Перапрацоўчая прамысловасць Беларусі 60-я гады XIX ст. – 1914 г.

Палітыка-прававыя ўмовы развіцця перапрацоўчай прамысловасці Беларусі, развіццё шляхоў зносін і ўплыў на развіццё, фінансава-банкаўская сістэма. Галіновая структура перапрацоўчай прамысловасц Беларусі: харчовая, легкая, лясная, сілікатная і шкляная.

Рубрика Экономика и экономическая теория
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 30.11.2016
Размер файла 152,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У легкай прамысловасці існавалі разнастайныя сялянскія промыслы.

Скураная вытворчасць была развіта ў Віцебскай губерні знаходзілася ў Лепельскім уездзе, дзе на 1900 год існавала 40 рамеснікаў з гадавым заробкам 3250 руб. У Мінскай губерні апрацоўкай скур 25 чалавек і ў сваёй большасці ў Мінскай губерні гэтым промыслам займаліся татары [7, c. 285].

Промысел па вырабу абутку быў распаўсюджаны ў Віцебскай і Магілёўскай губерні, яго развіццю спрыяла шматлікасць матэрылу вырабляемага мясцовымі заводамі, і шырокі попыт на абутак. Колькасць рамеснікаў у Віцебскай губерні ў канцы 19 - пачатку 20 ст. даходзіла да 1050 чалавек з гадавым заробкам 118 тысяч рублёў. Большасць рамеснікаў знаходзілася ў Дзвінскім павеце, меньш у Полацкім. У Магілёўскай губерні абутковы промысел быў развіты паўсюды, найбольш рамеснікаў знаходзілася ў Рагачоўскім павеце 200 рамеснікаў мелі заробак 20 тыс. руб. Гадавы заробак губерні складаў 80 тыс. руб. [7, c. 286].

Сярод рамесных спецыяльнасцей быў ткацкі промысел: тканне палатна, выдзелка сукна, валяльны промысел. Яны паўсямястова былі развіты ў нашым краі. Тканне палатна было распаўсюджана ў Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай губернях. У Мазрскім павеце выручася да 2000 руб. у год. У Новагрудскім уездзе выдзелкай палатна з ільна займалася большая частка павета, но на продаж паступаў толькі ізлішак прадукцыі. Прадавалася халста на сумму 3000 руб. У Слуцкім павеце палатно ткалі амаль у кожнай сямьі, вырабляліся ўзорчатыя ткані і ручнікі [12, c. 76].

Выдзелкай сукна з шэрсці была распаўсюджана ў Мінскай, Магілёўскай губернях. У Мінскай губерні сяляне і мяшчане выраблялі простае сукно з шэрсці. У Мазырскім уездзе ў 1895 годзе было выручана каля 180 руб. Акрамя сукна з шэрсці ўзорчатыя матэрыялы для спадніц [7, c. 288].

Валяльны промысел есць у Віцебскай, Магілёўскай губ. Выраблялі абутак і шапкі но ім займалася 47 чалавек з заробкам 2128 руб. У Магілеўскай губерні есць два віда промысла кустарны і адхожы [1. c, 283].

Па размяшчэнню прадпрыемстваў сярод беларускіх губерняў сітуацыя была наступнай. У канцы 19 ст. выдзялялася Гродзенская губерня. У губерні выраблялася палова воўнаткацкай прадукцыі. У 1861 годзе - 53% і у 1900 г. - 58%. Але ў пач. 20 ст. Гродзенская губерня доля прадукцыі склала каля 50%. У 1913 годзе ў Віцебску засярэджвалася льняная вытворчасць 55% рабочых і 51% выпушчанай прадукцыі. Але Гродзенская губерня захавала лідэрства ў воўнаткацкай галіне. У Слонімскім павеце канцэнтравалася 55,5% усёй прадукцыі. Швейная прамысловасць у пачатку 60 гадоў 19 ст. у асноўным засярэджвалася на Гродзеншчыне, але ў канцы 19 - пач. 20 ст. лідэрства пераняла Мінская губерня [4, с. 243].

У парэформены перыяд значна расла колькасць мануфактур. У цэлым к 1900 гадам тэкстыльная прамысловасць Беларусі вырасла па колькасці прадпрыемстваў з 54 да 63 - рост склаў у 1,2 раза, рабочых з 2000 да 3800 чалавек, у 1,9 разы, сумме вытворчасці з 0,8 да 1,6 млн р. - 1,9 разы. Удзельная вага тэкстыльных мануфактур ва ўсёй мануфактурнай вытворчасці ўпала па ўсіх паказчыках. Калі ў 1861 г. па суме вытворчасці раўняўся 51% то ў канцы 19 ст. Толькі 7%. На пачатку 20 ст. склала толькі 3% [25, c. 31].

Канцэнтраваліся тэкстыльныя мануфактуры большасць у Магілеўскай губерні (большасць льно-пенькавых, канатна-вяровачных, рагожных). На гэту губерню ў 1900 г. прыходзілася 56% усіх тэкстыльных мануфактур, 70% рабочых, 60% прадукцыі. Аднак на мануфактурах Магілёўшчыне была больш нізкая, чым у астатніх губернях вытворчасць працы, амаль адсутнічалі аналагічныя фабрыкі. Гэта было звязана з захаванем буйных маёнткаў з вотчынымі мануфактурамі [14, c. 69].

Найбольш якасную прадукцыю вырыблялі прадпрыемствы Гродзенскай губерні. Польскі прамысловы раён аказваў уплыў на вытворчасць прамысловай прадукцыі. Вырабы прадпрыемстваў ужо ў 1860 годзе не уступалі па якасці замежным вырабам, прадукцыя знаходзіла збыт і ў Маскве і ў Пецярбурзе [8, c. 165].

Перарастанне мелкатаварнай вытворчасці ў мануфактуру адбывалася шляхам падзелу працы, склаўшыся паміж дробнымі і буйнымі майстэрнямі. Так дробныя скураныя майстэрні Смаргоні, займаліся мокрай, пярвічнай апрацоўкай скур, буйныя канчатковай, сухой аддзелкай. Прычым з павольным развіцём капіталізму для з'яўлення капіталістычных скураных мануфактур, такім спосабам каб стварылася прадпрыемства спатрэбілася чвэрць века. У 70 - 80 гг. 19 ст. У Смаргоні нараду з 50 дробнымі прадпрыемствамі больш 400 рабочых з'явілася 12 буйных з 228 рабочымі, прычым на самой буйной мануфактуры працавала 50 чалавек і за тыдзень апрацоўвалася 400 скур [59, c. 140-141].

У 1871 г. на Беларусі з'явілася адна абутковая мануфактура, у 1875 г. - скураная, у 1879 г. шчаціна-шчотачная, 1900 г. іх 13,63,10. Калі у 1861 г. было 4 скураныя мануфактуры (усе Магілёўская губерня), якія скора спынілі сваё існаванне, то ўжо сем з'явілася толькі ў 1879 г. У 1900 г. іх стала 86, у тым ліку у Віленскай губерні (большасць прадпрыемстваў знаходзілася ў Смаргоні і яе ваколіцах), 24 знаходзілася ў Гродзенскай губерні, 16 у Мінскай губерні. Такім чынам можна зрабіць вывады, што ў паслярэформеныя гады скураная вытворчасць уступіла на шлях капіталістычнай мануфактуры [14, c. 70].

Што датычыцца фабрык, то тут назіраўся значны рост. У гэтай галіне большасць фабрык былі суконыя. У 1861 г. усяго чатыры, а ў 1900 г. - 26 з усіх 33 тэкстыльных, з іх 24 у Гродзенскай губерні. Асабовай увагі заслугоўвае Парэчская фабрыка Пінскага павета Мінскай губерні, якая пачала працаваць яшчэ ў дарэформены перыяд з 1830 года. У парэформены час яна ўдасканальваецца, пашыраецца вытворчасць [25, с. 34].

У 1868 г. 375 рабочых фабрыкі на 83 механічных станках вырабілі 74 тыс. аршын сукна на сумму 202 тыс. руб. К канцу 70 г. на фабрыкі было дзве паравыя машыны ў 100 к.с., скураная, фарбовачная (10 катлоў), 10 прадзільных, 30 часальных, 10 варсальных, 6 валяльных, і 100 ткацкіх станкоў. Колькасць рабочых у 1874-1875 гг. павялічылася да 444 чал., а суммма вытворчасці у 1879 г. склала 300 тыс. руб., у той час як на астатніх суконых фабрыках 10 - 862 тыс. руб. У 1900 г. на фабрыцы колькасць рабочых скарацілася да 258, а сумма вытворчасці да 150 тыс. руб. [14, c. 80].

