Перапрацоўчая прамысловасць Беларусі 60-я гады XIX ст. – 1914 г.
Палітыка-прававыя ўмовы развіцця перапрацоўчай прамысловасці Беларусі, развіццё шляхоў зносін і ўплыў на развіццё, фінансава-банкаўская сістэма. Галіновая структура перапрацоўчай прамысловасц Беларусі: харчовая, легкая, лясная, сілікатная і шкляная.
Рубрика | Экономика и экономическая теория |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 30.11.2016 |
Размер файла | 152,6 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Уводзіны
перапрацоўчай прамысловасть харчовый легкый
Тэма маёй дыпломнай работы «Перапрацоўчая прамысловасць Беларусі 60-я гады 19 ст. - 1914 г.». Я выбраў для вывучэння гэтую тэму, менавіта гэта цікавы перыяд нашай гісторыі. Пасля скасавання прыгону паступова разбураліся перажыткі феадалізма, зараджаўся новы капіталістычны ўклад, што дало штуршок к інтэнсіўнаму развіццю прамысловасці. З'яўляліся новыя віды прадпрыемстваў, новыя падгаліны вытворчасці, якіх да гэтага не існавала на нашых землях, другія віды падгалін вытворчасці пад уплывам розных фактараў прыйшлі да заняпаду.
Беларусь як састаўная частка імперыі развівалася па адзінаму эканамічнаму шляху, але прамысловасць мела спецэфічныя рысы адрознення, што выклікае цікавасць да разгляду праблемы.
Пры разглядзе гэтага даследвання ўзнікаюць цяжкасці. У розных крыніцах ёсць шмат азначэнняў, што ўяўляе сабой гэты від прамысловасці. Але пры аналізе крыніц, літаратуры адно з іх найбольш падыходзіць да тэмы - гэта сукупнасць галін прамысловасці, па перапрацоўкі або апрацоўкі неапрацаванай прадукцыі. Беларуская прамысловасць таго часу перапрацоўвала ў сваёй большасці мясцовую прадукцыю. Таму я ўключыў да разглядання тыя галіны вытворчасці, якія перапрацоўвалі мясцовую сыравіну. Менавіта гэтыя галіны складалі аснову ва ўсёй тагачаснай прамысловасці. Харчовая прамысловасць перарабляла сельскагаспадарчую прадукцыю. Легкая займалася вырабам тканін і апрацоўкай скуры, тэкстыльная - гэта падгаліна легкай прамысловасці па пашыву вопраткі. Лясная прамысловасць займалася апрацоўкай дрэва і вырабам прадукцыі з дрэва. Сілікатная і шкляная прамысловасць займалася вытворчасцю цэглы, вапны, шкла. Прадукцыя перапрацоўкі на гэтых галінах вытворчасці была мясцовая.
Даследванне тэмы дыпломнай работы на сучасным этапе развіцця айчыннай гістарычнай навукі мае істотную актуальнасць. Большасць даследчыкаў разглядала прамысловасць гэтага перыяду абагульненым зместам, даследчыкі вывучалі ўсю прамысловасць Беларусі, а навуковых прац прысвечаных менавіта перапрацоўчай прамысловасці няма. Некаторыя навукоўцы разглядалі толькі некаторыя галіны прамысловасці, або агульнае эканамічнае развіццё Беларусі. З гістарычнага пункту гледжання гэта важны перыяд гісторыі - капіталістычны уклад аказаў ўплыў на ўсе сферы сацыяльна-эканамічнага і грамадскага развіцця тагачаснай Беларусі.
З пунку гледжання грамадскай значнасці на сучасны момант актуальнасць маёй праблемы пашыраецца. У наш час да канца не вызначана па якому эканамічнаму шляху павінна развівацца айчыная прамысловасць, або камандна-адміністрацыйнымі або рыначнымі эканамічнымі метадамі. У сувязі з гэтым варта звярнуцца да гісторыі беларускай прамысловасці гэтага прамежка часу.
У геарафічных межах даследваюцца тэрыторыя сучаснай Беларусі, але на той час Беларусь уваходзіла ў склад Расійскай імперыі. Па-гэтаму даследваюцца наступныя губерні: Мінская, Гродзенская, Магілёуская, Віцебская, Віленская губерня. Амаль поўнасцю ўваходзілі ў склад сучаснай Беларусі толькі Miнская i Магілёуская, па-гэтаму астатнія губерні даследваюцца толькі тая частка, што ўваходзілі ў сучасныя межы Беларусі.
Храналагічныя рамкі маей тэмы пачынаюцца з 60 гадоў 19 стагоддзя, калі было адменена прыгоннае права, што паслужыла пачаткам станаўлення капіталістычных адносін, і скончваецца 1914 годам, калі Расія ўступіла ў Першую сусветную вайну.
Мэтай майго даследвання характарыстыка асноўных умоў і тэндэнцый развіцця, перапрацоўчай прамысловасці Беларусі ў 60 гадах 19 ст. - пачатку 20 ст.
Для дасягнення пастаўленай мэты трэба вызначыць наступныя задачы:
- Разгледзець гістарыяграфію і крыніцы.
- Вызначыць уплыў царскай палітыкі на развіццё прамысловасці.
- Разгледзець уплыў транспартнай сістэмы на развіццё маёй праблематыкі.
- Разгледзець фінансавую сферу і ўплыў на развіццё прамысловасці.
- Разгледзець і апісаць перапрацоўчую прамысловасць па галінах вытворчасці, прасачыць дынаміку развіцця на працягу вывучаемага мною перыяда.
Абектам даследвання маей праблемы з'яўляецца прамысловасць Беларусі. Прадметам даследвання перапрацоўчая прамысловасць.
Метадалагічнай асновай дадзенай тэмы паслужыў пранцып гістарызма і навуковасці.
У маёй тэме прынцып гістарызма выяўляе максімальную колькасць фактаў, для вырашэння пастаўленай мною гістарычнай задачы.
Прынцып навуковасці па маей праблеме ўключае ў сабе ўсе метады разляду гістарычнай навукі.
Дыпломнае даследванне разглядалася на аснове гісторыка-апісальнага і гісторыка-параўняльнага метада, гісторыка-сістэмнага.
Навізна маёй тэмы заключаецца ў тым, што дагэтуль менавіта па дадзенай праблематыцы ніхто не займаўся. І ў сваёй тэме я пастараўся вылучыць менавіта тыя галіны прамысловасці, што адносіліся да маёй праблемы. Гэта праблема мала вывучана, таму менавіта патрабуе шырока азнаямлення.
1. Гістарыяграфія і крыніцы
Развіццё прамысловасці ў 1860-1914 гады не аднойчы асвятлялася ў гістарыяграфіі на працягу як дарэвалюцыйнага, савецкага і сучаснага перыяду вывучэння гісторыі Беларусі. Газгляд гэтай тэмы навукоўцамі пачаўся яшчэ ў дакастрычніцкі час.
Адной з першых навуковых з'яўляецца «Живописная Россия», тут у асноўным апісваецца прырода нашай Радзімы, побыт і заняткі насельніцтва, па маей праблеме можна вылучыць рамесныя заняткі жыхароў, але што датычыцца мануфактур, або фабрычна-завадской прамысловасці, то тут звесткі адсутнічаюць [1].
Грунтоўны матэрыял па Магілёўскай губерні знаходзіцца ў шматтомным выданні магілёўскага губернатара А.С. Дэмбавецкага «Опыт описания Могилевской губерни». Праца Дэмбавецкага змяшчае падрабязную інфармацыю аб геаграфіі краю, ёсць шмат карт, гістарычнае развіццё губерні, вельмі падрабязны статыстычны матэрыял у якім змяшчаюцца звесткі аб перапрацоўчай прамысловасці Беларусі, а таксама апісваюцца прадпрыемствы губерні, сярод якіх шмат прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці, акрамя апісання прадпрыемстваў, паказваецца размяркаванне па паветах губерні [2].
Навуковае вывучэнне Падзвіння змешчана ў манаграфіі А. Сапунова «Река Западная Двина». У гэтай працы падрабязна апісваецца геаграфія края, гісторыя Падзвіння, па маёй праблеме тут апісваюцца чыгуначны транспарт, водны транспарт, якую прадукцыю перавозілі, прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці па гарадах края, указваецца колькасць прадпрыемстваў, выпуск прадукцыі і ўладальнікі гэтых прадпрыестваў [3].
