Падзел Рэчы Паспалітай

Вызначэнне вытокаў падзення Вялікага княства Літоўскага ў ганебна падпісанні Люблінскай уніі. Характарыстыка прычын палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай у неацугляны шляхецкіх вольнасцях, рэлігійным фанатызму і падзенне нораваў шляхецкага саслоўя.

Рубрика Государство и право
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 29.11.2009
Размер файла 20,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

ПАДЗЕЛ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай быў закладзены ў час падпісання ганебнай для Вялікага княства Літоўскага Люблінскай уніі. Здрада вялікага князя літоўскага свайму гаспадарству, гвалт польскай шляхты ў адносінах да свайго шматгадовага саюзніка заклалі хісткі падмурак пад Рэч Паспалітую. Уся гісторыя Рэчы Паспалітай ад Любліна да трох падзелаў - гэта гісторыя барацьбы народаў Вялікага княства Літоўскага за сваю дзяржаўнасць, за права яе існавання. Бяскроўная і крывавая, дыпламатычная і ўзброеная барацьба аслабляла змучаныя гвалтам дзяржавы і ў эканамічных, і ў палітычных, і ў культурных адносінах, рабіла Рэч Паспалітую лёгкай здабычай суседніх краін.

Такім чынам, Люблінская унія - гэта пачатак канца, згубы не толькі Вялікага княства Літоўскага, але і Полыпчы як самастойных, незалежных дзяржаў. Гэта першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай.

Другім вытокам крызісу стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які заканамерна падрываў самыя асновы дзяржаўнасці. Найболып небяспечным было спалучэнне знакамітых "залатых шляхецкіх воль-насцей": выбранне манарха, ІіЬегнт уеіо і "Рас1;а сопуеп1;а", "канфедэрацыі" і "рокашы". Страціўшы са смерцю Жыгімонта II Аўгуста манархічную дынастыю Ягелонаў, якая правіла амаль 200 гадоў, палякі не знайшлі ў сябе дзяржаўнай мудрасці і адказнасці за лёс бацькаўшчыны і не вылучылі ніводнай са шматлікіх вядомых магнацкіх фамілій на каралеўскі пасад (як гэта здарылася ў Расіі на пачатку XVII ст. пры адпаведных умовах). Яны пайшлі па шляху запрашэння манарха на польскі трон з суседніх краін. Сам гэты факт сведчыў аб існаванні глыбокіх супярэчнасцей у кіруючым стане дзяржавы. Практыка пошукаў гаспадара яшчэ болып паглыбляла гэтыя ^супярэчнасці. У час бескаралеўя шляхецтва раз'ядноўвалася звычайна на процілеглыя партыі: рускую, французскую, шведскую, аўстрыйскую, краіна апускалася ў бездань бязладдзя, анархіі. Стэ-фан Баторый неўзабаве пасля свайго абрання адзначаў у лісце да віленскага павятовага сейма (жнівень 1577 г.), што Рэч Паспалітая ўсё болып апускаецца ў хаос "свавольства, анархіі, гвалту і безза-кбйня", якія губяць дзяржаву.

Выбранне манарха мела і такую адмоўную рысу, як п.одкуп. Ка-рупцыя стала звычайнай з'явай палітычнага жыцця Рэчы іІаспалітай. Напрыклад, да сярэдзіны XVII ст. у асяроддзі польскай шляхты ўзнік рух за скасаванне царкоўнай уніі. Уніяцкі мітрапаліт Календа ў 1688 г. быў вымушаны падкупляць сенатараў, каб захаваць унію. У выніку шырока распаўсюджанай карупцыі з грамадскай свядомасці паступова знікаюць такія паняцці, як маральнасць, сумленне, год-Васць, грамадзянскі доўг, патрыятызм і інш. Асабісты інтарэс прэваліруе над усім жыццём.

Выбары манархаў у Польшчы стваралі таксама падставу для зацікаўленасці суседніх краін у "хатніх" справах Рэчы Паспалітай; паступова яны ўцягваюцца ў вырашэнне польскіх спрэчак, у тым ліку і ўзброенай сілай.

