Работа з адоранымі дзецьмі: фарміраванне ўменняў і навыкаў з улікам асаблівасцей інтэлекту вучняў

Паняцце адоранасць, групы дзяцей з розным узроўнем развіцця інтэлекту. Прыярытэтныя задачы педагогаў пры працы з адоранымі дзецьмі. Этапы выяўлення адоранага дзіцяці. Развіццё ўнутранага патэнцыялу вучня. Працэс падрыхтоўкі вучняў да навуковым алімпіяд.

Рубрика Педагогика
Вид доклад
Язык белорусский
Дата добавления 25.03.2012
Размер файла 17,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Работа з адоранымі дзецьмі: фарміраванне ўменняў і навыкаў з улікам асаблівасцей інтэлекту вучняў

дзіця педагог адоранасць інтэлект

Я ўпэўнены толькі ў адным:

натхненне прыходзіць у час працы.

М.А. Астроўскі

Сёння прыярытэтнай задачай педагогаў з'яўляецца работа па стварэнні ўмоў для выяўлення, суправаджэння і развіцця адораных дзяцей.

Пры рабоце з адоранымі вучнямі настаўнік павінен рашаць наступныя задачы:

- развіваць асобу дзіцяці;

- дапамагаць рэалізацыі індывідуальных дасягненняў вучняў як мага раней да максімальнага ўзроўню;

- садзейнічаць грамадскаму прагрэсу, паставіўшы яму на службу рэсурсы таленту.

Усякае пазнанне пачынаецца з цікаўнасці. Разумны адказ на адно пытанне выклікае ў свядомасці дзесятак новых, і дзіця атрымлівае новую інфармацыю, нават не падазраючы аб тым, што яно пачало вучыцца. Дадзеныя прыродай веды ні пры якіх жыццёвых абставінах не могуць быць мёртвым капіталам ні для дзіцяці, ні для дарослага чалавека.

Якія этапы трэба прайсці, каб выявіць адоранасць вучня?

Першы этап - даследчы. На гэтым этапе неабходна выявіць кола яго інтарэсаў, жаданне працаваць, вызначыць яго псіхолага-фізіялагічныя паказчыкі (тып тэмпераменту, узровень інтэлекту, тып памяці, мыслення і г.д.). Менавіта на пачатковых этапах работы з такімі дзецьмі вельмі важна выявіць не проста цікаўнасць, а наяўнасць у іх папярэдне сфарміраванай унутранай мэты (“Чаго я хачу дасягнуць?”, “Ці гатовы я да карпатлівай працы, якая патрабуе значных намаганняў?”).

Без сумнення, адораныя дзеці маюць перадумовы для выканання заданняў амаль па ўсіх дысцыплінах, бо яны валодаюць рознабаковымі інтарэсамі. Аднак ў выпадку выканання дадатковага задання карыстаюцца пераважным правілам працаваць перш за ўсё з любімым прадметам, што таксама дапамагае выдзеліць такога вучня для далейшай паглыбленай работы па прадмету.

Выдзяляюць некалькі тыпаў адораных дзяцей:

- алімпіядны (хуткае рашэнне праблем);

- даследчы (здольнасць да павольнай, крапатлівай работы).

Пры падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд настаўніку неабходна улічваць, што ў такога вучня павінен быць акадэмічны тып адоранасці. Такое дзіця будзе:

- праяўляць незвычайную цікавасць да прадмета;

- канцэнтраваць увагу ў дзейнасці, звязанай з пэўным матэрыялам;

- не задавольвацца паверхневымі тлумачэннямі, нават калі яны здаюцца дастатковымі, задаваць мноства пытанняў;

- валодаць дынамічным (хуткім) тэмпам навучання, якасцю поўнасцю паглыбляцца ў праблему;

- праяўляць схільнасць да сістэматызацыі;

- праяўляць зацікаўленасць да самастоўнага атрымання ведаў, вывучаць матэрыял з апераджэннем;

- быць здольным канструктыўна аперыраваць паняццямі, тэрміналогіяй па выбраным прадмеце;

- поўнасцю накіроўваць свае сілы і энергію для дасягнення высокіх вынікаў;

- валодаць павышаным узроўнем матывацыі, цягай да лагічных заключэнняў і абстрактных паняццяў.

