Жыццевы і творчы шлях Васіля Быкава

Васіль Быкаў — унікальная эстэтычная з'ява ў айчыннай і сусветнай літаратуры. Пранікнення пісьменніка ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі, рэдкасная вастрыня і рэчыўнасць вобразнага бачання свету. Праблема гераізму у творах партызанскага цыклу.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 03.10.2009
Размер файла 63,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Аўтар аповесні дае слова то Рыбаку, то Сотнікаву, стараючыся прадаставіць чытачу самую поўную інфармацыю пра кожнага і герояў, каб той нарэшце сам зрабіў канчатковы выбар і вынес свой строгі вырак. Узростам яны абодва амаль аднагодкі, але Рыбак перапоўнены прагай жыць, інстынкт самазахавання заглушае ў ім голас сумлення, дыктуючы стыль паводзін, вымушаючы рабіць тое, што раней ён сам бы рашуча асудзіў. Сотнікаў жа, нагледзеўшыся за вайну на столькі смерцяў, што і ўласная пагібель не здавалася нечым незвычайным, усё ж верыў у «неабвержнасць не новага ўжо меркаваннм, што адзінам рэальная каштоўнасць у чалавека на свеце -- яго жыццё». Сотнікаў моцны вераю ў неўміручасць душы і нямарнасць чалавечых намаганняў: Тут ён падобны на таго палкоўніка, якога, вядома, расстралялі: «Але тыя некалькі хвілін перад расстрэлам былі ягоным трыумфам, яго подзвігам, мабыць, не меншым, чымсьці на полі бою...». Загінуць на полі бою -- гэта недасяжная мара Сотнікава, але ён гіне, як некалі сам Ісус Хрыстос, як многія іншыя героі і ерэтыкі, на вачах у людзей, дзеля якіх ён і жыў, і змагаўся.

Быкаў «мысліць аповесцямі», такімі прытчападобнымі, як «Пастка», «Здрада», «Круглянскі мост», «Сотнікаў», але ахвотна выкарыстоўвае і магчымасці «адкрытага выказвання» сваіх ацэнак і думак. Так, у аповесці «Абеліск» (1971) ён прама ўмешваецца ў спрэчкі, якія ішлі ў гэты час вакол яго твораў, узнятых у іх праблем. Лірычны герой гэтай аповесці, журналіст, уважліва ныслухоўвае абодва бакі, даючы кожнаму магчымасць выказацца, прывесці на карысць свайго разумення ўсе аргументы і абвергнуць супрацьлеглы погляд на факты і падзеі часоў вайны, каб у фінале звярнуцца да чытача: «I вось хай цяпер рашае чытач. Кожны адпаведна свайму светапогляду, свайму позірку на майну, на гераізм, на свой абавязак перад сумленнем і перад гісторыяй...». Шматзначнае ў дадзеным выпадку нават шматкроп'е, якое абазначае адкрыты фінал і давер да чытача. Не «камісар», на якога спадзяецца Сцёпка Тоўкач, герой «Круглянскага маста», а менавіта чытач здольны рэалістычна ацаніць учынак настаўніка Мароза, які здаўся немцам, каб толькі быць побач са сваімі вучнямі да канца, падтрымліваць іх у цяжкую хвіліну. Ствараючы вобраз Мароза, Быкаў як бы працягвае адну і магчымых сюжэтных ліній папярэдняга твора, якую прапануе ўявіць Брытвін. На апавяданне Маслакова пра тое, як камбрыг Прэабражэнскі сваім учынкам выратаваў жыццё цэлай сялянскай сям'і, «прагматык» Брытвін кпліва заўважае: «А калі б яны (немцы) і яго ўзялі, і сям'ю не адпусцілі? Тады як?». Здарылася менавіта так, як уяўляў Брытвін: загінулі і падлеткі, і іх настаўнік. Жывым застаўся толькі адзін Міклашэвіч, які потым шмат год патраціў на тое, каб давесці ўладам правату свайго пастаўніка Мароза, даказаць, што гераізм праяўляўся і такім парадаксальным чынам, бо жывое жыццё заўсёды больш багатае за літаратурныя схемы. Бо сапраўдны настаўнік, якім быў Мароз, які далучаў сваіх вучняў да вяршыняў сусветнай культуры, і не мог зрабіць інакш. Якая цана тады яго словам? Настаўнік Мароз думаў не толькі пра сённяшні дзень, але і пра будучыню. Адказ лірычнага героя, за вобразам якога блізка стаіць сам аўтар, гучыць амаль афарыстычна: «У тым, што мы ёсць цяпер як нацыя і грамадзяне, -- найпершая заслуга сельскіх настаўнікаў». Духоўныя запаветы Мароза знайшлі свой водгук у лёсе і ў асобе выхаванага і выратаванага ім Паўла Міклашэвіча. Блізкі да Міклашэвіча Ткачук. які асабліва востра перажываў боль страты, вынес урэшце свой вердыкт: «Жыццё -- гэта мільёны сітуацый, мільёны характараў. I мільёны лёсаў. А вы ўсё хочаце ўкласці ў дзве-тры схемы. Каб прасцей! Ды меней турбот. Забіў немца ці не забіў?.. Ён болей зрабіў»).

