Перапрацоўчая прамысловасць Беларусі 60-я гады XIX ст. – 1914 г.

Палітыка-прававыя ўмовы развіцця перапрацоўчай прамысловасці Беларусі, развіццё шляхоў зносін і ўплыў на развіццё, фінансава-банкаўская сістэма. Галіновая структура перапрацоўчай прамысловасц Беларусі: харчовая, легкая, лясная, сілікатная і шкляная.

Рубрика Экономика и экономическая теория
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 30.11.2016
Размер файла 152,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

14 красавіка 1868 года ўвялі ў лад чыгуначную лінію ад прадмесця Варшавы - Прагі да станцыі Цярэспаль. Для злучэння гэтай лініі з Брэстам было праложана 6 верст дадатковага шляха. Такім чынам, з пачаткам руху на Маскоўска-Брэсцкай магістралі рашалася пытанне а прамым злучэнні чыгункі з магістраллю Масква-Варшава.

У ліпені 1873 года было скончана будаўніцтва участка Ковель-Брэст, якая з'улялася часткай вялікай чыгуначна­дарожнай лініі Брэст-Бердычаў.

У пракладке гэтай лініі мелі інтарэс памешчыкі і сахаразаводчыкі Украйны, а таксама прускія купцы і чыгуначные магнаты. Сельскагаспадарчыя грузы з цэнтральнай і паўдневай часткі Украіны (цукар), лесаматэрыялы з беларускага Палесся праз Брэст прамымі зносінамі вывозіліся ў Прусію, у порт Пілаў. З Прусіі ў Расійскую імперыю ўвозілася соль. Але пабудова гэтай чыгункі дрэнна адбілася на цукровай прамысловасці не вытрымаўшы канкурэнцыю з боку сахаразаводчыкаў Украіны - гэтая галіна вытворчасці прыйшла ў заняпад. Але чыгунка дала стымул да развіцця такіх гарадоў як Брэст, Мінск, Орша. У выніку будаўніцтва чыгункі Масква-Брэст утварыўся важны прамысловы горад Баранавічы. Спачатку гэта была невялічкая станцыя, у сувязі з праходам чыгуначных шляхоў утварыўся горад з прадпрыемствамі рознай напраўленасці, як дрэваапрацоўчыя, спіртаачышчальныя (першы з'віўся ў 1895 годзе), цагляныя (к 1908 году іх пабудавана было тры) і іншыя галіны. Выдрыцкі завод сухой перагонкі драўніны з'явіўся менавіта гэтай чыгунцы. Трэба адзначыць развіццё Слоніма, які дзякуючы цыгунцы ператварыўся ў прамысловы цэнтр легкай і харчовай прамысловасці [26, c. 12].

У друку таго часу абмяркоўвалася пытанне злучэнне чыгуначнай дарогай хлебародных мясцовасцей Украіны з партамі Прыбалтыкі. У 1871 годзе было пабудаванна канечнае звяно магістралі - Лібаўская чыгунка, якая злучылала порт Лібаву (зараз Ліепая) з Этканамі (зараз Кайшядорыс). Другая частка экспартнай магістралі Ландварова-Ромны ўвайшло ў 1870 годзе сетку важнейшых чыгуначных дарог [29, c. 82].

Кіраўніцтва Ландварава-Роменскай чыгункі знаходзілася ў Мінску. Дарога ўводзілася ў лад з 1871 па 1874 гады па ўчасткам па меры іх падрыхтаванасці: участак Нова-Вілейск-Мінск - 14 студзеня 1873 г., участак Мінск-Бабруйск - 16 верасня 1873 г., участак Бабруйск-Гомель - 17 лістапада 1873 г., участак Гомель-Сноўская - 13 студзеня 1873 года.

Сканчэннем будаўніцтва і ўводам у эксплуатацыю апошніх участкаў Лібава-Роменскай чыгункі скончваецца перыяд будаўніцтва і эксплуатацыі чыгунак прыватнымі грамадствамі ў развіцці чыгуначнай сеткі Беларусі. У 1913 годзе працягласць дарогі з яе веткамі склалала 1344 вярсты, з іх 183 вярсты - двухпутныя [29, c. 83].

З адкрыццем участка Мінск-Нова-Вілейск на беларускай зямлі з'віўся першы чыгуначны ўзел Мінск, працуючы спачатку на тры накірунка. У дзень адкрыцця руху да Бабруйска з'явіўся чацверты накірунак. Па гэтай чыгунцы ў асноўным перавозіліся транзітныя грузы, з Беларусі вывозіліся лесаматэрыялы, будаўнічыя матэрыялы. Чыгунка абумовілі хуткі рост Мінска і ператварэнню яго ў буйны прамысловы цэнтр. Але і гэта чыгунка прывяла да заняпаду цукровую прамысловасць. Но у сваю чаргу гэта паспрыяла развіццю горада Гомеля, які дзякуючы чыгунцы абагнаў па насельніцтву губернскі горад Магілёў. У Бабруску дзякуючы чыгунцы атрымалі развіццё цагляныя заводы, і лесапільні, колькасць якіх к 1911 году дасягнула 11, пераважна прадукцыя пастаўлялася на экспарт [7, c. 234].

Палескія чыгункі з'явіліся ў 80 гадах 19 ст. Палессе мела патрэбу ў чыгунках, для развіцця эканомікі краю. Яшчэ калі будавалася Маскоўска-Варшаўская чыгунка, пінскія гандляры прасілі вышэйшае кіраўніцтва аб будаўніцтве тут чыгункі. Пры будаўніцтве палатна Пецярбург-Варшава быў праект пракладу чыгункі да Пінска, але ў сувязі з паўстаннем 1863 г. праект быў адкладзены. Тут да будаўніцтва чыгункі асноўным гандлевым шляхам быў водны. Праз Пінск ішлі гандлевыя тавары: зерне, пенька, лён, воўна, крымская соль. Накірунак гарады імперыі і замежныя краіны. Гандлевы шлях пралягаў праз каналы Агінскі і Днепра-Бугскі. Але гэтыя каналы ўжо да гэтага часу састарэлі. Агінскі, які быў пабудаваны, яшчэ ў 1770 годзе да гэтага часу састарэў. Для новых відаў рачнога транспарта быў вузкім. Казна пачала несці страты, многія суда не даходзілі да пункту прыназначэння.

Беларускія губерні Гродзенская і Віленская мелі недахоп у хлебе. Па-гэтаму неадходна было будаўніцтва чыгункі якая б звязала Пінск з іншымі раёнамі імперыі і павіна была развіць прамысловасць горада. Праектыруемая дарога Брэст-Бабруск падыме прамысловае развіцце Навагрудскага і Слуцкага паветаў [51, c. 78-82].

Акрамя гандляроў прамыслоўцы і чыноўнікі асэнсоўвалі важнасць будаўніцтва чыгункі. У краі з-за дрэных глебаў тут насельніцтва было гатова да прамысловай вытворчасці. Вырошчваліся тэхнічныя культуры лён, канопля, з-за адсутнасці шляхоў яны не малі добрага збыта. Хлеба вырошчвалася мала, мелася патрэба ў падвозе, а зернавыя культуры ішлі на вытворчасць вінакурэння, гэтая галіна вытворчасці тут мала добрае развіцце. Суконная прамысловасць мала патрэбу у падвозе сыравіны, і вывазу гатовай прадукцыі. Чыгуначнае палатно да украінскага горада Роўна дазволіла б збываць у Царства Польскае лес і вырабы з лесу. Дзякуючы чыгунцы тут павінны былі узнікнуць такія галіны вытворчасці, як смалакрэнне, дзегаць, гонка скіпідара, і іншыя галіны вытворчасці, якія да будаўніцтва трасы не малі поспеха у адсутнасць іх збыта. Чыгунка павінна была мець і абарончае значэнне для краіны [53, c. 103-105].

У 1881 годзе было падпісан загад а будаўніцтве 136-верстнай веткі Жабінка-Пінск, дзе упершыню на будаўніцтве чыгуначных шляхоў былі выкарыстаны чыгуначныя войскі - сфарміраваныя к таму часу чыгуначныя батальёны, сведзеныя ў брыгаду, камандаванне войскамі размяркоўвалася ў Баранавічах. Дарога была пабудавана хутка за адно лета. Праўда, гэтаму садзейнічала раўніная мясцовасць і амаль поўная адсутнасць шучных збудаванняў. 9 лістапада 1882 года на веткі адкрыўся пасажырскі і таварны рух [14, c. 20].

