Метамоўная характарыстыка камп'ютарна-апасродкаванага дыскурсу

Метаапісанне камп'ютарна-апасродкаванага дыскурсу. Асноўныя практыкі метамоўнага мадэлявання камп'ютарна­апасродкаванага дыскурсу. Металексічная значымасць, сацыялінгвістычная абумоўленасць мадэлей кантэксту. Мадэлі металінгвістычнай індэксацыі.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид автореферат
Язык русский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 101,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

УДК 81'16(043.3)+81'42(043.3)

Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара філалагічных навук

па спецыяльнасці 10.02.19 - тэорыя мовы

метамоўная характарыстыка камп'ютарна-апасродкаванага дыскурсу

Барковіч Аляксандр Аркадзьевіч

Мінск, 2016

Работа выканана ў Беларускім дзяржаўным універсітэце

Афіцыйныя апаненты:

Лукашанец Аляксандр Аляксандравіч,

доктар філалагічных навук, прафесар,

член-карэспандэнт НАН Беларусі, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце

ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»

Старычонак Васіль Дзянісавіч,

доктар філалагічных навук, прафесар,

дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі

УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. М. Танка»

Зубаў Аляксандр Васільевіч,

доктар філалагічных навук, прафесар,

загадчык кафедры інфарматыкі і прыкладной лінгвістыкі

УА «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт»

Апаніруючая арганізацыя УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П.М. Машэрава»

Абарона адбудзецца 22 лістапада 2016 г. у 14.00 на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.24 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, аўд. 62.

Тэлефон вучонага сакратара: (017) 209 55 58.

З дысертацыяй можна азнаёміцца ў Фундаментальнай бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Аўтарэферат разасланы «19» кастрычніка 2016 г.

Вучоны сакратар

савета па абароне дысертацый С. А. Важнік

УВОДЗIНЫ

Функцыянаванне мовы ў сучасных сацыяльных і вытворчых умовах патрабуе не толькі даследавання ўзораў маўлення ў асобных храналагічных ці прасторавых абставінах, але і навукова абгрунтаванай сістэматызацыі маўленчай практыкі.

Са з'яўленнем і ўсталяваннем прынцыпова новага фармату функцыянавання моўных фактаў - пры падтрымцы камунікацыйных сетак - лінгвістыка атрымала ў сваё распараджэнне матэрыял недасягальных раней якасці і колькасці. З выкарыстаннем прыкладных методык апрацоўкі маўлення, такіх як корпусныя ці інтэрнэт-пошук, паняцце моўнага матэрыялу набывае своеасаблівую ўмоўнасць: з аднолькавым поспехам можна даследаваць і тысячу моўных адзінак, і сотні мільёнаў словаўжыванняў. Паступова на першы план выходзяць не столькі задачы фарміравання картатэк і патэрнаў (гэта ўжо звышпаспяхова і імгненна робяць камп'ютарныя праграмы), колькі тэарэтычныя пытанні і стратэгія даследчай дзейнасці. Звышактуальным становіцца навуковае асэнсаванне сутнасці новых феноменаў і працэсаў маўленчай практыкі, іх карэляцыя з існуючымі ўяўленнямі, канцэптуальная рэпрэзентацыя.

Непасрэдным чынам з мовазнаўчай тэорыяй і практыкай суадносіцца гіперфеномен сучаснай камунікацыі - сетка Інтэрнэт. Менавіта Інтэрнэт стаў каталізатарам паўнамаштабнага ўключэння ў навуковую парадыгму інструментарыю камп'ютарна-апасродкаванай камунікацыі (далей - КампАК). Навуковае абгрунтаванне адпаведнай праблематыкі, выяўленне яе структурных сувязей і ўзаемазалежнасцей - актуальная лінгвістычная праблема. Несумненна, і акрамя камунікацыйнай спецыфікі ў мовазнаўстве знойдзецца нямала нявырашаных праблем, але так многа «белых плям», якiя не закраналiся i нават не згадвалiся ў навуковай лiтаратуры, у іншых сферах сучаснага мовазнаўства не знайсці. Сярод даследчыкаў КампАК неабходна адзначыць Н. Бэран, С. Херынг, Д. Крыстэла, намаганнямі якіх была сфарміравана і набыла абрысы адпаведная навуковая парадыгма.

У кантэксце тэндэнцый сучаснага развіцця цывілізацыі асваенне інтэрдысцыплінарнай метадалогіі мае бясспрэчныя перспектывы, якія паспяхова рэалізуюцца ў зусім не самадастатковых, сінтэтычных навуковых напрамках, такіх як кібернетыка, штучны інтэлект, вэб-навука. Рэлевантныя праблематыцы камп'ютарнага апасродкавання камунікацыі дысцыпліны і напрамкі даследавання паступова аб'ядноўваюцца ў велізарную сінкрэтычную праблемную вобласць, аб'яднаную спецыфікай камп'ютарна-апасродкаванага дыскурсу (далей - КАД).

Праблематыкай сучаснага дыскурсу займаліся многія вучоныя, сярод якіх неабходна адзначыць Т. ван Дэйка, Д. Шыфрын, У. Чэйфа, Р. Водак, Н. Фэркло, М.Л. Макарава, У.І. Карасіка, А.А. Кібрыка і інш. Але да канцэптуальных пытанняў лінгвістычнага асэнсавання КАД звярталася не так многа даследчыкаў, яго метамоўная спецыфіка як самастойная і шматмерная праблемная вобласць раней увогуле не даследавалася.

Важнай асаблівасцю КАД з'яўляецца яго палікодавы характар, што абумоўлівае выкарыстанне ў нашым даследаванні не толькі беларуска-, але і англа-, рускамоўнага матэрыялу (менавіта англійская і руская мовы займаюць адпаведна першае і другое месца па распаўсюджанасці ў Інтэрнэце), рэлевантных даных з іншых моў.

Такім чынам, навуковае суправаджэнне практычнай дзейнасці ў сферы камп'ютарна-камунікацыйных тэхналогій патрабуе мэтазгоднага выкарыстання, сістэматызацыі і структуравання моўных даных. Менавіта метамоўныя і металінгвістычныя абагульненні надзвычай запатрабаваны ў інавацыйных працэсах сучаснай навуковай сферы, ва ўмовах усё больш цеснага сімбіёзу навукі і вытворчасці. Эпоха камп'ютараў і сеткавых тэхналогій беззваротна змяніла жыццё чалавецтва і, зразумела, лінгвістыку. Актуальнасць тэарэтычнага асэнсавання КАД - у высокай запатрабаванасці абагульненняў адносна камунікацыйнай дзейнасці ў кантэксце сучаснай практыка-арыентаванай лінгвістыкі, лінгвістыкі без штучных абмежаванняў, дамінанты сферы вывучэння маўлення.

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ДАСЛЕДАВАННЯ

Сувязь працы з навуковымі праграмамі (праектамі), тэмамі

Дысертацыйнае даследаванне выконвалася ў межах навукова-даследчых заданняў «Камунікатыўная і метакамунікатыўная арганізацыя дыскурсу (на матэрыяле рускай, беларускай і заходнееўрапейскіх моў)» (нумар дзяржаўнай рэгістрацыі 20111796) і «Слоўнікавы склад і граматычны лад сучаснай беларускай мовы ў аспекце інавацыйных тэхналогій і новых метадалагічных падыходаў» (нумар дзяржаўнай рэгістрацыі 20114368) у рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2011-2015 гг. «Гуманітарныя навукі як фактар развіцця беларускага грамадства і дзяржаўнай ідэалогіі (гісторыя, культура, грамадства, дзяржава)»; навукова-даследчага задання «Стварэнне Нацыянальнага корпусу і лексіка-граматычнай базы беларускай мовы і іх праграмнае суправаджэнне» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Мэта і задачы даследавання

Мэта даследавання: даследаваць камп'ютарна-апасродкаваны дыскурс (КАД), правесці сістэмнае мадэляванне КАД, выявіць яго структуру і лінгвістычныя характарыстыкі.

