Лінгвістычныя асаблівасці ваеннай лірыкі П. Броўкі
Сродкі гукапісу Ў ваеннай лірыцы П. Броўкі. Аналіз прымяняюцца тропаў і літаратурных стылістычных прыемаў Ў паэтычны твора аб Айчыннай вайне. Выяўленчая алгебры стылістычных прыемаў Ў творы: метафар, эпітэтаў, інверсіі, рытарычных фігур, параўнанняў.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 31.01.2012 |
Размер файла | 92,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Злучнікавыя параўнанні - гэта сінтаксічныя канструкцыі ў структуры простага ці складанага сказа, уведзеныя з дапамогай параўнальных злучнікаў. Злучнікавыя параўнанні як частка простага сказа атрымалі назву “параўнальныя звароты”.
Напрыклад,”Паэма пра Смалячкова”
І лягла, як бачыць вока,
Сінь, прабіўшы паплавы,
Быццам кінуў хто далёка
Срэбны пояс між травы [1, с.220].
З верша “На Палессі гоман, гоман…”
Хто рыдлёўкай маша ўдала,
Хто карчы з-пад багны рые…
Роўна множацца каналы,
Быццам стужкі люстраныя [1, с. 155].
У паэме “Паланянка” аўтар параўноўвае вейкі пакутніцы-дзяўчыны з сумнымі хвоямі:
Апускаліся вейкі
У пакутнай дзяўчыны,
Быццам сумныя хвоі
Па-над возерам сінім [1, с.274].
У паэме “Хлеб” жыта аўтар параўноўвае з золатам, з жыццём:
Сейбіт меў асалоду -
Жыта слаўна ўрадзіла!
Ён глядзеў гаспадарна,
Браў на спробу рукою,
Як ішло з малатарні,
Быццам золата тое [1, с. 285].
Верш “Уранку, толькі бойка адгула…”
Уранку,
Толькі бойка адгула,
Баец ішоў па вуліцы сяла.
Бязмоўна скрозь пуцінамі вайны,
Што мерцвякі, тырчэлі каміны [1, с. 402].
З паэмы “Добры друг”:
Многа прайшло непаўторных гадоў
Многа на сэрцы жыццёвых адзнак,-
Дзён адляцела,
Што з дрэва лістоў [1, с. 346]…
У вершы “Думы пра Маскву” аўтар параўноўвае ворага з удавам, які захапіў Радзіму навокал:
Помню - восень з вялікаю золлю,
Да тваіх падышоў вораг хат,
Што ўдаў, абкружаецца фронт [1, с.96].
З паэмы “Беларусь”:
Іх сіла, як сіла дубоў на Палессі,-
Высокія ростам, магутны у плячах [1, с.237].
У паэме “Беларусь” перамога параўноўваецца са светлым небам, з лагоднай усмешкай:
Як лагодная ўсмешка, заяснелася неба
На ўсходзе, заяснілася і заружавела [1, с. 248].
У вершы “Стася” хлопец параўноўваецца аўтарам з салаўём, які пяе ў гонар вызвалення бацькоўскага дома:
Мо таму, што з напасці
Бацькаў вызваліў дом,
Мо таму, што спяваў ён,
Нібы салаўём [1, с. 169].
З паэмы “Беларусь”
Ты сэрцам гарачым сваім адчувала,
Што новае долі сустрэла часы.
І ветры на хвалях, нібы на цымбалах,
Аб днях урачыстасці гралі ўдала [1, с. 242].
У вершы “Бацькаў дом” дом параўноўваецца з сасновым палацам, які прасторны і ўтульны:
Бярно лажылі да бярна.
Пакуль не ўзняўся новы дом,
Нібы сасновы той палац [1, с.295].
Характар параўнанняў у творах Пятруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны найбольш выразна праяўляецца тады, калі параўнальныя звароты адносяцца да ўказальных слоў так, такі.
У гэтым выпадку параўнальныя звароты ўводзяцца ў структуру сказа пры дапамозе злучніка як:
Як гоман крынічны, як звон ручаёвы,
Як плёскат бязмежных, блакітных азёр,
Як гоман лістоў на дубровах,
Так зазвінела свабоднае слова [1, с. 223].
З паэмы “Хлеб”:
Павесялеў бядняк Арцём.
Лясы, дубровы і палі
Цяпер ягонымі былі.
Мільёны стала з тых часоў
Такіх, як ён,
Гаспадароў [1, с. 228].
Такі параўнальны зварот сустракаецца ў вершы “Запаветнае”:
Як вецер у буру
Б'е ў вокны і дах
Так сэрца маё
Неспакойна ў грудзях.
Як ранне вясною
Іскрыцца расою,
Так нівы я ў горы
Абсыпаў слязою
Як шчасце між бору
Пабачыць мой зрок,-
Так уздымаюся я
Да аблок [1, с. 123].
Акрамя параўнанняў, што ўводзяцца ў структуру сказа пры дапамозе злучнікаў, у беларускай мове ёсць вялікая група бяззлучнікавых параўнанняў. Яны выражаюцца склонавымі і прыназоўнікава-склонавымі формамі назоўнікаў (часта з паясняльнымі словамі):
Напрыклад, у вершы “Адыход у партызаны” сустракаецца такі параўнальны зварот:
Сасновы бор - прасторны дом,
Жыві, дзе сэрцу люба [1, с. 60].
Напрыклад, у вершы “Возьмеш сеўні!..” таксама ёсць бяззлучнікавае параўнанне:
Грайце же вы, вятры - гарністы,
Шмат герояў стрэнуць хаты [1, с.74].
У вершы ”Два клены” засмучоны бацька, што страціў сваіх дзяцей, параўноўвае іх з дрэўцамі:
Пытаецца бацька
У любай дачушкі:
- Дзяўчынка-рабінка, з уборам чырвоным,
Напэўна, дачушка сцюдзёна сягоння [1, с.86]?
Пытаецца бацька
У любімага сына:
- Каторы дзянёчак мароз, як званочак,
Напэўна, замерз ты, кляночак-сыночак? [1, с.87].
У вершы “Расія”аўтар праз параўнанні паказвае веліч і моц краіны:
Расія - сэрца агнявое,
Прастор пабачнай шарыні,
Расія - волатава сіла,
Паглад крыштальнага святла [1, с.154].
У бяззлучнікавых параўнаннях сродкам сувязі паміж суб?ектам і аб?ектам творнага параўнання выступае дзеяслоў. Назоўнік творнага склону прымыкае да дзеяслова і ў залежнасці ад яго семантыкі стварае вобразную характарыстыку суб?екта параўнання.
Напрыклад, верш “Гомель”:
Калі паглыне мяне шлях гадоў
У край курганоў і абеліскаў,
Адбіць навалу над родным домам,
Вярнуся громам.
А звянуць травы, асмягнуць вусны, -
Дажджом вярнуся [1, с.407].
У вершы “на Палессі гоман, гоман...” вельмі цікавы параўнальны зварот:
Гул нястрыманы, бясконцы,
Трактары за трактарамі,-
Скібы тлустыя пад сонцам
Рассцілаюцца радамі [1, с.155].
З “Паэмы пра Смалячкова”:
Ноч пачне апускацца,
Ляжа крыллем пахмурным на снягі між кустоў [1, с.233].
Параўнанні ў залежнасці ад часцін мовы паддзяляюцца на:
а) субстантыўныя (назоўнікавыя) параўнанні, якія вобразна характарызуюць прадмет, паясняюць дзейнік, выражаны ў сказе назоўнікам:
І загудзеў з усім сялом,
Як вулей той,
Арцёмаў дом [1, с.291].
Былога быліны, старога паданні
Плывуць, як аблітыя сонцам, чаўны [1, с.237].
У паэме “Беларусь” аўтар параўноўвае славу з сонцам:
Хадзіў тут Вашчыла, Хвасько, Каліноўскі,
Вадзілі атрады на подзвіг геройскі,
Іх слава, як сонца, стаіць над зямлей [1, с.238].
б) вербальныя (дзеяслоўныя) параўнанні, якія адносяцца да дзеяслова, які ў сказе выконвае ролю выказніка, і вобразна характарызыюць працэс дзеяння:
Разбяжыцца, як быстрая рэчка,
Наша белая, белая грэчка.
З паэмы “Беларусь”:
Блакітнага неба струменіць віно,
Вятры пралятаюць, як песні над голлем,
Шырока-шырока калгаснае поле [1, с.245].
А бор шуміць над галавой,
Як быццам з ім гамоніць [1, с.300].
в) ад?ектыўныя (прыметнікавыя) параўнанні характарызуюць прымету прадмета і маюць цесную сувязь з прыметнікам:
Напрыклад, паэма “Беларусь”:
О, як вы ўставалі, прасторы Палесся,
У нівах шырокіх, што ў казачных песнях,
У гомане буйнай жытнёвай красы [1, с.244].
Цікавае параўнанне з паэмы “Добры друг”:
І расказвала паволі,
Ціхом,
Як гора здарылася з ёю:
-Воз мой вялізны, вялізны, як дом,
Засеў у гразі, пад гарою [1, с.326].
Верш “Каўказ”:
І ўспомнім за шумнай бяседаю разам,
За чыстым, як снег, крышталёвым абрусам,
І дні Сталінграда, і высі Каўказа,
Палі Украіны, лясы Беларусі [1, с.29].
