Народная педагогіка беларусау

Роля маці ў народнай педагогіцы беларусаў (на матэрыяле вуснай народнай творчасці). Народная творчасць как выдатная крыніца для вывучэння педагагічнага космасу беларусаў, і менавіта маці ў ім сваё, адметнае, месца. Вынiкi працы. Народная педагогіка.

Рубрика Педагогика
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 04.05.2012
Размер файла 21,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Народная педагогіка беларусау

Роля маці ў народнай педагогіцы беларусаў (на матэрыяле вуснай народнай творчасці)

Народная педагогіка разумеецца як пэўная галіна ведаў, якія з'яўляюцца вынікам абагульненага погляду беларусаў на выхаванне. З пакалення ў пакаленне, ад бацькі да сына, ад маці да дачкі, перадаваліся розныя веды, працоўныя навыкі, правілы і нормы паводзін у сям'і, грамадстве і г.д. І гэты працэс насіў мэтанакіраваны характар, бо выхаваўчая спадчына мела ў сваім складзе асобыя формы, метады і прыёмы выхавання дзяцей, якімі карыстаўся народ на працягу многіх стагоддзяў.

Вышэйшага росквіту народная педагогіка дасягнула ў ХІХ-ХХ стагоддзях, калі адбылася «селекцыя» найлепшых узораў народнай культуры (у тым ліку выхаваўчых), якія набылі сэнс ідэалаў людской жыццядзейнасці і паводзін у грамадстве. Назапашванне практычна-утылітарнага і духоўнага вопыту, неабходнага для адаптацыі ў культуры этнасу кожнага новага пакалення, ішло праз фальклор, народныя святы і абрады, гульні і г.д., дзе кожны і ўдзельнік, і творца. Выхаваўчы талент народа праяўляўся ў тым, што само па сабе выхаванне не вычлянялася з жыцця, а арганічна ўпляталася ва ўсе сферы чалавечых адносін. Дастаткова прыгадаць, што мова кожнага беларуса была напоўнена прыказкамі, прымаўкамі, дасціпнымі народнымі выслоўямі, якія трапна выяўлялі сутнасць розных складаных з'яў і чалавечых адносін. Неаднаразова чуючы іх у дзяцінстве, чалавек не толькі спасцігаў выхаваўчую мудрасць, але і вучыўся выкарыстоўваць яе ў сваім жыцці. Фактычна, у вуснай народнай творчасці як крыніцы народнай мудрасці сфарміравалася цэласная сістэма выхавання, адпрацаваная, адшліфаваная многімі пакаленнямі беларусаў і апрабаваная ў кожным з іх. Так, пераемная сувязь пакаленняў засведчана ў такіх выслоўях, як «Вучы народ, вучыся ў народа», «Кінь за сабою, то знойдзеш перад сабою». Аднак у народнай педагогіцы маюцца прамыя і ўскосныя доказы на ўплыў спадчыннасці, асяроддзя і выхавання на фарміраванне асобы чалавека: «Час ад часу рознь і чалавек чалавеку тож», «Разумным дзіця не родзіцца», «Нягоднік не родзіцца, а робіцца». Сацыяльны фактар таксама вельмі важны ў развіцці чалавека: «З якім пазнаешся, такім і сам будзеш», «У лесе людзі дзічэюць, а ў людзях люднеюць».

Галоўнае ж у фарміраванні асобы, на думку беларускага народа, - выхаванне: «І звера людзі навучаюць, не тое што чалавека», «Не кручаны - не рамень, не вучоны - не чалавек».

Велізарную ролю ў выхаванні адыгрывае сям'я - структурная адзінка і асобае звяно ў адзіным ланцугу пераемнасці педагагічных традыцый. Паміж старэйшым і малодшым пакаленнямі заўсёды існавала цесная сувязь. Старэйшае пакаленне бачыла ў малодшым сваю будучыню, надзею на шчаслівае і радаснае жыццё. Маладым на вяселлі зычаць: «Каб дачакаліся ўнукаў і праўнукаў, з якіх было цешыцца кожны дзень». Народная практыка сведчыла: Як добрае семя, дык добрае племя», «Які род, такі плод», «Аднаго бацькі і аднае маткі не роўныя бываюць дзіцяткі», «Дзе ў сям'і лад, там і дзеці добра гадуюцца».