Арыфметычна-бухгалтарскі падыход да паводзін чалавека на вайне, на думку Быкава, не здольны растлумачыць гэтыя «мільёны сітуацый» і «мільёны лёсаў». Памяць пра мінулае падказвае празаіку яшчэ адну з «франтавых старонак», якая варта ўсеагульнай увагі і роздуму. «Што датычыць, напрыклад, «Дажыць да світання» і вобраза галоўнага героя гэтай аповесці лейтэнанта Іваноўскага, -- адзначаў Быкаў, -- дык мяне тут перш за ўсё цікавіла мера чалавечай адказнасці». У аповесці «Дажыць да світання» (1972) ён свядома выбірае той перыяд вайны, калі кожны сумленны чалавек быў гатовы да самаахвяравання, каб спыніць ворага, калі сіла духу і воля да супраціўлення былі вельмі высокія. Менавіта ва ўмовах, калі вораг падыходзіў да Масквы і да паражэння было асабліва блізка, «людзі, падобныя да лейтэнанта Іваноўскага, спрабавалі гэта (недахоп воінскага майстэрства,ваеннай тэхнікі. -- М. Т.) кампенсаваць самаадданасцю, гатоўнасцю ахвяраваць сабой, каб хоць якой цаной затрымаць ворага». Быкаў як бы вяртаецца на зыходную пазіцыю, пазначаную ў аповесці «Мёртвым не баліць», каб яшчэ раз асэнсаваць праблему гераічнага на вайне, давёўшы ход асэнсавання да лагічнага канца. Перад намі выпадак, калі ініцыятарам вайсковай аперацыі выступае сам выканаўца, лейтэнант Іваноўскі, і яго ініцыятыва завяршаецца поўным фіяска. Герой аповесці «Дажыць да світання» сам выбраў свой лёс, таму што ўсведамляў сваю адказнасць за ход падзей, і ў гэтым выявілася яго высокая чалавечая мараль. Ён хацеў здзейсніць подзвіг, але ў выніку неспрыяльных акалічнасцей змог зрабіць вельмі мала. Амаль «нулявы» вынік яго фізічных і духоўных намаганняў, на думку аўтара, таксама вынік. Сэнс-- у бунце Іваноўскага супраць наканавання, што надае цану яго існаванню.

Ланцуговая рэакцыя, якая ўзнікла ў выніку паглыблення Быкава ў сутнасць падзей, выклікала ў творчым уяўленні празаіка новыя і новыя сітуацыі, вобразы, метафары быцця. Аповесць «Воўчая зграя» (1974) вастрэй, чым папярэднія творы, ставіць праблему будучыні. Партызан Ляўчук пра будучыню думае ўжо ў час вайны, калі ратуе немаўля, рызыкуючы ўласным жыццём, бо інакш не можа, бо так разумее сэнс свайго зямнога існавання. Паводзіны Ляўчука вымяраюцца аўтарам «вышэйшым кодэксам чалавечнасці»: яго адзінаборства са злой сілай неспрыяльных акалічнасцей набывае духоўнае значэнне, якое і дазваляе здзейсніць немагчымае («на другі раз у яго проста не хапіла б пораху»). У выніку атрымалася, што Ляўчук ратаваў немаўля, у якога і імя яшчэ не было, а немаўля, у сваю чаргу, ратавала яго ад смяротнай зморы, знясілення і абыякавасці да ўласнага жыц-ця: герой адчуў сябе часцінкай чагосьці большага, этнаса, чалавецтва, будучыні, а ў яго душы абудзілася «нейкае новае, яшчэ не зведанае ці забытае ім пачуццё далучэння да звычайнага людскога жыцця, якому няма ыіякае справы да іх вайньг».

«Яго батальён» (1975). Знаходзіць свой працяг развіццё роздум пісьменніка над праблемай узаемасувязі чалавека і народа, калі адкрываецца «усведамленне маральнай немагчымасці, ганебнасці асобнага, абранага існавання па-за агульным лёсам, агульнай бядой». Гэта адлюстравалася ўжо ў назве твора: для капітана Валошына батальён -- не проста вайсковая адзінка, ад якой засталося менш за чвэрць складу, а 76 байцоў, няпоўная рота, «яго» батальён, дзе ён ведае амаль кожнага асабіста. У аповесці адсутнічае знаёмы па ранейшых творах драматызм, які звычайна з'яўляецца абавязковай умовай пастаноўкі маральна-філасофскай праблематыкі: складаныя ўзаемаадносіны камбата Валошына з начальнікам штаба батальёна Маркіным і камандзірам палка Гунько трымаюцца ў межах патрабаванняў вайсковай іерархіі. Галоўнае -- тое, што адбываецца ў душы галоўнага героя, яго цяжкі, блізкі адчаю роздум пра батальён, пра тое, як захаваць яго ў баі за ўмацаваную немцамі вышыню.

Камбат Валошын -- «ваенная костачка», афіцэр, які прафесійна ваюе, дакладна ўлічвае свае магчымасці і сілы ворага, разлічваючы наперад кожную дробязь, бо ад яе залежыць жыццё давераных яму байцоў. «Ішла вайна, гінулі сотні тысяч людзей, паасобнае чалавечае жыццё, здавалася, страціла звычайны свой кошт і вызначалася толькі мерай шкоды, якую яно наносіла ворагу. I тым не менш, будучы сам салдатам і сам кожную хвіліну рызыкуючы галавой, Валошын не мог не адчуваць, што ўсё ж самае каштоўнае на вайне -- жыццё чалавека. I чым больш у чалавеку сапраўды чалавечага, тым важней для яго сваё ўласнае жыццё і жыццё блізкіх яму людзей. I ў той жа час якім бы ні было дарагім жыццё, ёсць рэчы даражэйшыя за яго, нават не рэчы, а паняцці, пераступіўшы, аднак, цераз якія, жыццё разам губляла сэнс, рабілася прадметам ганьбы, а можа, і каменем для сябе самога». Валошын лёгка адольвае тую мінімальную дыстанцыю, якая ўсё ж існавала паміж ім, камандзірам, і яго падначаленымі, і не дазваляе сабе пазіраць на радавога байца звысоку, як Маркін і Гунько: «Галоўнае -- быць з тымі, з кім яго зраднілі франтавыя пакуты, з кім ён гінуў, уваскрасаў і як умеў рабіў сваю салдацкую справу». Сляпая выпадковасць на вайне часта вышэй за лёс, але «яна не ўладарна толькі над яго чалавечнасцю», над тым, што адрознівае Валошына ад іншых. Так, па-хэмінгуэеўску афарыстычна Быкаў завяршае сваю аповесць: «Таму што Чалавек, часам негледзячы ні на што, становіцца вышэй за свой лёс, і значыцца, вышэй за магутную сіяу выпадку». У аповесці «Яго батальён» выявілася настальгія Быкава па эпасу, па чалавечнаму Чалавеку, сагрэтая выразным аўтабіяграфізмам: крытыка ўжо заўважыла невыпадковую пераклічку імёнаў і прозвішчаў некаторых быкаўскіх герояў -- Васіль Глечык, Васілевіч, Васюкоў, Валошын (валошка -- васілёк).

