Адлюстраванне прыроды ў казках беларускага народа
Спажывецкія адносіны чалавека да прыроды, праблема маральнага выхавання асобы. Народная казка і класіфікацыя: казкі аб жывёлах, чарадзейныя казкі. Беларуская літаратурная казка: узнікненне літаратурнай казкі, прырода ў казках беларускіх пісьменнікаў.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 28.02.2014 |
Размер файла | 76,6 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Уводзіны
народная казка прырода
1.Адлюстраванне прыроды ў казках беларускага народа
1.1 Беларуская народная казка. Класіфікацыя
1.1.1 Казкі аб жывёлах
1.1.2 Чарадзейныя казкі
1.2 Беларуская літаратурная казка.
1.2.1 Узнікненне літаратурнай казкі.
1.2.2 Прырода ў казках беларускіх пісьменнікаў.
Заключэнне
Cпіс літаратуры
Уводзіны
Не будзе перабольшваннем сказаць, што найважнейшай праблемай сучаснага чалавецтва з'яўляецца стан навакольнага асяроддзя. Спажывецкія адносіны чалавека да прыроды прывялі да таго, што ва ўсім свеце трывожным набатам гучыць пытанне: ”Што мы аставім патомкам? ”. Надзённай задачай паўстала экалагічнае выхаванне чалавека, асабліва падрастаючага пакалення. “Усё пачынаецца з маленства, ” - сцвярджаў С. Міхалкоў.
Павага да прыроды, яе насельнікаў і з'яў, беражлівыя адносіны да яе багацця выхоўваюцца толькі тады, калі валодаеш добрымі ведамі аб навакольным асяроддзі.
Праблема маральнага выхавання асобы заўжды была і застаецца адной з найважнейшых праблем грамадскага развіцця. Мастацкая літаратура - адзін з найбольш дзейсных, эфектыўных выхаваўчых сродкаў. А казцы належыць увогуле выключная роля. З яе дзіця пачынае чэрпаць уяўленні пра навакольны свет, пра светлыя і змрочныя праявы жыцця. Недарэмна кажуць, што казка лякуе і наталяе душу, вучыць жыць. У адным з вершаў Сяргея Грахоўскага ёсць такія радкі:
Чалавеку патрэбна не слава,
А людская павага і ласка,
І сардэчнае шчырае слова,
І пяшчотная, добрая казка...
Гэта сапраўды так. Нельга ўявіць сабе выхаванне дзіцяці без казкі, без мудрых, захапляльных гісторый пра звяроў і птушак, чарадзействы і дзівосы, мужных асілкаў і дасціпных дабрадзеяў. Як нельга ўявіць паўнавартаснага і шчаслівага чалавека без разумення прыгажосці, дабрыні, любові... Значнасць якасных казак для выхавання дзяцей нельга пераацаніць.
У дадзенай працы робіцца спроба зрабіць аналіз беларускіх казак, як народных, так і літаратурных, мэта якіх - пазнаёміць чытача з навакольным асяроддзем, выхаваць яго экалагічна дасведчаным чалавекам.
Пры аналізе былі выкарыстаны працы вучоных Інстытута мовазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі К. П. Кабашнікава, А. С. Фядосіка, А. В. Цітаўца, А. С. Ліса, кніга прафесара, доктара філалагічных навук Т. І. Шамякінай “Міфалогія і беларуская літаратура”, а таксама працы навукоўцаў І. А. Швед, Г. Ліленкі, надрукаваных у часопісах “Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук” і “Роднае слова”, вучэбны дапаможнік па беларускай дзіцячай літаратуры, артыкулы літаратуразнаўцаў з літаратурна-мастацкага часопіса “Полымя”, кніга вучонага-фалькларыста Л. Р. Барага “Беларуская казка”. А таксама тэксты беларускіх народных казак і літаратурных казак беларускіх пісьменнікаў.
1. Адлюстраванне прыроды ў казках беларускага народа
1.1 Беларуская народная казка. Класіфікацыя
Вусная народная творчасць - эпічныя, лірычныя і драматычныя творы, народжаныя калектыўным мастацкім геніем народа, - важная і неад'емная частка духоўнай культуры чалавецтва. У ёй адлюстраваны мары, спадзяванні людзей працы, гісторыя народа, яго быт, гаспадарчы вопыт, грамадска-палітычныя і эстэтычныя ідэалы. Яна з'яўляецца адной з крыніц развіцця літаратуры і прафесійнага мастацтва.
Побач з тэрмінам “ вусна-паэтычная творчасць” ужываецца тэрмін англійскага паходжання “фальклор”, які ўзнік у сярэдзіне XIX стагоддзя і стаў міжнародным. Тэрмін “фальклор”, які ў перакладзе абазначае народную мудрасць, народныя веды, ужываецца ў міжнароднай навуцы і ўсё часцей ва ўсходнеславянскай, не толькі ў вузкім значэнні - вусна-паэтычная творчасць, але і ў набліжаным да яго першапачатковага зместу, ахоплівае розныя праявы народнай культуры.
Фальклор жа ў яго вузкім, філалагічным значэнні - адзін з відаў народнага мастацтва, які адлюстроўвае рэчаіснасць у вобразах, створаных пры дапамозе паэтычнага слова. Узнікшы на заранку гісторыі чалавецтва, народная творчасць у многіх выпадках захоўвае значэнне эстэтычнай нормы і ўзору. “Якое хараство гэтыя казкі! Кожная ёсць паэма! “ - пісаў А. С. Пушкін свайму брату Льву ў 1824 г. пад моцным уражаннем ад пачутых народных казак, якія расказвала яму Арына Радзівонаўна.
Фальклорны працэс заўсёды адбываецца ў межах традыцый, апіраецца на папярэдні вопыт і здабыткі, выкарыстоўвае назапашаныя мастацкія каштоўнасці, якія належаць усяму народу. Фальклору ўласціва арганічнае адзінства калектыўнага і індывідуальнага. Светапогляд, грамадзянская пазіцыя казачніка выразна адбіваюцца на ўсёй яго творчасці.
Узнікненне фальклору адносіцца да глыбокай старажытнасці і звязана з працоўнай дзейнасцю чалавека, яго барацьбой за падпарадкаванне сіл прыроды.
Важнае месца ў фальклорнай спадчыне беларускага народа належыць апавядальным жанрам - казкам, легендам, паданням і інш. Народная проза звычайна падзяляецца на дзве вялікія групы: казачную, да якой адносяцца творы пра незвычайныя падзеі з людзьмі, жывёламі, фантастычнымі істотамі - казкі, анекдоты, небыліцы, казкі-легенды, і няказачную, творы якой - паданні, легенды, былічкі, бывальшчына і інш. - арыентаваны на пэўнасць, дакладнасць у перадачы звестак, апісанні падзей, хаця часам такая “дакладнасць” не пазбаўлена выдумкі і аказваецца ўяўнай.
Сярод апавядальных жанраў беларускай вусна-паэтычнай творчасці шырынёй ахопу жыццёвых з'яў, глыбінёй абагульнення, яркасцю створаных вобразаў вылучаюцца казкі. Тэрмін “казка” аб'ядноўвае розныя па форме і змесце апавядальныя творы: пра жывёл і птушак, пра фантастычных пачвар і
непераможных асілкаў, пра кемлівага селяніна Несцерку і ненажэрных крывасмокаў-паноў, пра хітруна-злодзея і служкаў культу, пра мудрую дзяўчыну і языкатую жонку і інш. Сярод розных, але ў асноўным блізкіх паміж сабой азначэнняў казкі, якія прыводзяцца ў навуковай літаратуры, найбольш прыдатным можна лічыць наступнае: казка - гэта мастацкае вуснае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага, або авантурна-навелістычнага зместу, якое адлюстроўвае акалічнасць пры дапамозе мастацкай выдумкі і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны змест [4, 426].
Казкі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і заўсёды былі непарыўна звязаны са шматгранным жыццём народа, яго барацьбой з сіламі прыроды, а ў класавым грамадстве - за роўнасць, сацыяльную справядлівасць. Казкі як творы сапраўднага мастацтва задавальнялі эстэтычнае запатрабаванне народа і ў той жа час былі важным сродкам пазнання навакольнага свету і абагульнення працоўнага вопыту многіх пакаленняў, а таксама сродкам выхавання.
Багаццем і разнастайнасцю вылучаюцца казкі беларусаў. Узнікшыя на глебе старажытных вераванняў, міфалагізавання прыроды і грамадскіх адносін у сваім гістарычным развіцці ўвабралі ў сябе розныя рысы наступных эпох, адлюстравалі змены ў свядомасці сваіх стваральнікаў.