У 1868 годзе ў Ружанах Слонімскага павета суконая фабрыка Пінесаў, на якой было занята 50 рабочых, выпусціла 20 тыс. аршын сукна. У апошняй чвэрці 19 ст. У Ружанах налічвася каля дзесятка суконых прадпрыемстваў з паравымі рухавікамі. На фабрыцы ў Быцене Слонімскага павета ў 1864 г. 48 рабочымі было выраблена сукна на 60 тыс. руб. Усе 26 суконых фабрык на пач. 20 ст. вырабілі прадукцыі на 1,1 млн р.супраць 1,9 млн р. на ўсіх фабрыках тэкстыльных прадпрыемстваў. Гэта склала 59% тэкстыльнай фабрычнай прадукцыі і 61% усей суконай. Развіцце атрымалі і іншыя галіны легкай прамысловасці. У 1901 г. на Беларусі налічвалася пять прадпрыемстваў па перапрацоўцы шэрсці. Сумма вытворчасці склала 311,7 тыс. руб. На суконай фабрыцы Пуслоўскага ў мястэчку Альберцін Слонімскага павета ў 1879 г. працавала 475 рабочых з гадавой вытворчасцю 254,6 тыс. руб. Адноснай буйная фабрыка знаходзілася ў маёнтку Раванічы Ігуменскага павета двараніна Славіцкага. Гадавая вытворчасць яе склала 38,2 тыс. руб. пры 101 рабочым [14, c. 81].

У 90 гады 19 ст. дваранамі было заснавана тры фабрыцы па апрацоўцы шоўку. Фабрыка Слізеня ў маёнтку Лахозва Навагрудскага павета ўзнікае у 1896 г. У 1901 г. на ёй было задзейнічана 125 рабочых з гадавой вытворчасцю 33,6 тыс. руб., а фабрыка графа Тышкевіча і двараніна Маральскага ва урочышчы Фалют Гродзенскага павета дала прадукцыі на сумму 21,1 тыс. руб. Апрацоўкай ільну займалася фабрыка «Дзвіна» ў Віцебску. На ёй у 1900 г. 453 рабочымі выраблена прадукцыі на 453 тыс. руб., то ёсць столькі, колькі 32 льно-пеньковыя мануфактуры [20, c. 177].

У скураной вытворчасці першая невялікая фабрыка па вырабу скур была заснавана перад рэформай у Стайках Капыскага павета. Но пасля 1870 г. яна закрылася. У 1887 г.у Магілеве з'явілася фабрыка Шура. У пач 60 г. устаноўлены паравы рухавік на заснаванай яшчэ скураўні І. Саладухі ў Ашмянах. Тут у 1893 г. 25 рабочых далі прадукцыі на 10 тыс руб. У 1884 г. быў адчынены скураны завод Імрота у Мінску. У 1895 годзе 45 рабочымі выраблена скур на 75 тыс. руб., якія збываліся не толькі у Мінску, але у Адэсе, Кішыневе. У 1896 г. Мінскі купец Сутін заснаваў скураны завод на ім у 1901 годзе 42 чалавекі вырабілі прадукцыі на 32 тыс руб. На усіх чатырох скураных заводах Беларусі у 1900 г. было занята 134 рабочых і выраблена прадукцыі на 214 тыс руб., то ёсць 2.7% усіх скураных прадпрыемстваў. Зато тады на Беларусі мелася 86 скураных мануфактур з 1249 рабочымі, 1 тысяча дробных і 3 тысячы рамесных скураных прадпрыемстваў [14, c. 81].

У пачатку 20 ст. эканоміку Беларусі як у цэлым і Расійскую імперыю ахапіў сусветны эканамічны крызіс, які на Беларусі быў меньш адчувальным. Галоўным змяненнем у гэты час стала канцэнтрацыя рабочых на буйных фабрыках. У 1913 годзе на прадпрыемствах звыш 500 чалавек засярэдзілася 48% рабочых. У эканоміку Беларусі пранікае замежны капітал. Замежным паданым або акцыянерным таварыствам з удзелам замежным грамадзянамі належалі буйныя прамысловыя прадпрыемствы. Так у легкай прамысловасці Русска-Бельгійскае таварыства з'яўлялася ўладальнікам Віцебскай льнопрадзільнай фабрыкі «Дзвіна», акцыянернае таварыства Дняпроўскай мануфактуры - ткацкай фабрыкі ў Дуброўна. Год заснавання 1906 г., які фінансаваўся расійскімі банкамі, аўстрыйскі паданы Этрых пабудаваў льнопрадзільную фабрыку ў сяле Высачаны Аршанскага павета [13, c. 19].

Попыт на традыцыйны беларускі тавар лён, таксама стаў выступаць на рынку не толькі ў якасці першапачатковай сыравіны. З 1900 г. выпрацоўку суравай і беленай ільняной пражы пачала ільнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» ў Віцебску у 1910 г. - 110 рабочых, 3 рухавікі ў 1750 конскіх сіл, вытворчасць 120 тыс. пудоў пражы на 1,5 млн. руб., у 1913 годзе 1538 рабочых, з асноўным капіталам 1600 тыс. руб., на гэтай фабрыцы перад першай сусветнай вайной было занята каля 34% рабочых усёй легкай прамысловасці. Іншая буйная ільнопрадзільная фабрыка была заснавана ў 1902 г. у вёсцы Высачаны Аршанскага пав. у 1910 г. - 477 рабочых, 4 рухавіка ў 440 конскіх сіл, кошт прадукцыі 455 тыс. руб. на 1913 год 594 рабочых з коштам прадукцыі 500 тыс. руб. Адкрыццё ў 1901 г. ў мястэчку Дуброўна Горацкага павета ткацкай фабрыкі па выпрацоўцы баваўняна-паперных, шаўковых і джутавых тканін, у 1910 г. - 488 рабочых, кошт прадукцыі 622,6 тыс. руб. У 1913 годзе фабрыка давала прадукцыі у 1000 тыс. руб. і занята ў вытворчасці рабочых 497. Гэта прывяло да структурных зменаў у тэкстыльнай прамысловасці: скарацілася доля фабрык па вытворчасці баваўняных тканін [15, c. 65].

Але найбольшая колькасць фабрык па апрацоўцы ільну знаходзілася ў Магілёўскай губерні. Самая значная з якіх гэта фабрыка «Этрыха» у вёсцы Высачаны Аршанскага павета, на якой працавала 500 чалавек і выраблялася прадукцыі на 500 тыс. руб. [15, c. 66].

У 1900-1908 гадах было пабудавана восем фабрык, якія далі тры чвэрці прадукцыі тэкстыльнай прамысловасці Беларусі. За гэты час колькасць рабочых тэкстыльнай прамысловасці павялічылася ў 1,8 раза, а'бем вытворчасці ў 4.4 раза, а ўдзельная вага ўсёй прадукцыі прамысловасці - з 1,9% да 6% [15, c. 81].

Разам з тым знізілася ўдзельная вага суконнай прамысловасці і павялічылася льноапрацоўчая прамысловасць. Ткацкай прамысловасці не было. Шоўкавая прамысловасць была прадстаўлена некалькімі круцільнымі фабрыкамі. Французскае «Акцыянернае таварыства Баньфуа, Жорж і К°» набыло дзве гэтыя шоўкакруцільныя фабрыкі [11, c. 19].

Крызіс 1900-1903 паразіў і скураную прамысловасць і важны прамысловы цэнтр Смаргонь. У гады прамысловага ўздыму ў 1910 годзе быў пабудаваны скураны завод Сальмана, на якім працавала 50 чал. З гэтага года пачала дзейнічать буйная фабрыка руска-амерыканскага таварыства «Арол», на ёй перад вайной працавала да 160 чалавек. Маскоўскае акцыянернае таварыства адкрыла ў Мінску фабрыку «Быстраход». У Віцебску было пабудавана тры невялікіх прадпрыемства. Аднак гарбарна-абутковая вытворчасць засталася галоўным чынам на саматужна-рамесным узроўні, па ступені канцэнтрацыі працягвала адставаць ад Расійскай імперыі.

Адной з новых фабрык заснаванай у пачатку 20 ст. французкай фірмай «Турнье і К» па вытворчасці жаночых грабяшкоў. Перад вайной на прадпрыемстве ў Мінску працавала 180 рабочых амаль усе былі жанчыны [15, c. 69].

Аднак негледзячы на высокія тэмпы роста, беларуская тэкстыльная прамысловасць адставала ад Расійскай. У 1913 годзе ў прамысловасці налічвалася 0,3% прадукцыі і 0,5% рабочых ад агульнага ліку Расіі.

