Эксперыментальныя тэндэнцыі ў драматургіі Аўстрыі другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў (у параўнанні з драматургіяй Беларусі)

Неабходнасць падагульнення і развіцця айчынных даследаванняў у галіне нямецкай і нямецкамоўных літаратур. Асноўныя вытокі, асноўныя формы і шляхі развіцця эксперыментальных напрамкаў у агульным кантэксце еўрапейскага тэатра і ў гісторыі драматургіі.

Рубрика Литература
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 97,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Аўтарэферат

дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук

Эксперыментальныя тэндэнцыі ў драматургіі Аўстрыі другой паловы ХХ - пачатку ХХІ стагоддзяў (у параўнанні з драматургіяй Беларусі)

па спецыяльнасці 10.01.03 - літаратура народаў краін замежжа (нямецкая)

Барычэўская Таццяна Генадзеўна

Мінск, 2016

РЭЗЮМЭ

Барычэўская Таццяна Генадзеўна

Эксперыментальныя тэндэнцыі ў драматургіі Аўстрыі другой паловы ХХ - пачатку ХХІ стагоддзяў (у параўнанні з драматургіяй Беларусі)

Ключавыя словы: драматургічны эксперымент, лінейны эксперымент, паралельны эксперымент, традыцыя, наватарства, маральны імператыў (аўтара), трансфармацыя канона.

Мэта даследавання - вызначыць эксперыментальныя тэндэнцыі ў сучаснай драматургіі Аўстрыі і выявіць патэнцыял драматургічнага эксперымента як элемента далейшага развіцця аўстрыйскай і беларускай драматургіі.

Метады даследавання: гісторыка-культурны метад з элементамі кампаратыўнага назірання і абагульнення, інтэртэкстуальнага, супастаўляльнага і кантэкстуальна-сітуацыйнага аналізу з прыёмамі інтэрпрэтацыі і класіфікацыі.

Навуковая навізна і значнасць атрыманых вынікаў

У дадзеным даследаванні ўпершыню выяўлены комплексная структура драматургічнага эксперымента і яго функцыя як рухаючай сілы эвалюцыі драмы. На аснове супастаўлення эксперыментальных тэндэнцый у творах драматургіі Аўстрыі і Беларусі другой паловы ХХ - пачатку ХХІ стст. вылучаны асаблівасці эксперымента ў сучаснай аўстрыйскай і беларускай п'есе. Выразна акрэслены феномен эксперыментальнай драматургіі, вызначана яго нацыянальная спецыфіка на матэрыяле творчасці вядомых аўстрыйскіх драматургаў Т. Бернхарда, К. Дэніг, П. Хандке і Х. Цузанека і сучасных беларускіх аўтараў.

Практычная значнасць даследавання i галiна выкарыстання

Вынікі дысертацыйнага даследавання паспяхова ўкараняюцца пры выкладанні курсаў “Замежная літаратура” і “Інтэрпрэтацыя мастацкага тэксту” для студэнтаў спецыялізацыі “Літаратуразнаўства” 3 і 4 курсаў факультэта нямецкай мовы УА “Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт”. Асноўныя палажэнні дысертацыі будуць запатрабаваны таксама пры далейшым даследаванні тэорыі драматургічнага эксперымента ў айчынным літаратуразнаўстве, пры вывучэнні беларускай драматургіі ў еўрапейскім кантэксце, пры распрацоўцы спецкурсаў і спецсемінараў па гісторыі аўстрыйскай і беларускай літаратуры і па гісторыі тэатразнаўтва, пры складанні вучэбна-метадычных дапаможнікаў па гісторыі нямецкамоўнай і беларускай драматургіі.

РЕЗЮМЕ

Боричевская Татьяна Геннадьевна

Экспериментальные тенденции в драматургии Австрии второй половины ХХ - начала ХХІ веков (в сравнении с драматургией Беларуси)

Ключевые слова: драматургический эксперимент, линейный эксперимент, параллельный эксперимент, традиция, новаторство, моральный императив (автора), трансформация канона.

Цель исследования - определить экспериментальные тенденции в современной драматургии Австрии и выявить потенциал драматургического эксперимента как элемента дальнейшего развития австрийской и белорусской драматургии.

Методы исследования: историко-культурный метод с элементами компаративного наблюдения и обобщения, интертекстуального, сопоставительного и контекстуально-ситуационного анализа с приемами интерпретации и классификации.

Научная новизна и значимость полученных результатов

В данном исследовании впервые выявлены комплексная структура драматургического эксперимента и его функция как движущей силы эволюции драмы. На основе сопоставления экспериментальных тенденций в произведениях драматургии Австрии и Беларуси второй половины ХХ - начала ХХІ вв. выделены особенности драматургического эксперимента в современной австрийской и белорусской пьесе. Выразительно очерчен феномен экспериментальной драматургии, определена его национальная специфика на материале творчества известных австрийских драматургов Т. Бернхарда, К. Денниг, П. Хандке и Х. Цузанека и современных белорусских авторов.

Практическая значимость исследования и область применения

Результаты диссертационного исследования успешно применяются при преподавании курсов “Зарубежная литература” и “Интерпретация художественного текста” для студентов специальности “Литературоведение” 3 и 4 курсов факультета немецкого языка УО “Минский государственный лингвистический университет”. Основные положения диссертации будут востребованы также при дальнейшем исследовании теории драматургического эксперимента в отечественном литературоведении, при изучении белорусской драматургии в европейском контексте, при разработке спецкурсов и спецсеминаров по истории австрийской и белорусской литератур и по истории театроведения, при составлении учебно-методических пособий по истории немецкоязычной и белорусской драматургии.

SUMMARY

Barycheuskaya Tatsiana Henadzeuna

Experimental trends in Austrian Drama in the period from the second half of the 20th century to the beginning of the 21st century (versus Belarusian Drama)

Key words: dramaturgical experiment, linear experiment, parallel experiment, tradition, innovation, moral imperative (of the author), the canon transformation.

The aim of the research is to reveal experimental trends in the modern Austrian and Belarusian drama and to identify the potential of the dramaturgical experiment in the further development of Austrian and Belarusian theatricality.

The methods used are as follows: the historico-cultural analysis with the elements of comparative monitoring and generalization, the intertextual, comparative and contextual-situational analysis with interpretation and classification methods.

The results obtained and their novelty

In this study the complex structure of the dramaturgical experiment and its function as a driving force of drama evolution has been revealed for the first time. Based on the comparison of experimental tendencies in the works of Austrian and Belarusian drama in the period from ?the second half of the 20th century to the early 21st century the characteristics of the dramaturgical experiment in the modern Austrian and Belarusian plays have been distinguished. The phenomenon of the experimental drama and its traditional specific character has been outlined based on the works of the famous Austrian playwrights T. Bernhard, C. Dennig, P. Handke, H. Zusanek and modern Belarusian writers.

The practical value of the research and spheres of application

The findings of the research have been already successfully applied in the courses “Foreign Literature” and “Interpretation of Fictional Text” for the third and fourth year students with the special subject “Study of Literature” at the German department of Minsk State Linguistic University. The main propositions of the thesis will be also needed for further development of the theory of the dramaturgical experiment in the domestic literary criticism, for the study of Belarusian drama in a European context, for the development of special courses and seminars on the history of Austrian and Belarusian literature and on the history of theatre, as well as for the textbooks dealing with the history of German-language and Belarusian drama.

Праца выканана ва УА “Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт”

Навуковы кіраўнік Васючэнка Пётр Васільевіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры УА “Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт”.

Афіцыйныя апаненты: Камароўская Таццяна Яўгенаўна, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры рускай і замежнай літаратуры УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”

Лявонава Ева Аляксандраўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры замежнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Апаніруючая арганізацыя УА “Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт”

Абарона адбудзецца 4 сакавіка 2016 г. у 14. 30 на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.12 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце (220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, ауд. 62; тэл. вуч. сакратара: 327-63-78).

З дысертацыяй можна азнаёміцца ў Фундаментальнай бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Аўтарэферат разасланы “ 2 ” лютага 2016 г.

