Метамоўная характарыстыка камп'ютарна-апасродкаванага дыскурсу
Метаапісанне камп'ютарна-апасродкаванага дыскурсу. Асноўныя практыкі метамоўнага мадэлявання камп'ютарнаапасродкаванага дыскурсу. Металексічная значымасць, сацыялінгвістычная абумоўленасць мадэлей кантэксту. Мадэлі металінгвістычнай індэксацыі.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | автореферат |
Язык | русский |
Дата добавления | 19.08.2018 |
Размер файла | 101,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Дыскурсіўныя даследаванні, несумненна, адзін з перспектыўных напрамкаў сучаснай лінгвістыкі, яны дазваляюць развіваць сістэмныя аснаванні мовазнаўства, фарміраваць стратэгію далейшай навукова-практычнай дзейнасці. Галоўнае, што аб'ядноўвае сутнасць шматлікіх вызначэнняў дыскурсу, гэта яго маўленчая функцыянальнасць: дыскурс - маўленчая дзейнасць, разгорнутая ў часе і прасторы, абумоўленая шырокім экстралінгвістычным кантэкстам і камунікацыйнай спецыфікай.
Камп'ютарна-апасродкаваны дыскурс - дыскурс, апасродкаваны камп'ютарнымі інструментамі і штучнамоўнымі сродкамі, абумоўлены камунікацыйнай спецыфікай і шырокай маўленчай функцыянальнасцю. Важным прадстаўляецца, што на практыцы дыскурс валодае пластычным і дынамічным характарам: напрыклад, створаныя да вынаходніцтва камп'ютара маўленчыя артэфакты адаптуюцца да новага асяроддзя і паспяхова функцыянуюць у ім. Адпаведна, метаапісанне КАД адлюстроўвае інтэрактыўны характар суіснавання традыцыйнай і камп'ютарна-апасродкаванай маўленчай дзейнасці. КАД з'яўляецца лінгвістычным аб'ектам, інтэнсіўнае развіццё якога абумоўлівае стварэнне дынамічных мадэлей на верыфікаваным аснаванні катэгарыяльных і парадыгматычных універсалій. У сістэмным плане КАД вызначаецца выразным сінкрэтызмам фармату і сімбіёзам тэкставых, кантэкстуальных і экстралінгвістычных складнікаў.
У фокусе праблемнага абмеркавання КАД заканамерна аказваюцца сістэмаўтваральныя адносіны, апісанне якіх, у сваю чаргу, не мае сэнсу без высвятлення рэлевантнай метамоўнай спецыфікі камп'ютарнага апасродкавання маўлення, камунікацыйных абмежаванняў семантычнага кантынуума, экстралінгвістычных фактараў кантэксту, фенаменалагічнай ідэнтычнасці, метафармату, інтэрдысцыплінарнага сінкрэтызму. Метадалогія апісання праблематыкі такога кшталту абумоўлівае выключную карыснасць канцэптуальна цэласнага даследавання.
Праведзеная метамоўная характарыстыка КАД дазваліла зрабіць плённыя высновы і вызначыць арыенціры далейшага метаапісання. Так, не выклікае сумненняў метамоўная ідэнтычнасць КАД, але існуюць прынцыповыя адрозненні КАД ад традыцыйных тыпаў маўленчай дзейнасці. Фенаменалагічная глеба прынцыповага адрознення - дыскрэтнасць кодавых адносін у КАД. Разам з тым, КАД не адлюстроўвае ўсяго багацця традыцыйнай маўленчай дзейнасці, разлічанай па змаўчанні на трансляцыю зместу пасродкам апрабаванага тысячагоддзямі інструментарыю сродкаў і шляхоў рэалізацыі з істотнай кантэкстнай імплікацыяй, - і гэта, відавочна, важная праблема эфектыўнасці сучаснай камунікацыйнай практыкі. У такіх умовах істотна больш патрабуецца задзейнічаць дадатковых, як правіла экстралінгвістычных, сродкаў камунікацыі.
Узровень развіцця КАД пакуль не адпавядае ўзроўню эквівалентнасці адлюстравання плана зместу сродкамі традыцыйнай камунікацыі. Сярод шляхоў павышэння эфектыўнасці метадалогіі апісанняў КАД вызначаецца метамоўна карэктнае пашырэнне праблемнай вобласці металінгвістыкі ў напрамках вывучэння як мікраструктуры, так і макраструктуры абагульненняў маўленчай практыкі ў шырокім навуковым кантэксце.
Дыскурсіўны вектар вывучэння сучаснага маўлення патрабуе істотнай дэталізацыі палікодавага ўзаемадзеяння натуральных і штучных моў, якія забяспечваюць практыку стварэння, мадыфікацыі і выкарыстання зместу КАД. Штучна-натуральнамоўная сумяшчальнасць дыскурсіўнай парадыгматыкі КАД - важная асаблівасць яго метамоўнай спецыфікі.
Дыскурсіўны падыход забяспечвае комплекснасць вывучэння маўленчай практыкі [2; 4; 6; 9-12; 14; 15; 17-26; 31; 34-36; 38; 42; 46; 48; 50; 51; 56-60; 62].
2. Існуе шэраг фактараў, якія абмяжоўваюць эквівалентнасць КАД традыцыйнаму дыскурсу і робяць немагчымым паўнавартасны самадастатковы ўдзел камп'ютарных сродкаў у камунікацыі. У гэтай сувязі была вызначана метамоўная спецыфіка камп'ютарнага апасродкавання камунікацыі. Адпаведныя асаблівасці ўскладняюць функцыянальнасць маўленчай практыкі КАД у параўнанні з традыцыйным дыскурсам.
Ва ўмовах статыстычнай мадэлі камунікацыі - са значымымі абмежаваннямі семантычнага плану - КАД дэманструе павышаны адносна іншых тыпаў дыскурсу попыт на аб'ектыўнае і рэпрэзентатыўнае метаапісанне. Дыскурсіўна-камунікацыйнае адзінства сучаснага маўлення абумоўлена спецыфічным прынцыпам першаснай кадзіроўкі камп'ютарна-апасродкаваных тэкстаў - бінарным. Дадзеная ўласцівасць не толькі стварае лічбавае вымярэнне камунікацыі, але і ўплывае на спецыфіку метамоўнага ахопу маўленчай дзейнасці. Статыстычная мадэль камунікацыі - заснаваная на бінарных адносінах фармальнамоўная рэпрэзентацыя інфармацыі.
Адсутнасць поўнай кадыфікацыі маўленчай практыкі - гэта праблема камунікацыі любога тыпу, але ва ўмовах КАД непаўната катэгарыяльнага апісання мовы істотна ўскладняе дыскурсіўную практыку і нярэдка стварае непераадольныя перашкоды для яе. Разам з тым, пераадоленне ў кантэксце КАД штучнасці традыцыйных граматык, якое выражаецца ў верыфікацыі і мадыфікацыі катэгарыяльных канонаў на базе статыстычна рэпрэзентатыўных даных, дазваляе рэалізаваць значымы патэнцыял для развіцця лінгвістыкі.
Актуальнай у гэтай сувязі характарыстыкай дыскурсу з'яўляецца яго лінгваінфармацыйнасць. Прэзентацыя лінгваінфармацыйнасці ў метамоўным аспекце з'яўляецца навацыяй і адлюстроўвае аўтарскую канцэпцыю. Лінгваінфармацыйная рэпрэзентацыя КАД валодае патэнцыялам адлюстравання не толькі фармальна-лінгвістычных параметраў дыскурсу, але і яго сутнасных уласцівасцей, напрыклад, дазваляе кваліфікаваць дынаміку функцыянальнасці семантыкі. Лінгваінфармацыйная працэсуальнасць КАД уключае практыку яго стварэння, мадыфікацыі і выкарыстання; характарызуецца функцыянальным адзінствам, метадалагічнай адкрытасцю і аб'ектыўнасцю метаапісання семантыкі. Важнай з'яўляецца інфармацыйная ідэнтычнасць КАД: інфармацыя - зместавая спецыфіка камунікацыі, канцэптуальна-маўленчая квінтэсенцыя сукупнасці моўных адзінак у кантэксце.
