Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX – першай палове ХIII ст. Палітычны лад дзяржаў-княстваў. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка. Крынцы права Беларуси першай паловы ХIII ст. Грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага.
Рубрика | Государство и право |
Вид | шпаргалка |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 08.04.2012 |
Размер файла | 38,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
Гісторыя дзяржавы і права Беларусі вывучае працэсы ўзнікнення і развіцця дзяржавы і права на тэрыторыі нашай Радзімы ў іх цеснай узаема-сувязі на розных этапах жыццядзейнасці нашых суайчыннікаў.
Паколькі развіццё дзяржавы і права залежыць у гтершую чаргу ад эканамічнага базісу, го і перыядызацыя гісторыі дзяржавы і права грунтуецца на перыядах развіцця вытворчых адносін. Асноўным грамадска-эка-намічным фармацыям адпавядаюць і пэўныя тыпы дзяржавы і права.
Зразумела, што ў чыстым выглядзе нельга выдзеліць ні рабаў-ладальніцкага, ні феадапьнага, ні буржуазнага ладу. Эканоміка любога грамадства амаль заўсёды шматукладная. Тым часам можна выдзеліць нейкую пэўную форму грамадскіх адносін, якая з'яўляецца вядучай, га-лоўнай. Яна і кладзецца ў аснову таго, ці іншага грамадскага ладу. Тое ж можна сказаць і аб дзяржаве і праве, якія часта спалучаюць у сабе рысы розных тыпаў, але пераважаюць звычайна рысы якога небудзь аднаго, выключаючы, зразумела, пераходныя эпохі.
Як гістарычная навука гісторыя дзяржавы і права - частка гісторыі чалавецтва, разам з тым яна з'яўляецца навукай юрыдычнай - адной з фундаментальных прававых дысцыплін. Толькі гісторыя дзяржавы і права вывучае палітычныя і прававыя інстытуты з моманіу іх з'яў-лення і да цяперашняга часу. Яна, такім чынам, займаецца не толькі вывучэннем права, якое дзейнічала ў мінулым, але і дзеючым зараз, прававымі галінамі і інстытутамі, якія развіваюцца.
Калі тэорыя дзяржавы і права вывучае галоўным чынам агульныя заканамернасці развіцця дзяржавы і права розных народаў, го гісторыя дзя-ржавы і права займаецца канкрэтнымі дзяржавамі і прававымі сістэмамі, у прыватнасці, што існавалі і існуюць на тэрыторыі нашай краіны, разглядае іх асаблівасці і характэрныя рысы. Гісторыя дзяржавы і права выкарыстоўвае абагульненні, якія робінь тэорыя дзяржавы і права, і ў той жа час. даследуе, а значыць, і дае канкрэтны матзрыял для такіх абагульненняў.
/Гісторыка-прававая навука прызвана несці чытачу праўдзівыя звесткі. Праўдзівасць гісторыка-прававога матэрыялу абавязкова неаб-ходная для яго практычнага выкарыстання. Гістарычны аналіз закана-даўства неабходны і для правільнага разумення дзеючых норм права (І істарычнае тлумачэнне закона), і для крытычнай ацэнкі састарэлых норм.
Разам з тым вывучэнне гісторьгі дзяржавы і права сваёй краіны бе-ларускаму народу неабходна і для таго, каб умацаваць уласную нацыя-нальную годнасць, вызначать сваё месца сярод народаў свету.
2. Узникненни и разв навуки гистор Дярж и права
Першыя звестки аб некатор пытаннях дярж палит и Пр Бел-и даследчыки знаход у старажыт летаписах и хрониках. З канн 15 пач 16 ст даследванни па гист Дярж и Пр вядуцца пастаянна. Напр Ф Скарына личыу што права у цэлым гэхта кожны з-н па асобку павинен быць справедливым. Як гситар навука гист Дярж и Пр гэта частка гисторыи чалавецтва Але разам з тым Яна зяуляецца юр навукай. Вялики уплыу на развиц прагрэсиуных идэй у Галине Дярж и Пр аказали працы Волана. Ен абапирауся на натуральнае права. У канн 19 пач 20 ст пасля некаторага спаду у польскай буржуазнай гисторыка-прававой лит-ры актывизавалися даследвани па гист права ВКЛ. Выкликались працы Ябланоускага, Язерскага и т.д. больш ситэматычна и мэтанакиравана праца па даследванни гист Дярж и Пр Бел-и пачала весцися у пасля стварэння 1787 г. кафедры гист права у Кракаве. Нават каротки агляд навуковых прац и публик крыниц па гист Дярж и Пр Бел-и сведчыць аб багацци нашай прававой культуры.
3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове ХПІ стагоддзя
Ў разглядаемы перыяд на тэрыторыі сучаснай Беларусі існаваў ран-нефеадальны лад. Асноўнымі класамі былі феадалы й феадальназа-лежныя сяляне. Пры гэтым адзначым, што ў грамадстве адначасова з феадаламі і феадальна-залежным насельніцгвам існавалі рабы (хало-пы? чзлядзь нявольная), свабодныя гарадскія жыхары (рамеснікі, куп-цы, госці) і сяляне-даннікі. Апошнія не знаходзіліся ў залежнасці ад асобных феадалаў, а выконвалі пэўныя павіннасці і ўносілі феадаль-ную рэнту непасрэдна на карысць дзяржавы.
Зразу мела што ў ІХ-ХІ стет. працэс феадалізацыі развіваўся ма-рудна. У IX ст. князь не жалаваў сваёй дружыне зямель і не заводзіў сваей гаспадаркі, а абкладаў свабоднае і паўсвабоднае насельніцтва данінай. Збор дароў з свабоднага насельніцтва на тэрыторыі, якой ула-даў князь, называўся «палюддзем». Дружыннікі таксама атрымлівалі ад князя правы збіраць даніну і «карміцца» з той ці іншай воласці. Так, яшчэ да з'яўлення буйнога княжацкага землеўладання ва ўсходніх сла-вян узнікалі прыкметы васальнай залежнасці. Яна выглядала ў якасці права атрымання дружынікамі даніны з пэўнай тэрыторыі. У якасці васалаў вялікага князя дружыннікі неслі ў яго службу за «лен».
Ваенная дружына была важнай апорай княжацкая ўлады. Дружын-нікі акружалі князёў, абаранялі ўсе іх інтарэсы. 3 імі князь раіўся па пытаннях арганізацьгі паходаў, а таксама суда і адміністрацыйнага кі-равання. Калі князь перамяшчаўся на новае княства, дружына ішла за ім. Так, калі ў 1088 годзе тураўскі князь Святаполк Ізяславіч перайшоў ш вялікакняжацкі стол у Кіеў, то з сабой ён забраў і тураўскую дружыну.
Дружыны ў полацкіх князеў, як і ў іншых князёў «рускіхм. складаіі-ся з дзвюх груп: у першую - старэйпі} ю дружын>г, уваходзілі мбоярн». «снльные мужн»; у друпто - малодшуто дружын>\ якая жыла пры двары князя, - «грвдь», «отрокн», «детскне». 3 яе вьссодзілі слугі князя, яго це-лаахоўнікі, малодшыя службовыя асобы. Земскія ратнікі, якія не нале-жалі да сталага княжацкага войска, насілі найменне «вояў».
Таюм чынам, грамадства распалася на некалькі пластоў. Вы-шэйшы складалі князі, баяры, старэйшая і малодшая дружыны, духа-венства. Феадалы былі ўзаемазвязаны сісгзмай васалітэта, якая рэгуля - вала правы і абавязкі паміж імі, а таксама іх перад дзяржавай.