Вучоны сакратар савета па абароне дысертацый М.М. Хмяльніцкі

УВОДЗІНЫ

Аўстрыя - краіна з надзвычай багатай традыцыяй драматургіі, якую ва ўсе часы жывіў і натхняў творчы эксперымент: наватарства паступова ператваралася ў класіку, якая потым зноў перапрацоўвалася, адмаўлялася ці парадзіравалася, набываючы такім чынам новае жыццё. Безумоўна, любая нацыянальная драматургія самабытная па сваёй сутнасці, і, на першы погляд, эксперыментальныя тэндэнцыі тэатра Аўстрыі і Беларусі развіваліся зусім па-рознаму. Аднак параўнальная характарыстыка твораў аўстрыйскіх і беларускіх драматургаў-наватараў другой паловы ХХ - пачатку ХХІ стст. не толькі вылучае шмат агульных рысаў у эксперыментальнай інтэрпрэтацыі традыцыйных аспектаў драмы абедзвюх краін, але і дае магчымасць больш дасканалага прачытання беларускай драматургіі ў кантэксце еўрапейскай культуры. Такое супастаўленне, упершыню праведзенае ў межах айчыннага літаратуразнаўства, стала магчымым дзякуючы вылучэнню шматлікіх беларуска-аўстрыйскіх паралеляў.

Знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, Аўстрыя і Беларусь былі і застаюцца краінамі-пасрэднікамі паміж Усходам і Захадам, на тэрыторыі якіх заўсёды суіснавалі прадстаўнікі некалькіх этнасаў; прысутнасць моцных суседзяў (Германія, Расія, Польшча) ў значнай ступені абумовіла фарміраванне нацыянальных характараў беларусаў і аўстрыйцаў (талерантнасць мыслення, імкненне да стабільнага існавання, страх перад зменамі); у абедзвюх краінах перыядычна прымусова мянялася пануючая рэлігія, якая ўплывала на традыцыі нацыянальнай драмы (барочныя містэрыі, “школьны тэатр” езуітаў); аўстрыйскія і беларускія драматургі дагэтуль актыўна пераасэнсоўваюць наступствы Другой сусветнай вайны і надаюць вялікую ўвагу пытанню развіцця экалагічнай свядомасці; і беларускія, і аўстрыйскія творцы вымушаны змагацца за развіццё драматычнага мастацтва ва ўмовах глабалізацыі і камерцыялізацыі культуры.

У аўстрыйскай драматургіі другой паловы ХХ - пачатку ХХІ стст. сфарміравалася шырокае кола аўтараў, чые творы маюць агульнаеўрапейскае значэнне. Сярод іх вылучаюцца імёны Томаса Бернхарда (Thomas Bernhard, 1931 - 1989), Канстанцыі Дэніг (Constanze Dennig, нар. у 1954), Петэра Хандке (Peter Handke, нар. у 1942) і Харальда Цузанека (Harald Zusanek, 1922 - 1989). П'есы гэтых драматургаў адметныя сваёй гуманістычнай пазіцыяй, спалучэннем гістарызму і наватарства, адлюстраваннем глыбінных працэсаў нацыянальнай самаідэнтыфікацыі і постмадэрнісцкай пераідэнтыфікацыі асобаў аўтара і гледача, іх аб'ядноўваюць рознабаковыя праявы эксперымента як маштабнай і эстэтычна значнай тэндэнцыі сусветнай драматургіі. Сучаснай аўстрыйскай драме, з яе правакацыйнасцю і няспынным пошукам новых шляхоў уздзеяння не толькі на гледача, але на чалавека сацыяльнага, належыць асаблівая роля ў развіцці сусветнага драматургічнага працэсу.

Асноўным фактарам гэтага развіцця з'яўляецца лінейны і паралельны драматургічны эксперымент [тут і далей курсіў наш - Т.Б.] - сукупнасць спецыфічных мастацкіх метадаў і прыёмаў, якімі аўтары карыстаюцца, каб паглыбіць уздзеянне драматургічнага тэксту на свядомасць гледача. Эксперымент заўсёды ідзе поруч з часам, крытычна адлюстроўвае любыя змены ў жыцці грамадства і патрабуе асэнсаваць надзённыя праблемныя пытанні, таму раскрыццё нацыянальных асаблівасцяў беларускай эксперыментальнай п'есы праз супастаўленне са спецыфічнымі рысамі сучаснай аўстрыйскай драмы мае вялікае значэнне для паглыблення сацыяльнай свядомасці беларускага народа і яго культурнай самаідэнтыфікацыі.

Актуальнасць дысертацыі абумоўлена: 1) неабходнасцю падагульнення і развіцця айчынных даследаванняў у галіне нямецкай і нямецкамоўных літаратур, у прыватнасці - аўстрыйскай драматургічнай традыцыі; 2) значнасцю персаналій Т. Бернхарда, П. Хандке, Х. Цузанека, К. Дэніг для вучэбных дысцыплін філалагічных ВНУ, у якіх вывучаюцца замежныя літаратуры; 3) неабходнасцю ў адукацыйных і папулярызатарскіх мэтах суаднесці вопыт выбраных аўстрыйскіх і беларускіх драматургаў-эсперыментатараў, чый плён сцвердзіўся ў сярэдзіне ХХ - пачатку ХХІ стст. з пункту гледжання дынамікі традыцыйнага і наватарскага ў іх творчасці; 4) недастатковай асветленасцю ў беларускім літаратуразнаўстве і літаратурнай крытыцы праблем паэтыкі эксперыментальнага тэатра, які займае значнае месца ў сучаснай драматургіі і тэатральным мастацтве. Дадзенае даследаванне стварае базу тэорыі драматургічнага эксперымента, прапануе шырокі аналітычны матэрыял для яе далейшай распрацоўкі і паралельна раскрывае вялікі патэнцыял эксперымента для абнаўлення і ўдасканалення літаратурнай і тэатральнай традыцыі Аўстрыі і Беларусі.

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ

драматургія нямецкі літаратура тєатр

Сувязь працы з буйнымі навуковымі праграмамі і тэмамі

Даследаванне праведзена ў межах наступных навуковых тэм кафедры беларускай мовы і літаратуры МДЛУ: “Праблемы функцыянавання беларускай літаратуры ва ўмовах глабалізацыі, рынку, масавай культуры”, уключана ў ДПФД “Беларуская мова і літаратура” (№ дзяржаўнай рэгістрацыі: 2006826. Дата рэгістрацыі: 16. 11. 2006, тэрмін выканання 2006 - 2010 гг.), “Праблемы навуковага і вучэбна-метадычнага забеспячэння выкладання беларускай мовы як замежнай у сістэме філалагічных дысцыплін” (№ дзяржаўнай рэгістрацыі: 20090531. Дата рэгістрацыі: 20. 04. 2009, тэрмін выканання 2009 - 2013 гг.), “Экалагічны імператыў у беларускай літаратуры ХХ - ХХI стст.” у межах задання “4.2.08. Руская і беларуская літаратуры ХХ - ХХI стст.: праблема асобы і грамадства”, падпраграма “Беларуская мова і літаратура ў кантэксце цывілізаванага развіцця Рэспублікі Беларусь: гісторыя, сучасны стан, тэндэнцыі”, уключана ў ДПНД “Гуманітарныя навукі як фактар развіцця беларускага грамадства і дзяржаўнай ідэалогіі” (№ дзяржаўнай рэгістрацыі: 2011.17.97. Дата рэгістрацыі: 30.06.11, тэрмін выканання 2011 - 2013 гг.).

Мэта і задачы даследавання

Мэта дысертацыйнага даследавання - вызначыць эксперыментальныя тэндэнцыі ў сучаснай драматургіі Аўстрыі і шляхам параўнальнага аналізу выявіць патэнцыял драматургічнага эксперымента як элемента далейшага развіцця аўстрыйскай і беларускай драматургіі.

Дасягненне пастаўленай мэты звязана з вырашэннем наступных задач:

1. Выявіць вытокі, асноўныя формы і шляхі развіцця эксперыментальных напрамкаў у агульным кантэксце еўрапейскага тэатра і ў гісторыі драматургіі.

2. Вызначыць адметнасць драматургічнага эксперымента ў п'есах выбітных прадстаўнікоў аўстрыйскай драмы другой паловы ХХ - пачатку ХХІ стст.