Спецыфіка камп'ютарнага апасродкавання функцыянавання маўлення ў сферы КампАК суправаджаюцца цэлым шэрагам істотных абмежаванняў, якія могуць быць ахарактарызаваны ў лінгваінфармацыйным ключы як метамоўныя абмежаванні інфармацыйнага кантынуума. Інавацыйнасць абагульненняў такога кшталту мае не толькі тэарэтычную, але і практычную перспектыву. Абмежаванасць алгарытмаў выкарыстання мовы ў КАД лексічным узроўнем семантыкі тэксту спараджае фрагментарнасць і аднамернасць рэферэнтных рэпрэзентацый. Улік метаструктуры маўленчай практыкі з'яўляецца практычна безальтэрнатыўным шляхам удасканалення камунікацыйнай фунцыянальнасці КАД. Паказальная ў гэтай сувязі тэндэнцыя развіцця металексічнага патэнцыялу маўленчай практыкі, напрыклад, спробы распрацоўкі «звышлексічнай» семантыкі, што пацвярджаецца настойлівымі анонсамі распрацоўкі Семантычнага павуціння на базе Сусветнага павуціння.
Маўленне КампАК з-за штучнасці і звужанасці каналаў трансляцыі маўленчай прадукцыі вызначаецца немагчымасцю выкарыстоўваць максімальна шырокі асартымент традыцыйных камунікацыйных магчымасцей. Выключна важная роля ў камунікацыі органаў пачуццяў чалавека, жэстыкуляцыі, мімікі не патрабуе асаблівай аргументацыі, але дэфіцыт такіх сродкаў з'яўляецца істотнай прыметай КАД. Замест традыцыйных каналаў рэцэпцыі ў КАД актыўна ствараюцца і выкарыстоўваюцца альтэрнатыўныя парамоўныя сродкі. КАД стварае спрыяльныя ўмовы для фарміравання новых тыпаў маўленчай інтэракцыйнасці, такіх як краўдсорсінг, аўтсорсінг, флэшмоб, смартмоб і інш. Цяжка ўявіць, якімі маглі б быць іншыя, адрозныя ад КАД умовы для рэалізацыі такіх прынцыпова новых камунікацыйных практык.
Ва ўмовах традыцыйнай камунікацыі штучнасць фармалізаванага апарату апісання мовы кампенсуецца веданнем чалавекам сістэмных адносін у мове, багацейшай практыкай кампенсацыі маўленчых недасканаласцей і магчымасцю ствараць свае моўныя правілы і адзінкі, інтуітыўна зразумелыя адрасату. Няздольнасць камп'ютарных праграм ідэнтыфікаваць, ствараць і выкарыстоўваць любыя не фармалізаваныя папярэдне адхіленні ад зададзеных норм часта стварае непераадольныя перашкоды ў КампАК. Сведчаннем істотнасці такіх абмежаванняў з'яўляюцца спробы ўдасканальваць граматыку, напрыклад, у лінгвістычных корпусах, што выяўляецца ў мадыфікацыі граматычных катэгорый, практыцы стварэння дадатковых мадэлей-«правіл», «n-грам» у перакладчыцкім дыскурсе і інш.
Ва ўмовах імклівага ахопу культурнага і сацыяльнага жыцця носьбітаў мовы камп'ютарнымі праграмамі, назапашвання інфармацыі - надзвычай актуальны пераход ад колькаснага прынцыпу захавання інфармацыі да яе апрацоўкі і захавання ўжо ў новай метатэкставай якасці. Такая якасць камунікацыі можа быць забяспечана толькі за кошт рэпрэзентацыі кантэкстнага ўзроўню метамоўнымі і металінгвістычнымі мадэлямі, напрыклад, у дыскурсіўным рэчышчы, у сістэме каардынат максімальна набліжанай да ментальнасці чалавека [2; 5; 7; 12; 13; 16; 18; 20; 23; 24; 27; 28; 30; 32; 33-36; 39; 41; 44-50; 60-62].
3. Заканамернасці з'яўлення і развіцця КАД суадносяць яго найперш з лінгвістычнай парадыгмай, не выключаючы пры гэтым істотнасці экстралінгвістычнага ўплыву. Інтэрпрэтацыя маўленчай практыкі паступова стала сінкрэтычнай праблемнай вобласцю, а маўленне стала па-сапраўднаму актуальнай крыніцай для навуковых абагульненняў. Разам з тым, значэнне лінгвістыкі як такой пашырылася ў кантэксце навуковых уяўленняў аб сучаснай камунікацыі.
Сістэматызацыя абагульненняў уплывовых у метамоўным кантэксце асаблівасцей КАД, апісанне заканамернасцей функцыянавання яго зместу, запатрабавала забеспячэння даследчай практыкі суцэльнымі сукупнасцямі даных, цеснай карэляцыі з аб'ектным бокам рэчаіснасці і бездакорна лагічнай аргументацыі - іншымі словамі, эмпірычнай арыентацыі метадалогіі. Сярод комплексу інтэр-, мульты- і кросдысцыплінарных асаблівасцей КАД высокай уплывовасцю і актуальнасцю вызначаецца інтэрдысцыплінарная парадыгматыка. Дыскурсіўная метадалогія - комплексны падыход да метамоўнага асваення камунікацыі, якому ўласцівы лінгвістычная актуалізацыя метаапісання, эмпірычная (маўленчая) верыфікацыя даных, сінкрэтызм інтра- і экстралінгвістычных абагульненняў, інтэрдысцыплінарная рэферэнтнасць высноў. КАД насычаны семіятычнымі сістэмамі штучнага паходжання. Сярод задач, на выкананне якіх яны арыентаваны, - сумяшчэнне моў рознага кшталту. Важнай характарыстыкай КАД з'яўляецца тое, што метамоўныя сродкі не проста ствараюць кантэнт, арганізуюць яго матэрыяльную базу, - яны адчувальныя да перманентнага зваротнага ўплыву экстралінгвістычных фактараў.
Праведзенае даследаванне сведчыць аб парадыгматычнай рэлевантнасці КАД шырокага спектра метадалагічных інструментаў, сярод якіх могуць быць вылучаны як асобныя метады, так і сфарміраваныя методыкі - сукупнасці сунакіраваных метадаў. Прыярытэты ў метадалагічным забеспячэнні рэпрэзентацыі маўленчых характарыстык КампАК, несумненна, належаць методыкам мадэлявання і дыферэнцыяцыі, корпуснай методыцы.
Адным з найбольш перспектыўных вектараў развіцця тэорыі мовы на сучасным этапе з'яўляецца мадэляванне дыскурсу, або дыскурсіўнае мадэляванне - стварэнне і развіццё дыскурсіўна-рэлевантных мадэлей камунікацыі - як асобных тэкставых фрагментаў, так і маўленчай дзейнасці ў самым шырокім кантэксце. Квінтэсенцыяй мадэлявання з'яўляецца канцэптуальная рэалізацыя паняцця мадэлі - стабільнай абагульненай рэпрэзентацыі, якая адлюстроўвае ідэнтычнасць прадмета метаапісання. Лінгвістычная мадэль - інтэрпрэтаванае і рэпрэзентаванае абагульненне моўных (маўленчых) фактаў стабiльнага прататыпічна-функцыянальнага характару, якое валодае катэгарыяльнай значымасцю і адлюстроўвае ідэнтычнасць аб'екта метаапісання.
У кантэксце даследавання КАД аб'ектыўна і істотна вызначаецца апазіцыйны патэнцыял намінацыйных і дэрывацыйных адносін. Так, у рамках ідэнтыфікацыі іерархічнай метамадэлі дэрывацыі ўдакладнены і абагульнены метамоўна актуальныя асаблівасці адзінак лексічнага ўзроўню - дэрыватываў: дэрывантаў і дэрыватаў; марфалагічнага ўзроўню - дэрыватэм: грамем і флексіянем.
Лінгвістычнае мадэляванне дыскурсіўных адносін КАД можа быць забяспечана рознаўзроўневым матэрыялам: фанемамі, марфемамі, лемамі, лексемамі, семамі, намінатэмамі, дэрыватэмамі і інш., уключальна да кантэкстэм, інфарматэм і дыскурсем. Тэрмін дыскурсема, напрыклад, да гэтага часу не апісваўся і не тлумачыўся, але неабходнасць яго ўвядзення вызначаецца логікай мадэлявання сферы КампАК: дыскурсема - дыскурсіўная адзінка, якая валодае функцыянальнай самастойнасцю і рэалізуе дыскурсіўна-апазіцыйную спецыфіку маўленчай дзейнасці. Несумненна, якасна новы ўзровень складанасці сучаснага маўлення, напрыклад яго гіпер- і інтэртэкстуальнасць, патрабуе тэрміналагічных навацый і спрыяе разгорнутаму метаапісанню.
