Новы змест адукацыіі выхавання школьнікаў і рэформа беларускай сістэмы

Змест адукацыіі і выхавання школьнікаў ва беларускай сістэмы адукацыіі. Урокі беларускай мовы тапанімічнага гуртка. Агульная характарыстыка працы і беларуская анамастыка. Лексіка–семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў, іх паходжанне.

Рубрика Педагогика
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 27.08.2012
Размер файла 49,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Айконiмы прэфiксальна-суфiксальнага I прэфiксальнага утварэння

У адзначаным рэгіёне зафіксавана толькі 5 прэфіксальных айконімаў, утвораных па адной словаўтваральнай мадэлі “прэфікс + апелятыў”: Загара Мал., Закій Бр., Замасток Мал., Перавысь Мал.

У прэфiксальна-суфiксальным афармленнi выяўлена 28 ай- конімаў, якiя з'яўляюцца назвамi 37 населеных пунктаў: Забалацце Мал., Бр., Кам., Кобр., Забер'е Мал., Забярэззе Бр., Завосце Бр., ЗавужаўеКобр., Задвор'е Кам., Закалнечча Кобр., Залессе Бр., Кобр., Кам., Залуззе Жаб., Замосце Кобр., Замошша Мал., Заор'е Мал., Заполле Бр., Зарэчча Кам., Мал., Павіцце Кобр., Падалессе Кобр., Падбалоцце Бр., Падбер'е Кобр., Падбур'е Кам., Падзяменне Кобр., Падлессе Кам., Жаб., Падлужжа Бр., Падомша Кам., Падрэчча Жаб., Кобр., Пералессе Кобр., Пералум'е Жаб.

Даныя найменні ўтвараліся па мадэлі “прэфікс + апелятыў + суфікс -je”, дзе прэфікс мае прасторавае значэнне, а суфікс -je- значэнне месца. Генетычна прэфіксальна-суфіксальныя айконімы ўзыходзяць да прыназоўнікава-іменных канструкцый (Забярэззе - за бярозамі, Задвор'е - за дваром, Падлессе- пад лесам).

На думку Я.М.Адамовіча, назвы тыпу Мышчыцы,Мураўчыцы, Кукульчыцы, Ляхчыцы, Дзямянчыцы, Сухоўчыцы, Галёнчыцы выраўналіся па польскай словаўтваральнай мадэлі з фармантам -іцы (-ыцы), а правільная іх форма - з суфіксам -ічы (-ычы): Мышчыцы, Кукульчыцы і г.д. Таму што, “па-першае, фарман -ічы(-ычы) ў народнай мове ніколі не замяняецца на -іцы(-ыцы), па-другое, гэтыя назвы першапачаткова ўжываліся для называння дзяцей ці нашчадкаў па бацькоўскай лініі або характарызавалі жыхароў па занятай імі мясцовасці ці па іншых прыметах” [7, с.192]. На Пабужжы гэтае меркаванне знаходзіць пацверджанне: афіцыйна прынятыя назвы вёсак Якаўчыцы Кобр., Корчыцы Кобр., Хімічыцы Кобр., Галоўчыцы Кам. маюць неафіцыйныя варыянты на месцы з суфіксам -ічы(-ычы): Яковчычы, Корчычы, Хомічычы, Галовчычы.

Складаныя айконімы

Складанне ў даследуемым рэгіёне адносіцца да непрадуктыўных тыпаў утварэння назваў населеных пунктаў. Таму айконімы-кампазіты сустракаюцца толькі спарадычна: Ваўкаставец Кам., Велікарыта Мал., Верхалессе Кобр., Маларыта Мал., Мухавец Бр., Навалессе Мал., Старадубцы Кобр., Сухадол Кам., Сямісосны Бр. З якіх Велікарыта, Маларыта, Мухавец дубліруюць цалкам структуры гідранімічнага ўзроўню, а назва Сухадол суадносіцца са складаным апелятывам сухадол.

