Навучання прыметніку ў школьным курсе беларускай мовы

Методыкі вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы. Прыметнік як часціна мовы: значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Апісанне прымет рэчаў, людзей, жывёл, ладшафтаў, мясцовасці. Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 16.02.2015
Размер файла 168,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Уводзіны

Навучанне мове як уладкаванай сістэме і сродку, які забяспечвае працэс мыслення і камунікацыі, мае на ўвазе асэнсаванне фунцыянальна значымых, семантычна напоўненых моўных адзінак і іх кампанентаў. Важна дапамагчы вучням зразумець як і для чаго той ці іншы тып, падтып, від моўных адзінак функцыянуе ў паведамленнях, як гэтыя адзінкі фарміруюцца, якую канструктвўна-граматычную і сэнсава-стылістычную ролю яны выконваюць у тэксце, як уключаюцца ў кантэкст звязнага маўлення.

Такое навучанне марфалогіі адпавядае патрабаванням прынцыпу адзінства формы, значэння і функцыі, на чым акцэнтуецца ўвага ў час вывучэння марфалагічных фактаў.

Змест сістэматычнага курса марфалогіі вызначаецца ў дзяржаўных праграмах для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, я ўяўляе сукупнасць асноўных звестак па марфалогіі, якія даюць дастаткова поўнае ўяўленне пра граматычны лад беларускай мовы ў цэлым.

У час вывучэння школьнікі:

- знаёмяцца ў апісальнай форме з граматычным ладам беларускай мовы;

- засвойваюць (тэарэтычна і практычна) найважнейшыя граматычныя правілы пра змяненне слоў, спалучэнне іх у словазлучэнні і сказы і ўжыванне ў тэкстах;

- прыводзяць у сістэму і асэнсоўваюць з граматычнага пункту гледжання вядомыя ім з папярэдняга маўленчага і вучэбнага вопыту шматлікія і разрозненныя факты мовы;

- практыкуюцца ў прымяненні вывучаных граматычных правілаў і звестак у вусным і пісьмовым маўленні і ў час засваення арфаграфічных і пунктуацыйных правілаў.

Значнасць раздзела “Марфалогія” ў школьным курсе вывучэння мовы падкрэсліваюць многія даследчыкі. Так, па словах даследчыка А.Дудніка, “граматыка як раздзел навукі пра мову павінна займаць цэнтральнае месца ў школьным курсе і па свайму аб'ёму, і па сваёй ролі ў засваенні вучнямі найважнейшых моўных паняццяў і ўдасканаленні вуснай і пісьмовай мовы. Вядучая роля граматыкі ў агульнай сістэме заняткаў па мове вызначаецца тым, што вывучэнне фанетыкі, лексікі, словаўтварэння, а таксама праца па арфаграфіі і пунктуацыі могуць быць паспяховыя толькі тады, калі яны знаходзяцца ў непарыўнай сувязі з граматыкай, бо граматычныя катэгорыі прама або ўскосна ўплываюць на афармленне асобных лексічных і фразеалагічных адзінак, і на словаўтваральныя працэсы, і на функцыянаванне асобных кампанентаў гукавога ладу мовы” [3; 69].

Д. Ціхаміраў дае наступнае азначэнне граматыцы: “Граматычнае вучэнне з першага кроку ставіць за мэту вывучэнне мовы, правілаў, законаў, форм мовы, гэта значыць вывучэнне абстрактнага, граматычнае вучэнне патрабуе свядомых адносін да таго, чым дзіця валодала несвядома” [3; 69].

Калі засяроджваць сваю ўвагу на мэтах вывучэння марфалогіі ў школе, то яны маюць наступныя варыяцыі:

Асноўныя адукацыйныя мэты вывучэння марфалогіі ў школе наступныя - садзейнічаць выпрацоўцы у вучняў ведаў пра марфалогію беларускай мовы як дакладна арганізаваную сістэму, у якую ўваходзяць вядомыя марфалагічныя класы слоў і іх формы, што функцыянуюць у структуры словазлучэнняў і сказаў; пазнаёміць вучняў з саставм часцін мовы, іх падзелам на самастойныя і службовыя, іх граматычнымі прыметамі; сфарміраваць уяўленне пра тэкстаўтваральную ролю часцін мовы.

Практычныя мэты вывучэння марфалогіі: дапамагчы школьнікам засвоіць формы словазмянення, характэрныя пэўным часцінам мовы, і навучыць правільна ўжываць гэтыя формы пры пабудове словазлучэнняў і сказаў; удасканальваць граматычны лад мовы, культуру вуснага і пісьмовага маўлення вучняў; спрыяць засваенню пэўных частак па словаўтварэнні пэўных часцін мовы; выпрацоўваць неабходныя арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі, якія абапіраюцца на разуменне марфалагічнай тэорыі.

Развіццёвыя мэты звязаны перш за ўсё з удасканаленнем лінгвістычнага мыслення, граматычнага ладу, маўлення школьнікаў.

Улічваючы вышэй адзначаныя факты важнай ролі курса марфалогіі ў школьнай праграме, значэнне гэтага раздзела ў працэсе навучання беларускай мове, прадстаўляецца магчымым гаварыць пра актуальнасць тэмы нашай курсавой работы.

Мэта-- даследаваць асноўныя метады і прыёмы навучання прыметніку ў школьным курсе беларускай мовы.

У адпаведнасці з мэтай фармулююцца і задачы курсавой работы:

1. Вылучыць лінгваметадычную літаратуру па тэме даследавання;

2. Прааналізаваць практыкаванні, пададзеныя ў падручніку, устанавіць іх навучальную эфектыўнасць;

3.Прапанаваць уласныя практыкаванні па тэме;

4. Устанавіць найбольш эфектыўныя метады і прыёмы навучання прыметніку ў школьным курсе беларускай мовы.

Прадметам вувычэння ў дадзенай курсавой рабоце выступае раздзел марфалогіі прыметнік.

На наш погляд, навізна тэмы, абранай для напісання курсавой работы заключаецца менавіта ў эксперыментальным даследаванні падручнікаў, выяўленні метадаў, якія можна выкарыстаць пры вывучэнні тэмы.

1. Методыкі вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы

Школьны курс марфалогіі дапамагае вучням практычна авалодаць навыкамі вуснага і пісьмовага маўлення, выразнага чытання, арфаграфічнымі, пунктуацыйнымі, стылістычнымі ўменнямі.

Вывучэнне часцін мовы садзейнічае кагнітыўнаму развіццю асобы. Такія разумовыя аперацыі, як параўнанне, аналіз, сінтэз, канкрэтызацыя, сістэматызацыя, абагульненне, індукцыя, дэдукцыя, з'яўляюцца асноўнымі прыёмамі пры авалоданні граматычнымі прыметамі слоў, размежаванні відавых і родавых паняццяў, класіфікацыі моўных з'яў па тых ці іншых прыметах, вызначэнні сэнсава-граматычнай ролі часцін мовы ў тэксце. У час працы над часцінамі мовы ад школьнікаў патрабуецца больш высокі ўзровень абстрагавання і абагульнення. Яны вымушаны аперыраваць ужо не канкрэтнымі моўнымі адзінкамі і знакамі (гукамі, літарамі, марфемамі, словамі), а адцягненымі катэгорыямі -- марфалагічнымі прыметамі, парадыгмамі (радамі граматычных формаў), лексіка-граматычнымі разрадамі слоў і іх сінтаксічнымі функцыямі, што стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця абстрактнага мыслення вучняў.

Вывучэнне марфалогіі, у прыватнасці, праца над семантыкай маўленчых адзінак, стварае вялікія магчымасці для інтэнсіўнага разумовага развіцця вучняў. Недастатковая ўвага да сэнсава-граматычнай ролі часцін мовы, іх функцыянавання ў маўленні прыводзіць да пэўных страт у засваенні граматычнага матэрыялу, а таксама да недахопаў у развіцці лінгвістычных здольнасцей школьнікаў.