Пэўнасць у заўтрашнім дні залежыць ад таго, якія маральныя якасці набывае падрастаючае пакаленне: «Што ў дзяцінстве выхаваеш, на тое і ў старасці абапрэшся». Таму толькі выхавальнік з высокімі маральнымі якасцямі можа правільна наладзіць працэс выхавання і «Які павядач, такое яго і апавяданне», «Будзь добрым выслухачам, то будзеш добрым павядачам» і інш. Народ выпрацаваў для бацькоў мноства парад-навучанняў, сутнасць якіх вызначаецца гэтак: «Умеў дзіця нарадзіць, умей і вывучыць». Пры гэтым у народнай педагогіцы існуе сцвярджэнне пра неабходнасць як мага ранняга выхавання дзяцей: «Хто да чаго прывык змаладу, то і на старасці не пакіне», «Не навучыш слухаць маленькім, не паслухае, калі барада вырасце», «Тады дзяцей вучаць, як ля лаўкі ходзяць», «Да пяці год пястуй, як яечка, з сямі - пасі, як авечку, тады выйдзе на чалавечка», «Вучы дзіця, пакуль яно ўпоперак краваці, а не ўздоўж».

Традыцыйнымі для беларускага народа з'яўляюцца мяккія, і ў той жа час патрабавальныя адносіны да дзяцей. Яшчэ ў дарэвалюцыйныя часы этнографы адзначалі, што ў беларускай сям'і жорсткае стаўленне мужа да жонкі - з'ява вельмі рэдкая, нават больш за тое - выключная… Гэткія ж мяккія адносіны беларуса да сваіх дзяцей. Бацька і маці любяць сваіх дзяцей, і ў вялікай сям'і праца дзяцей па магчымасці аблягчаецца» [1, с. 22]. Такое ж сцвярджэнне мы сустракаем і ў фальклоры: «Не біце вяроўкамі, навучайце гаворкамі», «Не дзяржы дзяцей пры сабе, бо спесцяцца, разлянуюцца, а аддай лепш у навуку.; каля людзей патруцца, рабоце навучацца».

Народ вучыць бацькоў выхоўваць дзяцей у строгасці, не пеставаць іх: «Хто дзяцей балуець, вяроўку ім на шыю гатуець», «Лепш даглядзі, а за руку не вадзі», «Малому не патурай, а што трэба дай».

У выхаванні галоўнае - перакананне: «Куляй пацэліш у аднаго, двух, а трапным словам - у тысячу». Калі ж перакананне не дапамагае, раіцца ў выключных выпадках скарыстаць апрабаваны сродак: «Не слухае ківа, паслухае кія».

Важным лічыць народная педагогіка і асуджэнне нядобрых дзіцячых учынкаў: «Няшчасныя тыя дзеткі, якіх не жураць ні бацькі, ні маткі», «Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце».

Узаемаадносіны бацькоў і дзяцей рэгуляваліся грамадскай думкай. У пачатку ХХ ст. этнографы, даследуючы сямейныя законы Мінскай губерні, адзначалі, што ў сферу сямейнага жыцця яшчэ не прыйшоў пісаны закон; традыцыі сям'і надзвычай дарагія для селяніна. Цікавы і погляд суда на адносіны дарослых дзяцей да бацькоў: дзеці павінны падпарадкоўвацца бацькам, але калі яны не падпарадкоўваюцца, то бацькі самі вінаватыя ў гэтым.

З першых гадоў жыцця дарослыя фарміравалі ў дзяцей дакладныя ўяўленні аб сістэме роднасных узаемаадносін і месцы саміх дзяцей у ёй. Так, дзецям гаварылі: «Гэта твая маці, яна клапоціцца пра цябе, а ты павінен паважаць, слухацца яе і дапамагаць».

Такім чынам, у беларускай сям'і маці заўсёды была цэнтральнай фігурай. Нават ва ўмовах дарэвалюцыйнага часу, калі нярэдка бытавала такая негатыўная з'ява, як пагардлівыя адносіны да жанчыны з боку мужчыны, роля і значэнне жанчыны ўзрасталі з пераходам яе ў новую якасць - якасць маці.