Аповесць «Пайсці і не вярнуцца» (1978) стала апошняй у яго «партызанскім цыкле». Тут у цэнтр увагі пастаўлены яшчэ адзін тып чалавечых паводзін на вайне, які цікавіў празаіка і раней. Быкаў працягвае ў новым творы лінію па аб'ектыўнасць: як і ў «Сотнікаве», і ў «Абеліску» чуюцца, па чарзе, два «галасы», два «маналогі» герояў -- Антона Галубіна і Зосі Нарэйка. Праблема «свае супроць сваіх» пастаўлена ў дадзеным выпадку настолькі востра, што крытыка паспяшыла заявіць пра крутыя змены ў пазіцыі самога аўтара: «Быкаў супроць Быкава». Аповесць «Пайсці і не вярнуцца», як і папярэднія быкаўскія аповесці, звернута да сучаснікаў, яна папярэджвае аб небяспецы, якая падсцерагае кожнага, хто пераступае ў сабе ў цяжкі момант цераз лепшае, усё самае добрае і чалавечнае, калі звароту назад няма.

Антон Галубін трапіў у партызаны па волі выпадку: гэтак жа лёгка ён мог стаць і паліцаем. Ён, па сваёй сутнасці, маргінал, які адчувае сябе камфортна ў любым стане: нездарма Зосі Нарэйка, яго каханай, сніцца, быццам побач «д'ябал і анёл у адной асобе». Пакуль ішлі баі, адбываліся засады і партызанскі атрад, добра ці кепска, змагаўся, Антон адчуваў сябе спакойна і не помніў выпадку, каб у хвіліну небяспекі разгубіўся або спалохаўся. Аднак пачалася паласа няўдач, сталі гінуць людзі, а тут яшчэ прайшла пагалоска, што немцы пад Сталінградам вось-вось атрымаюць перамогу, і Галубін замітусіўся, баючыся прагадаць. Апынуўшыся ў нявыкрутнай сітуацыі, ён гатоў ахвяраваць нават сваёй каханай дзяўчынай. Зося пераканана: «...у гэтай вайне, апроч як выстаяць і перамагчы, іншага выбару не існуе. Інакш не варта і жыць, лепш адразу галавой у прорву, каб не ашукваць сябе, не пакутаваць». Яна не адразу распазнала сэнс «сігналаў», якія раз-пораз падаваў ёй Антон: прыняла яго тлумачэнне, чаму апынуўся ў самаволцы, на яго словы «ўсім жыць хочацца» змоўчала, удакладніўшы ў думках, што «мабыць, справа не ў гэтым». Антон жа, у сваю чаргу, таіўся да пары да часу, це выдаваў свайго плана: «патурбавацца за агульную справу знойдуцца дзесяткі іншых, а вось клапаціцца аб ім не будзе ніхто, калі ён сам за сябе не паклапоціцца». У яго няма разумення, дзе мяжа паміж дабром і злом, а таму ён шпарка коціцца па нахіленай плоскасці ўніз -- да здрады: Зося становіцца звычайнай заложніцай як «гарантыя для немцаў», калі давядзецца здацца і прадэманстраваць сваю лаяльнасць да акупацыйнай улады. Пасля неспадзяванай сустрэчы з партызанскімі разведчыкамі, якія паведамляюць, што пад Сталінградам немцы атрымалі паражэнне, Галубін зноў крута змяняе свае планы, і Зося ў гэтых планах займае сваё месца.

Існаванне Галубіна ўяўнае і праблематычнае, нягледзячы на ўсе яго намаганні «забыцца на вайну», бо ён не верыць у вышэйшы сэнс быцця, у тое, што справядлівасць урэшце возьме верх. Ён пагружаны ў змрок жывёльнага існавання, скаваны страхам, адчаем, няпэўнасцю. Час, гісторыя, іншыя людзі для яго не існуюць, а значыць, і ён для іх таксама не існуе. Гэта, хоць і позна, зразумела Зося. Асобны чалавек і ёсць тое звяно, якое або злучае, або раз'ядноўвае ланцуг падзей, мінулае і будучыню. Гісторыя адбываецца ў чалавечай душы, там, атрымліваючы сваю жыццёвую канкрэтыку, канчатковы духоўны сэнс. Так Быкаў вырашае ў аповесці «Пайсці і не вярнуцца» складаную праблему дачыненняў чалавека і часу. Час, гісторыя набывае ў яго творы асаблівае значэнне, такое ж самастойнае і лёсавызначальнае, як і катэгорыя свабоды выбару.

