Лінгвістычныя асаблівасці ваеннай лірыкі П. Броўкі

Сродкі гукапісу Ў ваеннай лірыцы П. Броўкі. Аналіз прымяняюцца тропаў і літаратурных стылістычных прыемаў Ў паэтычны твора аб Айчыннай вайне. Выяўленчая алгебры стылістычных прыемаў Ў творы: метафар, эпітэтаў, інверсіі, рытарычных фігур, параўнанняў.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 31.01.2012
Размер файла 92,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Беларусь

Зямля Беларусі!Бары і дубровы,

Жытнёвае поле,шаўковы мурог.

Зямля Беларусі!Вачамі азёраў

Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс.

Зямля Беларусі!Ты ў полымі бою,

Ты ў бітвах суровых Айчыннай вайны.

Зямля Беларусі!Тваімі шляхамі

Вярнулася мала дамоў.

Зямля Беларусі!Не знала ты горшых,

Як немцаў-бандытаў, чужынцаў-звяроў.

Зямля Беларусі!Табой мы сагрэты,

Ніколі не сходзіш ты з нашых вачэй.

О,як ты прыгожа над Нёманам, лета!

Чаборам,рамонкам,мядункавым цветам

І водарам ясных купальскіх начэй.

П. Броўка.

Уводзіны

Паэтычны сінтаксіс як сістэма сінтаксічнай арганізыцыі вершаванай мовы з'яўляецца больш складаным, чым сінтаксіс празаічнай мовы.Ён знаходзіцца ў прзаічным адзінстве з рытмам, ўзаемадзейнічае з ім.Аднак гэтая складанасць не ўспрымаецца чытачом ці слухачом, наадварот, усе складанасці сінтаксічнай будовы спрыяюць больш адэкватнаму ўспрыманню аўтарскай задумы і яго эмацыянальнага стану.Сінтаксіс мастацкага тэксту, як і сінтаксіс любога моўнага твора, з'яўляецца неабходнай арганізуючай часткай яго структуры калі мець на ўвазе тэкст літаратурнага твора, яго моўную тканіну, то аб'ектамі мастацкага адлюстравання звычайна з'яўляюцца думкі,мова,дзеянні лірычнага героя, яго ўнутраны свет і перажыванні , а таксама агульныя падзеі, пейзаж,прадметы навакольнага асяроддзя.У мове паэзіі заўсёды пераважае эмацыянальны пачатак, хоць ніколі не захлынае яго поўнасцю.

Да паэтычнага сінтаксісу перш за ўсё адносяцца рытарычныя фігуры, розныя віды і формы стылістычных, або сінтаксічных фігур (градацыя, умаўчанне, паралелізм, разнастайныя паўторы і інш.).Кожная з гэтых фігур адыгрывае ў творы пэўную выяўленчую ролю.Так, градацыя - паступовы пераход нейкай з'явы ад яе ніжэйшай ступені да вышэйшай ці наадварот, ад вышэйшай да ніжэйшай рэзка ўзмацняе эмацыянальнасць выказвання.

Умаўчанне, пры якім паэтычнае выказванне раптам абрываецца, выяўляе ўсхваляванасць аўтара ці яго героя.Яно разлічана на здагадлівасць чытача,садуманне яго з аўтарам твора.

Паўторы надаюць вершаванай мове асаблівую экспрэсію,узвышаюцьтон,запавольваюць тэмп выказвання, робяць яго велічна-спакойным.Зрэшты, толькі ў канкрэтным паэтычным кантэксце можна ўбачыць выяўленчую ролю тых ц іншых стылістычных фігур, што ўваходзяць у сістэму паэтычнага сінтаксісу.Аднак паэтычны сінтаксіс не абмяжоўваецца толькі асобнымі фігурамі.Вядомы даследчык сінтаксічнага ладу вершаваных твораў А.С.Пушкіна Г.Паспелаў слушна падкрэслівае, што “сінтаксічная адметнасць вершаванага маўлення і большая сінтаксічная складанасць у параўнанні з празаічным маўленнем выяўляецца не толькі ў паўторах,анафарах і паралелізме,але і ў большай шчыльнасці сінтаксічных сувязей унутры вершаваных радкоў, у большай расчлененасці складаных сінтаксічных канструкцый самой паслядоўнасцю вершаваных радкоў, у шырокім выкарыстанні далучальных канструкцый, у большай свабодзе словаразмяшчэння, у асобай сінтаксічнай ролі вершаваных пераносаў, што абумоўлівае большую спаянасць складаных сінтаксічных агульнасцей ў вершаваным маўленні [5, с.26.].Ад паэтычнага сінтаксісу ў вырашальнай ступені залежыць характар паэтычнай інтанацыі.

Разам з паэтычным сінтаксісам мы даследуем у дыпломнай рабоце і паэтычную лексіку.

Лексіка паэтычная - слоўнікавы склад якога-небудзь твора паэзіі або ўсёй мастацкай творчасці таго ці іншага паэта.Матэрыялам і інструментам кожнага пісьменніка з'яўляецца мова пэўнага народа ў яе літаратурнай разнавіднасці. Аднак задачы паэзіі яе спецыфіка як мастацтва слова прадвызначаюць і некаторыя адрозненні паэтычнай мовы ад літаратурнай у галіне лексікі, сінтаксісу, гукавой арганізацыі.Больш таго,лексічны,сінтаксічны і гукавы склад мовы паэзіі і мастацкай прозы розняцца паміж сабой.Дзякуючы вершаванай мове,якой звычайна карыстаецца паэзія, кожнае слова ў паэтычным творы навідавоку, інтанацыйна і рытмічна вылучана.Ды і наогул колькасць слоў тут невялікая(у параўнанні з творамі прозы),таму вартасць кожнага слова і яго адчувальнасць у паэтычным кантэксце надзвычай высокая.

Мова паэзіі - эмацыянальна афарбаваная мова.Таму ў ёй вялікая роля належыць экспрэсіўным моўным фактам,што перадаюць стан лірычнага героя або самога паэта.Намнога большае значэнне ў ёй,у параўнанні з мовай прозы і літаратурнай мовай увогуле,мае сістэма пераносных значэнняў слоў - тропаў.У паэзіі назіраецца своеасаблівая канцэнтрацыя тропаў, якія адыгрываюць тут незаменную выяўленчую ролю.Менавіта ў сістэмах прамых і пераносных значэнняў слоў і ўвасабляецца перш за ўсё змест паэтычнага твора.

Моўныя сродкі, якія надаюць выказванню вобразнасць і выразнасць, выконваюць функцыю маляўнічага адлюстравання рэчаіснасці і асацыятыўна звязаны з нашымі зрокавымі, смакавымі і іншымі адчуваннямі.Традыцыйныя і сітуацыйныя прадметныя значэнні найменняў сумяшчаюцца і такім чынам узнікае вобраз.У тропах эстэтычная функцыя пераважае над намінатыўнай.

Яшчэ адзін аб'ект даследвання ў нашай дыпломнай рабоце, які мы разглядаем нараўне з папярэднімі,гэта гукапіс.Фоніка (ад.грэч.phonikos - той,што гучыць) - гукавая арганізацыя вершаванай мовы, а таксама раздзел паэтыкі,што яе вывучае.Верш разлічаны перш за ўсё на гучанне і ўсе свае выяўленчыя мажлівасці рэалізуе толькі ў гучанні.

Фанічныя асаблівасці вершаванай мовы выяўляюцца найбольш поўна менавіта ў маўленні,чытанні верша ўголас.Часцей фоніку разумеюць як гукапіс, сістэму розных гукавых паўтораў (алітэрацыя, асананс, гукаперайманне і інш.) у тым ліку і рыфму.Інструментоўка ўплывае на мілагучнасць верша на яго сэнсавую выразнасць і сваеасаблівасць інтанацыйнага малюнка.

Гукі самі па сабе ў выяўленчых адносінах нейтральныя, яны не выклікаюць ні пэўных эмоцый, ні тым больш думак.Аднак у паэтычным кантэксце паўтор аднародных гукаў дапамагае падкрэсліць, вылучыць асобныя словы, звярнуць на іх асаблівую ўвагу.Гэтым самым гукапіс садзейнічае ўзмацненню выяўленчых мажлівасцей паэтычнай інтанацыі.Інтанацыйна-гукавая арганізацыя паэтычнай мовы залежыць ад эмацыянальна-сэнсавай напоўненасці таго ці іншага твора,творчай індывідуальнасці паэта, літаратурнага метаду ці напрамку, да якога ён належыць, фанетычных асаблівасцей нацыянальнай мовы.Аднаго якога-небудзь універсальнага спосабу гукавай арганізацыі вершаванай мовы, прыдатнага для ўсіх твораў і тым больш для ўсіх паэтаў, няма.Фоніка, безумоўна, цесна звязана з развіццём лірычнай тэмы твора, але гэтая сувязь у кожным канкрэтным выпадку праяўляецца па-свойму.Часам, напрыклад, нейкае асноўнае (апорнае слова) верша нібы “прарастае” ў яго гукавым ладзе.Часам “гукавое пацвярджэнне”зместу настолькі своеасаблівае, што выявіць надзвычай цяжка.Ды і формы гукапісу разнастайныя,не паддаюцца ніякай каталагізацыі.Даследчыка фанічных асаблівасцей верша могуць выручыць толькі прафесійны скурпулёзны аналіз і тонкі эстэтычны слых.