Добрай падствай па вывучэнню маёй праблемы з'яўляюцца «Памятные книжки Минской, Гродненской, губернях» Па Гродзенскай губерні змешчаны асноўныя падзеі сацыяльнага і эканамічнага жыцця, развіццё фінансавай сферы, статыстычныя звесткі аб прадпрыемствах [4]. Па Мінскай губерні інфармацыя такая, ёсць звесткі па прадпрыемствах [5]. Па штогадовым выпускам можна прасачыць дынаміку развіцця прамысловых прадпрыемстваў, якія галіны найбольш развіваліся, а якія прыходзілі ў заняпад.
Праца Б.Г. Альшамоўскага «Право по землевладению в Западном крае», дзе аўтар разглядвае праблему абмежавання царскімі ўладамі ў землеўладанні палякаў і яўрэяў, а таксама льготы прадстаўляемыя рускім чыноўнікам і памешчыкам. У гэтай навуковай працы сабраны даволі абшырны матэрыял па гэтай праблематыцы, даволі падрабязна апісвае выключэнні з заканадаўчага матэрыяла і ўплыў на эканамічнае жыццё [6].
Адной з асноўных навуковых прац таго перыяду - гэта «Верхнее Поднепровие и Белорусия географическое описание отечества» пад рэдакцыяй В.П. Сяменава. У гэтай навуковай працы змешнаны падрабязныя звесткі пра чыгуначны і водны транспарт Беларусі таго перыяду, з падрабязным апісаннем прыродных умоў, гарадоў Беларусі, паказваецца склад насельніцтва, па нацыянальнай і канфесійнай прыналежнасці. Што датычыцца прамысловасці то тут паказваюцца сялянскія промыслы. Паказваецца рамесныя спецыяльнасці, іх размяшчэнне па розным рэгіенам Беларускіх губерняў, указваюцца прычыны развіцця рамяства па розным рэгіёнам. Што датычыцца мануфактур і фабрык то тут апісваецца прамысловасць таго часу, у сваю чаргу падрабязна прадстаўлены галіны перапрацоўчай вытворчасці па колькасці прадпрыемстваў, сумме вытворчасці і складу рабочых. Дарэвалюцыйныя выданні маюць значнасць у тым, што былі напісаны менавіта ў той час і з'яўляюцца найбольш дакладнымі [7].
У савецкі перыяд гэта праблема закраналася не аднойчы. Ужо з пачатку 20 гадоў 20 ст. пачаліся даследванні па гэтай праблематыцы.
Адзін з першых навукоўцаў ўнесшых ўклад у вывучэнне эканомікі Беларусі быў знакаміты гісторык М.В. Доўнар-Запольскі, яго праца «Народное хозяйство Белоруссии». Эканамічнае развіццё ён ацэньваў зыходзячы з фізіка-геаграфічных і сацыяльных фактараў, а менавіта адсутнасць карысных выкапняў, сельскагаспадарчы раён, вялікія лясныя багацці. М.В. Доўнар-Запольскі не папаў пад ідэалагічны ўплыў савецкага ладу. Ён у сваёй працы апісвае прамысловасць, стан сельскай гаспадаркі, уплыў феадальных перажыткаў на развіццё ўсёй гаспадаркі.
Аднак развіцце капіталізма ў прамысловасці Беларусі ён фактычна даследуе толькі з 80 гадоў 19 ст. На яго думку 60 - 70 гады 19 ст. характарызаваліся дробнай прамысловасцю, якая мала чым адрознівалася ад дарэформенага перыяду. Увогуле аўтар лічыў, што на Беларусі ў той час былі дрэнна развіты капіталістычныя адносіны. Ён у прамысловым развіцці вылучаў Гродзенскую губерню, лічыўшы самым развітым прамысловым раёнам Беларусі. Да пачатку 20 ст. ён увогуле лічыў, што на Беларусі акрамя Гродзенскай губерні ўвогуле, не было буйных прадпрыемстваў [8].
Наступнай працай па разгляду прамысловасці вывучаемага перыяду вылучаецца «Аб развіцці капіталізму у другой палове 19 пачатку 20 ст.». Аўтарам з'яўляецца Д.А. Дудкоў. Даследчык сваёй галоўнай задачай пастараўся вывучыць эканоміку канца 19 - пачатку 20 ст. Як вызначае аўтар мала хто да яго займаўся гэтай праблематыкай. Ён вылучыў абмежаванае заканадаўства царскіх улад у дачыненні да прамысловага развіцця. Апісваецца прамысловасць той эпохі ў тым ліку ёсць прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці, але навуковец апісвае агульным зместам прамысловасць ён крытычна адносіцца да развіцця прамысловасці, лічыў, што менавіта царызм выкарыстоўваў нашы землі ў якасці каланіяльнага прыдатка, што менавіта абмежавальнай палітыкі царызма, і феадальныя перажыткі стрымлівалі актыўнае развіццё прамысловасці. Ён лічыў Беларусь прамысловым каланіяльным прыдаткам Расійскай імперыі [9].
З даследчыкаў 30 гадоў 20 ст. вылучаецца па спецыяльнасці інжынер Клаўдый. Дуж-Душэўскі яго праца «Аб развіцці гаспадаркі Беларусі ў пачатку 20 ст.». У сваёй працы ён выкарыстоўвае статыстычныя дадзеныя па прамысловасці, апісвае прадпрыемствы ў тым ліку перапрацоўчай прамысловасці, але ён толькі прыводзіць дадзеныя па колькасці прадпрыемстваў, сумме вытворчасці і колькасці рабочых, ён не праводзіць грунтоўных даследванняў па дадзенай праблематыцы, займаецца толькі статыстычным апісаннем [10].
У пасляваенны савецкі час гэта праблематыка не стратіла сваёй актуальнасці. Усё новыя даследчыкі ўключаліся ў разгляд дадзенай праблематыцы.
Па развіццю прамысловасці Беларусі шмат аўтараў прысвяціла свае працы гэтай праблеме.
Адным з першых пасляваеных даследчыкаў, які вывучаў прамысловасць з'яўляўся В.А. Саладкоў. У сваей працы ён апісваў прамысловасць Беларусі, рабочы клас і барацьбу рабочага класа за свае правы, банкаўскую сферу і гандаль. Але ў яго працы некаторыя моманты даходзілі да абсурда. Яму была пастаўлена задача знайсці ход гістарычнай падзе, менавіта перамозе Сацыялістычнай рэвалюцыі 1917 года, таму увага надаецца крытыцы ўсей эканомікі, і рабочы рух яго адна з галоўных задач а вывучэнню прамысловасці адводзіцца другарадная роля і па перапрацоўчай прамысловасці тут знаходзіцца мала інфармацыі [11].
З наступных прац з'яўляюцца дзве манаграфіі З.Е. Абезгаўза «Развитие капитализма в Беларуси во второй половине 19 ст.». «Рабочий класс Белоруссии в начале 20 ст.». Па першай працы дадзеныя прыведзены у межах 35 паветах Беларусі. Больш аўтар у сваіх працах вылучыў праблему фарміравання пралетарыяту, прамысловасць вылучана недастаткова, асабліва дробнакапіталістычная. З прамысловасці апісваецца мануфактурная вытворчасць і фабрычная-заводская прамысловасць. Даследчык прасачыў этапы развіцця парэформенай Беларусіі і прыйшоў да высновы, што прамысловы ўздым пачынаецца з 80 - 90 гадоў 19 стагоддзя. У гэтым сэнсе ен адапіраецца на Доўнар-Запольскага. Мала матэрыялу прысвечана ўмовам фарміравання прамысловай вытворчасці [12].
У другой сваей працы аўтар у агульных рысах ахарактарызоўвае прамысловае развіццё Беларусі пачатку 20 ст. Паказвае што беларуская прамысловасць мела агульныя рысы развіцця з расійскай прамысловасцю, адрознне было ў адставанні па канцэнтрацыі вытворчасці і менавіта наша прамысловасць перапрацоўвала мясцовую сыравіну. У апісанні прамысловасці вылучаецца назвы існаваўшых прадпрыемстваў. Аўтар паказаў, што ў гэты час на Беларусі ствараюцца акцыянерныя прадпрыемствы, у эканоміку стаў пранікаць замежны капітал, у сваёй большасці, у лясную і легкую прамысловасць. Галоўным мінусам гэта ідэлагічны ўплыў савецкага ладу вялікім аб'емам работы аўтар займаўся апісаннем рабочага класса, стан і ўмовы працы і рэвалюцыйныю барацьбу за паляпшэння сваіх правоў [13].