Эканамічная магутнасць класа феадалаў дазволіла яму заняць пануючае становішча ў палітычным жыцці грамадства, захапіць у свае рукі ўсе ключавыя пасады ў дзяржаўным апараце. Клас феадальна-за-лежных людзей утварыўся:
І. За кошт замацавання халопаў і іншых несвабодмых людзей на зямлі, бо для феадала значна важней станавілася валодаць правам распараджацца павіннасцямі сялян, чым іх асобамі.
Шляхам гвалтоўнага пазаэканамічнага прымусу былых свабодных абшчыннікаў уносіць пэўныя даніны і выконваць павіннасці накарысць асобных феадалаў або дзяржавы ў цэлым.
У выніку маёмаснага расслаення свабодных сялян, якія, збяднеўшы, трапілі ў даўгавую кабалу.
Разам з тым на пачатку развіцця феадальных адносін на тэры-торыі Беларусі працягвалі яшчэ захоўвацца свабодныя сяляне-даннікі, якія вялі сваю ўласную гаспадарку і абавязаны былі уносіць на карысць цэнтральных і мясцовых органаў кіравання пэўную даніку натурай або грашыма, выконваць шэраг дзяржаўных павіннасцей (нясенне ваеннай службы ў апалчэнні, рамонт і будаўніцтва замкаў, мастоў, шляхоў (да-рог) і г.д.) - Сяляне-даннікі захоўвалі сваю свабоду да XVII ст.
Наяўнасць у разглядаемы перыяд значнай колькасці свабодных сялян-даннікаў і рабоў у канчатковым выніку не мяняла феадальнага характару грамадскіх адносін. Свабодныя сяляне-даннікі плацілі рэнту на карысць феадальнай дзяржавы і рабы эксплуатаваліся таксама феадаламі. У эканамічнай структуры грамадства права свабодных сялян-даннікаў і чэ-лядзі нявольнай не мела вядучай ролі, а насіла дапаможны характар.
У гарадах таксама ішоў працэс маёмаснага расслаення. Паную-чае становішча ў гарадской эканоміцы занялі купцы і багатыя рамесні-кі. Яны аказвалі значны ўплыў і на палітыку дзяржавы.
4. Палітычны лад лзяржаў-княстваў
На тэрыторьгі Беларусі ў ІХ-ХІІІ стст. існавалі такія буйныя дзяржавы-княствы, як Полацкае, Тураўскае, Менскае, Новагародскае, Смаленскае і іншыя.
Нягледзячы на недастатковасць гістарычных крыніц, ўсё ж можна скласці гтэўнае меркаванне аб палітычным ладзе старажытных дзяр-жаў-княстваў, арыентуючыся перш за ўсё на палітычны лад Полацкага княства, паколькі сістэма органаў улады і кіравання ў дзяржавах-княствах ІХ-ХІІ ст. на тэрыторыі Беларусі была таго ж тыпу, што і ў іншых дзяржа-вах, якія складалі Кіеўскую Русь. Вышэйшую ўладу ажыццяўлялі князь, ра-да князя, веча. Функцыі органаў цэнтральнага кіравання выконвалі такія службовыя асобы, як пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.
Гапоўнай асобай у сістэме ўлады быў князь. Ён стаяў на чале дзяр-жавы і ўсіх выканаўчых органаў, меў права вырашаць усе бягучыя справы дзяржаўнага кіравання. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя аба-роны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага парадку. Уладарныя паўнамоцтвы князя абумоўліваліся як яго асабістымі якасцямі і аўтарытэтам сярод насельніцтва, так і падтрымкай вярхоў пануючага класа.
Уступленне на прастол суправаджалася строгім рытуалам, у час якога прыносілася прысяга з абяцаннем ахоўваць тэрыторыю дзяржавы і інтарэсы грамадзян, дзейнічаць у адпаведнасці з мясцовымі дзяржаўна-прававымі звычаямі. Умовы ўступлення князя на пасаду афармляліся ў да-гаворы-радзе, які заключаўся князем з вярхушкай пануючага класа. Напры-клад, полацкі князь абавязваўся не ўмешвацца ў царкоўныя справы, не адымаць маёмасці ў палачан, старьгх рашэнняў судоў не пераглядаць, не перашкаджаць выезду свабодных людзей за межы княства і г.д.
Як бачым, паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў асноўным у сферы выканаўча-распараджальнай дзейнасці. Правам выдання новых законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князя і веча. Займацца правасуддзем князь мог толькі з сябрамі яго рады і іншымі службовымі асобамі. Такім чынам, і судовая дзейнасць князя абмяжоўвалася.
Што сабой уяўляла рада князя? Па-першае, яна не мела пастаянна-га саставу. Князь мог запрашаць да сябе на нарады ўсіх, каго ён жадаў. Ад-нак князь не мог ігнараваць думкі найбольш уплывовых у дзяржаве лю-дзей, асабліва службовых асоб цэнтральнага і дварцовага кіравання.
Па-другое, кампетэнцыя рады фактычна злівалася з кампетэн-цыяй князя, бо ўсе пытанні, якія вырашаліся князем, як правіла, ён аб-мяркоўваў са сваімі дарадчыкамі. Аб залежнасці князя ад свайго акру-жэння расказвае ісландская «Сага аб Эймундзе». У ёй гаворыцца, што калі скандынавец Эймунд прыйшоў з дружынай наймацца на службу да князя Брачыслава, то князь сказаў яму: «Дайце мне час параіцца з маімі мужамі, таму што яны даюць мне грошы, а я толькі іх трачу».
На пасяджэннях Рады прысутнічалі не ўсе асобы, якія мелі права прымаць удзел у нарадах з князем, а толькі тыя, хто ў гэты мо-мант быў каля яго. Пры вырашэнні асабліва важных пытанняў рада збі-ралася ў поўным складзе. Акрамя пытанняў бягучай выканаўча-распа-раджальнай дзейнасці ў Радзе князя вырашаліся і найбольш важныя су-довыя справы, якія тычыліся інтарэсаў феадалаў і вышэйшых службо-вых асоб дзяржаўнага апарата. На Радзе рыхтаваліся пытанні, якія трэ-ба было абмеркаваць на вечы.
У палітычным жыцці Полацка пэўнае значэнне мела веча - агульны сход палачан, які збіраўся для вырашэння розных праблем. Гэ-та была пачатковая форма гарадскога самакіравання, у пэўнай ступені падуладнага мясцовай знаці. У пачатку XII ст. роля веча ўзрасла насто-лькі, што яно актыўна вырашала пытанні вайны і міру, запрашала на прастол князёў і нярэдка праганяла іх з горада, устанаўлівала расклад-ку павіннасцей і падаткаў, прымала захады па арганізацыі апалчэння і аба-роны, разглядала найбольш важныя судовыя справы, заканадаўчую ўладу.
Княжацкая ўлада ў Полацку была значнай нават у перыяды найбольш актыўнай дзейнасні веча. Князь узначальваў ваенныя сілы, меў пры сабе дружыну, ажыццяўляў унутранае кіраванне, мог заключыць мір і г.д., раздаваў юласці разам з гарадамі іншым князям-васалам.
