Канстытуцыя БССР 1978 г.
Распрацоўка новай Канстытуцыя Беларускай ССР, якая была прынята і ўведзена ў дзеянне 14 красавіка 1978 г. Змест прэамбулы і асноўных частак Канстытуцыі, яе важныя недахопы. Унясенне істотных змяненняў у Канстытуцыю у сувязі са спыненнем існавання СССР.
Рубрика | Государство и право |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 27.11.2011 |
Размер файла | 12,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
2
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
КАНСТЫТУЦЫЯ БССР 1978 ГОДА
ВЫНІК
СПІС ВЫКАРЫСТАННЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
7 кастрычніка 1977 г. Вярхоўным Саветам СССР была прынята апошняя агульнасаюзная Канстытуцыя, асноунай прычынай распрацоукі якой аб'яўлялася пабудова ў СССР развітога сацыялізму. У сувязі з гэтым у саюзных рэспубліках пачалася распрацоўка адпаведных праектаў уласных канстытуцый.
У Беларускай ССР для падрыхтоўкі праекта Канстытуцыі была створана ў 1977 г. Канстытуцыйная камісія Вярхоўнага Савета БССР, а ў 1978 г. - Рэдакцыйная камісія, якая і падрыхтавала канчатковы варыянт тэкста Канстытуцыі. Праца над праектам здяйснялася пад непасрэдным кіраўніцтвам першых асобаў партыйнага і дзяржаўнага апарата рэспублікі. Узначальваў камісіі першы сакратар ЦК КПБ П.М. Машэраў.
14 красавіка 1978 г. на пазачарговай 9-й сесіі Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання новая, ужо чацвёртая Канстытуцыя Беларускай ССР была прынятя і ўведзена ў дзеянне. Канстытуцыя БССР 1978 г. па сваёй сутнасці і структурна была пабудавана, як таго патрабаваў агульнасаюзны закон, “у поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР” і складалася з прэамбулы, 10 частак, 19 раздзелаў, якія ўключалі ў сябе 172 артыкулы. [2, с. 290]
КАНСТЫТУЦЫЯ БССР 1978 ГОДА
канстытуцыя беларускі прэамбула
Прэамбула, якая ўпершыню была ўключана ў Канстытуцыю БССР, утрымлівала палажэнні, якія не адпавядалі гістарычнай рэчаіснасці, бо ў ёй гаварылася, што беларусы “з дапамогай рускага пралетарыяту ўпершыню ў гісторыі здабылі сваю дзяржаўнасць, утварыўшы БССР” - хоць добра вядома, што беларуская дзяржаўнасць вядзе свой пачатак ад часоў Полацкага, Турава-Пінскага і іншых княстваў. У прэамбуле падкрэслівалася раўнапраўнае з іншымі саюзнымі рэспублікамі становішча БССР у складзе СССР, гаварылася, як аб рэальным факце, аб пабудове развітога сацыялістычнага грамадства і аб фарміраванні новай гістарычнай супольнасці людзей - савецкага народа.
У першую частку Канстытуцыі, якая называлася “Асновы грамадскага ладу і палітыкі БССР”, былі ўключаны палажэнні аб палітычнай і эканамічнай сістэме, адзначалася кіруючая і накіроўваючая роля КПСС у жыцці грамадства і дзяржавы. Замацоўвалася сацыялістычная ўласнасць на сродкі вытворчасці ў форме дзяржаўнай і калгасна-кааператыўнай, разглядаліся пытанні сацыяльнага развіця і культуры, знешнепалітычнай дзейнасці БССР і абароны сацыялістычнай Бацькаўшчыны.
Значна была дапоўнена канстытуцыйнымі нормамі другая частка Канстытуцыі “Дзяржава і асоба”. Яна была прысвечана грамадзянству Беларускай ССР, пытанням забеспячэння раўнапраўя грамадзян і асноўным правам, свабодам і абавязкам грамадзян рэспублікі. Прадугледжвалася роўнасць усіх грамадзян перад законам.