3. Правесці параўнальную характарыстыку і сістэматызацыю праяў эксперымента з тэатральнай традыцыяй ў драме Аўстрыі і Беларусі другой паловы ХХ - пачатку ХХІ стст., выявіць падабенства дадзеных праяў і іх нацыянальную спецыфіку.

4. Раскрыць значэнне і патэнцыял драматургічнага эксперымента як літаратурнага і культурнага феномена.

Аб'ектам даследавання з'яўляюцца эксперыментальныя творы вядомых аўстрыйскіх драматургаў Т. Бернхарда, К. Дэніг, П. Хандке і Х. Цузанека, а таксама п'есы сучасных беларускіх аўтараў.

Прадмет даследавання - эксперыментальныя тэндэнцыі ў драматургіі Аўстрыі другой паловы ХХ - пачатку ХХІ стагоддзяў і іх аналогіі ў сучаснай беларускай драматургіі.

Навуковая навізна даследавання

У дадзеным даследаванні ўпершыню выяўлены комплексная структура драматургічнага эксперымента і яго функцыя як рухаючай сілы эвалюцыі драмы. На аснове супастаўлення эксперыментальных тэндэнцый у творах драматургіі Аўстрыі і Беларусі другой паловы ХХ - пачатку ХХІ стст. вылучаны асаблівасці эксперымента ў сучаснай аўстрыйскай і беларускай п'есе. Выразна акрэслены феномен эксперыментальнай драматургіі, вызначана яго нацыянальная спецыфіка на матэрыяле творчасці вядомых аўстрыйскіх драматургаў Т. Бернхарда, К. Дэніг, П. Хандке і Х. Цузанека і сучасных беларускіх аўтараў.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону

1. Вытокі драматургічнага эксперымента ляжаць у творчасці антычных аўтараў, якія трансфармавалі класічнае тэатральнае відовішча з мэтай дасягнення большай мастацкай і этычнай мэтазгоднасці. Комплексная прырода драматургічнага эксперымента і спецыфічныя характарыстыкі яго форм паспрыялі эвалюцыйнаму развіццю арыстоцелеўскіх пастулатаў драмы: лінейная форма эксперымента адлюстроўвае працэс паслядоўнага мэтанакіраванага ўзбагачэння прыёмаў класічнай драмы, а паралельны эксперымент стаецца сінхронным вар'іраваннем існуючай канцэпцыі, часта ў выглядзе пародыі. Выбітным прыкладам эксперыментальнага абнаўлення тэатральнага канона з'яўляецца творчасць драматургаў-абсурдыстаў сярэдзіны ХХ стагоддзя.

2. У творчасці сусветна вядомых аўстрыйскіх драматургаў Т. Бернхарда, К. Дэніг, П. Хандке і Х. Цузанека прысутнічаюць наступныя праявы еўрапейскага драматургічнага эксперымента другой паловы ХХ - пачатку ХХІ стст.: абсурдысцкае адмаўленне арыстоцелеўскай традыцыі; рэактуалізацыя каштоўнасных арыенціраў праз падкрэслена надзённы сцэнічны і тэкстуальны антураж; авангардысцкая гульня з моўным афармленнем п'есы; філасофская прытчавасць інтэлектуальнай драмы. Спецыфічнымі характарыстыкамі эксперыментальнай аўстрыйскай драмы другой паловы ХХ - пачатку ХХІ стст. з'яўляюцца: універсалізм як спроба пераадолення нацыянальных комплексаў; праблема аўтарскай самаідэнтыфікацыі; гуманістычная скіраванасць; антыўтапічны нігілізм, справакаваны “стомленасцю” культуры ад праяў маскультавай спажывецкасці; запазычанне агульнаеўрапейскіх прыёмаў тэатральнай практыкі і іх творчая адаптацыя ў непарыўнай сувязі з традыцыйнымі праявамі аўстрыйскага нацыянальнага тэатра (“Volkstheater”).

3. Параўнальная характарыстыка твораў аўстрыйскіх і беларускіх драматургаў-эксперыментатараў другой паловы ХХ - пачатку ХХІ стст. паказала наяўнасць наступных аналогій і тыпалагічных сыходжанняў у іх п'есах: вызначальны ўплыў традыцый антытэатра; іранічная рымейкавасць і постмадэрнісцкая цытатнасць; поліжанравасць; антываенны пафас; шырокі дыскурс экалагічнай п'есы з засяроджаннем на пытаннях этычнага імператыва; рэлігійныя рэмінісцэнцыі; знакавая роля моўнага фактара як эфект нацыянальнай полілінгвістычнасці. Спецыфіка драматургічнага эксперымента ў сучаснай беларускай драме заключаецца ў вектары развіцця драматургічнага эксперымента ад абсурдысцкай да постмадэрнісцкай традыцыі, гуманістычным адмаўленні канцэпцыі абсалютнага абсурду, вострай сацыяльнай крытычнасці і падкрэсленым звароце да беларускіх рэалій пры засваенні эксперыментальных тэндэнцый еўрапейскай драматургіі. Найбольш часта аўстрыйскія і беларускія драматургі ўжываюць у эксперыментальнай апрацоўцы сюжэтаў такія творчыя прыёмы і стылістычныя сродкі, як парадокс, метафара, бурлеска, травестацыя, нонсэнс, гратэск і дэперсаналізацыя.

4. Драматургічны эксперымент мае значны патэнцыял як носьбіт маральнага імператыва творцы і з'яўляецца ўплывовым фактарам плённага развіцця традыцый аўстрыйскай і беларускай нацыянальнай тэатральнасці. Праявы эксперымента характарызуюць нават творы тых драматургаў-класікаў, якіх крытыка лічыць строгімі прыхільнікамі класічных пастулатаў. Драматургічнаму эксперыменту як з'яве ўласцівыя не толькі эўрыстычная ўстаноўка на пошук новых шляхоў развіцця і нестандартны падыход да магчымасцяў тэатра, але і здольнасць да травесціравання рэчаіснасці побач з павышанай сугестыўнасцю.

Асабісты ўклад дысертанта

У дадзенай працы ўпершыню вылучаны асаблівасці драматургічнага эксперымента ў сучаснай беларускай п'есе на аснове супастаўлення эксперыментальных тэндэнцый у творах аўстрыйскіх і беларускіх драматургаў другой паловы ХХ - пачатку ХХІ стст.; больш выразна акрэслены феномен эксперыментальнай драматургіі па адносінах да новай літаратурнай сітуацыі ў Беларусі. Пры тэарэтычным абгрунтаванні палажэнняў дысертацыі суіскальніца выкарыстоўвала эксклюзіўныя нямецка- і англамоўныя навуковыя крыніцы (66 найменняў), недаступныя ў межах нацыянальных кнігасховішчаў і архіваў. Пры цытаванні твораў нямецкамоўных і рускамоўных аўтараў усе вытрымкі з тэкстаў былі самастойна перакладзены суіскальніцай з нямецкай і рускай на беларускую мову, паколькі дадзеныя творы дагэтуль ніколі на беларускую мову не перакладаліся.

Апрабацыя дысертацыі і інфармацыя аб выкарыстанні яе вынікаў

Асноўныя палажэнні дысертацыйнага даследавання выносіліся ў якасці дакладаў на штогадовых навукова-тэарэтычных канферэнцыях выкладчыкаў і аспірантаў МДЛУ “Дні навукі” ў 2010, 2011, 2012, 2013, 2014 і 2015 гадах, а таксама на наступных міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях: 1) Рэспубліканская навуковая канферэнцыя да 85-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі І.Я. Навуменкі (Мінск, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, сакавік 2010); 2) Рэспубліканскія навуковыя чытанні “Шлях да Брамы неўміручасці”, прысвечаныя 115-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы (Мінск, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, сакавік 2011); 3) Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Актуальныя праблемы сучаснага літаратурнага працэсу” (Брэст, БрДУ імя Пушкіна, сакавік 2012); 4) Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні да 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (Гродна, ГрДУ імя Янкі Купалы, красавік 2012); 5) Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская і руская літаратуры: тыпалогія ўзаемасувязей і нацыянальнай ідэнтыфікацыі” (Мінск, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, май 2012); 6) Міжнародны круглы стол “Кантрастыўныя даследаванні моў і культур” (Мінск, МДЛУ, кастрычнік 2012 г.); 7) Міжнародная навуковая канферэнцыя “Мова: традыцыі і інавацыі” (Мінск, МДЛУ, кастрычнік 2013 г.).