Састаўныя айконімы.

У агульным балансе айканіміі Пабужжа састаўныя назвы ўтвараюць адносна невялікую групу. Усяго зафіксавана 101 айконім (12,5% ад агульнай колькасці назваў).

Усе найменні складаюцца з двух кампанентаў - азначаемага і азначальнага: Кацельня БаярскаяБр., Вялікія Радванічы Бр., Пруска Велівейская Кам.

Пераважаюць словазлучэнні, у якіх атрыбутыў стаіць у прэпазіцыі да субстантыўнага кампанента і паясняе яго: Голы Барок Кам., Лысая Гара Бр., Вялікі Лес Кам., Малыя Кавярдзякі Бр., і г.д. Адзначаны словазлучэнні і з адваротным парадкам слоў, калі азначэнне стаіць пасля азначаемага слова: Пруска Багуслаўская Кам., Падлессе Радваніцкае Бр., Камяніца Жыровецкая Бр., Чамяры Першыя Кам.

Састаўныя айконімы Пабужжа ўжываюцца як у форме адзіночнага (Касцінская Бяроза Кобр., Яловы Груд Кам., Вялікая Курніца Бр., Елінскі Бор Кам.,), Так і множнага ліку ( Малыя Камарнікі Кам., Новыя Боркі Мал., Старыя Задворцы Бр.).

На аснове граматычнай характарыстыкі кампанентаў можна вылучыць наступныя мадэлі састаўных айконімаў: “якасны прыметнік + назоўнік”, “адносны прыметнік + назоўнік”, “прыналежны прыметнік + назоўнік”, “назоўнік+ адносна-прыналежны прыметнік”.

1.“Якасны прыметнік + назоўнік”. Самая шматлікая група састаўных найменняў (77 назваў). Атрыбутыўны кампанент у такіх айконімах звычайна ўказвае на знешнюю прыкмету аб'екта, назва якога паслужыла асновай для субстантыўнага кампанента: Вялікі Лес Кам., Голы Барок Кам., Лысая Гара Бр.

У састаўных назвах, узнікшых на ўзроўні айканіміі, азначэнне можа ўказваць на адносную храналогію ўзнікнення населеных пунктаў, утвараючы антанімічныя пары. У якасці атрыбутыва ў такіх айконімах выкарыстоўваюцца якасныя прыметнікі вялікі -малы, стары - новы і сінанімічныя ім парадкавыя лічэбнікі першы-другі: Вялікія Камарнікі - Малыя Камарнікі Кам., Вялікія Прылукі - Малыя Прылукі Кобр., Вялікая Курніца - Малая Курніца Бр., Вялікія Кавярдзякі - Малыя Кавярдзякі Бр., Вялікія Радванічы - Малыя Радванічы Бр., Вялікія Зводы - Малыя Зводы Кам., Вялікае Селішча- Малое Селішча Кам., Вялікія Корчыцы - Малыя Корчыцы Кобр., Вялікія Мурыны - Малыя Мурыны Кам.,Вялікая Турна - Малая Турна Кам., і г.д.; Старая Голя - Новая Голя Кам., Гвоздзь Першы - Гвоздзь Другі Кам., Тэльмы 1 - Тэльмы 2 Бр., Чамяры Першыя - Чамяры Другія Кам.

Антанімічныя пары могуць складаць і айконімы, у якіх адзін з атрыбутываў адсутнічае: Быстрыца - НоваяБыстрыца Кобр., НоваеЗабалацце - Забалацце Мал., НовыяЛышчыцы - Лышчыцы Бр., МалыяКосічы - Косічы Бр.

У даследуемым рэгіёне выяўлены састаўныя найменні, для якіх не знойдзены адпаведнікі з антанімічнымі азначэннямі: ВялікіРудзец Кобр., НовыяДвары Жаб., СтароеСяло Жаб.

Зафіксаваны нават трайныя адпаведнасці: ВялікіяМатыкалы - МалыяМатыкалы - Матыкалы Бр.

