Беларуская мова: прафесійная лексіка
Прадмет, метады и задачы курса "Беларуская мова". Асаблівасці фанетычнай сістэмы сучаснай беларускай мовы. Службовыя часціны мовы. Паняцце аб спецыяльнай лексіцы і тэрміналогіі. Інтэрнацыяналізацыя і міжнародная уніфікацыя сучаснай тэрміналогіі.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | курс лекций |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 01.10.2012 |
Размер файла | 279,5 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Нягледзячы на значную работу па паляпшэнню тэрміналогіі, творчы пошук найбольш адпаведных лексічных, марфалагічных і словаўтваральных сродкаў нацыянальнай мовы, аўтарам другога выдання Слоўніка матэматычнай тэрміналогіі не ўдалося цалкам пазбегнуць некаторых штучных наватвораў і недакладна выкарыстаных беларускіх лексем, асобных русізмаў, якія з цягам часу былі адсеяны выкладчыцкай і тэрміналагічнай практыкай. Асноўная ж частка матэматычных тэрмінаў, прапанаваных у выпусках матэматычнай тэрміналогіі 1922 і 1927 гг., трывала ўвайшла ў школьныя дапаможнікі па матэматыцы, алгебры, геаметрыі і трыганаметрыі: дадатковы (дополнительный), залежная велічыня (зависящая величина), сапраўднае значэнне (действительное значение), сумножнік (сомножитель) і інш.
У роўнай меры гэта адносіцца і да распрацоўкі і замацавання ў выкладчыцкай практыцы тэрміналогіі іншых галін ведаў.
Так, у аснову граматычнай тэрміналогіі школ і ВНУ рэспублікі ўвайшлі прапанаваныя Навукова-тэрміналагічнай камісіяй тэрміны акалічнасць (обстоятельство), будучы час (будущее время), зваротак (обращение), злучок (черточка), канчатак (окончание), клічнік (восклицательный знак), пабочны сказ (побочное предложение), парны лік (двойственное число), пытальнік (вопросительный знак), якасны прыметнік (качественное прилагательное) і інш.
У аснову батанічнай тэрміналогіі ўвайшлі прапанаваныя камісіяй найбольш распаўсюджаныя ў Беларусі народныя назвы: ажына (ежевика), багун (багульник), глеба (почва), гронка (кисть), драўніна (древесина), пылок (пыльца), тлушчы (жиры) і інш.
Некаторая частка трывала замацаваных у падручніках і дапаможніках тэрмінаў з цягам часу перацярпела марфалагічныя і словаўтваральныя змены, якія былі выкліканы або няпоўнай адпаведнасцю прапанаваных тэрмінаў пэўным словаўтваральным мадэлям і граматычным нормам, або агульнымі зменамі ў беларускім правапісе, параўн. некаторыя грамадска-палітычныя тэрміны ў фанетыка-словаўтваральным афармленні 20-х гадоў і ў сучасным: асыгноўка-- асігнаванне, гаспадарскі разлік -- гаспадарчы разлік, прывілей -- прывілея, тэрміналёгія -- тэрміналогія.
Характэрнай асаблівасцю тэрміналогіі, распрацаванай Навукова-тэрміналагічнай камісіяй, была высокая ступень варыятыўнасці, абумоўленая перш за ўсё падачай часткі запазычаных тэрмінаў разам з беларускімі лексемамі або неалагізмамі. Імкненне ўкладальнікаў тэрміналагічных выпускаў максімальна выкарыстаць беларускія эквіваленты тлумачыцца не толькі элементамі нацыянальнага пурызму, аб чым ужо гаварылася, але і даволі часта тым, што на раннім этапе развіцця навукі ў Беларусі вучоныя і папулярызатары навукі ў сваіх публікацыях навуковага і навукова-папулярнага зместу часта выкарыстоўвалі замест невядомых шырокаму колу чытачоў запазычаных тэрмінаў словы жывой беларускай мовы, а часам і вузкія рэгіяналізмы, якія і былі зафіксаваны ўкладальнікамі выпускаў. Акрамя таго, аналагічнымі матывамі часам кіраваліся і самі ўкладальнікі пры неабходнасці выбару паміж запазычаннем і словам жывой народнай мовы.
Нельга не адзначыць пры гэтым, што фіксацыя ў слоўніках побач з многімі запазычанымі тэрмінамі беларускіх варыянтаў, нягледзячы на негатыўны бок варыятыўнасці ў тэрміналогіі, прынесла потым значную карысць тэрміналагічнай практыцы, незалежна ад таго, які з варыянтаў замацаваўся, паколькі наглядна паказвала матэрыял абедзвюх крыніц фарміравання тэрміналогіі і аддавала яго на суд грамадскасці і часу: абанемент -- перадаплата, аўтаномія -- самаўрад, акцыя -- пай, акцыянер -- пайшчык, ануляваць дагавор -- скасаваць дагавор, арбітраж -- пасрэдніцтва, бал -- ацэнка і г. д.
У арганізацыйным плане ўсе тэрміналагічныя выпускі ствараліся аднатыпна. Праект кожнага выпуска разглядаўся і дапрацоўваўся на пасяджэннях адпаведнай галіновай секцыі, зацвярджаўся на агульным сходзе Навукова-тэрміналагічнай камісіі, затым абмяркоўваўся і зацвярджаўся на агульным сходзе адпаведнага аддзела Інстытута беларускай культуры і на пасяджэнні Арфаграфічна-тэрміналагічнай камісіі Інстытута. Акрамя таго, усе выпускі выходзілі ў свет як праекты, з мэтай прыцягнуць увагу да распрацоўкі беларускай тэрміналогіі ўсіх зацікаўленых асоб і адпаведных устаноў, аб чым спецыяльна гаварылася ў прадмовах да выпускаў.
Пасля стварэння Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук БССР была разгорнута работа па ўкладанню больш вузкіх спецыяльных тэрміналагічных слоўнікаў. У 1932 г. выдадзены першы выпуск Слоўніка тэхнічнай тэрміналогіі. Распрацоўку навукова-тэхнічнай тэрміналогіі планавалася прадоўжыць, але, на жаль, пазней работа ў гэтым напрамку спынілася. Менш распрацаванай навукова-тэхнічная тэрміналогія застаецца і зараз у сучаснай беларускай мове.
У сярэдзіне 30-х гадоў была разгорнута актыўная работа над падрыхтоўкай Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. У працэсе гэтай работы быў унесены значны ўклад у справу ўнармавання беларускай тэрміналогіі. Толькі на працягу 1935 г. выдадзена 15 выпускаў праектаў энцыклапедычных слоўнікаў па розных галінах навукі агульным аб'ёмам каля 500 друкаваных аркушаў.
У распрацоўку тэрміналогіі розных галін ведаў у 20--30-я гады значны ўклад унеслі народныя пісьменнікі Беларусі Якуб Колас і Янка Купала. Удзел класікаў беларускай мовы ў фарміраванні тэрміналагічнай лексікі -- з'ява не выпадковая. Заўважана, што ў распрацоўку тэрміналогій усіх нацыянальных моў народаў СССР у паслякастрычніцкі перыяд унеслі важкі ўклад выдатныя пісьменнікі.
Гаворачы аб ролі Якуба Коласа і Янкі Купалы ў працэсе станаўлення беларускай навуковай тэрміналогіі, можна вылучыць тры асноўныя аспекты дзейнасці вялікіх майстроў слова у гэтым працэсе:
· непасрэдны ўдзел у распрацоўцы тэрміналогіі ў час работы ў Навукова-тэрміналагічнай камісіі;
· развіццё тэарэтычных палажэнняў аб узаемадзеянні тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі, аб мастацка-выяўленчых асаблівасцях тэрміналагічнай лексікі;
· выкарыстанне навуковай тэрміналогіі ў сваіх творах.
