Станаўленне нормаў беларускай літаратурнай мовы ХІХ – пачатку ХХ ст. у галіне графікі, арфаграфіі, лексікі

Знешнія фактары, якія дэтэрмінавалі нармалізацыйныя працэсы ў беларускай літаратурнай мове ХІХ – пачатку ХХ ст. Характар сувязі старабеларускай і новай беларускай мовы на графіка-арфаграфічным і лексічным узроўнях. Спецыфічныя адзнакі моўнай нормы.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 177,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Аўтарэферат

дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара філалагічных навук

Станаўленне нормаў беларускай літаратурнай мовы ХІХ - пачатку ХХ ст. у галіне графікі, арфаграфіі, лексікі

па спецыяльнасці 10.02.01 - беларуская мова

Гапоненка Ірына Алегаўна

Мінск, 2014

Работа выканана ў Беларускім дзяржаўным універсітэце

Навуковы кансультант Прыгодзіч Мікалай Рыгоравіч, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Афіцыйныя апаненты:

Машчэнская Людміла Рыгораўна, доктар філалагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры рускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Русак Валянціна Паўлаўна, доктар філалагічных навук, дацэнт, загадчык аддзела сучаснай беларускай мовы філіяла “Інстытут беларускай мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы” ДНУ “Цэнтр навуковых даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” НАН Беларусі

Даніловіч Мікалай Аляксандравіч, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”

Апаніруючая арганізацыя УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”.

Абарона адбудзецца 19 снежня 2014 г. у 14 гадзін на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.11 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, аўд. 62; тэлефон вучонага сакратара: 209 55 58.

З дысертацыяй можна азнаёміцца ў Фундаментальнай бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Аўтарэферат разасланы 17 лістапада 2014 г.

Вучоны сакратар савета па абароне дысертацый С. М. Запрудскі.

УВОДЗІНЫ

У беларускай моўнай гісторыі ХІХ - пачатак ХХ ст. - найважнейшы асноватворчы перыяд, калі беларуская мова пасля працяглага заняпаду была вернута ў пісьмовы ўжытак і набыла выразныя адзнакі літаратурнасці. Усе пазнейшыя моўныя змены, удакладненні, удасканаленні адбываліся на падмурку, закладзеным у ХІХ - на пачатку ХХ ст. Больш дакладныя межы разглядаемага перыяду - ад 1830-х г. да 1918 г., калі ў свет выйшла “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча.

Гэты перыяд, надзвычайны па сваёй значнасці, прадуктыўнасці і моўна-нарматыўнай унікальнасці, па розных, найперш пазамоўных, прычынах у беларускім гістарычным мовазнаўстве вывучаны толькі фрагментарна і на абмежаваным матэрыяле. Комплексныя даследаванні, заснаваныя на аналізе беларускай літаратурнай мовы ХІХ - пачатку ХХ ст., на сённяшні дзень адсутнічаюць. У выніку выключна важнае звяно ў гісторыі беларускай літаратурнай мовы фактычна выпала з-пад навуковай увагі.

Ліквідаваць гэтую своеасаблівую “белую пляму” неабходна зыходзячы найперш з пазіцый паслядоўнага развіцця лінгвістычнай навукі, бо разрыў на лініі моўна-гістарычных даследаванняў істотна ўскладняе разуменне храналагічных узаемаадносін і прычынна-выніковых залежнасцей паміж рознымі этапамі станаўлення моўнай сістэмы. Фарміраванне навукова абгрунтаваных уяўленняў аб асаблівасцях беларускай літаратурнай мовы ХІХ - пачатку ХХ ст. і спецыфіцы тагачаснага нармалізацыйнага працэсу мае надзвычай істотнае значэнне для сучаснай кадыфікацыйнай практыкі. Для беларускай мовы застаецца актуальным нарматыўнае ўдасканаленне, абумоўленае гістарычнымі моўнымі зменамі, прытокам новых элементаў, неабходнасцю пазбаўлення ад існуючых неапраўданых выключэнняў і г. д. Пры яго правядзенні мэтазгодна ўлічваць не толькі сінхронныя паказчыкі, але і шляхі станаўлення і развіцця моўнай нормы. Вынікі даследавання моўнага матэрыялу ХІХ - пачатку ХХ ст. і вывады па яго навуковай ацэнцы з пункту погляду нарматыўнасці могуць быць прымененыя і ў сучаснай лексікаграфіі, у прыватнасці пры ўкладанні “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” новай рэдакцыі, рэестр якога распрацоўшчыкі плануюць істотна папоўніць, у першую чаргу за кошт пашырэння храналагічных межаў факталагічнай базы.

Важнасць вывучэння беларускай літаратурнай мовы ХІХ - пачатку ХХ ст. для гісторыі беларускай мовы, гістарычнага мовазнаўства і сучаснай беларускай мовы абумовіла выбар дысертацыйнай тэмы. У рабоце праводзіўся аналіз фарміравання нарматыўных асаблівасцей у галіне графікі/арфаграфіі і лексікі. На графіка-арфаграфічным і лексічным узроўнях станаўленне нормаў вызначаецца выразнай спецыфікай, вывучэнне якой дазваляе атрымаць уяўленні пра характар нормы розных тыпаў і на гэтай аснове стварыць найбольш поўную шматпланавую карціну працэсу моўнай нармалізацыі.

Такім чынам, праведзенае ў рабоце даследаванне беларускіх моўна-нарматыўных асаблівасцей ХІХ - пачатку ХХ ст. паспрыяе вырашэнню важных канцэптуальных пытанняў беларускага мовазнаўства.

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ

беларускі літаратура мова лексічны

Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі і тэмамі

Дысертацыйнае даследаванне выканана на кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў межах навукова-даследчых тэм “Беларуская мова на розных этапах яе развіцця: сінхронны і дыяхронны аспекты” (2001-2005 гг.; № дзяржрэгістрацыі 20012495), “Структура і функцыі беларускай мовы на розных этапах яе гістарычнага развіцця” (2006-2010 гг.; № дзяржрэгістрацыі 20062057), “Беларуская мова: асаблівасці станаўлення і гістарычнага развіцця лексічнага саставу і функцыянальных стыляў” (2011-2015 гг.; № дзяржрэгістрацыі 20112198).

Мэта і задачы даследавання

Мэта работы - выявіць асаблівасці фарміравання нормаў беларускай літаратурнай мовы ХІХ - пачатку ХХ ст. на графіка-арфаграфічным і лексічным узроўнях і вызначыць дынаміку тагачасных нармалізацыйных працэсаў.

Для дасягнення пастаўленай мэты вырашаліся наступныя задачы:

· устанавіць унутрымоўныя і знешнія фактары, якія дэтэрмінавалі нармалізацыйныя працэсы ў беларускай літаратурнай мове ХІХ - пачатку ХХ ст.;

· вызначыць характар сувязі старабеларускай і новай беларускай мовы на графіка-арфаграфічным і лексічным узроўнях на падставе супастаўляльнага аналізу статыстычных даных;

· вылучыць спецыфічныя адзнакі моўнай нормы для разглядаемага перыяду і адметнасць нормаў розных тыпаў, а таксама вядучыя нармалізацыйныя тэндэнцыі;

· вызначыць крыніцы графіка-арфаграфічнай варыянтнасці і спосабы яе пераадолення ў межах разглядаемага перыяду;

· выявіць асаблівасці працэсу фарміравання асноўных арфаграм і агульныя нармалізацыйныя тэндэнцыі ў галіне графікі і арфаграфіі;

· вызначыць крыніцы і прыёмы папаўнення і развіцця лексічнага складу беларускай літаратурнай мовы, а таксама асноўныя тэндэнцыі лексічнай нармалізацыі;

· устанавіць спецыфіку ўнармавання анамастычнай лексікі і адметнасці працэсу станаўлення нацыянальных онімных формаў.

Аб'ект даследавання - графіка-арфаграфічныя і лексіка-семантычныя асаблівасці беларускамоўных літаратурных тэкстаў ХІХ - пачатку ХХ ст.