Апублікаванасць вынікаў дысертацыі

Па тэме даследавання апублікаваны 14 прац, у тым ліку 4 артыкулы ў навуковых крыніцах, рэкамендаваных ВАК Беларусі (1, 5 аўтарскага аркуша), і 10 матэрыялаў навуковых канферэнцый, з якіх 1 напісаны ў сааўтарстве з Васючэнка П. В. (1, 7 аўтарскага аркуша). Агульны аб'ём апублікаваных матэрыялаў складае 3, 2 аўтарскага аркуша.

Структура і аб'ём дысертацыі абумоўлены мэтай і задачамі даследавання. Праца складаецца з уводзінаў, агульнай характарыстыкі работы, трох раздзелаў, заключэння і бібліяграфічнага спісу, які налічвае 218 найменняў прац айчынных і замежных аўтараў, з якіх 13 - уласныя публікацыі суіскальніцы, і 1 напісана ў сааўтарстве з Васючэнка П.В. Агульны аб'ём дысертацыі складае 137 старонак. Асноўны тэкст займае 120 старонак, бібліяграфічны спіс - 17 старонак.

АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЕРТАЦЫІ

У першым раздзеле “Эксперымент і яго роля ў развіцці сучаснай драматургіі” распрацавана фармулёўка паняцця “драматургічны эксперымент”, выяўлены творчы патэнцыял гэтай з'явы і ўмовы яе функцыянавання, прасочаны істотныя этапы эксперыментальнага развіцця еўрапейскага тэатральнага канона ў яго тэарэтычным і практычным увасабленні ад антычнасці да пачатку ХХІ ст. У сваім даследаванні мы абапіраліся на меркаванні такіх выбітных беларускіх і замежных літаратуразнаўцаў і мастацтвазнаўцаў, як А. Анікст, Т. Арлова, М. Бахцін, Г. Баяджыеў, А. Белабратаў, П. Васючэнка, С. Ганчарова-Грабоўская, Я. Гарадніцкі, А. Гугнін, В. Грыб, А. Гулыга, С. Кавалёў, Т. Камароўская, Г. Кісліцына, С. Лаўшук, Е. Лявонава, Н. Манькоўская, Ж. Некрашэвіч-Кароткая, В. Рагойша, А. Сабалеўскі, І. Скарапанава, Р. Смольскі, А. Сцяцэнка, М. Тычына, В. Фрэйдэнберг, В. Халіпаў, І. Шаблоўская, І. Штэйнер; П. Брунэль, Ж. Дэрыда, Я. Кот, Х. Т. Леман, Ф. Рокэм, Хр. Рэгус, Г. Хензель, Э. Фішэр-Ліхтэ, Г. Фукс, Ад. Шмідт, В. Шмідт-Дэнглер, К. Шопфлін, Фр. Шослер, М. Эслін і іншых, а таксама звярталіся да прац прадстаўнікоў апошняга пакалення айчынных даследчыкаў Г. Алісейчык, Т. Аўдонінай, І. Гаравой, Ф. Драбені, Т. Гардзяёнак, Д. Кандакова, В. Лідзянковай, К. Сальнікавай, К. Смольскай, А. Стрэльнікавай, В. Ярмалінскай і іншых. Першы раздзел складаецца з двух падраздзелаў.

У падраздзеле 1.1 “Станаўленне эксперыментальнай канцэпцыі драмы” раскрыты неаднародная прырода драматургічнага эксперымента і яго істотны ўплыў на развіццё тэатральнай традыцыі з часоў антычнасці да ХХІ ст. Асаблівая ўвага нададзена эксперыментальнай трансфармацыі і канчатковаму фарміраванню драматургічнага канона, упершыню замацаванага Арыстоцелем, у творах Г. Э. Лесінга і Г. В. Ф. Гегеля, чые даследаванні стварылі фундаментальны філасофскі і эстэтычны базіс класічнай тэорыі драматургіі. На працягу развіцця драматургічнага мастацтва эксперымент выступае як адзін з асноўных фактараў эвалюцыі драмы. Адзнакамі эксперыментальнага падыходу драматурга з'яўляюцца планамернае вар'іраванне і камбініраванне традыцыйных элементаў драмы, выяўленне ў іх раней невядомых уласцівасцяў з мэтай атрымаць якасна новы “прадукт”, шматузроўневасць мыслення і транскультурнасць як увасабленне сукупнасці ўніверсальных для чалавецтва паняццяў. Менавіта шляхам эксперыментальнага пошуку антычныя аўтары ажыццявілі паступовы пераход ад “зародкавых” форм тэатральнасці да яе класічнага канона, дзе “форма раўназначная зместу, а змест раўназначны форме” Тут і далей пераклад на беларускую мову наш - Т.Б.. У гэтым выпадку дзейнічаў драматургічны эксперымент у “лінейным” выглядзе - як працэс мэтанакіраванага ўдасканальвання і ўзбагачэння класікі, элемент традыцыйнага падмурка еўрапейскай тэатральнай культуры. Аднак даследаванне паказала, што існавалі таксама і прыклады “паралельнага” драматургічнага эксперымента, калі аўтары - практыкі і тэарэтыкі - перапрацоўвалі, парадзіравалі ці адмаўлялі сучасныя ім канцэпцыі: “Не было ніводнага строгага жанру, які б не атрымаў свайго парадыйна-травестыруючага двайніка, сваей коміка-іранічнай contre-partie” Бахтин, М.М. Вопросы литературы и эстетики. Исследования разных лет / М. Бахтин. - Москва : Худож. лит., 1975. - С. 419. (антычная трагедыя і сатырава драма; травестацыя “сур'ёзных” жанраў у ХVIII і ХХ стст.; постмадэрнісцкія самаіронія і самацытатнасць у канцы ХХ - пачатку ХХІ стст.).

Барацьба старога і новага жывіла традыцыю, эксперымент дазваляў сцэне выконваць ролю трыбуны, а драматургу - рэалізоўваць дыялог з грамадскай і творчай свядомасцю гледача. Сутнасць эксперыментальнага руху - у яго паліфаніі, шматвектарнасці і спіральным развіцці. Так, у другой палове XIX ст. назіралася мэтанакіраваная эксперыментальная ломка драматургічнага канона: рамантызм, які разбурыў догмы класіцызму, быў выціснуты рэалізмам і натуралізмам. Рэалізм увабраў у сябе і пераасэнсаваў мастацкія дасягненні рамантыкаў у галіне жанравай і моўнай разнастайнасці драмы, дзякуючы чаму здолеў прывабіць шырокага гледача. Напрыканцы стагоддзя адбылося перараджэнне рамантычнай традыцыі ў творчасці неарамантыкаў і імпрэсіяністаў. Такім чынам, прайшоўшы праз бесперапынны гістарычны працэс эксперыментальнай трансфармацыі, напрыканцы ХІХ ст. класічны канон усё ж захоўваў асноўныя элементы сцэнічнай архітэктонікі антычнай драмы - дзеянне, тыпізацыю характараў, дыялог, мізансцэну.