Вось як пісаў на пачатку ХІХ стагоддзя этнограф М.В. Доўнар-Запольскі: «Становішча жанчыны ў беларускай сям'і далёка не можа быць названа прыгнечаным. Яна з'яўляецца поўнай гаспадыняю ў сваёй сферы, памочніцай і дарадчыцай мужа. У адносінах да дзяцей народны погляд патрабуе таксама поўнай павагі з боку апошніх да маці. Дзеці наогул знаходзяцца пад яе наглядам; толькі хлопцы, гадоў з 14, калі яны ўжо падрастаюць настолькі, што становяцца прыдатнымі для лягчэйшых работ пры апрацоўцы зямлі, напрыклад, возяць снапы, сена і інш., пераходзяць у непасрэднае падпарадкаванне гаспадару дома. Да гэтага часу, а дзяўчаты да самага выходу замуж, знаходзяцца выключна ў распараджэнні маці».

Народны погляд патрабаваў, каб дзеці шанавалі маці, а малодшыя члены сям'і - гаспадыню і наогул старэйшых жанчын. Дзеці, як гэтага патрабаваў народны этыкет, павінны былі звяртацца да маці на «вы»: «Вы, матуля», «Мамка, маманька мая», «Мамачка, мама, сахарна губачка», «Мамка мая, кветка», «Родна мамачка» і інш.

У фальклоры занатаваны такія, напрыклад, словы ўдзячнасці ў адносінах да маці:

Дзякуй, мамачка,

Дзякуй, родная,

За тваё гадаванне.

Аб гэтым упамінаецца і ў песні «Ой, пад лесам ды пад высокім», дзе апавядаецца аб тым, як сын адпраўляецца на паляванне, каб здабыць маці каштоўнае футра ў знак павагі за тое, што:

Гадавала мяне родна матанька:

Цёмнай ночы не даспаўшы,

Яснай свечы не тушыўшы,

Ачэпак з ножак не спушчаўшы.

Маці, паводле народных імператываў, у любым узросце застаецца лепшым сябрам свайму дзіцяці: «Нет лучшай дружачкі, як родная матка», «Матчыны рукі заўсёды мяккія», «Без маткі і сонца не грэе» і інш. У выслоўях найперш падкрэсліваецца роля маці як маральнай апоры ў жыцці чалавека.

Пяшчотная любоў маці да сваіх дзяцей - характэрная рыса адносін у сям'і беларусаў. Традыцыйным з'яўляецца ласкавы зварот маці да свайго дзіцяці: «Ах маё сакалянятка», «Ластавачка мая маленькая», «Малінінька мая», «Мой ты каласок», «Птушанятка маё маленькае» і інш. Гэта садзейнічала ўсталяванню цеснага кантакту паміж маці і дзіцем, па-другое, фарміраванню нервовай сістэмы, выхаванню ветлівых, добразычлівых, мяккіх адносін да людзей. Як падкрэслівалася ў вуснай народнай творчасці, любоў маці да дзяцей уласціва жанчыне ў большай ступені ў параўнанні з мужчынам: «Дзеці балуюцца ад матчынага блінца, а разумнеюць ад бацькоўскага дубца», «Маці сама не з'есць, а дзіця накорміць», «Як дзіця плача, маткі сэрца з жалю скача».

Маці ніколі не бывае жорсткай з дзецьмі, нават калі яна злуецца ці сварыцца. У выпадках, калі ў гневе яна і казала: «Каб цябе пранцы ўзялі», жанчына ціхенька, звяртаючыся да Усявышняга, прамаўляла: «Каб ты не пачуў».

Паводзіны маці - узор для пераймання: «Дзеўка маткаю красна», «Пазірай на матку, а маліся на яе дзіцятку». Маці не толькі эталон маральнай чысціні, але і сімвал усяго самага дарагога на свеце: Беларускі народ сцвярджае: «Зямля-маці», «Зямелька - матка наша: і корміць, і носіць, і адзявае нас». Маці для беларуса - тое ж, што і Радзіма, зямля-карміцелька, самае святое для кожнага чалавека.

З малых гадоў маці імкнецца выхаваць у дзяцей такія высокія маральныя якасці, як сумленнасць і праўдзівасць, падкрэсліваючы гэта ў такіх выслоўях: «Праўдаю найдалей дойдзеш», «Праўда даражэй за грошы», «На праўдзе свет стаіць». Сумленнасць і праўдзівасць павінны праяўляцца ў рэалізацыі слоўных абавязкаў: «Будзь смелы не языком, а дзелам», «Слова сказаў - тапаром адсек», «Слова святое».

Выхаванне дабрыні - адной з асноўных чалавечых рыс - таксама прэрэгатыва маці. Дабрыня маці, яе адносіны да дзяцей, да навакольнага свету, да членаў сям'і, да старэйшых, увогуле да людзей - традыцыйныя для беларусаў. У адной беларускай песні пяецца:

Мы старэнькую - шанаваць будзем,

А маленькую - гадаваць будзем.