Прадмет даследавання - спецыфіка і дынаміка нармалізацыйных працэсаў у беларускай літаратурнай мове ХІХ - пачатку ХХ ст. на графіка-арфаграфічным і лексіка-семантычным узроўнях.

Навуковая навізна

Комплексны разгляд нармалізацыйных асаблівасцей і тэндэнцый у беларускай літаратурнай мове перыяду ХІХ - пачатку ХХ ст. на ўзроўні графікі, арфаграфіі і лексікі - гэта новая актуальная задача ў беларускім мовазнаўстве. Тагачасная мова ў той ці іншай ступені падлягала апісанню, але такі аспект, як станаўленне моўнай нормы на названым этапе моўнага развіцця, у лінгвістычных даследаваннях не закранаўся. Акрамя таго, упершыню ажыццёўлена спроба паказаць нармалізацыйную дынаміку ў храналагічным дыяпазоне ХІХ - пачатку ХХ ст., для чаго былі падрабязна прааналізаваны колькасныя і якасныя змены, якія адбываліся на адпаведных моўных узроўнях. У дысертацыі таксама прааналізаваны матэрыял, які раней не разглядаўся даследчыкамі беларускай літаратурнай мовы ХІХ - пачатку ХХ ст. - анамастычная лексіка. Гэты лексічны пласт быў вывучаны з пункту гледжання агульнага складу, характарыстыкі розных тыпаў онімаў, спецыфікі анамастычнай варыянтнасці, асаблівасцей станаўлення нацыянальных онімных формаў.

Факталагічнай базай даследавання з'явіліся беларускамоўныя пісьмовыя крыніцы ХІХ - пачатку ХХ ст., якія маюць адзнакі літаратурнасці (г.зн. мова якіх носіць сляды свядомай упарадкаванасці і апрацоўкі), з бібліятэчных фондаў Мінска, Санкт-Пецярбурга, Вільнюса: беларускія арыгінальныя і часткова перакладныя мастацкія, публіцыстычныя, навукова-папулярныя тэксты. Значная частка іх упершыню ўводзіцца ў навуковы зварот. Акрамя таго, у якасці прэзентатыўных крыніц выступалі перыядычныя выданні - газеты “Homan”, “Дзянніца”, “Крапіва”, “Наша Доля”, “Swietac” і перш за ўсё газета “Наша Ніва” (1906-1915) (яе арыгінальныя нумары і матэрыялы картатэкі “Слоўніка мовы «Нашай Нівы»” з фондаў ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”), якая адыграла настолькі значную ролю ў беларускім нацыянальна-моўным станаўленні пачатку ХХ ст., што гэты часавы адрэзак нярэдка называюць нашаніўскім. У рабоце выкарыстаны таксама даныя “Слоўніка беларускай мовы” І. Насовіча (1870) адной з важнейшых лексікаграфічных прац, у якой сістэматызавана прадстаўлены беларускі моўны матэрыял ХІХ ст.

З указаных крыніц быў адабраны фактычны матэрыял у аб'ёме прыкладна 25 тысяч адзінак апелятыўнай лексікі і каля 10 тысяч онімаў.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону

1. Факты, упершыню выяўленыя ў выніку аналізу беларускай літаратурнай мовы ХІХ - пачатку ХХ ст., сведчаць, што ў разглядаемы перыяд на лексічным узроўні захоўваецца рэпрэзентатыўны корпус элементаў папярэдняга моўнага стану. Пераемная сувязь устаноўлена як у агульным лексічным складзе, так і ў асобных лексічных падгрупах (абстрактная і запазычаная лексіка). На ўзроўні арфаграфіі пераемнасць аказалася заканамерна перарванай, паколькі арфаграфічныя нормы, не маючы ўзуальнай падтрымкі, пры зменах моўнай сітуацыі, як правіла, не рэаніміруюцца. Аднак паколькі арфаграфія з'яўляецца знешнім фармальным узроўнем, адсутнасць арфаграфічнай пераемнасці не можа служыць аргументам для адмаўлення факта моўнай пераемнасці ўвогуле. Адпаведна перыяд ХІХ - пачатку ХХ ст. у гісторыі беларускай літаратурнай мовы ёсць падставы лічыць адраджэнскім, а не сутнасна новым.

2. У адраджэнскі перыяд катэгорыя моўнай нормы яшчэ не была дакладна акрэслена, паколькі норма, як і літаратурная мова ў цэлым, знаходзілася на стадыі станаўлення. Праведзены ў дысертацыі аналіз паказаў, што нарматворчы працэс меў устойлівы развіццёвы характар і выяўляў наступныя адзнакі: а) норма вызначалася варыянтнасцю (пры абмежаванай колькасці дапушчальных варыянтаў), якая з'яўлялася важным фактарам дынамічнага моўнага развіцця; б) норма знаходзіла праяўленне ў літаратурных пісьмовых тэкстах, якія можна лічыць нарматыўнымі ўзорамі з індывідуальным каэфіцыентам нарматыўнасці; в) змена нарматыўных прынцыпаў ішла ў кірунку ад недыферэнцыяванага адлюстравання рознадыялектных з'яў да прыярытэтнага адлюстравання моўных асаблівасцей вядучых пісьменнікаў і аўтарытэтных выдавецтваў і, нарэшце, да адлюстравання агульнапрынятых рыс.

У цэлым жа норма дэтэрмінавалася ступенню ўжывання моўных сродкаў пры ўмове аўтарытэтнасці пісьмовай крыніцы.

3. Характэрнай асаблівасцю графіка-арфаграфічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы ХІХ - пачатку ХХ ст. была варыянтнасць. Пры гэтым варыянтнасць пісьмовай мовы ХІХ ст. можна абазначыць як стыхійную. На пачатку ХХ ст. гэтая з'ява набывае рэгулюемы характар, што ўласціва для розных тыпаў варыянтаў: а) сярод міждыялектных варыянтаў абазначылася выразная арыентацыя не на базавы дыялект аўтара, а на агульнабеларускія моўныя сродкі; б) у варыянтных радах, якія складаліся з уласнамоўных і запазычаных (польскіх і рускіх) арфаграм уласныя правапісныя прыёмы з'яўляліся відавочна дамінантнымі і знаходзіліся фактычна па-за канкурэнцыяй.

Імкненне да ўніфікацыі нормы ў разглядаемы перыяд дыктавалася не жанравай прыналежнасцю тэкста, а яго храналагічнай аднесенасцю. У ХІХ ст. яшчэ не назіралася выразнай правапіснай дынамікі, а на пачатку ХХ ст. храналагічныя правапісныя варыянты выступаюць як рэальная з'ява, прычым з часам арфаграмы становяцца больш дасканалымі. Некаторыя правапісныя прыёмы ў гэты час былі ўжо цалкам паслядоўнымі, у іншых выпадках сярод варыянтаў дакладна вылучаўся вядучы кампанент, асабліва відавочны ў часавай перспектыве, і толькі асобныя перыферыйныя арфаграмы не мелі нават адноснай упарадкаванасці.

У цэлым арфаграфічная варыянтнасць была апраўданай, бо спрыяла выпрацоўцы ў ходзе натуральнага адбору аптымальных спосабаў пісьмовай перадачы жывога беларускага маўлення.

4. Доля дыялектнай лексікі ў беларускай літаратурнай мове ХІХ - пачатку ХХ ст. настолькі істотная, што ёсць падставы лічыць дыялекты не крыніцай папаўнення тагачаснай літаратурнай мовы, а яе фундаментальным кампанентам.

Вынікі дысертацыйнага даследавання, паказваюць, што дыялектная база не абмяжоўвалася канкрэтнай групай гаворак, у тым ліку цэнтральных. Прыярытэтнасць дыялектных лексем абумоўлівалася ступенню іх тэрытарыяльнай распаўсюджанасці. Найбольш трывала ў літаратурнай сістэме замацоўваліся агульнабеларускія або шырокаўжывальныя лексічныя адзінкі (у першую чаргу з ліку лакалізаваных у цэнтральных і паўночна-заходніх гаворках).