У прамове «Культура і навука ў БССР за 30 год» Якуб Колас адзначаў актуальнасць распрацоўкі беларускай навуковай тэрміналогіі і ролю Навукова-тэрміналагічнай камісіі ў вырашэнні гэтай задачы. «Ужо 10 лютага 1921 года пры акадэмічным цэнтры Наркамасветы БССР узнікае першая навукова-даследчая ячэйка ў выглядзе Навукова-тэрміналагічнай камісіі. Задачай гэтай камісіі, якая складалася з трох секцый -- гуманітарнай, прыродазнаўчай і матэматычнай, з'яўлялася распрацоўка беларускай навуковай тэрміналогіі, неабходнай для развіцця беларускай савецкай навукі і для складання падручнікаў па беларускай мове для пачатковай і сярэдняй школ. У выніку дзейнасці камісіі з'явіўся шэраг тэрміналагічных зборнікаў па розных галінах ведаў» (Колас, 1964, 11). Уклад Якуба Коласа і Янкі Купалы ў працу над гэтымі зборнікамі адлюстраваны ў прадмовах. Так, у прадмове да выпуску «Грамадазнаўства» ўказваецца: «Бліжэйшы ўдзел у апрацаванні гэтага выпуску тэрміналогіі прымалі... правадзейны член Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас) і член-супрацоўнік Мікола Байкоў» (Беларуская навуковая тэрміналогія, 1927, 11, 5). У прадмове да літаратуразнаўчага выпуску, якую напісаў Янка Купала, адзначаецца ўдзел Якуба Коласа ў аналізе і зацвярджэнні да друку тэрміналогіі гэтага выпуску (Беларуская навуковая тэрміналогія, 1927, 11, 4). Акрамя распрацоўкі тэрміналогіі гуманітарных навук у якасці членаў гуманітарнай секцыі камісіі, Якуб Колас і Янка Купала як члены Галоўнай тэрміналагічнай камісіі прымалі ўдзел у абмеркаванні і зацвярджэнні тэрміналогіі іншых галін ведаў, якая распрацоўвалася ў прыродазнаўчай, матэматычнай і іншых секцыях: «Зложаны гэтаю (матэматычнай. -- Л. А.) камісіяю праект тэрміналогіі ў ліку 3551 тэрміна быў разгледжан вясною 1927 г. Галоўнаю тэрміналагічнаю камісіяю... і зацверджаны з некаторымі зменамі і папраўкамі для друку...»(Беларуская навуковая тэрміналогія, 1927, 14, 5).
Членамі Галоўнай тэрміналагічнай камісіі складзена і значная частка прадмоў, дзе выкладзены асноўныя прынцыпы распрацоўкі беларускай тэрміналогіі і стварэння новых тэрмінаў.
У пасляваенныя гады Якуб Колас разам з народнымі пісьменнікамі Беларусі Кандратам Крапівой і Пятром Глебкам вёў вялікую работу па агульнаму кіраўніцтву ўкладаннем і пры рэдагаванні «Руска-беларускага слоўніка», які ставіў сваёй мэтай не толькі «задаволіць патрэбы моўнай практыкі беларускага народа», але і «дапамагаць беларускаму чытачу ў яго працы над рускай грамадска-палітычнай, навуковай і мастацкай літаратурай» і ўключаў «шматлікія найбольш ужывальныя спецыяльныя тэрміны» (Русско-белорусский словарь, 1953, 5--6).
Вялікае нарматыўнае значэнне ў фарміраванні беларускай тэрміналогіі меў і актыўна прапагандуемы народным пісьменнікам пункт погляду адносна рэгіяналізмаў. «Калі аўтар у пагоні за новымі словамі без патрэбы ўводзіць іх, г. зн. калі літаратурная мова мае ўжо свае стабільныя словы, усім зразумелыя і вядомыя, то ён паступае няправільна. Але калі ён знойдзе добрае, трапнае слова, то чаму не ўвесці яго ў літаратуру. Жыццё мовы і працэс словатворчасці ідуць несупынна» (Колас, 1954, 11, 92). Так, характарызуючы мову М. Лынькова па раману «На чырвоных лядах», Якуб Колас адзначаў, што гэты выдатны майстар слова дапускае ўхіленні ад норм чыстаты мовы, ужываючы вузкія правінцыялізмы. Сярод іх ён называе і словы-тэрміны: скрыпкі (рыбацкая снасць), малачайня (малочная), правіць (кіраваць), таяць (раставаць) і інш.
У мове сваіх твораў Якуб Колас выкарыстоўваў тэрміналагічную лексіку, па-першае, для апісання саміх з'яў і абставін сацыяльнага, эканамічнага, гаспадарчага жыцця нашай краіны, у якіх жылі і дзейнічалі героі твораў, па-другое, у якасці своеасаблівага мастацкага сродку, з дапамогай якога ён раскрывае вобразы сваіх герояў.
Сярод лексікі, якая выкарыстоўвалася Якубам Коласам для апісання сучаснай яму рэчаіснасці, асобна вылучаецца прадметная лексіка, звязаная з апісаннем жыцця дакастрычніцкай вёскі і побыту сялянства: навой, нарогі, панарады, пастаўнік, саха, цапільна і г. д.: На прыгумент, поруч з садам, П а в е ц ь з г у м н о м стаяла радам, А пад паветкаю п р ы л а д ы: В а з о к, к а л ё с ы, п ан а р ад ы, Старыя с ані, в о с і, к о л ы I вулляў некалькі на пчолы, Яшчэ не кончаных; с у д з ін а, Стары ц а б э р а к, паўасміна І розны хлам і лом валяўся, Ад сонца, дожджыку хаваўся -- патрэбны рэчы ёсць, вядома (Колас, 6, 12). Прадметная лексіка не з'яўляецца тэрміналагічнай у навуковым сэнсе гэтага паняцця, аднак уласцівыя ёй словаўтваральныя асаблівасці, спецыялізацыя суфіксаў маюць шмат агульнага з тэрміналагічным словаўтварэннем. Таму яе аналіз у мове вялікага майстра слова мае лінгвістычную вартасць для працэсу развіцця і ўнармавання беларускай тэрміналогіі.
Для адлюстравання новай, савецкай рэчаіснасці, бурных сацыяльных, гаспадарчых, эканамічных змен у жыцці рэспублікі і ўсёй краіны Якуб Колас шырока выкарыстоўваў грамадска-палітычныя, эканамічныя, сельскагаспадарчыя тэрміны. Лексічнае, марфалагічнае, словаўтваральнае афармленне гэтых тэрмінаў аказвала непасрэднае ўздзеянне на працэс фарміравання беларускай тэрміналогіі, станаўленне нормы, замацаванне пэўных тэрмінаў у моўнай практыцы: вышэйшая школа, грамадская работа, краязнаўчы гурток, культурна-асветніцкая праца, меліярацыя, мясцовая ўлада, рабочы клуб, рабфак, хата-чытальня, эканамічнае адраджэнне, электрамашына і г. д.
У якасці прыкладу прымянення пісьменнікам тэрміналагічнай лексікі як мастацкага сродку прывядзем выкарыстанне ім тэрміна грамадзянін у мэтах раскрыцця тыповага вобраза паліцэйскага чыноўніка ў трылогіі «На ростанях»: (Маршалак:) -- «Г р а м а д з я н і н» ...звярніце ўвагу -- «г р а м а -д з яні н!» Няма, бачыце, больш мужыка, а ёсць толькі «г р а м а д з я н е», якіх крыўдзіць, эксплуатуе ... і... якая там яшчэ ў іх тэрміналогія? «Гр а м а- д з яні н» Скірмунт!... Га? Як вам падабаецца? ... Такая нагласць!» (Колас, 9, 372).
Аб выключнай уважлівасці Якуба Коласа да мастацкага слова і глыбокім усведамленні важнасці расшырэння і ўдасканалення слоўніка пісьменніка шляхам выкарыстання лексікі розных моўных стыляў, у тым ліку і навуковага, сведчаць многія яго выказванні. Так, адзначаючы вялікую сілу мастацкага слова Эдгара По, ён далучаўся да Валерыя Брусава ў тым, што «яе галоўнейшы рухавік -- своеасаблівы слоўнік Эдгара По», у які пісьменнік уключае сродкі розных стыляў, «ахвотна ўводзячы ў свае аповесці тэхнічныя тэрміны» (Колас, 11, 89). Іменна такая пазіцыя ў адносінах да мастацкага слова і свайго слоўніка дазваляе пісьменніку, на думку Якуба Коласа, пазбегнуць збітых выразаў, даць дакладнае і высокамастацкае адлюстраванне з'яў рэчаіснасці.
