Паўночна-ўсходнія арэальныя інавацыі ў польскай мове
Вызначэнне корпуса гіпатэтычна інавацыйных моўных з’яў, лакалізаваных на паўночным усходзе генетычна польскай тэрыторыі. Характар інавацый і напрамкі іх уплыву на польскую мову. Шляхі адаптацыі новаўтварэнняў да польскамоўнага дыялектнага асяроддзя.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | автореферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 18.08.2018 |
Размер файла | 75,5 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Беларускі Дзяржаўны Універсітэт
Аўтарэферат
дысертацыі на атрыманне вучонай ступені
Паўночна-ўсходнія арэальныя інавацыі ў польскай мове
10.02.03 - славянскія мовы
кандыдата філалагічных навук
Снігірова Наталля Аляксандраўна
Мінск, 2009
Работа выканана ў ДНУ “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”
Навуковы кіраўнік: доктар філалагічных навук, прафесар Цыхун Генадзь Апанасавіч, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела славістыкі і тэорыі мовы ДНУ “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”
Афіцыйныя апаненты:
доктар філалагічных навук, прафесар Коваль Уладзімір Іванавіч, загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства УА “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф.Скарыны”
кандыдат філалагічных навук Гушчава Вольга Ігараўна, старшы выкладчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Апаніруючая арганізацыя: УА “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы”
Абарона адбудзецца “ 9 ” чэрвеня 2009 г. у 16 гадзін на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д. 02.01.24 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце па адрасе: 220050, г. Мінск, вул. К.Маркса, 31, аўд. 62; тэлефон вучонага сакратара 222-36-02.
З дысертацыяй можна азнаёміцца ў бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Аўтарэферат разасланы “ 8 ” мая 2009 г.
Вучоны сакратар савета па абароне дысертацый С.А. Важнік
Рэзюмэ
Снігірова Наталля Аляксандраўна
Паўночна-ўсходнія арэальныя інавацыі ў польскай мове
Ключавыя словы: арэал, запазычанне, ізаглоса, інавацыя, іншамоўны ўплыў, ірадыяцыя, кантактная зона, лакалізацыя, лексема, моўная з'ява, моўная супольнасць, перыферыя, цэнтр, экспансія, этымалогія.
Аб'ект даследавання - корпус арэалаў моўных з'яў, якія адзначаны на тэрыторыі паўночна-ўсходняй Польшчы і паводле характару могуць сведчыць пра ўтварэнне беларуска-польскай арэальнай супольнасці.
Прадмет даследавання - рознаўзроўневыя паўночна-ўсходнія арэальныя інавацыі ў польскай мове, зафіксаваныя на генетычна польскай тэрыторыі.
Мэта даследавання - высветліць арэальна-тыпалагічную спецыфіку паўночна-ўсходніх інавацый у польскай дыялектнай мове.
Метады даследавання - супастаўляльны, арэальна-тыпалагічны, параўнальна-гістарычны, апісальна-аналітычны, элементы анамасіялагічнага і колькаснага аналізу.
Навуковая навізна і значнасць атрыманых вынікаў. Упершыню ў беларускім і славянскім мовазнаўстве на фанетычным, марфалагічным, лексіка-семантычным і лексіка-словаўтваральным узроўнях даследуецца распаўсюджванне беларускіх арэальных уплываў на ўсёй тэрыторыі паўночна-ўсходняй Польшчы, а не ў межах вузкай паласы традыцыйнага ўздзеяння ўсходнеславянскіх моў. Для шэрагу арэалаў інавацыйных з'яў у польскай дыялектнай мове прапануецца аўтарская інтэрпрэтацыя, пабудаваная на ўласным аналізе, сістэматызацыі адабранага фактычнага матэрыялу і вывучэнні айчынных і замежных першакрыніц па праблеме даследавання.
Практычная значнасць атрыманых вынікаў. Атрыманыя вынікі дысертацыйнага даследавання могуць быць карыснымі пры арэальна-тыпалагічным вывучэнні славянскіх моў, пры стварэнні рэгіянальных лінгвагеаграфічных атласаў, пры падрыхтоўцы і ў практыцы выкладання курсаў беларускай і польскай дыялекталогіі ў вышэйшых навучальных установах, правядзенні спецсемінараў, пры стварэнні падручнікаў і метадычных дапаможнікаў па адпаведных дысцыплінах.
Резюме
Снигирёва Наталья Александровна
Северо-восточные ареальные инновации в польском языке
Ключевые слова: ареал, заимствование, изоглосса, инновация, иноязычное влияние, иррадиация, контактная зона, локализация, лексема, языковое явление, языковая общность, периферия, центр, экспансия, этимология.
Объект исследования - корпус ареалов языковых явлений, отмеченных на территории северо-восточной Польши, характер которых может свидетельствовать об образовании белорусско-польской языковой общности.
Предмет исследования - разноуровневые северо-восточные ареальные инновации в польском языке, зафиксированные на генетически польской территории.
Цель исследования - выяснить ареально-типологическую специфику северо-восточных инноваций в польском диалектном языке.
Методы исследования: сопоставительный, ареально-типологический, сравнительно-исторический, описательно-аналитический, элементы ономасиологического и количественного анализа.
Научная новизна и значимость полученных результатов. Впервые в белорусском и славянском языкознании на фонетическом, морфологическом, лексико-семантическом и лексико-словообразовательном уровнях исследуется распространение белорусского ареального влияния на всей территории северо-восточной Польши, а не в пределах узкой полосы традиционного воздействия восточнославянских языков. Для ряда ареалов инновационных явлений в польском диалектном языке предлагается авторская интерпретация, построенная на собственном анализе, систематизации отобранного фактического материала и изучении отечественных и зарубежных первоисточников по проблеме исследования.
Практическая значимость полученных результатов. Полученные результаты диссертационного исследования могут быть полезными при ареально-типологическом изучении славянских языков, при создании региональных лингвогеографических атласов, при подготовке и в практике преподавания курсов белорусской и польской диалектологии в высших учебных заведениях, проведении спецсеминаров, при создании учебников и методических пособий по соответствующим дисциплинам.
Summary
Natalia Snigiriova
North-eastern areal innovations in the polish language
Keywords: area, loan words, isogloss, innovation, foreign language influence, irradiation, contact zone, location, lexeme, linguistic phenomenon, language community, periphery, centre, expansion, etymology.
Object of the research: The corpus of areas of the linguistic phenomena observed on the territory of the north-eastern Poland and whose characteristics can give evidence of the formation of the Belarusian-Polish language community.
Subject of the research: The different-level north-eastern areal innovations in the Polish language recorded on the genetically Polish territory.
Purpose of the research: To determine the areal-typological specifics of the north-eastern innovations in the Polish dialectal language.
Research methods: Contrastive-comparative, areal-typological, comparative historical, descriptive-analytical with the elements of onomasiological and numerical analysis.
Scientific novelty and value of the results received. This is the first work in the Belarusian and Slavonic linguistics researching the spread of the Belarusian areal influence on the phonetic, morphological, lexical-semantic and lexical-word-forming levels on the complete territory of the north-eastern Poland, rather than within a limited zone of the traditional influence of Eastern-Slavonic languages. For a number of areas of the innovational phenomena in the Polish dialectal language the author provides her own interpretation based on the analysis and systematization of selected material as well as study of local and foreign sources on the subject of the research.