Адным з галоўных савецкіх даследчыкаў прамысловасці Беларусі - гэта М.Ф. Болбас і яго дзе працы «Промышленность Белорусии 1801-1860» і «Промышленность Белоруссии 1860-1900 год». Па маей праблеме я выкарыстаў другую яго працу. У гэтай працы аўтар апісваў умовы па фарміраванню прамысловасці, а ў сваю чаргу развіццё чыгуначнага будаўніцтва і паляпшэння шляхоў зносін, развіццё фінансава-крэдытнай сістэмы, але аўтар проста апісвае, тут не паказваецца як менавіта транспарт, або банкі паўплывалі на працэс развіцця прамысловасці, у тым ліку перапрацоўчай. У сваім навуковым даследванні апісвае дробную прамысловасць, мануфактурную вытворчасць, фабрычную вытворчасць. Але ён у цэлым апісвае прамысловасць, падзяляючы яе па галінам вытворчасці і ў заключэнні размяркоўвае па губерням і паветам краіны. Навуковец падлічыў не толькі колькасць прадпрыемстваў, але і ўключыў іх у сваю табліцу іх асноўныя характарыстыкі. На жаль табліца не мае спасылак на крыніцы. Даволі высокія паказчыкі буйной прамысловасці, што атрымаў аўтар, з'явіліся вынікам штучных аўтарскіх выключэнняў і дапушчэнняў падчас класіфікаці штучных аўтарскіх адзінак. У апісанні фабрык ён абмежаваўся простым пералікам паравых рухавікоў [14].
Па эканомікі пачатку 20 ст. з'яўляецца навуковая праца «Белоруссия в эпоху империализма» пад рэдакцыяй Г.Т. Кавалеўскага.
Аўтарскі калектыў акадэміі навук БССР даследвае прамысловасць Беларусі з 1900-1917 год. Паказваецца развіцце чыгуначнага транспарта і водных шляхоў іх уплыў на эканамічнае развіццё. Вельмі багаты матэрыял па прамысловаму развіццю Беларусі. Паказваецца структура прамысловасці дробная прамысловасць, мануфактурная, фабрычная, паказваецца ступень канцэнтрацыі прамысловасці, параўноўваюцца змяненні ў прамысловасці з папярэдняй эпохай, адрозненне ў цэлым ад Расійскай імперыі, з гэтай працы вельмі яскрава вылучаецца матэрыял па маёй праблематыкі, існуе дакладны падзел па галінах вытворчасці такіх, як харчовая, лясная, легкая, сілікатная. Гэта праца з'яўляецца самай грунтоўнай па прамысловасці пачатку 20 стагоддзя [15].
У працах якіх асвятлялі ўмовы да развіцця перапрацоўчай прамысловасці Беларусі з'яўляецца Палітыка-прававыя ўмовы да развіцця эканомікі Беларусі асветлены ў артыкуле В. Панютіча «Нацыяльны аспект пазямельнай палітыкі», аўтар падрабязна апісвае перажыткі прыгоннага ладу, захаванне буйнога памешчыцкага землеўладання, адмоўна адбіваўшайся на развіцце прамысловасці, палітыка царызма ў адносінах да палякаў і яўрэяў, насаджэнне русскага землеўладання. Апісвае законы царскіх улад, у адносінах да гэтай группы людзей і іх уплыў на развіццё прамысловасці, і таксама паэтапнае эвалюцыя адносін улад да католікаў, яўрэеў [16].
Па гэтай праблематыцы даследванні праводзіла С.М. Самбук. У сваёй працы «Политика царизма в Белорусии во второй половине 19 века». Даследчыца паказвае адносіны царскай улады да яўрэяў і палякаў. Разглядаецца эканамічны аспект гэтай праблемы, таксама адносіны да сялян. У гэтай працы добра паказаны абмежаванне розных груп насельніцтва, З гэтага робіцца выснова ўплыва царскага ўрада на развіццё перапрацоўчай прамысловасці [17].
Навуковец Х.Ю. Бейлькін у сваёй працы «Аграрный кризис конца 19 века и структурная реконструкция сельского хозяйства» даследваў, структуру сельскай гаспадаркі ў дакрызісны перыяд і які ад гэтага быў уплыў да перапрацоўчай прамысловасці. Пасля крызіса разглядаецца, як змянілася структура с/х гаспадаркі, яе ўплыў на прамысловасць, з галін прамысловасці вельмі дакладна разглядаюцца вінакурні, а так сама эвалюцыя пад уплывам крызіса [18].
У сучаснай беларускай гістарыяграфіі шмат даследчыкаў, якія займаюцца дадзенай праблемай.
Даследчык А.П. Жытко займаецца праблемай «Дваранскае прадпрымальніцтва на Беларусі». У працы аўтар даследуе, як дваране паўплывалі на развіцце беларускай прамысловасці. Аўтар паказвае, што дваранам належала важная роля ў эканамічным развіцці краю. У сваёй працы аўтар паказвае долю фабрык, якія належалі дваранам. Дакладна вылучае пагалінову структуру дваранскай прамысловасці. Разглядае змяненне суадносін дваранскай прамысловасці супраць купецкай і буржуазнай у структуры пераапрацоўчай прамысловасці [19].
Яшчэ адной яго працай «Дваранства Беларусі перыяду капіталізма», дзе аўтар апісвае дваранскае землеўладанне і страчванне паступовага манапольнага права на зямлю дваранамі. Паказваюцца суадносіны дваранскага землеўладання і іншых слаёў насельніцтва, прасочваюцца змены ў сельскай гаспадарцы ў сувязі з аграрным крызісам. Таксама аўтар вывучае прадпрыемствы, якія належалі дваранам да якіх адносяцца і прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці. Вызначае, што дваране ігралі важную ролю ў эканамічным жыцці Беларусі [20].
Аспірант А. Башмакоў даследвае «Развіцце мануфактурнай і фабрычнай вытворчасці», дзе аўтар робіць аналіз, як развівалася прамысловасць, як палітыка царызму паўплывала на ход развіцця прамысловасці, а так сама даследвае дваранскае прамысловае прадпрымальніцтва [21]. Параўноўвае паміж сабою фабрыку і мануфактуру ў «Параўнальны аналіз развіцця мануфактурнай і фабрычна-завадской прамысловасці» [22]. Яго грунтоўныя працы гістарыяграфія мануфактурнай вытворчасці Беларусі. Дзе аўтар паказвае што даследчыкі як Доўнар-Запольскі, Дудкоў, Дуж-Душэўскі да сярэдзіны 30 гадоў 20 ст. не падвергліся ідэалагічнаму ўціску савецкай краіны, а затым беларуская гістарыяграфія знаходзілася на перэферыі Савецкай ідэалогіі. Башмакоў апісвае і мануфактурную вытворчасць паказвае ўмовы яе развіцця, характарызуе азначэнне мануфактурнай вытворчасці [23].
Беларускія гарады даследвае З Шыбека, дзе аўтар апісвае беларускія гарады, дзе і апісваецца і перапрацоўчая прамысловасць, што засярэджвалася ў гарадах [24].
Значныя даследванні ў развіцці прамысловасці дадзенага перыяду, развіцці гандлю, фінансавай сферы, і іншых сфер прамысловасці даследвае А Кіштымаў. Аўтар правеў глыбокія даследванні па дадзенай прадлематыцы што датычацца амаль кожнай праблемы прамысловасці. Кіштымаў адзін з галоўных сучасных даследчыкаў у гісторыі эканомікі [24].
Аўтар акрамя эканамічнага аспекта даволі падрабязна разгледзеў чыгуначнае будаўніцтва, паказаў, як менавіта чыгункі ўплывалі на развіццё таго ці іншага рэгіёна праз які яны праходзілі[25].