Задачы даследавання:

1) выявіць і сістэматызаваць асаблівасці КАД з пункту гледжання зместу дыскурсіўнай спецыфікі камунікацыйных адносін;

2) вызначыць магчымасці і абмежаванні лінгваінфармацыйнага фармату маўленчай практыкі;

3) прааналізаваць метадалагічны патэнцыял КАД;

4) ахарактарызаваць суб'ектна-аб'ектныя ўласцівасці і адносіны ў КАД;

5) стварыць метаапісанне камунікацыйнай асобы ў кантэксце КАД;

6) апрабаваць магчымасці мадэлявання аб'ектнага боку КАД;

7) рэпрэзентаваць лінгвістычна рэлевантныя якасці інтэрнэт-дыскурсу як камунікацыйнага феномена;

8) правесці металінгвістычнае абагульненне спецыфікі КАД.

Аб'ект даследавання - камп'ютарна-апасродкаваны дыскурс (КАД).

Прадмет даследавання - характарыстыкі, уласцівасці, асаблівасці развіцця, складнікі і структура КАД.

Матэрыял даследавання - камп'ютарна-апасродкаваная маўленчая практыка, як беларускамоўная, так і руска-, англамоўная, суадносныя даныя з іншых моў. Аб'ём камп'ютарна-апасродкаванага беларускамоўнага дыскурсу па даных пошукавых сервісаў Інтэрнэту перавышае 20 000 000 тэкстаў, аб'ём КАД у глабальным аспекце вымяраецца мільярдамі моўных адзінак. Колькасць камунікантаў Інтэрнэту, агентаў, кліентаў КАД, камунікацыйных асоб шырокай функцыянальнасці вымяраецца сотнямі мільёнаў адзінак. Для выканання даследавання выкарыстоўваліся магчымасці ўсяго спектра КампАК. Паказальнымі для эмпірычнай характарыстыкі КАД з'явіліся лінгвістычныя корпусы, напрыклад, колькасць словаўжыванняў у 22 244 тэкстах Беларускага N-корпусу склала лічбу 208 474 017 (на момант выканання даследавання), Нацыянальнага корпуса рускай мовы - больш за 600 000 000 словаўжыванняў (для 265 401 717 словаўжыванняў гэта, напрыклад, 109 028 тэкстаў, 22 209 999 сказаў), інтэрнэт-корпуса WaCky - амаль 8 000 000 000 словаўжыванняў (на чатырох мовах). Факталагічную базу даследавання склалі 154 крыніцы - інтэрнэт-рэсурсы, электронныя бібліятэкі, корпусы, тэматычныя зборнікі, слоўнікі, напрыклад, у перакладным слоўніку English-Polish-Russian-Belarusian Dictionary on Informatics and Computer Technology прысутнічаюць даныя аб 11 000 тэрмінах, тэрміналагічных словазлучэннях і абрэвіятурах. Аўтарам самастойна апісаны 810 тэрміналагічных адзінак КАД, некаторыя - упершыню. У аснове метамоўнай арганізацыі матэрыялу - мадэлі маўленчай практыкі, выяўленыя і апісаныя аўтарам.

Навуковая навiзна

Упершыню ўсебакова даследаваны метамоўны патэнцыял камп'ютарна-апасродкаванай маўленчай практыкі. Прадстаўлена цэласная канцэпцыя шырокафарматнага метаапісання маўлення ў кантэксце сучасных рэалій камунікацыі. Праведзена сістэмнае мадэляванне КАД, вырашаны задачы навуковага адлюстравання сутнаснай і функцыянальнай ідэнтычнасці маўленчай дзейнасці ў камп'ютарна-апасродкаваным асяроддзі. Вызначаны кампаненты КАД, іх структура, ахарактарызаваны рэлевантныя сувязі. Характарыстыка метамоўнай спецыфікі КАД істотна паглыбіла сістэматызаванае навуковае асэнсаванне сучаснай маўленчай практыкі і, што немалаважна, наблізіла тэарэтычныя ўяўленні да практычнай сферы.

Дыскурсіўная рэпрэзентацыя маўлення носіць у дысертацыі комплексны і паслядоўны характар. Інавацыйнымі з'яўляюцца як фенаменалагічнае метаапісанне, так і абагульненне метадалогіі метаапісання КАД. Менавіта адзначаныя вектары з'яўляюцца вызначальнымі для метамоўнай характарыстыкі КАД, яго сістэмнага мадэлявання. Дыскурсіўны аналіз уласцівасцей, асаблівасцей сучаснага маўлення дазволіў зрабіць аргументаваныя абагульненні адносна дынамікі і перспектыў развіцця камунікацыі.

КАД ахарактарызаваны як актуальны дамінуючы тып сучаснага дыскурсу, высокаідэнтычны камунікацыйны феномен, істотнымі рысамі якога з'яўляюцца дзейнасны характар, чалавечая суб'ектнасць і камп'ютарнае апасродкаванне ўзаемадзеяння. Фенаменалагічная ідэнтычнасць КАД даследавана як комплекс яго кагнітыўна-семіялагічных, структурных, функцыянальных і інстытуцыянальна-персанальных асаблівасцей.

Прадстаўлена інавацыйная метадалогія метамоўнага мадэлявання. Ключавыя кампаненты метамоўнай мадэлі вызначаны як інтэрпрэтацыя - тлумачэнне, суаднясенне аб'екта метаапісання з рэферэнтным асяроддзем; рэпрэзентацыя - аўтэнтычнае прадстаўленне аб'екта метаапісання ў другаснай семіятычнай сістэме; мадэляванне - стварэнне стабільных абагульненых рэпрэзентацый. Мадэляванне КАД увасобілася ў стварэнні шэрага рэлевантных мадэлей, якія напоўнілі зместам сістэмнае метаапісанне КАД.

Абгрунтавана прадстаўлена лінгвістычнае асэнсаванне лінгваінфармацыйнасці - функцыянальнага адзінства, сімбіёзу лінгвістычнай формы і інфармацыйнага кантэксту дыскурсу. Лінгваінфармацыйная рэпрэзентацыя КАД валодае патэнцыялам адлюстравання не толькі фармальна-катэгарыяльных параметраў дыскурсу, але і яго сутнасных уласцівасцей, напрыклад, дазваляе кваліфікаваць функцыянальнасць семантыкі КАД.

Выканана метамоўнае акрэсленне інфармацыйнай ідэнтычнасці КАД, згодна з якім інфармацыя адлюстроўвае зместавую спецыфіку камунікацыі, канцэптуальна-маўленчую квінтэсенцыю сукупнасці моўных адзінак у кантэксце. Аўтарам прапанавана і абгрунтавана інавацыйная лінгвістычная парадыгма - інфармацыйная лінгвістыка.

Паслядоўна прадстаўлена інтэрдысцыплінарная спецыфіка навуковай рэфлексіі сферы КАД. Абгрунтаваны і замацаваны лінгвістычны прыярытэт практыкі даследавання і выкарыстання КАД. Даказана сумяшчальнасць лінгвістычнай парадыгмы з праблемнай вобласцю КАД і эфектыўнасць яе выкарыстання. Ахарактарызаваны мэйнстрым навуковай рэфлексіі КАД, у мадэлі металінгвістычных тэндэнцый адзначаны: глабалізацыя камунікацыі, масавы перавод дыскурсіўнай практыкі ў камп'ютарны фармат, уніфікацыя моўных стандартаў, навуковая кааперацыя, развіццё вузкай спецыялізацыі, развіццё металексічнага патэнцыялу даных.

Прадстаўлена метамадэль КАД, структуру якой утвараюць як метамоўныя мадэлі («уласнаметамоўныя»): дыскурсіўная гіпермадэль, медыйна-камунікацыйная інфраструктура, мадэль метафармату, метамадэль функцыянальных заканамернасцей, фенаменалагічная мадэль камунікацыйнага персанажа і мадэль антрапацэнтрычных параметраў КАД; так і шаблоны металінгвістычнага ўзроўню: металінгвістычная індэксацыя і мадэль металінгвістычных тэндэнцый КАД.

Эфектыўнасць абранага лінгвістычнага падыходу пацверджана стварэннем комплекса агульнамоўных мадэлей, у тым ліку інавацыйных паняццева-фрэймавай мадэлі, канцэптуальна-дамінантнай мадэлі, іерархічнай метамадэлі дэрывацыі, мадэлі варыятыўнасці мовы, мадэлі развіцця моўных навацый, іншых семантычных, апазіцыйных, культурных, кантэкстуальных мадэлей.

