Фарміраванне пазнавальнага інтарэсу школьнікаў у працэсе вывучэння паэмы "Тарас на Парнасе"

Месца пазнавальнага інтарэсу ў структуры пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў. Метадычная інтэрпрэтацыя паэмы "Тарас на Парнасе" ў святле праблемы фарміравання пазнавальнага інтарэсу школьнікаў. Асаблівасці i iнтэрпрэтацыя паэмы як ліра-эпічнага жанру.

Рубрика Педагогика
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 18.04.2012
Размер файла 79,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Для прыкладу возьмем верш IV з «Тараса на Парнасе»:

фарміраванне пазнавальный інтарэс школьнік

А вохцi мне! Як там прыгожа!

Ну, быццам хто номоляваў!

Чырвоны краскi, мак i рожы, -

Ну, як сукенку хто паслаў!

I птушкi ёсць там, дужа стройна

Пяюць, палепш за салаўя!..

Зварот да вуснага славеснага малявання дапаможа настаўнiку аператыўна ўключыць вучняў у асэнсаванне твора. Ва ўяўленнi падлеткаў павiнна паўстаць жывая яркая карцiна новага дзiвоснага месца, убачыць яго вачыма героя. Такое заданне трэба даваць толькi моцным, адораным вучням, якiя маюць развiтае ўяўленне i добра гавораць па-беларуску.

Актывiзуе пазнавальную дзейнасць, чытацкае ўяўленне i эмацыянальнае суперажыванне пры вывучэннi эпiчных твораў прыём iсцэнiравання. Перад класам ставiцца задача напiсаць п'есу паводле апавядання, урыўка з аповесцi, рамана. Каб зрабiць iнсцэнiроўку, трэба ўважлiва прачытаць твор цi ўрывак з яго, выдзелiць дзеючых асоб i даць iм сцiслую характарыстыку (узрост, род заняткаў, узаемаадносiны i да т.п.), aпiсаць час i месца дзеяння, распрацаваць маналогi i дыялогi, уключыўшы ў ix неабходныя рэмаркi. Пры iнсцэнiраваннi вучнi лепш спасцiгаюць характары герояў, матывы ix паводзiн i ўчынкаў.

Каб такая работа была паспяховай, школьнiкi павiнны добра ведаць вобразны i эмацыянальны свет герояў. Таму да гэтага прыёму звяртаюцца найчасцей у працэсе аналiзу цi на заключным этапе вывучэння мастацкага твора.

Для рэалiзацыi прыёму iнсцэнiравання эпiзоду паэмы «Тарас на Парнасе» настаўнiк можа прапанаваць вучням тэкст п'есы С. Кавалёва. Арганiзаваць такi творчы вiд дзейнасцi можна i ў больш шырокiм маштабе, напрыклад, у час правядзення ў школе тыдня беларускай мовы i лiтаратуры правесцi конкурс «Мы вялiкiя таланты» на лепшую тэатральную пастаноўку твораў беларускай лiтаратуры. У конкурсе змогуць прыняць удзел вучнi розных класаў. Дзякуючы такому мерапрыемству ў гледачоў i актораў узрасце узровень пазнавальнага iнтарэсу не толькi да асобных мастацкiх твораў, а i да школьнага прадмета ўвогуле, што вельмi станоўча паўплывае на вынiкi працэсу навучання.

Пасля вывучэння тэмы «Канстанцiн Веранiцын. Паэма «Тарас на Парнасе» настаўнiк можа правесцi ўрок пазакласнага чытання для рэалiзацыi такой задачы, як «раскрыццё выяўленчага майстэрства аўтара ў абмалёўцы персанажаў», прадугледжанай праграмай. Прыклад такога ўрока я знайшла ў iнтэрнеце, ён быў створаны гомельскiм настаўнiкам на аснове выкарыстання метадаў, прiёмаў i формаў працы паводле тэхналогii педагагiчных майстэрняў.