У падраздзеле 1.2 “Наватарскі характар развіцця драматургіі ў ХХ -пачатку ХХІ стагоддзяў” даследаваны рэвалюцыйны злом класічнай традыцыі тэатра, які быў дасягнуты прадстаўнікамі авангардысцкіх творчых плыняў пачатку ХХ ст. і драматургамі-абсурдыстамі сярэдзіны ХХ ст. пры дапамозе лінейнай і паралельнай формаў драматургічнага эксперымента; прасочана эксперыментальная трансфармацыя эстэтыкі антытэатра праз прызму постмадэрнісцкай адчувальнасці канца ХХ - пачатку ХХІ стст. Эпоха мадэрнізму, што ўяўляла сабой паралельны эксперыментальны шлях развіцця еўрапейскай драмы канца ХІХ ст., дала жыццё шматлікім авангардысцкім напрамкам: “Калі арыстоцелеўскую і гегелеўскую лініі ў гісторыі эстэтыкі лічыць класічнымі, тады мадэрнізм, як бачна, азначае адхіленне ад іх” Маньковская Н. Б. Эстетика постмодернизма / Н. Б. Маньковская. - Санкт-Петербург : Алетейя, 2000. - С. 8.. Эксперымент драматургаў-авангардыстаў, якіх часта абвяшчаюць папярэднікамі постмадэрнісцкай тэатральнай традыцыі, адрозніваўся надзвычайнай шматслойнасцю і разнастайнасцю метадаў, падчас даволі правакацыйных. Так, стваральнікам “Тэатра жорсткасці” А. Арто (1896 - 1948) былі сфармуляваны наступныя эксперыментальныя прынцыпы: эстэтызацыя прымітыўных інстынктаў, наўмысны фізіялагізм і непрыняцце арыстоцелеўскай сцэнічнай канцэпцыі, адлюставанае ў жаданні “пакончыць з імітацыйным разуменнем мастацтва” Деррида, Жак. Театр жестокости и закрытие представления. Перевод Алексея Гараджи // Жак Деррида. Санкт-Петербург: Академический проект, 2000. - С. 296..

Менавіта нетрадыцыйнае бачанне авангардыстамі тэатральнасці і яе перспектыў паўздзейнічалі на станаўленне эстэтыкі тэатра абсурду, якая з'яўляецца вызначальнай для развіцця эксперыментальнага тэатральнага мастацтва сучаснасці. Тэатр абсурду стаўся праявай глабальнага паралельнага драматургічнага эксперымента: яго героі больш не дзейнічаюць у арыстоцелеўска-гегелеўскім разуменні, а п'есы губляюць класічную цэльнасць і прыгажосць кампазіцыі, ператвараючы наведванне тэатра ў маральнае выпрабаванне. Эстэтыка антытэатра - эксперыментальная па сваёй сутнасці, паколькі абапіраецца на прынцып адвольнага вар'іравання і камбініравання традыцыйных элементаў і мае сваёй мэтай стварэнне якасна новага драматургічнага “прадукту”. Пры гэтым непарыўную сувязь эксперымента з традыцыяй драмы пацвярджае той факт, што абсурдысты, займаючы антыкананічную пазіцыю, адначасова выкарыстоўвалі і відазмянялі для выражэння сучасных праблем шматлікія старажытныя мадэлі: “Тэатр абсурду - гэта зварот да старых, нават архаічных традыцый” Esslin, M. Das Theater des Absurden / Martin Esslin, 2., erg. Aufl. Frankfurt am Main [u.a.] : Athenaum, 1967. - S. 335..

Кожнае новае пакаленне драматургаў-наватараў стварала ўласны малюнак сусвету, каб на мяжы ХХ - ХХІ стст. зрабіць эксперыментальную п'есу паліфанічнай з'явай: “Няма прынцыпова ніводнай культуры, адкуль бы заходні тэатр сёння не мог “пазычыць” свае элементы” Fischer-Lichte, E. Die Entdeckung des Zuschauers & Paradigmenwechsel auf dem Theater des 20. Jahrhunderts / Erika Fischer-Lichte. Tubingen [u. a.] : Francke, 1997. - S. 34.. Карані драматургічнага эксперымента, які існуе столькі ж, колькі існуе сам тэатр, - у здольнасці кананізаванага тэатральнага мастацтва адначасова захоўваць традыцыйныя рысы, выконваць сацыяльны заказ і развівацца ў некалькіх напрамках, лінейна і паралельна, у сінхранічным і дыяхранічным аспектах. Эксперымент стаецца самакаштоўнай з'явай, паколькі з'яўляецца свядомым крокам аўтара на шляху да творчай дасканаласці. Еўрапейскія драматургі-эксперыментатары пачатку ХХІ ст. выкарыстоўваюць адначасова здабыткі класікаў і культурны інструментарый авангардызму, антытэатра і постмадэрна; традыцыя і наватарства па-ранейшаму ўтвараюць непадзельнае адзінства, у якім эксперымент уяўляе сабой рухаючую сілу развіцця, а класіка - глебу для бясконцых інтэрпрэтацый.

У другім раздзеле дысертацыі “Асноўныя тэндэнцыі і праявы мастацкага эксперымента ў драматургіі Аўстрыі другой паловы ХХ - пачатку ХХІ стст.” вылучаны істотныя эксперыментальныя тэндэнцыі ў творчасці мэтраў аўстрыйскага тэатра ХХ ст. Харальда Цузанека, Томаса Бернхарда, Петэра Хандке і ў п'есах вядомага драматурга пачатку ХХІ ст. Канстанцыі Дэніг. Раздзел складаецца з пяці падраздзелаў.

У падраздзеле 2.1 “Сацыяльна-гістарычныя вытокі эксперыментальнага характару сучаснай аўстрыйскай драмы” даследаваны найбольш значныя прычыны спецыфічнага светаўспрымання аўстрыйскіх аўтараў другой паловы ХХ - пачатку ХХІ стст. Уласцівы аўстрыйскай драме ўніверсалізм можна растлумачыць не толькі гуманістычным стаўленнем да агульных для ўсяго чалавецтва маральна-этычных пытанняў, але і пошукам глабальных кансалідуючых матываў, паколькі нацыянальная ідэя ў якасці базавай часткова дыскрэдытавала сябе ў пэўныя перыяды дзяржаўнага развіцця (маргінальная геапалітычная структура Аўстра-Венгрыі, распад імперыі, саюз з гітлераўскай Германіяй, нежаданне часткі насельніцтва прызнаваць вынікі Другой сусветнай вайны), а нямецкая мова выступае ў якасці кансалідуючага фактара пераважна як частка “тэорыі глебы”, дзе матэрыялам для моўных эксперыментаў служаць венскі дыялект і гаворкі рэгіёнаў.

У падраздзеле 2.2 “Канцэпцыя “гуманістычнага сусветнага тэатра” ў творах Х. Цузанека” разгледжаны эксперыментальны аспект творчасці драматурга-касмапаліта Харальда Цузанека, прадстаўніка спецыфічнай аўстрыйскай мадыфікацыі філасофскай драмы, вядомай у тэатральным свеце Аўстрыі сярэдзіны ХХ ст. як “гуманістычны сусветны тэатр”. Яе прадстаўнікі спрабавалі, абапіраючыся на багатую традыцыю народнага тэатра, спалучыць антычныя сюжэты, хрысціянскія алюзіі і здабыткі антрапацэнтрычнай філасофіі з інтэлектуальнай драмай і знаходкамі авангардыстаў. У п'есах Х. Цузанека “Нашто ты капаеш, цэнтурыён?” (Warum grabst du, Centurio?, 1950), “Жан з бочкі”(Jean von der Tonne, 1955), “Сусветны тэатр” (Welttheater, 1963), “Трэці фронт” (Die dritte Front, 1964), “Понцій Пілат” (Pontius Pilatus, 1965), “Я ілгаў праўду” (Ich log die Wahrheit, 1982) прадстаўлена надзвычай шырокае кола тэм (ад антымілітарызму да славутага кватэрнага пытання) і эксперыментальных жанравых мадыфікацый (п'еса-апокрыф, містэрыяльная драма-алегорыя). Пры актыўным выкарыстанні і лінейнай эксперыментальнай адаптацыі класічных бурлескных і травесційных элементаў, Х. Цузанек дасягае ўніверсалізацыі гуманістычнага сведапогляду праз метафарычны падыход да негатыўных і аптымістычных бакоў чалавечага жыцця. Важнымі аспектамі эксперыментальнага бачання аўтара з'яўляюцца тэзіс аб ролі тэатра як адной з масак рэальнасці і прыём парадокса.