Важным змяненнем стала узбуйненне прадпрыемстваў і змены ў структуры выпускаемай прадукцыі. Такі тавар як беларускі лён перастаў вывозіцца за мяжу ў неапрацаваным выглядзе, а перапрацоўваўся на айчыных прадпрыемствах.

3.3 Лясная прамысловасць

Лясная прамысловасць адна з галоўных галін перапрацоўчай прамысловасці. Сярод дробных рамесных промыслаў была хімічная апрацоўка драўніны: смалакурэнне, выганка дзегця, выраб дравеснага вуглю. Прытым тут большасць складалі не адхожыя, а хатнія промыслы. Да хатніх промыслаў адносім выраб селянінам або мешчанінам не звыш за тыдзень заробак 100 рублеў [7, c. 276].

Ва усіх Беларускіх губернях існавалі сялянскія промыслы па вырабу з дрэва напрыкад у Барысаўскім уездзе сяляне выраблялі кошыкі, сумкі, драўляныя міскі, лыжкі, у мястэчку Гайне і Глівінскім урочышчы сяляне-рамеснікі рабілі сані, вазы, сундукі, бочкі. Гэтыя тавары знаходзілі збыт па месту вытворчасці [55, c. 123].

У цэлым па Мінскай губерні ў канцы 19 ст. вырабам вазоў займалася 2483 чалавекі, сталярнай справай займалася 194 чалавекі, бандарным промыслам займалася 1327 чалавекі.

Рамеснікі ў Магілеўскай губерні выраблялі наступныя віды прадукцыі: калеса, павозкі, дугі, сані. Калёсы рабіліся многімі рамеснікамі [7, c. 278].

У Віцебскай губерні адным з відаў ляснога промысла была распрацоўка дрэва і расліных прадуктаў, асабліва Веліжскім і Гарадоцкіх паветах. Гэтыя паветы былі багаты лясамі [3, c. 343].

Бандарны промысел вырабляў кадкі, ведра, бочкі. Гэтым промыслам сяляне займаліся восенюю, зімой і вясною, калі сяляне былі свабодныя ад палявых работ. У Мінску вытворчасцю посуду займалася 56 чалавек. Да драўляных промыслаў можна аднесці выраб сельскагаспадарчых прылад працы: сох, плугоу з дрэва. У Мінскай губерні гэтым промыслам займаліся сяляне Жыткавіцкай, Капаткевіцкай валасцях Мазырскага павету. У Магілеўскім уездзе вырабам займалася 30 чалавек [7, c. 279].

Сталярна-плотніцкі промысел распаўсюджаны, а вось такарны з'яўляецца рэдкім промыслам. У Віцебскай губерні сталяроў даходзіць 675 чалавек з гадавым заробкам 20850 руб., колькасць плотнікаў 2255 чалавек, з агульным гадавым заробкам 121 тысяч рублеў. Найбольшы заробак прыходзіцца на Дзвінскі павет [1, c. 234]

Гонтавы промысел існаваў ў Магілёўскай губерні. Дастаткова былі развіты смалакурэнне і выраб дзёгця. Матэрыялам служыла сасна, якая паўсямесна ёсць у нашым краі.У Віцебскай губерні гонкай смалы і скіпідара займалася ў 1899 годзе 336 чалавек, з заробкам 6980 рублёў, больш рамеснікаў было ў Невельскім павеце колькасць 123 чалавека, Віцебскім займалася 52 чалавека, і іншых паветах значна меней. Дзегаць вырабляўся ў меншых памерах. Збываўся на ярмарках і ў суседніх абласцях [12, c. 43].

У Віцебскай губерні к 1900 годзе вырабам саней займалася 1122 рамесніка, заробак іх дасягаў 20 860 рублёў найбольшы заробак сярод рамеснікаў прыпадае на Дзвінскі і Рэжыцкія паветы.

Сярод рамесных спецыяльнасцей найбольш былі распаўсюджаны, тыя якія валодалі попытам. Вялікі попыт на скіпідар і смалу, спрыяў развіццю вытворчасці на Палессі або на Віцебшчыне [7, c. 290].

Шырокае атрымалі развіцце лясныя мануфактуры. За паслярэформеныя гады ў 97 разоў вырасла сумма вытворчасці дрэваапрацоўчых і папярова - тыпаграфскіх мануфактур, з 56 тыс. руб. у 1861 г. да 5,4 млн. руб. у 1900 г., у той час колькасць рабочых на іх у 25 раз, (320 па 7944), і саміх мануфактур з 5 да 193. Гэта было звязана з заменай памешчыцкіх мануфактур на купецкія. Хутка раслі мануфактуры па вырыбу паперы і картона. З трох 1879 г. па 37 у 1900 г. тыпаграфска-пераплетачныя мануфактуры з 1 у 1864 г. да 29 у 1900 г. У выніку ваўсім папярова-тыпаграфскай вытворчасцю у канцы 19 ст. працавала 75 мануфактур з 2,9 тыс. руб. і сумай вытворчасці 1,5 млн. руб. з 5,4 млн. руб. ва ўсей дрэваапрацоўцай і папярова-картонай [9, c. 115].

Значная доля ў валавай прадукцыі дадзенай галіны належала лесапільна-фанернай. Апошнія мануфaктуры асабліва хутка раслі ў канцы 19 ст, у сувязі з інтэнсіўным чыгуначным будаўніцтвам. З 1 мануфактуры і 16 рабочых у 1864 годзе, да 69 мануфактур і 2,9 тыс рабочых у 1901 г. і сумай вытворчасці 2,3 млн. руб. На дрэваапрацоўцы у 1876 годзе спецыялізавалася тры мануфактуры, а у 1902 годзе 18, у тым ліку 8 у Віленскай губерні (з іх тры у Ашмянскім і Лідскім уездах). У 1875 г. з'явілася тры такарныя мануфактуры ў 1900 г. працавала шэсць мануфактур па вытворчасці сапожных калодак і пять пробачных. К пач. 20 ст. налічвалася шэсть сталярных, адна мэблевая, шэсть лазова-лубяных, сем запалкавых мануфактур. Большасць размяшчалася ў Мінскай, Магілеўскай, Гродзенскай губерні [12, c. 78].

У канцы 80 г. 19 cт. пачалі з'яўляцца мануфактуры па вытворчасці дравеснага спірта (каля станцыі Аболь Горадукага павета.), па сухой перагонцы драўніны в. Выдрышa Аршанскага павета [9, c. 137].

За 40 паслярэформеных гадоў у дрэапрацоўчай рэзка узрасла вага па сумме вытворчасці з 3,4% да 22,9%.

Хуткі рост назіраецца і ў фабрычнай прамысловасці. Асабліва хуткі рост назіраўся ў лесапільнай прамысловасці. Гэтаму спрыяла чыгуначнае будаўніцтва, асабліва гэта датычыцца Мінскай губерні. Прычым заводы і фабрыкі хутка ўзбуйняліся. Так лесапільны завод Валатовіча ў Старом Сяле Мінскага павета, ў 1884 г. меў 16 рабочых, і вырыбляў прадуцыі на 19 тыс. руб. Ужо у 1887 г. на гэтым заводзе працавала 20 чалавек, а ў 1889 г. - 135 рабочых. Гэта характэрызавалася, беларуская драўніна карысталася попытам на унутраным і сусветным рынку. Буйным быў Пінскі лесапільна-фанерны завод, на ім ў 1900 г. было 566 рабочых, мелася дзве паравыя машыны ў 95 к.с., а сумма вытворчасці 345 тыс. руб. [58, c. 143].

У Мінскай губерні за перыяд 1864-1901 г. было адчынена 73 лесапільных заводаў. У 1900 г. на іх налічвалася 1,8 тыс. руб., валавая прадукцыя склала 72% усей лесапільнай прамысловасці Беларусі. (2,1 млн р. супраць 3 млн. руб.) У Магілеўскай губерні за паслярэформеныя гады ўзнікла 8 лесапільных заводаў. У 1900 г. на заводзе ў Уроспе Рагачоўскага павета было 155 рабочых і напілена дошак на 69 тыс. руб. У Гродзенскай на пач. 20 ст. працавала 12 лесапілен з 336 рабочымі і штогадовай прадукцыяй на 177 тыс руб., што ёсць 1/3 Магілёўскіх лесапілен. Меньш за ўсіх лесапілен назіралася па 3-6 у Віцебскай і Віленскай губерні. [12, c. 86].

Калі ўзяць у цэлым, то па Беларусі налічвалася 102 паравыя лесапільні, складалі 45% ад усіх лесапілен (102 з 226), засярэджвалі 46% рабочых (2,8 тыс супраць 6 тыс), і вырабляла 52% валавай прадукцыі ўсіх лесапілен. Акрамя 39% прадукцыі далі вадзяныя мануфактуры. Гэта значыць, што к пач. 20 ст. у лесапільнях Беларусі пераважала мануфактурная і фабрычная прамысловасць [12, c. 94].