2. “ Адносн прыметнік + назоўнік”. На Пабужжы даная мадэль непрадуктыўная і прадстаўлена ўсяго 3 айконімамі, у якіх адносныя прыметнікі (атрыбутывы) ўказваюць: а) на від расліннасці: ЯловыГруд Кам., б) на месца знаходжання аб'екта, абазначанага субстантывам: ПаляваяРачыца Жаб., в) на прызначэнне аб'екта: ЦагельныЗавод Бр.

3. “ Прыналежны прыметнік + назоўнік”. Прыналежныя прыметнікі ў састаўных найменнях звычайна ўказваюць на асобу - уладальніка аб'екта, назва якога з'яўляецца субстантыўным кампанентам айконіма: АлізараўСтаў Жаб., ВялічкаваПлянта Бр., КасцінскаяБяроза Кобр., ПрускаВелівейская Кам., ПрускаВалгінова Кам., РаманоўскіяХутары Бр., КаралёўМост Кам.

4. “ Назоўнік + адносна-прыналежны прыметнік”. Атрыбутыў у айконімах, утвораных па гэтай мадэлі, указвае на адносную прыналежнасць новай назвы да старой і матываваны ўласнымі назвамі населеных пунктаў: АгароднікіПадбельскія Кам. - в. Падбела Кам., АстромічыШляхецкія Кобр. - в. Шляхта Кобр., БудаПашуцкая Кам. -в. Пашукі Кам., КацельняБаярская Бр. - в. Баяры Бр., ПадлессеРадваніцкае Бр. - в. Радванічы Бр., ПрускаБагуслаўская Кам. - в. Багуславічы Жаб., ПадлессеКамянецкае Бр. - г.п. Камянец Кам.

У састаўных назвах гэтага тыпу азначальны кампанент можа быць матываваны апелятывамі: ВулькаПадгародская Бр., КацельняПадгародская Бр., КамяніцаБіскупская Бр., Камень Каралеўскі Кобр.

У выніку структурна-словаўтваральнага аналізу айканімічнага матэрыялу Пабужжа назвы населеных пунктаў былі раскласіфікаваны па наступных словаўтваральных тыпах:

1. Простыя айконімы:

а) у форме адзіночнага ліку:

- айконімы бязафікснага ўтварэння;

- айконімы афіксальнага ўтварэння (суфіксальныя, прэфіксальныя, прэфіксальна-суфіксальныя).

б) у форме множнага ліку:

- флексійныя;

- суфіксальна-флексійныя.

2. Складаныя айконімы.

3.Састаўныя айконімы.

Абсалютную большасць у айканіміі Пабужжа ўтвараюць простыя найменні (86,3% ад агульнай колькасці назваў), якія могуць мець форму адзіночнага (44,5%) ці множнага ліку (41,8%).

Сярод простых айконімаў пераважаюць бязафіксныя ўтварэнні (23%), якія ўзніклі ў выніку пераносу ў тапанімію апелятываў ці онімаў без змены структуры зыходнага слова. Пры фарміраванні назваў паселішчаў у якасці ўтваральных асноў найчасцей выступаюць антрапонімы.

Пры словаўтварэнні айконімаў Пабужжа даволі актыўна і паслядоўна выкарыстоўваецца мадэль Pluraliatantum (41,8%), у якой вылучаюцца назвы флексійнага і суфіксальна-флексійнага ўтварэння. Найбольш пашыраны айконімы флексійнага ўтварэння, у якіх флексія множнага ліку з'яўляецца сродкам айканімізацыі апелятываў і онімаў.