Практыка паказвае: калі адораныя дзеці вывучаюць прадмет, які іх цікавіць, то яны маюць патрэбу ў дасягненні большай глыбіні пазнання, у атрыманні дадатковай інфармацыі, новых вынікаў. Яны прагнуць дэманстраваць свае індывідуальныя дасягненні, выходзіць на больш высокі ўзровень мыслення.

Чалавечы розум валодае здольнасцю назапашваць інфармацыю, а таксама актыўна яе выкарыстоўваць для рашэння разнастайных праблем. Па-сапраўднаму разумным лічыцца чалавек, які здольны спраўляцца з заданнямі, алгарытм рашэння якіх загадзя яму не вядомы. Прыкметай высокай адоранасці з'яўляецца не столькі хуткасць выканання заданняў, колькі арыгінальнасць мыслення.

Вучоныя выдзяляюць 4 групы дзяцей з розным узроўнем развіцця інтэлекту і крэатыўнасці:

1. Дзеці з высокім узроўнем інтэлекту і крэатыўнасці валодаюць адэкватнай самаацэнкай, высокім самакантролем, цікавасцю да ўсяго новага і незалежнасцю ацэнак.

2. Дзеці з высокім узроўнем інтэлекту і нізкай крэатыўнасцю імкнуцца да школьных поспехаў, валодаюць заніжанай самаацэнкай.

3. Дзеці з нізкім узроўнем інтэлекту і высокай крэатыўнасцю трывожныя, няўважлівыя, адрозніваюцца дрэннай сацыяльнай адаптацыяй.

4. Дзеці з нізкім інтэлектам і крэатыўнасцю добра адаптуюцца, маюць развіты сацыяльны інтэлект, пасіўныя, адрозніваюцца адэкватнай самаацэнкай.

Як бачна, суадносіны ўзроўню працэсаў крэатыўнасці і інтэлекту ўплываюць на асабістыя якасці і спосабы адаптацыі.

У самым пачатку работы з адоранымі дзецьмі мэтазгодна пазнаёміць іх з асаблівасцямі алімпіяднага руху, перспектывамі прымянення атрыманага вопыту на занятках; з цяжкасцямі, з якімі яны могуць сутыкнуцца; з планам работы.

Другі этап - матывацыйна-мэтавы. Матывацыя дзейнасці вучня на аснове патрэбы, якая ўзнікла, - адна з асноўных задач. Дзейнасць вучня павінна будавацца па такой блок-схеме: “патрэбы - матывы - мэты” - гэта псіхалагічная аснова. І калі вучань гатовы да гэтага, ён можа паказаць добрыя вынікі. Стараючыся рэалізаваць мэту дзейнасці, дзіця будзе засвойваць змест любога матэрыялу, усведамляючы пры гэтым свой рост, развіццё сваіх здольнасцей.

Важнейшую ролю ў выхаванні і навучанні адораных дзяцей адыгрываюць пачуццё поспеху і звязанае з ім прызнанне. Яны з'яўляюцца магутнымі стымуламі ў развіцці дзіцяці. Матываваць вучня - значыць закрануць яго важнейшыя інтарэсы, даць шанц рэалізавацца ў працэсе дзейнасці. Назавём наступныя крытэрыі, якія матывуюць арганізацыйную дзейнасць вучняў:

1. Любыя дзеянні павінны быць асэнсаванымі.

2. Дзеці павінны радавацца навучальнаму працэсу, задавальняючы свае патрэбы. Яны хочуць, каб іх дзеянні былі важнымі для кагосьці канкрэтна (настаўніка, бацькоў, сяброў і г.д.)