Такім чынам, непасрэдны ўдзел класікаў беларускай мовы ў распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі, тэарэтычнае асэнсаванне і прапаганда розных моўных стыляў і выяўленчых сродкаў, шырокае ўжыванне тэрміналагічнай лексікі ў мастацкіх творах унеслі адчувальны ўклад у фарміраванне новай беларускай навуковай тэрміналогіі на пачатковай стадыі яе фарміравання і ўпарадкавання.
У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе ў рэспубліцы не было агульнага цэнтра распрацоўкі і ўпарадкавання тэрміналагічнай лексікі. Адсутнасць такога цэнтра, а таксама кіруючых дапаможнікаў па тэрміналогіі стала прычынай значнага павелічэння варыятыўнасці: з'явілася мноства варыянтных пар тыпу шагаючы экскаватар і крочачы экскаватар, выключацель і выключальнік, скорасць і хуткасць і г. д. Вялікая ступень варыятыўнасці тэрмінаў характэрна для выдадзеных у 1947--1950 гг. брашур і кніг па тэхналогіі металаў, будаўнічай справе, механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Моўная практыка патрабавала ўзнаўлення ў рэспубліцы тэрміналагічнай работы. У 1955 г. у Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР быў створаны сектар тэрміналогіі, які функцыянаваў да 1965 г. У гэтым сектары падрыхтаваны і выдадзены «Русско-белорусско-латинский словарь ботанической терминологии» (Мн., 1967), «Русско-белорусскнй словарь обшественно-политической терминологии» (Мн., 1970), створана картатэка і падрыхтаваны Русско-белорусский словарь сельскохозяйственной терминологии (рукапіс), картатэка для Руска-беларускага політэхнічнага слоўніка. Названыя слоўнікі, а таксама «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» (Мн., 1962), «Кароткі слоўнік літаратуразнаўчай тэрміналогіі» (Мн., 1963) ствараліся на аснове прынцыпу збліжэння беларускай тэрміналогіі з рускай. 3 1965 па 1979 г. у рэспубліцы не было спецыяльнага тэрміналагічнага цэнтра.
У 50-я гады пад кіраўніцтвам Я. Коласа была праведзена вялікая навукова-арганізацыйная работа па стварэнню тэрміналагічнай камісіі пры Акадэміі навук БССР, у задачы якой планавалася ўключыць каардынацыйную і нармалізуючую дзейнасць па беларускай тэрміналогіі, а таксама выданне бюлетэня рэкамендуемых тэрмінаў. Смерць Я. Коласа перашкодзіла ажыццяўленню гэтай задумы.
Значную ролю ў распрацоўцы і ўнармаванні беларускай тэрміналогіі ў 60--70-я гады адыграла падрыхтоўка выдання Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, якая вялася сіламі самых розных спецыялістаў рэспублікі. Пры Галоўнай рэдакцыі энцыклапедыі была створана і паспяхова працавала прадстаўнічая Камісія па навуковай і тэхнічнай тэрміналогіі пад кіраўніцтвам народнага пісьменніка Беларусі К. Крапівы. Камісія правяла вялікую работу па ўпарадкаванню ўжо існуючай тэрміналогіі і па стварэнню шматлікіх новых тэрмінаў. Многія з гэтых тэрмінаў былі ўтвораны шляхам выкарыстання існуючай у беларускай мове лексікі і на аснове законаў беларускага словаўтварэння, напрыклад: збежнасць, звадкаванне газаў, нацёкі, адбойка, адвображанне і пад.
У 60--70-я гады некаторыя пытанні беларускай тэрміналогіі знайшлі асвятленне ў радзе дысертацыйных прац па даследаванню пэўных тэматычных аб'яднанняў слоў і асобных галіновых тэрміналогій у сучаснай беларускай мове (Камко, 1975, Киселевский, 1962, Красней, 1969).
У 1979 г. у рэспубліцы створана Тэрміналагічная камісія Акадэміі навук БССР, якая складалася з дзевяці секцый і ўключала вядучых вучоных, спецыялістаў розных галін ведаў. Асноўнымі задачамі камісіі з'яўляліся: распрацоўка тэарэтычных асноў і методыкі ўпарадкавання беларускай тэрміналогіі; практычнае ўпарадкаванне тэрміналогіі і падрыхтоўка слоўнікаў; сістэматызацыя рускай тэрміналогіі вядучых у рэспубліцы галін навукі і тэхнікі; кансультацыя ўстаноў і арганізацый рэспублікі па пытаннях тэрміналогіі і рэкамендацыі навукова-даследчым і навучальным установам па пытаннях распрацоўкі тэрміналагічнай тэматыкі; падрыхтоўка і выданне тэрміналагічных зборнікаў; абмеркаванне і рэкамендацыя да друку тэрміналагічных выданняў, падрыхтаваных навуковымі ўстановамі рэспублікі; вывучэнне вопыту работы Камітэта навукова-тэхнічнай тэрміналогіі АН СССР і тэрміналагічных органаў рэспублік.
У 80-я гады выдадзеныя новыя лінгвістычныя слоўнікі (Русско-белорусский словарь лингвистических терминов. Мн., 1988; Сцяцко П.У., Гуліцкі М.Ф., Антанюк Л.А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. Мн., 1990).
Паколькі тэрміны ўзнікалі і развіваліся на глебе нацыянальнай мовы, то лексічная, словаўтваральная, граматычная, лексіка-семантычная сістэмы мовы ляжаць у аснове кожнай галіновай тэрміналагічнай сістэмы і «у навуцы мова не выпадковы інгрэдыент, а структурны элемент, спецыяльныя "знакі" розных навук -- толькі сурагаты мовы» (Реформатский, 1961, 46).
Патэнцыяльная здольнасць беларускай тэрміналогіі перадаць сучасную сістэму паняццяў розных галін ведаў абумоўлена высокім навукова-тэхнічным патэнцыялам рэспублікі, развітасцю лексічных і граматычных сродкаў беларускай мовы і наяўнасцю пэўнай практыкі выкарыстання беларускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі ў беларускім перыядычным друку, на беларускіх радыё, тэлебачанні, у навуковых выданнях.
Практычная работа над слоўнікамі розных галін ведаў паказвае, што аб'ектыўна-моўных перашкод для распрацоўкі беларускай тэрміналогіі не існуе, аб чым сведчаць і паспяховыя спробы падрыхтоўкі слоўнікаў па асобных галінах тэхнічных ведаў. У той жа час існуючая практыка выкарыстання беларускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі сведчыць аб тым, што хоць патэнцыяльна гэтая тэрміналогія, як і тэрмінасістэмы іншых галін ведаў, здольна перадаць усю сістэму навукова-тэхнічных паняццяў на сучасным сусветным узроўні, аднак яна патрабуе значнай работы ў напрамку ўпарадкавання і сістэматызацыі.
Адносна асноўных тэндэнцый сучаснага развіцця беларускай тэрміналогіі можна вылучыць два аспекты, адзін з якіх _ уласна лінгвістычны, унутрымоўны, а другі -- экстралінгвістычны, пазамоўны.
Сучасныя ўмовы развіцця і функцыянавання беларускай мовы ў сённяшніх абставінах безумоўна аказваюць уздзеянне на абодва аспекты гэтага развіцця.
Адносна ўласна лінгвістычнага, унутрымоўнага аспекту такое ўздзеянне выражаецца ў характары падбору моўных сродкаў выражэння сучасных паняццяў у галіне навукова-тэхнічных ведаў. Аналіз навуковых беларускамоўных публікацый у часопісах "Весці Акадэміі навук Беларусі", "Веснік БДУ", навукова-папулярных артыкулаў у перыядычным друку і інш. паказаў выразную тэндэнцыю выкарыстання нацыянальных моўных сродкаў ва ўмовах выбару паміж запазычаным (часцей рускамоўным) і беларускамоўным варыянтам.