Выяўленне прымет-дыяд моўных адзінак стварае перадумовы для сістэмнай характарыстыкі апазіцыйных і бінарных адносін праблемнай вобласці. Эфектыўнасць такой методыкі для даследаванняў сферы КампАК абумоўлена «статыстычнымі» асаблівасцямі КАД. Традыцыі дыферэнцыяцыі ў лінгвістыцы маюць глыбокія карані, але менавіта «статыстычная мадэль» КАД стварае перадумовы для павышанай рэлевантнасці апазіцыйна-бінарнага мадэлявання дыскурсу.
Распаўсюджанай і выніковай практыкай з'яўляецца выкарыстанне ў лінгвістычным аналізе корпусаў. Масавасць і рэпрэзентатыўнасць корпусаў сведчаць аб іх запатрабаванасці і эфектыўнасці. Корпусы з'явіліся крыніцай шэрага карысных для даследавання абагульненняў.
Асновай метадалагічнай структуры даследаванняў КАД з'яўляецца інструментарый метамоўнага характару, метамоўная мадэль, галоўнымі кампанентамі якой з'яўляюцца: 1) інтэрпрэтацыя; 2) рэпрэзентацыя; 3) мадэляванне абагульненняў. Шэраг факультатыўных сродкаў вывучэння КАД метамоўнага кшталту можа быць пашыраны за кошт стратыфікацыі, кластарызацыі, параметрызацыі, катэгарызацыі, структуравання, сістэматызацыі і іншых сродкаў даследчага апарата. Дыскурсіўная метадалогія вывучэння сучаснай маўленчай практыкі абумоўлівае паслядоўную метамоўную імплементацыю камунікацыі: лінгвістычную актуалізацыю метаапісання, эмпірычную (маўленчую) верыфікацыю даных, сінкрэтызм інтра- і экстралінгвістычных абагульненняў, інтэрдысцыплінарную ўзгодненасць высноў. Прыкладам сістэмнай арыентацыі метадалогіі КАД могуць быць стварэнне і вывучэнне гіперстратэгій і гіпермадэлей камунікацыі, напрыклад, дыскурсіўнай гіпермадэлі [1-3; 7; 9; 12; 13; 15; 18; 21; 24; 26; 28; 29; 31-33; 35; 36; 38; 39; 41; 44-46; 48; 49; 53; 55; 62].
4. Адной з інфарматыўных і значымых характарыстык КАД з'яўляецца яго суб'ектна-аб'ектная структура, ці метафармат КАД - сукупнаць суб'ектаў і аб'ектаў, аб'яднаных адносінамі функцыянальнасці суб'ектнага і аб'ектнага бакоў. Важнымі элементамі структуры метафармату КАД выступаюць суб'ектны, аб'ектны склад і, адпаведна, суб'ектны і аб'ектны бакі маўленчай практыкі. Суб'ектны склад і суб'ектны бок КАД адпаведна актуалізаваны праз, напрыклад, феномен камунікацыйнай асобы і прагматычнасць дыскурсіўнай стратэгіі. Аб'ектны склад КампАК характарызуецца існаваннем феноменаў КАД, у тым ліку Інтэрнэта; аб'ектны бок вызначаецца структураванасцю, функцыянальнасцю і іншымі сістэмнымі ўласцівасцямі.
Метафармат адлюстроўвае асаблівасці стварэння, мадыфікацыі і функцыянавання КАД, забяспечваючы істотны ўнёсак у стварэнне яго структурнага каркаса, фрэйма. Сістэмнымі характарыстыкамі КАД у дадзеным кантэксце з'яўляюцца лінгваінфармацыйнасць, камунікацыйнасць, сеткавасць, інтэрдысцыплінарнасць і сінкрэтычнасць.
Важным аспектам метаапісання маўленчай практыкі КАД з'яўляецца характарыстыка яго суб'ектнасці. Вызначэнне асаблівасцей суб'ектнага боку КАД істотнае для фарміравання яго цэласнай рэпрэзентацыі. З шэрага суб'ектаў КАД, камунікацыйных асоб, аб'ектыўна выключаны як камп'ютарнае, камунікацыйнае і інфармацыйнае абсталяванне, так і сімулятары сацыякультурнай актыўнасці - сацыяльныя сеткі, камп'ютарныя праграмы, у тым ліку «самастойныя» медыяфантомы накшталт «Элізы». Камп'ютарныя праграмы, як і іншыя інсталяцыі суб'ектнага боку, выконваюць у КампАК толькі тэхнічныя і прадстаўнічыя функцыі. Важным для асэнсавання суб'ектнага боку КАД з'яўляецца паняцце стратэгіі - свядома накіраванай дзейнасці на выкананне доўгатэрміновай праграмы па змяненні істотных характарыстык асяроддзя. Дыскурсіўная стратэгія - паслядоўнае ажыццяўленне маўленчай дзейнасці з выразнымі інтэнцыямі змяніць істотныя характарыстыкі дыскурсіўнай практыкі.
Адным з перспектыўных элементаў метаапісання з'яўляюцца дамінанты - прыярытэтныя элементы зместу камунікацыі; семантычныя феномены, часта няяўна прысутныя ў маўленні, але вызначальныя для кантэксту. Культурная дамінанта - рэлевантная культурнай спецыфіцы дыскурсу дамінанта. У КАД падобныя эксплікацыі і экстракцыі запатрабаваны, але пакуль толькі павярхоўна распрацаваны. Паглыбленая кантэкстая інтэрпрэтацыя сучаснага камунікацыйнага дыскурсу ў працэсе металінгвістычнага мадэлявання магчыма ў кантэксце мадэлявання фрэймавага тыпу, напрыклад, у рамках паняццева-фрэймавай мадэлі.
Дыскурсіўная практыка КампАК характарызуецца адрознымі ад традыцыйнай камунікацыі рэалізацыямі аб'ектнасці, што кантрасна праяўляецца пры аналізе рэлігійнага, адукацыйнага, перакладчыцкага, інфармацыйнага і іншых дыскурсаў. Паказальным у метамоўным плане аб'ектам КАД з'яўляецца Інтэрнэт. Уплыў камп'ютарна-камунікацыйнай практыкі на рэчаіснасць з'яўляецца значымым, дастаткова адзначыць такія феномены аб'ектнага боку КАД як квазісяброўства, смартмоб, аўтсорсінг, інтэрнэт-сёрфінг і інш.
Вызначальнымі рысай аб'ектнага боку КАД з'яўляюцца яго дынаміка: адзначана развіццё рэферэнтных маўленчых ідэнтычнасці, структураванасці, тэмпаральнасці, прасторавасці, функцыянальнасці, апасродкаванасці, катэгарызацыі, семіялагічнасці. Задзейнічанасць у камунікацыі кантэкстнага кантынуума абумоўлівае неабходнасць яго, як мінімум, дыскурсіўнай інтэрпрэтацыі, але ў КАД кантэкстная праблематыка намнога шырэйшая - неабходны яго рэпрэзентацыя і мадэляванне. Даследаванне дынамікі камунікацыйных працэсаў пасродкам стварэння больш складаных і шматузроўневых шаблонаў, напрыклад скрыптаў, прадстаўляецца пакуль, хутчэй, перспектыўнай задачай. Ужо сёння магчымасці камп'ютарнай тэхнікі дазваляюць выконваць шматфарматнае суправаджэнне дынамічнай практыкі маўлення - пакуль ў абмежаваных аб'ёмах, але камп'ютарныя тэхналогіі пастаянна ўдасканальваюцца. Практычна невычарпальная праблематыка КАД вызначаецца пастаянным абнаўленнем камунікацыйных прыярытэтаў, але нязменным застаецца яго падмурак - маўленчая практыка [2; 4; 6; 8; 11; 13; 16; 17; 19; 20; 24; 28; 31-33; 35-39; 43; 48; 50-52; 56; 59; 62].
5. Увасабленнем індывідуальнасці ў КАД з'яўляецца камунікацыйная асоба. Паняцце камунікацыйнай асобы ўведзена аўтарам, і істотна адрозніваецца ад існуючых стэрэатыпаў, у прыватнасці камунікатыўнай асобы, анлайн-асобы, віртуальнай асобы і інш.
