Навучання прыметніку ў школьным курсе беларускай мовы

Методыкі вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы. Прыметнік як часціна мовы: значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Апісанне прымет рэчаў, людзей, жывёл, ладшафтаў, мясцовасці. Якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 16.02.2015
Размер файла 168,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Паводле І. Пташнікава

3.7 Скланенне прыметнікаў у множным ліку

Пры вывучэнні гэтай тэмы настаўнік можа паставіць наступныя задачы: спрыяць засваенню вучнямі агульнай сістэмы скланення якасных і адносных прыметнікаў у множным ліку. Выпрацоўваць уменні дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў у множным ліку, адрозніваць асновы на цвёрды і зацвярдзелы зычны, г, к, х і мяккі зычны, вылучаць і характарызаваць словазлучэнні «прым. + наз.», тлумачыць правапіс канчаткаў прыметнікаў, ужываць прыметнікі ва ўласным маўленні.

Вывучэнне тэмы мэтазгодна пачаць з гутаркі па змесце табліцы (практыкаванне 220). Пасля гэтага вучні ўтвараюць словазлучэнні тыпу «прым. + наз.», скланяюць іх у множным ліку, параўноўваюць канчаткі прыметнікаў і высвятляюць, у якім выпадку канчаткі ў вінавальным склоне супадаюць з канчаткамі назоўнага склону, а ў якім -- з канчаткамі роднага (практыкаванне 221).

У ходзе выканаяня наступных практыкаванняў выпрацоўваюцца ўменні беспамылкова ўжывадь канчаткі з улікам характару асновы прыметніка (практыкаванне 222), выдзялядь словазлучэнні тыпу «прым. + наз.››, вызначаць граматычныя формы прыметніка і тлумачыць правапіс канчаткаў ці дапісваць іх, абапіраючыся на праверку канчатка адпаведным склонавым пытаннем (практыкаванні 223, 224).

224 практыкаванне пададзена ў падручніку як практыкаванне для дамашняга задання. Пры дапамозе гэтага практыкавання дзеці замацоўваюць свае веды, атрыманыя на уроку.

Матэрыял падручніка пададзены дэдуктыўным шляхам. Гэта тэма складаная для дзяцей, таму шлях вывучэння, на мой погляд, выкарыстаны правільна.

Практыкаванні ў падручніку па гэтай тэме маюць аналітычны (220, 222, 223, 224 практыкаванні) і сінтэтычны (221 практыкаванне) характар.

3.8 Утварэнне, скланенне і правапіс прыналежных прыметнікаў

Прыналежныя прыметнікі складаюць своеасаблівы разрад слоў са значэннем прыналежнасці, маюць некаторыя адметнасці ў формазмяненні, таму асноўная мэта вывучэння тэмы -- дапамагчы шасцікласнікам усвядоміць сутнасць прыналежнага значэння, спосаб утварэння прыналежных прыметнікаў і практычна авалодаць сістэмай іх скланення і правапісам канчаткаў.

Працу над тэмай можна пачаць з паўтарэння лексікагра- матычных разрадаў прыметнікаў і асобных семантычных груп прыналежных прыметнікаў, карыстаючыся схемай на с. 102. Затым з тэксту практыкавання 225 вучні выпісваюць прыналежныя прыметнікі з паяснёнымі назоўнікамі і вызначаюць род, лік і склон прыметнікаў. На падставе аналізу значэння прыметнікаў і назоўнікаў выпісаных словазлучэнняў вучні прыходзяць да высновы, што прыналежныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета паводле яго прыналежнасці якому-небудзь чалавеку або любой жывой істоце. У сваю чаргу гэтым тлумачыцца тое, што прыналежныя прыметнікі ўтвараюцца ад адушаўлёных назоўнікаў, якія называюць людзей, звяроў, птушак і г. д. Пасля гэтага шасцікласнікі чьггаюць вучэбны матэрыял дапаможніка, знаёмяцца з утварэннем прыналежных прыметнікаў, якія ўгвораны ад імён і прозвішчаў людзей. 3 мэтай кантролю атрыманых ведаў можна прапанаваць 2--3 вучням вусна ўтварыць ад назоўнікаў -- назваў роднасці і сваяцтва (маці, бацька, брат, сястра, бабуля, дзядуля) прыналежныя прыметнікі. Настаўнік падагульняе вынікі працы вучняў, сістэматызуе атрыманыя веды, падкрэслівае сутнасць прыметы прыналежнасці і адзначае, што гэтая прымета не можа быць уласціва прадмету ў большай ці меншай ступені, г. зн. прыналежныя прыметнікі не маюць ступеняў параўнання.

Замацоўваюцца веды, выпрацоўваюцца ўменні і навыкі ўтварэння прыналежных прыметнікаў, выдзялення словаўтваральнага суфікса і яго графічнага абазначэння пры выкананні практыкавання 226.

Затым аналізуецца табліца скланення прыналежных прыметнікаў (практыкаванне 227) і шляхам параўнання з табліцай скланення якасных і адносных прыметнікаў высвятляецца адметнасць скланення прыналежных прыметнікаў у назоўным і вінавальным склонах. Акрамя таго, з мэтай практычнага авалодання сістэмай скланення прыналежных прыметнікаў шасцікласнікі вусна скланяюць прапанаваныя словазлучэнні з апорай на табліцу, чытаюць тэарэтычны матэрыял дапаможніка і ў гутарцы высвятляюць, што новага яны даведаліся пра скланенне прыналежных прыметнікаў (маюцца на ўвазе прыметнікі са значэннем групавой прыналежнасці тыпу чалавечы, салаўіны).

Уменне ўтвараць прыналежныя прыметнікі, вылучаць у сказе азначаемы назоўнік, дапасоўваць да яго ўтвораны прыметнік у адпаведнай склонавай форме і беспамылкова ўжываць неабходны канчатак развіваецца пры выкананні практыкавання 228. Пры гэтым звяртаецца ўвага на напісанне з вялікай літары прыналежных прыметнікаў, утвораных ад імён людзей. Уменне вызначаць граматычныя формы прыналежных прыметнікаў, іх сінтаксічную ролю, размяжоўваць кароткія і поўныя формы замацоўваецца на матэрыяле практыкавання 229. Гэта практыкаванне задаецца вучням для выканання дома.

Матэрыял падручніка па гэтай тэме пададзены дэдуктыўным шляхам

Па гэтай тэме я хачу прапанаваць яшчэ адно практыкаванне, якое дапаможа вучням параўнаць прыметнікі ў рускай і беларускай мовах.

Запішыце словазлучэнне па- беларуску.

Мамин брат, отцовская рубашка, тётино ведро, (видел) Петиного деда, (видел) Петину подругу.

Яшчэ адно практыкаванне дапаможа вучням вучыцца правільна пісаць прыналежныя прыметнікі ў вінавальным склоне.

Запішыце словазлучэнні ў вінавальным склоне.

Бацькаў дом, бацькаў брат, бацькава гора, бацькава сястра, бацькава шапка, бацькавы рэчы, бацькавы браты.

3.9 Асноўныя спосабы ўтварэння прыметнікаў

Пры вывучэнні гэтай тэмы настаўніку варта паставіць наступныя задачы:

дапамагчы вучням пазнаёміцца з асноўнымі спосабамі ўтварэння прыметнікаў. Выпрацоўваць уменні адрозніваць невытворныя і вытворныя словы, вызначаць спосаб утварэння вытворных прыметнікаў і графічна фіксаваць яго па адпаведнай схеме, утвараць прыметнікі разнастайнымі спосабамі, развіваць навуковы стыль маўлення вучняў. Пазнаёміць вучняў з парадкам і правілам поўнага марфалагічнага разбору прыметніка; выпрацоўваць навуковы стыль маўлення вучняў

Працу над тэмай пажадана пачаць паўтарэннем спосабаў утварэння слоў. Пасля гэтага на аснове графічных запісаў вызначаецца спосаб утварэння прапанаваных для назірання прыметнікаў: асінавы -- суфіксальны спосаб, звышгукавы -- прыставачны спосаб, безбілетны -- прыставачна-суфіксальны спосаб, вечназялёны -- складанне слоў (практыкаванне 230). Затым чытаецца тэкст разважання пра ўтварэнне слова. Адпаведныя ўменні выпрацоўваюцда і замацоўваюцца пры выкананні практыкавання 231.