У вершы “Кастусь Каліноўскі” вельмі цікавы параўнальны зварот, які характарызуе героя верша:
Дык будзь ён ад вескі далёка, далёка, -
Прымчыцца суровы і смелы, як сокал [1, с.43].
г) адвербіяльныя параўнанні, якія характарызуюць прымету дзеяння, прымету прыметы:
Узлятала песня, як віхура,
І чужынца ў гарадах і сёлах,
Навылёт, як штык, калола [1, с.57].
Верш “Вярба над вадою”:
Прагнулася вельмі,
Як тая бабуля.
Здаецца, што й лісце
На голля паснула [1, с.122].
З паэмы “Добры друг”:
Можна надзею мець,
Будзе жывы.
Шэпча, ледзь чутна, як шэпат травы [1, с.341].
Верш “Чырвоныя сцягі”:
Сцягі, сцягі... лашчаць вока, -
Узняліся ў стройным маршы...
Пранясём жа іх высока,
Як бацькі насілі нашы [1, с.413].
Такім чынам, Пятрусь Броўка шчодра насычае свае творы яркімі параўнаннямі. Безліч дэталей і падрабязнасцей у творах патрабуюць ад чытача павышаную засяроджанасць, бо амаль кожная дробная частка нешта дадае і праясняе ў творы.
Эпітэт - (грэч. epitethon “прыдытак”) - адзін з самых традыцыйных тропаў - вобразнае азначэнне прадмета або з?явы, якое адрозніваецца ад звычайнага азначэння пераносным сэнсам і экспрэсіўнай функціяй.
Эпітэт дапамагае дакладна і ўсебакова ахарактарызаваць пэўны прадмет, з?яву ці чалавека, вылучыць і апісаць іх найбольш істотныя індывідуальныя рысы. Эпітэт узбагачае выяўленча-выразныя магчымасці апісання, надае мове адметнасць і эмацыянальную насычанасць. Выражаецца найчасцей прыметнікам, які акрэслівае істотную прымету якога-небудзь прадмета ці з?явы, напрыклад:
І горад з прасцёртымі ў дыме рукамі,
І ты, засмучоная наша зямля [1, с.37].
Масты ўзлятаюць,
Машыны знікаюць
Пад смелым агнём партызан [1, с.41].
Ён шабляй дастане да самай Бярозы,
Да сэрцаў варожых [1, с.43].
Я спяшаўся да вас,
Засмучоныя хаты,
Здратаваныя нівы [1, с.53].
Калі чуў я гоман твой бялесны -
Плакала засмучаная песня [1, с.57].
У наступных прыкладах эпітэты яскрава раскрываюць жах вайны:
Шумяць на дарогу...
Няма ж дарагога...
І вецер хаўтурны над сёламі вее... [1, с.59].
Снуюць паміж пакутных хат
Чужыя там размовы,
Там ходзіць п?яны камендант
Па вуліцах вішневых [1, с.60].
Мы помнім, як кветкі ляцелі на каскі...
А з захаду лезлі крывавыя хмары [1, с.88].
У цябе нечуваная сіла,
Поступ дужы, узлёты арла [1, с.95].
У вершы “Мінск” аўтар ўспамінае, як выглядаў горад у мірныя часы:
Мне ў памяці горад вясёлы, жывы,
Без бомбаў,
Без ран і без чорных руінаў [1, с.36].
У вершы “Кастусь Каліноўскі” аўтар нам паказвае як чакае героя прырода:
Чакаюць крыніцы яго ледзяныя,
Лясы, паўзнімаўшы смыкі смаляныя, чакаюць [1, с.44].
Да эпітэтаў, выражаных назоўнікамі аднясём наступныя аўтарскія ілюстрацыі:
Хлопец - юнача, смутныя вочы [1, с.41].
За здзекі, за раны
Сыны-партызаны
Выходзілі ворага біць [1, с.41].
Па-самотнаму сёння
Жаўры-птушкі гамоняць [1, с.47].
Аднойчы з вячэрняю яснай заранкай
Прыйшла на магілу сястра-партызанка [1, с.49].
І грудзі прыкрылі яму рутай-мятай [1, с.49].
Эпітэты, выражаныя прыслоўямі можна праілюстраваць такімі прыкладамі:
У бітву сцяганосца вёў
Святы народны гнеў.
І сцяг у водблісках агнёў
Сурова палымнеў [1, с.51].
Ім бліжай і бліжай
Да мэты дарогі -
Апошнія крокі
Да ўсей перамогі [1, с.77].
Эпітэты, выражаныя дзеепрыметнікамі можна праілюставаць наступнымі прыкладамі:
Мне помніцца горад у смутку вялікім,
І чорныя плямы аслепшых акон [1, с.38].
На ўсіх неабсяжных, здзічэлых прасторах
Вятры нам спявалі апошнюю песню [1, с.90].
І рвуцца снарады на полі
Над спахмурнелай зямлёю [1, с.7].
Папялішча акутаў туман памярцвелы...
Вас няма [1, с.155]!
Да эпітэтаў, выражаных дзеяпрыслоўямі аднясём наступныя паэтычныя ўрыўкі:
І, ставячы сёння будовы,
За кожнай мы сочым хмурынай [1, с.102].
Сейбіт прыйдзе з надзеяй,
Погляд можа ўсміхаючыся [1, с.280].
І забяспечан кожным трэцім:
Ідучы на фронт,
І там памерці [1, с.408].
Гіпербала (грэч. hyperbole “перабольшванне”) - наўмыснае перабольшванне пэўных уласцівасцей чалавека, прадмета ці з?явы з мэтай узмацнення выразнасці выказвання [7, с.52], напрыклад:
Шмат катаў насунула з ёю,
Дзе д?яблаў такіх нараджалі?
Ля вогнішчаў смерці людское,
Як блазны, яны рагаталі [1, с.102].
Якія ваўчыныя спевы
Спявалі ім лютыя маці?
Тут кожнай былінкай і дрэвам
Зямля ім узнесла пракляцце [1, с.102].
Як бачым у вершы “Камсамольцам Беларусі” аўтар паказвае нам нечалавечую сілу і моц юнака:
Вы моцныя духам, ваш гарт бальшавіцкі.
Народ не забудзе, як Міша Сальніцкі
Зямлю ад навалы грудзямі прыкрыў [1, с.105].
Да роднай зямлі
Я навечна прырос
Карэннямі сосен усіх
І бяроз [1, с.123].
Паміж рускіх гаротных сясцёр.
Калі б нашага плачу рака ўсплыла,
Той бы рэчкай да вас прыплыла.
Каб сабраць наш пакутлівы стогн,
Аглушыў бы Нямеччыну ён -
Мы праплакалі зрок.
Наша кроў -
Што ні крок.
Сын мой, сын,
Васілёк [1, с.261]!
2.2 Тропы, заснаваныя на выкарыстанні мнагазначнасці слова
Іронія - (грэч. ieroneia “прытворства”) - рытарычны троп, які адначасова выклікае і утрымлівае ў свядомасці гаворачага і слухачоў прамое, літаральнае, і пераноснае, супрацьлеглае першаму, значэнні слова або выраза. Іронія - гэта ўласцівасць стылю, якая заключаецца ў супярэчнасці паміж даслоўным значэннем выказвання і яго сапраўдным значэннем , якое не выказваецца прама, але якое аўтар мае на мэце [7, с.55].
Сігналам іранічнага выказвання выступаюць інтанацыя, міміка альбо кантэкст, апрача таго ўласцівае чытачу веданне рэальных спраў і людзей, на якое разлічвае аўтар і на якое спасылаецца.
Іранічнае выказванне з?яўляецца сведчаннем дыстанцыі, якую той, хто гаворыць, мае да значэння ўласнага выказвання, а таксама да яго прадмета, напрыклад: Фанабэрысты фрыц
Фрыц стары Вільгельм Фонбот
Па шашы кульгаў на фронт.
Ён пацеў, пыхцеў, стагнаў.
А рашуча разважаў:
- Раз татальны ёсць загад,
Значыць добры я салдат
Фюрэр знае мне цану, Што ж, я выграю вайну.
Як індык, надзьмуўся фрыц,
Са ўсяго на свеце кпіць:
- Я, стары ваенны воўк,
Хоць адзін пайду на поўк.
І панёс ён, І панёс...
Ледзь не ўзняўся да нябёс.
Толькі раптам гонар знік -
Бахнуў з боку драбавік,
Пасінеў ў фрыца твар...
Выйшаў з лесу дзед Макар.
Фрыц яму пад ногі бац:
- Не хацеў я ваяваць.
Вінаваты фюрэр-гунд,
Будзе фюрэру капут.
- Ну, і чмут, стары пляткар... -
Усміхнуўся дзед Макар, -
Як сабака, брэшаш шмат
Ты ж лізаў Адольфу зад,
З ім хацеў забраць наш край...
Дык рыхтуйся, памірай!
Ды не варта сумаваць,
Будзем зноўку цалаваць.
Я з табою згодзен, Гут.
Будзе фюрэру капут!
На Палессі, між балот,
Кліча фюрэра Фонбот [1, с.406].
