Беларускiя землi ў складзе Расiйскай iмперыi

Культура Беларусі, развіццё у складзе расійскай імперыі. Адмена прыгоннага права, іншыя буржуазныя рэформы. Грамадска-палітычны рух, станаўленне беларускай нацыі: заканамернасці і асаблівасці. Рэвалюцыя, Нашаніўскі перыяд беларускага нацыянальнага руху.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 25.01.2016
Размер файла 107,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

3. Культура Беларусі XIX - пачатку XX стст

1. Развіццё адукацыі і навукі

2. Літаратура прыгоннай буржуазны рэформа нашенивский

3. Архітэктура і жывапіс

4. Тэатр і музыка

1. Адукацыя і навука Увогуле палітыку расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі у галіне адукацыі, навукі і культуры ў XIX - пачатку XX стст. можна падзяліць на наступныя этапы: I. Да паўстання 1830-1831 гг. У 1802 гг. праводзілася рэформа асветы ў Расійскай імперыі, згодна з якой ствараліся Міністэрства народнай асветы і 6 вучэбных акруг, кожную з іх узначальваў прызначаны імператарам папячыцель (апякун). Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская губерні былі ўключаны ў склад утворанай у 1803 г. Віленскай навучальнай акругі, папячыцелем якой стаў кнзь Адам Чартарыйскі. Навуковым і адміністрацыйным цэнтрам акругі быў Віленскі універсітэт. Да паўстання 1830-1831 гг. у галіне асветы пераважалі паланізатарскія тэндэнцыі. Прапольскай арыентацыі прытрымлівалася і кіраўніцтва Віленскага універсітэта. У гэты перыяд адбываецца станаўленне беларусазнаўства. II. Пасля паўстання 1830-1831 гг. і да пачатку 1860-х гг. Расійскія ўлады мкнуцца пашырыць рускі ўплыў у краіне і робяць усё магчымае, каб уніфікаваць заходнія губерні з унутранымі губернямі Расіі. У 1832 г. быў зачынены Віленскі універсітэт і часова ліквідавана Віленская навучальная акруга (да 1850 г.). У 1829 г. была створана асобная навучальная акруга для беларускіх губерній - Беларуская навучальная акруга, якая існавала да 1850 г. Сістэма адукацыі была саслоўнай. У школах уводзілася абавязковае навучанне на рускай мове, закрываліся каталіцкія кляштары і навучальныя установы. Пры навучанні вышэйшага саслоўя перавага аддавалася закрытым тыпам навучальных устаноў - кадэцкім карпусам і благародным пансіёнам. Было забаронена рымска-каталіцкай царкве ўмешвацца ў праблемы выхавання моладзі. Уся сістэма адукацыі на тэрыторыі Беларусі была павінна адпавядаць расійскаму ўзору. III. Пасля паўстання 1863-1864 гг. і да 1880-х гг. Назіраецца правядзенне актыўнай палітыкі русіфікацыі ў галіне асветы і навукі. У 1864 г. у Расійскай імперыі праводзілася школьная рэформа, па якой адукацыя абвяшчалася бессаслоўнай. Але па- ранейшаму сярэднюю і вышэйшую адукацыю можна было атрымаць толькі за вялікія грошы. Таксама вынікам школьнай рэформы стала пашырэнне сеткі пачатковых школ. У гэты ж час ствараецца шэраг навуковых прац, прысвечаных Беларусі і беларускаму народу. Гэта абумоўлена значнай цікавасцю да беларускага этнаса. IV. У 1880-х - пачатку 1900-х гг. У апошняй трэці XIX - XX ст. сярод чыноўнікаў, настаўнікаў, праваслаўнага духавенства, асабліва на ўсходзе Беларусі, пашыралася сістэма поглядаў, якая атрымала назву заходнерусізм. Заходнерусізм - сістэма поглядаў, прыхільнікі якой адмаўлялі гістарычнасць беларусаў як самастойнага і самабытнага народа і атаясамлівалі іх з велікарускім 24 этнасам. Лідэрам ліберальнага кірунку ў заходнерусізме стаў ураджэнец Гродзенскай губерні М.В. Каяловіч.