Пры вывучэнні тэмы ў вучняў выпрацоўваецца ўменне сістэматызаваць свае веды пра часціну мовы шляхам аналізу і сінтэзу. Па вучэбным дапаможніку яны знаёмяцца з парадкам і ўзорамі вуснага і пісьмовага марфалагічнага разбору гэтай часціны мовы. 3 мэтай практычнага авалодання адпаведным уменнем вучням прапануюцца прыметнікі для вуснага разбору (практыкаванне 232). Паралельна з гэтым вядзецца праца па развіцці маўлення: аналізуецца тэкст і вызначаецца яго асноўная думка («Радзіма -- самае дарагое для чалавека»), На матэрыяле практыкавання 233 вучні практыкуюцца ва ўтварэнні прыметнікаў і словазлучэнняў тыпу «прым. + наз.», сінанімічных словазлучэнням тыпу «наз. + наз.».

234 практыкаване, якое даецца вучням для дамашняга задання, дапамагае вучням замацаваць свае веды па тэме, пры дапамозе яго вучні вучацца дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў.

3.10 Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі, сфера іх ужывання і правапіс

Пры вывучэнні гэтай тэмы настаўнік можа паставіць наступныя задачы: садзейнічаць знаёмству вучняў з групамі ацэначных прыметнікаў, асаблівасцямі іх лексічнага значэння, спосабамі утварэння і сферай ужывання. Спрыяць засваенню школьнікамі правапісу вытворных прыметнікаў. Выпрацоўваць уменні бачыць ацэначныя прыметнікі ў тэксце, вызначаць іх сэнсава-стылістычную ролю, правільна ўтвараць і пісаць, дарэчы ўжываць ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні

Шасцікласнікі практычна ўжо вызначалі ў тэкстах ацэначныя прыметнікі, таму яны падрыхтаваны да знаёмства з суфіксамі ацэнкі. Вывучэнне гэтай тэмы можна пачаць з вуснага выканання практыкавання 235. Параўноўваючы аднакаранёвыя невытворныя і вытворныя прыметнікі, вучні высвятляюць, што словы сіненькія, свежанькі, старэнькі маюць ласкальнае значэнне і выражаецца яно суфіксамі -еньк-, -аньк-, -эньк-. Затым вызначаецца, што вытворныя прыметнікі высозны, высачэзны, высачэнны ўтвораны ад прыметніка высокі і маюць адценне павелічальнасці, што знайшло выражэнне ў суфіксах -озн-, -эзн-, -энн-. Потым вучням прапануецца прачытаць тэарэтычны матэрыял і пасля яго прачытання праводзіцца гутарка прыкладна па такіх пытаннях:

1. Якія суфіксы надаюць прыметнікам адценне памяншальнасці ці ласкальнасці?

2. Якія суфіксы надаюць прыметнікам адценне павелічальнасці або непахвапьнасці?

3. Як вызначыць, якое менавіта адценне гэтыя суфіксы надаюць прыметнікам? (3 улікам кантэксту.)

4. Якія суфіксы заўсёды пішуцца з мяккім знакам?

5. У якіх стылях і з якой мэтай звычайна выкарыстоўваюцца прыметнікі з суфіксамі ацэнкі?

Настаўнік падагульняе і сістэматызуе атрыманыя веды і падкрэслівае, што суфіксы, якія надаюць словам розныя адценні значэння (памяншальнасці, ласкальнасці, павелічальнасці, непахвальнасці, асуджальнасці і да т. п.), называюцца суфіксамі ацэнкі, а канкрэтнае адценне значэння вызначаецца ў кантэксце.

Уменне вызначаць прыметнікі з суфіксамі ацэнкі і выяўляць з апорай на кантэкст, якое менавіта адценне значэння надае слову той ці іншы суфікс, выпрацоўваецца пры выкананні практыкаванняў 236 і 238. На фарміраванне навыку ўтвараць прыметнікі з суфіксамі ацэнкі і ўмення дарэчна іх выкарыстоўваць ва ўласным маўленні арыентуюць заданні практыкаванняў 237 і 239. Пры гэтым пажадана, каб вучні растлумачылі, якое адценне значэння выражаюць прыметнікі з суфіксамі ацэнкі і да якіх назоўнікаў (з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі ці без іх) яны дапасаваны.

3.11 Прыметнікі з суфіксам -ск-, іх вымаўленне і правапіс

Асноўная мэта вывучэння тэмы -- дапамагчы шасцікласнікам засвоіць асаблівасці ўтварэння, вымаўлення і напісання адносных прыметнікаў, утвораных пры дапамозе суфікса -ск- ад назоўнікаў з асновай на розныя зычныя гукі. Працу мэтазгодна пачаць з вуснага аналізу прыкладаў практыкаванняў 240 і высноў адносна таго, што адбываецца з канцавым зычным асновы назоўніка і суфіксальным с пры ўтварэнні адносных прыметнікаў і якія асаблівасці іх вымаўлення і напісання. 3 мэтай сістэматызацыі настаўнік падагульняе назіранні вучняў і падрабязна тлумачыць вучэбны матэрыял (у залежнасці ад падрыхтаванасці класа можна даручыць вучням самім прачытаць правіла, а затым правесці гутарку па тэме ўрока).

Уменне вызначаць утваральную аснову, яе канцавы зычны і тлумачыць спосаб і асаблівасці ўтварэння і напісання адносных прыметнікаў з суфіксам -ск- удасканальваецца пры выкананні практыкаванняў 241, 243, 244. А матэрыял практыкавання 242 прапануецца для выпрацоўкі практычнага ўмення ўтвараць прыметнікі пры дапамозе суфікса -ск- і правільна іх вымаўляць.

Па гэтай тэме я хачу прапанаваць практыкаванне, якое дапаможа вучням асэнсаваць і замацаваць вывучанае па тэме:

Спісаць, уставіць прапушчаныя літары. Растлумачыць правапіс прыметнікаў, утвораных з дапамогай суфікса - ск-.

1. Пажар тушыць і ставіць хату найлепш сусе..кай талакой.( Г. Бураўкін) 2. Антон Грыневіч-- першы музыкант- фалькларыст з кагорты пецярбур..скіх беларусаў. (ЛіМ) 3. З былых гадоў, з далёкіх станцый я зноў і зноў вярнуцца рад у наша даўняе юнацтва, у наш студэн..кі інтэрнат. (Г. Бураўкін) 4. Пераможцамі прайшлі пад аркай Брандэбур..скай брамы. (С. Грахоўскі) 5. Пра колішніх герояў спявае белару..кі партызан. (С. Грахоўскі) 6. О, таямніца кніг, скажы, з якіх лю..скіх глыбінь ты цуды здабывала? (А. Куляшоў) 7.Спіць на лузе пыльная пяхота, бомбы не ірвуць салда..кі сон. (П. Панчанка)

3.12 Правапіс -н-, -нн- у прыметніках. Творчае спісванне тэксту

Асноўныя мэты ўрока --. дапамагчы вучням засвоіць правіла напісання -н- або -нн- у прыметніках. Выпрацоўваць уменні ўстанаўліваць утваральную аснову і словаўтваральны суфікс прыметніка, карыстацца правілам і адпаведным алгарытмам разважання пры напісання -н- ці -нн- у прыметніках; папаўняць слоўнікавы склад мовы вучням новымі групамі слоў; вучыць ужываць прыметнікі ва ўласным маўленні з пэўнымі выяўленчымі і стылістычнымі мэтамі. Для выканання гэтых мэт выконваюцца практыкаванні змешчаныя ў падручніку. Спачатку калектыўна выконваецца практыкаванне 245 і ў кожным канкрэтным выпадку выяўляецца, чым тлумачыцца наяўнасць падвоенай літары н у прыметніках: 1) н утваральнальнай асновы + суфікс -н-; 2) прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў на -мя пры дапамозе суфікса -янн-; 3) прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфіксаў -енн-, -энн-. Затым чытаецца правіла (пры гэтым можна прапанаваць вучням растлумачыць напісанне -н- і -нн- у прыметніках, якія прыведзены ў якасці прыкладаў да кожнага пункта правіла).