5. Запазычанні былі прыкметным, але не празмерным элементам у лексічнай сістэме беларускай літаратурнай мовы ХІХ - пачатку ХХ ст., нягледзячы на своеасаблівыя экстралінгвістычныя фактары, якія патэнцыяльна маглі б спрыяць некантраляванай іншамоўнай інтэрвенцыі. Агульны характар працэсу запазычвання і непасрэдны адбор запазычаных адзінак у асноўным прадвызначаўся ўнутранымі намінатыўнымі патрэбамі. Па прычыне недастатковай распрацаванасці прынцыпаў запазычвання ва неўпарадкаваную беларускую моўную сістэму маглі пранікаць нематываваныя іншамоўі (пераважна паланізмы і русізмы). Але, як правіла, у парах з уласнамоўнымі беларускімі дублетамі яны выступалі ў якасці слабога звяна, што з'яўляецца паказчыкам сістэмнай самарэгуляцыі.

6. Для беларускай літаратурнай мовы перыяд ХІХ - пачатку ХХ ст. быў высокапрадуктыўным у плане разнастайных семантычных трансфармацый. У сферы ўласнабеларускай лексікі актывізавалася развіццё пераносных значэнняў на базе агульнаўжывальных слоў, адбываліся працэсы тэрміналагізацыі (пераважна ў галіне грамадска-палітычнай лексікі) і дэтэрміналагізацыі (напрыклад, у ваеннай тэрміналогіі). Пры сутыкненні беларускай семантычнай сістэмы з іншамоўнымі элементамі асабліва эфектыўным быў працэс контрнамінацыі запазычанняў. Гэтая разнавіднасць семантычных рэакцый матывавалася не пурыстычнай рэгламентацыяй, а імкненнем адаптаваць запазычаныя адзінкі ў прымаючай беларускай мове.

7. У беларускай мове ХІХ - пачатку ХХ ст. склалася спецыфічная сітуацыя анамастычнай дваістасці. З аднаго боку, пры дакументальных запісах беларускіх уласных імёнаў дзяржаўнай рускай мовай фарміраваўся афіцыйны анамастыкон, у якім онімныя формы былі ў значнай ступені паланізаванымі і/або русіфікаванымі. З другога боку, на старонках беларускамоўных выданняў з апорай на вусна-моўныя традыцыі паступова складваўся неафіцыйны беларускі нацыянальна адметны анамастыкон. Яго станаўленне адбывалася па двух асноўных кірунках: адраджэнне даўніх анамастычных элементаў і формаў і папаўненне сістэмнага складу за кошт новых онімных адзінак і онімных класаў. Наяўнасць паралельных і па многіх параметрах супрацьпастаўленых онімных сістэм з'яўляецца адлюстраваннем грамадскай і культурна-гістарычнай сітуацыі на тэрыторыі тагачаснай Беларусі.

Асабісты ўклад саіскальніка

Дысертацыя ўяўляе сабой цалкам самастойнае аўтарскае даследаванне. Яе асноўныя палажэнні і вынікі атрыманы аўтарам адзінаасобна і грунтуюцца на аналізе асабіста сабранага, апрацаванага і сістэматызаванага матэрыялу.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі

Дысертацыя абмяркоўвалася на пасяджэнні кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (15 верасня 2014 г.). Яе асноўныя палажэнні і вынікі прайшлі апрабацыю на наступных навуковых канферэнцыях: “Единство восточнославянских народов: прошлое, настоящее, перспективы” (Гомель, 15-17 кастрычніка 1995 г.); IV мiжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства i лiтаратуразнаўства” (Віцебск, 22-24 красавіка 1997 г.); Мiжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларуская мова другой палове ХХ ст.” (Мінск, 22-24 кастрычніка 1997 г.); Міжнароднай канферэнцыі “Dziedzictwo przeszlosci zwiazkow jezykowych, literackich i kulturowych polsko-balto-wschodnioslowianskich” (Супрасль, 16-18 лістапада 1997 г.; Беласток, 10-11 красавіка 2000 г.; Беласток, 27-28 лістапада 2000 г.); Мiжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі “Перспектывы развiцця i функцыянавання нарматынай лексiкi” (Гомель, 22-23 мая 1998 г.); Мiжнароднай навуковай канферэнцыі “Мова - лiтаратура - культура” (Мінск, 22-23 верасня 1998 г.); навуковай канферэнцыі маладых вучоных “Современная филология: сегодня и завтра” (Мінск, 30 красавіка 1999 г.); Мiжнароднай канферэнцыі “Nazewnictwo na pograniczach etniczno-jezykowych” (Беласток - Супрасль, 26-27 кастрычніка 1999 г.); навуковай канферэнцыі з цыклу “Каласавіны” “Спадчына Якуба Коласа - мастака, вучонага, дзеяча культуры і яе сучаснае асэнсаванне” (Мінск, 3-4 лістапада 1999 г.); Міжнароднай анамастычнай канферэнцыі “Nazwy wlasne na pograniczach kulturowych” (Беласток - Белавежа, 12-13 чэрвеня 2000 г.); навуковай канферэнцыі з цыклу “Каласавіны” “Творчасць Якуба Коласа як нацыянальна-культурны, мастацкі, філасофска-эстэтычны феномен” (Мінск, 2-4 лістапада 2000 г.); IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Язык и социум” (Мінск, 1-2 снежня 2000 г.); VІІІ міжнародных Карскіх чытаннях “Мова ў святле класічнай спадчыны і сучасных парадыгм” (Мінск - Гродна, 14-17 снежня 2000 г.); навуковай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю Белдзяржуніверсітэта “Філалагічныя навукі: маладыя вучоныя ў пошуку” (Мінск, 20 красавіка 2001 г.); ІІ мiжнароднай навуковай канферэнцыі “Мова - лiтаратура - культура” (Мінск, 24-26 верасня 2002 г.); ІІ Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 75-годдзю з дня нараджэння прафесара Л. М. Шакуна “Пісьменнік - Мова - Стыль” (Мінск, 15-16 лістапада 2001 г.); Міжнароднай канферэнцыі “Славянские языки: системно-описательный и социокультурный аспекты исследования” (Брэст, 11-12 лістапада 2003 г.); Міжнароднай канферэнцыі “Мовы ў ВКЛ і краінах цэнтральнай і заходняй Еўропы” (Брэст, 17-19 мая 2004 г.); ІІ Міжнароднай канферэнцыі “Clobalizacja - zagrozenie czy szansa dla rozwoju jezyka i kultury mniejszosci narodowych?” з цыклу “Wielojezycznosc i wielokulturowosc pogranicza polsko-wschodnioslowianskiego” (Беласток, 16-17 верасня 2004 г.); Х міжнародных Карскіх чытаннях “Е. Ф. Карский и современное языкознание” (Гродна, 16-17 мая 2005 г.); IV Міжнародным кангрэсе беларусістаў “Беларуская культура ў кантэксце культур еўрапейскіх краін” (Мінск, 6-9 чэрвеня 2005 г.); ХІV Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Мова і культура” (Кіеў, 20-24 чэрвеня 2005 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Droga ku wzajemnosci” (Беласток, 15-16 ліпеня 2005 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сучасныя праблемы беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі” (Мінск, 21-22 лістапада 2005 г.); ХІV Міжнароднай канферэнцыі “Санкт-Петербург и белорусская культура” (Санкт-Пецярбург, 15-16 чэрвеня 2006 г.); навуковых чытаннях, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння прафесара Марыі Андрэеўны Жыдовіч “Беларускае слова на скрыжалях гісторыі” (Мінск, 19 кастрычніка 2006 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сучасны стан і дынаміка норм беларускай літаратурнай мовы” (Мінск, 24-25 кастрычніка 2006 г.); V Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Мова - Літаратура - Культура” (да 80-годдзя прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна) (Мінск, 16-17 лістапада 2006 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Язык и межкультурные коммуникации” (Мінск-Вільнюс, 25-28 красавіка 2007 г.); ХVІ Міжнароднай канферэнцыя “Мова і культура” (Кіеў, 25-29 чэрвеня 2007 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларуска-польскія літаратурныя, моўныя і гістарычныя сувязі (да 125-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа)” (Мінск, 28-29 чэрвеня 2007 г.); III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Умение и нововведения-2007” (Днепрапятроўск, 16-31 кастрычніка 2007 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Дыялекталогія і культура беларускай мовы” (Мінск, 15-16 красавіка 2008 г.); навуковых чытаннях, прысвечаных 220-годдзю з дня нараджэння Івана Насовіча “Спадчына Івана Насовіча і беларускае мовазнаўства” (Мінск, 18 лютага 2008 г.); Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Слова ў кантэксце часу” (да 80-годдзя доктара філалагічных навук прафесара А. І. Наркевіча) (Мінск, 10 сакавіка 2009 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Dziedzictwo kulturowe Wielkiego Ksiestwa Litewskiego (W 440 rocznice Unii Lubelskiej)” (Люблін, 25-26 чэрвеня 2009 г.); XVI Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Droga ku wzajemnosci” (Беласток, 25-26 верасня 2009 г.); навуковых чытаннях, прысвечаных памяці прафесара Аркадзя Іосіфавіча Жураўскага “Беларускае слова: гісторыя і сучаснасць” (Мінск, 27 кастрычніка 2009 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларуская мова ў культурнай і моўнай прасторы Славіі” (Мінск, 24-25 лістапада 2009 г.); V Міжнародным кангрэсе беларусістаў (Мінск, 20-21 мая 2010 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Polsko-bialoruskie zwiazki kulturowe, literackie i jezykowe” (Люблін, 14-16 кастрычніка 2010 г.); VІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Мова - Літаратура - Культура” (Мінск, 28-29 кастрычніка 2010 г.); навуковых чытаннях, прысвечаных памяці дацэнта Еўдакіі Сцяпанаўны Мяцельскай “Беларускае слова: дыялектнае і запазычанае” (Мінск, 26-27 красавіка 2011 г.); XIХ Мiжнароднай навуковай канферэнцыi “Шлях да ўзаемнасці” (Беласток, 20-21 верасня 2013 г.).