Па чыгункам прысвечана шмат прац. Сярод сучасных даследчыкаў вылучаецца навуковец ГДУ С.Б. Жыхараў яго праца «Железнодорожное строительство и аграрная проблема России». Аўтар разглядае агульным аспектам чыгункі, і ўплыў на эканамічнае развіццё [27]. А таксама яго працы «Московско-Брестская магистраль строительство и эксплуатация» тут навуковец паказвае прычыны пабудовы гэтага чыгуначнага палатна, саму пабудову і эксплуатацыю і ўплыў на эканамічнае развіццё Беларусі[28]. «Либаво-Роменская железная дорога последней четверти 19 столетия. Строительство и эксплуатация» тут таксама паказваюцца пабудова і эксплуатацыя чыгункі, па маей тэме важнае значэне мае, прадукцыя, якая перавозілася па чыгункам [29].
Даследчык Н.І. Палятаева даследуе праблему развіцця банкаў і купецкага саслоўя, але асноўная ўвага надаецца развіццю гандлю і купецкаму саслоўю. Даследчыца лічыла, што банкаўскія пазыкі садзейнічалі развіццю гандлю на Беларусі, паколькі замежныя крэдытныя ўстановы актыўна выдавалі пазыкі асобным гандлярам і гандлевым дамам, што ўплывала на развіццё прамысловасці. Акрамя ў даследванні прыводзіць пералік прадпрыемстваў, што належалі купцам, акцыянерныя таварыствы, што належалі гэтай групе насельніцтва [30].
Беларускі даследчык Ю.Л. Грузіцкі, у сваіх працах лічыў, што банкаўскія інстытуты ператварыліся ў асноўны механізм станаўлення і развіцця капіталістычных адносін на Беларусі. Даследчык падрабязна даследуе ўсю банкаўскую структуру беларусі: дзяржаўнага, камерцыйных банкаў і больш дробных банкаўскіх устаноў, вялікую ўвагу надае разгляду сялянскаму і дваранскаму банку іх роля ў зканамічным развіцці краю. Паказвае дзейнасць банкаўскіх струтур да развіццю прамысловасці, чыгуначнага транспарта, гандлю [31].
Разглядам банкаўска-фінансавай сферы з'яўляецца К.А. Драздова і яе працы «Роля банкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі» (1861-1914 гг.) [32]. «Фарміраванне ўстаноў дробнага крэдыту на тэрыторыі Беларускіх губерняў другая палова 19 - пачатак 20 ст.» [33]. У сваіх працах даследчыца паказвае станаўленне банкаўскай сістэмы, яе развіцце. Пабрабязна асвятляе дзейнасць дзяржаўнага банка, камерцыйнага банка, дробных фінансава-крэдытных устаноў паказвае як банкі ўплывалі на развіцце буйной, сярэдняй і дробнай прамысловасці, чаму тыя ці іншыя слаі грамадства уключаліся ў гэту сферу дзейнасці.
З даследчыкаў па праблеме банкаўскай справы можна вылучыць А.С. Шкуцько і яго навуковы артыкул «Станаўленне капіталістычных банкаў на тэрыторыі Беларускіх губерняў». Тут паказваецца этап станаўлення банкаў, які існавалі банкі ў нашых губернях, змяшчаецца інфармацыя аб эканамічным ўплыве банкаўскай сістэмы [34].
Агульныя звесткі аб усей эканамічнай гісорыі Беларусі знаходзяцца ў «Эканамічнай гісторыі Беларусі» пад рэдакцыяй Галубовіча. У гэтай навуковай працы змешчана гісторыя беларускай эканомікі, асобным артыкулам вылучаецца вывучаемы перыяд, але інфармацыя змешчана сціплым выглядзе [35].
Добрай працай з'яўляецца «Гісторыя Беларусі перыяду капіталізма. Частка 3. Аграрная гісторыя: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя прадлемы», аўтары А.П. Жытко, М.М. Забаўскі, А.Ф. Рацько. У гэтай працы дакладна апісваецца палітыка царызму на Беларускіх землях, гаспадарча-эканамічная дзейнасць памеснага дваранства, а так сама аграрнае пытанне ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі. У гэтай працы сабраны добры статыстычны матэрыял па эканоміцы [36].
Даследчык Бегель І.Ф. «Развіцце эканомікі Беларусі», дзе аўтар апісвае эканоміку дадзенага перыяду але вельмі сціпла і агульна [37].
З выданняў па гісторыі Беларусі можна вылучыць «Нарысы гісторыі Беларусі» пад рэдакцыяй М.П. Касцюк, М.В Біч, П.А. Лойка. У акадэмічным выданні ёсць тэмы па палітыцы царызма на Беларусі ў сферы землеўладання, развіццё прамысловасці і банкаў. Але матэрыял даволі сціплы і цяжка раскрыць па ім змест, ён служыць як дапаможнік па дадзенай праблеме [38].
Яшчэ адным выданнем служыць «Гісторыя Беларусі ў 6 тамах» том 4 «Беларусь у складзе Расійскай імперыі» пад рэдакцыяй М. Касцюк, У. Навіцкі, П. Лойка, Г. Штыхаў, В. Яноўская. У гэтым акадэмічным выданні змешчаны багаты матэрыял па развіццю транспарту і ўплыў на развіццё лясной і скураной прамысловасці Беларусі. Паказваецца развіццё фінансава-банкаўскай сферы і ўплыў на сферы грамадства ў тым ліку на развіццё перапрацоўчай прамысловасці. Што датычыцца самой прамысловасці, то тут паказваецца ўся прамысловасць, паказваецца развіццё прадпрыемстваў, апісваюцца асноўныя прадпрыемствы, што існавалі на той час у Беларусі [39].
Па разглядаемай праблематыцы маецца багаты матэрыял дакментальнага зместа. Асноўная база крыніц я выкарыстоўваў з хрэтаматый дакументаў і матэрыялаў, а таксама законы якія змяшчаліся ў «Поўным зводзе законаў Расійскай імперыі».
Грунтоўнай працай дзе сабраны матэрыял дакументаў і матэрыялаў з'яўляецца «Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі Т.2 1772-1900 год». Гэты матэрыял па маёй праблематыцы змешчаны ў наступным выданні «Документы и материалы по истории Беларуси Т.3 1900-1917 г.». У савецкі час па дадзенай працай з'яўлялася два выданні: «Белоруссия в эпоху капитализма», том 2.
Крынічную базу можна раздзяліць па наступных параметрах. Заканадаўчыя дакументы па скарачэнню польскага і насаджэнню русскага да іх адносяцца наступныя дакументы. «Льготныя прывілеі русскім дваранам і гандлярам у пакупцы маёнткаў у Беларусі» [40], «23 июля О порядке продажи казенных земель в Западных губернях лицам Русского происхождения служащих в том крае или желающих водвориться там на постоянное жительство» [41], «10 декабря 1865 г. О воспрещении лицам Польского происхождения вновь приобретать помещичьи имения в девяти западных губерниях» [42], «Насаджэння царызмам буйнога землеўладання рускіх памешчыкаў і дазвол сялянам праваслаўнага веравызнання набываць памешчыцкую зямлю ў Беларусі» [43], «Абмежаванне католікаў - сялян у пакупцы зямлі ў Паўночна-Заходнім краі» [44]. Гэтыя дакументы паказваюць як царскія чыноўнікі мэтанакіравана скарачалі польскае землеўладанне і насаджвалі русскае, што ў сваю чаргу мела негатыўныя наступства да развіцці прамысловасці.
У адносінах да яўрэйскага насельніцтва царызм таксама выкарыстоўваў сваю палітыку ў тых ці іншых абмежаваннях. Гэта выражаецца ў наступных законах. «О воспрещении Евреям приобретать от помещиков и крестьян земли в губерниях, подведомых Виленскому и Киевскому Генерал-Губернаторам» [45]. Закон «О допущении Евреев к замещению должностей по городским общественным Банкам» [46]. Закон ад 8 снежня 1867 года «О разрешении Евреям быть арендаторами содержателями или управителями мельниц и заводов, состоящих при имениях в Западном крае» [47]. Высочайше утверждённое мнение Государственного Совета от 3 мая 1882 г. «О приведении в действие Временных правил о евреях» [48].
Па прамысловасці можна вылучыць статыстычныя звесткі. Звесткі па прамысловасці перапрацоўкі сельскагаспадарчых прадуктаў 1889-1890 [49]. «Статистические сведения о количестве фабрично-заводских предприятий», паровых машин на них, и рабочих пяти западных губерний» за 1893 г. Па гэтых дадзеных прасочваецца эканамічны рост тагачаснай эканомікі Беларусі» [50].