Прадметам даследвання дыпломнай работы з'яўляюцца лінгвістычныя асаблівасці ваеннай лірыкі П. Броўкі.Аб'ектам даследвання -ваенная лірыка П.Броўкі.

Наша мэта - прааналізаваць лірыку Петруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.Для рэалізацыі пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:

1) вызначыць сродкі гукапісу ў лірыцы П. Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны;

2) разгледзець тропы ў ваеннай лірыцы П. Броўкі паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі;

3) прааналізаваць лірыку дадзенага перыяду на прадмет наяўнасці стылістычных фігур і вызначыць, якую выяўленчую функцыю яны выконваюць у творы.

Тэма нашага даследавання з'яўляецца актуальнай,паколькі ў беларускім мовазнаўстве адсутнічаюць грунтоўныя працы сістэмнага характару па акрэсленай праблематыцы.

1. Сродкі гукапісу ў ваеннай лірыцы П. Броўкі

Да сродкаў гукапісу адносяцца дыскрэтныя фігуры,якія заснаваны на супастаўленні асобных элементаў,выдзеленых у структуры моўнай адзінкі.Гукавыя фігуры звязаны з супастаўленнем асобных фанем або іх спалучэнняў(алітэрацыя,асананс,гукаперайманне)

Алітэрацыя (ad «да , к” +littera “літара”) - сугучнасць зычных гукаў,паўтарэнне аднолькавых або аднародных зычных гукаў,якое ўзмацняе гукавую і інтанацыйную выразнасць маўлення [7, с.82].

Алітэрацыя свісцячых і шыпячых стварае пэўныя асацыяцыі (нагадвае шум,шоргат,скрып),гэта мы бачым з пралюстраваных прыкладаў:

Посвіст салоўкі

І посвіст касы [1, с.318].

Спевы саловак слухаць вясною [1 ,с.342].

Або перадае псіхалагічны эфект настрою:

Над пшаніцамі густымі

Песціць песня цераз край [1, с.22].

“Спусціўшы галовы, не прыдзеш дахаты,”

- Сказалі сабе вы і слова стрымалі [1, с.89].

А ў садку салоўка з ночы

Так зазыўна заліваўся [1, с.308] …

Сніцца ёй прыгожы сон

Смачныя сны вясновыя [1, с.79]!

Хай жа новы час сустрэціць

З ім калгаснае сяло,

Каб усё, што ёсць на свеце,

Можна вырабіць было[1, с.223]

У наступных прыкладах мы бачым, як аўтар у сваіх радках перадае алітэрацыю шыпячых:

І шчыра казалі:

-Спяшайся, наш браце [1, с.73].

За таварыша Сцяпана

З пажаданнямі: на восень

З ураджаем быць

І жонкай [1, с.308].

Шуршыць ізноўку на шашы

Пятровіча машына.

Нідзе

Нікога, ні душы,

Адно гамоняць шыны [1, с.308]

Прайшла, адшумела зямлёй навальніца,

Ты раны залечыш, -

Хай лісце зялёнае шэпча

Пра нашу сустрэчу [1, с.76]

Шмат у нас гарадоў,

Шмат яшчэ паўзнімаецца -

Толькі ў кожным пажыць

Мне па году жадаецца [1, с.94].

Такая і мне ўжо часіна прыпала,

Што сэрцам разважыш, як глянеш назад, -

Пражыў, перайшоў ты, як кажуць, нямала,

Пабачыў на свеце цікавага шмат [1,с.204].

Санорны дрыжачы [р] у алітэрацыі ўжываецца для перадачы выразных або рэзкіх гукаў, грукату, грому,гэта можна праілюстраваць на прыкладзе:

Пагаварыць з шумным борам,

З серабраным ручаём [1, с.222].

Магілёўскія прасторы,

Беларускі родны край [1, с. 223]!

І роўнай між роўных назваўшы па праву,

Кастрычнік прывёў на шырокі прасцяг [1, с.242].

Здаровы, прыгожы, азёрны наш край [1, с.246].

Дык гэта ж не вецер, а смерці музыка,

Што грае на горных, варожых касцях [1, с.248].

Уставаць раніцою,

Баравікі сабіраць у бары [1, с.342].

Грайце ж вы, вятры-гарністы,

Шмат герояў стрэнуць хаты [1, с.74].

Дарагую Радзіму

Скрозь прайшлі трактары,

На грудзях у іх марка -

Буйных літары тры [1, с.172].

Кахеція! Песні пра радасць.

Дзяўчаты збіраюць урадажай.

Узнімаю я кош вінаграду,

Напоўнены цераз край [1, с.191].

Смерць здаралася парою,

Ды адыходзіла не раз…

Нездарма імя героя

Носіць з гонарам калгас [1, с.221].

І раку Трасіянку,

І лясы, і дубровы,

І бярозу, што плача пад хмурым акном [1, с.232].

Плаўны [л] падкрэслівае плаўнасць, мяккасць гукаў, перадае лёгкі рух, гэта з'ява можа быць праілюстравана наступнымі прыкладамі:

Змеі напалі, джалілі джалам.

З крыкам і тлумам,

Гвалтам і глумам

Красу загубілі, дзяўчыну забілі [1, с.34].

Травы абсыплеш чыстай слязою [1, с.80].

Апаліла сэрца жалем…

Перад ім шляхі ляжалі,

Што вялі яго дадому [1, с.235].

Ладзяць станцыю літоўцы,

Латышы і беларусы [1, с.189].

Пазнаюць, чаму ён асілак і зоркія вочы чаму,

Якая зямля ўзгадавала, якія крыніцы паілі,

Якія дубровы спявалі песню яму [1, с.236].

Алітэрацыя санорнага губна-губнога [м] стварае бадзёрае ўспрыняцце, напрыклад:

Пусці, маці, выйду, пагуляю,

Я ж яшчэ маленькая, малая,

Ён мяне не можа зазываці…

Пусці, маці [1, с.202]!

Віталі нашу маладосць

І лёс радзімы маладой [1, с.207].

Паўтор выбухных перадае рытмічныя хуткаплынныя або рэзкія гукі, рэзкую змену падзей, якую мы назіраем у наступных паэтычных радках:

І бачыць, што хіліцца голле да ўсходу,

Глядзіць,

Углядаецца ўдаль партызанка [1, с.59].

Просіць содоўнік

Наведацца ў сад [1, с.321].

І не ў казцы будзе ён.

Будзем

Горад будаваць [1, с.321].

Бачыць ён - немцы ўглыб,

У зямлю пазалезлі кратамі,

Блізка, блізка яны, што прынеслі разбой [1, с.232].

Дзяўчаты дзівяцца з яго -

Усім хлапчына люб.

Адна бяда, у каханні ён,

Як кажуць, ані ў зуб [1, с.203]!

Паўтор выбухных гукаў перадае дынаміку дзеяння, што мы бачым з ніжэй прыведзеных прыкладаў:

Ліст дадуць ад любімае маці

Ды звязуць на Радзіму паклон [1, с.97].

Бедавалі, гаравалі,

Зналі

Здзекі ды пагрозы…

Дзень пры дні людскія слёзы [1, с.188].

Гадалі - аднойчы дадуць ім наказ,

І пойдуць адважна

Наперад палкі [1, с.244].

Там хлапцу стэповы вецер

Твар бязлітасна пячэ,

Цягне ён густыя сеці,

Шмат да берага яшчэ [1, с.221].

Ярка, ярка святло тваё свеціць,

Цяжка зоры твае апісаць,

Што, як месяц чырвоны, гараць.

Шмат прыгожых ёсць месцаў на свеце,

Шмат цудоўнага можна прыкмеціць,

Толькі з чым мне цябе параўнаць [1, с.95].

Слухаць гоман галля

Пад спагаднаю просінню [1, с.191].

Прыемна сядзець на камбайне,

Па моры пшаніцы плыць [1, с.191].

За сваім пярэднім краем

Папаўзлі яны праведаць,

Ноч у пошуках блукаюць,

Не відаць нідзе і следу [1, с.234].

Ёсць розныя формы алітэрацыі : анафара - паўтор пачатковых гукаў, гэта можна праілюстраваць на прыкладзе:

За матак, сясцёр і братоў,

За нашу хаціну

За сэрца - дзяўчыну,

З якімі мы стрэліся зноў [1, с.81].

Каб праўда на свеце жыла,

Каб сонца іграла,

Каханка спявала,

Каб наша радзіма цвіла [1, с.81]!

То мчаўся Дунай удалячынь.

То чэзлі ў дыме бітвы каскі,

То сонцам слаўся краявід,

То бегла дзеўчына на краскі,

То маці плакала наўзрыд [1, с. 89].

