Жыццевы і творчы шлях Васіля Быкава
Васіль Быкаў — унікальная эстэтычная з'ява ў айчыннай і сусветнай літаратуры. Пранікнення пісьменніка ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі, рэдкасная вастрыня і рэчыўнасць вобразнага бачання свету. Праблема гераізму у творах партызанскага цыклу.
Рубрика | Литература |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 03.10.2009 |
Размер файла | 63,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
1
МДУ ім. А. А. Куляшова
Кафедра беларускай літаратуры
Рэферат тэма: Жыццевы і творчы шлях Васіля Быкава
Выканала студэнтка ФСФ
р/а, 4 к., “ А” групы
Качанава С. В.
Магілеў, 2009
Змест
1. Жыццёвы шлях Васіля Быкава
2. Творчасць пісьменніка. Франтавы цыкл
3. Творы партызанскага цыклу
4. Апошнія гады творчасці пісьменніка
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Жыццёвы шлях Васіля Быкава
Васіль Быкаў -- гэта і унікальная эстэтычная з'ява ў айчыннай і сусветнай літаратуры, гэта і найвялікшая ступень мастацкай праўдзівасці, глыбіня пранікнення ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі, рэдкасная вастрыня і рэчыўнасць вобразнага бачання свету, фенаменальная своечасовасць большасці публікацый, небывалая ўдзельная вага вобразнага і публіцыстычнага слова, прытчавая шматзначнасць і прарочая відушчасць.
Нарадзіўся Васіль Уладзіміравіч Быкаў 19 чэрвеня 1924 г. у невялічкай вёсачцы Бычкі на лясной і азёрнай Ушаччыне. Яго бацькі -- звычайныя сяляне, адметныя хіба што беларускай цягавітасцю і жыццёвай учэплівасцю. Маці -- Ганна Рыгораўна -- была ціхмяна-памяркоўная і душэўна далікатная. «Дужа мяккая і жаласлівая», -- скажа пра яе пісьменнік. Зямная дарога Ганне Рыгораўне выпала вельмі нялёгкая, але працяглая. Жанчына развіталася з белым светам на дзевяностым годдзе жыцця (восенню 1984 г.).
Бацька -- Уладзімір Фёдаравіч -- трохі не дацягнуў да васьмідзесяці. Ён нарадзіўся ў 1888 г., а памёр у 1966-м. Прымау удзел у першай сусветнай, а потым і грамадзянскай войнах, быў у нямецкім палоне, працаваў тады ў баўэра. Рабіць даводзілася шмат, але той сялянскай работы, да якой прывык змалку. I карміў гаспадарліны немсц нармальна. Потым, ужо ў калгасныя чаеы, на радзіме ў гэтым сэнсе было куды горш. Дык бацька, прыгадваў пісьменнік, часта ўспамінаў таго немца, яго не вельмі разнастайнае, але сытнас харчаванне.
Дзяцінства было ў Васіля Быкава, па яго словах, “скупое на радасці і труднае, як і ўвесь той час. Часта жылося ў непаладках, нястачы”. Даводзілася і галадаць: «Трэба ісці ў школу, а няма чаго паесці і апрануць».
I ўсё ж родны кут застаецца родным кутам, любым і дарагім назаўсёды, бо там вытокі жыцця, вытокі таленту. «Куды б лёс мяне ні закідваў... я не пераставаў бачыць у снах свой крывулясты пасёлак на Ушаччыне, знаёмыя з дзяцінства ляскі і пералескі, раўкі і балацявінкі. Ну, і, натуральна, знаёмых з дзяцінства людзей -- мужчын, жанчын, дзяцей. Шмат што з гэтай "краіны дзяцінства" прама ці ўскосна знайшло свой адбітак у маіх творах, не зважаючы на іх тэму, час ці месца дзеяння», -- прыгадваў пісьменнік.
Пачатковую адукацыю В. Быкаў набываў у Бычках, потым -- у зусім блізкай Слабодцы, а з 5 класа вучыўся ў Кублічах. Закопчыўшы 9 класаў, хлонсц зрабіў спробу выбаніцца з калгаснай галадухі, якую мусілі цярнсць бацькі. Ён змалку вызначаўся цягай да малявашія і таму цяпер наважыўся паступіць у Віцебскае мастацкае вучылішча. Там навучэнцам плацілі прыстойную па сялянскіх мерках стылендыю, ажно 60 рублёў. «Гэта ж грошы!» -- казаў бацька. Але ўдача нядоўга свяціла юнаку. 3 восені 1940 г. адмянілі стыпендыі і ўвялі плату за навучанне. В. Быкаву не было не толькі чым плаціць, але і на што жыць. I ён вярнуўся дадому. Падзапушчаную вучобу працягваў у 10 класе ў Кублічах. Яшчэ да яго заканчэння ў краіне адкрываюцца школы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых кадраў ФЗН (фабрычна-завадское навучанне -- так расшыфроўваецца гэтая абрэвіятура). У іх вучылі бясплатна і яшчэ давалі адзенне і ежу. В. Быкаў зноў падаўся ў Віцебск, цяпер у школу ФЗН, дзе атрымаў спецыяльнасць бетоншчыка-арматуршчыкаі Пазней, ужо ў гады вайны, ён у Саратаўскай вобласці скончыў і школу ФЗН чыгуначнага профілю. Выпуск у Віцебску прыпаў на пачатак 1941 г. «Нам аб'явілі, што паедзем працаваць на Украіну, у горад Шостку» (Сумская вобласць). Там жыў Васілёў сваяк, які ўцёк з Беларусі ад раскулачвання. Перад ад'ездам юнак узяў у Кублічах даведку аб вучобе ў 10 класе, намерваючыся ўжо ў Шостцы экстэрнам здаць экзамены за сярэднюю школу і паступіць у індустрыяльны інстытут.
У Шостку ён заехаў. Але вучыцца ў інстытуце не давялося. Грымнула вайна. Хлопца «цераз ваенкамат» мабілізавалі «на абаронныя работы». В. Быкаў капаў супрацьтанкавыя равы, у складзе інжынернага батальёна ўдзельнічаў у будаўніцтве іншых абаронных умацаванняў, а потым і ў баях на Паўднёва-Заходнім фронце. Узбраенне было слабае -- «на дзесяць чалавек па дзве вінтоўкі старыя» (паводле другой версіі -- «па адной на дзесяць чалавек»), а баі, як пісаў А. Адамовіч, «сапраўдныя».
Уцалець у такіх умовах было амаль немагчыма. Але В. Быкаву неяк шанцавала. Быў выпадак у той калатнечы, калі яго ўжо вялі на расстрэл, але немалады «вусаты чырвонаармеец», якому даручылі выканаць дзікі прысуд, пашкадаваў юнака і адпусціў яго, зрабіўшы адчэпны выстрал у паветра.
Потым Васіль Быкаў апынуўся ў Саратаўскім ваенным вучылішчы, якое закончыў у кастрычніку 1943 г., атрымаўшы званне малодшага лейтэнанта. Далей -- фронт да канца вайны, баі -- зноў на Украіне, а яшчэ -- у Малдавіі, Румыніі, Венгрыі і Аўстрыі, дзе В. Быкаў і сустрэў Перамогу. Дачакацца яе было вялікім шчасцем, пра выключнасць якога сведчыць хоць бы тое, што з усіх 80 юнакоў, якія ў Саратаве разам з В. Быкавым атрымалі лсйтэнанцкія пагоны, жывымі засталіся толькі чацвёра.
Зрэшты, і В. Быкаў меў два цяжкія раненні, потым адно параўнальна лёгкае, вельмі моцную кантузію і яшчэ тысячы раз рызыкаваў жыццём. Лічыўся ен і пахаваным у брадкай магіле каля вёскі Вялікая Севярынаўка на Кіраваградчыне.
У Беларусь прыйшла «пахаронка». «Але я быў толькі паранены і ўпалеў па чыстай выладковасці», -- зазначаў з гэтай нагоды В. Быкаў. Тады, у студзені 1944 г., яго выратаваў франтавы таварыш. Ён у апошні момант паспеў падбіць гранатай фашысцкі танк, які наязджаў на параненага В. Быкава і ўжо чапляў полы ягонага шыняля.
