Вайсковае заканадаўства вялікага княства літоўскага ў XVI ст.
Асноўныя і дапаможныя крыніцы вайсковага заканадаўства вялікага княства літоўскага XVI ст., выяўлення галоўных сфераў прававога рэгулявання, спецыфікі і асаблівасцяў яго развіцця. Дасягненні ў сферы функцыі абароны дзяржавы ў кантэксце прававой навукі.
Рубрика | Государство и право |
Вид | автореферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.08.2018 |
Размер файла | 44,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Аўтарэферат
дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук
Вайсковае заканадаўства вялікага княства літоўскага ў XVI ст.
Агульная характарыстыка працы
заканадаўства літоўскі абарона прававой
Сувязь працы з буйнымі навуковымі праектамі і тэмамі:
Дысертацыйнае даследаванне адбывалася ў сувязі з наступнымі буйнымі навуковымі праграмамі: з 2003 па 2005 г. у межах задання «Умовы і прынцыпы развіцця нацыянальнай дзяржаўнасці і заканадаўства як асновы фарміравання прававой дзяржавы Рэспублікі Беларусь» (Прававая дзяржава 01 № дзярж. рэг. 200014319) як часткі дзяржаўнай праграмы арыентаваных фундаментальных даследаванняў: «Распрацоўка асноваў фарміравання прававой дзяржавы і прынцыпаў праваўжыцця» (ДПАФД «Прававая дзяржава» на 2003-2005 гг.); з 2006 па 2008 гады ў кантэксце тэмы: «Нацыянальная прававая сістэма: сучасны стан, праблемы і перспектывы развіцця (тэарэтыка-прававыя аспекты)» і ў межах дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2006-2010 гады - «Тэарэтыка-метадалагічныя асновы ўстойлівага інавацыйнага развіцця сацыяльна-арыентаванай эканомікі Рэспублікі Беларусь».
Мэты і задачы даследавання:
Галоўнай мэтай даследавання з'яўляецца ліквідацыя прабела ў айчыннай гісторыка-прававой навуцы адносна фарміравання і эвалюцыі вайсковага заканадаўства ВКЛ у XVI ст.
У адпаведнасці з мэтай даследавання пастаўлены наступныя задачы:
1. з пазіцый дасягненняў гісторыка-прававой навукі вылучыць асноўныя і дапаможныя крыніцы вайсковага заканадаўства ВКЛ XVI ст., паказаць іх суадносіны, ступень запазычанасці з іншаземнага права; 2. на падставе дакументальна-прававога матэрыялу зрабіць аналіз вайсковага заканадаўства ВКЛ XVI ст. з мэтай выяўлення галоўных сфераў прававога рэгулявання, спецыфікі і асаблівасцяў яго развіцця; 3. ахарактарызаваць сістэму вайсковага заканадаўства ВКЛ, паказаць яго спецыфіку, выявіць іерархію і суадносіны вайсковых нарматыўных актаў; 4. зрабіць агульную выснову аб уласцівых рысах, заканамернасцях і галоўных тэндэнцыях у развіцці вайсковага заканадаўства прывілейнага і статутнага перыядаў, адзначыць дасягненні ў сферы функцыі абароны дзяржавы ў кантэксце развіцця прававой навукі і практыкі.
Аб'ектам дысертацыйнага даследавання з'яўляюцца грамадскія адносіны ў ВКЛ XVI ст. у сферы арганізацыі войска і абарончай функцыі дзяржавы. Прадметам даследавання з'яўляюцца нормы вайсковага заканадаўства ВКЛ XVI ст.
Асноўныя палажэнні дысертацыі, якія выносяцца на абарону:
1. Вайсковае заканадаўстваВялікага княства Літоўскага ў XVI ст. складалася з дзвюх галоўных частак: нормаў, якія рэгулявалі парадак арганізацыі і дзейнасці Паспалітага Рушэння і нормаў, якія датычылі агульных пытанняў арганізацыі і побыту войска. На развіццё вайсковага заканадаўства, якое датычыла рэгулявання дзейнасці прафесійнага наёмнага войска, а таксама агульных пытанняў арганізацыі і побыту войска, актыўнапаўплывала вайсковае права заходнееўрапейскіх краінаў, дзе падобныя нормы з'явіліся амаль на стагоддзе раней (Германія, Швейцарыя, Швецыя і інш.).Асноўныя фактары ўплыву былі наступныя: а) перайманне досведу аргіназацыі наёмнага войска праз наём афіцэраў і жаўнераў з ліку тубыльцаў Заходняй і Цэнтральнай Еўропы; б) вайсковае шкаленне прадстаўнікоў дваранскай (шляхецкай) эліты ў войсках заходнееўрапейскіх манархаў; в) знаходжанне ВКЛ у агульнаеўрапейскім культурным і навуковым кантэксце (а ў пэўным сэнсе і агульналінгвістычным, праз веданне часткай эліты лацінскай мовы), што абумовіла распаўсюджванне сярод эліты ВКЛ трактатаў заходнееўрапейскіх і антычных вайсковых мысляроў, прысвечаных пытанням арганізацыі і побыту войска, вайсковай тактыкі і стратэгіі і г.д.; г) асінхроннасць працэсаў разлажэння феадальнага ладу ў розных рэгіёнах Еўропы. Калі ў Заходняй Еўропе гэтыя працэсы адбываліся ўжо ў XIV-XV стагоддзях, то ў ВКЛ і іншых краінах Усходняй Еўропы працэс разлажэння феадальнага ладу пачаўся збольшага ў сярэдзіне XVI ст., што выклікала неабходнасць змены рэгулявання грамадска-палітычных адносінаў у розных сферах публічнага жыцця дзяржавы, у тым ліку з дапамогай ужо гатовых «рэцэптаў», запазычаных з Заходняй Еўропы і адаптаваных да мясцовых рэаліяў і спецыфікі.
Развіццё прававых нормаў, якія тычыліся рэгулявання феадальнага ПР, наадварот, на нашу думку, адбывалася без істотнага ўплыву прававога досведу Заходняй Еўропы, што таксама было абумоўлена цэлым шэрагам прычынаў:а) у XVI ст. узровень юрыдычнай тэхнікі і развіцця пісанага права ў ВКЛ значна апярэджваў не толькі суседнія краіны (такія, як Польшча або Маскоўская дзяржава), але і краіны Заходняй Еўропы. Перайманне досведу Заходняй Еўропы не мела сэнсу, тым болей, што ў той час, калі ў ВКЛ прымаліся нормы права, феадальныя па свайму характару, у Заходняй Еўропе ўжо даўно і актыўна ішоў працэс разлажэння феадальнага ладу. Навату перыяд росквіту феадальных адносінаў Заходняя Еўропа не магла пахваліцца значным развіццём юрыдычнай тэхнікі і шматлікімі законамі, прысвечанымі пытанням арганізацыі войска і абарончай сістэмы дзяржавы; б) арганізацыя феадальнага войска ў розных краінах Еўропы мела вельмі шмат падабенстваў, з прычыны агульных заканамернасцяў развіцця феадальнага грамадства. Дзякуючы ўласным феадальным традыцыям з часоў Кіеўскай Русі, а таксама развіццю юрыдычнай тэхнікі, у ВКЛ адсутнічалі падставы для актыўнага пераймання досведу іншых краінаў, хаця цалкам абвяргаць пэўны ўплыў заканадаўства іншых дзяржаў нельга. [12-A]
2. Актыўнае развіццё вайсковага заканадаўства ў XVI ст. з'явілася вынікам аб'ектыўных фактараў, звязаных з паступовым удасканаленнем і ўскладненнем сістэмы арганізацыі абароны дзяржавы, паступовым пераходам да прафесійнай арміі. Галоўным фундаментам для выдання першых пісаных вайсковых законаў у дастатутны перыяд для рэгулявання ПРслужыць звычаёвае права старажытных беларускіх княстваў, адміністрацыйная практыка і замежны досвед, асабліва найбліжэйшага саюзніка - Польшчы. Арганізацыя наёмнага войскаадбывалася праз актыўнае перайманне заходнееўрапейскага і польскага досведу. [12-A]
3. Развіццё і станаўленне сістэмы вайсковага заканадаўства мела паступовы і эвалюцыйны характар. Выданне новых законаў адбывалася з улікам ужо існуючых, якія даволі часта значна перапрацоўваліся і ўдасканальваліся з мэтай ліквідацыі выяўленых на практыцы недахопаў. Фарміраванне вайсковага заканадаўства не абмяжоўвалася простым замацаваннем у пісьмовай форме нормаў звычаёвага права і дапаўняльнай інкарпарацыяйзамежных прававых нормаў, але адбывалася і пэўная сістэматызацыя, рацыяналізацыя і канцэптуалізацыя вайсковага заканадаўства. [12-A]
4. Адной з галоўных крыніц вайсковага заканадаўства сталі сістэматызаваныя нормы Статутаў 1529, 1566,1588 гг. Пераважнаў другіх раздзелах гэтых законаў пад назвай «Аб абароне земскай» змяшчаліся асноўныя палажэнні аб арганізацыі і дзейнасці ПР (адной з галоўных формаў арганізацыі войска ВКЛ у першай палове XVI ст.), а таксама нормы, прысвечаныя іншым пытанням у сферы абароны дзяржавы. Развіццё нормаў вайсковага заканадаўства ў Статуце 1529 г. адбывалася галоўным чынам на падставе «вайсковых уставаў», выдадзеных у дастатутны перыяд, а таксама нормаў звычаёвага права, у якія прыўносіліся пэўныя навацыі, у тым ліку запазычаныя з іншаземнага права. У сваю чаргу, Статут 1529 г. паслужыў галоўнай крыніцай фарміравання адпаведнага раздзела Статута 1566 г. Генетычная сувязь гэтых статутаў відавочная, хаця апошні і з'яўляўся значна больш дасканалым і шырэйшым па аб'ёме прававога рэгулявання. Статут 1588 г. у асноўным успрыняў галоўныя палажэнні папярэдняга Статута 1566 г., хаця некаторыя пытанні рэгуляваліся больш дэталёва. Нягледзячы на генетычную сувязь трох Статутаў, яны з'явіліся прадстаўнікамі розных гістарычных эпохаў. Характэрнай рысаў раздзелаў «Аб абароне земскай» усіх Статутаў было тое, што іх фарміраванне ў найменшай ступені грунтавалася на палажэннях рымскага права, паколькі тут прысутнічала даволі значная рэгіянальная спецыфіка, а таксама спецыфіка ў прадмеце рэгулявання.
