Эксперыментальныя тэндэнцыі ў драматургіі Аўстрыі другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў (у параўнанні з драматургіяй Беларусі)
Неабходнасць падагульнення і развіцця айчынных даследаванняў у галіне нямецкай і нямецкамоўных літаратур. Асноўныя вытокі, асноўныя формы і шляхі развіцця эксперыментальных напрамкаў у агульным кантэксце еўрапейскага тэатра і ў гісторыі драматургіі.
Рубрика | Литература |
Вид | автореферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.08.2018 |
Размер файла | 97,0 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Беларускія аўтары, вымушаныя, як і іх аўстрыйскія сучаснікі, пры стварэнні сваіх антымілітарысцкіх драм абапірацца выключна на чужыя ўспаміны і літаратурныя рэмінісцэнцыі, неадменна ажыццяўляюць не толькі драматургічны, але і сацыяльна-культурны эксперымент. Адзнакамі эксперымента ў п'есах А. Дударава, А. Паповай і іншых з'яўляюцца жанравы сінтэз (героіка-эпічныя і лірычныя матывы пераплятаюцца з гатычнымі мроямі, экзістэнцыяльнымі разважаннямі і постапакаліптычнымі малюнкамі), адмаўленне кананічнага супрацьпастаўлення саюзнік / вораг і паралелі паміж даўняй вайной і сучаснай пагрозай тэрарызму. Пры агульным гуманістычным пафасе антываенны дыскурс у беларускай і аўстрыйскай драматургіі істотна адрозніваецца: Беларусь паўстае краінай-ахвярай, а Аўстрыя не можа быць цалкам пазбаўленая адказнасці за ўдзел у нацысцкіх злачынствах.
Побач з этычным аспектам экалагічнага імператыва яшчэ адным агульным фактарам абнаўлення аўстрыйскага і беларускага драматургічных канонаў выступае несумненны сугестыўны ўплыў розных аспектаў хрысціянскай культуры як на творчасць сталых майстроў драмы (п'есы А. Макаёнка “Пагарэльцы” (1980), І. Чыгрынава “Звон - не малітва” (1998)), так і на спробы маладых аўтараў. Пры распаўсюджаным іранічным стаўленні да біблейскіх пастулатаў у творах класікаў адсутнічае адмаўленне хрысціянскай маралі, часам характэрнае для постмадэрнісцкага дыскурсу, што нагадвае гуманістычную пазіцыю Х. Цузанека. П'есы драматургаў пачатку ХХІ ст. (псеўдагістарычная п'еса А. Курэйчыка “П'емонцкі звер”, 2001) рэпрэзентуюць рэлігійны аспект ужо не як прыналежнасць канфесіі, а як фактар жыццёвага выбару.
Такім чынам, драматургічны эксперымент - неад'емная характарыстыка дынамікі развіцця як аўстрыйскага, так і беларускага нацыянальнага тэатра, асноўнай адзнакай якой з'яўляецца непарыўная і плённая сувязь традыцыі і наватарства. І нягледзячы на тое, што драматургічны эксперымент у драматургіі Беларусі стаецца “дыфузным” (яго праявы мільгаюць у творах класікаў, прасочваюцца ў творчасці асобных аўтараў, выходзяць на пярэдні план у п'есах пэўных тэматычных напрамкаў), у сённяшняй беларускай драматургіі таксама прысутнічаюць выразныя элементы авангардысцкай, абсурдысцкай і постмадэрнісцкай культурных традыцый. Пры гэтым яны не з'яўляюцца асноўнымі: выкарыстоўваючы гэты матэрыял як мастацкі інструментарый, аўтары мэтанакіравана злучаюць іх з нацыянальнай і сусветнай драматургічнай традыцыяй і надаюць беларускаму тэатру адметныя новыя формы.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі
1. Станаўленне і развіццё драматургічнага канона адбываліся ў выніку перманентнага злому і заканамернай трансфармацыі класічнай парадыгмы пад уплывам лінейных і паралельных эксперыментальных тэндэнцый. Лінейная форма эксперымента адлюстроўвае працэс паслядоўнага ўдасканальвання прыёмаў класічнай драмы, а паралельны эксперымент уяўляе сабой вар'іраванне існуючай канцэпцыі, часта ў форме пародыі (антычная трагедыя і сатыравая драма; травестацыя “сур'ёзных” жанраў у ХVIII і ХХ стст.; постмадэрнісцкія самаіронія і самацытаванне ў канцы ХХ - пачатку ХХІ стст.). Творчасць прадстаўнікоў тэатра паэтычнага авангарду пачатку ХХ ст. і драматургаў-экзістэнцыялістаў сярэдзіны мінулага стагоддзя адзначана шматлікімі праявамі драматургічнага эксперымента, але сапраўдную эксперыментальную рэвалюцыю драмы ажыццявіў антытэатр. Праз наўмысную бяссэнсіцу сцэнічных падзеяў абсурдысты прыцягваюць увагу да праблемаў адчужанага існавання сучаснага чалавека і вяртаюцца па спіралі эксперымента да павучальнай ролі асветніцкага тэатра [2; 3; 7; 9; 11; 13].