Вайсковыі шынель В. Быкаў насіў яшчэ шэраг гадоў (з невялікім перапынкам) і пасля Перамогі. Ён працягваў армейскую службу ў Балгарыі, на Украіне, у Беларусі і на Далёкім Усхбдзе -- на Курыльскіх астравах (востраў Кунашыр) і на Сахаліне. У 1955 г. нарэшце звольніўся ў запас і вярнуўся ў Гародню, дзе пасля першай дэмабілізацыі (яшчэ да службы на Далёкім Усходзе) ужо жыў два гады ў вельмі нялёгкім становішчы -- без адпаведнай яго зацікаўленням спецыяльнасці, без трывалых надзейных заробкаў. Хацелася вучыцца. «Але дзе і як? Ніякіх дакументаў аб адукацыі ў мяне не было -- усё праглынула вайна, апошняе засталося ў палявой сумцы на заснежаным полі пад Сёвярыцкай. Напісаў у Саратаў, каб выслалі хоць бы якую копію. Адказалі, што ўсе архівы за ваенны час адпраўлены ў Бугуруслан. Напісаў туды -- атрымаў адказ, што з Саратаўскага ваеннага вучылішча ніякіх дакументаў не атрымлівалі. З'ездзіў пасля дамоў -- у Кублічах ні школы, ні знаёмых настаўнікаў нікога не было», -- са скрухай згадваў пісьменнік.
Па другімі; цасяленні ў Гародні В. Быкаў трывала звязаў свой лёс з «Гродненской правдой». Тут ён у розны час быў карэктарам, журналістам, перакладчыкам рускамоўных тэкстаў на беларускую мову і наадварот (абласныя газеты тады друкаваліся па-руску, але мелі і невялікі беларускі тыраж), стыльрэдактарам, літаратурным супрацоўнікам і літкансультантам. У гродзенскі перыяд свайго жыцця, які працягваўся амаль да канца 70-х гадоў, В. Быкаў атрымаў і шырокае прызнанне як выдатны пісьменнік. У 1978 г. ён пераехаў у Мінск. Тут жыў 20 гадоў. А лотым быў вымушаны выехаць за мяжу. Прытулак яму давалі Фінляндыя, потым -- ФРГ, затым -- Чэхія. Сродкі на жыццё за мяжой вылучаў ПЭН-клуб, міжнародная пісьменніцкая арганізацыя, створаная ў XX ст. для гуманітарнай падтрымкі літаратараў (абрэвіятура ПЭН-- ад слоў паэзія, эсэістыка, навелістыка).
Летам 2003 г. Васіль Быкаў, ужо невылечна хворы (рак), вярнуўся ў Мінск, каб памерці на радзіме. Смерць ааступіла 22 чэрвеня 2003 г. Пахаваны Васіль Быкаў з вялікай народнай жалобай на Усходніх (Маскоўскіх) могілках сярод самых славутых сыноў Беларусі.
2. Творчасць пісьменніка. Франтавы цыкл
З найбольш вядомых твораў, што увайшлі ў франтавы цыкл пісьменніка мы мусім назваць наступныя: “Жураўліны крык”, “Здрада”, “Трэцяя ракета”, “Пастка” “Мертвым не баліць”. Але, перш чым аналізаваць іх падрабязна, некалькі агульных слоў пра творчасць пачатак творчасці Быкава.
Пачаткам сваёй літаратурнай творчасці Васіль Быкаў лічыць 1951 г., калі ён на Курылах напісаў апавяданні «Смерць чаланека» і «Абознік» ( надрукаваныя толькі ў 1957 г.). Аднак ужо ў апавяданні «У першым баі», надрукаваным у 1949 г. у «Гродненскай правде», выявіўся ўласна быкаўскі падыход да паказу наенных падзей. Лейтэнант Мікалай Беражны, які стаіць у пачатку доўгага шэрагу тыповых быкаўскіх герояў, з нецярпенням чакае бою, уяўляючы, як ён здзейсніць самаахвярны подзвіг. Але ў ход падзей умяшаўся выпадак, і ніхто не ўбачыў, як лейтэнант падарваў танк і гераічна загінуў... «Тут, -- пісаў крытык I. Дзядкоў, -- ужо дзейнічае тое, што пазней В. Быкаў назаве «сляпой уладай выпадку». Тут ёсць страх невядомасці. Ёсць адчай асуджанага чалавека, ёсць крыўда на несправядлівасць лёсу. Ёсць гераічнае рашэнне». Пазначанае ў апавяданні «У першым баі» стала аб'ектам пісьменніцкай увагі ў апавяданні «Смерць чалавека»: пакуты свядомасці і душы героя ў момант трагічнага выбару паміж жыццём і смерцю, калі ўсё -- боль, смерць сяброў, папружанне боя, стогны і крыкі раненых -- канцэнтруецца ў думках чалавека, які становіцца чытачу блізкім. Герой апавядання, чалавек дзеяння, бачыць вайну праз боль, праз тыя перажыванні, думкі і ўчынкі, якія нараджаюцца ў яго істоце менавіта ў дадзены міг. Так пісьменнік знаходзіць падзеям чалавечае вымярэнне, адзіна вартае таго, каб па-сапраўднаму глыбока і дакладна ацаніць маральную сутнасць героя. У апавяданнях «Дваццаты», “Фруза”, у аповесці «Апошні баец» так званы «маральны максімалізм», высокая этычная патрабавальнасць пісьменніка знаходзілі далейшае пацвярджэнне і развіццё. Гераічны подзвіг Чалавека ацэньваецца Быкавым у святле рамантычнай канцэпцыі, выпрацаванай яго папярэднікамі ў літаратуры.
У іншых апавяданнях 50-х гадоў Быкаў паказвае, як сцвярджае і герой у сабе пачуццё уласнай годнасці, як пакутліва дастаецца яму «маленькая перамога» над сабой, што стаіць за гераічным выбарам, якая моц розуму, душы, які лёс чалавека. Апавяданні «Страта» (1956), «Паядынак», «Эстафета», «На ўсходзе сонца» (усе -- 1959), «Чацвёртая няўдача» (1961) -- гэта пакуль што асобныя фрагменты, замалёўкі, накіды будучай грандыёзнай панарамы вайны, якую створыць Быкаў у сваіх аповесцях. Малады празаік у гэтых творах палемізуе з распаўсюджанымі поглядамі на прыроду подзвігу, на франтавыя будні і акопны побыт, на самыя «тыповыя абставіны», без праўдзівага і дакладнага ўзнаў-лення якіх цяжка адчуць сапраўдную цану гераізму на вайне. Ужо ў названых вышэй апавяданнях складваўся творчы стыль празаіка, эканомны, сухавата-стрыманы, лаканічны, аскетычная мастацкая форма, пачуццё меры. Аднак канчатковы выбар свайго шляху ў літаратуры зроблены Быкавым у аповесці «Жураўліны крык» (1959) -- ён будзе «мысліць аповесць», а апавяданні застануцца ў якасці дапаможнага жанру працяглы час.
Спробы ў жанры апавядання пераканалі Быкава: для таго каб паказаць вайну ў яе сапраўдным абліччы, патрэбна праўда, толькі праўда і нічога, апрача праўды. Праўдзівая літаратура, на думку празаіка, стваралася ўжо ў гады вайны. Вытокі «новай літаратуры» ён знаходзіў у кнігах А. Бека, К. Сіманава, В. Гросмана, А. Ганчара, А. Твардоўскага, Э. Казакевіча, К. Чорнага. Мастацкім адкрыццём была аповесць В. Някрасава «У акопах Сталінграда»: «Для мяне як чытача, -- пісаў Быкаў, -- проза Віктара Някрасава -- найперш сумленны, незакаламучаны чалавечы погляд на вайну, на праклятую і вялікую вайну з нямецкім фашызмам. Не ведаю, якім чынам удалося яму ў абставінах, якія так мала падыходзілі для чалавечнасці, выхаваць у сабе і захаваць на дзесяцігоддзі гэты погляд і гэтую чалавечнасць». Прагу да праўдзівай літаратуры пра вайну ўзманняла прачытанае ў класікаў, сярод якіх Быкаў згадвае перш за ўсё імёны Л. Талстога і Ф. Дастаеўскага. Руху да творчай сталасці садзейнічала захапленне надзвычай папулярнымі ў 50-я г. раманамі Э. М. Рэмарка і Э. Хэмінгуэя. Асабліва чула адгукнулася душа былога франтавіка на аповесці яго аднагодкаў -- рускіх празаікаў Ю. Бондарава «Батальёны просяць агню», апублікаванай у 1957 г., а праз год і Р. Бакланава «Пядзя зямлі».