5. Статутныя нормы не былі адзінай крыніцай вайсковага заканадаўства. Мела месца сістэма вайсковага заканадаўства, у якую ўваходзілі артыкулы вайсковыя, якія прымаліся на час вайсковай кампаніі, загады вялікага князя і гетманаў, соймавыя пастановы, а таксама звычаёвае права. Усе акты вайсковага заканадаўства аб'ядноўваліся ў досыць дасканалую сістэму вайсковага заканадаўства, якая мела прагрэсіўны характар для свайго часу. Некаторыя з актаў былі добра вядомыя на Захадзе. Яны грунтаваліся на гуманістычных пазіцыях, аб чым сведчаць шматлікія нормы, скіраваныя на абарону цывільнага насельніцтва.
Нормы статутнага корпуса права, а таксама пастановы сойму, якія ўносілі змены ў парадак рэгулявання арганізацыі войска і абароны дзяржавы, былі прысвечаны галоўным чынам пытанням арганізацыі ПР, дысцыплінарнай адказнасці апалчэнцаў, правам і абавязкам галоўных вайсковых службовых асобаў. Артыкулы вайсковыя прысвячаліся пытанням арганізацыі ўнутранага жыцця войска, а таксама вайсковай іерархіі, дысцыплінарнай адказнасці, прадухіленню шпіянажу, арганізацыі вайсковай юстыцыі і інш. Ва ўсіх іншых пытаннях, не ўрэгуляваных вышэйадзначанымі нарматыўнымі актамі, службовыя асобы кіраваліся інструкцыямі вялікага князя, гетманаў, а таксама звычаёвым правам.
6. Аналіз правапрымяняльнай практыкі, заснаваны на матэрыялах Літоўскай метрыкі і іншых архіўных крыніцах, сведчыць, што далёка не заўсёды нарматыўныя акты выконваліся не толькі ваярамі, але і вайсковымі службовымі асобамі. Асабліва гэта тычыцца ўзаемаадносінаў з мірным насельніцтвам пад час вайны, дысцыпліны ў войску, прызначэння мераў пакаранняў, выканання баявых настаўленняў і інш. Нягледзячы на дзейнае заканадаўства, часам службоўцы кіраваліся жаўнерскім звычаёвым правам, якое магло адрознівацца ў залежнасці ад краіны паходжання службоўцы, месца ягонай папярэдняй службы і асабістага досведу. Аднак у цэлым новае заканадаўства і яго паступовае ўдасканаленне адлюстроўвала рэальны стан рэчаў і спрыяла ўмацаванню абарончай функцыі дзяржавы. Заўважым, што і цяпер паміж тэкстам законаў і практыкай іхужыцця можа існаваць значная розніца. Пэўныя адступленні ад палажэнняў пісанага права ў XVI ст. можна патлумачыць перадусім своеасаблівасцю тагачаснага ўспрымання заканадаўства, як пэўнай ідэальнай мадэлі, ад якой былі цалкам натуральнымі пэўныя адступленні на практыцы. У плане ж слабога датрымання нормаў, датычных дысцыплінарнай адказнасці вайскоўцаў і парадку дачынення з цывільным насельніцтвам - спецыфікай арганізацыі дзяржаўнага ладу ВКЛ, дзе адсутнічала моцная цэнтральная ўлада. Заўважым, што падобны феномен у плане датрымання пісаных вайсковых законаў быў характэрным і для іншых еўрапейскіх дзяржаваў у той перыяд, калі ў іх была пашырана практыка выкарыстання замежных наёмнікаў і адсутнічала моцная цэнтральная ўлада.
Асабісты ўклад суіскальніка:
На падставе абагульнення літаратурных крыніцаў, а таксама выдадзеных першакрыніцаў і архіўных матэрыялаў, аўтарам асабіста праведзена дадзенае дысертацыйнае даследаванне; яму належаць усе палажэнні і абагульненні, якія выносяцца на абарону. Аўтар прааналізаваў сістэму вайсковага заканадаўства ВКЛ XVI ст., выявіў яго крыніцы, этапы і заканамернасці развіцця ў кантэксце тагачасных грамадска-палітычных адносінаў.
Апрабацыя вынікаў даследавання:
Вынікі дысертацыйнага даследавання былі апрабаваны на наступных навуковых канферэнцыях: «Сучасная беларуская мова ў сферы сучаснай навукі» (Мінск, 16 сак. 2007 г., Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі); міжнар. навук. канф. студэнтаў і аспірантаў «Проблемы развития законодательства и правоприменительной практики» (Мінск, 29-30 кастр. 2004 г., БДУ); міжнар. навук. канф. студэнтаў і аспірантаў, прысвеч. 80-годдзю юрыд. фак. БДУ; «Актуальные проблемы правоведения: история и современность» (Мінск, 18-19 кастр. 2005 г.»); міжнар. навук.-тэарэтыч. канф. «Европа: актуальные проблемы этнокультуры» (Мінск, 27 кастр. 2007 г., Бел. дзярж. ун-т. імя М. Танка); навук.-практ. канф. «Милиции Беларуси 90 лет: история и современность» (Мінск, 27 лютага 2007 г., Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь); міжнар. навук. канф. «Леў Сапега (1557-1633) і яго час» (Гродна, ГрДУ, 2007 г.); міжнар. навук. канф. студэнтаў і аспірантаў «Проблемы совершенствования законодательства и практики его применения» (Мінск, 19-20 кастр. 2006 г.)і інш.
Надрукаванасць вынікаў:
Вынікі даследавання апублікаваны ў 4 артыкулах у навуковых часопісах, якія адпавядаюць пункту 18 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь, агульны аб'ём дадзеных артыкулаў склаў 2,2 аўтарскіх аркуша. Акрамя гэтага, вынікі даследавання былі надрукаваны ў 18 матэрыялах навуковых, навукова-тэарэтычных і навукова-практычных канферэнцый.