На другім месцы па колькасці найменняў у айканіміі знаходзіцца афіксальны тып. Абсалютная большасць афіксальных айконімаў утворана па тыпу суфіксацыі (140 назваў 148 аб'ектаў). Найбольш распаўсюджанымі і прадуктыўнымі з'яўляюцца суфіксы: -ка, -аўка (оўка), -ёўка, -шчына, -аўшчына(-оўшчына), -іца(-ыца), -ніца, -ец(-эц), -ішча(-ышча). Спарадычна сустракаюцца назвы ў афармленні фармантаў: -ок(-ёк), -ак, -атка, -ізна, -ча, -іха, -поль.

Сярод суфіксальна-флексійных утварэнняў пашыраны айконімы з фармантамі: -ічы(-ычы), -авічы(-овічы), -аны(-яны), -аўцы(-оўцы).

Прэфіксальна-суфіксальныя назвы населеных пунктаў афомлены па мадэлі “прэфікс + апелятыў + суфікс - je”, дзе суфікс мае значэнне месца, а прэфікс указвае на прасторавае размяшчэнне паселішча ў адносінах да аб'екта, абазначанага ў аснове.

Састаўныя найменні складаюць у агульным балансе айканіміі даследуемага рэгіёну 12,5%, а айконімы-кампазіты ўсяго 1,1%.

Прадуктыўнасць кожнага з разгледжаных тыпаў можна прасачыць у табліцы 4.

Варыянты айконімаў

Абсалютная большасць паселішчаў у Маларыцкім раёне меа адну назву. Толькі некаторым найменням уласцівы лексіка-семантычныя варыянты..

Адзначана некалькі словаўтваральных варыянтаў:

в.Антанова - Антонова

в.Асіпаўка - Аспала

в.Багуслаўка - Прібрідде

в.Вотчын - Отчын

в.Гарохавішча - Лазы

в.Гвозніца - Візныця

в.Заазёрная - Ганна-Спаская,Радын

в.Ланская - Кобрынка

в.Лукава - Лукэ

в.Масеівічы - Масувычы

в.Нікольскае - Чепылька

в.Новае Раматова - Покупчыкі

в.Олтуш - Овтуш

в.Пажэжын - Луцукі

Пэўная частка айконімаў мае невыразную аснову, якую нельга супаставіць ні на апелятыўным, ні на анамастычным узроўнях: Лазы,Ганна-спаская, Чепылька, Покупчыкі.

Слоўнік айконімаў Маларыцкага раёна

1.Арэхава (Арэхаўскі с-с)

2.Антанова (Велікарыцкі с-с)

3.Арлянка (Гвозніцкі с-с)

4.Асавая (Макранскі с-с)

5.Ацяты (Олтушскі с-с)

6.Астроўе (Чарнянскі с-с)

7.Багуслаўка(Гвозніцкі с-с)

8.Брадзяцін (Гвозніцкі с-с)

9.Боркі (Макранскі с-с)

10.Велікарыта (Велікарыцкі с-с)

11.Высокае (Лукаўскі с-с)

12.Вотчына (Макранскі с-с)

13.Вотчын (Хаціслаўскі с-с)

14.Вялікі Паўлопаль (Чарнянскі с-с)

15.Гусак (Велікарыцкі с-с)

16.Гвозніца (Гвозніцкі с-с)

17.Грушка (Лукаўскі с-с)

18.Гарохавішча (Маларыцкі с-с)

19.Галёўка (Олтушскі с-с)

20.Горы (Чарнянскі с-с)

21.Добрае (Арэхаўскі с-с)

22.Дрочава (Арэхаўскі с-с)

23.Дубічна (Велікарыцкі с-с)

24.Добрасава (Макранскі с-с)

25.Дворышча (Олтушскі с-с)

26.Дарапеевічы (Чарнянскі с-с)

27.Забалацце (Лукаўскі с-с)

28.Замшаны (Маларыцкі с-с)

29.Збураж (Маларыцкі с-с)

30.Заазёрная (Олтушскі с-с)

31.Загор'е (Чарнянскі с-с)

32.Звозы (Чарнянскі с-с)

33.Зеляніца (Арэхаўскі с-с)

34.Кожух (Макранскі с-с)

35.Карпін (Маларыцкі с-с)