Педагог-майстар павiнен прадумаць i арганiзаваць ход заняткаў такiм чынам, каб кожны вучань праз асабiсты вопыт i даследаваннi быццам сам адкрываў веды.

Найбольш важныя i неабходныя прынцыпы эфектыўнай пабудовы педагагiчнай майстэрнi:

1) абавязковае стварэнне педагогам атмасферы шчырасцi, добразычлiвасцi i сутворчасцi на ўcix этапах урока;

2) майстар павiнен звяртацца да асабiстых пачуццяў школьнiка, абуджаць яго персанальную зацiкаўленасць у вывучэннi тэмы;

3) на працягу заняткаў не ацэньваць працу вучня, а на апошнiм этапе даць яму мажлiвасць самому ацанiць сябе;

4) пажадана чаргаваць iндывiдуальную працу падлеткаў з калектыўнай, даць iм права выбару вiдаў дзейнасцi;

5) педагогу важна не спяшацца адказваць самому на пастаўленыя пытаннi, бо галоўнае - не так вынiк, як сам працэс пошуку ведаў;

6) неабходна дамагацца роўнасцi ў адносiнах памiж школьнiкамi i настаўнiкам.

Звычайна на ўрокi па тэхналогii педагагiчных майстэрняў адводзiцца ў сярэднiм дзве гадзiны, але, улiчваючы рэальныя магчымасцi педагога i змест сучаснай праграмы па беларускай лiтаратуры, настаўнiк прапанаваў урок разлiчаны 45 хвiлiн.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.

    дипломная работа [84,0 K], добавлен 29.01.2012

  • Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.

    дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Паняцце пра сказ, словазлучэнне, іх пабудову і сувязь у сказе паміж членамі. Тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа. Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння словнікавага запасу школьнікаў у працэссе навучання беларускай мове.

    курсовая работа [2,4 M], добавлен 28.01.2016

  • Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе. Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы.

    курсовая работа [35,9 K], добавлен 01.03.2010

  • Месца творчасці Быкава ў сучаснай вучэбнай праграме для школы. План характарыстыкі героя. Сістэма урокаў па творчасці В. Быкава ў 9, 11 класах (на прыкладзе вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка). Біяграфічна звестка пра Васіля Быкава.

    курсовая работа [36,8 K], добавлен 01.03.2010

  • Змест та прынцыпы навучання сінтаксісу простага сказа. Асаблівасці вывучэння сінтаксісу простага сказа. Аналіз падручніка ў аспекце даследавання. Метады і прыёмы, стахастычная методыка вывучэння сінтаксісу простага сказ (дыдактычны сцэнарый урока).

    курсовая работа [4,4 M], добавлен 22.03.2016

  • Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры. Аналіз дапаможнікаў па літаратуры для настаўнікаў. Характарыстыка дапаможніка "Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе". Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва.

    курсовая работа [35,0 K], добавлен 01.03.2010

  • Програма із зарубіжної літератури для середньої загальноосвітньої школи. Методичний коментар до системи уроків за творчістю М. Гоголя, розрахованих на різну кількість годин. Рекомендації для вчителя, історичний коментар, паралелі з іншими творами Гоголя.

    методичка [4,7 M], добавлен 07.10.2010

  • Історія виникнення пейзажного жанру, його види. Розвиток та досягнення українського живопису. Вікові особливості та здібності молодших школярів. Зміст, форми і методи роботи з дітьми по образотворчій діяльності та специфіка викладання уроків малювання.

    дипломная работа [2,9 M], добавлен 13.11.2009

  • Внесок голландських та російських митців у розвиток пейзажного жанру. Основи композиції у пейзажі. Лінійна та повітряна перспектива. Сценарій виховного заходу на тему: "Пейзажний живопис у творчості В.Д. Полєнова". Технологія виконання творчої роботи.

    дипломная работа [122,5 K], добавлен 17.07.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.