Спецыфіка працы з нагляднасцю на ўроках літаратуры

Віды твораў сумежных відаў мастацтва: творы жывапісу (партрэты пісьменнікаў, творы, сугучныя з творамі мастацкай літаратурай, палотны, створаныя на аснове літаратурных твораў), праслухоўванне музычных твораў (музыка, сугучная з літаратурным матэрыялам).

Рубрика Педагогика
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 04.03.2014
Размер файла 1,3 M

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Змест

1. Спецыфіка працы з нагляднасцю на ўроках літаратуры

2. Выкарыстанне твораў сумежных відаў мастацтва

3. Роля графічных формаў арганізацыі матэрыялу ў развіцці творчага мыслення вучняў на ўроках беларускай літаратуры

Спіс літаратуры

1. Спецыфіка працы з нагляднасцю на ўроках літаратуры

Адным з асноўных прынцыпаў, на якіх базуецца вывучэнне літаратуры, з'яўляецца прынцып нагляднасці, што рэалізуецца праз актывізацыю пачуццёва-зрокавага ўспрымання, багатую ілюстраванасцю.

Аўтарам гэтага прынцыпу з'яўляецца вядомы чэшскі педагог Ян Амос Каменскі, які вялікую ўвагу надаваў “залатому правілу педагогікі”, сутнасць якога ў наступным: “Усё, што толькі магчыма, трэба забяспечваць для ўспрымання пачуццямі. Калі якія-небудзь прадметы можна адразу ўспрыняць некалькімі пачуццямі, то няхай яны ахопліваюцца некалькімі пачуццямі”.

Нагляднасць актывізуе ўспрыманне матэрыялу, яна ўтварае зрокавы рад, які садзейнічае ўзмацненню засваення матэрыялу. Урокі, наякіх выкарыстоўваюцца рознага віду нагляднасці, маюць, несумненна, большы плён.

Разам з тым, выкарыстанне нагляднасці - гэта не ёсць самамэта, а актыўнае рацыянальнае ўключэнне ў адукацыйны працэс наглядных дапаможнікаў з наступнымі мэтамі:

· нагляднасць як сродак фармавання абстракцыі,

· назапашванне ўяўленняў аб аб'ектыўнай рэчаіснасці.

Вылучаюцца наступныя віды нагляднасці:

1. Славесная нагляднасць - слова настаўніка, праслухоўванне гуказапісаў, заданні па выразным і творчым чытанні і пераказе, якія агучваюць вучні. Настаўнік, як правіла, дае ўзор мовы, разважання, пытання да адказу, маналагічнай мовы, вядзення дыялогу.

2. Прадметная нагляднасць. Яна выкарыстоўваецца ў выглядзе кніжак, выстаў, дапаможнікаў, энцыклапедычных даведнікаў, радзей - вызначальных прадметаў ці фотаздымкаў гэтых прадметаў.

3. Графічная нагляднасць: табліцы, схемы, эпіграфы да ўрокаў. Такая нагляднасць дапамагае лагічна размежаваць матэрыял, арганізаваць запамінанне, дапамагае пабудаваць працу на ўроку і станоўча ўплывае на індывідуальныя адказы вучняў.

Існуюць пэўныя патрабаванні да стварэння і афармлення графічнай нагляднасці:

· акуратнасць,

· разборлівасць,

· выразнасць,

· самадастатковасць.

Такая нагляднасць дапамагае зафіксаваць у памяці складаны матэрыял. Графічная нагляднасць рыхтуецца самім настаўнікам ці даручаецца вучням, але па эскізах і тлумачэннях настаўніка. Настаўнік павінен правесці кансультацыю з вучнем, якому даручана стварыць той ці іншы від нагляднасці. Так, напрыклад, калі вучань рыхтуе нейкую схему ці табліцу, то выкладчыку варта паказаць некалькі ўзораў, ужо зробленых вучнямі нагляднасцей. Акрамя таго, неабходна звярнуць увагу дзяцей на тое, што павінна быць галоўным у нагляднасці, а што другасным (калі такая нагляднасць ствараецца пры дапамозе камп'ютэра, то часткі нагляднасці павінны быць напісаны адпаведнымі шрыфтамі, кеглямі, а таксама, па магчымасці, выдзелены тым ці іншым колерам. Усё гэта будзе спрыяць лепшаму засваенню нагляднага матэрыялу і, разам з тым, выконваць вялікую эстэтычную функцыю.