У перыяды падпарадкавання беларускіх княстваў Кіеву адносі-ны паміж кіеўскім князем і мясцовымі князямі (полацкімі, тураўскімі і інш.) будаваліся на прынцыпах васалітэту. Кіеўскі князь быў сюзер> нам і аказваў дапамогу мясцовым князям, якія, у сваю чаргу, абавязва-ліся быць «у яго паслушэнстве», выстаўляць войска, перадаваць частку сабранай даніны. У выпадку парушэння васалам сваіх абавязкаў, ён мог быць пакараны пазбаўленнем сваіх уладанняў. Ажыццявіць жа гэта магчыма было толькі шляхам прымянення сілы (ваенным шляхам).
Пра грамадска-палітычны лад у Тураўскім княстве і яго гара-дах звестак мала, але яны вельмі важныя. Верагодна, што ў Тураве, як і ў Полацку, актыўна дзейнічала веча. Паводле звестак, узятых з «Жыція Кірылы Тураўскага». ён стаў епіскапам па просьбе князя «і людзей таго горада». 3 гэтага вынікае, што гараджане ў Тураве мелі права голасу, калі вырашалася пытанне пра выбранне епіскапа. Факт цікавы яшчэ і таму, што звычайна епіскап прызначаўся кіеўскім мітрапалітам.
Як мы ўжо гаварылі вышэй, функцыі органаў кіравання выкон-валі пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.
Пасаднік абіраўся вечам, або прызначаўся князем у іншыя га-рады дзяржавы, дзе ён з'яўляўся намеснікам князя. Знаходжанне ў го-радзе адначасова князя і пасадніка, акрамя як у Ноўгарадзе Вялікім, - з'ява незвычайная. Аб існаванні пасадніка ў Полацку звестак няма, а ў Тураве, паводле іпацьеўскага летапісу, у сярэдзіне XII ст. знаходзіліся адначасова князь і пасаднік. Такі факт можа сведчыаь аб асаблівасцях грамадска-палітычнага ладу ў Тураўскім княстве.
Галоўным абавязкам тысяцкага з'яўлялася ваенная кіраўніцтва. У час вайны ён камандаваў апалчэннем. А ў мірны - сачыў за падтры-маннем парадку ў горадзе. Падвойскаму даручапася сачыць за выкананнем рашэнняў веча і распараджэнняў князя.
Гаспадарчымі справамі і некаторымі судова-адміністрацыйнымі пытаннямі ў дзяржаве займаліся ключнік і цівун.
Важным элементам палітычнай сістэмы была царква, цесна звязаная з дзяржавай. Па сутнасці, у яе веданні знаходзілася ідэалагіч-ная апрацоўка насельніцтва. Вярхушка духавенства прымала актыўны ўдзел у палітычным жыцці дзяржавы і грамадства.
5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
У першым тысячагоддзі нашай эры ва ўсходніх славян фармі-равалася ўстойлівая сістэма агульнапрынятых звычаяў, якая вызначала правілы паводзін людзей. Паступова частка звычаяў пачала набываць рысы абавязковасці, нярэдка суправаджалася прымусам, які быў санк-цыяваны родаплямённымі органамі і абшчынамі, і набыла якасць звы-чаёвага права. Яно выяўлялася, напрыклад, у кроўнай помсце за забой-ства родзічаў, у спосабах заключэння шлюбу і парадку атрымання спадчыны, у выгнанні з абшчыны за парушэнне міру і г.д.
Узнікненне старажытных дзяржаў на тэтыторыі Беларусі суп-раваджалася фарміраваннем старажытнага феадальнага права. Першай крыніцай права, яго асновай, і былі старажытныя звычаі. 3 таго моман-ту, калі звычай санкцыяваўся дзяржавай, ён станавіўся нормай звычаёвага права. Гэтыя нормы маглі існаваць як у вуснай, так і ў пісьмовай форме.
Частка норм звычаёвага права паступова замацоўвалася ў дзяр-жаўным пісьмовым заканадаўстве, частка відазмянялася, або заканадаўча забаранялася. Кроўная помста, напрыклад, была забаронена ўжо ў XI ст.
Такім чынам, у старажытнасці пануючым было звычаёвае пра-ва. Яно ўяўляла сабой сістэму прававых норм, якія ўзніклі непасрздна з грамадскіх адносін, што абапіраліся на агульнапрымальнасць і даў-насць ужывання і былі санкцыяваны дзяржавай.
3 далейшым развіццём і ўмацаваннем феадальных адносін ствараліся ільготы для пануючага класа. Таму ад дзяржавы патрабава-лася выданне спецыяльных законаў, дапаўненняў і тлумачэнняў да нормаў звычаёвага права. Так ствараліся нормы пісанага права, якое спачатку не адмяняла нормаў звычаёвага права, а толькі дапаўняла іх, надавала ім агульнадзяржаўны характар. Таму не выпадкова, што ва ўсіх старажытных помніках пісанага права асноўны змест складалі нормы, узятыя са звычаёвага права.
Звычаёвым правам у старажытнасці рэгуляваліся ў грамадскім жыцці ўсе праваадносіны: структура і кампетэнцыя дзяржаўных устаноў, правы і абавязкі розных класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насе-льніцтва, фамадзянскія, сямейна-шлюбныя, зямельныя, судова-працэсуальныя, крымінальныя і інш. На Беларусі звычаёвае права было пануючым да XV ст. Паступова яно выцяснялася пісаным правам. Многія нормы звы-чаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамагг, лістоў, прывілеяу, соймавых пастаноў, статутаў, іншых прававых аісгаў.
Дпя старажытнага звычаёвага права Беларусі характэрны нас-тупныя рысы: партыкулярызм, традыцыянацыяналізм і дуалізм.
Партыкулярызм права звязаны з наяўнасцю ў кожнай мясцо-васці сваіх звычаяў, норм, правіл і адсутнасцю агульнадзяржаўнай пра-вавой сістэмы.
Традыцыяналізм і кансерватызм прававых норм, іх нязменнасць у многім былі абумоўлены ўплывам царквы. Справа ў тым, што ў аснове ста-ражытнай прававой тэорыі ляжала царкоўнае вучэнне аб тым, што ў фа-мадстве і ва ўсім свеце наогул пануе нязменны, раз і назаўсёды ўстаноўле-ны Богам парадак. Усякія спробы крытыкаваць ці змяняць сацыяльна-эка-намічную, палітычную, ці прававую сістэму лічыліся ерассю, выступлен-нем супраць царквы і Бога. Гэта значна абмяжоўвала заканадаўчую дзей-насць князя, бо ён не быў упаўнаважаны ствараць або змяняць нормы пра-ва. Нават у ХУ-ХУІ ст. урад вымушаны быў абяцаць не гтарушаць трады-цыі і не ўводзіць новых парадкаў. 3 традыцыяналізмам у звычаёвым праве цесна звязана іерархічнасць грамадства з яго складанай сацыяльнай струк-турай і прававой рэгламентацыяй саслоўяў і сацыяльных груп.
У сувязі з гэтым асоба мела вельмі мала самастойнасці: усё жыццё кожнага чалавека павінна было ўкладвацца ў рамкі свайго кла-са, саслоўя, сацыяльнай або рэлігійная групы.
Дуалізм (дваістасць) звычаёвага права заключаўся ў ідэі поў-нага бяспраўя рабоў (халопаў, чэлядзі нявольнай) і фармальнай роўнас-ці свабодных людзей пры фактычным стварэнні ільгот і пераваг паную-чаму класу. Халопы, чзлядзь нявольная не прызнаваліся самастойнымі суб'ектамі праваадносін. Адноснае раўнапраўе свабодных гараджан, сялян-даннікаў і іншых праяўлялася ў тььм, што яны маглі быць выбранымі ў ор-ганы кіравання, неслі роўныя павіннасці, у тым ліку і вайсковую па абароне свайго горада, воласцк княства. 3 далейшым развіццём феадальных адносін праваздольнасць простых людзей пачала абмяжоўвацца.