24 студзеня 1883 года ваенны міністр заявіў а неабходнасці будаваць стратэгічныя чыгуначныя шляхі праз Палессе. На гэты раз чыноўнікі далі загад пабудавать шляхі не пазней чым у трохгадовы срок, Палескіх чыгунак: Вільна-Роўна з веткамі Баранавічы-Беласток і Пінск-Гомель. Палескія чыгункі ўводзіліся ў эксплуатацыю па меры гатоўнасці ўчасткаў: ад Жабінкі да Пінска - 9 лістапада 1882 года, ад Вільна да Лунінца - 30 снежня 1884 года, од Лунінца да Пінска - 30 снежня 1884 года, ад Лунінца да Роўна - 2 жніўня 1885 года, ад Лунінца да Гомеля - 15 лютага 1886 года, ад Баранавічей да Беластока - 23 лістапада 1886 года, ад Гомеля да Бранска - 8 жніўня 1887 года [14, c. 21].

Усе лініі Палескіх чыгунак былі пабудаваны распаражэнем казны. Кіраўніцтва чыгункамі знаходзілася ў Вільні. У 1886 годзе Вільна-Ровенская і Пінская чыгунка перайменаваны ў Палескія чыгункі, якія праходзілі па Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Валынскай, Магілеўскай, Чарнігаўскай і Арлоўскай губерням [26, c. 14].

Пабудва Палескага чыгуначнага палатна дало моцны імпульс развіцця прамысловасці Палесся. Узіклі шматлікія цэнтры лясной прамысловасці такія як Рэчыца, Жыткавічы, Мікашэвічы, Лунінец, Драгічын. Па статыстычных звестках за 25 гадоў эксплуатацыі Палескіх чыгунак іх грузаабарот узрос у 50 разоў. Калі на Палессі было шэсть лесапільных завода то ужо у 1909 годзе іх стала 48 з агульнай сумай вытворчасці за 2 млн. руб. Гарбарных заводаў павялічылася з 24 да 100, іх агульная сумма вытворчасці склала 500 тыс. руб. Агульная колькасць усіх фабрык павялічылася з 674 да 4000 з гадавой вытворчасцю каля 60 млн. руб. Нават такі гігант айчынай прамысловасці як Добрушская папяровая фабрыка абавязана сваім развіцём Бранска-Брэстскай чыгуначнай магістралі [39, c. 205].

Важнае значэнне павінна была мець чыгунка, якая звязала Гомель з Віцебскам. Была неабходнасць звязаць гэтыя буйныя гарады, пры будаўніцтве гэтай чыгункі, праз Магілёў яна прайшла і губернскі горад атрымаў чыгуначную сувязь. Магілёў з-за адсутнасці чыгункі адставаў па развіццю ад Гомеля, які дзякуючы Лібава-Роменскай чыгунцы станавіўся буйным прамысловым цэнтрам. У 1902 годзе была пабудавана Пецярбурска-Адэская чыгунка [10, c. 36].

У пачатку 20 ст. былі пабудаваны наступныя чыгуначныя лініі. Была пабудавана чыгуначная лінія Полацк-Сядлец, якая злучыла наступныя гарады Вілейка, Маладзечна, Ліда, Масты, Ваўкавыск. Будаўніцтва гэтага палатна адумовіла прамысловае развіцце гэтых гарадоў. У гэты час ў асноўным пачалі ўводзіцца адгалінаванні ад асноўных чыгунак. Былі чыгуначныя веткі Асіповічы-Старыя дарогі, Васілевічы-Хойнікі. Пабудова адгалінаванняў было вызвана патрэбай вывазу гатовай прамысловай прадукцыі, напрыклад пасля пабудовы чыгуначнай веткі праз Хойнікі атрымала развіццё вінакурная прамысловасць у такіх мястэчках як Хойнікі, Галоўчыцы, Суткова. Будаўніцтва чыгуначнага палатна праз Старыя Дарогі і старажытны горад Урэчча абумовіла стварэння прадпрыемстваў лясной прамысловасці. Памешчыкі прамыслоўцы Ігуменскага павета ў 1902 і 1911 годзе двойчы хадатайнічалі ад будаўніцтвах чыгуначных палотен Барысаў-Ігумен-Мар'іна-Горка, і Ігумен-Смілавічы-Мінск [39, c. 365-366].

У 1880 г. па Маскоуска-Брэсцкай чыгунцы было перавезена 78,4 мл. пудоў грузаў. Лібава-Роменскай - 46,2 млн. пудоў. У 1890 годзе па першай перавезена ужо 94,4 пудоў грузаў, другой каля 99,8 млн. пудоў.

У 1900 г. Перавозка грузаў рэзка узрастае: па Лібава-Роменскай чыгунцы, якая складала 225 млн пуд, Маскоуска-Брэсцкай - 185 млн. пудоў, Палескіх дарогах 155 млн. пудоў. Па Беларусі з 1890-1900 г.аб `ем перавозак па чыгункам узрос з 133 млн. да 249 млн. пудоў, у тым ліку хлебных грузаў з 37 млн. да 100 млн. пудоў, з 12 млн. да 28 млн. дроў i іншых лясных будматэрыялаў. У прывозе былі і прамысловыя тавары, у вывазу лес, жывелы, шэрсць.

Такім чынам чыгуначнае будауніцтва ў эпоху капіталізма на Беларусі ішло хуткімі тэмпамі, калі ў 1870 годзе, даўжыня чыгунак склала 302 км, у 1880 г. - 1516 км, 1890 г. - 2592 км. За 1861-1900 г. Сетка чыгунак на Беларусі павялічылася ў 10 разоу, па астатняй Расіі 1861-1900 г. павялічылася у 7 разоў.

У пачатку 20 ст. чыгункі Беларусі склалі 8% ад Расійскай iмnepыі, як плошча Беларусі складвала усяго 0,9% тэрыторыі iмпepыі [14, c. 23].

Па гушчыне чыгунак Беларусь аказвалася на другім з месцаў уступіўшы толькі Царству Польскаму. Утварыліся буйныя прамысловыя вузлы: Мінск, Жлобін, Гомель, Віцебск, Баранавічы, Лунінец, Брэст і іншыя звязаныя з важнейшымі эканамічнымі цэнтрамі Расіі, Украіны, Прыбалтыцы, Польшчы.

Развіцце чыгуначнага будауніцтва садзейнічала капіталізацыі сельскай гаспадаркі, росту фабрычна-заводскай прамысловасці, гандлю, гарадоў. Усе новыя раёны Беларусі ўключаліся ва ўcepaciйскі рынак.

Кожны рэгіён Беларусі, праз які праходзіла чыгунка, атрымліваў моцны стымул для эканамічнага росту. Напрыклад Магілеўская губерня якая давала больш прадукцыі лясной прамысловасці, ўступіла Мінскай, дзякуючы інтэнсіўнаму чыгуначнаму будаўніцтву [12, c. 24].

Акрамя чыгункі існавалі іншыя шляхі зносін. Вялікую ролю працягвалі адыграваць водныя шляхі. Беларусь была пакрыта шырокай сеткай рэк, існавалі судаходныя каналы: Днепра-Бугскі, Агінскі.

Аднак каналы знаходзіліся ў запушчаным стане. Грошы на ix расчыстку выдзяляліся нязначныя. Асваенне новых водных шляхоў ійшло марудна. 3 1867 па 1905 год даўжыня сухапутных і рачных шляхоў на Беларусі павялічылася толькі на 283 км.I усё ж такі рачны транспарт быў выгаднай сферай прылажэння капітала па рэках вывозілася прадукцыя ў прычарнаморскія парты і прыбалтыйскія. Але галоўны мінус рачнога транспарту ён працаваў па сезонна. Зімой тавары не перавозіліся [14, c. 12].

23 чэрвеня 1865 г. у складзе Міністэрства шляхоў зносін быў ізноў уведзены Дэпартамент водных зносін. 31 снежня 1870 г. яго рэарганізавалі ў Дэпартамент шашэйных і водных зносін, а 3 мая 1899 г. перайменавалі ў Кіраўніцтва водных і шашэйных зносін і гандлевых партоў. Пачалі ўзнікаць акцыянерныя таварыствы параходства.

Так, акцыянернае грамадства «Пароходство по Днепру» да пачатку 20 ст. мала 34 параходы з капіталам 1,6 млн руб. Асвойваліся новыя параходныя лініі Kieў-Ворша, Кіеў-Мінск, Kieў-Гомель, у 1906 г. фірма атрымала прыбытак 1,6 млн руб. [14, c. 15].

У 1880 г. узнікла другое акцыянернае таварыства «Второе пароходное общество по Днепру и его притокам» з прадстаўніцтвам у Kiевe. Яно мала 20 параходаў вартасцю у 1,1 млн руб., якія хадзілі з Кіева да Гомеля i Пінска, з Гомеля да Прапойска, з Пінска да Брэста. У 1892 г. па Заходняй Дзвіне арганізованы маршруты паміж Віцебскам i Веліжам. У 1904 г. абслугоўвалі перавозкі 16 параходаў. На судах па Дняпру перавозілася скура, керасін, крупы, вапна, камень. Паміж Магілевам і Рэчыцай спаўляўся лес, і розны лясны матэрыял - гонт [14, c. 16].