У вершы “Брахун” аўтар з іроніяй і сарказмам высмейвае ворага:
Гітлер д?ябальскай натуры,
Брэша, ледзе вон са скуры:
- Гаў, гаў, гаў... ды гаў, гаў, гаў...
Я даўно Маскву забраў.
Аж язык самлеў ад зморы...
А фашысцкіх трупаў горы
Узрастаюць на вачах,
Пад Масквою мосцяць шлях, Ні адзін фашыст жывы
Не пабачыць век Масквы,
Хутка бегчы ім назад,
Дык брашы ж, пракляты кат:
- Гаў, гаў, гаў... ды гаў, гаў, гаў...
Смерць сабе ты набрахаў [1, с. 404].
2.3 Тропы, заснаваныя на сумежнасці з?яў
Сінекдаха (грэч. synecdoche “суаднясенне”) - троп, які ствараецца ў выніку замены назвы цэлага назвай яго часткі і наадварот, ужывання адзіночнага ліку ў значэнні множнага і наадварот [22, с. 108]. Гэта мы бачым у наступных паэтычных прыкладах:
Мяшаўся морак, дым і пыл,
А вораг падаў, бег,
Як быццам чорныя снапы
Лажыліся на снег [1, с.51].
Ляцелі трывожныя весці-ганцы,
Радзіма
Склікала на бойку герояў,
І крочылі ў строях паходных байцы
Туды, дзе зямля чырванела крывёю [1, с.228].
Што патрэбна табе,
Валацуга з-пад Рэйна,
Што цябе прывяло да ўзбочча Нявы?
Вам ляжаць між раўнін,
На пустых чарапах прарасце дзікі мох [1, с.233].
І не раз вялі размовы
Аб гадах цяжкіх, праклятых
Беларус,
Латыш,
Літовец
Па-над возерам Дрысвяты [1, с.188].
Бандыты прынеслі пажараў зарніцы,
А людзям нязлічана ран.
Не плачце, матулі, не плачце, сястрыцы,
Адпомсціць за ўсё партызан [1, с.401].
Змагаецца воін савецкі заўзята.
Бо нішчыць фашыстаў - свяшчэнная справа,
Ён вызваліць край свой і родныя хаты.
Нашай Чырвонай Арміі - слава [1, с.403].
Хай мацней грымяць удары бою.
Вораг згіне. Ён загінуць мусіць [1, с.411].
2.4 Тропы, заснаваныя на тоеснасці з?яў
Плеаназм (грэч. pleonasmos “празмернасць, лішак”) - фігура маўлення, якая ствараецца ў выніку ўжывання ў адным кантэксце блізкіх па значэнні слоў з мэтай узмацнення выразнасці маўлення, напрыклад:
Снежань. Студзень. Снягі.
Маразы праціналі аж да самай душы.
Вораг лёг, як удаў, Навакол Ленінграда [1, с.231].
Вечар. Бліжэй
І бліжэй да цямна.
Моўкне над рэчкай Лазянкаю дом.
Позна.
За шыбамі змрок.
Цішыня [1, с.314].
Раніца.
Вецер шуміць у лісці.
Сонца ўзбудзіла над рэчкаю дом [1, с.342].
У сваіх вершах аўтар ужывае разнастойныя вобразна-выяўленчыя сродкі, самыя запатрабаваныя - гэта тропы, заснаваныя на падабенстве прадметаў.
Сярод розных і шматлікіх вобразна-выяўленчых моўных сродкаў цэнтральнае месца ў паэзіі Пятруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны займае метафара. Метафара мяркуе выкарыстанне слова не па яго прамому назначэнню, у выніку чаго адбываецца пераўтварэнне яго сэнсавай структуры.
Важным фактарам ужывання метафар у паэтычным творы з?яўляецца імкненне аўтара павялічыць удзеянне маўлення на слухача-чытача. Для Пятруся Броўкі найбольш выжна было выразіць свой погляд, сваё бачанне свету. І ён стварае метафары, у фарміраванні якіх выключную ролю адыгрывае кантэкст.
Метафарычныя спалучэнні са значэннем псіхічнай дзейнасці, зафіксаваныя ў паэтычных тэкстах Пятруся Броўкі, складаюць значную колькасць. У іх выяўляецца асэнсаванне пачуццяў і стану чалавека, сувязь псіхікі чалавека з матэрыяльнымі аб?ектамі, якія можна бачыць, чуць, адчуваць на дотык. Такія метафары закліканы ствараць новыя вобразы, выклікаць нечаканыя асацыяцыі.
Эпітэт у паэзіі Пятруся Броўкі займае значнае месца і адыгрывае важную ролю. Эпітэты Пятруся Броўкі дапамагаюць лепш спазнаць свет праз прызму аўтарскага бачання, яго ўмення адкрываць некранутыя багацці мовы. Дзякуючы незвычайнай суб?ектыўна-ацэначнай характарыстыцы прадметаў лепш іх адчуць, успрыняць, запомніць. Бясспрэчна, багацце і разнастайнасць эпітэтаў - адна з яркіх прыкмет выразнасці мовы паэта, яе здольнасці перадаваць адценні пачуццяў, паняццяў, характарыстык, даваць ім ацэнку, канкрэтызаваць.
Найбольшую цікавасць з пазіцыі пераўтварэння, пераасэнсавання слова ў кантэксце твора ўяўляе гіпербала, якая сумяшчаецца з іншымі тропамі, надаючы вобразу рысы грандыёзнасці ці наадварот.
У паэзіі Пятруся Броўкі параўнанне - адзін з самых ужывальных тропаў. У вершаваных творах паэта прадстаўлены розныя спосабы выражэння параўнанняў і ўвядзення іх у кантэкст. Сярод параўнанняў самыя распаўсюджаныя са злучнікам як, значна менш параўнанняў з іншымі злучнікамі. Сустракаюцца параўнанні, пабудаваныя не на супастаўленні, а на супрацьпастаўленні аднаго прадмета другому, даволі часта ўжываюцца, бяззлучнікавыя параўнанні. Розныя паводле структуры тыпы параўнанняў прызначаны ў паэта ствараць вобразы, выклікаць нечаканыя асацыяцыі, нетыповае ўяўленне.
Слова ў паэтычным маўленні абцяжарваецца грузам як устойліва замацаваных за ім, так і індывідуальна створаных у маўленні асацыяцый. Значэнне слова падуладна зменам, якія выклікаюцца збліжэннямі з іншымі словамі, кантэкстным пераасэнсаваннем, нечаканым выяўленнем яго мнагазначнасці і інш. Такім чынам, тропы, спалучаючыся ў лірычным творы, складаюць адзіную семантыка-стылістычную структуру. Разам яны ўдзельнічаюць у стварэнні такога тэксту, дзе ўсё ўзаемазвязана, узаемаабумоўлена, такога тэксту, які ўражвае сваёй незвычайнасцю і выразнасцю. А ў сваю чаргу тэкст ці пэўная яго частка спрыяе раскрыццю мастацка-эстэтычных уласцівасцяў кожнага тропа, надае ім большую экспрэсію і значнасць.
паэзія броўкі фігура тропы стылістычныя
3. Тыпы і віды сінтаксічных фігур
Сінтаксіс кніжнага маўлення, асабліва мастацкага і публітыстычнага стыляў, вельмі разнастайны па сваіх стылістычных асаблівасцях. Гэта тлумачыцца перш за ўсё пастаянным кантактам і ўзаемадзеяннем пісьмова-кніжных і гутарковых адзінак. Сінтаксіс мастацкай і публітыстычнай мовы адметны таксама тым, што ў ім найбольш багата і разнастайна праяўляюцца індывідуальныя асаблівасці моўнай манеры пісьменніка (або публіцыста).
Агульнай рысай сінтаксісу мастацкай і публітыстычнай мовы з'яўляецца тое, што гэта літаратурна апрацаваны сінтаксіс, які характарызуецца асаблівай упарадкаванасцю, раўнавагай, сіметрыяй розных адзінак.
Найбольш ярка ўпарадкаванасць сінтаксісу мастацкай мовы праяўляецца ў паэзіі з яе выразным дзяленнем на рытміка-сінтаксічныя адзінкі-строфы.
Імкненне да рытмічнай стройнасці сінтаксічнай будовы кожнай фразы і твора ў цэлым назіраецца ў мастацкай прозе, і ў публітыстыцы. Найбольш распаўсюджанымі прыёмамі сінтаксічнай арганізацыі мастацкага твора з'яўляюцца стылістычныя фігуры. Фігуры як спецыяльны сродак выяўленчай выразнасці падзяляюцца на некалькі груп.
Фігуры дабаўлення - канструктыўныя слоўныя фігуры, заснаваныя на паўтаральнасці моўных адзінак [7, с.62]. Да фігур дабаўлення адносяцца ампліфікацыя, анадыплозіс, анафара, аплікацыя, гемінацыя, градацыя, дыяфара, ізакалон, кальцо, падваенне, паліптатон, паралелізм, паранамазія, перыяд, полісіндэтон, сегментацыя, сімплака, шматпрыназоўнікавасць, эпаналепсіс, эпанодас, эпімона, эпіфара, эпіфраз.
Фігуры размяшчэння і перастаноўкі - дэструктыўныя фігуры, якія перадаюць зменлівасць або рознанакіраванасць моўных адзінак [7, с.71]. Да такіх фігур адносяцца анакалуф, анаподатан, антыметабала, гіпербатон, гістэрапратэрон, зеўгма, парцэляцыя, парантэза, сілепсіс, хіязм.