2. У другой палове ХХ - на пачатку ХХІ стст. у драматургіі Аўстрыі элементы тэатра парадоксу знаходзяць сваё развіццё ў кантэксце постмадэрнісцкай адчувальнасці. Асаблівасцямі сучаснай аўстрыйскай эксперыментальнай драмы з'яўляюцца ўзаемадзеянне традыцый нацыянальнага тэатра (“Volkstheater”) і агульнаеўрапейскіх тэндэнцый абнаўлення драмы; пераадоленне нацыянальнага комплексу маргінальнасці і цяжкасцяў аўтарскай самаідэнтыфікацыі праз універсалісцкі творчы падыход; эсхаталагічны светапогляд; нігілістычны недавер да прадуктаў масавай культуры і, адначасова, гуманістычны пафас экалагічнага імператыва. Выразна праяўляюцца наступныя эксперыментальныя характарыстыкі такіх п'ес: бурлескавасць, іранічная рымейкавасць і цытатнасць, антыўтапічнасць, апакрыфічнасць, прытчавасць. У творах выбітных аўстрыйскіх драматургаў-эксперыментатараў другой паловы ХХ - пачатку ХХІ стст. прысутнічаюць шматлікія індывідуальныя характарыстыкі. У інтэлектуальных драмах Харальда Цузанека галоўную ролю выконвае аўтарская эксперыментальная адаптацыя такіх класічных мастацкіх з'яваў, як парадокс, метафара, бурлеска, травестацыя і алегорыя, і аб'яднанне ва ўніверсальнай канцэпцыі “гуманістычнага сусветнага тэатра” рэлігійных, міфалагічных і гістарычных сюжэтаў. Раннія “гутарковыя” п'есы Петэра Хандке ўтрымліваюць шматаспектны моўны эксперымент у традыцыях “Венскай групы”, наватарскую трансфармацыю прынцыпу “трох адзінстваў” шляхам лінейнага эксперымента і стварэнне новай дыялагічнай сітуацыі паміж аўтарам, акцёрамі і публікай. Спецыфічнымі адзнакамі эксперыментальных абсурдысцкіх п'ес Томаса Бернхарда з'яўляюцца нігілізм, адчужэнне, рэдукцыя, стылізацыя і тыпізацыя як характараў, так і тэксту, абрывістая сугестыўнасць мовы, выяўленне глыбіннай гісторыка-сацыяльнай падаплёкі своеасаблівага менталітэту аўстрыйцаў і заганаў грамадства пры дапамозе гратэску і фарсу. Канстанцыя Дэніг рэактуалізуе звыклыя маральна-этычныя катэгорыі пры дапамозе надзённага сцэнічнага і моўнага антуражу ў згодзе з прынцыпамі “новай аўстрыйскай драмы” ХХІ стагоддзя. [1; 2; 3; 4; 5; 6; 8; 10; 12; 13; 14].