Структура сістэмы адукацыі ў Беларусі ў XIX - пачатку XX стст. Пачатковая адукацыя Сярэдняя Адукацыя Вышэйшая адукацыя Першая палова XIX ст. Тыпы навучальных устаноў 1. Пачатковыя школы для сялян і рамеснікаў Былі аднакласныя з 1 настаўнікам. Навучанне толькі некаторым практычным навукам (перасажваць і прывіваць дрэвы, вырабляць некаторыя прылады працы). 2. Пачатковыя школы для дзяржаўных сялян (паводле рэформы П.Д. Кісялёва ствараліся ў 1840-х гг.) 3. Ланкастэрскія школы ўзаемнага навучання - школы для таннага і хуткага атрымання элементарнай адукацыі па сістэме англійскіх педагогаў Дж. Ланкастэра і А. Бэла. Навучанне дзяцей адбывалася найбольш падрыхтаванымі вучнямі пад кіраўніцтвам педагога. Першая такая школа ў РІ была адкрыта ў Гомелі ў маёнтку гр. М.П. Румянцава ў 1819 г. 1. Сярэднія і сярэднеспецыяль- ныя вучылішчы для дзяцей буржуазіі (4-х гадовыя), ствараліся ў павя- товых гарадах 2. Гімназіі для дзяцей дваран (7-мі гадовыя), ствараліся ў губерн- скіх гарадах, вывучалі фундамен- тальныя навукі 3. Езуіцкія калегіумы (Найбольш вядомы - Полацкі езуіцкі калегіум, ператвораны ў езуіцкую акадэмію, якая дзейнічала ў 1812-1820 гг.) 1. Віленскі універсітэт (створаны на базе Галоўнай віленскай школы ў 1803 г.). Меў 4 факультэты: маральных і палі- тычных навук, фі- зіка-матэматычны, медыцынскі, літаратуры і воль- ных мастацтваў. Штогод набіраў больш 1 тыс. сту- дэнтаў. Быў цэнтрам адрад- жэння Польшчы, выкладанне вялося на польскай мове. Быў зачынены ў 1832 г. сувязі з удзелам яго сту- дэнтаў у паўстанні 1830-1831 гг. Засталася праца- ваць толькі Меды- ка-хірургічная акадэмія, створаная на базе меды- цынскага фа- культэта (працуе да 1840 г.) і Рымска- каталіцкая акадэмія, базай для якой стала тэалагічнае ад- дзяленне маральна- прававога факультэта (працуе да 1842 г.) 2. Горы-Горацкая земляробчая школа 25 Створана ў 1840 г.; была ператворана ў 1848 г. у земляроб- чы інстытут - пер- шую ў Расіі вышэйшую аграна- мічную наву- чальную ўстанову. Закрыты пасля паўстання 1863- 1864 гг. Дзеці якіх саслоўяў навучаліся Сялян, рамеснікаў, гандляроў Шляхцічаў, чыноўнікаў, духавенства, гарадской буржуазіі Толькі дваран Другая палова XIX- пачатак XX стст. Тыпы навучальных устаноў 1. Народныя вучылішчы (адносіліся да Міністэрства народнай асветы) - найбольш прагрэсіўны тып школ. Былі адна- і двухкласныя. У праграму ўваходзілі: Закон Божы, руская мова, пачаткі арыфметыкі, царкоўныя спевы, рамёс- твы (для хлопчыкаў) і рукадзелле (для дзяўчынак) 2. Гарадскія вычылішчы (адносіліся да Міністэр- ства народнай асветы) з тэрмінам навучання ў 6 год. Не давалі завершанай адукацыі. 3. Царкоўна-прыходскія школы (належалі да Рускай праваслаўнай царквы). У пачатку XX ст. іх каля 5 тыс. Настаўнікамі былі праваслаўныя святары, якія не мелі спецыяльнай адукацыі. Дзяцей вучылі Закону Божаму, малітвам, асновам пісьма і арыфметыкі, кароткай царкоўнай і расійскай гісторыі. 1. Класічныя гімназіі (спецыялізаваліся на гуманітарных навуках). Тэрмін навучання - 7 год. Пасля заканчэння вупускнікі мелі права без іспытаў паступаць ва універсітэты. 2. Рэальныя гімназіі (спецыялізаваліся на прыродазнаўчых і тэхнічных навуках), перайме- наваныя пазней у рэальныя вучылі- шчы. Тэрмін наву- чання - 7 год. Пасля заканчэння вупускнікі мелі права без іспытаў паступаць у тэхні- чныя інстытуты. У пачатку XX ст. адкрыліся настаўніцкія інстытуты ў Віцебску, Магілёве і Мінску. Але яны давалі няпоўную вышэйшую аду- кацыю. Вышэйшую адукацыю можна было атрымаць толькі па-за межамі Беларусі. 26 Галоўная праблема пачат- ковай адукацыі - недахоп настаўнікаў. У 1864 г. у Маладзечне адкрылася першая на тэрыторыі Расійскай імперыі настаўніцкая семінарыя. Навучэнцы семінарыі - выключна праваслаўныя сялянскія хлопцы, якія потым з'яўляліся настаўнікамі пачатковых школ. Настаўнікаў для гарадскіх вучылішчаў і сярэдніх школ у Беларусі не рыхтавалі, іх прысылалі з Масквы і Пецярбурга. Дзеці якіх саслоўяў навучаліся Сялян, рамеснікаў, гандляроў, дробнай буржуазіі, служачых, дробнай шляхты Шляхцічаў,чы- ноўнікаў, духа- венства, гарадской буржуазіі, заможных сялян Фактычна толькі дваран, буйной буржуазіі Навука першай паловы XIXст. была звязана з дзейнасцю выкладчыкаў Віленскага універсітэта, Горы-Горыцкага земляробчага інстытута. Так, рэктар Віленскага універсітэта прафесар Ян Снядэцкі выдаў падручнік па сферычнай трыганаметрыі, які лічыўся найлепшым у Еўропе і быў выдадзены ў Лейпцыгу. Яго брат - Андрэй Снядэцкі быў выдатным біёлагам і хімікам. У Горках працавалі пачынальнік хімічнай навукі ў Беларусі К.Д. Шміт, а таксама выдатны хімік і педагог І. Цютчаў. У першай палове XIX ст. адбывалася станаўленне беларусазнаўства - навукі, якая вывучае гісторыю, культуру, адметныя і агульныя рысы беларусаў. Адным з першых даследчыкаў гісторыі, вуснай народнай творчасці і мовы стаў Павел Шпілеўскі. Вядомасць яму прынеслі нарысы "Падарожжа па Палессі і Беларускім краі". Гісторык, мовазнаўца Іван Грыгаровіч у 1824 г. выдаў кнігу "Беларускі архіў старажытных грамат". Гэта быў першы зборнік дакументаў па гісторыі беларускіх зямель. Тэадор Нарбут выдаў "Старажытную гісторыю літоўскага народа" у 9 тамах на польскай мове і "Помнік гісторыі Літвы". Уладзіслаў Сыракомля надрукаваў нарысы аб Мінску, Нясвіжы, Міры, у якіх засяроджваў увагу чытачоў на гісторыі, асаблівасцях быту, мовы, звычаяў беларусаў. Адзін з першых збіральнікаў і даследчыкаў беларускага фальклору быў паэт Ян Чачот. Ён выдаў 6 фальклорных зборнікаў "Вясковыя песні". 27 Вялікі ўклад у станаўленне беларусазнаўства зрабілі графы браты Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы. У 1824 г. Канстанцін заснаваў у родным Лагойску першы ў Беларусі гістарычны музей. Па ініцыятыве Яўстафія ў 1855 г. быў створаны Віленскі музей старажытнасцей. Пры ім дзейнічала археалагічная камісія, якая займалася зборам, даследваннем і папулярызацыяй гістарычнай і культурнай спадчыны беларусаў. Буйнейшым вынаходцам таго часу з'яўляўся ўраджэнец Чэрвенскага раёна К.І. Чарноўскі. У 1825 г. ён распрацаваў першы ў Расіі праект падводнага судна. На лодке прадугледжвалася ўстаноўка перыскопа. Ідэі К. Чарноўскага скарыстаў К.А. Шыльдэр, які і пабудаваў першую ў Расіі падводную лодку з ракетнай устаноўкай. У другой палове XIX - пачатку XX стст. беларусы сталі аб'ектам павышанай цікавасці расійскіх вучоных. Расійскі ўрад пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. паставіў перад навукай задачу даказаць, што Беларусь спрадвеку з'яўлялася часткай Расіі, а беларусы ўяўлялі сабой заходнюю галіну "раійскага племені". У 1860-1910 гг. былі сабраны і апублікаваны ўнікальныя матэрыялы пра мову і духоўную культуру беларускага народа. Яны насуперак афіцыйным устаноўкам расійскага ўрада засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу. Так П.В. Шэйн сабраў фальклорна- этнаграфічныя матэрыялы і выдаў двухтомнік "Матэрыялы да вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю". Адным з першых буйных даследчыкаў Беларусі быў мовазнаўца і этнограф І.І. Насовіч, ураджэнец Быхаўскага павета. Асноўнай яго працай стаў "Слоўнік беларускай гаворкі", выдадзены ў 1870 г., над якім аўтар працаваў 30 гадоў. У працы змешчаны больш за 30 тыс. слоў. Вялікі ўклад у даследванне мовы беларусаў зрабіў ураджэнец Гродзеншчыны Я.Ф. Карскі. Першым сярод беларусаў ён атрымаў званне акадэміка Расійскай Акадэмі навук. Сусветную вядомасць вучонаму прынесла трохтомнае выданне "Беларусы". Гэта сапраўдная "энцыклапедыя беларусазнаўства". Я.Ф. Карскі паказаў у ёй самастойнасць беларускай мовы ў сям'і іншых славянскіх моў, вызначыў тэрытарыяльныя межы яе распаўсюджання і склаў адпаведную карту. У канцы 1880-х гг. з ідэяй аб самабытнасці беларускага этнасу і яго праве на самастойную палітычну будучыню выступіў гісторык М.В. Доўнар-Запольскі. В.Ю. Ластоўскі стаў першым беларускім гісторыкам, які пісаў пра Беларусь і для беларусаў на беларускай мове. Яго твор - "Кароткая гісторыя Беларусі", выдадзеная ў 1910 г. у Вільні. У Еўропе шырокую вядомасць атрымала навуковая дзейнасць у прыродазнаўчай галіне ўраджэнца Беларусі Якуба Наркевіча-Ёдкі. За ўласныя сродкі ён пабудаваў у сваім маёнтку метэаралагічную станцыю, адкрыў санаторый, дзе паспяхова выкарыстоўваў методыку лячэння 28 хвароб з дапамогай электратоку. Таксама ім быў вынайдзены громаадвод і тэлеграф. Такім чынам, адукацыя і навука XIX - пачатку XX стст. зрабілі вялікі крок наперад. Гэта выявілася ў росце колькасці пісьменных, пашырэнні сеткі пачатковых і сярэдніх школ. Да паўстання 1830-1831 гг. вялікую ролю ў арганізацыі навуковага жыцця ў Беларусі адыгрываў Віленскі універсітэт, выкладанне ў якім і іншых сярэдніх навучальных установах вялося на польскай мове. Паўстанні 1830-1831 гг. і 1863-1864 гг. унеслі значныя змены ў палітыку расійскага ўраду ў галіне адукацыі ў Беларусі: узмацніліся русіфікатарскія тэндэнцыя, навучанне пераводзілася на рускую мову, у Беларусі былі закрыты спачатку Віленскі універсітэт, а потым і Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Менавіта адсутнасць вышэйшых навучальных устаноў стрымлівала развіццё навукі ў Беларусі. У даледваннях пераважаў гуманітарны накірунак, звязаны з развіццём беларусазнаўства.

