Тонкі знаўца прыгажосці прыроды і чалавечай душы: Максім Багдановіч "Маёвая песня"
Галоўная асаблівасць ўвядзення ў чытацкае свядомасць школьнікаў вядомых вершаў. Аналіз развіцця навыкаў выразнага чытання. Разгляд М. вершаў Багдановіча "Маёвая песня" і Р. Барадуліна "Матылёк". Выхаванне мастацкага густу і творчай самастойнасці дзяцей.
Рубрика | Педагогика |
Вид | конспект урока |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 31.12.2014 |
Размер файла | 16,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Тэма: “Тонкі знаўца прыгажосці прыроды і чалавечай душы: Максім Багдановіч «Маёвая песня»”
Мэта ўрока: пазнаёміць з вершам М.Багдановіча “Маёвая песня”.
Задачы ўрока: 1)пашырыць уяўленні вучняў аб загадкавай краіне паэзіі за кошт увядзення ў іх чытацкую свядомасць імя М. Багдановіча; 2) дапоўніць агульнае ўражанне аб сродках мастацкай выразнасці ў вершах М. Багдановіча «Маёвая песня» і Р. Барадуліна «Матылёк»; 3) развіваць навыкі выразнага чытання; 4) выхоўваць мастацкі густ, творчую самастойнасць дзяцей.
Абсталяванне: зборнік вершаў М. Багдановіча «Вянок», грамзапісы песень на словы паэта (У. Карызна «Па-над белым пухам вішняў»).
Эпіграф словы А. Лойкі: «”Вянок” М.Багдановіча можна назваць сэрцам яго паэзіі, узорам самараскрыцця ў ім чалавека - шукальніка сацыяльнага разняволення, палітычнай свабоды, гармоніі прыгожага і добрага чалавека, якім быў сам М. Багдановіч».
План урока
I.Арганізацыйны момант
II.Праверка дамашняга задання
III.Актуалізацыя ведаў
IV.Знаёмства з новай тэмай
V.Высвятленне першаснага чытацкага ўражання
VI.Замацаванне ведаў m,
VII.Работа над выразным чытаннем
VIII.Падвядзенне вынікаў урока
IХ.Дамашняе заданне
Ход урока
І. Арганізацыйны момант
Праверка падрыхтаванасці вучняў да ўрока, наяўнасці неабходных прылад.
II.Праверка дамашняга задання
Некалькі вучняў чытаюць веразна вершы, якія падрыхтавалі дома.
III.Актуалізацыя ведаў
3 вершамі М. Багдановіча вы знаёміліся ў пачатковай школе, у 5-м і 6-м класах працягвалі назіраць за прыгажосцю і непаўторнасцю твораў пейзажнай лірыкі славутага беларускага пісьменніка. Вашай увазе прапаноўваюцца вершы М. Багдановіча «Зімой», «Вадзянік».
Выкліканыя вучні выразна чытаюць вершы
-Якая роля паэзіі ў жыцці чалавека?
IV. Знаёмства з новай тэмай
-М. Багдановіч быў цесна звязаны з творчасцю народа, ён не толькі добра ведаў яе, але і выкарыстоўваў у сваёй паэзіі. 3 дзіцячых год Максім знаходзіўся ў атмасферы беларускай народнай паэзіі. У гэтым вялікую ролю адыграла, у прыватнасці, вельмі багатая бібліятэка бацькі пісьменніка Адама Ягоравіча. У ёй знаходзіліся зборнікі і даследаванні Шэйна, Раманава, Насовіча, Радчанкі, Доўнар-Запольскага, Карскага і іншых вядомых фальклькларыстаў і этнографаў. Беларускія песні, казкі, прыказкі і прымаўкі Максім Багдановіч чуў таксама і ў «жывым выкананні» - ад родных цётак і бацькі. Магдалена Гапановіч і бацька пісьменніка любілі спяваць беларускія песні. Многія з іх М. Багдановіч пазней выкарыстаў у сваіх вершах. Захапляўся пісьменнік і міфалагічнай спадчынай беларусаў.
-Прыгадайце верш М.Багдановіча, які вы вывучалі ў 6-м класе, заснаваны на міфах беларусаў?
-Паэт таксама вельмі любіў прыроду роднага краю, тонка разумеў яе, адчуваў сябе часцінкай вялікага свету, умеў слухаць і бачыць усё навакольнае: «як дрыжаць ад ветру зоркі», «як расце ў цішы трава».
-Якія вершы М. Багдановіча аб прыродзе вы чыталі раней?
-Можа хто зможа прачытаць на памяць?