Парадаксальнасць творчасці Х. Цузанека выражана ў тым, наколькі шчыльна ў яго п'есах зліваюцца паралельны і лінейны эксперымент: драматург працягвае традыцыі еўрапейскай філасофскай драмы і адначасова травесціруе пафас антычных твораў і гістарычных постацяў, каб натхніць гледача на разважанні аб маральным абавязку сучаснага чалавека па адносінах да сябе і навакольнага асяроддзя. На прыкладзе твораў Х. Цузанека бачна, як пры дапамозе драматургічнага эксперымента праходзіла паступовая змена еўрапейскай тэатральнай парадыгмы. Супастаўленне асноўных характарыстык творчасці драматурга з праграмнымі палажэннямі сучаснага постмадэрнізму дазваляе сцвярджаць, што аўтар ужо ў 50-60 гадах ХХ ст. звяртаўся ў кантэксце авангардысцкай філасофскай драмы да тыпова постмадэрнісцкіх інтэртэкстуальнасці, эклектыкі, маскараднай сімволікі і самаіроніі. П'есы Х. Цузанека адлюстроўваюць сутнасць сінкрэтычнай эксперыментальнасці мэтраў “гуманістычнага сусветнага тэатра”: аўтар, эксперыментуючы з метанаратывамі, намагаўся наблізіць розныя культурныя традыцыі адну да адной пад знакам агульначалавечага этычнага імператыва.

Падраздзел 2.3 “Раннія п'есы П. Хандке як адлюстраванне эксперыментальнага абнаўлення еўрапейскай драмы 60 - 70-х гг. ХХ ст.” прысвечаны “гутарковым” п'есам колішняга enfant terrible і сённяшняга класіка аўстрыйскай драматургіі Петэра Хандке “Абраза публікі” (Publikumsbeschimpfung, 1965) “Прадказанне” (Weissagung, 1964), “Самаабвінавачванне” (Selbstbezichtigung, 1965), “Крыкі аб дапамозе” (Hilferufe, 1967) і “Каспар” (Kaspar, 1968). Сваім эпатажным сцэнічным і моўным аскетызмам эксперыментальныя драмы П. Хандке, канцэптуальныя асаблівасці якіх дазваляюць правесці паралелі з творамі Л. Пірандэла і Э. Іанеска, В. Гавела і С. Мрожака, далі публіцы магчымасць убачыць замест міметычнага тэатра Арыстоцеля, павучальнага тэатра Г.Э. Лесінга і эпічнага тэатра Б. Брэхта тэатр Слова. Драматург зрабіў гледача адначасова дэшыфроўшчыкам моўных знакаў і асноўным аб'ектам п'есы. П. Хандке прапанаваў публіцы не толькі ролю партнёра па дыялогу, але і права адчуць сябе цэнтрам дзеяння, што сведчыць аб эксперыментальным звароце драматурга як да традыцый “Венскай групы”, так і да старажытных паратэатральных формаў драматургіі, калі глядач мог у любы момант ператварыцца ў акцёра. “Гутарковыя” п'есы П. Хандке ўяўляюць сабой адначасова паралельны эксперымент з абсурдысцкім канонам, традыцыямі “канкрэтнай паэзіі”, класічнай жанравай формай і лінейную трансфармацыю арыстоцелеўскіх пастулатаў (Наша размова - гэта нашае дзеянне Handke, P. Publikumsbeschimpfung und andere Sprechstucke / Peter Handke. - Frankfurt am Main : Suhrkamp Verlag, 1979. - S. 31.) і класіцыстычнага правіла “трох адзінстваў”.

У падраздзеле 2.4 “Развіццё традыцый тэатра абсурду ў п'есах Т. Бернхарда” даследавана эксперыментальная адаптацыя прынцыпаў абсурдысцкай тэатральнай парадыгмы “альпійскім Бекетам” Томасам Бернхардам, сусветна вядомым драматургам-нонканфармістам. Драмы Т. Бернхарда “Прэзідэнт” (Der Prasident, 1975), “Знакамітыя” (Die Beruhmten, 1976), “Мінеці. Партрэт мастака ў сталым узросце” (Minetti. Ein Portrait des Kunstlers als alter Mann, 1977), “Перад выхадам на пенсію. Камедыя нямецкай душы” (Vor dem Ruhestand. Eine Komodie von deutscher Seele, 1979), “Мэта дасягнута” (Am Ziel, 1981) выкрываюць шматлікія заганы мілітарысцкага грамадства з яго непрадуктыўнай забаўляльнай культурай, прагай да ўлады і абыякавасцю да асобы, а гратэскавыя рысы персанажаў хаваюць за сваёй фарсавай абалонкай змрочныя алегорыі сучаснасці.

Традыцыйныя прыёмы тэатра абсурду (абезасобліванне герояў, зведзенае да мінімуму цыклічнае дзеянне, адмаўленне ад класічнай дыялагічнасці) Т. Бернхард выкарыстоўвае адметным чынам: асаблівасцямі яго п'ес з'яўляюцца рэдукцыя, стылізацыя і тыпізацыя характараў і тэксту, раскрыццё табуіраваных тэм і ўльтыматыўны нігілізм. Аўтар ажыццяўляе таксама сапраўдны лінгвістычны эксперымент, пазбаваўляючы рэплікі знакаў прыпынку і надаючы ім (нават у выпадку аўтэнтычных шэкспіраўскіх цытат) спецыфічны “ламаны” рытм. Як і ў п'есах Х. Цузанека, персанажы Т. Бернахарда супярэчаць самі сабе, але адбываецца гэта ў выглядзе гратэскавых аксюмаранаў, а не гуманістычных парадоксаў. Героі п'ес Т. Бернхарда - гэта людзі-аўтаматы, марыянеткі без твараў і імёнаў, але з'едлівая абсурдысцкая іронія часам пераходзіць у сапраўдную літанію па краіне і яе жыхарах. У пошуках сродкаў для выяўлення глыбіннай гісторыка-сацыяльнай падаплёкі менталітэту аўстрыйцаў Т. Бернхард стварае ў сваіх п'есах альтэрнатыўны сусвет з жорсткай пародыяй на паўсядзённасць і клішыраванымі паводзінамі пратаганістаў, адлюстроўваючы нігілістычнае стаўленне да перспектыў сацыяльнага і культурнага развіцця Аўстрыі.

У падраздзеле 2.5 “Адвечнае і актуальнае праз прызму “новай драмы” К. Дэніг” увага нададзена творам Канстанцыі Дэніг - практыкуючага ўрача і драматурга новага пакалення. Аўтар выкарыстоўвае свае прафесійныя веды, актуальныя моўныя ды сацыяльныя дэкарацыі і шырокія магчымасці жанру трагікамедыі ў кантэксце аўстрыйскай “новай драмы” ХХІ ст., каб зрабіць тэатральны сусвет адэкватным сусвету рэальнаму. У п'есах “Экстазі Рэйв” (Exstasy Rave, 2003), “Жывот напракат” (Bauch zur Miete, 2006), “Герыатрычны кактэйль” (Geriatrischer Cocktail, 2008), “Класічныя урывачкі кахання. Камедыя з людзьмі і лялькамі” (Klassische Liebesschnipsel. Commedia mit Menschen und Puppen, 2011) і іншых, прысвечаных тэндэнцыі паскоранага старэння насельніцтва, эўтаназіі, герантацыду і сурагатнаму мацярынству, драматург здзяйсняе спробу звярнуць увагу гледачоў і крытыкаў на небяспечную трансфармацыю звыклых каштоўнасных катэгорый і на стомленасць калектыўнай свядомасці ад сімулякраў маскульту. К. Дэніг эксперыментальна трансфармуе жанры трагікамедыі, вадэвіля і антыўтопіі, эклектычна спалучае элементы класічнага лялечнага тэатра і абсурдысцкі “чорны” гумар, шырока выкарыстоўвае англіцызмы як адзнаку актуальнага стану нямецкай мовы поруч з цытатамі з твораў нямецкіх класікаў. Прыём нечаканага “Hаppy End” драматург падае ў сваіх трагікамедыях адначасова і як рэмінісцэнцыю прыёмаў масавай літаратуры, і як магчымасць перанесці фокус з эксперыментальнага сцэнічнага відовішча на агульначалавечыя максімы аховы мацярынства і дзяцінства, свабоды выбару і волі, дапамогі старым і хворым. У сваіх эксперыментальных творах Канстанцыя Дэніг у традыцыі постмадэрнісцкай драмы ХХІ ст. не прапануе ўніверсальных рашэнняў, а толькі канстатуе пры дапамозе актуальных для гледача алюзій наяўнасць у сучасным свеце цэлага лабірынту складаных тэм маральна-этычнага характару.