Апублікаванасць вынікаў дысертацыі

Асноўныя вынікі дысертацыі адлюстраваны ў 73 публікацыях (81,5 аўт. арк.). З іх 1 манаграфія, выдадзеная аднаасобна (19,7 аўт. арк.); 3 калектыўныя манаграфіі (агульны аб'ём матэрыялаў дысертанта 7,6 аўт. арк.); 27 артыкулаў у беларускіх і замежных рэцэнзуемых выданнях (14,8 аўт. арк.); 7 артыкулаў у зборніках навуковых прац (4,7 аўт. арк.); 33 публікацыі ў зборніках матэрыялаў міжнародных навуковых канферэнцый (10,2 аўт. арк.), у тым ліку ў 7 замежных; 1 вучэбна-метадычны дапаможнік (2 аўт. арк.); матэрыялы ў 1 слоўнікавым томе (аб'ём матэрыялаў дысертанта 22,5 аўт. арк.).

Структура і аб'ём дысертацыі

Дысертацыйнае даследаванне складаецца з уводзінаў, агульнай характарыстыкі работы, 5 глаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса, які ўключае спіс выкарыстаных крыніц (415 пазіцый), спіс крыніц фактычнага матэрыялу (135 пазіцый) і спіс публікацый саіскальніка (73 пазіцыі), 7 дадаткаў. Агульны аб'ём дысертацыі 420 с., з іх асноўны тэкст займае 238 с., спіс скарачэнняў 2 c., бібліяграфічны спіс 46 с., спіс крыніц фактычнага матэрыялу 7 с., дадаткі 127 с. У дысертацыі 17 табліц і 1 схема (18 с.).

АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЕРТАЦЫІ

У першай главе “Перыяд ХІХ - пачатку ХХ ст. у гісторыі беларускай літаратурнай мовы” па розных параметрах прасочана адметнасць разглядаемага перыяду ў беларускай моўнай гісторыі.

У раздзеле 1.1 “Моўная палітыка і моўная сітуацыя на Беларусі ў ХІХ - на пачатку ХХ ст.” разглядаецца спецыфіка знешняй (эканамічнай, грамадска-палітычнай, культурна-рэлігійнай) сітуацыі ХІХ - пачатку ХХ ст.

У рабоце сістэмна абагульнены сацыяльна-гістарычныя фактары, якія ўплывалі на характар моўнага развіцця. Непасрэднае ўздзеянне на функцыянаванне мовы мела: а) вырашэнне моўных пытанняў у Расійскай імперыі для “інародцаў” з пазіцый палітыкі русіфікацыі; б) недастаткова развіты стан нацыянальнага кнігадруку, які, нягледзячы на заўважныя дасягненні, у цэлым усё ж вызначаўся нерэгулярнасцю і недастатковай інтэнсіўнасцю; в) неспрыяльная сітуацыя ў адукацыйнай сферы, якая выражалася ў нізкім адукацыйным узроўні беларускага насельніцтва і поўнай адсутнасці нацыянальнага элемента ў сістэме асветы на беларускіх землях; г) немагчымасць выкарыстання адносна беларускіх моўных рэалій традыцыйнага наймення руская мова (язык) у сувязі з яго пераарыентацыяй на тагачасны великорусский язык, а таксама наяўнасць празмернай сістэмы лінгвонімаў для называння мовы беларускага народа ў ХІХ - на пачатку ХХ ст. (беларуская, крывіцкая, руская, руськая, літоўска-руская, польска-руская, заходняруская, балтыйска-руская, чарнаруская і інш.), што вяло да зацямнення моўнай рэтраспектывы і зніжала прэстыж беларускай мовы.

Апасродкавана беларуская моўная сітуацыя ХІХ - пачатку ХХ ст. залежала ад наступных фактараў: а) малой долі гарадскога беларускага насельніцтва (каля 11 %): асноўную частку гараджан складалі яўрэі (53,5 %) і рускія (каля 18 %); б) дастаткова нізкіх эканамічных паказчыкаў, якія абумоўліваліся захаванасцю на беларускіх тэрыторыях адсталых эканамічных адносінаў, неабходнасцю канкурэнцыі з рускімі і польскімі рэгіёнамі, панаваннем чужых нацый (яўрэяў, палякаў, рускіх) у сельскагаспадарчай, прамысловай і фінансавай сферах; в) запаволенасці тэмпаў фарміравання нацыянальнага грамадскага руху, які аформіўся толькі ў першыя гады ХХ ст.; г) складанай культурнай сітуацыі, пры якой аўтэнтычнай беларускай нацыянальнай культуры давялося пераадолець моцны ўладны супраціў, перш чым яна развіла свой рэгіянальны статус да ўзроўню нацыянальнага; д) рэлігійнай палітыкі, у выніку якой беларусы, падзеленыя па канфесійнай прыкмеце на палякаў (католікі) і рускіх (праваслаўныя), не маглі прэтэндаваць на нацыянальна-рэлігійную асобнасць і на ўжыванне ў набажэнстве беларускай мовы.

У цэлым у ХІХ - на пачатку ХХ ст. і непасрэдная моўная палітыка, і суправаджальныя знешнія фактары былі адназначна неспрыяльнымі для фарміравання беларускай нацыянальнай супольнасці і развіцця беларускай мовы. Але беларуская мова тым часам заставалася важнай неад'емнай часткай моўнай карціны на тагачаснай Беларусі. Роднай яе прызнавалі больш за 73 % беларускага насельніцтва. Прытым беларускую мову лічылі роднай, па розных звестках, ад 40 да 50 % прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя.