На ўзроўні словаўтварэння гэта тэндэнцыя знаходзіць выражэнне перш за ўсё ў пашыраным выкарыстанні ўласцівых для беларускай мовы суфіксаў -ава- (-ява-); -льн-, -н; -льнік-, -нік-; -к-; -йн-; -чн-, -к- і інш. замест запазычаных з рускай мовы ці агульных для беларускай і рускай моў суфіксаў -ірава-; -ем-, -ім-; -цель-; -ушч- (-юшч-), -ашч- (яшч-): дэфармаваць, інтэнсіфікаваць, апрабоўваць, праграмаваць, дубляваць, дэгазаваць, маркаваць; пранікальны, згаральны, распазнавальны, сціскальны, сувымерны, растваральны, расцяжны, падзельны, дапушчальны, злучны, сумяшчальны, незварны, паглынальны, расцякальны, адрознівальны, змешвальны, насычальны, аднаўляльны; акісляльнік, сама-падавальнік, награвальнік, прарывальнік, засцерагальнік, разбуральнік, глушыльнік, аслабляльнік, праяўляльнік, узмацняльнік; токаправодны, нержавейны; загартоўная (сталь), плаўкі (электрод) і пад.
На лексічным узроўні тэндэнцыя выкарыстання нацыянальных моўных сродкаў ва ўмовах выбару паміж запазычаным (часцей рускім) і беларускамоўным варыянтамі таксама выразна наглядаецца ў выкарыстанні ўласнабеларускай лексікі.
Другая тэндэнцыя сучаснага развіцця беларускай тэрміналогіі, якая выдзелена і прааналізавана вышэй -- гэта тэндэнцыя павелічэння шматслоўных тэрміналагічных намінацый. Названая з'ява характэрна для тэрмінасістэм усіх сучасных нацыянальных моў, хоць яна і ўступае ў супярэчнасць з прынцыпамі эканоміі моўных сродкаў і з патрабаваннямі да тэрміна. Аналіз тэрміналогіі ў мовах з больш працяглай функцыянальнай традыцыяй (англійскай, французскай) паказвае, што свядомая тэрміналагічная работа па стварэнню аднаслоўных тэрмінаў праводзіцца там значна больш паслядоўна і паспяхова, што даволі часта служыць шырокаму распаўсюджанню англамоўных тэрмінаў у іншых мовах.
Аналіз сацыялінгвістычных фактараў выкарыстання беларускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі паказвае выразную супярэчлівасць у яе сучасным становішчы, якое ў многім абумоўлена папярэднім станам функцыянавання беларускай тэрміналогіі. Гэта супярэчлівасць заключаецца ў тым, што, з аднаго боку, у Беларусі ёсць усе аб'ектыўныя ўмовы для функцыянавання нацыянальнай тэрмінасістэмы, з другога ж боку -- у навукова-тэхнічнай сферы выкарыстоўваецца пераважна руская тэрміналогія. Сапраўды, па звестках перапісу 1989 г. беларускую мову лічаць роднай 7094 тыс. жыхароў Беларусі (74,2%), што складае значную як у маштабах рэспублікі, так і ў супастаўленні з насельніцтвам функцыянуючых моў свету колькасць (а па дадзеных перапісу насельніцтва 1999 г. беларускую мову лічаць роднай 7 мільёнаў 30 тысяч чалавек -- 82% беларусаў і 18% небеларусаў). Ёсць і іншыя аб'ектыўныя экстралінгвістычныя ўмовы: тэрытарыяльная кампактнасць пражывання насельніцтва, узровень развіцця вытворчых сіл Рэспублікі Беларусь, колькасць нацыянальнай інтэлігенцыі, стан падрыхтоўкі кадраў у вышэйшай школе, навукова-даследчых інстытутах і інш.
Прычынамі пераважнага выкарыстання рускай тэрмінасістэмы ў сферы тэхнічных навук з'явіліся дамінуючая роля рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін у рэспубліках былога СССР; эканамічная і палітычная інтэграцыя рэспублік у былым СССР, функцыянаванне яго па сутнасці як унітарнай дзяржавы; блізкасць беларускай і рускай моў і значна большая развітасць рускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі ў параўнанні з беларускай пачынаючы са стварэння БССР і канчаючы нашым часам і інш.
Да гэтых сацыяльна-гістарычных прычын дадаецца, у прыватнасці, тое, што навукова-тэхнічная галіна ведаў была ў найбольшай ступені арыентавана на запатрабаванні агульнасаюзных міністэрстваў і ведамстваў, і перш за ўсё -- на запатрабаванні ваенна-прамысловага комплексу. У такіх умовах беларуская тэрмінасістэма, як і беларуская мова наогул у гэтай сферы аказалася непатрэбнай, не запатрабаванай інфармацыйнымі і камунікацыйнымі мэтамі.
У сучасных жа ўмовах пераарыентацыі навукова-тэхнічных ведаў на ўнутраныя патрэбы Рэспублікі Беларусь узнікае важнейшы аб'ектыўны сацыялінгвістычны фактар выкарыстання беларускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі. У той жа час, паколькі Беларусь не можа развівацца ў ізаляцыі ад усёй сусветнай супольнасці, то беларускія даследчыкі павінны ведаць не толькі нацыянальную, а і іншыя мовы і ажыццяўляць шырокі абмен навукова-тэхнічнай інфармацыяй на міжнародным узроўні.
Такім чынам, арыентацыя навукова-тэхнічных ведаў на ўнутраныя патрэбы рэспублікі вызначаецца ў даследаванні як неабходная ўмова, базавы сацыялінгвістычны фактар выкарыстання беларускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі.
Да ліку астатніх сацыялінгвістычных фактараў адносяцца: нацыянальна арыентаваная моўная палітыка, высокі ўзровень выкладання беларускай мовы ў сярэдняй і вышэйшай школах, у сістэме падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, дзяржаўная падтрымка ўстапоў, арганізацый, выдавецтваў, прыватных асоб па рэалізацыі ініцыятыў, накіраваных на выкарыстанне беларускай мовы ў сферы навукова-тэхнічнай галіны ведаў, ВНУ тэхнічнага профілю, у сферы прамысловай вытворчасці і інш. Асабліва важнае месца на першым этапе вырашэння гэтай задачы належыць інфармацыйна-даведачнаму забеспячэнню (слоўнікі, даведнікі, падручнікі, дапаможнікі розных тыпаў і інш.) і ўпарадкаванню беларускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі, якія з'яўляюцца неабходнай умовай выкарыстання тэрміналагічнай сістэмы беларускай мовы на практыцы.
Лекцыя 10. Характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі паводле паходжання
Асноўныя паняцці, уключаныя у сістэму трэнінг-тэсціравання:
галоўная крыніца стварэня новых тэрмінаў; поліфункцыянальнасць слоў; індывідуальна-аўтарскі спосаб ўзнікнення тэрмінаў; састаўныя тэрміны; семантычныя перўтварэнні агульнаўжывальных слоў; беларуская грамадска-палітычная тэрміналогія; шляхі стварэння новых тэрмінаў; лексічная і словаўтваральная сістэма літаратурнай беларускай мовы-галоўная крыніца стварэння тэрмінаў і папаўнення трміналогіі.
Сучасная беларуская тэрміналогія вельмі разнастайная па паходжанні і спосабах утварэння. Працяглы гістарычны перыяд фарміравання беларускай тэрміналогіі абумоўлівае наяўнасць у яе складзе як старых слоў, зафіксаваных у першых помніках пісьменства (дзяржава, гандаль, жыта, кошт, насенне, пасол, сведка), так і новых (авіяпраполка, адаптометр, астранаўт, аўтаадказчык, аўтатыповы, прывадненне). Паколькі на працягу ўсёй гісторыі фарміраванне беларускай тэрміналогіі адбывалася ва ўмовах кантактавання з іншымі мовамі, у тым ліку і неславянскімі, то ў яе склад увайшлі як спрадвечна беларускія словы і лексемы агульнаўсходнеславянскага перыяду (выкапні, гук, прамень, свідраванне, святло, сказ, цеплыня, хуткасць), так і запазычанні (анілін, антыбіётык, антытаксін, дэзадаратар, ішэмія, сінтагма, сінтэз, экстэр'ер).