Такім чынам, дастаткова было адной шляхецкай вольнасці -- выбрання караля, каб прывесці дзяржаву да згубы. Але шляхта карысталася яшчэ і такой вольнасцю, як "Рас1;а сопуеп1;а". Гэтыя ўмовы для выбрання караля звычайна пашыралі шляхецкія вольнасці і абмяжоўвалі каралеўскую ўладу, адначасова паглыблялі палітычны крызіс, бо інтарэсы шляхецкіх груповак часцей за ўсё не адпавядалі інтарэсам дзяржавы. Так з'явіліся "Генрыхавы артыкулы", хвалёны Літоўскі Статут 1588 г., няздзейснены польскі план унітарнай дзяржавы і іншыя пытанні. Выбары, такім чынам, прымалі выгляд гандлю паміж рознымі групоўкамі шляхты і кандыдатам у каралі. Дарэчы, да Люблінскай уніі шматлікія заявы шляхецкіх дэпутатаў на сейміках насілі форму просьбаў да вялікага князя. Каронны ж сейм у Рэчы Паспалітай дыктаваў каралю сваю волю. 1 кароль павінен быў строга выконваць як "Расіа сопуепі-а", так і пастановы сейма. Гэта шляхецкая вольнасць была гарантавана правам на "канфедэрацыі" альбо "рокашы", якія, па сутнасці, былі не чым іншым, як узаконеным правам шляхты развязаць грамадзянскую вайну ў дзяржаве супраць вышэйшай улады ў асобе караля.

Шляхецкія вольнасці вянчала знакамітае ІіЬетт уеіо, якое не проста нараджала анархію, карупцыю (Маскве, Вене ці Берліну было дастаткова падкупіць аднаго шляхціца і такім чынам сарваць пры-няцце непажаданай пастановы), але магло наогул паралізаваць цэнтральную ўладу, дзяржаўны механізм. 3 сярэдзіны XVII ст. гэта тэндэнцыя пачала перарастаць у звычайную з'яву палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай. Да 1652 г. на польскіх сеймах справы вырашаліся болыпасцю галасоў, хаця ў пратаколах дзеля формы ўжывалася фраза "па аднагалоснаму рашэнню". У 1652 г. дэпутат Упіцкага павета Сіцінскі ўпершыню ўжыў слова "не позволям" (г.зн. не згодзен з па-становай сейма) і прыпыніў пастанову сейма. 3 гэтага часу фраза "не позволям" усё часцей стала ўжывацца на сеймах. Так, калі за 1652 -- 1764 гг. з 80 сеймаў былі сарваны 44, то за 1744 -- 1762 гг. усе адзінаццаць сеймаў не здолелі прыняць патрэбных рашэнняў. Але і прыняцце пастаноў сеймам яшчэ нічога не азначала. Любая паста-нова караля ці сейма магла быць адхілена шляхтай. Шляхціц ведаў .толькі падпарадкаванне Богу ды самому сабе. Шляхецкі стан, закліканы абараняць радзіму, адказваць перад нашчадкамі за лёс бацькаўшчыны, хварэў на ганарлівасць, бяздумнае самалюбства, бязглуздую самаўпэўненасць. Неабмежаваная дэмакратыя губіла Рэч Паспалітую.

Аслабленне цэнтральнай улады цягнула за сабой узвышэнне павя-товых сеймікаў, якія пачалі прысвойваць функцыі заканадаўчай і судовай улады, перасталі лічыцца з рашэннямі сейма.

У выніку асаблівасцей палітычнага ладу Рэчы Паспалітай да канца XVII ст. у дзяржаве ўзнікае прыкметнае аслабленне манархічнай улады, бяспрыкладнае ўзмацненне шляхты, заняпад адміністрацыйнага кіравання, духоўнасці і грамадзянскага сумлення.