У раздзеле 1.2 “Станаўленне нормаў беларускай літаратурнай мовы ў ХІХ - на пачатку ХХ ст. у параўнанні з аналагічнымі працэсамі ў іншых славянскіх мовах” вызначаюцца адметныя рысы беларускага моўнага станаўлення ХІХ - пачатку ХХ ст. на фоне аналагічных перыядаў у іншых славянскіх мовах. Пры разглядзе ўлічваліся наступныя параметры: а) характар сувязі з папярэднім этапам моўнага развіцця. Беларуская мова (разам з сербскай, чэшскай, славацкай) трапляе ў групу славянскіх моў, у якіх эвалюцыйная сувязь паміж рознымі моўнымі этапамі па тых ці іншых прычынах была парушана. На фоне іншых славянскіх моў беларуская сітуацыя мела асаблівасці ў тым сэнсе, што тут не назіралася як свядомай адмовы ад старых нормаў, так і свядомага імкнення да іх літаральнага ўзнаўлення. Аслабленне традыцый было натуральным чынам выклікана часавым адрывам дзвюх моўных стадый; б) храналогія працэсу моўнага станаўлення. У беларускай мове ён пачаўся пазней, чым у іншых славянскіх мовах - фактычна толькі ў першыя гады ХХ ст., прычыну чаго трэба бачыць у выключна неспрыяльных умовах функцыянавання беларускай мовы. Нават становішча ўкраінскай мовы, якая ў ХІХ - на пачатку ХХ ст. знаходзілася ў сітуацыі, вельмі падобнай на беларускую, не цалкам суадносілася са становішчам беларускай мовы; в) ступень развітасці нарматыўнай базы. Да пачатку ХХ ст. нормы большасці славянскіх моў былі апрацаваныя ў граматыках і лексікаграфічных выданнях. У беларускай жа мове па сутнасці да выхаду ў свет першай беларускай граматыкі - “Беларускай граматыкі для школ” Б. Тарашкевіча (1918) станаўленне беларускіх моўных нормаў праходзіла ва ўмовах поўнай адсутнасці нарматыўных кодэксаў; г) канцэпцыя мовы. У беларускай мове пераважала выпрацаваная непасрэдна на працягу развіцця пісьмовай традыцыі моўная канцэпцыя, пры якой фарміраванне мовы адбываецца з апорай на жывую дыялектную аснову. Найбольшае падабенства беларуская канцэптуальная версія мела з украінскай, а найбольш адрознівалася ад сітуацыі з чэшскай мовай, у якой на новым этапе моўнага развіцця нормы фарміраваліся за кошт літаральнага ўзнаўлення старых пісьмовых традыцый, узорамі якіх былі старапісьмовыя помнікі; д) характар моўнай асновы. У беларускай мове пры наяўнасці асноўнага дыялекту, які абумоўлівае рысы літаратурнай мовы, на пачатковым этапе развіцця больш ці менш адчувальнымі былі і ўплывы іншых дыялектных груп. Адпаведна беларускую мову, як і мову ўкраінскую, польскую, балгарскую, у некаторай ступені славенскую, можна адносіць да моў з негамагеннай дыялектнай асновай. Як правіла, шлях да стабілізацыі моўнай нормы ў такіх мовах даволі працяглы, паколькі для дасягнення нарматыўнай ўстойлівасці неабходны складаны працэс адбору нарматыўных варыянтаў з ліку шматлікіх магчымых.

У раздзеле 1.3 “Характар моўнай пераемнасці паміж старабеларускай мовай і беларускай мовай ХІХ - пачатку ХХ ст.” аналізуецца адно з самых актуальных пытанняў беларускага мовазнаўства - вызначэнне характару пераемнай сувязі паміж старабеларускім і новым перыядамі гісторыі беларускай мовы. Агаворваюцца розныя прынцыповыя падыходы беларускіх і замежных навукоўцаў да вырашэння гэтага пытання. Указваецца, што пытанне пра моўную пераемнасць па-рознаму вырашаецца ў залежнасці ад таго, пра які ўзровень мовы ідзе гаворка. Так, у плане графікі і арфаграфіі беларускія выданні новага перыяду не з'яўляліся ў поўнай меры прадаўжальнікамі традыцыйнага кірылаўскага пісьма, паколькі графіка-арфаграфічныя нормы - нормы ўстаноўленыя і ў пэўным сэнсе штучныя. Яны не маюць прамой падтрымкі ў жывым узусе, таму першымі губляюцца пры зменах моўнай сітуацыі і ў далейшым, як правіла, не ўзнаўляюцца. Іншая сітуацыя з лексічнымі нормамі, якія з'яўляюцца не створанымі, а рэальна існуючымі ў моўнай сістэме, што забяспечвае іх захаванасць пры стадыйных моўных пераходах. Прыводзяцца заснаваныя на падліках факты пераемнасці лексікі беларускай мовы ХІХ - пачатку ХХ ст. са старабеларускім лексіконам. Пры франтальным параўнанні лексічнага складу ў старабеларускі і новы перыяды моўнай гісторыі (на прыкладзе літары М у “Гістарычным слоўніку беларускай мовы” і “Слоўніку мовы «Нашай Нівы»”) выяўляецца максімальны працэнт пераемнасці - 78,5 %. Падлікі ў межах асобных лексічных груп (абстрактная і запазычаная лексіка) даюць наступныя вынікі: суадносны абстрактны пласт у мове старабеларускага і новага перыядаў складае прыкладна 70-75 %, а перасякальнасць складу іншамоўных адзінак дасягае 30-32 %. Канстатуецца, што ўстаноўленая наяўнасць лексіка-семантычнай сувязі на розных моўна-гістарычных этапах, як у мове ў цэлым, так і ў асобных лексічных падраздзяленнях, можа служыць доказнай базай пры высвятленні пытання аб пераемнасці паміж старабеларускай і новай беларускай літаратурнай мовай.

На аснове матэрыялаў аналізу робіцца выснова, што новая беларуская літаратурная мова азначае мову на новым этапе, а не мову, створаную нанова.

Другая глава “Паняцце нормы для беларускай літаратурнай мовы ХІХ - пачатку ХХ ст.” прысвечана аналізу літаратуры па тэме даследавання і выяўленню моўна-нарматыўнай спецыфікі перыяду ХІХ - пачатку ХХ ст.

У раздзеле 2.1 “Нармалізацыйныя працэсы ў беларускай мове ХІХ - пачатку ХХ ст. як аб'ект беларускай лінгвістыкі” вывучаецца ўзровень навуковай даследаванасці нармалізацыйных працэсаў у разглядаемы перыяд. Вылучаюцца абагульняючыя працы, у якіх разглядаецца або гісторыя беларускай мовы ў цэлым або гісторыя станаўлення беларускай лексічнай сістэмы ад старабеларускага да сучаснага перыяду; манаграфічныя даследаванні, прысвечаныя моўным асаблівасцям аднаго з вядучых перыядычных выданняў пачатку ХХ ст. - газеты “Наша Ніва”; працы, у якіх вывучаюцца пэўныя канкрэтныя аспекты функцыянавання арфаграфічнай і лексічнай сістэмы беларускай мовы ў ХІХ - пачатку ХХ ст., у прыватнасці пытанне аб узаемаадносінах лексікі беларускай мовы з іншымі мовамі, аб узаемадзеянні літаратурнай мовы і дыялектаў і інш.; артыкулы, у якіх даследуецца развіццё ў тагачаснай мове асобных прадметна-тэматычных груп (прыродазнаўчай, літаратуразнаўчай, сацыяльна-ідэалагічнай, грамадска-палітычнай, лексікі заканадаўства); публікацыі, прысвечаныя графіка-арфаграфічным асаблівасцям беларускай літаратурнай мовы ХІХ - пачатку ХХ ст., у тым ліку тыя, у якіх аналізуецца першая беларуская граматыка Б. Тарашкевіча; даследаванні па індывідуальных моўна-стылёвых асаблівасцях твораў беларускамоўных пісьменнікаў ХІХ - пачатку ХХ ст.