Замацоўваліся асноўныя правы, свабоды і абавязкі грамадзяніна БССР, пычым акцэнт рабіўся на сацыяльна-эканамічныя правы грамадзян - права на працу, адпачынак, ахову здароўя, матэрыяльнае забеспячэнне ў старасці, у выпадку хваробы, поўнай або частковай страты працаздольнасці і інш.
Новым у канстытуцыйным заканадаўстве было абвяшчэнне права грамадзян на жыллё. У Канстытуцыі замацоўваліся таксама правы грамадзян на карыстанне дасягненнямі культуры, удзел у кіраванні дзяржаўнымі і грамадскімі справамі, аб'яднанне ў грамадскія арганізацыі і інш.
Палітычныя свабоды - свабода друку, сходаў, мітынгаў, шэсцяў, дэманстрацый і аб'яднанняў грамадзян у грамадскія арганізацыі - аю'яўляліся толькі “у мэтах умацавання і развіцця сацыялістычнага ладу”. Варта адзначыць, што ў адрозненне ад Канстытуцыі 1937г., дзе палажэнні аб асноўных правах і абавязках грамадзян БССР знаходзіліся ў канцы нарматыўнага акта (раздзел 8), у Канстытуцыі 1978 г. раздзел “Асноўныя правы, свабоды і абавязкі грамадзян” быў змешчаны ў другой частцы Асноўнага закона рэспублікі (арт. 37-67).
У трэцяй частцы Канстытуцыі “Нацыянальна-дзяржаўнае і аміністратыўна-тэрытарыяльнае ўладкаванне БССР” гаварылася аб становішчы рэспублікі ў складзе Саюза ССР і првамоцтвах Беларускай ССР.
Абвяшчалася, што БССР з'яўляецца суверэннай, сацыялістычнай дзяржавай, якая самастойна зддзяйсняе дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі (арт. 68). Аднак у адрозненне ад папярэдніх Канстытуцый БССР у новым Асноўным законе адсутнічаў пералік пытанняў, якія адносіліся да выключнай кампетэнцыі органаў улады і кіравання СССР. Гэта давала магчымасць агульнасаюзным органам кіравацца толькі Канстытуцыяй СССР у азначэнні прадмета іх кампетэнцыі і пры неабходнасці яго дапаўняць, не ўносячы якіх-небудзь змяненняў у Канстытуцыю БССР.
У чацвёртай частцы Канстытуцыі “Саветы народных дэпутатаў і парадак іх выбрання” замацоўвалася сістэма і прынцыпы дзейнасці Саветаў народных дэпутатаў, выбарчая сістэма, асновы прававога статуса народнага дэпутата. У адпаведнасці з агульнасаюзнай Канстытуцыяй Асноўны закон БССР замацоўваў новае найменне органаў улады - з Саветаў дэпутатаў працоўных яны ператварыліся ў Саветы народных дэпутатаў.
Пятая частка Канстытуцыі “Вышэйшыя органы ўлады і кіравання Беларускай ССР” утрымлівала нормы, якія вызначалі месца і ролю Вярхоўнага Савета як вышэйшага органа дзяржаўнай улады рэспублікі, парадак фарміравання і дзейнасці Прэзідыума Вярхоўнага Савета, а таксама склад і кампетэнцыю ўрада - Савета Міністраў Беларускай ССР. [2, с. 290-292].
У шостай частцы прыводзілася сітэма мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання ў Беларускай ССР - парадак фарміравання і дзейнасці мясцовых Саветаў і іх выканкамаў.
Сёмая частка Канстытуцыі прасвечвалася дзяржаўнаму плану эканамічнага і сацыялістычнага развіцця і дзяржаўнаму бюджэту БССР.
У восьмай частцы “Правасуддзе, арбітраж і пракурорскі нагляд” усталёўваўся парадак фарміравання судовых органаў рэспублікі, ажыццяўлення правасуддзя толькі судом, вядзення судаводства на беларускай ці на рускай мове або на мове большасці насельніцтва дадзенай мясцовасці, пракурорскага нагляду і падпарадкавання органаў пракуратуры Генеральнаму пракурору СССР.
Дзевятая частка прысвячалася гербу, сцягу, гімну і сталіцы Беларускай ССР. [1, с. 175].