Трэцім вытокам палітычнага крызісу з'явілася бязглуздая рэлігійная палітыка з канца XVI ст. Берасцейская царкоўная унія не дма пажаданых вынікаў. Наадварот, яна паглыбіла існуючыя ў ррамадстве супярэчнасці.

Іі Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на дааярыхільнікаў і праціўнікаў. Апошнія ў набліжэнні уніяцкай царквы да уасцёла ўбачылі пагрозу не толькі уніяцтву, але і ўсяму права-(адаўнаму насельніцтву. У грамадскай свядомасці больш трывала за-цдтрўваецца думка аб прыналежнасці беларускага этнасу да рускага народа, аб неабходнасці ўз'яднання з ім. Пазней гэта этнічна-рэлігійная І; Ірамадска-палітычная плынь у гістарычнай літаратуры атрымала вдаву "заходнерусізм".

іЧацвёрты выток палітычнага крызісу -- спалучэнне нацыя-нальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне ^Грарнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста на Усходнюю Беларусь в"іклікала супраціўленне народных мас: скаргі на самавольства адацністрацыі і арандатараў, адмаўленне ад выканання прыгонных Оявіянасцей, уцёкі ад сваіх гаспадароў да іншых феадалаў ці за межы Краіны, часцей за ўсё на Украіну і ў Расію, падпальванне маёнткаў, 1ІЯ$роеныя паўстанні.

і 'Адным з буйных сялянскіх рухаў у XVIII ст. было паўстанне ў Крычаўскім старостве, пажыццёвым уладанні князя І.Радзівіла. У ,3і0"х гадах XVIII ст. староства арандавалі браты Іцкавічы, якія не ^одькі ўзмацнілі прыгнёт шляхам завышэння інвентарных грашовых ададяжоў і адработачных павіннасцей, але і ўжывалі грабеж, насілле, Кврдаванне сялян за нязначную непаслухмянасць. У пачатку 40-х Г^Дрў становішча сялян стала невыносным. Першае ўзброенае выступленне сялян на чале з Канстанцінам Вашчылам пачалося вясной 1740 г. Непасрэднай прычынай паўстання быў арышт і прыгавор да д"карання смерцю 18 сялян па падазрэнні ў падпальванні дома аднаго з арандатараў. Атрад К.Вашчылы, які налічваў некалькі соцень чала-99К, быў разгромлены ваеннай сілай адміністрацыі староства. Тады ва чале паўстання стаў войт в.Селішчы Васіль Вашчыла. Яму дапамагалі Іван Карпач, Стась Бачко, Васіль Вецер. На працягу года таўстанне распаўсюдзілася на болыпасць тэрыторыі староства. Да яго дв&дучыліся сяляне шляхецкіх уладанняў і прышлыя людзі з Расіі. У Ра%У ўдзельнічала некалькі тысяч чалавек. Паўстанцы наладалі на дамы багатых гандляроў, ліхвяроў, адбіралі кабальныя дакументы, вайболып злосных забівалі. І.Радзівіл быў вымушаны перадаць ста-роства іншаму арандатару. Але гэта толькі часова паслабіла сялянскі рух. Улетку 1743 г. барацьба абвастрылася і перарасла ва ўзброенае цаўстанне. Паўстаўшыя не прымалі распараджэнняў Радзівіла, праганялі і забівалі чыноўнікаў. У канцы 1743 г. староства засталося "в толькі без арандатараў, але і без адміністрацыі.

і На пачатку 1744 г. І.Радзівіл накіраваў у Крычаў атрад коннага і пешага войскаў з артылерыяй. Праведаўшы пра тое, паўстанцы нарпрабавалі ўзяць Крычаўскі замак штурмам, але беспаспяхова. Варацьба працягвалася, у шэрагах паўстанцаў налічвалася болып за 4 тыс. чалавек. Аднак карнае войска раптам напала на лагер паў-станцаў і разбіла яго, бо сілы былі няроўныя. На полі бою з ліку паўстанцаў засталося 100 чалавек забітых і 500 параненых, а 77 трапілі ў палон. Прыгнятальнікі жорстка падавілі паўстанне: 74 паўстанцы былі закатаваны (адны павешаны, іншыя -- жывымі пасаджаны на кол). Васіль Вашчыла ўцёк на Украіну, але польскія ўлады патрабавалі яго выдачы. Доўга цягнулася дыпламатычная пісаніна, тым часам Васіль Вашчыла захварэў і памёр у турме.