Practical value of the results received. The results of the thesis work can be useful in areal-typological studying of Slavonic languages, compilation of regional geolinguistic atlases, teaching of the Belarusian and Polish dialectology in universities, subject-related seminars, creation of manuals and teaching aids on respective subjects.
Агульная характарыстыка работы
Вывучэнне ўзаемадзеяння беларускай і польскай моў як прадстаўнікоў дзвюх груп славянскіх моў - ўсходнеславянскай і заходнеславянскай - мае значную традыцыю ў айчынным і польскім мовазнаўстве. Сярод вялікай колькасці прац, прысвечаных гэтай праблеме, пераважаюць даследаванні, якія непасрэдна ці ўскосна арыентаваны на аналіз польскага ўплыву на беларускую мову. Беларускамоўнае ўздзеянне на тэрытарыяльныя варыянты польскай мовы разглядалася галоўным чынам у двух аспектах: 1) у перыферыйным інтэрдыялекце польскай мовы, калі аб'ект даследавання звужаецца да нязначнай паласы польска-беларуска-літоўскага сумежжа - зоны, дзе пераважаюць усходнеславянскія ці балтыйскія ўплывы; 2) на генетычна польскай тэрыторыі, дзе беларуска-літоўскага субстрату выразна не адзначаецца і распаўсюджаны ізаглосы, якія прымыкаюць да паўночна-заходняй Беларусі і сведчаць пра магчымасць утварэння агульнага беларуска-польскага арэала.
Прысутнасць такіх моўных фактаў па-за межамі вузкай прыгранічнай паласы нярэдка правакуе дыскусіі, паколькі супярэчыць вядомаму палажэнню пра тое, што ў разглядаемай зоне па гістарычных прычынах не можа быць значных супольных арэалаў. Як вядома, да XIV ст. беларускія і польскія гаворкі сучаснай Гродзеншчыны і Беласточчыны раздзяляла тэрыторыя, населеная яцвягамі, а пасля доўгі час - т. зв. «пасляяцвяжская пустка». Аднак несумненная перавага беларускага насельніцтва стварала перадумовы для распаўсюджвання сваёй мовы і культуры пры засяленні пустых зямель. Пэўная колькасць беларусаў магла пранікнуць далей на захад і змяшацца з мазурскімі каланістамі, перадаўшы ім элементы сваёй гаворкі. Перасяленцы, пакінутыя на Мазурах, маглі аказаць пэўны ўплыў на зараджэнне і пашырэнне інавацый, выкліканых уплывам беларускай мовы ў паўночна-ўсходняй Польшчы. Адпаведна, многія арэалы новых моўных з'яў павінны былі стаць адкрытымі на ўсход і суцэльнымі.
Так, К.Нічам, Ч.Кудзіноўскім, К.Дэйнам і іншымі вучонымі картаграфаваны з'явы, лакалізаваныя ў паўночна-ўсходняй Польшчы, якія маюць адпаведнікі ў паўночна-заходніх беларускіх гаворках. Стымул для ўзнікнення або цэнтр ірадыяцыі некаторых несумежных (іншымі словамі - аддаленых ад кантактнай мяжы) арэалаў інавацый, магчыма, знаходзіцца на Беларусі. Неабходна падкрэсліць, што гаворка ідзе не пра інфільтрацыю пэўнай з'явы на суседнюю моўную тэрыторыю, а менавіта пра ўплыў беларускай мовы, які выклікае да жыцця саму з'яву. Апошняя можа значна (структурна і сэнсава) адрознівацца ад з'явы-стымула. Наяўнасць істотнай колькасці інавацыйных фактаў у паўночна-ўсходнім рэгіёне Польшчы правакуе шэраг пытанняў. Калі час узаемадачыненняў прыпадае на такі позні перыяд, то якім чынам маглі так шырока распаўсюдзіцца асобныя з'явы? Ці сапраўды прыродны бар'ер, які існаваў у мінулым паміж палякамі і беларусамі, быў непранікальным? З'явы якога характару канцэнтруюцца на паўночным усходзе Польшчы? Дзе шукаць прычыны іх узнікнення і вытокі? Як класіфікаваць і датаваць новаўтварэнні [1]?
Нягледзячы на відавочнае мноства наяўных лінгвістычных праблем, актыўныя пошукі адказу на іх не сталі прадметам спецыяльных навуковых даследаванняў. Зрэшты, з двух вышэй названых аспектаў вывучэння ўплыву беларускай мовы на польскую найбольш распрацаваны першы. У беларускай і польскай лінгвістыцы моўныя з'явы, якія, магчыма, пашырыліся на польскую тэрыторыю, маючы інавацыйныя цэнтры на Беларусі, разглядаліся фрагментарна, пры тым, што беларуская мова на многіх этапах сваёй гісторыі магла аказваць вельмі дзейсны і не выпадковы ўплыў на развіццё польскай мовы. А калі казаць менавіта пра паўночны ўсход, які займае адну чацвёртую частку Польшчы, то ўвогуле і вылучэнне, і вывучэнне значнай колькасці з'яў, арыентаваных на беларускую моўную прастору, застаецца надзвычай актуальнай задачай. На сённяшні дзень дастаткова поўная і навукова абгрунтаваная работа, прысвечаная аналізу беларускага арэальнага ўплыву на суседнюю мову, яшчэ не створана. Распрацоўка дадзенага аспекту, комплекснае даследаванне паўночна-ўсходніх арэальных інавацый у польскай дыялектнай мове з'яўляецца спробай вырашэння адной з найбольш надзённых праблем сучаснага славянскага мовазнаўства.
Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі і тэмамі. Тэма дысертацыі ўключана ў зацверджаныя навуковыя планы работы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа на 2001-2005 гады і адпавядае прыярытэтнаму напрамку навукова-тэхнічнай дзейнасці “Параўнальна-гістарычнае і структурна-тыпалагічнае даследаванне моў, якія існуюць і вывучаюцца на Беларусі”. Работа выконвалася ў рамках заданняў: “Этымалагічны слоўнік беларускай мовы” № дзяржаўнай рэгістрацыі 20014714 дзяржаўнай праграмы фундаментальных даследаванняў “Даследаванне беларускай мовы, яе гісторыі, сучаснага стану, сувязей з іншымі славянскімі мовамі, распрацоўка гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнага літаратурнага працэсу (беларуская мова і літаратура)” на 2003-2005 гады; “Славянскі кантэкст беларускай мовы” №№ дзяржаўнай рэгістрацыі 20064516, 20061689 дзяржаўнай праграмы фундаментальных даследаванняў “Беларуская мова і беларуская літаратура ў гістарычным развіцці і сучасным грамадстве, іх сувязь і ўзаемадзеянне з іншымі мовамі і сусветным літаратурна-мастацкім працэсам (беларуская мова і літаратура)” на 2006-2010 гады.