Пры ўсёй разнастайнасці крыніц фарміравання беларускай тэрміналогіі ў розныя гістарычныя перыяды развіцця беларускай мовы галоўнай крыніцай стварэння новых тэрмінаў і папаўнення канкрэтных галіновых тэрміналагічных сістэм з'яўляецца лексічная і словаўтваральная сістэма агульналітаратурнай беларускай мовы. Выкарыстанне лексічных сродкаў нацыянальнай мовы пры стварэнні тэрмінаў адбываецца перш за ўсё шляхам ужывання агульналітаратурных слоў у тэрміналагічным значэнні: грамадства, дрэва, жывёла, зорка, зямля, месяц, расліна. Адзначаючы, што да ліку агульналітаратурных слоў, якія адначасова з'яўляюцца тэрмінамі ў пэўных тэрміналагічных сістэмах, адносіцца шырокі пласт лексікі, звязаны тэматычна з грамадствам, чалавекам, прыродай, жывёльным і раслінным светам і г. д., сучасныя даследчыкі слушна заўважаюць: «Гэтыя словы належаць да шырокай агульналітаратурнай і вузкай спецыяльнай сферы. Абазначальнае і абазначаючае ў іх у гэтых розных сферах супадаюць. Адрозніваюцца яны аб'ёмам семантыкі, аб'ёмам інфармацыі, тыпам значэння» (Даниленко,1977,23).
3 паняційна-інфармацыйнага боку з'ява поліфункцыянальнасці такіх слоў (адначасовага выкарыстання іх у агульналітаратурнай мове і ў мове навукі) характарызуецца даследчыкамі як рэалізацыя розных тыпаў інфармацыі ў залежнасці ад суадносін слова з агульнаўжывальным значэннем або навуковым паняццем (Степанова, 1968, 72). Аб характары ўтварэння агульнаўжывальнага і тэрміналагічнага значэнняў такіх поліфункцыянальных слоў цікавыя назіранні зрабіў А.А. Патабня. Адрозніваючы агульнаўжывальнае і спецыяльнае значэнні слоў дрэва, прычына і пад., ён адзначыў, што «пад значэннем слова наогул разумеюцца дзве розныя рэчы, з якіх адну, якая належыць да сферы мовазнаўства, назавем бліжэйшым, другую, якая складае прадмет іншых навук,-- далейшым значэннем слова... бліжэйшае значэнне слова народна, між тым далейшае ў кожнага рознае па якасці і колькасці элементаў,-- асабіста. 3 асабістага разумення ўзнікае вышэйшая аб'ектыўнасць думкі, навуковая, але не інакш, як пры пасрэдніцтве народнага разумення, г. зн. мовы і сродкаў, стварэнне якіх абумоўлена стварэннем мовы» (Потебня, 1958, 2, 19--20). Прыведзенае вышэй выказванне А.А. Патабні аб асабістым характары тэрміналагічнага значэння агульнаўжывальных слоў адкрывае, на наш погляд, падыход да асэнсавання адной з важнейшых асаблівасцей гэтага значэння ў параўнанні з агульнаўжывальным. Гэта асаблівасць заключаецца ў індывідуальна-аўтарскім спосабе яго стварэння, у адрозненне ад агульнаўжывальнага значэння, якое ствараецца ўсім народам. Названая асаблівасць з'яўляецца прыватным праяўленнем індывідуальна-аўтарскага характару ўзнікнення тэрмінаў наогул у параўнанні са словамі агульналітаратурнай мовы.
Агульнаўжывальнае значэнне ў параўнанні з тэрміналагічным не заўсёды дакладнае, канкрэтнай ілюстрацыяй чаго могуць служыць прыклады азначэння слоў у агульналітаратурных тлумачальных і спецыяльных слоўніках: бязважкасць -- уласцівасць і стан бязважкага (бязважкі -- які мае вельмі нязначную, малую вагу; лёгкі) (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы, 1977, 1, 436) і бязважкасць -- стан механічнай сістэмы, пры якім знешнія сілы і яе рух не выклікаюць узаемнага ціску адных частак сістэмы на другія (Болсун, Рапановіч, 1979, 24); вязкасць -- уласцівасць вязкага (вязкі -- клейкі, ліпкі, цягучы) (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы, 1, 599) і вязкасць -- уласцівасць вадкасці і газаў аказваць супраціўленне перамяшчэнню адной іх часткі адносна іншых (Болсун, Рапановіч, 30); золата -- хімічны элемент, высакародны метал жоўтага колеру, які валодае вялікай гібкасцю і цягучасцю (скарыстоўваецца для вырабу каштоўных рэчаў і як мера каштоўнасцей ( Тлумачальны слоўнік беларускай мовы, 1978, 2, 509) і золата -- хімічны элемент, атамны нумар 79, атамная маса 196,97. Метал ярка-жоўтага колеру, шчыльнасць 19320 кг/м3, тэмпература плаўлення 1064 °С, выкарыстоўваецца як мера каштоўнасцей (Болсун, Рапановіч, 46).
Роля агульнаўжывальных слоў як крыніцы развіцця пэўных тэірміналагічных сістэм значна ўзрастае ў выніку шырокага выкарыстання гэтых слоў як найбольш агульных па значэнні ў складзе тэрміналагічных словазлучэнняў, якія служаць для намінацыі больш вузкіх паняццяў: вытворчасць -- абшчынная в., аграмаджаная в., аўтаматызаваная в., буйная машынная в., буйная сельскагаспадарчая в., валавая в., грамадская в., дамашняя в., дзяржаўная в., дробнатаварная в., духоўная в., збожжавая в., земляробчая в., індустрыяльная в., кааператыўная в., калектыўная в., капіталістычная в., капіталістычная таварная в., мануфактурная в., масавая в., матэрыяльная в., машынная в., многагаліновая в., нацыянальная в., неперапынная в., паточная в., патрыярхальная в., прамыслова-кааператыўная в., прамысловая в., простая в., простая таварная в., прыватнакапіталістычная в., рамесная в., ручная в., рэнтабельная в., саўгасная в., сацыялістычная в., сельская в., сельская дамашняя в., сельская фабрычная в., сельскагаспадарчая в., серыйна-паточная в., сукупная в,, сумежная в., сусветная в. прадуктаў земляробства, сусветная прамысловая в., сялянская в., сялянская дробнатварная в., таварная в., фабрычная в., фабрычна-заводская в., феадальная в., цэхавая рамесная в., эканамічная в.; в. абсалютнай прыбавачнай вартасці, в. адноснага перанасялення, в. адноснай прыбавачнай вартасці, в. вартасці, в. духоўных даброт, в. духоўных каштоўнасцей, в. жыццёвых сродкаў, в. і ўзнаўленне, в. капіталу, в. каштоўнасцей, в. на экспарт, в. прадметаў спажывання, в. прыбавачнай вартасці, в. прадукцыі на душу насельніцтва, в. прамысловай прадукцыі, в. сельскагаспадарчай прадукцыі, в. спажывецкіх вартасцей, в. сродкаў вытворчасці, в. сродкаў спажывання, в. сыравіны, в. тавару.
У сучасным тэрмінаўтварэнні ў адрозненне ад перыяду 20--30-х гадоў агульнаўжывальныя словы, якія адначасова з'яўляюцца тэрмінамі, набываюць тэрміналагічнае значэнне пераважна ў складзе састаўных тэрмі-наў. Так, словы вока, памяць, крок, плынь, струмень набылі тэрміналагічнае значэнне ў працэсе ўтварэння састаўных тэрмінаў: вока буры, галаграфічная памяць, крок перыядычных мікраструктур, моўная плынь, плазмавы струмень і г. д. Утварэнне ж простых (аднаслоўных) тэрмінаў шляхам тэрміналагізацыі агульналітаратурных слоў тыпу хваля, поле займае ў сучасным беларускім тэрмінаўтварэнні нязначнае месца (шумнасць фіз. 'узровень акустычных шумаў' і пад.).