Сам аўтар аповесці «Жураўліны крык» вызначаў яе як «першую, даволі нерашучую спробу» ў напрамку праўдзівага ўзнаўлення мінулай вайны, у імкненні «пакончыць з сачыніцельскай нрыгажосцю, эфектнасцю, бесканфліктнасцю»". Творчы вопыт напярэднікаў (К. Чорнага, М. Лынькова, I. Мележа) пераканаўча сведчыў супраць псіхалагічна паслабленай эпапейнасці і панарамнасці ў паказе ваенных падзей. Быкаў абраў аптымальны варыянт рэалізацыі сваёй задумы, паставіўшы ў цэнтры сюжэта радавога вялікай бітвы» і абмежаваўшы падзейнасць адным не самым вялікім у маштабах вайны эпізодам. Тым самым ён вярнуў беларускую прозу ў класічнае рэчышча, бо Васіль Глечык, герой «Жураўлінага крыку», генетычна і гістарычна звязаны з купалаўска-коласаўскім «мужыком-беларусам» і з чорнаўска-гарэцкаўскім інтэлігентам «у сярмязе». «Сталінград для краіны, -- пісаў Быкаў, -- быў аднойчы ў вайну, а для салдата на пярэднім краі ён здараўся куды як часта. I ўсё ж трэба было намагчыся, каб выжыць і -- галоўнае -- перамагчы, бо пагібель часам была як здрада жывым». Кожны з шасці герояў аповесці змагаецца іа сябе і сваё жыццё, але тым самым і за жыццё сваіх сяброў па зброі, і за Радзіму.
У «Жураўліным крыку» падрабязна ўзнаўляецца франтавы побыт салдата, яго эмацыянальна-напружаны стан у час бою, ствараецца вобраз вайны, якім ён запомніўся шараговаму ўдзельніку. У простым байцы аўтар шукаў непаўторную асобу, якой зямныя страсці, у тым ліку і інстынкт самазахавання. Ён выказваў сваё ўяўленне пра подзвіг, але не як аднамомантны прарыў, а як штохвіліннае змаганне са страхам смерці. Выразна абмаляваны постаці герояў: звычайна іх у творах Быкава няшмат, але ў кожнага сваё аблічча, асабістае ўспрыняцце падзей, арыгінальны характар, непаўторная мова і інтанацыя. У душы кожнага з шасцярых байцоў, пакінутых на «звычайным чыгуначным пераездзе, якіх нямала параскідана на сталёвых шляхах зямлі», ідзе цяжкая барацьба паміж прагай самазахавання і немагчымасцю выжыць ва ўмовах жорсткага бою з узброеным да зубоў ворагам. Як толькі баец паддаецца страху за сваё жыццё або пачынае наракаць на ўласны лёс, дык ён адразу тым самым аддзяляе сябе ад астатніх, шукае апраўдання сваім намерам і ўчынкам, усё больш схіляецца да думкі аб здрадзе. Так здарылася з Іванам Пшанічным, героем, які спачатку выклікае спачуванне да сябе: непаваротлівы, камлюкаваты, ён мае падставы скардзіцца на несправядлівы лёс, бо яго бацькі нізавошта раскулачаны і высланы ў Сібір. Аднак яго намер здабыць сабе жыццё за кошт сяброў, якіх Іван пакідае ў самы цяжкі момант, каб здацца ворагу, завяршаецца драматычна: немцы таксама не шануюць здраднікаў.
Прычыны паводзін герояў празаік шукае ў мінулым жыцці, ітаму робіць адступленні ў перадгісторыю кожнага паасобку, што часам выглядае не зусім натуральна ў сюжэце, які з кожнай старонкай набывае напружанне. Так, «чарнявы, прыгожы» Алік Аўсееў у мірны час, як сам кажа, пасмакаваў «гарадскога» жыцця, а таму высакамерна ставіцца да іншых: яны здаюцца яму лішне праставатымі, «няўклюднымі мужычкамі, калгаснікамі, з якімі ні паразважаць, ні ўспомніць». Сябе Аўсееў лічыў «куды разумней, вышэй густам, пачуццём, чым усе тыя, хто ў гэтым армейскім жыцці быў побач з ім». Яшчэ ў дзяцінстне ў ім знаходзілі тысячы талентаў, і ён звык лічыць сябе абраным Адпаведна паводзіць сябе Аўсееў у момант небяспекі, уцёкшы і поля бою. Зусім іншы старшына Карпенка, мужны, рашучы камандзір вайсковай адзінкі, «сам для сябе зразумелы і без усякіч ваганняў і сумненняў». Ён адказвае за даручаную справу, за жыццё сваіх падначаленых і мужна вытрымлівае выпрабаванні, гінучы на баявым пасту. А мастацтвазнаўца Фішар, спецыяліст па італьянскай скульптуры ў мірныя часы несамавіты кніжнік, «няўмека», які перажываў, што праставаты малапісьменны старшына лепш за яго разбіраецца ў вайсковых абставінах, паводзіць сябе ўпэўнена і мужна, у адказную хвіліну не здрэйфіў, не здрадзіў сябрам і сваім стрэлам па ворагу папярэдзіў сяброў аб небяспецы. «Ён быў чалавек удумлівы і разумеў што гэта пакутна і марудна нараджаўся ў ім той, на каго ёі менш за ўсё рыхтаваў сябе -- нараджаўся баец».
Глечык, пасля Фішара, на погляд старшыны, другі «салага», «зусім дзіця зялёнае, паслухмяны, але трапяткі, неабстраляны, баязлівы, з такім не дужа весела ў баі» і аднак менавіта ён, адзін з шасцярых, вытрымлівае выпрабаванне мужна, да апошняга свайго імгнення. У памяці Глечыка, у яго душы таксама, як і ў іншых, ёсць места для састарэлых крыўдаў і помслівых памкненняў, але ў рашучы момант усё дробязнае і зласлівае выветрываецца з яго істоты, бо думае юнак пра сяброў па зброі, пра блізкіх і родных людзей, што засталіся на далёкай Радзіме, у Беларусі: «У людскіх нягодах вялікае буры растварылася хлопцава крыўда і засталося толькі балючае ўсведамленне ўласнай несправядлівасці да маці, якая так любіла яго». Многія паняцці, якія іншым здаюцца адцягненымі, ва ўспрыманні юнака асновавызначальныя: сумленне, сорам, сціпласць, вернасць абавязку, дадзенаму слову. Глечык не здольны, як Пшанічны, здацца ў палон, уцячы, як Аўсееў, у тыл, бо перад ім неадольнай перашкодай паўстаюць загад камбата, гнеў старшыны, пагарда сяброў, вечная ганьба трусасці, «нарэшце -- такія далёкія, але ўладарныя паняцці, як прысяга і абавязак перад Радзімай». Юнак нядоўга вагаўся паміж прагай выжыць і рашучасцю выстаяць да канца: ён «ужо не мог застацца ранейшым -- ціхманым, боязкім Глечыкам, нешта новае -- мужнае і цвёрдае ўваходзіла ў яго характар». Апошняе, што ён згадвае перад пагібеллю, -- гэта маці, настаўніцу Клаўдзію Якаўлеўну, сябра Алёшку Бондара, з якім у маленстве гуляў у вайну, пра якую герой ужо ведае, што гэта «самае праклятае з усіх ліхаў, заведзеных жыццём на зямлі». Жураўліны крык у небе -- гэта крык душы юнака па дачасна абарваным жыцці, што надае аповесці Быкава лірычна-шчымлівае гучанне рэквіема па ўсіх, хто загінуў у гады вайны.
Звычайнае -- франтавы побыт, згадкі герояў пра мінулае, размовы, спрэчкі -- у аповесці «Жураўліны крык» напоўнена сапраўдным драматызмам, бо хавае ў сабе высокі духоўны сэнс жыцця простага чалавека, гуманіста і патрыёта. Сам Быкаў паказваў пазней на крыніцу творчага натхнення: «Усю вайну і яшчэ дзесяць год пасля яе я быў далёкі ад Беларусі, але светлы вобраз роднага краю мацярынскай пяшчотай жыў у маім сэрцы. Радзіма клікала ў снах, трывожыла ў марах, напамінала аб сабе паўзабытай матчынай мовай». У творах празаіка выявіла сябе спроба мастацкага даследавання рухаў чалавечай душы, маральнай падасновы ўчынкаў яго герояў, бо «вайна была часам небы-вала аголеных адчуванняў -- рэзкіх кантрастаў ва ўзаемаадносінах людзей. Нідзе і ніколі не праяўлялася з такой відавочнасцю чалавечая сутнасць, як на вайне». Да падобных вострых сітуацый, якія крытыка ахрысціла «памежнымі», Быкаў вяртаўся ў многіх сваіх аповесцях, ніколі пры гэтым не паўтараючыся, а толькі ўдакладняючы штораз знаёмыя абставіны, паказваючы змены ў людскіх характарах, выяўляючы новыя грані і розныя ўзроўні ваенных падзей.