Мэта даследавання - высветліць арэальна-тыпалагічную спецыфіку паўночна-ўсходніх інавацый у польскай дыялектнай мове. Дасягненне гэтай мэты дазволіць вызначыць:
- механізм утварэння інавацый у межах беларуска-польскай кантактнай зоны; інавацыйны моўны з'ява польскі
- характар кантактаў паміж носьбітамі польскай і суседніх моў, што паспрыялі ўзнікненню рознаўзроўневых сыходжанняў з адзіным цэнтрам экспансіі;
- структурна-семантычнае падабенства розных арэальных з'яў у польскай, беларускай і іншых славянскіх і неславянскіх мовах;
- арэальна-лінгвістычныя доказы існавання беларуска-польскай занальнай супольнасці;
- прычыны, якія паўплывалі на сучасны арэальны падзел славянскіх моўных тэрыторый.
Адпаведна, рэалізацыя названай мэты патрабуе вырашэння наступных задач:
1) выявіць корпус гіпатэтычна інавацыйных моўных з'яў, лакалізаваных на паўночным усходзе генетычна польскай тэрыторыі;
2) адабраць з агульнай колькасці выяўленых фактаў найбольш паказальныя для адзначанай зоны інавацыі, у першую чаргу недастаткова вывучаныя, дыскусійныя ці тыя, якія раней не разглядаліся;
3) класіфікаваць іх па розных узроўнях мовы: фанетычным, марфалагічным, лексічным (лексіка-семантычным і лексіка-словаўтваральным);
4) прааналізаваць класіфікаваныя моўныя адзінкі:
-апісаць арэальнае пашырэнне з'яў і лакалізаваць іх гіпатэтычныя цэнтры ірадыяцыі;
-устанавіць характар і паходжанне інавацый, а таксама напрамкі магчымых уплываў на польскую мову;
-вызначыць шляхі адаптацыі новаўтварэнняў да польскамоўнага дыялектнага асяроддзя;
5) даць змястоўную інтэрпрэтацыю атрыманым вынікам.
Аб'ектам даследавання з'яўляецца корпус наступных арэалаў, якія:
1) уваходзяць у паўночна-ўсходні сегмент Польшчы. На дадзеным участку тэарэтычна магчымыя два тыпы ізаглос (адпаведна - арэалаў):
а) незамкнутыя (лакалізаваны не толькі на польскіх землях, але і прымыкаюць да польска-беларускай моўнай мяжы, маюць выхад на Беларусь ці, іншымі словамі, раскрыты або скіраваны на ўсход);
б) астраўныя (ім уласцівы тэрытарыяльная ізаляванасць, выразна замкнутыя абрысы);
2) паводле характару пашырэння маглі б сведчыць пра ўтварэнне агульнага беларуска-польскага арэала;
3) не з'яўляюцца агульнаславянскімі ці, дакладней, не ўваходзяць у т. зв. агульнаславянскі моўны фон.
Прадметам даследавання з'яўляюцца паўночна-ўсходнія арэальныя інавацыі ў польскай мове, зафіксаваныя на генетычна польскай тэрыторыі (дзе беларуска-літоўскага субстрату выразна не адзначаецца).
Выбар аб'екта вывучэння абумоўлены актуальнымі запатрабаваннямі беларуска-польскага параўнальнага мовазнаўства. У адрозненне ад большасці прац, у якіх разглядаецца ўплыў польскай мовы на беларускую, дысертацыя прысвечана надастаткова даследаванай праблеме ўзаемадзеяння паўночна-ўсходніх гаворак Польшчы з прылягаючым усходнеславянскім моўным арэалам, у прыватнасці, вывучэнню інавацый, якія маглі быць прастымуляваны ўплывам беларускай мовы. Іх наяўнасць у вызначаных геаграфічных межах (на генетычным паўночным усходзе Польшчы) правакуе дыскусіі наконт магчымасці вылучэння агульнага беларуска-польскага моўнага ландшафту. Дадзеная ідэя супярэчыць вядомай канцэпцыі пра тое, што ў разглядаемай зоне па гістарычных прычынах не можа быць значных арэальных супольнасцей.
Матэрыялам даследавання паслужылі моўныя з'явы, характэрныя для паўночна-ўсходніх гаворак Польшчы. Тэма і рэгламентаваны аб'ём дысертацыі накладаюць пэўныя абмежаванні на адбор фактаў і дыктуюць неабходнасць сканцэнтраваць увагу на: а) паўночна-ўсходніх арэальных інавацыях у польскай мове, арэалы пашырэння якіх не выходзяць (або выходзяць нязначна) за межы фармальна выдзеленага сегмента - адной чацвёртай часткі генетычна польскай тэрыторыі ў адпаведнасці з вызначаным аб'ектам даследавання і абранай для вывучэння дыялектнай зонай; б) найбольш характэрных, але мала даследаваных ці маючых спрэчную інтэрпрэтацыю паўночна-ўсходніх дыялектных інавацыях у польскай мове, якія з'яўляюцца паказальнымі для польска-беларускага моўнага ўзаемадзеяння. Класіфікацыя матэрыялу ў працы будуецца на фармальным прынцыпе, што дазваляе аб'ектывізаваць атрыманыя вынікі.
Асноўнымі крыніцамі даследавання з'яўляюцца матэрыялы наступных лінгвагеаграфічных атласаў: MAGP («Maіy atlas gwar polskich»), APID («Atlas polskich innоwacji dialektalnych»), ОЛА («Общеславянский лингвистический атлас»), ZSGMiP («Zrуїnicowanie sіowotwуrcze gwar Mazowsza i Podlasia»), ALE («Atlas linguarum Europae») і інш., звесткі якіх супастаўляюцца з адпаведнымі матэрыяламі беларускіх ДАБМ («Дыялекталагічны атлас беларускай мовы»), ЛАБНГ («Лексічны атлас беларускіх народных гаворак»), ЛГ («Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак») і г. д. Дадзеныя атласаў дапаўняліся звесткамі з асобных манаграфічных, лексікаграфічных і іншых крыніц, з якіх былі выбраны паўночна-ўсходнія арэальныя інавацыі ў польскай мове.
Палажэнні, якія выносяцца на абарону:
1. Паўночна-ўсходнія арэальныя інавацыі ў польскай мове з'яўляюцца вынікам існавання міжславянскай польска-беларускай кантактнай зоны, спрыяльнай для генерыравання інавацыйных з'яў. Характар фарміравання новаўтварэнняў, зафіксаваных на паўночным усходзе Польшчы, тлумачыцца іх лакалізацыяй у зоне кантактаў польскіх гаворак з беларускімі гаворкамі і сведчыць пра інтэнсіўнасць моўнага ўзаемадзеяння ў межах беларуска-польскай арэальнай супольнасці.
2. На ўзнікненне многіх паўночна-ўсходніх арэальных інавацый у польскай мове паўплывалі працэсы, якія адбываліся на беларускай тэрыторыі больш інтэнсіўна і ахапілі большую ў параўнанні з Польшчай плошчу. Пры гэтым выкліканыя іх уздзеяннем інавацыі могуць значна адрознівацца ад з'явы-стымула, аднак захоўваюць сувязь з ім.
3. Нягледзячы на фармальна астраўны характар, многія арэалы моўных з'яў паўночна-ўсходняй Польшчы суадносяцца з адпаведнымі моўнымі арэаламі Беларусі. Супольныя польска-беларускія арэалы маюць адзіны інавацыйны цэнтр, паколькі распаўсюджанне інавацыйных змен у паўночна-ўсходніх гаворках польскай мовы, звязанае з пашырэннем дыстрыбуцыі характэрных для беларускай мовы фанетычных, марфалагічных, лексіка-семантычных і лексіка-словаўтваральных сродкаў, мае пераважна цэнтрабежны напрамак.