Калі ж настаўнік у якасці нагляднасці выкарыстоўвае эпіграф да ўрока, то ў такім выпадку неабходна памятаць пра тое, што эпіграф - гэта цытата, якая змяшчаецца ў пачатку твора ці асобнага раздзела і выражае асноўную ідэю твора. Зыходзячы з гэтага, у якасці эпіграфа да пэўнага ўрока літаратуры неабходна выкарыстоўваць тую цытату, якая будзе актуальнай на працягу ўсяго ўрока. Эпіграф павінен змяшчаць у сабе асноўную ідэю, якая будзе данесена настаўнікам класу. Так, напрыклад, у 11 класе эпіграфам да ўрока “Іван Мележ. “Людзі на балоце”: творчая задума і гісторыя стварэння твора” ў якасці эпіграфа могуць быць радкі Ніла Гілевіча “Да ўздыху апошняга ён жыў лёсам людзей на балоце”. Таксама на такім уроку могуць быць і словы самога аўтара: “Кніга, якую я не мог не напісаць”. Калі настаўнік выкарыстоўвае эпіграф да ўрока, то на яго абавязкова павінна быць звернута вучнёўская ўвага (па магчымасці - некалькі разоў).

Настаўнік павінен памятаць і пра патрабаванні да выкарыстання нагляднасці:

1. Нагляднасць павінна дакладна адпавядаць навучальнаму матэрыялу.

2. Нагляднасць павінна быць якаснай.

3. Выкарыстанне нагляднасці, яе розных відаў павінна быць колькасна і часава абмежаванай, інакш яна будзе адцягваць увагу вучняў ад асноўнага матэрыялу. Пажадана на адным уроку выкарыстоўваць не больш як 3 нагляднасці.

4. Звяртаючыся да нагляднасці, настаўнік павінен не адрываць увагу ад класа.

5. Калі нагляднасць невялікая па памерах і настаўнік яе аддае для прагляду ў клас, то ў гэты час неабходна зрабіць паўзу або не тлумачыць самы важны матэрыял, а скіроўваць увагу на другасныя дэталі.

6. Уся нагляднасць, якая прынесена на ўрок, абавязкова павінна быць выкарыстана. У іншым выпадку яна будзе адцягваць увагу вучняў.

2. Выкарыстанне твораў сумежных відаў мастацтва

Пры навучанні літаратуры, згодна з Праграмай, неабходна звяртаць увагу і на такі важны аспект літаратурнай адукацыі, як выкарыстанне твораў сумежных відаў мастацтва на ўроку. Дарэчы, гэтая асаблівасць прапісана ва ўзгаданай Праграме. Так, напрыклад, у праграме для 5 класа ў межах вывучэння тэмы “Роднае слова” (4 гадзіны) напрыканцы тэмы прапануецца наступнае: Мастацтва. Жывапіс: В. Цвірка. “Мая радзіма”, “Заслаўе”; М. Ісаёнак. “Песня аб маёй зямлі”; І. Пушкоў. “Вясна на Нёмане”; А. Казлоўскі. “Зялёны май”, М. Рагалевіч. “Сімфонія вясны”; В. Бялыніцкі-Біруля. “Лотаць зацвіла”; В. Бяляўскі. “Беларускі краявід” і інш.Як бачна, ужо на самым пачатку літаратурнай адукацыі настаўнік павінен выкарыстоўваць на сваіх уроках нямала твораў іншых відаў мастацтва.

Сярод твораў сумежных відаў мастацтва, якія выкарыстоўваюцца на ўроку літаратуры, вылучаюцца наступныя віды:

1. Творы жывапісу. Гэта могуць быць

- партрэты пісьменнікаў (напрыклад: М. Будавей. “Партрэт В. Быкава”, Н. Шчасная. “Снежныя зімы (партрэт пісьменніка Шамякіна));

- творы, сугучныя з творамі мастацкай літаратурай (напрыклад: Г. Вашчанка “Маё Палессе”, А. Гараўскі. “Пінскія балоты”, Ю. Зайцаў. “Людзі Палесся” - пры вывучэнні рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (10 клас)), Ф. Рушчыц. “Зімовая казка” - пры вывучэнні верша М. Багдановіча “Зімой”;

- палотны, створаныя на аснове літаратурных твораў (напрыклад, К.Васільеў. “Плач Яраслаўны”, А. Лось. Ілюстрацыя да “Слова пра паход Ігаравы”) і інш.

