Апісанне вопыту педагагічнай дзейнасці "Далучэнне дзяцей старэйшай группы да нацыянальнай культуры сродкамі беларускага фальклору"

Фарміраванне нацыянальнай свядомасць дзяцей старэйшай групы сродкамі беларускага фальклору. Асноуны метады суправаджэння па музычнай культуры асобы дзіцяці. Актывацыя дзейнасць бацькоу па удзелу у адукацыйным працэсе установы дашкольной адукацыі.

Рубрика Педагогика
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 02.01.2021
Размер файла 59,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Яслі сад № 95 г.Віцебска”

АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

“ДАЛУЧЭННЕ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАЙ ГРУППЫ ДА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ СРОДКАМІ БЕЛАРУСКАГА ФАЛЬКЛОРУ”

Грыцэнка Віта Рыгораўна,

Музычны кіраўнік

1. Інфармацыйны блок

1.1 Далучэнне дзяцей старэйшай группы да нацыянальнай культуры сродкамі беларускага фальклору Актуальнасць вопыту

Сёння у педагагічнай навуцы пытанні фарміравання культуры асобы становяцца надзвычай актуальнымі, што звязана з сучаснымі патрабаваннямі грамадства да кожнага свайго прадстаўніка. Значнай часткай культуры грамадства, якакя павінна засвойвацца ўжо ў дзяцінстве, з'яўляецца традыцыйная фальклорная культура, якая ўключае ў сябе і культуру музычную.

У працэссе адраджэння нацыянальнай культуры важнае месца належыць фальклору - асноўнаму мастацкаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый ажжыццяўляецца сувязь пакаленняў і бесперапыннасць духоўнага развіцця нацыі.

У Законе Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі” сцвярджаецца, што “Адукацыя і выхаванне ажжыцяўляецца на аснове культурных традыцый і каштоўнасцей беларускага народа… У дзіцячых дашкольных установах рэспублікі забяспечваецца выхаванне дзяцей праз іх далучэнне да беларускай мовы, культур, традыцый”.

Пытанні захавання, трансляцыі і ўзнаўлення нацыянальнай культуры не толькі захоўваюць сваю актуальнасць, але і набываюць яшчэ і большую вастрыню. Роля адукацыі у гэтым працэсе відавочная: яна павінна, па першае: захоўваць і развіваць нацыянальную культуру, ствараць сучасныя тэхналогіі, якія забяспечваюць развіццё нацыянальнай культуры, па-другое, выхоўваць талерантнасць, цярпімасць да носьбітаў іншых культур, жаданне разумець праявы іншых культур і існаваць, такім чынам, у глабальна дыялагічным свеце культуры.

Значнасць выкарыстання фальклорнага рэпертуару ў музычным выхаванні дзяцей на першых узроўнях адукацыі не выклікае сумненняў. Музычны фальклор традыцыйна з'яўляецца тым універсальным матэрыялам, на аснове якога фарміруюцца пачатковыя ўяуленні дашкольніка аб нацыянальных традыцыях, побыце, гісторыі, характары народа, назапашваецца слоўнік наібольш характэрных для нацыянальнай культуры музычных інтанацый, своеасаблівых эталонаў нацыянальнай музычнай мовы.

Усе віды фальклорнай дзейнасці адыгрываюць вялікую ролю у фарміраванні грамадзянскіх рыс характару дзіцяці. Праз беларускі фальклор дзеці далучаюцца да радаснага знаёмства з навакольным светам, у іх больш поўна праяўляюцца творчыя здольнасці, фантазіі, іх чалавечыя якасці.

Нашы продкі пачыналі выхаванне гарманічнай асобы з самага ранняга дзяцінства - з калыханак, дзіцячых дражнілак, гульняў, лічылак, песен, заклічак, прымавак. Традыцыйныя звычаі і абрады перадаваліся з пакалення у пакаленне. Нельга гэту сувязь разарваць. Перарабіць душы адміністрацыйным шляхам нельга, але лёгка кіраваць душамі, створаннымі прыгажосцю і ведамі. Першай прыступкай пасвядомага нацыянальнага пачуцця з'яўляецца мова, другой - родная песенная інтанацыя.

Аднак многія сем'і дома зусім не размаўляюць між сабой на беларускай мове. Не ведаюць беларускіх абрадаў, тым больш не слухаюць беларускую музыку.Таму хоць наш дзіцячы садок не з'яўляецца беларускамоўным, тым неменьш, я вырашыла, што жывучы у Беларусі, я не маю права выхоўваць дзяцей не знаёмячы іх з беларускай мовай, з гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны,звычаямі і традыцыямі беларускага народа. Ў ліку важных задач- далучэнне да родных традыцый, быту- не толькі дзяцей, але іх бацькоў.

1.2 Мэта вопыту

Фарміраванне нацыянальнай свядомасць дзяцей старэйшай групы сродкамі беларускага фальклору.

1.3 Задачы вопыту

- стварыць умовы для азнакамлення дзяцей старэйшай групы з беларускім фальклорам. Азнаямленне дзяцей старэйшай групы з народнымі святамі, абрадамі.