У 40-х гадах XVIII ст. сялянскімі хваляваннямі былі ахоплены Мазырскі павет (1745), Гомельскае староства (1747), Чачэрскае ста-роства і інш. Антыфеадальны і антырэлігійны рух на Беларусі калаціў Рэч Паспалітую, заганяючы яе ў труну.

Пяты выток паглыблення палітычнага крызісу -- барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі. У 60-х і першай палове 70-х гадоў XVII ст. найболып уплывовымі былі Пацы, а ў першай палове 80-х - Сапегі.

У 1696 г. большая частка беларуска-літоўскай шляхты выступіла супраць усемагутнасці Сапегаў. Барацьбу ўзначалілі Агінскія і Вішнявецкія. Яны выдалі ў Вільніуніверсал, у якім абвяшчалі гет-мана Сапегу і яго сяброў ворагамі айчыны і прыгаварылі іх да пака-рання смерцю з канфіскацыяй маёмасці. Барацьба прыняла характар грамадзянскай вайны, у выніку якой руйнавалася Беларусь. Пачатак Паўночнай -вайны не спыніў феадальных міжусобіц, Сапега- перай-шоў на бок Карла XII і разам з ім пачаў граміць і руйнаваць айчыну. Скончылася вайна, але не спыніліся феадальная анархія і бясконцыя інтрыгі, барацьба за ўладу.

Пасля Паўночнай вайны палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай пе-рарастае ў апошнюю стадыю -- агонію.

Надзвычай добра раскрыў палітычнае становішча тагачаснай Рэчы Паспалітай Ф.Энгельс: "3 пачатку васемнаццатага стагоддзя Полыпча, згодна з выказваннямі саміх палякаў, трымалася бязладдзем (РоІзЬа піеггагіет зіоі), замежныя войскі беспералынна акупіравалі ўсю краіну і праходзілі цераз яе, яна служыла для іх заезным дваром і карчмой (Кагсгта гаегсіпа, як казалі палякі), пры гэтым, аднак, як правіла, забываліся заплаціць" (Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 22. С.18).

Найбольш прадбачлівыя палітыкі Рэчы Паспалітай папярэджвалі загадзя аб смяротнай небяспецы, якая навісла над дзяржавай. Яшчэ ў 1668 г. дольскі кароль Ян-Казімір, адмовіўшыся ад прастола, на развітанне перасцерагаў сенатараў: "Дай Бог, каб я не быў прарокам, але кажу вам: калі вы не выправіцеся і не зменіце сваіх парадкаў, то Полыпча загіне ад іншаземцаў. Масква адарве ў яе ўсе рускія землі і Літву да самага Буга, Нарэва і нават да Віслы; Прусія возьме Вялікую Полыпчу і польскую Прусію. Аўстрыя ж, бачачы, што іншыя дзеляць паміж сабой наша дабро, кінецца на Кракаў і сумежныя ваяводствы, -- і кожная з суседніх дзяржаў пажадае лепей валодаць часткай нашага гаспадарства, як мець яго ўсё з вашым бязладдзем і вашымі вольнасцямі" (Брянцев П.Д. Очерк Древней Лнтвы н Западной Рос-снн. Внльна, 1891. С.114 - 115).

У часы кіравання Аўгуста III (1733 - 1763, сын Аўгуста II) феа-дальная анархія паглыбляецца, узмацняецца феадальны, нацыя-нальны і рэлігійны прыгнёт. У палітычным жыцці з'яўляецца новая, даволі характэрная рыса - зварот шляхты за дапамогай да суседніх краін дзеля вырашэння ўнутраных спраў.

