Беларускiя землi ў складзе Расiйскай iмперыi

Культура Беларусі, развіццё у складзе расійскай імперыі. Адмена прыгоннага права, іншыя буржуазныя рэформы. Грамадска-палітычны рух, станаўленне беларускай нацыі: заканамернасці і асаблівасці. Рэвалюцыя, Нашаніўскі перыяд беларускага нацыянальнага руху.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 25.01.2016
Размер файла 107,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

3. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны розных класаў і партый Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. па новым стылі. Галоўнай яе прычынай з'явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі. Прага да сусветнага панавання была важнейшым каталізатарам палітыкі гэтых краін. Англія, напрыклад, жадала стварыць яшчэ больш "Вялікую Брытанію", каб падпарадкаваць сабе ўвесь свет. Германія таксама імкнулася стаць "Вялікай Германіяй", куды павінны былі ўвайсці Аўстра-Венгрыя, Балканы, Прыбалтыка, Скандынавія, Галандыя, частка Францыі. Акрамя таго, Германія прагнула мець вялізную германскую калонію ў Афрыцы. Францыя спадзявалася не толькі вярнуць Эльзас і Латарынгію, але і захапіць Рурскі басейн, пашырыць свае ўладанні ў Афрыцы. У царскай Расіі былі свае інтарэсы ў Турцыі, Персіі, Галіцыі. Яна імкнулася авалодаць пралівамі Басфор і Дарданелы. Аўстра-Венгрыя хацела замацаваць свой уплыў у Балгарыі і Румыніі, падпарадкаваць Сербію. Італьянскія імперыялісты імкнуліся вярнуць славу старажытнага Рыма, падпарадкаваць сабе Албанію, перадзяліць каланіяльныя ўладанні ў Афрыцы. Злучаныя Штаты Амерыкі марылі ўзмацніць свой уплыў у Заходнім паўшар'і, а таксама ў Кітаі. Японія мела на мэце захапіць усю Усходнюю Азію і значную частку Ціхага акіяна. Падрыхтоўка да здзяйснення гэтых планаў абвастрала існуючыя і нараджала новыя супярэчнасці. Галоўнай была супярэчнасць паміж старой каланіяльнай Англіяй і хутка набіраючай моц Германіяй, саперніцтва паміж Германіяй і Расіяй з-за ўплыву на Балканах, а таксама спрэчкі з-за таго, што Германія хацела адарваць ад Расіі і захапіць Полыпчу, Фінляндыю, Беларусь і Украіну. Сутыкаліся інтарэсы і іншых краін: Францыі і Германіі, Італіі і Аўстрыі і г. д. У сувязі з гэтым у канцы XIX -- пачатку XX ст. утварыліся два саюзы імперыялістычных краін: Германія -- Італія -- Аўстра-Венгрыя (Траісты саюз) і Англія -- Францыя -- Расія (Антанта). Акрамя эканамічных сур'ёзнай палітычнай прычынай вайны было імкненне задушыць узросшы за апошняе дзесяцігоддзе рэвалюцыйны рух. Расійская рэвалюцыя 1905--1907 гг. садзейнічала ўзмацненню барацьбы працоўных Еўропы і Амерыкі, абуджэнню нацыянальна-вызваленчага руху народаў Усходу. Імперыялісты нацкоўвалі адны народы на другія, каб адцягнуць працоўных ад рэвалюцыйнай барацьбы. Падставай для развязвання вайны з'явіліся супярэчнасці паміж Аўстра- Венгрыяй і Сербіяй, што ўзніклі ў выніку забойства сербскімі нацыяналістамі наследніка аўстра-венгерскага трона Франца Фердынанда. Аўстра-Венгрыя аб'явіла вайну Сербіі. Расія пачала мабілізацыю войска. У сувязі з гэтым Германія аб'явіла вайну Расіі, а затым і Францыі, захапіла Бельгію і Люксембург. 3 другога боку, Англія, каб зберагчы свае каланіяльные ўладанні, аб'явіла вайну Германіі. Разам з Англіяй у вайну ўступілі яе дамініёны Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя і калонія Індыя. На баку Антанты выступіла Японія, а ў падтрымку Германіі -- Турцыя. Паводле няпоўных звестак, было забіта, паранена і скалечана 30 млн чалавек. Ваенныя расходы дзяржаў склалі 416 млрд рублёў. У вайне ўдзельнічала 38 краін з насельніцтвам звыш 1,5 млрд чалавек, г.зн. 75 % усяго насельніцтва зямнога шара. Пануючыя класы і вярхі гандлёва-прамысловай буржуазіі Расіі падтрымалі ваяўнічую палітыку царызму, чакалі для сябе вялікіх выгод ад будучага падзелу турэцкай і аўстрыйскай маёмасці. Яны добра разумелі, што паспяховая вайна можа прадухіліць падзенне дынастыі Раманавых. Шырокія пласты гарадской сярэдняй буржуазіі, буржуазнай інтэлігенцыі, сялянства пад уплывам буржуазнага друку, пропаведзяў духавенства таксама былі атручаны ядам шавінізму. Адзіным класам, якому не ўдалося прывіць заразу шавінізму, быў рабочы клас. Пазіцыі сацыяльных слаёў насельніцтва Расіі як у люстэрку адбіваліся на дзейнасці палітычных партый. Ужо ў самым пачатку вайны партыі акцябрыстаў і кадэтаў заявілі аб сваёй поўнай падтрымцы знешняй палітыкі ўрада Расіі. Лідэр кадэтаў П.Мілюкоў выказаў думку аб далучэнні Галіцыі, Угорскай Русі, Букавіны да Расіі з той мэтай, каб дапамагчы нацыянальнаму ўз'яднанню ўкраінскага народа. П.Мілюкоў прапанаваў далучыць да Расіі і землі, якія да славян ніякіх адносін не мелі: Басфор і Дарданелы, прыбярэжную тэрыторыю Турцыі з г.Стамбулам. Справа была не ў абароне славян, а зусім у іншым. Будаўніцтва Германіяй Багдадскай чыгункі праз Балканы і Турцыю закранала эканамічныя інтарэсы Расіі, якая вывозіла праз пралівы Басфор і Дарданелы 37 % сваіх тавараў, у тым ліку 80 % хлеба, прызначанага на экспарт. 