На матэрыяле практыкаванняў 246--248 развіваюцца і ўдасканальваюцца адпаведныя ўменні і навыкі. Вучні ўтвараюць прыметнікі паводле ўзору і вызначаюць словаўтваральную аснову і словаўтваральны суфікс (практыкаванне 246); вызначаюць, ад якіх слоў і з дапамогай якіх суфіксаў утвораны прыметнікі і тлумачаць напісанне -н- ці -нн- (практыкаванне 247). У практыкаванні 248 вызначаюць тып тэксту (апісанне), характарызуюць словазлучэнні «наз. + наз. з прыназ.» і замяняюць іх пры спісванні сінанімічнымі словазлучэннямі «прым. + наз.» (дом з цэглы -- цаг- ляны дом, агароджай са штыкетаў -- штыкетнай агароджай, вароты з жалеза -- жалезныя вароты, падстрэшак з бляхі -- бляшаны падстрэшак).

249 практыкаванне прапанавана ў падручніку для дамашняга задання. З дапамамогай гэтага практыкавання вучні замацоўваюць свае веды па вывучанай тэме.

Для вывучэнні гэтай тэмы я хачу прапанаваць наступнае практыкаванне:

Устаўце ў прыметнікі н або нн.

Ко..ы спорт, срэбра..ы іней, чырво..ае зарыва, со..ы хлопчык, саламя..ы капялюш, стру..ы інструмент, сцюдзё..ы вецер, драўля..ая лыжка, ветра..ы дзень, абедзе..ы стол, клятве..ае абяцанне, тэлефо..ы даведнік, аўся..ая каша, ячме..ае поле, арлі..ы позірк.

3.13 Утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў

Гэтая тэма з'яўляецца даволі няпростай для шасцікласнікаў. Складаныя прыметнікі ўтвараюцца пераважна спосабам складання. Пэўную цяжкасць выклікае размежаванне прыметнікаў, утвораных названым спосабам, і прыметнікаў, утвораных суфіксальным спосабам ад складаных назоўнікаў (тыпу: параходны -- параход). На гэта варта звярнуць увагу, але праца над тэмай скіроўваецца перш за ўсё на ўтварэнне і правапіс складаных прыметнікаў.

Пры вывучэнні гэтай тэмы настаўніку варта выкарыстаць наступныя мэты: Дапамагчы вучням усвядоміць марфолага-сінтаксічную прыроду складаных прыметнікаў, вылучыць асноўныя разнавіднасці складання, стварыць умовы для трывалага засваення правілаў дэфіснага і злітнага напісання прыметнікаў, акрэсліць стылістычную сферу іх ужывання. Выпрацоўваць уменні адрозніваць утварэнне складаных прыметнікаў на аснове словазлучэнняў з удзелам і без удзелу спалучальных галосных і суфіксаў і на аснове спалучэння слоў, звязаных спалучальнай сувяззю; падбіраць складаныя прыметнікі ад спалучэння слоў розных тыпаў і тэрміналагічных назваў, прымяняць алгарытм разважання для ўстанаўлення злітнага або дэфіснага напісання; ужываць складаныя прыметнікі ў вусным і пісьмовым маўленні

Пасля франтальнага паўтарэння спосабаў словаўтварэння вусна выконваецца практыкаванне 250. Вучні аналізуюць графічныя запісы і вызначаюць, як утвораны складаныя прыметнікі.

Пасля гэтага аналізуецца схема (практыкаванне 251), чытаецца правіла і высвятляецца, што перш чым правільна напісаць (разам ці праз злучок) складаны прыметнік, неабходна вызначыць, як ён утвораны.

Адпаведныя ўменні і навыкі фарміруюцца і замацоўваюцца пры выкананні практыкавання 252--254. Разам з тым падкрэсліваецца, што пры ўтварэнні складаных прыметнікаў пад увагу найперш бярэцца тое, ад якіх моўных адзінак (словазлучэння, двух раўназначных слоў, словазлучэнняў з першым словам усходні, заходні, паўночны, паўднёвы. са значэннем геаграфічных назваў і напрамкаў свету, складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок) утвораны складаны прыметнік, таму што менавіта ў гэтым ключ да вызначэння яго напісання разам ці праз злучок (практыкаванне 252). Пры гэтым важна, каб вучні разважалі і тлумачылі асаблівасць утварэння і напісання кожнага прыметніка, што дапаможа ім правільна выканаць практыкаванне 253, 254 і замацаваць свае веды. Практыкаванне прапанаванае для дамашняга задання ( практыкаванне 255) дапамагае вучням замацаваць свае веды.

Я хачу прапанаваць практыкаванне, для вывучэння гэтай тэмы. Гэта практыкаванне можна выкарыстаць у пачатку ўрока, пасля таго як дзецям будзе растлумачана правіла. Пры дапамозе гэтага практыкавання дзеці навучацца выкарыстоўваць складаныя прыметнікі.

Прачытайце. Растлумачце правапіс складаных прыметнікаў. З трыма словазлучэннямі складзіце сказы.

Чарнаморскі курорт, паўднёва-ўсходні цыклон, светла-блакітнае неба, малавядомая вуліца, залаціста-ружовыя валасы, азёрна-лясны край, беларуска-ўкраінскі дагавор, шасцідзённы паход, паўночна- заходні напрамак, белагрывы конь, ярка-рыжы хвост, парэчкава-яблычны кампот, мнагазаначныя словы, паўночна-заходні край, русавалосы хлопец, блакітнавокая дзяўчына, блакітна-сіняе неба.

3.14 Правапіс не (ня) з прыметнікамі

Пры вывучэнні гэтай тэмы настаўнік можа паставіць наступныя мэты: дапамагчы вучням засвоіць правіла напісання не (ня) з прыметнікамі. Выпрацоўваць уменні прымяняць неабходны алгарытм разважання, адрозніваць прыметнікі, якія без не (ня) не ўжываюцца, падбіраць да прыметнікаў сінонімы ці блізкія па значэнні выразы, браць пад увагу наяўнасць у сказах супрацьпастаўлення або слоў далёка не, зусім не, нічуць не; правільна ўжываць прыметнікі з не (ня) у вусным і пісьмовым маўленні.

Вывучэнне тэмы варта пачаць франтальным паўтарэннем правапісу не (ня) з назоўнікамі. Затым чытаюцца сказы (практыкаванне 256) і вучні наглядна знаёмяцца з напісаннем не (ня). Пасля гэтага чытаецца і аналізуецца схема (практыкаванне 257), метадам гутаркі высвятляецца, што неабходна ўлічваць, каб вызначыць, як пісаць не (ня) з прыметнікамі. Так выпрацоўваецца алгарытм разважання:

Вызначаю, ці ўжываецца прыметнік без не (ня)

1. калі не ўжываецца, пішу разам;

2. калі ўжываецца, то

1. высвятляю, ёсць ці падразумяваецца супрацьпастаўленне:

а)калі ёсць, пішу асобна;

б)калі няма, пішу разам;

2. разважаю, ці можна замяніць прыметнік з не (ня) сінонімам без не (ня) ці выразам, блізкім па значэнні:

а)калі можна, пішу разам;

б)калі нельга, пішу асобна;

3. правяраю, ці ўжываюцца з прыметнікам словы далёка не, зусім не, ніколькі не:

калі ёсць, пішу асобна.