Акрамя статыстычных звестак захавалася шмат крыніц па прамысловасці, развіцці транспарту. Матэрыял змешчаны ў наступных крыніцах: «Прошение пинских купцов о проведение железной дороги через Пинск.8 ноября 1862 год» [51]. «Докладная записка главноуправляющего путями сообщения в комитет министров об условии строительства железной дороги Динабург-Витебск. 18 марта 1863 года» [52]. «Докладная записка «Об обосновании постройки Брянско-Брестской и Витебско-Гомельской железной дороги» [53]. «Из описания движения грузов по реке Днепр в пределах Виленского военного округа» [54]. Па сялянскім промыслам знаходзіцца багаты матэрыял. Напрыклад «Распостранение крестьянских промыслов Борисовского уезда». Тут змешчан матэрыял па промыслам, якія былі распаўсюджаны сярод сялян павета, чаму менавіта ў гэтай мясцовасці атрымалі распаўсюджанне гэтыя віды заняткаў, дзе прадукцыя знаходзіць збыт [55].
Па прапдпрыемствам прадстаўлены наступныя матэрыялы. «Историческая справка Шерешевского об основании и работе табачной фабрики Шерешевского». Матэрыял прадстаўлен аб заснавані гэтага буйнога прадпрыемства беларускай прамысловасці, а выпускаемай прадукцыі гэтай фабрыкі, аб эвалюцыі выпускаемай прадукцыі, і абсталяванні, якое змянялася на працягу часа існавання фабрыкі дадзенага перыяда [56].
Аб прамысловасці Пінска ёсць цікавы матэрыял з крыніцы «Книжки восхода о развитии промышленности в Пинске». Тут расказваецца аб колькасці фабрык і прадпрыемствах па складу на 1901 год. Паказваюцца прычыны развіцця дрэваапрацоўчай прамысловасці горада. Пералічваюцца найбольш буйныя фабрыкі горада і ўладальнікі гэтых фабрык [57].
Аб вядомым прадпрыемстве шклозаводзе Неман змешчана інфармацыя «Из сведений пристава об выпускаемой продукции и рабочих стеклозвода Неман А и Неман Б.» [58]. Аб развііці скурапрацоўчай прамысловасці есць звесткі ў «Кожевное производство в Северо-Западном крае» [59]. Па добрушскай папяровай фабрыцы есць крыніца «1881 год. Сведенія об оборудовании Добрушской бумажной фабрики, Могилевской губерни» [60]. Па манапалістычным аб'яднанням тагачаснага перыяду каштоўныя звесткі знаходзяцца «Установление спичечным синдикатом цен и монополия на рынке» [61].
З метадаў гістарычнага даследвання я выкарыстоўваў гісторыка-апісальны і гісторыка-параўнальны.
Выкарыстанне гісторыка - апісальнага метада заключалася ў вывучэнні крыніц і літаратуры па дадзенай праблеме. Асноўным метадам збора інфармацыі стала збіранне навуковых прац, дакументаў.
Гісторыка - параўняльны метад выкарыстоўваўся ў дыпломнай працы для параўнання развіцця галін перапрацоўчай прамысловасці за ўвесь перыяд вывучэння.
Гісторыка - сістэмны метад выкарыстоўваўся з мэтай паказаць, як увесь комплекс разглядаемых фактараў паўплываў на развіццё перапрацоўчай прамысловасці.
2. Умовы развіцця Беларускай перапрацоўчай прамысловасці
2.1 Палітыка-прававыя ўмовы развіцця перапрацоўчай прамысловасці Беларусі
19 лютага 1861 года адбылося скасаванне прыгону, Расія стала на капіталістычны шлях развіцця. Але паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага 1863 года вымусіла царскі ўрад перарыентаваць сваю палітыку ў дачыненні да беларускіх губерняў. Асноўная мэта палітыкі заключалася каб паменшыць польскі ўплыў на Беларусі, пашырыць рускі, знайсці падтрымку ў мясцовага праваслаўнага насельніцтва. Распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі Расіі ў гэтым рэгіёне была ўскладзена на Заходні камітэт, які аднавіў сваю дзейнасць у 1862 годзе. У яго склад уваходзілі кіраўнікі асноўных міністэрстваў: ваенных і ўнутраных спраў, дзяржмаёмасці, адукацыі, фінансаў, а таксама шэф жандараў і обер-пракурор Сінода. Камітэтам былі разгледжаны прапановы па кіраванні Паўночна-заходнім краем. Аднак у снежні 1864 гады па рашэнні ўрада ён спыніў сваё існаванне, і выпрацоўкай палітыкі, галоўным чынам, займалася Міністэрства ўнутраных спраў [25, c. 6].
Пасля як паўстанне пацярпела паражэнне ўрад узмацніў сваю палітыку, якая праяўлялася ў культурнай, сацыяльнай і эканамічнай сферы. Многія буржуазныя ператварэнні на нашы землі прыйшлі са спазненням.
Спецэфічныя рысы ў эканамiчнай палiтыкi ў нашым краі вызначылiся каланiзатарскiмi мэтамi расiйскага самадзяржаўя ў заходнiх губернях і абмежаванне ў правах палякаў, католікаў і яўрэяў. З мэтай выкаранення паланізму М. Мураўёў паставіў задачу паступовай замены польскага землекарыстання на рускае памешчыцкае землекарыстанне. У 1864 годзе суадносіны паміж польскім і рускім землекарыстаннем былі наступныя. Палякам належала 10797 маенткаў, плошча якіх складала 1843 тыс. дзесяцін, а асобам рускага паходжання 1458 маёнткаў агульнай плошчай 1843 тыс. дзес., гэта значыць палякам належала зямлі ў 4 разы больш [38, c. 334].
З гэтай прычыны ўрад пачаў праводзіць абмежавальныя меры ў сферы землеўладання i землекарыстання, прынятыя ў час i адразу пасля падаўлення паўстання 1863 г. Яны былi накiраваны пераважна супраць католiкаў, яўрэяў.
Па закону ад 5 сакавiка 1864 г. асобам польскага паходжання у Заходнiх i Паўднёва-Заходнiх губернях Расiйскай iмперыi было забаронена купляць казённыя i прыватныя землеўладаннi, прададзеныя за доўг. Iм не дазвалялася таксама набываць, прымаць у заклад, кiраванне, арэнду зямлi, купленыя на iльготных умовах. Для куплi прадаваемых на умовах прыватных зямельных уладанняў абазначаныя ў прыведзеным законе асобы не мелi права карыстацца iльготамi i пазыкамi [42, c. 326].
Такое права мелi для набыцця канфiскаваных маёнткаў удзельнiкаў паўстання 1863 г. прыезжыя памешчыкi i чыноўнiкi з унутраных губерняў Расii i мясцовыя буйныя праваслаўныя землеўладальнiкi. Праводзiлася мэтанакiраваная палiтыка па скарачэнню памераў землеўладання памешчыкаў-католiкаў i пашырэнню рускага, пераважна буйнага, землеўладання [40, c. 576]. Буйное землеўладанне тармазіла развіцце прамысловасці, беззямельныя сяляне вымушаны былі арэндаваць зямлю у памешчыкаў, і не маглі ўключыцца ў капіталістычныя адносіны. Законам ад 10 снежня 1865 г. асобам польскага паходжання таксама было забаронена набываць ва ўласнасць маёнткi. Выключэнне складалi ўладанii якiя перадавалiся ў спадчыну. Акрамя таго, усе высланыя з заходнiх губерняў за ўдзел цi дачыненне да паўстання 1863 г. на працягу двух гадоў павiнны былi прадаць цi абмяняць свае маёнткi на ўмовах, якiя б iх задавальнялi. Уладальнікі секвестарных зямель у двухгадзічны срок павінны былі прадать сваі землі асобам рускага паходжання, або мелі права памяняць свае землі ў іншых раёнах імперыі. Гэта заканадаўства дрэнна адбівалася на прамысловым развіцці краю памешчык-католік не мог прыдбаць зямлю для прамысловых мэт пабудаваць на зямлі прадпрыемства, што з'яўлялася тормазам да развіцця перапрацоўчай прамысловасці [42, c. 326].