Для характарыстыкі суб'ектнага боку КАД уведзена і разгледжана паняцце камунікацыйнай асобы, вызначаны яго істотныя ўласцівасці і структура. Мэтазгодным у гэтай сувязі з'явілася стварэнне і выкарыстанне такіх спецыфічных мадэлей як камунікацыйная персаналія, камунікацыйны персанаж, камунікацыйны фігурант. Прадстаўлены і ахарактарызаваны інтэр-, суб- і гіперперсанальнасць суб'екта КАД; антрапацэнтрычнасць КАД.

Створаны і апісаны інавацыйныя сінтэтычныя сродкі рэпрэзентацыі даных маўленчай практыкі. Металінгвістычная індэксацыя забяспечыла якасна новы ўзровень абагульнення паказчыкаў фармалізацыі, дэрывацыйнасці, парадыгматычнасці, семантычнасці, кантэкстуальнасці і апазіцыйнасці. Індэксы фармалізацыі, дэрывацыйнасці, парадыгматычнасці, семантычнасці, кантэкстуальнасці і апазіцыйнасці апісаны аўтарам упершыню.

Шырока прадстаўлены інавацыйныя метамоўныя інструменты. Істотным з'явілася ўдакладненне тэрмінаў дэрыватыў, дэрывант, дэрыват (у лексічным аспекце) і дэрыватэма, грамема, флексіянема (у марфалагічным аспекце). Уведзены і апісаны паняцці сістэмнай і катэгарыяльнай якасці - узуалект, культуралект, інтэрнэталект, узуалізм, патэнцыялізм, кантэкстуалізм. Інавацыйнай з'яўляецца прэзентацыя ў лінгвістычным кантэксце паняцця металексічнай значымасці. Лінгвістычнае мадэляванне дыскурсіўных адносін КАД абумовіла ўвядзенне і выкарыстанне такіх інавацыйных паняццяў як кантэкстэма, інфарматэма, дыскурсема. Развіта і дыферэнцыравана катэгорыя адрасацыі, у прыватнасці як суб- і гіперадрасацыі. Прапанавана катэгорыя асінхроннасці для метаапісання адпаведнай спецыфікі камп'ютарна-апасродкаванай камунікацыі.

Сістэмна даследаваны рэпрэзентатыўны складнік КАД - інтэрнэт-дыскурс, у сувязі з чым ахарактарызавана парадыгма інтэрнэт-лінгвістыкі. Апісана практыка даследавання Інтэрнэту ў метамоўным акпекце, што дазволіла зрабіць абгрунтаваныя высновы аб маўленчай інавацыйнасці Інтэрнэту. На базе дысертацыйнага даследавання ў 2015 г. аўтарам выдадзены, і ў 2016 г. перавыдадзены першы па дадзенай тэматыцы вучэбны дапаможнік «Інтэрнэт-дыскурс: камп'ютарна-апасродкаваная камунікацыя» аб'ёмам 288 старонак.

Беспрэцэдэнтна шырокае кола моўных фактаў уключана ў аб'ектную сферу метамоўнай практыкі, эмпірычныя даныя паслядоўна выкарыстаны для верыфікацыі і ўдасканалення структурных аснаванняў метаапісання мовы. Мэтанакіравана задзейнічаны ўнікальныя лінгвістычныя рэсурсы КАД квалітатыўнага і квантытатыўнага кшталту (спецыялізаваныя лінгвістычныя корпусы дазваляюць аналізаваць сотні мільёнаў словаўжыванняў).

Абагульнена рэлевантная экстралінгвістычная спецыфіка КАД. Ахарактарызаваны ўплыў знешніх фактараў на КАД і зваротнае ўздзеянне маўленчай камп'ютарна-апасродкаванай практыкі на інтэнцыі развіцця і гарманізацыі сацыякультурнай дзейнасці чалавека. Вызначаны прыярытэты і арыенціры развіцця сучаснага фармату камунікацыі, адаптацыі маўлення да новых умоў навукова-тэхнічнага прагрэсу.

Упершыню праведзена лінгвістычнае апісанне беларускамоўнай спецыфікі КАД. У кантэксце беларускамоўнай спецыфікі Інтэрнэту абагульнены аўтэнтычныя тэндэнцыі развіцця моўнай сістэмы ў КАД. Даследаванняў КАД у кантэксце беларускай мовы выключна мала, і кожны крок на шляху вырашэння шырокага кола праблем сінхранізацыі сістэмы беларускай мовы з сучасным тэмпам жыцця істотна ўплывае на яе жыццяздольнасць і функцыянальнасць, умацоўвае магчымасці яе паспяховай адаптацыі да глабальных тэхналагічных і сацыякультурных перамен.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону

1. Камп'ютарна-апасродкаваны дыскурс - рэлевантнае абагульненне сучаснай маўленчай практыкі - дыскурс, апасродкаваны камп'ютарнымі інструментамі і штучнамоўнымі сродкамі, абумоўлены камунікацыйнай спецыфікай і шырокай маўленчай функцыянальнасцю. КАД - спалучэнне пісьмовага і вуснага дыскурсу; адлюстроўвае як маўленчую практыку, створаную на камп'ютары, так і створаную без дапамогі камп'ютара, але пазней адаптаваную да яго. Характэрнымі рысамі КАД з'яўляюцца: 1) апасродкаванасць тэхнічнымі камп'ютарнымі інструментамі; 2) палікодавасць; 3) комплексная інтра- і экстралінгвістычная структура метаапісання; 4) лінгваінфармацыйны характар функцыянавання; 5) антрапацэнтрычная суб'ектнасць; 6) камунікацыйна-сеткавая інфраструктура; 7) крышталізацыя аб'ектнага складу (фарміраванне феноменаў, мадэлей, тэндэнцый); 8) гібрыдная штучна-натуральнамоўная прырода; 9) прэцызійнасць параметрызацыі. Фенаменалагічная ідэнтычнасць КАД можа быць прадстаўлена як комплекс яго кагнітыўна-семіялагічных, структурных, функцыянальных і інстытуцыянальна-персанальных асаблівасцей.

2. Камп'ютарнае апасродкаванне камунікацыі валодае наступнай спецыфікай: 1) камп'ютарныя тэхналогіі арыентаваны на рэгламентаванасць суб'ектнага ўдзелу ў камунікацыйнай дзейнасці; 2) маўленчая практыка з удзелам праграм абмежавана выкарыстаннем толькі тых баз даных, якія папярэдне ўведзены ў камп'ютарную памяць; 3) камп'ютарныя праграмы КАД не валодаюць ініцыятывай развіцця даных і шляхоў іх мадыфікацыі; 4) даныя КАД патрабуюць шматузроўневай дыскрэтнай імплементацыі і лагічнасці, іерархічнага апісання метаданых; 5) камп'ютарныя праграмы могуць узаемадзейнічаць толькі з адаптаванымі (фармалізаванымі) данымі. Гэтым абумоўлены наступныя абмежаванні інфармацыйнага кантынуума: 1) звужаны парамоўны асартымент камунікацыі; 2) фармалізаваны апарат метамоўнага апасродкавання; 3) фрагментарнае задзейнічанне лінгвістычнага інструментарыю з апорай на лексічны ўзровень; 4) адсутнасць кантэкстнай імплементацыі зместу, якая патрабуе дадатковага натуральнамоўнага суправаджэння і цеснай сувязі з традыцыйнай сферай камунікацыі. Актуальнай у гэтай сувязі характарыстыкай дыскурсу з'яўляецца яго лінгваінфармацыйнасць - функцыянальнае адзінства, сімбіёз лінгвістычнай формы і інфармацыйнага кантэксту метаапісання.

3. Дынаміка развіцця КАД патрабуе як удасканалення тактычнага даследчага інструментарыю на ўзроўні асобных метадаў і методык, так і стратэгічнай прадказальнасці сферы на аснове лінгвістычна абумоўленай дыскурсіўнай метадалогіі. Парадыгма даследавання КАД ва ўмовах складанай сінкрэтычна-сімбіятычнай структуры асяроддзя вызначаецца выразнай метамоўнай спецыфікай, якая стварае якасна новую сутнасць, адзінства спалучэння сукупнасці лінгвістычных і тэхнічных даследчых інструментаў, функцыянальнай мадэлі аб'яднання некалькіх дысцыплін, метадалогій - інтэрдысцыплінарнасць. Спецыфіка сучаснай маўленчай практыкі абумоўлівае паслядоўнае выкарыстанне аналізу, сінтэзу і інтэгравання абагульненняў КАД у метамоўным аспекце. Асновай метадалагічнай структуры даследаванняў КАД з'яўляецца інструментарый метамоўнага характару (метамоўная мадэль), галоўныя кампаненты якога: 1) інтэрпрэтацыя - тлумачэнне, суаднясенне аб'екта метаапісання з рэферэнтным асяроддзем; 2) рэпрэзентацыя - аўтэнтычнае прадстаўленне аб'екта метаапісання ў другаснай семіятычнай сістэме; 3) мадэляванне - стварэнне стабільных абагульненых рэпрэзентацый.