Пасля гэтага вучні, карыстаючыся алгарытмам, тлумачаць напісанне не (ня) з прыметнікамі (практыкаванне 258). Пры выкананні практыкавання 259 шасцікласнікі асэнсоўваюць не (ня) як словаўтваральныя прыстаўкі, выпрацоўваюць уменне правяраць напісанне не (ня) з прыметнікамі спосабам падбору сінонімаў (лёгкія -- няцяжкія, стары -- немалады, маленькая -- невялічкая, цёмную -- нясветлую, нудньія -- невясёльія) і адзначаюць, што не падыходзіць такая замена ў 1, 2, 4-м сказах. Варта пры гэтым звярнуць увагу на правапіс е, я ў прыстаўках. 260 практыкаванне дапамагае вучням асэнсаваць вывучанае.

Па гэтай тэме хачу прапанаваць практыкаванне, якое дапаможа вучням знаходзіць словы, якія без не (ня) не ўжываюцца і гэтым самым вучні замацоўваюць свае веды.

Знайдзіце прыметнікі, якія не ўжываюцца без не (ня), складзіце з імі сказы. Да астатніх падбярыце сінонімы. Складзіце з імі словазлучэнні, як паказана на ўзоры.

Узор. Нядобры --не добры, а злы.

Неабсяжны прастор, невялікі клён, невясёлыя песні, ненавісны вораг, невыразны гук, нявыхаваны чалавек, няпоўнае вядро, недарагі касцюм, незабыўныя дні, няўклюдны хлопец, неахайны сшытак, няўтульны пакой, нясвежы хлеб, нясвежая кашуля.

Заключны этап у вывучэнні раздзела «Прыметнік» -- замацаванне і сістэматызацыя ведаў вучняў па асноўных пытаннях у працэсе выканання кантрольных пытанняў і заданняў, якія змешчаны пасля тэмы прыметнік. Я прапаноўваю гэтыя заданні для дамашняга выканання.

4. Асаблівасці вывучэння прыметніка ў 10 класе класе агульнаадукацыйнай школы

У 10 класе дзеці падагульняюць і сістэматызуюць вывучанае, паглыбляюць свае веды, удасканальваюць свае веды па новым, больш складаным матэрыяле. Для вывучэння прыметніка ў 10 класе адведзена 1 гадзіна. Пры дапамозе практыкаванняў, змешчаных у падручніку вучні падагульняюць і сістэматызуюць веды аб прыметніку як часціне мовы, разрадах прыметнікаў, ступенях параўнання прыметнікаў. Удасканальваюць уменні знаходзіць у тэкстах прыметнікі, утвараюць ад дадзеных прыметнікаў формы ступеней параўнання і ўжываюць іх у маўленні, робяць марфалагічны разбор прыметнікаў. У падручніку змешчаны практыкаванні, якія дапамагаюць ажыццявіць гэтыя мэты.

Пры дапамозе 178 практыкавання дзеці вучацца самі састаўляць правіла, абапіраючыся на план і схему. Пры выкананні 179 практыкавання вучні ўдасканальваюць свае навыкі па разрадах прыметнікаў, знаходзяць прыклады якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў, успамінаюць іх асаблівасці.

Пасля гэтага практыкавання ў падручніку змешчана правіла: ступені параўнання якасных прыметнікаў. Пры дапамозе гэтага правіла дзеці успамінаюць ступені параўнання прыметнікаў і замацоўваюць свае навыкі пры выкананні 180 практыкавання. Пасля ідзе практыкаванне, пры дапамозе якога вучні ўдасканальваюць свае навыкі перакладу тэксту з рускай мовы на беларускую. Пры гэтым вучні павінны звярнуць увагу на пераклад прыметнікаў, асабліва прыметнікаў кароткай формы.

Я лічу, што гэтых практыкаванняў недастаткова і хачу прапанаваць іншыя:

Спісаць, падкрэсліць прыметнікі вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання, вызначыць простыя і складаныя формы, растлумачыць, як яны ўтварыліся.

Перачытваючы сапраўднае ў настроі спакайнейшым, чым першы раз, не толькі яшчэ больш паглыбляешся ў галоўнае, але і ўдзячна заўважаеш дабротнасць апрацоўкі ў дэталях... (Б.) 2. Цяжкі наш хлеб. Ад лесу не прасі ты лягчэйшага. Лягчэйшага - няма. (А. К.) 3. Яны сталі абаронцамі Радзімы, у кім яна і мела тады найпільнейшую патрэбу. (Луж.) 4. Ці думаў, ці гадаў хто з бацькоў ды дзядоў Чорнага, што з тое беспрасветнасці выйдзе вялікі мастак, які з найбольшым разуменнем, з найглыбейшым пранікненнем у тэму раскажа пра тую беспрасветнасць свайму народу і ўсяму свету?.. (Б.) 5. Шчасце гэтага лета было самае вялікае, шчасце іх жыцця. (I. М.) 6. Найвышэйшая ўлада на свеце - матчына. (Луж.) 7. У тым, што ён сказаў, было сказана самае важнае, і ўсё іншае стала зразу мела. (К. Ч.) 8. Два гады нялёгкай працы былі найболынай радасцю. (Шам.)

Пры дапамозе гэтага практыкавання дзеці навучацца знаходзіць прыметнікі вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання ў кантэксце.

Таксама я хачу прапанаваць правіла, якое дапаможа вучням правільна ужываць прыметнікі: У беларускай мове ўжыванне прыметнікаў у форме ступеней параўнання мае пэўныя асаблівасці.

1. У словазлучэннях з формамі ступеней параўнання залежнае слова ставіцца ў вінавальным склоне з прыназоўнікам за: 1. Здароўе мілейшае за грошы. 2. Брат старэйшы за сястру. 3. Дуб вышэйшы за бярозу. (Параўн. у рускай мове: милее денег, старше сестры, выше берёзы).

2.У гутарковай мове і мове мастацкай літаратуры зрэдку ў такіх словазлучэннях выкарыстоўваецца прыназоўнік ад: 1. На дом гляджу руплівым вокам, на край, мілейшы ад краёў. 2. Вянок, з пралесак сплецены, мне даражэй ад золота.

З.Пры формах ступеней параўнання ўжываюцца таксама параўнальныя звароты са злучнікамі чым, як: 1. Мы крыху дужэйшыя, чым ты думает. 2. Дзед быў ўзрушаны не менш, чым Міколка. 3. Няма на свеце лепшых падушак, як з гусінага пуху і пер'я.

Я хачу прапанаваць практыкаванне, пры дапамозе якога дзеці навучацца знаходзіць памылкі і ўжываць прыметнікі правільна.

Знайдзіце сказы з памылкай ва ўжывані або ўтварэнні формы ступені параўнання прыметніка. Выпраўце памылку.

I. Час -- найлепшы доктар чалавеку. 2. Ён падумаў, што гэта будзе больш карацейшая дарога. 3. Было сказана самае найважнейшае, самае найгалоўнейшае. 4. Сватаяннік крыху адсунуўся ад ліпы на чысцейшае і святлейшае месца і зараз кідаўся у вочы адной вялікай жоўтай плямай. 5. Самай цяжэйшай была дарога праз горны перавал. 6. Далёкі захад пераліваўся найтанчэйшымі адценнямі фарбаў. 7. Добрая слава даражэйшая за багацце. 8. Тодараў не хацеў бачыць, што Аўсееў разумней за яго. 9. Гэты пакой быў большы першага, светлы і ўтульны. 10. Вучоныя сцвярджаюць, што белавежскія салаўі самыя галасістыя і самыя багатыя на спевы ў цэлым свеце. 11. На вайне перамагае той, хто знаходлівей і смялей за ўсіх.