Асноўныя адукацыйныя мэты вывучэння марфалогіі ў школе наступныя:

1) садзейнічаць выпрацоўцы ў вучняў ведаў пра марфалогію беларускай мовы як дакладна арганізаваную сістэму, у якую ўваходзяць вядомыя марфалагічныя класы слоў і іх формы, што функцыянуюць не самі па сабе, а ў структуры словазлучэнняў і сказаў;

2) пазнаёміць вучняў з саставам часцін мовы, з іх падзелам на самастойныя і службовыя і вылучэннем выклічніка як асобнай часціны мовы, іх граматычнымі прыметамі;

3) сфарміраваць уяўленне пра тэкстаўтваральную ролю часцін мовы.

Практычныя мэты вывучэння марфалогіі:

1) дапамагчы школьнікам засвоіць формы словазмянення, характэрныя пэўным часцінам мовы, і навучыць правільна ўжываць гэтыя формы пры пабудове словазлучэнняў і сказаў; удасканальваць граматычны лад мовы, культуру вуснага і пісьмовага маўлення вучняў;

2) спрыяць засваенню пэўных звестак па словаўтварэнні пэўных часцін мовы;

3) выпрацоўваць неабходныя арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі, якія абапіраюцца на разуменне марфалагічнай тэорыі.

Развіццёвыя мэты звязаны найперш з удасканаленнем лінгвістычнага мыслення, граматычнага ладу, маўлення школьнікаў. Вывучэнне марфалогіі адбываецца ў тры этапы:

1) асэнсаванне асноўных марфалагічных паняццяў і авалоданне адпаведнымі элементарнымі навыкамі ў пачатковай школе;

2) вывучэнне сістэматычнага курса марфалогіі ў 5--8 класах базавай школы; 3) падагульненне і сістэматызацыя вывучанага, паглыбленне ведаў, удасканаленне ўменняў і навыкаў на новым, больш складаным матэрыяле ў 10 класе.

У час вывучэння марфалогіі школьнікі:

знаёмяцца ў апісальнай форме з граматычным ладам беларускай мовы (марфалагічнай яго часткай);

засвойваюць (тэарэтычна і практычна) найважнейшыя граматычныя правілы пра змяненне слоў, спалучэнне іх у словазлучэнні і сказы і ўжыванне ў тэкстах;

прыводзяць у сістэму і асэнсоўваюць з граматычнага пункту гледжання вядомыя ім з папярэдняга маўленчага і вучэбнага вопыту шматлікія і разрозненыя факты мовы;

практыкуюцца ў прымяненні вывучаных граматычных правілаў і звестак у вусным і пісьмовым маўленні і ў час засваення арфаграфічных і пунктуацыйных правілаў.

Вучням неабходна асэнсаваць, што часціны мовы -- гэта цэнтральнае лінгвістычнае паняцце, якое мае шырокае значэнне і абазначае марфалагічную катэгорыю, якая вызначае размеркаване слоў па лексікаграматычных разрадах. Да адной часціны мовы адносяцца словы, якія маюць аднолькавае граматычнае значэнне, аднолькавы набор прыватных марфалагічных катэгорый (прымет) і ўжываюцца ў словазлучэннях аднолькавых мадэлей.

Калі звярнуцца да распрацаванасці ў метадычнай літаратуры пытання вывучэння марфалогіі наогул і метадаў і прыёмаў вывучэння дадзенага раздзела мовы, то варта адзначыць прозвішчы такіх даследчыкаў як М.Г. Яленскі, Г.М. Валочка, В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль, Г.М. Малажай, В.У. Протчанка і інш.

2. Асаблівасці вывучэння прыметніка ў 5 класе класе агульнаадукацыйнай школы

Прыметнік - самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку і склоне: сіняе мора, цёплы дзень, снежная зіма, сонечны дзень, братаў аўтамабіль, буслава гняздо.

Метадысты лічаць, што абавязковай умовай паспяховага навучання мове з'яўляецца такая арганізацыя школьнага вывучэння граматыкі, пры якой вучні не толькі разумеюць і засвойваюць лінгвістычную сутнасць асобных фактаў і з'яў граматычнага ладу, але і атрымліваюць уяўленне пра іх функцыянальныя асаблівасці, семантыка-стылістычную ролю ў мове [4; 70].

Тэму “Прыметнік” дзеці пачынаюць вывучаць у пачатковай школе. У 5 класе дзеці паўтараюць вывучанае, для гэтага ім адведзена 2 гадзіны. У падручніку для 5 класа (Беларуская мова вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. У 2 ч. Ч. 1 / В.П. Красней [і інш.]. -- Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008. -- 144с.) падаюцца разнастайныя практыкаванні. Пры дапамозе гэтых практыкаванняў вучні сістэматызуюць і падагульняюць веды і ўменні па тэме. Удасканальваюць уменне вылучаць са сказаў словазлучэнні, у склад якіх уваходзіць прыметнік, групуюць прыметнікі па сэнсавых і граматычных прыметах; правільна ставяць пытанне да прыметніка, адрозніваюць ад іншых часцін мовы, вызначаюць род, лік і склон, дапасоўваюць прыметнікі да назоўнікаў. Удасканальваюць навыкі правапісу канчаткаў прыметнікаў у пачатковай і іншых склонавых формах, будуюць з прыметнікамі сказы і невялікія тэксты, праводзяць частковы разбор (агульнае значэнне, род, лік, склон).

Праца па гэтай тэме пачынаецца з практыкавання 53, якое дапамагае вучням сістэматызаваць свае веды, удасканальваць уменне вылучаць са сказаў словазлучэнні, у склад якіх уваходзіць прыметнік, групаваць прыметнікі па сэнсавых і граматычных прыметах; правільна ставіць пытанне да прыметніка, адрозніваць ад іншых часцін мовы. Наступнае практыкаване (54) дапамагае вучням выкарыстоўваць прыметнікі на практыцы, пры гэтым ставіць іх у правільную склонавую, родавую і лікавую форму, дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў.

Пасля гэтага практыкавання ў падручніку змешчана правіла, пры вывучэнні якога дзеці успамінаюць пра пачатковую форму прыметніка, узаемасувязь прыметніка з назоўнікам. Гэта правіла дапамагае вучням выконваць наступныя практыкаванні, якія змешчаны ў падручніку. Пры выкананні 55 практыкавання дзеці вучацца знаходзіць і вылучаць прыметнікі са сказаў. Правільна ставіць пытанні да сказаў. Успомніць канчаткі прыметнікаў. Наступнае практыкаванне (56) дапамагае вучням выкарыстоўваць прыметнікі на практыцы, пры гэтым ставіць іх у правільную склонавую, родавую і лікавую форму, дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў. Вылучаць канчаткі прыметнікаў. Пры дапамозе практыкавання 57 вучні успамінаюць, што такое аднакаранёвыя словы, часціны мовы. Вылучаюць корні ў словах. 58 практыкаванне дапамагае вучням удасканальваць уменне вылучаць са сказаў словазлучэнні, у склад якіх уваходзіць прыметнік, групаваць прыметнікі па сэнсавых і граматычных прыметах; правільна ставіць пытанне да прыметніка, адрозніваць ад іншых часцін мовы, вызначаць род, лік і склон.У падручніку таксама змешчана практыкаванне 59. Пры дапамозе якога дзеці вучацца пісаць прыметнікі самі. Практыкаванне 60 дапамагае вучням ўдасканальваць навыкі фармулявання правіла, удасканальваць навыкі правапісу канчаткаў прыметнікаў у пачатковай і іншых склонавых формах. Пры дапамозе 61 практыкавання вучні удасканальваюць навыкі напісання тэксту пад дыктоўку, пры гэтым вучні вучацца абазначаць лік і склон прыметнікаў.