На рачных станцыях Орша, Магілёў, Жлобін выгружаліся грузы. На станцыі Магілёў судны прыставалі к самаму берагу, дрэнна былі арганізаваны пад'яздныя шляхі, у дрэннае надвор'е было вельмі цяжка падвозіць цяжкія грузы. Такая сітуацыя была і на наступных рачных прыстанях.

Па рацэ Бярэзіне таксама ажыцяўляўся перавоз грузаў. Найбольш пашыраныя тавары, якія перавозіліся па рацэ - гэта смала, запалкі Барысаўскай фабрыкі, зерне, лясныя вырабы.

Сітуацыя з прыстанямі была дрэннай. На гэтых станцыях параходы прыставалі прама да берага. На станцыях Беразіно, Барысаў былі дрэнныя пад'язныя шляхі, у дрэннае надвор'е было цяжка правозіць грузы. Толькі ў Бабруйску чыгунка падходзіла да рачной станцыі і гэта праблема адсутнічала.

На Сажы вылучалася станцыя Гомель, яна была адна з лепшых на Беларусі. Існавалі карабельныя прыстані, судны не прыставалі да берага, а разгружаліся тут. Да Лібава - Роменскай чыгункі існавала шаша, выкладзеная з булыжніка і гэта спрыяла перавозцы грузаў. Па Сажы перавозілася прадукцыя гомельскіх дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў [54, c. 108].

Па Нёману хадзіла некалькі пасажырскіх цеплаходаў i барж. Лясны тавар ішоў у Гродна - перад першай сусветнай вайною ў горадзе было тры лесапільных завода, но асноўная яго маса ішла далей на захад, у Германію. Гэты працэс нарастаў на працягу 19 стагоддзя і дасягнуў свайго максімума на пачатку 20 ст. Беларусі належала амаль манапольнае месца у лясным гандлі з Германіяй. Толькі у 1906 г. па Неману праз прускую мяжу прашло на платах 2638877 круглякоў леса. Акрамя таго, праз мяжу прашлі 1374 баржы з 434394 кубаметрамі леса для целюлозных фабрык і ў другой палове 19 ст. сярод экспартных тавараў на Неманском воднам шляху былі лес, хлеб і іншая сельскагаспадарчая прадукцыя. Па Гроднзенскай прыстані у 1862 г. грузілася і адпраўлялася 225 судоў і 96 лясных плытоў, разгрузілася 268 судоў і 166 лясных плытоў, прашлі міма 63 судна і 913 лясных плыта. Агульная вартасць груза склала 518505 руб. [25, с. 28]

В 1860-1862 гг. па аб'емам тавараў, перавезеных па рэкам Беларусі, Неман у межах Гродзенскай губерні займаў першае месца па перавозкі хлеба і спірта (821225 пудоў) і поташа (100 пудоў). У 1878 г. па гродзенскай прыстані адпраўлена таваров на суму 643940 руб., прыбыла тавараў на 66923 руб. і праследвала транзітам тавараў на 902122 руб. [54, c. 108].

Першаснае значэнне мела транспартыроўка водным шляхам леса. У рэгіене актыўна развівалася загатоўка карабельнага леса ў Мінскай і Гродзенскай губ. і дастаўкай яго по Неману паліва. У 1909 г. па Немане 91% сырога леса прызначалася на вываз.

Усяго на пачатку 20 ст. малася 164 параходы i барж i 560 непаравых суднаў. Стварэння рачнога флоту ійшло шляхам набыцця судоў за мяжой, так i пабудовай на мясцовых верфях.

3 70 гадоў 19 ст. з паскарэннем перастройкі памешчыцкай racпадарцы на капіталістычных пачатках павялічыўся збыт прадукцыі. Гэта прывяло да росту грузаабароту рачнога транспарту.

Як бачна рачны транспарт карыстаўся попытам, аднак ен знаходзіўся не ў добрым стане адсутнічалі прыстані на многіх рачных станцыях, да станцый рэдка праходзілі брукаваныя шляхі, асноўная колькасць шляхоў былі грунтовыя.

Што датычыцца сухапутных шляхоў то сітуацыя была наступнай. У пераліку на 100 кв. км. у Беларусі шашэйных шляхоў было ўдвая болей, чым па астатняй частцы Расіскай імперыі. У 60 - 70 гады іх працягласць склала 1 тысячу верст. Акрамя для падвозу гандлёвых тавараў выкарыстоўваліся паштовыя тракты працягласць якіх склала 3,8 тысяч верст.

Па будаўніцтву шашэйных дарог выдзялялася Віцебская, Гродзенская, Віленская.

Па статыстыцы ў 1900 г. у Мінскай губерні іх працягласць склала 5655 верст, у Магілеўскай даўжыня склала 16 955 разам з праселачнымі. Прыкметную ролю іграў гужавы транспарт, яго асноўнае прызначэнне падвоз тавараў да прыстаняў, а таксама ў гарады і мястэчкі. Сярод гужавых напрамкаў неабходна вылучыць шлях ад Пінска да Брэста і падвоз тавараў да Віцебска. Но большасць грунтовых шляхоў былі ў дрэным стане, а гужавы транспарт, быў дарагі [11, c. 19].

Такім чынам на пачатку 20 ст. Беларусь пакрылася густой сеткай чыгунак, водных, шашэйных шляхоў. Гэта паўплывала на развіццё прамысловасці, росту гарадоў.

2.3 Фінансава-банкаўская сістэма і ўплыў на развіццё перапрацоўчай прамысловасці

Банкаўская сітэма безумоўна значна паўплывала на капіталістычнае развіццё Беларусі ў другой палове 19 - пачатак 20 ст. у тым ліку развіццё перапрацоўчай прамысловасці, сацыяльнай палерызацыі грамадства. Развіццё прамысловасці, шляхоў зносін патрабавалі шматлікіх фінансавых укладанняў, па гэтаму тагачасная Беларусь пакрылася сеткаю фінансава-крэдытных устаноў [32, c. 27].

У выніку правядзення буржуазных ператварэнняў у Расійскай імперыі к канцу 19 ст - пачатак 20 ст. завяршыўся працэс станаўлення банкаўскай сістэмы.

Стварэнне паўнавартаснай крэдытна-банкаўскай сістэмы ў Расійскай імперыі пачалося з заснавання ў 1860 годзе Дзяржаўнага банка. Затым з'явіліся прыватныя камерцыйныя банкі, іпатэчныя банкі, гарадскія банкі і іншыя крэдытныя арганізацыі. Беларускія землі, будучы на той час часткай Расійскай імперыі, не засталіся ў баку ад гэтага працэсу. У 1870-1914 гг. у Беларусі дзейнічалі 9 банкаў і 48 банкаўскіх аддзяленняў, шматлікія банкірскія канторы, крэдытныя арганізацыі, пазыка-зберагальныя таварыствы. Самы актыўны ўдзел у стварэнні гэтай сеткі крэдытна-фінансавых установаў прынялі прадпрымальнікі яўрэйскага паходжання. Прычым, у сілу шэрагу гісторыка-эканамічных асаблівасцяў, у беларускіх губернях у гэтай справе ім належала выключная роля. Аддзяленні Дзяржаўнага банка былі адчынены ва ўсіх губернскіх гарадах Беларусі - Гродне, Вільні, Мінску, Магілёве, Віцебску. Губернскія аддзяленні Дзяржбанка мелі права крэдытаваць прамысловасць і гандлёвую дзейнасць, прытым па закону 1894 года, кожнае аддзялене банку у залежнасці ад капіталаў мог прадастаўляць абмежаваны крэдыт буржуазіі [31, c. 22]. Але да 80 годоў 19 ст. Дзяржаўны банк прадстаўляў абмежавальныя крэдыты, што было звязана з малым капіталам на пачатковай стадыі станаўлення, і з пагашэнннем крэдытных сродкаў ліквідаваных казенных банкаў. У сілу гэтага можна зрабіць вынікі чаму прамысловы ўздым пачаўся з 80 гадоў. Пераважна ў аддзяленнях Дзяржаўнага банка крэдытавалася заможная частка - гэта пераважна купцы, багатыя мяшчане. Дзякуючы банку прамыслоўцы атрымоўвалі першапачатковы капітал і ўкладвалі сваі фінансавыя сродкі ў развіццё перапрацоўчай прамысловасці. Менавіта Дзяржаўны банк даў першы стымул да развіццю прамысловасці [31, c. 26].