4. КАД характарызуецца спецыфічным метафарматам - абагульненай сукупнасцю суб'ектаў, аб'ектаў, аб'яднаных адносінамі функцыянальнасці суб'ектнага і аб'ектнага бакоў. Вызначальнымі рысамі суб'ектнага боку КАД з'яўляюцца развіццё яго: 1) персаналізаванасці, у тым ліку гіперперсанальнасць; 2) інстытуцыяналізацыі, у тым ліку сітуацыйная абумоўленасць агентска-кліентскай ідэнтычнасці; 3) адрасацыі камунікацыі, у тым ліку гіперадрасацыя; 4) функцыянальнасці, у тым ліку фарміраванне такіх новых метамоўных мадэлей як троль; 5) апасродкаванасці, у тым ліку выразная і мэтазгодная фантомнасць суб'ектаў. Вызначальнымі рысамі аб'ектнага боку КАД з'яўляюцца развіццё яго: 1) маўленчай ідэнтычнасці, напрыклад, узмацненне ідыя- і сацыялектычнасці; 2) структураванасці, у тым ліку з'яўленне і замацаванне фармату сацыяльнай сеткі; 3) тэмпаральнасці, у тым ліку актуалізацыя асінхроннасці камунікацыі; 4) прасторавасці, у тым ліку стварэнне так званай віртуальнай рэальнасці; 5) функцыянальнасці, у тым ліку фарміраванне такіх новых метамоўных мадэлей як флуд, флэйм; 6) апасродкаванасці, напрыклад, адаптацыя мабільнай тэлефаніі; 7) катэгарызацыі, у тым ліку фарміраванне такіх новых жанраў як блог, форум; 8) семіялагічнасці, у тым ліку стварэнне фармальных моў.

5. Суб'ектны склад удзельнікаў КАД прадстаўлены толькі чалавекам, які ў працэсе маўленчай практыкі выкарыстоўвае цэлы арсенал сродкаў прэзентацыі і самапрэзентацыі асабовых прыярытэтаў. Увасабленнем індывідуальнасці ў КАД з'яўляецца камунікацыйная асоба - камунікацыйная праекцыя чалавека, абагульненая рэпрэзентацыя яго псіхалагічна-ментальных і сацыякультурных уласцівасцей, маўленчай ідэнтычнасці, якая вызначаецца шырокай варыятыўнасцю персаналізаваных рэалізацый. Феномен камунікацыйнай асобы мае складаную структуру. У ім вызначаюцца групы характарыстык, якія дазваляюць мадэляваць такія фенаменалагічна значымыя субфрэймы ідэнтычнасці камунікацыйнай асобы, ці метамоўныя мадэлі, як 1) камунікацыйная персаналія - абагульненая рэпрэзентацыя камунікацыйнага патэнцыялу чалавека; 2) камунікацыйны персанаж - абагульненая мадэль камунікацыйнай рэалізацыі чалавека; 3) камунікацыйны фігурант - сітуацыйная мадэль камунікацыйнай дзейнасці чалавека. Функцыянальнасць камунікацыйнай асобы з'яўляецца дынамічнай: у той ці іншы момант часу, у той ці іншай сітуацыі КАД адзін і той жа чалавек можа праяўляць сябе ў рознай камунікацыйнай якасці.

6. Тыпалагічныя і структурныя асаблівасці аб'ектнага боку КАД могуць быць прадстаўлены пасродкам метамоўных мадэлей. Спецыфіка метамоўных мадэлей КАД з'яўляецца лінгвістычна значымай: 1) мадэлі КАД функцыянуюць ва ўмовах высокай дакладнасці, дыскрэтнасці асяроддзя, што абумоўлена бінарнай статыстычнай мадэллю камунікацыі; 2) характэрным з'яўляецца выкарыстанне шырокага кола дадатковых семіятычных кодавых сістэм, у тым ліку штучных і фармальных; 3) метамоўнае мадэляванне стварае перадумовы фармалізацыі шматузроўневага кантэкстна-рэлевантнага зместу дыскурсу і яго рэпрэзентацыі; 4) істотнай характарыстыкай метаапісання КАД з'яўляецца інтэрдысцыплінарны кансенсус яго інтэрпрэтацыі з улікам універсальных метадалагічных каардынат і арыенціраў; 5) высокай актуальнасцю валодаюць дынамічныя мадэлі КАД, напрыклад, мадэль развіцця моўных навацый, што абумоўлена прадуктыўнасцю КампАК, тэмпамі развіцця інфраструктуры і запатрабаванасцю як дыяхронных, так і сінхронных ці асінхронных - разарваных у часе - абагульненняў маўленчай практыкі; 6) распаўсюджаны функцыянальныя мадэлі, такія як прынцып «Элізы», эфект люстэрка, эфект стаката, эфект эсперанта, - якія могуць быць аб'яднаны ў метамадэль функцыянальных заканамернасцей КАД.

7. Значымым і лінгвістычна рэлевантным феноменам КАД з'яўляецца Інтэрнэт. Метамоўная спецыфіка Інтэрнэту характарызуецца 1) фарміраваннем аўтэнтычнай тэрмінасістэмы; 2) фарміраваннем катэгарыяльнага апарата; 3) структураваннем суб'ектна-аб'ектнага боку маўленчай практыкі; 4) тэарэтычна-практычнай мэтазгоднасцю; 5) запатрабаванасцю вынікаў сумежнымі навуковымі парадыгмамі. Метамоўнае мадэляванне інтэрнэт-дыскурсу з'яўляецца багацейшай крыніцай лінгвістычных абагульненняў, прыкладам чаго з'яўляецца актуалізацыя такіх мадэлей як інтэрнэт-сёрфінг, інтэрнэт-ліцэнзія, інтэрнэт-мем і інш. Маўленчая інавацыйнасць Інтэрнэту характарызуецца: 1) варыятыўнасцю маўленчай практыкі; 2) прадуктыўнасцю інавацыйных сродкаў камунікацыі; 3) дынамікай развіцця моўных навацый; 4) эфектыўнасцю верыфікацыі моўных навацый; 5) павышанай рэлевантнасцю агульнагуманітарнай праблематыцы; 6) дыскурсіўнай інтэрактыўнасцю; 7) камунікацыйнай абумоўленасцю маўленчай практыкі.

8. Метаапісанне КАД характарызуецца шматузроўневай рэпрэзентацыяй. Сістэмнае метаапісанне маўленчай практыкі прадугледжвае яго паслядоўную імплементацыю, пры якой металінгвістычная ступень абстрагавання спрыяе стварэнню на аснове першасных абагульненняў мадэлей сінтэтычнага кшталту. Менавіта ў металінгвістычным кантэксце можа апісвацца дынаміка, тэндэнцыі развіцця КАД: 1) глабалізацыя камунікацыі; 2) масавы перавод дыскурсіўнай практыкі ў камп'ютарны фармат; 3) уніфікацыя моўных стандартаў сферы (з арыентацыяй на англійскую мову); 4) навуковая кааперацыя пры спецыялізаваным, у тым ліку лінгвістычным, суправаджэнні адпаведнай дзейнасці (што абумоўлена інтэрдысцыплінарнасцю); 5) развіццё вузкай кампетэнтнаснай спецыялізацыі ў дзейнасці па арганізацыі і суправаджэнні КАД; 6) развіццё металексічнага патэнцыялу даных. Паказальнай у металінгвістычным кантэксце з'яўляецца характарыстыка комплекса параметраў металінгвістычнай індэксацыі, напрыклад індэксаў фармалізацыі, дэрывацыйнасці, парадыгматычнасці, семантычнасці, кантэкстуальнасці, апазіцыйнасці.