3. Кожнае адоранае дзіця жадае паказаць, на што яно здольнае.

4. Адоранае дзіця імкнецца да поспеху. А поспех - гэта рэалізаваныя мэты, для дасягнення якіх кожны затрачвае шмат асабістай энергіі.

5. Той, хто сябе праявіў, з поўным правам разлічвае на прызнанне. Поспех без прызнання прыводзіць да расчаравання.

6. Кожнае дзіця хоча ведаць, што думае настаўнік пра яго дасягненні, як ён ацэньвае яго магчымасці.

7. Адоранымі дзецьмі павышаныя патрабаванні прымаюцца ахвотней, чым дасягненні.

Адоранае дзіця часта ставіць перад сабой завышаныя мэты. Не маючы магчымасці для дасягнення, пачынае моцна перажываць, таму што ў яго яшчэ не выпрацавалася ўменне правільна ацэньваць перспектыву, выбіраць аптымальныя шляхі рашэння пастаўленых задач. Таму настаўніку вельмі важна быць уважлівым, асцярожным, адкрытым і дальнабачным. Заўсёды неабходна дабівацца таго, каб вучні ўсвядомілі, што многія людзі ў жыцці неахайныя ў пастаноўцы асабістых мэтаў, таму што задужа лёгка адносяцца да сваіх абавязкаў і гатовы ў любы момант забыцца на іх. І даросламу вельмі важна выявіць: ці эфектыўны той ці іншы вучань у вызначэнні мэты. Такое дзіця будзе адказна адносіцца да сваіх абавязкаў, каб дасягнуць жаданага, нягледзячы на цяжкасці.

Вельмі важна асабіста зацікавіць вучня, унутрана мабілізаваць яго валявыя якасці, вызначыць этапы прамежкавых задач, устанавіць правільны канчатковы вынік. Дзіця павінна атрымаць задавальненне ад самапазнання.

Актыўную дзейнасць адораных дзяцей неабходна стымуляваць. Для выпрацоўкі ў іх здольнасці да самаразвіцця, творчасці неабходна прытрымлівацца некаторых рэкамендацый:

1. Не займацца настаўленнямі, дапамагаць дзецям дзейнічаць незалежна, не даваць прамых інструкцый адносна таго, чым яны павінны займацца.

2. Не рабіць хуткіх высноў, на аснове дэталёвых назіранняў і ацэнкі вызначаць моцныя і слабыя бакі.

3. Не стрымліваць ініцыятыву дзяцей і не рабіць за іх тое, што яны могуць зрабіць самастойна.

4. Вельмі важна навучыцца паважаць і ўлічваць думку дзіцяці.

5. Навучыць дзяцей праследжваць міжпрадметныя сувязі

6. Прывучыць да навыкаў самастойнага рашэння праблем, даследавання і аналізу сітуацыі.

7. Дапамагаць вучню навучыцца кіраваць працэсам засваення ведаў.

8. Настаўніку важна падыходзіць да ўсяго творча.

Пры падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд патрэбна звярнуць увагу на рэфлексію, паколькі і дзіцяці, і настаўніку важна бачыць, у якой ступені засвоены той ці іншы матэрыял. Кантроль - гэта пастаяннае параўнанне таго, што ёсць, з тым, што павінна быць. Таму на кожным этапе работы трэба падбіраць разнастайныя заданні, выяўляць прабелы ў ведах, праводзіць абмен інфармацыяй.

Абавязковым момантам рэфлексіі з'яўляецца правядзенне міні-алімпіяд. Іх можна лічыць пацвярджэннем вынікаў працы на пэўным часавым этапе. Яны таксама накіраваны на падтрымку паспяховасці вучняў, якія праявілі сябе.