Паколькі, як ужо адзначалася, агульнаўжывальныя словы, што адначасова выкарыстоўваюцца і ў функцыі тэрмінаў, тэматычна звязаны пераважна з грамадствам, чалавекам, прыродай, жывёльным і раслінным светам, то найбольшая ўдзельная вага такіх слоў і ўтвораных на іх аснове састаўных тэрмінаў адзначаецца ў навуках грамадскага і прыродазнаўчага профілю, а таксама ў анатамічнай і медыцынскай тэрміналогіі. Для ілюстрацыі дадаткова да прыведзеных вышэй эканамічных тэрмінаў са словам вытворчасць у якасці галоўнага кампанента прывядзем зафіксаваныя тэрміналагічныя словазлучэнні глебазнаўства са словам глеба: г. балотная, г. глыбоказалежная, г. дзярновая звязна-пясчаная, г. дзярнова-перагнойна-глеевая, г. дзярнова-глеяватая, г. дрэніраваная, г. забалочаная, г. звязнасупясчаная, г. змытая лугавая, г. намыўная, г. паверхнева-пераўвільготненая, г. падзолістая, г. пераўвільготненая, г. супясчаная, г. сыпкая, г. сярэднепадзоленая, г. тарфяна-глеевая, г. тарфяная сярэднемагутная, г. цёмнаколерная, г. шэрая лясная (Антанюк, Люшцік, 1985, 74).
Трэба адзначыць вялікую ўдзельную вагу агульнаўжывальных вытворных слоў, якія адначасова выкарыстоўваюцца ў якасці тэрмінаў, не толькі ў названых вышэй напрамках навукі. Гэта тэрміны розных галін навукі і тэхнікі з агульным катэгарыяльным значэннем працэсаў, спосабаў дзеяння, напрыклад тэхнічныя тэрміны: абдзірка, абкочванне, адпал, апрацоўка, выбіўка, выцяжка, даводка, дзяўбанне, загартоўка, заклёпка, зацяжка, зварка, змазка, коўка, нарэзка, прамыўка, свідраванне, струганне, урэзванне. Аб шырокім выкарыстанні такіх слоў у якасці галоўных кампанентаў тэрміналагічных словазлучэнняў сведчаць шматлікія састаўныя тэрміны. Так, з тэрмінам апрацоўка зафіксавана каля 60 тэрміналагічных словазлучэнняў: абразіўная а., аддзелачная а., аднаінструментальная а., адначасовая а., анодна-механічная а., анодна-хімічная а., вадкасна-абразіўная а., высокатэмпературная тэрмахімічная а., гарачая а., групавая а., даводачная а., дадатковая а. халодным валачэннем, канчатковая а., магнітна-імпульсная а., механічная а., наступная а., нізкатэмпературная а., нізкатэмпературная тэрмамеханічная а., паверхневая а., папярэдняя а., паточная а., паўчыставая а., першасная а., пескаструменная а., такарная а., тэрмамеханічная а., тэрмічная а., ультрагукавая а., фінішная а., халодная а., хіміка-механічная а., чарнавая а., чыставая а., шатравальная а., шротаструменная а., электраімпульсная а., электракантактная а., электрамеханічная а., электратэрмічная а., электрахімічная а., электраэразійная а.; а. аўтаклаўным спосабам, а. без зняцця стружкі, а. без урэзвання, а. выбухам, а. выцісканнем, а. з ахалоджваннем, а. з вузкім допускам, а. зняццем стружкі, а. з падачай, а. з ударам, а. металу рэзаннем, а. металу ціскам, а. начарна, а. начыста, а. рэзаннем, а. спосабам зрушэння, а. халодным валачэннем, а. холадам, а. ціскам.
Удзельная вага агульнаўжывальных слоў як крыніцы моўнага матэрыялу ў развіцці пэўных тэрміналагічных сістэм значна ўзрастае за кошт адначасовага выкарыстання словаўтваральных магчымасцей гэтых слоў і ўжывання іх у складзе пэўных тэрміналагічных словазлучэнняў. Напрыклад, на семантычнай і словаўтваральнай базе агульнаўжывальнага слова зорка названым вышэй камбінаваным спосабам утвараюцца састаўныя астранамічныя тэрміны: зорнае неба -- сукупнасць нябесных свяціл, якія відаць на начным небе; зорнае скопішча -- група зорак, якія звязаны паміж сабой сіламі ўзаемнага прыцягнення і маюць агульнае паходжанне; зорная велічыня -- пазасістэмная адзінка, мера бачнага бляску зорак, планет і іншых нябесных свяціл; зорная карта -- адлюстраванне на плоскасці ўчасткаў ці цэлых паўшар'яў зорнага неба на аснове картаграфічных праекцый, градуснай сеткі і адпаведнага маштабу; зорны дождж--безліч метэораў, якія падаюць у атмасферу, калі Зямля сутыкаецца з метэорным патокам (Болсун, Рапановіч, 47).
Агульналітаратурныя словы беларускай мовы, якія адначасова ўжываюцца ў якасці тэрмінаў, характарызуюцца шырокімі словаўтваральнымі магчымасцямі, што, таксама як і шырокі ўдзел іх ва ўтварэнні тэрміналагічных словазлучэнняў, спрыяе павелічэнню ўдзельнай вагі лексікі нацыянальнай мовы ў складзе тэрміналогіі: вага -- узважванне; вада -- вадазбор, вадаскід, водааддача, водаправоднасць, водапранікальнасць, водаспажыванне, водаўпоры, вадкасць, звадкаванне; звышправаднік -- звышправоднасць; вільгаць -- вільгацезапасы, вільгацяёмістасць, вільгацямер, вільготнасць; гліна -- глінаванне; гук -- гукабачанне, гуказапіс, гукаправоднасць, гіпергук, інфрагук, ультрагук; лес -- залясенне; прылада -- прыладабудаванне; торф -- затарфаванасць (мясцовасці); ціск -- сціскальнасць.
Значная частка агульналітаратурных слоў, якія выкарыстоўваюцца ў беларускай тэрміналогіі, перацярпела ў працэсе тэрміналагізацыі пэўныя семантычныя пераўтварэнні. Гэта можна растлумачыць як вынік «прыстасавання» слова з шырокім агульнаўжывальным значэннем для намінацыі вузкаспецыяльнага паняцця. У тых выпадках, калі агульнаўжывальныя словы не зусім дакладна выражалі змест навуковага паняцця, у семантыку гэтых слоў дадаткова ўносіліся лагічна апрацаваныя новыя навуковыя значэнні. «Лінгвістычна гэта вяло да ўскладнення семантычнай структуры слова. Лексічнае значэнне станавілася недастатковым для выражэння зместу навуковага паняцця. Канкрэтызацыя яго (расшырэнне, звужэнне і інш.) фактычна прыводзіла да адпачкавання новага слова са спецыялізаваным значэннем, да з'яўлення семантычнага неалагізма» (Даниленко, 24), параўн.: мноства -- вельмі вялікая колькасць каго-, чаго-небудзь і ў матэматыцы -- сукупнасць элементаў, якія вылучаны ў асобную групу па якой-небудзь агульнай прыкмеце. Тэорыя мностваў (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы, 1979, 3, 170); пліта -- вялікі плоскі камень або кавалак металу і пад. з плоскай роўнай паверхняй (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы, 1979, 3, 275) і пліта --вялікія ўчасткі платформы - буйнай адносна ўстойлівай вобласці зямной кары, якой уласцівы павольныя ваганні, часам разломы і расколы (Галай, Сідор, 1986, 202) -- з тоўшчай асадкавых парод і глыбінёй залягання фундамента да 3--5 і больш кіламетраў.
Агульналітаратурнае слова колер, якое адносіцца да запазычанняў старабеларускага перыяду, даўно адаптавалася і атрымала семантычнае развіццё ў беларускай мове, мае агульнаўжывальнае значэнне `светлавы тон чаго-небудзь; афарбоўка' (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы, 2, 708) і больш дакладнае тэрміналагічнае значэнне ў фізіцы -- `уласцівасць цел ці з'яў выклікаць пэўнае зрокавае адчуванне ў адпаведнасці са спектральным саставам і інтэнсіўнасцю святла, якое яны адбіваюць ці выпрамяняюць' (Болсун, Рапановіч, 60) . Акрамя гэтага, у больш вузкіх значэннях слова колер тэрміналагізавалася ў жывапісе -- 'адценне фарбы, густата, ступень яркасці яе' і ў якасці спецыяльнага паняцця ў фарба-тэхнічнай вытворчасці -- 'падрыхтаваны для афарбоўкі чаго-небудзь састаў фарбы'.