Кантынгент чыноўнiкаў у Беларусi другой паловы 19 ст. фармiраваўся ў асноўным за кошт прысланых з унутраных губерняў Расii дзяржаўных служачых. З 1863 г. па 1865 г. у беларускiх губернях было прызначана на службу звыш 4600 новых чыноўнiкаў. Пераважная большасць з iх з'яўлялася ураджэнцамi велiкарускiх губерняў. Па закону 1864 года для русскіх чыноўнікаў прадстаўляліся ільготы пакупнік маёнтка, калі яно было закладзена ў доўг мог перавесці ў іншы доўг не перавышаючы цану маёнтка [41, c. 12]. Для продажу зямлі ўстанальвалася два віда надзелаў: першы ад 300-600 дзесяцін зямлі, другі 600-1000 дзесяцін зямлі. Да зямлі далучаліся ўсе пабудовы, якія знаходзіліся на ёй, у тым ліку фабрыкі і заводы. Так, у 1866-1873 гг. у Вiленскай, Мiнскай i Гродзенскай губернях 300 чыноўнiкаў купiлi 320 зямельных уладанняў агульнай плошчай 146,3 тыс. дзес. Уладанні рускіх памешчыкаў павялічыліся ўдвая і склалі 3669 тыс. дзес. зямлі [43, c. 585]. Наогул, служба ў заходняй часткі Расiйскай iмперыi лiчылася найбольш заахвочваемай i прывiлеяванай. Праўда, далёка не заўсёды прынятыя iльготы апраўдвалiся. Нярэдка губернатары скардзiлiся на тое, што прыезжыя чыноўнiкi былi часта не лепшых маральных i прафесiйных якасцяў. Ахвочымi да прапанованых прывiлеяў былi чыноўнiкi авантурыстычнага складу i не стваралi аўтарытэту расiйскiм уладам сярод мясцовага грамадства. Памешчыкам русскага паходжання даваліся ільготы на вытворчасць спірта і гарэлкі, што ў сваю чаргу спрыяла развіццю вінакурнай прамысловасці [16, c. 44].
Да яўрэйскага насельніцтва былі таксама эканамічныя абмежаванні. Адпаведна закону ад 10 лiпеня 1864 г. распараджэнню ад 5 жнiўня 1864 г. яўрэi рысы аседласцi наогул былi пазбаўлены права набываць зямлю ў сельскай мясцовасці [45, с. 574]. Но ў сваю чаргу яўрэі маглі ўдзельнічаць у банкаўскай справе, у гэтай эканамічнай сферы на беларускіх землях ім належала выключная роля. Законам ад 8 снежня 1867 года яўрэі маглі арэндаваць нерухомую маемасць у тым ліку заводы і млыны пры маентках [46, с. 382].
Да сялян царскі ўрад часоў Аляксандра ІІ праводзіў сваю палітыку. Адмена ва ўмовах паўстання 1863 г. часоваабавязаных адносiн сялянства i перавод яго ў разрад уласнiкаў прымусiлi ўрад тэрмiнова вырашаць пытаннi забеспячэння сялян палiвам, размежаванне памешчыцкiх i сялянскiх угоддзяў, а таксама сервiтутнае пытанне. Памешчыкi пасля адмены часоваабязанага стану нярэдка пераставалi забяспечваць сялян i лiчылi, што апошнiя трацiлi права на сервітуты. У 1863 г. урад быў зацiкаўлены ў спакоi вёскi i ў сувязi з гэтым пайшоў на ўступкi сялянству. Адпаведна распараджэнню вiленскага генерал-губернатара за сялянамi захоўвалася права атрымання палiва ад памешчыкаў па ўстаноўленай плаце цi за павiнасцi. Урад забаранiў таксама ў Беларусi i Лiтве абавязковае размежаванне ўгоддзяў па жаданню аднаго толькi памешчыка i захаваў за сялянамi права на сервiтуты [16, c. 46].
У адносінах сялян праводзілі сваі законы. У адносінах да сялян-католікаў праводзілася палітыка абмежавання зямельнага надзела. Ад 14 ліпеня 1868 года сяляне-католікі маглі набываць зямлю, галоўная палітычная надзейнасць, але зямлю маглі набываць абмежаванымі кавалкамі. У адносінах да сялян праваслаўнага веравызнання абмежавальнай зямельнай палітыкі не праводзілася [44, с. 586].
Сялянам прапаноўвалася заключаць пагадненнi з памешчыкамi аб перадачы iх лiшкаў зямлi супраць выкупных дакументаў за дадатковыя выкупныя плацяжы. У такiм выпадку, складаўся дадатковы акт. У выпадку, калi землеўладальнiк не пагаджаўся на вяртанне зямлi, то яе адразалi ў карысць памешчыка, гэта прыводзіла да скарачэнню сялян-прадпрымальнікаў [25].
З пачаткам царствання Аляксандра ІІІ пачаўся этап контрэформ. Адна з асноўных палажэнняў рэформы стала 14 жніўня 1881 года «Палажэнне аб мерах і ахове грамадскай бяспекі». Згодна гэтаму закону кожны жыхар мясцовасці - мог быць арыштаваны, сасланы без суда на пять гадоў. Віленскі губернатар Каханаў правёў чыстку дзяржаўнага апарата. У 1884-1885 гадах шмат палякаў было звольнена з дзяржаўных пасад і заменена на рускіх чыноўнікаў. Мясцовая ўлада атрымала правы закрываць навучальныя ўстановы, прамысловыя прадпрыемствы па сваю думку. Узмацнілася русіфікатарская палітыка, да кіраўніцтва дапускалі асоб праваслаўнага веравызнання. Выдадзены закон ад 27 снежня 1884 года забараняў у сельскай мясцовасці арандаваць нерухомую маёмасць палякам і яўрэям, у тым ліку зямельную, фабрычную усіх відаў. Але прадстаўлялася ільгота тым, хто на гэтай зямлі засноўваў фабрычна-заводскае прадпрыемства, но фабрыка павінна была заснавана ў першыя 12 гадоў арэнды [39, c. 177].
У адносінах да яўрэяў пасіліся новыя абмежаванні. З мая 1882 г. урад забараняў яўрэям у межах рысы аседласцi жыць па-за межамi гарадоў i мястэчак, таксама арэндаваць тут, прымаць у заклад i кiраванне нерухомую маёмасць. Забараняўся свабодны пераход яўрэеў з аднаго селішча ў другое [48, c. 599].
Даходзіла да таго, што яўрэі не маглі ў сельскай мясцовасці будаваць лесапільні паблізу крыніц сыравіны. Таксама будаваць прадпрыемства ў сельскай мясцовасці мог будаваць уладальнік зямлі, а так як яўрэям не дазвалялася набываць зямлю то доступ да адкрыцця прадпрыемства ў сельскай мясцовасці быў закрыты. Абмежавальныя законы ў дачыненнi да рассялення яўрэяў прывялi таксама да штучнай канцэнтрацыi iх ў гарадах i мястэчках Беларусi, колькаснай перавагi яўрэяў сярод гарадскога пралетарыяту перапрацоўчай прамысловасці i гандлёва-прамысловага насельнiцтва, адбiлiся на ўзроўнi канцэнтрацыi прадпрыемстваў i дэфармавалi структуру прамысловай i гандлёвай буржуазii, пралетарыята, затрымлiвалi iх кансалiдацыю як сацыяльных груп [9, c. 54].
У пачатку 90 гадоў 19 ст. лішак яўрэйскага працаздольнага насельніцтва перавышаў 470 тыс. чал., акрамя ў гэты час былі выселены яўрэі з цэнтральных рэгіёнаў Расіі. Законы абвастрылi аграрную перанаселенасць у Беларусi, прывялi да адноснага знiжэння кошту зямлi, перашкаджалi яе вольнай купле-продажу, спрыялi захаванню дваранскага землеўладання ў беларускiх губернях. Дваранскае землеўладанне з'яўлялася сур'езным тормазам да развіцця капіталістычных адносін у вёсцы [38, c. 340].
Пасля гэтых мерапрыемстваў улад маёнткі былых польскіх уладальнікаў адышлі да іншаземцаў, пераважна немцаў, якім пасля адмены прыгону было дазволена купляць зямлю ў Расіі. На захадзе краіны чужаземнае землеўладанне стала ствараць сур'ёзную канкурэнцыю рускаму. У 1887 г. забаранялася на набыццё зямлi ў польскай мясцовасцi, выключэннем cтала толькі Магiлёўская губерня. Гэты закон быў распаўсюджаны на замежных грамадзян. Прынятыя меры былi скiраваны на перадухiленне канкурэнцыi для мясцовых памешчыкаў з боку яўрэйскай буржуазii i iншаземцаў з мэтай захавання буйнога латыфундуальнага землеўладання [16, c. 48].