Таксама хачу прапанаваць невялі тэст, пры дапамозе якога можна праверыць удасканаленне навыкаў па вывучэнню прыметніка:

А1. Адзначце прыметнікі, якія ўтвараюць ступені параўнання:

1) высокі, 4) васільковы,

2) разумная, 5) дрэнны.

3) жанаты,

А2. Адзначце сказы, дзе правільна ўтворана ступень параўнання прыметніка:

1) Ён падумаў, што гэта будзе больш эфектыўны сродак уздзеяння.

2) Раніцай грыбы самыя моцныя і свежыя.

3) Няма пачуцця мацней за каханне.

4) Шчасце гэтага лета было самае вялікае шчасце іх жыцця.

5) Найвышэйшая ўлада на свеце -- матчына.

АЗ. Адзначце сказы з граматычнымі памылкамі:

1) Вася ўжо вялікі, вышэй бацькі нават.

2) Самай найцяжэйшай была дарога праз горны перавал.

3) Кажуць, што ў дрэў крона каранёў ледзь не ўдвая больш за крону, якую мы бачым.

4) Цяжкі наш хлеб. Ад лесу не прасі ты лягчэйшага. Лягчэйшага -- няма.

5) Сястра старэйшая Пецю на два гады.

А4. Адзначце словазлучэнні, у якіх прыналежныя прыметнікі утвораны правільна:

1) матчыны рукі, 4) Пецькіна паліто,

2) дочана кніга, 5) Алесеў сябар.

3) Петрусёў бацька,

В1. Знайдзіце сказ з памылкай ва ўжыванні ступені параўнання прыметніка. Запішыце правільную форму слова.

1) Міколкаў кошык паўней, чым у яго сябра.

2) Няма больш смачнай вадзіцы, як з роднай крыніцы.

3) Дзед і бацька прывучылі берагчы хлеб, шанаваць. самы маленькі кавалачак.

4) А найлепшая тая дарога, што вядзе на бацькоўскі парог.

5) Гэту задачу можна рашыць больш простым спосабам.

В2. Знайдзіце сказ з памылкай ва ўжыванні ступені параўнання прыметніка. Запішыце спалучэнне правільна.

1) Няма на свеце прыгажэйшага і мілейшага краю, чым той, дзе ты нарадзіўся.

2) А найпрыгажэйшае лісце бывае восенню на асінах.

3) Андрэй быў куды меншы за мяне ростам.

4) У гэтага быка правы рог ніжэй левага.

5) Час -- найлепшы лекар.

А таксама хачу прапанаваць практыкаванне для дамашняга задання:

Заданне 1.

Адзначце прыметнікі, якія ўтвараюць толькі складаныя формы ступеняў параўнання, запішыце іх:

1) гарысты;

2) шчаслівы;

3) спрыяльны;

4) салодкі;

5) стракаты;

6) яркі;

7) хваравіты;

8) шырокі;

9) спагадлівы;

10) плённы.

Заданне 2.

Адзначце якасныя прыметнікі, якія не ўтвараюць ступеней параўнання:

1) белы;

2) каляровы;

3) лясісты;

4) чарнавокі;

5) васільковы;

6) сіняваты;

7) марозны;

8) кульгавы;

9) пярэсты;

10) урадлівы.

Заданне 3.

Адзначце словазлучэнні з правільным утварэннем і ўжываннем ступеняў параўнання прыметнікаў, неправільныя ўтварыце правільна, запішыце іх ў сшытак:

1) самы весялейшы з іх;

2) найноўшыя дасягненні;

3) старэйшы за мяне;

4) самы дапытлівы вучань;

5) менш хітрэйшы за астатніх;

6) найбагацейшыя запасы нафты;

7) самы добры пачастунак;

8) старажытнейшыя прылады працы;

9) самы смачнейшы яблык;

10) вышэйшы за сваіх аднакласнікаў.

Заданне 4.

Утварыце складаныя прыметнікі ад наступных спалучэнняў слоў

Сам рабіць, Новы год, дзесяць год, розныя колеры, чорныя вочы, сельская гаспадарка, вечна малады, востры дэфіцыт, агульная адукацыя, знаўстсва мовы, малочны і кіслы, ліццё сталі, Казьма Пруткоў, беспрацэнтны, але выйгрышны, Коста-Рыка, Чорнае мора, жоўты і зялёны, утварэнне жанру, ахоўвае лес, шахматы і шашкі, поўдзень і захад, рэпартаж па радыё, шырокі ліст, чорная барада, здольны да працы, пяць працэнтаў, Заходняя Беларусь, Лацінская Амерыка.

Заключэнне

Для вывучэння прыметніка ў сярэдніх і старшых класах вучням адведзена 20 гадзін: 2 гадзіны у 5 класе для сістэматызацыі і падагульнення ведаў і ўменняў вучняў па тэме. Пад час працы дзеці ўдасканальваюць уменне вылучаць са сказаў словазлучэнні, у склад якіх уваходзіць прыметнік, групаваць прыметнікі па сэнсавых і граматычных прыметах; правільна ставіць пытанне да прыметніка, адрозніваць ад іншых часцін мовы, вызначаць род, лік і склон, дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў. Удасканальваць навыкі правапісу канчаткаў прыметнікаў у пачатковай і іншых склонавых формах, будаваць з прыметнікамі сказы і невялікія тэксты; праводзіць частковы разбор. 17 гадзін адведзена для вывучэння прыметніка ў 6 класе для глыбейшага асэнсавання спецыфікі прыметніка як часціны мовы. Пад час працы дзеці знаёмяцца з семантыка-граматычнымі разрадамі прыметніка, са ступенямі параўнання, з поўнымі і кароткімі формамі якасных прыметнікаў, вучні засвайваюць агульную сістэму скланення якасных і адносных прыметнікаў, авалодваюць сістэмай скланення і правапісам склонавых формаў прыналежных прыметнікаў, знаёмяцца з асноўнымі спосабамі ўтварэння прыметнікаў, засвайваюць іх правапіс. У 10 класе для вывучэння гэтай тэмы адведзена 1 гадзіна. Пад час працы дзеці падагульняюць і сістэматызуюць веды аб прыметніку як часціне мовы, разрадах прыметнікаў, ступенях параўнання прыметнікаў. Удасканальваюць уменні знаходзіць у тэкстах прыметнікі, утвараць ад дадзеных прыметнікаў формы ступеней параўнання і правільна ўжываць іх у маўленні, рабіць марфалагічны разбор прыметнікаў.

Пад час вывучэння прыметніка дзеці ўдасканальваюць свае ўменні ў напісанні пераказу. Тэкст для пераказу мэтазгодна падбіраецца з элементамі апісання. Таксама дзеці удасканальваюць уменне ствараць тэксты ў мастацкім стылі з уключэнннем у іх апісанняў прымет рэчаў, жывёл або памяшкання; папаўняюць слоўнікавы склад мовы ; вучацца творча выкарыстоўваць вобразна-выяўленчыя магчымасці прыметніка пры напісанні сачынення.

Я лічу, што гэтых гадзін для вывучэння прыметніка дастаткова, паколькі пры вывучэнні прыметніка дзеці паспяваюць поўнасцю засвоіць матэрыял. У 6 класе, пасля вывучэння тэмы адведзена гадзіна для падагульнення і сістэматызацыі вывучанага. Гэты урок можна выкарыстаць для абагульнення, паўтарэння, а таксама для замацавання вывучанага.

Пры вывучэнні тэмы прыметнік настаўніку неабходна выкарыстоўваць такія метады як: паведамленне, гутарка, практыкаванне, самастойная праца, назіранне над моўнымі фактамі, лінгвістычны эксперымент, граматычнае мадэляванне. Гэтыя метады дапамогуць вучням глыбока засвоіць і сістэматызаваць матэрыял. У падручніках пададзены практыкаванні, пры дапамозе якіх можна выкарыстоўваць названыя метады.