Быкава цікавіць найперш чалавек, яго характар, паводзіны ў экстрэмальнай сітуацыі, калі размова ідзе пра жыццё і смерць. Звычайна ён шукае вытокі характару ў мінулым героя, выяўляе зноў і зноў складаную залежнасць героя і абставін. Прычым абставіны заўсёды складваюцца так, што ад самога чалавека амаль нічога не залежыць, застаецца вельмі вузкі выбар, па сутнасці, альтэрнатыва «быць альбо не быць», і менавіта ў гэты момант выяўляецца сапраўдная духоўная сутнасць гэтага ці іншага чалавека. У ход падзей у творах Быкава вельмі часта ўмешваецца выпадак, які рэдка бывае шчаслівым і нагадвае пра народную мудрасць, выказаную ў прымаўцы: «Чалавек плануе, а Бог выракуе». Героі аповесці «Здрада» (1960) трапляюць менавіта ў такую сітуацыю, калі адбываецца праверка чалавека на маральную моц і духоўную сталасць.
Вонкава сюжэт новай аповесці Быкава нагадвае сюжэт папярэдняй -- аповесці «Жураўліны крык»: адступленне, нямецкія ганкі, якія прарвалі абарону, жменька байцоў, якая шукае шлях да сваіх, не спісваючы ўсё на цяжкія акалічнасці і не ўхіляючыся ад выканання свайго абавязку. Аднак дзеянне адбываецца ўжо не ў 1941, а ў 1945 г., у канцы вайны, калі цана чалавечага жыцця напярэдадні міру непамерна ўзрасла і кожны баец гэта востра адчувае, міжволі прагнучы паратунку. Аўтара на гэты раз цікавяць матывы паводзін у час смяротнай небяспекі, драматычны канфлікт паміж людзьмі, у якіх, здаецца, шмат агульнага. Шараговы салдат Цімошкін і штабны пісар Блішчынскі -- абодва беларусы, нават землякі, з адной вёскі, былыя аднакласнікі. Трапіўшы ў пераплёт, калі выхаду няма, Цімошкін шукае маральную апору найперш у пачуцці «франтавога сяброўства». Ён больш думае пра іншых, чым пра сябе, і ў гэтых адносінах мае шмат агульнага з ездавым Здабудзькам і наводчыкам гарматы Іванам Шчарбаком. Здабудзька, «проста харошы дзядзька», загінуў, у апошні міг папярэдзіўшы сяброў аб небяспецы. Шчарбак, «ладны, камлюкаваты, дужы», нязменна браў на сябе больш, чым хто: валок рэчмяшок з гарматным клінам, бо так дыктуе загад, затым нёс параненага камандзіра, пакінутага Блішчынскім, які ратаваўся сам... Бачачы безвыходнасць свайго стаповішча, ён выратаваў уласнай смерцю і Цімошкіна, адцягваючы гым самым на сябе ўсю ўвагу немцаў.
У вайну ішло змаганне не толькі з ворагам, які яшчэ і ў 1945 г. быў здатны наносіць адчувальныя страты, выкарыстоўваючы нечаканы манеўр і рэйды ў тыл Чырвонай Арміі, але і з тымі, хто да пары да часу прыкідваўся «сваім», выходзіў разам з акружэння, таксама баяўся нямецкага палону і марыў пра перамогу. каб увайсці ў мірнае жыццё і зрабіць кар'еру. Менавіта такі ў аповесці Грышка Блішчынскі, для якога няма розніцы паміж дабром і злом і які ўласны цынізм хавае за заслонай ваяўнічай дэмагогіі. Блішчынскі небяспечны не толькі таму, што здатны на здраду, подласць, хлусню, але перш за ўсё таму, што пасля вайны пастараецца ўладкавацца з максімальным камфортам і ўрэшце прыватызуе вынікі агульнай перамогі: «Вядома, за іхнімі спінамі ён дарвецца цяпер да ратунку, выжыве, дачакаецца светлага дня і кляшчом увап'ецца ў новае, пасляваеннае жыццё -- увап'ецца ў яго самае салодкае і мяккае месца». Блішчынскі «самараскрываецца», бо разам з Валодзем Цімошкіным пастаўлены ў такія ўмовы, што мусіцЬ казаць праўду, каб уратавацца, бо Цімошкін -- яго зямляк, аднагодак, якога варта паспрабаваць перахрысціць у сваю веру. Калі Цімошкін кідаецца пад кулі, каб памагчы цяжка параненаму Шчарбаку, і тым самым можа выкрыць іх схованку, Блішчынскі амаль у адчаі ўгамоньвае «сябра»: «Слухай, Валодзя! Што ты робіш? Што ты робіш? Яны ж зараз пераб'юць нас. Куды ты пнешся? Можа, ён забіты ўжо, а навошта мы лезем? Хто ён табе: брат ці радня якая, чаго ты на ражон лезеш? Давай вернемся, пакуль жывыя. Чуеш? Давай назад. Мы ж свае людзі. Землякі. А ён...»
Меў рацыю В. Буран, калі сцвярджаў, што «для Быкава няма прынцыповай розніцы паміж злом «чужым» і «сваім», калі гэта толькі сапраўды зло, накіраванае супраць чалавечнасці». Важна і тое, што гэту ісціну ў творы першым пачынае разумець «наіўны» Цімошкін, які з'яўляецца аб'ектам павышанай аўтарскай увагі, бо менавіта ён будзе носьбітам памяці пра загінуўшых, ідэалаў, за якія яны ахвяравалі сваім жыццём. У пэўнай ступені Блішчынскі сапраўды, як лічыў А. Адамовіч, «не столькі рэальны характар, колькі сістэма поглядаў», аднак у яго вобразе, як і ў іншых быкаўскіх вобразах, сканцэнтравана моц гуманістычнай думкі пісьменніка, які пільна сачыў за тым, у якім напрамку рухаецца свет. Быкава гэты герой цікавіць не столькі як асоба, колькі як праява пэўных грамадскіх тэндэнцый у жыцці сучасніка. Менавіта таму творы гэтага пісьменніка, прысвечаныя паказу падзей мінулай вайны, увесь час выклікалі такую небывалую хвалю чытацкай увагі і любові.
Шырокая вядомасць, рэспубліканская і колішняя ўсесаюзная, прыйшла да Быкава пасля публікацыі аповесці «Трэцяя ракета» (1961), трагічнай гісторыі аб пагібелі артылерыйскага разліку. За гэты твор празаік атрымаў Літаратурную прэмію імя Я. Коласа (1964), пра яго шмат пісалі ў крытыцы. Тым не менш разуменне таго, што аповесці Быкава ўзнікаюць адна за адной невыпадкова, цесна звязаны паміж сабой у змястоўным плане, ствараюць пэўную ідэйна-мастацкую сістэму, прыйшло значна пазней. Але ўжо ў «Трэцяй ракеце» адгукнуліся і знайшлі свой лагічны працяг многія праблемы, матывы, ідэі, якія займалі гворчае ўяўленне празаіка і раней. Калі Цімошкін яшчэ шкадуе, што не адважыўся сам пакараць нягодніка («Чаму ён не даў тады Івану застрэліць яго? Чаму ён увесь час недарэчна стараніўся ўсяго нялюдскага ў ім, не хацеў з ім чапляцца і ўсё думаў, што людзі самі ўбачаць і пакараюць яго»), то Лазняк, герой-апавядальнік «Трэцяй ракеты», ужо сам, сваёй рукой вынесе справядлівы прысуд Лёшку Задарожнаму, віна якога ў пагібелі сяброў відавочная і не патрабуе асобнага разбіральніцтва. Знаёмая ўжо чытачу праблема маральнага выбару ставіцца Быкавым у новым творы інакш і рашэнне прапануецца іншае.