У аддзяленях Дзярбанка Беларусі крэдатаваліся не толькі прыватныя асобы, але і таварыствы ўзаемнага крэдыта, банкірскія канторы. У 1908 годзе 30 банкірскіх кантор і дысканцераў атрымалі ў аддзяленях дзяржаўнага банка 1,1 млн крэдыта. 1898 годзе аддзяленні дзярбанка выдалі 465 крэдытаў на сумму 1,9 млн. руб., а ў 1908 годзе адпаведна 126 крэдытаў 1 млн руб. [32, c. 28].

Па падліках даследчыка З. Шыбекі агульная сумма крэдытаў Мінскага аддзялення Дзяржбанка размяркоўвалася наступным чынам: на лясную справу прадстаўлялася крэдытаў - 46,9% ад агульнай колькасці, на грашовыя аперацыі-18,9%, мясцовы гандаль 17,3%, на фабрычную прамысловасць14%, астатнія сродкі ішлі ў сельскую гаспадарку. Як бачна дзяржава накіроўвала буйныя капіталы ў лясную справу, гэта абумовіла высокі рост гэтай галіны вытворчасці і заснавання ў пачатку 20 ст. манапалістычных аб'ядннаняў гэтай галіны вытворчасці. Так сама крэдыты іншым банкаўскім структурам, спрыялі да развіцця прадпрыемстваў, банкі прадстаўлялі крэдыт прамыслоўцам, гандлярам [24, c. 32].

Замежныя інвестары часцей укладвалі свае сродкі ў беларускую лясную прамысловасць і гандаль, выказвалі цікавасць да ільну, засноўвалі акцыянерныя таварыствы. Па асобных падліках крэдытныя ўстановы ў 1913 годзе ўклалі ў эканоміку Беларусі 354,7 млн. руб. Для гэтага неабходна была сетка ўстаноў банка [32, c. 29].

У 60 -70-я гады 19 ст. адначасова з распрыгоньваннем сялянаў ішоў працэс распрыгоньвання капіталаў. Першым, у 1864 г. быў адчынены Пецярбургскі Прыватны банк, праз год з'явіўся Маскоўскі Купецкі банк. На працягу пяці гадоў (1864-1868 гг.) было арганізавана шэсць акцыянерных банкаў, у наступныя пяць гадоў - яшчэ 33 банкі. Прыклад Пецярбурга і Масквы ў арганізацыі камерцыйных банкаў паўплываў і на іншыя рэгіёны. Яны вельмі востра адчувалі патрэбу адкрыцця мясцовых банкаў. Спроба «русіфікацыі» прыватнага крэдыту не мела поспеху. Развіццё крэдытна-фінансавых установаў у беларускіх губернях ішло як пры самым актыўным удзеле яўрэйскіх капіталаў, так і з выкарыстаннем багацейшага вопыту вядзення грашовых аперацый яўрэямі-фінансістамі [25, c. 14].

Першы ў Беларусі акцыянерны камерцыйны банк быў адчынены ў Мінску. 10 верасня гэтага года пачаў дзейнасць Менскі Камерцыйны банк. Асноўны капітал пры яго заснаванні Мінскага банка склаў 1 млн. руб. Згодна свайму статуту, банк меў права на ўлік расійскіх і іншаземных векселяў; выдачу пазыкаў пад заклад; атрыманне плацяжоў па векселях і іншых тэрміновых дакументах і каштоўных паперах; плацяжы і перавод грошай ва ўсе месцы, дзе знаходзіліся яго аддзяленні, камісіянеры ці карэспандэнты; куплю і продаж дзяржаўных і прыватных каштоўных папераў і металаў, прыём укладаў (тэрміновых, бестэрміновых і на бягучы рахунак), прыём на захаванне каштоўных папераў і іншых каштоўнасцяў, фінансавання буйной прамысловай і сельскай буржуазіі [25, c. 15 - 16].

Але з чягам часу у 1908 годзе Мінскі камерцыйны банк абанкроціўся, што прывяло да з'яўлення іншых камерцыйных банкаў. Напрыклад у 70 - 80 гады 19 ст. у гады прамысловага пад'ема пачалі сваю дзейнасць Арлоўскі банк, які адкрыў свае аддзелы ў Гомелі і Воршы. Паўднева-русскі ў Магілёве, Паўночны банк 1901 год - Гомель, Руска-Азіяцкі - Гомель, Злучаны банк. Камерцыйныя банкі спрыялі па развіццю беларускай прамысловасці. Так Злучаны банк удзельнічаў у стварэнні ў 1912 годзе Віцебскага акцыянернага таварыства для гандлю і экспарту ільну. Некалькі банкаў удзельнічалі па стварэнні запалкавых прадпрыемстваў: «Маланка» у Мазыры, «Прагрэс-Вулкан» у Пінску [32, c. 29].

У ценю фінансавых магнатаў дзейнічалі, а нярэдка і квітнелі фінансавыя прадпрымальнікі рангам ніжэй: уладальнікі банкірскіх кантораў, мяняльных кропак і асобныя дісконтэры (прыватныя асобы, якія займаліся ўлікам векселяў). Да студзеня 1910 г., паводле даных Міністэрства фінансаў, у імперыі налічвалася 287 банкірскіх кантор і 88 мяняльных кропак. Па колькасці банкірскіх кантор першае месца займалі літоўска-беларускія губерні 99 кантор. Абсалютная большасць банірскіх кантор належала яўрэйскаму капіталу. Банкірскія канторы і дысконтэры бліжэй за ўсіх знаходзіліся да свайго кліента. Можна сказаць, што яны літаральна ішлі ўслед за ім. Многія сумяшчалі банкірскія аперацыі з вядзеннем гандлю, а часам з валоданнем якім-небудзь прамысловым прадпрыемствам. Банкірскія канторы бралі за свае аперацыі такі ж працэнт, як і прыватныя банкі альбо на 1,5-2% вышэй Дзяржаўнага банка, а больш дробныя канторы, у залежнасці ад кліентуры і паслугаў, бралі ад 12 да 24% [33, c. 25].

Геаграфія распаўсюджання банкірскіх кантораў і раёнаў дзеяння асобных дысконтэраў была надзвычай шырокай: ад губернскіх і павятовых гарадоў да невялікіх мястэчак. Самыя буйныя з іх канцэнтравалі немалыя грашовыя сродкі і выступалі, па сутнасці, як міні-банкі. Пра гэта сведчыць адкрыццё некаторымі мясцовымі банкірскімі канторамі сваіх філіялаў, у тым ліку і за межамі беларускіх губерняў. Менавіта банкірскія канторы ўкладвалі сродкі ў прамысловасць, якой паралельна валодалі [30, c. 132].

Немалаважную ролю, асабліва ў эканамічных умовах беларускіх губерняў, адыгрывалі Таварыствы ўзаемнага крэдыту. Гэта былі невялікія крэдытныя установы, заснаваныя на прынцыпе калектыўнай адказнасці сваіх сяброў. У Беларусі першыя такія таварыствы з'явіліся ў 1874 г. у Мінску, Магілёве і Віцебску. Асабліва бурны рост колькасці крэдытных таварыстваў у беларускіх губернях, як, дарэчы, і па ўсёй Расійскай імперыі, назіраўся ў гады эканамічнага ўздыму перад Першай сусветнай вайной. Гэты працэс ахапіў не толькі губернскія і павятовыя гарады, але і мястэчкі і вёскі. Таварыствы ўзаемнага крэдыту ажыццяўлялі крэдытаванне сваіх сяброў за кошт іх уступных складак (зваротны капітал) і мабілізаваных пасіваў. Яны вялі тыя ж аперацыі, што і акцыянерныя банкі, за выключэннем куплі каштоўных папераў за ўласны кошт (таварыствам дазвалялася набываць каштоўныя паперы толькі за кошт кліентаў). Калі банкі мелі справу, у асноўным, з вельмі багатай кліентурай, то сярэднія і дробныя прадпрымальнікі больш карысталіся паслугамі таварыстваў узаемнага крэдыту. Часта такія таварыствы насілі спецыялізаваны характар, абслугоўваючы пэўныя галіны эканомікі. Напрыклад, перад Першай сусветнай вайной у Мінску акрамя старэйшага Мінскага крэдытнага таварыства дзейнічала «Купецкае таварыства ўзаемнага крэдыту» з 1911 года, «Лесапрамысловае таварыства ўзаемнага крэдыту» з 1914 года, «Гарадское крэдытнае таварыства» з 1896 года, «Рамеснае крэдытнае таварыства» з 1901 года. Назвы гэтых таварыстваў даволі ясна ўказваюць на тое, хто ўваходзіў у іх склад. Гэтыя таварыствы ўзаемнага крэдыту выдзялялі фінансы на прамысловае будаўніцтва [25, c. 52].