Бібліяграфічны спіс

1. Беларуская мова вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. У 2 ч. Ч. 1 / В.П. Красней [і інш.]. -- Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008. -- 144с.

2. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання/ Г.М. Валочка [і інш.]. -- Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. --256с.

3. Выкладанне беларускай мовы ў школе/ М.Г. Яленскі [і інш.]; пад рэд. М.Г. Яленскага.-- Мінск: Нар. асвета, 1994.

4. Красней, В.П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус і рус мовамі навучання/ В.П. Красней, Я. М. Лаўрэль, С.Р. Рагачэўскі. -- Мінск: Нац ін-т адукацыі, 2009.-304с.

5. Красней, В.П. Беларуская мова ў 6 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання/ В.П. Красней, Я. М. Лаўрэль, С. Р. Рагачэўскі. -- Мінск: Нац. ін-т. адукацыі, 2011. - 128с.

6. Лаўрэль, Я.М. Вывучэнне марфалогіі ў школе/ Я. М. Лаўрэль, Т.Р. Новікава, С.А. Язерская. -- Мінск: Нар. асвета,1991

7. Лепешаў, І.Я. Практыкум па беларускай мове: вучэб. дапам./ І.Я. Лепешаў, Г.М. Малажай, К.М. Панюціч.--2-е выд., дапр. і дап.- Мінск:Выш. шк., 2010.-333с.

8. Малажай, Г.М. Беларуская мова ў 6 класе школ з рускай мовай навучання: вучэб.- метад. дапам. для настаўнікаў/ Г.М. Малажай [і інш.]. --Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2000.

9. Протчанка, В.У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове/ В.У. Протчанка.-- Мінск: НІА, 2001.

10. Цыбульская, С.І. Паўрочны і тэматычны кантроль па беларускай мове: 6-ы кл.: дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання/ С.І. Цыбульская. - Мінск: ТэтраСістэмс, 2008. -176с.

11. Цыбульская, С.І. Беларуская мова: інтэнсіўны курс падрыхт. да тэсціравання і экзамену/ С.І. Цыбульская.-4-е выд. -- Мінск: ТэтраСістэмс, 2006.- 336с.

12. Язерская, С.А., Цітова, Л.К. Беларуская мова і літаратура. 5-6 класы. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне 2011/2012 навучальны год. Мінск: Аверсэв. -2011- 128с.

Дадатаки

Дадатак 1.

Урок у 6 класе.

Тэма: Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх утварэнне і ўжыванне.

Мэты: Садзейнічаць засваенню вучнямі асаблівасцей утварэння, значэння, сінтаксічнай і стылістычнай функцый формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў. Пазнаёміць з ужываннем у мове словазлучэнняў «прым. + наз. з прыназ.». Выхоўваць лінгвістычную назіральнасць школьнікаў. Выпрацоўваць уменні вылучаць такія формы ў маўленні; вызначаць спосаб іх утварэння, адзначаць семантыка-стылістычныя асаблівасці ў тэкстах розных стыляў. Актывізаваць ужыванне вучнямі разнастайных формаў ступеней параўнання ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні.

Тып урока: урок камбінаванай будовы

Літаратура: Красней, В.П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус і рус мовамі навучання/ В.П. Красней, Я. М. Лаўрэль, С.Р. Рагачэўскі. -- Мінск: Нац ін-т адукацыі, 2009.-304с.

Абсталяванне: запісы на дошцы, карткі з заданнямі

Ход урока:

1. Арганізацыйны момант

2. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэт і задач урока

- Сённяшні наш урок прысвечаны вывучэнню марфалагічных асаблівасцей прыметніка, утварэнню, правапісу і ўжыванню яго ступеняў параўнання.

3. Праверка дамашняга задання

4. Сістэматызацыя ведаў

4. На якія разрады ў залежнасці ад значэння падзяляюцца прыметнікі?

5. Якія прыметнікі называюцца якаснымі, якія -- адноснымі, якія -- прыналежнымі?

6. Якія прыметнікі спалучаюцца са словамі вельмі, надта?

5. Уступнае слова настаўніка

- Кожны дзень мы выкарыстоўваем сотні прыметнікаў: добры дзень, шчыра дзякую, вясёлы настрой і г.д. А ці так добра ведаем, што такое прыметнік? Давайце звернімся да практыкавання 197. Прачытайце сказы.

1. Ходзіць гоман між збажынкі,

Мілы і шчаслівы.

Якуб Колас

2. Свая хатка мілейшая за чужую вёску (Прымаўка).

3. Хоць нямала на планеце

Экзатычных ёсць мясцін,

Наймілейшы ў цэлым свеце

Край бацькоў-- адзін на ўсіх.

Х. Чэрня

Пасля таго як вучні прачытаюць сказы настаўніца задае ім наступныя пытанні:

1. Ці аднолькавую ступень якасці выражаюць прыметнікі?

2. У якім сказе па адной і той жа прымеце адзін прадмет параўноўваецца з другім, а ў якім -- адзін прадмет параўноўваецца з многімі такімі ж прадметамі?

3. Чаму менавіта ў 1-м сказе ўжыты прыметнік мілы, у 2-м -- мілейшая, у 3-м -- наймілейшы?

4. Якая значымая частка выражае розніцу ў значэнні 1-га і 2-га, 2-га і 3-га слоў?

6. Вывучэнне новага матэрыялу

Пасля выканання гэтага практыкавання настаўніца тлумачыць правіла:

Пераважная большасць якасных прыметнікаў абазначае прыметы, якія могуць праяўляцца ў большай ці меншай ступені. Такія прыметнікі маюць дзве ступені параўнання: вышэйшую і найвышэйшую.

Прыметнікі вышэйшай ступені параўнання паказваюць, што якасць дадзенаму прадмету ўласціва ў большай ці меншай ступені ў параўнанні з іншым прадметам: Мікола старэйшы за Алеся на тры гады. Алесь маладзейшы за Міколу на тры гады.

Прыметнікі найвышэйшай ступені параўнання паказваюць, што якасць дадзенаму прадмету ўласціва ў найбольшай або найменшай ступені ў параўнанні з іншымі прадметамі: А найлепшая тая дарога, што вядзе на бацькоўскі парог (А. Бялевіч).

Пасля тлумачэння настаўнікам правіла дзеці вусна выконваюць 198 практыкаванне.

Прачытайце верш.

Я твае абышоў дарагія прасторы,

І лугі, і палі, дзе, як маці, спрадвек

Ты з людзьмі, Беларусь, так ласкава гаворыш

Звонкім звонам бароў, пералівамі рэк.

Тут і сонца, здаецца, святлейшае свеціць.

І дабрэйшыя ўсмешкі -- у добрых людзей.

Ёсць нямала зямель багацейшых на свеце,

Толькі ты мне радней, даражэй і мілей.

А.Бачыла

Назавіце якасныя прыметнікі і вызначце, якія з іх ужыты ў пачатковай форме, а якія-- у форме ступеней параўнання і чым тлумачыцца яе ўжыванне?

Пасля выканання гэтага практыкавання дзеці самастойна чытаюць правіла, адзін з вучняў расказвае тое, што ён зразумеў. Настаўніца папраўляе вучня, ўдакладняе яго. Разам з дзецьмі настаўніца складае на дошцы схему, якую дзеці перамалёўваюць у сшытак.

Кожная ступень параўнання прыметнікаў мае дзве формы: простую (выражаецца адным словам) і складаную (выражаецца двума словамі).

Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца ад асновы прыметніка пры дапамозе суфіксаў -ейш-, эйш-: моцны--мацнейшы, яркі--ярчэйшы.

Вышэйшая ступень некаторых прыметнікаў утвараецца і ад іншых каранёў: добры--лепшы, дрэнны--горшы.