Не парушаючы правоў памешчыкаў у канцы 70-80-х гг. 19 ст. была зменена падатковая сiстэма, устаноўлены абавязковы выкуп зямлi для ўсiх сялян. За мэтай змяншэння малазямелля спрабавалi стварыць умовы для перасялення сялян на вольныя землi i арганiзаваць крэдыт для набыцця зямлi. Акрамя таго, прадугледжывалася лiквiдацыя сервiтутаў i ўладкаванне зямельнага пытання для дробных катэгорый сельскага насельнiцтва. У 1882 г. быў створаны Сялянскi пазямельны банк з мэтай арганiзацыi крэдыту для сялян, аказання дапамогi ў набыццi зямлi. У 1886 г. у Мiнску было адчынена аддзяленне гэтага банку, што з вялiкай надзеяй было сустрэта лiберальнымi коламi мясцовага грамадства. Аднак не вельмi выгадна было карыстацца паслугамi банку нават заможным сельскiм жыхарам. З-за вялiкiх працэнтных ставак дорага абыходзiлася зямля, купленая праз банк, у параўнаннi з яе рыначным коштам [15, c. 48].
Росту аграрнай перанаселенасцi ў беларускай вёсцы садзейнiчала iснаваўшае абмежаванне з боку ўлад перасяленне сялян на слабанаселеныя i вольныя землi Расiйскай iмперыi, якое праводзiлася з мэтай захавання рабочай сiлы i ўмацавання рускага элемента у беларускiх губернях за кошт праваслаўнага сялянства [8, c. 43].
Сяляне страждалі ад малазямелля, асабліва ва ўсходніх рэгіенах, што дазваляла невялікай групе сялян стаць сельскімі прадпрымальнікамі.
Урадавая палiтыка ў дачыненнi дваранства Беларусi змянялася ў залежнасцi ад нацыянальна-канфесiйнай прыналежнасцi яго прадстаўнiкоў, пашырэння польскага нацыянальнага руху i рэвалюцыйнага руху ў Расii, змен у адносiнах да дваранства, да урадавых мерапрыемстваў, асаблiва рэалiзацыi рэформы 1861 г. i аграрнага заканадаўства.
На рубяжы 19 - 20 cт., галоўным чынам пад уплывам рэвалюцыйнага руху ў краіне, царызм быў вымушаны змякчыць абмежавальнае пазямельнае заканадаўства ў заходніх губернях. Тут у канцы 90-х гадоў дробная шляхта і мяшчане каталіцкага веравызнання, непасрэдна занятыя ў земляробстве, атрымалі дазвол пашырыць зямельныя ўчасткі да 60 дзес. на двор. Хаця палітычная надзейнасць пакупнікоў зямлі падлягала ўважлівай праверцы і для набыцця яе кожны раз патрабавалася санкцыя губернатара, уступка з боку царскіх улад была несумненная [16, c. 54].
Затым згодна з урадавым указам ад 1 мая 1905 г. у межах польскага землеўладання ўсё польскае насельніцтва Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны атрымала права на агульных асновах, без абмежавання ў памерах і тэрмінах, купляць, прымаць у заклад і пажыццёвае ўладанне, арандаваць зямельную маёмасць усіх відаў. Поруч з гэтым асобам польскага паходжання па-за гарадамі і мястэчкамі названага рэгіёна са згоды генерал-губернатараў і губернатараў у агульнаўстаноўленым парадку дазволілі абменьваць зямельныя ўчасткі альбо набываць іх у асоб іншых нацыянальнасцей з мэтай ліквідацыі цераспалосіцы і акруглення зямельных уладанняў, а таксама заснавання прамысловых прадпрыемстваў. У апошнім выпадку колькасць купленай зямлі не магла перавышаць 60 дзес. Былі адменены абмежаванні на куплю зямлі сялянамі-католікамі, на думку ўрада сяляне-католікі быў небяспечны элемент, пагэтаму яны не маглі набывать вялікія кавалкі зямлі. Гэтыя законы дазволілі католікам як мага больш уцягнуцца ў капіталістычныя адносіны і засноўваць прамысловыя прадпрыемствы [16, c. 50].
Як бачна палітыка царскай адміністрацыі стварала сур'ёзны тормаз да развіцця прамысловасці. Многія катэгорыі грамадства не маглі ўцягнуцца ў капіталістычныя адносіны. З гэтай мэты на нашых землях у асноўным атрымалі развіццё невялікія прадпрыемствы па перапрацоўкі мясцовай сыравіны. Але негледзячы на гэтыя абмежаванні перапрацоўчая прамысловасць развівалася на працягу разглядаемага перыяду.
2.2 Развіццё шляхоў зносін і ўплыў на развіццё перапрацоўчай прамысловасці
Развіццё шляхоў зносін, адзін з фактараў паспрыяўшы развіццю перапрацоўчай прамысловасці Беларусі. У першую чаргу трэба адзначыць чыгуначнае развіццё.
Чыгунку на Беларусі першапачаткова будавалі прыватныя акцыянерныя кампаніі, у тым ліку і з прыцягненнем замежных, напрыклад англійскіх, капіталаў. У далейшым іх будаўніцтва і эксплуатацыя сталі важнейшым відам дзяржаўнага прадпрымальніцтва. Справа ў тым, што на пачатку 80-х гадоў 19 ст., у сувязі з рэарганізацыяй сістэмы чыгуначнага транспарту ў Расійскай імперыі, узнікла пытанне аб выкупе прыватных чыгунак у казну. У дадзеным выпадку Расія пайшла ўслед за такімі заходнеўрапейскімі краінамі як Бельгія і Германія, дзе чыгункі амаль цалкам перайшлі ў рукі дзяржавы [27, c. 21].
Да канца стагоддзя дзяржаўнымі сталі ўсе беларускія чыгункі, за выключэннем невялікай вузкакалейнай лініі Свянцяны-Беразвеч даўжынёй 119 вёрст, якую ў 1895-1897 гадах пабудавала і эксплуатавала прыватнае Першае таварыства пад'яздных чыгуначных шляхоў [15, c. 235].
Цяпер бюджэт стаў несці выдаткі і на будаўніцтва новых чыгунак, у тым ліку і тых, якія пракладваліся ў беларускіх губернях. Да пачатку першай сусветнай вайны пяць беларускіх губерняў мелі чыгуначныя лініі даўжынёй больш за 3800 км. Па ступені насычанасці чыгункамі яны займалі адно з першых месцаў у Расійскай імперыі. Адзначым, што да 1910 г. чыгуначная справа заставалася стратнай для казначэйства Расійскай імперыі. Пакрываючы штогадовы дэфіцыт з бюджэту, дзяржава фактычна датавала тых, хто карыстаўся паслугамі чыгункі. І ў прамым, і ва ўскосным сэнсе менавіта чыгункі сталі тым лакаматывам, які пацягнуў за сабой беларускую эканоміку. Яны далі ёй магутны імпульс разіцця і фактычна сталі вызначаць ход працэсаў эканамічнага развіцця і ўрбанізацыі. Сярод эканамічных паказчыкаў дзейнасці беларускай чыгункі, на наш погляд, цікавы і красамоўны баланс грузазвароту беларускіх чыгуначных станцый. Паводле падлікаў, у 1913 г. імі прынята 191054 тыс. пудоў грузу і адпраўлена 206295 тыс. пудоў [26].
У другой палове 19 стагоддзя правячыя колы арганізоўвалі будаўніцтва чыгуначных шляхоў, якія звязывалі цэнтральныя раёны Расіі з заходнімі губернямі і партамі Балтікі для вывазу прамысловай прадукцыі і сельскагаспадарчых тавараў. Гэта былі Рыга-Арлоўская, Масковска-Брэская, Лібава-Роменская і Палескія чыгункі.
Дзякуючы чыгункам экономіка Беларусі аказалася цесна звязанай з экономікай усей краіны і з Усерайскім рынкам. Пасіліся эканамічныя сувязі з краінамі Заходняй Еўропы.
15 лютага 1851 года было прынята рашэнне а будаўніцтве чыгункі Петярбург-Варшава. Траса гэтай магістралі павінна была праходзіць праз беларускі горад Гродна, які стаў першым беларускім горадам праз які прашла чыгунка. Праектная пратяглагласць трасы складала 1280 км. [26].