Каб слёз пакутлівых не знаць,

Каб жыць нам весялей,

Каб толькі чуць наш першы плач

Народжаных дзяцей [1, с.187].

Эпіфара - паўтор канцавых гукаў. Можа быць праілюстравана наступнымі радкамі:

Ідзе жыццё.Мінае час.

Яго няспынны ход.

І вось з'яўляецца да нас

Ізноўку Новы год [1, с. 187].

Як толькі ўзыходзіць зара над зямлёй,

Дзень радасны працы заемаецца мой.

Відаць мне, як токур стаіць за станком,

Як каменшчык узводзіць вялікасны дом,

Як экскаватар пракладвае шлях

Як трактар ідзе на калгасных палях,

Як з кніжкамі дзеці збіраюцца ў клас,

Што птушкі шчабечуць… Шчаслівы іх час [1, с. 180]!

Ён злічыць кветкі на садах

І краскі на лугах,

І колькі нават на палях

Зярнят у каласах [1, с. 203].

Ён мой сон, ён мой дом;

Гэта ён мне шырокім лістом

Гаманіў пад шпітальным акном [1, с. 253].

Колькі, колькі са свету дарог

Прывядзе іх на родны парог [1, с. 261]!

Мы сядзім

Тут над вадой,

А над нашай галавой

Вецер гайдае між хвой,

Навявае супакой.

І заснулімы з табой [1, с. 320]…

А завецца той куток

Санаторый “ Туравок ” [1, с. 321].

Названыя формы алітэрацыі могуць спалучацца, вар'іравацца ў межах аднаго верша. Яны сплятаюцца ў загадкавыя гукавыя малюнкі, заварожваюць слых сваёй мілагучнасцю і напеўнасцю.

У адрозненні ад зычных галосныя гукі ў стылістычных мэтах выкарыстоўваюцца радзей.Гэта тлумачыцца тым,што галосных менш па колькасці і яны маюць меншую семантычную значнасць, чым зычныя. Прыём, заснаваны на гармоніі галосных, называецца асанансам.

Асананс - сугучнасць галосных гукаў, паўтарэнне аднолькавых галосных для стварэння мілагучнасці і інтанацыйна-гукавой выразнасці маўлення[7,с.83].

У аснове асанансу ляжыць паўтарэнне націскных галосных.Часцей за ўсё асануюцца гукі [а], [і], [ы], [о], як бачым гэта з прыкладаў:

-Адкрывай жа хатачку,

Я твой тата, Настачка!

З перамогай, Настачка [1, с. 79]!

Я чуў, як свет ад шчасця плакаў,

Калі пабачыў вольны свет [1, с. 85].

-Ой, татачка, тата, не жалься багата,

Бо цёпла мне, тата, ля роднае хаты [1, с. 86].

Шмат у нас гарадоў.

Шмат яшчэ паўзнімаецца [1, с. 94]…

Ён да працы

Прагнасць мае.

Ён і ў песнях самы звонкі [1, с. 115].

Галосны націскны [о] перадае напружанасць, як бачым з наступных прыкладаў:

-Нам добра сягоння, з табою гамонім,

Цябе мы ад спёкі сабою заслонім,

Заслонім лістамі ад дожджу касога,

Ад гора ліхога, ад вока благога [1, с. 87].

Найболей, што дзед мой пабачыў, -

Сваё валасное сяло [1, с. 190].

І тое, было што далёкім,

Здаецца, што побач цяпер [1, с. 190].

Абяцаць табе мы можам -

Хай сягоння там журботна,

Ты забіў іх болей сотні

Федзя, гэты лік памножым [1, с. 235].

Жытнёвае поле, шаўковы мурог,

У промнях рабіна заход вечаровы,

Што клёкат буслоў - ручаёў перамовы [1, с. 237].

Начамі, што яблыкі, падаюць зоры,

Знікаюць па водах, па чорных разорах,

Па травах, абсыпаных промнямі рос [1, с. 237].

Галосны [ы] перадае канкрэтнасць дзеяння або з'явы, гэта прасочваецца ў наступных паэтычных урыўках:

Травы абсыплем чыстай слязою,

Чыстай слязою, быццам расою [1, с. 80].

Іх на дарогах франтавых

Хавалі маладых,

Вятры пяюць аб іх [1, с. 82].

Падслухаў гоман я нязвычны,

Што плыў дарогамі вайны [1, с. 84].

Вось тут ён трыццаць год назад

Стаў у рады байцоў [1, с. 175].

Ці на плячах пласты трымаць,

Ці жыць у звоне струн.

І рады ён, што праз гады

Іх шырыцца разгон [1, с. 175].

Галосны [ё] перадае ўзнёсласць, узрушанасць дзеяння, што характэрна з прыкладаў:

Ён любіць лес, з якім узрос,

Вялікім пачуццём,

Ён знае - у дрэў багаты лёс

І доўгае жыццё [1, с. 175].

Каваль падышоў к ёй з работай сваёю,

Паднёс ёй пярсцёнак і серп назублёны,

А потым стаяў і глядзеў улюблёны

Узняўшы пярсцёнак [1, с. 108].

Да нізкай хаціны

Пад крык жураўліны, -

Схіліўшы галіны,

Шапнула рабіна [1, с. 86].

Сарве падземку,з'есць ды зноў

Ідзе без перастання [1, с. 63].

Асананс таксама ўтварае сістэмы паўтораў: сумежныя і раздзяляльныя анафары і эпіфары, стык.

Анафара - паўтор пачатковых гукаў, напрыклад:

І лясы, і палі,

І гаі, і азёры,

І крыніцы, у якіх нашы думы відны [1, с. 31].

А сцягі ўзляіалі вышэй галавы,

А гоман і жарты,

А песні няспынна [1, с. 36]!...

А ўсё засталося:

І пройдзены шлях,

І горад з прасцёртымі ў дыме рукамі,

І ты, засмучоная наша зямля [1,с. 37].

Мы ішлі

І не чулі натруджаных ног,

І неслі журботу з нянавісцю разам,

І там, ля разбітых вайною дарог,

На некалькі год пастарэлі адразу [1, с. 38].

І шумяць і завуць

Іх бярозы,яліны і сосны,

І хвалі шырокай Дзвіны [1, с. 55].

Усе палі паабходзіў

У світцы саматканай

Усе гаі ператрубіў

Трубою берасцянай [1, с. 64].

Эпіфара - паўтор канцавых гукаў.Аднесём сюды наступныя аўтарскія ілюстрацыі:

Ты ходзіш, маці, сцежкай вайны,

І з вуснаў рвуцца ворагам праклёны.

З братамі прыйдзем мы, твае сыны, -

І выйдзе Беларусь з палону [1, с. 9]!

Час вызвалення ідзе,

Сонца пакутных сагрэе,

Сцяг вызвалення плыве [1, с. 24]…

На шляху ў паходным строі

На світанні,

Чуюць коннікі-героі

Голас родны з-пад Кубані [1, с. 26].

-Скора вярнуся

Разам з сябрамі,

Грукнем маланкамі

Ды перунамі. [1, с. 34].

Адзіная сёння ў салдата размова -

Ён грукае ў сцены

Берліна сурова

І верыць, нядарма

Свяціла заранка, -

Ён вызваліць хутка

Сваю паламянку [1, с. 73].

Цяжка ім часінай выпадала,

Крыллі мяла

Лютая навала,

Ды ніколі ў бойцы не кідала

Песня неўміручая Купалы [1, с. 45].

Паўтор канцавых гукаў перадае рытм верша, як бачым з прыведзеных прыкладаў:

Ён сілай магутны, душою агністы,

Нядаўна ў калгасе ён быў трактарыстам,

Вясёлы заўсёды,

Вадзіў карагоды,

Як хмары закрылі і сонца, і зоры,

Пайшоў партызаніць да бору [1, с. 43]…

Шумяць ленінградскія плошчы,

Гудзяць беларускія пушчы.

Упарта з баямі на захад ідуць

Смалячкова сябры.

І пройдуць, - па травах духмяных

Абсыплюцца зорныя росы,

Загойдаюць вятры ласкава палёў залатыя дары,

І пройдуць сцяжынкамі тымі,

Дзе хлопчыкам бегаў ён босы.

Журботна схіліўшы галовы,

Пра Федзю раскажуць бары [1, с. 236].

І помста няўмольна праходзіць шляхамі

Ад позняе ночы да ранняй зары.

Як гор не развеяць ліхімі вятрамі,

Як рэчак не высушыць злосці агнямі [1, с. 238].

Зеўгма (стык) - паўтор апошняга гука і пачатковага [7, с.72].

Стык гука паказаны на ніжэйпрыведзеных прыкладах:

Хмары слёзы насілі,

І як срэбрам,

Абсыпалі мне галаву [1, с. 53].

Ад ворага лютага

Адбілі багацце.

У кожнай расінцы

Нам свеціцца шчасце [1, с. 77].

Перад ім шляхі ляжалі,

І здавалася, што ў полі

Ён сяброўскі голас чуе [1, с. 235].