Факты, у тым ліку высновы праведзенага даследавання, сведчаць аб выключнай ролі чалавечага ўдзелу ў КАД - толькі людзі з'яўляюцца самастойнымі і дзеяздольнымі ўдзельнікамі адпаведнай маўленчай дзейнасці. Паступовае ўдасканаленне праграм не дае падстаў для аптымізму адносна хуткага з'яўлення самастойных камунікацыйных «сурагатаў», асоб-праграм штучнага паходжання. Вызначэнне ступені самастойнасці суб'ектаў КАД і абмежаванні іх дыскурсіўнай практыкі - задача не толькі меж маўленчай ідэнтычнасці: маўленне з'яўляецца важнейшай імплементацыяй камунікацыі.
У залежнасці ад абставін сацыялізацыі ўдзельніка КампАК ён рэалізуе сябе наступным чынам: як інтэрперсанальная камунікацыйная асоба - адзінка адпаведнай інтэрактыўнай сукупнасці; як дамінуючая камунікацыйная асоба - гіперперсанальная ці як камунікацыйна залежная асоба - субперсанальная. Такія рэалізацыі пацвярджаюцца дыскурсіўнай практыкай, напрыклад, сацыяльных сетак, дзе чалавек можа займаць нейтральныя, дамінуючыя ці залежныя пазіцыі ў камунікацыйным узаемадзеянні з іншымі асобамі. Адным з дасягненняў праведзенага даследавання стала прэзентацыя і характарыстыка шэрага рэферэнтных паняццяў. Цалкам інавацыйнай з'яўляецца прэзентацыя, напрыклад, гіперадрасацыі - інтэрактыўнай магчымасці пашыраць кола камунікантаў-рэцыпіентаў у КампАК. Суб'ектная ідэнтычнасць камунікацыйнай асобы з'яўляецца дынамічнай.
Ахарактарызаваны намі феномен камунікацыйнай асобы мае складаную структуру. У ёй вызначаюцца групы характарыстык, якія дазваляюць сінтэзаваць для мэт даследавання мадэлі ўдзельнікаў камунікацыі, ці ўвасабленні камунікацыйнай ідэнтычнасці: камунікацыйныя персаналіі, камунікацыйныя персанажы, камунікацыйныя фігуранты. У метамоўным плане ў структуры асобы пераважаюць яе маўленчыя характарыстыкі, якія з'яўляюцца выключна важнымі, «формастваральнымі».
Ключавым тэрмінам у метамоўнай характарыстыцы суб'ектнага боку КАД з'яўляецца камунікацыйны персанаж. Характарыстыкі камунікацыйнага персанажа мэтазгодна апісваць у фармаце мадэлей (патэрнаў), у тым ліку ў рамках своеасаблівых субмадэлей-узораў: субмадэлей прэзентацыі, субмадэлей рэалізацыі - у складзе фенаменалагічнай мадэлі камунікацыйнага персанажа. Несумненнымі катэгарыяльнымі вартасцямі валодае прапанаваная дыферэнцыяцыя камунікацыйных асоб згодна з іх прыметамі ў фармаце камунікацыйных страт і камунікацыйных кластараў, адпаведна адносінам іерархічнасці і суіснавання ў КАД. Асаблівасці маўленчай дзейнасці камунікацыйных асоб у больш шырокім дыскурсіўным кантэксце можна прадставіць у выглядзе мадэлі антрапацэнтрычных параметраў КАД.
Вынаходніцтва і рэалізацыя праектаў Сусветнага павуціння і Інтэрнэту - лагічнае развіццё камунікацыйнага патэнцыялу соцыуму ў камп'ютарна-апасродкаваным асяроддзі. Але, як і многія іншыя феномены камунікацыйнага кантынуума, ні Сусветнае павуцінне, ні Інтэрнэт пакуль не вычарпалі магчымасці яго развіцця. Несумненна, усталяванне і інтэнсіўнае развіццё КАД у глабальным маштабе дазваліла ў нейкай ступені выкарыстаць раней незадзейнічаныя рэзервы чалавечай ідэнтычнасці. Але на гэтым шляху яшчэ многае будзе здзейснена, і ў гэтым - залог асаблівай карыснасці даследавання суб'ектнасці КАД [2; 5; 8; 13; 16-18; 20; 22; 23; 25; 26; 33; 35; 36; 37; 42; 47; 52; 57; 59; 62].
6. Тыпалагічныя асаблівасці КАД з высокай ступенню аб'ектыўнасці могуць быць прадстаўлены з дапамогай комплексу метамоўных рэпрэзентацый, мадэлей, у тым ліку дыскурсіўнай гіпермадэлі, медыйна-камунікацыйнай інфраструктуры, металінгвістычнай індэксацыі, паняццева-фрэймавай мадэлі, канцэптуальна-дамінантнай мадэлі дыскурсу, іерархічнай метамадэлі дэрывацыі, мадэлі развіцця моўных навацый, іншых семантычных, апазіцыйных, культурных, кантэкстуальных мадэлей. Мадэль - стабільная абагульненая рэпрэзентацыя, якая адлюстроўвае ідэнтычнасць прадмета метаапісання.
Дыскурс з'яўляецца высокарэферэнтным для мадэлявання тыпам маўленчай дзейнасці: на тэкставай базе яго дэнатата могуць быць створаны як асобныя мадэлі, такія як кантэкстная, семантычная, апазіцыйная, так і складаныя, шматузроўневыя мадэлі - накшталт дыскурсіўнай гіпермадэлі. Прадстаўленая аўтарам дыскурсіўная гіпермадэль - складанаструктураваная мадэль дыскурсіўнага кантынуума іерархічнага тыпу, якая складаецца з сукупнасці элементаў - абагульненых метамоўных рэпрэзентацый - і якая адлюстроўвае спецыфіку шырокага кола рэлевантных адносін.
Адным з прыярытэтаў мадэлявання дыскурсу, асабліва камп'ютарна-апасродкаванага, з'яўляецца метаапісанне апазіцыйных адносін, напрыклад, тэкстуальных / кантэкстуальных, інтра- /экстралінгвістычных, тактычных / стратэгічных і інш. Канструкцыя той ці іншай мадэлі КАД характарызуецца рэлевантным умовам асяроддзя складам элементаў і іх сувязей. Разам з тым, катэгарыяльная семантыка апазіцыйнасці спрыяе высвятленню істотных абставін функцыянавання не толькі КАД, але і развіццю ўяўленняў аб уласналінгвістычных заканамернасцях. Так, у рамках іерархічнай метамадэлі дэрывацыі можа быць аб'ектыўна рэпрэзентавана апазіцыйная спецыфіка моўных сродкаў у дэрывацыйным вымярэнні мовы - на лексічным і марфалагічным узроўнях. Мэтазгоднасць разгляду дынамікі лексікона праз прызму мадэлі развіцця моўных навацый (патэнцыялізм - аказіяналізм - неалагізм - узуалізм) дазволіла аб'ектыўна апісаць сутнасць працэсу змянення рэферэнтных уласцівасцей лексем у дыскурсіўнай практыцы.
Даследаванне структурнай спецыфікі камунікацыйнага працэсу ўвасобілася ў стварэнні мадэлі медыйна-камунікацыйнай інфраструктуры КАД. Пры структурызацыі рэферэнтных даных мэтазгодным з'яўляецца лагічны падзел адпаведных прымет КАД на дзве групы фактараў: аб'ектыўныя і суб'ектыўныя. Паслядоўна праведзенае мадэляванне дазваліла значна паглыбіць метаапісанне, напрыклад, дыферэнцыраваць мадэлі прэзентацыі і рэалізацыі КАД.
Аснову мадэлявання канцэптуальнага зместу КАД, канцэптуальна-дамінантная мадэль, склалі такія элементы як дамінанты, суб- і гіпердамінанты. Тэрміналагічнае афармленне субдамінантаў і гіпердамінантаў выканана для збалансаванай рознаўзроўневай характарыстыкі канцэптуальнай іерархіі КАД: субдамінанта - элемент зместу камунікацыі, залежны і другасны адносна дамінанты; гіпердамінанта - элемент зместу камунікацыі, вызначальны і першасны адносна дамінанты.
Дыскурсіўная спецыфіка можа быць прадстаўлена як з дапамогай іерархічных мадэлей, напрыклад гіпермадэлей, так і пасродкам мадэлей цэнтрычнага, ядзернага тыпу, напрыклад метамадэлей. Спецыфіка метамоўных мадэлей КАД з'яўляецца лінгвістычна значымай. Стварэнне мадэлей дазволіла напоўніць структуру дыскурсіўнага апісання металінгвістычна сумяшчальнымі кампанентамі: напрыклад, мадэлі прынцып «Элізы», эфект люстэрка, эфект стаката, эфект эсперанта склалі метамадэль функцыянальных заканамернасцей КАД. Дыскурсіўныя мадэлі валодаюць відавочным патэнцыялам прыкладнога выкарыстання ў фармалізаваным камунікацыйным асяроддзі, напрыклад з'яўляюцца сумяшчальнымі з логікай алгарытму камп'ютарных праграм.