4. Наяўнасць беларускага ўплыву ў паўночна-ўсходніх гаворках польскай мовы пацвярджаецца характарам праяўлення моўных асаблівасцей:
а) прааналізаваныя інавацыйныя асаблівасці ўстаноўлены на розных моўных узроўнях;
б) інавацыйным моўным рысам, выяўленым у паўночна-ўсходняй частцы генетычных польскамоўных гаворак, уласціва высокая ступень праяўлення;
в) інтэнсіўнасць беларускага моўнага ўздзеяння падмацоўваецца тэрытарыяльна: арэальны ўплыў беларускай мовы адзначаецца на прасторы распаўсюджання польскіх гаворак, што выходзяць за межы вузкай паласы непасрэднага заходне-ўсходнеславянскага кантактавання.
Асабісты ўклад суіскальніка. Праведзенае навуковае кваліфікацыйнае даследаванне, а таксама публікацыі па тэме дысертацыі з'яўляюцца вынікам самастойнай працы суіскальніка, выкананай без сааўтараў.
Апрабацыя вынікаў дысертацыі. Атрыманыя падчас напісання дысертацыі вынікі абмяркоўваліся на навукова-метадычным семінары “Тэарэтычныя праблемы беларускага мовазнаўства” (23.04.2009 г.), а таксама на сумесным пасяджэнні аддзела славістыкі і тэорыі мовы і аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі (27.12.2007 г.) і былі прадстаўлены ў выглядзе дакладаў і паведамленняў на наступных канферэнцыях: XI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Навука і адукацыя ва ўмовах сацыяльна-эканамічнай трансфармацыі грамадства” (Мінск, Інстытут сучасных ведаў, 29 мая 2008г.), IV Міжнародная навуковая канферэнцыя “Польская мова, літаратура і гісторыя ў еўрапейскай цывілізацыі” (Мінск, БДУ, кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства, 23 мая 2008г.), Міжнародная навуковая канферэнцыя “Праблемы вывучэння культурных сувязей на этнакантактных тэрыторыях у славянскім свеце” (Мінск, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі, 22-23 мая 2008г.), Міжнародная навуковая канферэнцыя “Дыялекталогія і гісторыя беларускай мовы” (Мінск, Інстытут мовы і літаратуры НАН Беларусі, 15-16 красавіка 2008г.), II Міжнародная навуковая канферэнцыя “Pogranicza: kontakty kulturowe, literackie, jкzykowe” (Biaіystok, Uniwersytet w Biaіymstoku, Wydziaі Filologiczny, Instytut Filologii Wschodniosіowiaсskiej, 24-25 верасня 2007г.), VI Танкаўскія чытанні, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа і 95-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка «Ёсць адна Песня песняў - пра Радзіму...» (Мінск, БДПУ імя Максіма Танка, 25-26 кастрычніка 2007г.), Міжнародная канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці - Droga ku wzajemnoњci” (Мінск, БДУ, 21-23 чэрвеня 2003г.), VI Навуковыя чытанні, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння акадэміка НАН Беларусі С.М. Некрашэвіча (Гомель, ГДУ, 23 мая 2003г.), Міжнародная канферэнцыя “Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства, літаратуразнаўства, культуралогія” (Віцебск, ВДУ, 15-17 мая 2003г.), Навукова-практычная канферэнцыя “Асоба - слова - соцыум” (Мінск, Інстытут сучасных ведаў, 16-18 красавіка 2003г).
Апублікаванасць вынікаў дысертацыі. Вынікі даследавання адлюстраваны ў 12 публікацыях агульным аб'ёмам 3,49 аўтарскага аркуша. У рэцэнзуемых навуковых выданнях апублікавана 5 артыкулаў па тэме дысертацыі аб'ёмам 1,66 аўтарскага аркуша. Аб'ём іншых надрукаваных матэрыялаў (даклады і тэзісы паведамленняў на міжнародных навуковых канферэнцыях) - 1,83 аўтарскага аркуша.
Структура і аб'ём дысертацыі. Дысертацыя ўключае спіс прынятых скарачэнняў і спецыяльных тэрмінаў, уводзіны, агульную характарыстыку работы, дзве главы (першая складаецца з двух раздзелаў, другая - з чатырох), заключэнне, бібліяграфічны спіс, які складаецца са спіса выкарыстаных крыніц і спіса публікацый суіскальніка, два дадаткі. Агульны аб'ём даследавання - 175 старонак друкаванага тэксту (115 без бібліяграфічнага спіса і дадаткаў). Бібліяграфічны спіс налічвае 311 пазіцый, у тым ліку 12 публікацый аўтара. Дадатак А складаецца з 29 сінтэтычных карт-схем, створаных на падставе наяўных лінгвагеаграфічных матэрыялаў. У Дадатак Б уключаны корпус выяўленых на розных моўных узроўнях інавацыйных з'яў, якія не разглядаюцца ў дысертацыйным даследаванні.
Асноўны змест дысертацыі
Ва ўводзінах абгрунтоўваецца выбар тэмы дысертацыйнага даследавання “Паўночна-ўсходнія арэальныя інавацыі ў польскай мове” і яго актуальнасць; акрэсліваюцца напрамак і матэрыялы даследавання; адзначаецца ступень распрацаванасці гэтай лінгвістычнай праблематыкі; выяўляецца кола пытанняў, якія патрабуюць далейшага вывучэння; падаюцца кароткія гістарычныя звесткі пра ролю беларускай мовы ў развіцці беларуска-польскіх моўных кантактаў.
Першая глава “АРЭАЛЬНЫ АСПЕКТ ДАСЛЕДАВАННЯ ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ БЕЛАРУСКАЙ І ПОЛЬСКАЙ МОЎ” складаецца з двух раздзелаў.
У першым раздзеле “З гісторыі вывучэння беларускіх арэальных уплываў на польскай моўнай тэрыторыі” праводзіцца аналітычны агляд асноўных этапаў развіцця навуковых уяўленняў па разглядаемай у дысертацыі праблеме. З улікам праведзенага аналізу вызначаецца месца дысертацыйнага даследавання, яго прадмет і задачы ў распрацоўцы абранага для вывучэння аспекту беларуска-польскага моўнага ўзаемадзеяння.