У аповесці «Жураўліны крык» Быкаў свядома імкнуўся да аб'ектыўнага паказу вайны: шасцёра персанажаў выяўляюць кожны свой уласны погляд на падзеі і даюць сваё асабістае тлумачэнне ўчынкам. У раўнапраўным становішчы знаходзіцца і прыкметна суб'ектыўны, блізкі да аўтарскага пункт гледжання на тое, што адбываецца, Васіля Глечыка. А ў «Здрадзе» ужо прыкметна пераважае погляд Валодзі Цімошкіна на падзеі, што ўспрымаецца як абдуманы пісьменніцкі спосаб паказу, які выклікае ў чытача суперажыванне і поўны давер да вынесеных ацэнак. Але ўжо ў «Трэцяй ракеце» на пярэднім плане знаходзіцца адзін галоўны герой, замковы Лазняк, ад імя якога ідзе апавяданне: «Я ляжу ў акопе на разасланым шынялі і доўга гляджу ўгору, у сінюю бездань летняга неба...». Усё ў гэтым творы -- людзі, падзеі -- паказваецца праз прызму асабістага ўспрыняцця аднаго чалавека. Чаму на гэту адказную ролю аўтар абраў менавіта Лазняка? Найперш таму, што Лазняк з'яўляецца выразнікам быкаўскага разумення вайны, антываеннага пафасу твора. «Лічу сваім абавязкам, -- пісаў Быкаў, -- ад імя загінуўшых пакаленняў выкрываць жорсткасць вайны, яе антычалавечую сутнасць». А ў іншы час і ў іншым месцы, па сутнасці, тое ж самае: «Вайна супярэчыць чалавечай прыродзе, нішто не можа апраўдаць яе існаванне... Але вайна амаральная і таму, што яна дольная паламаць чалавека духоўна». Такіх і падобных ім выказванняў пісьменніка нямала ў яго публіцыстыцы, але ў страсных маналогах яго герояў нянавісць да вайны, яе жорсткасці і ненармальнасці выказваецца з не меншым напалам: «Так, вайна! Няхай яна будзе тройчы і сотні разоў праклята, гэта вайна... Няхай яна будзе праклята навекі!»
Блізкія па свайму пафасу думкі выказваюць і іншыя героі аповесці: камандзір «саракапяткі» Жаўтых, былы дзетдомавец Крывёнак, разжалаваны ў радавыя за палахлівасць Лук'янаў, наводчык якут Папоў... Аднак найбольш назбіралася нянавісці да вайны ў душы Лазняка, былога партызана, на вачах якога знішчалі мірных жыхароў і які штохвіліны памятае пра сваю зняволеную, знявечаную Беларусь: «Мая душа там -- у далёкае лясное старонцы. У вялікім горы, як гой бусел, кружыць яна над яе палямі, пералескамі, вялікімі і малымі шляхамі, над пазелянелымі ад моху стрэхамі нашых нябогаў-вёсак... I ў гэтым невялічкім разліку я заўсёды нашу ў сабе стрыманы, маўклівы гонар, што я -- беларус. Я не крыўдую, калі, сказаўшы не так якое рускае слова, чую ад Задарожнага абразлівае «трапка», -- хай сабе я не скажу гэтак прыгожа, як ён, але ёсць у мяне свая вартасць, і ён, як бы ні хацеў, не можа абразіць мяне. Чалавек, які любіць свой край так, як Лазняк, добра разумее і іншага, з яго пачуццямі прыхільнасці да свайго роднага кутка. У кожнага героя «Трэцяй ракеты» свае асабістыя рахункі з ворагам. Жаўтых хоча разлічыцца з вайною раз і назаўсёды, гатовы да самаахвяравання, каб толькі яго дзеці і ўнукі больш ніколі не зведалі гэтага ліха. Яго трывожыць думка, што старшаму сыну вось-вось споўніцца васемнаццаць і давядзецца ісці на фронт: «Маладое, дурное -- у першым-другім баі і пакладзе галаву. Не жыўшы, не ведаўшы».
Лазняк, які чула ўспрымае любое адступленне ад маралі, раней за іншых адчуў да часу затоены цынізм Лёшкі Задарожнага, былога футбаліста, які прывык да ўсяго адносіцца легкадумна і павярхоўна. Задарожны, апынуўшыся ў тыле, адразу забывае пра сяброў, якія знаходзяцца ў небяспецы, і яго ўчынак ацэньваецца Лазняком, Крывёнкам, санінструктарам Люсяй як здрада, але не толькі сябрам, а і вялікай справе, за якую яны ваююць: «Кажуць: вайна. Але на вайне агіднасць -- двойчы агідна. А подласць -- нясцерпна, -- кажа Люся...». Але калі так разважае Люся, прыгожае і наіўнае дзяўчо, якая яшчэ многае ўспрымае па вонкаваму выгляду, то вопытны і сталы Лазняк бачыць за ўчынкамі нешта большае. Думкі пра перажытае ў партызанах і на фронце вярэдзяць яго душу, робяць вельмі чулай і ўспрымальнай. Вось Задарожны, пагарачыўшыся, дакарае Лук'янава за некалі праяўленую слабасць, хоць той і сам усё разумее і шчыра раскайваецца. Усе ўражаны бястактнасцю Задарожнага, але звыкла адмоўчваюцца, а не вытрымлівае першым Лазняк: «Сволач ты, Задарожны». Ён у цэнтры аўтарскай увагі, але яго «я» лёгка перахолзіць у калектыўнае «мы»: «Мы -- саракапятчыкі», «мы ўсе маўчым», «мы чакаем», «мы ўсе змоўклі».
Вострае адчуванне ўласнай віны і адказнасці, сваёй далучанасці да людской грамады, уласцівае Лазняку, міжволі вылучае героя на пярэдні край вялікага змагання з бесчалавечнасцю ў самых розных яе разнавіднасцях. 1 да бою Лазняк рыхтуецца крыху інакш, чым астатнія: «Я набраўся трывання, зацяў у сабе мой боль і цярпліва чакаў, верачы, што мой час прыйдзе». Пакутліва памірае, перажываючы за даручаную справу, Жаўтых, гіне разважлівы Папоў і нервова ўзрушаны Лук'янаў; самае страшнае, самае горшае не мінула ні Крывёнка, ні Люсю, вялікі чалавечы Патэнцыял якой так і не раскрыўся да канца. Менавіта прысутнасць гэтай цудоўнай дзяўчыны на вайне, дзе смерць і кроў на кожным кроку, абвастрае адчуванне недарэчнасці ўсяго, што адбываецца: «Мусіць, яна сваёй чалавечай, жаночай душой адчувала нешта такое, што недаступна нам, аслепленым крывёю, нянавісцю, гарачкаю бойкі» .
Думкі пра Люсю, пра будучае жыццё, пра Радзіму памагае Лазняку здзейсніць тое, што было, здавалася, звыш яго сіл: «Я не ведаю, што гэта -- злосць ці нянавісць або няздзейсненая прага помсты, толькі адчуваю, што ў жыцці мне спакою не будзе, пакуль не сціхне той гарачы боль у грудзях. I я ўжо не маю ахвоты шукаць дзе лягчэйшага -- мушу ісці насустрач труднаму і трываць усё да канца». Змаганне было б інакшым і перамога дасталася б меншай цаной, калі б Лазняку не даводзілася змагацца на два франты. Думка пра гэта, пра здраду і падступства Лёшкі Задарожнага і наогул «задарожных» -- цэнтральная ў аповесці: «Я думаў: дабрацца б да немцаў! А ці толькі яны сталі віною нашай бяды! На колькі ж франтоў суджана змагацца мне -- і з ворагамі ў акружэнні, са сволаччу побач, нарэшце, з самім сабой». У такую цяжкую хвіліну Лазняк, як міфічны Антэй, звяртаецца па дапамогу да роднай зямлі: «Як гэта мала -- аднае рашучасці, добрых намераў і колькі яшчэ трэба сілы! Зямля мая родная, людзі мае, -- дайце вы мне гэтую сілу! Мне яна так трэба!». Менавіта ў мастацкай распрацоўцы складанага канфлікту і выяўляецца своеасаблівасць аповесці «Трэцяя ракета». Тут «радавы вялікай бітвы» (вызначэнне самога Быкава) паўстае ў сваёй рэальнай жыццёвай велічы і вобразнай сіле.