Структура і аб'ём дысертацыі:
Дысертацыя складаецца з уводзінаў, агульнай характарыстыкі працы, чатырох главаў, заключэння, бібліяграфічнага спісу (290 пазіцый). Агульны аб'ём дысертацыі - 156 стар., з іх бібліяграфія - 35 стар.
Змест работы
Глава I «Гістарыяграфія праблемы вайсковага заканадаўства» прадстаўлена галоўным чынам агульнагістарычнымі працамі дарэвалюцыйных гісторыкаў (Любаўскім М.К., Доўнар-Запольскім М.В., Лаппо І. І. і інш.), у якіх толькі ўскосна ўздымаліся асобныя пытанні па дадзенай праблеме. Сярод спецыяльных публікацый беларускіх навукоўцаў вылучаюцца працы Я.А. Юхо, а таксама публікацыі іншых беларускіх навукоўцаў (Доўнар Т. І., Дзербінай Г. І., Бохана Ю.М., Сагановіча Г.М., Янушкевіча А.М. і інш.), у якіх надавалася пэўная ўвага пазначанай тэме. Пытанні вайсковага заканадаўства ВКЛ закраналіся ў працах вучоных дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама польскіх і літоўскіх навукоўцаў. Сярод дарэвалюцыйных гісторыкаў трэба адзначыць працы М.В. Доўнар-Запольскага, М.К. Любаўскага, І. І. Лаппо, І. А. Маліноўскагаі інш.
Польскія вучоныя надавалі больш увагі даследаванням вайсковай гісторыі, аднак гэта тычылася ў асноўным Кароны Польскай і Рэчы Паспалітай, хаця закраналіся пры гэтым і пытанні вайсковага заканадаўства ВКЛ. Сярод іх неабходнавылучыць працы С. Кутшэбы, Г. Блашчыка, М. Вагнэра, В. Огнішчака, О. Бальзэра, З. Сперальскага, З. Качмарчыка, Г. Катарскага, Г. Віснэра, Ж. Вайцэхоўскагаі інш. Сярод літоўскіх даследчыкаў можна пазначыць такіх вучоных, як С. Лазутка, Г. Лесмайціс і А. Тула, якія таксама толькі закраналі асобныя аспекты дадзенай тэмы.
Таксама аналізаваліся нарматыўныя крыніцы: тэксты Статутаў 1529,1566 і 1588 гг. ды іншых заканадаўчых актаў ВКЛ, змешчаных у Літоўскай Метрыцы, АЗР, АВАК, зборніку «Документы Московского архива Министерства Юстиции» і некаторыя архіўныя матэрыялы.
Глава ІІ «Рэгламентацыя вайсковых адносіну дастатутны перыяд» прысвечана аналізу развіцця і станаўлення вайсковага заканадаўства у дастатутны перыяд, прычынаў і ўмоваў станаўлення гэтай галіны заканадаўства. У пачатку XVI ст. у ВКЛ адсутнічаў адзіны пісьмовы заканадаўчы акт аб арганізацыі войска і абароне дзяржавы. Існуючыя законы вельмі прыблізна рэгулявалі дадзеныя пытанні. Прывілей Ягайлы 1387 г. узгадваў пра «Пагоню» як адну з формаў арганізацыі абароны ВКЛ, адносна якой усё здольнае да нашэння зброі насельніцтва павінна было прымаць удзел у абароне дзяржавы. Прывілеі 1413 і 1447 гг. узгадвалі пра абавязак шляхты поўніць вайсковую службу. Першым вядомым пісьмовым вайсковым законам была Устава Навагародскага сойму 1502 г., дзе быў вызначаны аб'ём і характар вайсковай службы. Больш дэталёва гэтыя пытанні былі ўрэгуляваныпастановамі сойму 1528 і 1529 гг.
Іншым напрамкам, у якім развівалася вайсковае права, стала рэгламентацыя арганізацыі і дзейнасці ПР, а таксама стварэнне нормаў вайскова-крымінальнага характару, якія былі прысвечаны пытанням disciplina militaris. На Віленскім сойме 1507 г. была прынята ўставапа шэрагу пытанняў, звязаных з абаронай і войскам, у тым ліку па перапісу ўсіх вайсковаабавязаных землеўладальнікаў. Менская ўстава ад 13 жніўня 1507 г. тычылася кампетэнцыі гетмана, у тым ліку адносна разгляду вайскова-крымінальных справаў. Для новай выправы і для новага гетмана патрабавалася выданне новай уставы - ад 5 чэрвеня 1508 г. Развіццё вайсковага заканадаўства было абумоўлена наступнымі галоўнымі фактарамі: агульным развіццём пісанага права; уступленнем ВКЛ у паласу зацяжных войнаў з Маскоўскай дзяржавай; агульным ускладненнем структуры ўлады ў краіне.Існуючая ў дзяржаве арганізацыя абароны, пабудаваная на звычаёвым праве, не магла належным чынам забяспечыць функцыянаванне абарончай сістэмы дзяржавы. Развіццё вайсковага заканадаўства ў дастатутны перыяд адбывалася галоўным чынам у наступных напрамках: вызначэнне нарматыву вайсковай службы і рэгламентацыя ўзбраення, замацаванне асноўных палажэнняў аб арганізацыі і дзейнасці войска, усталяванне адказнасці за вайсковыя злачынствы, замацаванне нормаў, якія ахоўвалі цывільнае насельніцтва ад злоўжыванняў з боку вайскоўцаў. У гэты перыяд шляхта паступова пачынае адыгрываць значную ролю ў праватворчай дзейнасці дзякуючыўдзелу ў працы агульнадзяржаўнага сойма. Палажэнні заканадаўства, якія рэгулявалі памер і характар вайсковай службы пасля ўставы 1502 г., прымаюцца ўжо пад пэўным кантролем і з непасрэдным удзелам шляхты. Паступова адбываецца пісьмовае замацаванне такіх вайсковых пасадаў, як гетман, харунжы іінш. У дадзены перыяд гетманства яшчэ не з'яўлялася трывалай пасадай з дакладна акрэсленымі паўнамоцтвамі. Аднак з часам кампетэнцыя гетмана павялічваецца і набывае больш акрэслены характар.
Новыя пісаныя нормы вайсковага заканадаўства грунтаваліся пераважна на старажытным звычаёвым праве беларускіх княстваў і тагачаснай практыцы. З'яўленне новых нормаў тлумачыцца агульным развіццём грамадска-палітычных адносінаў, ускладненнем арганізацыі войска, а таксама павышэннем прававой культуры ў дзяржаве.