2. Літаратура Літаратура першай паловы XIX ст. Першая палова XIX ст. характарызуецца пачаткам працэсу фарміравання новай беларускай літаратуры, развіццём беларускай мовы. На гэтым шляху было шмат розных супярэчнасцей: спачатку паланізацыя, а потым - русіфікацыя беларускага краю. Да гэтага ж нацыянальна інтэлігенцыя была нешматлікай. Станаўленне новай беларускай літаратуры адбывалася ва ўмовах распаўсюджвання рамантызму, які прыйшоў на змену класіцызму. Прадстаўнікі рамантызму адмовіліся ад старых схемаў, ад антычных тэм. Рамантызм стымуляваў арыентавацца на беларускую мову і фальклор, на вывучэнне і мастацкае адлюстроўванне вуснай народнай творчасці і быту народа. Сапраўдным плюсам рамантыкаў стала адмова ад рацыяналізму ізвяртанне да праблем мясцовага каларыту (фальклору). Паколькі расійскі урад насцярожана адносіўся да беларускай мовы, літаратура заставалася ананімнай, распаўсюджвалася вусна ў рукапісах. Але ў 1840-я гг. літаратура пачала выдавацца. Да нашага часу дайшлі такія ананімныя вершы, як "Гутарка Данілы са Сцяпанам", "Вось які люд стаў", "Вясна гола перапала", якія мелі антыпрыгонны характар. Найбольш значнымі і таленавітымі сярод ананімных твораў неабходна назваць паэмы "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе". Сучасныя даследчыкі лічаць, што іх аўтарамі былі Вікенцій Равінскі і Канстанцін Вераніцын. Упершыню "Энеіда навыварат" была надрукавана ў 1845 г. у часопісе "Маяк", "Тарас на Парнасе" - у 1889 г. у газеце "Мінскі лісток". Характэрнай асаблівасцю мастацкай літаратуры першай палова XIX ст. была яе цесная сувязь з фальклорам. Значную працу па зборы і апрацоўцы беларускага фальклору зрабіў паэт-фалькларыст Ян Чачот. Ён выдаў 6 фальклорных зборнікаў "Вясковыя песні", куды ўвайшлі сабраныя ім народныя песні і каля 30 яго вершаў. Я. Чачот з'яўляўся патрыётам роднага 29 краю. Яго вершы неаднаразова забараняліся расійскімі ўладамі, а за яго дзейнасць ў Таварыстве філаматаўыў, якое ён стварыў разам з А. Міцкевічам і Т. Занам, паэта саслалі ў Уфу. Лічыцца, што менавіта ў беларускіх тэкстах Я. Чачота ўпершыню стала выкарыстоўвацца літара "ў". Актыўным збіральнікам беларускага фальклору быў Ян Баршчэўскі. Ён нарадзіўся на Віцебшчыне, скончыў Полацкую езуіцкую акадэмію, потым паступіў у Санкт-Пецярбургскі універсітэт, дзе стварыў беларускі гурток "Nesabudka". Апошнія гады свайго жыцця Я. Баршчэўскі правёў на Украіне. Я. Баршчэўскі аўтар трох беларускіх вершаў - "Дзеванька", "Рабункі мужыкоў", "Гарэліца" - і 4-х томнага зборніка апяваданняў "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Сучаснікі параўноўвалі гэты твор са славутымі арабскімі казкамі "Тысяча і адна ноч", а самога аўтара называлі беларускім Гогалем, Гофманам і нават Уэлсам. Адзін з першых прыгонных паэтаў - Паўлюк Баграм, 15-гадовы сялянскі хлопец. Яго абвінавацілі ў распаўсюджванні забароненых твораў і аддалі ў рэкруты. На жаль, да нас дайшоў толькі адзін яго верш - "Зайграй, зайграў, хлопча малы…" Паўлюк Багрым праявіў сябе і ў мастацтве. Так, касцёл вёскі Крошын Баранавіцкага раёна і ў наш час упрыгожвае выкаваная ім металічная люстра. У гэтай вёсцы праводзяць рэспубліканскія святы паэзіі і кавальскага майстэрства, прысвечаныя памяці П. Багрыма. Адзін з яскравых літаратараў першай палова XIX ст. з'яўляецца Уладзіслаў Сыракомля (Людвіг Кандратовіч). Ён аўтар верша "Паштальён", які стаў асновай папулярнай рускай народнай песні "Калі я на пошце служыў ямшчыком". Да нас дайшлі толькі два яго верша - "Добрыя весці" і "Ужо птушкі пяюць усюды". У першай палове XIX ст. пачаў сваю творчую дзейнасць адзін з пачынальнікай новай беларускай літаратуры, паэт, пісьменнік, драматург, кампазітар і акцёр Вінцэнт Дунін-Марцынкевіч. Ён - першы прафесійны беларускі пісьменнік, які пісаў на роднай беларускай мове. На першы план Дунін-Марцынкевіч выдвігаў маральна-бытавыя і нацыянальна- дэмакратычныя праблемы. Ён аўтар першай беларускай камічнай оперы "Сялянка" ("Ідылія"), п'ес "Пінская шляхта", "Залёты" і шэрагу іншых твораў. Выдатны літаратар гэтага часу - беларуска-польскі паэт Адам Міцкевіч. Ён аўтар паэм "Пан Тадэвуш", "Свіцязь", "Дзяды", дзе ўзнаўляецца панарамны вобраз Навагрудчыны. Творы гэтыя напісаны на польскай мове. Па меркаванню некаторых даследчыкаў, менавіта А. Міцкевіч узбагаціў польскую мову беларускімі словамі. Літаратура другой паловы XIX - пачатку XX стст. У другой палове XIX ст. беларуская літаратура па-ранейшаму развівалася ў неспрыяльных умовах. Больш таго, пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. становішча дэмакратычнай інтэлігенцыі яшчэ больш пагоршылася. У выніку шмат чаго са спадчыны знакамітых беларускіх літаратараў было страчана. У першыя два дзесяцігоддзі пасля паўстання 30 асноўным жанрам у беларускай літаратуры з'яўлялася ананімная вершаваная гутарка. Напрыклад, гэта "Дзядзька Антон, або Гутарка аб усім, што баліць, а чаму баліць - не ведаем." Незалежным публіцыстам быў Кастусь Каліноўскі, аўтар "Лістоў з- пад шыбеніцы" і верша "Марыська чарнабровая, галубка мая." Разам са сваімі паплечнікамі В.А. Урублеўскім і Ф. Ражанскім К. Каліноўскі выдаў 7 нумароў газеты "Мужыцкая праўда". Большасць матэрыялаў для газеты напісаў сам К. Каліноўскі пад псеўданімам Яська-гаспадар з-пад Вільні. У газеце К. Каліноўскі тлумачыў рабаўнічы характар аграрнай рэформы 1861 г., заклікаў да паўстання. Вядомы выказванні К. Каліноўскага наконт урада. Напрыклад, "…не народ зроблены для ўрада, а ўрад для народа." Сапраўдным абаронцам сялян быў Францішак Багушэвіч, які нарадзіўся ў фальварку Свіраны Віленскага павету. Ён аўтар двух паэтычных зборнікаў: "Дудка беларуская" і "Смык беларускі," якія выйшлі з друку ў канцы XIX ст. у Кракаве і Познані пад псеўданімамі Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава. Яго зборнік "Скрыпачка беларуская" згублены. Галоўны герой твораў паэта - беларускі селянін, якога абдзялілі пры скасаванні прыгону, абдзірае казна, крыўдзяць суд і чыноўнікі. Багушэвіч глядзеў на беларускую мову як на мову "нам ад Бога дадзеную," "для нас святую," лічыў яе асновай існавання нацыі. Ён заклікаў шанаваць і любіць сваю родную мову, папярэджваў народ аб тым, што, страціўшы мову, ён згіне як этнас. Вядомы яго заклік: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!" Паслядоўнікамі Ф. Багушэвіча сталі паэты-дэмакраты Янка Лучына і Адам Гурыновіч. Янка Лучына (Іван Неслухоўскі) пісаў на беларускай, рускай, польскай мовах. Дзяцінства паэта прайшло ў Мінску. Беларускія вершы Лучыны ўвайшлі ў зборнік "Вязанка," які выйшаў пасля смерці паэта. Найбольш вядомы яго твор - "Роднай старонцы," ў якім аўтар выказаў сваю любоў да Радзімы. Пачатак XX ст. стаў асаблівым перыядам у гісторыі нацыянальнай літаратуры. Рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг. сфармаавалі новы тып пісьменніка і паэта, цесна звязанага з жыццём і вызваленчай барацьбой народа. У літаратуры з'віўся новы герой - нястомны шукальнік праўды, абаронца народных інтарэсаў. Буйной постаццю ў беларускай паэзіі XX ст. з'яўлялася Алаіза Пашкевіч, вядомая пад псеўданімам Цётка. Яна ўдзельнічала ў заснаванні БСГ. Першыя зборнікі паэтэсы "Хрэст на свабоду" і "Скрыпка беларуская" выйшлі нелегальна. У пачатку XX ст. раскрыліся паэтычныя таленты заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся ў фальварку Вязынка Мінскага павету. Першы яго верш "Мужык" з'явіўся ў 1905 г. Яго першыя паэтычныя зборнікі "Жалейка" і "Гусляр" прыцягнулі ўвагу чытачоў. А зборнік вершаў "Шляхам жыцця" фактычна стаў найвышэшым 31 дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры. Паэмы Я. Купалы "Курган", "Бандароўна" ўзнялі гэты жанр на якасна новую ступень. Яго п'есы "Паўлінка" і "Раскіданае гняздо" сталі вызначальнай з'явай беларускага тэатральнага жыцця пачатку XX ст. Набыў папулярнасць сваімі творамі і Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), ураджэнец засценка Акінчыцы Мінскага павета. Першы яго зборнік - "Песні жальбы", дзе апаэтызаваны вобраз беларуса- мужыка. У 1911 г. Я. Колас пачаў працу над паэмай "Сымон-музыка." Значна ўзбагаціў беларускую паэзію Максім Багдановіч. Ён нарадзіўся ў Мінску, але большую частку свайго нядоўгага 26-гадовага жыцця правёў за межамі радзімы. Адзіны прыжыццёвы зборнік паэта "Вянок", у які ўвайшлі вершы, напісаныя ім у 17-20-гадовым узросце, быў выдадзены ў Вільні ў 1913 г.