Банкаўскі крызіс 80 гадоў закрануў не толькі банкі, але і таварыствы ўзаемнага крэдыту. Напрыклад Мінскае таварыства ў 1881 годзе налічвала 579 чалавек і капітал 257 тысяч рублёў, то ў 1895 годзе 525 чалавек і капітал 142 тысячы рублёў. Пераадолёўшы крызіс перад першай сусветнай вайной у 1914 годзе Мінскае таварыства ўзаемнага крэдыта налічвала ў сваім складзе 1131 чалавек з капіталам 570 тысяч рублёў. Гэтаму спрыў бурны эканамічны рост прамысловасці ў 1909-1913 гадах [34, c. 35].

Нярэдка крэдытныя таварыствы мелі даволі высокія паказчыкі эфектыўнасці сваёй работы. Полацкае таварыства ўзаемнага крэдыту на працягу больш дзесяці гадоў (1894-1905 гг.) штогод выплочвала дывідэнты па 15%. А максімальны дывідэнт «Пінскага таварыства ўзаемнага крэдыту» дасягнуў 17%. Правілы эканамічнай гульні, зададзеныя крэдытна-банкаўскімі структурамі, аб'ядноўвалі ў адзіны арганізм увесь цыкл вытворчасці - ад здабычы і апрацоўкі першасных сыравінных рэсурсаў да выпуску гатовай прадукцыі і яе рэалізацыі. Адпаведна, з гэтымі структурамі былі звязаны практычна ўсе сферы эканамічнай дзейнасці - прамысловасць, сельская гаспадарка, транспарт, гандаль і, як вынік, у банкаўскай справе прадпрымальнік не жадаў ды і не мог засяродзіцца выключна на праблемах грашовага звароту. Эканоміка Беларусі не была ў гэтых адносінах выключэннем. Крэдытна-фінансавая сістэма Беларусі другой паловы 19 - пачатку 20 ст. з'яўлялася непасрэдным адлюстраваннем беларускіх эканамічных рэаліяў. Сярод беларускіх прадпрымальнікаў, меўшых свае інтарэсы ў сферы банкаў і крэдыту, мы бачым памешчыкаў, фабрыкантаў і купцоў [33, c. 28].

Важную ролю набыло пазыкова-ашчаднае таварыства. Справа ў тым дзяржаўны і камерцыйныя банкі давалі крэдыт заможнай часткі насельніцтва дваранам і заможным гандлярам, астатнім групам насельніцтва складаней было ўцягнуцца ў капіталістычныя адносіны. Для гэтага, былі і створаны гэтыя таварыствы. Іх распаўсюджанне адносіцца да канца 19 пачатку 20 ст. 1 студзеня 1909 года ў беларускіх губернях дзейнічала 19 пазыкова-ашчадных таварыства, у 1914 такіх структур налічвалачвалася ўжо 210. Гэта значыць, пазыкова-ашчадныя таварыствы пользваліся вялікім попытамм сярод дробных прадпрымальнікаў. У 1912 годзе іх налічвалася 254, з іх 189 знаходзілася ў Магілёўскай губерні. Найбольш гэтых таварыстваў было ў прамысловых раёнах, дзе яны прадастаўлялі крэдыты прамыслоўцам і спрыялі развіццю прамысловасці, у тым ліку перапрацоўчай [17, c. 25].

Дваранскія і сялянскія пазямельныя банкі адыгравалі ў развіцці капіталізма ў сельскай мясцовасці. Дзякуючы апошніх пашыраўся фонд зямель укараняліся новыя тэхнічныя сродкі. Дзякуючы пазямельнаму банку зямлю маглі набываць асобы недваранскага паходжання. З адменай прыгоннага права ўсе слаі насельніцтва ўключаліся ў капіталістычныя адносіны. З 1877 па 1905 год плошча набытай зямлі асобамі недваранскага паходжання павялічылася на 19% і склала 1829 842 дзесяцін зямлі. Толькі 44 - 55% дваран (65-80 тыс) засталіся ўладальнікамі зямлі. [32, c. 43].

Важна адзначыць, што паслугамі дваранскага зямельнага банка маглі карыстацца дваране праваслаўнага веравызнання. Доступ дваранам каталіцкага веравызнання быў закрыт, гэта адмоўна адбівалася на эканомікі краю. Для гэтых мэт быў выдадзены закон па якім дваранскі банк мог выдаваць суды, для дваран русскага паходжання ў пакупцы зямель асоб нярускага паходжання [32, c. 44].

Cялянскі банк распачаў сваю дзейнасць у 1883 годзе, яго аддзяленні дзейнічалі ў Віцебску і Магілёве. Разам з тым працягвалі дзейнічаць створаныя ў 1859 годзе Сельскія б банкі. У 1906 годзе іх колькасць дасягнула 817, а ў 1909 годзе 854, асноўны капітал перавышаў 18 млн. руб., асноўным адрозненем быў памер капіталу ад 300 да 2000 руб., гэта значыць імі іаглі скарыстацца сяляне з дробнай і сярэдняй гаспадаркай, уцягнуцца ў капіталістычныя адносіны, але існавалі абмежаванні да сялян каталіцкага веравызнання, іх зямельны надзел не мож перавышаць 60 дзес. і цяжка было атрымаць пазыку ў банку. Гэты фактар характарызаваўся, што гэтай катэгорыі сялян было цяжка ўключыцца ў капіталістычныя адносіны і заснаваць невялікія прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці. [32, c. 43].

Фінансава-банкаўская сістэма паўплывала на развіццё перапрацоўчай прамысловасці. Вяла да палерызацыі грамадства, аказала ўплыў на ўсе сферы жыцця тагачаснай Беларусі. Без фінансаў прамысловае развіццё было немагчыма.

3. Галіновая струтура перапрацоўчай прамысловасці і яе размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі

3.1 Харчовая прамысловасць

Харчовая прамысловасць у вывучаемы мною перыяд адна з распаўсюджанных галін Беларускай перапрацоўчай прамысловасці. Беларусь на той час была сельскагаспадарчым раёнам, гэта сказалася на шырокім развіцці гэтай галіны прамысловаці, яна была распаўсюджанна па ўсёй тэрыторыі Беларусі, асабліва ў цэнтральнай і ва ўсходняй часткі Беларускіх губерняў - у Мінскай і Магілёускай. У 1861 на самым раннім этапе станаўлення капіталістычных адносін у Мінскай губерні былі наступныя прадпрыемствы: тытуневых чатыры, кошт прадукцыі 56 тыс. руб. і колькасць рабочых 27 чалавек, мукамольных тры з сумай вытворчасці 1700 руб., вінакурняў 31 і сума вытворчасці склала 333 тысяч руб., колькасць рабочых 216 чалавек, піваварных сем [50, c. 45-46].

Гэта былі прадпрыемствы ў асноўным дробныя. А ў 1893 годзе па гэтых жа дадзеных сітуацыя выглядала наступнай: тытуневых прадпрыемстваў стала 13, з гадавой сумай вытворчасці 233 тыс. руб., мукамолен стала 27, з сумай вытворчасці 710 тыс. руб., крахмальных прадпрыемства два. Па гэтых дадзеных бачна, як пасля адмены прыгону пачалі хутка расці прадпрыемствы харчовай прамысловасці [55, c. 118-122].

З прычыны шырокага распаўсюджваня вінакурэння на Міншчыне пачала інтэнсіуна развівацца мукамольная вытворчасць. Так, калі ў 1861 г. мукамольні Мінскай губерні вырабілі прадукцыі на 1.4 млн руб. (супраць 1,8 млн. руб. у Магілёўскай губерні.), то ўжо у 1881 г. абагналі па аналагічнаму паказчыку Магілёўскую губерню, а у 1900 г. вырабілі мукі на 7,7 млн. руб. - 41% супраць 8% па Магілёўскай губерні [14, c. 103].

Мінская губерня, асабліва горад Пінск, давала большую частку мыласвечнай, (59%), хлебабулачнай, кандытарскай прадукцыі (30%). На міншчыне у канцы 19 ст. - пачатку 20 ст., засярэдзілася крахмала-патачная прамысловасць прыкладна 33% прадукцыі гэтай галіны вытворчасці [14, c. 104].

На другім месцы па абёму харчасмаковай прамысловасці была Магілёўская губерня. Тут у парэфрменыя гады выраблялася 25 - 29% прадукцыі харчасмаковай прамысловасці Беларусі. У 1865 годзе у губерні налічваліся наступныя прадпрыемствы: Тытуневых два, колькасць рабочых 52, сумма вытворчасці 19020 руб. [2, c. 235]. У 1893 годзе колькасць тытуневых прадпрыемстваў вырасла да пяці. Як і у Мінскай губерні прэабладала вінакурэнне, у тым жа годзе налічвалася 88 прадпрыемстваў з колькасцю рабочых 542 чалавека. Але да канца 19 ст. Магілёўская губерня уступіла Мінскай губерні первянства, хаця і вырабіла напояў на 10,1 млн. руб. супраць 1,6 млн. руб. у 1861 г. З першага на другое губерня перамясцілася па выпуску мукамольна - крупяных вырабаў налічвалася 21 прадпрыемства з суммай вытворчасці 26 тысяч руб. і колькасцю рабочых 169 чал. Трэцяе месца займала жыравая галіна. Тут у 1900 г. выраблена расцітельнага масла, малочных і мясных, рыбных вырабаў на 1,1 млн. руб. супраць 139 тыс. руб. y 1861 г. [12, c. 110].