Творам Х. Цузанека, П. Хандке, Т. Бернхарда і К. Дэніг уласцівыя нетыповае прачытанне кананічных узораў драмы, іх мадэрнізацыя і наватарскі погляд на мову, магчымасці і сродкі тэатра як сацыяльнай і культурнай з'явы выключнага значэння. Паняцце “драматургічны эксперымент” набывае ў п'есах гэтых аўтараў адметныя самастойныя формы ў агульным кантэксце нацыянальнага аўстрыйскага тэатра, які вылучаецца гістарычна абумоўленай і замацаванай ў нацыянальным менталітэце схільнасцю да інтэркультурнага ўзаемадзеяння і эксперыментальнай трансфармацыі запазычаных элементаў.

У трэцім раздзеле “Параўнальная характарыстыка дынамікі сучаснага драматургічнага працэсу ў аўстрыйскай і беларускай драматургіі” праведзена параўнальная характарыстыка эксперыментальных тэндэнцый драматургіі Аўстрыі і Беларусі другой паловы ХХ - пачатку ХХІ стст., вылучаны тыпалагічныя сыходжанні і паралелі з аўстрыйскім драматургічным дыскурсам, выяўлена нацыянальная спецыфіка праяў эксперымента ў творах такіх выбітных майстроў беларускай драматургіі, як А. Макаёнак, М. Матукоўскі, А. Петрашкевіч, А. Дзялендзік, А. Дудараў, а таксама прадстаўнікоў сучаснай беларускай літаратуры, якія працавалі на мяжы ХХ - ХХІ стст., - М. Арахоўскага, А. Асташонка, Г. Багданавай, П. Васючэнкі, С. Кавалёва, А. Карэліна, А. Курэйчыка, А. Паповай, П. Пражко, І. Сідарука, К. Сцешыка і іншых. Раздзел складаецца з трох падраздзелаў.

У падраздзеле 3.1 “Вытокі аўстрыйска-беларускіх літаратурных паралеляў” рэалізуецца тэзіс аб неабгрунтаванасці падыходу да нацыянальных літаратур як да замкнёных утварэнняў і вывучае шматлікія гісторыка-культурныя перадумовы сыходжанняў у развіцці аўстрыйскай і беларускай тэатральнасці. Геапалітычнае становішча краін-пасярэднікаў паміж германскім і славянскім сусветамі і гістарычны мультыкультуралізм паўплывалі на распаўсюджанне постмадэрнісцкага цытатнага светаўспрымання сучасных аўстрыйскіх і беларускіх драматургаў. Прысутнасць моцных суседзяў і неабходнасць аператыўна прыстасоўвацца да палітычных змен прывялі да талерантнасці і, адначасова, рыгіднага ўспрыняцця новаўвядзенняў, да ўхвалення аўстрыйцамі “тэорыі крыві і глебы” і беларускага феномену “тутэйшасці”.

Значны ўплыў на традыцыі нацыянальнай драмы абедзвюх краін аказаў рэлігійны фактар (барочныя каталіцкія містэрыі ў Аўстрыі і беларускі “школьны тэатр”). Аўстрыя і Беларусь у роўнай ступені знаходзяцца пад уздзеяннем праяў індустрыялізацыі і глабалізацыі, таму ў п'есах аўстрыйскіх і беларускіх аўтараў шырока прадстаўлена тэма экалагічнай свядомасці, шчыльна звязаная з пытаннямі этычнага імператыва, а эпістэмалагічная няўпэўненасць аўтараў адлюстраваная ў авангардысцкіх і абсурдысцкіх тэндэнцыях.

Наступствы Другой сусветнай вайны працягваюць дамінаваць у грамадскай свядомасці ў выглядзе калектыўных псіхалагічных феноменаў (комплекс віны і самавіктымізацыя аўстрыйцаў, беларускі сіндром ахвяры), што паўплывала на антымілітарысцкі пафас шматлікіх драматычных твораў. Надзвычай вострымі падаюцца таксама моўнае пытанне і звязаныя з ім цяжкасці нацыянальнай і літаратурнай самаідэнтыфікацыі аўстрыйскіх і беларускіх аўтараў.

У падраздзеле 3.2 “Гістарычны кантэкст і роля эксперыментальных тэндэнцый у станаўленні беларускай тэатральнасці” даследавана выбітная роля эксперымента ў гісторыі развіцця беларускай драмы. Сучасны беларускі тэатр, падобна да тэатра Аўстрыі, уяўляе сабой вынік эвалюцыйнага развіцця традыцыйных фальклорных матываў у сінтэзе з эксперыментальна адаптаванымі запазычанымі элементамі. Менавіта дзякуючы эксперыментальнаму руху ад абрада да відовішча і ад відовішча да п'есы народны і прафесійны тэатр Беларусі стварылі своеасаблівае адзінства; школьная драматургія набыла свае спецыфічныя рысы пад уплывам заходнееўрапейскага барока, рэлігійных маралітэ і містэрый кшталту твораў П. Кальдэрона (што яднае гісторыю развіцця беларускай і аўстрыйскай драмы) і пры гэтым эвалюцыяніравала паралельна - яе ўстаўкі-інтэрлюдыі ператвараліся ў самастоўны жанр. У якасці выдатнага прыкладу эксперыментальнай эвалюцыі беларускай драмы намі разгледжаны творы К. Марашэўскага і В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Купалы і К. Крапівы.

Так, у трагікамедыі “Тутэйшыя” (1922) Я. Купала выходзіць далёка за межы жанру і нават за рамкі свайго часу, а К. Крапіва аб'ядноўвае ў фантастычнай камедыі “Брама неўміручасці” (1972) лінейны і паралельны напрамкі жанравага і тэматычнага эксперыментаў, выкарыстоўваючы некаторыя элементы абсурдысцкай эстэтыкі. Прыёмы антытэатра сустракаюцца і ў творах іншых класікаў беларускай драматургіі ХХ ст., напрыклад, у п'есе А. Макаёнка “Зацюканы апостал” (1969). Нягледзячы на дастаткова кароткую гiсторыю беларускага постмадэрна, у сярэдзіне 90-х драматургічны эксперымент пасля змены беларускай культурнай парадыгмы паскорана адаптаваў новыя рысы: пачалося адкрытае адмаўленне звыклых метанаратываў, якое часта падавалася ў форме фарсу, адбылася легітымізацыя перфомансу (“Тэатр псіхічнай неўраўнаважанасці” І. Сіна). На пачатку ХХІ ст. эксперыментальная трансфармацыя пастулатаў антытэатра і некаторыя праявы постмадэрнізма як культурнай традыцыі ўкараніліся ў нацыянальнай драматургіі, значна пашырыўшы набор аўтарскіх сродкаў уздзеяння на гледача.

У падраздзеле 3.3 “Эксперыментальная плынь сучаснай беларускай драмы, яе нацыянальная спецыфіка. Паралелі, аналогіі і сыходжанні з праявамі драматургічнага эксперымента ў аўстрыйскай драматургіі сярэдзіны ХХ - пачатку ХХІ стст.” вылучаны тры тэматычныя адзінствы.