Метамоўнае мадэляванне стварае перадумовы эфектыўнага развіцця шматаспектнага зместу КАД і яго карэктнай рэпрэзентацыі ў сістэме метадалагічных каардынат і арыенціраў сучаснай маўленчай практыкі, забяспечанай кодавымі сістэмамі рознага кшталту. Без рэпрэзентацыі зместу і формы маўлення на метамоўным і металінгвістычным узроўнях - пасродкам рэферэнтных мадэлей - патэнцыял КАД не можа быць рэалізаваны [2; 5; 7; 13; 15-17; 20-24; 27-30; 33; 35; 36; 38; 39; 48; 50; 51; 54; 62].
7. Пры агульнай запатрабаванасці і высокай вартасці лінгвістычнай інтэрпрэтацыі КАД увогуле - неабходным элементам яго даследавання з'яўляецца метаапісанне эмпірычнага матэрыялу. У кантэксе КАД такім выключна важным і паказальным даследчым узорам з'яўляецца Інтэрнэт, а дакладней, інтэрнэт-дыскурс - маўленчая дзейнасць у сферы камп'ютарна-апасродкаванай камунікацыі, абумоўленая фарматам Інтэрнэту. Навуковая, тэарэтычная і практычная перспектыўнасць даследавання шматаспектнай спецыфікі Інтэрнэту не выклікае сумненняў.
Інтэрнэт з'яўляецца значымым і лінгвістычна рэлевантным феноменам аб'ектнага кантынуума КАД. Інтэрнэт - не толькі камунікацыйная структура сеткавага тыпу, але і камунікацыйны гіперфеномен дыскурсіўнай прыроды з шырокай функцыянальнасцю. Складаная структура Інтэрнэту валодае, у прыватнасці, прыметамі гіперкорпуса і аб'ядноўвае розныя тыпы камунікацыйных зносін і інструментаў маўленчай практыкі. Метамоўная спецыфіка Інтэрнэту ўжо абумовіла фарміраванне такога дынамічнага і запатрабаванага навуковага напрамку як інтэрнэт-лінгвістыка - мовазнаўчай дысцыпліны, прысвечанай вывучэнню і выкарыстанню метамоўных сродкаў і зместу Інтэрнэту.
Даследаванні маўленчай практыкі Інтэрнэту праз прызму дыскурсіўнай парадыгматыкі характарызуюцца высокай кантраснасцю і выніковасцю, пацверджанай статыстычнымі і якаснымі паказчыкамі. Метамоўнае мадэляванне інтэрнэт-дыскурсу з'яўляецца багацейшай крыніцай лінгвістычных абагульненняў, прыкладам чаго з'яўляецца актуалізацыя такіх мадэлей як інтэрнэт-сёрфінг, інтэрнэт-мем, інтэрнэт-ліцэнзія і інш.
Адным з важнейшых фактараў развіцця інтэрнэт-дыскурсу стаў феномен сацыяльнай сеткі, які па меры развіцця набыў якасці ідэнтычнана фармату і метамоўнай мадэлі. З пункту гледжання метаапісання сама сетка Інтэрнэт з'яўляецца выразнай і своеасаблівай праекцыяй дыскурсу ў глабальным маштабе. Але пры тым, што функцыянальныя і структурныя якасці інтэрнэт-дыскурсу ў многім з'яўляюцца паказальнымі для ўсяго КАД - як характэрныя дыскурсіўныя ўласцівасці - у Інтэрнэце праяўляюцца і аўтэнтычныя маўленчыя рысы. Так, Інтэрнэт характарызуецца павышанай маўленчай інавацыйнасцю.
Як феномен інтэрнэт-дыскурс характарызуецца выключна высокім - у параўнанні са «звычайнай» маўленчай дзейнасцю - тэмпам абнаўлення, варыятыўнасць якога можа быць вызначана на статыстычна верыфікаванай глебе КампАК. Метамоўная сукупнасць узуалекту, ідыялекту, сацыялекту, культуралекту, крыпталекту, дыялекту, інтэрнэталекту і іншых элементаў можа быць кантрасна прадстаўлена ў выглядзе мадэлі варыятыўнасці мовы якраз у кантэксце інтэрнэт-дыскурсу. Карэктная прэзентацыя такіх паняццяў як узуалект, культуралект, інтэрнэталект запатрабавала адпаведнага тэрміналагічнага афармлення, што стала адным з вынікаў даследавання. Напрыклад, інтэрнэталект можа быць вызначаны як варыянт мовы, абумоўлены спецыфікай камунікацыі (КампАК) у Інтэрнэце.
Інтэрнэт-фармат абумоўлівае дынамічнае развіццё як інстытуцыянальнага, так і персанальнага дыскурсу, што, на першы погляд, адбываецца практычна бесперашкодна, калі не зважаць на платны доступ да Сусветнага павуціння. Але трэба адзначыць, што фармат і ідэалогія сучаснай інтэрнэт-камунікацыі ў істотнай ступені грунтуюцца на глебе інстытуцыянальнасці, што выразна адлюстроўваецца актыўнай рэалізацыяй у інтэрнэт-дыскурсе стратэгій. Дыскурсіўная практыка Інтэрнэту насычана стратэгіямі рознага кшталту, якія мэтазгодна абагульніць як прагматычныя, асабовыя і сацыяльныя.
Статыстычныя даныя аб ужывальнасці розных моў у Інтэрнэце, напрыклад, дазваляюць адзначыць вызначальны ўплыў англійскай мовы. Адносна беларускамоўнай спецыфікі Інтэрнэту неабходна вызначыць наступныя дастаткова сістэмныя і ўплывовыя тэндэнцыі развіцця асобна ўзятай моўнай сістэмы ў Інтэрнэце: 1) канкурэнцыю «наркамаўкі» і «тарашкевіцы»; 2) лацінізацыю стандартаў Інтэрнэту, у тым ліку ў кантэксце адпаведных гістарычных калізій традыцый беларускага пісьменства; 3) істотны ўплыў «трасянкі».
Перманентнае развіццё інтэрнэт-дыскурсу як феномена і эвалюцыя яго сістэмы, структуры і асобных складнікаў абумоўліваюць стварэнне, найперш, дынамічных мадэлей. Ёсць усе аснаванні спадзявацца і на пазітыўную дынаміку далейшага развіцця самога Інтэрнэту. Патэнцыял развіцця і даследавання Інтэрнэту далёка не вычарпаны. І, безумоўна, чым больш «даследаваным» будзе інтэрнэт-дыскурс, тым больш карысці чалавеку ён зможа прынесці [1; 2; 4; 6-9; 11; 12; 14; 16; 17; 19; 25; 26; 28; 33; 56-58; 62].
8. КАД даўно перастаў быць толькі бібліятэкай і крыніцай ведаў, шэраг яго запатрабаваных на практыцы феноменаў і артэфактаў пастаянна пашыраецца, а са з'яўленнем Інтэрнэту і сацыяльных сетак функцыянальнасць КАД стала параўнальнай з традыцыйным дыскурсам. Дынамічнае развіццё і асаблівасці фармату КАД абумоўліваюць няспыннае ўскладненне яго метаапісання: толькі абагульненая рэпрэзентацыя можа адлюстраваць спецыфіку незвычайна экстэнсіўнага, з аднаго боку, і семантычна спрошчанага, з іншага, камунікацыйнага кантынуума. Логіка ўдасканалення адпаведнага метаапісання патрабуе задзейнічання цэлай іерархіі метамоўных сродкаў, і надзённым, у прыватнасці, аказваецца металінгвістычны ўзровень абагульненняў. Ужо сёння металінгвістычны інструментарый выкарыстоўваецца ў даследчай практыцы КАД, не менш перспектыўным выглядае яго далейшае развіццё.
Метамова і металінгвістыка - паняцці блізкія, але не сінанімічныя, адлюстроўваюць розныя ўзроўні лінгвістычнага абагульнення.
