Беларускiя землi ў складзе Расiйскай iмперыi

Культура Беларусі, развіццё у складзе расійскай імперыі. Адмена прыгоннага права, іншыя буржуазныя рэформы. Грамадска-палітычны рух, станаўленне беларускай нацыі: заканамернасці і асаблівасці. Рэвалюцыя, Нашаніўскі перыяд беларускага нацыянальнага руху.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 25.01.2016
Размер файла 107,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў

Кафедра міжкультурных камунікацый

РЭФЕРАТ

па тэме: Беларускiя землi ў складзе Расiйскай iмперыi ў 1795 -1917гг.

па прадмету ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Выканала

Нiнуа-Пiскунова Вольга Iмедаўна

Мiнск

2016

Змест

1. Гісторыя Беларусі (1795 - люты 1917 гг.)

2. Развіццё Беларускіх зямель у складзе расійскай імперыі ў другой палове XIX - пачатку XX стст

3. Культура Беларусі XIX - пачатку XX стст

4. Беларусь у пачатку XX ст

1. Гісторыя Беларусі (1795 - люты 1917 гг.)

Выкладчык: к.гіст, навук, дацэнт Лепеш А.В. 2 ТЭМА 1. АСАБЛІВАСЦІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў КАНЦЫ XVIII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX СТСТ. План: 1. Палітыка расійскага ўрада ў Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX стст. 2. Грамадска-палітычны рух у Беларусі. Паўстанне 1830-1831 гг. 3. Беларускія землі ў вайне 1812 г. 4. Эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст. 1. Палітыка расійскага ўрада ў Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX стст. У выніку трох падзелаў РП спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн. чал. Большую яго частку складалі беларусы. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі зацвердзіла падзел саслоўяў на: - прывілеяваныя (дваранства, духавенства, купецтва, ганаровыя грамадзяне). Яны пазбаўляліся рэкрутчыны, цялесных пакаранняў, дзяржаўных падаткаў. - падатковыя (дзяржаўныя і памешчыцкія сяляне, мяшчане). - непадатковая, але і непрывілея ваная група насельніцтва - разнчынцы, г. зн. выхадцы "з розных чыноў і званняў". На беларускія землі былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання. У 1796-1797 гг. тут была праведзена адміністрацыйная рэформа, паводле якой у Беларусі ствараліся губерні: Беларуская з губернскім горадам Віцебскам; Мінская з губернскім горадам Мінскам і Літоўская з губернскім горадам Вільняй. У выніку новага адміністрацыйнага падзелу ў 1802 г. былі створаны Магілёўская, Віцебская, Гродзенская, Віленская і Мінская губерні. Таксама паводле гэтага новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу былі створаны на тэрыторыі Беларусі два генерал-губернатарствы: Беларускае (Магілёўская, Віцебская губерні) і Літоўскае (Гродзенская, Віленская, Мінская губерні). Сотнікі (100-200 двароў) Дзесятнікі (1-25 двароў) Губерня Паветы (20-30 т. чал) Павет 6 ключоў на Чале з войтам (выбір. з землеўлад-каў) 3 Гэта ўлада падпарадковывалася павятоваму камісару, які прызначаўся з рускіх афіцэраў і зацвяррджаўся ў Сенаце. З 30-х гг. XIX ст. паветы дзяліліся на станы на чале з прыставамі. У цэлым палітыку расійскага ўрада ў канцы XVIII - першай палове XIX стст. на тэрыторыі Беларусі можна падзяліць на два этапы: 1. Да паўстання 1830-1831 гг. Палітыка асцярожная і паслядоўная. Яна характарызавалася наступнымі мерапрыемствамі ў адносінах да: шляхты Праводзілася палітыка па прыцягненню яе да прысягі, пася чаго шляхце даваліся правы расійскага дваранства. Апазіцыйна настроеная шляхта пазбаўлялася сваіх маёнткаў. Шляхта згубіла правы на стварэнне канфедэрацый, на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпацей. сялян Распаўсюджвалася расійская падатковая сістэма: замест існаваўшых у РП розных дзяржаўных збораў уводзіліся падушны падатак і земскі збор + рэкрутчына. Але, улічваючы цяжкі стан бел. сялянства, расійскі ўрад на два гады вызваліў яго ад выплаты дзярж. падаткаў. На працягу наступных 10 год падушны падатак збіраўся ў палавінным памеры ў параўнанні з расійскімі падаткаплацельшчыкамі. мяшчан (гараджан) У 1785 г. на гарады Бел. Кацярынай II распаўсюджваліся прынцыпы "Даравальнай граматы гарадам". У гарадах адмянялася панаванне феадалаў, скасоўвалася магдэбургскае права. Шматлікія прыватныя гарады і мястэчкі былі выкуплены ўрадам. Кіраванне гарадскім жыццём канцэнтравалася ў Думе - прадстаўнічым органе з гарадскіх саслоўяў. Купецтва атрымала права на арганізацыю гільдый, як гэта было ў Расіі. каталіцкай і уніяцай царквы Праводзілася лаволі асцярожная палітыка, таму што практычна ўсе магнаты і шляхта з'яўляліся католікамі. Таму за католікамі захоўвалася права ўмяшальніцтву з боку ўладаў. Засноўвалая Беларуская каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілёве. Аднак каталіцкаму духавенству катэгарычна забаранялася схіляць да сваёй веры праваслаўных. Такая ж верацярпімасць была праяўлена і ў адносінах да уніятаў. Забаранялася прымусова пераводзіць уніятаў у праваслаўе. яўрэяў У 1794 г. устанаўлівалася "мяжа аселасці". Яўрэям дазвалялася сяліцца ў гарадах, займацца рамяством і гандлем, але не дазвалялася займацца земляробствам. Яўрэі маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі пры ўмове, што яны будуць плаціць дзярж. падаткі ў двайным памеры ў парўнанні з хрысціянскім насельніцтвам. 2. Пасля паўстання 1830-1831 гг. Пачалася палітыка русіфікацыі, якую ажыццыяўляў Камітэт заходніх губерняў (1831-1848 гг.) - своеасаблівае тэрытарыяльнае 4 міністэрства па кіраванні заходнімі губернямі пры Мікалае I. У склад Камітэта ўваходзілі вышэйшыя чыноўнікі Расійскай імперыі, а таксама запрашаліся на пасяджэнні Камітэта губернатары і генерал-губернатары Заходняга краю. Найважнейшымі мерапрыемствамі Камітэта сталі: увядзенне расійскага заканадаўства 1831 г. - у Віцебскай і Магілёўскай губернях. 1840 г. - адмена III Статута ВКЛ на усёй тэрыторыі Беларусі; "разбор" шляхты - палітыка расійскага ўрада, згодна з якой пераважна дробная шляхта выключалася з дваранства і пераводзілася ў падатковыя саслоўі. 1831 г. - указ "Аб разборы шляхты ў заходніх губернях і аб упарадкаванні гэтага роду людзей"; перавод сістэмы навучання па расійскаму ўзору 1832 г. - закрыццё Віленскага універсітэта і ліквідацыя Віленскай навучальнай акругі; насаджэнне расійскага землеўладання і ўмацаванее мясцовага адміністрацыйнага апарата расійскімі чыноўнікамі далучэнне уніяцкай царквы да праваслаўнай, што адбылося ў 1839 г. на Полацкім царкоўным саборы. 2. Грамадска-палітычны рух у Беларусі. Паўстанне 1830-1831 гг. Ліквідацыя РП, ідэі французскай рэвалюцыі, падзеі вайны 1812 г. аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі ў Беларусі. Назва тайнага Таварыства Тэрмін дзеяння Месца дзеяння Удзельнікі Мэты Студэнцкі рух Віленская Асацыяцыя 1796-1797 Віленскі Універсітэт Аднаўленне РП на аснове Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Таварыства філаматаў (аматараў навук) 1817-1820 Віленскі універсітэт + аддзяленні ў Свіслацкай гімназіі і інш. навуч. устано- вах Студэнты А. Міцкевіч Т. Зан Я. Чачот Удасканаленне сваіх навуко- вых ведаў, садзейнічанне ўсаегульнай асвеце і грамад- скай працы на карысць Бацькаўшчыны У 1820 г. улады даведаліся пра дзейнасць віленскіх студэнтаў і загадам рэктара таварыства філаматаў аб'яднанне было распушчана. Таварыства філарэтаў (аматары дабрачыннасці) 1820-1823 Віленскі універсітэт Студэнты і выкладчыкі Пашыренне асветы + ідэі роў- насці і свабоды, аж да ліквіда- цыі прыгоннага права і дазво- лу незалежнага існавання народаў У 1821 г. выйшаў указ аб забароне тайных таварыстваў. У 1823 г. пачаліся арышты членаў таварыства. Жыхарам Літвы і Беларусі забаранялася вучыцца ў замежных універсітэтах. Чыноўнікі абавязваліся даваць падпіску аб недачыненні студэнтаў і настаўнікаў да тайных суполак. Дэмакратычнае Таварыства 