Фігуры ўбаўлення - слоўныя фігуры, заснаваныя на непаўтаральнасці моўных адзінак, іх пропуску. Да фігур убаўлення адносяцца апасіяпеза, асіндэтон, прасіяпеза, эліпсіс.
Рытарычныя фігуры.
Заўсёды трэба ведаць, што мікравобразы ствараюцца не толькі выразнасцю паасобных удала знойдзенных слоў, колькі ўмелым спалучэннем іх ў кантэксце.
3.1 Фігуры дабаўлення
Ампліфікацыя ( ад лац. аmplification “пашырэнне, накапленне”) - фігура маўлення, сутнасць якой у выкарыстанні блізназначных слоў або аднатыпных па будове моўных адзінак ці канструкцый (сінонімаў, параўнанняў, эпітэтаў, аднародных членаў сказа) з мэтай узмацнення экспрэсіўнасці, напрыклад:
Гул мацней, бліжэй ідзе,
Вось і банда ўжо брыдзе,
Танкі скрыгаюць, равуць,
Быццам гадзіны паўзуць [1, с.8].
З лісцем пажоўклым горкія слёзы
Падаюць сыплюцца з белай бярозы:
- Хлопец-юнача, смутныя вочы,
Зрэж, мяне белую, цёмнаю ноччу [1, с.33].
Світкі шэрыя ў іх,
З твараў сумных, блядных
Паспадалі бароды да долу, здаецца [1, с.255]…
Тут пабачыла родных,
Сэрцу блізкіх, знаёмых
Ды паплакаўшы разам,
Паспяшала дадому [1, с.264].
Ён прасіў у прастораў
Спачування, спагады [1, с.273].
Каб не ведаў ты з імі
Ні бяды, ні дакукі,
Каб, як сёння, заўсёды
Браў гармонік ты ў рукі [1, с.275].
Анафара (грэч. аnaphora “вынясенне”), адзінапачатак - паўтор слова ці группы слоў у пачатку некалькіх сумежных радкоў. Анафара выконвае структурна-семантычную і экспрэсіўную функцыі - садзейнічае ўпарадкаванню слоўнай пабудовы тэксту, паслядоўнаму разгортванню думкі і змацненню яго эмацыянальнага гучання.
Асноўныя разнавіднасці анафары: гукавая, лексічная і сінтаксічная.
Гукавая анафара - гэта паўтор у пачатку вершаваных радкоў адных і тых жа злучнікаў або прыказнікаў. Сюды адносім наступныя паэтычныя радкі:
І поле твоё і твае паплавы,
І дом твой, для госця адкрыты гасцінна,
І гоман над небам, як спеў жураўліны,
І грозны, суровы твой шум баравы [1, с.243]!
За матак, сясцёр і братоў
За нашу хаціну
За сэрца - дзяўчыну
З якімі мы стрэліся зноў.
Дык вып'ем, каб моладасць
Зноўку гуляла,
Каб праўда на свеце жыла,
Каб сонца іграла
Каханка спявала
Каб наша радзіма цвіла [1, с.81]!
І ў майскія дні
І ў дні лістапада;
А сцягі ўзляталі вышэй галавы,
А гоман і жарты,
А песні няспынна[1, с.34]!
Мне ў памяці горад вясёлы, жывы,
Без бомбаў
Без ран і без чорных руінаў [1, с.36-38].
У вершы “Зварот музыканта” аўтар характарызуе музыку, яго майстэрства:
З-пад пальцаў рук яго шурпатых
Уставаў малюнак не адзін:
То паднімаліся Карпаты,
То мчаў Дунай у далячынь,
То чэзлі ў дыме бітвы каскі,
То сонцам слаўся краявід,
То бегла дзеўчына па краскі
То маці плакала наўзрыд [1, с.84].
Беларусь!
Сінь азёр!
Кружыць, кружыць асенняе лісце...
Як ты дорога нам
Як нішто і ніколі ў жыцці [1, с.55].
Мы працуем уважліва, дбала,
Каб народ наш узнімаўся і рос,
Каб не ведаў галечы і слёз,
Каб увысь узляталі кварталы,
Каб шумелі бары да нябёс [1, с.99]!
Як Цётка спяваля, як марыў Бядуля,
Як слёзы рассыпаў Мацей Бурачок [1, с.246].
Лексічная анафара - разнавіднасць анафары, у якой паўтараюцца аднолькавыя словы ў пачатку ўсіх або некаторых частак верша. На гэтым завастраецца ўвага чытача, як бачна з ніжэйпрыведзеных прыкладаў:
Тут вясна
Тут святло,
Тут жа сіняе неба, як шкло
Тут крыніцы, як срэбра, відны,
Толькі ў вочах маіх туманы [1, с.253].
Чакаюць вас дзеці,
І жонкі і маці,
Чакаюць дубровы
І яблыні ў садзе.
Чакаюць азёры,
Чакаюць крыніцы,
Чакаюць над борам
Вяселкі-зарніцы [1, с.78].
Сіла ў нашых руках,
Сіла ў новым часе -
Ля Чырвон-гарадка
Навакол калгасы [1, с.362].
Мы прымчым на конях,
Мы катаў давядзём
Да скону [1, с.40].
Ты з нядолі ўсіх узняла,
Ты нам вочы да шчасця адкрыла
Ты да сэрца свайго прытуліла
У жыццё нам дарогу дала [1, с.95].
Сінтаксічная анафара - гэта від анафары, дзе паўтараюцца ў пачатку радкоў аднолькавыя ці аднатыпныя сінтаксічныя канструкцыі, што ў паасобных выпадках можа надаваць твору выключны лірызм і ўзнёсласць. Гэта яскрава праілюстравана ў наступных паэтычных радках:
Леглі ў полі барозны,
Леглі ў полі, што хвалі,
Сейце, сейце зярняты,
Каб дружнейшымі сталі [1, с.414].
Чуеш, як гамоняць
Майскія дубровы?
Хутка разам будзем!
Хутка разам будзем [1, с.40]!
Праз вокны на шлях
Паглядае штодзень, -
А можа, хто едзе,
А можа, хто йдзе [1, с.212]!
Многа скрозь пасёлкаў
Добрай гаспадаркі,
Ані тых маенткаў,
Ані тых фальваркаў.
На зямлю сяляне
Маюць уладанне,
Ані табе пана,
Ані табе пані [1, с.363].
Чаму так назвалі хлапца - невядома,
Ці, можа, што ў світцы ён шэрай знаёмай?
Ці, можа, што мае блакітныя вочы?
Ці, можа, што тайна з'яўляецца ўночы,
Што мужны бы з твару,
Што ворагам - кара [1, с.42-44].
Наш горад! Пражыў ты ліхалецце,
Наш горад! Ты - нашае бяссмерце [1, с.69].
Полісіндэтон (грэч. poly “шмат” + syndeton “сувязь”), шматзлучнікавасць - фігура маўлення, звязаная з ужываннем аднаго і таго ж злучніка перад кожным аднародным членам сказа.
Полісіндэтон выдзяляе кожны аднародны член, падкрэсліваючы яго ролю, і ў той жа час стварае адзінства пералічэння, тым самым узмацняе выразнасць выказвання, напрыклад:
Палачанскае неба,
Што затканае ў зоры,
Неспакойныя хвалі шырокай Дзвіны,
І лясы, і палі,
І гаі, і азёры,
І крыніцы, у якіх нашы душы відны [1, с.30].
У вершы “Мінск” з дапамогай злучнікаў аўтар засяроджвае ўвагу чытача на цяжкім жыцці у часы вайны:
А ўсё засталося:
І пройдзены шлях
І горад з прасцёртымі ў дыме рукамі,
І ты, засмучоная наша зямля,
Аблітая ў ростані буйна слязамі:
Мы ішлі
І не чулі натруджаных ног,
І неслі журботу з нянавісцю разам,
І там, ля разбітых вайною дарог [1, с.36].
І лясы, і кусты,
І трысцё па-над Сожам,
І ў пажарах бяроз
Лістападаўскі шлях [1, с.53].
Ці Баку?
Ад Галі,
Ці з Фрунзе Фамы,
Ці з Бранска
Ад Валі,
Ці з Мінска Кузьмы [1, с.113]?
А дрымоты баравыя,
А ўсмешкі зараніц,
А вясёлкі дажджавыя,
Што красу бяруць з крыніц [1, с.222].
Хацелася крыкнуць
У бяскрайнія далі,
Каб воды, каб травы, каб лісці садоў -
І тыя аб гэтым пачуцці пазналі [1, с.229].
Дыяфара (грэч. diaphora “адрозненне, разнавіднасць, падхват”) - фігура маўлення, якая ствараецца ў выніку паўтору ў змененым, як правіла, узмоцненым значэнні выказных вышэй слоў [7, с.64]. Гэта можна праілюстраваць наступнымі прыкладамі:
І шле прывітанне туды,
Дзе неба канчаецца край:
- Ты - сын мой любімы, сынок,
Ці сябра яго, ці таварыш [1, с.18].
Спахмурнеў, замаркотнеў
Твар бялявы, што месяц...