- павысіць прафісійную кампітэнтнасць па далучэнню дзяцей да беларускага фальклору.Выхаванне павагі да традыцыйнай спадчыны беларусаў.

- распрацаваць апрабаваць метады суправаджэння па музычнай культуры асобы дзіцяці.Фарміраванне асновы музычной культуры асобы дзіцяці: музыкальнасць (эмацыянальную спагадлівасць, музычна-рытмічнае пачуццё, меладычны слых, рэпрадуктыўнае і прадуктыўнае музычнае мыслення), музычна-эстэтычную свядомасць (цікавасць да музычнай дзейнасці і музычнага мастацтва, эстэтычныя перажыванні, музычныя перавагі).

- актывізіраваць дзейнасць бацькоў па ўдзелу у адукацыйным працэсе установы дашкольной адукацыі.

Далучэнее дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры з выкарыстаннем беларускага фальклора ў працэсе рэалізацыі творчых праэктаў.

дзяцей беларуская фальклор свядомасць

1.4 Працягласць працы на вопытам

Працягласць працы над вопытам ажыццяўлялась 3 гады ( з верасня 2015- па лістапад 2018гг.) і ўключала 3 этапы.

1. Падрыхтоўчы этап. Я азнаёмілася злітаратурай па тэме.

2. Асноўны этап. Распрацавала перпектыўны план каляндарна- абрадавых свят у старэйшай групе. Распрацавала папку “ Беларуска- музычныя гульні”. Выкарыстоўвала розныя жанры фальклору: гульні, дзіцячыя фальклорныя песні, карагоды, танцы, казкі, музыка, лічылкі, дражнілкі.Зрабіла сюжэтна дыдактычныя гульні: “ Цуда-прыпеўкі”, “Зязюлька”

3. Заключны этап. Праводзіла сумесную працу з бацькамі, дзецьмі у пастаноўцы беларускіх казак, папоўніла тэатр новымі лялюкамі.Зрабіла ў бацькоўскім кутку рубрыку” Традыцыі зямлі беларускай”, дзе размешчаны матэрыялы па тэме беларускіх фальклорных свят.Абагульніла вопыт работы па тэме “Далучэнне дзяцей старэйшай групы да нацыянальнай культуры сродкамі беларускага фальклору”.

2. Апісанне тэхналогіі вопыту

2.1 Вядучая ідэя вопыту.

Актыўнае выкарястанее беларускага фальклору ў адукацыйным працэсе будзе садзейнічаць фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей старэйшай групы.

2.2 Апісанне сутнасці вопыту

2.1.1. Працуючы над тэмай далучэння дзяцей старэйшай групы на нацыянальнай культуры сродкамі беларускага фальклору, перада мной узніклі пытанні:

- Як зацікавіць дзяцей і бацькоў культурнай спадчынай?

- Якія выкарыстаць фальклорныя спевы, гульні, карагоды, лічылкі, дражнілкі па кожнай тэме на фальклорныз святах?

Адказ на пытанні я жадала знайсці у літаратуры. Вывучыўшы вопыт сучасны педагогаў па гэтай тэме, я пашырыла свой прафесійны погляд і пачала практычную дзейнасць.

Пэўныя цяжкасці вызваў падбор матэрыялу па напісанню сцэнарыяў для пастаноўцы беларускіх казак, распрацоўка тэатральных лялек. Знайсці рашэнне мне дапамагла публікацыя К Архіпава “Тэатральная дзейнасць дзяцей і метадычныя парады па яе арганізацыі”.

Я пачала знаёміць дзяцей з малымі фальклорнымі формамі, забаўлянкамі, лічылкамі, дражнілкамі, калыханкамі. Дзеці ўспрымалі гэтыя формы эмацыянальна, з цікавасцю.

2.1.2 Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі беларускага фальклору ажыццяўляецца па прынцыпу педагогікі - ад простага к складанаму. Таму праца праводзілася паступова па плану:

- Малыя фальклорныя формы;

- Фальклорныя дзіцячыя песні;

- Гульні, карагоды;

- Беларускія музычныя інструменты;

- Фальклорныя святы.

2.1.3 У малых фальклорных формах свет паўстае перад дзяцьмі без падману і фальшу. Малыя фальклорныя творы - гэта цудоўнае чаканне радасці, светлае ўспрыманне чалавека і чаканне дабраты. Яны даюць дзецям самыя галоўныя і простыя паняцці аб жыцці, аб людзях.

Першымі у гэтым шэрагу стаяць калыханкі. З інтарэсам успрымаюць дзеці кароткі змест калыханак. З вялікім здавальненнем нашы дзеці спяваюць калыханкі: “Пайшоў каток у лясок”, “Прыйдзі, прыйдзі коця”, “Спі, сыночак міленькі”, Ходзіць певень па капусце”. У гэтых маленькіх песенках ёсць якасці, якія неабходны для развіцця музычных навыкаў: развіццё меладычнага слыху, музычна-рытмічнага пачуцця, ладавага пачуцця. Разучваючы калыханкі дзеці ўзбагацілі слоўнікавы запас параўнаннямі і эпітэтамі, сфарміравалі ўяўленні аб выразным значэнні чаргавання кароткіх і доўгіх гукаў, замацавалі ўяўленні аб мінорным і мажорным гучанні. Імправізацыя тэксту калыханкі развілі творчае мысленне, ініцыятыўнасць і актыўнасць дзяцей. Любімыя калыханкі напяваюць дзеці, укладываючы ляльку спаць у самастойнай гульнёвай дзейнасці.