3 будаўніцтвам дарогі Германія ўстанавіла 46 кантроль над пралівамі, стала галоўнай перашкодай пранікненню Расіі ў Турцыю. Пад германскі ўплыў трапіла і Балгарыя, што таксама супярэчыла пазіцыі Расіі, якая лічыла сябе абаронцай усіх славянскіх народаў. Усе гэтыя інтарэсы знайшлі адлюстраванне ў праграме партыі кадэтаў, што сведчыла аб поўным адабрэнні кадэтамі знешняй палітыкі царызму ў гады вайны. ЦК партыі кадэтаў заклікаў усіх да "святога яднання" з самадзяржаўем. На думку кадэтаў і акцябрыстаў, такое яднанне дапаможа здзейсніць распрацаваную праграму рэформ, якія завершаць пераўтварэнне краіны ў буржуазную манархію. Сярод дробнабуржуазных партый панавалі абаронніцкія погляды. У партыі эсэраў таксама вызначылася тры напрамкі ў адносінах да вайны: сацыял-шавіністычны, які падтрымліваў царскі ўрад, цэнтрысцкі, які прапагандаваў лозунг "без пераможцаў і без паражэнцаў", і левы, які выступаў супраць вайны, за мір, зямлю і волю. Што датычыць рабочых і сялян Беларусі, то на пачатку вайны шавіністычна настроены былі большасць багатых сялян і сярэднякоў, частка вясковай і гарадской беднаты і нават найбольш адсталыя групы рабочых. Увогуле ж пралетарыят Беларусі адкрыта выступаў супраць імперыялістычнай вайны. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны У пачатку вайны беларускія губерні былі аб'яўлены на ваенным становішчы. На іх тэрыторыі ўстанаўліваўся жорсткі ваенна-паліцэйскі рэжым. Забараняліся сходы, шэсці, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура. Працоўныя Беларусі выказвалі глыбокую незадаволенасць такім становішчам. Гэта незадаволенасць асабліва праявілася ў перыяд мабілізацыі насельніцтва ў войска ў чэрвені --ліпені 1914 г. У многіх паветах Беларусі адбыліся стыхійныя выступленні прызыўнікоў. У Мінскай губерні антываеннымі выступленнямі былі ахоплены пяць паветаў. Разгромы памешчыцкіх маёнткаў адбыліся ў Навагрудскім, Сенненскім, Ігуменскім, Мазырскім і іншых паветах. Усяго ў Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай губернях у дні ліпеньскай мабілізацыі адбылося болып за 20 выпадкаў разгрому памешчыцкіх маёнткаў. Урад люта распраўляўся з удзельнікамі гэтых выступлен-няў. Па прыгаворах ваенна-палявых судоў многія з іх былі пакараны смерцю. Жорсткімі рэпрэсіямі і масавымі мабілізацыямі рабочых і сялян царскія ўлады імкнуліся ачысціць прыфрантавую паласу ад рэвалюцыйных элементаў. Асабліва шалёнымі былі ганенні на сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. Падвергліся разгрому Палескі камітэт РСДРП, арганізацыі ў Мінску, Магілёве, Брэсце, Віцебску, Слуцку і іншых гарадах. Царскія ўлады разганялі прафсаюзы, асветныя таварыствы і іншыя масавыя арганізацыі працоўных. У час усеагульнай мабілізацыі ўсе сілы жандармерыі і паліцыі былі прыведзены ў баявую гатоўнасць. У "падтрыманні парадку" ў прыфрантавой паласе ўдзельнічалі ўсе сілы, што хлынулі сюды з розных раёнаў Расіі і групаваліся вакол Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, штаба Мінскай ваеннай акругі, штаба Заходняга фронту. Амаль усе населеныя пункты Беларусі былі 47 запоўнены царскімі войскамі. У адным толькі Мінску вайскоўцаў і чыноўнікаў ваенных ведамстваў было 150 тыс. чалавек. З лета 1915 г. значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. Расія, згодна з распрацаваным планам ваенных дзеянняў, меркавала нанесці галоўны ўдар па Аўстра-Венгрыі ў напрамку Галіцыі, што давала магчымасць пранікнуць на Балканы і да праліваў Басфор і Дарданелы. Здзяйсненню плана магло паспрыяць тое, што на пачатку вайны галоўныя сілы Германіі былі кінуты супраць Францыі і рухаліся ў напрамку да Парыжа. Францыя запатрабавала ад царскага ўрада выканаць абавязацельствы франка-рускай канвенцыі 1907 г. і накіраваць галоўныя сілы супраць Германіі. Не спыняючы дзеянняў супраць Аўстра-Венгрыі, рускае камандаванне, падпарадкоўваючыся патрабаванням Антанты, 17 жніўня 1914 г. рушыла свае 1-ю і 2-ю арміі ў наступленне на Усходнюю Прусію. Нямецкае камандаванне вымушана было перакінуць частку сваіх войск з Заходняга фронту на Усходні. У выніку баявых дзеянняў расійскія арміі пацярпелі некалькі паражэнняў і былі выцеснены з Усходняй Прусіі. На Паўднёва-Заходнім фронце 3-я і 7-я расійскія арміі пасля часовых поспехаў таксама пацярпелі паражэнне, пакінулі Галіцыю, страціўшы каля 600 тыс. чалавек палоннымі, забітымі, параненымі. Захапіўшы Галіцыю, Германія сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім тэатры ваенных дзеянняў, каб акружыць і знішчыць сем расійскіх армій. Камандуючы Паўночна-Заходнім фронтам генерал М.Аляксееў быў вымушаны вывесці свае арміі з польскага "мяшка", церпячы паражэнне за паражэннем. Саюзнікі Расіі -- Англія і Францыя нічога не зрабілі, каб аблегчыць становішча расійскіх войск. Пры наступленні на Варшаву германскае камандаванне ўпершыню выка-рыстала газавую атаку, у выніку якой загінула 9 тыс. расійскіх салдат. Пазбягаючы акружэння ў Полыпчы, у ліпені 1915 г. рускія здалі немцам Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў накірунку Коўна -- Вільня -- Мінск. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск -- Паставы -- Баранавічы -- Пінск. Каля паловы тэрыторыі Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй, у тым ліку населеныя пункты Гродна, Ашмяны, Смаргонь, Ліда, Слонім, Навагрудак, Баранавічы, Ваўкавыск, Пружаны, Брэст, Кобрын, Пінск. Паражэнне расійскай арміі на франтах было вынікам тэхніка- эканамічнай адсталасці Расіі. Эканоміка краіны, слаба развіты транс-парт не маглі забяспечыць патрэбы арміі і тылу. Перад пачаткам вайны Расія займала пятае месца ў свеце па выплаўцы сталі, шостае -- па здабычы вугалю, пятнаццатае -- па вырабу электраэнергіі. Амаль палову станкоў, машын, абсталявання даводзілася купляць у іншых краінах. Расія не мела сваёй авіяцыйнай прамысловасці. У зародкавым стане знаходзіліся 48 аўтамабілебудаванне, хімічная прамысловасць, электраметалургія, вытворчасць многіх каляровых металаў. Слабы быў і ваенна-эканамічны патэнцыял краіны. Расія не ачуняла яшчэ ад паражэння ў руска-японскай вайне, якая прывяла да значнага аслаблення яе ўзброеных сіл. Болыпая частка расійскага флоту была знішчана: японцы патапілі або захапілі 15 браняносцаў, 11 крэйсераў, 22 эсмінцы. Вайна прынесла незлічоныя бедствы беларускаму народу. Гінула мірнае насельніцтва, руйнаваліся гарады і вёскі, знішчаліся матэры-яльныя і духоўныя каштоўнасці. У сувязі з наступленнем германскіх войск велізарная колькасць бежанцаў пацягнулася на ўсход. 