Народныя казкі прайшлі працяглы і складаны шлях развіцця, які яскрава адлюстраваў эвалюцыю і паступовы рост самасвядомасці людзей. Першапачаткова казкі былі цесна звязаны з міфалагічнымі поглядамі і ўяўленнямі, з анімізмам, татэмізмам (абагаўленнем жывёл, раслін і нават прадметаў, якія лічыліся апекунамі, а то і сародзічамі людзей), магіяй і іншымі відамі першабытнай ідэалогіі, з поглядамі далёкіх нашых продкаў і іх наіўнымі ўяўленнямі аб прыродзе і грамадстве. Гэтыя погляды і ўяўленні выліваліся ў міфалогію.
Найстаражытнейшыя міфы ўсходніх славян да нашага часу не захаваліся. Яны яшчэ на ранніх этапах класавага грамадства ў асноўным страцілі сваю язычаскую сутнасць і да нас дайшлі ў форме міфалагічных казак - казак аб жывёлах, чарадзейных казак і казак-былічак, якія вызначаюцца фантастычнасцю. Фантастыка старажытных народных казак цесна пераплятаецца з выдумкай, і гэта фантастычная выдумка мае пазнавальнае значэнне. У іх “перш за ўсё павучальная “выдумка” - цудоўная здольнасць нашай думкі заглядаць далёка ўперад факта”. Сапраўды, “аб каўрах-самалётах, фантазія казачнікаў ведала за дзесяткі стагоддзяў да вынаходніцтва аэраплана, аб вялізных скарасцях руху ў прасторы прадбачыла задоўга да паравоза, да газа- і электраматора”. Гэта сведчанне таго, што казкі народжаны перш за ўсё працоўнай дзейнасцю людзей і іх барацьбой за лепшае жыццё.
Толькі ў класавым грамадстве фантастыка казак набыла іншы сэнс. Адбывалася пераасэнсаванне старажытных казачных сюжэтаў і вобразаў у плане прыстасавання іх да новай рэчаіснасці. Упор робіцца на сацыяльныя з'явы, а таму матывы старажытных казак барацьбы з грознымі з'явамі
прыроды і грознымі жывёламі паступова пераўвасабляліся ў матывы сацыяльна-грамадскага характару, сталі адлюстроўваць новае жыццё і класавыя адносіны. Казкі ж, якія ўзніклі ў дакласавым грамадстве, набылі алегарычны (іншасказальны) сэнс.
Адвечная мара аб шчаслівым і вольным жыцці, аб дабры і справядлівасці трансфармавалася, набывала новае мастацкае ўвасабленне. Змены адбываліся і ў жанравай сістэме, і ў сюжэтах, і ў вобразах.
Сістэма вобразаў у казках звычайна будуецца на супраціўленні. Станоўчыя вобразы заўсёды ўвасаблялі народныя ідэалы, малявалі чалавека дужага, смелага, разумнага, абаронцу пакрыўджаных. У гэтым бачыцца магутная сіла ўздзеяння казак на слухача, іх выхаваўчая роля. Вобразы волатаў, асілкаў у беларускіх казках сталі сімвалам непераможнасці народнага духу, жывілі веру працоўных у лепшае будучае.
У беларускай казцы няма апісанняў прыроды, як звычайна ў мастацкіх творах. Прырода служыць фонам, на якім адбываюцца дзеянні твора. Але ўсё ж пра навакольны свет падаецца дастаткова звестак.
Аднаўляючы ў памяці свае дзіцячыя ўражанні, М. Горкі адзначаў, што казкі абуджалі ў яго “жаданне самому дзейнічаць”. Наўрад ці можна лепш сказаць пра вялікую выхаваўчую сілу казак.
“… Беларуская народная творчасць - гэта заварожанае люстра сялянскага жыцця, якое адбівае жывы малюнак не толькі за пэўны перыяд, за маленькі час, але цэніруе быт ад самога пачатку гістарычнага існавання народа да апошніх дзён. Калі возьмем любую песню, любую казку, дык адразу пабачым вобраз, пачуем непадробны голас народа, які падсвядома, інстыктыўна рваўся да вольнага жыцця доўгімі вякамі, ” - пісаў Змітрок Бядуля [3, 86].
На грунце традыцый, замацаваных у чарадзейных казках і казках аб жывёлах, паступова фарміраваліся новыя жанры і жанравыя разнавіднасці казкавай прозы - навелістычныя і сацыяльна-бытавыя казкі, анекдоты, у якіх адлюстраваны істотныя змены ў сацыяльным і сямейным жыцці людзей, у іх свядомасці і стаўленні да рэчаіснасці. Па-ранейшаму, гэтыя творы сцвярджаюць ідэалы дабра і справядлівасці, але іх героі ў пераважнай большасці - сяляне, якія пераўзыходзяць сваіх праціўнікаў розумам, кемлівасцю, адвагай і, што варта падкрэсліць, маральнымі прынцыпамі. У казках ужо большае месца займаюць гумар і сатыра, узбагачаецца іх вобразная сістэма, мастацкая палітра, сюжэтны склад.
У Беларусі аж да Кастрычніка народныя казкі мелі для свайго развіцця спрыяльную глебу. Значную ролю адыгралі параўнальна марудныя тэмпы развіцця краіны, якая многія стагоддзі цярпела прыгнёт захопнікаў, а таксама трываласць старажытных фальклорных традыцый. Сукупнасць гэтых умоў садзейнічала развіццю беларускай казачнай творчасці. Невыпадкова знаўца ўсходнеславянскіх казак С. У. Саўчанка адзначаў: “ Багацце казак пра жывёл у Беларусі - даволі знамянальная з'ява. Да таго ж, беларускія казкі пра жывёл і расказваюцца на дзіва захапляюча. Нам здаецца, што гэтыя казкі - сапраўдныя ўзоры беларускага народнага эпасу… Перачытаўшы ўсе рускія казкі, мы можам смела сцвярджаць, што па жывасці і прыгажосці апавядання беларускія казкі не маюць сабе роўных…” [3, 215].
Беларускія народныя казкі - арганічная частка казачнага эпасу славянскіх народаў, маюць шмат агульных рыс з творчасцю іншых народаў свету. Аднак, як пераканаўча паказаў Я. Ф. Карскі, нават міжнародныя сюжэты, якія трапляюць у выніку міжэтнічных кантактаў у новае асяроддзе, набываюць у ім рысы нацыянальнай адметнасці. Беларускія казкі маюць сваю спецыфіку і з'яўляюцца дастойным укладам у агульную скарбніцу духоўнай культуры славянскіх народаў. Казачны эпас беларускага народа - вельмі каларытная з'ява, якая прыцягвае да сябе ўвагу вучоных.
Народныя казкі з'яўляюцца гордасцю беларусаў. Па багаццю і разнастайнасці яны займаюць першае месца ў казачным репертуары ўсходніх славян і адно з першых месц сярод казак народаў свету.
“Чароўная беларуская народная казка па праву можа лічыцца непараўнальнай па сваёй паэтычнасці ў свеце казак славянскіх народаў” (А. А. Афанасьеў) [3, 188]
Класіфікацыя казак даволі ўмоўная. Беларускія казкі можна падзяліць на некалькі вялікіх груп, улічваючы ідэйна-тэматычны змест і характар мастацкай выдумкі. У сучаснай фалькларыстыцы прынята звычайна такая класіфікацыя казак: казкі аб жывёлах, казкі чарадзейныя, або міфічныя, сацыяльна-бытавыя, авантурна-навелістычныя і казкі-былічкі [4, 286].
Гэта класіфікацыя, як і многія іншыя, мае свае недахопы і можа быць прынята толькі ўмоўна. У працэсе творчага развіцця вуснай народнай творчасці класіфікацыйныя межы могуць парушацца, і часта адзін і той жа твор набывае рысы і чарадзейнай і антыпрыгонніцкай казкі, або казкі аб жывёлах і чарадзейнай і г. д. Аднак класіфікацыя, няхай і ўмоўная, усё ж патрэбна. Яна групуе творы па асаблівасцях сістэмы мастацкіх вобразаў, стылю і г. д. і дазваляе глыбей разумець прыроду і спецыфіку казачнай фантастыкі кожнай групы твораў, іх ідэйны змест, асаблівасці мастацкай формы, шляхі і перспектывы развіцця і іншыя пытанні.