Глава III «Фарміраванне і развіццё статутнага вайсковага заканадаўства»:адной з галоўных крыніцаў вайсковага заканадаўства сталі сістэматызаваныя раздзелы «Аб абароне земскай» Статутаў 1529, 1566 і 1588 гг. - зводаў законаў дзяржавы, якія змяшчалі нормы ўсіх галінаў тагачаснага права. Кожны наступны Статут удакладняў папярэднія прававыя палажэнні, дэталізаваў іх, дадаваў новыя нормы, што сведчыць аб паступовым развіцці і прагрэсіўных тэндэнцыях у вайсковым заканадаўстве ВКЛ.§ 3.1. «Прававое рэгуляванне мабілізацыі Паспалітага Рушэння» прысвечаны аналізу прававой рэгламентацыі мабілізацыі ПР. Нормы аб парадку мабілізацыі ПР у асноўным знаходзіліся ў другіх раздзелах Статутаў. Асобныя пытанні былі дэталізаваны таксама ва ўхвалах соймаў, загадах вялікага князя і г. д. Мабілізацыя грунтавалася на адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле дзяржавы, з пэўнымі выключэннямі. У кожнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы меліся службовыя асобы, у чые абавязкі ўваходзіў збор мясцовага апаўчэння. Мабілізацыя аб'яўлялася з дапамогаю рассылкі «лістоў ваенных». Першаснай мабілізацыйнай акругай быў павет, за мабілізацыю ў межах якога адказваў харунжы. Яго галоўнымі абавязкамі былі: збор павятовай шляхты на вайну; яе агляд на прадмет адпаведнасці вайсковым нарматывам; даводства павятовай шляхтай і кантроль за вайсковай дысцыплінай; адпраўленне правасуддзя па нязначных вайсковых злачынствах; ажыццяўленне першаснага вайсковага ўліку і г. д. § 3.2 «Сутнасць і змест вайсковай павіннасці паводле статутнага заканадаўства»:галоўнай, але далёка не адзінай, падставай для паўнення вайсковай павіннасці быў факт валодання зямельным надзелам. Шляхта з'яўлялася галоўным саслоўем, на якое ўскладаўся абавязак паўнення вайсковай павіннасці, хаця аналагічны абавязак распаўсюджваўся і на прадстаўнікоў іншых саслоўяў, якія валодалі зямлёю. Змест вайсковай павіннасці падзяляўся на абавязак асабістай вайсковай службы, а таксама на абавязак выстаўлення атраду ваяроў. Да асабістай вайсковай службы прыцягваліся толькі дарослыя асобы мужчынскага полу, якія вялі самастойную гаспадарку. Такія катэгорыі землеўладальнікаў, як удовы, сіроты і духоўныя асобы выконвалі толькі павіннасць па выстаўленню ў войска атраду са свайго зямельнага надзелу. Падставай для паўнення вайсковай службы магло быць і атрыманне пэўных падаткавых або мытных ільготаў ад гаспадара. Абавязак вайсковай службы мяшчанаў мог засноўвацца не толькі на факце валодання зямельным надзелам, але і на факце заняцця іх асобным рамяством або справай, дазволенай для мяшчанаў. Асобна трэба адзначыць, што абавязак асабістай вайсковай службы ўскладаўся на мужчынаў-іншаземцаў у выпадку, калі апошнія былі жанатыяз літвінкамі. Дзяржаварабіла захады таксама і да рэгламентацыі аб'ёму вайсковай павіннасці: памеру вайсковага атраду, які павінен быў выстаўляцца з зямельнага надзела; патрабаванняў да экіпіроўкі ваяроў. § 3.3. «Рэгламентыцыя статутным вайсковым заканадаўствам іншых пытанняў»: акрамя пытанняў мабілізацыі, зместу вайсковай службы і ўсталявання аб'ёмаў вайсковай павіннасці, нарматываў узбраення і адказнасці за іх парушэнне, статутны корпус права рэгуляваў і шмат іншых пытанняў арганізацыі і дзейнасці войска. Найбольш важнымі з іх былі: усталяванне працэдуры забеспячэння войска ўсім неабходным і рэгуляванне парадку нарыхтоўкі правіянту, забеспячэнне аховы насельніцтва ад злоўжывання з боку войскоўцаў, парадак адпраўлення правасуддзя ў войску і г. д. Адной з галоўных крыніцаў вайсковага заканадаўства з'яўлялася статутнае вайсковае заканадаўства. Палажэнні Статута 1529 г. галоўным чынам былі заснаваны на пісаных нормах дастатутнага вайсковага заканадаўства, а таксама на звычаёвым праве і старажытнай практыцы арганізацыі ПР. Раздел Статута 1529 г. «Аб абароне земскай» меў шмат прабелаў у прававой рэгламентацыі вайсковых пытанняў. Пад час прыняцця Статута 1566 г. дадзеныяпрабелы былі ў сваёй большасці ліквідаваны, а аб'ём прававога рэгулявання значна дэталізаваўся. Статут 1588 г. успрыняў пераважна палажэнні ДС, хаця некаторым чынамі развіў і дапоўніў іх.
Глава IV «Рэгламентацыя вайсковых адносінаў іншым заканадаўствам» прысвечана характарыстыцы іншых крыніцаў вайсковага заканадаўства, вызначэнню прычын іх з'яўлення, ролі і месца ў сістэме вайсковага заканадаўства, а таксама сферы іх ужывання. § 4.1. «Артыкулы вайсковыя як важная крыніца вайсковага заканадаўства»:хаця Статуты, асабліва 1566 і 1588 гг., рэгулявалі шмат пытанняў у сферы арганізацыі і дзейнасці войска, тым не менш, нормаў, змешчаных у статутным корпусе вайсковага заканадаўства, не хапала для дэталёвага і ўсеахопнага рэгулявання пытанняў у дадзенай сферы, гэтыя прабелы былі абумоўлены спецыфікай Статутаў. Нормы Статутаў, галоўным чынам, закраналі інтарэсы шляхты і тычыліся прававога рэгулявання ПР. З пашырэннем выкарыстання наёмных атрадаў і агульным развіццём і ўскладненнем сістэмы кіравання войскам, паўстала патрэба ў нормах, аналагічных тым, што цяпер змяшчаюцца ў сучасных статутах ўнутранай службы, залогавай ды вартавой службы, дысцыплінарным статуце, баявых статутах і настаўленнях. Усе гэтыя нормы ў Статутах адсутнічалі і такім чынам мелася пэўная прававая лакуна, якая мусіла быць запоўнена выданнем асобных нарматыўных актаў. Акрамя гэтага, паступовая прафесіяналізацыя, переход ад міліцыйнай формы арганізацыі ўзброеных сілаў да прафесійнага наёмнага войска, характэрнага не для феадальных, а для буржуазных краінаў, а таксама развіццё новых родаў войска (артылерыя) - усё гэта стала прычынаю таго, што значнае пашырэнне атрымала практыка выдання так званых «артыкулаў вайсковых» - нарматыўных прававых актаў, якія былі прысвечаны арганізацыйным, дысцыплінарным і тактычным пытанням арганізацыі і дзейнасці войска. Тым больш, што традыцыя выдання артыкулаў вайсковых мела месца ў Заходняй Еўропе, дзе яны называліся Kriegsartikel i Artikelbrief. На дадзены момант вядома сем артыкулаў вайсковых, выдадзеных у XVI ст., якія тычыліся войска ВКЛ. Акрамя гэтага, у XVI ст. былі таксама выдадзены два Артыкулы Пушкарскія 1557 і 1567 гг., якія былі прысвечаны пытанням арганізацыі і дзейнасці артылерыі. Артыкулы вайсковыя прымаліся без удзелу шляхты як усяго саслоўя і звычайна выдаваліся ў аднабаковым парадку манархам, гетманамі або даводцамі асобных групаў войска. Часам яны выдаваліся пасля кансультацый з найбольш дасведчанымі і аўтарытэтнымі знаўцамі войсковай справы і «права жаўнерскага». Артыкулы вайсковыя звычайна прымаліся на перыяд пэўнай вайсковай кампаніі. Хаця артыкулы вайсковыяўяўляюць з сябе досыць стракаты малюнак, алеўсе дадзеныя артыкулы мелі агульныя для ўсіх дадзеных прававых актаў рысы. Вайсковае заканадаўства ВКЛ было добра вядомым на Захадзе як прыклад рэалізацыі адмысловай вайскова-прававой думкі. Артыкулы вайсковыя вялікага гетмана Рыгора Хадкевіча, выдадзеныя ў 1566 г., былі ўлучаны ў зборнік Corpus juris militaris, які з'явіўся ў Заходняй Еўропе ў XVII ст. і атрымаў значнае прызнанне. § 4.2. «Загады вялікага князя і іншыя крыніцы вайсковага заканадаўства»:у сістэму вайсковага заканадаўства ўваходзілі і загады вялікага князя або гетмана, якія маглі ў залежнасці ад сітуацыі мець розныя назвы: «лісты», «лісты ваенныя», «навукі» або «ўніверсалы». У іх маглі змяшчацца нормы права, якія тычыліся парадку нарыхтоўкі правізіі, парадку дачыненняў з мірным насельніцтвам і разгляду судовых спрэчак, настаўленні па арганізацыі разведвальнай і контрразведвальнайдзейнасці, а таксама настаўленні па ахове і абароне замкаў, парадку вярбоўкі наёмнікаў і г. д. Важнай крыніцай вайсковага заканадаўства заставалася звычаёвае права. Нават статутызмяшчалі спасылкі на звычай як асобную крыніцу права. Так, арт. 5 Статута 1566 г. у вызначэнні кампетэнцыі харунжых дворнага і земскага наўпрост адсылаў да звычая, гаворачы аб тым, што «хоружые земскiе и дворные маютъ быти и подлугъ стародавного обычаю захованы». Статут 1588 г. у арт. 5 паўтараў дадзеныя палажэнні, дадаўшы, што прававы статус жамойцкіх службовых асобаў, адказных за мабілізацыю, таксама вызначаўся паводле звычаяў Жамойцкай зямлі. Зноў жа, у арт. 7 Статутаў 1566 і 1588 гг., прысвечаных пытанням вызначэння вайсковай адзінкі, пад сцяг якой павінен быў станавіцца вайсковец, гаварылася, што «княжата, понята, хоруговные маршалки, врядники наши земскiе и дворные, тые мають се становити на местцахъ своихъ подлугъ стародавного обычаю» і г. д. Побач са звычаем шырока ўжывалася і практыка, якая фактычна таксама мела рысы звычаёвага права. Звычай як крыніца права быў уласцівы не толькі для нормаў, якія рэгулявалі пытанні арганізацыі і дзейнасці ПР, але і для наёмнікаў, у дачыненні якіх часта ўжывалася замежнае звычаёвае права. Так, у нямецкіх пяхотных атрадах, якія былі на службе ВКЛ, адносіны паміж жаўнерамі атраду рэгламентаваліся перш за ўсё ўласна нямецкім «жаўнерскім» правам. Вонкавым патрабаваннем да наёмнага атраду было захаванне вайсковай дысцыпліны, а тое, як гэта дысцыпліна захоўвалася, было ўласнай справай нямецкіх наёмнікаў. Феномен наёмніцтва стварыў умовы для развіцця своеасаблівага агульнаеўрапейскага звычаёвага «права наёмнікаў», якое рэгулявала адносіны ўнутры атраду паміж жаўнерамі, а таксама галоўныя прынцыпы найму вайсковых атрадаў.