Гукаперайманне - імітацыя з дапамогай гукаў маўлення тых або іншых гукаў рэчаіснасці [7, с.84]. Гукаперайманне садзейнічае выразнасці маўлення, перадае дынамізм і напружанасць дзеяння, што бычым з аўтарскіх ілюстрацый:

Відаць, чамусьці на вяку

Даўгую сцежку значыць,

Як завяла : ку-ку, ку-ку…

Канца не дачакацца [1, с. 62].

Гусіны статак ля пруда

Ужо крылы распраўляе.

Гусак між імі : га-га-га!

Паважна пахаджае [1, с. 299].

Гітлер д'ябальскай натуры,

Брэша, лезе вон са скуры:

-Гаў, гаў, гаў… ды гаў, гаў, гаў…

Я даўно Маскву забраў [1, с. 409].

Фанетычны паўтор, які ў лінгвістычнай тэорыі выводзілі за межы “мовы” ў вобласць “літаратуры” [4, с.14-15], заснаваны на паўторы гукаў і іх спалучэнняў, а гукавая арганізацыя вершаванай мовы з'яўляецца адным з важнейшых прыёмаў экспрэсівізацыі паэтычнага тэксту. Яны надзвычай разнастайныя і прадстаўлены ў паэзіі Пятруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны найбольш у межах традыцыйна выдзеленых алітэрацыі і асанансу, але імі не абмяжоўваюцца.

Падкрэсленае гучанне цвёрдага [р] у прыведзеных радках выражае мужнасць і жалезную сілу, гукавымі сродкамі мовы перадаецца сутнасць і змест характару беларуса ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Паэт уводзіць алітэрацыю не “для простай гульні словамі ” і разам з тым не назойліва, а натуральна, пры гэтым алітэрацыя скарыстоўваецца з рознымі мэтамі, але заўсёды для перадачы сугучнасці формы і зместу, для ўздзеяння гучаннем, які апярэджвае сэнс і нясе яго.

Для вершаў характэрна даволі частае выкарыстанне анафары, пры анафарычным спалучэнні гукаў выразна адчуваецца іх злітаванасць з сэнсам радкоў, з семантыкай слоў.

Анафарычны паўтор пэўных гукаў падаецца нярэдка ў спалучэнні з алітэрацыяй гэтых жа гукаў, і тады відавочная іх стылёвая роля: узмацняецца гучанне і асацыяцыйнае ўздзеянне,але кожны раз гэта адзін са сродкаў выявіць цэласнае адзінства пачуцця, ідэйна-мастацкі кірунак твора, яго асноўны змест.

Выражэнне розных пачуццяў перадаецца аўтарам з дапамогай асанансу розных гукаў, з якіх найбольш выдзяляюцца гукі [о], [а], што вельмі сугучна душэўнаму стану паэта ці яго лірычнаму герою.Асананс галоснага [о] дапамагае перадаць тугу, цяжкасць жыцця.

Праз словы, праз усведамленне прадметных вобразаў і гукавое выражэнне, характэрнае абраным найменням, паэт выразіў сваё бачанне фашысцкай навалы, якая захапіла Радзіму.

2. Тропы паводле семантычных уласцівасцей і структурнай арганізацыі

Тропы (грэч. tropos “паварот, зварот” ) - словы або вобразы, ужытыя ў пераносным сэнсе з мэтай дасягнення большай выяўленчай выразнасці маўлення. Тропы называюцца таксама фігурамі думкі, фігурамі пераасэнсавання. Да тропаў адносяцца: метафара, метанімія, сінекдаха, празапапея (адухаўленне), алегорыя, сінестэзія, антытэза, эмфаза, антанакласіс, гіпербала, літота, антыфразіс, перыфраза, алюзія.

Шматстайныя трапеічныя сродкі можна падзяліць на некалькі груп.

2.1 Тропы, заснаваныя на падабенстве прадметаў

Пытанням даследавання метафары ў апошні час даследчыкамі ўдзяляецца шмат увагі. Гэта азначае, што цікавасць да метафары не знікае. Ва ўсе гады праблемамі класфікацыі метафар займалася вялікая колькасць даследчыкаў. Пра гэта сведчыць вялікая колькасць прац прадстаўнікоў розных галін навукі. Н.Д.Аруцюнава адзначае, што вывучэнне метафар ўсё больш "пашыраецца, захопліваючы розныя галіны ведаў - філасофію, логіку, ncixaлогію, псіхааналіз, герменеўтыку, літаратуразнаўства, літаратурную крытыку, тэорыю прыгожых мастацтваў, семіётыку, рыторыку, лінгвістычную філасофію, розныя школы лінгвістыкі" [3, с. 5].

У сучаснай навуцы няма адзінага погляду на сутнасць i змест метафары. Найбольш поўным азначэннем метафары, на наш погляд, з'яўляецца азначэнне, дадзенае Н.Д.Аруцюнавай: "Метафара -троп ці фігура маўлення, якая заключаецца ва ужыванні слова, што абазначае некаторы клас прадметаў, з'яў, дзеяння ці прыкмет для характарызацыі ці намінацыі другога аб'ект, падобнага з дадзеным у якіх-небудзь адносінах. Метафара мяркуе выкарыстанне слова не па яго прамому назначэнню, у выніку чаго адбываецца пераўтварэнне яго сэнсавай стуктуры. Узаемадзеянне метафары з двума рознымі тыпамі аб'ектаў (дэнататаў) стварае семантычную дваістасць, двупланавасць" [9, с .140].

Метафара (ад. грэч. metaphora - перанос) - від тропа, у якім уласцівасці адной з'явы пераносяцца на другую па прынцыпу ўпадабнення [10, с. 99].

Тэрмін метафара належыць Арыстоцелю i звязаны з яго разуменнем мастацтва як пераймання жыцця. Метафара Арыстоцеля па сутнасці амаль не адрозніваецца ад гіпербалы (перабольшванне), ад сінекдахі (іншасказанне), ад простага параўнання. Ва ўcix выпадках прысутнічае перанос сэнсу з аднаго на другое.

Метафара ў мастацтве часта з'яўляецца эстэтычнай самамэтай i выцясняе першапачатковае зыходнае значэнне слова. У Шэкспіра, напрыклад, часта галоўны не зыходны жыццёвы сэнс выказвання, а яго нечаканае метафарычнае значэнне - новы сэнс. Гэта прыводзіла ў непаразуменне Льва Талстога, які выхоўваўся на прынцыпах арыстоцельскага рэалізму. Прасцей кажучы, метафара не толью адлюстроўвае жыццё, але i творыць яе. Напрыклад, Нос маёра Кавалёва ў генеральскім мундзіры ў Гогаля - гэта не толкі ўвасабленне, гіпербала ці параўнанне, але i новы сэнс, якога раней не было. Футурысты імкнуліся не да праўдападабенства метафары, а да яе максімальнага аддалення ад першапачатковага сэнса. Напрыклад, "облако в штанах" Маякоўскага. У гады панавання сацрэалізму метафара практычна была выцеснена з літаратуры, як прыём, аддаляючы ад сапраўднасці. У 1970 годы з'явілася група паэтаў, якія сваім лозунгам абвясцілі "метафару ў квадраце" ці "метаметафара" (тэрмін Kанстанціна Кедрава). Адметнай рысай метафара з'ўляецца яе пастаянны ўдзел у развіцці мовы, маўлення i культуры ў цэлым. Гэта звязана з фарміраваннем метафары пад уздзеяннем сучасных крыніц ведаў і інфармацыі, выкарыстаннем метафары ў вызначэнні аб'ектаў тэхнічных дасягненняў чалавецтва.

3 часоў антычнасці існуюць aпicaннi некаторых традыцыйных відаў метафары:

- Рэзкая метафара прадстаўляе сабой метафару, якая зводзіць далёка размешчаныя адно ад аднаго паняцці. Мадэль: начынка выказвання.

Сцёртая метафара ёсць агульнапрынятая метафара, фігуральны характар якой ужо не адчуваецца. Мадэль: ножка крэсла.

Метафара-формула блізкая да сцёртай метафары, але адрозніваецца ад яе яшчэ большай стэрэатыпнасцю i немагчымасцю пераўтварэння ў
нефігуральную канструкцыю. Мадэль: чарвяк сумнення.

Разгорнутая метафара - тэта метафара, паслядоўна ажыццяўляемая
на працягу вялікага фрагмента паведамлення ці ўсяго паведамлення ўцэлым.
Мадэль: Кніжны голад не праходзіць: харчы з кніжнага рынка ўсе часцей
робяцца нясвежымі.

Рэалізаваная метафара мяркуе аперыраванне метафарычным выразам без уліку яго фігуральнага характару, так калі б метафара мела прамое значэнне. Вынік рэалізацыі метафары часта бывае камічным. Мадэль: Я выйшаў з сябе i ўвайшоў у аўтобус.

Метафара - складаная i шматмерная з'ява, пра што сведчаць шматлікія i разнастайныя яе класіфікацыі. У аснове класіфікацыі метафар ляжаць розныя падыходы, разнастайныя прынцыпы.