2. Праслухоўванне музычных твораў:

- творы, створаныя на аснове літаратурнага матэрыялу, які вывучаецца на ўроку. Напрыклад: песня М. Чуркіна “Ручэй” наверш Якуба Коласа - пры вывучэнні тэмы “Якуб Колас. “Ручэй” (5 клас), І. Лучанок. Кантата “Курган”, Р. Пукст. Опера “Машэка” - пры вывучэнні манаграфічнай тэмы “Янка Купала” (9 клас);

- музыка, сугучная з літаратурным матэрыялам: “Ой, улузу, лузе…”: кампакт-дыск (гурт “Палац”), “Троіца”: кампакт-дыск (этнагурт “Троіца”) - пры вывучэнні тэмы “Беларуская песня” (6 клас).

- творы пэўнага перыяду (з аналагічным перыядам літаратурнага развіцця). Напрыклад, пры вывучэнні тэмы “Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак” (9 клас) - Ф. Шапэн. Вальсы, мазуркі, Ф. Шуберт. “Няскончаная сімфонія”.

3. Творы графікі. Напрыклад, А. Лапіцкая. “Ляцяць над Палессем старажытныя песні” - пры вывучэнні манаграфічнай тэмы “творчасць Ніла Гілевіча” (11 клас).

4. Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікаў:

- архітэктура: палац Ватыкана ў Рыме (15 ст.), універсітэт у Падуі (15 ст.), Карлаў мост у празе (13 - 15 стст.), касцёл Святой Ганны ў Вільні (14 ст.) - пры вывучэнні тэмы “Літаратура эпохі Адраджэння (9 клас).

- скульптура: З. Азгур. “Францыск Скарына”, А. Шатэрнік. “Мікола Гусоўскі” - пры вывучэнні тэмы “Літаратура эпохі Адраджэння (9 клас); З. Азгур. “Помнік Кастусю Каліноўскаму (г. Свіслач)”, К. Асадаў. “Францішак Багушэвіч” - пры вывучэнні тэмы “Рэалізм як літаратурны напрамак. Захаванне тэндэнцый рамантызму” (9 клас).

5. Фотамастацтва. Напрыклад: “Пакланіся прыродзе”: альбом; В. Алешка. “Спатканне з лесам”: альбом, С. Плыткевіч. “Мая Беларусь”: альбом - пры вывучэнні тэмы “Лірычныя жанры” (8 клас).

6. Тэатр і кінамастацтва. Напрыклад, “Вечар” (паводле А. Дударава”) - пры вывучэнні драмы ў 8 класе; “Я, Францыск Скарына” (рэж. Б. Сцяпанаў) - пры вывучэнні тэмы “Літаратура эпохі Адраджэння” (9 клас); кінафільм “Знак Бяды” (рэж. М. Пташук), “Дажыць да світання” (рэж. М. Яршоў) - пры вывучэнні манаграфічнай тэмы “Васіль Быкаў” (11 клас).

Выкарыстанне твораў сумежных відаў мастацтва мае сваю спецыфіку. Вучняў неабходна рыхтаваць да ўспрымання твораў сумежных відаў мастацтва. Найчасцей цяжкасці сустракаюцца пры працы з творамі жывапісу, якія выкліканы слабым валоданнем адпаведнай лексікі. Таму настаўнік заўжды павінен мець апорны матэрыял у выглядзе графнагляднасці.

Знаёмячыся з творамі іншых відаў мастацтва на ўроку літаратуры, вучні нетолькі выхоўваюцца эстэтычна, але ў гэты час адбываецца і праца па развіцці маўлення школьнікаў. Таму асобна пры выкарыстанні твораў сумежных відаў мастацтва неабходна звяртаць увагу на моўны матэрыял. Тут настаўніку таксама неабходна звяртацца да спецыяльнай лексікі, каб узбагаціць слоўнікавы запас вучняў і забяспечыць магчымасць свабоднага аперыравання гэтым матэрыялам.