4. Апошнія гады творчасці пісьменніка

У 1978 г. В. Быкаў пакідае Гродна, дзе з 1972 г. працаваў сакратаром абласнога аддзялення СП БССР, і пераязджае на пастаяннае месца жыхарства ў Мінск. 3 гэтага часу ён на творчай рабоце і мае магчымасць цалкам аддацца творчай працы. Ён актыўна ўдзельнічае ў рабоце Саюза пісьменнікаў СССР і БССР, часта выступае ў друку з артыкуламі, водгукамі на кнігі калег па пяру, дае інтэрв'ю, сустракаецца з чытачамі. Менавіта ў гэты крызісны для краіны час, які пазней атрымае назву «эпоха застою», Быкаў звяртаецца да пісьменнікаў з пытаннем: «Дык што ж мы можам?» Яго адказ наступны: «Мы можам тое, што мы ўмеем: пісаць. Усе мы жывем у свой час, і дрэнны ён ці добры -- для нас іншага не будзе. I мы павінны выканаць наша, як бы сказалі даўней, «боскае наКанаванне» -- пакінуць пасля сябе сведчанне пра гэты час. Магчыма, сёе-тое з створанага намі спатрэбіцца, калі не цяпер, то калі-небудзь у будучым... I нават калі б шанец пазбешуць катастрофы быў бы роўны аднаму з тысячы, нашы намаганні акупіліся б стакроць. Мы сведкі часу і генератары духоўнасці, якая адна пасылае надзеі. Наша ж маўчаные або нядбальства ў нашай справе абярнулася б не чым іншым, як ілжэсведчаннем, кашчунным наогул і злачынна кашчунным перад тварам небяспекі, якая ўсім пагражае».

Пераасэнсаванне мінулага стала галоўным ыапрамкам, па якім рухалася і паглыблялася быкаўская думка ў 80-я г. У рамане «Кар'ер» (1985), актуалізуецца ўжо знаёмая па «Круглянскім масце» скжэтная сітуацыя. Старшы лейтэнант Агееў, галоўны герой твора, згадзіўся з прапановай Марыі, яго каханай дзяўчыны, аднесці на станцыю тол, бо гэта, на думку абодвух, адзіная магчымасць выканаць заданне. Самаахвярнасць Марыі зразумелая: яна не ўяўляе сябе, сваё шчасце без каханага і справядліва лічыць, што ёй як жанчыне пранесці небяспечны груз праз пост лягчэй, чым Агееву, які адразу выкліча падазрэнне. Агееў жа звыкла спадзяецца на ўдачу; невідушчым і неразумным яго робіць уласнае жаданне апраўдацца ў вачах падпольшчыкаў. У яго ўчынку няма непрыхаванага цынізму Брытвіна, аднак і разумення каштоўнасці непаўторнага чалавечага жыця няма таксама, бо нельга назваць мудрасцю яго апраўданне: «Ненаедная яна, гэта вайна, такой яшчэ не было». Агееў, па сутнасці, паддаўся логіцы ваеннага ліхалецця, калі многае, калі не ўсё, абгрунтоўвалася максімалісцскім: «Трэба!» Атрымалася, што Агееў распарадзіўся жыццё'м каханай дзяўчыны, асудзіў яе, насуперак уласным намерам, на пакутлівую смерць, а самога сябе -- на вечную муку сумлення і несціханы боль.

У новай гістарычнай і літаратурнай сітуацыі 80-х г. мы бачым «Быкава супраць Быкава»: пісьменнік, чула ўспрымаючы і дакладна ацэньваючы змены ў сусветным «паралелаграме сіл», пераасэнсоўвае і прыкметна ўдакладняе многае з таго, што ўпэўнена сцвярджаў у сваіх творах. Аповесць «Аблава» (1989) узнікла як спроба адказаць на пытанне, наколькі чалавек з'яўляецца разумнай, свабоднай і цывілізаванай істотай і якой маральнай мераю яго можна судзіць.

Новая аповесць Быкава, калі параўноўваць яе з папярэднімі творамі, сведчыць аб далейшым паглыбленні празаіка ў беларускую гісторыю, аб яго імкненні адказаць на многія пытанні, перад якімі спыняецца ў непаразуменні сучаснік. У Хведара Роўбы, галоўнага героя «Аблавы», які ўцёк з высылкі, каб апошні раз пабачыць родную сялібу, і за якім палююць, наладзіўшы сапраўдную аблаву, нкусаўцы, а сярод іх і яго родны сын Міколка, гэта роспачнае, як малітва: «О, людзі, людзі! За што ж вы так?.. Людзі...» Але ў Быкава гэтае пытанне выяўляе не толькі роспач чалавека, які не разумее логікі сваіх забойцаў, але і выклікае шэраг іншых пытанняў, звернутых ужо хутчэй да нашчадкаў, чым сучаснікаў: «А можа, гэта яму пакаранне за Бога? За абразы, якія ён маўкліва дазволіў Міколку вынесці з хаты?.. Людцы, завошта вы так?.. Што я зрабіў кепскае вам?.. Ці ж я хацеў каму кепскага? Ці сабе многа ўзяў? Я ж аддаў усё вам -- бярыце. Толькі завошта ж мяне так люта? Людцы, адумайцеся!..». Адказаў на пастаўленыя пытанні аўтар не дае, спадзеючыся на актыўную працу розуму і памяці чытача, бо Роўба, схаваўшыся ў балоце, «ужо быў для іх недасяжны» (для тых, хто яго праследаваў), а «багна спрадвеку ўмела хаваць свае таямніцы».

У перыяд перабудовы і галоснасці В. Быкаў актыўна ўключыўся ў працэс вяртання краіны да дэмакратычных каштоўнасцей цывілізаванага свету, да духоўна-культурнага Адраджэння беларускай нацыі, рэабілітацыі «выкрасленых» з гісторыі імёнаў, публікацыі забароненых кніг, надання беларускай мове статусу дзяржаўнай.