62 практыкаванне дапамагае вучням развіваць уменні напісання будаваць з прыметнікамі сказаў і невялікага тэксту. Удасканальваць навыкі правапісу канчаткаў прыметнікаў у пачатковай і іншых склонавых формах. 63 практыкаванне дапамагае вучням вучыцца правільна ставіць пытанні да прыметнікаў, вызначаць іх склон, удасканальваць навыкі правапісу канчаткаў прыметнікаў у розных склонавых формах.

Для дамашняга задання ў падручніку пададзена практыкаванне 63, але паколькі па вучэбнай праграме на гэту тэму выдзелена два ўрокі, то,на маю думку мэтазгодна для дамашняга задання практыкаванне 58,бо пры дапамозе гэтага практыкавання дзеці змогуць замацаваць свае веды, набытыя на ўроку. Акрамя гэтага, па гэтай тэме можна прапанаваць і іншыя заданні:

1. Да назоўнікаў падбярыце прыметнікі. Вусна раскажыце, што абазначаюць прыметнікі.

Узор. Вялікае возера (памер), цагляны дом (матэрыял), аранжавы мячык (колер), кіслы яблык (смак).

Неба, суп, вочы, чалавек, верш, лета, рост, апавяданне, папера, усмешка.

Пры дапамозе гэтага практыкавання дзеці навучацца самі падбіраць прыметнікі да назоўнікаў, правільна дапасоўваць іх у ліку і родзе.

2. Запішыце словазлучэнні па-беларуску. Звярніце ўвагу на адрозненні у канчатках прыметнікаў у дзвюх мовах.

Тёплое солнце, большая радость, зелёный лес, белый щенок, строгое жюри, жёлтый лист, разноцветная листва, счастливая пора, водное поло, синее небо, чёрный шёлк.

Пры дапамозе гэтага практыкавання дзеці навучацца перакладаць словазлучэнні на беларускую мову пры гэтым улічваць, што канчаткі ў рускай і беларускай мове адрозніваюцца.

У падручніку матэрыял пададзены індуктыўным шляхам. Спачатку дзеці выконваюць практыкаванні, а затым знаёмяцца з правілам. На мой погляд гэта добра, таму што дзеці вывучалі гэту тэму ў пачатковай школе, а ў 5 класе яны сістэматызуюць свае веды.

Практыкаванні падручніка маюць аналітычны (53, 55, 57, 58, 59, 63 практыкаванні), сінтэтычны (54,56 практыкаванні), аналітыка-сінтэтычны (60 практыкаванне) і творчы (62 практыкаванне) характар, што спрыяе засваенню тэарэтыка-практычных ведаў.

3. Асаблівасці вывучэння прыметніка ў 6 класе класе агульнаадукацыйнай школы

Пры вывучэнні прыметніка ў школьным курсе беларускай мовы ў цэнтры ўвагі ставяцца наступныя задачы: раскрыць ролю гэтага шматлікага і разнастайнага ў сэнсавых адносінах лексіка-граматычнага разраду слоў у мове, паказаць арганічную сувязь прыметнікаў з назоўнікамі і на гэтай аснове асэнсаваць сутнасць прыметніка як самастойнай часціны мовы, развіць навыкі вызначаць і аналізаваць тыя ці іншыя формы прыметнікаў, выпрацаваць у вучняў уменне выкарыстоўваць словы са значэннем прыметы ў сваіх выказваннях пры апісанні прадметаў, характарыстыцы духоўных якасцей чалавека. [5; 42-43]

На вывучэнне тэмы прыметнік у 6 класе адведзена 17 гадзін, з іх 3 для пісьмовых работ. Тэма прыметнік уключае ў сябе наступныя тэмы для вывучэння ў школе:

Прыметнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.

Паглыбленне паняцця пра апісанне: спосабы апісанняў. Апісанне прымет рэчаў, з'яў, людзей, жывёл, ладшафтаў, мясцовасці, памяшканняў.

Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі, іх роля ў маўленні.

Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх утварэнне і ўжыванне.

Поўная і кароткая формы якасных прыметнікаў.

Скланенне якасных і адносных прыметнікаў. Правапіс канчаткаў прыметнікаў у мужчынскім, ніякім і жаночым родзе адзіночнага ліку.

Скланенне прыметнікаў у множным ліку.

Утварэнне, скланенне і правапіс прыналежных прыметнікаў.

Асноўныя спосабы ўтварэння прыметнікаў.

Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі, сфера іх ужывання і правапіс.

Прыметнікі з суфіксам -ск-, іх вымаўленне і правапіс.

Правапіс -н-, -нн- у прыметніках. Творчае спісванне тэксту.

Утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў.

Правапіс не (ня) з прыметнікамі.

Падручнік для 6 класа (Красней, В.П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус і рус мовамі навучання/ В.П. Красней, Я. М. Лаўрэль, С.Р. Рагачэўскі. -- Мінск: Нац ін-т адукацыі, 2009.-304с.) ахоплівае ўсе тэмы, якія варта вывучаць дзецям у школе па тэме “Прыметнік”. Тэмы ў падручніку пададзены паслядоўна, што спрыяе лепшаму засваенню ведаў вучнямі, бо вучні пры вывучэнні абапіраюцца на матэрыял, вывучаны на папярэдніх уроках.

3.1 Прыметнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма

Матэрыял першай тэмы “Прыметнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.” дае магчымасць дапамагчы вучням глыбей асэнсаваць спецыфіку прыметніка як часціны мовы, пашырыць уяўленне пра яго семантыку, граматычныя сувязі паміж прыметнікам і тым назоўнікам, да якога ён адносіцца ў складзе словазлучэння, сінтаксічную ролю ў сказе. Выпрацоўваць уменні фармуляваць азначэнне прыметніка, вылучаць прыметнікі з тэксту ў складзе словазлучэння, інтанацыйна правільна чытаць словазлучэнні з прыметнікамі ў сказах і тэкстах, выяўляць сэнсавую і граматычную сувязь паміж часцінамі мовы, праводзіць марфалагічны разбор, устанаўліваць пачатковую форму, вызначаць семантычную групу, ацэньваць сэнсава-стылістычную ролю прыметніка ў тэксце. Вучыць дарэчы ўжываць прыметнікі ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні, узнавіць усё, што вядома школьнікам аб прыметніку, паглыбіць і сістэматызаваць іх веды.

Для таго каб узнавіць свае веды вучням прапаноўваецца практыкаванне 177. Спачатку супастаўляюцца два тэксты (з прыметнікамі і без іх) і высвятляецца, якое апісанне арлана больш дакладнае і з дапамогай якіх слоў гэта дасягаецца. Шасцікласнікі прыходзяць да высновы, што дакладнасць апісання дасягаецца дзякуючы выкарыстанню прыметнікаў, а настаўнік падкрэслівае, што прыметнікі звычайна выкарыстоўваюцца ў апісаннях розных прадметаў і з'яў. Гэта робідь наша маўленне больш дакладным і канкрэтым. Важна, каб школьнікі зразумелі, што прыметнікі выкарыстоўваюцца не для ўпрыгожвання маўлення, а для таго, каб у слухача (чытача) склалася правільнае ўяўленне аб прадмеце апісання.

Пасля гэтага практыкавання падаецца тэарэтычны матэрыял, пры дапамозе якога сістэматызуецца матэрыял і ўказваецца агульная семантычная прымета слоў гэтай часціны мовы, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля ў сказе.