У другім раздзеле “Вопыт арэальнай інтэрпрэтацыі” раскрываюцца прынцыпы і ключавыя пазіцыі сучаснай арэальнай лінгвістыкі. Цэнтральная («сярэдзінная») лакалізацыя беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў абумоўлівае тое, што арэалы пераважнай часткі беларускіх інавацыйных з'яў маюць працяг на суседніх моўных тэрыторыях. Даводзіцца, што арэальны крытэрый з'яўляецца адным з вядучых і істотных пры інтэрпрэтацыі міжмоўных сыходжанняў, а таксама ўказваецца на значэнне і перспектыўнасць арэальнага вывучэння асобных моўных з'яў. Падкрэсліваецца, што пры вывучэнні прычын узнікнення, гісторыі развіцця, пашырэння, напрамку экспансіі інавацый важнае месца ў арэальнай лінгвістыцы займае пошук цэнтра, перыферыі, зон дыфузіі ў арэале, які даследуецца. У дадзеным раздзеле апісваюцца спосабы вызначэння інавацый і архаізмаў, выкладаюцца метадычныя прыёмы, паводле якіх праводзіцца пошук цэнтра ірадыяцыі інавацый і інтэрпрэтацыя арэальнага малюнка; акрэсліваюцца метады даследавання; асвятляюцца асаблівасці аналізу інавацыйных з'яў на кожным моўным узроўні. Так, разгляд і інтэрпрэтацыя моўных з'яў у працы праводзіцца паводле структурных узроўняў мовы, на якіх былі выяўлены асобныя, гіпатэтычна інавацыйныя, адзінкі (фанетыка, марфалогія, лексіка, словаўтварэнне). Прапануецца схема (алгарытм), паводле якой кожная з'ява ў межах сваёй групы разглядаецца ў асобным параграфе, які мае наступную структуру:
а) абазначэнне (ці кароткая назва) з'явы;
б) адсылка да адпаведнай карты-схемы;
в) арэальны малюнак (тып, характар арэала);
г) гісторыя даследавання з'явы;
д) інтэрпрэтацыя вынікаў (высновы і высвятленне шляхоў узнікнення з'явы, яе развіцця).
Верагоднасць вынікаў даследавання ў працы грунтуецца на выкарыстанні матэрыялаў асноўных здабыткаў лінгвістычнай геаграфіі (АЛА, MAGP і інш.) і аўтарытэтных лексікаграфічных крыніц.
У другой главе “ПАЎНОЧНА-ЎСХОДНІЯ АРЭАЛЬНЫЯ ІНАВАЦЫІ Ў ПОЛЬСКАЙ МОВЕ” высвятляецца арэальна-тыпалагічная спецыфіка абраных для даследавання фанетычных, марфалагічных, лексіка-семантычных і лексіка-словаўтваральных інавацый, зафіксаваных на паўночным усходзе ўласна польскай моўнай тэрыторыі, якая ахоплівае ў рознай ступені зоны распаўсюджання мазавецкіх, падляшскіх, сувалкаўскіх, курпёўскіх, варміньска-мазурскіх гаворак.
Колькасныя суадносіны прааналізаваных новаўтварэнняў наступныя: найбольш шматлікую групу складаюць лексіка-семантычныя арэальныя з'явы (19 з 37 даследаваных інавацый); колькасць інавацый іншых структурных моўных узроўняў вагаецца нязначна: 7 з'яў - на марфалагічным, 6 - на фанетычным і 5 - на лексіка-словаўтваральным узроўнях мовы. У дадатак Б уключана яшчэ 119 інавацыйных утварэнняў, таксама выяўленых у паўночна-ўсходніх гаворках Польшчы, але па розных прычынах не разгледжаных у дысертацыйным даследаванні (аднак яны ўлічваліся пры падвядзенні канчатковых вынікаў).
У першым раздзеле - “Фанетыка” - падаецца арэальна-тыпалагічная характарыстыка ізафон, якія адлюстроўваюць рэгрэсіўную палаталізацыю гука [z] у слове џleњж, фанетычныя змяненні старажытнапольскіх мяккіх зычных [?], [с] (кантынуант старажытнапольскага [с] перад -s у словах pa[n]ski, ko[n]ski, њwi[n]ski; страта губнога зычнага ў групе mс- ? -?: с- - агульны стан; кантынуант старажытнапольскага [-?] у канчатку творнага склону множнага ліку (rкk)-ami: rкkа[с]і) у кансанантызме, а таксама функцыянаванне кантынуантаў старажытнапольскіх галосных ([ф] ў слове nu?oїka і [к] ў слове zyiby) у вакалізме паўночна-ўсходніх гаворак Польшчы.
Праведзены аналіз паказаў, што разгледжаная фанетычная сістэма паўночна-ўсходніх арэальных інавацый у польскай мове мае незамкнуты характар і знаходзіцца ў цесным кантакце з дыялектамі суседніх усходнеславянскіх моў, якія разам утвараюць на памежжы т. зв. зону інтэнсіўнага ўзаемадзеяння. Згодна з прапанаванай у дысертацыі інтэрпрэтацыяй, плошча, на якой развіваюцца паўночна-ўсходнія гаворкі Польшчы, неаднолькава прадуктыўна выкарыстоўваецца і як цэнтр, і як перыферыя ў адносінах да ўзнікнення фанетычных інавацый. Так, тэрыторыя Падляшскага ваяводства, наваколлі Аўгустава і Сувалкаў з'яўляюцца цэнтрам ірадыяцыі такіх інавацый, як страта губнога зычнага ў групе mс- ? -?: с- - агульны стан; кантынуант ст.-польск. [-?] у канчатку творнага склону множнага ліку (rкk)-ami: rкkа[с]і). Арэалы такіх з'яў, як рэгрэсіўная палаталізацыя [z]: џleњж; кантынуант ст.-польск. [с] перад s: [n] на месцы [с] у словах paсski, koсski, њwiсski; кантынуант ст.-польск. [к]: zyiby; кантынуант ст.-польск. [ф]: nu?oїka фарміруюць зону перыферыйнага распаўсюджання фанетычных новаўтварэнняў у паўночна-ўсходніх польскіх гаворках. Верагодна, што на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца цэнтры ірадыяцыі трох з'яў: рэгрэсіўнай палаталізацыі [z] у слове џleњж; [n] на месцы [с] у словах paсski, koсski, њwiсski; кантынуанта ст.-польск. [к] ў форме zyiby. Інавацыя nu?oїka пашыралася пад уздзеяннем беларускіх і ўкраінскіх дыялектаў. Пераважная большасць прааналізаваных ізафон мае працяг на ўсходзе польскага моўнага кантынуума, утвараючы т. зв. адкрытыя, значныя па памеры арэалы. Палова з агульнай колькасці ўстаноўленых фанетычных паўночна-ўсходніх арэальных інавацыйных асаблівасцей польскай мовы інспіравана беларускімі фанетычнымі асаблівасцямі. У адпаведнасці з чым можна зрабіць выснову аб значным беларускамоўным уплыве на працэс фанетычнай эвалюцыі гаворак паўночна-ўсходняй Польшчы. Пры гэтым кожны выпадак, калі адбывалася адаптацыя або трансфармацыя фанем, меў сваю спецыфіку.
Другі раздзел - “Марфалогія” - прысвечаны разгляду арэальна-тыпалагічнай адметнасці марфалагічных паўночна-ўсходніх інавацый у польскай дыялектнай мове: утварэнняў з мадыфікацыйнымі значэннямі жаночасці / мужчынскасці (маскулінатывы darmozjada `дармаед', maсkuta `ляўша'; фемінатывы przygasznia `жменя', kіomel `род сеткі (невад)'), множналікавых назоўнікаў їarnу `жорны', noїna `нажніцы', з'явы кантамінацыі канчаткаў давальнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду: -owi, -u ? -owiu.