3. Гісторыя Аўстрыі і Беларусі змяшчае шэраг аналогій, абумоўленых геапалітычным становішчам абедзвюх краін, пытаннямі нацыянальнай і моўнай самаідэнтыфікацыі, перыядычнай прымусовай зменай і значным культурным уплывам дамінуючай рэлігіі, адначасова мультыкультурным і маргінальным характарам сацыяльных узаемадзеянняў, наступствамі Першай і Другой сусветнай вайны, праявамі культурнай “стомленасці”, праблемамі старэння і рэпрадуктыўнага патэнцыялу нацыі. Супастаўленне эксперыментальных тэндэнцый у драматургіі Аўстрыі і Беларусі другой паловы ХХ - пачатку ХХІ стст., праведзенае на аснове параўнальнай характарыстыкі твораў выбітных прадстаўнікоў аўстрыйскай драмы і п'ес класікаў нацыянальнай драматургіі, а таксама творцаў наступных пакаленняў, выявіла наступныя сыходжанні і паралелі: эксперымент выступае як неад'емны элемент традыцыі драмы; уплывовыя пастулаты еўрапейскага тэатральнага авангарда і тэатра абсурду набылі ў выніку лінейнай эксперыментальнай трансфармацыі ў кантэксце постмадэрнісцкай інтэртэкстуальнасці новае гуманістычнае адценне; існуе вялікая колькасць антымілітарысцкіх п'ес, напісаных з пазіцыі сучаснасці; дамінуюць хрысціянскія рэлігійныя алюзіі; мадыфікацыя экалагічнага імператыва ў драматургічных творах адбываецца ў бок узмацнення яго этычнага аспекту і прынцыпу аховы чалавека як біялагічнага віду; тэксты п'ес вызначаюцца стылёвай шматпланавасцю, полілінгвістычнасцю і вялікай колькасцю моўных эксперыментаў. Эксперыментальны дыскурс беларускай драмы вылучаюць наступныя індывідуальныя характарыстыкі: разбурэнне канона не з'яўляецца аўтарскай самамэтай, а выступае як мастацкі сродак сінтэзу традыцыі і наватарства; спачатку развіццё драматургічнага эксперымента праходзіла ў рэчышчы драмы абсурду, затым адбылася постмадэрнісцкая адаптацыя прынцыпаў антытэатра на фоне падкрэслена нацыянальных постсацыялістычных рэалій, якая не вымагае татальнай бяссэнсіцы сцэнічнага дзеяння і пакідае магчымасць аптымістычнай канцоўкі твора; у шматлікіх творах прысутнічае надзвычай патрыятычны антываенны пафас сучасных п'ес, абумоўлены роляй краіны-ахвяры ў падзеях Вялікай Айчыннай вайны [4; 5; 6; 7; 9; 10; 11; 12].
4. Драматургічны эксперымент выступае як знакавая рухаючая сіла эвалюцыі драмы з комплекснай амбівалентнай прыродай, што абумоўлена яго дыялектычнай сувяззю з тэатральнай традыцыяй. Самакаштоўнасць драматургічнага эксперымента абумоўлена імкненнем творцы да ўдасканалення сцэнічнага відовішча, паглыблення ўздзеяння п'есы на гледача і да замацавання сацыяльнай ролі тэатра як “люстэрка” грамадства. Патэнцыял эксперыментальнага творчага падыходу заключаецца ў яго здольнасці рэалізаваць маральны імператыў аўтара і паспрыяць звароту да першасных духоўных каштоўнасцяў [2; 3; 7; 9; 11].
Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў
Вынікі дысертацыйнага даследавання паспяхова ўкараняюцца пры выкладанні курсаў “Замежная літаратура” (вучэбная праграма ад 26 ліпеня 2010 г., рэгістрацыйны № УД 08-36-3/раб.) і “Інтэрпрэтацыя мастацкага тэксту” (вучэбная праграма ад 30 ліпеня 2011 г., рэгістрацыйны № УД 08-36-11/раб.) для студэнтаў спецыялізацыі “Літаратуразнаўства” на 3 і 4 курсах факультэта нямецкай мовы УА “Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт”. Асноўныя палажэнні дысертацыі будуць запатрабаваныя таксама пры далейшым даследаванні тэорыі драматургічнага эксперымента ў айчынным літаратуразнаўстве, пры вывучэнні беларускай драматургіі ў еўрапейскім кантэксце, пры распрацоўцы спецкурсаў і спецсемінараў па гісторыі аўстрыйскай і беларускай літаратур і па гісторыі тэатразнаўтва, пры складанні вучэбна-метадычных дапаможнікаў па гісторыі нямецкамоўнай і беларускай літаратуры і драматургіі.
СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ ПА ТЭМЕ ДЫСЕРТАЦЫІ
Артыкулы ў рэцэнзаваных выданнях
1. Сыроежко (Боричевская), Т. Г. Мотивы пьесы “Понтий Пилат” Харальда Цузанека / Т. Г. Сыроежко // Вестн. Минск. гос. лингв. ун-та. Сер. 1, Филология. - 2008. - № 3 (34). - С. 203 - 209.
2. Сыраежка (Барычэўская), Т. Г. Раннія п'есы Петэра Хандке як адлюстраванне эксперыментальнага абнаўлення еўрапейскай драмы 60-70-х гадоў ХХ ст. / Т. Г. Сыраежка // Вестн. Минск. гос. лингв. ун-та. Сер. 1, Филология. - 2011. - № 6 (55). - С. 141 - 149.
3. Сыраежка (Барычэўская), Т. Г. Беларуская экалагічная п'еса / Т. Г. Сыраежка // Вестн. Минск. гос. лингв. ун-та. Сер. 1, Филология. - 2012. - № 4 (59). - С. 138 - 145.
4. Барычэўская, Т. Г. Развіццё традыцый тэатра абсурду ў п'есах Томаса Бернхарда і ў творах сучасных беларускіх драматургаў / Т. Г. Барычэўская // Веснiк Брэсцкага ўнiверсiтэта. Серыя 3, Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. - Брэст: Выдавецтва БрГУ імя А.С. Пушкіна, 2015. - №1. - С. 56 - 62.
Матэрыялы навуковых і навукова-практычных канферэнцый
5. Сыроежко (Боричевская), Т. Г. Образ Гомера в комедии Харальда Цузанека “Я лгал правду” / Т. Г. Сыроежко // Материалы ежегодной научной конференции преподавателей и аспирантов университета 24-25 апреля 2007 г.: в 5 ч. Ч. 5 / отв. ред. Н.П. Баранова. - Минск: МГЛУ, 2007. С. 105 - 108.
6. Сыроежко (Боричевская), Т. Г. Харальд Цузанек и его концепция Мирового театра / Т. Г. Сыроежко // Материалы ежегодной научной конференции преподавателей и аспирантов университета 22-23 апреля 2008 г.: в 5 ч. Ч. 5 / отв. ред. Н.П. Баранова. - Минск: МГЛУ, 2008. С. 89 - 92.
7. Сыраежка (Барычэўская), Т. Г. Жанр бурлескі і яе элементы ў п'есах Харальда Цузанека / Т. Г. Сыраежка // Материалы ежегодной научной конференции студентов и магистрантов университета 21-22 апреля 2009 г.: в 2 ч. Ч. 2 / отв. ред. Н.П. Баранова. - Минск: МГЛУ, 2009. С. 140.
8. Сыраежка (Барычэўская), Т. Г. Жанр бурлескі і яго элементы ў п'есах аўстрыйскіх і беларускіх аўтараў / П. В. Васючэнка, Т. Г. Сыраежка // Творчасць Івана Навуменкі: славянскі, еўрапейскі, сусветны кантэкст: Рэспубліканская навуковая канферэнцыя да 85-годдзя са дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі акадэміка І. Я. Навуменкі (Мінск, 16 лютага 2010 года) / [рэдкалегія: С.С. Лаўшук (навуковы рэдактар) і інш.]. - Мінск, 2010. С. 141 - 147.
9. Сыраежка (Барычэўская), Т. Г. Станаўленне беларускай экалагічнай п'есы / Т. Г. Сыраежка // Материалы ежегодной научной конференции преподавателей и аспирантов университета 27-28 апреля 2011 г.: в 5 ч. Ч. 5 / отв. ред. Н.П. Баранова. - Минск: МГЛУ, 2011. С. 42 - 46.