Працуючы з творамі сумежных відаў мастацтва, вучні павінны імкнуцца даваць усебаковы аналіз мастацкаму твору, а не толькі выказваць суб'етыўныя адносіны да ўбачанага. Таму ім варта прапанаваць наступную памятку:

Каб забяспечыць мэтанакіраванае і ўсвядомленае знаёмства з тэатральнымі пастаноўкамі, настаўніку неабходна пазнаёміць вучняў з наступнай схемай-памяткай:

3. Роля графічных формаў арганізацыі матэрыялу ў развіцці творчага мыслення вучняў на ўроках беларускай літаратуры

Выкладанне літаратуры ў школе, кажучы словамі выдатнага дзеяча адукацыі, акадэміка М.А. Лазарука, заўсёды было “навучаннем і выхаваннем творчасцю”, было справай складанай, чуйнай да асаблівасцей часу, да канцэптуальных змен. Сёння таксама ідзе актыўны працэс змянення зместавай асновы гуманітарнай адукацыі. Характэрная прыкмета - новая парадыгматыка, а ў прыватнасці - арыентацыя на асобасны прыярытэт, на фарміраванне ўласнай актыўнай пазіцыі вучня, саміх спосабаў пазнавальнай дзейнасці, на развіццё творчага і лагічнага мыслення.

Нельга скідаць з рахункаў, што сучасны вучань больш прагматычны, тэхналагізаваны. Гэта абумоўлена ходам гістарычнага развіцця, рухам цывілізацыйных працэсаў і інфармацыйным прагрэсам. Усё вышэйакрэсленае вымагае пошуку новых шляхоў дзейнасці, а таксама перагляду і універсалізацыі лепшых здабыткаў вопыту выкладання беларускай літаратуры. Адным з накірункаў такога падыходу з'яўляецца шырокае выкарыстанне візуальных формаў арганізацыі матэрыялу. Гэтыя формы выкарыстоўваюцца як творчая рэфлексія, але не толькі. З іх дапамогай вучні атрымліваюць магчымасць мэтанакіравана працаваць, выказваць свае ідэі, сістэматызаваць матэрыял, рабіць высновы і інш. Для настаўніка некаторыя з гэтых формаў могуць стаць вядучай стратэгіяй урока. Графічная арганізацыя матэрыялу робіць нагляднымі тыя мысліцельныя працэсы, якія адбываюцца пры вывучэнні той ці іншай літаратурнай тэмы. Аднак эфектыўнасці можна дасягнуць толькі тады, калі настаўнік будзе кіравацца наступнымі правіламі:

· грунтоўна і дэталёва прадумваць графічнае выкладанне матэрыялу, яго самадастатковасць;

· папярэдне тлумачыць вучням сутнасць прапаноўваемых табліц, схем, апор, кластэраў, умоўных знакаў і г.д.;

· дакладна вызначаць мэты і формы працы.

Такім чынам будзе дасягнута абуджэнне цікавасці да абранай тэмы, да самога працэсу даследавання і пазнання, а ўрок будзе цікавым, насычаным, прадуктыўным.

Напрыклад, праводзячы падагульняючы ўрок па манаграфічнай тэме “Васіль Быкаў”, настаўнік можа прапанаваць вучням запоўніць наступную табліцу: твір пісьменнік праслухоўванне

№ п.п.

Прыкметы

Лаканічныя абгрунтаванні і прыклады

1

Абмежаванасць часавай прасторы

2

Лакальнасць месца дзеяння

3

Звычайныя героі

4

Экстрэмальнасць умоў

5

Праблема маральнага выбару

6

Прыём рэтраспекцыі

7

Эпічны паралелізм

8

Выкарыстанне сімвалаў

9

Трагедыйнасць і філасофскасць

Узор табліцы падаецца на дошцы, а перад вучнямі ставіцца задача запоўніць яе пустую калонку. Гэта запаўненне можа быць калектыўным або індывідуальным з наступным абмеркаваннем. Першы пункт пажадана ўсё ж запаўняць усім класам, каб вучні атрымалі ўяўленне таго, што ад іх патрабуецца.