Дзесятая частка прасвячалася дзеянню Канстытуцыі БССР і парадку яе змянення. Парадак змянення Канстытуцыі заставаўся ранейшым. [2, с. 292].
Істотным недахопам Канстытуцыі з'яўлялася падпарадкаванне ўсіх яе палажэнняў менавіта мэце абароны дзяржаўных інтарэсаў, а не правам і свабодам грамадзяніна. Нягледзячы на членства рэспублкі ў ААН, Канстытуцыя БССР не ўлічвала палажэнні шэрагу найважнейшых міжнародных актаў, у тым ліку Міжнародных пактаў 1966 г. аб грамадзянсктх і палітычных правах і аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, хоць у 1973 г. яны і былі ратыфікаваны Вярхоўным Саветам БССР. Шматлікія палажэнні Канстытуцыі насілі яўна дэкларатыўны характар і далёка не заўсёды адпавядалі рэчаіснасці - тым палітычным, эканамічным і сацыяльным працэсам, якія адбываліся ў грамадстве.
Неабходна адзначыць, што працэс лібералізацыі грамадскіх адносінаў, якія паволі працягваўся ў СССР, садзейнічаў замацаванню ў новым канстытуцыйным законе больш прагрэсіўных ідэй і прынцыпаў. Сацыяльнай асновай дзяржавы быў абвешчаны саюз усіх пластоў грамадства, былі вызначаны агульныя задачы дзяржавы і грмадства, накіраваныя на задавальненне патрэбнасцяў і здзяйсненне правоў кожнай асобы.
Палажэннямі Канстытуцыі дэклараваўся прынцып “свабоднае развіццё ўсіх - умова развіцця кожнага чалавека”. Менавіта ў гэтым бачыўся шлях да дабрабыту і росквіту грамадства. Упершыню на ўзроўні Канстытуцыі грамадскі яарганізацыі набылі права ўдзельнічаць у рашэнні палітычных і сацыяльна-культурных пытанняў, яны атрымалі права заканадаўчай ініцыятывы. У эканамічнай сферы ўпершыню нараўне з дзяржаўнай і калгасна кааператыўнай уласнасцю канстытуцыйна была замацавана уласнасць прафсаюзных і грамадзянскіх арганізацый. [2, с. 292-293].
Канстытуцыю СССР 1977 г. адрознівала ад папярэдніх агульнасаюзных Канстытуцый тое, што ў ёй адсутнічаў вычарпальны пералік пытанняў, якія знаходзяцца ў веданні СССР, што давала магчымасць саюзным органам пры неабходнасці дапаўняць яго. У той жа час у артыкуле 71 Канстытуцыі БССР указвалася, што “Беларуская ССР удзельнічае ў вырашэнні пытанняў, аднесеных да ведання Саюза ССР…” [1, с. 175].
У наступныя гады ў сувязі з пачаткам перабудовы ў СССР і актывізацыяй дэмакратычных працэсаў, якія набіралі моц і ў Беларускай рэспубліцы, а потым у сувязі са спыненнем існавання Саюза ССР у Канстытуцыю БССР 1978 г. быў унесены цэлы шэраг істотных змяненняў. Так, змяненні 1989 г. закраналі сістэму і прынцыпы дзейнасці Саветаў народных дэпутатаў, быў павялічаны тэрмін дзейнасці Саветаў, былі зроблены ўдакладненні прававога статуса вышэйшых органаў улады, грамадскія арганізацыі атрымалі права ўдзельнічаць у вылучэнні кандыдатаў у народныя дэпутаты і інш. У 1990 і 1991 гг. У Канстытуцыю былі унесены важныя змяненні, якія тычыліся палітычнай, эканамічнай сістэмай дзяржавы, формаў права ўласнасці і інш. Змяненні канстытуцыйнага закона працягваліся і ў долейшым.
Дзеянне Канстытуцыі БССР 1978 г. спынілася ў сувязі з праняццем 15 сакавіка 1994 г. на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. [2, с. 293].
ВЫНІК
У цэлым аналіз розных галінаў заканадаўства Беларускай ССР канца 50-80 гг. ХХ ст. дазваляе вылучыць некаторыя тэндэнцыі ў прававой сферы гэтага перыяду.