Падкрэсліваецца, што ва ўсіх пералічаных навуковых працах перыяд ХІХ - пачатку ХХ ст. фактычна не разглядаўся з пазіцый станаўлення нормы, у той час як менавіта такі аспект з'яўляецца выключна важным для характарыстыкі эвалюцыйных працэсаў у мове.

У цэлым канстатуецца, што ў беларускім мовазнаўстве даследаванні беларускіх графіка-арфаграфічных і лексічных асаблівасцей ХІХ - пачатку ХХ ст. складаюць аб'ёмную фактычную і тэарэтычную навуковую базу. Але застаецца актуальным стварэнне абагульняючай працы, дзе быў бы праведзены комплексны, максімальна поўны разгляд мовы данага перыяду і вывучаны тагачасны працэс нарматыўнага станаўлення.

У раздзеле 2.2 “Спецыфіка нормы беларускай літаратурнай мовы ХІХ - пачатку ХХ ст.” абгрунтоўваецца тэарэтычная і практычная значнасць даследавання паняцця нормы ў дыяхранічным аспекце. Прыводзяцца доказы факта існавання нормы ў беларускай літаратурнай мове ХІХ - пачатку ХХ ст., апісваецца роля мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў як нарматыўнага фундамента. Паказваюцца суадносіны паняццяў норма/варыянтнасць і норма/кадыфікацыя ў дачыненні да мовы разглядаемага перыяду, у тым ліку на розных моўных узроўнях (графіка-арфаграфічным і лексічным). У выніку выяўляецца змест паняцця моўнай нормы ў беларускай літаратурнай мове ХІХ - пачатку ХХ ст.

У самым агульным плане можна адзначыць, што моўна-літаратурная норма ў ХІХ - на пачатку ХХ ст. мела шэраг спецыфічных адзнак, відавочных пры параўнанні з характарыстыкамі, уласцівымі сучаснай норме. Па-першае, тагачасная норма была не імператыўнай, а дыспазіцыйнай - прадстаўленай у выглядзе суіснуючых варыянтаў, што адлюстроўвала дынамічны нарматыўны стан. Менавіта наяўнасць нормы забяспечвала такую сітуацыю, пры якой варыянты мелі абмежаваную колькасць і больш ці менш акрэсленую прыярытэтнасць. Па-другое, беларуская моўная норма не валодала такой абавязковай па сучасных паняццях якасцю як кадыфікаванасць. Не будучы прапісанай і ўзаконенай у слоўніках і граматыках, яна знаходзіла праяўленне ва ўзорных літаратурных тэкстах, якія адначасова служылі базай для выпрацоўкі нормы і выступалі як сродак яе захавання і перадачы, г. зн. выконвалі функцыю своеасаблівых нарматыўных канонаў. Па-трэцяе, станаўленне нормы адбывалася пераважна стыхійным чынам, свядомая рэгуляцыя гэтага працэсу пры адсутнасці афіцыйных нарматыўных патрабаванняў выступала толькі пабочным нармалізацыйным механізмам.

У трэцяй главе “Графіка-арфаграфічныя нормы” падрабязна аналізуюцца графіка-арфаграфічныя асаблівасці беларускамоўных выданняў ХІХ - пачатку ХХ ст. і кірункі станаўлення нормаў адпаведнага тыпу.

У раздзелах 3.1 “Унармаванне беларускай кірылічнай графікі” і 3.2 “Унармаванне беларускай лацінскай графікі” ўказваецца, што натуральная для перыяду станаўлення любой мовы графічная варыянтнасць у межах пэўнай графічнай сістэмы на беларускай глебе дапаўнялася варыянтнасцю за кошт паралельнага выкарыстання двух шрыфтоў - лацiнскага (у польскай мадыфiкацыi) i кiрылiцкага (на аснове рускай “гражданкi”), што было цалкам заканамерным на фоне тагачаснай культурна-гістарычнай сітуацыі.

Паказваецца, што і кірылічнае, і лацінскае беларускае пісьмо прайшло праз стадыю варыянтнасці. У кірыліцы яна абумоўлівалася з'явамі графічнай збыткоўнасці (за кошт нематываванага выкарыстання знакаў рускай кірыліцы: h, ъ, і дзесяцярычнага і и васьмярычнага) або недастатковасці (з-за недахопу знакаў для абазначэння спецыфічных беларускіх гукаў у прыватнасці [дз'] і [ц'], [дж] і [ў]), а таксама пошукамі прыёмаў аптымальнай графічнай перадачы асобных гукаў і фанетычных з'яў (ётаванага [о] і [о] пасля мяккіх зычных праз ё або дыграфы іо (йо, ио, ьо), спалучэння гукаў [шч] праз щ і дыграф шч, выбухнога гука [g] праз ґ і г, асіміляцыйнай мяккасці праз ь і '). У межах беларускай лацінкі на пачатку ХХ ст. назіраецца выразная храналагічная варыянтнасць: прыкладна з 1906 г. дыграфы sz , cz паступова замяняюцца дыякрытыкамі s i c, у чым дастаткова выразна прасочваецца ідэя беларускай нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.

Канстатуецца, што да канца першага дзесяцігоддзя ХХ ст. графічнай варыянтнасці ў беларускім пісьме ўжо фактычна не існавала. І кірыліца, і лацінка ў ходзе нармалізацыі набылі самабытную, выразна акрэсленую індывідуальнаць. Варыянтныя адносіны ў галіне беларускай графікі ў ХІХ - на пачатку ХХ cт., як правіла, вырашаліся на карысць тых графічных сродкаў і прыёмаў, якія ў далейшым замацаваліся ў беларускай графічнай сістэме ў якасці нарматыўных.

У раздзеле 3.3. “Арфаграфічная спецыфіка беларускіх выданняў ХІХ ст.” даследуюцца правапісныя характарыстыкі беларускамоўных твораў абазначанага перыяду.

Адзначаецца, што арфаграфiя выдання ХІХ ст. характарызавалася наступнымi адметнымi рысамi: а) цеснай сувяззю з фанетычнымi асаблiвасцямi канкрэтных гаворак. Так, у афармленнi першага выдання ананiмнай паэмы “Энеида наизнанку” (1845) выразна адзначаюцца характэрныя рысы паночна-сходнiх гаворак: дысiмiлятынае яканне (ина, насцибались, нихай, пацикла); адрозненне цвёрдага i мяккага [р] (лякруцина, раз, латрыги i варюга, до Рима, у моря, крhпасць); цоканне (на пецкh, драцона, вhцно, за цhмъ); б) надзвычайнай непаслядонасцю пры iх пiсьмовым адлюстраваннi. У прыватнасці, у выданнi “Энеида наизнанку” не адзначана выпадка з перадачай такой характэрнай для базавых гаворак асаблiвасцi як дысiмiлятынае аканне (гл. взашла, падабравъ, сказала, барматавъ). Затое нярэдка тэксце выяляюцца рысы, уласцiвыя не базавай гаворцы, а якой-небудзь iншай, напрыклад, выпадкi дысiмiлятынага якання творах В. Дунiна-Марцiнкевiча (pacirajesz, bolij, razhledziu, szto z hetaha budzi), неўласцівыя для родных аўтару барысаўскіх гаворак; в) наянасцю некаторых iншамоных запазычаных правапiсных элемента. Так, у творах Ф. Багушэвіча з'яленне такiх арфаграм, як адсутнасць фанетычнага падажэння [н] у iнтэрвакальным становiшчы (nasienie, zdziwienie, hranie), напiсанне з вялiкай лiтары назва народнасцей (Palaki, Litwiny, Malarosy) верагодна, было выклікана польскiм уплывам. А выданне “Разсказы на бhлорусском наречiи”, дзе не перадаецца аканне і яканне (господаръ, дзhточекъ, способамы, покориты, нэма … справедливости), дзеканне і цеканне (дойдешъ, повинность, але дзhцей, живець, бацьки), цвёрдасць шыпячых і р (жили, значиць, нелядащимъ, говорюць, верили), паказальнае плане арыентацыi на рускую арфаграфiю; г) адсутнасцю на працягу сяго перыяду выразнай правапiснай дынамiкi. Напрыклад, у выданнях Ф. Багушэвiча, якiя выходзiлi на пачатку 90-х гадо, як і ў выданнях 30-60-х гадоў, заважаецца прыкметная арфаграфiчная непаслядонасць пры перадачы акання (na kancy, pajedzie, niadouha i na poutary, odwazyu sia, dobraho, predko), якання (piasoczek, wiaciarok, ziamla i jeszcze, sprawiedliwa; hraisz, wiedaisz), асiмiляцыйнай мяккасцi (josc, litasciwy, wolasc i zniau, swiet, z swieczkaj); д) неаднолькавай ступенню нармаванасцi выдання з рознымi тыпамi шрыфта. Выданні лацінкай вызначаюцца большай паслядонасцю афармленнi i большай дакладнасцю перадачы асаблiвасцей жывой гаворкi. Напрыклад, у выданні “Бясhда стараго вольника з новыми, пра ихнае дзела” (1861) вельмi непаслядона перадаецца аканне (салдат, паняць, лhцичка, дзивна, але хозяинъ, изъ козны, совисливаго, дзhло і нават пташычка, пирыдъ ... Начальствамъ, усіо тыки), цвёрдасць [р] i шыпячых (вhрьця, жиць, читаицца, ваше, у казенщини i скарэй, нашэ, палажэнне, прачытаюць), а таксама асiмiляцыйная мяккасць (iосьць, лезьци, але воласци, зъ слизами). А ў выданні “Hutarka staroho dzieda” (1862) амаль без адступленняў абазначаецца аканне і яканне (swabodu, ciazka, druhoha, хоць z Prancuzom, wolnosc; zwajawacі, na wiasnu, хоць mieszac, najezdzajuc), цвёрдасць [р] i шыпячых (more, prykaz, zboze), асіміляцыйная мяккасць (dasc, nia smieli, pa … swiecie).

