па старажытнабеларускіх пісьмовых крыніцах. А без іх уліку нельга правесці ўнармаванне тапонімаў і вытворных ад іх.

Мэта і задачы даследавання.У дыпломнай працы пастаўлена мэта: правесці аналіз на лексіка-семантычным і структурна-словаўтваральным узроўнях назваў населеных пунктаў (айконімаў) Маларыцкага раёна.

Для дасягнення гэтай мэты трэба было вырашыць наступныя задачы:

- сабраць і закартаграфаваць неабходны анамастычны і апелятыўны матэрыял;

- вывучыць неабходную навуковую літаратуру па тэме даследавання і гістарычныя дакументы, звязаныя з Маларытчынай;

- вызначыць лексічны склад айконімаў, выявіць характар і семантыку іх асноў;

- правесці структурна-словаўтваральны аналіз айконімаў па словаўтваральных тыпах і мадэлях, вызначыць прадуктыўнасць розных спосабаў утварэння;

- скласці алфавітны слоўнік айконімаў Маларыцкага раёна з гістарычнымі каментарыямі.

Матэрыял даследавання. Асноўным матэрыялам для навуковага аналізу паслужыла картатэка назваў населеных пунктаў Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці, складзеная на аснове запісаў у палявых умовах і шляхам распісвання розных друкаваных крыніц (даведнікаў, слоўнікаў, карт, спісаў).

Картатэка змяшчае 73 айконімы.

Метады даследавання. У асноўным выкарыстоўваецца апісальны метад і элементы статыстычнага метаду.

Структура працы. Праца складаецца са спіса ўмоўных абазначэнняў, агульнай характарыстыкі працы, уводзінаў, двух раздзелаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса і дадатка.

Уводзіны

Беларуская анамастыка перажывае перыяд ажыўлення. У кантэксце адраджэння культурнага моўнага скаба вывучэнне імёнаў набыло асаблівае зачэнне, таму што ні адзін онім не з'яўляецца выпадковым, ён з'явіўся дзякуючы вопыту, светапогляду і духоўнаму скарбу народа.

Імя - моўны знак, унутранная структура якога фарміруецца некалькімі элементамі. Тапанімія з'яўляецца сукупнасцю назваў усіх геаграфічных аб'ектаў. Пры вывучэнні гэтай з'явы вынікае сістэма, якая складаецца з падструктур: астыянімнай,каманімнай, віканімнай, гаданімнай і іншых.

Шмат увагі ў апошнія дзесяцігоддзі ўдзяляецца оімам як частцы сэнсавага асяроддзя мастацкіх тэкстаў.

Тапаніміка - адзін з асноўных раздзелаў анамастыкі (навукі пра ўласныя назвы), які займаецца вывучэннем тапонімаў - уласных геаграфічных назваў (грэч. topos-мясцовасць і onima - імя) і не толькі з пункту гледжання сучаснай мовы, а перш за ўсё з пазіцыі гісторыі.

Тапонімы - назвы гарадоў,вёсак, вуліц, рэк, азёр,урочышчаў, балотаў, лясоў,лугоў і іншых геаграфічных аб'ектаў. Тапанімія - сукупнасць такіх назваў.

Сярод тапанімічных назваў вылучаюцца айконімы - назвы населеных пунктаў; гідронімы - назвы водных аб'ектаў; мікратапонімы - назвы дробных невялікіх аб'ектаў; катайконімы - назвы жыхароў па месцы жыхарства і інш.

Чалавек цесна звязаны з пэўнымі мясцовасцямі і іх назвамі. Таму не дзіўна, што цікавасць да геаграфічных назваў, найперш да іх сэнсавага значэння, праяўлялі ўжо вучоныя антычнасці.

Вядомы старажытнагрэчаскія тэксты, у якіх сабраны і раскласіфікаваны геаграфічныя назвы. Спробы даць гістарычнае абгрунтаванне тапонімам утрымліваюцца ў вядомым летапісе “Повесть временных лет”.

Дакладнасць такіх тлумачэнняў невялікая. Большасць з іх - наіўныя і антыгістарычныя, ненавуковыя.

Навуковы этап тапанімікі пачынаецца толькі з сярэдзіны 19 ст., калі арганізуюцца камісіі, суполкі, што займаюцца вывучэннем геаграфічных назваў, і ў першую чаргу Таварыства аматараў славеснасці, навук і мастацтваў у Пецярбургу (1811-1830 гг.). Пры з'яўленні першых спроб вывучэння беларускага анамастычнага матэрыяла, тапаніміка ўжо развівалася ў першую чаргу як гісторыка-этнографа-геаграфічная навука і даследчыкі часта падавалі неапраўданыя этымалогіі паходжання населеных пунктаў.Але ў апошняе дзесяцігоддзе пачынаецца лінгвістычнае даследаванне беларускай анамастыкі. яўленні

У лінгвістычных працах, якія выдаваліся гэтым таварыствам, асвятляліся пытанні тапанімікі. Вялікі ўклад у навуковую распрацоўку пытанняў усходнеславянскай тапанімікі ўнеслі члены гэтага таварыства: А.X. Вастокаў, Н.Н. Надзеждзін, А.М. Шагрэн, М.А. Кастрэн і інш.

Тапанімія Беларусі фарміравалася разам з тапаніміяй другіх тэрыторый тэрыторый, таму шмат геаграфічных тэрмінаў, словаўтваральных фармантаў сучаснай беларускай тапаніміі вядомыя далёка за яе межамі - у Расіі і на Украіне, у Прыбалтыцы і Польшчы, Чэхіі і Славакіі і іншых тэрыторыях. Таму адказы на многія пытанні беларускай тапанімікі можна знайсці ў працах рускіх, украінскіх, польскіх і іншых славянскіх даследчыкаў.

У гістарыяграфіі, звязанай з вывучэннем беларускай тапаніміі, вылучаюцца тры этапы:

-30-40 гг. 19ст.;

- канец 19 - пачатак 20ст.;

- 60-я гг. 20 ст. -пачатак 21ст.

Багатая і разнастайная тапанімія Беларусі здаўна прыцягвала ўвагу айчынных і замежных вучоных. Даследаванне беларускіх геаграфічных найменняў пачалося недзе ў 30-40 гг. 19ст. і напачатковым этапе насіла фрагментарны характар. Першыя публікацыі па беларускай анамастыцы ўяўлялі сабой папутныя нататкі, эцюды ў працах па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі. Рабілася спроба растлумачыць паходжанне асобных назваў населеных пунктаў ці гідрааб'ектаў. Па сваім змесце і метадах гэтыя артыкулы нельга было яшчэ назваць навуковымі, і ў большасці выпадкаў яны мелі папулярызатарскае значэнне, а даследчыкі нярэдка „грашылі” неабгрунтаванымі этымалогіямі аб паходжанні канкрэтных населеных пунктаў.

Аднак ужо ў канцы 19 - пачатку 20 ст. з'яўляюцца спецыяльныя працы, у якіх даследчыкі спрабавалі перайсці ад разгляду адзінкавых тапанімічных фактаў да вызначэння агульных заканамернасцей беларускай тапаніміі. Пачатак быў пакладзены артыкулам А.А. Качубінскага “Тэрыторыя дакастрычніцкай Літвы” (1897), у якім аўтар, аналізуючы масавы гідранімічны матэрыял (назвы рэк і азёр на тэрыторыі былой Мінскай губерні), высветліў, што ў гідраніміі Беларусі ёсць шмат балтыйскіх элементаў. На гэтай падставе А.А. Качубінскі робіць вывад, што радзіма старажытных балтаў распасціралася на поўдні да ракі Прыпяць, на ўсходзе - уключаючы басейн Беразіны, на захадзе - верхнюю частку басейна ракі Нарвы.