Да лесапілен прымыкае фанерная вытворчасць. Фабрык па вырабу фанеры ў 1900 г. на Беларусі было 17. У 1870 г. з'явілася некалькі гантарэзных, сталярна-мэблевых, бандарна-клепачных, і іншых паравых прадпрыемстваў. У Мінскай губ. у канцы 19 ст працавала пяць фабрык сапожных калодак і шпілек з 725 рабочымі і прадукцыяй на на 395 тысяч руб. У Пінску на заводзе драўляных шпілек «Лур'е і К» у 1879 г. працавала 35 чалавек, мелася паравая машына ў 16 к.с. У 1890 г. колькасць рабочых тут дасягала 60 чалавек, у 1900 г. колькасць рабочых значна ўзрасла і склала 566 чалавек, а сума вытворчасці 346 тыс. руб. У Пінску ў канцы 19 ст. працавала пробачная фабрыка Грынберга, якая давала прадукцыі на 111 тыс. руб. Такарныя фабрыкі Карпава у Парэчскай пушчы Ігуменскага павета [14, c. 83].

З дрэваапрацоукай звязана выраб запалак. Большая частка запалкавых прадпрыемстваў былі фабрыкамі. Першая такая фабрыка з'явілася у мястэчку Уно, Аршанскага павета. У 1879 г. на ёй налічвалася 63 рабочых і паравая машына 20 к.с., было выраблена 3 млн. каробак запалак. Ужо у пачатку 20 ст. на Беларусі працавала сем такіх прадпрыемстваў. На іх было занята 3400 рабочых, якія вырабілі прадукцыі на 3 млн руб., то значыць есць 97% усей запалкавай прамысловасці Беларусі. Запалкавя фабрыка ў Магілёўскай губерні, узнікла ў 1880 годзе, з колькасцю рабочых 28 чалавек [2, c. 432].

Дружына у Койданаве Мінскага уезду (165 рабочых і 90 тыс. руб.)і Везувій у Нова-Беліцы Гомельскага уезду, (384 рабочых і 181 тыс. руб.). Запалкавая фабрыка «Вікторыя» на тэрыторыі Беларусі з'явілася у 1881 годзе у Барысаве. Затым, чатыры года затым, пачала працаваць у Мазыры [39, c. 234].

Гісторыя Пінскай запалкавай фабрыкі пачынаеццся з 1892 года Першая партыя запалак была выраблена у 1892 годзе. Тады абсталяванне прыводзілася у рух паравым рухавіком 75 конскіх сіл. Большасць працэсаў па выпуску запалак рабілася ў ручную, асабліва такія, як выраб каробак, упакоўка запалак у каробкі. Паступова працэс вырабу запалак паляпшаўся. У 1897 годзе многія працэсы былі механізаваны. У суткі на фабрыцы выпускалася 250 тысяч каробак запалак. У тым жа 1897 годзе фабрыка сгарэла. Фабрыкант І. А. Гальперын выкупае разбураную фабрыку разам з яе развалінамі, адбудоўвае і пашырае. Ужо ў 1900 годзе на фабрыцы працавала 590 рабочых. Гадавая вытворчасць запалак склала 242700 рублёў. А праз два гады тут працавала 674 чалавека [58, c. 144].

У цэлым у дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі канца 19 ст. засярэдзілася значная колькасць фабрык і рабочых. Па падліках даследчыка З.Е. Абезгаўза у 1895 годзе налічвалася 31 фабрыка с 45 паравымі рухавікамі магутнасцю 2311 к.с., у 1901 годзе - 90 фабрык з 3064 рабочымі і прадукцыяй на 3,6 млн. руб. [12, c. 127].

Папярова-картоная прамысловасць у канцы 70 г. 19 ст. пачала перарастать у фабрычную прамысловасць і пераходзіць да дравеснай сыравіны. У 1879 годзе з'явілася дзве фабрыкі, адна ў фальварку Пудаць Веліжскага павета, другая у Добрушы. Усяго у пачатку 20 ст. на Беларусі працавала 12 папярова-картоных фабрык з 2 тысячу рабочых і сумай вытворчасці на 2,9 млн. руб.

Самай буйной папяровай фабрыкай была Добрушская, заснаваная Паскевічам у 1872 годзе. З 1878 г. фабрыкай валодала акцыянернае таварыства, яно ўстанавіла дзве буйныя турбіны і дзве паравыя машыны ў 500 к.с. Для работы абсталявання прымянялася вада з ракі Іпуці. На фабрыцы былі паперавырабляючыя машыны, і паперарэзчыя. Чыгунка злучыла фабрыку са станцыяй у Добрушы, фабрыку электрафіцыравалі. У якасці паліва выкарыстоўвалі драўніну, да электафікацыі фабрыка асвяшчалася газам, які здабываўся на нафтавых радовішчах і перапрацоўваўся на газавым заводзе. У 1879 г. на фабрыцы працавала 460 чалавек, а сумма вытворчасці 255 тыс. руб. На пач. 20 ст. колькасць рабочых узрасла да 900 чал., а сумма вытворчасці 1602 тыс. руб. Гэта фабрыка была самай буйной на Беларусі [60, c. 161].

У Высокім Аршанскага павета на папяровай фабрыцы Гурко ў 1879 г. было занята 290 рабочых, мелася паравая машына ў 50 к.с. У 1900 г. у Шклове адкрылася картоная фабрыка, на якой працавала 95 чалавек, меўся паравы рухавік у 120 к.с., а сумма вытворчасці склала 180 тыс. руб. У 1885 г. з'явілася папяровая фабрыка каля Чашнікаў (с. Блеж) Лепельскага павета на ёй у 1901 годзе 231 рабочы, меўся лакамабіль, сумма вытворчасці 301 тыс руб., Таксама працавала картона-папяровая фабрыка ў Віцебску са 124 рабочымі і прадукцыяй на 140 тыс. руб. [7, c. 301].

У Гродзенскай губерні, выдзялялася картона-папяровая фабрыка ў мястэчку Азерах Гродзенскага павета. У 1890 г. на ёй 70 рабочых вырабілі паперы і картона на 62 тыс. руб. У Мінскай губерні больш буйной картоная фабрыка ў маёнтку Куль Мінскага павета. На ёй у 1890 г. было 45 рабочых, дзве паравыя паравыя машыны ў 250 к.с, і сумма вытворчасці 45 тыс. руб.

Калі у 1879 г. на Беларусі налічвалася дзве папяровыя фабрыкі, на якіх было занята 661 рабочыя, то ў 1900 г. іх стала 12, колькасць рабочых склала - 1789, а сумма вытворчасці - 2,6 млн. руб. З агульнай прадуцыі 75% прыходзілася на Магілёўскую губерню [2, с. 387].

Ва ўсей дрэваапрацоўчай, запалкавай, папярова-тыпаграфскай прамысловасці колькасць фабрык за 40 паслярэформеных гадоў павялічылася з 3 да 188, то ёсць у 63 раза, магутнасць з 22 да 7235 к.с, а сумма вытворчасці з 11 тысяч да 12,3 млн. руб. Такіх хуткіх тэмпаў развіцця не ведалі астатнія галіны прамысловасці [7, c. 324].

Большая чатка дрэваапрацоўчай прамысловасці засярэджвалася ў Магілеўскай губерні. Толькі ў 90 гады 19 ст. яна ўступіла інтэнсіўна развіваючай Мінскай губерні. Слаба дрэваапрацоўка была развіта у Віцебскай губерні, і такама у Віленскай губерні, яны выраблялі толькі 14% ад усей дрэваапрацоўчай прамысловасці [2, c. 219].

У мінскай губерні было засярэджана вядучае месца дрэваапрацоўкі - леапільна-фанернае (67% у пачатку 20 ст.). У канцы 19-пачатку 20 ст. тут выраблялася 81% запалкавай прадукцыі 36% леазагатовак Беларусі. Быў наладжаны выраб драўлянай пасуды, мэблі, сталярнай справы. Гэта губерня займала другое месца пасля Магілеўскай губерні па паровай вытворчасці [37, c. 35].