1.1.1 Казкі аб жывёлах
Казкі аб жывёлах адрозніваюцца ад астатніх груп казачнага эпасу тым, што галоўнымі персанажамі ў іх з'яўляюцца жывёлы, птушкі і нават расліны. Частка гэтых твораў узнікла вельмі даўно, калі чалавек быў амаль у поўнай залежнасці ад сіл прыроды і ў сваім уяўленні надзяляў жывёл, расліны, з'явы прыроды рознымі незвычайнымі якасцямі, а таксама некаторымі якасцямі людзей. У гэтых першых казках мы чуем, па словах М. Горкага, водгукі працы над прыручэннем жывёл, над адкрыццём лекавых траў, вынаходніцтвам прылад працы. На ранніх этапах развіцця чалавечага грамадства многія жывёлы, у асаблівасці такія грозныя звяры, як мядзведзь, воўк і інш., здаваліся людзям разумнымі істотамі, бо ўмелі лёгка здабываць сабе ежу, хавацца ад ворагаў, у тым ліку, ад паляўнічых, нечакана нападаць на іх і г. д. Усё гэта нарадзіла ўяўленні першабытных людзей аб здольнасці жывёл думаць, разважаць, гаварыць, разумна наладжваць сваё жыццё.
Аб старажытнасці паходжання казак аб жывёлах, іх сувязі з эпохай першабытнаабшчыннага ладу, з жыццём і гаспадарчай дзейнасцю старажытных пастухоў і паляўнічых сведчаць і самі творы. Калі аналізаваць сістэму вобразаў казак, як правіла, у іх дзейнічаюць дзікія лясныя жывёлы - аб'екты прымітыўных форм гаспадарання. А асноўным кампазіцыйным стрыжнем казак з'яўляецца падман у самых розных відах і формах. Калі ствараліся падобныя творы, падман быў адным са сродкаў барацьбы за існаванне. Ствараючы вобразы жывёл, чалавек набываў першапачатковы вопыт стварэння вобразаў-абагульненняў, дзе канцэнтраваліся яго назіранні за навакольным светам, яго працоўны, у тым ліку і паляўнічы, вопыт, а таксама важнейшыя падзеі ў жыцці роду.
З цягам часу, з паступовым пазнаннем і падпарадкаваннем прыроды, у тым ліку прыручэннем карысных жывёл, з развіццём прылад і сродкаў, якія забяспечвалі людзям перавагу над звярамі, казкі аб жывёлах набылі новы змест. Разам з трапнымі назіраннямі над навакольнай прыродай у гэтых казках у алегарычнай форме перададзены адносіны паміж людзьмі і жывёламі. Пад уплывам працоўнай практыкі чалавек усё больш і больш вызваляўся ад улады прыроды, падпарадкоўваючы яе сабе. Змянялася свядомасць чалавека, у яго ўяўленнях аб навакольным свеце ўсё больш пачынаў пераважаць рацыянальны пачатак. Новыя адносіны чалавека да прыроды і з'яў сацыяльнага жыцця знайшлі сваё адлюстраванне і ў вуснай народнай творчасці. Калі ў старажытных казках грозныя жывёлы паказваліся не толькі разумнымі, але і моцнымі, яны перамагалі чалавека, то ў больш познія часы ўжо чалавек аказваецца пераможцам. Напрыклад, у казцы “Мужык, мядзведзь і ліса” апавядаецца аб тым, як селянін перахітрыў не толькі мядзведзя, але і лісу: з яе дапамогай забіў мядзведзя, а потым лісу зацкаваў сабакамі. А ў казцы “Чалавечы розум” гаворыцца аб перамозе чалавека над ваўком, дзікам і мядзведзем.
Звычайна ў беларускіх казках аб жывёлах дзейнічаюць звяры і птушкі, якія характарызуюць мясцовую фаўну: мядзведзь, воўк, ліса, заяц, жораў, чапля, дзяцел, цецярук, дрозд, а таксама хатнія жывёлы і птушкі: казёл, баран, конь, сабака, кот, певень, качка і інш. Ужо нават адзін пералік “дзеючых асоб” гэтых твораў паказвае, наколькі моцна звязаны казкі з жыццём іх творцаў і з навакольнай прыродай.
Адна з асаблівасцей казак - замацаванне за жывёламі пэўных якасцей, якія і вызначаюць паводзіны герояў у розных сітуацыях. Лісіца вызначаецца хітрасцю, і гэта заўсёды прыносіць ёй поспех у бойках і спрэчках з іншымі звярамі. Воўк дужы, але вельмі злы, прагны, неразумны, а таму яго часта абдурваюць лісіца, свіння і нават гусі. Не вызначаецца розумам і мядзведзь, галоўная рыса якога - незвычайная сіла. Наадварот, вельмі разважлівы і мудры кот. Ён дае парады звярам, часта выступае абаронцам пакрыўджаных. Кот і лісіца, дзякуючы кемлівасці і смеласці перамагаюць мядзведзя, ваўка і дзіка (казка “Кот і ліса”). У многіх выпадках жывёлы ў казках дзейнічаюць адпаведна сваёй прыродзе. “Абмалёўка жывёл часам настолькі пераканаўчая, што мы з дзяцінства прывыклі падсвядома вызначаць характары жывёл па казках” [3, 275].
Вышэй ўжо гаварылася аб тым, што дзеючымі асобамі казак з'яўляюцца расліны. У даўнія часы склаліся сярод народа беларускага ўяўленні пра цесную сувязь дрэў з чалавечым лёсам. Найчасцей спадарожнікам долі дзяўчыны была каліна. Вярба, сасна, бяроза, ліпа, таполя, яліна, яблыня традыцыйна суадносяцца з жаночай паловай чалавецтва і ўвасабляюць яе якасці. Дуб, явар, клен сімвалізіруюць мужчын і маюць дачыненне да іх лёсу [14, 73]. Гэтае ўвасабленне праслежваецца ў творах вуснай народнай творчасці. Так, у казках з сюжэтам забойства мачахай нявіннай падчарыцы або брата зайздрослівай сястрой на магілах забітых вырастаюць дрэвы (напрыклад, каліна, бяроза), з якіх робіцца дудка. Або такі казачны матыў, дзе смерць маці па логіцы павінна стаць прычынай расстання яе з дачкой, але маці прарастае на “гэты” свет яблыняй і працягвае зносіны з дачкой. Вобраз дуба выкарыстоўваецца ў казках, каб абазначыць моцнага чалавека, а таксама для яго апісання ў стане моцнай усхваляванасці, гатоўнасці да супраціўлення.
Магчыма, каля сасны ў старажытнасці выконваўся шлюбны абрад. Так, казка “Кот і ліса” мае такі сюжэт: ганарлівая ліса вырашае напужать звяроў нечаканым госцем - катом, з якім рытуальна фіксуе факт уступлення ў шлюб, тройчы абыходзячы разам з “жаніхом” вакол высокай сасны [13, 103]
Вобразы казак аб жывёлах вылучаюцца мастацкай дасканаласцю і лагічнай завершанасцю. Як і ўсе казачныя вобразы, яны не маюць выразнай дэталізацыі, а звычайна падкрэсліваюць адну галоўную рысу характару.
Возьмем, напрыклад, казкі, у якіх асноўнай дзеючай асобай з'яўляецца лісіца. Хітрасць вызначае яе паводзіны ў самых разнастайных сітуацыях, у сутыкненнях з людзьмі і рознымі прадстаўнікамі свету жывёл. Хітрая лісіца спрытна ашуквае селяніна і ласуецца свежай рыбай (казка “Лісіца і воўк”) ;
яна знаходзіць спосаб выбрацца з ямы, куды трапіла з іншымі звярамі; ашуканствам выманьвае ў дразда яго дзетак; шырока карыстаецца прагнасцю і дурасцю ваўка. Праўда, у некаторых казках ліса, нягледзячы на сваю хітрасць і спрыт, застаецца пераможанай. Яе пераможца - кот, які звычайна малюецца ў казках мудрым, адданым і смелым сябрам. Кот не толькі адбірае ў лісіцы свайго сябра - пеўніка, але і карае драпежніцу разам з яе дочкамі (казка “Каток, пеўнік і лісічка”). Лісіцу перахітрыў чалавек: замест курэй ён прынёс у мяху двух сабак, якія і выцягнулі лісіцу з нары. Хітрыкі лісы выкрыў цецярук. Аднак і ў такіх казках, дзе ліса застаецца пераможанай, яна не пазбаўлена асноўнай сваёй якасці - хітрасці, побач з якой можна заўважыць і несумленнасць, і нават здрадніцтва.