Ю.Ю. Трусман у “Этымалогіі мясцовых назваў Віцебскай губерні” (1897) зрабіў спробу этымалагічнага аналізу значнай колькасці тапонімаў паўночна- ўсходняй часткі Беларусі. Аднак многія этымалогіі Ю.Ю. Трусмана аказаліся ненадзейнымі. У артыкуле “Да пытання аб паходжанні назваў вёсак, мястэчак, гарадоў Беларусі” (1926) Я. Тараноўскі апісвае беларускую айканіміюз пункту погляду словаўтварэння.

Вывучэнне беларускага анамастычнага матэрыялу ў першыя дзесяцігоддзі 20 ст. звязана з імёнамі Я.Ф. Карскага, А.I. Сабалеўскага, Э.А. Вальтэра, А.А. Шахматава, Г.А. Ільінскага.

У 20-я гг. у Мінску праведзены дзве Усебеларускія краязнаўчыя канферэнцыі (1924 г., 1928 г.), матэрыялы якіх заклікалі да збору беларускіх мясцовых геаграфічных і асабовых назваў і паслужылі стымулам для разгортвання тапанімічных даследаванняў. З'явіліся першыя інструкцыі і метадычныя ўказанні па зборы анамастычнага матэрыялу, але практычных вынікаў гэтыя пачынанні не змаглі даць: пачалася сталінская барацьба з “ворагамі народа”, знішчэнне абаронцаў беларускасці. Таму такія бедныя на анамастычныя даследаванні беларускага матэрыялу 30-я гады.

Сістэматычнае вывучэнне тапаніміі Беларусі пачалося пасля Вялікай Айчыннай вайны. У 1946 - 1947 гг. пачаў збіраць тапанімічны матэрыял для будучага тапанімічнага слоўніка географ-тапаніміст В.А. Жучкевіч, які сведчыць, што ў той час “фонд тапанімічнай літаратуры быў мізэрны, калі не лічыць спадарожных заметак пра геаграфічныя назвы, распыленых у літаратуры самага рознага зместу”.

У сярэдзіне 50-ых гг. беларускі айканімічны матэрыял нярэдка становіцца аб'ектам даследавання польскіх аўтараў. Праблемы анамастыкі як крыніцы вывучэння гісторыі і этнаграфіі беларускага народа цікавяць у гэты час этнографа М.Я. Грынблата, у больш позніх працах якога выяўлена каля 290 айконімаў і мікратапонімаў этнаграфічнага паходжання, на аснове тэрытарыяльнага размяшчэння якіх аўтар робіць спробу даць малюнак этнічных кантактаў на тэрыторыі Беларусі.

У канцы 50-60 гадоў праводзілася работа па наладжванні арганізаванага збору анамастычнага матэрыялу. У гэты час з'явіліся “Кароткі апытальнік па тапаніміцы”, “Інструкцыя па збіранню матэрыялаў для складання абласных слоўнікаў” П.П. Шубы і “Праграма па збіранню тапаніміі Беларусі” Л.А. Акаловіча.

Значна актывізаваліся тапанімічныя даследаванні ў 60-я гады, асабліва пасля першай Усебеларускай канферэнцыі па тапаніміцы СССР, якая адбылася другога лютага 1965 года ў Ленінградзе і паслужыла стымулам для разгортвання тапанімічных даследаванняў ва ўсіх рэспубліках былога Савецкага Саюза. Беларускія даследчыкі, сярод якіх найбольш плённа працуюць у гэтыя гады Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, М.В. Бірыла, М.Я. Грынблат, В.А. Жучкевіч, М.М. Карсакова, А.М. Катонава, В.П. Лемцюгова, А.М. Прышчэпчык, П.П. Шуба, I.Я. Яшкін, перавагу аддавалі вывучэнню айканімічнага і гідранімічнага матэрыялу.

Тапонімы з'яўляюцца часткай лексікі і нясуць у сабе каштоўную інфармацыю. Таму іх вывучэнне - адна з актуальных праблем сучаснага мовазнаўства.

Найлепш распрацавана беларуская айканімія, адметныя рысы, асаблівасці якой асвятляюцца ў манаграфіях, дысертацыйных працах, шматлікіх навуковых артыкулах.

Першым, хто звярнуўся да тапанімічнай тэматыкі, хто ў сваіх працах закрануў як чыста айканімічныя, так і агульныя пытанні тапанімікі, быў географ В.А. Жучкевіч - аўтар кніг “Тапаніміка Беларусі” (1968), “Чаму так названа?” (1969), “Кароткі тапанімічны слоўнік Беларусі” (1974), “Агульная тапаніміка” (1980).

Пытанням, звязаным з геаграфіяй і лакалізацыяй асобных словаўтваральных тыпаў беларускіх айконімаў, прысвяціў некалькі артыкулаў В.А. Ніканаў.

Лінгвістычны накірунак у беларускай тапаніміцы прадстаўленыпрацамі В.П. Лемцюговай, Л.М. Грыгор'евай, М.В. Бірылы, Я.М. Адамовіча, якія аддаюць перавагу рэгіянальнаму метаду даследавання. Рэгіянальныя даследаванні заснаваны на франтальным зборы айканімічнага матэрыялу ў месцах пэўных тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак непасрэдна на месцы яго бытавання, што дазваляе зафіксаваць усе назвы і іх варыянты, вызначыць правільнае вымаўленне, устанавіць строгую лакалізацыю найменняў.

У 1970 г. выйшла з друку манаграфія В.П. Лемцюговай “Беларуская айканімія”. У ёй, як і ў сваіх папярэдніх працах, аўтар працягвае даследаваць, галоўным чынам, назвы паселішчаў Мінскай вобласці. У працы разглядаецца больш за чатыры тысячы назваў, праводзіцца лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў, даследуюцца словаўтваральныя сродкі айконімаў. Манаграфія “Беларуская айканімія” мае вялікае навуковае значэнне. Каштоўным з'яўляецца тое, што зробленыя ў ёй абагульненні ў значнай меры адносяцца да айканіміі іншых частак Беларусі, бо ў межах Мінскай вобласці адзначаны і прааналізаваны амаль усе спецыфічныя для рэспублікі тыпы назваў паселішчаў як з боку лексіка-семантычнага складу іх асноў, так і з боку словаўтварэння.

Паводле рэгіянальнай методыкі даследавана айканімія Віцебскай вобласці (Л.М. Грыгор'ева) і Гомельскай вобласці (М.В. Бірыла). Часткова айканімічны матэрыял Гродзенскай вобласці атрымаў асвятленне ў публікацыях Л.А. Акаловіча.