Паказваецца, што ў ХІХ ст. арфаграфiя кожнага выдання мае шмат iндывiдуальных адметных рыс. Напрыклад, выданне “Hutarka staroho dzieda” (1862) і напісаны фактычна пад яго ўплывам ананімны агітацыйны твор “Kryuda i prauda” (1863) выразна адрозніваюцца спосабам абазначэння якання: у выданні “Hutarka…” яно стабільна адлюстроўваецца ў першым пераднаціскным складзе (wialic, na wiasnu, niaboze), за выключэннем пазіцыі перад націскным [а] (niechaj, abiecali, хоць wajawac), а ў тэксце “Kryuda i prauda” рэгулярна адзначаюцца прыклады з дысімілятыўным яканнем (niskladna, ni znali, biedzin, dziesic).

Правапiснай стабiльнасцi няма таксама i ў паасобных творах аднаго i таго ж атара (напрыклад, у выданнях “Muzyckaja Prauda” i “Pismo spad szubienicy” К. Калiноскага) i нават у межах аднаго i таго ж выдання, напрыклад, у выданні - “Krotkie zebranie nauki chrescianskiej …” (1835) пры перадачы акання і якання сустракаюцца выпадкi розных напiсання не толькi аднолькавым становiшчы (dobra i straszno, tretieha dnia i dla naszaho, aswiaciu i sprawiedliwy), але нават у адных i тых жа словах: byu bohom i byu boham, cielo i ciela, hrechom, u hrechu i za hrachi. Аналагічна ў выданні “Бясhда” (1861): пиричытавъ, прачытали i читаюць, Царськаю i Царскаго, зъ волнасцію i волнысци, дзяревни i дзиравень.

У раздзеле робіцца выснова, што пры сёй арфаграфiчнай стракатасцi ХIХ cт. нельга лiчыць безвынiковым перыядам у гiсторыi беларускага правапiсу. Хоць за гэты час так i не змаглi выпрацавацца канкрэтныя арфаграфiчныя прынцыпы i правiлы, але затое сфармiравалася важная арфаграфiчная тэндэнцыя, якая заключалася арыентацыi пры пiсьмовым афармленнi беларускай мовы на асаблiвасцi жывой беларускай гаворкі.

У раздзеле 3.4 “Арфаграфічныя асаблівасці беларускіх выданняў пачатку ХХ ст.” паказваецца, як праз пераадоленне варыянтнасці розных тыпаў выпрацоўваліся асноўныя правапісныя заканамернасці названага перыяду.

У падраздзеле 3.4.1 “Правапіс агульнаўжывальных спрадвечных беларускіх слоў (літарныя арфаграмы)” увага ўдзяляецца пытанню дыялектнай прывязкі арфаграфіі гэтага перыяду, выяўляецца арфаграфічная спецыфіка ў залежнасці ад часу, месца і жанру выдання і яго тыпу графікі, даследуюцца працэсы фарміравання канкрэтных арфаграм.

Аналіз беларускамоўных тэкстаў пачатку ХХ ст. паказаў, што працэс станаўлення арфаграфічнай нормы на даным этапе моўнага развіцця, як і на папярэднім - ХІХ ст., суправаджаўся масавай фанетыка-арфаграфічнай варыянтасцю. Аднак, калі ў мове ХІХ ст. варыянтнасць можна абазначыць як стыхійную, то на пачатку ХХ ст. з'яўляюцца выразныя адзнакі свядомага рэгулявання варыянтных адносін розных тыпаў, а менавіта: а) міждыялектных. На пачатку ХХ ст. пісьмовая мова паступова страчвала непасрэдную сувязь з канкрэтнымі дыялектамі і гаворкамі. У ёй выразна абазначылася арыентацыя на агульнанацыянальныя моўныя сродкі, а не на базавы дыялект аўтараў твораў. Вядучымі кампанентамі міждыялектных радоў пачынаюць выступаць найбольш тыповыя для беларускіх дыялектаў і шырокараспаўсюджаныя вуснамоўныя з'явы, напрыклад, такія асаблівасці паўднёва-заходніх і цэнтральных гаворак, як [р] цвёрдае і недысімілятыўнае аканне, фанетычнае падаўжэнне - рыса паўночна-ўсходніх і цэнтральных гаворак. Больш вузкія дыялектныя фанетычныя асаблівасці (напрыклад, дысімілятыўнае аканне і яканне, оканне і інш.) уяўлялі сабой слабое варыянтнае звяно; б) міжмоўных. Чужамоўныя арфаграмы (найперш рускія арфаграмы ў выданнях кірыліцай) на пачатку ХХ ст. амаль цалкам былі выцеснены ўласнабеларускімі. У тэкстах, аформленых кірыліцай, яшчэ трапляюцца асобныя выпадкі неабазначэння акання, дзекання і цекання, напісання памякчальных галосных пасля зацвярдзелых, адсутнасці прыстаўных зычных, аднак на агульным фоне яны складаюць выключэнне, а не заканамернасць; в) храналагічных. На пачатку ХХ ст. былі магчымыя дзве сітуацыі. Або з часам адбывалася замена адных прыярытэтных напісанняў другімі, напрыклад, пры перадачы ў “Нашай Ніве” ненаціскнога [е] пасля зацвярдзелых зычных у 1906-1914 гг. пераважалі напісанні з э, а ў нумарах за 1915 г. заўважаецца тэндэнцыя пісаць у гэтай пазіцыі літару а. Або ў якасці асноўнага паступова замацоўваўся адзін з двух, спачатку раўнапраўных, альтэрнатыўных варыянтаў. Напрыклад, у нумарах “Нашай Нівы” за 1906-1908 гг. у складаных словах ненаціскны [е] перадаваўся амаль з аднолькавай частотнасцю праз е і я, а ў пазнейшых нумарах пераважала напісанне е.