Яшчэ рымскія рыторыкі за аснову класіфікацыі метафар бралі лагічны
прынцып, паводле якога працэсы метафарызацыі падзяляюцца па чатырох
тыпах пераносаў: жывая прырода - нежывая прырода,нежывая прырода -
жывая прырода, жывая прырода - жывая прырода, нежывая прырода -
нежывая прырода. Пры такім падыходзе разглядаюцца лагічныя адносіны
паміж паняццямі, але ніяк не заканамернасці семантычнага развіцця слова.
Тым не менш адгалоскі гэтай класіфікацыі дайшлі да нашага часу i
адлюстроўваюцца ў сучасных класіфікацыях, напрыклад, выдзяляецца
найбольш пашыраны від метафары - "адухаўленне - наданне нежывым
предметам адзнак жывой істоты" [10, с. 99].

Паводле марфалагічнага выражэння падзел метафар праводзіў М.В.Ламаносаў, вынікі гэтага падзелу назіраем у працах сучасных даследчыкаў метафары. Так, Д. М. Шмялёў заўважае, што "некаторыя болей ці меней агульныя заканамернасці, да якіх адносяцца, напрыклад, адметнасць абазначэння канкрэтных прыметнікаў для адцягненых прыкмет, а таксама ўжыванне дзеясловаў, якія абазначаюць канкрэтнае фізічнае дзеянне, для абазначэння псіхічных працэсаў i г. д., усё ж адзначаюцца" [10, с. 96].

А. А. Патабня у якасці асновы класіфікацыі метафар разглядаў ix сінтаксічную функцыю:

метафары-азначэнні,

метафары-дзейшкі,

метафары-выказнікі,

метафары-дапаўненні,

метафары-акалічнасці. Аднак гэтая тэарытычная распрацоўка не атрымала далейшага развіцця i прымянення.

Прынцыпы жывы-нежывы, канкрэтны-абстрактны кладзе ў аснову класіфікацыі метафар С. Ульман. Ён выдзяляе:

антрапаморфныя (смяецца сонца)

зааморфныя (кашачае крыўлянне)

ад канкрэтнага да абстрактнага (жалезная воля)

сінтэтычныя (ядавіты колер) [11, с. 276 - 280].

Тыпалогія метафар, распрацаваная на аснове рознай ступені выразнасці сродкаў, што выкарыстоўваюцца людзьмі ў працэсе моўнай камунікацыі, зроблена А. К. Авелічавым. Ён выдзяляе:

нерытарычныя (метафары тыпу “ спадарожнік Зямлі", "зерне фотаплёнкі”, якія ўзнікаюцъ у выніку несвядомага надання нейкаму аб'екту звычнай, часцей за ўсё антрапаморфнай характарыстыкі як знака, індыкатара, што выдзяляе аб'ект у моўнай рэчаіснасці);

аслабленарытарычныя (метафары тыпу засцежка-маланка як назва, якая выражае найбольш важную для практычных мэт чалавека ўласцівасць аб'екта; метафары, якія, акрамя намінатыўнай функцыі, нясуць i пэўную рытарычную);

рытарычныя, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на "ўласна рытарычныя" i

"паэтычныя" [ 12, с. 26-28].

Паводле функцыі ў мове класіфікуе метафару Н. Д. Аруцюнава. Яна выдзяляе чатыры тыпы метафар:

намінатыўная, якая заключаецца ў замене аднаго дэскрыптыўнага значэння другім i служыць крыніцай амонімаў - “іголка (швейная) - адзінка хвоі”;

вобразная, якая ўзнікае ў выніку пераходу дэскрыптыўнага значэння ў прэдыкатнае i служыць для развіцця фігуральных значэнняў i сінанімічных сродкаў мовы;

кагнітыўная, якая ўзнікае ў выніку зруху ў спалучальнасці прэдыкатных слоў (пераносу значэння) i стварае полісемію;

4) генералізаваная, якая з'яўляецца канечным вынікам кангнітыўнай і якая сцірае ў лексічным значэнні слова межы паміж лагічнымі парадкамі i стымулюе ўзнікненне лагічнай полісеміі [ 13, с. 168].

Н. А. Басілай праводзіць класіфікацыю метафар з ўлікам часцінамоўнай прыналежнасці, выдзяляюцца наступныя тыпы метафары:

субстантыўныя,

атрыбутыўныя,

вербальныя,

ад'ектыўныя [14, с. 24-26].

В. Дз. Старычонак паводле таго, што пакладзена ў аснову пераносу i выяўлення падабенства аднаго прадмета да другога, выдзяляе некалькі тыпаў метафар:

анімістычныя, якія "арыентаваны на чалавека i адлюстроўваюць шырокія i шматбаковыя сувязі аб'ектыўнай рэчаінасці з чалавечым быццём";

зоамарфічныя, якія “ўкладваюцца ў межы традыцыйных поглядаў носьбітаў беларускай мовы на шматлікія асацыяцыі i падабенства жывёлаў i людзей";

асабовыя, "дзе пераносы ажыццяўляюцца з чалавека i на чалавека";

квалітатыўныя, якія "высвятляюць істотную адметнасць прадмета, паказваюць на характэрныя адзнакі, уласцівасці, прыметы, якімі адрозніваецца адзін прадмет (асоба) ад іншага";

экзістэнцыяльныя, ""арыентаваныя на выяўленне разнастайных аспектаў быцця чалавека, яго дзейнасці, асаблівасцяў успрымання, разумення i ацэньвання асобай жыцця i навакольнай рэчаіснасці";

квантатыўныя, якія заснаваны на "колькасным падабенстве прадметаў, асобаў, з'яваў i звычайна актуалізуюць прымету многа, вялікая колькасць чаго-, каго-небудзь", а таксама метафары;

псіхалагічныя, якія звязаны з "выяўленнем унутранага стану чалавека, яго пcixікі, асаблівасцяў характару i духоўнага складу, яго паводзінаў, маралі, спосабу жыцця, стаўлення да іншых людзей i інш.";

метафарычныя пераасэнсаванні гукавога тыпу, якія "грунтуюцца на падабенстве i частковай семантычнай трансфармацыі разнастайных прыродных гукаў i гукаў чалавека" [15, с. 29].

В. Г. Гак за аснову тыпалогіі метафар бярэ суадносіны формы i значэння, у выніку чаго ён выдзяляе два тыпы метафар:

поўная метафара, калі ўзнікненне пераноснага значэння не звязана нi з якімі зменамі ў структуры слова;

частковая, калі ўтварэнне новага значэння звязана з марфалагічнымі зменамі ў складзе слова: далучаючы афіксы да асновы, якая выкарыстоўваецца ў пераносным значэнні [ 16, с. 13-14].

Класіфікацыя метафар паводле кантэксту ў паэтычных творах адбываецца з улікам працягласці сінтаксічнай канструкцыі метафары. На аснове гэтага выдзяляюцца простая i складаная метафара, неразгорнутая i разгорнутая метафары (у межах апошніх - аднафокусныя разгорнутыя метафары i шматфокусныя разгорнутыя метафары), метафара-тэкст, двухкампанентная i шматкампанентная метафара [ 17, с. 14].

Выдзяляюць метафары моўныя i паэтычныя. У адрозненне ад моўнай метафары паэтычная метафара характарызуецца наступнымі якасцямі;

нестандартнасць;

немагчымасць замены нявобразным эквівалентам;

немагчымасць мадэлявання [18, с. 79].

Такім чынам, у лінгвістыцы прапаноўваліся i прапаноўваюцца сёння розныя класіфікацыі метафар, якія, безумоўна, адлюстроўваюць гісторыю вывучэння метафары, раскрываюць розныя падыходы i вызначаюць розныя бакі такой складанай з'явы, як метафара.

Сярод розных і шматлікіх вобразна- выяўленчых моўных сродкаў галоўнае месца ў паэзіі Пятруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны займае метафара. Як вядома ў сістэме паэтычнай мовы метафара складае аснову мастацкіх пераўтварэнняў на ўзроўні слоў як у асобна ўзятым ідыястылі, так і ў сістэме паэтычнага маўлення, яна “прысутнічае ва ўсякім паэтычным тропе” [19, с. 156].

Выкарыстанне метафар у паэтычным тэксце тлумачыцца спробамі мастака слова стварыць і выразіць уласны свет, напоўніць яго новым зместам, спалучаючы выпадковыя, як здаецца на першы погляд, неспалучальныя паняційныя прыкметы, мяняючы набор паняційных прыкмет . І тады метафара - гэта не проста выяўленчы сродак, а яшчэ і стрыжань вобразнай мадэлі свету паэта.

Метафару ў паэтычным тэксце можна разглядаць з розных бакоў - структурнага і семантычнага, паводле характару функцыянавання, паходжання і ролі яе ў тэксце. Але ўсе аспекты вывучэння метафары перасякаюцца,узаемадзейнічаюць.

Паэтычныя метафары Пятруся Броўкі паводле суаднесенасці з рознымі часцінамі мовы можна падзяліць на вербальныя, субстантываваныя, ад'ектыўныя, адвербіяльныя.