-Паэт добра ведаў рускую, французскую, нямецкую паэзію і таму вельмі часта выбіраў да сваіх вершаў эпіграфы з твораў А. Фета, П. Верлена, Г. Гейне і іншых паэтаў. Да верша «Па-над белым пухам вішняў...», які меў і другую назву - «Маёвая песня», М. Багдановіч выбраў эпіграф з твора французскага пісьменніка Поля Верлена «Музыка перш за ўсё...».
Пасля ўступнай гутаркі чытаецца верш М. Багдановіча «Маёвая песня».
V.Высвятленне першаснага чытацкага ўражання.
Вучні дадуць адказы на пытанні:
-Ці спадабаўся верш?
-Якія пачуцці ўсхвалявалі?
-Якія малюнкі ўзніклі пры чытанні?
-Верш М. Багдановіча «Маёвая песня» ўваходзіць у зборнік паэта «Вянок». Апрача падзагалоўка «Кніжка выбраных вершаў» першы раздзел зборніка меў яшчэ тэматычнае вызначэнне «Малюнкі і спевы». I сапраўды, вершы М. Багдановіча вельмі мілагучныя і вобразныя, менавіта таму яны вабілі беларускіх кампазітараў.А зараз прапаную вашай увазе паслухаць песню «Па-над белым пухам вішняў...» (музыка У. Карызны). (Выкарыстанне музыкі на ўроку дапаможа адчуць меладычнасць, празрыстасць верша М. Багдановіча, а таксама зразумець, чаму ён абраў такі эпіграф («Музыка перш за ўсё...»)) чытацкі паэзія верш мастацкі
VI.Замацаванне ведаў.
- Якую карціну можна ўявіць?
-3 дапамогай чаго паэт стварае такі маляўнічы пейзаж?
-Якім настроем прасякнуты радкі першай страфы?
-У вершы «Маёвая песня» М. Багдановіч спрабуе аб'яднаць у адно цэлае музыку і лірыку, карціну і гук. Гэты верш нельга пераказаць, не разбурыўшы яго арганізацыю. М. Багдановіч стварае зрокавыя і слыхавыя вобразы, якія паступова складаюцца ў адзіны цэласны вобраз -- шматфарбны, шматгалосы свет, сагрэты сэрцам і пачуццямі паэта.
(Аналізаваць верш дапамогуць пытанні, змешчаныя на с. 63-64 падручніка.)
Першая страфа верша багатая на выразныя паэтычныя азначэнні -- эпітэты. Яны дапамагаюць стварыць вобраз «шпаркага, лёгкага сінякрылага матылька». Паэт параўноўвае яго з сінім аганьком. Увогуле, амаль усе азначэнні-эпітэты ў вершы дапамагаюць уявіць шматколернасць вясновага дня (белы пух вішняў, сінякрылы матылёк, струны залатыя), а таксама яго шматгалоссе (дрыжачымі крыламі, вецер звонкі). У вершы пераважаюць слыхавыя ўражанні, якія ствараюцца з дапамогай мастацкага сродка алітэрацыі - паўтора зычны гукаў [ц], [ч], [з], [с], [ш], [х], напрыклад:
Навакол усё паветра
Ў струнах сонца залатых, -
Ён дрыжачымі крыламі
Звоніць ледзьве чутна ў іх.
Усё жывое славіць вясну. 3 усіх бакоў «ляцяць, дрыжаць, звіняць» зыкі вясны. М. Багдановіч на працягу ўсяго верша выкарыстоўвае дзеясловы. Яны дапамагаюць перадаць узрушанасць, тэмп, хуткасць змены малюнкаў:
Не паняць таго ніколі,
не разведаць, не спазнаць:
не даюць мне думаць зыкі,
што ляцяць, дрыжаць, звіняць.
-Звярніце ўвагу на памер верша - чатырохстопны харэй. Харэй (ад грэч. танцавальны) - адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершаскладання, заснаваны на раўнамерным чаргаванні ў вершаваных радках доўгіх (або націскных) і кароткіх (або ненаціскных) складоў.
Па-над белым пухам вішняў,
Быццам сіні аганёк,
Б'ецца, ўецца шпаркі, лёгкі
Сінякрылы матылёк.
Памер верша, вобразна-мастацкія сродкі дапамагаюць перадаць актыўнасць успрымання чалавекам, прыгажосці прыроды, няўлоўных гукаў і фарбаў, што даюць магчымасць адчуць сябе маленькай часцінкай навакольнага свету.
VII.Работа над выразным чытаннем верша М. Багдановіча «Маёвая песня».
-А зараз мы будзем з вамі вучыцца выразна чытаць верш. Спачатку паслухайце мяне.
Песня рвецца і ліецца
На раздольны, вольны свет.