Сістэмныя асаблівасці КАД выяўляюцца як пры вывучэнні асобных адзінак і сегментаў сферы (напрыклад, Інтэрнэту), так і пры характарыстыцы сучаснай камунікацыі ў цэлым. Сярод тэндэнцый развіцця КАД неабходна адзначыць: глабалізацыю камунікацыі; масавы перавод дыскурсіўнай практыкі ў камп'ютарны фармат; уніфікацыю моўных стандартаў сферы; навуковую кааперацыю пры спецыялізаваным, у тым ліку лінгвістычным, суправаджэнні адпаведнай дзейнасці (што абумоўлена інтэрдысцыплінарнасцю); развіццё вузкай спецыялізацыі ў дзейнасці па арганізацыі і суправаджэнні КАД; развіццё металексічнага патэнцыялу даных. Характэрнай асаблівасцю адзначаных тэндэнцый з'яўляюцца іх унутраная супярэчлівасць і інтэрактыўнасць. Прадстаўлены шэраг тэндэнцый з'яўляецца адкрытым. Акрамя пералічаных тэндэнцый камп'ютарна-апасродкаваная дыскурсіўная практыка валодае і іншымі асаблівасцямі развіцця, характарызаваць якія як тэндэнцыі, хутчэй за ўсё, заўчасна.
Шэраг тэндэнцый, напрамкаў развіцця, эфектаў і іншых функцыянальных мадэлей КАД валодае комплексным характарам, абагульняючы найбольш уплывовыя характарыстыкі развіцця КАД. Сфера КАД у сучасных умовах пры насычанасці рознага роду кодавымі сістэмамі і палікодавымі кангламератамі, паспяхова выконвае ролю і камунікацыйнага асяроддзя як аб'екта даследавання, і эксперыментальнай пляцоўкі для шырокага спектра прыкладных задач.
Адным са стратэгічных пытанняў даследавання КАД з'яўляецца фарміраванне адпаведнай катэгарыяльнай базы і яе адэкватнасць існуючым традыцыйным лінгвістычным стандартам. Трэба адзначыць, што высокая прэцызійнасць апрацоўкі колькасных паказчыкаў маўлення ў цэлым паспяхова забяспечваецца метамоўным патэнцыялам КАД ужо сёння. Моўныя даныя, прадстаўленыя ў камп'ютарна-апасродкаваным выглядзе, валодаюць значным даследчым патэнцыялам і ў парадыгме лінгвістыкі. Прыкладам рэалізацыі такога падыходу можа служыць апісанне асаблівасцей апасродкаванага камп'ютарамі маўлення пасродкам металінгвістычнай індэксацыі - параметрызацыі тэкстаў па паказчыках (індэксах) фармалізацыі, дэрывацыйнасці, семантычнасці, кантэкстуальнасці, апазіцыйнасці і парадыгматычнасці.
Насычанасць сучаснага дыскурсу не толькі натуральнымі, але і штучнымі мовамі абумоўлівае своеасаблівы семіятычны фон чалавечай камунікацыі - камп'ютарна-апасродкаваны. У сваю чаргу, высокая мэтазгоднасць метаапісання рэлевантнага дыскурсу істотна абумоўлена карэктнасцю яго інтэрпрэтацыі, рэпрэзентацыі і мадэлявання ў лінгвістычнай парадыгме. Ад аб'ектыўнага навуковага асэнсавання залежыць не толькі тэарэтычная, але і практычная перспектыўнасць новага камунікацыйнага вымярэння сацыякультурнага развіцця чалавека [1; 2; 5-7; 9-11; 13; 15; 16; 20; 21; 23; 24; 26; 28-33; 35; 36; 38; 39; 48; 49; 51; 62].
Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў
1) Са з'яўленнем КАД, дзякуючы вынаходніцтву камп'ютарных інструментаў апрацоўкі маўленчых фактаў, у межах сучаснай лінгвістычнай практыкі з'явіліся прынцыпова новыя магчымасці. Няма сумненняў, што гэтыя магчымасці дазволяць узняць якасць даследавання камунікацыйнага аспекту чалавека на прынцыпова новы ўзровень. Сведкамі гэтага мы ўжо з'яўляемся: акрамя прафесіяналаў, прыкладных лінгвістаў на аматарскім узроўні свядома ці міжвольна ўдзельнікамі працэсаў апісання і мадыфікацыі мовы сталі ўсе носьбіты мовы. Практычна неабмежаванае кола камунікацыйных асоб прымае ўдзел у стварэнні віртуальнага вымярэння ведаў, у паўсядзённай практыцы выкарыстання і адладжвання Інтэрнэту, корпусаў, машынных перакладчыкаў, электронных слоўнікаў і г. д. Значэнне прапанаванай канцэпцыі - у фарміраванні навукова верыфікаваных інтэрдысцыплінарных арыенціраў для далейшага ўдасканалення і развіцця сферы шырокім колам задзейнічаных суб'ектаў.
2) Характарыстыка структурных і функцыянальных якасцей маўленчай практыкі сферы КампАК дазволіла вызначыць істотныя рысы КАД. Праведзенае даследаванне сведчыць аб выразным прыярытэце лінгвістычных метадаў і сродкаў даследавання камп'ютарна-апасродкаванай маўленчай практыкі. Праз маўленчую прызму быў ідэнтыфікаваны шэраг камунікацыйных праблем КАД і шляхі іх вырашэння. Сістэматызацыя лінгвістычнага аспекту камунікацыйнай практыкі паспрыяе паспяховаму развіццю наступных лінгвістычных даследаванняў. У арганізаванай аўтарам міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Камп'ютарна-апасродкаваная камунікацыя і дыскурс» (30-31 мая 2014 г.) прынялі ўдзел зацікаўленыя спецыялісты з некалькіх краін. Прэзентацыя прынцыповых палажэнняў даследавання на канферэнцыях, падрыхтоўка навуковых артыкулаў па іх выніках, абмеркаванне праблемнай вобласці з калегамі пацвердзіла аб'ектыўнасць і перспектыўнасць аўтарскай канцэпцыі.
3) Практычнае выкарыстанне вынікаў даследавання з'яўляецца поўнасцю мэтазгодным як у тэарэтычным, так і ў прыкладным кантэксце сферы камунікацыі. Напрыклад, правядзенне даследавання садзейнічала ўдзелу аўтара ў рэалізацыі праекта па стварэнні Нацыянальнага корпуса беларускай мовы: «Стварэнне Нацыянальнага корпусу і лексіка-граматычнай базы беларускай мовы і іх праграмнага забеспячэння». Не менш плённай з'явілася адаптацыя высноў даследавання ў працэсе кіраўніцтва аўтарам вытворчай практыкай студэнтаў філалагічнага факультэта па «Камп'ютарнаму забеспячэнню філалагічнай дзейнасці». Аналіз патрабаванняў вытворчай сферы сведчыць аб павышаным попыце на спецыялістаў, здольных па-філалагічнаму кампетэнтна ствараць, тэставаць, развіваць прадукцыю камп'ютарна-апасродкаванай вытворчасці.
4) Цяжка пераацаніць перспектывы задзейнічанага матэрыялу ў адукацыйных праектах. Напрыклад, важным аспектам верыфікацыйнай практыкі праведзенага даследавання стала запатрабаванасць яго асноў і высноў у студэнцкай аўдыторыі. Такія аўтарскія курсы, як «Асноўныя напрамкі прыкладной лінгвістыкі», «Камп'ютарна-апасродкаваная камунікацыя», «Корпусная лінгвістыка», «Інтэрнэт-дыскурс», «Інфармацыйная лінгвістыка» не толькі садзейнічалі кантэкстнай верыфікацыі рэферэнтных даследчых высноў, але і вырашэнню адукацыйных задач. Вопыт па падрыхтоўцы і выданні адпаведных падручнікаў дазволіў аўтару зарыентаваць логіку даследавання на яе разуменне практычна неабмежаванай аўдыторыяй навучэнцаў. Высновы праведзенага даследавання дазволяць удасканаліць падыходы і стратэгіі фарміравання лінгвістычнай кампетэнцыі ў далейшай адукацыйна-вытворчай дзейнасці.
СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ САІСКАЛЬНІКА
Манаграфіі:
1. Барковіч, А.А. Лексічны патэнцыял беларускай мовы ў святле корпуснай лінгвістыкі / А.А. Барковіч. - Мінск : Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, 2012. - 158 с.
2. Барковіч, А.А. Лінгваінфармацыйная спецыфіка камп'ютарна-апасродкаванага дыскурсу / А.А. Барковіч. - Мінск : БГУ, 2015. - 304 с.