3 Полыпчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі рушыла ў радах бежанцаў больш за 1320 тыс. чалавек^. Лавіна бяздомных людзей расцягнулася па дарогах на сотні кіламетраў праз усю Беларусь ад Буга да Дняпра. Многія тысячы людзей, асабліва старыя і дзеці, знясіленыя ад голаду, гінулі ў дарозе. Да восені 1915 г. бежанцы запоўнілі ўсю ўсходнюю частку Беларусі. Становішча гэтых людзей было надзвычай цяжкім. На захопленай германскімі вайскамі тэрыторыі Беларусі быў уведзены жорсткі рэжым дэспатызму, рабаўніцтва і гвалту. Жыхары ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў павінны былі плаціць падушны падатак. Акрамя таго, падатак браўся з бальніц, рынкаў, відовішчных устаноў і г. д. Сяляне захопленых паветаў абавязаны былі здаваць усе зерне, скуры, воўну, масла, пражу і інш. Нямецкія войскі чынілі зверствы і гвалт, тысячы мірных грамадзян вывозілі на работу ў Германію. Акупанты здзекваліся над нацыянальнымі пачуццямі беларускага народа, знішчалі гістарычныя і архітэктурныя помнікі, школы, цэрквы. Асабліва цяжка адбілася вайна на гаспадарцы Беларусі. Былі разбураны многія прамысловыя прадпрыемствы, спалены сотні вёсак. Разам з тым паасобныя галіны (швейная, абутковая, металаапрацоўчая, хлебапякарна-сухарная і некаторыя інш.), што выконвалі ваенныя заказы, значна павялічылі выпуск прадукцыі. У гады вайны адбыліся змены галіновай структуры прамысловасці Беларусі. Многія існаваўшыя фабрыкі і заводы і зноў створаныя часовыя прадпрыемствы і майстэрні абслугоўвалі армію. На вытворчасць боепрыпасаў, транспартных сродкаў і іншага вайсковага рыштунку былі пераключаны ўсе прадпрыемствы металаапрацоўчай прамысловасці. Шырокае развіццё атрымала на Беларусі хлебапякарна- сухарная вытворчасць. Прадпрыемствы па выпуску гэтай прадукцыі былі адкрыты ў Віцебску, Мінску, Магілёве, Гомелі, Оршы, Нова-Барысаве. Вялікія заказы ваеннага ведамства па забеспячэнні арміі вопраткай і абуткам выконвала ў час вайны беларуская прамысловасць. Аб'ём вытворчасці павялічыўся на 25--40 % на Віцебскай ільнопрадзільнай фабрыцы "Дзвіна", Дубровенскай бавоўна-прадзільнай фабрыцы, Магілёўскай панчошнай фабрыцы і інш. Усе дробныя майстэрні, а таксама саматужнікі выконвалі заказы па пашыву вайсковага адзення, абутку, вырабу прадметаў вайсковага рыштунку. Было адкрыта шмат новых майстэрань па рамонту армейскага абмундзіравання. 49 У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Болып як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. Толькі з Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў у армію прызвалі 634 400 чалавек. Акрамя гэтага, на абаронныя работы: капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог, ахову вайсковых аб'ектаў і г. д. -- прымусова пасылалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. У адной толькі Мінскай губерні на прымусовых работах у жніўні 1916 г. было занята 219 300 чалавек. Цяжкае становішча, у якім апынуліся працоўныя Беларусі, вымушала іх весці барацьбу за сваё існаванне. Рабочыя і сяляне ўжо ў пачатку вайны пазбавіліся патрыятычнага чаду, якім царскія ўлады прыкрывалі захопніцкія мэты вайны. Адбыўся якасны зрух у грамадскай свядомасці. Пачынаючы з 1915 г. назіралася нарастанне рабочага руху. У красавіку 1915 г. адбылося выступленне рабочых і служачых Гомельскага чыгуначнага вузла. Летам таго ж года баставалі рабочыя дэпо Лібава-Роменскай чыгункі ў Гомелі, а ў 1916 г. -- дэпо станцый Маладзечна і Віцебска. Усяго ў 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі, у якім удзельнічала 1800 чалавек. Арганізатараў стачак арыштоўвалі і адпраўлялі на фронт. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з'яўлялася павышэнне заработнай платы. Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка пралетарыяў. Масавасці рабочы рух не набыў. Дзейнасці якіх-небудзь палітычных арганізацый і плыняў ва Усходняй Беларусі таксама не назіралася. Тлумачылася гэта прыфрантавым становішчам Беларусі, перанасычанасцю яе тэрыторыі войскамі, паліцыяй, жандармерыяй. Больш шырокі размах на Беларусі ў гады вайны атрымаў сялянскі рух. Ен выліваўся ў масавыя пагромы памешчыцкіх маёнткаў, разрабаванне харчовых магазінаў і лавак. Значна актывізаваўся сялянскі рух у 1915 г. у сувязі з пераня-сеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі, ростам рэквізіцый і ваенных павіннасцей. Сярод сялян узмацніліся антыпамешчыцкія, антываенныя і антыўрадавыя настроі. Ваенныя паражэнні царскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія і матэрыяльныя страты выклікалі незадаволенасць салдат. У войсках успыхвалі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Усяго на Беларусі ў перыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляванні салдат. Цэлыя вайсковыя часці і злучэнні адмаўляліся ісці ў наступленне. Узмацнілася антыўрадавая агітацыя сярод салдат. Такім чынам, першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу. Царызм ужо быў няздольны вывесці краіну з гэтага тупіка. Рэвалюцыя ў краіне стала непазбежнай. 