Першай чыгункай, якая была праладзена на беларусской зямлі, быў участак Парэчча-Гродна, з'яўляўшыйся часткай чыгуначнай магістралі Петярбург-Варшава, сданай у эксплуатацыю (15) 27 снежня 1862 года. Гэтае чыгуначнае палатно паўплывала на развіцце прамысловасці Гродна. Як адзначаюць даследчык А.Кіштымаў дзякуючы менавіта гэтай чыгунцы атрымала развіццё Гродзенская тытуневая фабрыка «Шарашэўскага» і прадпрыемствы легкай прамысловасці. Менавіта ў гэты час у Гродзенскай губерні адкрылася шмат прадпрыемстваў легкай прамысловасці.
В 1907 году Петярбурска-Варшаўская чыгунка ўвайшла ў склад «Северо-Западных» чыгуначных шляхоў [26].
Рыга-Арлоўская чыгунка пачала сваю гісторыю з 1856 года. У самым пачатку 1856 года падпалкоўнік інжынерных шляхоў зносін Марчанка прапанаваў пабудавать чыгунку з Дынабурга (Даугавпілс) у Курскую губерню праз Лепель, Оршу, Клімавічы, Мглін і Трубчэўск для хуткой дастаўкі хлеба з чарназемнай паласы ў Рыжскі порт, які звязваў з краінамі заходняй Еўропы, асабліва з Прусіяй. Хлеб які ійшоў на экспарт па водных шляхах перавозіць было не выгадна, ён хутка псаваўся.
Будаўніцтва Рыга-Дынабурскай-Віцебскай чыгункі ініцыявалася Рыжскім біржавым камітэтам.
Дынабурга-Віцебская чыгунка была аднапутнай. Да працы па яе будаўніцтву прыступілі 18 ліпеня 1863 года. Дарогу будавалі англійскія інжынеры. Было заключана пагадненне з Лонданскім банкірскім домам «Фрюминг и Гешен» англійскія консулы Шленг і Шварц самі праектвалі чыгунку, адзіная беларуская чыгунка, якую будавалі замежныя грамадзяне [52, c. 85].
Першы участак ад Дынабурга да Полацка працягласцю у 151 вярсту быў адкрыт для руху 24 мая (5 чэрвеня) 1866 года, а другі ўчастак ад Полацка да Віцебска - у кастрычніку гэтага ж года.
1 студзеня 1895 года Арлоўска-Вітебская, Дзвінска-Віцебская, Рыга-Дзвінская і Мітаўскія чыгункі былі злучаны ў адну - Рыга-Арлоўскую. Пассажырскі і таварны рух па ўсёй лініі Рыга-Арлоўскай чыгункі быў адкрыты 24 снежня 1902 года. У падначаленні Рыга-Арлоўскай чыгункі перашла лінія Віцебск-Орша-Магілеў-Жлобін, як частка будучай магістралі Пецярбург - Поўдзень [52, c. 86].
В 1898 году пачаліся работы па будаўніцтву іншых шляхоў на участках Смаленск-Віцебск і Віцебск-Полацк-Дзвінск.
Будаўніцтвам Арлоўска-Віцебскай чыгункі завяршылася магістраль, якая злучыла ўнутраныя губерні з Балтыйскім морам. Па гэтай чыгунцы вывозіліся тавары як з цэнтральных раёнаў імперыі (у асноўным сельскагаспадарчыя) так і беларускія, што спрыяла развіццю гаспадаркі краю. З адкрыцём чыгункі павысіўся збыт пянькі ў Еўропу. Экспарт павялічыўся з 464 пудоў да 656 пудоў, прытым калі ў 1866 годзе чыгункай было адпраўлена 2 пуда пянькі, то ў 1867 ужо 499 пудоў. Попыт на лён, які карыстаўся попытам перавозіўся ў прыбалтыйскія парты, затым у сувязі з развіццем перапрацоўкі ільну - вырабы з ільну, чыгунка паўплывала на развіццё льнопрадзільнай прамысловасці Віцебскай губерні і стварэнні ільняной фабрыкі «Дзвіна» [3, c. 376-377].
Наступны накірунак Смаленск-Мінск-Брэст. Планы будаўніцтва чыгуначнага палатна ад Масквы да Варшавы абмяркоўваліся у грамадстве задоўга да разгляду гэтага пытання на афіцыным узроўне. Чыгунка павінна была звязаць два буйных прамысловых раёна [28, c. 104].
Уносячы 19 мая 1867 года ў Камітэт чыгуначных дарог сваё уяўленне па поваду праекта графа Берга, міністр шляхоў зносін П.П. Мельнікаў указаў на лепшы накірунак на Бабруйск і Пінск перад накірункам на Мінск. Пры адной, праўда, умове: павіна быць праведзена даследванне балотістай мясцовасці гэтага рэгіёна. Праведзеныя даследванні паказалі, што больш выгадна будаваць дарогу не на Магілеў, а па кароткаму накірунку ў напрамку Воршы, Барысаў і Мінск. Як сцвярджаў міністр чыгунка павінна мець стратэгічны ваенны накірунак, павінна паслабіць польскі ўплыў і пасіліць рускі [28, c. 105].
Подобные документы
Роль і значэнне прадукцыйных сіл у развіцці гаспадарчага комплексу Канады. Перадумовы развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл: гістарычныя, прыродныя, дэмаграфічныя, экалагічныя. Галіновая структура і ўзровень развіцця гаспадарчага комплексу Канады.
курсовая работа [43,6 K], добавлен 29.05.2012Агульная характарыстыка сістэмы свабоднай канкурэнцыі. Асаблівасці эканомікі ў развітых краінах. Прамысловы пераварот і індустрыялізацыя ў Англіі, Францыі. Асаблівасці прамысловага перавароту ў Германіі. Развіццё сістэмы свабоднай канкурэнцыі ў ХХ ст.
курсовая работа [36,1 K], добавлен 29.05.2012Общая характеристика и перспективы развития легкой промышленности Российской Федерации. Принципы размещения промышленности. Легкая промышленность в Центральном федеральном округе. Проект стратегии развития легкой промышленности России на период до 2015 г.
курсовая работа [112,4 K], добавлен 03.09.2010История развития и современное положение легкой промышленности в России, структура ее производства по видам экономической деятельности, первоочередные проблемы и задачи. Рыночная и дирижистская модели развития отрасли, ее приоритетные направления.
доклад [271,0 K], добавлен 15.05.2009Праблема абсалютнай і адноснай абмежаванасці рэсурсаў і выгод: метады рашэння. Поўная занятасць і поўны аб'ём вытворчасці. Аптымальная структура прадукцыі. Закон ўзрастаючых абвінавацілі выдаткаў. Рэсурсна-інавацыйнае забеспячэнне ўстойлівага развіцця.
дипломная работа [391,4 K], добавлен 14.06.2012Тверская область — субъект РФ в составе Центрального федерального округа. Ведущие отрасли экономики: машиностроение, металлообработка, добыча полезных ископаемых, производство электроэнергии, газа, воды; химия, полиграфия, легкая и пищевая промышленность.
презентация [3,9 M], добавлен 18.12.2013Характеристика общей ситуации в легкой промышленности по итогам 2014 г. Причины неудовлетворительного состояния отечественной легкой промышленности. Влияние на положение и перспективы развития промышленности введения торговых санкций и ослабление рубля.
курсовая работа [215,7 K], добавлен 08.06.2015Отрасли производства и их география. Экономическая оценка потенциала Омской области. Тяжелая, нефтеперерабатывающая, химическая, нефтехимическая и легкая промышленность. Основные направления решения проблем экономического развития Омской области.
реферат [41,3 K], добавлен 11.12.2012Общая характеристика ключевых отраслей промышленности Кыргызской Республики: электроэнергетика, горно-металлургическая, радиоэлектронная, легкая, пищевая. Предприятия, вносящие отрицательный вклад в формирование внутреннего валового продукта государства.
презентация [1,3 M], добавлен 05.03.2014Состояние дел в российской легкой промышленности. Субъективные и объективные причины неудовлетворительного состояния дел в отечественной легкой промышленности. Основные тенденции развития текстильной и легкой промышленности за рубежом и в России.
курсовая работа [47,1 K], добавлен 22.12.2010