Вельмі важнай крыніцай вайсковага заканадаўства былі пастановы сойму, што было звязана з узрастаннем ролі парламента ў палітычным жыцці краіны. Амаль з самага пачатку XVI ст. усе «ваенныя» ўставы прымаліся з актыўным удзелам шляхты. Пастановы сойму былі аднымі з галоўных крыніцаў заканадаўства на працягу XVI ст. з той прычыны, што да кампетэнцыі сойма належалі самыя важныя для шляхты справы - аб усталяванні памеру вайсковай павіннасці шляхты, а таксама ўхваленне розных іншых пытанняў адносна арганізацыі і дзейнасці войска. Пастановы сойму галоўным чынам рэгулявалі тыя ж самыя пытанні, якім былі прысвечаны палажэнні Статутаў, бо папраўкі ў статутны корпус права маглі прыўносіцца толькі са згоды сойму.
Заключэнне
1. Праведзеная ў рамках дадзенага дысертацыйнага даследавання праца дазваляе канстатаваць, што пытанні абароны дзяржавы і арганізацыі войска ВКЛ былі вельмі важнымі і закраналі інтарэсы не толькі шляхты як галоўнага вайсковаабавязанага саслоўя, але і ўсяго грамадства. Ад моманту ўтварэння ВКЛ - дзяржавы, палітыка-эканамічным цэнтрам якой сталі беларускія землі - пытанні абарончай функцыі рэгламентавала звачаёвае права, якое цэнтральная ўлада імкнецца прывесці да аднастайнасці ў межах усёй дзяржавы. Да пачатку XVI ст. у ВКЛ адсутнічаў адзіны пісьмовы заканадаўчы акт, які б рэгламентаваў парадак арганізацыі войска і абароны ў дзяржаве. Існуючыя законы вельмі прыблізна рэгулявалі ці толькі закраналі дадзеныя пытанні (прывілеі Ягайлы 1387, 1413 і 1447 гг.).
Вайсковае заканадаўства ВКЛ, якое актыўна фарміравалася на працягу XVI ст., складалася з двух галоўных частак: нормаў, якія рэгулявалі парадак арганізацыі і дзейнасці Паспалітага Рушэння, а таксама нормаў, якія датычыліся агульных пытанняў арганізацыі і побыту войска. Адносна ПР развіццё нормаў вайсковага права, на нашую думку, адбывалася ў асноўным без значнага ўплыву прававога досведу Заходняй Еўропы, што было абумоўлена цэлым шэрагам прычын. Па-першае, у XVI ст. узровень юрыдычнай тэхнікі і развіцця пісанага права ў ВКЛ значна апярэджваў не толькі суседнія краіны (такія, як Польшча або Маскоўская дзяржава), але і краіны Заходняй Еўропы. Таму перайманне замежнага досведу не мела ніякага сэнсу. Да таго ж, у час, калі ў ВКЛ прымаліся феадальныя па свайму характару нормы права (большасць нормаў разделаў ІІ «Аб абароне земскай» Статута 1529 г.), у Заходняй Еўропе ўжо актыўна ішоў працэс разлажэння феадальнага ладу, а ў папярэдні перыяд апошняя не магла пахваліцца значнымузроўнем развіцця юрыдычнай тэхнікі і вялікай колькасцю пісаных законаў, прысвечаных пытанням арганізацыі войска і абароны дзяржавы. Па-другое, арганізацыя тагачаснага войска ў краінах Еўропы ў цэлым мела вельмі шмат падабенстваў з прычыны агульных заканамернасцяў развіцця феадальнага грамадства. Таму пры наяўнасці ўласных традыцый, якія ішлі яшчэ з часоў Кіеўскай Русі, і развіцці юрыдычнай тэхнікі ў ВКЛ адсутнічалі падставы для актыўнага пераймання досведу іншых дзяржаваў, хаця абвяргаць пэўны ўплыў заканадаўства іншых краінаў нельга.
Паспалітае Рушэнне ВКЛ грунтавалася на адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле дзяржавы з пэўнымі выключэннямі. У кожнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы, акрамя вышэйшых службовых асобаў (ваяводаў, старастаў і інш.), якія павінны былі трымаць пад увагай абарончыя пытанні, меліся спецыяльныя службовыя асобы, у чые абавязкі ўваходзіў збор мясцовага апалчэння. Мабілізацыя аб'яўлялася з дапамогаю рассылкі «лістоў ваенных» - загадаў аб мабілізацыі, на падставе якіх пачыналі сваю дзейнасць упаўнаважаныя службовыя асобы. Першаснай мабілізацыйнай акругай быў павет, а за мабілізацыю ў яго межах адказваў павятовы харунжы, правы і абавязкі якога ў XVI ст. сталі, пачынаючы са Статута 1529 г., досыць поўна рэгулявацца законам. Галоўнымі яго абавязкамі былі: збор павятовай шляхты на вайну; яе агляд на прадмет адпаведнасці вайсковым нарматывам; даводства павятовай шляхтай на працягу ўсяго часу вайны; кантроль за вайсковай дысцыплінай унутры харугвы; адпраўленне вайсковага правасуддзя па нязначных вайсковыхправапарушэннях. Увогуле, на працягу XVI ст. ідзе працэс складвання інстытута вайсковых службовых асобаў і іх статусу, закладаецца падмурак для з'яўлення сапраўдных афіцэрскіх пасадаў: паўкоўнік, ротмістр, таварыш, цэйгварт і інш.