Вельмі паслядоўна паказваюцца ў казках і вызначальныя рысы ваўка. Воўк прымае парады лісіцы і хвастом ловіць рыбу ў палонцы. Яму патрэбна толькі вялікая рыба, і ён, не зважаючы на словы лісы, прыгаворвае: «Лавіся, рыбка, усё вялікая ды вялікая», пакуль яго хвост не ўмёрз у лёд і не збегліся з качэргамі сяляне. Перш, чым з'есці каня, воўк згаджаецца зняць з яго падковы і атрымлівае моцны ўдар капытам. Ствараючы вобраз прагнага, ненажэрнага і дурнога ваўка, народ гіпербалізуе гэтыя рысы, каб яшчэ мацней падкрэсліць усю іх непрывабнасць і агіднасць.
Казка «Дзяцел, воўк і лісіца» раскрывае перад слухачом усім вядомыя рысы лісы і ваўка: хітрасць і каварнасць першай і дурасць другога, але выяўляюцца гэтыя якасці ў дзеяннях і акалічнасцях, не адлюстраваных у казачным эпасе іншых славянскіх народаў. Даведаўшыся, шго воўк хоча справіць сабе кажух, лісіца раіць яму краўца, які «добра шые», «добра й мерае». Такім краўцом аказаўся папоўскі жарабец, які змалаціў капытамі ваўка і ледзь жывога зацягнуў яго на папоўскі двор.
Побач з замацаваннем за пэўнымі персанажамі казак найбольш характэрных для іх рыс у казках аб жывёлах захоўваецца і строгая, заснаваная на сіле іерархія ў адносінах паміж гэтымі персанажамі. Мядзведзь дужы, таму ён пануе над усім звярыным царствам, нягледзячы на відавочную непаваротлівасць і неразумнасць (казка «Дзедава рукавічка»). Яго недалёкасцю шырока карыстаюцца ў сваіх інтарэсах іншыя драпежнікі, якія крыўдзяць безабаронных звяроў.
Гэтыя казкі вельмі нагадвалі слухачам жыццё, у якім дужы панаваў над слабым, багаты над бедным. Казкі, якія выкрывалі сацыяльную няроўнасць і адлюстроўвалі крытычныя адносіны народа да рэлігіі, царквы і яе служак (казкі «Ліса-каталічка», «Курка-рабушка»), набывалі сатырычнае гучанне.
У казках аб жывёлах народ з павагай гаворыць аб сяброўстве, шчырай і бескарыснай дапамозе, імкненні да справядлівасці, рашуча асуджае няўдзячнасць і здрадніцтва таварышам, з тонкім гумарам высмейвае фанабэрыю, зайздрасць, баязлівасць.
Заслугоўвае ўвагі характар канфлікту многіх казак аб жывёлах. Лісіца або каза выганяюць зайчыка з яго хаткі, певень трапляе ў кіпцюры лісы, воўк збіраецца садраць кажух з авечкі, праглынае казлянятак - усё гэта, па
сутнасці, канфлікт сілы, сутыкненне дужага са слабым, але ў развіцці дзеяння на першы план выступаюць праблемы сацыяльнага або маральна-этычнага характару.
Іншага плана канфлікт у казках «Лісіца і жораў», «Жораў і чапля» і многіх да іх падобных, якія адлюстроўваюць сутыкненне характараў, а не супрацьлеглых сацыяльных сіл. У прасякнутых тонкім гумарам творах нас пацяшае гісторыя безвыніковага сватання жорава да чаплі і чаплі да жорава; частаванне лісіцы і жорава, якія так і не здолелі нічым паласавацца з-за ўзаемнай «гасціннасці»; спрэчка савы з варонай аб тым, чые дзеці прыгажэйшыя, і г. д Усе гэтыя малюнкі адлюстроўвалі рэальнае жыццё, уласцівыя людзям учынкі, іх станоўчыя якасці, а таксама слабасці і недахопы.
Своеасаблівы сюжэт казкі “Адчаго ваўкі званка баяцца”. За добрую службу станавы дае лісіцы на некаторы час свой уласны званок, і з тае пары ўсюды людзі баяліся лісіцу і імкнуліся дагадзіць ёй, як самому станавому. Аднойчы воўк пазычыў у лісіцы званок і пабег да пастухоў па барана. Але пастухі не далі ваўку веры, што ён прыйшоў ад станавога, набілі яго, а званок адабралі. 3 таго часу як пачуе воўк званок, так і ўцякае, бо думае, што гэта станавы шукае яго, каб пакараць. Сюжэт гэтай казкі зусім не адлюстраваны ў вядомых паказальніках казачных сюжэтаў і ўласцівы толькі беларускаму фальклору.
Сярод беларускіх казак аб жывёлах, сюжэты якіх адлюстраваны няпоўна ці зусім адсутнічаюць у паказальніках казачных сюжэтаў, можна назваць некалькі твораў аб птушках і насякомых. Напрыклад, Е. Раманаў у другім томе «Матэрыялаў гга этнаграфіі Гродзенскай губерні» змясціў некалькі казак пра вяселле вераб'я і іншых птушак. Арыгінальным творам з'яўляецца і казка “Шэршань у сватох”, сюжэт якой нагадвае вядомы ужо па казцы “Жораў і чапля”, дзе апісваецца сватанне журава і чаплі адзін аднаго.
У казках “Сабака, кот і мышы”, “Сабачыя паперы” сюжэт, які апісвае ўзнікненне варожых адносін паміж сабакай, катом і мышамі. Згодна з ім даўней сабакі, каты і мышы жылі паміж сабой ў поўнай згодзе, але пасля таго, як кот не ўпільнаваў паперы, у якіх былі запісаны ганаровыя правы сабакі, і мышы пагрызлі іх, пазбавіўшы тым самым сабак іх спрадвечных правоў, пачалося варагаванне сабак з катамі, а катоў з мышамі.
Шырока пашыраны ў казках вобраз пеўня. Як і Сонца, ён адлічвае час. Спеў пеўня ўспрымаецца як сігнал наступлення новага дня і, адпаведна, канца ночы. Лічылася, што ён распуджвае нячыстую сілу, сігналізуе пра канец яе “дзеяздольнасці” [10, 37].
Ідэалы народа, яго высокароднае маральнае аблічча яскрава праявіліся ў казках, якія ўслаўляюць імкненне да працы і справядлівасці, сяброўства і ўзаемадапамогу, смеласць, рашучасць, знаходлівасць. Разам з тым народ рашуча крытыкуе адмоўнае. З тонкім гумарам казкі высмейваюць фанабэрыстасць, зайздрасць, баязлівасць. У казцы “Як кот і сабака з ваўком дружбу вадзілі” асуджаецца няўдзячнасць, здрада таварышам. Спачуванне ў
чытача выклікаюць стары конь, сабака або кот, якіх няўдзячны гаспадар выганяе з дому, бо яны яму ўжо больш не могуць прынесці карысці. Звычайна ў казках на дапамогу пакрыўджаным прыходзяць іншыя звяры і справядлівасць перамагае.
Наогул, у беларускіх казках жыццёвыя сітуацыі персанажаў цесна звязаны з прыродна-ландшафтнымі вобразамі: зямля, балота, возера, лес, гара, рака, мора і інш. [14, 76]. Так, у казцы “Лісіца і дрозд” парсючок, якога дзед злавіў у лесе і прынёс дахаты, просіцца ў бабы пусціць яго ў лес. Карміла парсючка баба “і цестам, і мукою, і свежаю травою”, але цягне яго ў лес па жалуды. Цэлы дзень ён у лесе гуляе, а нанач дахаты бяжыць. Тут жа, у лесе, парсючок выратоўваецца ад ваўка, які хацеў яго з'есці, заманіўшы таго ў воўчую яму на жалудовай палянцы. З лесу выбягала лісіца ў казцы “Селянін, мядзведзь і лісіца”. Лес з'яўляецца месцам дзеяння ў казках “Лісіца-хітрыца”, “Як лісіца ваўка судзіла”, “Дзяцел, лісіца і варона”, “Белы воўк”, “Як кот звяроў напалохаў, “Не сіла, а смеласць” і інш. Ад страху перад невядомым зверам, што жыве ў лісіцы, “мядзведзь на дуб узлез, дзік у мох зашыўся, воўк пад куст забраўся, а заяц у траве схаваўся” (“Як кот звяроў напалохаў”). А ўцякалі ад “страшэннага” ката так, што па лесе раздавалася: “трэсь-лом! трэсь-лом! трэсь-лом! ” Варона ляціць за мора, дзе не бывае зімы. А калі заморскія птушкі пагналі яе прэч, вярнулася дадому. Але не захацела на сметнік варочацца, паляцела на рэчку. “Села там на берагу і цікуе за рыбамі” (“Ганарыстая варона”). Ловіць рыбу на возеры Піліпка. “Дзень і ноч ловіць... Нават і дахаты не ідзе: вельмі ж добра рыба ловіцца... Падплыве да берага, высыпле з чоўна рыбу, з'есць піражок ды зноў на возера” (“Піліпка-сынок”). Дзіўную рыбіну паймаў на вуду бедны брат на сярэдзіне возера. Пусціў рыбак рыбіну назад у возера, а тая ўзнагародзіла бедняка за тое, што ён яе не загубіў. Затое зайздроснага багатага брата пакарала (“Прагны багацей”). Далёка, за горы ды моры, едзе Іван здабываць залатога птаха (“Залаты птах”). “Сеў Іван на беразе мора, пачаў на хвалі глядзець. Шумяць яны, гайдаюцца. Цікава! ”. У казцы “Бацькаў дар” “у адным царстве, у адной старане, за сінімі морамі, за высокімі гарамі” шукае малодшы брат Іван заморскія дзівы: свінку-залатую шчацінку, дзіва-кабыліцу, цуда-ільва. Выклікаў Хведара Набілкіна на бой дзевяцігаловы цмок. А той яго ў дрыгву заманіў. “Моцна сядзіць цмок у балоце, не паварушыцца нават” (“Хведар Набілкін і сапраўдныя асілкі”).