На пачатку 20 ст. лясная прамысловасць развівалася хутчэй астатніх галін вытворчасці. Пад уплывам крызіса ляснога гандлю пасіліўся прыток капіталаў у гэту галіну вытворчасці. Так, паралельна з вывазам сырога лесу, у Беларусі ўзнікла шматгаліновая прамысловая пераапрацоўка лясных рэсурсаў. Рэфалюцыйныя змены адбыліся ў лесапільнай галіне. З 1900-1913 года было пабудавана 139 новых прадпрыемстваў. З'явіліся камбінаваныя прадпрыемствы лесапільна-фанерныя, лесапільна-банчарныя, што сведчыла к пераходзе прадпрымальнікаў да паглыбленай перапрацоўкі драўніны. Да ліку буйных прадпрыемстваў, якія ўзніклі ў гэты час былі лесапільна-фанерны завод нямецкай фірмы Шульц у Бабруйскім павеце, лесапільны завод у Бабруйску, з колькасцю рабочых 194 чалавека, лесапільны завод у іменні Дуброўка Мазырскага павета, уладальнік нямецкі падданы Лаўтербах.У гэты час адбылося ўзбуйненне прадпрыемстваў. Удзельная вага дробных прадпрыемстваў з колькасцю рабочых да 50 чалавек знізілася з 69,2% да 47,4%. Што датычыцца папяровай прамысловасці тут лідэрам папяровай прамысловасці заставалася Добрушская папяровая фабрыка (у 1913 г. вырабіла 10 тыс. тон паперы на суму 3 млн. руб. пры 1400 рабочых). Значнымі памерамі вытворчасці вылучаліся папяровыя фабрыкі ў Шклове і ў Лепельскім пав. («Скіна»). У 1902 годзе была адкрыта картонна - папяровая фабрыка у Нова-Барысаве - «Папірус». Вытворчасць шпалераў была сканцэнтравана ў Менску - чатыры шпалерныя фабрыкі. Адным з буйнейшых у Расійскай імперыі прадпрыемстваў лесахімічнай прамысловасці быў Выдрыцкі завод сухой перагонкі драўніны ў Аршанскім павеце (у 1913 г. выраблена прадукцыі на 500 тыс. руб. пры 450 рабочых). У якасці высокатэхнічнай вытворчасці, дзе беларускім прадпрыемствам належала значнае месца, трэба назваць вытворчасць запалак. Запалкавыя фабрыкі былі ў Пінску, Мазыры, Барысаве, Нова-Барысаве, Новабеліцы, Койданаве, Вішневе, Рэчыцы, Слоніме, Бабруйску. Некалькі даволі буйных прадпрыемстваў выпускалі запалкавую саломку, якая знаходзіла попыт і за межамі беларускіх губерняў, ішла па-за дзяржаўную мяжу, напрыклад, у ЗША (прадукцыя фабрыкі запалкавай саломкі ў Крупках Сененскага павета Магілёўскай губ.) [15, c. 51 - 53].

У запалкавай прамысловасці ў пачатку 20 стагоддзя былі сканцэнтраваны буйныя капіталы. Крызіс 1900-1903 гадоў характарызаваўся скарачэннем прамысловасці. Напрыклад запалкавая фабрыка «Дружына» у сувязі з вялікім запасам тавара спыніла сваю вытворчасць. Запалкавая фабрыка «Вікторыя» скарачала сваю вытворчасць. Таму крызіс паскорыў абяднане фабрыкантаў у сіндыкаты. Створаны так званы заходні камітэт пры Мінскім аддзяленні Паўночнага банка ўзяў у свае рукі збыт прадукцыі па адзіных манапольных цэнах. Пасля арганізацыі Усходняга камітэта ў Маскве адбылося аб'яднане абодвух камітэтаў, і ў 1907 годзе на іх аснове было ўтворана Усерасійскае акцыянернае таварыства фабрыкантаў запалкавай галіны дрэваапрацоўчай прамысловасці - «РОСТ». Арганізацыя гэтых абяднанеў мела вялікі ўплыў на характар развіцця запалкавай прамысловасці Беларусі палітыка, якая праводзілася сіндыкатам заключалася ў абмежаванні вытворчасці і павышэнні рознічных цэн на запалкі, гэта значыць была накіравана супраць спажыўца [61, c. 154].

Вынаходніцтва фанеры прывяло да ўзнікнення на мяжы 19 - 20 ст. шэрагу спецыялізаваных фабрык і асобных цахоў на лесаперапрацоўчых заводах Беларусі. Практычна манапольнае становішча ў Расійскай імперыі мела Пінская фабрыка драўляных абутковых цвікоў, якая належала сям'і Лур'е [25, с. 36].

Толькі ў 1911-1913 гг. у Беларусі паўстала 77 новых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Першым чынам развівалася фанернае, папяровае, запалкавае, лесахімічнае вытворчасці. Выраб фанеры, напрыклад, з 1900 па 1913 г. павялічылася ў 5 раз, у той час як агульны аб'ём дрэваапрацоўчай прамысловасці - у 3,8 разу. У цэлым жа ўдзельная вага дрэваапрацоўчай галіны ва ўсёй прамысловасці павялічыўся з 11,7% у 1908 г. да 16,2% у 1913 г. А разам лесанарыхтоўчая і дрэваапрацоўчая галіны давалі 33% усёй валавай прадукцыі буйнай прамысловасці Беларусі. У той жа час у прамысловасці Расіі гэтыя галіны давалі толькі 8,2%. Беларусі прыналежала значная роля і ў задавальненні попыту ўнутранага рынка і ляснога экспарта Расіі. У 1913 г. на яго долю даводзілася 27,4% агульнаімперскага ляснога экспарта. У дрэваапрацоўчай прамысловасці Расіі Беларусь у 1912 г. дала 26,8% пілаваных матэрыялаў іглічных парод, 24,4% дубовых шпал, 23,5% фанеры, 44,8% запалкавай саломкі [15, с. 62].

У сваё савакупнасці лясная прамысловасць з'яўлялася важнай галіной вытворчасці. Прадпрыемствы гэтай галіны вытворчасці хутка развіваліся і прыносілі прыбыткі сваім уладальнікам.

3.4 Сілікатная і шкляная прамысловасць

У другой палове 19 ст. атрымала развіццё сілікатная і шкляная прамысловасць.

Сярод сялянскіх промыслаў гэтай галіны вытворчасці была вытворчасць сталярнага клею. Рамесны занятак быў дрэнна развіты. Вытворчасць шкла на дробных прадпрыемствах было развіта толькі ў Віцебскай губерні колькасць чалавек якія займаюцца промыслам складае 230 у тым ліку 20 жанчын іх заробак складае 14 тыс. руб. у год [1, c. 178].

Сярод промыслаў па вытворчасці цэглы найбольшае развіццё атрымала ў Віцебскай губерні. На 1900 год у гэтай справе было занята 660 рамеснікаў з заробкам 108 тыс. руб. Першае месца займаў Лепельскі ўезд з колькасцю рамеснікаў 240 чалавек. [8, c. 175].

У канцы 19 ст. на Беларусі працавала 31 шкляная мануфактура, у тым ліку 15 на Магіеўшчыне. Павялічылася колькасць кафельных мануфактур з 3 у 1861 г. да 50 у 1900 г. (большасць размяшчалася ў Копысе Гарадзецкага павета) [7, c. 283].

За гэтыя гады ў 6 раз вырасла колькасць цагляных мануфактур з 9 да 57, іх большасць размяшчалася каля буйных гарадоў, каля рынкаў збыта. Найбольш гэтых мануфактур належала дваранам. У Мінскай губерні мелася ў 1876 годзе 14 дваранскіх мануфактур. На пачатку 80 гадоў 19 ст. у Магілёўскай губерні дзейнічала 16 цагельняў на якіх працавала 62 рабочых. У Магілеўскай, Гродзенскай, Мінскай мелася па 1-2 невялікія вапнякова - мелавыя [19, c. 14].

Усяго ў сілікатна-будаўнічай прамысловасці ў 1861 г. працавала 28 мануфактур з 787 рабочымі і сумай вытворчасці 263 тыс. руб. у 1900 г. 185 мануфактур, 8 тысяч рабочых, і сумай вытворчасцю 4,6 млн руб. Большая частка прыходзілася на Магілеўскую і Мінскую губерню. На Віленшчыне з наяўнасці дробнага малярнага, штукатурнага і іншага будаўніча-рамонтнай вытворчасці за другую палову 19 ст. не з'явілася ні воднай мануфактуры [14, c. 74].

Што датычыцца фабрычнай прамысловасці то тут фабрыкі з'явіліся значна пазней, чым у астатніх галінах вытворчасці. Найбольш прадпрыемстваў гэтай галіны вытворчасці канцэнтравалася каля 30% у Гродзенскай губерні. Прычына таму будавалася шмат ваеных пабудоў. Па вырабу цэглы з'явілася два прадпрыемствы ў Віцебску купца Донде і К, к 1900 г. з'явіліся у Лаўнах пад Гродна, Мінску, Рыбніках Пружанскага ўезду [20, c. 174].