3. Архітэктура і жывапіс Архітэктура першай паловы XIX ст. З эпохай Асветніцтва звязана ўсталяванне стылю класіцызму ў архітэктуры, адмаўленне ад празмернай складанасці і заблытанасці архітэктурных формаў, характэрных для стыляў барока і ракако. У архітэктурных кампазіцыях пачалі выкарыстоўвацца выразныя геаметрычныя формы, набылі распаўсюджванне простыя дэкаратыўныя ўпрыгожванні. Станаўленне класіцызму найперш было звязана з інтэнсіўным развіццём горадабудаўніцтва. У беларускіх гарадах сталі з'яўляцца новыя тыпы жылых і грамадскіх будынкаў (бальніцы, канцэлярыі, гімназіі), якія вылучаліся на фоне сярэдневяковай забудовы сваімі правільнымі абрысамі. Упершыню горадабудаўніцтва пачало разглядацца як адзіная прасторавая сістэма, спланаваная на рацыянальных пачатках. У першай палове XIX ст. былі распрацаваны планы забудовы звыш 40 беларускіх гарадоў. Так, ужо к сярэдзіне XIX ст. плошча Мінска павялічылася амаль у тры разы. Поўная перабудова адбылася ў Брэсце і Бабруйску, дзе былі пабудаваны крэпасці. Яскравае адлюставанне класіцызм набыў у палацава-сядзібнай архітэктуры. Сярод выдатных помнікаў беларускага класіцызму вылучаюцца Гомельскі, Жыліцкі (Кіраўскі раён), Сноўскі (Нясвіжскі раён) палацы. Гомельскі палац быў закладзены ў 1777 г. на правым беразе р. Сож генералам-фельдмаршалам П.А. Румянцавым-Задунайскім, якому Кацярына II падаравала Гомель. Амаль 30 гадоў уладальнікам палаца быў яго сын М.П. Румянцаў. Пры ім быў пабудаваны сабор Святых Пятра і Паўла. У 1835 г. палац перайшоў да генерала-фельдмаршала графа І.Ф. Паскевіча, які сабраў у ім вялікую калекцыю твораў мастацтва. І.Ф. Паскевіч ажыццявіў рэканструкцыю палаца з элементамі рамантызму. У выніку палац захаваў свае класічныя рысы, аднак некаторыя элементы дэкору набылі рысы рэнесанснай ці гатычнай архітэктуры. У гэты ж час быў створаны пейзажны 32 парк, аздоблены гротамі, мосцікамі, керамічнымі вазамі, штучнымі вадаёмамі. Цяпер у палацы Румянцавых-Паскевічаў размешчаны Гомельскі абласны краязнаўчы музей. Найбольш значныя з культавых пабудоў эпохі класіцызму ў Беларусі - Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, які быў пабудаваны ў 1809-1819 гг. па праекце англійскага архітэктара Дж. Кларка, і сабор Іосіфа ў Магілёве. Апошні будаваўся ў 1780-1798 гг. па праекце архітэктара Н. Львова ў гонар сустрэчы ў Магілёве Кацярыны II з аўстрыйскім імператарам Іосіфам II. Распісваў сабор вядомы рускі мастак В. Баравікоўскі. Архітэктура другой паловы XIX - пачатку XX стст. У другой палове XIX - пачатку XX стст. у беларускай архітэктуры панаваў эклектызм - вольнае спалучэнне розных мастацкіх стыляў мінулага. Адны архітэктары ішлі па шляху механічнага капіравання гістарычных формаў, другія імкнуліся да творчага спалучэння традыцый мінулага і новых з'яў. Будынкі банкаў і навучальных устаноў звычайна ўзводзіліся ў стылі класіцызму, тэатры - барока, касцёлы - неаготыкі, праваслаўныя храмы - у псеўдарускім стылі. Для псеўдарускага стылю было характэрна традыцыйнае пяцікупалле, цыбулепадобныя купалы, высокія шатровыя званіцы, багаты дэкор у выглядзе какошнікаў. Гэтыя тыпавыя варыянты праваслаўных цэркваў былі скапіраваны архітэктарамі з візантыйскіх храмаў XIV і XVII стст., каб паказаць пераемнасць рускага дойлідства ад візантыйскай архітэктуры. Ініцыятарам будаўніцтва падобных храмаў у Беларусі быў граф Мураўёу, таму ў народзе яны набылі назву "мураўёўкі". Прыкладам выкарыстання псеўдарускага стылю сталі капліцы князёў Паскевічаў у Гомелі, Пакроўскі сабор у Гродне, Свята-Уваскрасенскі сабор у Барысаве, а таксама свецкая архітэктура Магілёва. У неагатычным стылі былі ўведзены касцёлы ў Відзах, Вілейцах, Іўі, Паставах і касцёл Святога Роха ў Мінску. Касцёлы будаваліся з чырвонай цэглы, іх фасады звычайна не атынкоўваліся. Для ўнутранага ўбрання касцёлаў былі характэрныя вітражы, фрэскі. Элементы раманскай і гатычнай архітэктуры спалучліся ў касцёле святых Сымона і Алены, узведзеным у пачатку XX ст. у Мінску. На мяжы XIX - XX стст. узнік архітэктурны стыль мадэрн. Для архітэктуры мадэрна характэрны перапляценыя лініі, асімітрычныя кампазіцыі, багаты ляпны дэкор. Мадэрн прымяняўся для новых тыпаў пабудоў (чыгуначныя вакзалы, масты, прамысловы збудаванні), выкарыстоўваў новыя будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі (цэмент, металічная арматура). Шырока выкарыстоўвалася шкло. У стылі мадэрн у Беларусі былі пабудаваны банк у Віцебску, жылыя дамы ў Мінску, Гродне, Гомелі, Магілёве, гасцініца "Еўропа" ў Мінску. Жывапіс Табліца 2. Жывапіс Беларусі XIX - пачатку XX стст. 33 Першая палова XIX ст. Характэрна для мастацтва - спалучэнне класіцызму і рамантызму. Рамантызм - мастацкі накірунак канца XVIII - XIX стст., які грунтаваўся на нацыянальных пачуццях, вуснай народнай творчасці, традыцыях і абрадах. Цэнтр выхавання беларускіх мастакоў - Віленская школа жывапісу, якая дзейнічала пры Віленскім універсітэце. За 35 год існавання школы было падрыхтавна больш за 250 мастакоў, гравераў, скульптараў. Першыя выкладчыкі школы - прадстаўнік класіцызму Ф. Смуглевіч і прадстаўнік рамантызму прафесар Я. Рустэм. Мастак Асноўны жанр, у якім працаваў Назвы карцін Іосіф Аляшкевіч (родам з Радашковіч) Партрэтны Партрэт А.Чартарыйскага, магнатаў Л. Сапегі і М. Радзівіла. У Беларусі (Нацыянальны мастацкі музей) толькі 2 яго работы - "Групавы партрэт" і "Партрэт дзяўчынкі" Валенцій Ваньковіч (атрымаў залаты медаль- вышэйшую акадэмічную ўзнагароду за карціну "Подзвіг маладога кіеўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 г." У 1828 г. у Мінску ў сваёй радавой сядзібе ў Сляпянцы стварыў мастацкую лабараторыю, вакол якой збіраліся лепшыя мастакі. Яго сябар - А. Міцкевіч). Гістарычны партрэтны "Напалеон каля вогнішча" (Варшава, нацыянальны музей) Партрэты Напалеона, А. Манюшкі, А.С. Пушкіна (не скончыў), "А. Міцкевіч на скале Аюдаг". Ян Дамель (скончыў Віленскі універсітэт, быў сасланы ў Сібір, дзе распісваў касцёлы ў Табольску і Томску, потым вярнуўся ў Беларусь. Пахаваны ў Мінску ў Кальварыйскім касцёле) гістарычны "Смерць Глінскага ў няволі", "Вызваленне Т.Касцюшкі з цямніцы", "Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.", "Смерць князя Панятоў- скага", "Пераход Напалеона праз Беразіну" Вікенцій Дмахоўскі Пейзаж "Радзіма", "Возера Свіцязь", "Заход сонца" Іван Хруцкі (вучыўся ў Полацку, Пецярбургскай акадэміі мастацтваў; узнагароджаны залатым медалём, акадэмік жывапісу за нацюрморт "Кветкі і садавіна") заснавальнік класічнага нацюрморта бытавы партрэтны "Кветкі і садавіна", "Гародніна, грыбы і рыба", "Грыбы і агуркі" "Старая за працай" "Партрэт невядомай з кветкамі і садавінай", "Партрэт мітрапаліта І. Сямашкі" Ю. Пешка (нарадзіўся ў Кракаве, доўгі час жыў у Вільне, падарожнічаў і апісаў ваколіцы Мінска, Вільні, Віцебска) Партрэтны Партрэты С.Манюшкі, Т. Радзівіла 34 Другая палова XIX - пачатак XX стст. Сярод творчай інтэлігенцыі абудзілася цікавасць да гісторыі і побыту беларускага народа. У беларускім жывапісе вядучым стаў стыль рэалізм, прадстаўнікі якога імкнуліся аб'ектыўна адлюстроўваць рэчаіснасць. У 1866. адкрылася Віленская малявальная школа пад кіраўніцтвам Трутнева. Новая з'ява - арганізацыя мастацкіх выстаў. Першая прайшла ў 1891 г. у Мінску. К. Альхімовіч Гістарычны Бытавы "Пахаванне Гедыміна" "Жніво", "Парабкава хата", "Найманне работнікаў" Н. Орда (нарадзіўся ў Пінскім павеце, мастацкую адукацыю атрымаў у Парыжы, музыцы вучыўся ў Ф. Шапэна, 25 год падарожнічаў па Бел., Украіне, Польшчы, Літве. Яму стаіць помнік на яго радзіме ў г. Іванава Брэсцкай вобласці) Замалёўкі У Беларусі зрабіў каля 200. У тым ліку, Камянецкай вежы, палацаў і замкаў у Міры, Навагрудку, Нясвіжы, Гродне, Лідзе. Н. Сілівановіч (прымаў удзел у афармленні Ісакіеўскага сабора ў СПб, удзельнічаў у стварэнні мазаічнага пано "Тайная вячэра" для галоўнага іканастаса сабора, за што атрымаў званне акадэміка) Бытавы "Дзеці на двары", "У школу", "Стары пастух" А. Гараўскі (яго творы набываў для сваёй галерэі П.М. Траццякоў) Пейзаж "Вечар у Мінскай губерні", "На радзіме", "Рака Бярэзіна" В. Бялыніцкі-Біруля Пейзаж Увасабляў вобраз вясны, якой ён прысвяціў каля 200 сваіх палоцен Ю. Пэн (стварыў прыватную мастацкую школу ў канцы XIX ст. у Віцебску. У яго вучыўся М. Шагал) Бытавы Яўрэйскае насельніцтва ("Гадзіншчык") І. Рэпін І. Шышкін "Беларус" (напісаны ў маёнтку Рэпіна - Здраўнёва пад Віцебскам. Сёння там - музей-сядзіба) Па эцюдах, якія былі створаны ў Белавежскай пушчы, мастак напісаў свае лепшыя палотны