36.Лешніца (Велікарыцкі с-с)

37.Лукава (Лукаўскі с-с)

38.Ляхаўцы (Макранскі с-с)

39.Лазіца (Олтушскі с-с)

40.Ланская (Олтушскі с-с)

41.Лясавец (Чарнянскі с-с)

42.Масеевічы (Велікарыцкі с-с)

43.Малы Паўлопаль (Чарнянскі с-с)

44.Малыя Дарапеевічы (Чарнянскі с-с)

45.Макраны (Макранскі с-с)

46.Мікольскае (Олтушскі с-с)

47.Мельнікі (Хаціслаўскі с-с)

48.Малінаўка(Чарнянскі с-с)

49.Навалессе (Олтушскі с-с)

50.Новы Двор (Чарнянскі с-с)

51.Олтуш (Олтушскі с-с)

52.Перавісь (Арэхаўскі с-с)

53.Перавое (Арэхаўскі с-с)

54.Пажэжын (Велікарыцкі с-с)

55.Печкі (Велікарыцкі с-с)

56.Пертышча (Олтушскі с-с)

57.Полікі (Макранскі с-с)

58.Раматова (Велікарыцкі с-с)

59.Радзеж (Олтушскі с-с)

60.Сушытніца (Хаціслаўскі с-с)

61.Суботы (Чарнянскі с-с)

62.Струга(Велікарыцкі с-с)

63.Стары Двор (Чарнянскі с-с)

64.Талочка (Маларыцкі с-с)

65.Ужова (Лукаўскі с-с)

66.Хмелішча (Олтушскі с-с)

67.Хмялёўка(Олтушскі с-с)

68.Чарняны (Чарнянскі с-с)

69.Шарашоўцы (Чарнянскі с-с)

70.Яблочна (Олтушскі с-с)

71.Язвін (Гвозніцкі с-с)

72.Яміца (Олтушскі с-с)

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.

    дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе. Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры. Узаемасувязь методыкі выкладання літаратуры з іншымі навукамі.

    лекция [28,3 K], добавлен 01.10.2012

  • Пазакласная праца па беларускай мове як арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Гурток, гульня як від пазакласнай працы. Моўныя спаборніцтвы: конкурс скорагаворак, псеўдаслоўнік, гульня ў тэлеграмы, алітэрацыя, лагагрыфы, шарады.

    курсовая работа [43,1 K], добавлен 01.01.2014

  • Азначэнне выхавання як педагагічнай дэфініцыі, яго агульнай ролі ў гісторыі. Спецыфіка ісламскага выхавання. Узнікненне перадумоў ісламскага выхавання, назапашванне першапачатковых ведаў у сферы педагогікі. Агляд агульнага становішча педагачнай навукі.

    реферат [38,5 K], добавлен 18.04.2009

  • Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры. Аналіз дапаможнікаў па літаратуры для настаўнікаў. Характарыстыка дапаможніка "Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе". Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва.

    курсовая работа [35,0 K], добавлен 01.03.2010

  • Паняцце пра сказ, словазлучэнне, іх пабудову і сувязь у сказе паміж членамі. Тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа. Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння словнікавага запасу школьнікаў у працэссе навучання беларускай мове.

    курсовая работа [2,4 M], добавлен 28.01.2016

  • Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.

    дипломная работа [84,0 K], добавлен 29.01.2012

  • Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе. Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы.

    курсовая работа [35,9 K], добавлен 01.03.2010

  • Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).

    дипломная работа [103,9 K], добавлен 30.07.2013

  • Значэнне частак мовы для агульнага развіцця мовы і мыслення школьніка. Спецыфічныя асаблівасці, асноўныя заданні і мэты пры вывучэнні розных часцін мовы. Прыклады і тэмы правядзення ўрокаў парадзіх "Морфолгия" ў VI і VII класах агульнаадукацыйнай школы.

    курсовая работа [67,9 K], добавлен 12.04.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.