Развіццё вайсковага заканадаўства, якое датычыла рэгулявання дзейнасці прафесійнага наёмнага войска, а таксама агульных пытанняў арганізацыі і побыту войска, адбывалася на фоне актыўнага ўплыву на яго нормаў вайсковага права такіх заходнеўрапейскіх краінаў, як Германія, Швейцарыя, Швецыя, Італія і інш., дзе падобныя нормы з'явіліся раней. Асноўныя кірункі дадзенага ўплыву наступныя: а) перайманне досведу арганізацыі наёмнага войска праз наём афіцэраў і жаўнераў з ліку тубыльцаў Заходняй і Цэнтральнай Еўропы; б) вайсковае шкаленне прадстаўнікоў шляхецкай эліты ў войсках заходнееўрапейскіх манархаў; в) знаходжанне ВКЛ у агульнаеўрапейскім культурным і навуковым кантэксце (а ў пэўным сэнсе і агульналінгвістычным, праз веданне часткай эліты лацінскай мовы), што абумовіла распаўсюджванне сярод эліты ВКЛ трактатаў заходнееўрапейскіх і антычных вайсковых мысляроў, прысвечаных пытанням арганізацыі і побыту войска, вайсковай тактыкі і стратэгіі і г. д. Адзначым, што асінхроннасць працэсаў разлажэння феадальнага ладу ў розных рэгіёнах Еўропы прыводзіла да таго, што змена рэгулявання грамадска-палітычных адносінаў у розных сферах публічнага жыцця адбывалася з дапамогай гатовых «рэцэптаў», адаптаваных да мясцовых рэаліяў і спецыфікі. [1; 4; 5; 7; 12; 18]
2. Актыўнае развіццё вайсковага заканадаўства ў XVI ст. было абумоўлена шэрагам аб'ектыўных фактараў, перш за ўсё звязаных з паступовым удасканаленнем і ўскладненнем сістэмы арганізацыі абароны дзяржавы і паступовым пераходам ад ПР да рэгулярнай прафесійнай арміі. Важным было і з'яўленне цалкам вайсковых (афіцэрскіх і падафіцэрскіх) пасадаў: гетмана, ротмістраў, таварышаў, палкоўнікаў, цэйгвартаў. Гэта было не ўласціва для феадальнага грамадства і структуры ПР, дзе, за выключэннем хіба што харунжага і гетмана, такія пасады, як ваявода, маршалак, кашталян сумяшчалі ў сабе як вайсковыя, так і цывільныя функцыі. Гэта развіццё значна паскорылася з уступленнем ВКЛ ў XVI ст. у шэраг зацяжных абарончых войнаў.
Развіццё вайсковага заканадаўства пачалося ў дастатутны перыяд і галоўным фундаментам для выдання першых пісаных вайсковых законаў паслужыла звычаёвае права старажытных беларускіх княстваў, а таксама адміністрацыйная практыка ВКЛ і ў пэўнай ступені замежны досвед (асабліва гэта тычыцца бліжэйшага суседа і саюзніка - Польшчы). Менш за ўсё выкарыстоўваўся замежны досвед адносна рэгулявання ПР, бо тут папярэдне стагоддзямі дзейнічала звычаёвае права, больш актыўна пераймаўся заходнеўрапейскі досвед (часткова праз Польшчу) адносна арганізацыі і дзейнасці наёмнага, прафесійнага войска. У той час інстытут наёмніцтва актыўна выкарыстоўваўся ў Еўропе. Феномен наёмніцтва стварыў умовы для развіцця своеасаблівага агульнаеўрапейскага звычаёвага «права наёмнікаў», якое рэгулявала ў асноўным галоўныя прынцыпы найму вайсковых атрадаў, адносіны ўнутры атраду паміж жаўнерамі, а таксамастварала непісаны «кодэкс гонару» наёмнікаў. [1; 2; 3; 7; 8; 9; 10; 18]
3. Адной з характэрных рысаў развіцця і станаўлення сістэмы вайсковага заканадаўства ВКЛ у XVI ст. быў яго паступовы і эвалюцыйны характар. Выданне новых законаў адбывалася з улікам ужо існуючых, якія даволі часта значна перапрацоўваліся і ўдасканальваліся з мэтай ліквідацыі выяўленых на практыцы недахопаў і прабелаў у прававым рэгуляванні. Важна адзначыць, што фарміраванне вайсковага заканадаўства на працягу XVI ст. не абмяжоўвалася простым замацаваннем у пісьмовай форме нормаў звычаёвага права старажытных беларускіх княстваў і паступовай новай дапаўняльнай інкарпарацыяй звычаяў і замежных прававых нормаў, але адбывалася пэўная сістэматызацыя, рацыяналізацыя і канцэптуалізацыя вайсковага заканадаўства.
Асаблівую ўвагу заканадаўца надаваў пытанню вызначэння суб'ектаў вайсковай павіннасці, падставай якой з'яўлялася галоўным чынам валоданне зямлёй. Галоўным (аднак далёка не адзіным) вайсковаабавязаным саслоўем з'яўлялася шляхта і прымыкаючая да яе праслойка баяраў, вайсковыя абавязкі якіх ўдакладняліся заканадаўствам на працягу XVI ст. Вайсковая павіннасць у ВКЛ падзялялася на дзве катэгорыі: асабістае паўненне вайсковай службы і выстаўленне на вайну за ўласны кошт вайсковага атраду (почта) адпаведнай колькасці і ў адпаведным узбраенні. Для пэўных катэгорый насельніцтва заканадаўца прадугледжваў вайсковую павіннасць толькі ў форме выстаўлення вайсковага атраду: валодаючыя маёнткамі мужа ўдовы, духоўныя асобы, сіроты і інш.
Асобную катэгорыю вайскоўцаў складалі наёмнікі і добраахвотнікі, апошнія служылі ў войску па ўласным жаданні «на ласку гаспадарскую», не дамаўляючыся аб канкрэтным узнагароджанні, чым адрозніваліся ад прафесійных вайскоўцаў-наёмнікаў. Практыка прыцягнення валанцёраў у войска асабліва была пашырана ў XVI ст. пад час Інфлянцкай вайны. [1; 4; 10; 11; 12; 18]
4. Значны ўклад у развіццё вайсковага заканадаўства ВКЛ унеслі Статуты 1529, 1566,1588 гг., якія сталі адной з яго галоўных крыніцаў. У гэтых законах, пераважна ў другіх раздзелах пад назвай «Аб абароне земскай», змяшчаліся сістэматызаваныя нормы, якія змяшчалі асноўныя палажэнні аб арганізацыі і дзейнасці ПР - адной з галоўных формаў арганізацыі войска ВКЛ у першай палове XVI ст., - а таксама рэгламентавалі іншыя пытанні ў сферы абароны дзяржавы.
Развіццё нормаў вайсковага заканадаўства ў Статуце 1529 г. адбывалася ў асноўным на падставе «вайсковых уставаў», выдадзеных у дастатутны перыяд, а таксама нормаў звычаёвага права, у якія прыўносіліся пэўныя навацыі, у тым ліку запазычаныя з іншаземнага права. У сваю чаргу Статут 1529 г. паслужыў галоўнай крыніцай фарміравання адпаведнага раздзела «Аб абароне земскай» Статута 1566 г. Генетычная сувязь з папярэднім Статутам відавочная, нягледзячы на тое, што апошні з'яўляўся значна больш дасканалым і шырэйшым па аб'ёме прававога рэгулявання. Статут 1588 г. у асноўным успрыняў галоўныя палажэнні папярэдняга Статута, хаця некаторыя пытанні атрымалі больш дэталёвую рэгламентацыю: статус харунжага, пытанні ажыццяўлення вайсковага правасуддзя і г. д. Нягледзячы на безумоўную генетычную сувязь усіх трох Статутаў, яны з'явіліся прадстаўнікамі розных гістарычных эпохаў. Адной з характэрных рысаў раздзелаў «Аб абароне земскай» усіх Статутаў было тое, што іх фарміраванне ў найменшай ступені грунтавалася на палажэннях рымскага права (як гэта было агульнай асаблівасцю Статута 1588 г.), паколькі тут прысутнічала даволі значная рэгіянальная спецыфіка, а таксама спецыфіка ў прадмеце рэгулявання. Значную ўвагу надавалі Статуты пытанням: мабілізацыі войска, зместу і сутнасці вайсковай павіннасці, забеспячэння парадку ў войску і аховы цывільнага насельніцтва і адказнасці за парушэнне гэтых нормаў. Напрыклад, арт. 20 Статута 1566 г. ужо значна адрозніваўся ад аналагічнай нормы арт. 14 Статута 1529 г. і крымінальную адказнасць усталёўваў ужо не толькі за «наезд» на дом або гумно, але і за выцягванне «ставаў» і «сажавак», а таксама за ўчыненне якіх іншых «шкодаў», а таксама прадугледжваў у якасці пакарання за «наезд» не толькі штраф, але і кампенсацыю прычыненай шкоды. Кожны наступны Статут ўводзіў новыя склады вайсковых злачынстваў і ўдакладняў санкцыі. Так, арт. 18 Статута 1588 г. распаўсюджваў ахову на маёнткі і гаспадарку як духоўных, так і свецкіх саслоўяў, дадаваў новыя склады злачынстваў, рэгламентаваў падсуднасць па разгляду гэтых справаў і інш. Адметнай рысай Статутаў 1566 і 1588 гг. з'яўлялася тое, што ў іх мелісянормы, якія рэгулявалі дзейнасць наёмных атрадаў, утойчас ужо неад'емнай часткі войска ВКЛ. Усё больш дасканалыя нормы статутнага корпуса права дапаўняліся пастановамі соймудругой паловыXVI ст., якія ўносілі змены ў статутны парадак рэгулявання арганізацыі войска і абароны дзяржавы. [1; 2; 3; 4; 5; 6; 7]
5. На працягу XVI ст. паступова складвалася пэўная сістэма вайсковага заканадаўства, у якую дапаўняльна да асноўных статутных нормаў арганічна ўваходзілі перш за ўсё «артыкулы вайсковыя», якія мелі часовы характар (прымаліся на час вайсковых кампаній). Часовы характар гэтых нормаў сведчыў аб тым, што станаўленне прафесійнай арміі толькі пачыналася, а разам з ім назапашваўся і падыход да прававога рэгулявання арганізацыі і побыту войска. Значнаепашырэнне практыкі «артыкулаў вайсковых» - нарматыўных актаў, якія былі прысвечаны арганізацыйным, дысцыплінарным і тактычным пытанням арганізацыі і дзейнасці войска - было выклікана актыўна выяўленай ў XVI ст. тэндэнцыяй прафесіяналізацыі арміі, переходам ад міліцыйнай формы арганізацыі ўзброеных сілаў да прафесійнага наёмнага войска, якое, аднак, набіралася пераважна толькі на перыяд вайсковых дзеянняў, а таксама развіццём новых родаў войска (напрыклад, артылерыя). Артыкулы вайсковыя рэгламентавалі актуальныя пытанні вайсковай службы. Яны былі прысвечаны арганізацыі ўнутранага жыцця войска, вайсковай іерархіі, дысцыплінарнай адказнасці, забеспячэнню бяcпекі войска і прадухіленню шпіянажу, парадку дачынення з мірным насельніцтвам, арганізацыі вайсковай юстыцыі і інш.