Асабісты ўклад саіскальніка вучонай ступені

Дысертацыя з'яўляецца самастойным даследаваннем, у працэсе выканання якога была распрацавана аўтарская канцэпцыя. Даследаванне выканана на аснове самастойна агрэгіраванага і інтэрпрэтаванага матэрыяла, прадстаўленыя ў дысертацыі палажэнні і вынікі атрыманы аўтарам асабіста.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі

Высновы і асноўныя палажэнні дысертацыі, у тым ліку адлюстраваныя ў публікацыях, актыўна выкарыстоўваюцца ў створаных аўтарам курсах спецыялізацыі «Корпусныя даследаванні», «Асноўныя напрамкі прыкладной лінгвістыкі» і «Камп'ютарна-апасродкаваная камунікацыя»; спецсемінары «Корпусная лінгвістыка»; аднаіменнай дысцыпліны спецыяльнасці «Корпусная лінгвістыка»; агульнанавуковай дысцыпліны «Камп'ютарна-інфармацыйныя тэхнологіі». Пералічаныя курсы былі ўключаны ў вучэбную праграму для шэрага спецыяльнасцей БДУ і БГЭУ. Напрыклад, курсы спецыялізацыі «Асноўныя напрамкі прыкладной лінгвістыкі» і «Камп'ютарна-апасродкаваная камунікацыя» ў 2015-2016 навучальным годзе вывучалі як «курс па выбары» 80 студэнтаў БДУ. Дысертацыйны матэрыял, манаграфіі і вучэбныя дапаможнікі задзейнічаны пры правядзенні вытворчай практыкі студэнтаў БДУ «Камп'ютарнае забеспячэнне філалагічнай дзейнасці»; а таксама выкарыстоўваліся пры падрыхтоўцы курсавых і дыпломных работ, навуковых работ пераможцаў Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў, 25 магісцерскіх і 2 кандыдацкіх дысертацый (пад кіраўніцтвам аўтара).

Палажэнні і высновы дысертацыі былі абмеркаваны на наступных навуковых канферэнцыях: Міжнароднай навуковай канферэнцыі «VI Супруновские чтения: Славянские языки: аспекты исследования» (Мінск, 5-6 снежня 2008 г.); VIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Язык и социум» (Мінск, 5-6 снежня 2008 г.); «Четвертые чтения, посвященные 70-летию со дня рождения профессора В.А. Карпова» (Минск, 19-20 сакавіка 2010 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі «VIІ Супруновские чтения: Актуальные проблемы филологии: античная культура и славянский мир» (Мінск, 22-23 кастрычніка 2010 г.); І Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Компьютерная лингвистика: научное направление и учебная дисциплина» (Мінск, 3-4 лістапада 2010 г.); IX Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Язык и социум: теоретические и прикладные аспекты исследования» (Минск, 3-4 снежня 2010 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Шестые научные Карповские чтения» (Мінск, 16-17 сакавіка 2012 г.); VII Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа «Мова - літаратура - культура» (Мінск, 27-28 верасня 2012 г.); ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Компьютерная лингвистика: научное направление и учебная дисциплина» (Мінск, 30-31 красавіка 2012 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі «VIII Супруновские чтения» (Мінск, 21-22 верасня 2012 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Седьмые научные Карповские чтения» (Мінск, 15-16 сакавіка 2013 г.); Міжрэгіянальнай канферэнцыі «Лингвистический, социальный, историко-культурный, дидактический контексты функционирования русского языка как государственного языка Российской Федерации» (Валгаград, 21-23 кастрычніка 2013 г.); XI Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 900-годдзю з дня нараджэння Кірыла Тураўскага і 200-годдзю з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі «Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай» (Мінск, 24-26 кастрычніка 2013 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Восьмые научные Карповские чтения» (Мінск, 14-15 сакавіка 2014 г.); V Міжнароднага кангрэса даследчыкаў рускай мовы «Русский язык: исторические судьбы и современность» (Масква, 18-21 сакавіка 2014 г.); I Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Компьютерно-опосредованная коммуникация и дискурс» (Мінск, 30-31 мая 2014 г.); VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Русский язык: система и функционирование (к 75-летию филологического факультета БГУ)» (Мінск, 28-29 кастрычніка 2014 г.); І Міжнароднага форума «Скориновские чтения 2015: книгоиздание и книгораспространение в контексте кросскультурных коммуникаций XXI века» (Мінск, 3-6 верасня 2015 г.); IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Українська мова серед інших слов'янських: етнологічні та граматичні параметри» (Крывы Рог, 15-16 кастрычніка 2015 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 60-гадоваму юбілею кафедры агульнага мовазнаўства і класічнай філалогіі інстытута філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі «Пріоритети мовознавчої науки у контексті глобалізаційних процесів» (Кіеў, 12-14 лістапада 2015 г.); Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальные проблемы подготовки сотрудников для государственных органов системы обеспечения национальной безопасности» (Мінск, 25 лістапада 2015 г.); Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Современное языковое образование в контексте международных интеграционных процессов: состояние и перспективы» (Мінск, 17-18 снежня 2015 г.).

Апублікаванасць вынікаў дысертацыі

Асноўныя палажэнні і вынікі даследавання прадстаўлены ў наступных публікацыях: 2 манаграфіі (28 аўт. аркушаў); 36 навуковых артыкулаў - у рэцэнзаваных навуковых часопісах, рэкамендаваных ВАК Беларусі, у тым ліку 16 у замежных (24 аўт. аркушы); 14 - у зборніках навуковых артыкулаў (4 аўт. аркушы); 8 - у зборніках матэрыялаў навуковых канферэнцый (1 аўт. аркуш); 2 вучэбна-метадычныя выданні (16 аўт. аркушаў). Агульны аб'ём публікацый складае 73 аўтарскіх аркушы. Большасць публікацый, у тым ліку найбольш значымыя, належаць саіскальніку без сааўтараў.

Структура і аб'ём дысертацыі

Дысертацыйнае даследаванне складаецца з уводзінаў, агульнай характарыстыкі, трох глаў і пяці раздзелаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса, які ўключае спіс выкарыстаных крыніц (434 пазіцыі) і спіс публікацый саіскальніка (62 пазіцыі), а таксама трынаццаці дадаткаў. Агульны аб'ём дысертацыі 438 с., з іх асноўны тэкст займае 242 с., бібліяграфічны спіс 41 с., дадаткі 154 с. У дысертацыі 3 табліцы і 31 малюнак.

АСНОЎНАЯ ЧАСТКА

У першай главе дысертацыі «Лінгвістычная парадыгматыка камп'ютарна­апасродкаванага дыскурсу» праведзена паслядоўная эксплікацыя метамоўнага патэнцыялу КАД і шляхоў яго імплементацыі ў маўленчай дзейнасці. Змест першага раздзелу Главы 1 «Фенаменалагічна-метадалагічная спецыфіка камп'ютарна­апасродкаванага дыскурсу» складаюць лінгвістычныя інтэрпрэтацыя і рэпрэзентацыя камп'ютарна-апасродкаванага маўлення. У першым падраздзеле першага раздзелу «Фенаменалагічны аспект» разгледжаны: паняццевы патэнцыял дыскурсу; кагнітыўна­семіялагічная спецыфіка КампАК; структурная спецыфіка і медыйна-камунікацыйная інфраструктура; функцыянальная спецыфіка і інстытуцыянальная спецыфіка КАД.

Пры ўсёй істотнасці дыскурсу ў тэрміналагічным апараце лінгвістыкі, да апошняга часу яго асэнсаванне ў метамоўным кантэксце і карэляцыя з іншымі мовазнаўчымі інстытутамі аказваліся сімвалічнымі і павярхоўнымі. Дзякуючы комплекснаму ахопу маўленчай практыкі дыскурсіўная парадыгматыка рэлевантна камп'ютарна-апасродкаванай камунікацыі. Несумненна карысным у такіх умовах з'яўляецца сістэмнае даследаванне сутнаснай спецыфікі маўленчай дзейнасці, важнейшымі напрамкамі якога з'яўляюцца фенаменалагічны і метадалагічны. Фенаменалагічная ідэнтычнасць КАД можа быць прадстаўлена як комплекс яго кагнітыўна-семіялагічных, структурных, функцыянальных і інстытуцыянальна-персанальных асаблівасцей.