Артыкулы ў рэцэнзуемых перыядычных выданнях, рэкамендаваных ВАК:
3. Барковiч, А.А. Корпусная лінгвістыка: яе гісторыя, магчымасці, развіццё ў Беларусі / А.А. Барковiч // Роднае слова. - 2009. - № 2/ 254. - Мінск : Выдавецтва «Беларускі Дом друку». - С. 32-38.
4. Барковіч, А.А. Беларускi корпус тэкстаў: інтэрнэт-дыскурс / А.А. Барковiч // Веснiк Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. - 2013. - № 2. - Мінск : БГУ. - С. 26-29.
5. Барковіч, А.А. Інтэрдысцыплінарнасць прыкладной лінгвістыкі: філалагічная кампетэнцыя і практычная дзейнасць / А.А. Барковiч // Вестник МГЛУ. Сер. 1. Филология. - 2013. - № 6 (67). - Минск : УО «Минский государственный лингвистический университет». - С. 126-134.
6. Барковiч, А.А. Інтэрнэт-тэрміналогія: асаблівасці функцыянавання ў беларускай мове / А.А. Барковiч // Весці БДПУ. Сер. 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. - 2014. - № 2 (80). - Мінск : УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». - С. 86-91.
7. Барковiч, А.А. Лінгвістыка Інтэрнэту: абмежаванні інфармацыйнага фармату / А.А. Барковiч // Вестник МГЛУ. Сер. 1. Филология. - 2014. - № 3 (70). - Минск : УО «Минский государственный лингвистический университет». - С. 126-134.
8. Барковiч, А.А. Інтэрнэт і моўная асоба / А.А. Барковiч // Роднае слова. - 2014. - № 8/324. - Мінск : Выдавецтва «Беларускі Дом друку». - С. 31-34.
9. Барковiч, А.А. Корпусная лінгвістыка і Інтэрнэт / А.А. Барковiч // Роднае слова. - 2014. - № 9/ 325. - Мінск : Выдавецтва «Беларускі Дом друку». - С. 33-37.
10. Баркович, А.А. Возможности использования корпуса ДЛКС в лингводидактике / А.А. Баркович, Ван Цзин // Вестник МГЛУ. Сер. 1. Филология. - 2014. - № 4 (71). - Минск : УО «Минский государственный лингвистический университет». - С. 136-146.
11. Барковiч, А.А. Сусветнае павуцінне, Сеціва, Вэб i Інтэрнэт у камп'ютарна-апасродкаванай камунікацыі / А.А. Барковiч // Bеснік Мазырскага дзяржаўнага педагагiчнага ўніверсітэта iмя I.П. Шамякiна. - 2014. - № 2 (43). - Мазыр : УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. - С. - 84-90.
12. Барковiч, А.А. Машынны пераклад і Інтэрнэт / А.А. Барковiч // Роднае слова. - 2014. - № 11/ 327. - Мінск : Выдавецтва «Беларускі Дом друку». - С. 42-45.
13. Барковiч, А.А. Намінацыйная апазіцыя ў кантэксце камп'ютарна-апасродкаванай камунікацыі / А.А. Барковiч // Вестник МГЛУ. Сер. 1. Филология. - 2015. - № 1 (74). - Минск : УО «Минский государственный лингвистический университет». - С. 82-89.
14. Барковiч, А.А. Рэлігійны дыскурс Інтэрнэту / А.А. Барковiч // Роднае слова. - 2015. - № 4 / 332. - Мінск : Выдавецтва «Беларускі Дом друку». - С. 40-45.
15. Барковiч, А.А. Металінгвістычная індэксацыя ў камп'ютарна-апасродкаваным дыскурсе / А.А. Барковiч // Беларуская лiнгвiстыка. - Мн. : Беларуская навука, 2015. - Вып. 74. - С. 79-87.
16. Барковiч, А.А. Культурныя дамінанты камп'ютарна-апасродкаванай камунікацыі / А.А. Барковiч // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сер. гуманіт. навук . - Мн. : Беларуская навука, 2015. - № 2. - С. 78-83.
17. Барковiч, А.А. Дыскурсіўныя інтэрнэт-стратэгіі: экстралінгвістычны ўплыў / А.А. Барковiч // Bеснік Мазырскага дзяржаўнага педагагiчнага ўніверсітэта iмя I.П. Шамякiна. - 2015. - № 4 [1] (45). - Мазыр : УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. - С. - 104-108.
18. Барковiч, А.А. Прыкладная лінгвістыка: «прынцып Элізы» і сінкрэтызм / А.А. Барковiч // Весці БДПУ. Сер. 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. - 2015. - № 1 (83). - Мінск : УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». - С. 58-62.
19. Баркович, А.А. Компьютерно-опосредованная коммуникация: феноменологический аспект / А.А. Баркович // Вестник Удмуртского университета. - История и филология. - 2015, № 3 (25). - С. 97-101.
20. Баркович, А.А. Лингвоинформационная специфика компьютерно-опосредованной коммуникации: структурный аспект / А.А. Баркович // Вестник Волгоградского государственного университета. - Серия 2, Языкознание. - Волгоград : ФГАОУ ВПО «Волгоградский государственный университет», 2015, № 2 (26). - С. 114-120. DOI: http://dx.doi.org/10.15688/jvolsu2.2015.2.16.
21. Баркович, А.А. Методологический аспект изучения компьютерно-опосредованного дискурса / А.А. Баркович // Вестник Нижегородского государственного лингвистического университета им. Н.А. Добролюбова. - Вып. 30. - Н. Новгород : ФГБОУ ВПО «НГЛУ», 2015. - С. 38-48.
22. Баркович, А.А. Феноменологическая характеристика коммуникационной личности компьютерно-опосредованного дискурса / А.А. Баркович // Вестник Брянского государственного университета. - №2 (2015). - Педагогика. Психология. История. Право. Литературоведение. Языкознание. Экономика. Точные и естественные науки. - Брянск : РИО БГУ, 2015. - С. 276-280.
23. Баркович, А.А. Идентичность речевой практики в контексте компьютерно-опосредованной коммуникации / А.А. Баркович // Філологічні студії : Науковий вісник Криворізького національного університету : зб. наук. праць. - Вип. 13. / [редкол. : Ж.В. Колоїз (відп. ред.), П.І. Білоусенко, А.З. Брацкі та ін.]. - Кривий Ріг : НПП Астерікс, 2015. - C. 14-23.
24. Баркович, А.А. Функциональность диады «коммуникационный - коммуникативный»: дискурсивный аспект / А.А. Баркович // Вестник Томского государственного университета. Филология. - № 5 (37). - Томск : ООО «Издательство ТГУ», 2015. - С. 37-52. DOI 10.17223/19986645/37/3.
25. Барковiч, А.А. Адукацыйны дыскурс Інтэрнэту / А.А. Барковiч // Роднае слова. - 2015. - № 11 / 339. - Мінск : Выдавецтва «Беларускі Дом друку». - С. 32-35.
26. Баркович, А.А. Тенденции развития компьютерно-опосредованного дискурса: металингвистический аспект / А.А. Баркович // Вестник Тверского государственного университета. Филология. - № 4, 2015. - Тверь : ТвГУ, 2015. - С. 108-114.
27. Баркович, А.А. Лингвистические корпусы китайского языка: функциональный аспект / А.А. Баркович, Ван Цин // Вестник МГЛУ. Сер. 1. Филология. - 2015. - № 5 (78). - Минск : УО «Минский государственный лингвистический университет». - С. 105-113.
28. Баркович, А.А. Компьютерно-опосредованная коммуникация: потенциал металексической значимости / А.А. Баркович // Ученые записки Петрозаводского государственного университета. - № 7 (152), 2015. - Общественные и гуманитарные науки. - Петрозаводск : ФГБОУ ВПО «Петрозаводский государственный университет (ПетрГУ)», 2015. - С. 38-43.
29. Барковiч, А.А. Металінгвістычная індэксацыя ў камп'ютарна-апасродкаваным дыскурсе (працяг) / А.А. Барковiч // Беларуская лiнгвiстыка. - Мн. : Беларуская навука, 2015. - Вып. 75. - С. 68-75.
30. Баркович, А.А. Модель развития языковых новаций в контексте компьютерно-опосредованной коммуникации / А.А. Баркович // Вестник Тихоокеанского государственного университета. - № 4 (39), 2015. - Хабаровск : ФГБОУ ВПО «Тихоокеанский государственный университет», 2015. - С. 38-43.