Вербальныя - гэта метафары, у якіх метафарызаваным кампанентам выступае дзеяслоў, на які прыпадае асноўная сэнсавая і эмацыянальная нагрузка. Дзеясловы могуць абазначаць:

1) канкрэтнае фізічнае дзеянне, гэтыя метафары могуць быць праілюстраваны наступнымі прыкладамі:

За лес схавалася зара,

Спускаўся морак шэры,

Чакала маці і сястра

Андрэя на вячэру [1, с. 64].

Быць не можа -

Не скасіла смерць і не забрала:

Ты жывы сягоння, наш Купала [1, с. 74].

Устае наш дзень вясенні

З перамогай на Захадзе.

Возьмеш сеўкі.

Час на поле нам выходзіць [1, с. 74]!

Помняць іх на дарогах вятры

І далёкія сінія зоры,

Налібоцкія

Пушчы - бары,

Палачанскія нашы азёры. [1, с. 100].

Хутка вернуцца шляхамі

Рунь густую,

Рунь густую

Ім рассцелем дыванамі [1, с. 74].

Не бура нам стрэхі сарвала,

Не ветры павыбілі шыбы

Чужая, ліхая навала

Разбурыла нашы сялібы [1, с. 102].

Вельмі цікавы прыклад метафары мы бачым у вершы “ Па дарозе Мінск- Масква. ”:

Ён выйшаў… Гамоняць бары,

І неба марознае зорна

Над шляхамі, што простай струной

Ад Мінска ляжыць да Масквы.

Прынеслі ўспаміны яму

Маўклівыя,снежныя далі:

Калісьці па гэтых мясцінах

Прарэзаўшы пушчы, бары,

Машыны ішлі чарадой [1, с. 16].

Перавяжам мы кужалем

Раны на целе,

Стому з твараў

Абмыем расой ледзяною [1, с. 32].

У вершы “Прачнуўшыся рана” аўтар паказвае нам бярозку як жывую істоту:

Чакала і ты нас, бярозка, аддана,

Як сэрца дзяўчыны.

Я раны агледзеў, спавіў іх старанна

Чысцюткай хусцінай [1, с. 76].

Яшчэ адна цікавая метафара з гэтага верша:

Чакаюць вас дзеці

І жонкі, і маці,

Чакаюць дубровы

І яблыні ў садзе.

Чакаюць азёры,

Чакаюць крыніцы,

Чакаюць над борам

Вясёлкі-зарніцы [1, с. 48].

2) рух, перамяшчэнне ў прасторы, гэта мы праілюструем наступнымі прыкладамі:

Дарэмна ўзляталі дзявочыя мары,

Яшчэ год прамчаўся над лсам, як хмара [1, с. 58].

Бяжыць задумліва ў трысці

Дарожка вадяная…[1, с. 60].

Падслухаў гоман я назвычны

Што плыў дарогамі вайны [1, с. 84].

Час вызвалення ідзе,

Сонца пакутных сагрэе,

Сцяг вызвалення плыве -

Гоніць чужынцаў ліхіх [1, с. 24].

З верша “Мінск” мы бачым, як аўтар праз метафару нам перадае тыя зверствы, якія рабілі ворагі на роднай зямлі:

Паміж пажарамі знішчаны сад,

Сем трупаў схілілі галовы на голлі…

Мне гэтага здышка,

Што вытварыў кат,

Відаць, пры жыцці не забыцца ніколі!

Разбітыя вуліцы, хаты стаяць,

І хмары над імі

Спусціліся нізка… [1, с. 36].

Праілюструем яшчэ рад прыкладаў метафары з дзеясловам, які абазначае рух, перамяшчэнне ў прасторы:

Сцяжынка кожная вядзе

Туды, дзе ўсё знаема [1, с. 63].

Навала пройдзе. І калі

Ізноў засвеціцца свабода [1, с. 68].

На варце стаялі яліны і сосны,

Схілялі галовы дубы векавыя [1, с. 90].

3) мову і думку, сюды аднясём наступныя аўтарскія ілюстрацыі:

Ты прымі ад сына

Клятвы вернай словы:

-Не даруем болю,

Здзекаў не забудзем

Чуеш, як гамоняць

Майскія дубровы… [1, с. 40].

Я чуў, як ветры галасілі

Над сном таварышаў маіх [1, с. 84].

Вятры вам спявалі апошнюю песню

Не свечкі свяцілі ў галовах, а зоры [1, с. 90].

Вам сосны скажуць, як жылі

Мы ў дні вялікай непагоды [1, с. 68].

Прайшла, адшумела зямлёй навальніца,

Ты раны залечыш, -

Хай лісце зялёнае шэпча з крыніцай

Пра нашу сустрэчу [1, с. 76].

4) успрыняцце прасочваецца ў наступных паэтычных урыўках:

- Скора вярнуся

Разам з сябрамі

Грукнем маланкамі

Ды перунамі.

Выпечам змеяў жалезам калёным [1, с. 34].

Вераснёвы прастор,

Што праменнямі сонца звініць [1, с.55].

Пад крокам ліст стары шасціць,

Трашчыць ламачча крохка,

Ды каб вы зналі, як ісці

Дамоў заўсёды лёгка [1, с. 63].

Метафарычнасць бачання паэта прыўносіць у паэзію навізну погляду на навакольны свет, гэта мы бачым у наступных прыкладах:

Я чуў, як граў струмень крынічны

У салдацкіх кубках бляшаных [1, с. 84].

Пагледзеў у час начных гадзін,

Як слёзы месяца віселі

На голлі сосен і ялін [84].

5) стан можа быць праілюстраваны наступнымі прыкладамі:

У полымя бітвы ішлі вы рашуча,

А сэрца не знала ні хвілі спакою [1, с. 88].

Пакутны боль яго пячэ,

Ды сумаваць не стане… [1, с. 63].

Ты чуеш, родная, парой

Марозны небасхіл гудзе [1, с. 14].

Спахмурнеўшы, рабіны

Сыплюць слёзы крыві

На здратованы дол [1, с. 22].

Дзеясловы стану ярка характарызуюць метафарычныя з'явы, якія мы бачым у вершы “Адыход у партызаны”:

У Мурагах цвіла зара

Рабінаю над ганкам [1, с. 61].

Закрасуе буйна збожжа.

Нас ніхто скарыць не можа [1, с. 62].

6) змену прыметы ці стану, каб больш дакладна ахарактарызаваць гэтыя метафары звернемся да наступных прыкладаў:

На вёску роднаю крумкач

Накінуўся з хмурын…

І першы крык і першы плач

Пранёсся ад хацін [1, с. 11].

Усіх вас да сэрца зямля прытуліла,

Расою абмыла, прыкрыла лістамі,

Рассыпала краскі на вашых курганах [1, с. 90].

Над голлямі песні ўзляталі

І ніклі далёка між хвой,

Дзе душна цвілі верасы [1, с. 16].

Ён скрышыць вам чорныя косці,

Пажарамі косці папаліць,

Гарматамі выб'е магілы,

Зямлёю засыпле навек [1, с. 7].

На франтах вясна заграла,

І з зялёным раннім лістам [1, с. 26].

Грымоты ўсе бліжай,

Ярчэюць маланкі…

І раптам прамчалі савецкія танкі [1, с. 59].

Як правіла вербальныя метафары ў лірыцы Пятруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны характарызуюць прыродныя з'явы і аб'екты. Можна выявіць і назіраць слыхавыя, зрокавыя, паводле маўлення, руху і перамяшчэння асацыяцыі.

Слыхавыя асацыяцыі, напрыклад: гамоняць дубровы, ветры галасілі, сосны скажуць, лісце шэпча, вылі завеі, гневам грымлю.

Зрокавыя асацыяцыі: сцяжынка вядзе, сонца заглядае ў акно, стаялі яліны і сосны.

Асацыяцыі паводле маўнення, напрыклад: пяе празрыстая рака, сонца скажа, гора скажа, гамоніць верба.

Асацыяцыі руху, перамяшчэння, напрыклад: бяжыць дарожка, узлятаюць мары, гоман плыў, час ідзе, сцяг плыве, схілялі галовы.

Ад'ектыўныя - метафары, у якіх метафарызаваным словам з'яўляецца прыметнік, які дазваляе “выказаць суб'ектыўную, аўтарскую ацэнку” і які звычайна называюць метафарызаваным эпітэтам [19, с. 138].

Значэнне прыметы - катэгарыяльнае значэнне прыметніка як часціна мовы. Яно ахоплівае: 1) знешнія якасці, уласцівасці людзей і жывёл, напрыклад наступныя аўтарскія ілюстрацыі яскрава гэта паказваюць:

І маці праз доўгія, сумныя вёсны

Ткуць пояс квяцісты герою на кроснах [1, с. 44].

Жывое рэха ўшчыненага грому

І сэрца, гаратаванае агнём [1,с.62].

2) колер, напрыклад :

Абапёрся дуб рукой зялёнай

На страху і, пакхіліўшы стан,

Утаропіў вочы ўлюблёна

У блакітны ранішні туман [1, с. 23].