Прааналізаваныя ізаморфы засведчылі дынамічнае развіццё паўночна-ўсходніх гаворак польскай мовы на ўзроўні марфалогіі. Нараджэнне марфалагічных новаўтварэнняў суправаджалася працэсам трансфармацыі родавых катэгорый, флексійнымі зменамі ў множналікавых назоўніках, кантамінацыяй склонавых канчаткаў з адпаведнай фанетычнай адаптацыяй, а таксама суфіксальнай дэрывацыяй. Ізаморфы з мадыфікацыйнымі значэннямі жаночасці / мужчынскасці выявілі змены ў галіне прадуктыўнасці флексійна-словаўтваральнага элемента -а пры ўтварэнні назоўнікаў ж. р. (przygasznia, kіomel > kіomlа) і м. р. (darmozjada, maсkuta). Паколькі ў гаворках адсутнічае кадыфікацыя нормы, граматычны род назоўнікаў можа вар'іравацца, у выніку чаго родавыя варыянты ўзнікаюць у межах адной моўнай сістэмы (у гаворках аднаго рэгіёна, аднаго сінхроннага зрэзу). Родавыя варыянты як семантычныя дублеты адрозніваюцца толькі граматычна (функцыянальна). Маскулінатывы darmozjada і maсkuta з'яўляюцца прыкладам таго, як кантакт з марфалагічнай сістэмай гаворак беларускай мовы прыводзіць да ўтварэння форм, нераўназначных зыходнаму стымулу. Цэнтр ірадыяцыі інавацыі przygasznia лакалізуецца на тэрыторыі з рускамоўным насельніцтвам, стымул для ўзнікнення і распаўсюджання фемінатыва kіomel знаходзіцца ў арэале пашырэння палескіх гаворак. Наяўнасць нетрадыцыйных флексій у множналікавых назоўніках абумоўлена непасрэдным уплывам марфалагічных асаблівасцей беларускіх гаворак на паўночна-ўсходні арэал польскай дыялектнай мовы. Кантамінацыя канчаткаў дав. скл. адз. л. назоўнікаў м. р. -owi, -u ? -owiu кваліфікуецца як незалежная ўласна мазавецкая інавацыя. Арэалы абсалютнай большасці разгледжаных марфалагічных інавацый маюць працяг на ўсходзе польскага моўнага кантынуума і ўтвораны пад уплывам беларускіх дыялектных марфалагічных асаблівасцей. Вынікі праведзенага аналізу дазваляюць сцвярджаць, што ізаморфы паўночна-ўсходніх гаворак Польшчы ўтвараюць поле інтэнсіўнага ўзаемадзеяння з беларускімі гаворкамі і характарызуюць марфалагічную сістэму паўночна-ўсходніх арэальных інавацый у польскай мове як адкрытую.
У трэцім раздзеле - “Лексіка і лексічная семантыка” - праводзіцца арэальна-тыпалагічны аналіз наступных лексіка-семантычных паўночна-ўсходніх арэальных новаўтварэнняў у польскай мове: bџdziel, bџdziuch `паразіт, які нішчыць пшаніцу'; cygo, tygo `падзыўныя словы для гусей'; kapіoniarz, mnich, krasak - `назвы чалавека, які займаецца кастрыраваннем гаспадарскіх жывёл'; kaszele `сетка, напханая сенам, прывязаная ззаду воза або саней'; koza `конік' і `шышка'; іusta `адрэзаны кавалак, скіба, напрыклад, хлеба'; іych, іychun `найменне лысага чалавека'; рuњcian / poњcien `цень чалавека'; samotuїki `маленькія ручныя саначкі, якія выкарыстоўваюцца ў хатняй гаспадарцы для таго, каб вазіць дробныя прадметы'; skaracz `ручнік з вышыўкай на канцах або фрэнзлямі; вісіць у хаце пастаянна і служыць усім жыхарам'; skolzjak `трыпутнік'; skrzynka `ракавіна двухстворчатага малюска'; sopuch `дым з коміна, з печы'; њwieronek `свіран, клець'; wypustka `падгадаваная кабыла, кабыла ад года'; zimуwka `шапка з баранчыка'.
Даследаванне лексіка-семантычных з'яў, выбраных з паўночна-ўсходніх гаворак Польшчы, выявіла характэрныя інавацыі, выкліканыя як агульнымі арэальнымі і ўнутрымоўнымі заканамернасцямі (krasak, koza `шышка', іych, skolzjak, sopuch), так і асаблівасцямі кантактнай, заходне-ўсходнеславянскай і балта-славянскай, зоны (wypustka, kaszele, іusta, skaracz, њwieronek і інш.). Як паказала вывучэнне асобных новаўтварэнняў, за кошт выкарыстання беларускіх словаўтваральных элементаў і лексіка-семантычных рэсурсаў утварылася значная колькасць апісаных у дадзенай частцы дысертацыйнага даследавання інавацый (bzdziel, bzdziuch, cygo, tygo, koza `конік', іychun, рuњcian / poњcien, samotuїki і інш.). У адпаведнасці з прапанаванай у дысертацыі інтэрпрэтацыяй, абсалютная большасць асобна прааналізаваных лексіка-семантычных арэальных з'яў пашырылася франтальным спосабам, г. зн. у выніку кантактаў блізкіх гаворак (bzdziel, bzdziuch, kaszele, koza (`конік'), іusta, іychun, рuњcian / poњcien, samotuїki, њwieronek, wypustka). «Дэсантным» шляхам, з дыстанцыраваных культурных цэнтраў, распаўсюдзілася на дыялектнае атачэнне інавацыя kapіoniarz. Некаторыя паўночна-ўсходнія польскія інавацыі (cygo-tygo, mnich, skaracz, skrynka, sopuch, zimуwka) набылі сістэмны характар функцыянавання, сфарміраваўшы інавацыйную зону, - новыя значэнні вядомых лексем сталі для іх асноўнымі на кампактнай тэрыторыі. Разгледжаны матэрыял з'яўляецца разнастайным з пункту гледжання словаўтваральнай структуры. Экспрэсіўна афарбаваныя лексемы складаюць амаль палову ад агульнай колькасці найменняў. Вывучэнне арэальных інавацыйных фактаў у сферы семантыкі пашырыла ўяўленні пра асацыятыўныя сувязі слоў, аб'ём іх значэнняў, аманімічныя і сінанімічныя ўзаемадачыненні шматлікіх варыянтаў у беларускай, польскай і іншых славянскіх мовах.
Чацвёрты раздзел - “Лексіка і словаўтварэнне” - змяшчае арэальна-тыпалагічную характарыстыку функцыянавання фарманта -uk і лексіка-словаўтваральных інавацый pacuk `пацук', porszuk `кастрыраваны самец свінні', sіuїbista `слуга', gwiazdocha `карова з зорачкай на ілбе' як часткі словаўтваральнай сістэмы паўночна-ўсходніх польскіх гаворак.