Першая паравая машына ў шкляной вытворчасці ў 8 к.с. была ўстаноўлена ў 1890 г. на заводзе імя «Ноўка» Курынскай воласці Віцебскага павета, 68 рабочых гэтага завода вырабілі шкла на 50 тыс. руб. У канцы 19 ст. паравыя рухавікі з'віліся на заводах: Тэлеханскам Пінскага павета, Парэчскам Ігуменскага павета, Барысаўскам і іншымі. Самым вялікім быў шкляны завод «Неман А» ва ўрочышчы Вустань, і «Неман Б» ва ўрочышчы Магадзіно ў Лідскім павеце. На гэтых двух заводах у 1900 г. працавала 432 чалавека, а сумма вытворчасці склала 240 тыс. руб. Сярод прадпрыемстаў шкляной прамысловасці ён быў самы прагрэсіўны па абсталяванню. Тут выраблялася як звычайнае шкло, так і спецыяльнае шкло для медыцынскіх мэтаў [58, c. 126-127].

У 1898 г. быў адкрыты шклозавод «Барысаў», на якім у 1901 г. працавала 170 рабочых, асумма вытворчасці дасягнула 78 тысяч руб. На ўсіх шкляных заводах Беларусі было занята каля 2 тыс. рабочых, а выраблена прадукцыі на 1,4 млн. руб. [59, c. 126].

У 1886 г. у Лепельскім павеце дзенічала два дваранскія шклозаводы, на якіх працавала 43 чалавекі, а сумма вытворчасці складала 23 тысячы рублёў.

К канцу 19 ст па аднаму заводу мелася ў ганчарнай і цаментнай вытворчасці. Ва ўсей сілікатнай галіне вытворчасці працавала 17 заводаў, 2,5 тыс рабочых, і сумай вытворчасці 1,7 млн руб., што ёсць 20% усей вытворчасці, 53% прыходзілася на мануфактуры, 27 на дробныя прадпрыемствы [27, c. 27].

Значныя зрухі адбыліся і ў развіцці шкляной вытворчасці і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў у пачатку 20 ст. Крызіс 1900-1903 гадоў адбіўся на сіікатнай прамысловасці. Цагляны завод Розенберга вымушан быў скараціць колькасць рабочых з 156 да 60 чалвек, завод Кагана і Томашава таксама скараціў сваю вытворчасць. Толькі стварэння сіндыката ў Копысі дапамог справіцца з крызіснымі з'явамі. Напярэдадні сусветнай вайны паўсталі акцыянерныя прадпрыемствы, у прыватнасці, акцыянернае таварыства «Заходняя Дзвіна» з асноўным капіталам 600 тыс. руб., якому прыналежаў шклозавод «Ноўка». Былі пабудаваны шклозаводы ў Менску і ў Елізаве Бабруйскага павета. У 1914 г. шклопрадпрыемствы Беларусі давалі 55,7% белай ліставай шыбы і 20,1% багемскага шкла [25, c. 12].

У гады ўздыму ўзмацніўся прыток капіталу і ў вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. Тым часам паўсталі акцыянерныя таварыствы кафляных заводаў у Віцебску, цагельняў у Гомелі і інш. Да 1912 г. у Беларусі выраблялася 32,2% печкавых аднакаляровых кафляў і каля паловы карнізаў для ўпрыгожвання будынкаў і кватэр. Гэтыя вырабы знаходзілі значны попыт на рынках Расіі [26, c. 45].

Па вытворчасці цэглы працягвала трымаць лідарства Віцебская губерня. На пачатак 20 ст. у губерні мелася 140 мануфактур і фабрычна-завадскіх прадпрыемстваў, што разам з Гродзенскай губерні забяспечвала лідэрства ў гэтай падгаліне вытворчасці [3, c. 559].

Такім чынам сілікатная прамысловасць у разглядаемы час была прадстаўлена ў асноўным мануфактурамі, якія былі прадстаўлены мануфактурамі па вырабу цэглы, шкла, фаянсу. Сілікатная прамысловасць пазней уступіла на шлях фабрычнай прамысловасці, у асноўным прадукцыя здавальняла патрэбы мясцовага рынку [26, c. 48].

Заключэнне

У пачатку 60-х гадоў 19 ст. Беларусь, як састаўная частка Расіі, ўступіла ў новы перыяд свайго развіцця. Пасля скасавання прыгону перад беларускімі губернямі адкрыліся новыя перспектывы шырокага эканамічнага развіцця. Ліквідацыя старых феадальных парадкаў дазволіла ўключыцца ў новыя капіталістычныя адносіны шырокаму колу грамадства. На складванне прамысловасці аказвалі ўплыў розныя абставіны: адсутнасць карысных выкапняў, кліматычныя ўмовы, выгаднае геаграіфічнае становішча. Ствараліся прадпрыемствы па перапрацоўцы мясцовай прадукцыі: сельскай гаспадаркі, лясной і мінеральнай сыравіны.

На прамысловасць, акрамя аб'ектыўных фактараў развіцця, аказалі ўплыў і суб'ектыўныя фактары.

На прамысловае развіццё негатыўнае ўздзеяннне аказвала палітыка царскіх улад, якая пачала праводзіцца з пачатку 60-х гадоў 19 ст. Урад абмяжоўваў у правах католікаў, палякаў, яўрэяў. У выніку абмежавальнага заканадаўства гэтым катэгорыям людзей было цяжка ўключыцца ў новыя сацыяльныя вытворчыя адносіны. Забарона яўрэям засноўваць прадпрыемствы ў сельскай мясцовасці паблізу крыніц сыравіны стрымлівала эканамічнае развіццё.

Станоўчы ўплыў на развіццё гэтых галін прамысловасці аказваў транспарт. Але рачны і схапутны транспарт саступаў сваю ролю чыгуначнаму транспарту, які ў гэты перыяд пачаў інтэнсіўна развівацца і аказваў уплыў на ўсе сферы эканамічнага развіцця. Менавіта чыгунцы перапрацоўчая прамысловасць пачала хутка развівацца. У першую чаргу чыгуначны транспарт спрыяў развіццю прадпрыемстваў лясной прамысловасці. Перапрацаваная драўніна ішла замежы беларускага краю і асабліва інтэнсіўна па Палескай чыгунцы. Астатнія галіны прамысловасці пачалі таксама хутка развівацца, беларускі край ператварыўся ў рэгіён вывазу менавіта апрацаванай прадукцыі, а не сыравіны.

Складванне сеткі банкаўскіх устаноў прыскорыла развіццё перапрацоўчай прамысловасці нашага краю. Банкі давалі крэдыт розным катэгорыям прамыслоўцаў. Укладвалі сродкі ў развіццё прадпрыемстваў. Банкаўская сістэма склалася поўнасцю толькі ў пач. 20 ст. З прычыны паступовага складвання фінансавай сістэмы эканамічны ўздым на Беларусі пачаўся ў гэты перыяд.

Сукупнасць ўсіх вышэй фактараў прывяло да складванне сістэмы галін перапрацоўчай прамысловасці.

Прамысловасць Беларусі мела свае адрозненні ад астатняй тэрыторыі Расійскай імперыі. У нас распаўсюджанне атрымалі ў асноўным дробныя прадпрыемствы з невялікай колькасцю рабочых, прадпрыемствы пераважна размяшчаліся ў сельскай мясцовасці паблізу крыніц сыравіны.

Па галінах вытворчасці адна з асноўных галін вытворчасці - харчовая прамысловасць. Для гэтай галіны вытворчасці было характэрна наяўнасць пераважна невялікіх прадпрыемстваў з невысокай колькасцю рабочых. Прадпрыемствы харчовай прамысловасці ў сваёй большасці знаходзіліся ў сельскай мясцовасці паблізу крыніц сыравіны. Важнейшыя падгаліны вытворчасці: вінакурэнне, мукамольна-крупяная, крахмальна-патачная пастаўлялі сваю прадукцыю як на мясцовы рынак, так і за межы Беларусі. Некаторыя пагаліны лідыравалі па ўсёй краіне. Вінакурная прамысловасць складала дзесятую частку, ад усёй Расіі. У агульнай дынамікі прамысловасці ў 19 ст. яна займала першае месца, але ў пач. 20 ст. саступіла месца лясной прамысловасці.