У паказе вайны беларуская літаратура разам з гэтым творам Быкава зрабіла яшчэ адзін крок па шляху эстэтычнай эвалюцыі. Наступны крок у гэтым напрамку быў зроблены ў «Пастцы» (1962), якую аўтар назваў «маленькай аповесцю». Пастка, у якой неспадзявана апынуўся лейтэнант Клімчанка, падрыхтоўвалася не толькі ў выніку збегу абставін, што на вайне здаралася тут і там. Яна вынік падступства ворага, лавушка Шварца-Чарнова, у якога свой рахунак да Саветаў, але адначасова гэта працяг той палі-тыкі недаверу і падазронасці, якую культывавалі яшчэ да вайны Сталін і яго каманда. Клімчанка стаў міжволі ахвярай тупіковай сітуацыі, калі ад яго асабістай волі ўжо нічога не залежыць, а на яго долю застаецца толькі маральная пакута, вечны дакор сумлення. Клімчанку «падставілі», і апраўдання яму ў вачах яго аднапалчан, а тым больш карных органаў у абліччы капітана Петухова, няма: «Тады ён скалануўся, зразумеўшы. што пастка за ім назаўжды закрылася». У героя твора застаецца толькі адзін выхад -- смерць. Гэта разумее ён сам, яго ротны Арлавец, службіст Петухоў. Аднак ні Петухоў, ні яго «калега» Чарноў («Зондэрпрывет там калегам, -- неяк напаўжартам кінуў напаследак Чарноў...») не ўлічылі здольнасці Арлаўца браць на сябе рызыкоўную адказыасць за падначаленага, якому ён загадвае станавіцца ў ланцуг і рыхтавацца да бою. Так аповесць «Пастка» умешвалася ў актуальную для савецкага грамадства спрэчку пра духоўную сутнасць чалавека, прымушаючы сучаснікаў глыбей разумець свой час.
3 гэтага часу катэгорыя будучыні пачынае займаць усё большае месца ў роздуме Быкава пра ваеннае мінулае. Аповесць «Мёртвым не баліць» (1965) у асаблівай ступені «павернута» да таго комплексу чалавечых і грамадскіх адносін, якія моцна ўплываюць на жыццё наступных пакаленняў. Паказ мінулага мяжуе, перакрыжоўваецца з паказам пасляваеннай сучаснасці. «Мёртвым не баліць», -- успамінаў Быкаў, -- стваралася як ус-памін, там найменш выдумкі, там амаль усё, што тычыцца сюжэта і абставін, -- дакументальна».
Назва аповесці «Мёртвым не баліць» утрымлівае ў сабе і працяг: «баліць жывым». Вельмі баліць душа малодшага лейтэнанта Васілевіча, які выжыў, але не забыў пра найгоршае, што запомніў у вайну. Размова не пра ворага, які, церпячы на галоўным напрамку паражэнне, адыгрываецца на слабых тылавых часцях: «Гахаюць выбухі, і танкавыя кулямёты захліпаюцца ў ігчявой ярасці. Наўкола крыкі і лаянка. Не, гэта не бой -- гэта знішчэнне». Размова і не пра «смершаўца» Сахно, які ў кожным бачыць шпіёна і дыверсанта, прымушае страляцца параненага Юрку Стралкова, Васілевічава сябра па вучылішчу, а сам ён здаецца ў палон, каб выратавацца. Хоць подласць і шкурніцтва Сахно і такіх, як ён, у вайну, да вайны і пасля яе дорага каштавала людзям, што добра разумее Васілевіч. Вердыкт, вынесены пісьменнікам гэтым ахоўнікам асуджанай гісторыі сістэмы гвалту («мярцвяк», «нябожчык», «пракляты рудымент», «змарнелы без людской крыві клоп» (IV, 453--454), утрымліваў у сабе канстатацыю палітычнага і маральнага банкруцтва пароды «ноных людзей», якія звыкла лічаць сябе правымі і прагнуць рэваншу. Менавіта залпы аўтарскага абурэння ў постаць «антыгероя», які раздваіўся ў вачах і ўспамінах Васілевіча на Сахно і Гарбацюка, і выклікалі найбольшую трывогу брэжнеўскіх ідэалагічных наглядчыкаў за літаратурай. Між тым прырода душэўнага болю, ад якога не можа пазбавіцца Васілевіч, больш глыбокая і складаная, бо ў ім, у адрозненне ад фізічнага болю, сканцэнтраваліся ўсе вострыя супярэчнасці ў сучасным свеце, якія перараслі ў востры канфлікт: «Праўда, тут вайна. Вялізная, лютая, небывалая на зямлі вайна. У ёй сам д'ябал з богам самым старанным чынам усё пераблыталі. Ніводная заканамернасць тут не з'яўляецца правілам. А самая недарэчная выпадковасць часам робіцца табе лёсам. Разбярыся, што тут надзейна і пастаянна? I нязменна?».
Надзейна, пастаянна і нязменна на вайне, ды, як неўзабаве выявілася, і пасля вайны толькі адно -- боль. Менавіта боль і не дае ўстаць вышэй над падзеямі, думаць пра «маштабнасць ахопу»: «Пэўна, я мог бы штось зразумець, каб не такія пакуты. Боль мне не дае ні аб чым думаць. Ён адбірае сілы. Слабасцю захлынаецца маё сэрца». I яшчэ пра тое самае: «Пакуты робяцца звыш маіх сіл. Я нават не ведаю, дзе і што мне баліць. Боль гаспадарыць ва ўсім целе, невядома чаго дамагаючыся. Я вельмі зайздрошчу Юрку. Яму не баліць. Ён пераступіў свой апошні рубеж...». Бязглузда, у выніку нейчага недагляду, злачыннай памылкі, гінуць сябры Васілевіча. Недарэчнасць нагрувашчваецца на другую такую ж ці яшчэ большую недарэчнасць, а ў выніку ездавы Хусаінаў, для якога «куча вашывых ануч» важней за жыццё параненых, страляе ў старшыну, што ўстаў на абарону людзей: «Сапраўды, гэта жахліва: свой -- свайго! За што, падумаць толькі!». Палонны немец Энгель страляе з карабіна па нямецкіх жа самалётах, а малодшы лейтэнант Васілевіч, схільны нават у самых нявыкрутных варунках да самакантролю, насцігае сябе на думцы, што ўжо як бы згадзіўся з пагібеллю свайго сябра Юркі Стралкова і міжволі ўздрыгвае ўнутрана ад падобнага адкрыцця самога сябе. У гэтым свеце ўсё пераблыталася, ператварылася ў сваю супрацьлегласць, але якраз тады, калі здаецца, што нічога больш горшага не здарыцца, бо ўжо надышоў край усяму, як адбываецца яшчэ нешта такое, што не ўкладваецца ў свядомасць. На мінным полі, куды байцы трапілі па віне Сахно, які ад страху не цяміў, што рабіць, падрываецца Каця Шчарбенка, дзяўчына, што хавае сваю спагаду да іншых за вонкавай грубасцю і рэзкасцю, але гэтым і выклікае сімпатыю да сябе. «I тут я разумею: яна памрэ! Але гэта дзіка, гэта жахліва! Гэта злачынна і ненатуральна: чаму гіне дзяўчына, калі мы, трое мужчын і салдат, застаёмся жывыя?»
I ў гэтым, і ў іншых выпадках герой Быкава сутыкаецца з поўнай бязглуздзіцай, растлумачыць якую немагчыма, бо ён жыве і дзейнічае ў свеце абсурду. Аднак калі Васілевіч намагаецца нейк адолець навакольны абсурд і ўтаймаваць стыхію хаосу, што цалкам адпавядае яго чалавечай натуры і светламу розуму, то Сахно, не ўсведамляючы сваёй разбуральнай, дэструктыўнай ролі ў свеце, здаецца, робіць усё дзеля таго, каб павялічыць энтрапію і паскорыць працэс распаду чалавечай асобы: «Я выконваю загад. У арміі палагаецца выконваць загады. Апроч, як праз міны, дарогі ў нас няма. Немцам жывымі я вас не пакіну». Ён і ў гэтай дзікай сітуацыі, дзе небяспека раскладзена амаль у роўнай ступені на кожнага, спрабуе выгадаць, выпраўляючы наперад то аднаго, то другога з малодшых па званню, «падначаленых». У выніку -- пакутлівая пагібель жанчыны, якую невядома хто паслаў на вайну. «Адзінае, чаго сапраўды дасягло ваеннае (у тым ліку і партыйнае) кіраўніцтва ў час вайны, -- адзначаў Быкаў, -- дык гэта ў безагляднай патрабавальнасці, якая нярэдка даходзіла да сляпой жорсткасці. Менавіта яна, гэтая жорсткасць, была адной з галоўных прычын нашых нябачаных у гісторыі страт, калі жыццё салдата каштавала менш за цынкавую скрынку вінтовачных патронаў...».