Асэнсаванне матывацыі і механізмаў словаўтваральных працэсаў у паўночна-ўсходніх гаворках польскай мовы дазволіла ўстанавіць, што ўзаемадзеянне словаўтварэння і лексікі адбываецца ў першую чаргу праз сферу словаўтваральнай семантыкі. Актуалізацыя яе вобразных, выразных, ацэначных сродкаў выражаецца ў інавацыйных зменах. Праведзены аналіз выявіў, што выкарыстанне словаўтваральных рэсурсаў беларускай мовы пры фарміраванні інавацый з'яўляецца прадуктыўным. Экспансія арэалаў функцыянавання лексем pacuk, porszuk, gwiazdocha адзначаецца ў заходнім і паўднёва-заходнім кірунках. Цэнтрам ірадыяцыі інавацый pacuk, porszuk служыць беларуская тэрыторыя. Прысутнасць названых ізалекс на польскай тэрыторыі адпавядае перыферыі распаўсюджання адпаведных арэалаў. Уздзеянне актыўна запатрабаваных у словаўтваральнай сістэме беларускай мовы сродкаў выклікала таксама ўзнікненне арэальных новаўтварэнняў sіuїbista, gwiazdocha на паўночным усходзе Польшчы. Дадзены факт сведчыць пра тое, што суфіксальная сінанімія з'яўляецца вынікам не толькі ўнутрыдыялектных, але і іншамоўных уплываў. Кантактная міжмоўная балта-славянская зона асабліва садзейнічае зараджэнню і пашырэнню лексіка-словаўтваральных інавацыйных з'яў. Вывучэнне структуры лексем у цеснай узаемасувязі інтралінгвістычных і экстралінгвістычных фактараў дазволіла ўлічыць наяўнасць балцкага субстрату ў беларускай і польскай мовах і ацаніць яго ролю ў словаўтваральных працэсах (суфікс -uk, лексемы porszuk, pacuk). Разгледжаныя на ўзроўні словаўтварэння інавацыі характарызуюць паўночна-ўсходнія гаворкі Польшчы як складаную частку дынамічнай польска-беларускай і польска-беларуска-балцкай этналінгвістычнай супольнасці.
Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі
Арэальна-тыпалагічнае даследаванне паўночна-ўсходніх інавацый у польскай дыялектнай мове выявіла наступныя заканамернасці.
1. Паўночна-ўсходнія арэальныя інавацыі ў польскай мове з'яўляюцца вынікам існавання міжславянскай польска-беларускай кантактнай зоны, спрыяльнай для генерыравання інавацыйных з'яў. Супастаўляльны аналіз лінгвагеаграфічных, структурна-семантычных, этымалагічных дадзеных аб польскіх арэальных новаўтварэннях з беларускім, у першую чаргу, а таксама з іншым усходнеславянскім і балцкім матэрыялам дае магчымасць прасачыць дынаміку развіцця рознаўзроўневых міжмоўных сувязей.
Незамкнуты характар сістэмы фанетычных паўночна-ўсходніх арэальных інавацый у польскай мове, інтэнсіўны беларускамоўны ўплыў на іх узнікненне адлюстроўваюць цеснае ўзаемадзеянне паўночна-ўсходніх гаворак Польшчы з суседнімі дыялектнымі зонамі. Фанетычныя змены ў даследуемых гаворках адбываюцца, у асноўным, за кошт адаптацыі, трансфармацыі ці субстытуцыі фанем.
Інавацыі на ўзроўні марфалогіі маюць пераважна аднастайны характар. Адметнасць арэальных марфалагічных новаўтварэнняў на паўночным усходзе Польшчы вызначаецца змяненнямі флексій. Новыя марфалагічныя з'явы выкліканы флексійнымі зменамі ў множналікавых назоўніках, трансфармацыямі ў функцыянаванні катэгорый м. і ж. р., суфіксальнай дэрывацыяй і кантамінацыйнымі працэсамі. Звычайна ўнутрыструктурныя асаблівасці мовы больш трывалыя і стабільныя ў параўнанні з іншымі моўнымі ўзроўнямі. Аднак абсалютная большасць разгледжаных ізаморфаў лакалізавана на перыферыі польскага моўнага кантынуума і ўтворана пад уздзеяннем марфалагічных асаблівасцей беларускіх гаворак.
Сярод працэсаў, якія суправаджалі ўзнікненне інавацыйных лексіка-семантычных з'яў, пераважаюць пераносы значэнняў разнастайных вядомых прадметаў і паняццяў паводле іх уласцівасцей на новыя словы, семантычнае калькаванне, суфіксальная і семантычная дэрывацыя і інш. Класіфікацыя семантычных новаўтварэнняў паводле арэальна-этымалагічных тыпаў размеркавання ў моўнай прасторы дазволіла паказаць спецыфіку фарміравання кожнай з'явы. Так, многія характэрныя лексіка-семантычныя з'явы інспіраваны агульнымі заканамернасцямі арэальнага развіцця, асаблівасцямі лакалізацыі ў кантактнай міжмоўнай зоне. Значная колькасць інавацый распаўсюдзілася ў паўночна-ўсходняй Польшчы таксама ў выніку актывізацыі і прадуктыўнага выкарыстання беларускіх лексіка-семантычных і словаўтваральных рэсурсаў.
Вызначальнай рысай лексіка-словаўтваральнай сістэмы паўночна-ўсходніх арэальных інавацый у польскай мове з'яўляецца незамкнутасць абсалютнай большасці іх арэалаў. Даследаваныя з'явы гэтага моўнага ўзроўню - прадукт суфіксальнага ўтварэння і вынік іншамоўных уплываў. Прадуктыўнае выкарыстанне словаўтваральных рэсурсаў беларускай і балцкіх моў сведчыць пра адкрытасць і дынамічнае развіццё дыялектнага словаўтварэння.
Наяўнасць беларускага ўплыву ў паўночна-ўсходніх гаворках польскай мовы пацвярджаецца характарам праяўлення моўных асаблівасцей: прааналізаваныя інавацыйныя асаблівасці ўстаноўлены на розных моўных узроўнях; інавацыйным моўным рысам, выяўленым у паўночна-ўсходняй частцы генетычных польскамоўных гаворак, уласціва высокая ступень праяўлення [4], [5], [2], [1].
2. Нягледзячы на тое, што прырода аб'ектаў вывучэння на кожным моўным узроўні адрозніваецца, назіраецца пэўны ізамарфізм фанетычнага, марфалагічнага, лексіка-семантычнага і лексіка-словаўтваральнага ўзроўняў мовы, на якіх былі выяўлены і прааналізаваны польскія паўночна-ўсходнія арэальныя інавацыі. Шэраг фармальных змен, якія недастаткова поўна тлумачацца з пункту гледжання структуры ці формы, могуць быць матываваны семантычнымі зрухамі (darmozjada, maсkuta, przygasznia, kіomel, pacuk, porszuk, wypustka, gwiazdocha...) [2]. Агульнавядомыя на паўночным усходзе Польшчы лексемы bџdziel, bџdziuch, koza, mnich, skrzynka, samotuїki, sopuch і інш. набылі новую семантыку, а новыя найменні іych, іychun, krasak, puњcian / poњcien, њwieronek, zimуwka і інш. захавалі значэнні слоў, ад якіх былі ўтвораны. Аднак асноўныя спосабы рэалізацыі распаўсюджаных з цэнтра ірадыяцыі фанетычных, марфалагічных і лексічных арэальных інавацый у паўночна-ўсходніх польскіх гаворках - субстытуцыі і запазычанні.