Назоўнікі пры вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да прыметнікаў слоў больш (болей), менш (меней): яркі --больш яркі, чым...; важны --менш важны, як...; прывабны-- больш прывабны за...

Простая форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння прыстаўкі най- да простай формы вышэйшай ступені параўнання: святлейшы-- найсвятлейшы, меншы-- найменшы.

Састаўная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да якаснага прыметніка слоў самы, найбольш, найменш: вядомы-- самы вядомы, найбольш вядомы, найменш вядомы.

Пасля азнакамлення з правілам вучні выконваюць 199 практыкаванне:

Прачытайце ўрывак з верша Х. Жычкі. Вызначце ступені параўнання якасных прыметнікаў і спосаб іх утварэння.

Ці ёсць на свеце

святлейшае неба,

гусцейшае жыта?

Ці ёсць дзе яснейшы

за наш далягляд?

Ці ёсць дзе на свеце

ярчэйшыя кветкі?

Ці ёсць дзе на свеце

куток прыгажэйшы

чым наша зямля?

*Утварыце і запішыце складаныя формы вышэйшай ступені параўнання гэтых прыметнікаў.

Пасля гэтага практыкавання вучні выканаюць практыкаванне вусна:

Выберыце з пераліку толькі якасныя прыметнікі, утварыце адпаведную форму прыметніка (спачатку простую форму выш. ступені параўнання, затым складаную і пасля адпаведана з найвыш. ступенню параўнання)

Вандроўны, мёртвы, добры, слабы, русы, бяздомны, вялікі, старажытнарускі, шчаслівы, шкляны, папяровая душа, стальныя нервы, свежы, гучны, халаднаваты, турэцкі, моцны, пярэсты, кафейны, прыгожы, крыштальны, кульгавы, жалезная дысцыпліна, дрэнны.

7. Замацаванне вывучанага

Пасля гэтага практыкавання дзеці выканаюць наступнае:

Ад пачатковай формы прыметнікаў, што ў дужках, утварыце адпаведныя формы ступеней параўнання. Запішыце сказы.

Маці з шафы дастае настольнік (добры), сэрцу дарагі. (Панч.) 2. Хоць і разлукі горкія былі, а толькі ўспамінаюцца сустрэчы і (шчаслівы) часы, што і цяпер здаюцца нам вясною. (Грах.) 3. Хоня таксама, хоць і здаваўся (спакойны) за бацьку, запаліўся спрэчкаю... (І.М.) 4. Дваццаць чацвёрты год пайшоў з той раніцы, а вось яна жыве, зноў ажывае ў памяці сэрца, як непаўторны, адзін з (светлы) момантаў жыцця. (Б.) 5. На всеце (добры) кутка няма, чым той куток, дзе маці нарадзіла. (Гіл.) 6. Таму і смутак нам патрэбен, каб радасць (вялікі) была ( Я.С.) 7. У гэтым гуле, у гэтым сонцы, помніцца, сосны былі незвычайныя - мусіць, (прыгожы) у маім жыцці. (Б.) 8. Выходзячы ад Шабеты, поўная вялікай трывогі за Васіля, які зноў зрабіўся (дарагі) у свеце, Ганна раптам на ганку ўбачыла яго самога. (І.М.) 9. Ночка цёмная глядзела ды (цемны) стала, адна зорка мігацела, і тая прапала. (Куп.) 10. Наталька ў весцы між сваімі (прыгожы) была. (Куп.) 11. Была відная зімовая ноч, снег перестаў сыпаць, нібыта (ціхі) стаў вецер, трошкі марозіла. (В.Б.)

8. Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага

адбываецца праз узгадванне і тлумачэнне вучнямі тых навуковых паняццяў, якія былі выкарыстаны на ўроку (якія марфалагічныя прыметы характэрныя для прыметніка)

9. Дамашняе заданне:

§ 32, практ. 202

Спішыце, утвараючы ад прыметнікаў, што ў дужках, тыя формы ступеней параўнання, якія адпавядаюць сэнсу сказаў.

Дадатак 2

Урок у 5 класе

Тэма: Прыметнік. Сувязь прыметніка з назоўнікам. Асаблівасці змянення прыметніка па родах, ліках і склонах

Мэта: Сістэматызаваць і падагульніць веды і ўменні вучняў па тэме. Удасканальваць уменне вылучаць са сказаў словазлучэнні, у склад якіх уваходзіць прыметнік, групаваць прыметнікі па сэнсавых і граматычных прыметах; правільна ставіць пытанне да прыметніка, адрозніваць ад іншых часцін мовы, вызначаць род, лік і склон, дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў. Удасканальваць навыкі правапісу канчаткаў прыметнікаў у пачатковай і іншых склонавых формах, будаваць з прыметнікамі сказы і невялікія тэксты (сачыненне “Восенню ў лесе”); праводзіць частковы разбор (агульнае значэнне, род, лік, склон)

Тып урока: урок камбінаванай будовы

Абсталяванне: запісы на дошцы

Літаратура: Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. У 2 ч. Ч. 1 / В.П. Красней [і інш.]. -- Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008. -- 144с.

Ход урока:

1. Арганізацыйны момант

2. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэт і задач урока

- Сённяшні наш урок прысвечаны тэме прыметнік. На гэтым уроку мы з вамі ўспомнім пра часціну мовы прыметнік, пра яго род, лік, склон.

3. Праверка дамашняга задання

4. Сістэматызацыя ведаў

- Раскажыце, што вы ведаеце пра прыметнік. Як прыметнікі залежаць ад назоўніка?

Давайце разгледзім 53 практыкаванне.

Прачытайце верш. Выпішыце прыметнікі разам з назоўнікамі, да якіх яны адносяцца. Абазначце склон прыметнікаў.

Салавей

У зацішку вербалозаў ніцых,

Дзе лясная сочыцца крыніца,

Чыстай, свежае вады напіўся

І яшчэ званчэй і весялей

Серабрыстай пацеркай на нітцы

Затрымцеў і песняю разліўся

У альховым кусце салавей.

Васіль Вітка

А зараз давайце разгледзім 54 практыкаванне і параўнаем 2 тэксты.

Пры спісванні падбярыце прыметнікі да выдзеленых назоўнікаў. Параўнайце варыянты тэксту. Якое апісанне лесу больш маляўнічае?

Дарога прывяла ў алешнік. Тут засень і цішыня. Кусты абступаюць дарогу і не даюць сонцу прабіцца на зямлю. Тунель непрыкметна Ўліваецца ў лес. Бор далёка праглядваецца між ствалоў. Дол укрыты то верасам, то мохам, то ігліцай. Аднекуль даносіцца стук дзятла.

5. Вывучэнне новай тэмы

Пасля гэтага практыкавання настаўніца тлумачыць дзецям правіла:

Род, лік, склон прыметнікаў залежыць ад назоўнікаў: ранняя вясна, шырокае поле, у зялёнай дуброве, хвойныя лясы.

Пачатковая форма прыметніка - форма мужчынскага роду, адзіночнага ліку, назоўнага склону.

У сказе прыметнік выконвае ролю даданага члена сказа.

Пасля гэтага практыкавання дзеці выконваюць 55 практыкаванне, разам з настаўнікам разглядаюць яго.

Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Назавіце прыметнікі. На якія пытанні яны адказваюць.

Устал..валася лагодная вос..нь. На нова.. жыццё адрадзіліся азімы.. палеткі. Густая зялёная рунь укрыла іх. На яравых палетках цупка узялася за зямлю маладая канюшына. Лугі заз..лянелі раскошнай атавай.

Раніцамі зямлю ўсцілаў дробны іней. А днём у паветры плыло бела.. павуцінне. Адзінокі.. бярозы жаўцелі між зялёных сосе...(Паводле А. Чарнышэвіча)

*Якія канчаткі маюць прыметнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду ў назоўным склоне адзіночнага ліку? множнага ліку?