Аповесць «Мёртвым не баліць» нагадвала, як цяжка адбываецца ў свеце накапленне чалавечнасці і як шпарка можа быць зруйнавана дасягнутае крывавай цаной: «воля і мір -- заналта кволыя дрэўцы, каб іх можна было вырасціць без усеагульнага клопату ўсёй трохмільярднай сям'і. Занядбанне гэтым урокам каштавала б зямной катастрофы». У пасляваенным роздуме Васілевіча шмат публіцыстычнага пафасу і страсці сцвярджэння гуманістычных каштоўнасцей. «Адсюль, --заўважаў крытык Л. Лазараў, -- і запальчыва-асабістая інтанацыя, якая так выразна афарбоўвае мастацкае апавяданне, і раптоўныя перашкоды для самараскрыцця і самаруху характараў». Часам сапраўды ствараецца ўражанне, быццам аўтар, ахоплены жаданнем выказацца напоўніцу, як бы адстаўляе свайго героя ўбок і сам уступае ў адкрытую палеміку з магчымымі апанентамі: «Вайна перад усім светам пацвердзіла нашу магутнасць і многім раскрыла вочы на нашыя хібы. У сорак пятым мы не толькі здабылі перамогу. За чатыры гады вайны мы, як ніколі, згуртаваліся ў адно цэлае і ўбачылі, на што з немагчымага мы здольныя. Дух свабода-любства і непадлегласці злу здабыў сабе ў той барацьбе магутныя крылы. Я веру, яны не апусцяцца». Ветэран Васілевіч, якога такія, як Сахно і Гарбацюк, лічылі «ротным Ванькам», здольным адно падпарадкоўвацца, нясе ў аповесці менавіта гэты дух змагання за сваю чалавечую годнасць ва ўмовах неспрыяльных акалічнасцей. Выпадак выключны, можа, нават унікальны, капі адзін з многіх. хто зведаў у поўнай меры, што такое вайна, гэтак небывала абвострана ўспрымае падзеі і гэтак хваравіта рэагуе на магчымыя наступствы людской забыўлівасці. Вось чаму мы бачым героя ў фінале твора перад вітрынай кнігарні, бо сярод мноства кніг, у якіх сканцэнтраваны эмоцыі, роздум і надзеі ўсіх часоў і народаў, павінна быць кніга, што перадае яго боль і яго памяць.
У аповесці «Мёртвым не баліць» яе аўтар, нрыхільнік строгага рэалізму, які сам называе «бесстароннім», «непрадузятым», наблізіўся да разгадкі мінулых трагедый, бед і паражэнняў.
3. Творы партызанскага цыклу
Найбольш вядомымі творамі з гэтага цыклу з'яўляюцца: “Праклятая вышыня”, “Яго батальён”, “Дажыць да світання”, “Круглянскі мост”, “Сотнікаў”, “Абеліск”, “Воўчая зграя”, “Пайсці і не вярнуцца”.
Аповесць «Праклятая вышыня» (1968) - твор пра франтавое жыццё, якое ўражвае сваёй побытавай канкрэтнасцю і дакладнасцю, высокім напалам «эмацыянальнай памяці». У ім шмат аўтабіяграфічнага, асабіста перажытага. Тут блізкая да «Пасткі» і «Мёртвым не баліць» праблематыка і сюжэтная сітуацыя, калі ў герояў не застаецца ніякага выбару, «рэмаркізм»» у паказе герояў і ў самой манеры пісьма. Але на гэты раз усё бачыцца вачыма маладзенькага салдата Васюкова, ардынарца камандзіра роты Ананьева. Васюкоў не ўсё разумее, што адбываецца паміж яго камандзірам і нампалітам Грыневічам, але душой чуе нейкую невыказаную правату Ананьева, у характары і лёсе якога, на думку А. Адамовіча, «сабраны, развіты, паглыблены і трагічна завостраны» ўсе тыя якасці, што былі ўласцівы Карпенку, Шчарбаку, Арлаўцу. Ананьеў, малодшы камандзір, які мала чым адрозніваецца ад звычайнага салдата, аднак многае ўспрымае інакш, глыбей і драматычней: ён адчувае сябе паміж ворагам, якога павінен біць, пакуль ён знаходзіцца на нашай зямлі, і ўласным начальствам, якога ён баіцца больш, чым узброенага да зубоў гэтага ворага. Гэта добра бачаць яго падначаленыя: «А ў нас ротны нішто. Шумлівы, а ўвогуле някепскі мужык. Ваяваць можа... Талковы, ага... Ды не надта смелы. Не з немцамі. У баі ён -- арол! 3 начальствам». «Начальства», «сістэма», «рэжым», «дыктатура» -- гэта і ёсць тая «праклятая вышыня», якую не можа адолець Ананьеў, ахвяруе жыццямі сваіх байцоў, уласнага жыцця не шкадуе, разумеючы, што тым самым павялічвае і без таго жахлівую лічбу ахвяр на шляху да Перамогі. Логіка сістэмы, заснаванай на страху, у аповесці даследавана да трагічнага завяршэння: «прапашчая рота», пра якую Васюкоў часам думае, як пра нейкую жывую істоту, пакорную камандзірскай волі, гіне да апошняга байца.
У «Круглянскім масце» (1968) праблема гераізму набыла іншае гучанне. «Так, мы не ходзім сёння ў разведку, -- тлумачыў Быкаў, -- але гэтая акалічнасць не перашкаджае нам і цяпер цаніць у таварышу сумленнасць, вернасць у дружбе, мужнасць, пачуццё адказнасці. Цяпер нам патрэбна прыішыповасць, вернасць ідэалам, самаадданасць...».
I Тоўкач, і Брытвін -- абодва змагаліся з ворагам. Аднак чым кіраваліся яны, калі бралі ў рукі зброю і ішлі ў лес да партызанаў? Адказ на гэта пытанне ў кожным выпадку іншы. Сцёпка Тоўкач, амаль падлетак, але адначасова самы «стары» ў атрадзе партызан, прагнуў адпомсціць акупанту за ўсе злачынствы, відавочцам якіх быў. Гарачлівы, крыўдлівы, чулы да любой праявы несправядлівасці, хамства, цынізму, ён востра рэагуе на добрае і злое ў чалавечых паводзінах. Камандзіру групы падрыўнікоў Маслакову, які ўзяў яго на заданне, нягледзячы на яго правіну, Сцёпка ўдзячны за аказаны давер. Менавіта таму ён не можа падмануць падлетка Міцю, «паліцаева сынка», бо той ненавідзіць свайго здрадніка-бацьку і свята верыць у вышэйшую справядлівасць партызанскага змагання (калі Сцёпка хацеў сілай забраць у Міці каня, то пачуў дакорлівае: «Дзядзька, партызаны не робяць гэтак!»). I нават тады, калі ў яго няма веры ні да каго, Сцёпка Тоўкач спадзяецца на вырак камісара партызанскага атрада, які ў яго вачах увасабляе вышэйшую інстанцыю, дзе вырашаюцпа праблемы дабра і зла: «Камісар справядлівы, ён зразумее». Па сутнасці, герой аповесці звяртаецца да чытача, які павінен яго «зразумець» і адказаць на пастаўленае ў творы маральнае пытанне: хто мае рацыю ў тым, што адбылося каля Круглянскага маста? Сцёпка, які хоча, каб усё было «па совесці», ці Брытвін, для якога «розныя там прынцыпы» -- пусты гук, бо вайна -- «спрэс рызыка»? Ці апраўдвае «вялікая мэта» амаральныя сродкі яе дасягнення?
Вялікая праблема агульначалавечага існавання -- суадносіны мэты і сродкаў -- у аповесці «Круглянскі мост» вырашаецца на матэрыяле партызанскай вайны. Спецыфіка гэтай вайны ў тым, што партызаны апіраліся на маральную і матэрыяльную падтрымку мірнага насельніцтва. У дасягненні сваіх вайсковых мэтаў яны павінны былі ўлічваць і інтарэсы гэтага насельніцтва, думаць пра магчымыя вынікі сваіх учынкаў, не злоўжываць давер'ем людзей. Аўтар аповесці сутыкае ў сюжэце два супрацьлеглыя погляды на спосабы бараньбы, увасобленыя ў паводзінах Гоўкача і Брытвіна. Аўтар, вядома, бачыць больш далёка і глыбка, чым яго герой, партызан Сцёпка Тоўкач. У сутыкненні Гоўкача, які спадзяецца на «аптымальны варыянт» аперацыі, калі ніхто не загіне, а ахвяры будуць мінімальныя, з Брытвіным, носьбітам ідэі «голай мэтазгоднасці», ён шукае адказ на пытанне, якое не дае яму спакою ў мірны час, пытанне аб цане Перамогі, аб тым, што колькасць ахвяраў магла быць іншай, меншай. На першы погляд, меў рацыю Брытвін, калі дакараў Маслакова іа мяккацеласць, а Сцёпку за разгільдзяйства (у таго не ў парадку вінтоўка, атрыманая замест спраўнага нямецкага аўтамата), калі сцвярджаў, што мост каля Круглян можна было знішчыць нроста, бо ён нават не ахоўваецца. Аднак хутка выяўляецца, што яго мерка не толькі прымітыўная, але і антыгуманная. «Прагматык» Брытвін выконвае заданне цаной жыцця падлетка Міці, свядома эксплуатуючы наіўны яго патрыятызм і давер.