4.Тэатр і музыка Табліца 3. Развіццё тэатральнага мастацтва ў Беларусі ў XIX - пачатку XX стст. Тыпы тэатраў Характарыстыка 35 Батлейка (папярэднікі лялечных тэатраў) Спектаклі давалі як на біблейскія, так і на свецкія сюжэты Тэатры народнай драмы Удзельнікі - скамарохі. Рэпертуар - творы гераічнага, камічнага, сатырычнага характару. Прыватныя тэатры Тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Зорыча ў Шклове, Агінскага ў Слоніме. Аматарскія тэатры У большасці беларускіх гарадоў працавалі пастаянныя тэатры, якімі валодалі прыватныя асобы. Так, у Мінску з канца 1830-х гг. свій тэатр трымаў таленавіты акцёр і рэжысёр Я. Хелмікоўскі, а пасля яго - В. Драздоўскі. У 1847 г. мінчанам было прапанавана 48 спектаклей, а праз два сезона - 55. Пастаянныя тэатры працавалі ў Гродна, Віцебску, Магілёве. Асабліваю ролю ў развіцці нацыянальнага тэатра адыграў тэатр В. Дуніна-Марцынкевіча. У 1841 г. адбылася прэм'ера аматарскага спектаклю - камічнай аперэты "Рэкруцкі набор", лібрэта якой напісалі С. Манюшка і К. Кржыжаноўскі. У 1850-я гг. дзейнічала створаная ім тэатральна трупа, па ўзроўню блізкая да прафесійнай. Першапачаткова тэатр В. Дуніна-Марцынкевіча дзейнічаў у яго фальварку Люцынка (пад Івянцом). Акцёрамі ў яго тэатры былі: ён сам, яго дзеці, мясцовыя школьнікі, знаёмыя, суседзі, сяляне. У 1852 г. у Мінску была пастаўлена опера "Сялянка" ("Ідылія"). Новае знаёмства са спектаклем адбылося ў 1994 г., калі паставіў на сцэне Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы рэжысёр М. Пінігін. З 1910 г. у Вільні дзейнічаў "Беларускі музычна-драматычны гурток", якім кіраваў А. Бурбіс. Ён ажыццявіў першую пастаноўку камедыі "Паўлінка" Я. Купалы. Прафесійны тэатр У 1907 г. самадзейны мастацкі калектыў стварыў у сваім фальварку Ігнат Буйніцкі, якога называюць "бацькам беларускага тэатра". Калектыў І. Буйніцкага стаў першым нацыянальным прафесійным тэатрам., які дзейнічаў з 1910 па 1913 гг. Ён складаўся з драматычных акцёраў, харыстаў, танцораў (каля 70 чал.). У гэты тэатральны калектыў уваходзілі дочкі Буйніцкага, А. Пашкевіч і інш. Сам Буйніцкі быў і рэжысёрам, і акцёрам, і танцорам. Пастаноўкі ставіліся на беларускай мове. Тэатр Буйніцкага паставіў п'есы Я. Купалы "Паўлінка", "Краю мой родны!.." (па творах М. Багдановіча), народныя песні і танцы. Тэатр І. Буйніцкага гастраляваў па гарадах Беларусі, у Вільні, Варшаве, Пецярбургу і ўсюды карыстаўся поспехам. У 1917 г. у Мінску Ф. Ждановічам пры ўдзеле І. Буйніцкага было створана Першае беларускае таварыства драмы і камедыі, якое ўпершыню паставіла на сцэне драму Я. Купалы "Раскіданае гняздо". Знакамітым дзеячам гэтага тэатра стаў Уладзіслаў Галубок, вядомы драматург, рэжысёр, акцёр, заснавацель своеасаблівай тэатральнай нацыянальнай школы. Музыка С. Манюшка (1819-1872 гг.) - беларуска-польскі кампазітар, дырэжор, педагог. Нарадзіўся пад Мінскам, жыў у Мінску, Вільна, а з 1858 г. - у Варшаве. Пладавітым было яго супрацоўніцтва з В. Дуніным-Марцынкевічам 36 у 1840 -х гг. (оперы "Рэкруцкі набор", "Сялянка"). С. Манюшка з'яўляецца заснавальнікам польскай і беларускай класічнай музыкі, у яго творах выкарыстаны беларускія народныя матывы. Антон Абрамовіч (1811 - пасля 1854 гг.), кампазітар з Віцебшчыны. Яму належаць першыя спробы стварэння музычных твораў на аснове беларускіх народных песень і танцаў. Сярод яго твораў - "Беларускае вяселле". А. Абрамовіч напісаў музыку да вершаў Я. Баршчэўскага "Дзеванька" і "Гарэліца". Міхаіл Клеафас Агінскі. Адзін з аўтараў праекта "Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім княствам Літоўскім". Аўтар музычнага твора, які ў пачатку XIX ст. стаў адным з наўбольш вядомых прыкладаў еўрапейскай музычнай культуры - паланеза "Развітання з Радзімай". Яго сядзіба ў вёсцы Залессе на Смаргоншчыне атрымала паэтычную назву "Паўночныя Афіны". Дамінік і Вікенцій Стэфановічы, браты, мінчкія музыканты. З 1803 г. на працягу некалькі дзесяцігоддзяў яны былі дырэжорамі гарадскога аркестра. У 60-90 гг. XIX - пачатку XX стст. музычнае жыццё на тэрыторыі Беларусі асабліва добра развівалася. У Мінску была адкрыта фартэпіанная фабрыка, пачаў працаваць магазін па продажу нот і музычных інструментаў, было створана Мінскае музычнае таварыства (1886 г.), дзейнічаў гарадскі музычны гурток (1896 г.). У 1871 г. у Мінску пры касцёле св. Роха было створана музычнае вучылішча арганістаў, адзінае ў Беларусі. Актыўна ў Беларусі гастралявалі: рускі хор Д. Славінскага, спявак Ф. Шаляпін, кампазітары і піяністы С. Рахманінаў, А. Скрабін і інш. У пачатку XX ст. у буйных гарадах БеларусXX сті з'явілася кіно - новы від мастацтва. Да пачатка першай сусветнай вайны ў Мінску працавалі кінатэатры "Мадэрн", "Эдэн", "Гігант", "Люкс", "Ілюзіён". Усяго у пачатку XX ст. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала 58 кінатэатраў. Такім чынам, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, палітыку паланізацыі, а потым русіфікацыі, беларуская культура дынамічна развівалася, набывала больш дэмакратычны, нацыянальны характар. У другой палове XIX ст. пачалася новая хваля беларускага адраджэння, дадатковы імпульс якой далі рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг. У разглядаемы перыяд часу у галіне адукацыі былі праведзены две рэформы, з'явілася такая новая навука як беларусазнаўства, узнікла новая беларуская літаратура, былі закладзены асновы для станаўлення прафесійнага нацыянальнага тэатра. У галіне архітэктуры з'явіліся новыя напрмкі ў гарадскім будаўніцтве, пачаліся планавыя забудовы населеных пунктаў, адбылася змена стыляў ад рамантызму і класіцызму да мадэрна.

4. Беларусь у пачатку XX ст

1. Сталыпінскія рэформы ў Беларусі.

2. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. ў Беларусі. Палітычнае становішча ў паслярэвалюцыйныя гады. "Нашаніўскі перыяд" беларускага нацыянальнага руху.

3. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны і Лютаўская рэвалюцыі 1917 г.