6. Замацаванне вывучанага

Пасля гэтага практыкавання вучні вучацца самі падбіраць прыметнікі да назоўнікаў:

Да назоўнікаў падбярыце прыметнікі. Вусна раскажыце, што абазначаюць прыметнікі.

Узор. Вялікае возера (памер), цагляны дом (матэрыял), аранжавы мячык (колер), кіслы яблык (смак).

Неба, суп, вочы, чалавек, верш, лета, рост, апавяданне, папера, усмешка.

7. Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага

1. Што вы даведаліся пра прыметнік на сённяшнім уроку?

2. Якую форму мае пачатковая форма прыметнікаў?

Давайце назавём з вамі колеры вясёлкі, запішам іх. Скажыце ў якой форме яны запісаны (пачатковай форме), якія яны маюць канчаткі?

8. Дамашняе заданне:

§ 7, практ. 58

Спішыце тэкст. Падкрэсліце прыметнікі, якія стаяць у назоўным склоне. Зверху пазначце іх род і лік. Абазначце канчаткі.

Дадатак 3

прыметнік вывучэння марфалогія беларуский

Урок у 10 класе

Тэма: Прыметнік: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Мэта: Падагульніць і сістэматызаваць веды аб прыметніку як часціне мовы, разрадах прыметнікаў, ступенях параўнання прыметнікаў. Удасканальваць уменні знаходзіць у тэкстах прыметнікі, утвараць ад дадзеных прыметнікаў формы ступеней параўнання і правільна ўжываць іх у маўленні, рабіць марфалагічны разбор прыметнікаў.

Тып урока: урок паўтарэння і абагульнення

Абсталяванне: запісы на дошцы, табліца

Літаратура: Беларуская мова: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання/ Г.М. Валочка [і інш.]. -- Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. --256с.

Цыбульская, С.І. Беларуская мова: інтэнсіўны курс падрыхт. да тэсціравання і экзамену/ С.І. Цыбульская.-4-е выд. -- Мінск: ТэтраСістэмс, 2006.- 336с.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

2. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэт і задач урока

- Сённяшні наш урок прысвечаны вывучэнню марфалагічных асаблівасцей прыметніка, утварэнню, правапісу і ўжыванню яго ступеняў параўнання. Падумайце, якія найбольш складаныя правілы мы павінны паўтарыць (запісваюцца на дошцы).

3. Праверка дамашняга задання

4. Паўтарэнне, замацаванне на практыцы

Вучні разглядаюць практыкаванне 178. Адзін з вучняў складае правіла па схеме, паведамляе яго.

Падрыхтуйце паведамленне на тэму «Прыметнік як часціна мовы» з апорай на план і схему.

План

1. Агульнае значэнне прыметніка. Разрады прыметнікаў паводле значэння.

2. Марфалагічныя прыметы: род, лік, склон.

3.Сінтаксічная роля.

Затым дзеці выконваюць практыкаванне 179.

Прачытайце тэкст. Знайдзіце ў ім прыклады якасных, адносных і прыналежных прыметнікау. Раскажыце пра іх асаблівасці (пры неабходнасці карыстайцеся прыведзенай вышэй схемай).

ХВЕДАР I СІВАВАРОН

Як і мае аднавяскоўцы, цімкаўцы ездзілі рабіць сена на палескія балоты -- за Вызну, Веску, Орлік і Малы Рожан.

Едучы з сенакосу цэлым абозам цераз палескія сёлы, яны весела перагукваліся, перагаворваліся з вазоў.

Палешукі любілі гэтыя відовішчы. У жыцці глухой лясной вёскі гэта была падзея -- пабачыць чужых людзей, паслухаць мову, не зусім падобную на іх гаворку.

Ловіцца кожнае слова. Нават простае імя здаецца дзіўным, рэжа слых сваей незвычайнасцю.

-- Сіваварон! Чуеш, Сіваварон, -- у іх чалавека Хведарам завуць. Гы-гы-гы!

Хведарава імя смешнае для палешука, а тое, што ён -- Сіваварон, дык гэта ж так і трэба (В. Вітка).

Утварыце і запішыце ўсе магчымыя ступені параўнання ад прыметніка простае (імя).

Затым настаўнік тлумачыць дзецям правіла змешчанае ў падручніку:

Ступені параўнання якасных прыметнікау

Формы

Ступені параўнання

Вышэйшая

Найвышэйшая

Простая

Моцны + ейш

мацнейшы,

хітры + эйш

хітрэйшы.

Але:

вялікі -- большы,

добры -- лепшы,

дрэнны -- горшы,

малы -- меншы

най + мацнейшы

йаймацнейшы,

най + хітрэйшы

н.айхітрэйшы,

най + большы

н.айболыны,

най + лепшы

йайлепшы,

най + меншы

найменшы

Склада-

Больш (болей)

+

Самы + моцны

ная

чорны

самы моцны,

больш чорны,

найбольш + моцны

болей чорны,

найбольш моцны,

менш (меней)

+

найменш + хітры

хітры менш хітры, меней хітры,

найменш хітры

болый (менш)

добры больш добры, менш добры

+

Ступені параўнання ўтвараюцца не ад усіх якасных прыметнікаў.

Не ўтвараюць формаў ступеней параўнання прыметнікі, якія абазначаюць:

а) колькасна нязменную якасць: босы, глухі, сляпы, лысы, манаты, вусаты, крывы, мёртвы, нямы і інш.;

б) масці жывёл: буланы, буры, пярэсты, рыжы, вараны, сівы і інш.;

в) колер прадметаў (звычайна вытворныя прыметнікі): залацісты, вішнёвы, крэмавы, васільковы, бэзавы, серабрысты і інш.;

г) складаныя прыметнікі: двухпавярховы, чорнавалосы, светла-жоўты.

Прыметнікі з суфіксамі -н-, -альн- (-яльн-), -лів-, -ічн-(ычн-), -л-у -к-, -ат-, -аст-, -іст-, -іт-, -авіт-, -еньк-(эньк-), -ізн- (ызн), -азн- (-эзн), -ічк-, -ютк-(-утк-) і інш. маюць толькі складаныя формы ступеней параўнання: марозны, спрыяльны, клапатлівы, іранічны, зразумелы, ліпкі, шурпаты, агністы, сакавіты, маленькі, вялізны, паўнюткі і інш.

Пасля правіла дадае яшчэ адно, якога ў падручніку няма:

1. У словазлучэннях з формамі ступеней параўнання залежнае слова ставіцца ў вінавальным склоне з прыназоўнікам за: 1. Здароўе мілейшае за грошы. 2. Брат старэйшы за сястру. 3. Дуб вышэйшы за бярозу. (Параўн. у рускай мове: милее денег, старше сестры, выше берёзы).

2.У гутарковай мове і мове мастацкай літаратуры зрэдку ў такіх словазлучэннях выкарыстоўваецца прыназоўнік ад: 1. На дом гляджу руплівым вокам, на край, мілейшы ад краёў. 2. Вянок, з пралесак сплецены, мне даражэй ад золота.

З.Пры формах ступеней параўнання ўжываюцца таксама параўнальныя звароты са злучнікамі чым, як: 1. Мы крыху дужэйшыя, чым ты думает. 2. Дзед быў ўзрушаны не менш, чым Міколка. 3. Няма на свеце лепшых падушак, як з гусінага пуху і пер'я.

Пасля вывучэння правіла дзеці выконваюць 180 практыкаванне.

Ад дадзеных слоў утварыце ўсе магчымыя формы ступеней параўнання. Ад якіх прыметнікаў нельга ўтварыць ступені параўнання?

Мяккі, салодкі, працяглы, цвёрды, халасты, свежы, цікавы, бронзавы, рабы, цёмна-сіні, новы, гняды, смачны, жоўты, перадавы, малы, разумны, аднавокі, шараваты, нізкарослы, сярдзіты, чорны.


Подобные документы

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.

    курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.