Некаторым агульным пытанням тапанімікі (узаемадзеянне тапанімічных і антрапанімічных асноў, шляхі тапанімізацыі словаўтваральных сродкаў) прысвечаны артыкулы М.В. Бірылы, П.П. Шубы. У працы “Літоўскія элементы ў беларускай анамастыцы” (1968) М.В. Бірыла і А.П. Ванагас вылучаюць і даследуюць літоўскія словаўтваральныя элементы ў айканіміі Беларусі. У сваіх даследаваннях беларускі этнограф М.Я. Грынблат выкарыстоўвае анамастычны матэрыял у якасці дадатковай крыніцы пры вывучэнні гісторыі і этнаграфіі беларусаў.

Рост цікавасці да тапанімікі ў 70-90-я гг. выражаецца ў тым, што склікаюцца канферэнцыі, сімпозіумы, выдаюцца зборнікі артыкулаў тапанімістаў рэспублікі. Так, матэрыялы Першай беларускай тапанімічнай канферэнцыі апублікаваны ў зборніку, “Пытанні беларускай тапанімікі” (1970), у якім асвятляюцца найважнейшыя праблемы, звязаныя з вывучэннем стану і задач тапанімікі Беларусі.

Заслугоўвае ўвагі і зборнік артыкулаў “Беларуская анамастыка”, што выдаецца інстытутам мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі. Выйшла чатыры выпускі гэтага зборніка (1977, 1981, 1985, 1993). На яго старонках змяшчаюцца артыкулы, у якіх даследуюцца ўсе асноўныя класы анамастычнай лексікі на матэрыяле розных рэгіёнаў Беларусі.

Трэці выпуск “Беларускай анамастыкі” (1985) з'явіўся вынікам творчага супрацоўніцтва калектываў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі, Інстытута славяназнаўства Польскай AH і мовазнаўчых кафедраў Брэсцкага універсітэта (тады інстытута) па вывучэнні анамастыкі Пабужжа. Шырокае адлюстраванне ў гэтым зборніку знайшлі пытанні айканіміі і мікратапаніміі тых рэгіёнаў Брэсцкай вобласці, якія мяжуюць з Польшчай.

Увогуле, калі гаварыць пра даследаванне тапаніміі Берасцейшчыны, то трэба сказаць, што яна вывучана толькі часткова, хоць і тут ёсць значныя здабыткі. Гэта дысертацыйнае даследаванне “Мікратапанімія паўночна-заходняй часткі Брэсцкай вобласці” (1982) і шэраг артыкулаў В.М. Емельяновіч, у якіх усебакова на багатым фактычным матэрыяле разглядаюцца назвы малых геаграфічных аб'ектаў Пружанскага і Камянецкага раёнаў, дысертацыя Н.Р. Смаль “Гідранімія і айканімія Пабужжа. Праблема ўзаемадзеяння” (1996), у якой праводзіцца супастаўляльны аналіз на лексіка-семантычным і структурна-словаўтваральных узроўнях гідронімаў і айконімаў Пабужжа, паказваецца агульнае і адрознае ў працэсе ўтварэння гэтых тапанімічных класаў, характар узаемасувязі і ўзаемаўплыву паміж імі.

З апошніх значных выданняў па анамастыцы, у якіх разглядаюцца і пытанні тапанімікі, трэба назваць кнігу “Беларуская анамастыка” (1997) Г.М. Мезенка, “Беларускія ўласныя імёны” (1998), В.В. Шура, “Беларуская анамастыка ў школе” В.М. Емельяновіч.

На сённяшні дзень тапанімікай накоплены багаты матэрыял, які можна выкарыстоўваць пры вывучэнні розных дысцыплін у вышэйшых навучальных установах і ў школе. Асобныя пытанні беларускай тапаніміі разглядаюцца ў працах польскіх,рускіх,украінскіх, літоўскіх даследчыкаў, такіх, як В.Н.Топороў,О.Н.Трубачёў, В.А.Ніконоў,В.В.Седоў,В.А.Горпініч, А.П.Ванагас і др.

Глава 1 Лексіка - семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў

Айканімія Маларыцкага раёна, як і айканімія ўсёй Беларусі, складвалася і развівалася на працягу доўгага гістарычнага перыяду. Фарміраванне яе працякала нераўнамерна і спалучалася са зменамі сацыяльна-эканамічных умоў, спосабаў грамадскай вытворчасці, са зменамі акаляючага асяроддзя, што, зразумела, пакінула адбітак у тапаніміі.

Разам са зменамі сацыяльна-эканамічных умоў і спосабаў вытворчасці змяняліся адносіны грамадства да геаграфічнага наваколля ў кантэксце асаблівасцей прыродакарыстання і ментальнага ўспрымання геаграфічнага асяроддзя жыхарамі той ці іншай мясцовасці. З развіццём матэрыяльнай і духоўнай культуры паступова розныя адзнакі мясцовасці набывалі пэўнае значэнне ў выглядзе тапонімаў, у тым ліку айконімаў.

Карані тапаніміі Маларытчыны губляюцца ў глыбіні вякоў, а геаграфічныя назвы на яе тэрыторыі рознаўзроставыя і разнамоўныя. Кожная гістарычная эпоха прыўносіла свае асаблівасці, якія яскрава праяўляюцца ў тапаніміі наогул і ў айканаміі ў прыватнасці.

У першую чаргу фарміраванню айканаміі раёна садзейнічалі асаблівасці гідраніміі, рэльефа, сельскагаспадарчых аб'ектаў, што характэрна амаль для ўсёй Беларусі і дзякуючы чаму тапанімія даследуемага рэгіёна захавала нацыянальна-тэрытарыяльны каларыт.

Айконімы любой тэрыторыі ў абсалютнай сваёй большасці індывідуальныя і непаўторныя. Найбольш акрэслена гэта праяўляецца ў іх семантыцы. Аднак пры ўсёй разнастайнасці ў айканіміі раёна можна заўважыць назвы даволі блізкія па этымалогіі, семантыцы і форме. Яны складаюць больш ці менш выразна акрэсленыя групы і тыпы, што дае магчымасць сістэматызаваць і раскласіфікаваць зафіксаваныя на Маларытчыне айканімічныя адзінкі.

У якасці ўтваральных асноў беларуская айканімія выкарыстоўвае апелятывы, антрапонімы і тапонімы. Асноўным крытэрыем размежавання айконімаў па групах з'яўляецца значэнне ўтваральнай асновы, хаця не заўсёды ўдаецца адназначна прызнаць зыходным той ці іншы апелятыў або антрапонім, паколькі паміж апелятывамі і рознымі класамі анамастычнай лексікі існуюць цесныя сувязі.

На падставе агульных адзнак айканімічнай асновы ўласныя найменні Маларыцкага раёна можна падзяліць на наступныя лексіка-семантычныя групы:

- айконімы апелятыўнага паходжання

- айконімы антрапанімічнага паходжання

- адтапанімічныя айконімы

Кожная з груп разглядаецца ў асобным раздзеле. Для большай кампактнасці і нагляднасці матэрыял кожнай з груп падаецца ў выглядзе слоўніка. Кожны слоўнікавы артыкул месціць інфармацыю аб зыходным апелятыве ці оніме. У загаловак артыкула выносіцца апелятыў, антрапонім або гідронім, які прызнаецца айконімаўтваральным. У адных выпадках гэта апелятывы, якія структурна супадаюць з айконімамі (в. Горы, в. Дуброва, в. Калонія), у другіх - апелятывы, што склалі структурны касцяк айконіма (в. Арэхава, в. Замасток, в. Падвострава).