Ах ты, Любачка, Люба,
Партызанка з Палесся [1, с.263].
Шапнула рабіна:
- Ой, татачка, тата, не жалься багата,
Бо цёпла мне, тата, ля роднае хаты [1, с.86].
Надзя! Надзейка! - плача жалейка.
Болей рукам тваім
Жыта не жаці [1, с.33].
Градацыя (лац. dradatio “узрастанне, узмацненне, паступовае павышэнне”) - фігура маўлення, заснаваная на такім размяшчэнні сегментаў выказвання, калі ў кожнай наступнай частцы ўзмацняецца (паніжаецца) сэнс папярэдняй, што ў цэлым павышае экспрэсіўнасць выражэння [7, с.63]. Напрыклад:
А як вы чароўны,Наддзвінскія заходы,
І ў дзень вераснёвы і сонечны май!
Хто быў там аднойчы з якое нагоды,
Дык той праканаўся і скажа заўсёды: -
Здаровы, прыгожы, азёрны наш край [1, с.246].
Паліптатон (грэч. polis “шмат” + ptotis “выпадак”) - фігура маўлення, занаваная на паўторы аднаго і таго ж слова ў розных формах [7,с.65]. Што характэрна з ніжэйпрыведзенага прыкладу:
Ты быццам на крыллях увысь узлятала
Палац за палацам, квартал за кварталам [1, с.247].
Шматпрыназоўнікавасць - фігура маўлення, заснаваная на паўтарэнні аднолькавых прыназоўнікаў. Шматпрыназоўнікавасць надае кантэксту ўзмоцненую эмацыянальнасць і садзейнічае экспрэсівізацыі выказвання. Гэта бачна ў наступных паэтычных радках:
За родны сэрцу край, за ўсе пакуты нашы,
За здзек, за кроў, за смерць -
Разлічымся цяпер [1, с.13].
Па гаях, па цемным лесе,
Па чаротах і трысці
Бродзяць карнікі, эсэсы,
А атрада не знайсці [1, с.19].
З мячамі ў бойцы рашучай сягоння -
За нафту Баку, за расцвіўшае Поці,
За лозы Сухумі і воды Рыёна [1, с.28].
І чырвона, чырвона
Цвітуць арабіны
Па шляхах, па гаях
Па шырокіх палетках тваіх [1, с.55].
У паэме “Родныя берагі” аўтар праслаўляе вольнае жыццё:
Так пілі аж да світання -
За калгас,
За маладое,
За дзявочы голас звонкі,
А яшчэ за агранома,
За таварыша Сцяпана [1, с.308].
Якому ж раней
Напісаці сынку?
У Кіеў,
У Фрунзе,
У Мінск
Ці Баку [1, с.113]?
Мы ляцім у родную краіну
За тваім палётам сакаліным -
На зямлю сваю,
Да ніў, да хатак,
Да сясцёр, да засмучоных матак [1, с.45].
Песня - сонца вёрст не падлічала,
Мы з табою вернемся, Купала,
Да Дняпра, да Нёмна,
Да Бярозы;
Хай на травах не абсохнуць слёзы [1, с.46].
Паднімем жа чаркі
Сям'ёю адзінай
За матак, сясцёр і братоў,
За нашу хаціну,
За сэрца - дзяўчыну [1, с.81].
Падваенне - фігура маўлення, заснаваная на паўтарэнні адных і тых жа слоў або словазлучэнняў для іх лагічнага выдзялення. Гэта можна праілюстраваць на прыкладзе:
Беларусь, дай напіцца
З празрыстай крыніцы,
Бо ісці нам з баямі,
Далёка, далёка ісці [1, с.55].
Сейце, сейце зярняты,
Каб дружнейшымі сталі [1,с.414].
Эпіфара (грэч. epiphora “дадатак”), адзінаканчатак - паўтор слова ці группы слоў у канцы сумежных сказаў [7, с.82]. Як і анафара, эпіфара з'яўляецца лаканізаваным паўторам.
Эпіфара спрыяе структурнай арганізацыі тэксту, садзейнічае актуалізацыі семантыкі і паўтараемых элементаў выказвання.
Да лексічнай эпіфары аднясём наступныя аўтарскія ілюстрацыі:
Няблага ў нас жыве народ,
Вось наш куток, зважай -
Калгас “Прамень”, “Чырвоны Усход”,
І збоку - “Першы май”.
Як скончу вечарам паход
Ды граю ўсім: страчай!
Калгас “Прамень”, “Чырвоны Усход”,
Прыгожы “Першы май” [1, с.381-382].
Паклон вам, дняпроўскія хвалі,
І Кіева вежы, і ўзгор'і Карпатаў!
Вы ворага гналі з уласнае хаты,
Але вы ў нядолі сястру не кідалі.
Мы біліся з ворагам
Разам, упарта.
Не раз мы знішчалі паганцаў усялякіх.
Сястры Украіне - народнае дзякуй!
Вітанне Казбеку, Эльбрусу,
Хрыбтам Ала-Тау, Паміру сівому!
Джыгіцкая слава іх добра вядома
У бітве за дом і зямлю беларусаў.
Мы ворага разам вялі
Да разгрому...
Усей неабсяжнай Радзімы ваякам
Мы шлём прывітанне - народнае дзякуй [1, с.104]!
Гукавая эпіфара можа быць праілюстравана такімі прыкладамі:
І грознымі хвалямі кажа Бяроза:
“Чужынцам я заўжды прыносіла жах,
Нямала глынула я трупаў варожых,
Нямала іх змерзла на беразе ў лозах,
А колькі касцей у старых курганах” [1, с.240]!
Строфная эпіфара прасочваецца ў наступных паэтычных урыўках:
Ты ходзіш, маці, сцежкамі вайны,
І з вуснаў рвуцца ворагам праклёны.
З братамі прыйдзем мы, твае сыны, -
І выйдзе Беларусь з палону!
Рабуе гвантоўнік апошняе з двара,
Цябе давесці хоча ён да скону,
Ды грознай помсты блізіцца пара, -
І выйдзе Беларусь з палону!
Крывёй звяроў напоўнім берагі,
Касцямі катаў высцелем загоны:
Ударым мы - парвуцца ланцугі, -
І выйдзе Беларусь з палону [1, с.9]!
Дзе б ні быў я далёка,
У сэрцы ты жыла,
Знаёмая дарожка
Да роднага сяла.
І ў бойцы ці ў спачынку -
У сэрцы ты жыла
Любімая дарожка
Да роднага сяла [1, с.80].
Як бачым з прыкладаў эпіфара даволі распаўсюджаная ў лірыцы Пятруся Броўкі:
На сухі на дарожны пясок.
Ужо вечар. З-пад рэчкі, асок
Расцілаецца коўдрай туман.
Сын мой, сын
Васілёк!
Свае словы і песню дала,
Каб знаходзіў дарогу здалёк,
Як, заўсёды ў матчын куток.
Сын мой, сын
Васілёк [1, с.254]!
Ёсць у нас
Мікіта Баравік.
Хтось назваў аднойчы:
- Чараўнік.
А пасля ўжо
Кожны з нас прывык:
- Чараўнік Мікіта,
Чараўнік!
3.2 Фігуры размяшчэння і перастаноўкі
Інверсія (лац. inversion “перастаноўка”) - парушэнне звычайнага парадку слоў у сказе з мэтай выдзялення асобных слоў і павышэння экспрэсіі выказвання [7,с.73].
Інверсія выказніка ўжываецца для таго, каб надаць апісанню дынамічнасць, падкрэсліць дзеянне або стан прадмета, перадаць яго напружанасць або інтэнсіўнасць. Гэта мы бачым з наступных аўтарскіх ілюстрацый:
Лёг атрад па двух баках.
Гул мацней, бліжэй ідзе
Біў атрад сабак удала,
Неслі ворагі наш здзек,
Леглі ворагі навек [1, с.8].
Чакае маці трох сыноў,
І смутак не сыходзіць з воч.
Чакае маці. Безліч дум
Ёй не даюць спакою, сна:
Ці грукне лёд, ці лесу шум -
Бяжыць старая да акна... [1, с.14]
Зацвітуць ля новай хаты
Зноўку яблыні і грушы.
Будзем сеяць, беларусы!
Закуваюць нам зязюлі,
Пахаваюць катаў кулі [1, с.20].
Звоняць рэкі з ручаямі,
Расшумеліся дубровы.
Над палямі, над барамі
Кліч праносіцца вясновы [1, с.26].
Плача сірочая ў лесе жалейка...
Сціхла ты,
Змоўкла наша Надзейка.
Хто ж гэта думаў, як давялося:
Выцвілі косы,
Шчокі запалі [1, с.33].
Інверсія акалічнасці лагічна выдзяляе, падкрэслівае месца, час, прычыну, мэту і спосаб дзеяння, напрыклад
Навек прагнаўшы чужаніц,
Дахаты прыйдуць, дзе ўзраслі,
І вы пад звон азёр, крыніц
Па вольнай пойдзеце зямлі [1, с.15].
На шляху ў паходным строі
Рана-рана,
На світанні,
Чуюць коннікі-героі
Голас родны з-пад Кубані [1, с.26].