Неабходна адзначыць наступную спецыфіку камп'ютарнага апасродкавання камунікацыі: 1) камп'ютарныя тэхналогіі не прадугледжваюць неабмежаванасці суб'ектнага ўдзелу і аб'ектнага асяроддзя камунікацыйнай дзейнасці; 2) маўленчая практыка з удзелам праграм абмежавана выкарыстаннем толькі тых баз даных, якія папярэдне ўведзены ў камп'ютарную памяць; 3) камп'ютарныя праграмы КАД не валодаюць ініцыятывай развіцця даных і шляхоў іх мадыфікацыі; 4) даныя КАД патрабуюць шматузроўневай дыскрэтнай імплементацыі і лагічнасці, іерархічнага апісання метаданых; 5) камп'ютарныя праграмы могуць узаемадзейнічаць толькі з адаптаванымі (фармалізаванымі) данымі. Пералічаныя абмежаванні, як і іншыя фактары, ускладняюць функцыянальнасць маўленчай практыкі ў асяроддзі КампАК. Паняцце КАД з'яўляецца ключавым увасабленнем фенаменалагічнай значымасці сучаснай маўленчай практыкі, ствараючы фундамент метамоўнага асваення праблемнай вобласці.

У другім падраздзеле Главы 1 «Метадалагічны аспект» разгледжаны: метадалагічная праблематыка; прыярытэты даследавання КАД; камунікацыйная спецыфіка семіятычных сістэм КампАК: натуральна-штучнамоўная сумяшчальнасць; інтэрдысцыплінарнасць рэферэнтнай даследчыцкай практыкі: лінгвістычная спецыфіка.

Метадалогію праведзенага даследавання ў значнай ступені абумовіла яго метамоўная накіраванасць, «ідэалогія». Краевугольнымі каменнямі даследавання сталі паслядоўныя крокі па выяўленні метамоўнай і металінгвістычнай парадыгматыкі КАД: 1) лінгвістычна арыентаваная інтэрпрэтацыя маўлення; 2) дыскурсіўная рэпрэзентацыя характэрных рыс камунікацыі; 3) метамоўнае мадэляванне дыскурсу як кантынуума маўленчай практыкі. Шырокае выкарыстанне інструментаў метаапісання, у тым ліку мадэлей, заснавана на магчымасцях комплексу агульнанавуковых, філалагічных, лінгвістычных, спецыяльных і сумежных методык і метадаў.

У лінгвістычным рэчышчы даследавання мовы дыскурсіўная метадалогія забяспечвае плённае тэарэтычнае абагульненне сучаснага эмпірычнага матэрыялу. Лінгваінфармацыйны фармат КАД абумоўлівае разгалінаваныя і складаныя ўзаемаадносіны адпаведнай лінгвістычнай дзейнасці з іншымі навуковымі парадыгмамі: адпаведная праблемная вобласць мовазнаўства не з'яўляецца самадастатковай і аўтаномнай у агульнанавуковым кантэксце. У кантэксце фармалізацыі дыскурсу надзвычай актуальнай становіцца праблема інтэрдысцыплінарнага метадалагічнага кансенсусу практыкі навуковага суправаджэння сферы КампАК. Моўная прырода камунікацыйных даных з'яўляецца неаспрэчным аргументам для самага шырокага задзейнічання пры вывучэнні КАД лінгвістычнага інструментарыю.

Сістэматызаванае метаапісанне КАД патрабуе ўліку ўздзеяння мноства фактараў на функцыянаванне моўных фактаў і феноменаў у сферы камунікацыі. З іншага боку, менавіта ўважлівае вывучэнне адпаведнага лінгвістычна-рэлевантнага матэрыялу з'яўляецца залогам дынамічнага і паспяховага ўдасканалення сучасных камп'ютарных тэхналогій. Масавае пранікненне камп'ютараў у сацыяльную і ментальную практыку чалавека не пакідае выбару - успрымаць, асвойваць, выкарыстоўваць КАД.

Другая глава дысертацыі «Метаапісанне камп'ютарна-апасродкаванага дыскурсу» прысвечана выяўленню і выкарыстанню метамоўна-металінгвістычнага патэнцыялу КАД, яго сістэматызацыі, стварэнню лінгвістычна-абумоўленых рэпрэзентацый маўленчай практыкі сферы КампАК. У Главе 2 дыферэнцыравана спецыфіка «Практыкі метамоўнага мадэлявання камп'ютарна­апасродкаванага дыскурсу», што склала змест першага раздзелу главы; «Практыка металінгвістычнага мадэлявання камп'ютарна-апасродкаванага дыскурсу» апісваецца ў другім раздзеле.

У першым падраздзеле «Суб'ектная спецыфіка КАД: камунікацыйная асоба» першага раздзелу Главы 2 разгледжаны: моўная асоба і «эфект люстэрка»; ідэнтычнасць камунікацыйнай асобы. Дыскурсіўныя ўласцівасці суб'ектнага боку маўленчай практыкі - важны элемент метаапісання КАД. Суб'ектны бок КампАК прадстаўлены толькі чалавекам. Медыяпашырэнні чалавечага розуму з'яўляюцца інсталяцыямі натуральнага інтэлекту, які дэлегуе камп'ютарным праграмам толькі тэхнічныя і прадстаўнічыя функцыі. Суб'ект камунікацыі суадносіцца і непарыўна звязаны з рэальным чалавекам ці групай людзей, існуючых у рэальнасці. Для характарыстыкі суб'ектнага боку КАД у даследаванні ўведзена і ўсебакова разгледжана паняцце камунікацыйнай асобы, вызначаны яго істотныя ўласцівасці і структура. Мэтазгодным у гэтай сувязі прадстаўляецца стварэнне і выкарыстанне такіх спецыфічных мадэлей як камунікацыйная персаналія, камунікацыйны персанаж, камунікацыйны фігурант. На аснове мадэлявання маўленчай дзейнасці ў сферы КампАК аўтарам прапанаваны тэрмін «эфект люстэрка», адзначаны яго метамоўны патэнцыял.

У другім падраздзеле «Аб'ектная спецыфіка КАД: мадэлі маўленчай практыкі» першага раздзелу Главы 2 разгледжаны: металексічная значымасць; сацыялінгвістычная абумоўленасць мадэлей кантэксту; дыскурсіўная гіпермадэль; паняццева-фрэймавая і канцэптуальна-дамінантная мадэлі дыскурсу. Выяўленне і выкарыстанне металексічнай значымасці маўленчай практыкі спрыяе ўдасканаленню інтэрпрэтацыі маўлення ў фармалізаваным асяроддзі КАД. Важным для аб'ектыўнай інтэрпрэтацыі КАД з'яўляецца ўлік сацыялінгвістычнай сукупнасці фактараў, якія могуць быць удакладнены з дапамогай спецыфічных метамоўных мадэлей. Дыскурсіўная гіпермадэль дазваляе агрэгіраваць і рэпрэзентаваць комплексную спецыфіку маўленчай практыкі КАД. Паняцце дыскурсіўнай гіпермадэлі прапанавана аўтарам.

У аб'ектным аспекце комплексу паняццяў мовы адпавядае сукупнасць канцэптаў сферы маўленчага функцыянавання. Важную ролю ў маўленчай дзейнасці адыгрываюць спецыфічныя феномены дыскурсіўнай прыроды - дамінанты (як і суб-, і гіпердамінанты). Фрэймавая арганізацыя камунікацыйнай семантыкі, у прыватнасці паняццева-фрэймавая мадэль, дапамагае структураваць веды. Разам з тым, эфектыўнасць семантычных рэпрэзентацый у кантэксце сучаснай камунікацыі ў многім залежыць не толькі ад шырокага выкарыстання камп'ютарных сродкаў апрацоўкі КАД, але і ад паслядоўнасці метаапісанняў. Глыбіня і статыстычная бездакорнасць камп'ютарызаванай апрацоўкі маўлення садзейнічае сістэмнаму прадстаўленню маўленчых феноменаў у кантэксце канцэптуальна-дамінантнай мадэлі дыскурсу. Паняццева-фрэймавая і канцэптуальна-дамінантная мадэлі ахарактарызаваны ўпершыню.