Не заўсёды ўдаецца адназначна прызнаць зыходным той ці іншы апелятыў або онім, паколькі паміж апелятывамі і рознымі класамі анамастычнай лексікі існуюць цесныя сувязi.

Айконімы апелятыўнага паходжання

Да групы адапелятыўных належаць айконімы, якія ўтварыліся ад апелятываў - агульных найменняў прыродна-геаграфічных, біялагічных і сацыяльна-эканамічных аб'ектаў.

На даследуемай тэрыторыі зафіксавана … назваў, матываваных апелятывамі, што складае …% ад агульнай колькасці айконімаў. Утваральнымі асновамі для іх паслужылі апелятывы і іх вытворныя, якія падаюцца ніжэй у якасці загалоўных слоў артыкулаў.

АЛЕЎНІК/лешнік `альховы лес ці хмызняк': ЛЕШНІЦА.

АРЛЯК `адзін з відаў папараці': АРЛЯНКА.

АРЭХ: АРЭХАВА Арэхаўскі с/с (магчыма і ад антрапоніма Арэх, Арэхаў).

БАЛОТА: ЗАБАЛАЦЦЕ Лукаўскі с/с, НОВАЕ ЗАБАЛАЦЦЕ Лукаўскі с/с.

БАРОК памянш. ад бор (гл. БОР): БОРКІ Макранскі с/с, НОВЫЯ БОРКІ Макранскі с/с.

БЕР'Е рэг. бэрва `кладка' (ДСБ): ЗАБЕР'Е.

БОР `сасновы лес': ЗБУРАЖ.

БЭЗ `дэкаратыўная кустовая расліна': БЭЗАК.

ВОЗ: ЗВОЗЫ.

ВОЗЕРА/азёрны: ЗААЗЁРНАЯ.

ВОСА/ асовы са стараж. оса `асіна' (Лемц.): АСАВАЯ.

ВОСТРАЎ `сухое месца сярод вады: АСТРОЎЕ,ПАДВОСТРАВА.

ВОТЧЫНА старабел. `зямельнае ўладанне, якое пераходзіла дзецям у спадчыну ад бацькоў `: ВОТЧЫНА, ВОТЧЫН.

ВЫСОКІ: ВЫСОКАЕ.

ГАРА: ГОРЫ, ЗАГАРА, МІЖГОР'Е.

ГАРОХАВІШЧА `поле, з якога сабралі гарох або на якім папярэдняй культурай быў гарох': ГАРОХАВІШЧА.

ГОЛЯ рэг. галь `бязлесная прастора' (ДСБ): ГАЛЁЎКА.

ГРУШКА памянш. ад груша.: ГРУШКА.

ДВОР старабел. `асобная сялянская гаспадарка; панскі, скарбовы, шляхецкі маёнтак' (ГСБМ): НОВЫ ДВОР, СТАРЫ ДВОР.

ДВОРЫШЧА `месца, дзе раней быў двор': ДВОРЫШЧА.

ДЗЕРАВЕШНІЦА магчыма `месца, дзе складваецца нарыхтаванае дрэва': ДЗЕРАВЕШНІЦА (магчыма і ад гідроніма Дзеравешніца).

ДОБРЫ: ДОБРАЕ.

ДОЎГІ: ДОЎГІ.

ДУБ/дубавы, дубічны: ДУБІЧНА.

ДУБРОВА: ДУБРОВА.

ЗАМОШАНЫ, ЗАМШАНЫ магчыма `высяленцы з в. ЗАМОШША': ЗАМШАНЫ.

ЗЕЛЕНЬ/зялёны: ЗЕЛЯНІЦА.

КАЛОНІЯ `паселішча выхадцаў, перасяленцаў з другой краіны, вобласці' (ТСБМ): КАЛОНІЯ.

КОЖУХ: КОЖУХ.

ЛАЗ рэг. `нізкі забалочаны луг' (ДСБ): ЛАЗКІ.

ЛАЗІЦА памянш. ад лаза: ЛАЗІЦА.

ЛЕС: ЛЯСАВЕЦ, НАВАЛЕССЕ.

ЛУКА `выгін, заварот ракі': ЛУКАВА.

ЛЯСОК памянш. ад лес: НАВАЛЕСКІ.

МАКРАНЫ магчыма `людзі, што жывуць на мокрым месцы': МАКРАНЫ.

МАСТОК памянш. ад мост: ЗАМАСТОК.

МЕЛЬНІК `млынар': МЕЛЬНІКІ (магчыма і ад антрапоніма Мельнік).

МЛЫН: МЛЫНОВА Мал.

МОХ: ЗАММОШША.

ПАНСКІ: ПАНСКАЕ.

ПЕРАВІСЬ `месца адносна ўзвышанага водападзелу паміж паніжэннямі': ПЕРАВІСЬ.

ПЕЧ: ЗАПЕЧЧА.

ПЕЧКА памянш. ад печ: ПЕЧКІ.

РАКА: ЗАРЭЧЧА.

САДЗІШЧА `месца, дзе быў сад': САДЗІШЧА.

СТРУГА рэг. `мокрае месца, парослае хмызняком; балоцістая мясціна' (ДСБ): СТРУГА.

СЯРЭДНІ: СЯРЭДНЕ.

ТАЛАКА: ТАЛОЧНА.

ХЛЕБ: ХЛЕБАЎКА.

ХМЕЛІШЧА `месца, дзе рос хмель': ХМЕЛІШЧА.

ХМЕЛЬ: ХМЯЛЁЎКА.

ЯБЛЫЧНЫ прым. ад яблык: ЯБЛАЧНА.

ЯЗВІНА `балотца'; акно ў балоце': ЯЗВІН, ЯЗВІНКІ.

ЯМІЦА памянш. ад яма: ЯМІЦА.

Арэхава (Арэхаўскі с-с)

Антанова (Велікарыцкі с-с)

Арлянка (Гвозніцкі с-с)

Асавая (Макранскі с-с)

Ацяты (Олтушскі с-с)

Астроўе (Чарнянскі с-с)

Багуслаўка(Гвозніцкі с-с)

Брадзяцін (Гвозніцкі с-с)

Боркі (Макранскі с-с)

Велікарыта (Велікарыцкі с-с)

Высокае (Лукаўскі с-с)

Вотчына (Макранскі с-с)

Вотчын (Хаціслаўскі с-с)

Гусак (Велікарыцкі с-с)

Гвозніца (Гвозніцкі с-с)

Грушка (Лукаўскі с-с)

Гарохавішча (Маларыцкі с-с)

Галёўка (Олтушскі с-с)

Горы (Чарнянскі с-с)

Добрае (Арэхаўскі с-с)

Дрочава (Арэхаўскі с-с)

Дубічна (Велікарыцкі с-с)

Добрасава (Макранскі с-с)

Дворышча (Олтушскі с-с)

Дарапеевічы (Чарнянскі с-с)

Забалацце (Лукаўскі с-с)

Замшаны (Маларыцкі с-с)

Збураж (Маларыцкі с-с)

Заазёрная (Олтушскі с-с)

Загор'е (Чарнянскі с-с)

Кожух (Макранскі с-с)

Карпін (Маларыцкі с-с)

Лешніца (Велікарыцкі с-с)

Лукава (Лукаўскі с-с)

Ляхаўцы (Макранскі с-с)