Такім чынам, у педагагічным працэсе развіццё адоранага дзіцяці мэтазгодна разглядаць як развіццё яго ўнутранага патэнцыялу, здольнасць быць аўтарам, творцам, ставіць мэту, шукаць спосабы свабоднага выбару і адказнасці за яго, максімальна выкарыстоўваць свае здольнасці, імкнучыся выйсці за іх межы.

Каб усё гэта рэалізаваць на практыцы, неабходны сістэмны падыход да навучання адораных дзяцей, своечасовая дыягностыка іх здольнасцей, праграмнае забеспячэнне, якое адпавядае іх патрэбам, прад'яўленне ім заданняў больш высокага ўзроўню, жаданне і высокая працаздольнасць дзіцяці, а таксама прафесіяналізм настаўніка.

Літаратура

1. Верціхоўская М.І., Цялкова В.У. Прафесіяналізм настаўніка - поспех яго вучняў на алімпіядах (заданні да курса на выбар) // “Беларуская мова і літаратура” №1, 1998.

2. Лаўрэль Я.М. і інш. Алімпіяды па беларускай мове: Дапаможнік для настаўніка/ Я.М. Лаўрэль, Ж.Н. Прыймак, В.К. Раманцэвіч. - Мн.: Нар. Асвета, 1987.

3. Малажай Г.М., Красней В.П. Алімпіяды па беларускай мове: Дапам. для навуч. агульнаадукац. шк., гімназій, ліцэяў/ Г.М. Малажай, В.П. Красней. - 2-е выд., дапрац. - Мн.: ТДА “Аверсэв”, 2001.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).

    дипломная работа [103,9 K], добавлен 30.07.2013

  • Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.

    дипломная работа [84,0 K], добавлен 29.01.2012

  • Асноўныя псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Класіфікацыя дыдактычных гульняў. Прадстаўленасць у праграме "Пралеска" відаў дыдактычных гульняў, нактраваных на развіццё маўлення старэйшых дашкольнікаў.

    курсовая работа [1,4 M], добавлен 14.04.2013

  • Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе. Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы.

    курсовая работа [35,9 K], добавлен 01.03.2010

  • Самакіраванне - структура, працэдура, працэс. Тэарэтычныя асновы самакіравання як элемента выхаваўчага працэсу. Школьнае самакіраванне як мадэль грамадзянскай супольнасці. Развіццё вучнёўскага самакіравання на прыкладзе гімназіі.

    реферат [38,6 K], добавлен 19.06.2002

  • Пазакласная праца па беларускай мове як арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Гурток, гульня як від пазакласнай працы. Моўныя спаборніцтвы: конкурс скорагаворак, псеўдаслоўнік, гульня ў тэлеграмы, алітэрацыя, лагагрыфы, шарады.

    курсовая работа [43,1 K], добавлен 01.01.2014

  • Основные проблемы семей, которые воспитывают детей с ограниченными возможностями и с отклонениями в развитии. Характеристика периодов и фаз родительского кризиса. Этапы, формы и содержание социальной работы с семьей, воспитывающей ребенка-инвалида.

    курсовая работа [36,4 K], добавлен 15.05.2012

  • Этапы диагностики нарушений прав ребенка в семье. Работа с родителями в рамках информационно-аналитического блока. Коррекционная работа с семьями по защите прав ребенка. Проблемы семьи, с которыми сталкивается социальный педагог. Современная помощь семье.

    реферат [24,9 K], добавлен 13.11.2010

  • Паняцце пра сказ, словазлучэнне, іх пабудову і сувязь у сказе паміж членамі. Тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа. Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння словнікавага запасу школьнікаў у працэссе навучання беларускай мове.

    курсовая работа [2,4 M], добавлен 28.01.2016

  • Внеурочная работа как часть процесса воспитания личности, основанного на принципах добровольности, активности и самостоятельности. Внеклассная работа по физике как педагогическая система, сочетающая коллективные, групповые и индивидуальные формы работы.

    курсовая работа [57,2 K], добавлен 22.07.2015

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.