Як ужо адзначалася вышэй, пэўная канкрэтызацыя і звужэнне семантыкі наглядаюцца і ў тых тэрмінах, якія адначасова належаць да агульналітаратурнай сферы (вада, зорка, зямля, прастора, чалавек). Фармальнае пацвярджэнне гэтага можна знайсці, у прыватнасці, у параўнанні спалучальнасці і магчымасцей развіцця прамых і пераносных значэнняў адпаведных слоў у агульналітаратурнай і спецыяльнай сферах ужывання.
Важным спосабам выкарыстання лексікі агульналітаратурнай мовы ў стварэнні навуковых тэрмінаў з'яўляецца пераноснае ўжыванне агульналітаратурных слоў: атамы-с у с е д з і, па ў г о л а я часціца і пад.
Перанос значэнняў у стварэнні беларускіх тэрмінаў даволі часта распаўсюджваецца на ўласныя імёны. Так, назвы некаторых марак вырабаў, відаў раслін, парод жывёлы паходзяць ад беларускіх імён і назваў гарадоў: электронна-вылічальныя машыны «Мінск-22», «Мінск-32», халадзільнікі «Мінск-5», «Мінск-15», сорт бульбы «Паўлінка», каровы беларускія чырвоныя, качкі жлобінскія.
Нярэдкія выпадкі ўтварэння тэрмінаў шляхам надання новага значэння ўжо існуючым у іншай галіне ведаў. Так, лінгвістычны тэрмін поле стаў шырока выкарыстоўвацца ў апошнія дзесяцігоддзі ў выніку надання новага навуковага зместу аналагічнаму тэрміну, які шырока ўжываецца ў фізіцы, матэматыцы, кібернетыцы; тэхнічны тэрмін звяно выкарыстоўваецца таксама ў медыцыне (звяно вегетатыўнай нервовай сістэмы), у раслінаводстве (механізаванае звяно) і г. д. У некаторых выпадках немагчыма дакладна вызначыць, які з існуючых у розных галінах навукі тэрмінаў асноўны, а які вытворны: успрымальнасць у псіхалогіі, медыцыне, ахове раслін і г. д.
Частка новых беларускіх тэрмінаў утвараецца шляхам сэнсавага перакладу і калькавання рускіх тэрмінаў. Пры гэтым выкарыстоўваюцца як лексічныя, так і словаўтваральныя сродкі беларускай мовы: гаспадарчы разлік (хозяйственный расчет), хуткасны (скоростной), шчыльны (плотный) і г. д.
Запазычанні змяшчаюць значную частку інтэрнацыянальнай лексікі. Яны абазначаюць новыя паняцці, з'явы і працэсы ў сацыяльнай, палітычнай, культурнай, дзяржаўна-эканамічнай і іншых сферах развіцця.
Побач з плённымі вынікамі ўзаемадзеяння ўласна беларускіх і іншых славянскіх элементаў у тэрміналогіі ўзнікае і праблема сінаніміі, варыянтнасці. Гэта абумоўлена магчымасцямі дваякага афармлення тэрмінаў, напрыклад: хуткі (рэактар) -- быстры (рэактар), першасны -- пярвічны, дзірвана-падзолісты -- дзярнова-падзолісты, узбагачэнне (глебы) -- абагачэнне (глебы) і г. д.
Генетычны аналіз тэрмінаў, зроблены на матэрыяле «Руска-беларускага слоўніка грамадска-палітычнай тэрміналогіі», паказвае, што характэрнай асаблівасцю беларускай грамадска-палітычнай тэрміналогіі з'яўляецца высокая ўдзельная вага тэрмінаў, утвораных шляхам злучэння інтэрнацыянальных з беларускімі элементамі: бюджэтнае кіраванне, ведамаснае кіраванне, канстытуцыйнае кіраванне, рэспубліканскае кіраванне, самадзяржаўнае кіраванне, фінансавае кіраванне, цэнтралізаванае кіраванне. Гэтыя тэрміны складаюць найбольш шматлікую генетычную групу, каля 46%. Другую па велічыні групу тэрмінаў складаюць беларускія словы і словазлучэнні, якія займаюць 34% ад усяго матэрыялу аналізуемага слоўніка: кіраванне, кіраўніцтва справамі, кіраванне вытворчасцю, выдаткі на кіраўніцтва; адносны ўзровень развіцця, жыццёвы ўзровень выдаткаў вытворчасці; ураўнаванне грамадзян у правах, ураўняльнае землекарыстанне; умовы працы. Інтэрнацыянальныя тэрміны складаюць у слоўніку каля 20%.
Высокая ўдзельная вага інтэрнацыяналізмаў у беларускай грамадска-палітычнай тэрміналогіі сведчыць аб актыўнай выпрацоўцы агульнага тэрміналагічнага фонду моў, што адлюстроўвае агульнасць рэалій і паняццяў грамадска-палітычнага і гаспадарча-эканамічнага жыцця народаў.
Тэрміны, якія ўзяты з агульналітаратурнай мовы або запазычаны як гатовыя найменні, складаюць толькі частку тэрміналогіі. Важным спосабам выкарыстання сродкаў нацыянальнай мовы і міжнароднага тэрміналагічнага фонду пры стварэнні новых тэрмінаў выступае таксама словаўтварэнне, і ў першую чаргу суфіксальнае. Значная частка тэрмінаў утвараецца з да-памогай розных суфіксаў ад асноў ужо існуючых тэрмінаў (сенаж -- сенажыраванне, тлушчы -- тлустасць (малака)), некаторая частка -- ад асноў агульнаўжывальных слоў з адначасовай тэрміналагізацыяй утвораных слоў: захавальнасць, паказчык, бачнасць і інш.
У параўнанні з суфіксацыяй прэфіксацыя распаўсюджана ў сучаснай беларускай тэрміналогіі значна менш. Часцей выкарыстоўваюцца суфіксальна-прэфіксальныя ўтварэнні: акультурванне, зрэджванне, увільгатненне, узбуйненне.
Лекцыя 11. Граматычная характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі
Асноўныя паняцці, уключаныя у сістэму трэнінг-тэсціравання:
структурныя тыпы тэрміналагічных назваў; граматычныя сродкі тэрміналогіі; асаблівасць сучаснай навуковай тэрміналогіі беларускай мовы; часціны мовы ў тэрміналогіі; граматычныя сродкі тэрміналогіі; аднаслоўная тэрміналагічная намінацыя; шматслоўная тэрміналагічная намінацыя; тэрміналагічнае словазлучэнне; кандэнсацыя тэрміналагічных словазлучэнняў.