3) унутраныя (псіхалагічныя) рысы чалавека, пра гэты рысы сведчаць наступныя паэтычныя радкі:

Жыве ў Беларусі Кастусь Каліноўскі;

Ён сілай магутны, душою агністы [1, с. 43].

Будзе горасны час

Нам тады ўспамінацца [1, с.23].

З лісцем пажоўклым горкія слёзы

Падаюць сыплюцца з белай бярозы [1, с.33].

4) прыкметы па адносінах да матэрыялу, дзеяння будуць праілюстраваны наступнымі прыкладамі :

Дзяўчына, з якою хадзіў

Паміж цемнашумных дуброў [1, с.17].

Ён глянуў свінцовая мжа,

Аж неба зайграла ярчэй [1, с. 18].

Субстантыўныя - метафары, у якіх метафарызаваным кампанентам выступае назоўнік. У залежнасці ад формы назоўніка сярод субстантыўных метафар выдзяляюцца:

-уласна субстантыўныя, калі ў метафары выяўляецца прыкмета аб'екта, які апісваецца, уласцівая іншаму, аўтарскае бачанне гэтых метафар мы праілюструем наступнымі прыкладамі:

Узняўся магутнаю сілай

Савецкі тытан-чалавек [1, с. 7].

О зямля - непакора, о край дарагі!

Мы адной тваёй ласкай жывем [1, с. 26].

Не ведае промаху куля чэркеса,

Не тупіцца шабля-маланка хеўсура [1, с. 28].

Наступныя прыклады вельмі цікавыя, таму што ў іх склад уваходзяць генітыўныя метафары, у якіх адзін з назоўнікаў, як правіла, гэта метафарызаванае слова, выступае ў форме роднага склону, назоўнікі могуць абазначаць:

1) назвы асоб, напрыклад:

Як гэтых немцаў -

Пасланцаў смерці

Што яшчэ шалелі там, за ракой [1, с. 41].

2) апрадмечаныя прыметы і якасці, напрыклад:

Там бацькава хата ў гаі

Дзяцінства прыгожыя вёсны [1, с. 17].

І варожую кроў

Змыюць з твару зямлі [1, с. 23].

3) апрадмечыныя дзеянні і стан, напрыклад:

З іх кузні ўзяў і даў братам агонь,

Агонь жыцця, каб шчасце адкаваць

4) з'яў прыроды, гэтая група прадстаўлена яркімі паэтычнымі радкамі:

Азёры горкіх слёз, пакуты Беларусі

Завуць да помсты нас [1, с. 13].

І вы пад звон азёр, крыніц

Па вольнай пайдзёце зямлі [1, с. 15].

Вельмі цікавая генетыўная метафара ў вершы “ Якубу Коласу” :

Пасінелыя твары

Нерухома глядзяць

На віхуры агнёў [1, с. 22].

Скарбы матчыных песень

Сэрцу родныя словы,

Шум вясновых дажджоў

І красу навальніц,

Зіхаценне вясёлак,

Усмешкі зарніц.

Адвербіяльныя метафары, у якіх метафарызаваным кампанентам выступае прыслоўе. Гэта група метафар не вельмі распаўсюджаная, сустракаюцца адзінакавыя выпадкі, напрыклад:

Зрэж мяне, белую, цёмнаю ноччу, -

Цяжка стаяць мне з горам дзявочым [1, с. 33].

І шчыра і проста расказвае свету [1, с. 99].

Такім чынам, можна зрабіць вывад: найбольшая колькасць метафар у ваеннай лірыцы Пятруся Броўкі належыць да ліку вербальных і ад'ектыўных, менш субстантыўных, адзінкавыя - да ліку адвербіяльных.

Пераважная большасць вербальных метафар у лірыцы Пятруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны тлумачыцца тым, што дзеяслоў выдзяляецца на фоне іншых часцін мовы сваёй семантычнай “гегемоніяй”

Немалаважным з'яўляецца і тое, што дзеясловы часцей за іншыя часціны мовы займаюць пазіцыю выказніка, а гэта пазіцыя, у сваю чаргу, патрабуе для “стыку”, “сустрэчы двух прадметаў” [21, с. 194].

Сімвал (грэч. symbolon “адметная адзнака, пячатка”) - адзін з відаў іншасказання, умоўнае абазначэнне сутнасці якой-небудзь з'явы, паняцця пэўным прадметам ці словавобразным знакам [22, с. 107]. Сімвал мае сваёй мэтай скіроўваць думкі чытача да гэтага зместу. Сімвалам можа быць прадмет, персанаж, сітуацыя і г.д. Выбар сімвалу вымагае двухступеннай семантычнай арыентацыі. Гэта значыць, па-першае, неабходна размясціць вызначаны сімвал у сферы вобразнага свету мастацкага твора, а па-другое, павінен прысутнічаць момант распазнання ў гэтай цэласнай вобразнай структуры знакаў, што нясуць зашыфрованыя значэнні, пра гэта сведчаць наступныя паэтычныя радкі:

Родны горад

Мінск - сталіца роднае краіны.

Адышлі пакутныя часіны.

Родны горад!Наша багацце!

Мы хвіліны дарма не патрацім.

Горад наш! Пражыў ты ліхалецце,

Горад наш!Ты - нашае бяссмерце,

Узрастай на радасць нам і дзецям

І шумі ты славаю на свеце [1, с. 69]!

У сказ часта ўводзяцца асобныя словаформы ці словазлучэнні, якія прызначаны для ўскладнення яго структуры. Сінтаксічнае ўскладненне вызначаецца пэўнымі абмежаваннямі, што датычыць перш за ўсё структурнай схемы сказа. Яно ўяўляе сабой разгортванне асобных кампанентаў або ўсяго сказа, калі тыя патрабуюць свайго пашырэння ці ўдакладнення шляхам дабаўлення новых кампанентаў, якія маюць сваю семантыку і спецыфічнае граматычнае афармленне. Дабаўленыя кампаненты могуць суправаджацца інтанацыйным і сэнсавым выдзяленнем, у выніку чаго пераразмяркоўваюцца сінтаксічныя сувязі ў сказе і ўскладняецца яго структура.

Па традыцыі вылучаецца два віды ўскладненых сказаў.Адзін з відаў складаюць сказы, у якіх дабаўленыя кампаненты лічацца галоўнымі або даданымі членамі і ўводзяцца ў сказ пры дапамозе паратаксічнай ці гіпатаксічнай сувязі, імі з'яўляюцца аднародныя і адасобленыя члены сказа, а таксама параўнальныя звароты. У другі від уваходзяць сказы, у якіх дабаўленыя кампаненты не з'яўляюцца галоўнымі або даданымі членамі і уводзяцца ў сказ па сэнсу для характарыстыкі агульнага зместу паведамлення; да іх адносяцца пабочныя словы, устаўныя канструкцыі зваротак.

У вуснай і пісьмовай мове часта карыстаюцца параўнальнымі канструкцыямі. Параўнальныя канструкцыі - гэта сінтаксічныя структуры (звароты, сказы, прэдыкатывы) з абавязковым кампанентам, які змяшчае ў сабе параўнанне [3, с. 414].

У беларускай мастацкай літаратуры параўнанне - шырокаўжывальны троп. Гэта адзін з моўных сродкаў, з дапамогай якога дасягаецца трапная характарыстыка якіх-небудзь прадметаў, з'яў ці ствараецца яркі запамінальны вобраз. Параўнанне, у адрозненні ад іншых выяўленчых адзінак, мае больш свабодную спалучальнасць кампанентаў. Такая асаблівасць гэтага тропа дае мастаку слова прастор для творчай ініцыятывы пры вобразнай характырыстыцы таго ці іншага аб'екта.

Даследчыкі мовы мастацкіх твораў сведчаць, што параўнанне, удала знойдзенае таленавітым пісьменнікам, здольна не менш паэтычна, чым метафара, перадаць пачуцці, думкі, перажыванні. Яно дапамагае зрабіць малюнак па-мастацку дакладным, наглядным, жывапісным. Галоўнае, каб не была сумніўнай натуральнасць вобразнай характарыстыкі, якую нясе параўнанне, каб троп адпавядаў той ідэйнай задуме, што рэалізуецца пісьменнікам у творы [4, с. 34].

“Беларуская граматыка” дае наступнае азначэнне параўнанню: “параўнальнымі канструкцыямі называюцца словы і словазлучэнні, якія шляхамі параўнання раскрываюць і ўскладняюць змест іншых слоў ці словазлучэнняў у сказе.

Параўнанне - адзін з тропаў, сутнасць якога - у супастаўленні прадметаў ці з'яў, заснаваным на падабенстве іх у якіх небудзь адносінах”.

Бурак Л.І. у падручніку “Сучасная беларуская мова.Сінтаксіс.Пунктуацыя.” прапанануе такое азначэнне параўнальнага звароту :”Словы і словазлучэнні, якія шляхам параўнання раскрываюць і ўдакладняюць змест астатняй часткі сказа, называюцца параўнальнымі зваротамі” [6, с. 180].