Але хто яе пачуе?
Можа, толькі сам паэт.
Па-над белым пухам вішняў, /
Быццам сіні аганёк. /
Б'ецца, уецца шпаркі, лёгкі
Сінякрылы матылёк.
Навакол усё паветра
Ў струнах сонца залатых, -
Ён дрыжачамі крыламі
Звоніць ледзьве чутна ў іх.
І ліецца хваляй песня, -
Ціхі, ясны гімн вясне.
Ці не сэрца напявае,
Навявае яго мне?
Ці не вецер гэта звонкі
Ў тонкіх зёлках шапаціць?
Або мо сухі, / высокі /
Ля ракі чарот шуміць?
Не паняць таго ніколі,
Не разведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкі, /
Што ляцяць, / дрыжаць, / звіняць.
Песня рвецца і ліецца.
На раздольны, вольны свет.
Але хто яе пачуе?
Можа, толькі сам паэт.
Пасля распрацоўкі партытуры выразнага чытання вучні чытаюць верш яшчэ раз.
VIII.Падвядзенне вынікаў урока
- Як вы думаеце, для чаго М. Багдановіч напісау гэты верш?
Адказы вучняў будуць падагульненнем урока.
М. Багдановіч вучыць нас бачыць прыгожае ў самым звычайным: палёце матылька, цвіценні вішняў, сонечным вясновым дні, шапаценні ветру ў сухіх зёлках. Пісаць вершы дадзена не кожнаму, бо, паводле выказвання М. Багдановіча: «душа ў паэта, калі спараджае ён дзіўныя вершы, нябесным агнём абагрэта, і ў час той між люду ён - першы...» Але навучыцца разумець вершы, адчуваць прыгажосць прыроды і самога жыцця можна. Гэтаму і вучыць нас паэзія.
IХ.Дамашняе заданне. Вывучыць верш М. Багдановіча «Маёвая песня» на памяць.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Песня как вид аутентичного материала в процессе обучения коммуникативной компетенции. Педагогические основы использования песенного материала на уроках английского языка. Песня на иностранном языке как средство развития навыков аудирования у учащихся.
дипломная работа [941,3 K], добавлен 18.04.2015Песня, её роль в формировании иноязычных речевых навыков. Принципы работы с песней на уроке иностранного языка. Применение песен в процессе обучения немецкому языку. Использование песен при формировании произносительных навыков и при обучении лексике.
курсовая работа [40,8 K], добавлен 16.03.2011Характеристика методических особенностей использования песен в процессе обучения немецкому языку (при формировании фонетических, лексических, грамматических навыков). Обоснование эффективности обучения с использованием песен на уроке иностранного языка.
курсовая работа [39,5 K], добавлен 23.03.2011Народная песня и ее роль в системе эстетического воспитания детей и подростков. Концертмейстер как руководитель и воспитатель. Особенности применения средств выразительности в работе концертмейстера-баяниста. Меховедение и фразировка в народной песне.
реферат [31,2 K], добавлен 10.04.2012Психолого-педагогические и возрастные особенности развития творческих способностей в подростковом и юношеском возрасте. Авторская песня - средство развития творческой личности. Реализация педагогических условий развития творческих способностей подростков.
дипломная работа [300,6 K], добавлен 31.01.2014Формирование произносительных навыков при работе с поэтическим материалом на уроке английского языка. Песня как один из элементов национально-культурного компонента содержания обучения. Развитие лексических умений посредством поэтического материала.
курсовая работа [53,1 K], добавлен 16.06.2010Асноўныя псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Класіфікацыя дыдактычных гульняў. Прадстаўленасць у праграме "Пралеска" відаў дыдактычных гульняў, нактраваных на развіццё маўлення старэйшых дашкольнікаў.
курсовая работа [1,4 M], добавлен 14.04.2013Историко-теоретический анализ детской музыки как составной части музыкальной культуры. Познавательная и воспитательная роль исторических и трудовых народных песен. Творчество современных украинских композиторов. Развитие музыкальной грамотности учеников.
курс лекций [41,6 K], добавлен 18.03.2015Разработка методики проведения урока по ознакомлению учащихся с народными и авторскими колыбельными песнями. История возникновения колыбельных, их народные и этнические особенности. Изучение и сравнение колыбельных авторских песен, их отличие от народных.
разработка урока [13,5 K], добавлен 05.04.2011Изучение сущности, требований к разработке и применению игровых приемов в обучении детей изобразительной деятельности (рисунки, аппликации, лепка), их видов, методик использования (инсценирование песня) и роли в развитии творчества у дошкольников.
курсовая работа [38,1 K], добавлен 17.02.2010