У трэцім падраздзеле Главы 2 «Апазіцыйнае мадэляванне» разгледжаны: магчымасці сучаснай метамоўнай інтэрпрэтацыі апазіцыі моўных адносін; апазіцыйная спецыфіка метамоўнага мадэлявання: іерархічная метамадэль дэрывацыі. Шматмернасць і спецыфіка КАД не выключаюць яго аналітычнай інтэрпрэтацыі і сінтэтычнай рэпрэзентацыі ў апазіцыйным ключы. Разгляд намінацыйнай дынамікі ў аспекце апазіцыйнай спецыфікі камунікацыі спрыяе рэпрэзентацыі важных адносін моўнай сістэмы. На метамоўным узроўні могуць быць вынікова прааналізаваны і сістэматызаваны магчымасці дэрывацыйнага апарата мовы ў асяроддзі КАД. Рэпрэзентацыя дэрывацыйнай дынамікі КАД важная для далейшага раскрыцця лінгвістычнага патэнцыялу метаапісанняў. Напрыклад, плённым і празрыстым аказалася ўдакладненне катэгорый дэрыватыў, дэрывант, дэрыват (у лексічным аспекце) і дэрыватэма, грамема, флексіянема (у марфалагічным аспекце) як складнікаў іерархічнай метамадэлі дэрывацыі (ахарактаразывана ўпершыню).

У першым падраздзеле «Мадэлі металінгвістычнай індэксацыі» другога раздзелу Главы 2 разгледжаны: металінгвістычная індэксацыя; індэкс фармалізацыі; індэкс дэрывацыйнасці; індэкс семантычнасці; індэкс кантэкстуальнасці; індэкс апазіцыйнасці; індэкс парадыгматычнасці. Мадэлі металінгвістычнай індэксацыі забяспечваюць якасна новы ўзровень абагульнення паказчыкаў фармалізацыі, дэрывацыйнасці, парадыгматычнасці, семантычнасці, кантэкстуальнасці і апазіцыйнасці. Зроблены задзел дазваляе як развіваць у вызначаным рэчышчы шэраг катэгарыяльных параметраў маўленчай практыкі, так і ствараць наступныя ўзроўні метаапісання. Вызначаны вектар развіцця металінгвістычнай рэпрэзентацыі стварае эмпірычную верыфікаванасць абагульненняў у моўных даследаваннях і мае практычную значымасць. Індэксы фармалізацыі, дэрывацыйнасці, парадыгматычнасці, семантычнасці, кантэкстуальнасці і апазіцыйнасці апісаны аўтарам упершыню.

У другім падраздзеле «Металінгвістычная дынаміка камп'ютарна­апасродкаванага дыскурсу» другога раздзелу Главы 2 разгледжаны тэндэнцыі развіцця КАД. Сярод тэндэнцый развіцця камп'ютарна-апасродкаванага тыпу дыскурсіўнай практыкі мэтазгодна адзначыць: 1) глабалізацыю камунікацыі; 2) масавы перавод дыскурсіўнай практыкі ў камп'ютарны фармат; 3) уніфікацыю моўных стандартаў сферы; 4) навуковую кааперацыю пры спецыялізаваным суправаджэнні такой дзейнасці; 5) развіццё вузкай спецыялізацыі ў дзейнасці па арганізацыі і суправаджэнні КАД; 6) развіццё металексічнага патэнцыялу даных.

Сінкрэтычнасць сучаснай маўленчай практыкі абумоўлівае кансалідацыю суб'ектна-аб'ектнага аспекту даследавання КАД, фарміраванне ўяўленняў аб яго метафармаце. У сувязі з гэтым упершыню прапанавана лінгвістычнае выкарыстанне тэрміна метафармат. Стварэнне цэласнай карціны маўленчай практыкі камп'ютарна-апасродкаванага кшталту, апісанне метафармату КАД мае важнае значэнне для вырашэння шматлікіх праблем развіцця IT-сферы, у тым ліку праблем рэферэнтных ідэі стварэння штучнага інтэлекту. Праблематыка стварэння штучнага інтэлекту - адзін з выразных арыенціраў развіцця сучаснай навукі. Не меншай актуальнасцю валодае праблематыка Інтэрнэту.

Трэцяя глава дысертацыі «Характарыстыка інтэрнэт­дыскурсу» прысвечана метаапісанню тыпалагічна і функцыянальна паказальнага матэрыялу - інтэрнэт-дыскурсу. У Главе 3 дыферэнцыравана спецыфіка «Моўнай ідэнтычнасці ў кантэксце Інтэрнэту», што склала змест першага раздзелу главы і «Спецыфікі метаапісанняў дыскурсіўнай функцыянальнасці Інтэрнэту», што апісваецца ў другім раздзеле. У першым падраздзеле «Маўленчая інавацыйнасць інтэрнэт­дыскурсу» першага раздзелу Главы 3 разгледжаны: варыятыўнасць маўленчай ідэнтычнасці і «эфект эсперанта»; інтэрнэт-спецыфічныя маўленчыя сродкі; дынаміка маўлення: мадэль развіцця моўных навацый. Важнымі фактарамі развіцця Інтэрнэту з'яўляюцца варыятыўнасць яго дыскурсу, што выражаецца, напрыклад, у «эфекце эсперанта», прадуктыўнасці як традыцыйных, так і інтэрнэт-спецыфічных маўленчых сродкаў-навацый. Так, у Інтэрнэце шырока выкарыстоўваюцца новыя парамоўныя сродкі, напрыклад, інтэрнэт-мемы; фарміруюцца камунікацыйныя прынцыпы, напрыклад, прынцып «Элізы»; актуалізуюцца шаблоны (мадэлі) узаемадзеяння, напрыклад, краўдсорсінг; замацоўваюцца раней невядомыя ці малараспаўсюджаныя мадэлі маўленчай практыкі, напрыклад, эратызаванае маўленне.

Інтэрнэт прадастаўляе рэпрэзентатыўны матэрыял для вывучэння варыянтаў мовы, такіх як узуалект, ідыялект, сацыялект, культуралект, крыпталект, дыялект, інтэрнэталект і інш., якія могуць быць прадстаўлены як складнікі мадэлі варыятыўнасці мовы (прадстаўлена ўпершыню). Матрыцай, базавай метаструктурай для развіцця мовы з'яўляецца ўзуалект - агульнаўжывальны варыянт мовы. Паняцці ўзуалекту, культуралекту і інтэрнэталекту ўведзены аўтарам.

Дынаміка і прэцызійнасць інтэрнэт-дыскурсу абумоўлівае мэтазгоднасць прэзентацыі мадэлі развіцця моўных навацый (прадстаўлена ўпершыню). Паняцці ўзуалізм, патэнцыялізм, кантэкстуалізм уведзены аўтарам для вырашэння пастаўленых у даследаванні задач. Выкарыстанне адпаведнай цэласнай тэрмінасістэмы, па нашаму меркаванні, з'яўляецца актуальным для стварэння і развіцця працаздольных алгарытмаў фармалізацыі і рэпрэзентацыі КАД.

Праблемную вобласць метамоўнай спецыфікі Інтэрнэту вывучае новы навуковы напрамак - лінгвістыка Інтэрнэту, аб сфарміраванасці і самадастатковасці якога сведчыць выразны аб'ект вывучэння, дынаміка, функцыянальнасць, метадалагічнае забеспячэнне, тэрміналагічны апарат, запатрабаванасць абагульненняў сумежнымі дысцыплінамі і прыкладной сферай.

У другім падраздзеле «Метамоўны патэнцыял інтэрнэт­дыскурсу» першага раздзелу Главы 3 разгледжаны: спецыфіка беларускамоўнага інтэрнэт-дыскурсу; сінкрэтызм інтэрнэт­дыскурсу і «прынцып „Элізы?». Адносна беларускамоўнай спецыфікі Інтэрнэту неабходна адзначыць наступныя дастаткова сістэмныя і ўплывовыя тэндэнцыі развіцця асобна ўзятай моўнай сістэмы ў КАД: 1) канкурэнцыю «наркамаўкі» і «тарашкевіцы»; 2) лацінізацыю стандартаў Інтэрнэту, у тым ліку ў кантэксце адпаведных гістарычных калізій традыцый беларускага пісьменства; 3) істотны ўплыў «трасянкі». Прынцып «Элізы» з'яўляецца інавацыйным развіццём вядомай сітуацыйнай мадэлі ў лінгвістычным аспекце і ахарактарызаваны ўпершыню.