Выступленні-артыкулы, інтэрв'ю Быкава часоў перабудовы змешчаны ў кнізе «На крыжах» (1992) -- назва сімвалічная. якая нагадвае многія вядомыя творы беларускай класікі, дзе вобраз крыжа (раскрыжавання, ростані, раздарожжа) сустракаецца вельмі час-та. I ў новы перыяд сваёй шматпакугнай гісторыі Беларусь зноў апынулася на раскрыжаванні, распятая паміж Захадам і Усходам, каталіцтвам і праваслаўем, будучыняй і мінулым. У публіцыстыцы празаіка, страснай, мэтанакіраванай, багатай на аргументацыю і назіранні, часта па-сапраўднаму мудрай і праніклівай, адлюстравалася гісторыя вяртання краіны ў еўрапейскі кантэкст. Ёсць у кнізе і спроба прагнозаў, як часта ў Быкава, маласуцяшальных і невясёлых: у якасці песімістычнага аптыміста, як ён жартам называе сябе, пісьменнік не хоча нікога падманваць ілюзіямі пра хуткае развітанне з цяжкім мінулым і плённы рух наперад.

В. Быкаў першым жа і ўзяўся за справу выкарчоўвання таталітарнай ідэалогіі ў свядомасці сучаснікаў. На ўзбраенне ён бярэ апавяданне -- самы мабільны і змястоўны жанр літаратуры, які раней знаходзіўся на перыферыі яго ўвагі. «На чорных лядах», «Бедныя людзі» (абодва -- 1994), «Жоўты пясочак», «Зенітчыца», «Палкаводзец», «Палітрук Каламіец», «Падоранае жыццё» (усе -- 1995) -- эпізод за эпізодам, падзея за падзеяй узнаўляюць у мастацкіх вобразах трагічную гісторыю беларусаў, пачынаючы ад Слуцкага паўстання 1920 года і заканчваючы вайной з фашызмам. Глыбінны сэнс свайго творчага пошуку Быкаў тлумачыць наступным чынам: «Вечнасць, як ні круці, цалкам складаецца з мімалётных момантаў, крута замешаных на вартай пагарды бруднай палітыцы, грэху, пакутах і болю... Будучыню нікому не дадзена ўгадаць -- ні яснабачцам, ні экстрасэнсам... Затое несумненны капітал сучаснікаў -- іх мінулае. Важна толькі яго ведаць. Здабываць з яго ўрокі. Не забываючы пры гэтым песімістычныя сентэнцыі папярэднікаў, улічваючы даўно вымаўленыя ісціны наконт таго, што было, тое і будзе, што вецер заўжды вяртаецца на кругі свае»

Апавяданне «На чорных лядах» менавіта пра гэта -- прўрокі мінулага, пра памылкі і няўдачы беларускага вызваленчага руху, асабістыя трагедыі яго актыўных удзельнікаў. Адна з галоўны прычын паразы: пасіўныя паводзіны маўклівай народнай большасці («масы засталіся ўбаку, не падтрымала іх Беларусь... А галоўнае -- змарнавалі самы дарагі час -- на размовы-перамовы, узгадненні, паразуменні.»). Так, «чырвоныя» ляды (ад назвы незавершанага рамана М. Лынькова пачатку 30-х г. «На чырвоных лядах») нечакана ператварыліся ў «чорныя»: апавяданне завяршаецца трагічным фіналам, калі гінуць амаль усе ўдзельнікі разфомленага бальшавікамі паўстання. Несумненная прывязка сюжэта твора да праблем і рэалій сучаснасці, бо ўрокі мінулага так і засталіся незасвоенымі і неасэнсаванымі. Абыякавасцю да гістарычнага вопыту тлумачацца і дзіўныя паводзіны герояў апавядання «Жоўты пясочак», якіх вязуць на расстрэл у Курапаты, а яны не толькі не пратэстуюць, але і памагаюць сваім катам выбавіць грузавік, што засеў у пяску: «Свой катафалк яны ж самі і штурхалі да месца паховін, то было штосьці новае ў спрадвечным абрадзе пахаванняў. Ці адмысловых метадаў катавання».

Аповесць «Пакахай мяне, салдацік» (1996) тэматычна звязана з цыклам «ваенных» апавяданняў, якія ў сваёй сукупнасці дапаўняюць раней створаную празаікам панараму народнага супраціўлення акупантам. Узноўленыя ў творах асобныя эпізоды вайны не маглі быць апублікаваны ў часы ўладарання партыйнай цэнзуры: яны нагадвалі пра жорсткасць не толькі ворага, але і «сваіх» -- ваеначальнікаў, камандзіраў, палітработнікаў, смершаўцаў. Менавіта жорсткасць, бязлітаснасць і лютая непры-мірымасць змагання, калі пераможцы міжволі пераймаюць нялюдскую логіку паводзін акупантаў, забываючы пра сваю высокую вызваленчую місію, уражвае ў аповесці «Пакахай мяне, салдацік». У апошнія дні вайны, калі абліччы воінаў азарала святло бліскай Вялікай Перамогі, чыніцца гвалт над беларускай дзяўчынай Франяй і яе састарэлымі нямецкімі гаспадарамі, звычайнымі бюргерамі, якія не маюць ніякага дачынення ні да фюрэра, ні да яго злачынстваў у час вайны. Неспатоленая прага помсты і крыві, свядома абуджаная ў народзе таталітарнымі ідэолагамі, яшчэ доўга будзе шукаць свае ахвяры. У выніку руйнуецца светлае першае пачуццё кахання юнака-салдата і дзяўчыны, якія спрабавалі ратавацца разам ад жорсткасці навакольнага свету, і знікла, не займеўшы працягу, адна з галінак вялікага Дрэва чалавецтва. Засталася толькі памяць, якую фіксіруе ў сваім творы пісьменнік.