Лес, возера, балота, рака дапамагаюць смелым, разумным, сумленным, працалюбівым, дабразычлівым: кормяць іх, выратоўваюць, хаваюць ад ворагаў, даюць прытулак.
1.1.2 Чарадзейныя казкі
У беларускіх казках шырока ўжываюцца сталыя эпітэты. Асабліва багатыя на іх чарадзейныя казкі. Гэта такія як “белы свет”, “калінавы мост”, “шаўковая трава”, “гаючая вада” і інш. Праследжваецца замілаванасць прыродай, казачнік нібыта любуецца травой, якая быццам шоўк, а свет такі ясны, аж белы, цудадзейная вада здольна ажывіць мёртвага.
Чарадзейныя казкі яўляюць нам новых герояў і ворагаў. Гэта бедныя сяляне, рамеснікі, салдаты, цары, паны, кулакі і інш. Дзеючымі істотамі ў гэтых казках можна назваць і прыродныя з'явы, напрыклад, сонца, мароз, гром, месяц. Смелым і мужным, абаронцам справядлівасці яны дапамагаюць перамагчы ворагаў. Нават імёны асілкаў сугучны навакольнаму асяроддзю - Вярнідуб, Дубін-багатыр, Гарын-багатыр. У казцы “Івашка-мядзведжае вушка” галоўнаму герою дапамагаюць таварышы, якіх завуць Дуб-Дубавік, Гара-Гаравік, а за дабрату Івашкі дапамогу яму аказваюць воўк, коршык, рак, пціца-Полугрыца.
Каб чытач адчуваў, што герою давялося прайсці доўгі і цяжкі шлях, казачнік распавядае: “Выкапаем уперад ляда, панасеем проса, да ўбяром, да натаўком, да кашы наварым, да паядзім - і то ўпаўдарогі нагонім. ” (казка “Шкляныя горы”).
У чарадзейных казках, каб апісаць прыгажосць дзяўчыны, прымяняюцца такія формулы: “па калена ў золаце, па пояс у серабрэ, ва лбу ясен месяц, у патыліцы дробны звёздачкі, па віскам красна солнышка”. А вось старэнькая бабка, якой ужо “мо больш як гадоў сто” параўноўваецца з “былінкай у полі”, і хатка яе такая ж старэнькая, “як тое гнілое да старое дзерава” (“Шаптуха”).
У многіх казках прысутнічае конь. Тады падкрэсліваецца яго сіла, хуткасць і іншыя незвычайныя якасці. Чарадзейны конь можа перакінуць простага сялянскага хлопца ў царэвіча, надзяліць яго зброяй, адзеннем, а потым зноў вярнуць у ранейшы стан. Для гэтага герою патрэбна ўлезць каню ў левае вуха, а вылезці ў правае (казка “Сіўка-бурка”). Нешта падобнае ёсць і ў казках пра сіротку, якой дапамагае чарадзейная кароўка. Калі мачаха прымусіла падчарку перабіраць мак, кароўка ёй кажа: “... усып мне ў права вуха мак, а ў левае хукні... ” (казка “Цудоўная кароўка”). А сюжэт казкі “Кот і дурань” апавядае аб тым, як кот накарміў, абмыў, апрануў у новае адзенне свайго гаспадара, які ўвесь час валяўся ў попеле на печцы, і гэты дурань “зрабіўся такім прыгожым, што хоць к каралеўне яго вядзі... ”
Жыццё чалавека праходзіла ў цеснай сувязі з прыродай, яно паўсядзённа сутыкала яго з яе насельнікамі: раслінамі, ці то дамашнімі жывёламі, ці то дзікімі. Чалавеку трэба было лячыцца і ён вывучаў расліны, адшукваючы сярод іх лекавыя, Каб пракарміцца, ён займаўся гародніцтвам і садаводствам. Дзейнасць чалавека, яго грамадскае жыццё адлюстроўвалася ў казках.
1.2 Беларуская літаратурная казка
1.2.1 Узнікненне літаратурнай казкі
У беларускай літаратурнай казкі багатыя традыцыі. Яе трывалае апірышча - найперш у шматвяковай мудрасці продкаў, што назапасілі казкі народныя. Менавіта народная казка дала жыццё літаратурнай. З'яўленне першых прыкладаў літаратурнай казкі можна аднесці яшчэ да антычнасці. Але станаўленне літаратурнай казкі як асобнага жанру, са сваімі асаблівымі рысамі, уласцівасцямі, пачынаецца з эпохі Асветніцтва ў Еўропе - менавіта да гэтага перыяду адносіцца творчасць выдатнага французскага казачніка Шарля Перо.
Канчаткова сфарміраваўся і дасягнуў росквіту жанр літаратурнай казкі ў эпоху рамантызму.
Пачынаючы з эпохі Асветніцтва і да нашага часу пісьменнікі-казачнікі натхняліся творамі фальклорных жанраў. Справа ў тым, што літаратурныя казкі могуць быць падобнымі не толькі да народных казак, але і да легенд і паданняў, былічак, бывальшчын, анекдотаў.
Для складвання аўтарскай казкі як асаблівага жанру вялікае значэнне мела цікаўнасць пісьменнікаў да псіхалагізму. Псіхалагічныя партрэты персанажаў і памкненняў - рыса, якая моцна адрознівае пісьменніцкую казку ад народнай, у якой персанажы з'яўляюцца стабільнымі, замацаванымі народнай традыцыяй тыпамі, дзе няма псіхалагічных характарыстык.
Такім чынам, вельмі многія пісьменнікі-рамантыкі звярталіся ў сваёй творчасці да літаратурнай казкі. У Германіі гэта былі знакамітыя браты Грым, Шамісо, Э. Т. А. Гофман, В. Гауф; у Францыі - Ш. Надзье, Ж. Санд, графіня дэ Сегюр. Што тычыцца беларускай літаратуры, дык да гэтага перыяду - першай паловы XIX стагоддзя - можна аднесці Яна Баршчэўскага з яго творамі “Шляхціц Завальня” і “Драўляны дзядок і кабета-інсекта”, якія непасрэдна звязаны з беларускім фальклорам.
Вусная народная творчасць аказала дзейсны ўплыў на фарміраванне светапогляду выдатных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў - Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі і інш. “Першыя творы беларускіх класікаў, як правіла, пейзажна-апісальныя. Затым прырода ўступае ў стасункі са светам чалавека. У гэтым выпадку яна з'яўляецца або нейтральным фонам для паказаных падзей, або актыўна ўдзельнічае ў іх, або ператвараецца ва ўяўнага суразмоўцу лірычнага “я”. Якасна новы этап у творчасці беларускіх паэтаў, калі Радзіма робіцца галоўным прадметам паказу і выступае разам з прыродай, у непарыўным адзінстве. Адначасова страчваецца аб'ектывізм пейзажыстаў і ўзмацняецца роля лірычнага “я”. Паступова пейзаж становіцца ўсё больш выразным. Прырода, астаючыся матэрыяльнай і канкрэтнай, набывае асаблівую якасць духоўнасці” [8, 330].
“... Кнігі абудзілі маю фантазію... Але больш за ўсё, я думаю, зрабілі на мяне ўплыў беларускія народныя казкі, якія я чуў у маленстве.... Не толькі блізкасць да народа, з якім я падзяляў і гора, і радасць, але і народная творчасць, з якой я знаёміўся, слухаючы ад блізкіх мне людзей казкі і інш., безумоўна, рабілі на мяне свой уплыў у сэнсе развіцця фантазіі... ”, - пісаў Янка Купала.