Лазіца (Олтушскі с-с)

Ланская (Олтушскі с-с)

Лясавец (Чарнянскі с-с)

Масеевічы (Велікарыцкі с-с)

Макраны (Макранскі с-с)

Мікольскае (Олтушскі с-с)

Мельнікі (Хаціслаўскі с-с)

Малінаўка(Чарнянскі с-с)

Навалессе (Олтушскі с-с)

Олтуш (Олтушскі с-с)

Перавісь (Арэхаўскі с-с)

Перавое (Арэхаўскі с-с)

Пажэжын (Велікарыцкі с-с)

Печкі (Велікарыцкі с-с)

Полікі (Макранскі с-с)

Паўлопаль (Чарнянскі с-с)

Раматова (Велікарыцкі с-с)

Радзеж (Олтушскі с-с)

Сушытніца (Хаціслаўскі с-с)

Суботы (Чарнянскі с-с)

Талочка (Маларыцкі с-с)

Ужова (Лукаўскі с-с)

Хмелішча (Олтушскі с-с)

Чарняны (Чарнянскі с-с)

Шарашоўцы (Чарнянскі с-с)

Яблочна (Олтушскі с-с)

Язвін (Гвозніцкі с-с)

Яміца (Олтушскі с-с)

Тапонімы адапелятыўнага паходжання ў сваіх ўтваральных асновах нясуць цікавую інфармацыю аб прыродна-геаграфічных умовах жыцця тагачаснага насельніцтва, аб сувязі прыродна-геаграфічных аб'ектаў з практычнай дзейнасцю чалавека, аб характары яго промыслаў, заняткаў, тыпах пасяленняў, пабудовах гаспадарчага прызначэння і інш. Лексічныя асновы адапелятыўных айконімаў Маларытчыны належаць да самых розных лексіка-семантычных разрадаў і істотна не розняцца ад утваральных асноў іншых раёнаў.

Семантыка айконімаў апелятыўнага паходжання вельмі цесна звязана з культурай і бытам насельніцтва Маларыцкага раёна. Нярэдка мы сустракаем назвы населеных пунктаў, у аснову якіх пакладзена рэгіянальнае, ці, інакш кажучы, “мясцовае” слова. Такія назвы вёсак дапамагаюць нам глыбей пазнаць сутнасць душы народа, пазнаёміцца з лексікай, якая панавала раней сярод насельніцтва гэтага раёна, а таксама знаёміць нас з рэаліямі тагачаснага жыцця.

Паводле лексічнага складу ўтваральных асноў айконімы, што аформіліся на базе апелятыўнай лексікі, можна падзяліць на некалькі разрадаў.

1) Айконімы, суадносныя з апелятывамі, матываванымі прыродна-геаграфічнымі паняццямі, якія характарызуюць асаблівасці мясцовасці:

- рэльеф (узвышшы, раўніны, нізіны, ямы, забалочаныя месцы): в. Астроўе, в. Высокае, в. Горы, в.Забалацце,в. Загор'е, в. Макраны, в. Перавісь, в. Полікі, в. Сушытніца, в. Яміца;

- асаблівасці гідраграфіі: в.Заазёрная;

- лясныя масівы, зараснікі, хмызнякі: в. Боркі, в. Лешніца, в. Лясавец, в. Навалессе;

- пароды дрэў, віды раслін: в. Арэхава, в. Грушка, в. Гарохавішча, в. Дубічна, в. Малінаўка, в. Хмелішча, в. Хмялёўка, в. Чарняны, в. Яблочна;

Сярод прыродна-геаграфічных апелятываў, што паслужылі тапаасновамі, пераважаюць геаграфічныя тэрміны як агульнавядомыя, так і тэрытарыяльна абмежаваныя (мясцовыя). Гэтыя айконімы больш-менш раўнамерна размешчаны па ўсёй тэрыторыі раёна. Даная група айконімаў з'яўляецца вельмі багатай, таму што прырода заўсёды адыгрывала вялікую ролю ў жыцці народа. Нават з гісторыі нам вядома, што першыя паселішчы людзі будавалі каля лесу, на берагах рэк і азёр. Адсюль і вынікае наступнае: айконімы гэтай групы валодаюць празрыстай семантыкай.

2) Айконімы, у аснову якіх пакладзены апелятывы, што ўзыходзяць да найменняў зямельных участкаў:

- па форме ці месцаразмяшчэнні ўчастка: в. Лукава;

- урадлівыя і неўрадлівыя землі: в. Добрае;

3) У якасці ўтваральнай базы могуць выкарыстоўвацца лексемы, якія адлюстроўваюць вынікі дзейнасці чалавека:

- тыпы і часткі паселішчаў: в. Новы Двор, в. Стары Двор;

- вытворчыя прадпрыемствы, промыслы, месцы часовага гаспадарчага выкарыстання: в. Гвозніца (раней там выраблялі вазы), в. Мельнікі ( малолі муку).

4) У асобную групу вылучаюцца айконімы, утваральныя асновы якіх указваюць на месцаразмяшчэнне населенага пункта ў адносінах да якога-небудзь іншага аб'екта, назва якога з'яўляецца каранёвай часткай айконіма:

- за аб'ектам: в. Заазёрная, в. Забалацце, в. Загор'е, в. Заор'е, в. Замшаны;

- перад аб'ектам:;

Назвы прыродна-геаграфічных аб'ектаў маглі быць выкарыстаны ў якасці назваў населеных пунктаў не толькі тады, калі яны ўспрымаліся чалавекам проста як прыродны арыенцір на мясцовасці, але і тады, калі з'яўляліся ўвасабленнем якіх-небудзь канкрэтных адзнак жыццёвай практыкі чалавека.

Лінгвістычны аналіз дадзенай групы онімаў дазваляе зрабіць наступныя вывады: прыродна-геаграфічнае асяроддзе - адна з прадуктыўных крыніц утварэння айконімаў. У групы яны аб'ядноўваюцца па галоўных прыкметах мясцовасці, у якой размяшчаюцца населеныя пункты. Пераважная большасць гэтых назваў узнікла на базе лексікі славянскага паходжання.

1) Айконімы, суадносныя з апелятывамі, матываванымі прыродна-геаграфічнымі паняццямі, якія характарызуюць асаблівасці мясцовасці:

– рэльеф (узвышшы, раўніны, нізіны, ямы, забалочаныя месцы): Гірава,Лог, Нагорнае, Нагорная, Падгорная, Ямічна;

– асаблівасці гідраграфіі: Азярэц, Зазер'е, Зарэчча,Малыя Лукі (лука - `паварот ракі; пасяленне каля выгіну ракі, нізіннай лугавой раўніны, прырэчнай сенажаці'),Палонка, Пруды, Цяплівады;

– лясныя масівы, зараснікі, хмызнякі: Бараўцы, Белалессе, Бор, ДобрыБор, Грабавец, Дуброўна, Лясная, Падлясейкі;

– пароды дрэў, віды раслін: Бярозаўка, Грачыхі, Дубава, Дубішча,Елава, Канюшоўшчына, Лозы, Сасновая, Ясянец, Ягадная;

Сярод прыродна-геаграфічных апелятываў, што паслужылі тапаасновамі, пераважаюць геаграфічныя тэрміны як агульнавядомыя, так і тэрытарыяльна абмежаваныя (мясцовыя). Гэтыя айконімы больш-менш раўнамерна размешчаны па ўсёй тэрыторыі раёна.