Разнастайныя прыметы прадметаў падводзяцца пад больш агульныя паняцці: колер, памер, форма, матэрыял і г. д. На падставе гэтага вылучаюцца асобныя семантычныя групы прыметнікаў. Уменне вызначаць такія груды на аснове агульнай семантычнай прыметы выпрацоўваецца пры выкананві практыкавання 178. Акрамя таго, на матэрыяле практыкавання 179 вучні асэнсоўваюць апісальную вобразна-мастацкую ролю прыметнікаў. Спачатку вучні чытаюць тэкст і даказваюць, што ён адносіцца да мастацкага стылю: ярка і вобразна апісваецца бярозка ў зімовым лесе праз выкарыстанне колеравых прыметнікаў, прыметнікаў і назоўнікаў з памяншальна-ласкальным і ацэначным адценнямі значэння (бялюткі, беленькі, серабрысты, іскрысты, сцюдзёны, траскучы; кветачкі, палянка, бярозка, елачка, прыгажунька, зоркі), слоў з пераносным значэннем (прытупала зіма; дрэва сыпле, апранула футра, накінула хустку пуховую), выразна выяўлены пачуцці аўтара, што ўздзейнічае і на чытача. Вызначаецца адрасат (усе людзі) і мэтанакіраванасць тэксту (аўтар заклікае людзей берагчы красу прыроды).

На аснове практыкавання 180 вучні знаёмяцца з выдзяляльнай і ацэначнай функцыямі прыметнікаў.

Мова вучняў, як паказвае практыка, не вельмі багатая на прыметнікі. Ды і тыя, якія яны ўжываюць у сваім маўленні, даволі аднастайныя. Таму асаблівай увагі патрабуе праца да ўзбагачэнні слоўніка школьнікаў словамі са значэннямі разнастайных прымет, на што арыентуе практ. 181 і дае магчымасць паказаць, наколькі багатая палітра слоў са значэннем прыметы існуе ў мове для характарыстыкі чалавека (сціплы, далікатны, добры, дружалюбны, згаворлівы, ласкавы, мужны, няўрымслівы, праўдзівы, просты, прыгожы, разумны, смелы, спакойны, шчаслівы, шчодры і да т. п.).

Вельмі важна, каб шасцікласнікі ўсвядомілі, што прыметнікі функцыяніруюць у мове як словы, якія паясняюць назоўнікі і дапасуюцца да іх у родзе, ліку і склоне, а таму іх марфалагічныя прыметы вызначаюцца толькі ў складзе словазлучэнняў тылу «прым. + наз.». У вызначэнні роду, ліку і склону вучні практыкуюцца пры выкананні практыкаванняў 182 і 183.

184 практыкаванне пададзена ў падручніку для дамашняга задання. Гэта практыкаванне дапамагае вучням выяўляць сэнсавую і граматычную сувязь паміж часцінамі мовы, дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў.

Матэрыял у падручніку пададзены індуктыўным шляхам. На мой погляд гэта добра, таму што дзеці прз практыкаванніузнаўляюць свае веды. У гэтым раздзеле падручніка практыкаванні носяць аналітычны (178,179, 180, 181, 182 практыкаванні) і сінтэтычны (177, 183, 184 практыкаванні) характар. Пры дапамозе практыкаванняў дзеці могуць паглыбіць і сістэматызаваць свае веды.

Акрамя практыкаванняў падручніка, можна прапанаваць і такое заданне, якое дапаможа вучням самім выкарыстоўваць прыметнікі, дапасоўваць іх да назоўніка.

Устаўце ў тэкст прыметнікі: у першым абзацы аднародныя члены да абагульняльнага слова (яно набрана курсівам), у другім абзацы - антонімы да выдзеленых прыметнікаў; у трэцім абзацы прадоўжыце рад аднародных членаў.

3.2 Паглыбленне паняцця пра апісанне: спосабы апісанняў. Апісанне прымет рэчаў, з'яў, людзей, жывёл, ладшафтаў, мясцовасці, памяшканняў

З апісаннем як тыпам тэксту вучні знаёміліся ў пачатковай школе і ў 5 класе, а таксама дзеці стваралі такія тэксты. У 6 класе дзеці паглыбляюць і пашыраюць веды пра апісальны тэкст як важнейшы элемент маўлення, які дазваляе ярка, зрокава наглядна, вобразна ўявіць прадмет, чалавека, падзею, з'яву. Знаёмяцца з асноўнай прыметай апісання -- паказам шэрагу прымет, з'яў, прадметаў ці падзей, якія неабходна ўявіць сабе ўсе адначасова; замацоўваюць паняцце лагічнай схемы (агульнае ўражанне, пералік асобных прымет, выснова); засяроджваюць увагу на ролі прыметнікаў у апісанні. У вучняў выпрацоўваюцца уменні знаходзіць апісанні ў тэкстах мастацкага, навуковага і афіцыйнага стыляў, аналізуюць апісальныя тэксты, вызначаюць тэму і асноўную думку, вылучаюць кампазіцыйныя часткі, тлумачаць падзел на абзацы; складаюць план, даюць часткам плана загалоўкі, пераказваюць тэкст. Выпрацоўваюць навык стварэння ўласных апісальных тэкстаў.

Праца пачынаецца з чытання і параўнання тэкстаў, практыкаванне 185.

Прачытаўшы іх, вучні вызначаюць, што гэта тэксты на адну тэму, але напісаны яны па-рознаму: першы тэкст напісаны ў афіцыйным стылі, другі -- у мастацкім. Каб зразумець, чаму адзін і той жа прадмет апісваецца па-рознаму, вучням прапануецца паразважаць, з якой мэтай гэтыя тэксты напісаны і ў якой сітуацыі можна выкарыстаць першае апісанне, а ў якой -- другое (першае, напрыклад, пры здачы пакоя каму-небудзь для часовага пражывання, другое -- для вобразнай характарыстыкі чалавека, раскрыцця яго характару, душэўных якасцей). А з гэтага вынікае і выкарыстанне розных прыметнікаў: у першым -- прыметнікі, якія абазначаюць форму прадметаў, матэрыял, прызначэнне (філёнчатыя, фанерныл, нікеляваны, швейная, настольная), у другім -- прыметнікі з вобразным, эмацыянальна-адэначным значэннем (светлы, утульны, фігурныя, беласнежны, прыгожая, ярка-чырвоная).

Пры выкананні практыкавання 186 шасцікласнікі вызначаюць у тэксце тую яго частку, якая з'яўляецца апісаннем (другі абзац), і працягваюць знаёміцца з апісаннем і роляй у ім прыметнікаў, якія ярка і вобразна характарызуюць казулю. Акрамя таго, вучні ўзнаўляюць свае веды пра будову (структуру) апісання, выдзяляючы ў ім такія кампазіцыйныя часткі:

1. Агульнае ўражанне ад казулі (першы сказ).

2. Пералік розных прымет казулі (апісанне розных частак цела казулі ў наступных сказах).

3. Агульная ацэнка (апошні сказ, у якім выражаны адносіны аўтара да казулі).

Заданне практыкавання 187 патрабуе доказу таго, што прыведзены ў ім тэкст з'яўляецца апісаннем. Спачатку пажадана вызначыць тэму тэксту («Ігра аркестра») і паразважаць над тым, што піша аўтар пра ігру: толькі пералічвае дзеянні скрыпачкі ці апісвае, характарызуе гэтыя дзеянні, дае ім ацэнку? (Апісвае, характарызуе, выказвае сваё захапленне.) Значыць ігра апісваецца. Да таго ж у тэксце даецца партрэтная характарыстыка скрыпачкі. З гэтага робіцца заключэнне, што перад намі тэкст тыпу апісання.

Пасля гэтага вызначаецца структура апісання, яго кампазіцыйная будова:

1. Агульнае ўражанне ад ігры аркестра.

2. Пералік партрэтных характарыстык скрыпачкі і асаблівасцей яе ігры.

3. Агульная ацэнка ігры.

Відавочна, што вучні адзначаюць ролю прыметнікаў у стварэнні вобразаў скрыпачкі. Аднак неабходна падкрэсліць і ролю дзеясловаў у апісанні яе віртуознай ігры ( лётаў смычок, пальцы песцілі грыф, перабягалі па струнах).