Найбольш старажытнымі помнікамі пісанага права на Беларусі былі граматы, якія тычыліся адносін Полацка і Віцебска з Рыгай і ня-мецкімі купцамі, а таксама шэраг дагавораў беларускіх зямель з нямец-кімі гарадамі.
Аналіз юрыдычных помнікаў старажытнай Беларусі дазваляе сцвярджаць аб тым, што з далейшым развіццём і ўмацаваннем феада-лізма пашыралася роля прававых норм у рэгуляванні грамадскіх адно-сін і перш за ўсё норм цывільнага і крымінальнага права.
У першую чаргу гэта адбілася на ўсталяванні рознай праваздо-льнасці простых людзей і феадалаў. Найболыы абаронены законам бы-лі князі, баяры і вышэйшыя слаі духавенства. Яны, у прыватнасці, маг-лі распараджацца сваімі маёнткамі, учыняць розныя грамадзянска-пра-вавыя здзелкі, мець залежных ад сябе людзей, а таксама халопаў. Мен-шай праваздольнасцю валодалі свабодныя людзі, якія знаходзіліся ў ва-сальнай залежнасці ад буйных землеўладальнікаў, яшчэ меншай - феа-дальна-залежныя сяляне. Халопы і чэлядзь нявольная былі амаль зусім абмежаваны ў правах. Напрыклад, яны не мелі права валодаць нерухо-май уласнасцю, не маглі выступаць у судзе.
Крыніцы дазваляюць сцвярджаць аб тым, што ў залежнасці ад класавай прыналежнасці пацярпеўшага і злачынцы ўстанаўлівалася і розная крымінальная адказнасць. Напрыклад, у адпаведнасці з дагаворам 1229 гм за забойства свабоднага чалавека з вінаватага спаганялася 10 фыўнаў серабра, за папа або пасла - 20, за халопа - 1 фыўна серабра.
Заканадаўства разглядаемага перыяду перш за ўсё вылучае та-кія віды пакарання, як маёмасныя спагнанні і выдача злачынцы пацяр-пеўшаму. За асабліва цяжкія злачынствы закон прадугледжваў распра-6у і рабаванне як самога вінаватага, так і яго сям'і.
У сямейным праве галоўнае значэнне надавалася шлюбу. Аса-бістыя адносіны ў сям'і будаваліся на падпарадкаванні жонкі мужу. Апошні прызнаваўся галавой сям'і, але калі муж ішоў у сям'ю жонкі, то ўласнікам гаспадаркі лічылася жонка, або яе бацькі. У адпаведнасці з нормамі старажытнага права жанчыны карысталіся значнымі правамі і павагай. Так, за злачынствы, учыненыя супраць жанчыны, вінаваты нёс пакаранне ў двайным памеры, жорстка караліся антымаральныя ўчынкі.
Прыняцце хрысціянства і яго далейшае распаўсюджванне на тэрыторыі сучаснай Беларусі адбілася на ўсіх баках жыцця фамадства, у тым ліку і на праве, перш за ўсё сямейным. Так, была ўстаноўлена царкоўная форма шлюбу з абавязковым вянчаннем у храме. Только дзеці, якія нарадзіліся ад бацькоў, што знаходзіліся ў царкоўным шлю-бе, мелі права на атрыманне спадчыны.
У судах дзяржаў-княстваў Беларусі панаваў абвінаваўчаспа-борны працэс. Ён ужываўся пры разглядзе фамадзянскіх і кры-мінальных спраў. Кожны бок спрабаваў даказаць сваю праўду.
Галоўную ролю ў доказах мелі паказанні сведкаў, прысяга (ца-лаванне крыжа), «суд боскі» (выпрабаванне агнём ці вадой).
Князі, іх пасаднікі, іншыя службовыя асобы выконвалі функцыі пасрэднікаў у судовым працэсе, спаганяючы за гэта пэўную суму (штраф-віру).
Часныя заходнія этнічна літоўскія землі (Жмудзь) канчаткова далучылі-ся да Вялікага княства ў першай палове XV ст.
3 сярэдзіны XIII да сярэдзіны XIV ст. у склад Літоўскай дзяр-жавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі іх уваходжання былі рознымі. Большасць гарадоў і княстваў уваходзіла ў склад новай дзяржавы добраахвтотна, прытрымліваючыся перш за ўсё ваенна-палі-тычнай мэтазгоднасці. Так, на дабравольна-дагаварной аснове ўвайшлі ў склад Літоўскай дзяржавы Полацкая і Віцебская землі. Аб гэтым сведчаць земскія прывілеі вялікіх князёў, якія зацвярджалі статус гэтых зямель у складзе Вялікага княства.
Некаторыя тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвалтоўна, ін-шыя адбіраліся ў суседзяў. Трэба адзначыць, што гвалтоўнае падпарад-каванне суседніх княстваў, заваёва моцным слабейшага не былі з'явамі выключнымі для таго часу. На працягу XIV ст. да Вялікага княства былі далучаны ўкраінскія і некаторыя рускія княствы. У ХГ^-ХУ стст. Вялікае Княства Літоўскае межавала на поўначы з Лівоніяй, Пскоўскай і Наўгародскай землямі, на ўсходзе - з Маскоўскім і Разанскім княст-вамі, на захадзе - з Польшчай, на паўночным захадзе - з Крыжацкім Ордэнам (выходзіла да Балтыйскага мора), на паўднёвым усходзе - з Залатой Ардой, на поўдні - з Крымскім ханствам (выходзіла да Чорна-га мора). Яго тэрыторыя складала 900 тыс. кв. км.
Сталіцай дзяржавы з 1254 па 1323 г. быў Новагародак. пазней - Вільня.
6. Крынцы права Беларуси першай паловы 13 ст.
В рассматриваемый период на территории каждого княжества действовала своя система обычаев, регулирующих отноения между людьми.
В древности доминирующим было обычное неписаное право, источником которого служили обычаи, возникшие из общественных отношений и санкционированные государством. Оно складывалось по мере формирования государства, которое, прежде всего, поддерживало выгодные господствующему классу правила поведения, что привело к тому, что право и справедливость стали несовместимы.
По мере усиления социальной напряженности в обществе и его феодализации возникла необходимость в более четкой регламентации всех сторон общественной жизни, что можно было осуществить только с помощью писаного права, нормы которого в некоторой степени ограничивали произвол феодальной администрации.
Характерными чертами раннефеодального права были формальное равноправие свободных людей и мягкость наказаний. Но и в это время право предусматривало определенные привилегии феодалов и закрепляло полное бесправие рабов.
Писаное право не заменяло обычное право. Оно действовало наряду с ним, дополняя его или изменяя отдельные нормы. Первыми правовыми актами писаного права были грамоты князей, договоры. Одним из них был Договор Витебской, Полоцкой и Смоленской земель с Ригой и Готским берегом 1229 г. был заключен с целью упорядочить взаимоотношения, возникавшие непосредственно в сфере торговли или тесно связанные с ней (например, кража, совершенная местным жителем у купца-иностранца; нарушение норм нравственности купцом-иностранцем и др.) Прогрессивной чертой Договора 1229 г. являются его паритетные начала: купцы-иностранцы имеют в стране пребывания одинаковый правовой статус. Большое внимание уделено и уголовному праву, нормы которого предусматривают различные виды наказаний. Нормы процессуального права предусматривают порядок возбуждения дела, виды доказательств и т.д.