1. Сталыпінская аграрная рэформа. Рост масавага аграрнага, а затым і палітычнага руху расійскага сялянства ў 1905 г. прымусіў царскі ўрад прызнаць непазбежнасць рэфармавання старых парадкаў у весцы. Ініцыятарам і галоўным кіраўніком пераўтварэнняў выступіў прэм'ер-міністр і міністр унутраных спраў Петр Сталыпін. Стаўка рабілася на тое, каб разбіць агульнасялянскі фронт супраць памешчыкаў, раскалоць веску, паскорыць стварэнне класа сельскай буржуазіі з ліку заможнага сялянства, прыцягнуць яго на падтрымку царскага ўрада і такім чынам паставіць перашкоду на шляху рэвалюцыйнага руху. Важнейшімі сродкамі дасягнення гэтай мэты з'яўляліся разбурэнне сялянскай абшчыны, насаджэнне хутароў і перасяленне "лішняга" ў еўрапейскай частцы Расіі сялянства ў Сібір і на Далекі Усход. 9 лістапада 1906 г. быў апублікаваны ўказ "Аб змяненні і дапаўненні некаторых пастаноў аб сялянскім землеуладанні". Першапачатковым, зыходным этапам рэформы, неабходным для станаўлення прыватнай сялянскай зямельнай уласнасці, з'яўлялася разбурэнне сялянскай абшчыны. Указ 9 лістапада 1906 г. дазваляў кожнаму гаспадару па яго жаданні выйсці з абшчыны і замацаваць ў асабістую ўласнасць сваю надзельную зямлю. Селяніну, што выходзіў з абшчыны дазвалялася патрабаваць выдзялення зямлі на адным ўчастку, на хутары. Такім чынам вырашалася пытанне аб ліквідацыі цераспалосіцы, якая страшэнна перашкаджала прагрэсу сялянскай гаспадаркі. У Беларусі да 1905 г. абшчыннае землеўладанне захавалася ў Віцебскай і Магілеўскай губернях. У 1915 г. у Магілеўскай губерні выйшлі з абшчыны 56,8 %, а ў Віцебскай -- 28,9 % гаспадароў. Усяго ў гэтых губернях замацавалі зямлю ў асабістую уласнасць 48 % абшчынных двароў. Атрымаўшы права ўласнасці на надзел, многія сяляне-беднякі прадавалі сваю зямлю больш заможным. За час правядзення рэформы ў беларускіх губернях з'явілася больш за 12 тыс. хутароў. Хутарская гаспадарка шырока прапагандавалася ў друку. Ствараліся паказальныя хутары, якія забяспечваліся сартавым насеннем, саджанцамі пладовых дрэў, пародзістай жывелай, мініральнымі ўгнаеннямі, удасканаленным інвентаром. На ўсе гэта адпускаліся немалыя сродкі. Урадам былі зроблены пэўныя захады для заахвочвання перасялення сялян у Сібір. За 1904--1914 гг. з пяці беларускіх губерняў перасяліліся 368,4 тыс. чалавек. Абсалютную большасць перасяленцаў складалі беззямельныя і 38 малазямельныя сяляне. Спакусіўшыся шырокаразрэкламаванымі сібірскімі прасторамі і выгодамі, ільготамі і ўрадавай дапамогай перасяленцам, яны нярэдка за бясцэнак распрадавалі сваю маемасць і выяджалі ў Сібір. Аднак дапамога з боку ўрада была мізэрнай і аказвалася нязначнай частцы перасяленцаў. Участкі для пасялення адводзіліся ў глухіх, неасвоеных таежных мясцінах. Недахоп сіл і сродкаў для асваення новых зямель, адсутнасць урачэбнай дапамогі, масавыя хваробы і высокая смяротнасць -- вось што чакала перасяленцаў у Сібіры. У сувязі з гэтым многія з іх вырашалі вяртацца. Усяго за 1907--1914 гг. ў Беларусь вярнулася 36,5 тыс. перася- ленцаў. Палітыка масавых перасяленняў у Сібір з прычыны іх непадрыхтаванасці і неарганізаванасці, адсутнасці належнай дапамогі па сутнасці правалілася. Пачатак Першай сусветнай вайны, ваенныя паражэнні царскай арміі, масавае бежанства з заходніх губерняў, акупацыя значнай іх часткі ў 1915 г. нямецкай арміяй, дэзарганізацыя народнай гаспадаркі краіны перапынілі рэалізацыю сталіпінскай рэформы. Сялянскае пытанне засталося нявырашаным. Земская рэформа. У заходніх губернях П. Сталыпін імкнуўся ўзняць і палітычную ролю сялянства ў сістэме мясцовых органаў кіравання. Гэта было магчыма пры ўвядзенні ў 9 беларуска-літоўска-украінскіх губернях выбарнага земства. З увядзеннем яго Сталыпін меркаваў вырашыць яшчэ адну задачу -- выцесніць ці хаця б істотна аслабіць палітычную ролю на мясцовым і імперскім узроўні буйных землеўладальнікаў "польскага паходжання". 27 сакавіка 1911 г. было прынята "Палажэнне аб земскіх установах", пашыранае ў Беларусі толькі на Віцебскую, Магілеўскую і Мінскую губерні. Паводле законапраекта, ухваленага П. Сталыпіным, земствы меркавалася стварыць шляхам выбараў па нацыянальных -- "рускай" і "польскай" курыях. Праваслаўныя сяляне-беларусы залічваліся ў першую з іх, католікі -- у другую. Маемасны цэнз выбаршчыкаў, у параўнанні з папярэднім Палажэннем, паніжаўся ўдвая. Пры гэтым, аднак, забяспечвалася пераважная большасць памешчыкаў. Нягледзячы на антыдэмакратычны характар выбарчага закона, выбарныя павятовыя і губернскія земствы ў Віцебскай, Магілеўскай і Мінскай губернях нават за кароткі час іх дзейнасці адыгралі прыкметную ролю ў развіцці мясцовай гаспадаркі, у павышэнні культуры земляробства і жывелагадоўлі, садаводства і агародніцтва, у арганізацыі продажу і пракату сельскагаспадарчай тэхніцы і г. д. Вядома, карысць з іх дзейнасці мелі найперш памешчыкі і заможныя сяляне. Земствы садзейнічалі фарміраванню сельскагаспадарчай буржуазіі і яе русіфікацыі.