Глыбіннай асновай народнай педагогікі была і застаецца праца. «Не той харош, хто прыгож, а той харош, хто для дзела гож», - навучала маці дачку. Працоўнае выхаванне пачыналася ледзьве не з калыскі. Малое, якое толькі што нарадзілася, маці павінна была браць з сабою ў поле. Дзіця, пачынаючы успрымаць, засвойваць навакольны свет, бачыла, як працуюць бацькі, чула песні, якія суправаджалі іх працу, і разам з малаком маці засвойвала працоўныя традыцыі народа, усведамляла сваё асноўнае месца на зямлі - яно ў працы. Выхавальнікам пры гэтым выступала не толькі маці, але і старэйшыя браты і сёстры, якія атрымлівалі першыя працоўныя навыкі, даглядаючы малога па даручэнні бацькоў, былі яго нянькамі.

Увогуле, дзяўчынка з ранняга дзяцінства рыхтавалася да ролі маці. Аўтарытэт маці быў настолькі вялікі, што дзяўчынка імкнулася пераймаць яе ва ўсім. І калі прыгледзецца да гульняў дзяўчынкі, то пачуеш і ўбачыш, што ў забавах з лялькай - першай і бадай адзінай яе цацкай - яна паўтарае ўсё тое, што робіць яе маці, пераносячы на яе ўсе жыццёвыя назіранні. Яна гатуе ляльцы ежу, мые сукенку, вядзе гуляць, навучае, выхоўвае сваё дзіця, спявае ёй калыханку, тую калыханку, якую ёй і яе братам і сёстрам спявала маці.

Калыханка маці - гэта першае, з чым сутыкаецца дзіця ў сваім жыцці. Маці, якая па традыцыі ўводзіць сваё дзіця ў родную мову, не толькі спрыяе развіццю моўнага дара і мыслення маленькага чалавека, але і перадае яму элементы народнай маралі, дапамагае зразумець і засвоіць народную псіхалогію, традыцыю, культуру, духоўныя і маральныя каштоўнасці.

І калыханка маці ў недакучлівай форме, іншы раз нават у выглядзе звароту да жывёл, прывівае дзіцяці навыкі паводзін:

Не хадзі, коцік, па пячы,

Буду біць цябе ў плячы,

Не хадзі, коцік, па масту,

Буду біць па хвасту.

Не хадзі, коцік, па лаўцы,

Буду біць па лапцы.

Не мні, коцік, падушкі,

Буду драці за вушкі.

Праз калыханкі ў дзяцей выхоўвалася таксама і працавітасць. Так, калыханка «Праў кот кудзелю» знаёміць з паслядоўнасцю працоўных працэсаў:

Там красёнцы ткала

У кудзельку прала.

На сонцы бяліла,

На ветры сушыла,

Кашульку пашыла.

У калыханках выхоўвалася таксама і адказнасць за народнае дабро:

Ехаў каток па дрова,

Загарэлася дуброва.

Пайшоў каток ваду насіці,

Стаў дубровушку тушыці.

Вядомы этнограф і педагог Р.С. Вінаградаў адносіў калыханкі да важных сродкаў «матчынай школы». А вядомы беларускі паэт і этнограф Н.С. Гілевіч адзначаў, што слухаючы такую песню - вечную, неўміручую песню мацярынскай любові, - міжволі думаеш, магчыма, адсюль, вось з гэтай калыханкі, з яе самай простай і геніяльнай на зямлі мелодыі і пачынаецца чалавек.

Разумеючы выключную ролю маці ў жыцці чалавека, у беларускіх народных выслоўях чырвонай ніткай праходзіць думка берагчы маці. «Беражы маці, яна не будзе век целяпаці», «Усяго за грошы купіш, апроч бацька-мацеры», «Няма тых лавачак, дзе купляюць родных мамачак».

Грамадская думка асуджае тых дзяцей, якія не клапоцяцца пра маці, ігнаруюць яе меркаванні або нават спрабуюць ад яе пазбавіцца: «Маці датуль міла, пакуль пялёнкі мыла», «Як навучыўся, то і матку забыўся».