Любімы вобраз калыханкі: коцік-варкатун. Ён жаданы госць, памочнік маці, яго клічуць калыхаць дзіця. Дзіця чуе ласкавыя звароты да ката (“катулька”, “коцік”), вучыцца быць жаласлівым, пяшчотным. Вельмі хораша пра калыханку, яе ролю у жыцці сказаў Н.Гілевіч: “Слухаючы такую песню - гэтую адвечную і неўміручую песню матчынай любові, міжволі думаеш: можа менавіта адсюль, вось з такой калыханкі, з яе самай геніальнай на зямлі мелодыі пачынаецца чалавек”.

У песенна-гульнёвай, песенна-інструментальнай, тэатральнай дзейнасці выкарыстоўваю ў рабоце забаўлянкі: “Чэ-чэ-чэ, сарока”, “Кую, кую ножку”, “Мышка, мышка, дзе была?”. Забаўлянкі, заклічкі, лічылкі, дражнілкі знаёмяць дзяцей з навакольным жыццём, адчыняюць перад імі свет гукаў, рухаў, фарбаў, яны даюць дзецям першыя практычныя навыкі, праз іх дзеці засвойваюць маральныя і працоўныя нормы і паняцці.

2.1.4 Фальклорныя дзіцячыя песні - самы разнастайны жанр фальклору. У дзіцячых песнях актыўнымі дзеючымі асобамі паўстаюць кот, верабейка, мядзведзь, сарока, якім надаюцца чалавечыя здольнасці. Іх дзеці абыгрываюць і вучацца адрозніваць дабро і зло, праўду і крыўду, справядлівасць і жосткасць. У песнях адлюстроўваюцца паводзіны тых ці іншых жывёл, таму яны зразумелы дзецям. Жывёлы надзяляюцца якасцямі людзей: яны могуць быць працавітымі, лайдакамі, добрымі, дрэннымі. Дзецям цяжка прызнаць за сабой недахопы, а ўбачыць і ўсвядоміць іх за іншымі лягчэй, што дае добры выхаваўчы эфект. Я павышаю актыўнасць дзяцей песенным рэпертуарам з цікавым зразумелым тэкстам, яскравымі музычнымі вобразамі. Да такіх твораў аднесла такія песні як “Заінька, шэранькі”, “Прыляцелі куры”, “Журавель”. У песенны рэпертуар уключаю каляндарна-абрадавыя песні: “Бегла калядка”, “Добры вечар”, “Каляда з казой”, “Вясна красна, адкуль прыйшла”. У песні-заклічцы “Ой, вясна” дзеці звяртаюцца да вясны, заклікаюць жаваранкаў з песняй “Жавароначкі”.

Выкарыстаныя творы дазволілі больш поўна працаваць над фарміраваннем чысціні інтанацыі, далі дадатковыя магчымасці у развіцці меладычнага слыху. Дзеці азнаёміліся з асаблівасцямі беларускага музычнага фальклору: спяванне на дзвух суседніх гуках (секундавыя), а так сама на трох гуках (тэрцыевыя). Засвоілі характэрны рытм фальклорных песен, распевам пятага гуку ў калядных, восеньскіх песнях. Навучыліся выконваць эмацыянальныя выгукі, выклічкі, напрыклад: “А! У!” у веснавых песнях, а-а-а - у калыханках, “Гэй, Каляда! У!” - у калядных песнях. Асвоілі правільнае вымаўденне спецыфічна беларускіх гукаў дж, дз, ц, навучыліся правільна вымаўляць рускія і беларускія словы, падобныя па гучанню (берёзы - бярозы).

У сваёй рабоце выкарыстоўваю і сучасныя беларускія песні: “Восені песенькі модныя” муз. Я.Жабко, “Плачуць пацеркі рабін” муз.Я.Жабко, “Веснавое сонейка” муз Я.Жабко.

2.1.5 Гульні займаюць вялікае месца у жыцці дзіцяці - гэта асноўная форма дзейнасці дзяцей, змест іх жыцця, без якой немагчыма дзяцінства. У час гульні дапамагаю дзецям глыбей пранікнуць ў яе змест, знайсці неабходныя выразныя сродкі для перадачы вобраза, растлумачваю выхаванцам сэнс многіх слоў, якія сустракаюцца ў першыню. У гульнях гучаць простыя, родныя песенныя інтанацыі. Дзеці з задавальненнем гуляюць у гульні не толькі на святах, але і ў вольны час. Дзеля гэтага я падбірала гульні, якія суправаджаюцца словамі, напрыклад: “Кірмаш”, “Грушка”, “Капялюш”, “Бусел”,”Мікіта”,”Міхасік”. У гульнях карыстаюсь гульнёвымі зачынамі, лічылкі даюць магчымасць авалодаць песенна-рытмічнай асновай народных гульняў. Я зрабіла папку “Беларускія музычныя гульні” па ўзростах.Знаёмлю з гэтым матэрыялам бацькоў, педагогаў.