У першым падраздзеле «Інтэрактыўнасць сучаснай камунікацыі» другога раздзелу Главы 3 разгледжаны наступныя пытанні: моўная карціна свету і Інтэрнэт; антрапацэнтрычнасць маўленчай практыкі Інтэрнэту. Дзякуючы Інтэрнэту чалавецтва змагло значна павялічыць інавацыйныя і тэхнічныя здабыткі, істотна ўзбагаціць гуманітарную і сацыякультурную практыку. Але ў кантэксце глабальных камунікацыйных сетак выразна праяўляюцца і дэградацыя традыцыйных каштоўнасцей, пераасэнсаванне ролі чалавечых ведаў, этычных норм і стэрэатыпаў маўленчай практыкі. Даследаванне абумоўленай Інтэрнэтам эвалюцыі моўнай карціны свету - актуальны ў кантэксце інтэрнэт-дыскурсу метамоўны рэсурс. Важнымі аспектамі навуковага асэнсавання асаблівасцей развіцця сучаснай маўленчай дзейнасці з'яўляюцца сацыялінгвістычны і псіхалінгвістычны, квінтэсенцыяй чаго з'яўляецца антрапацэнтрычнасць дыскурсіўнай парадыгматыкі.

Інтэрнэт-дыскурс уяўляе сабой складанае функцыянальнае адзінства, маўленчую дзейнасць у фармаце Інтэрнэту, якая фарміруе адпаведны камунікацыйны гіперфеномен дыскурсіўнай прыроды. Разам з тым Інтэрнэт - не толькі пасроднік камунікацыйных асоб у рэалізацыі моўных, сацыяльных, прагматычных і іншых інтэнцый, але і наасфера сучаснай цывілізацыі, у якой рэалізуецца імкненне чалавецтва сабраць усе сацыякультурныя здабыткі і стварыць фундамент далейшага развіцця чалавека як асобы.

У другім падраздзеле «Дыскурсіўнае мадэляванне Інтэрнэту» другога раздзелу Главы 3 разгледжаны: лінгвістычная функцыянальнасць інтэрнэт­дыскурсу; металінгвістычныя мадэлі інтэрнэт­дыскурсу. Ідэнтычнасць лінгваінфармацыйнай спецыфікі КАД кантрасна праяўляецца ў практыцы функцыянавання Інтэрнэту, але ў метамоўным аспекце патрабуе адпаведнай сістэматызацыі. Меркаванне, што інтэрнэт-дыскурс становіцца найбольш актыўным сегментам маўленчай практыкі, пацвярджаецца яго высокай маўленчай інавацыйнасцю і распаўсюджанасцю. Пры істотных цяжкасцях вызначэння дыскурсу як такога, не менш дыскусійным пытаннем з'яўляецца метамоўная кваліфікацыя інтэрнэт-дыскурсу. Інтэрнэт, дарэчы, - першапачаткова ўласная назва, хоць пад гэтым словам стала паступова разумецца ўся камунікацыйная сфера, апасродкаваная камп'ютарнымі і «інфармацыйнымі» тэхналогіямі.

Даследаванне ідэнтычнасці маўленчай практыкі ў Інтэрнэце праведзена з выкарыстаннем корпуснай, статыстычнай, дыферэнцыяльнай і іншых методык, што дазволіла зрабіць значымыя абагульненні, абапіраючыся на магчымасці дыскурсіўнай метадалогіі і лінгваінфармацыйнай фарматнасці сферы сучаснай камунікацыі. У сінкрэтычным аспекце сучаснай лінгвістыкі метамоўныя мадэлі інтэрнэт-дыскурсу прадэманстравалі істотны навуковы патэнцыял. Метамоўныя мадэлі могуць быць сістэматызаваны па розных аснаваннях: прыкладамі прагматычных мадэлей інтэрнэт-дыскурсу з'яўляюцца тролінг, флуд, флэйм і інш., сацыяльных - квазісяброўства (у кантэксце сацыяльных сетак), лайкінг (выкарыстанне функцыі «лайк»), краўдсорсінг і інш., асабовых - камунікацыйны персанаж, камунікацыйная персаналія, камунікацыйны фігурант і інш.

Стварэнне і развіццё метаапісанняў інтэрнэт-дыскурсу абумоўліваюць не толькі інтэрпрэтацыю інтралінгвістычнай спецыфікі, напрыклад, семантыкі тэксту (або інфармацыі, як гэту зместавую субстанцыю прынята кваліфікаваць ў тэхнічнай сферы), але і яго камунікацыйную ідэнтычнасць, якая істотна карэлюе з экстралінгвістычнай спецыфікай маўленчай дзейнасці. Рысы такой ідэнтычнасці мэтазгодна разглядаць у кантэксце метамоўнай спецыфікі КАД. У цэлым, Інтэрнэт - значны сегмент і паказальны матэрыял практыкі функцыянавання КАД практычна ва ўсіх яе праявах.

дыскурс металексичный камп'ютэрны кантэкст

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі

Праведзенае даследаванне дазволіла зрабіць наступныя высновы:

1. Камп'ютарна-апасродкаваны дыскурс можа быць вызначаны як актуальны дамінуючы тып сучаснага дыскурсу. Метамоўны аспект абагульнення спецыфікі КАД раскрывае тэарэтычны патэнцыял праблемнай вобласці і, што немалаважна, дазваляе наблізіць навуковыя ўяўленні да практычнай сферы. Дыскурсіўны аналіз уласцівасцей, асаблівасцей сучаснага маўлення дазваляе зрабіць аргументаваныя абагульненні адносна дынамікі і перспектыў развіцця камунікацыі.

Тэарэтычная распрацоўка звышактуальнай для лінгвістыкі, і не менш значымай для многіх іншых навуковых парадыгм, сферы КАД абумоўлівае прыярытэтную распрацоўку такіх істотных вымярэнняў даследавання як фенаменалагічнае і метадалагічнае. Менавіта адзначаныя вектары з'яўляюцца вызначальнымі для метапісання КАД, стварэння яго сістэмнай мадэлі. У плане фенаменалагічнага акрэслення камп'ютарна-апасродкаваны дыскурс - высокаідэнтычны камунікацыйны феномен, асноўнымі характарыстыкамі якога з'яўляюцца дзейнасны характар, чалавечая суб'ектнасць і камп'ютарнае апасродкаванне ўзаемадзеяння. У структурным аспекце неабходна адзначыць суб'ектна-аб'ектную інфраструктуру КАД, ці метафармат, які забяспечаны ўдзелам людзей, з аднаго боку, і існаваннем дыскурсіўнага кантынуума, з іншага. У функцыянальным аспекце КАД - сфера існавання камунікацыйных адносін паміж людзьмі, апасродкаваная выкарыстаннем камп'ютарных інструментаў.


Подобные документы

  • Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.

    курсовая работа [53,2 K], добавлен 12.01.2016

  • Лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў. Структурна-словаўтваральны аналіз айконімаў па словаўтваральных тыпах, прадуктыўнасць розных спосабаў утварэння. Алфавітны слоўнік айконімаў Ганцавіцкага раёна з гістарычнымі каментарыямі.

    дипломная работа [81,8 K], добавлен 01.11.2013

  • Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.

    курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011

  • Агульная характарыстыка размоўнага (гутарковага) стылю. Аналіз матывацыі і ступені апраўданасці выкарыстання размоўных і прастамоўных слоў у публіцыстычных тэкстах на прыкладах беларускіх перыядычных друкаваных і недрукаваных сродкаў масавай інфармацыі.

    курсовая работа [40,2 K], добавлен 27.12.2011

  • Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.

    реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011

  • Характарыстыка і гісторыя развіцця папулярных алкагольных напояў у Беларусі: піва, віно, гарэлка, розныя наліўкі і настойкі. Уздзеянне алкаголю на псiхiчны і фiзiчны стан чалавека праз фразеалагiзмы. Асуджэнне п’янiцы i п’янства праз фразеалагiзмы.

    курсовая работа [44,7 K], добавлен 02.01.2013

  • Мова як дыялектычныя феномен. Стылістычнае чляненне мовы: публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы, навуковы стыль, мастацкай літаратуры. Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты. Дакладнасць, лагічнасць і дарэчнасць, чысціня, выразнасць і багацце маўлення.

    реферат [32,5 K], добавлен 21.01.2011

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

  • Роля мовы ў грамадстве. Уменне ўсталёўваць кантакт і наладжваць дыялог з суразмоўцам. Мова і маўленне. Мовы свету і іх класіфікацыя. Мова - духоўны скарб народа. Фактычныя функцыя мовы. Асноўныя функцыі мовы, якія ўласцівыя і ўсіх тыпаў маўлення.

    реферат [34,7 K], добавлен 17.12.2010

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.