Набліжэнне канца адчувалі і сучаснікі падзелаў Рэчы Паспалітай, і таму патрыёты спрабавалі хоць як-небудзь прыпыніць агонію. У 1764 г. Чартарыйскія на канвакацыйным сейме паспрабавалі правесці памяркоўныя рэформы дзяржаўнага ладу: абмежаваць "ліберум вета", аслабіць залежнасць дэпутатаў ад інструкцый сеймікаў, упарадкаваць суд, фінансы, павялічыць войска. Аднак рэформы закраналі шляхецкія вольнасці і таму адразу ж выклікалі рашучы адпор рэакцыйных сіл краіны, а таксама Прусіі і Расіі. Пры падтрымцы расійскага пасла Рэпніна дысідэнты стварылі канфедэрацыі: пратэс-танцкую ў Торуні і праваслаўную ў Слуцку. На дапамогу ім прыйшла 40-тысячная руская армія, карыстаючыся правам абароны права-слаўных у Рэчы Паспалітай, згодна з "вечным мірам" паміж Масквой і Варшавай (1686).

У 1768 г. сейм (пад націскам рускіх войск) прыняў пастанову аб ураўноўванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. Адначасова Расія стала гарантам не толькі верацярпімасці, але і за-хавання палітычнага ладу Рэчы Паспалітай, які існаваў да 1764 г.

У лютым 1768 г. каталіцкія фанатыкі стварылі ў Бары (на Украіне) канфедэрацыю з мэтай процідзеяння ўплыву рускай імператрыцы ў Полыпчы. На пачатку 1770 г. з Францыі на дапамогу канфедэратам прыбыло некалькі афіцэраў на чале з Дзюмур'е. У сваім данясенні^ён адзначаў адну з найважнейшых прычын крызісу Рэчы Паспалітай -- неверагоднае падзенне маральнасці шляхецкага стану: "Я нідзе не бачыў падобнага ў Еўропе, што бачу ў Полыпчы: норавы правадыроў канфедэратаў чыста азіяцкія, дзівосная раскоша, безразважныя расходы, доўгія абеды, гульні, танцы -- вось іх заняткі...Я...сярод канфедэратаў не знайшоў ніводнага прыстойнага чалавека, за выклю-чэннем літвіна Богуша; галоўны распарадчык канфедэратаў - князь Радзівіл сапраўдная жывёла".

Яшчэ болып змрочную карціну малюе Эсэн, саксонскі пасол пры варшаўскім двары: "Польскія вяльможы...пастаянна ганяюцца за атрыманнем пенсій ад замежных двароў з тым, каб падкопвацца пад сваю Айчыну. Кожны дзень у Полыпчы адбываюцца такія з'явы, якія неверагодны ў іншых дзяржавах: злосныя банкруцтвы купцоў і вяльмож, безразважныя азартныя гульні, грабяжы, усялякага роду адчайныя ўчынкі...3лачынствы адбываюцца на кожным кроку, і хто ж іх учыняе? Людзі з вышэйшага свету, якія пастаянна бываюць у караля і карыстаюцца павагай, і якому ж пакаранню яны падвяргаюцца? Ніякаму.-.Адзін сенатар выкрываецца ў падробцы вэксаляў, другі адмаўляецца ад свайго подпісу, трэці ўжывае фальшывыя карты падчас гульні на грошы, чацвёрты прадае маёнтак, якім ніколі не валодаў, пяты бярэ з рук крэдытора вэксалі, разрывае іх і ў той жа час загадвае біць крэдытора, шосты захоплівае чужую жонйу, адвозіць яе дамоў і бессаромна зневажае яе. Я заміраю пры думцы, - піша далей Эсэн, - што курфюрст ускладзе на мяне абавязак назваць яму сярод палякаў трох знатных асоб і разам з тым сум-ленных, я не змагу назваць яму ніводнага. Англійскі пасол, -- пра-цягвае Эсэн, -- кожную пошту просіць свой урад адазваць яго адсюль, таму што ён, выконваючы абавязкі пасла пры варшаўскім двары, тым самым зневажае сваю годнасць, як сумленнага чалавека. Нямецкі паўашуканец, -- заканчвае сваё данясенне саксонскі рэзідэнт, - у Полыпчы быў бы сумленным чалавекам" (Брянцев П. Д. Очерк Древ-ней Лнтвы н Западной Росснн. С.130 - 132).