50 Беларускі нацыянальны рух Першая сусветная вайна значна паўплывала на беларускі нацыянальны рух. Вядомыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, удзельнікі нацыянальнага руху эвакуіраваліся з прыфрантавой паласы ў Цэнтральную Расію. Была закрыта газета "Наша ніва", якую рэдагаваў Я.Купала. Ва ўсходняй, неакупіраванай частцы Беларусі нацыянальны рух быў спынены ў сувязі з праследаваннем улад ва ўмовах ваеннага становішча. На захопленых беларускіх землях вядомыя дзеячы нацыяйальнага руху, якія засталіся там, браты Іван і Антон Луцкевічы, В.Ластоўскі і інш., выступілі з ідэяй адраджэння незалежнасці Літвы і заходняй часткі Беларусі ў дзяржаўнай форме Вялікага княства Літоўскага з сеймам у Вільні. Садзейнічала гэтаму заява канцлера Германіі Бейтман-Гольвега аб тым, што вызваленыя ад Расіі землі ніколі не вернуцца назад пад маскоўскае ярмо. У сувязі з такой заявай беларускія дзеячы дамовіліся з кіраўнікамі літоўскіх і яўрэйскіх суполак аб усталяванні ў будучай дзяржаве канфедэратыўнага ладу. Дамоўленасць была замацавана "Універсалам", выдадзеным на чатырох мовах (літоўскай, польскай, яўрэйскай і беларускай) у снежні 1915 г. У гэтым дакуменце гаварылася, што літоўскія, беларускія, польскія і яўрэйскія суполкі пачалі ўтварэнне канфедэрацыі на аснове незалежнасці Літвы і Беларусі як адзінай дзяржавы, якая забяспечыць усім нацыям усе правы. У лютым 1916 г. таксама на чатырох мовах распаўсюджана адозва "Грамадзянеі", у якой выкладзены прынцыпы палітычнага ладу будучай канфедэрацыі. Планавалася ўтварыць незалежную дзяржаву з сеймам, сфарміраваным на аснове агульных, роўных і прамых вы- бараў пры тайным галасаванні. У гэту дзяржаву павінны былі ўвайсці землі, захопленыя германскімі войскамі. Аднак утварыць такую канфедэрацыю не дазволіла палітыка германскага ўрада. Захапіўшы Вільню, германскае камандаванне абвясціла аб тым, што заходнія беларускія землі будуць падпарадкоўвацца "польскай кароне". У сувязі з гэтым польскія памешчыкі, ксяндзы, карыстаючыся падтрымкай акупантаў, пачалі настойліва ажыццяўляць паланізацыю беларускага насельніцтва. На захопленай беларускай тэрыторыі стваралася шырокая сетка польскіх школ, касцёлаў, розных згуртаванняў польскай "злучнасці". Гвалтоўная паланізацыя стала прычынай канфрантацыі паміж палякамі, якія пражывалі тут, літоўцамі і беларусамі. Гэта і прывяло да адмаўлення ад ідэі ўтварэння канфедэратыўнай дзяржавы. Болып таго, у самім беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол. Група яго дзеячаў на чале з В.Ластоўскім заснавала арганізацыю "Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі", якая ставіла мэту ўтварэння незалежнай Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Аднак і гэта мэта не атрымала афіцыйнага прызнання з боку нямецкага ўрада. У 1915 г. рэлігійна-клерыкальныя дзеячы ўтварылі на Беларусі палітычную арганізацыю "Хрысціянская злучнасць", у якую ўваходзілі прадстаўнікі вышэйшых колаў каталіцкага духавенства, буйной буржуазіі і памешчыкаў, буржуазнай інтэлігенцыі, а таксама сяляне, рабочыя і дробнабуржуазныя элементы. Творцамі "Хрысціянскай злучнасці" былі барон Роп, князь 51 Святаполк-Мірскі, барон `Шафнагель і інш. Галоўная мэта гэтай арганізацыі -- прыстасавацца да палітычных і сацыяльна-эканамічных умоў нямецкай акупацыі. Кайзераўская Германія, імкнучыся ўмацаваць сваю ўладу на захопленай тэрыторыі, ажыццявіла адпаведныя захады, каб, па-першае, не даць магчымасці стварыць самастойную дзяржаву, а па-другое -- прадухіліць поўнае засілле Польшчы на гэтых землях. У пачатку 1916 г. германскі фельдмаршал Гіндэнбург у загадзе аб школах у акупіраваным краі абвясціў беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыянальны рух значна ажывіўся. На акупіраванай тэрыторыі былі адчынены беларускія школы, створаны выдавецтвы. Пачалося выданне на беларускай мове газет, часопісаў. Стала выходзіць газета "Гоман". У Вільні дзейнічалі "Беларускі камітэт дапамогі пацярпеўшым ад вайны", "Беларускі клуб", згуртаванне "Золак", "Навуковае таварыства", "Беларускі вучыцельскі саюз" і інш. Кіраваў усёй гэтай работай створаны ў 1915 г. у Вільні Беларускі народны камітэт (БНК), які ўзначальваў А.Луцкевіч. Спачатку камітэт прытрымліваўся ідэі стварэння канфедэратыўнай дзяржавы ў форме ВКЛ, але пазней выказаўся за ўтварэнне Беларуска-Літоўскай дзяржавы з унутраным размежаваннем "аўтаномных Беларускай і Літоўскай зямель паводлуг матчынай мовы жыхароў". БНК прыняў удзел у рабоце канферэнцыі народаў Расіі, якая адбылася ў Стакгольме ў красавіку 1916 г. На гэтай канферэнцыі камітэт абвясціў сваю дэкларацыю, у якой гаварылася, што беларускі народ чакае вызвалення з-пад няволі. У чэрвені 1916 г. камітэт выступіў з мемаранду-мам на міжнароднай канферэнцыі ў г.Лазане. Дэлегацыя БНК на чале з В.