10. Сыраежка (Барычэўская), Т. Г. Эстэтыка тэатра абсурду ў п'есах Томаса Бернхарда / Т. Г. Сыраежка // Концепции и перспективы немецкого языкознания и литературоведения в межкультурном дискурсе. 2 Научно-практический семинар (Минск, 25 марта 2011 года). Сборник материалов. - Минск : БГУ, 2011. - С. 55 - 58.
11. Сыраежка (Барычэўская), Т. Г. Беларуская батлейка і расійскі вяртэп: паралелі, аналогіі і перайманні / Т. Г. Сыраежка // Беларуская і руская літаратуры : тыпалогія ўзаемасувязей і нацыянальнай ідэнтыфікацыі : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 18 - 19 красавіка 2012 года) / Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. - Мінск: Права і эканоміка, 2012. С. 291 - 295.
12. Сыраежка (Барычэўская), Т. Г. Элементы абсурдысцкай эстэтыкі ў фантастычнай камедыі Кандрата Крапівы “Брама неўміручасці” / Т. Г. Сыраежка // Шлях да Брамы Неўміручасці: матэрыялы Рэсп. навук. чытанняў, прысвеч. 115-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы, Мінск (3 сак. 2011 г.) / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Якуба Коласа і Янкі Купалы ; уклад. А.А. Манкевіч. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - С. 126 -132.
13. Сыраежка (Барычэўская), Т. Г. Трансфармацыя экалагічнага імператыву ў сучаснай аўстрыйскай драматургіі / Т. Г. Сыраежка // Материалы ежегодной научной конференции преподавателей и аспирантов университета 25-26 апреля 2012 г.: в 5 ч. Ч. 5 / отв. ред. Н.П. Баранова. - Минск: МГЛУ, 2013. С. 101 - 104.
14. Сыраежка (Барычэўская), Т. Г. “Новая драма” Канстанцыі Дэніг: традыцыі і наватарства / Т. Г. Сыраежка // Материалы ежегодной научной конференции преподавателей и аспирантов университета 13 - 14 мая 2014 г.: в 5 ч. Ч. 5 / отв. ред. Н.П. Баранова. - Минск: МГЛУ, 2014. С. 60 - 63.
Размещено на Allbest.ur
Подобные документы
Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.
курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.
реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі, яе развіццё ў 1920-1930 гг. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства, яго стан ў 1940 - першай палове 1950 гг. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950 - 1990 гг.
реферат [36,2 K], добавлен 25.02.2011Паэмы А. Александровіча "Цені на сонцы", "Паэма імя вызвалення", "Паэма пра ворага". Эстэтычны ўзровень твораў на гісторыка-рэвалюцыйную тэму. Захады па ўзмацненню гуманістычнага пафасу прозы. Стан развіцця беларускай драматургіі на пачатку 30-х гадоў.
курсовая работа [50,0 K], добавлен 23.02.2011Актывізацыя кнігавыдавецкай справы ў Беларусі. Адсутнасць беларускамоўнай перыёдыкі. Характэрныя штрыхі беларускай літаратуры пачатку XX ст. Вытокі светаўспрымання аўтара "Ад-вечнай песні". Унутраная логіка развіцця беларускага крытычнай думкі.
реферат [39,3 K], добавлен 11.12.2011Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе, яго рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства, асаблівасці яго працякання.
реферат [24,7 K], добавлен 28.08.2011Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця. Летапіс як найбольш значный жанр беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. Арыгінапьны твори жанра царкоўна-рэлігійнага пісьменства.
курсовая работа [44,0 K], добавлен 24.02.2011Агульная характарыстыка літаратуры другой паловы XVI ст. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Жыццёвы шлях славутага асветніка, чалавека універсальных ведаў і унікальнага філосафа і прапаведніка, таленавітага пісьменніка і перакладчыка Сымона Будны.
реферат [35,1 K], добавлен 22.02.2011Біяграфія Самуіла Іванавіча Маскевіча - беларускага пісьменніка, мемуарыста, грамадскага дзеяча. Асоба Маскевіча ў гістарычным кантэксце. Развіцця культури Вялікага Княства Літоўскага ў XVI - пачатку XVII ст. Тэматыка і змест мемуараў С.І. Маскевіча.
реферат [25,1 K], добавлен 29.04.2011Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.
реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011