А.А.Станкевіч азначае, што параўнанне - гэта прыпадабненне аднаго прадмета да другога на аснове іх агульнай прыметы з мэтай узмацнення выразнасці яго характарыстыкі [7, с. 51].

Таксама Ф.Янкоўскі ў слоўніку “Беларускія народныя параўнанні” выказаў думку, што “параўнанне - сродак распазнання, пазнання, нават успрыняцця рэчаў, і не толькі рэчаў. Параўнанне ва ўсіх мовах - яркі паэтычны сродак.

Параўнанне сустрэнем у мове пісьменніка, калі той апісвае штосьці ці разважае або аддае свайму герою маналог.Параўнанне вычытаем у навуковым трактаце пра рост расліны.Параўнанне дапамагае вучонаму расказаць людзям пра законы развіцця грамадства [8, с. 3].

Параўнальны зварот - самая пашыраная форма выражэння параўнання ў беларускай мове.Ён уводзіцца ў тэкст пры дапамозе злучнікаў як, нібы, бы, быццам, як быццам, што, усё роўна як, усё роўна што і інш. У сінтаксічных канструкцыях са злучнікамі як, што параўнанне мае сцвярджальны характар. Злучнікі бы, быццам, нібы, як быццам надаюць параўнанню ўмовы, меркавальны характар, і яно набывае мадальную афарбоўку.

Параўнанне, на якім асноўваецца кожная параўнальная канструкцыя, -адзін са сродкаў пазнання і ўспрымання рэчаіснасці.Пільнае людское вока прыкмячае падобныя ўласцівасці прадметаў і з'яў, бачыць агульныя і прыватныя праявы жывой і нежывой прыроды. Чалавек усведамляе тонкія адценні свайго фізічнага і псіхічнага стану, заўважае адметнасць стану іншых асоб і жывых істот. Усё гэта адлюстроўваецца ў фальклорных і літаратурных творах.

Параўнальнымі канструкцыямі ўмела карыстаюцца мастакі слова. Для іх параўнанне - выразны від тропа, адзін са спосабаў характарыстыкі прадметаў і з'яў рэчаіснасці праз супастаўленнеіх з іншымі, нечым падобнымі прадметамі і з'явамі жыцця.

Параўнальныя звароты ў мове Пятруся Броўкі маюць развітую і неразвітую структуру.

Неразвітыя параўнальныя звароты часцей за ўсё складаюцца з назаўніка, які можа ўжывацца ў форме розных склонаў.

Напрыклад, у паэме “Беларусь” выкарыстаны параўнальны зварот, які выражаны назоўнікам у форме Т. скл:

Скарыць на падолені іх чужаніцы,

Бо быў ім прытулкам і крэпасцю бор,

Чало асвятлялі з-пад Нёмна зарніцы,

І грудзі, як сталлю, паілі крыніцы,

А шлях азначаўся мільёнамі зор [1, с. 238].

У вершы Пятруся Броўкі “Сыны” неразвіты параўнальны зварот выражаны назоўнікам у форме Н.скл.:

Калі чуў я гоман твой балесны -

Плакала засмучаная песня,

Узнікала над франтамі бура, -

Узлятала песня, як віхура [1, с. 57].

У вершы “Два клёны” наступны параўнальны зварот :

Чакала дзяўчына і лета і восень,

Да пояса выраслі чорныя косы,

Як зоры, іскрыліся вочы-азёры [1, с. 58].

У вершы “Развітальнае слова” аўтар параўноўвае жыта са звонам, таму што гэты звон, гоман вельмі хвалюе сэрца чалавека, нават у цяжкія ваенныя гады:

Слязой паліваць і сваёю крывёю

Палеткі, дзе жыта, як звон, гаманіла [1, с. 84].

Неразвіты параўнальны зварот у вершы “Смерць героя” :

Спакойна чужынцу прамовіў казах:

-Захопіце край вы на Нёмне-рацэ,

А кроў з Ала-Тау майго пацячэ,

Я гэтай зямлёю, як сын даражу,

Нічога,

Нічога я вам не скажу [1, с. 126]!

У паэме “Беларусь” пісьменнік параўноўвае народ беларускі з волатам:

Расправіўшы плечы, магутны, высокі,

Стаяў ты, як волат, між родных далін [1, с. 241].

У гэтай жа паэме наступны параўнальны зварот:

А як ажывіўся прастор твой багаты!

Вясна, як вясёлка, над полем прайшла,

І выпрастаў плечы пакуты араты [1, с.242].

Яшчэ адзін параўнальны зварот у паэме “Беларусь” :

Калі мы з'ядналіся слёзы, як росы,

Ад шчасця па тварах у нас пацяклі [1, с.247].

Развітыя параўнальныя звароты звычайна арганізуюцца з назоўніка і залежных ад яго слоў іншых часцін мовы. Напрыклад, верш “У вянок паэту”:

Ягоны геній

З калыханкі

Натхніў нас сілай і красой,

Як гоман хваль,

Як бляск маланкі,

Як буры рокат над зямлёй [1, с. 160].

У вершы “Спеў новых дзён” параўнальны зварот выражаны назоўнікам і прыметнікам, які характарызуе назоўнік:

Абсыпаў нас шчодра праменем со ўсходу,

Як волат магутны, Савецкі Саюз [1, с. 150].

Верш “Стася”:

Мо таму, што быў просты,

Як струмень яснаты,

Мо таму, што быў дужы,

Як са сталі зліты [1, с. 169].

З верша “Маладзіком”:

Я месяц пабачыў,

Сябры, мне паверце,-

Ён белы, як сыр той

На сіняй талерцы [1, с. 130].

Верш “Успаміны”, у якім аўтар параўноўвае здраду з горнай хмарай :

І крыху пастарэў мой таварыш,-

Падкралася здрада,

Як чорная хмара [1, с. 30].

З верша “Балада пра чырвоны сцяг”:

Мяшаўся морак, дым і пыл,

А вораг падаў, бег,

Як быццам чорныя снапы

Лажыліся на снег [1, с.51].

Самымі распаўсюджанымі з'яўляюцца канструкцыі, якія ўтвараюцца пры дапамозе розных марфолага-сінтаксічных сродкаў -злучнікаў, прыназоўнікава-склонавых форм. Параўнальныя канструкцыі, што ўтвараюцца з дапамогай марфолага-сінтаксічных сродкаў, адрозніваюцца характарам сувязі суб'екта і аб'екта параўнання: у адных выпадках звязваюцца параўнальнымі злучнікамі, у іншых - прыназоўнікавым ці безпрыназоўнікавым кіраваннем. Характар сувязі ўплывае на семантыку канструкцый, іх экспрэсіўнасць і сінтаксічныя функцыі.


Подобные документы

  • Асвятленне творчасці Ясеніна ў сувязі з яго жыццёвымі перажываннямі, лёсам. Матывы любоўнай лірыкі розных гадоў жыцця пісьменніка і стылістычныя асаблівасці паэзіі. Уплыў жанчын, з якімі Ясенін спрабаваў звязаць свой лёс, на яго паэтычны творчасць.

    дипломная работа [76,9 K], добавлен 27.04.2012

  • Літаратурны твор – прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора. Тэма, праблема, ідэя.

    реферат [28,2 K], добавлен 06.03.2011

  • Апісанне дзіцячых і юнацкіх гадоў жыцця Пятруся Броўки - беларускага пісьменніка, паэта, перакладчыка. Дзейнасці Пятруся ў часы Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Творчыя дасягненні пісьменніка; ўзнагароджанне ордэнамі Леніна і многімі іншымі.

    презентация [567,5 K], добавлен 21.11.2013

  • Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму. Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы паэта. Асацыятыўны падтэкст твораў. Змясоўная паралель "лагічнасць і нелагічнасць" вершаў. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй.

    курсовая работа [64,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.

    курсовая работа [35,4 K], добавлен 16.10.2013

  • Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.

    курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010

  • Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў зборніку А. Грачанікава "Грыбная пара". Параўнанне як сродак стварэння вобразнасці. Функцыі параўнанняў у сістэме моўна – выразных сродкаў вершаванай мовы. Аналіз выкарыстання параўнанняў у моўнай сістэме аўтара.

    курсовая работа [38,1 K], добавлен 01.01.2014

  • Асаблівасці адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 40 -50-х гадоў ХХ ст. Асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйная пазіцыя аўтараў. Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творах І. Чыгрынава, М. Матукоўскага.

    дипломная работа [94,8 K], добавлен 16.05.2015

  • Значэнне паняцця "свет мастацкага твора". Рэч як якасць знаку эпохі і асяроддзя пісьменніка. Прырода, час і прастора ў мастацкім творы. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. "Чужое" слова ў тэксце, інтэртэкстуальнасць, паняцце стылю.

    курсовая работа [74,6 K], добавлен 06.03.2011

  • Першы персанаж ў мастацкім творы: агульнае паняцце пра персанажа, яго ўнутраны свет. Псіхалагічны партрэт героя, формы яго паводзін. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог. Стаўленне аўтара да сваіх персанажаў, асаблівасці автобиографичекиого творы.

    реферат [45,8 K], добавлен 23.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.