2) Айконімы, у аснову якіх пакладзены апелятывы, што ўзыходзяць да найменняў зямельных участкаў:

- па спосабу распрацоўкі, падрыхтоўкі ўчастка да пасеву: Карчова, Навінкі, Пастарынне;

– па спосабу набыцця ўчастка: Пераносіны,Прыдаткі;

– па форме ці месцаразмяшчэнні ўчастка: Гаранавічы, Круглікі, Крыжыкі;

– урадлівыя і неўрадлівыя землі: Глінішча, Дабраполь;

– па мэце гаспадарчага выкарыстання ўчастка: Лугавая

3) У якасці ўтваральнай базы могуць выкарыстоўвацца лексемы, якія адлюстроўваюць вынікі дзейнасці чалавека:

– тыпы і часткі паселішчаў: Вялікая Сяло, Гарадзішча, Гарадок, Дварэц, Двор, Ліхасельцы, Навасады,Навасёлкі, Селішча, Стары Двор;

– будынкі, збудаванні, шляхі зносінаў, водныя пераправы: Гацішчы;

– вытворчыя прадпрыемствы, промыслы, месцы часовага гаспадарчага выкарыстання: Гута (даўняя назва шклозавода), Жалезніца,Капані,Млынок, Тартакі (лесапільны завод), Цагельня, Шпакоўніца.

4) У асобную групу вылучаюцца айконімы, утваральныя асновы якіх указваюць на месцаразмяшчэнне населенага пункта ў адносінах да якога-небудзь іншага аб'екта, назва якога з'яўляецца каранёвай часткай айконіма:

– за аб'ектам: Забалацце, Заброддзе, Завоссе, Загор'е, Зазер'е,Залессе, Замошша,Заполле, Зарэчча, Застарынне;

– перад аб'ектам: Падгорная, Падлясейкі;

– каля аб'екта: Прыазёрная.

Лінгвістычны аналіз дадзенай групы онімаў дазваляе зрабіць наступныя вывады: прыродна-геаграфічнае асяроддзе - адна з прадуктыўных крыніц утварэння айконімаў. У групы яны аб'ядноўваюцца па галоўных прыкметах мясцовасці, у якой размяшчаюцца населеныя пункты. Пераважная большасць гэтых назваў узнікла на базе лексікі славянскага паходжання.

АЙКОНІМЫ АНТРАПАНІМІЧНАГА ПАХОДЖАННЯ

у айконімах антрапанімічнага паходжання ўтваральнай асновай з'яўляецца антрапонім.

Да групы айконімаў антрапанімічнага паходжання належаць назвы, якія ўтварыліся ад уласных асабовых імён, імён-мянушак і прозвішчаў. Яна ахоплівае 28 % ад усіх падвергнутых аналізу айконімаўМаларытчыны. Паводле іменаслоўнай спецыфікі айконімы гэтай групы падзяляюцца на дзве падгрупы:

– айконімы, матываваныя ўласнымі асабовымі кананічнымі імёнамі і суадноснымі з імі прозвішчамі;

– айконімы, матываваныя імёнамі-мянушкамі і прозвішчамі, суадноснымі з апелятывамі, якія фіксуюць самую разнастайную апелятыўную лексіку.

Галоўным крытэрыям пры размежаванні адапелятыўных адантрапанімічных назваў населеных пунктаў з'яўляецца аналіз формаў утваральных асноў. Айконімы апелятыўнага паходжання ў пераважнай большасці дубліруюць структуру апелятываў, г.зн., што ўзніклі шляхам пераасэнсавання і не мюць уласна айканімічных афіксаў. Айконімы антрапанімічнага паходжання характарызуюцца наяўнасцю ў структуры суфіксаў:-ічы-(-ычы-),-овічы-(-евічы-),-онкі-(-енкі-),-ата-(-ята-),-аты-(-яты-), -аў-(-оў-),-ава-(-ова-),-ін-(-ын-),-іна-(-ына-),-шчына-(-аўшчына-),-аўка-(-оўка-).

Антрапанімічныя назвы населеных пунктаў, ўзнікшыя на базе ўласных асабовых кананічных імёнаў, характарызуюцца тым, што ў іх аснове выразна выступае імя ў поўнай афіцыйнай , поўнай размоўна-батавой ці памяншальна-ласкальнай форме. Калі ж утваральная аснова суалносіцца з імем-мянушкай уі прозвішчам апелятыўнага паходжання, галоўным паказчыкам тады з'яўляецца наяўнасць у структуры айконіма вышэйназваных суфіксаў ці формы назоўнага склону множнага ліку.

Гэтая група нешматлікая ( усяго 7 назваў), у яе аснове ляжаць асабовыя імёны праваслаўнага і каталіцкага календароў.

Пасля ўвядзення хрысціянства царква распаўсюджвае новыя, так званыя кананічныя імёны, але яшчэ працяглы час побач з імі, асабліва ў хатніх умовах, выкарыстоўваюцца і ранейшыя славянскія імёны. З цягам часу кананічныя імёны поўнасцю бяруць на сябе функцыю ўласнага асабовага імені, выцясняюць старажытныя славянскія імёны, якія набылі новую функцыю - функцыю імён-мянушак. Імёны-мянушкі з'яўляліся арганічнай часткай беларускай жывой народнай мовы. Асноўнай крыніцай, з якой узяты ўласныя асабовыя кананічныя імёны, паслужыла праца М.В.Бірылы “Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы”. У працы ўсе роднасныя формы імёнаў, якія паслужылі ўтваральнай базай айконімаў, аб'яднаны ў адным слоўнікавым артыкуле, дзе рэестравым словам з'яўляецца традыцыйна-царкоўная форма імені. Пасля загалоўнага слова падаюцца разнавіднасці імёнаў, ад якіх утвораны айконімы, і пасля кожнага імені прыведзены адпаведны айконім.

В. Антанова -наяўнасць у айконіме фарманта прыналежнасці - ова дазваляе зрабіць выснову аб заснаванні паселішча чалавекам, прозвішча якога вытворнае ад Антон. М.В.Бірыла ў гістарычных крыніцах 16-18 стст. хрысціянскае імя Антон лакалізаваў 54 разы ў варыянтах Антоней,Антон,Онтан. Аналіз 18 прозвішчаў, у тым ліку Антонаў,Антановіч,Антоненка,Антанюк,вытворных ад імя, дазволілі беларускаму навукоўцу вызначыць 10 форм і варыянтаў імя Антон:Антон,Антонік,Антончык,Антонец,Антанюк,Антось,Антусёк,Антоша,Антух. Імя паходзіць ад рымскага родавага імя Antonius. У гістарычных крыніцах да канца 18 ст. в.Антанова не сустракаецца.

В.Багуслаўка--утварылася ад імя Богусь-Багуслаў( той,хто славіць Бога)

В.Ляхаўцы

В.Лукава -утварылася ад імя Лука--першы чалавек, які пасяліўся ў вёсцы Лукава.

В.Масеевічы--утварылася ад імя Маісей

В.Мікольскае--утварылася ад імя Мікола

В.Паўлопаль--утварылася ад імя Павел

В.Раматова--утварылася ад імя Раман-лац. “рымлянін”

Сярод айконімаў. Утвораных ад уласных асабовых назваў,выдзяляюць яшчэ адну групу: айконімы, утвораны ад уласных асабовых назваў апелятыўнага паходжання.