Практыкаванне 188 творчага характару: па апорных словах вучні пішуць апавяданне “Зімовыя забавы” з апісаннем зімовага дня.

Уменне знаходзіць частку, якая з'яўляецца апісаннем у тэксце афіцыйнага стылю, і вызначаць у ім ролю прыметнікаў развіваецца пры выкананні практыкавання 189. Пажадана, каб дзеці паразважалі, якім яны ўяўляюць чалавека, што даў такую аб'яву.

190 практыкаванне пададзена ў падручніку як практыкаванне для дамашняга задання. Пры дапамозе яго дзеці ўдасканальваюць свае навыкі пра апісанне.

Практыкаванні па гэтай тэме ў падручніку падаюцца індуктыўным шляхам. Вучні выконваюць практыкаванні, а затым робяць вывады пра апісанне. Практыкаванні падручніка па гэтай тэме носяць аналітычны (185, 186, 187, 189, 190 практыкаванні) і творчы (188 практыкаванне) характар.

3.3 Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі, іх роля ў маўленні

Адной з найважнейшых тэм з'яўляюцца разрады прыметнікаў па значэнні.

Пры вывучэнні гэтага раздзела настаўнік можа паставіць наступныя задачы:

дапамагчы вучням засвоіць агульнае паняцце пра семантыка-граматычныя разрады прыметнікаў, пазнаёміць з іх сэнсавымі і граматычнымі асаблівасцямі, асобнымі семантычнымі групамі, раскрыць стылістычную своеасаблівасць і функцыю ў тэксце. Выпрацоўваць уменні адрозніваць якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі ў тэкстах, тлумачыць асаблівасці іх значэння, дапасоўваць да адпаведных назоўнікаў, падбіраць, па магчымасці, антонімы і сінонімы, складаць з імі сказы і тэксты, адзначаць выпадкі прамога і пераноснага ўжывання якасных прыметнікаў, пераходу адносных і прыналежных прыметнікаў у якасныя, пераноснага ўжывання прыналежных прыметнікаў у адносным і якасным значэннях.

Праца над гэтай тэмай пачынаецца з 191 практыкавання. У гэтым практыкаванні дзеці аналізуюць верш, пры гэтым знаходзяць у ім прыметнікі і назоўнікі.

Дзеці тлумачаць сэнс назвы, абгрунтоўваюць, чаму ў гэтым тэксце большасць слоў складаюць назоўнікі і прыметнікі. (Паэтэса славіць зямлю, сваю Радзіму, таму называе некаторыя тыповыя рысы характару беларускага народа, што жыве на гэтай зямлі, адметнасці родных краявідаў і надзяляе іх вобразнымі азначэннямі. Гэтым абумоўлена высокая насычанасць тэксту назоўнікамі і прыметнікамі розных семантычных разрадаў, што ўтвараюць такія выразныя словазлучэнні-назвы, рыфмаваны пералік якіх і складае аснову вобразнага паэтычнага апісання беларускага краю.)

Затым чытаецца і калектыўна аналізуецца схема падзелу прыметнікаў на семантыка-граматычныя разрады па пытаннях вучэбнага дапаможніка (практыкаванне 192). Пасля гэтага вучні, кіруючыся схемай, практыкуюцда ў вызначэнні семантычных груп і разрадаў прыметнікаў з верша С. Басуматравай “Мая зямля”. Такая праца падрыхтуе вучняў да асэнсаванага ўспрымання і засваення тэарэтычнага матэрыялу (ён можа быць прачытаны вучнямі, а затым прааналізаваны з удзелам настаўніка, а дома завучаны).

Школьнікі звычайна без цяжкасці размяжоўваюць прыметнікі розных разрадаў, аднак варта падкрэсліць, што толькі якасныя прыметнікі могуць спалучацца са словамі вельмі, надта і толькі прыналежныя адказваюць на пытанні чый? чыя? чыё? чые? Гэтым з улікам лексічнага значэння прыметніка можна кіравацца пры вызначэнні яго семантыка-граматычнага разраду. Магчыма, вучні не вельмі дакладна разумеюць сутнасць тэрміна «адносныя прыметнікі», таму варта з апорай на жыццёвы вопыт шасцікласнікаў растлумачыць сэнс паняцця «адносіны». Вучні ведаюць, што тыя ці іншыя прадметы або рэчывы могуць быць зроблены з рознага матэрыялу. Напрыклад, кубак можа быць пластмасавы, г. зн. зроблены з пластмасы, мае сувязь з пластмасай; можа быць гліняны (сувязь з глінай), фарфоравы (сувязь з фарфорам) і інш. Такая сувязь аднаго прадмета з другім называецца адносінамі. Таму прыметнікі, якія выражаюць прыметы прадметаў паводле іх адносін да іншых прадметаў, называюцда адноснымі: пластмасавы, гліняны, фарфоравы.

Уменне вызначаць разрады прыметнікаў і раскрываць іх ролю ў маўленні выпрацоўваецца пры выкананні практыкаванняў 193 і 194. Паралельна з гэтым замацоўваюцца арфаграфічныя ўменні і навыкі, развіваецца ўменне вызначаць род, лік і склон прыметнікаў. Акрамя таго, праводзіцца праца над стылем і тыпам маўлення: мастацкім (практыкаваннен 193) і навуковым (практыкаванне 194) апісаннем. Параўнальны аналіз гэтых двух відаў апісання дасць магчымасць высветліць, што якасныя прыметнікі ў мастацкім і адносныя прыметнікі ў навуковым тэксце выконваюць апісальную функцыю. Аднак у першым выпадку з дапамогай якасных прыметнікаў (і слоў з пераносным значэннем) ствараецца яркі, вобразны малюнак зімовага лесу, а ў другім -- з дапамогай адносных прыметнікаў (пры адсутнасці слоў з пераносным значэннем) даецца дакладнае апісанне жалейкі, г. зн. адзначаюцца такія істотныя прыметы прадмета, па якіх у чытача складваецца дакладнае і правільнае ўяўленне пра гэты прадмет. Так вучні асэнсоўваюць асаблівасці ўжывання названых разрадаў прыметнікаў у тэкстах розных тыпаў, што, у сваю чаргу, фарміруе ў іх патрэбу выкарыстоўваць у сваім маўленні такія прыметнікі, каб з іх дапамогай ярка і дакладна апісваць прадметы.

Адносныя і прыналежныя прыметнікі могуць ужывацца ў значэнні якасных, калі яны ў якім-небудзь выказванні ці тэксце набываюць пераноснае значэнне. Гэтая з'ява раскрываецца на матэрыяле практыкавання 195, які даецца для назірання і аналізу метадам гутаркі па пытаннях вучэбнага дапаможніка. Пасля гэтага шасцікласнікі чытаюць правіла, 2--3 вучні вы- ступаюць з тлумачэннем яго сутнасці і прыводзяць адпаведныя прыклады з практыкавання 196 (магчыма і калектыўна).

Практыкаванні па гэтай тэме ў падручніку падаюцца дэдуктыўным шляхам. Спачатку вучні знаёмяцца з правілам, а затым выконваюць практыкаванні. Практыкаванні гэтага разделу носяць аналітычны (191, 193, 195 практыкаванні), сінтэтычны ( 194, 196 практыкаванні) і аналітыка-сінтэтычны (192 практыкаванне) характар.

Матэрыял падручніка мэтазгодна дапоўніць такім заданнем, якое можна выкарыстаць для дамашняга задання. Гэта практыкаванне дапаможа вучням асэнсаваць і замацаваць вывучанае на ўроку.

Спісаць, назваць разрады прыметнікаў, вызначыць іх род, лік, склон.