В целом Договор 1229 года, создав прочную правовую основу для развития торговли, содействовал ее расширению, ибо предусматривал такие прогрессивные положения, как запрет принуждать купцов-иностранцев к участию в военных походах.
7. Утварэнне ВКЛ
ВКЛ, у састау якога увайшли бел i літоускія княствы, начало складвацца у канцы 12 ст. На працягу 13-14 ст. да яго б. далучаны украінскія i нек-ыя руския княствы. Сталицай спачатку б. Наваградак, а з 14 ст. - Вильня. Дзяржава у 14-15 ст. межавала з Литвой, Пскоускай i Наугародскай землямі, з Маскоускім i Разанским княствамі, з Залатой Ардой, з Крымским ханствам з Малдаускай дзяржавай, Ордэнам крыжаносцау. Яе тэрыторыя складала 900 тыс. кв. км. Дзяржауны лад ВКЛ хар-вауся дзяленнем яго на 2 часткі: центральную i землі мяжуючыя. Спачатку адносіны памиж цэнтрам i мяжуючымі землямі будаваліся на аснове сюзэрэнітэту - васалітэту. У 15 ст, буйныя васальныя княствы былі пераутвораны у ваяводствы або паветы, у якіх кіравали намеснікі вялгкага князя - ваяводы i старасты. У склад цэнтр-ай часткі - уваходзлі землі Ашмянская, Браслауская, Берасцейская, Виленская, Ваукавыская, Гарадзенская, Клецкая, Кобрыпская, Капыльская, Лідская, Менская и др. Дамінуючае становишчa у дзяржаве займалі цэнтральныя землі, у якіх б. сканцэнтравана асноуная маса вялікакняскіх i дзяржауных маёнткау, тут знаходзілся i асноуныя маёнткі буйных феадалау. Буйныя феадалы гэтых земляу займалі пануючае становішча у дзяржаве, у ix руках знаходзіліся усе найважнейшыя органы дзярж улады i киравання. Бел мова б. прызнана дзярж мовай па усей тэрыт дзяржавы. Землі «прыслухоуваючыя» захоували сваю дзяржауна-П-ую адасобленасць і выступалі як аутаномныя суб'екты дзяржауна-П-ых адносін. Тут працягвау захоувацца адасоблены мясцовы апарат дзярж киравання што узначальвауся ён спачатку асобнымі князямі, а затым вялікакняскімі памешчыкамі. Гэтыя землі не былі поунасцю самастойнымі i ix насельн-ва знаходилася пад уладаю центра органау i абавязана было несці пэуныя агульнадзяржауныя павіннасці. Адмінімтрац-тэрытар-нае дзяленне дзяржавы у 13-14 ст. хар-ася захаваннем старых граніц, якія былі паміж асобнымі княствамі да утварэння ВКЛ. Пасля уступлення на вялжакняскі прастол Альгерда, цэнтр-ая частка б. падзелена на 2 ваенна-адміністрацыйныя акруги, якія атрымалі затым назвы ваяводствау Віленскага i Трокскага. Захаванпе старога адміністрац-тэрытар-га падзелу i мясцовых органау киравання б. выгадна як мясцовым феадалам, так i цэнтральнаму ураду. Князі асобных княствау, што увайшлі у састау ВКЛ, працягвалі называцца гасударамі.
8 Грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага ў XIV - першай палове XVI стагоддзя (да 1569 г.)
палітычны княства право
У Вялікім Княстве Літоўскім, у склад якога да сярэдзіны XIV ст. ўвайшлі ўсе беларускія землі, панаваў феадальны грамадскі лад. Як і ва ўсякім класавым грамадстве феадальнага перыяду ў Беларусі ў адзначаны час існавалі два галоўныя класы: феадалаў - землеўладаль-нікаў і феадальна-залежных сялян. Акрамя таго, у гарадах і сёлах пражыва-ла значная колькасць людзей, якія лічыліся асабіста свабоднымі. Да гэтай катэгорыі насельнінтва можна аднесці мяшчан, сялян-даннікаў і інш.
Клас феадалаў, які займаў пануючае становішча ў экана. мічных і прававых адносінах, не ўяўляў сабой адзінага цэлага і падраздзяляўся на шэраг фуп.
У вышэйшую сацыяльную групу ўваходзіла найбольш багатая, прывілеяваная частка феадалаў: князі (нашчадкі знакамітых радоў) і паны. Дакументы адрозніваюць паноў-радных (сябраў вышэйшага ор-
гана - Рады) і паноў харугоўных, якія маглі ў час ваенных дзеянняў выставіць вялікую колькасць войска пад сваім сцягам (харугвай). Вапо-даючы вялікімі зямельнымі плошчамі і значнай колькасцю залежных сялян, гэты фупа займала важнейшыя дзяржаўныя пасады ў ВКЛ. У гістарычнай літаратуры князі і паны вельмі часта сустракаюцца пад тэрмінам «магнаты». Яны мелі шырокія судовыя паўнамоцтвы і ўлас-ныя ўзброеныя сілы. Некаторыя з іх займалі адначасова некалькі важ-ных дзяржаўна-адміністрацыйных пасад, хаця гэта забаранялася зака-надаўствам.
Акрамя буйных былі яшчэ сярэднія і дробныя феадалы, якія ва-лодалі невялікімі маёнткамі, меншай колькасцю зямлі і залежных сялян.
Калі першыя мелі значную ролю ў дзяржаўным апараце, то другія з цягам часу маглі разарыцца ў выніку драблення гаспадаркі і перайсці ў больш нізкія сацыяльныя групы. Як сярэднія, так і дробныя феадалы знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад князёў і паноў.
У феадальным грамадстве розніца паміж класамі выяўлялася ў саслоўным дзяленні насельніцтва, суправаджалася ўстанаўленнем асо-бнага юрыдычнага месца ў дзяржаве для кожнага класа. У Беларусі прадстаўнікі класа феадалаў увайшлі ў прывілеяванае саслоўе (стан) шляхты.
Трэба заўважыць, што ў саслоўе шляхты ўваходзілі не толькі феадалы, але і прадстаўнікі іншых сацыяльных груп. Напрыклад, у сас-лоўе шляхты на Беларусі былі залічаны многія свабодныя людзі, якія, валодаючы невялікімі зямельнымі надзеламі, вялі сваю гаспадарку ўласнай працай. Некаторыя шляхцічы арандавалі невялікія надзелы зямлі ў буйных феадалаў, або знаходзіліся ў іх на службе ў якасці лясні-чых, канюшых і г.д. Гэтых асоб нельга аднесці да класа феадалаў, іх трэба разглядаць як асобную катзгорыю юрыдычна свабодных людзей.
Шляхецкія саслоўныя правы пераходзілі нашчадкам-мужчы-нам ад патомных шляхцічаў, а таксама дочкам (але не іх дзецям, калі яны выходзілі замуж не за шляхтіча). Жанчына простага стану, выхо-дзячы замуж за шляхціча, станавілася шляхцянкай пажыццёва, нават калі выходзіла другі, ці трэці раз замуж не за шляхціча. Шляхецтва мо-жна было атрымаць ад вялікага князя літоўскага, а таксама за муж-насць на полі бою. Шляхецтва давалася дзіцяці, у сувязі з яго ўсынаў-леннем, абвешчаным у судзе шляхцічам (адопцыя).