31. Баркович, А.А. Компьютерный дискурс? О специфике метаописаний языка / А.А. Баркович // Вісник Запорізького національного університету: Збірник наукових праць. Філологічні науки. - № 2, 2015. - Запоріжжя : Запорізький національний університет, 2015. - С. 153-161.
32. Баркович, А.А. Информация компьютерно-опосредованной коммуникации как метаязыковой феномен / А.А. Баркович // Мова і культура. (Науковий журнал). - Вип. 18. - Т. I (176). - К. : Видавничий дім Дмитра Бураго, 2015. - С. 611-618.
33. Баркович, А.А. Интернет-дискурс: метаязыковые модели практики / А.А. Баркович // Вестник Волгоградского государственного университета. Серия 2, Языкознание. - Волгоград : ФГАОУ ВПО «Волгоградский государственный университет», 2015, № 5 (29). - С. 171-183. DOI: http://dx.doi.org/10.15688/ jvolsu2.2015.5.21.
34. Баркович, А.А. Информационный дискурс в контексте компьютерно-опосредованной коммуникации / А.А. Баркович // Науковий вісник Південноукраїнського національного педагогічного університету ім. К.Д. Ушинського. Лінгвістичні науки : зб. наук. пр. - Одеса : Астропринт, 2015. - № 2. - С. 12-21.
35. Баркович, А.А. Особенности дискурсивного моделирования компьютерно-опосредованной коммуникации / А.А. Баркович // Вестник Московского государственного лингвистического университета. Языкознание и литературоведение. Экспериментально-аналитические тренды в современной теоретической и прикладной лингвистике. - Москва : ФГБОУ ВПО МГЛУ, 2015. - Выпуск 15 (726). - С. 24-39.
36. Баркович, А.А. Функциональность компьютерно-опосредованного дискурса: институциональный аспект / А.А. Баркович // Вестник Северо-Восточного федерального университета имени М.К. Аммосова. - Якутск : Издательский дом СВФУ, 2016. - №1 (51). - С. 97-107.
37. Барковiч, А.А. Псіхалінгвістычная спецыфіка камп'ютарна-апасродкаванай камунікацыі / А.А. Барковiч // Весці БДПУ. Сер. 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. - 2016. - № 1 (87). - Мінск : УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». - С. 60-65.
38. Баркович, А.А. Корпусная лингвистика: специфика современных метаописаний языка / А.А. Баркович // Вестник Томского государственного университета. - 2016. - № 406. - Томск : ООО «Издательство ТГУ». - С. 5-13. DOI: 10.17223/15617793/406/1.
Артыкулы ў зборніках навуковых прац:
39. Баркович, А.А. Корпус текстов как вторичная семиотическая система / А.А. Баркович // Актуальныя праблемы паланiстыкi. - 2006. - С. 63-69.
40. Барковiч, А.А. Новыя дзеяслоўныя запазычаннi беларускай мовы / А.А. Барковiч // Славянские языки: аспекты исследования : сб. науч. ст. / Белорус. гос. ун-т, каф. теорет. и славян. языкознания; под общ. ред. Е.Н. Руденко. - Минск : Изд. центр БГУ, 2009. - С. 259-263.
41. Баркович, А.А. Изучение грамматики итальянского языка на материале корпуса CoLFIS / А.А. Баркович, Е.О. Косарева // Четвертые чтения, посвященные 70-летию со дня рождения профессора В.А. Карпова : сб. науч. ст. ; Минск, 19-20 марта 2010 года: в 2 ч. Ч.1 / БГУ; редкол. А.И. Головня [и др.]. - Минск : РИВШ, 2010. - С. 129-133.
42. Барковіч, А.А. Экстралінгвістычны кантэкст рэпрэзентатыўнасці беларускага корпуса тэкстаў / А.А. Барковіч // Компьютерная лингвистика: научное направление и учебная дисциплина: сборник научных статей. Вып. 1. - Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2011. - С.104-108.
43. Баркович, А. Концепт «свобода» в восточнославянской прессе / А. Баркович, Е. Руденко // Актуальные проблемы филологии: античная культура и славянский мир: сб. науч. ст. - Минск : РИВШ, 2011. - С. 4-12.
44. Баркович, А.А. Изучение лексического значения многозначных слов на базе лингвистических корпусов / А.А. Баркович, Ван Цин // Компьютерная лингвистика: научное направление и учебная дисциплина: сборник научных статей. Вып. 2 / В.И. Коваль (ответств. ред.) [и др.]; М-во образования РБ, Гомельский гос. ун-т им. Ф. Скорины. - Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2012. - С. 8-13.
45. Барковіч, А. Корпусныя магчымасці даследавання дзеепрыметнікаў на матэрыяле аповесці Якуба Коласа «У палескай глушы» / А. Барковіч, Ю. Казбяровіч // Мова - літаратура - культура: VII Міжнар. навук. канф., прысвеч. 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, 27-28 верас. 2012 г., Мінск, БДУ : зб. навук. арт. / пад агул. рэд. Т.І. Шамякінай. - Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2012. - С. 135-139.
46. Барковіч, А.А. Магчымасці корпусных даследаванняў спалучальнасці адзінак беларускай мовы / А.А. Барковіч // Компьютерная лингвистика: научное направление и учебная дисциплина: сборник научных статей. Вып. 2 / В.И. Коваль (ответств. ред.) [и др.] ; М-во образования РБ, Гомельский гос. ун-т им. Ф. Скорины. - Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2012. - С. 5-8.
47. Баркович, А.А. Проблема адекватности машинного перевода с китайского языка на русский / А.А. Баркович, В.В. Колонтаева // Карповские научные чтения: сб. науч. ст. в 2 ч. - Минск / Белорусский госуд. ун-т; редколл.: А.И. Головня (отв. ред.) [и др.]. - Минск: «Белорусский Дом печати», 2012. - Ч. 1. - С. 3-8.
48. Баркович, А. Корпусные данные в исследовании динамики лексикона / А. Баркович, Е. Руденко // Современные направления исследования и преподавания славянских языков: сборник научных статей Международной научной конференции «VIII Супруновские чтения», Минск, 21-22 сентября 2012 г. - Минск : Изд. центр БГУ, 2013. - С. 146-152.
49. Баркович, А.А. Особенности аннотации «Электронного литературного корпуса древнего китайского языка» / А.А. Баркович, Ван Цзин // Карповские научные чтения : сб. науч. ст. в 2 ч., Минск / Белорусский госуд. ун-т ; редколл.: А.И. Головня (отв. ред.) [и др.]. - Минск : «Белорусский Дом печати», 2013. - Ч. 1. - С. 276-280.
Подобные документы
Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.
курсовая работа [53,2 K], добавлен 12.01.2016Лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў. Структурна-словаўтваральны аналіз айконімаў па словаўтваральных тыпах, прадуктыўнасць розных спосабаў утварэння. Алфавітны слоўнік айконімаў Ганцавіцкага раёна з гістарычнымі каментарыямі.
дипломная работа [81,8 K], добавлен 01.11.2013Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.
курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011Агульная характарыстыка размоўнага (гутарковага) стылю. Аналіз матывацыі і ступені апраўданасці выкарыстання размоўных і прастамоўных слоў у публіцыстычных тэкстах на прыкладах беларускіх перыядычных друкаваных і недрукаваных сродкаў масавай інфармацыі.
курсовая работа [40,2 K], добавлен 27.12.2011Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.
реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011Характарыстыка і гісторыя развіцця папулярных алкагольных напояў у Беларусі: піва, віно, гарэлка, розныя наліўкі і настойкі. Уздзеянне алкаголю на псiхiчны і фiзiчны стан чалавека праз фразеалагiзмы. Асуджэнне п’янiцы i п’янства праз фразеалагiзмы.
курсовая работа [44,7 K], добавлен 02.01.2013Мова як дыялектычныя феномен. Стылістычнае чляненне мовы: публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы, навуковы стыль, мастацкай літаратуры. Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты. Дакладнасць, лагічнасць і дарэчнасць, чысціня, выразнасць і багацце маўлення.
реферат [32,5 K], добавлен 21.01.2011Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.
курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016Роля мовы ў грамадстве. Уменне ўсталёўваць кантакт і наладжваць дыялог з суразмоўцам. Мова і маўленне. Мовы свету і іх класіфікацыя. Мова - духоўны скарб народа. Фактычныя функцыя мовы. Асноўныя функцыі мовы, якія ўласцівыя і ўсіх тыпаў маўлення.
реферат [34,7 K], добавлен 17.12.2010Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.
реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011