У дахрысціянскі перыяд славяне ў якасці імён выкарыстоўвалі звычайныя апелятыўныя назвы: Куніца, Сокал, Ягада…

Пасля ўвядзення хрысціянства царква распаўсюджвае новыя, так званыя кананічныя імёны, але яшчэ працяглы час побач з імі, асабліва ў хатніх умовах, выкарыстоўваліся і ранейшыя славянскія імёны.

З цягам часу кананічныя імёны поўнасцю бяруць на сябе функцыю ўласнага асабовага імені, выцясняюць старажытныя славянскія імёны, якія набылі новую функцыю--функцыю імён-мянушак імёны-мянушкі з'яўляліся арганічнай часткай беларускай мовы.

Да гэтай групы належаць наступныя айконімы:

В.Арлянка

В.Гусак

В.Карпін

Пэўная частка айконімаў мае невыразную аснову, якую нельга супаставіць ні на апелятыўным, ні на анамастычным узроўнях

Айконімы гідранімічнага паходжання

Значная колькасць беларускіх айконімаў утворана на базе назваў рэк і азёр, на якіх размешчаны аднайменныя населеныя пункты. Гэтая група складае толькі 3% ад агульнай колькасці найменняў населеных пунктаў Маларыцкага раёна. Да яе адносяцца назвы населеных пунктаў, утваральнай базай для якіх паслужылі гідронімы і айконімы.

На тэрыторыі раёна выяўлены 3 населеныя пункты гідранімічнага паходжання.

В. Асіпаўка -ад назвы ракі Асіпаўка;

В. Велікарыта-ад назвы ракі Рыта

Г.Маларыта-ад назвы ракі Рыта

СТРУКТУРНА-СЛОВАЎТВАРАЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА АЙКОНІМАЎ

Айконімы Маларыцкага раёна ў структурных адносінах падзяляюцца на тры групы: простыя, складаныя і састаўныя. Пераважаюць простыя найменні (у форме назоўніка ці субстантываванага прыметніка): Карпін, Радзеж, Яміца і інш.

Складаныхайконімаў адзначана мала: Велікарыта,Багуслаўка,Навалессе.

Састаўныя назвы з'яўляюцца лексікалізаванымі словазлучэннямі: Новае Раматова, Старое Раматова, Вялікі Паўлопаль,Новы Двор,Стары Двор.

Айконімам уласціва форма адзіночнага і множнага ліку. Гэты крытэрый улічваецца пры класіфікацыі назваў паселішчаў, таму флексія ў складзе тапанімічных фармантаў не з'яўляецца граматычным паказчыкам адзінкавасці ці множнасці і не вычляняецца так выразна, як у апелятывах. У айканіміі яна ў радзе выпадкаў з'яўляецца носьбітам чыста тапанімічнай або айканімічнай функцыі.

Акрамя таго, айконімы ў форме адзіночнага ліку адрозніваюцца ад айконімаў у форме множнага ліку і па прынцыпах утварэння.

aйконім адукацыя тапанімічнай семантычнай

Простыя айконімы

У даследуемым раёне адзначана 83 простыя айконімы, што складае 93% ад агульнай колькасці найменняў паселішчаў. 68% простых айконімаў маюць форму адзіночнага і 25% - форму множнага ліку.

Айконімы ў форме адзіночнага ліку

Сярод айконімаў у форме singulariatantum(61 адзінка) вылучаюцца бязафіксныя і афіксальныя (суфіксальныя, прэфіксальна - суфіксальныя) ўтварэнні.

Айконімы бязафікснага ўтварэння

Да адзначанага тыпу належаць айконімы, якія не маюць у сваёй структуры спецыяльных тапанімічных афіксаў. Яны ўтвораны шляхам пераасэнсавання апелятываў ці онімаў. Намі выяўлена 13 найменняў бязафiкснага ўтварэння, што складае 14% ад усіх простых назваў у форме адзіночнага ліку.

Бязафікснымі з'яўляюцца айконімы, па граматычнай структуры роўныя апелетывам з невытворнай асновай: Вотчын, Гусак, Грушка, Олтуш, Лазіца..

Спецыфічную групу бязафiксных утварэнняў складаюць найменнi паселiшчаў, што ўзнiклi на базе прыметнiкаў у вынiку субстантывацыi апошнiх. Яны матываваны фларыстычнымі найменнямі:Асавая (Макранскі с/с),Ланская(Олтушскі с/с).

Утварэннi на базе якасных ад'ектываў сустракаюцца рэдка. Звычайна яны ўказваюць на нейкую характэрную асаблiвасць самога паселiшча цi месца, дзе яно размешчана: Высокае.

Словаўтварэнне айконімаў

Айконiмы Пабужжа ў структурных адносiнах падзяляюцца на тры групы: простыя, складаныя i састаўныя. Пераважаюць простыя найменні (у форме назоўнiка цi субстантываванага прыметнiка): Балота, Боркi, Вотчына, Вярхi, Горы, Кляцiшча, Панасюкi, Чарнакi; Белае, Баршчэва, Вайская, Мiкольскае, Лелiкава. Складаных айконімаў тыпу Ваўкаставец, Верхалессе, Старадубцы, Сямiсосны, утвораных асноваскладаннем, адзначана вельмi мала (1,1%). Састаўныя назвы з'яуляюцца лексiкалiзаванымi словазлучэннямi: Вулька Застаўская, Вялiкi Лес, Кацельня Падгародская, Новы Двор, Пастухова Балота, Яловы Груд.

Айконiмам уласцiва форма адзiночнага i множнага лiку. Гэты крытэрый улiчваецца пры класiфiкацыiназваў паселiшчаў таму, што флексiя ў складзе тапанiмiчных фармантаў страцiла апелятыўную функцыю граматычнага паказчыка адзiнкавасцi i множнасцi i часцей за ўсё не выдзяляецца як асобны структурны элемент, а разглядаецца як элемент тапанiмiчнага фарманта цi як носьбiт чыста тапанiмiчнай функцыi. Больш таго, адзiночналiкавыя i множналiкавыя айконімы могуць адрознівацца па прынцыпах утварэння.

Простыя айконімы

Удаследуемым рэгіёне адзначана 695 простых айконімаў (назвы 760 населеных пунктаў), што складае 86% ад агульнай колькасці найменняў паселішчаў. 91,8% простых айконімаў маюць форму адзіночнага ці множнага ліку назоуніка і 8,2% - форму прыметніка .

Айконімы ў форме адзіночнага ліку.

Сярод айконімаў у форме singulariatantum (358 адзінак, назвы 391 населенага пункта) вылучаюцца бязафіксныя і афіксальныя (суфiксальныя, прэфiксальныя, прэфiксальна-суфiксальныя) ўтварэнні.

Айконiмы бязафiкснага ўтварэння

Да адзначанага тыпу належаць айконiмы, якiя не маюць у сваёй структуры спецыяльных тапанiмiчных афiксаў. Яны ўтвораны шляхам пераасэнсавання апелятываў цiонімаў. Hамі выяўлена 185найменняў бязафiкснага ўтварэння, што складае 23% ад ycix простых назваў у форме адзiночнага лiку.