Страта шляхецкай годнасці магла наступіць па суду ў сувязі з учыненым злачынствам, а таксама ў тым выпадку, калі шляхціч пачы-наў здабываць сабе сродкі для жыцця гандлем або рамяством.
Трэба адзначыць, што пачатак юрыдычнаму афармленню правоў шляхецкага стану (саслоўя) паклалі агульназемскія прывілеі (гра-маты) 1387, 1413, 1432, 1447 гг. Першапачаткова правы і прывілеі замацоуваліся толькі за шляхтай каталіцкага веравызнання (прывілеі 1387-гг.), а затым прывілеем 1432 г. такія ж правы былі нададзены і праваслаўнай шляхце. Асаблівае значэнне для ўмацавання карпа-рацыйных палітычных правоў шляхты меў прывілей 1492 г. вялікага князя Аляксандра. Гэты нарматыўна-прававы акт можна назваць пер-шай агульна-дзяржаўнай хартыяй шлахецкіх вольнасцей.
Усе прадстаўнікі шляхты, незалежна ад эканамічнага і палі-тычнага становішча, мелі агульныя саслоўныя прывілеі: валодаць зям~ лёй у неабмежаваных памерах на праве ўласнасці; прыцягвацца да ад-казнасці толькі па суду; займаць пасады ў дзяржаўным апараце і ўдзе-льнічаць у фарміраванні дзяржаўных і судовых органаў; права асабіс-тай недатыкальнасці і недатыкальнасці маёмасці; былі вызвалены ад падаткаў і павіннасцей, акрамя выплаты падатку на ваенныя патрэбы і ўдзелу ў шляхецкім апал^энні (паспалітым рушэнні) і інш.
Аналізуючы пытанні прававога становішча сялянства, трэба звярнуць увагу на тое, што да канца XVI ст. яно ў ВКЛ было запрыго-нена. Першым заканадаўчым актам Вялікага Княства Літоўскага, які не толькі сведчыў аб наяўнасці прыгонных, але і аформіў прыгоннае пра-ва, з'яўляецца Прывілей 1447 г. Працэс запрыгоньвання, які распачаўся ў XV ст., больш выразна ўвасобіўся ў Статутах ВКЛ 1529, 1566 гг. і быў за-вершаны ў апошняй рэдакцыі агульнадзяржаўнага заканадаўства ў 1588 г.
У разглядаемы перыяд сяляне ВКЛ падзяляліся на тры сацыя-льныя групы, якія адрозніваліся адна ад другой па эканамічнаму стано-вішчу і ступені феадальнай залежнасці:
Гаспадарскіх, якія залежалі непасрэдна ад вялікакняжацкай адміністрацыі і жылі на дзяржаўных землях.
Панскіх, якія жылі на прыватнаўласніцкіх землях і залежалі а.д асобных феадалаў.
3. Царкоўных, якія жылі на землях царквы, манастыроў і кляштароў, вышэйшага духавенства, і залежалі ад адміністрацыі духоўнага ведамства.
У сваю чаргу, гэтыя групы таксама падзяляліся на шэраг катэ-горый.
Амаль да канца XVI ст. звычайнай прыналежнасцю панскіх двароў была нявольная чэлядзь, якая Уяўлялася заканадаўча замацава-ным аб'ектам падаравання. Паводле статутаў ВКЛ існавала некалькі прьгчын ператварэння сялян у нявольную чэлядзь. Лічыліся нявольны-мі дзеці, якія нарадзіліся ў законным шлюбе нявольных і вольных. Першапачаткова сяляне гублялі волю ў выніку самапродажу ў няволю, ала ў XVI ст. такія здзелкі закон пачаў прызнаваць несапраўднымі. Да сярэдзіны XVI ст. нявольнікамі станавіліся іншы раз і крымінальныя злачыкцы, якім пакаранне смерцю са згоды пацярпеўшага замянялася вы-дачай у няволю, але ўжо ў Статуце 1566 г. апошняе палажэнне адсутнічае.
На працягу ўсяго разглядаемага перыяду асноўнай прычынай няволі з'яўляўся палон. У выніку заканадаўчай адмены ўсіх прычын ня-волі (акрамя палону), а таксама надзялення нявольнай чэлядзі невялікі-мі зямельнымі ўчасткамі ў XVI ст. большасць яе ператварылася ў пры-гонных сялян-агароднікаў.
Такім чынам, збліжзнне сацыяльна-эканамічных статусаў ня-вольнай чэлядзі і прыгоннага сялянства і запрыгоньванне сялянства паспрыялі таму, што ў асноўным сфарміраваўся адносна адзіны клас - эксплуатуемае і прыгоннае сялянства. Разам з запрыгоньваннем сялян-ства ішло і заканадаўчае афармленне гэтага працэсу, назіралася ўмацаван-не прыгоннага права, г.зн. фарміраваліся сістэмы юрыдычных норм, якія павінны былі абараняць права ўласнасці феадапа на прыгонных сялян.
Што тычыцца юрыдычнага статуса прыгонных сялян, то яны не мелі права ўласнасці на зямлю, ім забаранялася набываць маёнткі, без згоды феадала яны не маглі мяняць месца жыхарства і род занят-каў; яны таксама не маглі займаць пасады ў дзяржаўным апараце (акрамя некаторых пасад у сельскай адміністрацыі) і былі ў падсуднасці свайго гас-падара. Гонар, жыццё і маёмасць сялян абараняліся крымінальным правам у меншай ступені, чьгм прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў.
Насельніцгва беларускіх гарадоў у сваёй асноўнай масе складапася з простых людзей. Да сярэдзіны XVI ст. яны выдзяліліся ў саслоўе мяшчан.
Прававы статус гараджан вызначаўся ўзроўнем сацыяльна-эка-намічнага развіцця іх горада. Па маёмаснаму становішчу насельніцтва гарадоў умоўна можна падзяліць на тры групы: вярхушку (патрыцыят), куды ўваходзілі заможныя купцы і ўладальнікі буйных рамесных майс-тэрань; сярэднія пласты (слаі) - дробныя гандляры і простыя рамесні-кі; гарадскія нізы - вучні майстроў, хатняя прыслуга і інш. Зразумела, што ў залежнасці ад эканамічнага стану мяшчан знаходзілася і іх пра-вавое становішча, якое вызначалася: прыналежнасцю горада (прыват-наўласніцкі, ці вялікакняжацкі); наяўнасцю ў горадзе Магдэбургскага права; займаемай пасадай у органах гарадскога самакіравання і г.д. Напрыклад. найбольш заможныя багацеі прывілеяваных вялікакняжац-кіх гарадоў (Вільня, Берасце, Полацк, Менск) мелі права валодаць маё-нткамі па-за межамі горада і павінны былі выконваць вайсковыя аба-вязкі асабіста, або выстаўляць за сябе пэўную колькасць узброеных людзей нароўні з іншымі феадаламі.
Мяшчане гарадоў з Магдэбургскім правам вызваляліся ад пры-гонных работ, падводнай павіннасці, уплаты праяздных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і некаторых іншых павіннасцей. Крымінальнае права ўстанаўлівала павышаную адказнасць за іх забойства. Увогуле, можно адзначыць, што жыхары гарадоў, якія мелі Магдэбургскае пра-ва, атрымлівалі шэраг правоў і прывілеяў. Перш за ўсе гэта тычыцца права ўдзельнічаць у фарміраванні органаў гарадскога самакіравання і суда, правоў на стварэнне рэлігійных брацтваў і на аб'яднанне ў цэхі па прафесіях. Адначасова трэба звярнуць увагу на тое, што кіраванне агу-льнымі справамі ў гарадах, якія карысталіся Магдэбургскім правам, знаходзілася, як правіла, у руках заможных гараджан.