3.3 Фігуры ўбаўлення
Фігуры ўбаўлення - слоўныя фігуры, якія заснаваны на непаўтаральнасці моўных адзінак, іх пропуску. Да фігур убаўлення адносяцца асіндэтон, эліпсіс.
Асіндэтон (грэч. asyndeton “нязвязанае”) - бяззлучнікавасць, фігура маўлення, пры якой адсутнічаюць злучнікі паміж асобнымі, узаемазвязанымі сегментамі выказвання, што надае яму сцісласць і дынамізм [7,с.78].
Асіндэтон прасочваецца ў наступных паэтычных радках:
Яловымі шышкамі ўзброен атрад,
Паўзе.
Па імшарах, равах, гушчарах,
Умоўныя знакі, засады, напад [1, с.224].
А поблізу недзе, за зграяй чужынцаў,
Знаёмыя вёскі, дарогі, гасцінцы [1, с.21].
Рускі, грузін, украінец,
Рознай гаворачы мовай,
Любяць аднолькава ўсё
Маці, Радзіму маю [1, с.24].
Маці, рукі ўзняўшы,
Просіць несціхана:
- Май, удар ты з неба,
Прашумі дажджамі,
Вызвалі з палону,
Змый на целе раны [2, с.40].
І ўсіх вас да сэрца зямля прытуліла,
Расою абмыла, прыкрыла лістамі,
Рассыпала краскі на вашых курганах [2, с.90].
Беларусу, літоўцу, грузіну,
Латышу, чувашу, армяніну -
Усім тваім незлічоным сынам [2, с.95].
Асіндэтон вельмі распаўсюджаная фігура ў паэзіі Пятруся Броўкі, як бачым з прыкладаў:
Як ворага косіць наш храбры Дуброўскі,
Як нішчыць злачынцаў по сёлах і вёсках
Паўлоўскі, Казлоў, Бумажкоў, Лабанок [2, с.249].
Мусіць ён жыць,
Уставаць раніцою,
Баравікі сабіраць у бары,
Спевы саловак
Служаць вясною,
Мчацца зімою на санках з гары,
Вадзіць на начлег,
Сядзець над кастрамі,
Рэзаць канькамі люстэркавы лёд,
Бегаюць у школу
Разам з сябрамі,
Папрацаваць так,
Каб выступіў пот [2, с.342].
На пляц той
Сыходзіцца з розных бакоў
Нямала дарожак, сцяжынак,
Шляхоў [2, с.355].
Ідуць, глядзяць на ўсё сябры -
Сякеры скрозь, нажы,
Начоўкі,дзежачкі,цабры,
Калёсы, палазы [2, с.374].
Эліпсіс (грэч. elleipsis “недастача, пропуск”) - фігура маўлення, якая заключаецца ў пропуску асобных фрагментаў выказвання (слоў, словазлучэнняў), лёгка ўзнаўляльных па сэнсу з кантэксту [7, с.78].
Эліпсіс - фігура, блізкая да ўмаўчання, надае выказванню экспрэсію, дынамізм, напружанасць, напрыклад:
Масты ўзлятаюць,
Машыны знікаюць
Пад смелым агнём партызан.
У нашых паходах сцягі баявыя,
І помста - адзіны паказ [2, с.41].
На беразе Сожа, ля роднае хаты, -
Курган невысокі -
Магіла салдата [2, с.49].
Эліпсіс цікавая фігура, якая ілюструецца наступнымі аўтарскімі радкамі:
Сустрэнеш старога, малога - спытай,
Спытайцеся ў хлопца, спытайся ў дзяўчыны,
Адказ вы пачуеце толькі адзіны, -
Што помняць яны за разбураны край [2, с.249]!
Пад сцягам тым на бой,на смерць
Байцы ішлі не раз.
На сцягу тым - прысяга, чэсць
І мацеры наказ [2, с.51].
Ён едзе шляхам векавым,
Зямлёй зялёнай цешыцца.
Рэйн прасцерся перад ім,
Як на далоні, свеціцца.
Налева - роўнядзь,
Справа - бор,
Снуюцца сцежкі краскамі
На поўдзень -
Новыя сады
І дваццаць тры пітомнікі [2, с.296].
Куды падсыпаць купарос,
Куды падвезці гною,
Дзе сеяць жыта,
Дзе - авёс,
Дзе ўсё заняць травою [2, с.310].
3.4 Рытарычныя фігуры
Рытарычны вокліч - сцвярджэнне пэўнага паняцця ў эмацыянальнай форме [7, с.79]. Рытарычны вокліч звычайна выражае аўтарскае абурэнне, здзіўленне, графічна афармляецца клічнікам. Гэта можна праілюстраваць на прыкладзе:
О, як пахнуць на лузе
Шаўкавістыя травы [2, с.267]!
Ёсць на свеце надзіва
Непаўторныя рэчы!..
О, якой нечаканай
Ты была, іх сустрэча [2, с.270]!
О, як вы ўставалі, прасторы Палесся,
У нівах шырокіх, што ў казачных песнях,
У гомане буйнай жытнёвай красы [2, с.244]!
Рытарычны зварот - заклік, словы, з якімі гаворачы звяртаецца да асоб ці прадметаў як прысутных, так і адсутных, і якія не патрабуюць непасрэднага водгуку [7, с.79].
Рытарычны зварот узмацняе эмацыянальнасць выказвання. Гэта фігура прасочваецца ў наступных паэтычных урыўках:
Мой край! Ты выпрастаў свой стан!
Край незабыўных партызан [2, с.392]!
Зямля Беларусі!
З крыніц тваіх чыстых пад шумнай вярбой
Зачэрпнулі думы Купала і Колас.
На кожнай сцяжынцы іх песня і голас [1, с.246].
Лясы наддзівінскія, лясы!
Не знаю большае красы,
Як ваш убор і гонкі стан,
Як ваш зялены акіян [1, с.393]!
Беларусь!
У сыноў тваіх многа братоў
І з-пад Волгі шырокай,
І з палёў Украіны [1, с.407].
Родны Мінск!
Сталіца Беларусі!
Зноўку мы на вуліцах знаёмых.
Ты стаіш, як волат, над Айчынай [1, с.411].
Беларусь!
Сінь азер!
Кружыць, кружыць асенняе лісце [1, с.55]…
Беларусь!
Родны край!
Ты жывеш! Маці стрэлася з сынам [1,с.55].
Рытарычнае пытанне - пытальны сказ са сцвярджальным зместам, які не патрабуе адказу [7, с.80].
Рытарычнае пытанне называюць таксама экспрэсіўным сцвярджэннем або адмаўленнем, сродкам экспрэсіўнага сінтаксісу.
Рытарычнае пытанне з'яўляецца актыўным сродкам стварэння экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкі дыскурсу. Да рытарычнага пытання аднясем наступныя аўтарскія ілюстрацыі:
Ад торбы да могілак
Шлях невясёлы.
Такімі ўляхамі брыло нас нямала.
- А хто там ідзе,
Згаладалы і голы? -
Некалі так запытаўся Купала [1, с.161].
Дзе старыя, малыя,
А куды іх падзелі?
Дзе астатнія тыя,
Што з табою гібелі [1, с.266]?
І жытнёвыя спевы
За сцюдзёнай ракою…
- Толькі дзе ж вы, падружкі,
Што хадзілі ў жытное [1, с.267]?
А побач, колькі там кароў,
Ягнят, цыплят, авец,
Буланы жарабок Улоў,
Ну, дзе такога стрэць [1, с.373]?
- Вас, што смерць сюды неслі,
Я ў спакоі не кіну,
Дзе вы, тыя, што сёння
Згубілі дзяўчыну [1, с.276]?
Дубітацыя (лац.dubitatio “сумленне, нерашучасць, ваганне”) - фігура маўлення, якая выражае роздум аба сумненне [7, с.80]. Па форме нагадвае рытарычнае пытанне. Гэта назіраецца ў наступных прыкладах:
- Што гэта?
Ці вы так багаты,
Ці проста вар'яты?
На выездзе гэтым
Не сорамна ў сваты [1, с.107]?
- Што цябе так хвалюе,
Мо грызота якая?
Чым жа ты засмучона,
Мо чаго не хапае [1, с.268]?
Стылістычныя фігуры як спецыяльны сродак выяўленчай выразнасці выконваюць у кантэксце пэўныя функцыі.
З дапамогай блізказначных або аднатыпных па будове моўных адзінак ці канструкцый (сінонімаў, параўнанняў, эпітэтаў і г.д.) адбываецца ўзмацненне экспрэсіўнасці выказвання.
Найбольш запатрабаваныя фігуры ў лірыцы Пятруся Броўкі - шматпрыназоўнікавасць, бяззлучнікавасць, шматзлучнікавасць, анафара, эпіфара, інверсія, эліпсіс, якія выконваюць разнастойныя функцыі ў тэксце.
Шматпрыназоўнікавасць надае кантэксту ўзмоцненую эмацыянальнасць і садзейнічае экспрэсівізацыі выказвання, стварае атмасферу велічнасці, узнёсласці і незвычайнай лірычнасці.
Шматзлучнікавасць выкарыстоўваецца з пазіцыйнымі і стылістычнымі мэтамі. Яна дапамагае звязваць аднародныя словы і сказы ў сінтаксічнае адзінства, запавольвае тэмп мовы, павышае экспрэсіўнасць, надае неабходную ўзнёсласць, служыць для падкрэслівання найбольш значных па сэнсу слоў і выразаў.