Яшчэ адна іпастась пісьменніка -- сучасны Быкаў, аўтар «баек жыцця» з філасофска-алегарычным зместам: «Музыка», «Народныя мсціўцы» (абодва -- 1997), «Ваўчыная яма», «Мальбара», «Тры нявымаўленых словы», «Труба» (усе -- 1998), «Галоўны крыгсман», «Хутранцы», «Апалагетыка «нагана», «Кошка і мышка» (усе -- 19°9). Аўтар штораз дае ім вонкава адрознае жанравае абазначэнне («прыпавесць», «памфлет», «хрэстаматыйная казачка для маленькіх»), аднак у фармальных адносінах усе гэтыя творы блізкія да філасофскай прозы, у пачатку якой знаходзяцца «Казкі жыцця» Я. Коласа. Яны як бы не прэтэндуюць на вялікія мастацкія адкрыцці, часам нават паўтараюць вядомыя ўжо сюжэты, але глыбокія па свайму зместу, напоўненыя шматзначнымі алегорыямі, сімволікай, палітычнымі і літаратурнымі алюзіямі і намёкамі, якія лёгка распазнаюцца дасведчаным у жыццёвых рэаліях чытачом. Прытча «Музыка», напрыклад, працягвае шэраг класічных твораў, прысвечаных беларускім песнярам, пачынаючы ад паэм Я. Купалы «Курган», Я. Коласа «Сымон-музыка» і да апавяданняў М. Багдановіча «Музыка», М. Гарэцкага «Страшная музыкава песня» і інш. Калі гісторыя беларускага руху пачатку XX стагоддзя, якая завяршылася трагедыяй, усё ж мела сваё апраўданне («іменна яна ( інтэлігенцыя) не дала зусім загінуць нацыянальнай культуры, беларускай мове, яе намаганнямі пачалося нацыянальнае адраджэнне Беларусі»), то сучаснасць, падзеі канца гэтага ж стагоддзя часцей за ўсё жорстка расчароўвалі пісьменніка, які заслужыў права на публічнае адабрэнне або неадабрэнне таго, што адбывалася навокал. Прытча «Музыка» сваім зместам і ідэйнай накіраванасцю якраз і звяртаецца да нацыянальнай інтэлігенцыі з напамінам пра яе сапраўдную гістарычную місію, а іншасказанне дапамагае аўтару зрабіць гэта з адчуваннем мастацкай меры і маральнага такту. Прытча «Сцяна» (1995) ад гістарычных рэалій нацыянальна-беларускага жыцця вядзе «на глыбіню» разваг пра «чалавечую сітуацыю»: аўтар свядома бярэ вядомы сюжэт апавядання «Мур» французскага пісьменніка Ж. П. Сартра і ўносіць свае змястоўныя карэктывы ў мастацкую распрацоўку экзістэнцыяльнай праблемы выбару, блізкай В. Быкаву здаўна.

Бадай, найбольш яскравым прыкладам твораў апошніх гадоў В. Быкава з'яўляецца аповесць “Ваўчыная яма” (“Полымя”. 1999. № 1). Адзінота і трагізм чалавечага існавання, дарэмныя імкненні іх пераадолець, сэнсастрата - галоўныя прыкметы дадзенага твора, якія прымушаюць пановаму асэнсоўваць беларускую літаратуру і адлюстраваную ў ёй рэчаіснасць.

“Ваўчыная яма” - твор гуманістычны, але адначасова і антычалавечны. Здаецца, у ім дзейнічаюць пэўныя героі, але яны не маюць нават імёнаў: проста салдат, проста Бомж. Ідучы рознымі жыццёвымі шляхамі, сышліся яны разам у страшным месцы - чарнобыльскай зоне, якая і стала іх апошнім прытулкам. Салдат-дэзерцір дзевятнаццаці гадоў ды стары алкаголік наўрад ці меркавалі калі-небудзь скончыць жыццё паяданнем жабаў з забруджанага балота, апынуўшыся ў ваўчынай яме, выкапанай чалавецтвам для сваіх блудных сыноў: “…каму хочацца лішні раз лезці ў атамнае пекла? Не хацелася і салдату, але во мусіў”.

Радыяцыя, зона, пекла - гэтыя словы найбольш часта сустракаюцца ў аповесці, вызначаючы яе асноўны тон і эмацыянальны настрой. Радыяцыя набывае тут персаніфікаваны анімічны характар: “…калі раней радыяцыя не скруціць. Яна - паскудная сука, падбіраецца на каціных лапках, а хапае, як тыгра”. Татальнасць, усеабдымнасць і разам з тым нябачнасць чарнобыльскай пошасці прымушаюць герояў адухаўляць яе, як калісьці нашыя далёкія продкі бачылі праяву жывой сілы ў любой з'яве прыроды, калі не маглі растлумачыць яе. Часта героі нават баяцца ўслых вымаўляць слова “радыяцыя”, табуіруючы гэтую невядомую і жудасную існасць: “Тады і не скруціць … калі за месяц не ўзяла, дык і не возьме. Яна, ці ведаеш, не кожнага бярэ”. Даходзіць да прыкра смешнага: салдат, не здымаючы ніколі шапку, шчыра спадзяецца, што яна выратуе яго ад радыёнуклідаў. Радыяцыяй працяты кожны радок твора, бо, па сутнасці, яна і з'яўляецца яго асноўным героем, вызначаючы думкі і ўчынкі чалавечых персанажаў. Яна прыгнечвае і цісне, цалкам падпарадкоўваючы сабе цела і душу асобы.