Агульная граматычная характарыстыка тзрміналогіі абумоўлена знакавай, семіятычнай спецыфікай тэрміна і таму не супадае поўнасцю з граматычнай характарыстыкай звычайнай лексікі агульналітаратурнай мовы. Спецыфіка паняццяў, абазначаных тэрмінамі, заключаецца ў тым, што яны не страчваюць сваёй цэласнасці незалежна ад таго, якімі (простымі ці састаўнымі) сродкамі перадаецца іх змест. Таму, паколькі фармальныя межы асобнага тэрміна знаходзяцца ў прамой залежнасці ад зместавых межаў тэрмінаванага паняцця, «структурныя тыпы тэрміналагічных назваў поўнасцю не супадаюць з адзінкамі намінацый у агульналітаратурнай мове» (Даниленко, 36--37). Да ліку традыцыйна вылучаемых структурных тыпаў тэрміналагічных назваў звычайна адносяць тэрміны словы (невытворныя, вытворныя, складаныя, абрэвіятуры) і тэрміны словазлучэнні (свабодныя і несвабодныя). Трэцім структурным тыпам з'яўляюцца слушна вылучаныя ў працы В.П. Даніленка тэрміны сімвалы-словы -- асобны «камбінаваны структурны тып тэрміналагічнай намінацыі, у склад якой, побач са слоўнымі знакамі, уваходзяць сімвалы» (Даниленко, 37). Пытанне аб тым, якімі часцінамі мовы прадстаўлена тэірміналогія, дыскусійнае. Пункт погляду, згодна з якім тэрміны -- гэта перш за ўсё назоўнікі, мае пэўныя падставы як з боку аб'ектыўных даных (пераважная большасць кадыфікаваных у слоўніках, даведніках, стандартах тэрмінаў -- назоўнікі), так і з боку тэарэтычнай інтэрпрэтацыі гэтых даных. Сапраўды, «любая развітая натуральнанавуковая або тэхнічная тэрміналогія мае сваёй перадумовай высокую ступень абстракцыі. Тэрміналогія ўяўляе сабой не суму імён рэальных рэчаў і дзеянняў, а пэўную сістэму назваў паняццяў аб рэчах і дзеяннях. Таму ў шырокім сэнсе слова адзіным лексіка-граматычным сродкам выражэння навукова-тэхнічнага паняцця аб прадметах, якасцях, дзеяннях у тэрміналогіі з'яўляюцца назоўнікі» (Щеглова, 1968, XXXYIII, 8, 89).
Аднак існуюць, на наш погляд, дзве акалічнасці, якія не дазваляюць прызнаць назоўнікі адзіным лексіка-граматычным сродкам тэрміналогіі. Па-першае, намінацыя з'яўляецца носьбітам хоць і найбольш значных, але не выключна ўсіх зместаў у пазнанні рэчаіснасці. Пацвярджэннем апошняга можа быць значная частка тэрмінаў прыметнікаў, напрыклад, у медыцынскай тэрміналогіі: міжмышачны, падкоркавы, падсардэчны, падслізісты, пазачэраўны, унутрывенны і інш. Па-другое, назоўнік з яго шырокімі семантычнымі і словаўтваральнымі магчымасцямі ўсё-такі нельга прызнаць вычарпальным сродкам перадачы ўсіх прымет якасці, дзеяння, акалічнасці, якія змешчаны ў некаторых навуковых паняццях.
У сучасным мовазнаўстве выразна акрэслілася тэндэнцыя ўключэння ў склад тэрміналогіі розных часцін мовы, што адкрывае новыя перспектыўныя бакі ў вывучэнні асаблівасцей мовы навукі і тэхнікі. Прытрымліваючыся гэтага напрамку ў тэрміналагічных даследаваннях, мы вылучаем у сферы функцыянавання беларускай навуковай тэрміналогіі не толькі тэрміны назоўнікі, якія складаюць, безумоўна, пераважную большасць беларускіх тэрмінаў, але і тэрміны прыметнікі, тэрміны-дзеясловы і тэрміны прыслоўі. Пры гэтым трэба, аднак, адзначыць, што тэрміны прыслоўі, колькасць якіх у беларускай тэрміналогіі абмежавана з прычыны нефункцыянальнасці многіх тэірмінаў вузкіх напрамкаў навукі ў беларускай мове, не адлюстроўваюць семантычную спецыфіку беларускай мовы.
Уключэнне ў склад тэрміналогіі не толькі тэрмінаў назоўнікаў, але і тэрмінаў прыметнікаў, тэрмінаў дзеясловаў дазваляе выявіць асаблівасці ўтварэння і функцыянавання іменных, ад'ектыўных і дзеяслоўных тэрмінаў, вызначыць іх словаўтваральныя магчымасці ў якасці вытворных асноў пры стварэнні тэірміналагічных словаўтваральных гнёзд у сістэме беларускай тэрміналогіі.
У беларускай тэрміналогіі ўтварэнне тэрмінаў ажыццяўляецца на базе асноўных афіксаў, набор і размеркаванне якіх абумоўлены асноўнымі заканамернасцямі беларускага словаўтварэння наогул і тэндэнцыяй да спецыялізацыі афіксаў у тэрміналагічнай лексіцы. Некаторыя асаблівасці тэрмінаўтварэння звязаны таксама з адрозненнямі ў прадуктыўнасці пэўных словаўтваральных мадэлей паміж тэрміналагічным і агульналітаратурным словаўтварэннем.
Асаблівасцю сучаснай навуковай тэрміналогіі беларускай мовы, як і тэрміналогій іншых моў, з'яўляецца наяўнасць у яе складзе побач з аднаслоўнымі намінацыямі мноства складаных утварэнняў, якія прадстаўлены трохслоўнымі і больш словазлучэннямі. Ва ўсіх словазлучэннях, якія выражаюць навукова-тэхнічныя паняцці, з'явы, працэсы, наглядаецца тэндэнцыя расшырэння галоўнага кампанента. Гэта выклікаецца экстралінгвістычнымі фактарамі, заканамерным імкненнем да больш дэтальнага і канкрэтнага выражэння паняццяў: аддзелачная апрацоўка адтулін, дзяўбанне спосабам абкаткі, бясцэнтравае шліфаванне з падоўжнай падачай і інш. Такія тэрміны, натуральна, не зусім зручныя. У мове спецыялістаў яны, як правіла, замяняюцца больш кароткімі, якія, аднак, не заўсёды з'яўляюцца дакладнымі найменнямі адпаведных паняццяў і не могуць быць кадыфікаваны ў якасці тэрмінаў. 3 гэтай прычыны наглядаюцца разыходжанні ў афармленні навукова-тэхнічных тэрмінаў у слоўніках і ў навуковай літаратуры, з аднаго боку, і функцыянаваннем іх у паўсядзённым маўленні спецыялістаў, у вытворчасці, з другога. Гэта ж з'ява наглядаецца і ў адносінах да двухслоўных тэрміналагічных словазлучэнняў тыпу свідраванне па калібрах (сверление по калибрам), дакладнае шліфаванне (точное шлифование), двухбаковая даводка (двусторонняя доводка), стыкаванне ўнакладку (стыкование внакладку), папярэдняе свідраванне (предварительное сверление) і інш., якія часта замяняюцца ў маўленні спецыялістаў больш кароткімі, хоць і не зусім дакладнымі аднаслоўнымі намінацыямі, у значнай частцы выпадкаў з дабаўленнем суфіксаў суб'ектыўнай ацэнкі, што надаюць словам стылістычную афарбоўку размоўнасці: шрубавае змацаванне -- шрубоўка (винтовое скрепление -- винтовка), падоўжнае фрэзераванне -- падоўжка (продольное фрезерование -- продолка) і пад.
Тэндэнцыя замены двухслоўных словазлучэнняў аднаслоўнымі ў маўленні спецыялістаў вызначаецца шмат у чым як імкненнем да кароткасці, так і імкненнем дасягнуць адзінства зместу тэрміна і яго моўнага афармлення, пераадолець абумоўленую знакавай спецыфікай тэрмінаў супярэчнасць паміж раздзельнааформленасцю, полікампанентнасцю тэрміна ў плане структурнага выражэння і семантычным адзінствам уваходзячых у склад тэрміналагічнага словазлучэння лексічных адзінак у плане зместу. Даследаванне спосабаў утварэння кароткіх варыянтаў тэрмінаў у мове спецыялістаў з'яўляецца, на наш погляд, перспектыўным для распрацоўкі агульных прынцыпаў скарачэння аб'ёму тэрміналагічных словазлучэнняў у навукова-тэхнічнай тэрміналогіі.
Подобные документы
Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.
реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.
курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў сучаснай беларускай тэрміналогіі. Даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння і склад нацыянальнай тэрміналогіі.
реферат [27,1 K], добавлен 21.01.2011Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.
реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.
учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014Старажытна и новая беларуская лiтаратурная мова. Дыялектная мова – мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Гаворка – мова аднаго цi некалькiх населеных пунктаў. Лiтаратурная мова – апрацаваная, упарадкаваная, унармаваная форма мовы.
реферат [35,7 K], добавлен 15.12.2010Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.
курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.
реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011