Адзінапачатак слоў нясе структурна - семантычную і экспрэсіўную функцыі - садзенічае ўпарадкаванню слоўнай пабудовы тэксту, паслядоўнаму разготванню думкі і ўзмацненню яго эмацыянальнага гучання, надае твору лірызм і ўзнёсласць.
А такая фігура, як эпіфара таксама спрыяе структурнай арганізацыі тэксту, садзейнічае актуалізацыі семантыкі паўтараемых элементаў выказвання.
Адсутнасць злучнікаў надае твору сцісласць, выразнасць, спрыяе як мага большаму ўзнаўленню рэалій рэчаіснасці ў абмежаванай структуры,
Рэзкай, падчас нават кантрастнай змене настрояў, замалёвак, перадачы імклівасці руху, стварэнню адпаведнага настрою.
Інверсія дапамагае выдзяляць і эмацыянальна ўзбагачаць паэтычнае выказванне, засяроджваць і ўзбагачаць увагу чытача, слухача. Інверсія надае апісанню дынамічнасць, падкрэслівае дзеянне або стан прадмета, перадае яго напружанасць або інтэнсіўнасць, стварае статычны аспект канстатацыі пэўных фактаў, надае выказванню інтанацыю пералічэння апісваемых падзей, садзейнічае лагічнаму выдзяленню прыметы разважання, падкрэслівае месца, час, прычыну, мэту і спосаб дзеяння.
Дыапазон стылістычных функцый эліптычных сказаў у лірыцы надзвычай шырокі і зводзіцца ў першую чаргу да рыфмастваральнай функцыі і мелодыкі твора. Менавіта таму эліпсіс заўсёды рыфмастваральны кампанент, які ў большай ступені стварае інтанацыйную ўпарадкаванасць вершаванага радка. Эліпсіс спрыяе лаканізацыі, узмацняе эмацыянальна-вобразнае ўздзеянне іншых састаўных частак, павялічвае дынамізм, экспрэсію і напружанасць.
Найбольш часта ўжываюцца ў паэзіі Пятруся Броўкі рытарычныя фігуры.
Рытарычныя фігуры надаюць выказванню яскравую адметнасць, аўтарскую ўсхваляванасць і эмацыянальную прыўзнятасць.
Менш ужывальныя ў творах Пятруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны такія фігуры, як паліптатон, градацыя, ампліфікацыя, дыяфара, але ж яны ўдзельнічаюць у абмалёўцы розных аб'ектаў, з'яў, узмацняюць экспрэсіўнасць выказвання, садзейнічаюць упарадкаванню слоўнай пабудовы вершаў, узмацняюць кантакт са слухачамі, чытачамі.
Стылістычныя фігуры павышаюць экспрэсіўнасць, выразнасць выказвання, вылучаюцца своеасаблівай сінтаксічнай будовай, дапамагаюць перадаць псіхалагічнае напружанне. Яны з'яўляюцца неад'емнай часткай усей творчасці паэта.
Заключэнне
Абагульняючы аналіз матэрыялу трох раздзелаў дыпломнай работы, назавём наступныя адметнасці ўжывання слова ў паэтычных творах Пятруся Броўкі, якія звязаны з рэалізацыяй скрытых магчымасцяў слова, адлюстроўваць светапогляд, час жыцця і творчасці паэта.
Паэтычная спадчына Пятруся Броўкі адлюстроўвае майстэрства выбару слова, валодання ім, адкрывае таямніцы з жыцця слова ў мінулым: адюстроўвае час, падзеі і асобу паэта праз слова, тым самым развіваючы імпліцытнае значэнне, якое ўласціва слову на ўзроўні мовы, хаця і не выяўленае ў ёй.
Паэзія Пятруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны - гэта найперш паэзія пачуццяў, эмоцый, глыбокіх роздумаў і перажыванняў, што знайшло адлюстраванне ў выбары слоў і рэалізацыі іх патэнцый, якія страчаны ці невядомы для сучаснага ўспрымання.
Вобразная сістэма паэтычных твораў Пятруся Броўкі мае свае асаблівасці, агульныя і адметныя функцыі, заканамернасці.
Вобразнасць мышлення, светапогляд, свктаадчуванне паэта найбольш поўна адлюстроўваюць эпітэты, параўнянні, а эмацыянальная насычанасць і экспресіўнасць характарызуе выкарыстанне метафар.
Выкарыстанне разнастайных тропаў у паэтычных творах Пятруся Броўкі, з якіх найбольш прадстаўлены метафара, эпітэт, і параўнанне, мае свае адметнасці:
- прадуктыўнасць выражэння метафарызацыі і ўвасаблення дзеяслова;
- пашыранасць увасаблення, колькасна прадстаўленых метафарычных эпітэтаў;
- ужыванне разнастайных сінтаксічных сродкаў народнасці ў аўтарскім пераўтварэнні, асэнсаваннш і дапаўненні.
З дапамогай тропаў у вершы дасягаецца трапная характарытыка прадметаў, з'яў ці ствараецца яркі запамінальны вобраз у тэксце. Узятыя ў цэлым у агульнай сістэме твора, вобразна-выяўленчыя сродкі ствараюць адпаведны настрой, тую своеасаблівую вобразную танальнасць, што надае вершу мастацкую закончанасць і паэтычнае хараство.
Вытокі такой разнавіднасці мастацкіх тропаў бачацца ў багацці жыццёвага вопыту і ў шматграннасці таленту пісьменніка, у тым, што паэт, відаць, ні на хвіліну не спыняе работу творчай думкі, але аддае твор толькі тады, калі перакананы, што ён закончаны.
Моўным адзінкам Пятрусь Броўка заўседы імкнецца надаць свежае прадметна-вобразнае значэнне, здольнае парушаць, абнаўляць і перайначваць уяўленні чытача. У яго творах многа рэдкіх слоў, якія яшчэ не страцілі адценне навізны і непаўторнасці.
Увогуле пра адметнасць мастацкіх сродкаў Пятруся Броўкі можна гаварыць вельмі шмат, бо кожны троп мае сваё месца ў тэксце, свае непаўторныя формы, сваі значэнні, якія пад пяром паэта становяцца непаўторнымі. Ён спрабуе ацаніць сутнасць кожнага вобразна-выяўленчага сродку.
Як мастк слова Пятрусь Броўка - асоба адметная. Ён чуйна рэагуе на патрэбы грамадства ва ўзорным слове, нястомна і настойліва працуючы над кожным радком і над кожным сродкам.Тропаў у паэзіі Пятруся Броўкі шмат, амаль усе яны нясуць непаўторную мастацкую інфармацыю. Як відаць, ужо на пачатку творчай дарогі паэт найперш абапіраўся на асацыятыўнае поле слова, імкнучыся як мага шырэй адлюстраваць яго выяўленчыя магчымасці.
Да апошняга часу тропы звычайна разглядаліся з літаратуразнаўчага боку, іх класіфікацыя засноўвалася на прыметах не столькі моўнага, колькі прадметна-лагічнага характару - псіхілагічных, лагічных, астэтычных. Замест слоў і словазлучэнняў як катэгорый лінгвістычных часта аналізаваліся рэчы, паняцці або значэнні, якія гэтыя словы і словазлучэнні выражаюць, - без ліку спецыфікі семантычных адценняў або стылістычнай афарбоўкі.
Выкарыстанне паэтам слова ў незвычайных словаспалучэннях адлюстроўвае працэс астэтычнай рэалізацыі магчымасцяў сістэмы мовы, раскрывае ролю паэта ў выяўленні і расшырэнні патэнцыяльных магчымасцяў беларускага слова, яго семантычнага аб'ёму.
Спалучальнасць, месцаразмяшчэнне слова ў паэтычных творах Пятруся Броўкі абумоўлены як задачамі, мэтамі аўтара, зместам твора, так і адметнасцямі нормы паэтыкі: эстэтычнасць уздзеяння. Метрычнасць і рытмічнасць паэзіі, выдзяленне, падкрэсліванне гучання і семантыкі слова, запаволены тэмп чытання.
Аснову музыкальнасці і адметнасць вершаваных твораў Пятруся Броўкі складае прыём паўтору, які праяўляецца ў розных відах з рознымі мэтамі, з якіх найбольшае пашырэнне і адметнасць у паэта складае ўзмацненне гучання, сэнсу, выражэнне эмоцый і стварэнне гукавобраза. Агульнапрынятыя віды паўтораў (фанетычныя, марфемныя, лексічныя, сінтаксічныя) у іх разнавіднасцях дапоўнены адметнымі і характэрнымі для паэта: збліжэнне па сэнсу блізкагучных слоў, шырокае выкарыстанне капулятыўных лексіка-сінтаксічных адзінак.
Паэтычны сінтаксіс як сістэма сінтаксічнай арганізацыі вершаванай мовы з'яўляецца больш складаным, чым сінтаксіс празаічнай мовы. Сінтаксіс мастацкага тэксту, як і сінтаксіс любога моўнага твора з'яўляецца неабходнай арганізуючай часткай яго структуры. Калі маеш на ўвазе тэкст літаратурнага твора, яго моўную тканіну, то аб'ектамі мастацкага адлюстравання звычайна з'яўляюцца думкі, мова, дзеянні лірычнага героя, яго ўнутраны свет і перажыванні, а таксама агульныя падзеі, пейзаж, прадметы навакольнага асяроддзя. У мове паэзіі заўсёды пераважае эмацыянальны пачатак. Хаця ніколі не захлынае яго поўнасцю.