Спецыяльным падвідам артыкулаў вайсковых былі артыкулы пушкарскія. На дазены момант вядомы два артыкулы пушкарскія 1557 і 1567 гадоў, якія рэгламентавалі пытанні арганізацыі і дзейнасці артылерыі як самастойнага роду войска. Нормы гэтых АП, якія значна адрозніваліся паміж сабой, тычыліся галоўным чынам парадку прыёму пушкароў на службу, іх правоў і абавязкаў, узаемадачыненняў паміж сабой, а таксама адказнасці пушкароў і парадку разгляду справаў аб дадзеных правапарушэннях.
У сістэму вайсковага заканадаўства ВКЛ уваходзілі і іншыя віды заканадаўчых актаў: перш за ўсё гэта пастановы сойму, а таксама загады і «навукі» вялікага князя і гетманаў. Акрамя гэтага, на працягу ўсяго XVI ст. працягвала адыгрываць значную ролю звычаёвае права. Менавіта па ўсіх іншых пытаннях, не ўрэгуляваных вышэй адзначанымі нарматыўнымі актамі, службовыя асобы кіраваліся інструкцыямі вялікага князя і гетманаў або звычаёвым правам.
Усе акты вайсковага заканадаўства складалі пад канецXVI ст. досыць дасканалую і параўнальна прагрэсіўную для свайго часу сістэму вайсковага заканадаўства, у якім даволі выразна праявіліся важныя тэндэнцыі: а) паступовая выпрацоўка абарончай дактрыны дзяржавы: захаванне тэрытарыяльнай цэласнаці, вяртанне акупаваных праціўнікам тэрыторый, вызначэнне галоўных «верагодных праціўнікаў» (неприятелей стародавних) - Маскоўскай дзяржавы і Крымскага Ханства; б) імкненне да павышэння баяздольнасці арміі шляхам яе прафесіяналізацыі, удакладнення функцый і родаў войскаў; в) выпрацоўка структураванасці вайсковых нормаў і больш дакладнай юрыдычнай тэрміналогіі ў гэтай сферы; г) заканадаўчае афармленне інстытута наёмніцтва і ўвядзенне яго ў межы ўласнага прававога поля; д) удакладненне і афармленне статуса вайсковых службовых асобаў, складванне новых афіцэрскіх пасадаў, уласцівых для буржуазных армій і інш.
Неабходна падкрэсліць, што вайсковая дактрына ВКЛ была нацэлена на абарону, а не на агрэсію супраць суседніх дзяржаваў, што пацвярджае слушнасць словаў Прэзідэнта Республікі Беларусь аб мірным характары беларускай нацыі.
Палажэнні вайсковага заканадаўства ВКЛ грунтаваліся на гуманістычных пазіцыях, што служыла ўзорам для іншых дзяржаваў. [1; 2; 7; 8; 9; 11; 13; 14; 15; 16; 17; 18]
6. У цэлым заканадаўства ВКЛ, якое паступова ўдасканальвалася на працягу XVI ст., адлюстроўвала рэальны грамадска-палітычны і эканамічны стан дзяржавы і, несумненна, спрыяла ўмацаванню яго абарончай функцыі, нягледзячы на тое, што часам паміж тэкстам законаў і практыкай іхужывання існавала значная розніца. Пэўныя адступленні ад палажэнняў пісанага права ў XVI ст. можна патлумачыць своеасаблівасцю тагачаснага ўспрымання вайскоўцамі пісанага вайсковага заканадаўства (асабліва гэта тычылася арганізацыі і побыту войска як пэўнай ідэальнай мадэлі, ад якой дазваляліся і былі цалкам натуральнымі некаторыя адступленні на практыцы). Аналіз тагачаснай правапрымяняльнай практыкі сведчыць, што далёка не заўсёды нарматыўныя акты выконваліся не толькі ваярамі, але і вайсковымі службовымі асобамі, асабліва гэта тычыцца ўзаемаадносінаў з мірным насельніцтвам пад час вайны, дысцыпліны ў войску, прызначэння мераў пакаранняў, дакладнага выканання баявых настаўленняў і інш. Акрамя таго, нягледзячы на дзейнае заканадаўства, часам службоўцы кіраваліся жаўнерскім звычаёвым правам, якое магло, часам даволі значна, адрознівацца ў залежнасці ад краіны паходжання вайскоўца, месца ягонай папярэдняй службы і асабістага досведу. Часткова гэта можна патлумачыць слабасцю цэнтральнай улады і адсутнасцю апарату прымусу, але параўнальна з моцна цэнтралізаванай Маскоўскай дзяржавай аналагічныя праявы мелі не меншы маштаб (за выключэннем пытанняў выканання вайсковай павіннасці). Увогуле дадзеныя праявы былі ўласцівы для большасці тагачасных еўрапейскіх краінаў, асабліва для тых краінаў, якія актыўна выкарыстоўвалі іншаземных наёмнікаў у сваім войску. Трэба зазначыць, што і заканадаўчае абмежаванне правоў манарха ў сферы абароны не спрыяла павышэнню абароназдольнасці дзяржавы. На дадзеным этапе вайсковага будаўніцтва Рэспублікі Беларусь можна адзначыць прагрэсіўныя тэндэнцыі да ўзмацнення ролі главы дзяржавы ў сферы абароны, што дазваляе больш эфектыўна і аператыўна адказваць на выклікі з боку знешніх пагрозаў у сферы вайсковай бяспекі.