Таксама на музычных занятках знаёміла дзяцей з карагодам, які ўтвораны трымя сумежнымі жанрамі фальклору- песняй,гульнямі і танцамі. Таму выкарыстоўвала карагодныя песні, ігравыя карагоды і карагодныя танцы.

Яны вельмі яркія, даступныя па сэнсу, развіваюць творчасць, фантазію дзяцей.

2.1.6 У старэйшай групе быў рэалізован праэкт “Беларускія музычныя інструменты”. Праэкт рэалізаваўся паэтапна. На першым этапе мы знаёміліся з інструментамі, разглядалі знешні выгляд, спосабы ігры на інструментах, параўноўвалі. Для кожнага інструменту былі распрацаваны загадкі. На другім этапе былі сфарміраваны навыкі выканання на музычных інструментах, вызначалась на слых гучанне знаёмых інструментаў у аўдыазапісы, падыгрывалі аркестру. На трэцем этапе выконвалі заданні: “Які інструмент?”, “Ігра ў ансамблі”, “Загадкі для сляпога музыкі”. Асноўныя задачы гэтага праэкту рэалізовывалісь праз усе віды дзяцячай дзейнасці: успрыманне, спевы, музычна-рытмічныя рухі, гульні.

Гэты праэкт пашырыў і абагульніў веды аб традыцыйных інструментах (скрыпка, балалайка, цымбалы, дудка, гармонік, трашчотка) у прцэсе успрымання беларускай музыкі, беларускіх народных танцаў “Лявоніха”, “Мікіта”, Юрачка”, “Крыжачок”. Для гэтага праэкта былі зроблены малюнкі з выявамі музычных інструментаў, падобран музычны фальклорны матэрыял:

1. Наігрыш на скрыпцы “Лявоніха”, наігрыш на дудцы, беларуская полька скрыпка + барабан, Паназаў “Калыханка” цымбалы, “Антон Антоніха” скрыпка, барабан, тарэлкі, пісчык, цымбалы.

- Апрацоўкі фальклорных твораў:

“Лявоніха”, “Весялуха”, “Дудачка”, “Перапёлачка”.

Знаёмства з рознымі відамі беларускага дзіцячага фальклору рэалізовывала праз праэкт “Мая Радзіма”. Асноўныя напрамкі гэтага праэкту:

- Ведаць і любіць сваю Радзіму, прыгажосць роднага краю;

- Радавацца набліжэнню народных святаў і сумесна з дарослымі ўдзейнічаць у падрыхтоўцы да іх;

- Заўважаць асаблівасці афармлення, прыгажосць убрання залы, дзе праходзяць святы.

План выканаўчага этапа праэкта (Дадатак 1)

Самым вясёлым рытмічным відам дзіцячага фальклору з'яўляецца жанр танца. У танцах “Весялуха”, “Крутуха”, “Бульба”, “Лявоніха”, “Таўкачыкі”, “Крыжачак”, развіваецца пачуццё рытма, уменне рухацца у пары шагам беларускай полькі, фарміруецца лёгкасць, пластычнасць, артыстызм дзяцей, адлюстроўваецца настрой беларускага народу.

Знаёмства з каляндарна-абрадавым фальклорам праходзіць на тэматычных занятках, пры падрыхтоўцы да фальклорных свят. Каляндарна-абарадавыя песні (калядныя, валочобныя, вяснянкі, жніўныя) цесна звязаны з пэўнымі абрадамі і дзеяннямі, таму разучваючы іх, абавязкова расказваю і аб звязаных з імі традыцыях.

Святы якія праводзяцца ў нашым садку:

- Вясновы цыкл:

1. Гуканне вясны.

Праважу гутарку аб узнікненні свята, разучваю народныя гульні, забавы, фальклорныя песні-вяснянкі, карагоды.

- Восеньскі абрадава-песенны цыкл:

1. Кірмаш, Міхайлаў дзень.

На музычных занятках вяду гутаркі аб гісторыі роднага краю, дзеці знаёмяцца са сваім радаводам, разучваюць фальклорныя песні, карагоды, прыказкі, лічылкі, дражнілкі. Для свята “Восеньскі кірмаш” была падрыхтавана казка “Муха-пяюха”. Дзеці пераапраналіся ў герояў казкі, якія спяшаліся на кірмаш, гэта і галоўная гераіня Муха-пяюха, і зайчык, і ліса, і мядзведзь, і матылёк. Праводзіла свята “ Міхайлаў дзень”. Я з дзецьмі і ваыхавацелямі старэйшых груп запрасілі у садок на свята бабуль і дзядуль.Дзеці танцавалі разам з бабулямі і дзядулямі, гулялі з імі у беларускія гульні, чыталі з любоўю і павагай вершы. Дзеці даравалі сваім бабулям і дзядулям невялічкія падарункі, зробленыя сваімі рукамі, жадалі здароўя ім. Дзеці у нашым дзіцячым садку з павагай ставяцца да людзей старэйшага узроста, вітаюцца з імі, знаюць імены сваіх прабабуль і прадзядуль.
Цяпер нашы выхаванцы ніколі не забудуць ранкам павітацца з роднымі, падзякваць бабулі за смачную ежу, абняць маці, зрабіць што небудзь з дзядуляй або татам.