1836-1839 Віленская медыка- хірургічная акадэмія Студэнты- медыкі і мясцовыя рамеснікі Сацыяльная роўнасць, вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй, права кожнага народа на нацыянальную 5 3. Беларускія землі ў вайне 1812 г. На пачатку XIX ст. на Еўрапейскім кантыненце склалася надзвычай напружаная міжнародная сітуацыя. Галоўнымі суб'ектамі еўрапейскай палітыкі з'яўляліся Англія, Расія і Францыя, якія вялі зацятую барацьбу за гегемонію на кантыненце. Ініцыятывай валодала Францыя, якая з прыходам да ўлады Напалеона, захоплівала і ўсталёўвала кантроль над усемі новымі тэрыторыямі. Такая сітуацыя пачала пагражаць непасрэдным інтарэсам Расійскай імперыі, якая працягвала ўдзельнічаць у ваенных кааліцыях еўрапейскіх манархій, накіраваных супраць Францыі. (каля 60 чал.) Кіраўнік - Ф. Савіч самастойнасць Саюз свабодных братоў 1846-1849 Ашмяны, Ліда, Вільня, Гродна, Мінск Сацыяльнае і нацыянальнае вызвцаленне, барацьба за свабодную Польшчу і Расію Дзекабрысцкі рух Узнікненне звзана з дзейнасцю членаў "Паўночнага таварыства", якія былі пераведзены ў вайсковыя часці на тэрыторыі Беларусі пасля хваляванняў салдат Сямёнаўскага палка ў Пецярбургу ў 1820 г. Кіраўнік "Паўночнага таварыства" Мікіта Мураўёў склаў першы, "мінскі варыянт" расійскай канстытуцыі. У 1823 г. быў распрацаваны так званы бабруйскі план паўстання: арышт цара і яго світы ў час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці. Але з-за рознагалоссяў план не быў ажыццялеўны. Таварыства ваенных Сяброў 1825 Ваенныя часці Салдаты і афіцэры Кіраўнік - Міхаіл Рукевч Устанаўленне канстытуцый- най манархіі 24 снежня 1825 г. "сябры" спрабавалі падняць паўстанне сярод салдат Літоўскага корпуса, але яно было падаўлена. Таваырыства з'яднаных славян С. Трусаў У лютым 1826 г. спрабаваў узняць паўстанне ў Палтаўскім палку ў Бабруйску. Яно скончылася правалам. Шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг. Пачалося ў лістападзе 1830 г. у Варшаве. Мэта - аднаўленне РП у межах 1772 г. Сацыяльная база паўстання - шляхта, духавенства, студэнты, частка афіцэрства. Сяляне і мяшчане часам мабілізаваліся ў атрады пад прымусам. У дзельнікі паўстання падзяляліся на две плыні: кансерватыўную, якая пераважала (узначальваў А. Чартарыйскі), і дэмакратычную пад кіраўніцтвам гісторыка І. Лялевеля (дабіваліся пашырэння паўстання на землі былога ВКЛ). І. Лялевелем быў вылучаны лозунг: "За нашу і вашу свабоду", які стаў у далейшым сімвалам яднання расійскіх і польскіх рэвалюцыянераў. Вясной 1831 г. у руках паўстанцаў - Літва і шэраг паветаў Заходняй Беларусі. Паўстанне ў Беларусі развівалася стыхійна, хоць і існаваў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Кульмінацыя падзей - бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой паўстанцы былі разбіты царскімі войскамі. 6 Заходнія губерні Расійскай імперыі (якія былі раней часткай Рэчы Паспалітай) знаходзіліся ў складанай эканамічнай сітуацыі, якая дапаўнялася палітычнай напружанасцю. Ваенныя дзеянні патрабавалі вялікай колькасці рэкрутаў, на беларускіх землях знаходзіліся буйныя вайсковыя злучэнні, якія часта выкарыстоўвалі рэквізіцыённы спосаб забеспячэння харчамі і фуражом. Эканамічнаму развіццю перашкаджала кантынентальная блакада Англіі, да якой Расія вымушана была далучыцца адпаведна ўмоў Цільзіцкага міру. Зразумела, што такая сітуацыя не магла падабацца мясцовай шляхце. Да таго ж яна была незадаволена абмежаваннямі сваіх палітычных правоў, якое адбылося пасля далучэння да Расіі тэрыторый Рэчы Паспалітай і правадзімай "рэвізіяй" дваранскага паходжання. У шляхецскім асяроддзі існавалі трывалыя сімпатыі да Фран- цыі - традыцыйнага саюзніка былой Рэчы Паспалітай. Францыя дала прытулак многім эмігрантам былой Рэчы Паспалітай, частка якіх дабраахвотна пайшла ў французскую армію. Значную ролю адыгралі і заявы Напалеона аб магчымасці ўзнаўлення былой Рэчы Паспалітай з яго дапамогай. Стварэнне ў 1807 г. Герцагства Варшаўскага было абвешчана як першы крок у гэтым накірунку. Сярод беларускай шляхты праявілася тэндэнцыя да руху ў польскую дзяржаву, дзе яны паступалі на вайсковую службу. Гэта прымусіла расійскія ўлады аб'явіць аб секвестры і канфіскацыі маёмасці ад'ехаўшых у Герцагства. Але частка шляхты насцярожана пазірала на рэформы ў Герцагстве Варшаўскім, асаблівую заклапочанаснь выклікала адмена ў 1807 г. прыгоннага права. Для многіх шляхцічаў імя Напалеона было непарыўна звязана з французскай рэвалюцыяй, якая знішчыла ўсе феадальныя інстытуты. Да таго ж, частка магнатаў і буйных землеўласнікаў (М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі. .Е. Чартарыйскі) звязвалі надзеі на аднаўленне ці аўтаномію ВКЛ ці Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі пад патранажам Аляксандра I. 10(22) чэрвеня Напалеон абвясціў Расіі вайну, а 12(24) чэрвеня напалеонаўская "Вялікая армія" фарсіравала Неман у раёне Коўна і Гродна. Напалеон кінуў супраць Расіі каля 650 тыс. вайскоўцаў і 1372 гарматы. Рускія арміі (1-я і 2-я) пачалі адыход з мэтай злучэння. 16 (28) чэрвеня французы занялі Вільну, 26 чэрвеня (8 ліпеня) - Мінск. Беларусь робіцца арэнай жорсткіх крывапралітных сражэнняў. 27-28 чэрвеня (9-10 ліпеня) адбылася бітва пад Мірам, 11 (23) ліпеня - каля вескі Салтанаўка. 15 (27) ліпеня пад Кобрынам французы былі вымушаны капітуліраваць, што была адзначана як першая перамога расійскай арміі над французамі. 18-20 ліпеня (30 ліпеня-1 жніўня) адбыліся Клясціцкія баі пад Полацкам, у якіх загінуў генерал Кульнеў. Да пачатку жніўня пераважная частка Беларусі была акупіравана напалеонаўскім войскам, акрамя поўдня і Бабруйскай цытадэлі, абаронцы якой вытрымалі ўсе прыступы праціўніка. 16 (28) ліпеня ў Віцебску Напалеон прапанаваў Аляксандру I пачаць мірныя перагаворы, але адказу не атрымаў. Для кіраўніцтва акупіраванымі тэрыторыямі Напалеонам 1(13) ліпеня ў Вільні быў створаны ўрад - Камісія часовага праўлення ВКЛ, паўнамоцтвы 7 якой распаўсюджваліся на Віленскую. Гродзенскую і Мінскую губерні і Беластоцкую акругу. У кампетэнцыю Камісіі ўваходзіла: спагнанне падаткаў, размеркаванне бюджэтных сум, арганізацыя ўзброенных сіл і жандармерыі, стварэнне сістэмы адукацыі і судовых устаноў. Аналагічным чынам былі арганізаваны органы кіраўніцтва ў Віцебскай, Магілеўскай і Смаленскай губернях, але яны не падпарадкаваліся віленскаму ўраду. Гэта адзначае, што Напалеон не зрабіў таго, што ад яго чакала значная частка шляхты былой Рэчы Паспалітай: не злучыў у адно тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, і не пажадаў запэўніць у тым, што гэта будзе зроблена ў бліжэйшай будучыні. Напалеон наўрад ці жадаў узнікнення ў Еўропе буйной дзяржавы. Абвяшчэнне аб стварэнні Рэчы Паспалітай непазбежна пашкодзіла б адносінам расійскага і французскага імператараў, перакрыла б Напалеону ўсялякую магчымасць у будучым дамовіцца з Аляксандрам I. Перад створанымі ваеннай і цывільнай адміністрацыямі была пастаўлена адна галоўная мэта: харчовае і фуражнае забяспячэнне напалеонаўскага войска. Сітуацыя ўскладнялася тым, што Напалеон не разлічваў на доўгатэрміновыя ваенныя дзеянні і своечасова не падрыхтаваў запасаў, а камунікацыі "Вялікай арміі" аказаліся надзвычай расцягнутымі і здзейсняць падвоз харчоў і фуражу з Еўропы было практычна не магчымым. У найбольш складанай сітуацыі апынулася беларускае сялянства. Ва ўмовах вайны сяляне пачалі больш рашуча і актыўна супраціўляцца прыгня- тальнікам і ўладам. 