Падчас нешматлікіх гутарак бамжа і салдата радыяцыя - і асноўная тэма, і актыўны суразмоўца. Прысутнасць трэцяй асобы ў кампаніі двух небаракаў настолькі адчувальная, што нават матэрыялізуецца праз вобраз жанчыны, якая раптоўна на адну ноч з'явілася ля адзінага ў адчужанай зоне вогнішча. Яе прыход быў нечаканым хіба толькі для мужчын, перакананых, што на адлегласці ў 30 км яны унікальныя чалавечыя істоты. Сама ж жанчына пачувалася даволі ўпэўнена, размаўляла “звычайным, амаль як у хаце голасам” і нават мела пры сабе гаспадарчую торбу. Яе бясконцыя фантазіі наконт пакручастасці асабістага лёсу, паленне “траўкі” выдавалі ў ёй звычайную наркаманку, што ішла на Украіну за танным “таварам”. Але разам з тым ёсць падставы меркаваць, што да герояў наведвалася сама Радыяцыя, гаспадыня мёртвага лесу і ўсяе зоны. Чалавечае аблічча яна мусіла прыняць, каб пераканацца ў тым неверагодным факце, што на яе тэрыторыі жывуць людзі, якім не хапіла месца на здаровай зямлі. Быццам у якасці кампенсацыі зона даруе сваім жыхарам абсалютную каштоўнасць - свабоду, сапраўднае адчуванне жыцця, бо вызваляе ад цяжкага прыгнёту - соцыуму. Для экзістэнцыйнага светабачання гэты абсурд з'яўляецца вельмі характэрным, бо выкрывае хімернасць чалавечага існавання пры любых умовах. Нездарма напрыканцы жыцця бомж прыходзіць да высновы, што “паратунку не было ўжо нідзе”.

Салдат стаў дэзерцірам, а былы нампатэх бамжом не па прычыне выбуху Чарнобыльскай АЭС, а паводле звычайных чалавечых законаў, якія забяспечваюць спрадвечны трагізм чалавечай долі: “…хіба небяспечная толькі зона? Хіба не хварэюць і не паміраюць воддаль ад яе - ад раку, сэрца, ад СНІДу нарэшце. І якая розніца, ад чаго памерці, калі прыйдзе той час?” А час такі, што надзеі на будучыню няма, яна “зусім не адчуваецца”. Сённяшняя сітуацыя наўрад ці можа параўнацца нават з ваенным ліхалеццем, калі існаваў пэўны сэнс - змагацца і перамагаць. На гэта ўказвае і сам пісьменнік - класік ваеннай прозы, - калі супастаўляе салдата з “Ваўчынай ямы”, які “тоячыся, баючыся”, нясе па лесе вядро бульбы, з партызанамі са сваёй знакамітай аповесці “Сотнікаў”. І гэтае супастаўленне відавочна не на карысць нашаму часу, які не дае прытулку чалавеку нават сярод блізкіх людзей.

Свет не пакідае права выбару чалавеку, даруючы яму і жыццё, і смерць. Ад нараджэння індывід трапляе ў ваўчыную яму, з якой ”як ні скачы - не выскачыш”. З веку ў век чалавецтва гібее ў сваім уяўным камфорце - сапраўднай звярынай яме, - што паралізуе волю і свядомасць асобы. І гэта сапраўды ёсць тая “фатальная агульнасць”, што аб'ядноўвае абсалютна ўсіх людзей, не зважаючы на іх узрост, статус, грошы. Пацвярджэнне гэтаму дае і вобраз хутаранца Карпа, які, на першы погляд, кардынальна адрозніваецца ад галоўных герояў хаця б тым, што мае імя сам і нават яго сабачка Кудлацік. Але і гэтага гаспадарлівага селяніна не абміноўвае доля загнанага ў яму ваўка, бо грамадства не пакідае ў спакоі тых, каго яшчэ якім-небудзь чынам можна выкарыстоўваць: “Абжыўся, называецца, - на восьмым дзесятку. Думаў, хоць позна, але дачакаўся свае пары. Хоць праз Чарнобыль. А то ўсё неяк было: то калектывізацыя, то вайна, то ўздым сельскай гаспадаркі…”. Мо прычынай канчатковага расчаравання ў жыцці для Карпа (яго поўнасцю абрабавалі) стала тое, што жыў ён не ў самой зоне, а каля яе. Бо, нарэшце, стаў амаль шчаслівым бомж, які пражыў ў атамным пекле каля 2 месяцаў.

У абсурдным свеце, які пазбаўляе сэнсу, чарнобыльская зона становіцца, такім чынам, выратавальным колам: “Сапраўды, ніхто яго тут (у зоне) не падахвочваў, не тузаў і не забараняў, тут ён круглы дзень пачуваўся свабодным, залежным толькі ад уласнае волі… Здаецца, ужо тут яна (свабода) стала абсалютнай, і ён акрыяў”. Індывід прыходзіць да экзістэнцыйнай сапраўднасці - ён рашуча зірнуў у твар складанай ісціне свету і пасярод хаосу дэклараваў сваю бязмежную свабоду.