На першых этапах развіцця пісьменніцкія казкі былі вельмі падобныя да народных, многія з'яўляліся па вялікім рахунку проста літаратурнымі апрацоўкамі фальклорнага матэрыялу. Але ў позні час літаратурная казка ўсё больш адыходзіць ад свайго фальклорнага “прататыпа”, усё больш выяўляе індывідуальны аўтарскі пачатак. Нарэшце з'яўляюцца казкі, зусім не падобныя па сваім сюжэце і па вобразах да казак народных. У літаратурную казку ўводзяцца пейзажныя замалёўкі, псіхалагічныя і партрэтныя апісанні персанажаў. Шмат апісанняў прыроды складае істотнае адрозненне літаратурных казак ад народных. У народных казках жывёлы ўвасоблены разумнымі і размаўляюць, даволі рэдка сустракаюцца выпадкі, калі калі такімі ж адзнакамі валодаюць расліны і прыродная стыхіі. У літаратурных казках назіраецца як бы далейшае развіццё анімалістычнага погляду на свет - у іх адушаўлёнымі галоўнымі персанажамі могуць з'яўляцца рэчы (напрыклад, у казках Г. Х. Андэрсена). У казках беларускіх пісьменнікаў больш распаўсюджаным з'яўляецца матыў адушаўлення прыродных з'яў: раслін, крынічак, асобных кропелек, лісцікаў, сонечных промняў ды воблачкаў. Калі ў фальклоры гэта з'ява рэдкая, дык у аўтарскай казцы наадварот - вельмі частая. Прычым творы менавіта з такімі матывамі ў беларускай літаратуры нагадваюць своеасаблівыя казкі-прытчы: па форме яны з'яўляюцца казкамі, (эпічнымі творамі з праявамі неверагоднага), але ідэйны змест іх - выразна філасофскі ці сацыяльна-патрыятычны. Менавіта такімі з'яўляюцца “Казкі жыцця” Якуба Коласа, а таксама, напрыклад, “Калінавая рукавічка” Алены Васілевіч, “Сінявочка” Аляксея Дударава.
У XX - XXI стагоддзях жанр літаратурнай казкі працягвае паспяхова развівацца. Моцнае развіццё атрымалі вершаваныя казкі. Да вершаваных казак звярталіся ў сваёй творчасці вельмі многія беларускія пісьменнікі - Максім Танк (казкі “Чарапаха і кабан”, “Казка пра мядзведзя”, “Казка пра музыку” і інш.), Васіль Вітка (“Генерал верабей”, “Казка пра зязюлю”, “Казкі і краскі” і інш.), Уладзімір Дубоўка (“Цудоўная знаходка”, “Мілавіца” і інш.).
Своеасаблівым далейшым развіццём літаратуры казачна-фантастычнага характару можна лічыць фэнтазі - адзін з самых папулярных у наш час літаратурных напрамкаў. Прычым адным з папулярных у пісьменнікаў фэнтазі прыёмаў з'яўляецца пераасэнсаванне вядомых фальклорных казачных сюжэтаў. Казачныя матывы пры гэтым дапаўняюцца рэалістычнымі рысамі, фэнтазі па-сутнасці пераасэнсоўвае казачную рэальнасць як рэалістычную (у рэчышчы Другаснага Свету, які ствараецца пісьменнікам у творы).
1.2.2 Прырода ў казках беларускіх пісьменнікаў
Пазнавальная накіраванасць з'яўляецца адной з асаблівасцей сучасных беларускіх літаратурных казак. Дзіцячыя пісьменнікі імкнуцца да таго, каб казка не толькі выхоўвала, але і вучыла юнага чытача. У беларускай дзіцячай літаратуры шырока прадстаўлены літаратурныя казкі, маючыя прыродазнаўчы характар.
Узаемаадносіны чалавека і прыроды з'яўляюцца адной з традыцыйных праблем, што знаходзяцца ў полі зроку дзіцячай літаратуры, але асаблівую значнасць набыла гэтая тэма ў 70-80-я гады XX стагоддзя ў сувязі з развіццём навукова-тэхнічнага прагрэсу, што нярэдка адсоўвала экалагічныя пытанні на другі план. Невыпадкова канец XX стагоддзя стаў тым часам, калі асаблівую ўвагу сталі прыдаваць выхаванню чалавека з беражлівымі адносінамі да навакольнага асяроддзя, да ўсяго жывога. Менавіта ў другой палове 1980-х гадоў з'яўляюцца празаічныя творы прыродазнаўчага характару, дзе ставяцца пытанні выхавання беражлівых адносін да прыроды, прывіцця экалагічнай культуры, развіцця экалагічнага мышлення. Сярод пісьменнікаў, ствараючых такія творы, М. Танк, В. Вітка, У. Дубоўка, С. Шушкевіч, А. Грачанікаў і інш.
У беларускай літаратуры можна назваць многа імёнаў пісьменнікаў, што стваралі казкі. Добра вядома ўсім імя Якуба Коласа. Ён падкрэсліваў, што чытанне “... узбагачае фантазію новымі вобразамі, даючы дзецям новыя, разнастайныя перажыванні, выхоўвае ў іх густ да прыгожага... Яскравыя мастацкія вобразы, моцна адбіваючыся ў дзіцячай псіхіцы, могуць стаць для іх жывым прыкладам ўсяго прыгожа-адмысловага і добрага. ” Якуб Колас захапляўся вуснай творчасцю, сам збіраў і запісваў народныя казкі (“Воўк-дурань”, “Два маразы”, “Леў і воўк”, “Як пеўнік ратаваў курачку” і інш.). Гэта дапамагло пісьменніку ў напісанні літаратурных казак. Найбольш папулярнай з іх яўляецца паэма-казка “Рак-вусач».
У першым раздзеле казкі “Рак-вусач” аўтар знаёміць чытачоў з самім ракам-вусачом. Выгляд яго робіць на дзяцей вялікае ўражанне, ім міжволі хочацца даведацца, што ж будзе далей.
Ну, пачнем мы казку так:
Жыў ды быў на свеце рак
З доўгімі вусішчамі,
З чорнымі вачышчамі,
Зыркімі, лупатымі,
З лапамі рагатымі,
Шырачэзны ў шыі,
Клешні - во якія!
А як вусам павядзе -
Страшна зробіцца ў вадзе!
У другім раздзеле аўтар малюе вясенні сонечны дзень, каб стварыць у чатачоў радасны і светлы настрой.
Рак засмучаны, ніхто не можа яго суцешыць: ні акунь, ні плоткі, ні чарот. І толькі жыта расказам пра сваю долю прымушае рака пераасэнсаваць уласную “трагедыю”.
Казка пашырае свет уяўленняў і ведаў дзяцей - яны знаёмяцца з рознымі відамі рыб, іх жыццём у рачной вадзе, з тым, як з жыта атрымліваецца хлеб.
Той раздзел казкі, дзе прыводзіцца расказ жыта аб сваёй долі. Ён мае вялікую пазнавальную каштоўнасць. Тут падкрэсліваецца думка аб тым, што ўсё каштоўнае і неабходнае чалавеку ствараецца з вялікімі цяжкасцямі, патрабуе значнага напружвання сіл, увагі і часу.
Паэтычнасцю і маляўнічнасцю вызначаюцца малюнкі прыроды, створаныя ў казцы. Колас шырока выкарыстоўвае мясцовы матэрыял: апісаныя ў казцы рыбы - гэта рыбы нашых беларускіх рэк, раслінны і жывёльны свет - гэта свет беларускай прыроды, роднай і блізкай нашым дзецям. Так натуральна ўведзена ў казку тэма любові да роднага краю.
На працягу ўсяго свайго творчага шляху Змітрок Бядуля паслядоўна адстойваў жанр літаратурнай казкі. Выкарыстоўваючы сюжэты і матывы народных казак, традыцыйныя характарыстыкі дзеючых асоб, З. Бядуля напаўняў іх новым зместам, узбагачаў ідэйна і ў мастацкіх адносінах (“Панская хвароба”, “Скарб”, “Як божыя кароўкі хатку будавалі”, “Сярэбраная табакерка”, “Музыка” і інш.). У паэме-казцы “Мурашка Палашка”, як і ў народных казках, вобразы, узятыя аўтарам з жывёльнага эпасу, надзелены такімі рысамі характару, якія адпавядаюць іх прыроднай сутнасці, і паводзяць сябе адпаведным чынам. Хітры ліс добра ўладкаваўся на пасадзе панскага сакратара; люты воўк у пана Міхайлы - “следчы і кат”, судзіць “і цялят і ягнят з навакольных атар”; вядомая дзецям сваёй працавітасцю і гаспадарлівасцю пчолка “мёд і піва варыла”, а прыгажуня вавёрка “пакаёўкай была” і г. д. З. Бядуля выкарыстоўвае ў казцы простыя і выразныя эпітэты (“белабока-сарока”, “мурашок-пстрыкачок”, “гадзюка-дакука”, “ліс-хітрун” і інш.) і параўнанні, якія падкрэсліваюць асобныя рысы характару або звычкі жывёл (“ драпануў ён [мядзведзь] назад, як гультай ад дубца”). Гэта зроблена ў падражанне народным казачнікам.