На музычных занятках дзеці расказвалі аб тым, што ў сем'ях захоўваюцца сямейныя альбомы, дзеці ведаюць імёны сваіх прабабуль і прадзядуль, паважаюць іх, любяць гасціць у іх, з павагай і любоўю гавораць пра іх. Я знаёмлю выхаванцаў з традыцыйнымі беларускімі святамі і праважу іх у дзіцячым садку. (Дадатак 2)

- Зімовы абрадава-песенны цыкл:

1. “Каляды”, “Масленіца”.

2. Вывучаем абрадавыя карагоды, народныя гульні, калядныя песні, заклічкі, танцы, рыхтуем сумесна з бацькамі касцюмы. Знаёмлю дзяцей з асноўнымі персанажамі Каляд (казой, Мядзведзем, цыганам), расказваю чаму менавіта ў іх перапранаюцца калядоўшчыкі і ходзяць па іх хатах віншуючы гаспадароў. У віншавальных песнях абавязкова выказваюцца пажаданні, каб быў добры ўраджай, каб усе былі здаровыя. Усе жартуюць, спяваюць, у час калядавання разыгрываюцца тэатрылізаваныя сцэнкі. У музычным кутку для бацькоў размешчваю інфармацыю аб наібольш значных і цікавых фальклорных святах.

Народныя святы маюць свае адметнасці:

- Калектывізм;

- Выяўленне і паказ здольнасцей дзяцей;

- Гульнёвая форма правядзення; прысутнасць усіх відаў мастацтва;

- Праяўленне народнай творчасці ва ўсіх яе жанрах: паэтычным, музычным, песенным, драматычным, дэкаратыўна-прыкладным;

- Эстэтычнае афармленне святаў і абрадаў;

- Пашырэнне слоўнікавага запасу дзяцей.

Пры правядзенні свят я ўлічваю ўзроставыя асаблівасці выхаванцаў.

Галоўнае значэнне святаў - прынесці дзецям радасць. Так і адбываецца ў нашым дзіцячым садку. Сумесна з бацькамі арганізавалі лялечны спектакль “Зайкава хатка” Легкі хлеб”, а дзеці падрыхтавалі казку “Унучка і ягады”.

Бацькі дзяцей асэнсавалі выхаваўчае значэнне, якое нясуць народныя святы і сумесная праца над спяктаклямі казак. Сумесна з дзецьмі яны часцей сталі прыходзіць на спяктаклі тэатра “Лялька”, актыўна ўдзельнічаюць у фальклорных святах у цэнтры “Задвінне”.

2.3 Выніковасць і эфектыўнасць вопыту

У ходзе рэалізацыі праекта была праведзена дыягностыка з дзецьмі старэйшых груп па наступным паказчыкам

- Валоданне беларускай мовай,

- Веданне беларускіх танцаў, гульняў, песень,

- Веданне беларускіх традыцый,

- Зацікаўленнасць дзяцей да беларускай культуры.

На пачатак года, дзеці не былі зацікаўлены беларускім фальклорам, зусім не слухалі беларускую музыку, не ведалі беларускіх народных гульняў.зусім не мелі прадстаўленне аб беларускіх народных святах. На канец навучальнага года 30 % дзяцей маглі казаць словы на беларускай мове і ведалі іх сэнс.30% дзяцей слухаючы беларускія танцы маглі сказаць як яны называюцца.50% дзяцей успомнілі беларускія песні, якія вывучалі на працягу года.20% дзяцей праявілі зацекауленасць да беларускіх традыцый, беларускага фальклора і разам з бацькамі наведвалі беларускі тэатр “Лялька”, а таксама прымалі удзел у беларускіх святах, якія праходзілі у Задзьвінні. Выхаванка старэйшай групы Веранікі Пятрова разам з мамай прыдумалі невялічкія вершы на беларускай мове,а мама зрабіла у тэатр беларускую ляльку сваімі рукамі.

Такім чынам на канец года дзеці старэйшай групы сталі больш актыўнымі і эмацыянальнымі, пазнаёміліся з беларускімі народнымі традыцыямі, абрадамі, прымалі ўдзел у фальклорных святах: “Восеньскі кірмаш”, “Міхайлаў дзень”, “Каляды”, “Гуканне вясны”. У дзяцей ёсць першапачатковыя прадстаўленні аб родным краі, пашырыліся іх уяўленні аб навакольнм асяроддзі, узбагаціўся слоўнікавы запас. Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі формамі дзіцячага фальклору: забаўлянкамі, дражнілкамі, лічылкамі, пацешкамі, казкамі.

Музычны кабінет папоўніўся беларускім музычным матэрыялам - дыскі з запісамі беларускіх народных танцаў, аўтэнтычныя аўдыязапісы, найгрышы на скрыпцы, на дудцы, на гармоні, балалайцы. Распрацаваны і сшыты беларускія нацыянальныя касцюмы для дзяцей.