1. Мы ўсё пазналі і прайшлі -- пакуты, радасці, трывогу-- і жменьку роднае зямлі заўсёды бралі ў дарогу. (С. Грахоўскі) 2. На белым бяскрайнім абрусе зіхаціць завірух серабро. (Г. Бураўкін) 3. Сосны спрадвечныя мне зазвіняць купалаўскімі радкамі. (Р. Барадулін) 4. Гэта спадчына мне засталася ад прадзедаў -- матчыных песень дзівоснае прадзіва: і вясёлых, і сумных, і грозных. (Ніл Гілевіч) 5. Сінім свежым адвячоркам Грыбок хадзіў ад акна да акна па сяле, загадваў ісці ў Ігнатаву хату на сход. (І. Мележ) 6. Вёска -- твая і мая маленькая радзіма. (А. Вялюгін)

3.4 Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх утварэнне і ўжыванне

Пры вывучэнні гэтай тэмы настаўнік можа паставіць наступныя задачы: садзейнічаць засваенню вучнямі асаблівасцей утварэння, значэння, сінтаксічнай і стылістычнай функцый формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў. Пазнаёміць з ужываннем у мове словазлучэнняў «прым. + наз. з прыназ.». Выхоўваць лінгвістычную назіральнасць школьнікаў. Выпрацоўваць уменні вылучаць такія формы ў маўленні; вызначаць спосаб іх утварэння, адзначаць семантыка-стылістычныя асаблівасці ў тэкстах розных стыляў. Актывізаваць ужыванне вучнямі разнастайных формаў ступеней параўнання ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні.

Вывучэнне тэмы можна пачаць з франтальнага апытвання:

1. На якія разрады ў залежнасці ад значэння падзяляюцца прыметнікі?

2. Якія прыметнікі называюцца якаснымі, якія -- адноснымі, якія -- прыналежнымі?

3. Якія прыметнікі спалучаюцца са словамі вельмі, надта?

Настаўнік паведамляе, што якасныя прыметнікі ў спалучэнні са словамі вельмі, надта абазначаюць высокую ступень праяўлення якасці ў параўнанні з той жа якасцю іншага прадмета: смачны нарачанскі хлеб, вельмі (надта) смачны радзівілаўскі хлеб. Ступень параўнання -- уласцівасць якасных прыметнікаў. Гэтым яны адрозніваюцца ад іншых разрадаў -- адносных і прыналежных прыметнікаў. 3 дапамогай якасных прыметнікаў вызначаецца ступень праяўлення якасці.

Да разумення сутнасці ступеняў параўнання вучні падводзяцца ў працэсе калектыўнага аналізу сказаў і гутаркі па пытаннях (практыкаванне 197). Пасля сэнсавага і марфемнага аналізу слоў мілы -- мілейшы -- наймілейшы падагульняюцца вынікі назіранняў: якасныя прыметнікі маюць дзве ступені параўнання -- вышэйшую і найвышэйшую; пры дапамозе суфікса -ейш- утвараецца форма вышэйшай ступені, а пры дапамозе прыстаўкі най- -- форма найвышэйшай ступені параўнання. Пра значэнне адной і другой формаў параўнання вучні чытаюць першы вучэбны тэкст параграфа. Пасля прачытання гэтага тэксту ў шасцікласнікаў можна запытацца, чаму формы прыметнікаў тыпу старэйшы, маладзейшы, найлепшы называюцца ступенямі параўнання і чаму адна з іх называецца вышэйшай, а другая -- найвышэйшай.

На матэрыяле практыкавання 198 вучні практыкуюцца ў выяўленні прыметнікаў у пачатковай форме і ў форме ступені параўнання. Пры гэтым высвятляецца адпаведная форма ступені параўнання і тлумачыцца, чым абумоўлена яе ўжыванне (для чалавека, які любіць сваю Радзіму, заўсёды любыя і дарагія найперш свае краявіды і суайчыннікі, што і выражаюць прыметнікі ў форме вышэйшай ступені параўнання).

Пасля гэтага вучні самастойна ці з тлумачэннем адпаведнага правіла настаўнікам і наступным чытаннем тэксту з адказамі на пастаўленыя ім пытанні (у залежнасці ад падрыхтаванасці вучняў класа) знаёмяцца з простай і складанай формамі ступеняў параўнання (вышэйшай і найвышэйшай) і спосабамі іх утварэння.

У ходзе выканання практыкавання 199 і 200 шасцікласнікі знаходзяць якасныя прыметнікі, вызначаюць ступені параўнання і спосабы іх утварэння. Акрамя таго, практыкуюцца ва ўтварэнні складаных формаў вышэйшай ступені параўнання (практыкаванне 199), разважаюць над выкарыстаянем у тэксце розных формаў ступеняў параўнання якасных прыметнікаў (практыкаванне 200; у навуковым тэксце вядзецца размова пра розныя віды соў, і таму ў сказах з параўнальным значэннем ужываюцца розныя формы ступеняў параўнання якасных прыметнікаў, каб у чытача склалася адпаведнае ўяўленне пра пугача, вераб'інага сычыка, сплюшку).

Уменне ўтвараць формы ступеняў параўнання ад прыметнікаў тыпу добры, вялікі выпрацоўваецца пры выкананні практыкавання 201 і 202. Пры гэтым асаблівай увагі патрабуе аналіз кожнага сказа з практыкавання 202, таму ў класе вусна аналізуецца сэнс кожнага сказа і вызначаецца, якая форма ступені параўнання адпавядае яго зместу. Пісьмова практыкаванне выконваецца дома.

Практыкаванні ў падручніку па гэтай тэме падаюцца дэдуктыўным шляхам. Гэта на мой погляд добра, таму што дзеці яшчэ не знаёміліся з гэтай тэмай і мэтазгодна пачаць вывучэнне тэмы з правіла, якое дапаможа вучням асэнсаваць матэрыял, а затым выкарыстоўваць яго на практыцы. Практыкаванні падручніка носяць аналітычны (197, 198, 200 практыкаванні ), сінтэтычны (201, 202 практыкаванні) і аналітыка-сінтэтычны (199 практыкаванне) характар.

Матэрыял падручніка можна дапоўніць такімі заданнямі:

1. Ад пачатковай формы прыметнікаў, што ў дужках, утварыце адпаведныя формы ступеней параўнання. Запішыце сказы.

Маці з шафы дастае настольнік (добры), сэрцу дарагі. (Панч.) 2. Хоць і разлукі горкія былі, а толькі ўспамінаюцца сустрэчы і (шчаслівы) часы, што і цяпер здаюцца нам вясною. (Грах.) 3. Хоня таксама, хоць і здаваўся (спакойны) за бацьку, запаліўся спрэчкаю... (І.М.) 4. Дваццаць чацвёрты год пайшоў з той раніцы, а вось яна жыве, зноў ажывае ў памяці сэрца, як непаўторны, адзін з (светлы) момантаў жыцця. (Б.) 5. На всеце (добры) кутка няма, чым той куток, дзе маці нарадзіла. (Гіл.) 6. Таму і смутак нам патрэбен, каб радасць (вялікі) была ( Я.С.) 7. У гэтым гуле, у гэтым сонцы, помніцца, сосны былі незвычайныя - мусіць, (прыгожы) у маім жыцці. (Б.) 8. Выходзячы ад Шабеты, поўная вялікай трывогі за Васіля, які зноў зрабіўся (дарагі) у свеце, Ганна раптам на ганку ўбачыла яго самога. (І.М.) 9. Ночка цёмная глядзела ды (цемны) стала, адна зорка мігацела, і тая прапала. (Куп.) 10. Наталька ў весцы між сваімі (прыгожы) была. (Куп.) 11. Была відная зімовая ноч, снег перестаў сыпаць, нібыта (ціхі) стаў вецер, трошкі марозіла. (В.Б.)

2. Запішыце магчымыя формы ступеней параўнання наступных якасных прыметнікаў. Ад якіх прыметнікаў утвараюцца толькі складаныя формы ступеней параўнання?

Смелы, старанны, шчаслівы, сумленны, прыгожы, прынцыповы, гераічны, дакладны, карысны, складаны, вялікі, прыемны, таварыскі, бадзёры, задумлівы, сакавіты, гнуткі, смуглявы, агністы, лясісты.