Затым па выпуску харчасмаковай вытворчасці ішла Гродзенская губерня. У парэформены перыяд на яе прыходзілася 16 - 22% напояў, тытуню. Гродзеншчына вырабляла 63% тытуневых вырабаў. Найбольш буйныя прадпрыемствы засярэджваліся ў Гродне, Брэсце. Губерня займала трэцяе месца па вытворчасці мукі і крахмальна - патачнай вытворчасці [14, c. 104].

Слабей харчовая прамысловасць была развіта ў Віленскай і Віцебскай губерні. Удзельная вага харчасмаковай вытворчасці Віленскай губерні у парэформеныя гады складаў 11 - 13%, а ў Віцебскай нават упала с 10% да 8.7%. Тут таксама найбольшае развіццё атрымала вінакурэнне 64 прадпрыемства з суммай вытворчасці 308484 руб. і колькасным складам рабочых 385 чалавек у канцы 19 ст. і мукамольная вытворчасць, у 1895 г. налічвалася 48 прадпрыемстваў [14, c. 104].

У харчасмаковай вытворчасці аснову складалі мануфактуры і фабрыкі. Але нараду з гэтымі прадпрыемствамі існавалі яшчэ і рамесныя майстэрні асабліва ў буйных гарадах існавалі пекарні па вытворчасці хлеба, кандытарскія майстэрні у асноўным імі заведвалі яўрэі, што датычыцца сельскай мясцовасці то ў асноўным сяляне працавалі на сябе [8, с. 102].

Харчасмаковыя манафактуры у парэформенай Беларусі мелі перванства па агульнаму аб'ёму прадукцыі за кошт мукамольна-крупяных, працуючых на воднай энергіі. Прадукцыя апошніх увесь перыяд складала амаль палову прадукцыі харчасмаковай прамысловасці. У 1860 г. сума вытворчасці 17 такіх мануфактур з 160 рабочымі складала 130 тыс. руб. супраць 326 тыс. руб. усіх харчасмакавых, то ёсць амаль палову. У 1900 г. мукамольна-крупяныя прадпрыемствы давалі 2/5 харчасмаковай прадукцыі. Прычым мукамольна - крупяныя прадпрыемствы адрозніваліся невялікім аб'ёмам і даволі раўнамерна размяшчаліся па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Большасць гэтых прадпрыемстваў размяшчалася ў сельскай мясцовасці паблізу крыніц сыравіны [14, c. 71].

К 1875 г. з'явіліся дзве і пачалі інтэнсіўна расці крахмальна-патачныя мануфактуры. У 1900 г. іх налічвалася 54 з 1765 рабочымі і сумай вытворчасці - 1,4 млн. р., у тым ліку 15 - у Мінскай і 23 - у Магілёускай, на іх было занята 600 і 700 рабочых і прадукцыя складала 5000 і 6000 рублёў. Гэта было звязана з перарыентацыяй сельскіх гаспадарак на вырошчванне бульбы у сувязі з аграрным крызісам, які прывёў да рэзкагкага падзення цэн на збожжа ва Еўрапейскім рынку. Большая частка належала дваранам. Найбольш буйная належала двараніну Папову [19, c. 12].

Пасля рэформы атрымалі развіццё мануфактуры па ачыстцы спірту і вытворчасці алкагольных напояў. У загадзе Магілёўскага губернатара гаворыцца, што да рэформы, галіна не была самастойнай, служыла дапаўненем гаспадарцы маёнткаў, маглі закрывацца, то адкрывацца. У 1892 г. іх было 18, у 1900 г. засталося 10 з 237 рабочымі, у пачатку 20 ст. іх колькасць паменшылася да 7. Яны склалі ўсяго 2% да ліку такіх фабрык [18, c. 181].

Мануфактурная вытворчасць піва і безалкагольных напояў больш чым на фабрыках, як па колькасці прадпрыемстваў так і па колькасці рабочых амаль ва ўсе парэформеныя гады, па сумме вытворчасці яно ўступіла фабрыкам толькі у 1895 г.

Адмена прыгонага права прывяла да знікнення большасці памешчыцкіх цукровых мануфактур, яшчэ ў 1865 годзе ў Мінскай губерні налічвалася два прадпрыемства з вытворчасцю 13484 пудоў і ў Магілеўскай чатыры з вытворчасцю 23739 пудоў цукра. Але гэта галіна не вытрымала канкурэнцыі з боку укранскіх заводаў, пачынаючы з 80 гадоў 19 ст. гэта галіна прыйшла ў заняпад [20, c. 43].

У канцы 19 - пач. 20 ст. На Беларусі працавала 3 сенаспрэсавальныя мануфактуры (2 у Магілёўскай і 1 у Гродзенскай губерні), дзве скатабойныя (у Мінскай губерні) связаныя са спецыялізацыяй краю на мяса-малочнай жывелагадоўлі. У сувязі з развіццем жывелагадоўлі атрымала развіццё сыраварэнне. Найбольш атрымала развіццё ў Магілёўскай губерні. На 1900 год у губерні колькасць сыраваран дасягала 10 з якіх 5 знаходзілася ў Гомельскім уездзе з вытворчасцю прадукцыі 28 тысяч рублёў [7, c. 782].

Усяго на Беларусі налічвалася ў 1861 годзе 36 харчасмаковых мануфактур, 1100 рабочых на іх суммма вытворчасці склала 326 тысяч рублёў. У 1900 г. іх колькасць узрасла да 166, рабочых да 4000 чалавек, а суммма вытворчасці склала 6,3 млн. рублёў. Гэтаму спрыяла ў значнай меры больш высокая вытворчасць працы на водных і мануфактурах, а таксама ўзросшых акцызных марак на спіртныя напоі [35, c. 174].

У парэформены перыяд хуткімі тэмпамі мануфактурная харчасмаковая прамысловасць развівалася у Віленскай і Гродзенскай губерні. Агульная колькасць рабочых на харчасмаковых мануфактурах было больш усю другую палову 19 ст. у Магілёўскай губерні. Хаця харчасмакавыя мануфактуры Мінскай губерні вырабілі прадукцыі ўдвая больш (большасць за кошт вытворчасць напояў) [12, c. 113].

Што датычыцца фабрычнай прамысловасці, то тэхнічная рэвалюцыя пачалася тут у 1840 гады з вінакурнай вытворчасці. У 1861 г. тут працавала 53 вінакурных завода з паравым рухавіком магутнасцю 354 к.с. Праз 20 год у гэтай галіне было 186 вінакурных заводаў, магутнасць паравых рухавікоў склала 1569 к.с. [36, c. 97].

У 1879 годзе на вінакурнях Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай, Віленскай губерні налічвалася 212 паравых рухавікоў магутнасцю ў 1027 к.с. У пачатку 20 стагоддзя магутнасць паравых рухавікоў на 429 прадпрыемствах (з 763 усіх віна-водачных) дасягала 6000 к.с., што склала 43% магутнасці ўсіх харчасмаковых фабрык. Колькасць рабочых на вінакурнях - 77%. Валавая прадукцыя вінзаводаў склала 92% да ўсяго вінакурэння. Ва ўсей фабрычнай прамысловасці Беларусі вінакурэнню належала на пачатку 20 ст. 72% паравых рухавікоў, 54% іх магутнасці, 29% усіх рабочых і 69% суммы вытворчасці [24, c. 180].

Галоўнай прычына, што паспрыяла на развіццё вінакурэння сказаўся аграрны эканамічны крызіс, падзенне попыта на зерне, насаджэнне пасеваў бульбы. Уладальнік імення Духаўляны сказваў гэта нізкім коштам на хлеб.

Памешчыкі свае заводы аснашчвалі самым перадавым абсталяваннем. Завод імення Замір'е Навагрудскага уезда быў з лепшым абсталяваннем таго часу. Завод графа Замойскага ў Іўе Ашмянскага ўезда быў аснашчаны новым паравым катлом, жалезным чанам, механічнай мешалкай, парылкай для разваркі бульбы, лакамабіль, завод у маёнтку князя Друцкага-Любецкага (сяло Лунін), які першую сваю прадукцыю выдаў у 1818 г. У 1887 г. тэхнічнае абсталяванне прадпрыемства складалася з паравой машыны на 2 конскія сілы, паравога катла, аднаго вадзянога і аднаго конскага рухавіка, 2 бражных кубоў і 9 чанаў. Перароблена 25 680 пудоў бульбы, 1440 пудоў зялёнага і 600 пудоў сухога соладу, выраблена 97 300 вёдзер спірту на 34 668 руб., які цалкам быў збыты на месцы. Работа штогод працягвалася са студзеня па красавік. Усіх рабочых налічвалася 10 чалавек [18, c. 183].