У раздзеле паказваецца, што на пачатку ХХ ст. правапісная варыянтнасць у беларускіх тэкстах не з'яўлялася празмернай. Пры перадачы некаторых беларускіх фанетычных з'яў на той час ужо існавалі сталыя правапісныя заканамернасці, якія ў сучаснай мове набылі статус нарматыўных правілаў. Так, пры напісанні галосных рэгулярным было абазначэнне акання ў перад- і паслянаціскных складах (акрамя канцавога адкрытага) і якання ў першым складзе перад націскам (акрамя пазіцый перад націскным [а]). Пры напісанні зычных фактычна паслядоўна адлюстроўвалася дзеканне, цеканне, цвёрдасць шыпячых, [р] і [ц ] спрадвечнага, пераход [в], [л] у [ў], фанетычнае падаўжэнне, не перадавалася асіміляцыя па шыпячасці-свісцячасці і глухасці-звонкасці (за выключэннем арфаграм з зычнымі [б], [д], [з] у прыстаўках і прыназоўніках).

У шэрагу пазіцый поўнай правапіснай паслядоўнасці яшчэ не было, але ў варыянтным радзе дастаткова выразна (асабліва ў часавай перспектыве) вылучаўся вядучы кампанент, напрыклад, пры абазначэнні ненаціскнога [е] пасля мяккіх зычных у другім і наступных пераднаціскных і паслянаціскных складах, дзе пераважаючым было напісанне е, або пры напісанні зычных у арфаграмах з асіміляцыйнай мяккасцю, дзе выразна дамінавалі прыклады з адлюстраваннем гэтай рысы.

Асобныя арфаграмы ў разглядаемы перыяд не змаглі атрымаць хоць бы адносную ўпарадкаванасць. Так, яшчэ не вызначыліся прыярытэты пры ўжыванні е або я ў канчатках розных часцін мовы, пры напісанні спалучэнняў зычных на стыку кораня і суфікса і інш. Але такіх супярэчлівых напісанняў няшмат, да таго ж яны, як правіла, адносяцца да ліку перыферыйных арфаграм.

У цэлым аналіз асаблівасцей афармлення літарных арфаграм паказаў, што на пачатку ХХ ст. у выніку натуральнага адбору найбольш прымальных варыянтаў з ліку канкурэнтных паступова выпрацоўваліся аптымальныя спосабы перадачы жывой беларускай гаворкі на пісьме.

Матэрыял, прадстаўлены ў падраздзеле 3.4.2 “Правапіс іншамоўнай лексікі” сведчыць, што перыяд пачатку ХХ ст. вызначаецца адметнасцю механiзму прымання iншамоўных лексем у беларускую сiстэму. Прынцыпы запазычвання ў названы час яшчэ толькі фарміраваліся, што непазбежна прыводзіла да істотнай варыянтнасці пры фармальнай адаптацыi запазычанняў.

Варыянтнасць пры адлюстраванні на пісьме iншамоўных галосных у тэкстах пачатку ХХ ст. адзначалася ў асноўным у наступных выпадках: а) пры перадачы акання: паэзiя - poezija, сацыалист - соцыалист, правiнцiальны - провiнцiяльны, праспэкт - проспэкт i пад. Варыянтнасць тут хутчэй за ўсё была выклiкана неадпрацаванасцю правiлаў перадачы на пiсьме “праблемнага” гука. Больш частотнымі з'яўляюцца прыклады з захаваннем іншамоўнага [о] нязменным: бюрократы, аўтомат, супэрфосфат, констытуція, популярные; б) пры абазначэнні ненацiскнога iншамоўнага [e]. Тут варыянтнасць магла тлумачыцца хутчэй за ўсё тым, што запазычаннi прыходзiлi ў мову рознымi шляхамi: вусным - тады яны былi больш глыбока адаптаванымi (апараца, сантыментальны, пралат, рацэпта, дэпартамант) i пiсьмовым - адпаведна адаптаваныя яны былi больш павярхоўна i фанемны склад запазычання захоўваўся (дэпутат, цэнзура, рэмонт, цэпелiн, цэрэмонiя, sekretar, вексель). Cлоў у “чужаземнай” абалонцы непараўнальна болей; в) пры перадачы спалучэнняў [ia], [ie], [iu], [io]. Крынiца варыянтнасцi тут у тым, што заходнееўрапейскiя дыфтонгi - неётаваныя, а гэта не адпавядае беларускiм вымаўленчым нормам. На пачатку ХХ ст. прыярытэтным спосабам была нязменная (не выключана, што на рускі ўзор) перадача гэтых спалучэнняў: сiонiст, прафэсиональны, генiальны, авiатор і г. д. Прыклады з абазначэннем ётацыi значна больш рэдкiя: провиянт, правiнцыяльны, унiят, аммонiяк.

Пры перадачы іншамоўных зычных гукаў у беларускай мове пачатку ХХ ст. узнiкненне аднаго з варыянтных відаў магло быць звязана з сутыкненнем рускага i польскага пасярэднiцкага ўплываў: а) пры перадачы [l] еўрапейскага, калі ў адных выпадках гэты гук перадаваўся як цвёрды (умоўна кажучы “па-руску”): долар (далар), рэклама, дэкламатар, платформа, у другiх, колькасна відавочна пераважаючых, - як мяккi (“па-польску”): галянтэрья, плятформа, дэклямацiя, рэкляма, цыклён; б) пры перадачы зычных перад пярэднеязычнымi [e], [i], якія ў пераважнай большасцi выпадкаў афармлялiся цвёрдымi, як i ў польскай мове: пэня, пэргамэнт, апэляцыя, рэзэрвуар, аппазыцыя, арсэнал, псыхiка, дыссыдэнт, камэта, цэмэнт, орнамэнт, ferment. Значна радзей сустракаюцца словы з мяккiмi зычнымi: прэзiдiум, вексель.

Шэраг фанетыка-арфаграфічных мадыфiкацый быў звязаны з тым, што частка запазычанняў ужо прайшла апрацоўку ў народнай мове. Варыянты такога тыпу ўзнікалі, напрыклад, пры адлюстраванні наступных рыс беларускай фанетыкi: а) дзекання i цекання. Зычныя [д] i [т] у запазычаных словах амаль рэгулярна перадаваліся як цвёрдыя (дэклярацыя, камэдыя, iдэал, дырыжабль, эпiдэмiя, дэкадэншчына, тэлеграф), хоць зрэдку сустракаюцца іх напiсаннi і ў мяккім варыянце тыпу дзинамитны, камедзiя, камэдзiя; б) субстытуцыі гука [ф], які найчасцей у запазычаных словах захоўваўся: тэлефон, фатаграфiя, фундамэнт, але тарпа (торф), арыхмецiка; в) з'яўлення прыстаўных зычных перад пачатковымi галоснымi: акуляры - вакуляры і інш.

Паказаная варыянтнасць вылучала правапіс запазычанняў у асаблівы правапісны блок.

У падраздзеле 3.4.3 “Правапіс анамастычнай лексікі” паказваецца, што ў пiсьмовым афармленнi онімаў на пачатку ХХ ст. нельга вызначыць адзiныя i стабiльныя правiлы. Пры напісанні анамастычных адзінак адзначаецца варыянтнасць рознага характару.

Першая яе разнавіднасць звязана з правапісам онiмаў славянскага паходжання, які меў прыкметнае i прынцыповае адрозненне адносна зыходнай арфаграфiчнай устаноўкi: агульныя правапiсныя нормы на пачатку ХХ ст. стыхiйна фармiравалiся пад непасрэдным уплывам вуснага вымаўлення, а ў правапісе онімаў відавочным было імкненне захаваць этымалагічны склад уласнага імя. Аднак рысы беларускай фанетыкi, хоць і вельмі несістэмна, але ўсё ж адбіваліся на арфаграфічным абліччы онімаў. Сутыкненне двух супрацьлеглых прынцыпаў непазбежна прыводзіла да ўзнікнення адпаведных варыянтаў напісання. Характэрна, што калі ў сферы апелятыўнай лексікі сярод арфаграфічных варыянтаў фанетычныя напісанні займалі вядучае становішча, то пры афармленні онімаў яны выступаюць як слабыя члены варыянтнага раду.


Подобные документы

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.

    курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

    курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.