Навучання прыметніку ў школьным курсе беларускай мовы

Методыкі вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы. Прыметнік як часціна мовы: значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Апісанне прымет рэчаў, людзей, жывёл, ладшафтаў, мясцовасці. Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 16.02.2015
Размер файла 168,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Настаўніца прапаноўвае схему для яго выканання:

1. Выберы з пераліку толькі якасныя прыметнікі. Памятай, што для іх характэрна:

- прымета праяўляецца ў большай ці меншай ступені;

- спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені;

- ужываюцца з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі;

- могуць абазначаць непаўнату якасці;

- могуць утвараць антанімічныя пары;

- некаторыя могуць мець кароткую форму

2. Пастаў прыметнік у пачатковую форму

1. Карыстаючыся табліцай, утвары адпаведную форму прыметніка (спачатку простую форму выш. ступені параўнання, затым складаную і пасля адпаведана з найвыш. ступенню параўнання)

Простая

Складаная

Вышэйшая

Аснова прым.+ -эйш-, -ейш-, -ш- + прыназ. за, злучнікі як, чым

Больш, менш + прым. у пачатковай форме

Найвышэйшая

Най- + простая форма выш. ступені

Найбольш, найменш +

прым. у пачатковай форме

Не ўтвараюць ступеняў параўнання прыметнікі, што абазначаюць:

стан чалавека, колер прадмета праз адносіны да іншых прадметаў, масць жывёл, знешнюю фізічную прымету чалавека, па структуры з'яўляюцца складанымі

Адрознівай

Красивейшие места - найпрыгажэйшыя месцы, ярчайший пример - найярчэйшы прыклад

Затым вучням неабходна ўспомніць пра правапіс прыметнікаў:

Варыянт 2. Правапіс -ск- у прыметніках

1. Акрэслі лексічнае значэнне слова, выдзелі аснову:

- назва месяца на -нь, восень ньск

у іншых прым. ад наз. на -нь нск

- геаграфіч. назва, назва нацыянальнасці або народнасці на г,к,х, з, ж, ш г,к,х, з, ж, ш + ск

але: калмыцкі, турэцкі, славацкі; калужскі, варажскі, чэшскі, пражскі, волжскі і інш.

- усе іншыя прым. ад наз. на т, ч, ц,к цк

- усе іншыя прым. ад наз. на д дск

- усе іншыя прым. ад наз. на с, ш, ск ск

2. Звярні ўвагу на складаныя выпадкі:

Баку-бакінскі, Боснія-баснійскі, Варна-варненскі, Вікторыя-віктарыйскі, Вісла-віслінскі, Вогненная зямля-вогнезямельскі, Гаіці-гаіцянскі, Галіцыя-галіцыйскі, Генуя-генуэзскі, Глазга-глазгаўскі, Дэлі-дэлійскі, Запаляр'е-запалярны, Карма-кармянскі, Конга-кангалезскі, Масты-мастоўскі. Пціч-пцічанскі, Стоўбцы-стаўбцоўскі,, Юрацішкі-юрацішкаўскі

Пасля гэтага вучні выконваюць практыкаванне:

Утварыце ад назоунікаў прыметнікі.

Студэнт, Ліда, восень, Брэст, настаўнік, Хатынь, сакавік, калмык, Вісла, каваль, Кіргіз, дэпутат, Гаіці, гігант, Варонеж, Старыя Дарогі, Палессе, завод, швед, Свіцязь, Кузбас, Арэса, Волга, Пухавічы, Лепель, наглядчык, паляшук, Ладага, чуваш, рыбак.

Пасля гэтага практыкавання дзеці выконваюць практыкаванне, прпанаванае настаўнікам:

Знайдзіце сказы з памылкай ва ўжывані або ўтварэнні формы ступені параўнання прыметніка. Выпраўце памылку.

I. Час -- найлепшы доктар чалавеку. 2. Ён падумаў, што гэта

будзе больш карацейшая дарога. 3. Было сказана самае найважнейшае, самае найгалоўнейшае. 4. Сватаяннік крыху адсунуўся ад ліпы на чысцейшае і святлейшае месца і зараз кідаўся у вочы адной вялікай жоўтай плямай. 5. Самай цяжэйшай была дарога праз горны перавал. 6. Далёкі захад пераліваўся найтанчэйшымі адценнямі фарбаў. 7. Добрая слава даражэйшая за багацце. 8. Тодараў не хацеў бачыць, што Аўсееў разумней за яго. 9. Гэты пакой быў большы першага, светлы і ўтульны. 10. Вучоныя сцвярджаюць, што белавежскія салаўі самыя галасістыя і самыя багатыя на спевы ў цэлым свеце. 11. На вайне перамагае той, хто знаходлівей і смялей за ўсіх.