У казцы “Скарб” Саўка, галоўны герой твора, наслухаўшыся дзедавых казак аб багатых скарбах, адпраўляецца шукаць іх у купальскую ноч. У лесе адбываецца сустрэча хлопчыка з хохлікам, які паказвае свае падземныя скарбы і знаёміць са сваёй шматлікай сямейкай, кожны з якой заняты важнай справай. Пабываўшы пад зямлёй на вячэры ў хохлікаў, Саўка не паспеў азірнуцца, як апынуўся на сваім ложку ў дзедавай хаце. Хлопчык разумее, што “ матка-зямля мае шмат багацця. Яна шчодрая да тых, хто любіць працаваць. Без мазалёў і поту ніякіх скарбаў не знойдзеш. ” З'яўленне вобраза хлопчыка Саўкі, у якім праяўляюцца тыповыя для яго ўзросту рысы характару (цікаўнасць, спалох, задзірыстасць), у казцы З. Бядулі дае магчымасць чытачам сачыць за дзеяннем твора з цікавасцю і спачуваннем.
Казкі “Снежны дзед”, “Музыка” садзейнічаюць выхаванню ў дзяцей любові да ўсяго цудоўнага і прыгожага ў прыродзе і мастацтве. У казцы “Музыка” аўтар звяртае ўвагу чытача на сувязь маленькага музыкі з прыродай, падкрэсліваючы, што сваіх сяброў Васілька вучыў па нотах, але “нотамі ў яго былі не такія нямыя і мёртвыя значкі і круцёлачкі на паперы, а ўся жывая зямелька са сваім рознакаляровымі краскамі, траўкамі, дрэвамі і серабрыстымі крынічкамі. Блакітнае неба са сваімі свечкамі-зоркамі, размытымі хмаркамі, пераліўнымі зарніцамі і фарбамі. Гэта ўсё было нотамі для пастушка, гутарлівымі, спяваючымі і рухлівымі. Па іх вельмі лёгка было вучыцца. ” Вельмі паэтычна гучаць словы казкі, дзе З. Бядуля апісвае гучанне вялікай музыкі на лузе: “усе стварэнні на зямлі і сама зямля ігралі і спявалі, кожны на свой лад, на тысячы-тысячы галасоў”.
Як згадваў З. Бядуля, у аснову сюжэта казкі “Сярэбраная табакерка” пакладзена народная казка аб паланенні палешуком смерці, якую ён пасадзіў у табакерку, ад чаго на зямлі перастала гінуць усё жывое. Але ўсё ж казка гэта - арыгінальны і шматзначны твор пісьменніка з вострым сюжэтам і глыбокімі філасофскімі думкамі. У ёй з героямі адбываюцца дзівосныя пераўтварэнні і незвычайныя прыгоды: далёкі продак лясной сям'і Дзіда-дзед становіцца зайцам, ажывае смерць, звычайная сарока ператвараецца ў каралеву Лялю, кардынал Баніфацый пераапранаецца прафесарам Джыовані Чарэнца, аптэкар Савіцкі стварае мясныя буракі, якія растуць на градках, і сонныя парашкі, што ўсыпляюць людзей, і г. д. Падзеі пачынаюцца з таго, што Дзіда-дзед, дзякуючы сваёй вынаходлівасці і кемлівасці, перахітрыў Смерць, паланіўшы яе ў сваёй табакерцы. Але не ўсім прыйшлося даспадобы такое становішча рэчаў. У Смерці з'яўляюцца памагатыя, ідзе бітва паміж народам і рыцарамі Смерці. Дзіда-дзед губляе табакерку - і Смерць вырываецца на волю. З тых часоў і цягнуцца розныя войны.
Пазнавальна-выхаваўчае значэнне аповесці-казкі “Сярэбраная табакерка” заключаецца ў тым, што ў творы ярка і вобразна паказана чалавечае жыццё і адносіны паміж людзьмі, створаны незабыўныя малюнкі роднай прыроды, красы роднай зямлі, якія выхоўваюць патрыятычныя і эстэтычныя пачуцці ў чалавека.
Вершаваныя казкі Максіма Танка для дзяцей малодшага школьнага ўзросту і дашкольнікаў у большасці - гэта апрацоўкі народных казак і легенд. Шырокай папулярнасцю карыстаецца ў малых казка “Галінка і верабей”. Задоўга да таго, як навучыцца чытаць, дзеці завучваюць гэту казку на памяць, бо яна прыцягвае іх увагу смешнымі ўчынкамі герояў, якія не хочуць рабіць таго, што абавязаны рабіць. Пачалося ўсё з нежадання галінкі пакалыхаць дзяцей вераб'я. Перад чытачом разгортваецца цэлы ланцуг дзеянняў, за якімі ён з цікавасцю сочыць. Так для самых маленькіх паэт адкрыў акенца ў прыроду, паказаў шмат цудоўнага, прымусіў думаць, хвалявацца, назіраць, весела смяяцца.
Уменне адкрываць дзецям новае выявілася і ў казцы “Мухамор”. Здаецца, паэт сам падгледзеў цікавую сцэнку, якая адбылася летам у зялёным гушчары, і даверліва перадае яе дзецям: ганарлівы, самаўпэўнены франт-мухамор здзівіў жыхароў лесу сваім самахвальствам і тым настроіў усіх супраць сябе. Ён так заганарыўся сваім пышным адзеннем і ўяўным розумам, што гатоў адрачыся ад сяброў: “ мог бы смела быць паслом, або нават і царом”. Упэўнены, што роўнага па прыгажосці яму ў лесе няма, ён выхваляўся:
Боты, гузікі гараць,
Яму пары не дабраць
Пад ялінай, пад сасной
Ні багаццем, ні красой.
Аднак дзеці, што прыйшлі ў бор, пазбіралі ўсе грыбы, а Мухамор - “дзяцюк на цэлы свет” - нікому не спатрэбіўся. Адзінокі Мухамор засумаваў, яму няма з кім у бары нават пагаварыць. Авадні ж і камары звоняць на ўвесь бор:
Што ёсць грыб - такі дурны
Мухамор, эх Мухамор!...
Пазнавальнае значэнне твора ў тым, што дзеці даведаюцца, якія грыбы растуць у беларускім лесе: казляк, сыраежка, падасінавік, рыжык, баравік, ваўнянка, апенька. Аўтар стварыў запамінальны абразок ляснога жыцця, звярнуў увагу не толькі на грыбы, але і на розную жыўнасць: аваднёў, камароў, мурашоў.
Паэтычнай пераапрацоўкай сюжэтаў і матываў народных казак аб жывёлах з'яўляецца казка “Конь і Леў”. Добра ведаючы звычкі дзеючых асоб казкі, М. Танк здолеў стварыць іх запамінальныя характары праз учынкі, праз моўную характарыстыку. Дзеянні герояў лагічна апраўданы, адпавядаюць іх характару.
Буланы конь пастарэў, спрацаваўся, стаў нядужы. Гаспадар перастаў яго карміць і праганяе з двара. Падкаваны напаследак Буланы апынуўся на папасе, дзе сустрэў Льва. Ганарлівы цар звяроў накідваецца на каня з лаянкай і папрокамі, жадаючы паказаць сваю сілу і ўладу.
Глыбу з крушні ён схапіў
У кіпцюры свае
І так сціснуў, што вада
Пырснула з яе.
Конь здзівіўся, але заўважыў, што большым дзівам было б, каб усемагутны цар высек з граніту агонь. Леў, які лічыць, што ён можа ўсё, бярэцца гэта зрабіць, але вынік дрэнны: “толькі кіпцюры ступіў, агню - няма”. Зазнайка Леў уладарна загадвае Каню: ”Ну, цяпер твая чарга! ”
Тут у глыбу ўдарыў Конь
З чатырох падкоў, -
Пад абломкі іскраў сноп
З громам паляцеў.
Аж не знаў, як уцякаць,
З перапуду Леў.