Прадпрыемствы легкай прамысловасці так сама ў большай сваёй часткі былі невялікімі, перапрацоўвалі мясцовую сыравіну. На працягу свайго развіцця ў дадзены перыяд часу адбываліся некаторыя змены. У 19 ст. па колькасці прадпрыемстваў і сумме вытворчасці лідыравалі заходнія рэгіёны, асабліва Гродзенская губерня. У пачатку 20 ст. адбылася пеарыентацыя ва ўсходнія рэгіены. Адбываліся змены ў падгаліновай структуры суконная вытворчасць паступова страчвала лідэрства, а вытворчасць па апрацоўкі ільну хутка развівалася і к 1913 г. стала галоўнай падгалінай легкай прамысловасці.

Важнай галіной перапрацоўчай прамысловасці была лясная. Спачатку гэта галіна вытворчасці характарызавалася нарыхтоўкай леса і вываз за мяжу. Але чыгуначны транспарт зрабіў пераварот у галіне вытворчасці. Апрацаваную драўніну было выгадна збываць па больш высокім цэнам. Таму ў гэты час пачалі хутка ўзнікаць новыя прадпрыемствы. З'явіліся новыя галіны як лесапільна-фанерная, лесахімічная. Прытым з пранікненем замежнага капітала ў пач. 20 ст. дала новы імпульс развіццю. К канцу разглядаемага перыяду ў агульнай галіновай структуры лясная прамысловасць стала займаць першае месца.

Што датычыцца сілікатнай і шкляной вытворчасці, то ўсе прадпрыемствы гэтай галіны былі дробныя. Найбольш буйныя былі два шклозавода Нёман. У той час па вытворчасці кафлі, нашы прадпрыемствы займалі першае месца ў Расійскай імперыі.

Павдводзячы вынікі даследвання можна сцвярджаць, што ва ўмовах неспрыяльнага палітыка-прававога рэжыма адмежавальнага заканадаўства, і асаблівасцей фарміравання фінансава-крэдытнай і транспартнай інфраструктуры, пры адсутнасці карысных выкапняў, пашырэнне развіццё перапрацоўчай прамысловасці з'яўлялася набольш натуральным і эфектыўным шляхам прамысловага развіцця. Развіццё перапрацоўчай прамысловасці негледзчячы на ўсе неспрыяльныя ўмовы прадэманстравала вялікія поспехі, і дазволіла заняць у агульнарасійскім маштабе лідыруючыя накірункі.

Спіс выкарыстаных крыніц

1 Живописная Россия: Отечество наше в его зем., ист., плем., экон., и быт. значении: Литов. и Белорус. Полесье: Репринт. воспроизведение изд. 1882 г. - 2-е изд. - Минск: Бел. Эн, 1994. - 550 с.

2 Дембовецкий, А.С. Опыт описания Могилевской губерни: в трех томах / А.С. Дембовецкий. - Могилев: Типо-Литография, 1882. - Т.2. - 495 с.

3 Сапунов, А.П. Река Западная Двина / А.П. Сапунов. - Витебск: Типо-Литография Г.А. Малкина, 1894. - 640 с.

4 Памятная книжка Минской губернии на 1907 год / Я. Эрдели (гл. ред.) [и др.]. - Минск: Издание Минского статистического комитета, 1908. - 206 с.

5 Памятная книжка Гродненской губернии на 1910 год / Т.И. Поляков (гл. ред.) [и др.]. - Гродно: Издание Гродненского статистического комитета, 1911. - 420 с.

6 Ольшамовский, Б.Г. Право по землевладению в Западном крае / Б.Г. Ольшамовский. - СП.: Типо-Литография Ю.А. Мансфельта, 1899. - 139 с.

7 Верхнее Поднепровие и Белорусия географическое описание нашего отечества / сост. В.П. Семенов (Тян-Шанский), М.В. Довнар-Запольский, Д.З. Щендрин, А.П. Сапунов; под ред. В.П. Семенова. - Минск, 2005. - 619 с.

8 Довнар-Запольский, М.В. Народное хозяйство Белорусии / М.В. Довнар-Запольский. - Минск: Парматсектор, 1926. - 265 с.

9 Дудкоў, Д.А. Аб развіцці капіталізму у другой палове ХІХ пачатку ХХ стагоддзя / Д.А. Дудкоў. - Мінск: Парматсэктар, 1932. - 203 с.

10 Дуж-Душэўскі, К. Аб развіцці гаспадаркі Беларусі ў пачатку ХХ ст. / К. Дуж-Душэщскі // Часопіс Спадчына. - 1998. - №4. - C. 100 - 114.

11 Саладков, В.А. Социально - экономическое положение Белорусии до октябрьской социалистической революции / В.А. Саладков. - Минск: Политлитература, 1957. - 257 с.

12 Абезгауз, З.Е. Развитие капитализма в Беларуси во второй половине ХІХ ст. / З.Е. Абезгауз. - Минск: Наука и техника, 1971. - 233 с.

13 Абезгауз, З.Е. Рабочий класс в Белоруссии в начале ХХ столетия / З.Е. Абезгауз. - Минск: Наука и техника, 1977. - 213 с.

14 Болбас, М.Ф. Промышленность Белоруссии 1860-1900 г. / М.Ф. Болбас. - Минск: Издательство БГУ, 1977. - 340 с.

15 Экономика Белорусии в период империализма 1900-1917/ Г.Т. Ковалевский (гл. ред) [и др.]. - Минск: Полымя, 1963. - 422 с.

16 Панютіч, В.П. Нацыянальны аспект пазямельнай палітыкі / В.П. Панютич // Беларускі гістарычны зборнік. - 1998. - №10. - С. 41-55.

17 Самбук, С.М. Политика царизма в Белорусии во второй половине 19 столетия / С.М. Самбук; под ред. В.П. Панютича. - Минск: Наука и техника, 1980. - 211 с.

18 Бейкин, Х.Ю. Аграрный кризис конца 19 века и структурная реконструкция сельского хозяйства / Х.Ю. Бейкин. - Минск: Экаперспектыва, 2001. - 213 с.

19 Жытко, А.П. Дваранскае прамысловае прадпрымальніцтва ў Беларусі 1861-1914 год. / А.П. Жытко // Весці БДПУ. Серыя 2. - 2007. - №6. - С. 10 - 15.

20 Жытко, А.П. Дваранства Беларусі перыяду капіталізма. / А.П. Жытко. - Минск: Беларускі Дзяржаўны Педагагічны Універсітэт імя М. Танка, 2003. - 232 с.

21 Башмакоў, А.А. Мануфактурная вытворчасць Беларусі 1861-1914 год, умовы развіцця. / А.А. Башмакоў // Беларускі Гістарычны Часопіс. - 2008. - №11. - С. 111 - 144.

22 Башмакоў, А.А. Развіццё мануфактурнага і фабрычна - завадскога тыпаў прамысловасці. / А.А. Бамакоў // Труд, прафсаюзы, грамадства. - 2008. - №4. - С. 34 - 43.

23 Башмакоў, А.А. Гістарыяграфія гісторыі мануфактурнай вытворчасці 1861-1914 год. / А.А. Башмакоў // Весці БДПУ. Серыя 2. - 2007. - №6. - С. 19 - 26.

24 Шыбека, З. Гарады Беларусі / З. Шыбека. - Минск: Беларусь, 1997. - 128 с.

25 Кіштымаў, А. Эканамічныя дасягнні Беларусі ў другой палове ХІХ пачатку ХХ ст. / А.Кіштымаў // Гісторыя Беларусі ў Еўрапейскім кантэксце: матэрыялы гістарычных семінараў, што адбываліся ў Мінску ў 2001 годзе. - Минск: 2002. - С. 25 - 37.

26 Этапы железнодорожного строительства на Беларуси [электронный ресурс] // А.Кіштымаў / Артыкул: электрон. версія. - 2008. - URL: http://liberty-belarus.info/Kapitalizm-dlya-lyuboznatelnyh/Kapitalizm-i-Bel. Дата доступа 16.04.2012.

27 Жихарев, С.Б. Железнодорожное строительство и аграрная проблема России. / С.Б. Жихарев // Известия Гродненского государственного университета им Я. Купалы. Серия 1. - 2006. - №1. - С. 20-24.

28 Жихарев, С.Б. Московско-Брестская магистраль строительство и эксплуатация. / С.Б. Жихарев // Известия Гомельского государственного университета им Ф. Скорины. - 2008. - №4. - С. 81. - 91.

29 Жихарев, С.Б. Либаво - Роменская железная дорога последней четверти ХХ ст. Строительство и эксплуатация. / С.Б. Жихарев // Известия Гомельского государственного университета им. Ф. Скорины. - 2010. - №6. - С. 104 - 111.

30 Полетаева, Н.И. Купечество Беларуси 60 годы 19 ст. - начало 20 столетия. /Н.И. Полетаева. - Минск: Ковчег, 2004. - 247 с.