3 прыходам французскай арміі сяляне чакалі, што Напалеона скасуе прыгоннае права. Але рэаліі вайны (рабункі, рэквізіцыі, здзекі) штурхалі сялян на супраціўленне. Яны актывізаваліся і пачалі даваць адпор малалікім групам марадзёраў, нападаць на адстаўшых ці заблудзіўшых салдат, на каманды фуражыраў "Вялікай арміі". Такія выпадкі становяцца звычайнай з'явай і наносяць вялікую шкоду французскім акупантам і аб'ектыўна спрыяе расійскай арміі. Новыя ахвяры і разбурэнні прынесла Беларусі адступленне напалеонаўскага войска і рух рускай арміі на захад. Як вядома, Напалеон пачаў адступленне з Масквы 7(19) кастрычніка, і ў хуткім часе "Вялікая армія" апынулася на Беларусі. Менавіта на беларускай зямлі адбылося канчатковае паражэнне напалеонаўскай арміі - 14-17 (26-29) лістапада пры пераправе цераз Бярэзіну каля вескі Студзенка (раен Барысава). Праз две нядзелі рэшткі "Вялікай арміі" пакінулі мяжу Расійскай імперыі. Ваенныя падзеі 1812 г. прынеслі Беларусі, яе жыхарам незлічоныя страты. Дзесяткі тысяч загінуўшых, безліч зруйнаваных гарадоў і вёсак, страту амаль паловы пасяўных плошчаў і жывёлы. Расійскія імперскія ўлады не спяшаліся прымаць кардынальных мераў па стабілізацыі становішча. Толькі вельмі ўраджальныя 1813 і 1814 гг. паслабілі цяжар пасляваеннай разрухі. Прыгоннае права было захавана, працягваліся рэкруцкія наборы, налогавы прэс амаль не зменшыўся. У той жа час мясцовая шляхта, скампраметаваная супрацоўніцтвам з Напалеонам, захавала свае правы і прывілеі. Маніфесты Аляксандра I ад 12 снежня 1812 г. і 30 жніўня 1814 г. аб'яўлялі амністыю 8 дваранству, схіліўшымуся да Напалеона, адначасова сялянам аб'яўлялася "мілась ад Бога". 4. Эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст. Сельская гаспадарка Адной з асаблівасцей развіцця с/г Бел. было панаванне буйнога дваранскага землеўладання. Асновай с/г з'яўлялася земляробства, ад якога памешчыкі атрымлівалі асноўную частку сваіх даходаў. Яны імкнуліся павялічыць плошчу ворыўных зямель, вырошчваючы жыта, авёс, ячмень. Асабліва папулярнай культурай, якая ператварылася з агароднай у палявую, была бульба (пасевы бульбы да канца 30-х гг. XIX ст. павячыліся ў 20-25 разоў). Праявамі капіталістычных адносін на вёсцы сталі: - выкарыстанне с/г машын - увядзенне шматпольнага севазварота - атрыманне доступа да пазык у цэнтральных банках з правам закладу маёнткаў разам з сялянамі - спецыялізацыя памешчыцкіх гаспадарак, якая асабліва праявілася на Гродзеншчыне, становіцца танкарунная авечкагадоўля. Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагодоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 гг. у Віцебску. Асноўнай вытворчай базай маёнтка памешчыка з'яўлялася сялянская гаспадарка. Зямельные назделы сялян у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях адводзіліся ў падворнае карыстанне; у Віцебскай і Магілёўскай губернях пераважала абшчыннае землекарыстанне. З 40-х гг. XIX ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы ў Бел., як і ва ўсёй Расіі, перарастае ў крызіс. У с/г ён выявіўся ў рэзкім зніжэнні прыбытковасці дзярж. і памешч. вёскі, у абеззямельванні і збядненні сялянства, у росце сацыяльных канфліктаў. У гэтых умовах расійскі урад ідзе на правядзенне наступных рэформаў: 1. у дзяржаўнай вёсцы (аўтар - гр. П.Д. Кісялёў, міністр дзяржаўных маёмасцей) Становішча дзяржаўных сялян ("вольныя сельскія абывацелі") у Расіі Беларусі Кіраванне Казённае ведамства Часовае ўладанне - арэнда мясцовым памешчыкам Нормы эксплуатацыі Інвентары Памер павіннасцей устанаўліваўся прыватным шляхам Прававое становішча Абвяшчаліся вольнымі Нічым не адрознівалася ад 9 грамадзянамі, маглі мяняць месца жыхарства, пераходзіць у іншыя саслоўі, мяняць накірунак дзейнасці, звяртацца са скаргамі ў судовыя інстанцыі становішча памешчыцкіх сялян. Часовы ўладар надзяляўся суд., адмін. і эканам. уладай над сялянамі. Феадальная рэнта Аброк Паншчына Рэформа складалася з трох частак: 1) перабудова апарату кіравання дзярдаўнай вёскай У Бел. уводзілася трохярусная сістэма мясцовага кіравання: губерня-акруга-сельская ўправа 2) палітыка "апякунства" над дзярж. сялянамі Прадугдеждвалася арганізацыя харчовай дапамогі сялянам на выпадак неўраждаяў і эпідэмій. Ставілася пытанне аб арганізыціі пачатковага навучання дзяцей дзярж. сялян, аказання мед. дапамогі, правядзення розных агранамічных мерапрыемстваў, актывізацыі гандлю, развіцця сістэмы страхавання, барацьбы з п'янствам. 3) люстрацыя дзярж. маёнткаў - падрабязнае апісанне дзярж. маёмасцей + правядзенне ўліку павіннасцей дзярж. сялян. У выніку люстрацыі у дзярж. вёсцы Бел. была знішчана фальваркава-прыгонная сістэма і сістэма часовага ўладання + дзярж. сяляне Бел. пераводзіліся на аброк. Гэта гал. вынік рэформы. + У прававым плане дзярж. сяляне Бел. атрымалі значныя прывілеі: за імі прызнавалася грамадз. свабода, яны атрымалі права ўступлення ў шлюб, бацькоўскія і апякунскія правы, права арымання спадчыны і ўласнасці, права на занятак гандлем і промысламі. 2. у памешчыцкай вёсцы - інвентарная рэформа (П.Д. Кісялёў + КЗГ) Мэта - падцягнуць уровень памешч. вёскі да дзяржаўнай. Інвентары - дакументы, дзе апісваліся памешчыцкія ўладанні і вызначаліся памеры сялянскіх надзелаў і павіннасцей. Пачалася рэформа ў 1844 г. Але рэформа выклікала супраціўленне памешчыкаў, якія слалі на абарону сваёй прыватнай уласнасці. Перагляд і выпраўленне інвентароў цягнуліся да 1857 г., пакуль гэтая рэформа не стала адпавядаць патрэбам часу, бо на павестцы дня стаяла ўжо пытанне аб адмене прыгоннага права. Адзімым + было тое, што абавязковыя інвентары абмяжоўвалі уладу памешчыкаў і давлі сялянам хоць нейкую магчымасць адстойваць свае інтарэсы. Прамысловасць Тыпы прамысловых падпрыемстваў: 1) рамесныя майстэрні 10 2) дробна-таварныя прадпрыемствы (менш 16 чал.) 3) мануфактуры (больш 16 чал.) 4) фабрыкі і заводы У Бел. пераважалі дробна-таварныя прадпрыемствы і мануфактуры. Яны належалі памешчыкам (размяшчаліся ў асноўным у с/мясцовасці), а таксама купцам і мяшчанам (размяшчаліся у гарадах і мястэчках). У першай палове XIX ст. зараджалася фабрычна-завадская вытворчасць. Новай з'явай стала выкарыстанне на прамысловых прадпрыемствах Беларусі машын і паравых рухавікоў. Першыя заводы, якія выкарыстоўвалі паравыя рухавікі знаходзіліся ў Хомску (Кобрынскі павет) і Косава (Слонімскі павет), якія належалі гр. Пуслоўскаму. Распаўсюджванне атрымалі вінакурства, дрэваапрацоўчая, гарбарная, палатняная прамысловасць. Вядучая галіна прамысловасці першай паловы XIX ст. у Беларусі - суконная, якая была сканцэнтравана ў асноўным у Гродзенскай губерніі. Другое месца ў прамысловасці Беларусі займала вытворчасць шарсцяных вырабаў. У першай палове XIX ст. такіх прадпрыемстваў было 7, усе яны былі сканцэнтраваны ў Гродзенскай губерні. Шкляная прамысловасць была больш развіта ў Магілёўскай губерні. Тут знаходзілася 8 з 14 заводаў. У 1830 г. узнік першы ў Беларусі цукровы завод у Кобрынскім павеце, які належыў А. Скірмунту. А. Скірмунт з'яўляецца першым у РІ афіцыйна прызнаным беларускім вынаходнікам. У 60-х гг. XIX ст. усе цукровыя заводы Беларусі практычна спынілі сваё існаванне, бо не вытрымалі канкурэнцыі са шматлікімі заводамі Расіі, Украіны і Польшчы. Гарады. У першай палове XIX ст. у Беларусі налічвалася 40 гарадоў і больш за 300 мястэчак. Гарады ў гэты час не з'яўляліся яшчэ прамысловымі цэнтрамі, а былі цэнтрамі рамяства і гандлю. Гандаль і шляхі зносінаў. У першай палове XIX ст. у Беларусі адбываецца будаўніцтва каналаў. Будуюцца каналы: Агінскі (злучыў Дняпро і Нёман), Бярэзінскі (злучыў Дняпро і Віслу), Днепра-Бугскі (злучыў Дняпро і Віслу), Аўгустоўскі (злучыў Нёман і Віслу). У 2004 г. было прынята рашэнне аб рэканструкцыі Аўгустоўскага канала. У 1824 г. быў пушчаны першы параход А. Сміта па Сажы (маёнтак Румянцава). Будаваліся таксама шырокія гасцінцы (гасцінцы), а таксама магістральныя шашы. У гандлі важную ролю адыгрывалі кірмашы. Напрыклад, у Гродзенскай губерні найбольш вядомы быў Зэльвенскі кірмаш, у Віцебскай - Асвейскі і Бешанковіцкі, у Магілёўскай - Любавіцкі.