Вялікім дасягненнем я лічу тое, што ўдалося прыцягнуць бацькоў стаць актыўнымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, у тым ліку па музычнай дзейнасці.Мне здаецца, што сваёй працай я змагла прывіць любоў дзецям да беларускага фальклору. Я лічу, што нашы дзеці будуць помніць свій род, таму што народныя традыцыі выхоўваюць любоў да сваёй гісторыі, продкаў і Радзімы.

3. Заключэнне

Народная творчасць стварае чалавека - творца, мастака. Няхай маленькі, але мастак! І цяжка аддаць перавагу якому-небудзь віду народнай творчасці. Дзеці самі праяляюць актыўнасць і ініцыятыву ў музычнай дзейнасці і адносяцца да фальклорнай культуры з разуменнем і цікавасцю. Я буду і далей працаваць над гэтай тэмай.Вопыт на тэму” Далучэнне дзяцей старэйшай группы да нацыянальнай культуры сродкамі беларускага фальклору” на пасяджэнні педагагічнага савета нашай установы ў рамках рэалізацыі гадавой задачы па развіццю беларускай мовы старэйшых групп. Дадзеная тэма была прадстаўлена на раённым метадычным аб'яднанні музычных кіраунікоў.Лічу, што вопыт працы можна рэкамендаваць для выкарыстання музычным кіраўнікам і выхавацелям старэйшых груп. Планую пашырыць свае веды па распрацоўцы сцэнарыяў фальклорных свят, распрацаваць і правесці свята (“Купалле”, “Дажынкі”, “Камаедзіца” і іншых свят.) Мяркую прадоўжыць працу і арганізаваць сумесна з бацькамі спектаклі беларускіх казак.

Цяжка ўявіць сабе выхаванца, які будзе аддаваць фальклору перавагу перад сучаснай музыкай, вакальнымі творамі дзяцей. Але ўключанасць у музычную дзейнасць народных твораў зафіксуе ў пасвядомасці дзіцяці каштоўнасць фальклору, дазволіць вызначыць яго ролю і месца ў музычнай культуры грамадства. Усё гэта ў больш сталым узросце, магчыма, не вырасце ў асаблівую зацікаўленасць гэтым відам мастацтва, але пазволіць з павагай адносіцца да фальклорнай культуры, разумець і прымаць яе.

Дадатак

Дадатак 1

ТЭМА

ТЭРМІН ПРАВЯДЗЕННЯ

“Кірмаш”

“Міхайлаў дзень

“Калядкі”

“Гуканне”

Кастрычнік

Лістапад

Студзень

Сакавік

Віды дзіцячай дзейнасці

Фальклорны матэрыял, яго асаблівасці. Аўтарскія творы

Задачы выкарыстання фальклорных матэрыялаў

Успрыманне музыкі

Інструментальная замалёўка “Кірмаш” (аўдыязапіс). Чуваць у творы шум, гоман, цокат, далей танцывальныя матывы.

Знаёмства з гімнам РБ.

Бел. танец “Бульба”

Бел.танец “Кросны”

Бел.танец “Лявоніха”

Выкліканне зацікаўленасці, пазітыўнага эмацыянальнага настрою.

Слухаць гімн стоя, выхоўваць павагу, любоў да роднай краіны.

Знаёмства з традыцыйнымі танцамі беларусаў, фарміраванне навыкаў ігры на шумавых музычных інструментах, пашырэнне ўяўлення аб жанры.

Спевы

Песня “Сёння свята Новы год” муз. Я.Жабко

Песня “Бегла Калядка”, “Добры вечар”

Песня “Усміхаецца Вясна”

Песня “Жавараначкі, праляціце”

Фарміраванне навыкаў выразнага выхавання.

Развіццё гукавысотнага слыху і ладавага пачуцця, стварэнне пэўнага эмацыянальнага настрою зацікаўленасці, замацаванне ўяўленняў аб традыцыйных святах.

Развіцця вакольных навыкаў, узбагачэнне слоўніка.

Развіццё эмацыянальнай спагадлівасці, ладавага і музычна-рытмічнага пачуцця.

Спевы, музыцыраванне

“Музыканты, усе заігралі” муз.Канстанцінавай (бубен, металафон, брызготкі)

Фарміраванне навыкаў чыстага інтанавання, замацаванне ўяўленняў аб інструментах (знешнем выглядзе і назваў муз.інструментаў).

Успрыманне казкі

“Упарты мядзведзь”

Знаёмства з музычнымі інструментамі: свістулькі, ксілафон, развіццё творчага мыслення.

Музычна-рытмічныя рухі

Танец “Лявоніха” шаг беларускай полькі

Танец “Стрыкач”

Танец “Бульба кавыралка”

Фарміраванне навыкаў выразных і дакладных рухаў, замацаванне шагоў полькі.

Рухацца ў адпаведнасці з выяўленчымі рысамі музыкі.

Развіццё музычна-рытмічнага пачуцця, уменняў выкарыстоўваць знаёмыя рухі.

Танцавальная імправізацыя, танец, карагод

“Дажыначны карагод” (муз. Шаргаева)

Танец “Лявоніха”

“Раскажы, казёленька”

Калядкі (муз.Захлеўны)

“Мы вясну гукаем”

Развіццё эмацыянальнай спагадлівасці, ладавага, музычна-рытмічнага пачуцця.