На самой справе Леў аказваецца бездапаможным баязліўцам. Эпізод з Ваўком канчаткова пераконвае чытача, што пустое зазнайства, самаўзвышэнне выклікае асуджэнне, смех.
Пашыраюць кругагляд дзяцей, абуджаюць у іх новыя інтарэсы, выхоўваюць эстэтычны густ, вучаць жыць таксама казкі “Жук і Слімак”, “Казка пра Мядзведзя”, “Журавель і Чапля”. Сіла чалавека, яго клапатлівыя адносіны да прыроды паказаны М. Танкам у казцы “Калі вясна прыйшла”. Вясной з выраю прыляцелі ўсе птушкі. Багатай гаспадаркі, якую яны ўвосень даручылі пільнаваць вераб'ям, цяпер не знайшлі. У адсутнасці журавін, брусніц, стагоў збажыны птушкі абвінавацілі вераб'ёў.
Вераб'і тут узлаваліся зусім:
Чым жа мы тут вінаваты?
Чым, чым, чым?
Нам зімою цяжкавата
Тут было самім,
Чым жа мы тут вінаваты,
Чым?
Вырашылі спрэчку птушак, дапамаглі ім у цяжкі час школьнікі. Яны навялі згоду ў птушынай сям'і, нарабіўшы шпакоўніц для пералётных гасцей і накарміўшы іх. Удалае спалучэнне казачнасці з рэальнасцю садзейнічае перакананню дзяцей у патрэбнасці аховы птушак.
Свет роднай прыроды М. Танк паэтызуе і ў “Казцы пра Мядзведзя”. Паэт выказвае захапленне фальклорнымі скарбамі нашага народа і імкнецца выклікаць у дзяцей гонар за сваю Бацькаўшчыну:
А там, за сасновым
За лесам, за борам,
Як золатам сінім,
Азёры!
А глянеш навокал-
Такая краіна:
Дзе ступіш - то рэха,
То казка, быліна.
Тут М. Танк нават канкрэтызуе месца дзеяння, згадваючы нарачанскія мясціны і Белавежскую пушчу. У гэтай казцы сярод дзеючых асоб ёсць не толькі мядзведзь, але і такія драпежнікі, як воўк і ліса, прысутнічае і сімвал Беларусі - зубр, а таксама паказаны казёл, зайцы, вавёрка, варона, сарока, певень, цецерукі, дзятлы, нават шэршні ды асвянкі. Твор напісаны ў традыцыях народных казак, у якіх жывёлы і птушкі з'яўляюцца алегарычнымі вобразамі. Яны жывуць і дзейнічаюць па законах свайго свету, але чытачамі ўспрымаюцца як падобныя да людзей. З гэтай казкі дзеці даведаюцца пра норавы і звычкі лясных жыхароў (напрыклад, чаму вавёрка хавае свае арэхі). На падставе твора дзеці атрымліваюць элементарныя ўяўленні пра нормы паводзін, узаемаадносіны людзей, пра асобныя бакі жыцця і побыту чалавека.
Васіль Вітка пачынаў сваю творчасць з вершаваных казак, прызначаных пераважна длзя дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Казка “Вавёрчына гора” пра традыцыйных жыхароў беларускага лесу. Забалелі зубкі ў вавёрачкі і ўся лясная грамада дружна ўзнялася на дапамогу хворай сяброўцы: тут і дзяцел, і воран, і бусел, гусі, сініцы, воўк, бабёр і зайкі... Кранае чытача, як усхвалявала гора вавёрачкі ўсіх лясных жыхароў, як ласкава, уважліва аднесліся да бяды вавёрачкі яе дзеці, унукі:
Прыкладаюць дочкі
Мамачцы прымочкі,
Грэюць унучкі
Бабульцы анучкі.
Павялічвае цікавасць дзяцей да казкі тое, што героі яе сустракаюць на сваім шляху шмат нечаканых перашкод - тут нічога не даецца проста. Нават каб адправіць тэлеграму, сёстрам-вавёрачкам давялося нямала патурбавацца. Агульнымі намаганнямі зрабілі вавёрачцы малаточак, каб магла яна ласавацца арэхамі. У казцы “Вавёрчына гора” ачалавечаны не толькі звяры, птушкі, а нават маланка, гром, дождж. Калі, напрыклад, сёстры-вавёрачкі прыбеглі да старых дубоў - на тэлеграф і хацелі паслаць тэлеграму маланкай, аказалася, што ў маланкі выхадны дзень, а гром пасля работы спіць непрабудным сном. Нарэшце тэлеграму адбіў дождж.
У казцы няма маральных павучэнняў; не гаворыць паэт дзецям, што трэба быць добрым, спагадлівым, гатовым прыйсці на дапамогу. Усё гэта яны самі вычытваюць, спасцігаюць, адчуваючы адносіны аўтара да таго, пра што ён піша.
У казцы “Буслінае лета” В. Вітка насяляе казачны свет не толькі ляснымі жыхарамі. Тут з'яўляецца юны герой - трэцякласнік Вася, непасрэдны і цікаўны хлопчык, які перажывае радасць першаадкрыцця прыроды. З вышыні буслінага гнязда ён бачыць вакол сябе вялікі незвычайны свет, поўны непаўторнага хараства і паэзіі, пазнае таямніцы прыроды. Шукаючы сваю прапажу, хлопчык знаёміцца з многімі насельнікамі птушынага царства, партрэты і паводзіны якіх перадаюцца з арніталагічнай дакладнасцю і пэўнай псіхалагізацыяй. У фінале ж казкі яе герой, пазнаўшы багацце навакольнага свету, адчувае сваю блізкасць да прыроды.
Подобные документы
Казкі пра жывёл як творы, у якіх асноўнымі суб'ектамі або аб'ектамі дзеяння выступаюць жывёлы і птушкі. Сістэма вобразаў казок про жывёл. Этапы эвалюцыі, вытокі беларускіх казок. Сатырычнае гучанне в ніх сацыяльной няроўнасці, адносін народа да рэлігіі.
реферат [32,1 K], добавлен 13.01.2010Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.
курсовая работа [43,7 K], добавлен 16.05.2015Відсутність дієслів сприйняття, які відображають позицію суб’єкта - ознака мінімальної суб’єктивності у відтворенні простору в художньому тексті. Префікси локальної семантики, що слугують для репрезентації тривимірності простору в казках Г. Гессе.
статья [21,7 K], добавлен 07.02.2018Казкові оповідання: жанрові особливості. Відмінність та особливості побудови семантичного простору у казках "Червоний Капелюшок" Шарля Перро та "Вовк" Марселя Еме: макроситуації та персонажі. Зіставлення структури концепту "вовк" у досліджуваних казках.
дипломная работа [74,8 K], добавлен 04.02.2016Развіццё паэзіі ў 20 гг. ў дзвюх асноўных ідэйна-мастацкіх плынях: нацыянальнай і пралетарска-рэвалюцыйнай. Асэнсавання Беларускага Шляху – лёсу маці-Беларусі ў новых гістарычных умовах. Апяванне "казкі прышлага часу". Пастаральнасць і фальклорны лірызм.
реферат [31,5 K], добавлен 24.02.2011Міжнародний характер і типологічна подібність чарівних казок слов'ян. Типологія антигероя в чарівних казках слов'ян. Образ змія. Баби - Яги. Кощея Безсмертного. Система міфологічних культів у контексті трактування типології антигероя.
курсовая работа [26,6 K], добавлен 07.06.2006Задачы літаратурнага руху. Бурны ўсплеск этнічнай свядомасці. Этнічнае ўак радавая, масавая свядомасць у яе штодзённай праяве. Лірычныя малюнкі вясны, вясенняга ажыўлення як выява адзінства і гармоніі прыроды і чалавека у творчасці Я. Купалы, Я. Коласа.
контрольная работа [39,2 K], добавлен 25.09.2011Казка як вид оповідального фольклору, порівняльний аналіз літературної та народної казки, структура і композиція, система образів й мовні особливості. Аналіз специфіки структури і змісту британських казок. Методика проведення уроку англійської літератури.
курсовая работа [56,6 K], добавлен 17.12.2011Романтизм як художній метод, його становлення та розвиток. Особливості німецького романтизму. Протиставлення реального світу духовному у казках Новаліса. Літературна та наукова діяльність братів Грімм. Гофман як видатна постать німецького романтизму.
курсовая работа [50,1 K], добавлен 13.03.2011Всесвітньовідомий датський письменник, славетний казкар Ганс-Крістіан Андерсен. Біографія, головні етапи життя. У казках відбився світогляд Андерсена, його ставлення до людей, до життя. Він любив людей, добре знав життя народу, його страждання і радості.
реферат [19,1 K], добавлен 04.01.2009