Там, дзе грамадства не папаўняе страту духоўнага сэнсу і каштоўнасцей, штучна створаная зона дае паратунак ад жорсткасці навакольнага свету і вызваляе з ваўчынай ямы. Такім чынам, катэгорыі дабра і зла ў аповесці радыкальна мяняюцца: злавесная, жудасная для ўсіх пякельная зона насамрэч з'яўляецца аазісам, дзе чалавечая асоба пазбаўляецца сваёй перманентнай адзіноты, якую адчувае ў варожым свеце, напоўненым людзьмі. Чужаніцам пачуў сябе салдат, сірата з ранняга дзяцінства, якога крыўдзілі ўсе мацнейшыя; не знаходзіў сабе месца ў жыцці і бомж, звольнены з войска за бесперапынную п'янку, у якой, між іншым, шукаў “нейкае выйсце, прадуху ў гнятлівым жыцці”. Разгубленасць і закінутасць суправаджалі герояў усё іх існаванне, пакуль яны не выйшлі “з зоны палітыкі, як і ўлады таксама, і падпарадкаваліся адно не менш строгім законам прыроды, законам выжывання”. У зоне абсалютная адзінота перамагла экзістэнцыйную, і аксіёма С. Дубаўца “Чалавек заўсёды адзін” атрымала свой доказ. Таму і смерць герояў паасобку ўспрымаецца заканамернай з'явай, пазбаўленай традыцыйнага сэнсу: адрынутыя ўсімі, яны здолелі “намацаць галінамі сонца”, знайсці ідэал, да якога спрадвечна імкнуцца людзі.

Героі апавяданняў Быкава знаходзяца ў стане пошуку адказаў на шматлікія пытанні, якія ставіць перад імі эпоха, аднак сам аўтар гэтых апавяданняў, як ніколі раней, выразна ўяўляе той адрэзак гісторыі, які адольваюць яго героі-беларусы, глыбока разуме

ўнутраны сэнс падзей, а значьшь, мае магчымасць прапанаваць варыянты далейшага развіцця беларускага грамадства. Адказы пісьменніка не заўсёды аптымістычныя: многае ў жыцці яго насцярожвае, заклікае да паслядоўнай развагі, абуджае пачуццё сумнай іроніі. Мастацкае слова, адной з мэт якога з'яўляецца ўтаймаванне хаосу і абуджэнне стваральнай энергіі ў сучасніку, не заўсёды здольвае заставацца «ўпоравень з векам». Аднак Васіль Быкаў і ў новых умовах бытавання беларускай літаратуры ўпарта адольвае «супраціўленне матэрыялу», на яго баку класічная традыцыя, моц мастацкага дару, глыбіня думкі, вялікі творчы вопыт. Быкаў таму і Быкаў, што ў сваім працяглым і пераменлівым змаганні з часам не здаецца, а на пытанне «Дык што ж мы можам?» -- упэўнена адказвае: «Мы можам тое, што мы ўмеем: пісаць...»

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т 3 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літ. імя Я. Купалы. 2-е выд. - Мн.: Беларуская навука, 2002;

2. Быкаў Васіль. Праўдай адзінай. - Мн., 1984;

3. Дедков Н. Василь Быков. - М., 1990;

4. Быкаў В. На крыжах.- Мн, 1992;

5. Быкаў В. 36. тв.: У 6 т. Т. I. - Мн., 1992;

6. Адамовіч А. Здалёк і зблізку. - Мн., 1976;

7. Быкаў В. Праўда забітага пакалення // Голас Радзімы, - 1983, 17 сак

8. Быкаў В. Ад зла не выратуешся, закрыўшы на яго вочы // Московские новости, - 1984, 14 крас;

9. Буран В. Васіль Быкаў. - Мн., 1976

10. Афанасьев Н. Кто восходнт на Голгофу? Антивоенная ндея в творчестве Василя Быкова. - Мн., 1993;

11. Перкнн Н. С. В семье братскнх лнтератур. - Мн., 1967;

12. Адамовнч А. Торжество человека. // «Вопросы литературы», - 1973, № 5;

13. Золотусскнй М. Быков протнв Быкова. //Литературное обозренне,- 1978, № 12;

14. Дз. Бугаёў. Вывучэнне творчасыі В. Быкава ў школе., - Мн., 2005.


Подобные документы

  • Азнаямленне з гадамі дзяцінства і юнацтва Васіля Быкава - беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча; яго ўдзел у ваенных дзеяннях. З'яўленне друкаванага творы "Дапякло". Публікацыя зборнікаў "Ход канём", "Жураўліны крык", "Доўгая дарога дадому".

    презентация [962,2 K], добавлен 28.11.2013

  • М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.

    реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011

  • Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры. Жан-Поль Сартр: жыццё і творчасць. Альбер Камю і яго твор "Міф пра Сізіфа" як яскравы прыклад літаратуры экзістэнцыялізма. Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава. Асаблівасці "быкаўскага" экзістэнцыялізму.

    курсовая работа [55,2 K], добавлен 27.12.2008

  • Агульная характарыстыка вобраза апавядальніка ў творах мастацкай літаратуры. Васіль Быкаў – майстар ваеннай аповесці. Моўны вобраз апавядальніка ў аповесці "Трэцяя ракета", "Знак бяды". Частае выкарыстанне мадальных словаў як ў суб’ектыўнай манеры пісьма.

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 30.04.2013

  • Іван Андрэевіч Пятровіч як тыповы прадстаўнік творчай беларускай інтэлігенцыі, што пацярпела ад сталінскіх рэпрэсій. Факты біяграфіі і характарыстыка дзейнасці пісьменніка, шлях да творчасці. Творчая спадчына Янка Нёманскага. Літаратурны аналіз твораў.

    реферат [16,4 K], добавлен 28.08.2011

  • Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.

    реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009

  • Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.

    курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013

  • Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.

    курсовая работа [57,7 K], добавлен 25.02.2011

  • Дзіцячыя гады Міхася Лынькова. Арганізацыя ліпініцкага партызанскага атрада у 1918. Апісанне жыццёвых даляглядаў прадстаўнікоў моладзі. Праблема калектывізацыі у творах пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці Пятрусь Броўка і яго творы.

    контрольная работа [40,6 K], добавлен 06.03.2011

  • Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.