Ластоўскім звярнулася да ўсіх цывілізаваных народаў свету з заклікам прымусіць царызм паважаць нацыянальныя і культурныя правы беларускага народа, якія дазволяць яму свабодна развіваць свае інтэлектуальныя, маральныя і эканамічныя сілы, стаць гаспада-ром на ўласнай зямлі. У канцы 1916 г. БНК зрабіў некалькі захадаў, каб дамовіцца з Літоўскім нацыянальным камітэтам аб утварэнні Літоўска-Беларускай дзяржавы ў этнічных межах беларусаў і літоўцаў. Аднак літоўцы адмовіліся ад перагавораў. Пад уздзеяннем германскіх акупантаў Літоўскі камітэт разарваў сувязі з БНК і ўтварыў у Вільні Літоўскую дзяржаўную раду (Тарыбу) як вярхоўны дзяржаўны орган Літвы. У склад гэтай Літоўскай дзяржавы былі ўключаны і захопленыя немцамі беларускія землі. Беларусь атрымала ў Тарыбе два месцы. У гэтых складаных умовах БНК працягваў працу. Ім была склікана і праведзена ў 1918 г. у Вільні Беларуская канферэнцыя. На ёй абралі Віленскую беларускую раду, якой БНК здаў свае паўнамоцтвы. Беларускі народны камітэт ва ўмовах акупацыі прыкладаў вялікія намаганні, каб звярнуць увагу сусветнай грамадскасці на лёс Беларускага краю, яго культуру, каб абудзіць нацыянальную свядомасць беларускага народа. У прадстаўнікоў левай плыні ў беларускім нацыянальным руху, якія пасля акупацыі Заходняй Беларусі Германіяй працягвалі сваю дзейнасць у Маскве, былі зусім іншыя погляды на пытанне аб будучым Беларусі. Адзін з кіраўнікоў гэтай плыні А.Бурбіс сцвярджаў, што ва ўмовах акупацыі Беларусі не было ніякіх надзей на магчымае нацыянальнае адраджэнне. Як і іншыя прадстаўнікі левай плыні на-цыянальнага руху, ён стаяў на пазіцыі пара- жэння царызму ў вайне, лічыў, што перамога царскай Расіі канчаткова паставіць "крыж на вызваленні Беларусі". 3 другой паловы 1915 г. галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху сталі Петраград, Масква, Мінск, Калуга і іншыя гарады, дзе бежанцы- беларусы ўтварылі свае суполкі, апорныя пункты па вывучэнні становішча ў Беларусі, згуртаванні беларускага нацыянальнага руху, прапагандзе беларускай літаратуры. У кастрычніку 1916 г. Міністэрства ўнутраных спраў Расіі дазволіла выданне ў Петраградзе і Мінску беларускіх газет "Дзянніца" і "Светач". Газета "Светач", якая выдавалася ў Петраградзе рэлігійна-клерыкальнымі дзеячамі, прапагандавала ідэі адзінства беларусаў незалежна ад іх класавай прыналежнасці, заклікала ўсе грамадскія сілы да ажыццяўлення "беларускага нацыянальнага ідэалу". Аднак газета не мела вялікага ўплыву на развіццё беларускага нацыянальнага руху. У пачатку 1917 г. яе выданне было спынена. Газету "Дзянніца" выдаваў на свае сродкі З.Жылуновіч. Яна адлюстроўвала рэвалюцыйна-дэмакратычны характар беларускага нацыянальнага руху, абараняла інтарэсы беларускага народа і мела "паслядоўны рэвалюцыйна-нацыянальны напрамак". "Дзянніца" пралагандавала думку, што свабоднае развіццё беларускага народа магчыма толькі ў цесным саюзе з рускім народам. Газета ўзнімала вострыя сацыяльныя праблемы, пытанні развіцця беларускай культуры, асуджала палітыку нямецкіх акупацыйных улад. У газеце друкаваліся творы З.Жылуновіча, К. Буйло, К.Чарнушэвіча, Ф.Шантыра і іншых дзеячаў, якія стаялі на рэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцыях. Рэвалюцыйна-нацыянальны накірунак газеты выклікаў падазронасць у царскай цэнзуры. Цэнзары выкідалі з газеты ўсе матэрыялы аб становішчы на Беларусі, абвінавачвалі газету ў тым, што яна нібыта служыла Германіі. У снежні 1916 г. "Дзянніца" перастала выходзіць. Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі ў Беларусі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя -- з'ява сусветна- гістарычнага значэння. 3 аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога -- адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Галоўнымі прычынамі рэвалюцыі з'явіліся класавыя супярэчнасці, цяжкае ваеннае становішча. Незадаволенасць рабочых, сялян, салдат, даведзеных да крайняй галечы вайной, гаспадарчай 53 разрухай, голадам, вылілася ў масавыя выступленні супраць царызму, буржуазіі і рэакцыйнай ваеншчыны. Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочых 23 лютага 1917 г. у Петраградзе. 25 лютага забастоўка стала ўсеагульнай, а 26 лютага пачалося ўзброенае паўстанне. На бок рабочых пераходзілі салдаты. Раніцай 27 лютага на бок рэвалюцыі перайшло 10 тыс. паўстаўшых салдат, а вечарам іх налічвалася ўжо больш за 60 тыс. Рабочыя і салдаты аб'ядноўваліся ў баявыя дружыны. 27 лютага гэтыя дружыны захапілі Галоўны арсенал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палітычных зняволеных. Рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола. Закончылася 300-гадовае панаванне дынастыі Раманавых. Сістэма царскай улады прыйшла ў супярэчнасць з грамадскім развіццём Расіі. Гэта і было галоўнай прычынай хуткай і адносна лёгкай перамогі рэвалюцыі. Акрамя таго, ахапіўшыя ўсю краіну палітычны, эканамічны, нацыянальны крызісы актывізавалі барацьбу працоўных супраць царызму. У гэтай барацьбе ўдзельнічалі розныя сацыяльныя сілы. Па сваім характары Лютаўская рэвалюцыя была буржуазна- дэмакратычнай, але ў адрозненне ад першай -- пераможнай. Галоўная яе задача -- звяржэнне царызму -- была выканана. Рухаючай сілай рэвалюцыі з'яўляўся народ. Асаблівасцю рэвалюцыі было тое, што яна непаслядоўна вырашыла пытанне аб уладзе. У выніку ў краіне ўтварылася двоеўладдзе. Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне выбіраліся новыя органы ўлады -- Саветы. Аднак большасцю ў іх аказаліся меншавікі і эсэры. Гэта тлумачыцца наступнымі прычынамі: 1. Рэвалюцыя ўцягнула ў актыўнае палітычнае жыццё шматмільённыя масы Расіі. Мітынговая хваля адмоўна ўздзейнічала на свядомасць людзей. У тых умовах бальшавікі разлічваць на значную падтрымку не маглі. 2. За гады вайны значна памяняўся склад рабочага класа. Каля 40 % кадравых рабочых былі на фронце, многія сасланы ў Сібір, на катаргу. На заводах і фабрыках працавалі выхадцы з класа дробных уласнікаў, якія ішлі за меншавікамі і эсэрамі, пасылалі іх у Саветы. 