Падзенне нораваў пануючага шляхецкага стану згубіла яго, зрабіла няздольным кіраваць дзяржавай. Гэта і было адной з галоўных пры-чын пастаянных зваротаў розных груповак за дапамогай да суседніх краін.

Хутка разгарэлася грамадзянская вайна, у якой канфедэратыўны рух быў задушаны з дапамогай царскай арміі.

Па прапанове прускага караля Фрыдрыха II Вялікага 5 жніўня 1772 г. у С.-Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія атрымала паў-ночна-заходнюю частку Польшчы (Памеранію і кавалак Вялікай Полыпчы паміж Прусіяй і Брандэнбургам), Аўстрыя - паўднёвую частку Полыпчы і частку Заходняй Украіны са Львовам. Да Расіі адышлі Інфлянты, болыпая частка Полацкага ваяводства (па правым беразе Заходняй Дзвіны), амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае ваяводствы і ўсходняя частка Рэчыцкага павета, Магілёўскае ваяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем).

Першы падзел Рэчы Паспалітай ацвярэзіў польскіх сенатараў. Хутка была створана паспалітая рада, якая складалася з караля, 18 сенатараў, 18 дэпутатаў сейма. Прымаюцца рашэнні, накіраваныя на паляпшэнне гандлю і прававога становішча гараджан, развіццё прамысловасці. Але яны не закраналі асноў дзяржаўнага і грамадскага ладу Рэчы Паспалітай.

3 мая 1791 г. сейм прыняў канстытуцыю Рэчы Паспалітай, якая адмяняла выбарнасць каралёў, але ўводзіла выбарнасць дынастый. Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, які выбіраўся на 2 гады і павінен быў прымаць рашэнні болыпасцю галасоў. У склад сейма ўводзіўся 21 прадстаўнік гарадоў з правам дарадчага голасу. Каралю і радзе ("вартавому закону"), якая складалася з прымаса каталіцкай царквы і пяці міністраў, належала выканаўчая ўлада. Выканаўчыя органы ўлады, войска і бюджэт былі абвешчаны агульнымі для ўсёй Рэчы Паспалітай. Аднак захаваліся асобныя дзяржаўныя пасады ў Літве, а таксама войска. Канстытуцыя абвяшчала захаванне правоў і прывілеяў шляхты і яе "першынство ў пры-ватным і грамадскім жыцці". Адначасова канстытуцыя зрабіла крок у напрамку збліжэння мяш-чанства са шляхтай: шляхта атрымала дазвол займацца гандлем, а мяшчане -- набываць зямельныя ўладанні, займаць цывільныя пасады. Зусім не змянілася становішча сялян. Праўда, пан атрымаў права, калі ён таго захоча, вызваляць му-жыка ад прыгону. Абвяшчалася свабода веры, але за каталіцтвам пакідаўся статус дзяржаўнай рэлігіі. Канстытуцыя ў чарговы раз абвясціла поўнае зліццё Полыпчы з Вялікім княствам Літоўскім у адзіны і непадзельны арганізм.

Безумоўна, канстытуцыя насіла прагрэсіўны характар. Адчуваўся ўплыў Вялікай французс-кай рэвалюцыі, ствараліся больш спрыяльныя ўмовы для развіцця прадукцыйных сіл краіны.

Праціўнікі канстытуцыі, на чале якіх стаялі Севярын Ржэвускі, Ксаверый Браніцкі і іншыя, узняліся на барацьбу супраць канстытуцыі. 14 мая 1792 г. у мястэчку Таргавіцы (на Украіне) была створана канфедэрацыя і абвешчаны акт аб абароне каталіцкай рэлігіі і ранейшага парадку кіравання краінай. На дапамогу канфедэраты запрасілі Кацярыну II. Зноў пачалася грамадзянская вайна, у якой кароль далучыўся да канфедэратаў і выступіў супраць канстытуцыі і папярэдніх рэформ.