У 80 - 90 гады 19 ст. намеціліся змены, якія характаразаваліся скарачэннем прадпрыемстваў але іх узбуйненне [18, c. 196].

У 90 гады 19 cт. па вытворчасці гарэлкі першае месца трымала Мінская губерня 36,2%, затым Вілеская 21.5%, Гродзенская 19.9%, Магілёўская 18%, апошняя месца займала Віцебская губерня 4.3%.У 1890 годзе было выдана шэраг законаў, што датычыліся вінакурнай вытворчасці: завод павінен быў знаходзіцца ў памешчыцкім маентку, сыравіна перапрацоўвалася ў маентку, адходы вытворчасці ішлі на корм жывеле, што спрыяла да развіцця жывелагадоўлі.У сувязі з гэтым законам 66.3% прадпрыемстваў знаходзіліся ў маентках, 27% гэта смешаныя прадпрыемствы, 6% у іншых месцах пераважна на месцы [18, c. 197].

Да вінакурэнне далучаецца піваварэнне і вытворчасць безалкагольных напояў. Тут з 1861 да 1900 гг. колькасць фабрык вырасла з 1 да 12, колькасць рабочых з 11 да 104 і сумма вытворчасці з 3000 да 540 тысяч рублеў. Найбольш буйныя півавараныя заводы былі засяроджаны ў Мінскай і Магілёўскай губерні. У Мінску завод Фрумкіна налічвау 52 рабочых у 1885 годзе было выраблена 85 ведзер піва, 33 рабочых завода Багемія далі піва на 120 тысяч рублеў. Значную ролю адыграваў піўзавод «Аліварыя» графа Чапскага. У Магілеўскай губерні найбольш значным быў завод Лекерта у Магілеве і Гомеле. З 1862 годы працаваў сіропны завод у Крынках Аршанскага павета. У Полацку 1883-1891 гг. з'вілася два завода штучных мінеральных вод [14, c. 78].

Тытуневая прамысловасць Беларусі найбольш атрымала развіццё у Гродзенскай губерні. Вядомая фабрыка «Шарашэўскага» ў Гродне была адной з буйнейшай у Расіі. У 1862 годзе фабрыка вырабіла 48 201 штук папірос, 9 316 цыгар і 27 280 пудоў курыцельнага і нюхательного табака, а ў 1867 абарот прадукцыі склаў 7 356 рублёў. У 1869 годзе фабрыка была аснашчана 3-мя станкамі для рэзкі тытуню, конай машынай для яго тёркі с пяцю ступенямі вытворчасці. У вырабе прадукцыі сталі выкарыстоўваць рускі, амерыканскі тытунь, махорку. У 1872 году, згодна з ведамасці прыказчыка Арона Левіна, было выраблена 2 500 пудоў тытуню на суму ўжо 30 000 рублёў, а ў 1873 г. выраблена прадукці 2 600 пудоў агульным коштам 40 000 рублёў. Вырасла колькасть работнікаў: майстараў налічвалася 10, а рабочых узрасла да 20 чалавек. Прадукцыя фабрыкі пастаўлялась ва ўсе буйныя гарады Расіі. У 1873 годзе на фабрыкі выкарыстоўвалася 6 станкоў для рэзкі табака і коная машына [53, c. 68].

У 1880 году Шарашэўскім ўстаноўлены паравыя машыны, а ў 1885 годзе былі куплены яшчэ 7 паравых катлоў, з мэтай мадэрнізацыі вытворчасці. У 1886 годзе абарот фабрыкі склаў ужо 460 тыс. рублёў, у вытворчасці былі прадстаўлены 3 паравыя машыны, 2 паравых катла, 3 прэса, 3 стала і 14 станкоў для рэзкі паперы (7 паравых і 7 ручных), 18 крашыльных станкоў (11 паравых и 7 ручных). Так, напрыклад ў 1889 годзе сумма вытворчасці склала 478 000 рублёў, на фабрыцы працавала дарослых мужчын - 250 і жанчын - 650 чалавек, малых дзяцей - 300. За два наступных года колькасць рабочых павялічылася да 1 100 дарослых і 135 малалетніх, а сума вытворчасці склала 555 000 рублёў. У 1892 годзе на фабрыкі працавала 1420 рабочых, з іх 400 мужчын, 900 жанчын і 175 дзяцей з заробкам да 50 руб. у месяц, а в 1895 годзе, згодна ведамасці Гродзенскага паліцмейстара 1 562 рабочых [5, с. 142].

Сыры, табак на Гродзеншчыну пастаўляўся з Расійскіх губерняў махорка (у тым ліку беларуская махорка), Крыма, Украіны, Амерыкі. Напрыклад, у 1885 годзе куплена табачнай сыравіны: на Украіне і у Крыму - 8 000 пудоў, у Расіі - 23 400 пудов, за мяжою 2 200 пудоў. Было што прапанаваць спажыўцу тытуню з філіялаў і са складаў гатовой продукцыі, якія былі пабудаваны у Варшаве, Любліне, Радамле, Вільні, Ломжы. У 1902 годзе агульная колькасць рабочых склала 1 329 чалавек, сума вытворчасці 3 000 тыс. руб., а у 1904 годзе колькасць працуючых дасягнула 1 249 чалавек. У 1907 годзе тытуневая фабрыка ператворана ў акцыянернае таварыства з агульнай колькасцю рабочых каля 1 200 чалавек. Добры рост вытворчасці, дазволіў атрымаць даход 4 мільена рублёў [56, c. 126].

Вядома што, у 1913 годзе выпушчана курыцельнай махоркі і нюхацельнага тытуню 300 000 пачак, цыгарэт 1 500 тыс. штук, на агульную суму 3,5 млн. рублёў. Рабочы дзень складаў 11 гадзін [5, c. 187].

Значнымі былі заводы ў Брэсце Апеля і Бірштэйна. На першай у 1885 - 185 рабочых рабочых далі вытворчасці на 220 тысяч рублёў.

Горад Пінск налічваў тры фарыкі па вытворчасці тытуню і махоркі. На гэтых трох заводах працавала каля 180 рабочых [57, c. 142].

Пасля рэформы у Мінскай і Магілёускай губерні захавалася частка цукровых заводаў. Так на Парэчскім заводзе Скірмунта у 1879 г. 168 рабочых вырабілі 8 тыс пудоў цукра на 48 тысяч руб. На заводзе Вітгенштейна в сяле Івані Слуцкага павета ў канцы 60 гадоў 19 ст. было 100 рабочых. На заводзе Паскевіча у Гомеле у 1879 г. працавала 232 чалавекі і выпрацавана 15 тыс пудоў цукра. Але не вытрымаўшы канкурэнцыі з боку ўкраінскіх цукразаводчыкаў, ужо на пач. 80 гадоў 19 ст. гэтыя прадпрыемствы спынілі сваё існаванне [20, c. 176].

Ва ўсей харчовай акцызнай прамысловасці у 1861 г. было 57 з усіх 61 харчасмаковых заводаў. На іх працавалі 850 чалавек з 940 усіх рабочых,

сумма вытворчасці склала 600 тыс. руб. супраць 932 тыс руб. усей харчасмаковай прамысловасці. У 1900 г. на акцызных заводах працавала 480 фабрык супраць 822 - ва ўсёй харчовай прамысловасці. Як бачым харчовая прамысловасць зрабіла значны рывок. Колькасць млыноў 257, 55 крахмальна - патачных, 19 маслабойных, сенапрасавальных. Колькасць рабочых на акцызных фабрыках працавала 480 рабочых супраць 883 чалавека [12, c. 113].

Неакцызныя харчовыя заводы былі дробнымі: з іх буйнейшы - стэарынавы завод у Альбрэхтаве. Да канца 60 г. 19 ст. на ім працавала 121 чалавек, выгатаўлялася штогод свечак на 219 тыс. руб., мыла на 52 тыс. руб., алею на 30 тыс. руб. На заводзе мелася два паравых катла, сем гідраўлічных прэса, лакамабіль. У 1879 г. 105 рабочых вырабілі прадукцыі на 24 тыс руб.