Замацаванне вядомых танцавальных рухаў, развіццё дакладнасці рухаў, увагі.

Развіццё вакальных навыкаў, творчай актыўнасці.

Развіццё навыкаў руху ў адпаведнасці з настроем твора.

Спевы з рухамі

“Дражнілкі”

“Андрэй-верабей”

“Жадзіна-гавядзіна”

“На свята”

Развіццё творчых здольнасцей

Дадатак 2

Сцэнарый музычнага свята “Кірмаш”

( Дзеці пад музыку зашлі ў зал )

Вядучы: Усіх на свята запрашаем,

І сярдэчна усіх вітаем!

І дарослых і дзяцей,

І шаноўных усіх гасцей!

Шанаванее добрым людзям -

Хай вам радасці прыбудзе!

Дзеці: Восень, восень залатая,

Сее радасць на зямлі.

Хмарка ў сінем небе тае

Мкнуць у вырай жураўлі!

Песня” Завітала восень”

Дзеці: Не чуваць ў лесе птушак,

Летні гоман сціх і шум.

Матылькоў няма і мушак,

Луг акутаў мілы сум.

Восень хораша прыбрала

Ўсюды дрэвы і кусты

І зямлю намалявала

Ў колер жоўта-залаты!

“Танец з лісточкамі”

Дзеці: Сонца яркае ўстае,

На кірмаш народ ідзе.

Надышоў вяселы час,

Завітаў кірмаш да нас.

Ўсіх,хто не ленаваўся

Добра справаю займаўся

І не траціў марна час,

Запрашаем на кірмаш!

Пленнай працай, ураджаем,

Ўсіх прысутніх мы вітаем.

На кірмаш наш запрашаем!

Тут не толькі прадаюць, купляюць,

А і танцуюць і спяваюць.

Спяшайцеся на кірмаш,

Гульнямі песнямі парадуйце нас.

Песня “ Прыйшлі сення на кірмаш”

(деці селі)

( Нечакана з;яўляецца Лявон разам з канем.Лявон спрабуе спыніць каня.)

Лявон: Тпруу-тпру! Як пачуў мой конь музыку, дык і пабег сюды.

Вельмі ж танцаваць любіць. Ой, а дзе гэта я?

Вядучая: У дзіцячым садзе, запрашаем да нас!

Лявон: Ой, а мы ж не прывіталіся!(пінае каня у бок,кланяюцца)

Добры дзень, дзеткі! (Адказы Дзяцей)

Добры дзень, госцейкі дарагія! (адказы гасцей)

Вядучая: Лявон, дапамажы нам, адвязі нас на кірмаш на сваім кані!

Лявон: Сядайце ў павозку! Адвязі кабылка нас на свята на кірмаш!

Пеня “ Куда мы все торопімся”

Лявон: А вось і кірмаш. Дзякуй, конік, дзякуй. Пайшлі я табе дадому

адвяду.

( Лявон уходзіць, пад музыку заходзіць Лявоніха)

Лявоніха: Вітаю вас, людзі добрыя!

Народ збіраецца, кірмаш пачынаецца!

А лявона майго не бачылі?

( Ідзе Лявон)

Лявон: Дык я ужо тут, мая даражэнькая Лявоніха.

Паглядзі, які багаты тут кірмаш.

Ёсць і цацкі і ласункі,

Ўсім будуць падарункі.

Гандлярка: Вы да мяне хутчэй хадзіце

На тавары нашы паглядзіце.

Тут у нас на кірмашы,

Што жадаеш ад душы.

Лявоніха: А што ў вас ёсць?

Гандлярка: Ёсць у нас гаршкі, талеркі

Кубкі,лыжкі і цукеркі

Падыходзь, разглядай,

Ўсе, што хочаш выбірай!

Як нальеш кваску у гляк-

Незвычайны будзе смак!

Ён халодненькі, празрысты

Бы з крынічкі самай чыстай.

А пузаценькі гаршок

Грэе ў печы круглы бок.

Кашу смачную гатуе-

Усіх дзетак пачастуе.

Лявон: Лявоніха, купі сабе гэты гарлачык!

Лявоніха: Абавязкова куплю, але спачатку пагуляем з дзецьмі

Ў гульню “Гарлачык”

Вядучая: У гульню “ Гарлачык “ гуляць гатовыя?

Хуценька мае дзеткі станавіцеся ў кола!

Гульня “Гарлачык”

( дзеці селі)

Лявон: Лявоніха, хадзі сюды, я хацеў рассказаць, што ў полі бачыў.

Лявоніха: Што, ты там бачыў?

Лявон: Мышка кошку сустракала

З'ем цябе, яна казала

Сядзіць кошка ў нары,

А мыш гуляе па двары.

Лявоніха: Ды не на двары яна завіхаецца,

А ў цябе пад кашуляй хаваецца.

Лявон: Ратуйце, дапамажыце,

Ад лютага ворага абараніце.

Лявоніха: Дык я ж пажартавала.