Бязафiкснымi з'яуляюцца айконiмы, па граматычнай структуры роўныя апелятывам з невытворнай асновай: Акцябр Кобр., Арол Кобр., Балота Кобр., Бяроза Кобр., Воля Кам., Воса Кобр., Вотчына Мал., Гута Бр., Выгода Кобр., Дружба Бр., Дубрава Бр., Забава Кобр., Калонiя Кам., КаменьКобр., Кляштар Кам., Крушына Кобр., Лука Кобр., Перамога Кам., Смуга Бр., Струга Мал., Чэмер Кобр., і інш.

У функцыi айконiмаў ужываюцца таксама iвытворныя (пераважна суфiксальныя) апелятывы без спецыяльных айканiмiчных фармантаў: Адрынка Кобр., Грушка Мал., Дуброўка Бр., Дубок Бр., Лясок Кам.,Дварэц Кам., Гарохавiшча Мал., Гарадзішча Кам., Дворышча Мал. i пад. Але ў нашай працы, як ужо адзначалася вышэй, тапонiмы з аднолькавымi суфiксальнымi зыходамi аб'яднаны па фармальнай прыкмеце i разглядаюцца ў адпаведных раздзелах як афiксальныя (суфiксальныя) ўтварэннi.

Бязафiкснымi, на наш погляд, трэба лiчыць iназвы паселiшчаў, аманiмiчныя з невытворныміiвытворнымі гiдронiмамi. Такiя айконiмы па структуры роўныя назвам рэк цi азёр, на берагах якiх размешчаны населены пункт: Быстрыца Кобр., Жабiнка Жаб., KaтэpaКам., PудкaЖаб., Сiпурка Кам., Сушытнiца Мал., Kаменка Бр. i пад

Да бязафіксных, відаць, трэба аднесці айконімы, якія дубліруюць антрапонімы:АролКобр.,ГусакМал.,ГуцкіКобр

Складаныя айконімыВелікарыта Мал., Маларыта Мал., Мухавец Бр. з'яуляюцца бязафiкснымi, таму што дублiруюць структуры гiдранiмiчнага ўзроўню (р. Велiкарыта, р. Маларыта, р. Мухавец), а назва Сухадол Кам. суадносiцца са складаным па структуры апелятывам сухадол "бязводная лагчына, схiл".

Апелятывы-назоўнiкi, выкарыстаныя ў функцыi айконiмаў, найчасцей абазначаюць прыродна-геаграфiчныя асаблiвасцi мясцовасцi (балота, бяроза, грушка, камень, лука, перасек, крушына, чэмер), выиiкi дзейнасцi чалавека (гарадзец, гута, дворышча, калонiя кляштар, гарадзiшча, хлевiшча, рудня, смалярня), абстрактныя паняццi (акцябр, дружба, забава, перамога, радасць).

Асобную групу бязафiксных ўтварэнняў(57 назваў63 аб'ектаў) складаюць найменнi паселiшчаў, што узнiклi на базе прыметнікаўу выніку субстантывацыi апошнiх. Айконiмы гэтага тыпу суадносяцца з якаснымii адноснымi ад'ектывамi.

Даволi распаўсюджаны айконiмы ў форме прыметнiка (34 назвы 38 аб'ектаў). Адны з ix матываваны назвамi дрэў (Асавая Мал., Дубавое Кам., Грушава Кобр., Ліпава Кобр., Яблычнае Мал., Грабуво Кам.), другiя - назвамi геаграфiчных аб'ектаўiiншымi (Баравая Мал., Вострава Кобр., Заазёрная Мал., Загарадня Кам., Пагранічная Кам., ПаўднёвыБр., Падвострава Мал., Прыбарава Бр., Сярэдне Мал.; Вайская Кам., Млынова Мал., Рыбная Кобр., Фруктовы Кобр.)

Цікава, што некаторыя адносныя прыметнікі, якія ўзніклі на базе апелятываў, афармляюцца па мадэлі адантрапанімічных. Да апелятыўнай асновы далучаюцца пасесіўныя суфіксы -ава, -ова, -уво, якія звычайна спалучаюцца выключна з антрапонімамі, утвараючы прыналежныя прыметнікі: Вострава, Грабуво, Грушава, Ліпава, Млынова, Прыбарава.

У асобную групу вылучаюцца айконімы з суфіксам -на, якія з'яўляюцца сцягненай формай адносных прыметнікаў жаночага ці ніякага роду:Бярозна Кобр., Дубічна Мал., Заслучна Бр., Калодна Бр., Куплена Бр., Ліпна Кам., Лумна Кам., Медна Бр., Рагозна Бр., Жаб., Расна Кам., Талочна Мал., Ямна Бр.

Айконімы з суфіксам - скі, -ская, -скае па паходжанні з'яўляюцца адносна-прыналежнымі прыметнікамі: Ланская Мал., Ленінскі Жаб., Панскае Мал.

Утварэнні на базе якасных ад'ектываў сустракаюцца рэдка (9 назваў 11 аб'ектаў). Звычайна яны ўказваюць на нейкую характэрную асаблівасць самога паселішча ці месца, дзе яно размешчана: Белая Кам., Глыбокае Жаб., Высокае Кам., Мал., Грымячы Кам., Плоска Бр., Плоскае Кобр., Люта Бр., Кам.


Подобные документы

  • Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.

    дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе. Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры. Узаемасувязь методыкі выкладання літаратуры з іншымі навукамі.

    лекция [28,3 K], добавлен 01.10.2012

  • Пазакласная праца па беларускай мове як арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Гурток, гульня як від пазакласнай працы. Моўныя спаборніцтвы: конкурс скорагаворак, псеўдаслоўнік, гульня ў тэлеграмы, алітэрацыя, лагагрыфы, шарады.

    курсовая работа [43,1 K], добавлен 01.01.2014

  • Азначэнне выхавання як педагагічнай дэфініцыі, яго агульнай ролі ў гісторыі. Спецыфіка ісламскага выхавання. Узнікненне перадумоў ісламскага выхавання, назапашванне першапачатковых ведаў у сферы педагогікі. Агляд агульнага становішча педагачнай навукі.

    реферат [38,5 K], добавлен 18.04.2009

  • Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры. Аналіз дапаможнікаў па літаратуры для настаўнікаў. Характарыстыка дапаможніка "Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе". Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва.

    курсовая работа [35,0 K], добавлен 01.03.2010

  • Паняцце пра сказ, словазлучэнне, іх пабудову і сувязь у сказе паміж членамі. Тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа. Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння словнікавага запасу школьнікаў у працэссе навучання беларускай мове.

    курсовая работа [2,4 M], добавлен 28.01.2016

  • Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.

    дипломная работа [84,0 K], добавлен 29.01.2012

  • Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе. Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы.

    курсовая работа [35,9 K], добавлен 01.03.2010

  • Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).

    дипломная работа [103,9 K], добавлен 30.07.2013

  • Значэнне частак мовы для агульнага развіцця мовы і мыслення школьніка. Спецыфічныя асаблівасці, асноўныя заданні і мэты пры вывучэнні розных часцін мовы. Прыклады і тэмы правядзення ўрокаў парадзіх "Морфолгия" ў VI і VII класах агульнаадукацыйнай школы.

    курсовая работа [67,9 K], добавлен 12.04.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.