Крызіс 1900 г. - 1903 гг. значна пауплываў на прамысловасць Расійскай імперыі так і Беларусі. На харчовай прамысловасці ён адбіўся ў меньшай ступені чым над цяжкай. У гэты час ствараюцца манаполіі і акцыянерныя прадпрыемсвы. У 1901 харчовая прамысловасць складала 49, 7% ад агульнай прамысловасці. У перыяд з 1901 па 1908 год вінакурная, піваварная, крахмальная, маслабойна-тлушчавая, мукамольная, тытуневая вытворчасць развіваліся нераўнамерна. Больш інтэнсіўна развівалася вінакурэнне, якая была засяроджанна ў руках памешчыкаў. Значную частку спірта купляла дзяржава па выгадных для памешчыкаў цэнах. Таму крызіс не меў значнага ўплыву на гэту галіну. Колькасць заводаў павялічылася з 470 у 1900 годзе да 603 у 1908 годзе. Удзельная вага вінакурства ва ўсёй прамысловасці Беларусі павялічылася з 27,5 да 28,6%. На долю Беларусі прыходзілася 10% вырабляемага спірту Расійскай імперыі. Дрожжа-вінакурная прамысловасць размяшчалася ў асноўным у гарадах. Асноўным цэнтрам прамысловасці з'яўляўся Мінск, у 1913 годзе на яго долю прыходзілася 33% ад усёй прадукцыі і 38% усіх рабочых было занята ў гэтай галіне вытворчасці [15, c. 84].

Піваварная прамысловасць на 1911 год налічвалася 85 піўзаводаў. У Гродненскай губерні іх было 31 сама болей сярод усіх Беларускіх губерняў, было выраблена піва 1, 4 млн. ведзер. У Мінскай губерні было 15 заводаў і было выраблена 500 тысяч ведзер. У Віленскай губерні колькасць заводаў склала 14 і было выраблена 3,5 тысяч ведзер піва. У Віцебскай губерні 14 заводаў, 1 млн. ведзер. У Магілеўскай губерні 5 і 0,7 млн ведзер піва. Усяго на 1911 год было зварана7,6 млн. вёдзер сумма вытворчасці 7 млн. руб. Лік рабочых склаў 13400 [10, c. 101]. На пачатку 20 ст. у гэтай галіне пачалі стварацца акцыянерныя а'яднані, найбольш вядомасць атрымала таварыства Левенбрэй у Віцебску, у склад уваходзілі піваварныя і соладавыя заводы. Найбольш буйны знаходзіўся ў Віцебску з колькасцю рабочых 50 чалавек [30, c. 167].

Што датычыцца тытуневай прамысловасці, то найбольш буйныя прадпрыемствы была Гроденская фабрыка Шарашэўскага. Лідская і Віцебская былі сярэднімі прадпрыемствамі. На Лідскай тытуневай фабрыцы ў 1913 годзе было занята 6,7% рабочых, на Віцебскай каля 4,5% рабочых. З крызісам сярэднія фабрыкі зачыняліся. Удзельная вага знізілася з 10,3% у 1900 годзе да 6,4% у 1909 г. [22, c. 15].

У Віцебскай губерні ў пач. 20 ст. з'явілася тры тытуневыя фабрыкі дробныя па сваім памерам. Акрамя тытуневых ў губерні налічвалася 17 мылавараных, у асноўным мануфактуры і дробныя прадпрыемствы, 39 вінакурняў. Віцебская губерня займала адно з апошніх мест па гэтай галіне вытворчасці [3, c. 331].

Маслабойных заводаў налічвалася ад 40 да 50. Найбольш буйныя размяшчаліся ў гарадах, Віцебск даваў 25% усёй вытворчасці ў губерні ў разглядаемы перыяд іх колькасць даходзіла да 7 з заробкам 413201 руб., Бабруйск - 9,1%, Гомель - 5,3%. У Віцебскай губерні ў Рэжыцкім уездзе існаваў стэрыялізацыйна-малочны завод, з сумай вытворчасцю за год 15 тыс. руб. [10, c. 103].

У пачатку 20 ст. адбываліся змены ў харчовай прамысловасці. Узрастае роля усходніх раёнаў краіны звязаная з інтэнсіўным развіццём шляхоў зносін і правядзенням Сталыпінскай аграрнай рэформы. У перыяд з 1901-1913 год ва усходніх раенах назіраецца рост вытворчасці, Па дадзеных на 1900 год па сумме вытворчасці усходнія раёны склалі 53% у параўнанні з заходнімі, а ў 1913 годзе ужо 57%, што яскарава прасочваецца перарыентацыя вытворчасці на ўсходнія раёны, што было звязана з чыгуначным будаўніцтам і ўключэнне ўсіх рэгіёнаў у капіталістычныя адносіны [15, с. 47].

У галіновай структуры перапрацоўчай прамысловасці к 1914 году харчовая прамысловасць уступіла доля лясной прамысловасці, што было абумоўленна хуткім ростам апошняй галіны, але ж харчовая прамысловасць працягвала заставацца значнай галіной перапрацоўчай прамысловаці, якая прыносіла велізарныя прыбыткі ўладальнікам прадпрыемстваў.

3.2 Легкая прамыслолвасць

Гэта адна з галін перапрацоўчай прамысловасці. У легкай прамысловасці існавалі розныя віды вытворчасці: рамесная майстэрня, мануфактура, фабрыкі. Пасля рэформы 1861 г. пачаўся хуткі рост гэтай галіны вытворчасці. У 1861 г. дробным капіталістычным прадпрымальніцтве налічвалася 2095 прадпремстваў, занята 7594 рабочых, а сумма вытворчасці склала 1840 тыс. руб., у 1884 г. 5733 прадпрыемства, 20 587 рабочых і 5149 тыс. руб., у 1900 г. 8325 прадпрыемстваў, 36 535 рабочых і сумма вытворчасці склала 10453 тыс. руб., як бачым як колькасць прадпрыемстваў так і сумма вытворчасці значна ўзрасла [12, c. 74].


Подобные документы

  • Роль і значэнне прадукцыйных сіл у развіцці гаспадарчага комплексу Канады. Перадумовы развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл: гістарычныя, прыродныя, дэмаграфічныя, экалагічныя. Галіновая структура і ўзровень развіцця гаспадарчага комплексу Канады.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 29.05.2012

  • Агульная характарыстыка сістэмы свабоднай канкурэнцыі. Асаблівасці эканомікі ў развітых краінах. Прамысловы пераварот і індустрыялізацыя ў Англіі, Францыі. Асаблівасці прамысловага перавароту ў Германіі. Развіццё сістэмы свабоднай канкурэнцыі ў ХХ ст.

    курсовая работа [36,1 K], добавлен 29.05.2012

  • Общая характеристика и перспективы развития легкой промышленности Российской Федерации. Принципы размещения промышленности. Легкая промышленность в Центральном федеральном округе. Проект стратегии развития легкой промышленности России на период до 2015 г.

    курсовая работа [112,4 K], добавлен 03.09.2010

  • История развития и современное положение легкой промышленности в России, структура ее производства по видам экономической деятельности, первоочередные проблемы и задачи. Рыночная и дирижистская модели развития отрасли, ее приоритетные направления.

    доклад [271,0 K], добавлен 15.05.2009

  • Праблема абсалютнай і адноснай абмежаванасці рэсурсаў і выгод: метады рашэння. Поўная занятасць і поўны аб'ём вытворчасці. Аптымальная структура прадукцыі. Закон ўзрастаючых абвінавацілі выдаткаў. Рэсурсна-інавацыйнае забеспячэнне ўстойлівага развіцця.

    дипломная работа [391,4 K], добавлен 14.06.2012

  • Тверская область — субъект РФ в составе Центрального федерального округа. Ведущие отрасли экономики: машиностроение, металлообработка, добыча полезных ископаемых, производство электроэнергии, газа, воды; химия, полиграфия, легкая и пищевая промышленность.

    презентация [3,9 M], добавлен 18.12.2013

  • Характеристика общей ситуации в легкой промышленности по итогам 2014 г. Причины неудовлетворительного состояния отечественной легкой промышленности. Влияние на положение и перспективы развития промышленности введения торговых санкций и ослабление рубля.

    курсовая работа [215,7 K], добавлен 08.06.2015

  • Отрасли производства и их география. Экономическая оценка потенциала Омской области. Тяжелая, нефтеперерабатывающая, химическая, нефтехимическая и легкая промышленность. Основные направления решения проблем экономического развития Омской области.

    реферат [41,3 K], добавлен 11.12.2012

  • Общая характеристика ключевых отраслей промышленности Кыргызской Республики: электроэнергетика, горно-металлургическая, радиоэлектронная, легкая, пищевая. Предприятия, вносящие отрицательный вклад в формирование внутреннего валового продукта государства.

    презентация [1,3 M], добавлен 05.03.2014

  • Состояние дел в российской легкой промышленности. Субъективные и объективные причины неудовлетворительного состояния дел в отечественной легкой промышленности. Основные тенденции развития текстильной и легкой промышленности за рубежом и в России.

    курсовая работа [47,1 K], добавлен 22.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.