3. Выберыце з пераліку толькі якасныя прыметнікі, утварыце адпаведную форму прыметніка (спачатку простую форму выш. ступені параўнання, затым складаную і пасля адпаведана з найвыш. ступенню параўнання)

Вандроўны, мёртвы, добры, слабы, русы, бяздомны, вялікі, старажытнарускі, шчаслівы, шкляны, папяровая душа, стальныя нервы, свежы, гучны, халаднаваты, турэцкі, моцны, пярэсты, кафейны, прыгожы, крыштальны, кульгавы, жалезная дысцыпліна, дрэнны.

Гэтыя практыкаванні дапамогуць вучням замацаваць матэрыял, вывучаны на ўроку. Вучні навучацца ўтвараць адпаведныя формы прыметнікаў.

3.5 Поўная і кароткая формы якасных прыметнікаў

Гэта новая тэма для шасцікласнікаў, асабліва матэрыял пра кароткую форму якасных прыметнікаў. Настаўнік ва ўступным слове паведамляе, што якасныя прыметнікі маюць дзве формы -- поўную і кароткую; кароткія прыметнікі змяняюцца па ліках, а ў адзіночным ліку -- і па родах; яны не скланяюцца, а ў сказе заўсёды выступаюць у ролі выказніка. Пры вывучэнні гэтай тэмы настаўнік можа паставіць наступныя мэты: Дапамагчы вучням асэнсаваць семантыка-граматычную спецыфіку кароткіх формаў якасных прыметнікаў, іх фармальныя прыметы, спосаб утварэння, сінтаксічную і стылістычную функцыі ў маўленні. Практычна пазнаёміць з тэкстамі, у якіх ужываюцца кароткія формы прыметнікаў.

Выпрацоўваць уменні бачыць кароткія формы прыметнікаў у тэксце, вызначаць сінтаксічную і стылістычную ролі; правільна перакладаць з рускай мовы на беларускую, дарэчы ўжываць ва ўласным маўленні

Матэрыял практыкавання 203 дае магчымасць шляхам параўнання граматычнай формы і сінтаксічнай функцыі поўных і кароткіх прыметнікаў выявіць адметныя асаблівасці апошніх. Пры гэтым гутарка можа быць праведзена па такіх пытаннях:

1. Ці аднолькавыя формы ліку маюць выдзеленыя прыметнікі ў сказах? (Мілыя і мілы -- формы множнага ліку; любы і люб -- формы адзіночнага ліку.)

2. Якія канчаткі маюць выдзеленыя прыметнікі ў першых двух сказах і ў трэцім сказе і чаму адны з іх называюцца поўнымі прыметнікамі, а другія -- кароткімі?

3. У ролі якіх членаў сказа выступаюць поўныя прыметнікі? (Мілыя -- азначэнне, любы -- выказнік.)

4. Якімі членамі сказа з'яўляюцца кароткія прыметнікі? (Выказнікамі.)

Пасля гэтага вучні знаёмяцца з тэарэтычным матэрыялам, аналізуюць яго і, такім чынам, сістэматызуюць свае веды пра кароткія прыметнікі. 3 мэтай праверкі ведаў праводзіцца гутарка па пытаннях:

1. Як змяняюцца кароткія прыметнікі?

2. У якой склонавай форме яны заўсёды ўжываюцца?

3. Якім членам сказа з'яўляюцца?

Падагульняючы адказы вучняў, настаўнік можа паведаміць, што ў старажытныя часы кароткія прыметнікі з'яўляліся асноўнымі ў мове. Яны былі ўласцівыя якасным, адносным і прыналежным прыметнікам і ўжываліся ў ролі выказніка і азначэння. Выконваючы ролю азначэння, кароткія прыметнікі скланяліся, як назоўнікі: прыметнікі мужчынскага і ніякага роду -- як назоўнікі 2-га скланення (добрь -- як стол, добро -- як вядро), жаночага роду -- як назоўнікі 1-га скланення (добра -- як гора).

Поўныя прыметнікі ўзніклі ў мове пазней. Утварыліся яны шляхам спалучэння кароткіх прыметнікаў і ўказальных займеннікаў а, я, е (м. р.: новъ +и -- новъи -- новыи -- новы; ж. р.: нова + я -- новая; н. р.: ново + е -- новое -- новае).

Пэўны час у мове ўжываліся кароткія і поўныя прыметнікі. Паступова за кожнай формай замацоўвалася адпаведныя сінтаксічная функцыя: поўныя прыметнікі сталі ўжывацца ў ролі азначэння, а кароткія -- у ролі выказніка. Страціўшы здольнасць выступаць у ролі азначэння, кароткія прыметнікі перасталі скланяцца. У сучаснай беларускай мове яны ўжываюцца вельмі рэдка і змяняюцца толькі па ліках, а ў адзіночным ліку -- і па родах. Поўныя прыметнікі набывалі ўсё болыпае пашырэнне і з часам сталі выкарыстоўвацца не толькі ў ролі азначэння, але і ў ролі выказніка. Такім чынам, у сучаснай беларускай мове асноўнай з'яўляецца поўная форма якасных прыметнікаў, ад якой у некаторых выпадках можна ўтварыць кароткую форму.

Для практычнага азнаямлення з утварэннем кароткай формы якасных прыметнікаў можна прапанаваць заданне тыпу:

Утварыце ўсе магчымыя формы кароткіх прыметнікаў паводле ўзораў:

вольны -- волен (м. р.), вольна (ж. р.), вольна (н. р.), вольны (мн. л.); павінны, поўны, ясны;

лёгкі -- лёгак (м. р.), лёгка (ж. р.), лёгка (н. р.), лёгкі (мн. л.); шырокі;

гатовы -- гатоў (м. р.), гатова (ж. р.), гатова (н. р.), гатовы (мн. л.); жывы, здаровы, суровы;

прыгожы -- прыгож (м. р.), прыгожа (ж. р.), прыгожа (н. р.), прыгожы (мн. л.); сыты.

Пры праверцы вучні адказваюць, чаму ўтвараюцца толькі чатыры формы кароткіх прыметнікаў, называюць канчаткі і, калі ёсць, беглыя галосныя гукі.

Уменне адрозніваць поўныя і кароткія формы прыметнікаў, вызначаць іх марфалагічныя прыметы і сінтаксічную ролю выпрадоўваецда пры выкананні практыкаванняў 204 і 205. Кароткія прыметнікі звычайна абазначаюць стан, знешнія прыметы, розныя якасці асобы ці прадмета, прасторавыя прыметы.

У беларускай мове кароткія формы якасных прыметнікаў ужываюцца вельмі рэдка і, як правіла, у мове паэзіі. Значна шырэй такія прыметнікі ўжываюцца ў рускай мове. У гэтым вучні змогуць пераканацца, перакладаючы тэкст з рускай мовы на беларускую (практ.ыкаванне 206): адчуюць, напрыклад, як ненатуральна гучыць у беларускай мове выраз як паветра свежа і празрыста і значна лепш -- якое свежае і празрыстае паветра.

Пры выкананні практыкавання 206 вызначаецца стыль (мастацкі) і тып (апісанне) тэксту. Калі стыль шасцікласнікі вызначаць без цяжкасці, то пры вызначэнні тыпу яны могуць памылкова аднесці тэкст да апавядання на падставе таго, што ў ім гаворыцца пра наступленне вечара. Сапраўды, у тэксце гаворыцца пра змены ў прыродзе ў вячэрні час. Але гэтыя змены адбываюцца пры захадзе сонца, менавіта ў вячэрнюю пару. I. С. Тургенеў праз адлюстраванне гэтых змен апісвае захад сонца, а гэта азначае, што тэкст адносіцца да тыпу апісання.