31 Грузицкий, Ю.Л. Банки Белорусии (70 годы 19 столетия. - начало 20 столетия.) / Ю.Л. Грузицкий. - Минск: Экоперспектива, 2005. - 169 с.

32 Драздова, К.А. Роля банкаў у сацыяльна - эканамічным развіцці Беларусі (1861-1914 год). / К.А. Драздова // Весці БДПУ. Серыя 2. - 2010. - №1. - С. 27 - 30.

33 Драздова, К.А. Фарміраванне ўстаноў дробнага крэдыту на Беларусі. / К.А. Драздова // Весці БДПУ. Серыя 2. - 2008. - №2, ч. 2. - С. 24-27.

34 Шкуцько, А.С. Станаўленне капіталістычных банкаў на тэрыторыі Беларускіх губерняў. / А.С. Шкуцько // Весці БДПУ. - 2006. - №4. - С. 34 - 36.

35 Эканамічная гісторыя Беларусі / К. Галубовіч (гал. рэд) [і інш.]. - Мінск: ВП. Экаперспектыва, 1999. - 220 с.

36 Гісторыя Беларусі. Перыяду капіталізму. Частка 3. / А.П. Жытко (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск: Беларускі Дзяржаўны Педагагічны Універсітэт імя М. Танка, 2008. - 214 с.

37 Бегель, І.Ф. Развіцце эканомікі Беларусі / І.Ф. Бегель // Гісторыя. Праблемы выкладання. - 2007. - №5. - С. 32 - 43.

38 Нарысы па гісторыі Беларусі: у 2 ч. / рэдкал.: М.П. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск: Беларусь, 1994. - Частка 1. / М.П. Касцюк [і інш.]. - 1994. - 527 с.

39 Гiсторыя Беларусi: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) i iнш.. - Мiнск: Экаперспектыва, 2000-2005. - Т. 4: Беларусь у складзе Расiйскай iмперыi (канец ХVIII-пачатак ХХ ст.) / М. Бiч i iнш.. - 2005. - 518 с.

40 Льготныя прывілеі русскім дваранам і гандлярам у пакупцы маенткаў у Беларусі. // Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі 1772-1900 г. / В.М. Перцаў (гал. рэд.) [і інш.]. - Минск: АН БССР, 1940. - С. 576.

41 Высочайшее утвержденое положение Комитета министров от 23 июля 1865 г. О порядке продажи казенных земель в Западных губернях лицам Русского происхождения служащих в том крае или желающих водвориться там на постоянное жительство. // ПСЗРИ, СОБР. 2. / Под ред. М.М. Сперанского. - Спб.: Тип ІІ Отд. С.Е.И.В.К., 1871. - Т. XLII. - №42235. - С. 10-15.

42 Именной, обьявленый Сенату Министру Юстиции от 10 декабря 1865 г. О воспрещении лицам Польского происхождения вновь приобретать помещичьи имения в девяти западных губерниях. // ПСЗРИ, СОБР.2 / Под.ред. М.М. Сперанского. - СПб.: Тип. ІІ Отд. С.Е.И.В.К., 1867. - Т. XL, Отд.2. - №42579. - С. 326-328.

43 Насаджэнне царызмам буйнога землеўладання рускімі і дазвол сялянам праваслаўным набываць землі ў Беларусі // Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі 1772-1900 г. / В.М. Перцаў (гал. рэд.) [і інш.]. - Минск: АН БССР, 1940. - С. 585.

44 Абмежаванне сялян-католікаў у пакулцы зямлі на Беларусі. // Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі1772 -1900 г. / В.М. Перцаў (гал. рэд.) [і інш.]. - Минск: АН БССР, 1940. - С. 586.

45 Именной, объявленый Сенату Министром Юстиции от 10 июля 1864 г. «О воспрещении Евреям приобретать от помещиков и крестьян земли в губерниях, подведомых Виленскому и Киевскому Генерал-Губернаторам» // ПСЗРИ, Собр 2./ Под ред. М.М. Сперанского. - СПб.: Тип. ІІ Отд. С.Е.И.В.К., 1867. - Том XXXIX, Отд. 1. - №41039. - С. 573-574.

46 Высочайшее утвержденное положение Комитета министров от 1867 г. «О допущении Евреев к замещению должностей по городским общественным Банкам» // ПСЗРИ., Собр 2./ Под ред. М.М. Сперанского. - СПб.: Тип ІІ Отд. С.Е.И.К., Том XL., Отд. 1. - №45667. - С. 385 -386.

47 Высочайшее утвержденное положение Комитета Минмстров от 8 декадря 1867 г. «О разрешении Евреям быть арендаторами содержателями или управителями мельниц и заводов, состоящих при имениях в Западном крае» // ПСЗРИ, Собр 2, / Под ред. М.М. Сперанского. - СПб.: Тип ІІ Отд. С.Е.И.В.К., 1871. - Том XLII, Отд. 1. - №45257. - С. 381 - 382.

48 Высочайше утверждённое мнение Государственного Совета от 3 мая 1882 г. «О приведении в действие Временных правил о евреях» / ПСЗРИ, собр. 3. / Под ред. М.М. Сперанского. - СПб.: Тип. II Отд. С.Е.И.В.К., 1886. - Т. II, Отд. 1. - №834. - С. 181.

49 Прамысловасць па перапрацоўкі сельскагаспадарчых прадуктаў 1889-1890 год. // Дакументы и матэрыялы па гісторыі Беларусі 1772-1900 г. / В.М. Перцаў (гал. рэд.) [і інш.]. - Минск: АН БССР, 1940 г. - С. 643.


Подобные документы

  • Роль і значэнне прадукцыйных сіл у развіцці гаспадарчага комплексу Канады. Перадумовы развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл: гістарычныя, прыродныя, дэмаграфічныя, экалагічныя. Галіновая структура і ўзровень развіцця гаспадарчага комплексу Канады.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 29.05.2012

  • Агульная характарыстыка сістэмы свабоднай канкурэнцыі. Асаблівасці эканомікі ў развітых краінах. Прамысловы пераварот і індустрыялізацыя ў Англіі, Францыі. Асаблівасці прамысловага перавароту ў Германіі. Развіццё сістэмы свабоднай канкурэнцыі ў ХХ ст.

    курсовая работа [36,1 K], добавлен 29.05.2012

  • Общая характеристика и перспективы развития легкой промышленности Российской Федерации. Принципы размещения промышленности. Легкая промышленность в Центральном федеральном округе. Проект стратегии развития легкой промышленности России на период до 2015 г.

    курсовая работа [112,4 K], добавлен 03.09.2010

  • История развития и современное положение легкой промышленности в России, структура ее производства по видам экономической деятельности, первоочередные проблемы и задачи. Рыночная и дирижистская модели развития отрасли, ее приоритетные направления.

    доклад [271,0 K], добавлен 15.05.2009

  • Праблема абсалютнай і адноснай абмежаванасці рэсурсаў і выгод: метады рашэння. Поўная занятасць і поўны аб'ём вытворчасці. Аптымальная структура прадукцыі. Закон ўзрастаючых абвінавацілі выдаткаў. Рэсурсна-інавацыйнае забеспячэнне ўстойлівага развіцця.

    дипломная работа [391,4 K], добавлен 14.06.2012

  • Тверская область — субъект РФ в составе Центрального федерального округа. Ведущие отрасли экономики: машиностроение, металлообработка, добыча полезных ископаемых, производство электроэнергии, газа, воды; химия, полиграфия, легкая и пищевая промышленность.

    презентация [3,9 M], добавлен 18.12.2013

  • Характеристика общей ситуации в легкой промышленности по итогам 2014 г. Причины неудовлетворительного состояния отечественной легкой промышленности. Влияние на положение и перспективы развития промышленности введения торговых санкций и ослабление рубля.

    курсовая работа [215,7 K], добавлен 08.06.2015

  • Отрасли производства и их география. Экономическая оценка потенциала Омской области. Тяжелая, нефтеперерабатывающая, химическая, нефтехимическая и легкая промышленность. Основные направления решения проблем экономического развития Омской области.

    реферат [41,3 K], добавлен 11.12.2012

  • Общая характеристика ключевых отраслей промышленности Кыргызской Республики: электроэнергетика, горно-металлургическая, радиоэлектронная, легкая, пищевая. Предприятия, вносящие отрицательный вклад в формирование внутреннего валового продукта государства.

    презентация [1,3 M], добавлен 05.03.2014

  • Состояние дел в российской легкой промышленности. Субъективные и объективные причины неудовлетворительного состояния дел в отечественной легкой промышленности. Основные тенденции развития текстильной и легкой промышленности за рубежом и в России.

    курсовая работа [47,1 K], добавлен 22.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.