У аповесці «Круглянскі мост» важную сюжэтную функцыю выконваюць «устаўныя апавяданні», па сутнаспі, прытчы, якія, як часта ў Быкава бывае, узбагачаюць думку і шмат што тлумачаць. Гэта згадка Маслакова пра камбрыга Прэабражэнскага, які, ратуючы гаспадароў хаты і іх дзяцей, што далі яму прытулак, дабравольна здаецца ў палон: «Тут дзела совесці. Аднаму хоць увесь свет у тартарары, абы самому выжыць. А другому -- каб па совесці было. Мусіць, сваю віну чуў перад гэтымі людзьмі». «Сердабольны надта», -- вось рэакцыя на гэта апавяданне «прагматыка» Брытвіна, які пазней, прычакаўшы выпадак, калі Маслакова ўжо не было жывога, як бы ў адказ, пры-гадвае іншае «здарэнне», іншага чалавека, «інспектара райана» Ляховіча, такога ж «прынцыповага», як камбрыг. Але на гэты раз Брытвін апярэджвае магчымыя ацэнкі слухачоў уласнымі развагамі наконт прыроды вайны і спосабаў дасягнення мэты: «Цярпець не магу гэтых разумнікаў. Проста злосць бярэ, калі пачую, як каторы вылупляецца. Трэба дзела дзелаць, а ён пачне рассуждаць: так ці не так, правільна -- няправільна. Не дай бог, калі хто нявінны пастрадае! Пры чым нявінны -- вайна! Надта немцы вінаватых шукаюць? Яны, знай, б'юць! А мы рассуждаем: добра, нядобра...». Бяздушны практыцызм Брытвіна на мяжы з цынізмам: самае небяспечнае ён узвальвае на падлетка Міцю і ненашмат старшага Сцёпку. Нездарма Брытвін спасылаецца на фашыстаў, тым самым паказваючы на глыбінную сутнасць сваёй маральнай пазіцыі, у аснове якой ляжыць жорсткасць, бесчалавечнасць.
Ужо ў «Круглянскім мосце» можна заўважыць «зернетка» творчай задумы, якая разгарнулася ў «Сотнікаве». У вобразе Ляховіча выяўляюцца выразна некаторыя рысы характара Сотнікава, а ў вобразе Брытвіна ёсць шмат агульнага з Рыбаком. Пакуль акалічнасці не вымагалі ад Рыбака катэгарычнага выбару паміж жыццём і смерцю, усё ішло належным чынам: «прагматык» Рыбак быў ва ўсіх сітуацыях вядучым, выяўляў кемлівасць і пэўную адвагу, нават самаахвярнасць. Аднак Рыбак, у адрозненне ад Брытвіна, з уласцівым для таго жорсткім разлікам і бяздушшам, дзейнічае ў адпаведнасці з сітуацыяй, спадзяецца не на іншых, а на ўласны спрыт і ўдачлівасць. Аднак усё крута змянілася, калі Рыбак зразумеў, што яго славутая партызанская тактыка ўжо не спрацоўвае, што ўласцівая яму ўдачлівасць пакінула яго і што тыя «тонкасці», на якія ён не зважаў, бо яны былі абсалютна бескарысныя, калі трэба было дзейнічаць, а не разважаць. Для Рыбака вайна -- простая справа, бо на ёй вырашае элементарнае: «права на баку моцнага», «свая кашуля бліжэй да цела». Па сваёй натуры ён -- практычны прагматык. Ён не вораг па перакананнях, не подлы па натуры, аднак ён спрабуе жыць і дзейнічаць так, як вымагаюць зменлівыя ўмовы. Пакуль умовы былі звыклыя, яму шанцавала, але як толькі сітуацыя ўскладнілася, Рыбака пачалі адольваць незнаёмыя раней думкі, сумненні, роспач. Выявілася, што яго надзея на ўцёкі ад праследавання паліцаяў была беспадстаўнай. У адвечным змаганні чалавека з часам перавага таксама была не на баку чалавека: хутка мінала ноч, пад покрывам якой Рыбак і Сотнікаў спадзяваліся адарвацца ад пагоні, выпадковасць нагрувашчвалася на выпадковасць, і падзеі шпарка вялі да трагічнай развязкі. А духоўныя магчымасці Рыбака былі, як выявілася, абмежаванымі. Выніковую ацэнку паводзінам Рыбака ў аповесці дае яго баявы сябра Сотнікаў: «Мабыць, ён быў неблагі партызан, умелы малодшы камандзір у войску, ды вось аказалася, што як чалавек і грамадзянін, безумоўна, недабраў чагосьці».
Адна з галоўных прычын духоўнай недастатковасці Рыбака названа ў аповесці. Гэта адарванасць ад вялікай чалавечай культуры, якая пачалася ў часы рэвалюцыі і паглыбілася ў пазнейшых сацыяльных катаклізмах. Тое, што ён не любіў кніжнай навукі, для якой патрэбны былі цярплівасць і стараннасць, не самае страшнае. Горш іншае, што ўсякая духоўнасць, маральнасць паводзін уяўляюцца Рыбаку «інтэлігенцкімі штучкамі». Менавіта ў гэтым за яго мацней і вышэй дзяўчынка Бася, яўрэйскае дзіця, якое перахоўвалася ў зычлівых беларускіх хатах, а злоўленае, не выдала сваіх выратавальнікаў: «Нельга такое казаць». Да апошняй хвіліны годна трымае сябе стары Пётра, які стаў старастам не па сваёй волі, а таму, што атрымаў заданне ад партызанаў, ды аднавяскоўцы папрасілі: «Першы ішоў Пётра, высокі і стары, з белаю без шапкі галавой і заламанымі назад рукамі... Былы стараста засцярожліва выпрастаўся і, не падымаючы галавы, стры-мана, нібы ў царкве, пакланіўся людзям». На вышыні мужнасці і духоўнасці будзе і Сотнікаў, былы настаўнік, не толькі начытаны і адукаваыы, але і перакананы ў тым, што ёсць у свеце рэчы важней за ўласнае жыццё.
Подобные документы
Азнаямленне з гадамі дзяцінства і юнацтва Васіля Быкава - беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча; яго ўдзел у ваенных дзеяннях. З'яўленне друкаванага творы "Дапякло". Публікацыя зборнікаў "Ход канём", "Жураўліны крык", "Доўгая дарога дадому".
презентация [962,2 K], добавлен 28.11.2013М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.
реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры. Жан-Поль Сартр: жыццё і творчасць. Альбер Камю і яго твор "Міф пра Сізіфа" як яскравы прыклад літаратуры экзістэнцыялізма. Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава. Асаблівасці "быкаўскага" экзістэнцыялізму.
курсовая работа [55,2 K], добавлен 27.12.2008Агульная характарыстыка вобраза апавядальніка ў творах мастацкай літаратуры. Васіль Быкаў – майстар ваеннай аповесці. Моўны вобраз апавядальніка ў аповесці "Трэцяя ракета", "Знак бяды". Частае выкарыстанне мадальных словаў як ў суб’ектыўнай манеры пісьма.
курсовая работа [41,7 K], добавлен 30.04.2013Іван Андрэевіч Пятровіч як тыповы прадстаўнік творчай беларускай інтэлігенцыі, што пацярпела ад сталінскіх рэпрэсій. Факты біяграфіі і характарыстыка дзейнасці пісьменніка, шлях да творчасці. Творчая спадчына Янка Нёманскага. Літаратурны аналіз твораў.
реферат [16,4 K], добавлен 28.08.2011Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.
реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.
курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.
курсовая работа [57,7 K], добавлен 25.02.2011Дзіцячыя гады Міхася Лынькова. Арганізацыя ліпініцкага партызанскага атрада у 1918. Апісанне жыццёвых даляглядаў прадстаўнікоў моладзі. Праблема калектывізацыі у творах пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці Пятрусь Броўка і яго творы.
контрольная работа [40,6 K], добавлен 06.03.2011Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.
курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011