2. На пачатку XX ст. Расія апынулася перад непазбежнасцю рэвалюцыі. Заходняя Еўропа да гэтага часу ўжо прайшла фазу буржуазных рэвалюцый. У Расіі ж з сярэдзіны XIX ст. нарасталі супярэчнасці паміж хуткім ростам капіталізму і перажыткамі прыгонніцтва, якія стваралі аб'ектыўныя перадумовы для моцнага рэвалюцыйна-вызваленчага руху. Асаблівасці 39 палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы шырокіх пра-цоўных мас патрабавалі глыбокіх рэформ, ліквідацыі ўсіх феадальна- прыгонніцкіх перажыткаў. Першая расійская рэвалюцыя павінна была расчысціць шлях для капіталізму, забяспечыць умовы развіцця нанбольў прагрэсіунага яго тыпу, дэмакратызацыі ўсіх грамадска-палітычных інстытутаў. Апошняя спроба царызму выйсці з крызісу з дапамогай "маленькай пераможнай вайны" з Японіяй (1904-- 1905) закончылася ваенным паражэннем і падзеннем прэстыжу ўрада і рэжыму наогул. Рэвалюцыя 1905--1907 гг. была буржуазнай паводле свайго характару, дэмакратычнай па рухаючых сілах -- у ёй прынялі ўдзел самыя шырокія пласты працоўных мас. А пралетарыят адыгрывау найболып актыўную кіруючую ролю. Падзеі Крывавай нядзелі ў Пецярбургу ў студзені 1905 г. ускалыхнулі ўсю краіну і сталі пачаткам першай рускай рэвалюцыі. Забастоўкі салідарнасці 11--15 студзеня 1905 г. ахапілі Мінск, Магілёў, Гомель, Гродна, Смаргонь -- усяго каля 30 гарадоў і мястэчак Беларусі. Агульная колькасць стачачнікаў дасягнула ў Мінску 2 тыс. чалавек. Стачкі суправаджаліся мітынгамі, дэманстрацыямі, маніфестацыямі значнага размаху. Яны былі падрыхтаваны мясцовымі сацыял-дэмакратамі разам з прадстаўнікамі Віленскай арганізацыі РСДРП і Беластоцкай арганізацыі СДКПіЛ. У Смаргоні, напрыклад, у забастоўках прымала ўдзел звыш 3 тыс. рабочых, на вуліцы выйшла школы сялянскіх агітатараў, якія потым уладкоўваліся на працу ў вёсках і там стваралі сялянскія гурткі. У адказ на паўстанне на браняносцы "Пацёмкін" пачаліся хваляванні ў арміі: выступілі вайскоўцы асобных часцей Магілёўскага, Тродзенскага і Брэст-Літоўскага гарнізонаў, Бабруйскага дысцыплінарнага батальёна. У многіх гарадах РСДРП стварала свае ваенна-рэвалюцыйныя арганізацыі. Пад націскам рэвалюцыі цар прыняў рашэнне склікаць законадарадчую, "булыгінскую", як яе называлі, думу. 6 жніўня 1905 г. Мікалай II падпісаў маніфест аб скліканні Думы, чым спрабаваў аслабіць размах рэвалюцыйнага руху і схіліць на свой бок ліберальную буржуазію. Аднак гэта ўступка не магла задаволіць шырокія масы народа, тым больш што яны былі пазбаўлены выбарчых правоў у гэту Думу. Лібералы Беларусі, як і ва ўсёй краіне, падтрымалі ідэю склікання Думы, паколькі бачылі ў ёй адзіны сродак спыніць рэвалюцыю. Ліберальныя памешчыкі і яўрэйская буржуазія пачалі рыхтавацца да выбараў, праводзіць сходы. Прадстаўнікі пануючых класаў незалежна ад нацыянальнасці выказалі гатоўнасць супрацоўнічаць з самадзяржаўем на платформе Думы. Бальшавікі, як вядома, праводзілі палітыку адкрытага байкоту, меншавікі -- тактыку паўбайкоту (г. зн. яго правядзенне на апошняй стадыі выбараў, а да гэтага -- вылучэнне рэвалюцыйных дэпутатаў). Іншыя сацыял- дэмакратычныя арганізацыі ўзялі за аснову бальшавіцкую тактыку байкоту. Падтрымаў яе і Бунд. За байкот выказаліся народніцкія партыі і арганізацыі: эсэры, БСГ, а таксама левае крыло буржуазнай дэмакратыі. 40 Бунд не звязваў байкот з узброеным паўстаннем. Пры агітацыі за Устаноўчы сход Бунд ухіліўся ад адказу на пытанне аб тым, хто павінен яго склікаць. На практыцы ж, з аднаго боку, бундаўскія арганізацыі вялі агітацыю за байкот Думы, а з другога -- нярэдка салідарызаваліся з яўрэйскай буржуазіяй і агітавалі за ўдзел у выбарах у імя "агульна-яўрэйскіх інтарэсаў". Жыццё пацвердзіла правільнасць бальшавіцкай тактыкі -- рэвалюцыйны ўздым змёў Думу. Рэвалюцыя паступова набірала сілу па меры росту выступленняў вясной і летам 1905 г. і дасягнула высокага накалу ў кастрычніку, калі ўзнялася хваля забастовак і пачалася ўсеагульная палітычная стачка. У кастрычніку рознымі формамі палітычнай барацьбы былі ахоплены 24 гарады і 29 мястэчак Беларусі, у забастоўках, дэманстрацыях удзельнічала 153 тыс. чалавек. У Мінску дэманстрацыю 11 кастрычніка 1905 г. пачалі чыгуначнікі па ініцыятыве групы РСДРП. На наступны дзень рашэнне аб яе падтрымцы прынялі мясцовыя камітэты Бунда і эсэры. Стачка ахапіла ўсе прадпрыемствы, зачыняліся магазіны, школы, гімназіі. У Смаргоні па закліку кааліцыйнай камісіі 17 кастрычніка 1905 г. спынілася праца на ўсіх прадпрыемствах. Мястэчка фактычна апынулася ў руках забастоўшчыкаў. Такое ж становішча назіралася ў Ашмянах, дзе забастоўка працягвалася каля тыдня. У Мазыры стачка пачалася яшчэ 13 кастрычніка і доўжылася 10 дзён. Быў створаны аб'яднаны рэвалюцыйны камітэт, які ўзяў на сябе ўладу ў горадзе. Дзевяць дзён існавала т. зв. Мазырская рэспубліка. Толькі пры дапамозе паліцыі і ўзброенай сілы выступленне ў Мазыры было падаўлена. Многіх яго ўдзельнікаў асудзілі і саслалі на катаржныя работы ў Сібір. Ва ўмовах усеагульнай палітычнай стачкі царызм быў вымушаны пайсці на палітычныя ўступкі. 17 кастрычніка 1905 г. цар падпісаў маніфест, які абвяшчаў недатыкальнасць асобы, свабоду слова, сходаў, саюзаў і г. д. У маніфесце змяшчалася абяцанне склікаць Дзяржаўную думу з заканадаўчымі правамі і дапусціць да ўдзелу ў яе рабоце працоўных. З'яўленне маніфеста суправаджалася хваляй чарнасоценных пагромаў, якія натхняліся царскай адміністрацыяй. Так складваўся своеасаблівы палітычны лад -- канстытуцыйнае самадзяржаўе, ва ўмовах якога і разгарнуўся працэс стварэння некалькіх партый кансерватыўнага і ліберальнага адценняў, а потым прайшлі выбары ў 1 Дзяржаўную думу. Буржуазія ў знак ухвалення маніфеста стварыла сваю партыю -- "Саюз 17 кастрычніка". Левыя лібералы таксама арганізаваліся ў канстытуцыйна-дэмакратычную партыю. Унутры БСГ узмацніўся раскол. Буржуазна-дэмакратычнае крыло яе з ухваленнем сустрэла царскі маніфест. РСДРП з недаверам паставілася да гэтага дакумента. Па яе ініцыятыве ў шэрагу гарадоў прайшлі мітынгі пратэстаў. У Мінску 18 кастрычніка 1905 г. губернатар Курлоў загадаў адкрыць агонь па ўдзельніках мітынгу на плошчы Віленскага вакзала (цяпер -- Прывакзальная плошча). У выніку больш за 80 чалавек былі забіты, некалькі соцень паранены. З курлоўскім расстрэлам звязана адна з найбольш вядомых акцый эсэраў -- губернатар Курлоў быў 41 асуджаны іх партыяй да пакарання смерцю за ўчынены па яго загаду расстрэл. Спробу прывесці прысуд у выкананне зрабілі ў студзені 1906 г. Іван Пуліхаў і Аляксандра Ізмайловіч. Замах не ўдаўся, Пуліхаў быў пакараны смерцю, а Ізмайловіч саслана на катаргу. Крывавая сутычка ў гэты дзень адбылася ў Смаргоні (паранена 10 дэманстрантаў), расстрэлы мелі месца таксама ў Віцебску, Полацку. На наступны дзень пасля курлоўскага расстрэлу, 19 кастрычніка 1905 г., выйшлі на дэманстрацыю з чырвонымі сцягамі працоўныя Оршы. Заводчыкі былі вымушаны павысіць заработную плату, скараціць працоўны дзень, палепшыць умовы працы, зрабіць іншыя ўступкі. Падзеі рэвалюцыі, а таксама наступных гадоў яшчэ болып выкрылі рэакцыйную сутнасць самадзяржаўя, адсутнасць у яго здольнасці да рэфарміравання. Гэта разбурыла веру ў цара-заступніка (а такія ілюзіі ў асяроддзі працоўных мас, перш за ўсе рабочага класа і сялянства, існавалі), садзейнічала росту ідэйнай сталасці ўсяго дэмакратычнага лагера, набыццю палітычнага вопыту партыямі і рухамі. Рэвалюцыя аказала глыбокі ўплыў на жыццё Расіі. Па сутнасці, з абвяшчэннем Маніфеста 17 кастрычніка, скліканнем Дзяржаўнай думы, стварэннем палітычных партый і г. д. пачаўся працэс пераўтварэння самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію, рух да парламентарызму. Падаўленне і паслярэвалюцыйная рэакцыя затармазілі гэты працэс, Першая сусветная вайна практычна прыпыніла яго. І ўсё ж, нягледзячы на паражэнне рэвалюцыі і наступленне рэакцыі, поўнага вяртання да мінулага не магло быць. Дзейнасць III Дзяржаўнай думы, ажыццяўленне аграрнай рэформы з'явіліся другім (пасля рэформ 60--70-х гадоў XIX ст.) крокам пераўтварэння Расіі ў буржуазную манархію. Пасля разгону І і II Дзяржаўных дум, дзейнасць якіх працякала ва ўмовах рэвалюцыі, Мікалай II зацвердзіў новы выбарчы закон (3 чэрвеня 1907 г.), які быў у поўнай меры арыентаваны на памешчыкаў і буйную буржуазію. Выбаршчыкі, як і раней, былі падзелены на 4 курыі: землеўладальніцкую (памешчыкі), гарадскую (буржуазія), сялянскую і рабочую. Новы закон рэзка павялічваў колькасць выбаршчыкаў ад курыі землеўладальнікаў. У цэлым па Расіі яны атрымалі 50 % месцаў у Думе, у заходніх губернях -- 48,5 %. Такім чынам царызм абмяжоўваў магчымасці польскіх памешчыкаў, супрацьпаставіўшы ім праваслаўных беларускіх сялян, якія былі запісаны як "рускія". Трэба адзначыць: выбарчая сістэма, што склалася пасля рэвалюцыі, прадугледжвала зніжэнне нормы прадстаўніцтва ад нацыянальных рэгіёнаў. Для гэтага выбаршчыкі былі падзелены не толькі паводле класавага, але і нацыянальнага прынцыпу, прычым улады ігнаравалі існаванне беларускага этнасу. Гарадская курыя дзялілася на нацыянальныя аддзяленні -- "рускае", "польскае", "яўрэйскае". У Віленскай губерні стваралася спецыяльная "руская" курыя. Пры гэтым праваслаўныя беларусы ўключаліся ў рускую 42 курыю, беларусы-католікі -- у польскую. Такі падыход выключаў магчымасць нацыянальна свядомым беларусам трапіць у Думу. Антыдэмакратычная выбарчая сістэма садзейнічала таму, што пераважную большасць дэпутатаў ад беларускіх губерняў у III (1907--1912) і IV (1912--1917) Думах складалі прадстаўнікі ўрадавых партый. Левыя партыі не былі прадстаўлены наогул, а дэпутаты з сялян падтрымлівалі правыя партыі. Быў прыняты шэраг законаў, якія з'яўляліся аб'ектыўна шавіністычнымі ў адносінах да беларускага народа. Так, з 1906 г. ва ўсіх народных школах Расійскай імперыі дзеці маглі вучыцца на сваёй роднай мове, што з'яўлялася вялікай заваёвай рэвалюцыі. Аднак гэта не закранула беларусаў і ўкраінцаў, таму што яны лічыліся рускімі і павінны былі вучыцца на рускай мове. Паводле спецыяльнага закону выкладанне і вывучэнне каталіцкай веры ў школе пераводзілася з польскай на рускую мову. Гэта падштурхнула беларусаў каталіцкай веры запісвацца ў палякі. Існавалі і іншыя абмежаванні, напрыклад забарона выпісваць і чытаць газету "Наша ніва" настаўнікам Віленскай навучальнай акругі, святарам, ваенным, паліцэйскім, валасным і паштовым чынам, вучням сельскагаспадарчых школ. Такая мера была накіра- вана супраць рэвалюцыйнага і беларускага нацыянальнага руху. Пасля рэвалюцыі сілы рэакцыі распраўляліся з працоўнымі, дзейнічалі атрады жандармерыі, чарнасоценцаў. Закрываліся прафсаюзы, якія ўзніклі ў час рэвалюцыі. У 1907--1910 гг. на Беларусі было забаронена болып за 40 буйных прафсаюзаў. Аж да канца 1909 г. на становішчы надзвычайнай і ўзмоцненай аховы знаходзіліся Мінская і Магілёўская губерні, Гродна, Смаргонь, Віцебск і Віцебскі павет. Неабходна мець на ўвазе, што ў гады рэакцыі, хаця і назіраўся спад рэвалюцыйнага руху, тым не менш і ў горадзе і ў вёсцы яго ўзровень быў у два разы вышэйшы, чым у перадрэвалюцыйны перыяд. З прычыны разгрому зменшылася колькасць і баявітасць усіх левых партый -- эсэраў, бальшавікоў, Бунда, меншавікоў. У сувязі з тым, што меншавікі ад рэпрэсій пакутвалі менш за іншых, іх пазіцыя ў сацыял- дэмакратычных арганізацыях узмацнілася. 3 1909 г. сацыял-дэмакратычныя групы пачалі аднаўляцца. У 1912 г. аднавіў работу Палескі камітэт РСДРП, на які рашэннем ЦК былі ўскладзены функцыі абласной арганізацыі ў Паўночна-Заходнім краі. Рэвалюцыйныя падзеі паскорылі афармленне манархічных арганізацый: таварыства "Крестьянин" (створана ў 1905 г.) і "Окраинный союз" (створаны ў 1907 г.), які быў потым пераўтвораны ў "Русское окраннное общество" -- фактычныя адгалінаванні "Саюза рускага народа". "Беларускае таварыства", якое адкалолася ад таварыства "Крестьянин" у 1908 г., арыентавалася на саюз з рускім самадзяржаўем, аднак падзяляла некаторыя ідэі кадэтаў. Адбылося арганізацыйнае афармленне "западнороссов". "Западнорусізм" як ідэалогія склаўся значна раней. Гэты напрамак грамадскай думкі разглядаў беларускі народ як адну з частак рускага народа, што адрозніваецца толькі этнаграфічнымі асаблівасцямі, а тэрыторыю Беларусі -- як частку адзінай вялікай Русі, адмаўляў правы бела-рускага народа на самастойнае развіццё. У 43 1911 г. у Пецярбургу ўзнікла "Заходне-Рускае таварыства" (у яго склад увайшлі буйныя землеўладальнікі, праваслаўнае духавенства, чыноўнікі). Члены таварыства арганізоўвалі лекцыі, навуковыя канферэнцыі, палітычныя сходы. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі заставалася ранейшай і была накіравана на ўмацаванне тут манархічных парадкаў. Рэвалюцыя 1905--1907 гг., заваяванне некаторых дэмакратычных свабод, уздым рэвалюцыйнай барацьбы рабочага класа, абвастрэнне класавых супярэчнасцей -- усё гэта стварала перадумовы глыбокіх змяненняў у беларускім нацыянальным руху. Асабліва спрыяла яго ажыўленню права на легальны беларускі друк. Узмацнілася сувязь асветніцкіх і палітычных, легальных і не-легальных арганізацый і форм вызваленчага руху. Гэтаму садзейнічалі газеты "Наша доля" (з 14 верасня да 14 снежня 1906 г. выйшла 6 нумароў, потым была забаронена), "Наша ніва", "Беларус", часопісы "Лучына", "Раніца", палітычныя, прафесійныя, грамадска-культурныя аб'яднанні (Беларускі народны хаўрус, Гродзенскі гуртокбела-рускай моладзі, Беларускі музычна-навукова-літаратурны гурток студэнтаў у Пецярбургу, выдавецкія, кааператыўна-гаспадарчыя суполкі і г. д.). Разам з развіццём беларускага перыядычнага друку, са з'яўленнем кніг на роднай мове, значным ажыўленнем літаратурнага і культурнага жыцця ў нацыянальна-вызваленчым руху ўсё болып інтэнсіўна ішоў працэс умацавання рэвалюцыйна-дэмакратычных сіл. Рабочыя, сяляне, вясковая інтэлігенцыя, студэнцкая моладзь, высланыя ў Сібір беларускія перасяленцы, дзеячы культуры, пісьменнікі -- усе яны з'яўляліся носьбітамі прагрэсіўных тэндэн-цый у гэтым руху. Пасля дзяржаўнага перавароту 3 чэрвеня 1907 г. БСГ як партыя распалася. Кіраўнікі Грамады, якім удалося пазбегнуць арышту, сканцэнтравалі асноўную ўвагу на развіцці легальнага нацыянальна- культурнага руху. Цэнтрам гэтага руху стала газета "Наша ніва" (1906-- 1915). У склад рэдакцыі ўвайшлі былыя члены ЦК БСГ І.Луцкевіч, А.Луцкевіч, В.Ластоўскі, В.Іваноўскі, А.Уласаў (быў рэдактарам). 3 1914 г. рэдактарам стаў Янка Купала. Газета выходзіла штотыднёва ў Вільні, друкавалася кірыліцай і лацінкай, а з канца 1912 г. толькі кірыліцай. Была разлічана пераважна на вясковага чытача і нацыянальную інтэлігенцыю. Галоўнае месца ў ёй адводзілася матэрыялам, якія адлюстроўвалі нацыянальны характар беларусаў. Газета выступіла супраць трэцячэрвеньскага выбарчага закону і наогул супраць афіцыйнай царскай палітыкі, накіраванай на падзел беларускага народа паводле веравызнання (на "рускіх" і "палякаў"), выкрывала рэакцыйны характар дзейнасці расійскіх і польскіх шавіністычных арганізацый, патрабавала выкарыстання ў школе, царкве і касцёле беларускай мовы, пераходу іх на беларускія нацыянальныя пазіцыі. "Наша ніва" выказвалася за ўвядзенне на Беларусі земстваў, станоўча ставілася да хутарызацыі (хаця і разумела, што гэта не вырашыць праблем сялянскага малазямелля), арганізацыі вытворчых, крэдытных, гандлёвых, 44 асветніцкіх і іншых суполак. Станоўчымі былі адносіны газеты і да дзейнасці Дзяржаўнай думы. Значнае месца (асабліва ў час рэдактарства Я.Купалы) адводзілася сацыяльным праблемам. Пры рэдакцыі газеты, дзякуючы намаганням І.Луцкевіча, ствараўся Беларускі нацыянальны музей. "Наша ніва" вяла шырокую работу: арганізоўвала выданне зборнікаў, альманахаў "Маладая Беларусь", выдавала "Беларускі каляндар" на 1910--1915 гг., сельскагаспадарчы часопіс "Саха" і часопіс для моладзі "Лучына". Такім чынам, дзейнасць газеты адыгрывала важную ролю ў справе кансалідацыі беларускай нацыі, развіцця яе мовы і культуры і асабліва ў фарміраванні самасвядомасці беларусаў. Магчыма, менавіта яна ўпершыню ахапіла ўвесь край паняццем "Беларусь". Дзесяцігоддзе "Нашай нівы" называюць "нашаніўскім перыядам" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху. Намаганнямі яе выдаўцоў і актыву выхавана і далучана да вызваленчай барацьбы плеяда пісьменнікаў-класікаў, буйных грамадска-палітычных дзеячаў, нацыянальных ідэолагаў, сярод якіх Янка Купала, Якуб Колас, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Максім Багдановіч, Алесь Гарун, Максім Гарэцкі, Змітрок Бядуля, Цішка Гартны і шмат іншых. Дэмакратычныя сілы дзейнічалі і ўсё больш актыўна набіралі сілу. Беларускі нацыянальны рух з'яўляўся народніцкім. 1 хаця ён не быў шырокім, але аб'ядноўваў лепшых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.