3. За гады вайны бальшавіцкія арганізацыі былі падвергнуты жорсткім рэпрэсіям. Відныя дзеячы бальшавіцкай партыі знаходзіліся ў турмах, ссылках або за мяжой. Меншавіцкія і эсэраўскія арганізацыі дзейнічалі сва- бодна. Народ, які пасылаў ў Саветы сваіх прадстаўнікоў, спадзяваўся на тое, што яны выканаюць усе яго патрабаванні. Аднак меншавіцка-эсэраўскае кіраўніцтва Саветамі баялася ўзяць уладу ў свае рукі, пайшло на змову з буржуазіяй, і ў выніку быў створаны Часовы буржуазны ўрад. У той жа дзень, калі быў выбраны Петраградскі Савет (27 лютага), з дэпутатаў IV Дзяржаўнай думы ўтварыўся Часовы камітэт на чале з адным з кіраўнікоў акцябрыстаў М.Радзянкам. Мэта Часовага камітэта -- "навесці парадак у краіне", што азначала ўзяць усю ўладу ў свае рукі. Але зрабіць гэта не ўдалося. Пад націскам рэвалюцыйных мас Петраградскі Савет выдаў 1 сакавіка 1917 г. загад, паводле якога ўсе вайсковыя злучэнні пераходзілі ў 54 падпарадкаванне Савета. Тады Часовы камітэт вырашыў дамовіцца з Петраградскім Саветам. У ноч з 1 на 2 сакавіка 1917 г. Часовы камітэт запрасіў на сваё пасяджэнне прадстаўнікоў Петраградскага Савета. Эсэра-меншавіцкія лідэры, не абмеркаваўшы гэтага пытання на пасяджэнні Савета, прапанавалі Часоваму камітэту Дзяр-жаўнай думы ўтварыць Часовы ўрад. 2 сакавіка на аснове пагаднення паміж Часовым камітэтам Думы і меншавіцка-эсэраўскім кіраўніцтвам Петраградскага Савета быў утвораны буржуазны Часовы ўрад на чале з князем Г.Львовым. Пасаду міністра замежных спраў заняў лідэр кадэтаў П.Мілюкоў, вайсковых спраў -- лідэр акцябрыстаў А.Гучкоў. Іншыя члены ўрада таксама былі вядомымі дзеячамі кадэтаў і акцябрыстаў. Выключэннем стаў сацыяліст А.Керанскі, які заняў пасаду міністра юстыцыі і адначасова з'яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага Савета. Так утварылася ў краіне двоеўладдзе, перапляценне дзвюх дыкта-тур: з аднаго боку -- дыктатура буржуазіі, якую ўвасабляў Часовы ўрад, з другога -- рэвалюцыйна-дэмакратычная дыктатура пралетарыяту і сялянства -- Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Улічваючы значную канцэнтрацыю рэвалюцыйных сіл на Беларусі і на Заходнім фронце, ворагі рэвалюцыі, якія групаваліся вакол Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, штабоў Заходняга фронту і Мінскай ваеннай акругі, усяляк спрабавалі ізаляваць гэтыя сілы ад гістарычных падзей у Петраградзе. Яны хацелі ўтаіць ад працоўных Беларусі, што ў сталіцы імперыі адбылася рэвалюцыя. Са Стаўкі і штаба Заходняга фронту рассылаліся загады, у якіх патрабавалася ад усіх начальнікаў вайсковых часцей не дапускаць з Петраграда агітатараў, а пры іх з'яўленні затрымліваць і судзіць палявым судом. Камандуючы фронтам генерал А.Эверт даводзіў да ведама афіцэраў, што салдаты павінны быць далей ад палітыкі і не іх справа прыслухоўвацца да таго, што робіцца ў Расіі. Распаўсюджваліся чуткі, нібыта цар не звергнуты, а толькі захварэў. Манархісты і іх прыхільнікі ўсімі сіламі чапляліся за ўладу і імкнуліся ператварыць Паўночны і Заходні франты ў сваю апору. Аднак задумы манархістаў не маглі здзейсніцца. Весткі пра звяржэнне царскага самадзяржаўя рознымі шляхамі пранікалі ва ўсе куткі Беларусі і вайсковыя часці Заходняга фронту. Рабочыя, сяляне, салдаты вітдлі перамогу пралетарыяту Петраграда і выказвалі намер усімі сіламі падтрымаць рэвалюцыю. Яны спадзяваліся, што з перамогай рэвалюцыі скончыцца вайна і будуць вырашаны іх жыццёвыя пытанні. Салдаты Заходняга фронту ў адпаведнасці з загадам № 1 Петраградскага Савета стваралі ў вайсковых часцях салдацкія камітэты, адхілялі ад камандавання і нават арыштоўвалі ненавісных афіцэраў. Працоўным Мінска стала вядома аб перамозе Лютаўскай рэвалюцыі 1 сакавіка 1917 г. Адразу ж ноччу з 1 на 2 сакавіка адбылася нарада бальшавікоў горада, на якой прысутнічалі М.В.Фрунзе, В.Г.Кнорын, К.І.Ландар, С.Р.Магілеўскі і інш. На гэтай нарадзе было вырашана мабілізаваць усе сілы, каб падтрымаць піцерскіх рабочых і салдат. У Мінску пачалі ўтварацца ўзброеныя атрады, прафсаюзы і іншыя арганізацыі 55 працоўных. Баявыя дружыны мінскіх рабочых 2 сакавіка вызвалілі з турмы 400 палітычных зняволеных. Былі арыштаваны камандуючы фронтам, начальнік штаба, камендант горада. Створаная 4 сакавіка міліцыя, якую ўзначаліў М.В.Фрунзе, раззброіла паліцыю і жандармерыю, узяла пад ахову ўрадавыя ўстановы, пошту і тэлеграф. Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У Мінску 4 сакавіка 1917 г. адбылося першае пасяджэнне выбраных дэпутатаў і прадстаўнікоў ад прадпрыемстваў, на якім утвораны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў і Часовы выканаўчы камітэт. Мінскі Савет павіншаваў усіх працоўных з перамогай і заклікаў да інтэрнацыянальнага адзінства, арганізаванасці ў барацьбе за светлую будучыню. Каб аб'яднаць сілы пралетарыяту з рэвалю-цыйнай арміяй, быў створаны адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт на чале з меншавіком Б.Позернам. Намеснікам яго абралі бальшавіка У.Любімава. 6 сакавіка 1917 г. арганізаваўся Гомельскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які заявіў, што ён бярэ на сябе ахову новага ладу. 8 сакавіка ўтвораны Віцебскі Савет рабочых дэпутатаў і выбраны выканаўчы камітэт, які заклікаў аб'яднацца вакол Савета. 