Лявон: Ой, як ты мяне напалоха, ледзь не памер ад жаху.

Вядучая: А нашы дзеткі таксама любяць жартаваць і нават дражніцца.

Песня “ Дражнілкі”

Танец “ Бульба”

(деці селі)

Лявоніха: Ой, даражэнькі, Лявон, а ці ведаеш, што мы забылі гародніны

купіць?

Лявон: Пойдзем купім, а дзеці нам дапамогуць.

Дзеці: Цыбуля: Вось бабуля важна села,

І глядзіць яна нясмела

Ў зямлю схавала лапаць

Як зачэпіш- будзеш плакаць.

Гэта важная бабуля

Называецца цыбуля.

Памідор: А я чырвоны памідор,

Вырас я на градцы

Трапіў я на свята к вам,

Добры дзень рабяткі.

2 агуркі: Мы зяленыя гурочкі

Нас пасеялі ў радочкі

А мы ўжо так разрасліся

Ва ўсе бокі распаўзліся.

Рэдзька: Вось дык рэдзька ўрадзіла

Цэлы свет яна здівіла

На градцы сядзіць

На сонейка глядзіць.

Лявон: Сапраўды рэдзька ўрадзіла, давайце з ёй пагуляем.

Гульня” Рэдзька”

Лявоніха: Ого, колькі тут музычных інструментаў. А ці дара-

Гія яны?

Гандлярка: Інструменты не прадаюцца,

За ўсмешку так даюцца.

Лявон: Можа вы і гуляць на іх умееце? Тады бярыце інстру-

менты, ды парадуйце гасцей.

“ Аркестр”

Лявоніха: Лявон хадзі сюды, глядзі які капялюш прыгожы,

Давай мы табе яго купім?

Лявон: Дзеці, а вам спасдабаўся гэты капялюшь?

Тады ў кола хутчэй ўставайце

Гульню “ Капялюш” пачынайце.

Гульня” Капялюш”

Гандлярка: Прадам чаравічкі,

Зусім не вялічкі!

Лявоніха: Якія прыгожыя чаравічкі (пымярае)

Трэба купіць.

Чаравічкі тупу тупу тупацяць

І на месцы зусім не стаяць!

Лявон: Хутка стаўце рукі ў бокі

Запрашаем усіх у скокі!

Танец” Беларускае папурі”

( Лявон бярэ каласы)

Лявон: Паважаная дзетвара,

Жытневы хлеб усяму галава

Без хлеба і хата не хата

І свята не свята

І поле не поле

І доля не доля.

( выходзяць дзеці з караваем)

Дзеці: Будзе добры ўраджай

І духмяны каравай

Будуць людзі добра жыць

Працай мудрай даражыць.

А зараз народ ў карагод

Дзе карагод ходзіць там жыта родзіць

А дзе не бывае- там жыта гуляе!

“ Дажыначны карагод”

Лявоніха: Што ж вы госцейкі сядзіце

Хутчэй да нас хадзіце.

Дзеці, запрашайце бацькоў з намі патанцаваць!

Танец” Ты не стой у баку”

Вядучая: Вось і скончыўся наш кірмаш,

Спадабалася вам госцейкі ў нас?

Жадаем вам усім на доўгія гады

Каб вы здаровымі былі,

Шчасліва жылі

Заўседы вяселымі былі,

Ды пра нас не забылі!

Гандлярка: А зараз налятай,

Ўсе што хочаш выбірай!!!

Навукова-метадычнае забеспячэнне

1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі

2. Анцыпіровіч, В.М. Музычная скарбонка: дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі /
В.М. Анцыперовіч. Мазыр: Белы вецер, 2007.

3. Кавалеўская, Г.М. Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дашкольнікаў сродкамі беларускага фальклору: дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі / Г.М.Кавалеўская. Мазыр: Белы вецер, 2009.

4. Цыральчук, А.А. Купалінка: народныя святы і абрады: дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі / А.А.Цыральчук. Мазыр: Белы вецер, 2005.

5. Анцыперовіч, В.М. Фарміраванне музычнай культуры дашкольнікаў сродкамі беларускага фальклору: дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі / В.М. Анцыперовіч. Мінск: Зорны верасень, 2007.

6. Аляхновіч, А.М. Рахчэеў, М.В. Каструлёў, У.Д. Беларускі дзіцячы фальклор: / традыцыйныя запісы, апрацоўкі і аўтарскія творы / А.М.Аляхновіч, М.В.Рахчэеў, У.Д.Каструлёў. Мінск: Беларусь, 1994.

7. Каладзінскі, М.А. Тэатр лялек: дапаможнік для выхавальнікаў дашкольных устаноў / М.А.Каладзінскі. Мінск: Полымя, 1998.

8. Ліцвінка, В.Д. Калыханкі і забаўлянкі: фальклорны зборнік / В.Д.Ліцвінка. Мінск: Прадмова, 1992.

9. Ліцвінка, В.Д. Святы і абрады беларусаў / В.Д.Ліцвінка. Мінск: Беларусь, 1997.

10. Алексютовіч, Л.К. Беларускія народныя полькі / Л.К.Алексютовіч. Мінск: Беларусь, 1995.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.