Прыёмных бацькоў, якія клапоцяцца аб выхаванні дзяцей, народ праслаўляе, узводзіць у ранг маці, падкрэсліваючы, што называцца маці можа жанчына, якая вырасціла, выхавала, а не проста нарадзіла дзіця: «Дабранач, матулька, дабранач! Але не тэй дабранач, што нанач, а тэй што на ўвесь век».

Такім чынам, вусная народная творчасць - выдатная крыніца для вывучэння педагагічнага космасу беларусаў, і менавіта маці займае ў ім сваё, адметнае, месца.

народны творчасць педагогіка вусны

Вынiкi працы

Народная педагогіка не толькі абвяшчала абавязак працаваць, але і ўвасаблялі яго на практыцы.

Ужо з першых гадоў бацькі прыцягвалі дзяцей да пасільнай працы, у розных відах, звязаных з самаабслугоўваннем, гаспадарча-бытавымі патрэбамі, удзелам у сыходзе за раслінамі і жывёламі, рукадзеллі. Такое разнастайнасць дазваляе падтрымліваць пастаянны цікавасць да працоўнай дзейнасці. Паколькі тут вялікае месца займае гульня, то гэты перыяд працоўнага выхавання называем гульнявым. Узаемасувязь працы з гульнёй праяўляецца па-рознаму, гульня адлюстроўвае праца дарослых, элементы працоўных дзеянняў адлюстроўваюцца ў гульні і гульнявыя моманты ўключаюцца ў працэс працы. У сваіх гульнях дзеці часцей прайграваюць тое, што назіраюць у сямейным крузе. Сельскія дзеці, напрыклад, «гаспадараць»: гатуюць ежу, сеюць, косяць, збіраюць ураджай, месяць цеста і пякуць хлеб, адлюстроўваючы ў гульнях працоўныя дзеянні дарослых, дзеці пранікаюцца любоўю да іх працы.

Вядучымі сродкамі на першым этапе працоўнага выхавання ў сямейным етнопедагогици з'яўляецца паказ і назіранні, якія пашыралі кругагляд дзяцей і давалі першае ўяўленне аб розных відах працы. Другі прамежкавы этап у сямейным выхаванні надыходзіў, калі дзеці станавіліся актыўнымі памагатымі бацькоў.

Народная педагогіка імкнецца даць падрастаючаму пакаленню ўсебаковую працоўную падрыхтоўку. Да арганізацыі працы яна вылучае канкрэтныя патрабаванні: паклапаціцца пра ўдалае пачатак працы («Добрай пачатак - палова справы»), працаваць энергічна («Робіць, як мокрае гарыць»), быць вытрыманым, упартай і арганізаваным, не баяцца цяжкасцяў («Ваўкоў баяцца - у лес не хадзіць»), даводзіць пачатае да канца (» Канец - справе вянец»).

Канчатковае фарміраванне чалавека як працаўніка пэўнай галіны па традыцыі сямейнага этнопедагогики прыпадае на трэці, асноўны або заключны этап працоўнага выхавання, калі юнакі і дзяўчаты канчаткова зацвярджаюцца прафесійна, і прымаючы непасрэдны ўдзел ва ўсіх вытворчых дзеяннях учынках нароўні з дарослымі. Гармонія - натуральны стан чалавека. Нельга жыць не працуючы.

Хлеб увайшоў ў жыццё, як галоўны вынік чалавечай працы і асноўны прадукт харчавання. Народ цэніць яго больш за ўсё: «без хлеба - худая гутарка», «без хлеба не да абеду», «хлеб - бацька, вада - маці». Хлеб - крыніца жыцця. Ён прыносіць у сям'ю дастатак і радасць («Хлеб на стале, то і стол пасад, а як хлеба толькі, то і стол - дошка»)

Паважлівае стаўленне да хлеба ў працоўнай сям'і пры прышчапляліся на кожным кроку. Дзецям пастаянна нагадвалі, што ў хлеб заключана мазольныя чалавечы працу, пагарджаць якую нельга. Хлебам - соллю як знакам дастатку і шчырасці сустракаюць госця. Той, хто заходзіў у дом - сусед, сваяк ці знаёмы, меў у кішэні кавалак хлеба, каб пачаставаць дзяцей.

Народная педагогіка прышчапляе дзецям любоў да зямлі, навучаючы іх любіць зямлю ўсёй душой. Арсенал сродкаў выхаваўчага ўздзеяння ў мэтах фарміравання ў дзяцей і моладзі паважлівага стаўлення і любові да зямлі ў народнай педагогіцы вельмі багаты.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.