У падпараграфе 3.3.1 даследуецца ўплыў традыцый еўрапейскага антытэатра на станаўленне беларускай эксперыментальнай п'есы. Асаблівая ўвага нададзена такім паняццям, як “парадокс”, “чорны гумар”, “іронія”, “цытатнасць”, “дэперсаналізацыя”, што з'яўляюцца характэрнай праявай аўстрыйскага тэатра абсурду. Традыцыі антытэатра трывала ўвайшлі ў беларускую драматургічную практыку, індывідуальна трансфармаваныя абсурдысцкія тэндэнцыі былі вылучаны як у творах мэтраў сучаснай драмы (“Мудрамер” (1987) М. Матукоўскага, “Султан Брунея” (1994) А. Дзялендзіка), так і ў п'есах наступнага пакалення драматургаў (п'есы А. Асташонка “Драматургічныя тэксты” (1997), Г. Багданавай “АС-лінія” (1997) і інш.), і ў драмах маладых творцаў (А. Карэліна, Дз. Бойкі, П. Пражко). На падставе дэталёвага аналізу іх твораў было высветлена, што большасць беларускіх аўтараў не прызнае чыстага абсурду, паколькі самы парадаксальны твор павінен у першую чаргу ўвасабляць пэўную ідэю. Істотнай адметнасцю беларускай драматургіі канца ХХ - пачатку ХХІ стст. (яднаючай яе з драматургіяй Аўстрыі) з'яўляецца скіраванасць на эксперыментальнае спалучэнне традыцыйнага і авангардысцкага падыходаў: “Традыцыі ніколі ў беларускай літаратуры негатыўнага сэнсу ці зместу не неслі. І ніколі не былі перашкодай для ўкаранення нейкіх новых творчых інтэнцый” Сучасны беларускі тэатр: праблемы, праблемы, праблемы... [Текст] / Сцяпан Лаўшук ; падрыхтаваў матэрыял Анатоль Трафімчык // Мінск : Маладосць. - 2013. - № 1 (710). - С. 97..

Падпараграф 3.3.2 прысвечаны трансфармацыі мастацкіх прыёмаў эстэтыкі постмадэрна на беларускай тэатральнай глебе. Яе ключавымі момантамі з'яўляюцца іранічная адаптацыя абсурдысцкіх пастулатаў праз прызму постмадэрнісцкай адчувальнасці, жаданне адлюстраваць стомленасць сучаснага грамадства ад масавай культуры (драма М. Арахоўскага “Ку-ку”, 1991) і падкрэслены зварот да нацыянальных рэалій. Гэта думка пераклікаецца як з ідэямі твораў К. Дэніг, так і з пафасам “гутарковых” п'ес П. Хандке. У працэсе постмадэрнісцкай жанравай, стылістычнай і нават дыдактычнай “эквілібрыстыкі” беларускія творцы канца ХХ - пачатку ХХІ стст. абнаўляюць тэатральную традыцыю пры дапамозе лінейнага эксперыментальнага развіцця драматургічнага рымейка (“герменеўтычная драматургія” С. Кавалёва, рымейкі А. Курэйчыка і К. Сцешыка).

Парадыйнасць дзеяння і абыякавае стаўленне некаторых аўтараў да славутых гістарычных персанажаў з'яўляюцца адлюстраваннем працяглага крызісу грамадскай свядомасці і пачуцця ўласнай маргінальнасці як асобы і як часткі соцыуму, а постмадэрнісцкія нігілістычныя тэндэнцыі агульныя для беларускай і аўстрыйскай драматургіі. Так, І. Сідарук выкарыстоўвае ў п'есе “Галава” (1992) правакацыйныя мастацкія сродкі антытэатра і постмадэрна, метафарызуючы праблемы бездухоўнага грамадства, а П. Пражко гіпербалізуе адмоўны бок паўсядзённасці пры дапамозе постмадэрнісцкіх парадоксаў (п'есы “Жыццё ўдалося” (2008), “Лёгкае дыханне” (2009)).

Мова як адзін з асноўных эксперыментальных фактараў сучаснай беларускай п'есы ўтрымлівае для драматургаў Аўстрыі і Беларусі, краін з полілінгвістычнай традыцыяй, значныя магчымасці для эксперымента, але выконвае і абмежавальную функцыю: моўная недасканаласць ператварае п'есу ў недаўгавечны сцэнічны перфоманс. Сінкрэтычная моўная парадыйнасць беларускай батлейкі з'яўляецца цікавым узорам эксперыментальнага культурнага ўзаемадзеяння. Аналіз п'ес Г. Багданавай, А. Дударава, А. Паповай, П. Пражко паказаў, што дадатковым моўным сродкам сцэнічнай выразнасці для беларускіх драматургаў-наватараў стаюцца “трасянка”, абсцэнная лексіка і сучасны слэнг, што дазваляе правесці паралель да прыёмаў “новай драмы ХХІ ст.” К. Дэніг.

Асаблівасць моўнага эксперымента ў беларускай п'есе - у тэрміновым і крытычным адлюстраванні ўсіх сацыяльна-культурных зрухаў грамадства, а лінгвістычны аспект драматургічнага эксперымента не вычэрпваецца спецыфікай словаўжывання, таму ў якасці эксперыментальнай формы рымейка можа разглядацца любы твор сусветнай драматургіі, адаптаваны для пастаноўкі на нацыянальнай сцэне.

У падпараграфе 3.3.3 раскрыта спецыфіка беларускай экалагічнай п'есы як адлюстравання эксперыментальнай мадыфікацыі праяваў маральнага імператыва творцы. Шырокі экалагічны дыскурс у сучаснай беларускай драматургіі не абмяжоўваецца чарнобыльскай тэмай (п'еса А. Петрашкевіча “Дагарэла свечачка”, 1988) і вызначаецца глыбокай занепакоенасцю лёсам усёй планеты (творы А. Макаёнка “Дыхайце ашчадна” (1982); А. Дударава “Вечар” (1983), “Злом” (1988), “Адцуранне” (1994)), наступствамі ваенных канфліктаў (п'есы А. Дударава “Радавыя” ( 1984), А. Паповай “Бліндаж” (2004)), намаганнем абудзіць грамадскую свядомасць (драмы А. Петрашкевіча “Соль” (1980), М. Матукоўскага “Бездань” (1992)), шматлікімі хрысціянскімі рэмінісцэнцыямі, алегарызмам і надзеяй на духоўнае абнаўленне. Падобна да Т. Бернхарда, К. Дэніг, П. Хандке і Х. Цузанека, беларускія аўтары пры дапамозе паралельных і лінейных драматургічных эксперыментаў трансфармуюць у сваіх п'есах з іх шматпланавым сімвалізмам, жанравай неадназначнасцю (п'еса-казка П. Васючэнкі ператвараецца ў трылер), шырокай праблематыкай (ад геранталогіі да дзіцячай смяротнасці і СНІДу).


Подобные документы

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі, яе развіццё ў 1920-1930 гг. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства, яго стан ў 1940 - першай палове 1950 гг. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950 - 1990 гг.

    реферат [36,2 K], добавлен 25.02.2011

  • Паэмы А. Александровіча "Цені на сонцы", "Паэма імя вызвалення", "Паэма пра ворага". Эстэтычны ўзровень твораў на гісторыка-рэвалюцыйную тэму. Захады па ўзмацненню гуманістычнага пафасу прозы. Стан развіцця беларускай драматургіі на пачатку 30-х гадоў.

    курсовая работа [50,0 K], добавлен 23.02.2011

  • Актывізацыя кнігавыдавецкай справы ў Беларусі. Адсутнасць беларускамоўнай перыёдыкі. Характэрныя штрыхі беларускай літаратуры пачатку XX ст. Вытокі светаўспрымання аўтара "Ад-вечнай песні". Унутраная логіка развіцця беларускага крытычнай думкі.

    реферат [39,3 K], добавлен 11.12.2011

  • Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе, яго рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства, асаблівасці яго працякання.

    реферат [24,7 K], добавлен 28.08.2011

  • Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця. Летапіс як найбольш значный жанр беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. Арыгінапьны твори жанра царкоўна-рэлігійнага пісьменства.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 24.02.2011

  • Агульная характарыстыка літаратуры другой паловы XVI ст. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Жыццёвы шлях славутага асветніка, чалавека універсальных ведаў і унікальнага філосафа і прапаведніка, таленавітага пісьменніка і перакладчыка Сымона Будны.

    реферат [35,1 K], добавлен 22.02.2011

  • Біяграфія Самуіла Іванавіча Маскевіча - беларускага пісьменніка, мемуарыста, грамадскага дзеяча. Асоба Маскевіча ў гістарычным кантэксце. Развіцця культури Вялікага Княства Літоўскага ў XVI - пачатку XVII ст. Тэматыка і змест мемуараў С.І. Маскевіча.

    реферат [25,1 K], добавлен 29.04.2011

  • Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.

    реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.