Меншым комплексам правоў валодалі жыхары гарадоў і мяс-тэчкаў Беларусі, якія не мелі ільготных грамат. Больш таго, яны падля-галі падсуднасці ваявод і старастаў, а не гарадскога магістрата, як гэта было ў прывілеяваных гарадах.
Мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак знаходзіліся пад уладай феадала, які вызначаў памер грашовых збораў і натураль-ных павіннасцей. Выконвалі натуральныя павіннасці (баршчына, ра-монт насыпаў, ачыстка прудоў, лоўля рыбы і інш.) і тыя мяшчане, якія мелі ворыўныя ўчасткі зямлі, астатнія плацілі грашовыя падаткі.
Некаторым прыватнаўласніцкім гарадам таксама было дадзена Магдэбургскае права, але з абмежаваннямі на карысць уладальнікаў.
Горад служыў феадалу не толькі ў якасці крыніцы грашовых да-ходаў, але і як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт.
9. Палітычны лад ВКЛ
Пытанне дзяржаўнага ладу ВКЛ, у склад якога ўваходзіла Беларусь, - адно з найбольш складаных, асабліва ў раскрыцці праблемы дзяржаўнага ўладкавання.
У ХІУ-ХУІ стст. Вялікае Княства Літоускае па форме праў-лення было феадальнай манархіяй. На чале дзяржавы стаяў манарх, які называўся гаспадаром, або вялікім князем. Ён ажыццяўляў заканадаў-чую, судовую і адміністрацыйна-гаспадарчую ўладу. У прыватнасці, вялікі князь кіраваў пытаннямі знейшняй палітыкі, камандаваў узб-роеннымі сіламі, выдаваў граматы і іншыя прававыя акты, ажыццяўляў вышэйшы суд у дзяржаве, валодаў правам заканадаўчай ініцыятывы і г.д. Але ж найбольш важныя пытанні ён павінен быў вырашаць разам з Радаю Вялікага Княства Літоўскага.
Такім чынам, улада гаспадара не была абсалютнай, яна была абмежавана Радай, у склад якой уваходзілі вярхі класа феадалаў. Акра-мя таго, улада манарха абмяжоўвалася соймам, дзе былі прадстаўнікі і павятовай шляхты.
Прававое становішча Рады замацавана ў прывілеях 1492 і 1506 гт. Напрыклад, у 1492 г. законам было ўстаноўлена, што ў выпадку разыход-жання ў Радзе думак вялікага князя і радных паноў гаспадар быў абавязаны выконвадь тое. што параяць яму паны-рада. Абмежаванне ўлады вялікага князя ў далейшым было заканадаўча замашвана і ў Статуце 1529 г.
Рада з'яўлялася пастаянна дзейнтчаючым дзяржаўным органам. Яна не мела строга акрэсленай кампетэнцыі і магла вырашаць любое пытанне ўнутранага і знешняга жыцця дзяржавы. У прыватнасці, у кампетэнцыю Рады ўваходзіла: выбранне вялікага князя, абарона дзяр-жавы, вырашэнне міжнародных спраў, абмеркаванне і прыняцце зака-надаўчых актаў, заслухоўванне справаздач некаторых службовых асоб, разгляд найважнейшых судовых спраў і інш.
Такім чынам, Рада была выканаўча-распарадчым, заканадаўчым і кантралюючым органам. Яе галоўнае прызначэнне заключалася ў тым, каб ахоўваць правы магнатаў ад замахаў з боку манарха - вялікага князя, а таксама ахоўваць тэрытарыяльную недатыкальнасць дзяржавы.
Сойм - вышэйшы агульнадзяржаўны заканадаўчы орган бярэ пачатак ад старажытных вечавых сходаў. якія пры феадалізме пераўт-варыліся ў саслоўна-класавыя органы феадалаў. Пачатак рэгулярнага склікання соймаў адносіцца да ХУ ст.
Парадак работы сойма, яго кампетэнцыя да ХГУ ст. рэгуляваліся ззычаёвым правам. Слачагку ў сойм уваходзілі ўсе буйныя феадалы, якія з'яўляліся сябрамі Рады, службовыя асобы цэнтрштьнай і мясцовай адмініс-грацыі, а таксама ўся шляхта. Але рашэнні, як правіла, выносіліся вялікім князем і панамі-радай. а дробныя і сярэднія феадалы пры гэтым толькі гтрысутнічалі. інакш кажучы, валодалі дарадчым. а не рашаючым голасам. Таму соймы гэтага перыяду былі больш дарадчымі, чым заканадаўчымі.
У ХУІ ст. заканадаўчыя функцыі сойму пашырыліся. У гэты час ён з усесаслоўнага перарос у прадстаўнічы орган. на пасяджэнні якога з'яўлялася не ўся шляхта, а толькі яе прадстаўнікі - па два дэпу-таты (паслы) ад кожнага павета, якія выбіраліся на павятовых соймі-ках. Акрамя гаспадара, паноў-рады, службовых асоб цэнтральнага і мясцовага кіравання ў рабоце вальных соймаў прымалі ўдзел каталіц-кія і праваслаўныя епіскапы. ііумены манастыроў і кляштароў.
У сістэме органаў дзяржаўнага кіравання значная роля належа-ла вышэйшым службовым асобам, паўнамоцтвы якіх рэгуляваліся пе-раважна звычаёвым правам.
Важнае месца займаў маршалак земскі. які з'яўляўся ахоўнікам парадку і этыкету пры вялікакняжацкім двары. Яго намеснікам быў маршалак дворны.
Узброенымі сіламі дзяржавы кіраваў гетман найвышшы, які меў, асабліва ў час вайны, вялікія гтаўнамоцтвы. Яго намеснікам быў маршалак дворны.
Дзяржаўную канцылярыю ўзначальваў канцлер, пры ім былі піса-ры, сакратары і іх памочнікі (дзякі). Канцлер зберагаў дзяржаўную пячатк, без прьгкладання якой законы не набывалі сілы, падпісваў найважнейшыя дзяржаўныя дакументы, разам са сваім намеснікам - падканцперам - удзе-льнічаў у падрыхтоўцы і канчагковым рэдагаванні заканадаўчых актаў.
Падскарбій земскі загадваў дзяржаўнымі фінансамі. скарбам. Яго намеснікам быў падскарбій дворны. а памочнікамі - скарбнікі і скарбавыя лісары.
Спецыфічнае становішча сярод службовых асоб займалі вялі-какняжацкія дваране і ўраднікі. Яны непасрэдна неслі службу ў вяліка-га князя і вышэйшых прадстаўнікоў улады, выконвалі судовыя рашэн-ні. уводзілі ва ўладанне маёнткамі, рабілі рэвізіі (люстрацыі), спаганялі нядоімкі па падатках, сачылі за будаўнііітвам дарог, мастоў і інш.