У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Полыпча, а да Расіі -частка Полацкага ваяводства (па левым беразе Дзвіны), рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінскае і ўсходнія часткі Навагрудскага і Врэсцкага ваяводстваў.

Другі падзел Рэчы Паспалітай выклікаў абурэнне і пратэст розных пластоў шляхецтва. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве пачалося паўстан-не на чале з генерал-лейтэнантам Анджэем Тадэвушам Банавентурам Касцюшкам. Мэта паўстання -- "аднаўленне незалежнасці нацыі і ўсталяванне ўсеагульнай свабоды", адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Для беларускага народа гэта азначала канчатковае акаталічванне і паланізацыю Беларускага краю. У першы дзень паў-стання Касцюшка звярнуўся з адозвамі "Да арміі", "Да грамадзян", "Да духавенства", "Да жанчын", у якіх заклікаў абараняць свабоду і айчыну. 7 мая 1794 г. быў выдадзены Паланецкі універсал, які абвяшчаў сялян асабіста вольнымі, але без зямлі.

Паўстанне перакінулася на Літву. 3 22 на 23 красавіка 1794 г. паўстанцы захапілі Вільню і ўтварылі найвышэйшую раду літоўскага народа на чале з віленскім камендантам палкоўнікам Якубам Ясінскім. Рада звярнулася да шляхты за дапамогай, стварыла крымінальны суд з 15 чалавек для пакарання смерцю здраднікаў айчыны, а так-сама органы кіравання паўстаннем (дэпутацыі).

Паўстанцы мелі тры карпусы войск, у аснове якіх было рэгуляр-нае войска княства Літоўскага на чале з Я.Ясінскім, А.Хлявінскім, Ф.Сапегам. Кіраўніцтва паўстаннем мела намер уцягнуць у паўстан-не ўсіх шляхціцаў і вылучыла заклік: "Хто не з намі - той супраць нас". Але абаронцы айчыны і ў час смяротнай небяспекі не здолелі згуртавацца. Паміж імі адсутнічала ўзаемапаразуменне, дысцыпліна, працягваліся сваркі і спрэчкі. Гэта прывяло да таго, што Тадэвуш Касцюшка адхіліў ад кіравання паўстаннем Ясінскага, замяніўшы яго генералам Віельгорскім. Хутка ўся Беларусь і Літва былі ахоп-лены полымем паўстання, да якога далучылася частка сялян, што паверылі абяцанням Касцюшкі вызваліць іх ад феадальнага прыгнёту. Паколькі выкананне абяцання затрымлівалася, сяляне пачалі адыходзіць ад паўстання. Пры такіх абставінах было няцяжка справіцца з паўстаўшымі.

Супраць рэшткаў Рэчы Паспалітай выступілі Прусія, Аўстрыя і Расія. Лёс Рэчы Паспалітай быў вырашаны ў бітве пад Мацаёвіцамі (паблізу Варшавы) паміж рускімі і польскімі войскамі. Касцюшка трапіў у палон, а ў Варшаву былі ўведзены рускія, прускія і аўстрыйскія войскі. Апошні кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст IV (Станіслаў Панятоўскі) адрокся ад прастола. Аўстрыя, Расія і Прусія зноў пачалі кроіць Рэч Паспалітую.

У 1795 г. адбыўся трэці, апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель. Рэч Паспалітая была знішчана, а польскі народ на доўгія гады аказаўся пад сацыяльным і нацыянальным прыгнётам.

Такім чынам, прароцтва караля-езуіта Яна-Казіміра збылося. Палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, неверагоднае падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з'явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;

2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;

3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;

4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;

5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;

6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;

7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;

8. Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г. Кісялёў - Мінск: "Беларускі кнігазбор", 1999;

9. К. Калиновский. Из печатного и рукописного наследия. - Минск: "Беларусь", 1988;

10. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;

11. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;

12. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997;

13. Шалькевич В. Ф. Кастусь Калиновский: Страницы биографии. - Мн.: Университетское, 1988. - 240 с.: ил.

14. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1-6/ч. 1/. - Мінск "БелЭн", 1993-2001


Подобные документы

  • Кароль, яго паўнамоцтвы. Сойм Рэчы Паспалітай (Сенат і Пасольская ізба). Настроі народных мас і іх погляды на дзяржаўны лад. Склад і парадак дзейнасці сойма. Мясцовыя органы ўлады. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай, асаблівасці і структура заканадаўчай улады.

    контрольная работа [35,1 K], добавлен 26.02.2010

  • Рэч Паспалітая як канстытуцыйная, саслоўная манархія на чале з выбарным каралём. Месца, якое адводзілася Вялікаму княству Літоўскаму ў Рэчы Паспалітай. Барацьба паміж каталіцызмам і праваслаўем, закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача манастыроў уніятам.

    реферат [38,0 K], добавлен 28.11.2009

  • Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай як адзін з найбольш цікавых і складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны. Уперша спроба інкарпарыраваць Вялікае княства Літоўскае ў Польшчу. Люблінскі акт як вынік складанага ўнутранага і внешняга становішча ВКЛ.

    реферат [17,4 K], добавлен 28.11.2009

  • Гісторыя Беларусі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага. Вышэйшыя, мясцовыя ссудовыя органы княства. Каптуровы суд і сялянскія копныя суды (капы). Важнейшый прынцып працэсуальнага права, разгляд справы. Аналіз нормаў працэсуальнага права ў Статуце 1588 г.

    контрольная работа [18,2 K], добавлен 04.04.2012

  • Мэтай НЭПа з'яўлялася ўмацаванне эканамічнага і палітычнага ўплыву рабочых на сялянства дзеля захавання ўлады бальшавікоў. Эканамічнае становішча рэспублікі ўзмацнялася масавым палітычным і крымінальным бандытызмам. Пераход да новай эканамічнай палітыкі.

    контрольная работа [31,9 K], добавлен 24.12.2008

  • Азнаямленне з сутнасцю, прыкметамі і класіфікацыяй злачынстваў па крымінальнай праве Рэспублікі Беларусь. Разгляд паняцці і формаў рэалізацыі крымінальнай адказнасці. Вызначэнне абставінаў, обтяживающих і палягчающих пакарання па заканадаўству Беларусі.

    реферат [17,3 K], добавлен 07.05.2012

  • Дзейнасць вышэйшых органаў дзяржаўнай улады БССР. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Накірункі і развіццё права. Дзейнасць органаў следства, пракуратуры і суда. Шлюбна-сямейнае заканадаўства. Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР.

    реферат [53,8 K], добавлен 06.02.2012

  • Вышэйшыя судовыя органы дзяржавы. Мясцовыя судовыя органы. Замкавы (гродскі) суд. Земскі суд. Падкаморскі суд. Магістрацкі суд. Каптуровы суд. Копны суд. Aппapat конституционного суда РФ. Конституционный (уставный) суд субъекта РФ.

    курсовая работа [40,1 K], добавлен 06.11.2003

  • Апісанне крыніц магдэбургскага права. Параўнанне нормаў прывілеяў на магдэбургскае права ў Полацку 1498 і Мінску 1499. Асаблівасці структуры і кампетэнцыя органаў кіравання ў гарадах з Магдэбургскім правам. Характарыстыка прававога становішча мяшчан.

    контрольная работа [34,5 K], добавлен 08.01.2012

  • Сістэма магістратаў ў Рыме і месца прэторыю ў ёй. Эдикты магістратаў: преторское права і працэс праватворчасці. Кадыфікацыя преторского права. Прычыны здзяйснення і наступствы правядзення. Асноўныя высновы адносна кадыфікацыі преторских эдиктов.

    курсовая работа [28,3 K], добавлен 11.06.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.