Для дамашняга задання дзецям прапаноўваецца практыкаванне 207, пры дапамозе якога дзеці замацуюць свае веды, яшчэ раз успомняць граматычныя формы прыметнікаў, вызначаць дзейнік і выказнік у сказе.

Матэрыял падручніка па гэтай тэме падаецца дэдуктыўным шляхам. Вучні знаёмяцца з правілам, затым выконваюць практыкаванні: выкарыстоўваюць такую форму прыметніка на практыцы, параўноўваюць з рускай мовай. Практыкаванні па гэтай тэме аналітычнага(203, 204, 205, 207 практыкаванні) і сінтэтычнага (206 практыкаванне) характару.

3.6 Скланенне якасных і адносных прыметнікаў. Правапіс канчаткаў прыметнікаў у мужчынскім, ніякім і жаночым родзе адзіночнага ліку

Галоўная мэта вывучэння тэмы -- паглыбіць разуменне арганічнай сэнсавай сувязі прыметнікаў з назоўнікамі і, як вынік гэтага, -- залежнасці граматычных формаў роду, ліку і склону прыметнікаў ад азначаемых назоўнікаў.

Знаёмства з тэмай можна пачаць невялікім уступным словам:

Пазнаючы свет, чалавек вылучае той ці іншы прадмет і дае яму назву, для чаго выкарыстоўвае слова з прадметным значэннем -- г. зн. назоўнік. У працэсе пазнання вылучаецца не толькі прадмет, але і характэрныя яго ўласцівасці, якасці і г. д. Гэтыя ўласцівасці таксама называюцца словамі, але ўжо са значэннем прыметы -- г. зн. прыметнікамі. Калі ўзнікае патрэба вылучыць гэты прадмет з шэрагу іншых, то мы далучаем да назоўніка той прыметнік, які абазначае прымету, уласцівую менавіта таму прадмету, што названы назоўнікам, г. зн. спалучаем прыметнік і назоўнік паводле сэнсу.

Каб гэтую думку вучні ўсвядомілі больш выразна, можна зададь некалькі пытанняў тыпу:

1. Чаму мы гаворым «белы бусел», «чорны бусел», але не гаворым «зялёны бусел»?

2. Чаму нельга сказаць «сярэбраная восень», апе можна -- «залатая восень»?

Разважаючы над гэтым, школьнікі прыходзяць да заключэння, што паміж назоўнікам і прыметнікам існуе арганічная сэнсавая сувязь, а каб ведаць, які прыметнік можна спалучаць з тым ці іншым назоўнікам, трэба добра ведаць уласцівасці прадмета, абазначанага гэтым назоўнікам.

Паколькі ў адзіночным ліку ва ўсіх склонах, акрамя назоўнага і вінавальнага, канчаткі прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду супадаюць, то вывучэнне іх правапісу не размяжоўваецца.

Праца па засваенні вучнямі правапісу канчаткаў якасных і адносных прыметнікаў у адзіночным ліку пачынаецца з назірання над ужываннем слова звонкі і тлумачэння яго канчаткаў у спалучэнні з назоўнікамі поле, шлях, слова, сэрца (практыкаванне 208). Пасля гэтага аналізуецца табліца, праводзіцца гутарка па пытаннях (практыкаванне 209), і вучні прыходзяць да заключэння, што напісанне канчаткаў залежыць ад характару асновы і месца націску. У гэтым яны практычна пераконваюцца на матэрыяле практыкавання 210, якое выконваецца пасля аналізу табліцы.

Затым мэтазгодна азнаёміцца з правілам правапісу канчаткаў і выпрацаваць спосаб яго прымянення. У сувязі з гэтым ставіцца пытанне: што неабходна зрабіць, каб вызначыць, з якім канчаткам пісаць прыметнік? У ходзе калектыўнага разважання выпрацоўваецца адпаведны алгарытм прымянення правіла:

1. Знаходжу назоўнік, з якім дадзены прыметнік звязаны па сэнсе.

2. Вызначаю род і склон назоўніка і прыметніка.

3. Выяўляю, на які гук заканчваецца аснова прыметніка.

4. Стаўлю націск.

5. Успамінаю, які канчатак мае ў гэтай форме прыметнік, і пішу гэты канчатак.

6. Правяраю канчатак шляхам пастаноўкі пытальных слоў (я к і? я к о е? я к о г а? я к о м у? і г. д.).

Навык правільнага прымянення правіла і пастаноўкі пытальных слоў фарміруецца пры выкананні практыкаванняў 211--213. Пажадана, каб шасцікласнікі пры тлумачэнні правапісу канчаткаў свае разважанні разгортралі паводле алгарытму. Гэта даламожа ім у развіцці лагічнага мыслення, у засваенні паслядоўнасці аналізу тых ці іншых моўных з'яў.

Пасля гэтага разглядаецца табліца (практыкаванне 214) і ў гутарцы высвятляецца, што канчаткі прыметнікаў жаночага роду ў адзіночным ліку залежаць ад характару асновы і націску.

Уменне скланяць прыметнікі жаночага роду разам з азначаемым назоўнікам, ужываць адпаведныя канчаткі і тлумачыць іх правапіс удасканальваецца пры выкананні практыкавання 215. Каб шасцікласнікі асэнсавалі мэтазгоднасць пастаноўкі пытальных слоў пры вызначэнні канчаткаў прыметнікаў, неабходна звярнуць іх увагу на пэўную адпаведнасць паміж канчаткамі пытальных слоў і канчаткамі прыметнікаў.

На матэрыяле практыкаванняў 216, 217 замацоўваюцца навыкі правільнага выдзялення словазлучэнняў назоўніка з залежным прыметнікам і вызначэння роду, ліку і склону прыметнікаў.

Практ. 218 творчага характару, тэкст якога прапануецца для пераказу. Вучні чытаюць тэкст і вызначаюць яго стыль (мастацкі), тып (алавяданне) і асноўную думку («калі ты чалавек добрай душы, памажы зімой зверу і птушцы»). Затым складаецца план. Магчымы варыянт:

3. Зімовы дзень.

4. Лось і заяц сілкуюцца.

5. Добры чалавек.

Паводле гэтага плана вучні рыхтуюць пераказ з уключэннем у яго апісання лася (магчыма вусны).

219 практыкаванне пададзена ў падручнікуяк практыкаванне для дамашняга задання. Пры яго дапамозе вучні замацоўваюць свае веды на практыцы.

Матэрыял па гэтай тэме пададзены дэдуктыўны шляхам, паколькі вучні спачатку знаёмяцца з правілам, а затым выконваюць практыкаванні, якія дапамогуць вучням асэнсаваць тэму. Мне здаецца, што дэдуктыўны шлях вывучэння тэмы лепш падыходзіць для вучняў, таму што толькі пры дапамозе агульных звестак дзеці могуць зразумець тэму.

Практыкаванні гэтага раздзелу маюць аналітычны (208, 209, 212, 214, 216, 217 практыкаванні), сінтэтычны (211, 213, 215,219 практыкаванні), аналітыка-сінтэтычны (210 практыкаванне) і творчы ( 218 практыкаванне) характар.

На мой погляд, матэрыял падручніка варта дапоўніць такім заданнем, якое дапаможа вучням вучыцца самастойна падбіраць прыметнікі, якія дапасуюцца да назоўнікаў.

Падбярыце і запішыце патрэбныя прыметнікі. Выдзеліце канчаткі прыметнікаў.

За полем падымаецца... беразнячок. За яго... каймой выступае... бярэзнік. А там на чырвані неба ўзвышаецца над ім... сцяна... асін і клёнаў.

Там -- пушча. Адтуль узыходзіць сонца. Спачатку паказваецца яго... бераг, потым вырастае... шар, разганяючы... туман.... праменне перабіваецца праз... альшэўнік і лашчыць... пасля... ліўня зямлю.... свежасць адчуваецца ў кожнай... травінцы.


Подобные документы

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.

    курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.