Вышэйпрыведзены прыклад з'яўляецца стратэгіяй правядзення ўсяго ўрока, але візуальныя формы могуць працаваць і на асобных яго стадыях. Напрыклад, на ўроку па вывучэнні беларускіх народных песень, пасля знаёмства з адпаведным артыкулам падручніка можна прапанаваць скласці кластэр (выдзяленне сэнсавых адзінак тэксту і графічнае іх афармленне ў пэўным парадку ў выглядзе гронкі) і нават дапоўніць, аздобіць малюнкамі-сімваламі. Пасля завяршэння працы праводзіцца міні-прэзентацыя, лепшыя работы вывешваюцца на дошцы.

Выглядаць яны могуць наступным чынам:

З пэўным ускладненнем такое заданне можа быць прапанавана ў якасці хатняга. Запаўненне кластэраў больш складанага, прычынна-выніковага характару можа весціся пад кіраўніцтвам настаўніка. Так, стрыжнем працы над драматычным творам з'яўляецца бачанне сутнасці і развіцця канфлікту, бо ён - тая пружына, якая рухае дзеянне і выяўляе характары.

Такая графічная форма матэрыялу не толькі дапамагае вучням працаваць з тэкстам, але і наглядна дэманструе працэс пераходу ад няведання да ведання, робіць працэс чытання, аналізу, абмеркавання больш асэнсаваным, дапамагае выдзяляць асноўныя аспекты, актывізуе творчае мысленне.

Графічныя формы арганізацыі матэрыялу могуць стаць вядучымі і пры неабходнасці параўнальнага аналізу, супастаўлення літаратурных з'яў. Напрыклад, пры вывучэнні тэмы “Ад рамантызму да рэалізму” настаўнік можа прапанаваць вучням пракаменціраваць і параўнаць дзве памяткі-апоры:

Візуальна пададзеная інфармацыя будзе не толькі больш актыўна ўспрымацца, але і сістэматызавацца і асэнсоўвацца творча.

На ўроках у старшых класах часта выкарыстоўваецца лекцыйная форма падачы матэрыялу. Перавагі і недахопы традыцыйнай лекцыі добра вядомыя. Асноўныя яе недахопам з'яўляецца пасіўнасць успрыняцця, звязаная з аднастайнасцю дзейнасці. Выкарыстанне табліц, схем, апор актывізуе ўспрыманне. Было б няправільным не адзначыць, што настаўнікі, праводзячы ўрокі-лекцыі, карыстаюцца нагляднасцю даволі шырока, але больш прадуктыўным становяцца засваенне, калі вучням прапануецца, слухаючы матэрыял, занатоўваць, адлюстроўваць пачутае ў графічным выглядзе. Так, знаёмячы вучняў з тэматычнай і жанравай разнастайнасцю сучаснай драматургіі, настаўнік можа прапанаваць вучням падрыхтаваць табліцу па наступнай форме:

Аўтары

Творы

Тэмы

Жанры

Эфектыўнай графічнай формай з'яўляюцца інструктыўныя памяткі, алгарытмы, апоры. Яны арганізуюць працу вучняў, накіроўваюць у патрэбнае рэчышча, асабліва пры выкананні самастойнай працы, творчых заданняў, засваенні паняццяў па тэорыі літаратуры. Да таго ж яны садзейнічаюць лагічнаму і паслядоўнаму выбудоўванню разгорнутых адказаў па зададзенай тэме. Адным са шматлікіх прыкладаў можа быць памятка-план адказу на пытанне аб значэнні творчасці пісьменніка:

I. Месца пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.

1. Асноўныя праблемы эпохі і адносіны да іх пісьменніка.

2. Традыцыі і наватарства пісьменніка ў галіне:

· ідэй,

· тэматыкі, праблематыкі,

· творчага метаду і стылю,

· жанру,

· моўнага стылю.

II. Ацэнка творчасці пісьменніка крытыкамі.

Як бачым, графічная арганізацыя матэрыялу наглядна паказвае змест, сутнасць, ідэі, высновы і інш. яшчэ да іх выяўлення і агучвання, а гэта надзейны рухавік для працэсу пазнання і творчасці.