3. На ўзнікненне многіх паўночна-ўсходніх арэальных інавацый у польскай мове паўплывалі працэсы, якія адбываліся на беларускай тэрыторыі больш інтэнсіўна і ахапілі большую ў параўнанні з Польшчай плошчу. Пры гэтым выкліканыя іх уздзеяннем інавацыі могуць значна адрознівацца ад з'явы-стымула, аднак захоўваюць сувязь з ім [4], [2], [3]. Беларускамоўны ўплыў, прамы (калі цэнтры ірадыяцыі інавацый лакалізаваны на тэрыторыі Беларусі) ці апасродкаваны (калі стымул для ўзнікнення інавацый сыходзіць з беларускіх гаворак), адлюстраваны ў палове інавацыйных з'яў з усёй сукупнасці асобна даследаваных арэальных фактаў. Прадуктыўнае выкарыстанне разнастайных рэсурсаў беларускай мовы мела месца пры зараджэнні наступных паўночна-ўсходніх польскіх арэальных новаўтварэнняў: рэгрэсіўная палаталізацыя гука [z]: џleњж; кантынуант старажытнапольскага [с] перад -s: pa[n]ski, ko[n]ski, њwi[n]ski; кантынуанты старажытнапольскага [к]: zyiby; маскулінатывы darmozjada, maсkuta; фемінатыў kіomel; множналікавыя назоўнікі їarny, noїna; ізасемы bџdziel, bџdziuch, cygo, tygo, koza (`конік'), іychun, puњcian / poњcien, samotuїki, skrzynka, рacuk, pоrszuk, sіuїbista. Ізалекса wypustka зарадзілася на беларуска-польскім памежжы. Супольныя польска-беларускія арэалы маюць адзіны інавацыйны цэнтр, паколькі распаўсюджанне інавацыйных змен у паўночна-ўсходніх гаворках польскай мовы, звязанае з пашырэннем дыстрыбуцыі характэрных для беларускай мовы фанетычных, марфалагічных, лексіка-семантычных і лексіка-словаўтваральных сродкаў, мае пераважна цэнтрабежны напрамак [4], [2]. На тэрыторыі саміх паўночна-ўсходніх гаворак Польшчы знаходзяцца цэнтры ірадыяцыі такіх інавацый, як страта губнога зычнага ў групе mс- ? -?: с- - агульны стан; кантынуант старажытнапольскага [?] у канчатку творнага склону множнага ліку (rкk)-ami: rкkа[с]і; кантамінацыя канчаткаў давальнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду: -owi, -u ? -owiu; неасемантызмы mnich, krasak, koza (`шышка'), іych, sopuch, zimуwka, gwiazdocha. Распаўсюджанне на паўночным усходзе Польшчы інавацыі skolzjak тлумачыцца ўздзеяннем усходнеславянскага суседства, вынікам якога стала аналогія ўстойлівага семантычнага пераходу. Ізафона nu?oїka сфарміравалася пад уплывам беларуска-ўкраінскіх пераходных гаворак. Цэнтр экспансіі ізаморфы przygasznia лакалізаваны на тэрыторыі з рускамоўным насельніцтвам. Інавацыі kapіoniarz, kaszele, іusta, skaracz, њwieronek з'яўляюцца прадуктам балта-славянскага ўзаемадзеяння.
4. Характар фарміравання новаўтварэнняў, зафіксаваных на паўночным усходзе Польшчы, тлумачыцца іх лакалізацыяй у зоне кантактаў польскіх гаворак з беларускімі гаворкамі, інтэграцыйнымі працэсамі ў польска-балта-ўсходнеславянскім арэале, дзейнасцю экстралінгвістычных фактараў [4], [5], [2], [1]. У адпаведнасці з вынікамі праведзенага даследавання, часцей за ўсё прычына ўзнікнення разнастайных інавацый на тэрыторыі паўночна-ўсходняй Польшчы заключаецца ў інтэнсіўным беларуска-польскім моўным узаемадзеянні, якое набыло ўстойлівы характар пасля засялення т. зв. «пасляяцвяжскай пусткі». Разам з тым тэрыторыя Беларусі адыгрывае ролю пасрэдніцы на шляху пашырэння інавацый, інспіраваных сродкамі літоўскай мовы. Гэта, у сваю чаргу, дапаўняе арэальную спецыфіку даследуемага польскага рэгіёна, які ўяўляе сабой зону актыўнага міжмоўнага ўзаемадзеяння. Зразумела, што зона інтэнсіўных моўных кантактаў не можа быць адзінай у лінгвагеаграфічным плане. Таму арэальную сітуацыю на паўночным усходзе генетычнай Польшчы можна прадставіць у выглядзе схематычнага малюнка (гл. Малюнак 1), які ўмоўна складаецца з 4-х мікразон, дзе была адзначана экспансія адпаведных інавацыйных з'яў: 1-ую мікразону ўтварае т. зв. балцкі клін, прадстаўлены інавацыямі, якія з'яўляюцца вынікам балта-славянскага ўзаемадзеяння; 2-ую мікразону складаюць інавацыі, якія маюць цэнтры ірадыяцыі або стымул для ўзнікнення на тэрыторыі Беларусі; 3-ую мікразону фарміруюць новаўтварэнні, узніклыя пад уплывам усходнеславянскага суседства; 4-ая мікразона ўтрымлівае інавацыі, цэнтры ірадыяцыі якіх знаходзяцца на тэрыторыі пашырэння паўночна-ўсходніх гаворак Польшчы.
Подобные документы
Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.
курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010Вызначэнне фармальнай і сэмантычны падабенстве ўстойлівасці фразэалёгічныя складу славянскіх моў. Вывучэнне паходжання, марфалагічныя і сінтаксічныя характарыстыкі фразеалагізмамі з метерологическими кампанентамі ў беларускай, польскай і рускай мовах.
курсовая работа [33,5 K], добавлен 05.03.2010Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі. Класіфікацыя безэквівалентнай лексікі.
курсовая работа [47,6 K], добавлен 16.02.2016Архаізмы і гістарызмы ў мове аповесці Ул. Караткевіча "Сівая легенда". Прадметна-тэматычна класіфікацыя архаізмаў і гістарызмаў, прычына з'яўлення ў мове. Стылістычна функцыя устарэлай лексікі ў мове аповесці. Назвы прадметаў побыту, хатняга ўжытку.
курсовая работа [47,6 K], добавлен 10.12.2013Бібліятэчная сістэма Рэспублікі Беларусь. Бібліятэка як найстаражытны інстытут пісьменства, асветы, культуры. Пераклад словазлучэннь на беларускую мову. Нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў. Словазлучэння, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове.
контрольная работа [25,8 K], добавлен 27.09.2014Эмацыянальна-экспрэсіўная і функцыянальна-стылістычная афарбоўка моўных сродкаў. Афіцыйна-дзелавы стыль. Адметныя рысы афіцыйна-дзелавога стылю. Сістэма сродкаў, прызначаная для абслугоўвання сферы грамадскіх адносін. Выкарыстанне моўных стэрэатыпаў.
реферат [28,8 K], добавлен 06.03.2011Спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы: параўнальны зварот, творны, форма ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя, лексічны спосаб. Лексіка-тэматычная класіфікацыя аб’екта і суб’екта параўнання. Устойлівыя параўнанні ў мове Янкі Купалы.
курсовая работа [41,9 K], добавлен 27.10.2013Ресурси реалізації лексико-семантичних аспектів у перекладах художніх творів на українську мову шляхом їх порівняно-порівняльного аналізу. Національно-культурні та мовні особливості тексту аналізованого твору, способи їх передачі на українську мову.
курсовая работа [133,1 K], добавлен 24.03.2015Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.
дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.
курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012