5. Замацаванне вывучанага

Вучні выконваюць заданне, дадзенае настаўнікам самастойна.

А1. Адзначце прыметнікі, якія ўтвараюць ступені параўнання:

1) высокі, 4) васільковы,

2) разумная, 5) дрэнны.

3) жанаты,

А2. Адзначце сказы, дзе правільна ўтворана ступень параўнання прыметніка:

1) Ён падумаў, што гэта будзе больш эфектыўны сродак уздзеяння.

2) Раніцай грыбы самыя моцныя і свежыя.

3) Няма пачуцця мацней за каханне.

4) Шчасце гэтага лета было самае вялікае шчасце іх жыцця.

5) Найвышэйшая ўлада на свеце -- матчына.

АЗ. Адзначце сказы з граматычнымі памылкамі:

1) Вася ўжо вялікі, вышэй бацькі нават.

2) Самай найцяжэйшай была дарога праз горны перавал.

3) Кажуць, што ў дрэў крона каранёў ледзь не ўдвая больш за крону, якую мы бачым.

4) Цяжкі наш хлеб. Ад лесу не прасі ты лягчэйшага. Лягчэйшага -- няма.

5) Сястра старэйшая Пецю на два гады.

А4. Адзначце словазлучэнні, у якіх прыналежныя прыметнікі утвораны правільна:

1) матчыны рукі, 4) Пецькіна паліто,

2) дочана кніга, 5) Алесеў сябар.

3) Петрусёў бацька,

В1. Знайдзіце сказ з памылкай ва ўжыванні ступені параўнання прыметніка. Запішыце правільную форму слова.

1) Міколкаў кошык паўней, чым у яго сябра.

2) Няма больш смачнай вадзіцы, як з роднай крыніцы.

3) Дзед і бацька прывучылі берагчы хлеб, шанаваць. самы маленькі кавалачак.

4) А найлепшая тая дарога, што вядзе на бацькоўскі парог.

5) Гэту задачу можна рашыць больш простым спосабам.

В2. Знайдзіце сказ з памылкай ва ўжыванні ступені параўнання прыметніка. Запішыце спалучэнне правільна.

1) Няма на свеце прыгажэйшага і мілейшага краю, чым той, дзе ты нарадзіўся.

2) А найпрыгажэйшае лісце бывае восенню на асінах.

3) Андрэй быў куды меншы за мяне ростам.

4) У гэтага быка правы рог ніжэй левага.

5) Час -- найлепшы лекар.

6. Дамашняе заданне.

Заданне 1.

Адзначце прыметнікі, якія ўтвараюць толькі складаныя формы ступеняў параўнання, запішыце іх:

11) гарысты;

12) шчаслівы;

13) спрыяльны;

14) салодкі;

15) стракаты;

16) яркі;

17) хваравіты;

18) шырокі;

19) спагадлівы;

20) плённы.

Заданне 2.

Адзначце якасныя прыметнікі, якія не ўтвараюць ступеней параўнання:

11) белы;

12) каляровы;

13) лясісты;

14) чарнавокі;

15) васільковы;

16) сіняваты;

17) марозны;

18) кульгавы;

19) пярэсты;

20) урадлівы.

Заданне 3.

Адзначце словазлучэнні з правільным утварэннем і ўжываннем ступеняў параўнання прыметнікаў, неправільныя ўтварыце правільна, запішыце іх ў сшытак:

11) самы весялейшы з іх;

12) найноўшыя дасягненні;

13) старэйшы за мяне;

14) самы дапытлівы вучань;

15) менш хітрэйшы за астатніх;

16) найбагацейшыя запасы нафты;

17) самы добры пачастунак;

18) старажытнейшыя прылады працы;

19) самы смачнейшы яблык;

20) вышэйшы за сваіх аднакласнікаў.

Заданне 4.

Утварыце складаныя прыметнікі ад наступных спалучэнняў слоў

Сам рабіць, Новы год, дзесяць год, розныя колеры, чорныя вочы, сельская гаспадарка, вечна малады, востры дэфіцыт, агульная адукацыя, знаўстсва мовы, малочны і кіслы, ліццё сталі, Казьма Пруткоў, беспрацэнтны, але выйгрышны, Коста-Рыка, Чорнае мора, жоўты і зялёны, утварэнне жанру, ахоўвае лес, шахматы і шашкі, поўдзень і захад, рэпартаж па радыё, шырокі ліст, чорная барада, здольны да працы, пяць працэнтаў, Заходняя Беларусь, Лацінская Амерыка.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.

    курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.