Мясцовыя органы ўлады і кіравання на дзяржаўных землях бу-даваліся ў адпаведнасці з здміністрацыйна-тэрытарыялькым падзелам. Да ўтварзння ваяводстваў і пазетаў. асобныя землі кіраваліся намесні-камі вялікага князя. Пры намесніках былі такія службовыя асобы, як ключнік. гараднічы, цівун, канюшы, ляснічы, пасады якіх у асноўным засталіся і пасля адміністрацьійна-тэрытарыяльнай рзформы 1565-1566 гг. што падзяліла Вялікае Княства Літоўскае на ваяводствы (акра-мя існаваўшых рансй уводзіліся і новыя), паветы і воласці.
Саслоўна-прадстаўнічымі органамі мясцовай улады зыступалі павятовыя і ваяводскія соймікі. У іх удзельнічалі ўсе землеўласкікі па-вета ці ваяводства.
Мясцовыя органы ўлады мелі шырокія паўнамоцтвы і мала за-лежалі ад цэнтральных органаў. У сваёй дзейнасці яны кіраваліся агу-льнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі і мясцовым звычаёвым правам, атаксама актамі мясцовай адміністрацыі.
На тэрыторыі ваяводства прадсгаўніком вышэйшай улады быў ваявода. Ён узначальваў адміністрацыйньгя, гаспадарчыя, ваенныя і, у значнай ступені, судовыя органы. Ваявода прызначаўся вялікім князем і Радай пажыццёва з ліку буйных феадалаў - ураджэнцаў ВКЛ. Бліжэй-шым памочнікам ваяводы быў кашталян, які ўзначальваў войска галоў-нага замка і апалчэнне.
Клточнік адказваў за спзгнанне падаткаў і чыншу, гараднічы быў камендантам замка. лоўчы і ляснічы наглядалі за ляснымі і паляў-нічымі ўгоддзямі.
Кіраўніком адміністраныі ў павеце быў стзраста, які таксама прызначаўся вялікім князем і Радай з ліку буйных феадалаў. Намеснікам яго быў падстараста. Паўнамоцтвы старасты былі блізкія да паўна-моцтваў ваяводы, у тым ліку і ў галіне гтравасуддзя. Памочнікам ста-расты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які камандавах па-вятовым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынстваваў на па-сяджэннях павятовага сойміка.
Ніжэйшым звяном у сістэме мясцовага кіравання (на ўзроўні во ласці) былі дзяржаўцы - кіраўнікі дзяржаўных і вялікакняжацкіх маёнткаў. Органы мясцовага кіравання і самакіравання ў гарадах Белару-сі, якія рэгулявалі жыццядзейнасць карпарацый мяшчан, значна адроз-ніваліся ад другіх мясцовых органаў улады і кіравання на месцах. Па арганізацыі кіравання і па характару залежнасці ад вышэйшых органаў улады беларускія гарады падзяляліся на тыя, якія мелі спецыяльныя граматы (прывілеі) на Магдэбургскае права, і тыя, якія не мелі такіх грамат. Гарады, якія атрымалі прывілеі, выключаліся з адміністрацыі ваявод і стараст, у іх утвараліся органы гарадскога кіравання (магіст-рат) у спалучэнні з некаторымі элементамі самакіравання.
У магістрат (Раду) уваходзілі вонт, бурмістры, радцы і лаўнікі. Войт стаяў на чале гарадской адміністрацыі і суда і прызначаўся на гэ-тую пасаду ўрадам з ліку феадалаў або граждан. Правасуддзе войт ажыццяўляў сумесна з сябрамі гарадской Рады і лаўнікамі (засядацеля-мі). Войт мог прызначыць сабе намесніка - лент-войта. Памочнікам войта па кіраванню справамі ў горадзе былі бурмістры, якія прызнача-ліся або зацвярджаліся войтам з ліку сяброў гарадской Рады.
У большасці беларускіх гарадоў Рада складалася прыкладна з 6-20 чалавек. Як правіла, у яе ўваходзілі найбольш багатыя купцы, кіраўнікі рамесных цэхаў, багатыя майстры-рамеснікі. У адных гарадах Рада выбіра-лася мяшчанамі, у другіх - войт кампанаваў Раду. Рада вызначала асноўны напрамак развіцця гарадской гаспадаркі і кіравала пытаннямі добраўпарад-кавання і ўтрымання ў баявой гатоўнасці абарончых збудаванняў, займала-ся зборам сродкаў на гарадскія патрэбы, ажыццяўляла кантроль за іх расхо-даваннем і г.д.
Прыватнаўласніцкія гарады былі ўласнасцю асобных князёў і паноў. Таму кіраванне ў іх залежала ад волі ўладальніка, які мог дазво-ліць утварэнне мясцовых органаў у адпаведнасці з Магдэбургскім пра-вам або прызначыцьу горадсвайго намесніка-кіраўніка.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Калі паўстала дзяржаўнасць у народаў Усходняй Еўропы. Дзяржаўны лад усходнеславянскіх княстваў. Крыніцы старажытнабеларускага права. Асноўныя рысы права дзяржаў-княстваў. Станаўленне суверэнітэту-васалітэту. Ідэя раўнапраўя свабодных грамадзян.
реферат [33,0 K], добавлен 10.12.2011Гісторыя Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага. Вышэйшыя, мясцовыя ссудовыя органы княства. Каптуровы суд і сялянскія копныя суды (капы). Важнейшый прынцып працэсуальнага права, разгляд справы. Аналіз нормаў працэсуальнага права ў Статуце 1588 г.
контрольная работа [18,2 K], добавлен 04.04.2012Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР у 1985-1990 гг. Камісіі і Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Пачатак дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Значэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
контрольная работа [26,0 K], добавлен 17.02.2012Апісанне крыніц магдэбургскага права. Параўнанне нормаў прывілеяў на магдэбургскае права ў Полацку 1498 і Мінску 1499. Асаблівасці структуры і кампетэнцыя органаў кіравання ў гарадах з Магдэбургскім правам. Характарыстыка прававога становішча мяшчан.
контрольная работа [34,5 K], добавлен 08.01.2012Развитие государства и права феодальной Беларуси. Характеристика конституционного права в привилейный и статутный период развития законодательства. Трансформация военного права феодальной Беларуси периода владычества Великого Княжества Литовского.
дипломная работа [88,1 K], добавлен 16.06.2013Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай як адзін з найбольш цікавых і складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны. Уперша спроба інкарпарыраваць Вялікае княства Літоўскае ў Польшчу. Люблінскі акт як вынік складанага ўнутранага і внешняга становішча ВКЛ.
реферат [17,4 K], добавлен 28.11.2009Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і падчас Вялікай Айчыннай Вайны. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай Вайны. Права ў гады вайны. Змест законаў і ўказаў па сацыяльнай абароне насельніцтва.
контрольная работа [29,9 K], добавлен 15.12.2013Сістэма магістратаў ў Рыме і месца прэторыю ў ёй. Эдикты магістратаў: преторское права і працэс праватворчасці. Кадыфікацыя преторского права. Прычыны здзяйснення і наступствы правядзення. Асноўныя высновы адносна кадыфікацыі преторских эдиктов.
курсовая работа [28,3 K], добавлен 11.06.2012Подходы к изучению предмета права. Методы науки. Формы реализации права. Понятие, признаки и функции права. Теории о происхождении права. Источники права. Принципы и отрасли права. Элементы системы права.
курсовая работа [27,4 K], добавлен 22.05.2007Принципы права. Принципы права: понятие, роль. Виды принципов права. Принципы права как источник права. Закон и принципы права. Правовые принципы в законодательстве. Принципы уголовного права в российском законодательстве. Неписанные законы.
реферат [67,1 K], добавлен 13.03.2005