Вайсковае заканадаўства ВКЛ XVI ст. было добра вядомым на Захадзе, а часам нават служыла ўзорам для іншых дзяржаваў як прыклад адмысловай вайскова-прававой думкі. Так, вайсковыя артыкулы гетмана вялікага ВКЛ Рыгора Хадкевіча, выдадзеныя ў 1566 г., былі ўлучаныя ў зборнік Corpusjurismilitaris, які з'явіўся ў Заходняй Еўропе ў XVII ст. і атрымаў значнае прызнанне. Яно істотна паўплывала на наступны гістарычны перыяд. Многія нормы статутнага корпуса права і вайсковых артыкулаў арганічна ўпісаліся ў заканадаўчыя акты XVII-XVIII стст. З пашырэннем выкарыстання наёмных атрадаў і агульным развіццём і ўскладненнем сістэмы кіравання войскам, а таксама з удасканаленнем вайсковага майстэрства і тактыкі паступова развіваліся нормы, якія потым былі ўспрыняты наступным заканадаўствамі паслужылі прататыпам сучасных актаў вайсковага заканадаўства Рэспублікі Беларусь: статутаў унутранай службы, залогавай ды вартавой службы, дысцыплінарнга статута, баявых статутаў і настаўленняў. [1; 2; 3; 5; 7; 14; 15; 18]
Практычная значнасць атрыманых вынікаў:
Вынікі даследавання выкарыстоўваюцца ў вучэбным працэсе на юрыдычным факультэце БДУ. Палажэнні і вывады дысертацыі могуць быць карыснымі: а) у працэсе далейшых навуковых распрацовак айчыннай гісторыі дзяржавы і права, у тым ліку адносна пытанняў, прысвечаных гісторыі вайсковага заканадаўства наступных гістарычных перыядаў; б) пры ўдакладненні курса лекцый і напісанні абагульняючых прац па гісторыі дзяржавы і права Беларусі і асобнага навучальнага дапаможніка па гісторыі вайсковага заканадаўства Беларусі. Таксама вынікі даследавання могуць быць карыснымі ў падрыхтоўцы матэрыялаў выхаваўча-ідэалагічнага характару, павышэнні прававой і агульнай культуры асабістага складу Узброеных Сілаў і іншых вайсковых фарміраванняў Рэспублікі Беларусь на падставе гістарычнай пераемнасці нацыянальных прававых набыткаў.
Спіс публікацый аўтара па тэме дысертацыі
1. Каляда, В.В. Асноўныя крыніцы вайсковага заканадаўства Вялікага княства Літоўскага ў XVI ст. / В.В. Каляда // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сер. гуманiтарных навук. - 2008. - №4. - С. 12-19.
2. Каляда, В.В. Прававая рэгламентацыя ваенных злачынстваў на Беларусі ў XIV - першай палове XVI стагоддзя / В.В. Каляда // Юстыцыя Беларусі. - 2007. - №6. - С. 72-73.
3. Коледа, В.В. Основные тенденции развития военного законодательства Великого княжества Литовского в XVI ст. / В.В. Коледа // Вестник Института современных знаний. - 2008. - №2. - C. 25-29.
4. Коледа, В.В. Правовое регулирование мобилизации Посполитого Рушения в законодательстве Великого княжества Литовского XVI в. по Статутам 1529, 1566 и 1588 гг. / В.В. Коледа // Право и демократия: сб. науч. тр. / Белорус. гос. ун-т. - Минск, 2008. - Вып. 19 / редкол.: В.Н. Бибило (гл. ред.) [и др.]. - С. 71-88.
5. Каляда, В.В. Ахова цывільнага насельніцтва нормамі ваеннага права Статута 1588 г. / В.В. Каляда // Белорусская государственность и развитие национальной правовой системы: от Статута 1588 г. до современной Конституции: материалы респ. науч.-практ. конф., Минск, 11-12 марта 2008 г. - Минск, 2008. - С. 57-58.
6. Каляда, В.В. Вайсковае права ў Статуце Вялікага княства Літоўскага 1588 г. / В.В. Каляда // Проблемы развития законодательства и правоприменительной практики: материалы междунар. науч. конф. студентов и аспирантов, Минск, 29-30 октября 2004 г. / Белорус. гос. ун-т; редкол.: Г.А. Шумак (отв. ред.) [и др.]. - Минск, 2005. - С. 3-4.
7. Каляда, В.В. Вайсковыя артыкулы вялікага гетмана літоўскага Рыгора Хадкевіча, як крыніца вайсковага заканадаўства Вялікага княства Літоўскага / В.В. Каляда // Сучасная беларуская мова ў сферы сучаснай навукі: матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 15-годдзю кафедры беларускай мовы, Мінск, 16 сакавіка 2007 г. / Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі. - Мінск, 2007. - С. 49-56.
8. Каляда, В.В. Выведка і контрвыведка ў дзейнасці Філона Кміты на пасадзе аршанскага старасты / В.В. Каляда // Милиции Беларуси 90 лет: история и современность: материалы науч.-практ. конф., Минск, 27 февр. 2007 г. / М-во внутренних дел Респ. Беларусь, Акад. МВД; К.И. Барвинок (отв. ред.) [и др.]. - Минск, 2007. - С. 79-90.
9. Каляда, В.В. Звычаёвае права, як крыніца вайсковага заканадаўства Вялікага княства Літоўскага XVI ст. / В.В. Каляда // Проблемы борьбы с преступностью и подготовки кадров для органов внутренних дел Республики Беларусь: тез. докл. Междунар. науч.-практ. конф., посвященной Дню бел. науки, Минск, 25 янв. 2008 г. - Минск, 2008. - С. 149-150.
Подобные документы
Гісторыя Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага. Вышэйшыя, мясцовыя ссудовыя органы княства. Каптуровы суд і сялянскія копныя суды (капы). Важнейшый прынцып працэсуальнага права, разгляд справы. Аналіз нормаў працэсуальнага права ў Статуце 1588 г.
контрольная работа [18,2 K], добавлен 04.04.2012Юрыдычныя нормы як адзін з асноўных элементаў механізму сацыяльна-прававой абароны. Асаблівасці сацыяльнай абароны работнікаў падатковай міліцыі. Роль правасвядомасці і прававой культуры ў жыцці і прафесійнай дзейнасці работнікаў падатковай міліцыі.
реферат [34,7 K], добавлен 04.10.2012Рэч Паспалітая як канстытуцыйная, саслоўная манархія на чале з выбарным каралём. Месца, якое адводзілася Вялікаму княству Літоўскаму ў Рэчы Паспалітай. Барацьба паміж каталіцызмам і праваслаўем, закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача манастыроў уніятам.
реферат [38,0 K], добавлен 28.11.2009Дзейнасць вышэйшых органаў дзяржаўнай улады БССР. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Накірункі і развіццё права. Дзейнасць органаў следства, пракуратуры і суда. Шлюбна-сямейнае заканадаўства. Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР.
реферат [53,8 K], добавлен 06.02.2012Калі паўстала дзяржаўнасць у народаў Усходняй Еўропы. Дзяржаўны лад усходнеславянскіх княстваў. Крыніцы старажытнабеларускага права. Асноўныя рысы права дзяржаў-княстваў. Станаўленне суверэнітэту-васалітэту. Ідэя раўнапраўя свабодных грамадзян.
реферат [33,0 K], добавлен 10.12.2011Вышэйшыя судовыя органы дзяржавы. Мясцовыя судовыя органы. Замкавы (гродскі) суд. Земскі суд. Падкаморскі суд. Магістрацкі суд. Каптуровы суд. Копны суд. Aппapat конституционного суда РФ. Конституционный (уставный) суд субъекта РФ.
курсовая работа [40,1 K], добавлен 06.11.2003Разуменнем дзяржаўнага кіравання у антычныя епоху, позняга адраджэнн. Дагаворная тэорыя паходжання дзяржавы Ж.Ж. Русо, Т Гобса. Развіток і прыхільніки грамадскай і дзяржаўнай тэорыі самакіравання ў Расіі. Фарміравання сучаснага дэмакратычнага дзяржавы.
реферат [34,1 K], добавлен 22.11.2010Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай як адзін з найбольш цікавых і складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны. Уперша спроба інкарпарыраваць Вялікае княства Літоўскае ў Польшчу. Люблінскі акт як вынік складанага ўнутранага і внешняга становішча ВКЛ.
реферат [17,4 K], добавлен 28.11.2009Паняцце структура і азначэнне палітычнай сістэмы грамадтва. Блок пытанняў аб сутнасці і структуры палітычнай сістэмы, ролі дзяржавы ў палітычнай сістэме, суадносінах дзяржавы і грамадства, дзяржавы і іншых суб’ектаў, а таксама іншых элементаў сістэмы.
реферат [22,9 K], добавлен 27.11.2010Апісанне крыніц магдэбургскага права. Параўнанне нормаў прывілеяў на магдэбургскае права ў Полацку 1498 і Мінску 1499. Асаблівасці структуры і кампетэнцыя органаў кіравання ў гарадах з Магдэбургскім правам. Характарыстыка прававога становішча мяшчан.
контрольная работа [34,5 K], добавлен 08.01.2012