Спіс літаратуры

1. Аляхновіч, Р.В. Творы сумежных відаў мастацтваў на ўроках літаратуры / Р.В. Аляхновіч // Выкладанне беларускай мовы і літаратуры / Пад рэд. М.А. Лазарука. - Мінск, 1983. - С. 158 - 175.

2. Бяспалы, А.А. Выяўленчае мастацтва Беларусі і сродкі яго адлюстравання / А.А. Бяспалы. - Мінск, 1994. - 128 с.

3. Грынько, М.У. Вывучэнне асобных лірычных твораў Янкі Купалы ў спалучэнні з сумежнымі відамі мастацтва / М.У. Грынько // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: матэрыялы навук. канф., 24 кастр. 2003 г. Гродна / Пад рэд. У.І. Каялы. - Гродна: ГрДУ, 2003. - С. 105 - 108.

4. Маранцман, В.Г. Содружество искусств на уроках литературы / Маранцман В.Г. - Москва, 1972. - 98 с.

5. Новік, М.І. Міжпрадметныя сувязі на ўроках беларускай літаратуры / М.І. Новік // Вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школе / Пад рэд. М.А. Лазарука. - Мінск, 1988. - С. 44 - 55.

6. Салаўёва, Т.М. Творы Петруся Броўкі ў музыцы / Т.М. Салаўёва // Беларуская мова і літаратура ў школе. - 1988. - № 2. - С. 67 - 70.

7. Шаршанеў, Я. Рытм і рыфма (інтэграваны ўрок літаратуры і тэорыі музыкі) / Я. Шаршанеў // Роднае слова. - 2000. - № 8. - С. 86 - 87.

8. Якушина, Л.С. Использование экранных и звуковых средств на уроках литературы / Л.С. Якушина. - Москва, 1985.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Пазакласная праца па беларускай мове як арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Гурток, гульня як від пазакласнай працы. Моўныя спаборніцтвы: конкурс скорагаворак, псеўдаслоўнік, гульня ў тэлеграмы, алітэрацыя, лагагрыфы, шарады.

    курсовая работа [43,1 K], добавлен 01.01.2014

  • Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе. Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры. Узаемасувязь методыкі выкладання літаратуры з іншымі навукамі.

    лекция [28,3 K], добавлен 01.10.2012

  • Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры. Аналіз дапаможнікаў па літаратуры для настаўнікаў. Характарыстыка дапаможніка "Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе". Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва.

    курсовая работа [35,0 K], добавлен 01.03.2010

  • Музыка в системе искусств. Специфика музыкального искусства. Музыка и живопись. Музыка и литература. Особенности преподавания музыки детям младшего школьного возраста. Общая характеристика системы дополнительного образования школьников.

    дипломная работа [72,1 K], добавлен 07.11.2005

  • Музыка в учебной работе с учащимися. Психофизиологические особенности детей шестилетнего возраста. Влияние музыки на учащихся младших классов. Уроки развития речи, на которых используются различные виды искусства. Нравственное развитие, воспитание детей.

    курсовая работа [44,6 K], добавлен 23.05.2014

  • Понятие духовного воспитания. Музыка как средство духовного воспитания школьников-подростков и его реализация в учебно-воспитательном процессе в анализе программы "Музыка" в 5-7 классах. Разработка уроков музыки с использованием духовных произведений.

    курсовая работа [84,5 K], добавлен 30.09.2008

  • Направления классического западного рока. Взаимовлияние рок-музыки и других музыкальных направлений. Феномен русского рока. Рок в восприятии молодежи. Роль знаний о рок-культуре в музыкальном воспитании. Психотерапевтический аспект влияния рока.

    дипломная работа [142,9 K], добавлен 19.07.2013

  • Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).

    дипломная работа [103,9 K], добавлен 30.07.2013

  • Значение классической музыки в развитии и воспитании детей дошкольного возраста. Основные принципы и формы организации работы в ДОУ по ознакомлению с классическими музыкальными произведениями. Требования к подбору репертуара для детского восприятия.

    контрольная работа [66,4 K], добавлен 29.03.2011

  • Музыка в эстетическом, интеллектуальном и нравственном воспитании детей. Значение развлечений в разностороннем развитии личности ребенка, их виды и формы. Требования к организации и проведению вечеров–развлечений с детьми в разных возрастных группах.

    курсовая работа [23,9 K], добавлен 17.09.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.