Подобные документы

  • Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.

    реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010

  • Адмена прыгоннага права, буржуазныя рэформы 1860–1870 гг. Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Развіццё капіталізму ў прамысловасці, транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Сялянская гаспадарка. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту.

    реферат [25,1 K], добавлен 25.01.2011

  • Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

    реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі. Разбор шляхты. Мяжа яўрэйскай аседласці. Канфесійная палітыка. Буржуазныя рэформы 60-80 гадоў, якія закраналі розные бакі жыцця народаў дзяржавы. Контр-рэформы 80-90 гадоў XIX стагоддзя.

    реферат [39,8 K], добавлен 04.12.2013

  • Грамадска-палітычнае жыццё Aшмянскага павета ў складзе Расійскай Імперыі. Палітыка расійскага урада на далучаных землях. Вайна 1812 года. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух. Дынаміка і структура насельніцтва. Гаспадарка і становішча сялян.

    курсовая работа [56,4 K], добавлен 19.11.2012

  • Скасаванне прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін, прамысловы пераварот. Месца эканомікі Беларусі ў агульнарасійскім рынку. Саслоўная палітыка самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.

    реферат [35,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.

    реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010

  • Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.

    контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012

  • Перыяды фарміравання беларускай нацыі. Развіццё нацыянальнай мовы. Матэрыяльная і духоўная культура Беларусі. Агульнасць эканамічнага жыцця як асноўны прыкмета нацыі. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці у XIX - XX ст. Школьныя рэформы 60—80 гадоў.

    реферат [38,1 K], добавлен 03.12.2009

  • Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы працоўных мас. Ўплыў рэвалюцыі на жыццё Расіі, "западнорусизм" як ідэалогія. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі. "Наша ніва" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.

    реферат [22,2 K], добавлен 03.12.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.