2. Развіццё Беларускіх зямель у складзе расійскай імперыі ў другой палове XIX - пачатку XX стст

1. Адмена прыгоннага права, іншыя буржуазныя рэформы ў Расіі і асаблівасці іх правядення ў Беларусі.

2. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX стст.

3. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX стст.

4. Станаўленне беларускай нацыі: заканамернасці і асаблівасці.

1. Адмена прыгоннага права, іншыя буржуазныя рэформы ў Расіі і асаблівасці іх правядення ў Беларусі. У сярэдзіне XIX ст. Расійская імперыя стаяла ў кроке ад рэвалюцыйнага выбуху. Адсутнічалі станоўчыя вынікі папярэдняй палітыкі па сялянскаму пытанню. У 1858-1860 гг. толькі ў Беларусі адбылося звыш 40 буйных выступленняў сялян. Наглядаўся агульны крызіс гаспадаркі краіны. Рэзка вырасла запазычанасць памешчыкаў перад Дваранскім банкам, што гаварыла аб крызісе панскай гаспадаркі. Татальнае адставанне Расіі ад Еўропы выявілася пад час Крымскай вайны 1853-1856 гг. Патрабавалася тэрміновае прыняцце мер па рэфармаванню краіны, і ў першую чаргу - трэба было адмяніць прыгонніцтва. На этане падрыхтоўкі рэформы ў студзені 1857 г. быў створаны "Сакрэтны камітэт па сялянскай справе". Ен збіраў пажаданні памешчыкаў аб умовах правядзення рэформы. Памешчыкі Беларусі і Літвы прапанавалі вызваліць сялян, але без зямлі. 20 лістапада 1857 г. віленскаму генерал-губернатару Ў.І.Назімаву быў накіраваны рэскрыпт ад імператара Аляксандра II - першы афіцыйны ўрадавы дакумент аб сялянскай рэформе. Ім дазвалялася стварыць у Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях камітэты і агульную камісію ў Вільна для выпрацоўкі пректа палажэння аб адмене прыгоннага права. Згодна з рэскрыптам урад рэкамендаваў памешчыкам даць сялянам невялікія надзелы зямлі - іх сядзібы за выкуп, бо ўрад разумеў небяспечнасць беззямельнага вызвалення сялян. 8 студзеня 1858 г. "Сакрэтны камітэт" быў пераўтвораны ў Галоўны камітэт па ўпарадкаванні сельскага насельніцтва. Гэта было афіцыйным пачаткам рэфармавання. Ен збіраў прапановы ад усіх губернскіх камітэтаў імперыі. Беларускія памешчыкі адзінадушна прапанавалі вызваліць сялян без 12 зямлі. Толькі Віцебскі і Магілёўскі камітэты былі не супраць надзялення сялян зямлей за выкуп. У гэтых губернях глеба была нізкай якасці, а большасць памешчыкаў атрымлівала даходы ў выглядзе аброку. Асноўныя дакументы рэформы былі рапрацаваныя ў Рэдакцыйных камісіях. 19 лютага 1861 г. яны былі падпісаныя Аляксандрам II. Маніфест аб адмене прыгоннага права аб'яўляў аб пачатку правядзення рэформы ў дзяржаве, указваў на прычыны і мэты рэформы. У "Агульным палажэнні" змяшчаліся адзіныя для імперыі прынцыпы правядзення рэформы: памешчыкі былі ўласнікамі ўсёй зямлі, якая належала ім да рэформы; частка зямлі адводзілася сялянам у пастаяннае карыстанне без права маёмасці; на 9 год уводзілася часоваабавязанае становішча сялян, і яны адпрацоўвалі паншчыну ці выплачвалі аброк ў поўным дарэформеным памеры, ім была забаронена пакідаць зямлю; уводзіліся ўстаўныя граматы, якія вызначалі пазямельнае ўпарадкаванне і павіннасці сялян на карысць памешчыка; але адмянялася асабістая залежнасць сялян ад памешчыкаў; сяляне атрымлівалі некаторыя грамадзянскія правы - яны маглі займацца промысламі, гандляваць, набываць рухомую і нерухомую маёмасць, паступаць у навучальныя ўстановы і на службу, несці асабістую адказнасць перад судом. Уласнікам зямлі селяніна рабіла выкупная здзелка. З пераходам на выкуп часоваабавязаныя адносіны спыняліся, сяляне залічваліся ў разрад уласнікаў. Правілы выкупу былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. Выкупная сума была такога памеру каб памешчык, паклаўшы яе ў банк (пад 6% гадавых), мог атрымліваць прыбытак, роўны штогадоваму аброку з зямлі, якая перайшла ва ўласнасць селяніна. Пры выкупе надзелаў сяляне павінны былі заплаціць 20% выкупной сумы, астатнюю частку - 80% памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер. Сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі на працягу 49 гадоў плаціць ёй выкупныя плацяжы і працэнты за ссуду (выплаты цалкам адменены 1 студзеня 1907 г.). Па сутнасці, сяляне выкупалі не зямлю, а кампенсавалі памешчыкам свае феадальныя павіннасці. Утвараліся органы кіравання сялянамі - сельскія і валасныя ўправы. Яны кіравалі зборам подацяў, аб'яўлялі сялянам дзяржаўныя законы, сачылі за грамадскім парадкам. Для практычнага ажыццяўлення рэформаў 1861 г. былі ўведзены спецыяльныя пасады - міравыя пасрэднікі (прызначаліся з мясцовых памешчыкаў), павятовыя міравыя з'езды і губернскія ўстановы па сялянскіх справах. Агульныя "Палажэнні" уводзілі новую сістэму кіравання вёскай. на с/сходзе выбірал старасту с/абшчына (сяляне на зямлі аднаго памешчыка) с/абшчына (сяляне на зямлі аднаго памешчыка) 13 "Мясцовае палажэнне для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў" дзейнічала ў Магілёўскай і васьмі паветах Віцебскай губерні дзе панавала абшчыннае землекарыстанне. У ім былі вызначаны межы сялянскага надзелу - "вышэйшы" ад 4 да 5,5 дзесяціны і "ніжэйшы" ад 1 дзесяціны 800 кв. сажняў да 1 дзесяціны 200 кв. сажняў. У сялян з большым надзелам праводзілі адрэзкі. Так у Магілёўскай і Віцебскай губернях у выніку "адрэзак" сяляне страцілі ад 25 да 40% зямлі. За карыстанне надзелам вызначаліся павіннасці - паншчына ці аброк і інш. Захоўвалася сельская абшчына, пры выкананні павіннасцяў уводзілася кругавая парука - багацейшыя абшчыннікі выконвалі павіннасці за бедных. "Мясцовае палажэнне для Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і чатырох паветаў Віцебскай губерні" мела свае асаблівасці. Нормы сялянскіх надзелаў не вызначаліся, за сялянамі захоўваліся прысядзібныя і палявыя надзелы, якімі яны карысталіся да 1861 г. Адрэзкі дапускаліся, калі ў памешчыка заставалася менш 1/3 часткі зручных зямель. Але і сялянскі надзел нельга было паменшыць больш як на 1/6. Панскія лясы заставаліся выключна ў распараджэнні памешчыка, захоўвалася сервітутнае права. У выкананні павіннасцяў дзейнічала асабістая адказнасць селяніна. Усяго на Беларусі толькі ў 1862 г. адбылося звыш 150 сялянскіх выступленняў. У 1863 г. сялянскі рух пашырыўся і супаў па часе з нацыянальна-вызваленчым паўстаннем пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага. Апошняя акалічнасць вымусіла ўрад пайсці на значныя ўступкі. Так, з 1 мая 1863 г. часоваабавязанае становішча сялян Мінскай, Віленскай, Гродзенскай і часткова Віцебскай губерняў адмянялася, яны станавіліся ўладальнікамі сваіх ВОЛАСЦЬ з валасным сходам (старасты+упаўнаважаныя ад кожных 10 двароў) Выбір. суддзю Выбір. валасное праўленне Выбір. валаснога старшыню Сельскія і валасныя праўленні займаліся:

1. раскладкай і зборам падаткаў 2. выкананнем распараджэнняў мясцовых улад 3. рэгуляваннем пазямельных адносін сялян 4. кантролем за парадкам у вёсцы 14 надзелаў.

З 1 студзеня 1864 г. у астатніх паветах Віцебскай і Магілёўскай губерняў праводзілася такая ж працэдура. Значна змяншаліся выкупныя плацяжы, а 9 красавіка 1863 г. Былі створаны камісіі для праверкі памераў сялянскіх надзелаў. Зямлю атрымалі больш за 20 тыс. абеззямеленых двароў, іншым вярнулі адрэзкі. Хутка было завершана складанне выкупных актаў. Гэтыя палёгкі былі ініцыяваны Віленскім генерал-губернатарам М.М. Мураўёвым, які кіраваў падаўленнем паўстання 1863 г. Але да паўстання Мураўёў быў прыхільнікам жорскай палітыкі ў адносінах да сялян, і толькі неабходнасць недапусціць злучэння нацыянальна-вызваленчага і сялянскага руха прымусіла яго пайсці на ўступкі сялянам. Пасля 1863 г. перагледзелі землеўпарадкаванне і дзяржаўных сялян (20% сельскага насельніцтва Беларусі). З 16 мая 1867 г. яны адразу пераводзіліся з аброку на выкуп зямлі і станавіліся прыватнымі ўладальнікамі зямельных надзелаў. Такім чынам, на Беларусі адмена прыгонніцтва мела свае асаблівасці. Так, памеры сялянскіх надзелаў былі вышэйшымі, чым па Расіі. Былі зменшаны выкупныя суммы. Але захоўвалася памешчыцкае землеўладанне - у памешчыкаў знаходзілася больш паловы лепшай зямлі, а каля 40% сялян былі малазямельнымі. Захаваліся сервітуты, цераспалосіца і абшчыннае землекарыстанне ва ўсходняй частцы Беларусі. Сяляне атрымалі асабістыя і маёмасныя правы, саслоўнае самакіраванне. Быў створаны рынак рабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Але калі адмена прыгонніцтва прайшло на больш спрыяльных умовах, то буржуазныя рэформы 60-70-х гг. на Беларусі мелі значныя абмежаванні. Так, на Беларусі наогул не была праведзена земская рэформа, якая ўводзіла органы самакіравання, выбарныя ад усіх саслоўяў губернскія і павятовыя сходы (гаспадарчыя органы) і ўправы (выканаўчыя органы). Яны займаліся справамі мясцовай гаспадаркі, аховы здароў'я, адукацыі, добраўпарадкавання і дабрачыннасці. Выбарчая сістэма будавалася па прынцыпе маёмаснага цэнзу, таму ў сходах і ўправах была значная перавага дваран. На Беларусі пераважала апалячанае дваранства, апазіцыйнае царскаму ўраду. Таму ў беларускіх губернях рэформа была праведзена толькі ў 1911 г. з вялікімі абмежаваннямі для каталіцкага дваранства. Гарадская рэформа 1870 г. (праведзена на Беларусі ў 1876 г.) мела мэтай упарадкаваць кіраванне гарадамі. Ствараліся органы кіравання - гарадскія думы і ўправы. На чале ўправы стаяў гарадскі галава, ён адначасова з'яўляўся і старшынёй гарадской думы. Выбары праходзілі на аснове маёмаснага цэнзу. Выбарчым правам карысталіся толькі плацельшчыкі гарадскіх падаткаў. У беларускіх гарадах, дзе большасць насельніцтва складалі "іншаверцы" - яўрэі, былі ўведзены абмежаванні для гэтай катэгорыі гараджан. Спачатку яны мелі права займаць 1/3 частку месцаў у органах гарадскога самакіравання, а ў выніку конррэформы - па новаму Гарадавому палажэнню 1892 г. - толькі 1/10 частку месц. У распараджэнні гарадскіх дум і ўпраў былі пытанні развіцця прамысловасці і гандлю; арганізацыі адукацыі і медыцынскага абслугоўвання; 15 утрымання пажарнай аховы, паліцыі і казармаў. Думы і ўправы не мелі органаў выканаўчай улады і падпарадкоўваліся губернатарам і міністру ўнутраных спраў. У выніку судовай рэформы 1864 г. (на Беларусі пачалася ў 1872 г.) ліквідаваліся саслоўныя суды; утвараліся акруговыя суды і судовыя палаты; судовыя палаты разглядалі апеляцыі і займаліся палітычнымі справамі, абслугоўвалі некалькі губерняў; акруговыя суды ўтвараліся ў кожнай губерні; міравы суд разбіраў дробныя правапарушэнні. Суд станавіўся адкрытым, галосным і незалежным ад ураду; ствараўся інстытут адвакатуры і прысяжных засядацеляў, для засведчання розных актаў была ўведзена пасада натарыўса. На Беларусі міравыя суддзі не выбіраліся, а прызначаліся МУС. У 1900 г. у Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях быў уведзены інстытут земскіх начальнікаў. Яны прызначаліся з мясцовага дваранства і мелі права караць сялян без рашэння міравых судоў. Судовая рэформа была значным крокам наперад у параўнанні з дарэформенным судом і адыграла вялікую ролю ў станаўленні буржуазных адносін у Расійскай імперыі. Ваенная рэформа 1862 г. мела мэтай стварэнне арміі буржуазнага тыпу з кваліфікаваным асабістым саставам, сучаснай зброяй, добра падрыхтаванымі афіцэрскімі кадрамі. Імперыя была падзелена на 15 ваенных акруг (Віленская ўключала ўсю Беларусь). Адкрываліся ваенныя навучальныя ўстановы, на Беларусі гэта кадэцкія корпусы ў Полацку і Брэсце. У 1874 г. быў выдадзены закон аб усеагульнай воінскай павіннасці мужчын, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Армія скарачалася ў мірны час і павялічвалася ў перыяд ваенных дзеянняў за кошт запаснікаў. Уводзіўся скарочаны тэрмін службы: для сухапутных войскаў - 6 гадоў службы і 9 гадоў запасу, для флоту 7 гадоў службы і 3 гады запасу. Для асоб, якія мелі адукацыю, тэрмін службы значна скарачаўся. З мэтай пашырэння магчымасцяў друку, у тым ліку мясцовага, была праведзена цэнзурная рэформа 1865 г. Згодна з ёй была адменена папярэдняя цэнзура для твораў аб'емам больш 10 друкаваных аркушаў, але заставалася абавязковая папярэдняя цэнзура для твораў меньшага аб'ему; абавязковая папярэдняя цэнзура існавала для правінцыяльных органаў перыядычнага друку. Пасля рэформы актыўна пачалі адкрываца прыватныя тыпаграфіі, якія мелі сучаснае абсталяванне, з'яўляліся перадавымі прадпрыемствамі і склалі новую галіну вытворчасці. Рэформа адукацыі прадугледжвала ўвядзенне новага ўніверсітэцкага статута, а так сама новага статута гімназіі (уводзіліся з 1864 г.). Атрымліваць адукацыю зараз маглі прадстаўнікі ўсіх саслоўяў. Гімназіі былі двух тыпаў: класічныя і рэальныя. Класічная гімназія рыхтавала сваіх выхаванцаў да паступлення ва ўніверсітэты. Рэальныя гімназіі рыхтавалі вучняў да работы ў прамысловасці і гандлі. У 1864 г. было зацверджана "Палажэнне аб пачатковых народных вучылішчах". Грамадскія ўстановы і прыватныя асобы з дазволу ўлад маглі адкрываць пачатковыя вучылішчы. Але на Беларусі народныя вучылішчы знаходзіліся пад дадатковым наглядам паліцыі і праваслаўнай царквы. 16 Рэформы 60-70-х гг. не краналі асноў самадзяржаўя і ў значнай ступені захоўвалі прывілеі дваранства, аднак садзейнічалі пераўтварэнню Расійскай дзяржавы з феадальнай манархіі ў буржуазную. І яшчэ, - на Беларусі буржуазныя рэформы былі праведзены з абмежаваннямі.

2. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX стст. Сельская гаспадарка У 60 - 70-я гады XIX стагоддзя ў памешчыцкай гаспадарцы была ўстаноўлена пераходная форма гаспадарання - "адпрацовачная сістэма", якая злучала рысы феадальнай і капіталістычнай сістэм. Яе сутнасць у тым, што сяляне, з прычыны эканамічнай неабходнасці, арандавалі зямлю ў памешчыкаў і працавалі на гэтай зямлі са сваім інвентаром. За карыстанне зямлёй яны аддавалі ад трэці да паловы ураджая. Пры капіталістычнай сістэме гаспадарання памешчыцкая зямля апрацоўвалася наёмнымі працаўнікамі (батракамі) з дапамогай прылад працы, коней, якія належылі ўладальніку зямлі. У 80 - 90-я гады XIX стагоддзя капіталістычная сістэма паступова выцясніла паўфеадальную з прычыны сваёй большай эканамічнай эфектыўнасці. Больш хутка капіталістычныя адносіны ў сельскай гаспадарцы развіваліся ў заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі, дзе пераважала прыватнае валоданне зямлёй, ва ўсходніх раёнах яны развіваліся больш марудна з-за панавання абшчыннага землекарыстання. Няроўнасць у валоданні зямлёй працягвала існаваць і ў 60 - 90-я гады XIX стагоддзя. Памешчыкам належыла 50,5% зямлі, дзяржаве - 9,9%, цэрквам і манастырам - каля 0,7%, сялянам жа, якія складалі асноўную частку насельніцтва - толькі 38,9%, прычым самых дрэнных. Сярэдні надзел былых памешчыцкіх сялян вагаўся ад 3,9 да 5,1 дзесяцін на адну мужчынскую душу, дзяржаўных - ад 5.5 да 6 дзесяцін, у той час, калі пражытачны мінімум сям'і забяспечваў надзел не менш 8 дзесяцін. На аднаго ж памешчыка прыходзілася ў сярэднім больш за 500 дзесяцін зямлі, а буйныя землеўладальнікі валодалі яшчэ большымі латыфундыямі. Так, князю Патоцкаму належыла каля 120 тысяч дзесяцін зямлі, князям Радзівілам - 150 тысяч, Вітгенштэйну - каля 1 млн. Вядучым накірункам у сельскай гаспадарцы ў 60 - 70-я гады было вырошчванне зернавых культур. З 5 губерняў Беларусі ў 1875 годзе было вывезена на экспарт каля 11 млн. пудоў жыта, мукі, крупы, а ў 1879 годзе - ўжо каля 22 млн. пудоў. У той жа час, асабліва ў неўраджайныя годы, дзесяткі тысяч сялян паміралі з голаду, а 300 тысяч, ратуючыся ад галоднай смерці, кожны год накіроўваліся на заробкі ў больш развітыя раёны Расійскай імперыі. У 80-я гады пачаўся сусветны аграрны крызіс, які быў выкліканы ўвозам у Еўропу вялікай колькасці таннага зерня з ЗША, Канады, Аргенціны і Аўстраліі. У выніку яго цэны на зерне знізіліся ў сярэднім у два разы. Некаторыя памешчыкі, якія вялі зернавую гаспадарку, пачалі прадаваць свае маёнткі або закладваць іх у банках: да 1899 года было закладзена 50% 17 памешчыцкай зямлі. Дзесяткі тысяч сялян былі даведзены да галечы, станавіліся батракамі або накіроўваліся ў гарады на заробкі. Актывізавалася міграцыя сялян у Сібір і на Далёкі Усход. Так, з 1900 па 1904 годы ў Сібір выехалі больш за 102 тысячы сялян з Беларусі. Многія памешчыкі ў такіх умовах пачалі пераарыентацыю сваіх гаспадарак на развіццё жывёлагадоўлі, вырошчванне тэхнічных культур. Пасевы бульбы павялічыліся на 240%. Значная частка гэтай прадукцыі ішла на вінакурэнне, адходы - на корм жывёлы. Удвая выраслі пасевы ільну, асабліва ў Віцебскай, паўночнай частцы Магілёўскай і Мінскай губернях. У 2 разы ( з 500 тысяч да 995 тысяч) павялічылася пагалоўе буйной рагатай жывёлы і свіней. Такім чынам, адбылася далейшая спецыялізацыя сельскай гаспадаркі, прычым Беларусь з зерневытворчага рэгіёна ператварылася ў рэгіён, які стаў імпарціраваць зерне. У 80 - 90-я гады ў памешчыцкіх гаспадарках усё шырэй стаў уводзіцца шматпольны севазварот, часцей прымяняліся новыя прылады працы і машыны, мінеральныя і арганічныя ўгнаенні. Павялічваліся плошчы пасеваў і расла ўраджайнасць і ў сялянскіх гаспадарках. У другой палове XIX стагоддзя сяляне вырошчвалі каля 25% таварнага зерня, 75% таварнага ільну, значную частку бульбы. Частка з іх, асабліва заможныя, куплялі зямлю ў памешчыкаў, якія не маглі або не хацелі перабудоўваць вядзенне сваёй гаспадаркі. Купля зямлі ішла праз Сялянскі банк, які быў заснаваны ў 1882 годзе. Да 1890 года такім чынам было прададзена каля мільёна дзесяцін зямлі. Капіталістычныя адносіны ўсё выразней праяўляліся і ў сялянскіх гаспадарках: у вёсках узмацніўся працэс сацыяльнага расслаення сялянства. У канцы 90-х гадоў бядняцкія гаспадаркі складалі 60% сельскага насельніцтва, сераднякі - каля 32%, сельская буржуазія, так званыя кулакі - каля 8%. Апошнія адначасова з земляробствам часта займаліся гандлем і ліхвярствам. У гэты ж час колькасць батракоў, гэта значыць, сялян, якія не мелі зямлі або мелі вельмі мізэрны яе кавалак, не дастатковы для пражыцця, і таму прадавалі памешчыкам і кулакам сваю рабочую сілу, дасягнула 140 тысяч. Прамысловасць У другой палове XIX ст. у прамысловасці Беларусі назіраюцца капіталістычныя праявы. Капіталізм - грамадскі лад, заснаваны на прыватнай уласнасці, таварна-грашовых адносінах, выкарыстанні вольнанаёмнай рабочай сілы. Асаблівасцямі развіцця прамысловасці на тэрыторыі Беларусі ў гэты перыяд былі: Шматукладнасць Калі суіснуюць розныя тыпы прамысловых прадпрыемстваў, якія належаць да розных укладаў: рамасныя майстэрні, мануфактуры (да феадальнага ладу) і фабрыкі і заводы (да капіталістычнага ладу). 1860 Тыпы прам. прадпрыемстваў Канец XIX ст. 18 ? 20 тыс. Рамесныя майстэрні ? 58 тыс. З'яўляюцца і новыя віды рамёстваў - хімічная, метала і дрэваапрацоўчая ? 8 тыс. Складаюць 9% ад агульнай колькасці прадпрыемстваў Дробна-капіталістычныя прадпрыемствы (працуюць не больш за 16 чал.) У 1880-х гг. выпускаюць палову! прамысловых вырабаў. Але ў к. XIX ст. іх колькасць змяншаецца 140 Мануфактуры 760 76 Фабрыкі і заводы У Бел. пераважалі дробныя і сярэднія фабрыкі і заводы з колькасцю рабочых да 50 чал. Самая буйная фабрыка - тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне (1445 рабочых у 1900 г.) 1137 Выраблялі 30% усёй прадукцыі. Найбольш буйныя былі ў гарадах, але 2/3 - у сельскай мясцовасці Прывязанасць прамысловасці да сельскай мясцовасці У 1900 г. 2/3 фабрык і заводаў размяшчаліся ў сельскай мясцовасці, дзе была сыравіна і танная рабочая сіла. Спецыялізацыя прамысловасці на апрацоўцы прадукцыі сельскай гаспадаркі, лясной і мінеральнай сыравіны Вядучая галіна прамысловасці Беларусі другой палове XIX ст. - вінакурэнне. Хуткімі тэмпамі развіваецца дрэваапрацоўчая прамысловасць (фабрыкі ў Пінску, Мазыры, Бабруйску, Барысаве), папярова-кардонная вытворчасць (Добрушская папяровая фабрыка), шкляная(шклозавод "Нёман" у Лідскім павеце) і тэкстыльная (фабрыка "Дзвіна" ў Віцебску) прамысловасць. Ажыццяўленне прамысловага перавароту са спазненнем Прамысловы пераварот у Беларусі, улічваючы аграрны характар яе эканомікі, адсутнасць карысных выкапняў, завяршыўся толькі ў канцы 90-х гадоў, на 10 гадоў пазней, чым у Расіі. Гарады Адбываюцца ўрбанізацыйныя працэсы. Гарадское насельніцтва ўзрастае больш, чым у 2 разы. Найбольш буйныя гарады, дз пражывала ад 50 да 100 тыс. чал. - Мінск і Віцебск. Па нацыянальным сладзе насельніцтва гарадоў дзялілася так: яўрэі - 54%, рускія - 18%, беларусы - 15%, астатнія - 13%. У гарадах назіраецца станаўленне банкаўскай сістэмы. Ствараюцца і прыватныя банкі побач з дзяржаўнымі. Першы прыватны банк на тэрыторыі Беларусі - Мінскі камерцыйны банк, заснаваны ў 1873 г. У гарадах Беларусі з'яўляецца і новы транспарт - аўтамабілі і трамваі. У 1898 г. у Віцебску, раней чым у Маскве і Санкт-Пецярбургу, быў пушчаны электрычны трамвай. Шляхі зносін 19 Значны ўплыў на развіццё прамысловасці, пашырэнне гандлю, паскарэнне спецыялізацыі рэгіёнаў, фарміраванне адзінага беларускага рынку аказвалі будаўніцтва і эксплуатацыя чыгунак. У 1862 годзе пачала працаваць Пецярбургска-Варшаўская чыгунка, у 1866 годзе адкрыты Дзвінска-Полацка-Віцебскі участак Рыжска-Арлоўскай чыгункі. Агульная працягласць чыгунак на тэрыторыі Беларусі ў пачатку XX стагоддзя склала каля 3 тысяч вёрст. Развіваўся і водны транспарт. Па Прыпяці, Беразіне, Сожы ў 1900 годзе хадзілі 310 парусных і 23 паравых судны. У Пінску працаваў суднабудаўнічы завод. Гандаль Адбываецца заняпад крмашовага гандлю. Актывізуецца крамны і лавачны гандаль, на долю якога ў канцы XIX ст. прыходзіцца 95% усяго унутранага абароту гарадоў.

3. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX стст. Назва арганізацыі Сацыяльная база Удзельнікі Мэты НАРОДНІКІ Прыхільнікі вучэння аб будаўніцтве сацыялізму - грамадскім ладзе, у якім ажыццяўляюцца прынцыпы свабоды, роўнасці, справядліваці. Пераход да сацыялізму бачыўся народнікам праз сялянскую абшчыну, мінуючы капіталізм. "Зямля і воля" (1876 -1879 гг.) Разначынная інтэлігенцыя С. Кавалік, М. Судзілоўскі, К. Брэшка-Брэшкоў- ская, Р. Ісаеў "Хаджэнне ў народ" - прапаганда сацыяліс- тычных ідэй сярод сялянства. Закончылася правалам. "Чорны перадзел" (1879-1882 гг.) Лідар - Г. Пляханаў Адмова ад палітычнай барацьбы, перадзел зямлі на карысць сялян. Бел. народнікі спачатку пайшлі за гэтай арганіз. У Мінску была арганізавана падпольная друкарня "Чорнага перадзелу" (выйшлі 3 нумары газеты "Чёрный передел" + 3 газеты для рабочых "Зерно"). "Народная воля" (1879 г.) І. Грынявіцкі (ураджэнец Мін- скай губ.) кінуў бомбу 1 сакавіка 1881 г. ў Аляк- сандра II Рабілі стаўку на індыві- дуальны палітычны тэрор супраць прадстаўнікоў улады. Падзяваліся, што царазабойства паскорыць пачатак сялянскай 20 рэвалюцыі. У Бел. была створ. у 1882 г. "Паўночна-заходняя арганізацыя "Народнай волі", якая ў канцы 1882 г. была выкрыта паліцыяй. Група "Гоман" (1884 г., Пецярбург) бел. студэнты А. Марчанка, Х. Ратнер Праграма групы была выкладзена ў 2 нумарах нелегальнага часопіса "Гомон". Гоманаўцы першымі заявілі пра існаванне бел. нацыі і паставілі пытанне пра яе нац. самастойнасць. Будучыня Бел. - у вольнай Расіі, пабудаванай па федэратыўнаму прынцыпу. Ліберальныя народнікі - пануючы накірунак у народніцтве ў другой палове 1880-х-1890-я гг. Адмовіліся ад рэв. метадаў барацьбы, гал.- рэфармаванне зямельнага заканадаўства.

САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ Мэта - барацьба за пабудову сацыяльна справядлівага грамадства. Падзяляліся на два накірункі: рэвалюцыйны (узброеныя метады барацьбы, гал. рухаючая сіла, якая прывядзе да сацыялізму - не сялянства, як лічылі народнікі, а рабочы клас) і рэфармісцкі (мірныя пераўтварэнні ў грамадстве). Прыхільнікі вучэння К. Маркса і Ф. Энгельса - марксізму. Гэтае вучэнне прапагандавалі першыя марксісцкія арганізацыі - польская партыя "Пралетарыят" (1882 г.) расійская "Вызваленне працы" (1883 г., створана Пляханавым у Швейцарыі). Першыя ў Бел. гурткі па прапагандзе марксізму былі створаны ў 1884-1885 гг. у Мінску. Усеагульны яўрэйскі саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд) (1897 г., Вільня) яўрэйскія рабочыя А. Крэмер - лідэр Аарона інтарэсаў яўрэйскіх рабочых. Прыхільнікі эканамізму - адмаўленне ад палітыч. барацьбы, гал. - змаганне за паляпшэнне эканамічных умоў жыцця працоўных. Расійская сацыял- дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП) (1898 г., Мінск) Інтэлігенцыя, рабочыя Пасля расколу партыі на ІІ з'ездзе ў 1903 г. - В. Ленін - бальшавікі (рэвалюцыянеры); Мартаў- меньшавікі (рэфармісты) Канчатковая мэта - пра- летарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму (план бальшавікоў). Партыя сацыялістаў- рэвалюцыянераў (эсэры) Створана на базе народніцкіх гурткоў Р. Гершуні Пабудова сацыялізму, заснаванага на сацыялізацыі зямлі, ураўняльнага 21 (1902 г.) землекарыстання. Звярджэнне самадзяржаўя, ліквідацыя памешчыцкага землеўладання і устанаўленне ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Гал. сродак барацьбы - індывідуальны тэрор. БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯЛЬНА-ДЭМАКРАТЫЧНЫ РУХ Беларуская рэвалю- цыйная грамада, перайменаваная пазней у Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ) (канец 1902-пач. 1903 гг.) Бел. інтэлігенцыя, студэнцтва Браты Луцкевічы, А. Пашкевіч (Цётка), К. Кастравіцкі (Ка- русь Каганец), А. Бурбіс, В. Іваноўскі. 1903 г. - І з'езд БСГ, дзе была прынята праграма партыі. Гал. - звяржэнне самадзяржаўя і знішчэнне капіталізму. Партыя патрабавала благаў для сялянства (знішчэнне прыватнай уласнаснці, ураўняльнае землекарыстанне) і рабочага класа (8-гадзінны рабочы дзень, мінім. зараб. плата, бясплат. мед. дапамога). Па нац. пытанні: аўтаномія - шырокае ўнутранае самакіраванне для Бел. у сладзе Расійскай дэмакрат. рэспубл.

4. Станаўленне беларускай нацыі: заканамернасці і асаблівасці. Дзейнасць даследчыкаў і культурна-асветніцкіх гурткоў паспрыяла росту этнічнай самасвядомасці беларусаў у другой палове XIX стагоддзя. Так, згодна з дадзенымі ўсерасійскага перапісу 1897 года (нацыянальная прыналежнасць вызначалася па роднай мове) 74% насельніцтва беларускіх губерняў лічылі роднай мовай беларускую, у тым ліку 43% дваран лічылі сябе беларусамі. Да гэтага часу зніклі такія варыянты саманазваў беларусаў як "чорнарусы", "ліцвіны". Аднак і саманазва "беларусы" яшчэ не была трывалай. Вялікую ролю адыгрывалі канфесіянізмы - калі этнічная прыналежнасць вызначалася ад канфесійнай прыналежнасці (католік - значыць "паляк", а праваслаўны - гэта "рускі"). Перашкаджала нацыянальнай кансалідацыі палітыка царскага ўрада на асіміляцыю беларусаў. Так, на працягу другой паловы XIX стагоддзя вага "рускага" насельніцтва павялічылася ў 12 разоў і склала на 1897 год 3,6% жыхароў Беларусі. Русіфікацыя закранула пануючыя саслоўі - дваран і буржуазію, духавенства. Найбольш інтэнсіўна гэты працэс ішоў у гарадах. Тэрыторыя пераважнага рассялення беларусаў уваходзіла ў межы пяці губерняў так званага Паўночна-заходняга края - Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай. Згодна з перапісам 1897 года насельніцтва Беларусі ў яе сучасных межах налічвала 6.387 тыс. чалавек. Але згодна з 22 дадзенымі тагож перапісу былі паветы ў Смаленскай, Чарнігаўскай, Ковенскай і інш. губернях, дзе пераважную большасць (болей за 50%) складала беларускае насельніцтва. Асаблівасцю нацыянальнага складу жыхароў Беларусі было тое, што беларусы жылі пераважна ў сельскай мясцовасці. Гарадское насельніцтва было пераважна яўрэйскім (дзяржаўныя законы Расійскай імперыі забаранялі ім пасяляцца ў сельскай мясцовасці а так сама за межамі губерній, уключаных у "мяжу аседласці"), а так сама рускім і польскім. Па сутнасці, не існавалі ні беларускай прамысловай буржуазіі (яна яўрэйская і польская), ні беларускага прамысловага пралетарыята (ён пераважна яўрэйскі, рускі і польскі). Толькі сельская буржуазія была амаль выключна беларускай (але яшчэ не ўсведамляла нацыянальнага адзінства, бо была падзелена па рэлігійных прыкметах) і сельскі пралетарыят (батракі) - таксама быў беларускім па складзе. Вядома, гэта вельмі адмоўна сказалася на тэмпах і характары культурнага адраджэння беларускай нацыі. Беларуская нацыянальная інтэлігенцыя была нешматлікай і неўплывовай. Адсутнічала пераемнасць паміж рознымі яе пакаленнямі - гэта было вынікам рэпрэсій супраць удзельнікаў паўстанняў і тайных таварыстваў, масавай эміграцыі, ссылак. Тым не меньш, пэўную эвалюцыю можна праследзіць - ад "краёвага" патрыятызму прафесараў Віленскага ўніверсітэта, студэнтаў-філаматаў да лібералізму дзеячаў сярэдзіны стагоддзя (А.Кіркор, В.Дуніна-Марцінкевіча), дэмакратычных поглядаў і ўсведамлення нацыянальных беларускіх інтарэсаў у К.Каліноўскага, В.Урублеўскага, гоманаўцаў, Ф.Багушэвіча. адной з асноўных прыкмет нацыі з'яўляецца існаванне развітай літаратурнай мовы. Станаўленне беларускай мовы адбывалася на рубяжы XIX-XX стагоддзяў. З сярэдзіны XIX стагоддзя рабіліся спробы напісаць граматыку мовы - П.Шпілеўскім у 1846 і К.Нядзвецкім у 1854 гадах. Супрацьстаяла стварэнню беларускай нацыі і афіцыйная ідэалогія "заходнерусізму". Распрацаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя праваслаўнымі дзеячамі І.Сямашкай і М.Каяловічам яна сцвярджала, што беларусы, як і ўкраінцы і вялікарусы - частка адзінай рускай нацыі. Беларусы маюць толькі нязначныя лакальна-дыялектныя адрозненні ад рускіх. Насуперак неспрыяльным умовам, супрацьдзеянню дзяржаўнага апарата імперыі, спецыфічнай, вельмі складанай этна-канфесійнай сітуацыі, фарміраванне беларускай нацыі ў агульных рысах да пачатку XX стагоддзя завяршылася.


Подобные документы

  • Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.

    реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010

  • Адмена прыгоннага права, буржуазныя рэформы 1860–1870 гг. Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Развіццё капіталізму ў прамысловасці, транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Сялянская гаспадарка. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту.

    реферат [25,1 K], добавлен 25.01.2011

  • Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

    реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі. Разбор шляхты. Мяжа яўрэйскай аседласці. Канфесійная палітыка. Буржуазныя рэформы 60-80 гадоў, якія закраналі розные бакі жыцця народаў дзяржавы. Контр-рэформы 80-90 гадоў XIX стагоддзя.

    реферат [39,8 K], добавлен 04.12.2013

  • Грамадска-палітычнае жыццё Aшмянскага павета ў складзе Расійскай Імперыі. Палітыка расійскага урада на далучаных землях. Вайна 1812 года. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух. Дынаміка і структура насельніцтва. Гаспадарка і становішча сялян.

    курсовая работа [56,4 K], добавлен 19.11.2012

  • Скасаванне прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін, прамысловы пераварот. Месца эканомікі Беларусі ў агульнарасійскім рынку. Саслоўная палітыка самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.

    реферат [35,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.

    реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010

  • Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.

    контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012

  • Перыяды фарміравання беларускай нацыі. Развіццё нацыянальнай мовы. Матэрыяльная і духоўная культура Беларусі. Агульнасць эканамічнага жыцця як асноўны прыкмета нацыі. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці у XIX - XX ст. Школьныя рэформы 60—80 гадоў.

    реферат [38,1 K], добавлен 03.12.2009

  • Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы працоўных мас. Ўплыў рэвалюцыі на жыццё Расіі, "западнорусизм" як ідэалогія. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі. "Наша ніва" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.

    реферат [22,2 K], добавлен 03.12.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.