Асабліва часта сустракаецца ў вершавальных творах разнастайныя паўторы: анафара, эпіфара, шматпрыназоўнікавасць, шматзлучнікавасць, бяззлучнікавасць. Паўторы надаюць вершаванай мове асаблівую экспрэсію, узвышаюць тон, запавольваюць тэмп выказвання, робяць яго велічна-спакойным. Зрэшты, толькі ў канкрэтным паэтычным кантэксце можна ўбачыць выяўленчую ролю тых ці іншых стылістычных фігур, што ўваходзяць у сістэму паэтычнага сінтаксісу. Асобнае месца ў лірыцы Пятруся Броўкі перыяду Вяликай Айчыннай вайны займаюць рытарычныя фігуры, якія ўзмацняюць эмацыянальны напал выказвання, яны надаюць выказванню яскравую адметнасць і эмацыянальную прыўзнятасць.
Амаль кожны паэтычны твор Пятруся Броўкі літаральна пранізаны вобразна-выяўленчымі сродкамі.Трэба адзначыць, што на старонках твораў мы сустрэлі вялікую колькасць арыгінальных і непаўторных тропаў і стылістычных фигур, праз якія і выяўляецца адметнасць мастацкага стылю паэта.
Такім чынам, ваенная лірыка Пятруся Броўкі спрыяе ўзбагачэнню і ўдасканаленню беларускай літаратурнай мовы, павышэнню культуры роднага слова.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Броўка П. Збор твораў : У 9т.Т.2. Вершы, паэмы, 1941-1953. - Мн.: Маст. Літ., 1987.-478с.
2. Броўка П. Збор твораў :У 9т.Т.1. Вершы.Паэмы, 1926-1941 / Прадм. М.Яроша. - Мн.: Маст.літ., 1987.-462с.
3. Бел. Мова. Энцыклапедыя / Беларус.Энцыкл.;Пад рэд. А.Я.Міхневіча; Рэдкал.: Б.У.Сачанка і інш. - Мн.: БелЭн,1984. -с. 655.
4. Шушчык Ф.С. “Найбольш глыбока выражае сябе дух народа”. Вобразныя сродкі мовы ў маст. літаратуры / Ф.С.Шушчык // Роднае слова.1995, №5, с. 31-38.
5. Беларуская граматыка : У 2-х ч. Ч2. Сінтаксіс. Рэд.М.В.Бірыла, П.П.Шуба. Мн.: Навука і тэхніка, 1986.-372с.
6. Бурак Л.І.Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс.Пунктуацыя: [Вучэб. Дапаможнік для філал.фак.ун-таў]/ Л.І.Бурак. - Мн.: выд-ва “Універсітэцкае”,1987.-320с.
7. Станкевіч А.А. Рыторыка ў тэрмінах, паняццях і парадах: Дапаможнік для філалагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў. А.А.Станкевіч.-Гомель: Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”, 2003.-150с.
8. Янкоўскі,Ф.М. Беларускія народныя параўнанні. Кароткі слоўнік. / Ф.М.Янкоўскі. - Мн.: “Вышэйшая школа”, 1973.-240с.
9. Артюнова М.Д. Метафора и дискурс // Теория метафоры: сборник: пер. с англ., нем., исп., польск. яз. - М.: прогресс, 1990.-с. 5-32.
10. Лазарук М.А, Ленсу А.Я. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў.-Мн.: Народная асвета, 1983.-191с.
11. Ульман С. Семантические универсалии // Новое в лингвистике. Вып.5.-1970.-с. 250-299.
12. Авеличев А.К. Заметки о метафоре // Вестник Московского ун-та.Серия Филол. - М., 1973, №1. -с. 18-29.
13. Артюнова Н.Д. Языковая метафора (синтаксис и лексика) // Лингвистика и поэтика. - М.: Наука, 1979.-с. 147-173.
14. Басилай Н.А. Метафора в поэзии Сергея Есенина // Слово о русской советской поэзии. - М.: Наука, 1975.-с. 234-247.
15. Старычонак Васіль.Тыпы метафар у творчасці Ніла Гілевіча // Роднае слова, 2001, №9.
16. Гак В.Г. Метафора : универсальное и спицифическое // Метафора в языке и тексте. - М.: Наука, 1988.
17. Ляшчынская В.А. Метафара ў паэзіі Янкі Купалы. Гомель : УА”ГДУ імя Ф.Скарыны”, 2003. - 160с.
18. Черданцева Х.Д. Метафора и символ во фразеологических единицах // Метафора в языке и тексте. - М.: Наука, 1988. - с.78-91.
19. Квятковский А. Поэтический словарь. М.: СовЭм, 1966. - 375с.
20. Норман Б.Ю. Синтаксис речевой деятельности. - Мн.: Вышэйшая школа, 1978. - 149с.
21. Головин Б.М. Основы культуры речи. - М.: Высшая школа, 1988. - 320с.
22. Рагойша В.П. Паэтычны слоўнік. - 2-е выд., дапрац. і дапоўн. - Мн.: Выш.шк., 1987. - 414с.
23. Тычко Г.К. Асновы літаратурна-мастацкай творчасці. Вучэб. - метад. комплекс для студэнтаў фак. журналістыкі. / Г.Г.Тычко. - Мн.: БДУ, 2005. - 175с.
24. Броўка П. Што сэрца праспявала: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1979. - 208с., іл. - (Б-ка беларус. паэзіі).
25. Ляшчынская В.А. Слова ў паэзіі Янкі Купалы / В.А. Ляшчынская; Навук.рэд. А.І.Падлужны. - Мн.: Бел.навука, 2004. - 272с.
26. Маслова В.А. Поэтический текст как объект филологического анализа / В.А.Маслова. - Мн.: Белорусский республиканский фонд фундаментальных исследований, 1999. - 208с.
27. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн.: “Вышэйш. Школа”, 1976. - 304с.
28. Слова і час. Навуковыя чытанні, прысвечаныя памяці прафесара У.В.Анічэнкі: 36 навуковых артыкулаў. У 2 частках. Ч 2 /Адк. рэд. А.А.Станкевіч - Гомель: УА”ГДУ імя Ф.Скарыны”, 2003 - 245с.
29. Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы: Вучэб. Дапам. - 2-е выд.,перапрац. і дап. - Мн.: Выш. Шк., 1992. - 288с.
30. Цікоцкі М.Я. Стылістыка тэксту: Вучэб.дапам. для студэнтаў выш. навуч. устаноў філал. профілю / М.Я. Цікоцкі. - Мн.: Бел.навука, 2002. - 223с.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Подобные документы
Асвятленне творчасці Ясеніна ў сувязі з яго жыццёвымі перажываннямі, лёсам. Матывы любоўнай лірыкі розных гадоў жыцця пісьменніка і стылістычныя асаблівасці паэзіі. Уплыў жанчын, з якімі Ясенін спрабаваў звязаць свой лёс, на яго паэтычны творчасць.
дипломная работа [76,9 K], добавлен 27.04.2012Літаратурны твор – прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора. Тэма, праблема, ідэя.
реферат [28,2 K], добавлен 06.03.2011Апісанне дзіцячых і юнацкіх гадоў жыцця Пятруся Броўки - беларускага пісьменніка, паэта, перакладчыка. Дзейнасці Пятруся ў часы Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час. Творчыя дасягненні пісьменніка; ўзнагароджанне ордэнамі Леніна і многімі іншымі.
презентация [567,5 K], добавлен 21.11.2013Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму. Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы паэта. Асацыятыўны падтэкст твораў. Змясоўная паралель "лагічнасць і нелагічнасць" вершаў. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй.
курсовая работа [64,7 K], добавлен 29.07.2016Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.
курсовая работа [35,4 K], добавлен 16.10.2013Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.
курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў зборніку А. Грачанікава "Грыбная пара". Параўнанне як сродак стварэння вобразнасці. Функцыі параўнанняў у сістэме моўна – выразных сродкаў вершаванай мовы. Аналіз выкарыстання параўнанняў у моўнай сістэме аўтара.
курсовая работа [38,1 K], добавлен 01.01.2014Асаблівасці адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 40 -50-х гадоў ХХ ст. Асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйная пазіцыя аўтараў. Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творах І. Чыгрынава, М. Матукоўскага.
дипломная работа [94,8 K], добавлен 16.05.2015Значэнне паняцця "свет мастацкага твора". Рэч як якасць знаку эпохі і асяроддзя пісьменніка. Прырода, час і прастора ў мастацкім творы. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. "Чужое" слова ў тэксце, інтэртэкстуальнасць, паняцце стылю.
курсовая работа [74,6 K], добавлен 06.03.2011Першы персанаж ў мастацкім творы: агульнае паняцце пра персанажа, яго ўнутраны свет. Псіхалагічны партрэт героя, формы яго паводзін. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог. Стаўленне аўтара да сваіх персанажаў, асаблівасці автобиографичекиого творы.
реферат [45,8 K], добавлен 23.03.2011