Па-першае, значна ўзрасла заканадаўчая актыўнасць рэспубліканскіх органаў заканадаўчай улады, што з'явілася следствам пашырэння правоў савецкіх рэспублік у сферы праватворчасці.
Па-другое, была пашырана сфера прававога рэгулявання.
Па-трэцяе, актывізавалася праца па кадыфікацыі заканадаўства, вынікам чаго з'явілася новыя кодэксы БССР.
Па-чацвёртае, пачаўся працэс дэмакрацызацыі прававой сферы.
Значная частка прававых актаў Беларускай ССР была прынята ў адпаведнасці альбо на аснове агульнасаюзнага заканадаўства, што не дазваляе гаварыць аб поўнай самастойнасці беларускага заканадаўцы ў сферы праватворчасці. [2, с. 293-294].
СПІС ВЫКАРЫСТАННЫХ КРЫНІЦ
1. Вішнеўскі А.Ф., Вішнеўская І.У. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапам. - Мн.: Тетра-Сістемс, 2005. - 192 с.
2 Доўнар Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. / Т.І. Доўнар. - Мн.: Амалфея, 2007. - 400 с.
3 Кузнецов И.Н., Шелкопяс В.А. История государства и права Беларуси. - Мн.: Дикта, 1999. - 272 с.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР ў 1985-1990 гг. Пачатак рэфармавання і дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Змены ў заканадаўстве. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай ССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР і яе значэнне.
контрольная работа [22,7 K], добавлен 01.03.2012Теоретические подходы к пониманию сущности Конституции России 1978 года. Построение развитого социализма и общенародного социалистического государства. Расширение круга прав и обязанностей граждан. Реформирование политической и экономической систем.
курсовая работа [33,5 K], добавлен 17.01.2014Правовое положение и порядок создания постоянных комиссий и президиума местных Советов депутатов в Республике Беларусь. Характеристика организаций местной власти в Конституциях БССР 1927 года, 1937 года, 1978 года. Регламент местного Совета депутатов.
контрольная работа [27,2 K], добавлен 25.11.2008Порівняльний аналіз змісту преамбули Конституції УРСР та України. Основа економічної системи України. Носій суверенітету і єдине джерело влади в Україні згідно з Конституцією. Судова влада за Конституцією УРСР 1978 р. і Конституцією України 1996 р.
доклад [11,1 K], добавлен 09.12.2010- Западная Беларусь в составе Польского государства в 1920-1930-е гг. и ее воссоединение с БССР и СССР
Сравнительная характеристика административно-территориального деления Западной Беларуси в составе Польши в 1920-е гг. и деления БССР, установленного в ходе реформы 1924 г. Органы государственной власти. Воссоединение Западной Беларуси с БССР и СССР.
контрольная работа [639,4 K], добавлен 30.09.2012 Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР у 1985-1990 гг. Камісіі і Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Пачатак дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Значэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
контрольная работа [26,0 K], добавлен 17.02.2012Дзейнасць вышэйшых органаў дзяржаўнай улады БССР. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Накірункі і развіццё права. Дзейнасць органаў следства, пракуратуры і суда. Шлюбна-сямейнае заканадаўства. Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР.
реферат [53,8 K], добавлен 06.02.2012За радянського періоду української державності було прийнято чотири конституції (1919, 1929, 1937 і 1978 р.). Характеристика структури та змісту кожної Конституції. Зміни у державному і суспільному житті республіки після прийняття даних Конституцій.
реферат [36,5 K], добавлен 29.10.2010Характеристика источников отрасли конституционного права. Понятие и сущность Конституции Российской Федерации как Основного Закона государства. Принципы и юридические свойства Конституции РФ. Анализ отличительных особенностей Конституции 1978 и 1993 гг.
курсовая работа [38,1 K], добавлен 16.09.2014Административно-территориальное устройство Испании. Конституция Испании 1978 г. Конституционные основы правового статуса человека и гражданина. Гражданское и смежные с ним отрасли права. Парламент: структура, полномочия. Законодательный процесс.
реферат [29,0 K], добавлен 10.01.2014