3 вялікімі цяжкасцямі праводзіліся дэмакратычныя пераўтварэнні ў Магілёве. Тут рэакцыйная ваеншчына рабіла ўсё, каб засцерагчы салдат ад уплыву рэвалюцыі. Але і там 5 сакавіка 1917 г. адбылася мнагалюдная дэманстрацыя рабочых і салдат, якая закончылася мітынгам на Сянной плошчы. Праз два дні пасля дэманстрацыі ў Магілёве ўтварыліся Савет рабочых дэпутатаў і асобна Савет салдацкіх дэпутатаў. Да 10 сакавіка абодва Саветы аб'ядналіся. Аб'яднаны Савет складаўся амаль выключна з эсэраў, меншавікоў і бундаўцаў. Такі партыйны склад вызначыў і яго палітычную лінію. Савет актыўна падтрымліваў Часовы буржуазны ўрад і вайну да пераможнага канца. Паралельна з Саветам у Магілёве быў створаны т. зв. Сход салдацкіх і афіцэрскіх прадстаўнікоў, які складаўся з манархістаў. Манархісты распаўсюджвалі чуткі, што хутка дынастыя Раманавых будзе адноўлена ў правах, а ўсе ўдзельнікі рэвалюцыі будуць пакараны смерцю. Саветы і іншыя дэмакратычныя органы былі ўтвораны ў многіх гарадах Беларусі. У першай палове сакавіка 1917 г. пачалі дзейнічаць Саветы ў Барысаве, Полацку, Рэчыцы, Слуцку і іншых гарадах. Саветы на Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а таксама Часовы ўрад і яго органы на месцах пры ўмове адпаведнасці іх дзейнасці інтарэсам народа. Але на практыцы адбывалася зусім іншае. Саветы фактычна падпарадкоўваліся органам Часовага ўрада, дапамагалі ствараць такія органы і нават дэлегіравалі сваіх прадстаўнікоў у гэтыя органы. Праводзілі такую палітыку эсэры, меншавікі і бундаўцы, якія складалі пераважную большасць у Саветах. 6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу у губернях і паветах сваім камісарам, якія прызначаліся з ліку старшыняў губернскіх і павятовых земскіх упраў і выконвалі функцыі губернатараў. Ім падпарадкоўваліся ўсе мясцовыя органы ўлады. 56 Такім чынам, на Беларусі былі створаны свае мясцовыя органы буржуазнай улады, побач з якімі дзейнічалі Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Тут, як і па ўсёй Расіі, склалася двоеўладдзе. У першыя дні рэвалюцыі ў Беларусі пачалі стварацца прафесійныя саюзы. Да канца сакавіка 1917 г. дзейнічалі прафсаюзы рабочых і служачых амаль ва ўсіх галінах прамысловасці. Яны патрабавалі паляпшэння экана- мічнага становішча працоўных, скарачэння рабочага дня, павелічэння зарплаты і г. д. Станоўча аднеслася да перамогі Лютаўскай рэвалюцыі, звяржэння царызму і беларускае сялянства. Гаспадарчы крызіс, масавыя міграцыі, бежанства канчаткова дыскрэдытавалі царызм у вачах сялян. Па ініцыятыве бальшавікоў 23 сакавіка 1917 г. быў выбраны сялянскі камітэт Мінскай губерні на чале з М.Фрунзе, які павінен быў склікаць сялянскі з'езд губерні. У канцы сакавіка пачаў дзейнічаць Мінскі камітэт Усерасійскага сялянскага саюзу, які стаяў на эсэраўскіх пазіцыях. 20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і свабодных ад нямецкай акупацыі паветаў Віленскай губерняў. Старшынёй з'езда быў абраны М.Фрунзе. Дэлегаты выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўраўняльнае землекарыстанне па працоўнай норме, за адмену прыватнай уласнасці на зямлю, забарону яе куплі-продажу. Асуджаліся самавольныя захопы зямлі. Канчатковае вырашэнне аграрнага пытання з'езд адклаў да склікання Устаноўчага сходу. Працягвалася дэмакратызацыя войска. Салдаты ўраўноўваліся ў правах з усімі грамадзянамі краіны. Часовы ўрад і камандаванне вымушаны былі пагадзіцца з загадам № 1 Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў аб стварэнні выбарных салдацкіх камітэтаў і Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага тэлеграмай ад 11 сакавіка 1917 г. раіла штабу Заходняга фронту стаць на шлях кампрамісаў з Саветам рабочых дэпутатаў. У выніку на Заходнім фронце пачалі стварацца салдацкія камітэты. Яны павінны былі забяслечваць магчымасць удзелу салдат у палітычным жыцці краіны, садзейнічаць росту іх культурнага ўзроўню і палітычнай свядомасці. У выніку гэтага абвастрыліся ўзаемаадносіны паміж салдатамі і афіцэрамі. Чыста палітычны і асветніцка-культурны рух, які спрабавалі арганізаваць у войску Саветы, вельмі хутка перарос у антываенны, накіраваны супраць афіцэрства. Афіцэры ў пераважнай болыпасці выступалі за працяг вайны і ўмацаванне дысцыпліны ў войску. У выніку ў войску ўтварылася двоеўладдзе, што паскорыла яго разлажэнне. Значнай з'явай у жыцці ўсяго беларускага грамадства з'явіўся 1 з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту, які адбыўся 7-- 17 красавіка 1917 г. Адным з галоўных арганізатараў з'езда быў Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Паводле партыйнага складу з'езд быў эсэра- меншавіцкім. Ен прызнаў неаб-ходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі, падтрымліваць палітыку Часовага ўрада і здзяйсняць пастаянны кантроль за ім з боку Петраградскага Савета. На салдацкія 57 арганізацыі ўскладвалася задача садзейнічаць павышэнню баяздольнасці арміі, забяспечваць грамадскія, палітычныя і культурна-бытавыя патрэбы салдат. На ўзроўні армій ствараліся Саветы салдацкіх дэпутатаў. Выбары камандзіраў не дапускаліся. Выканаўчы камітэт фронту атрымаў права кантролю за дзейнасцю франтавога камандавання. З'езд адмяніў асобыя суды і розныя абмежаванні правоў салдат па-за службай. Салдаты атрымалі ўсе правы і свабоды, як і цывільныя грама-дзяне Расіі, у тым ліку свабоду слова, друку, сходаў, саюзаў, сумлення. Разам з тым з'езд падкрэсліў неабходнасць захавання строгай ваеннай дысцыпліны, асудзіў дэзерцірства. З'езд прызнаў свабоду класавых аб'яднанняў рабочых і іх права на арганізацыю забастовак, сходаў, вулічных маніфестацый і дэманстрацый, прапанаваў увесці 8-гадзінны рабочы дзень. Быў прыняты шэраг іншых рашэнняў, накіраваных на замацаванне перамогі Лютаўскай рэвалюцыі. Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з'явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.

    реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010

  • Адмена прыгоннага права, буржуазныя рэформы 1860–1870 гг. Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Развіццё капіталізму ў прамысловасці, транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Сялянская гаспадарка. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту.

    реферат [25,1 K], добавлен 25.01.2011

  • Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

    реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі. Разбор шляхты. Мяжа яўрэйскай аседласці. Канфесійная палітыка. Буржуазныя рэформы 60-80 гадоў, якія закраналі розные бакі жыцця народаў дзяржавы. Контр-рэформы 80-90 гадоў XIX стагоддзя.

    реферат [39,8 K], добавлен 04.12.2013

  • Грамадска-палітычнае жыццё Aшмянскага павета ў складзе Расійскай Імперыі. Палітыка расійскага урада на далучаных землях. Вайна 1812 года. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух. Дынаміка і структура насельніцтва. Гаспадарка і становішча сялян.

    курсовая работа [56,4 K], добавлен 19.11.2012

  • Скасаванне прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін, прамысловы пераварот. Месца эканомікі Беларусі ў агульнарасійскім рынку. Саслоўная палітыка самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.

    реферат [35,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.

    реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010

  • Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.

    контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012

  • Перыяды фарміравання беларускай нацыі. Развіццё нацыянальнай мовы. Матэрыяльная і духоўная культура Беларусі. Агульнасць эканамічнага жыцця як асноўны прыкмета нацыі. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці у XIX - XX ст. Школьныя рэформы 60—80 гадоў.

    реферат [38,1 K], добавлен 03.12.2009

  • Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы працоўных мас. Ўплыў рэвалюцыі на жыццё Расіі, "западнорусизм" як ідэалогія. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі. "Наша ніва" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.

    реферат [22,2 K], добавлен 03.12.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.