Паўночна-ўсходнія арэальныя інавацыі ў польскай мове

Вызначэнне корпуса гіпатэтычна інавацыйных моўных з’яў, лакалізаваных на паўночным усходзе генетычна польскай тэрыторыі. Характар інавацый і напрамкі іх уплыву на польскую мову. Шляхі адаптацыі новаўтварэнняў да польскамоўнага дыялектнага асяроддзя.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 18.08.2018
Размер файла 75,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Малюнак 1

Такое размеркаванне ізаглос у залежнасці ад выхаду на пэўны ўчастак дзяржаўнага сумежжа пацвярджае слушнасць гіпотэзы аб тым, што адміністратыўна-дзяржаўныя падзелы не супадаюць з арэальнымі. Устаноўленая адноснасць дыялектных граніц і беларуска-польскае ўзаемапранікненне дыялектных асаблівасцей указваюць на тое, што інавацыйныя з'явы ў паўночна-ўсходніх гаворках Польшчы фармальна замкнуты мовай, а не арэалам.

5. Вывучэнне паўночна-ўсходніх арэальных інавацый у польскай мове з улікам знешняй узаемазалежнасці лінгвістычных сістэм дало магчымасць атрымаць каштоўную інфармацыю для асвятлення яшчэ адной спрэчнай праблемы арэальнай лінгвістыкі: ці сапраўды стыкуюцца ізаглосы пры запазычванні пэўных элементаў з суседняга моўнага атачэння? Безумоўна, іх стыкоўка адбываецца натуральным чынам у межах яўна адкрытых арэалаў, якія ахапілі вялікую тэрыторыю (напрыклад, кантынуант старажытнапольскага [с] перад -s: pa[n]ski, ko[n]ski, њwi[n]ski; кантынуант старажытнапольскага ф ў слове nуїka; ізалекса porszuk). У той жа час інавацыя џleњж, суадносная з адпаведнай беларускай з'явай, сфарміравала на польскай тэрыторыі арэал значных памераў, усходняя граніца якога не прымыкае шчыльна да Беларусі. З арэальнага малюнка з'явы бачна, што ізафона пашыралася плаўна, але развівалася аўтаномна [4]. Падобны шлях развіцця ўласцівы арэалам лексічных адзінак przygasznia, їarny, noїna, sopuch, пашырэнне якіх адбывалася з адасобленых значнай адлегласцю цэнтраў. Такія інавацыі, як koza `конік', skolzjak, bџdziel, bџdziuch, њwieronek, zimуwka, утварылі арэалы, усходнія контуры якіх размешчаны паралельна ў адносінах да польска-беларускай мяжы [5].

6. Цікавую арэальную заканамернасць - эфект «праламлення» экспансіі (аналагічна фізічнай з'яве, калі святло, якое праламляецца на мяжы вады і паветра, адлюстроўваецца пад іншым вуглом і змяняе зрокавае ўспрыняцце) - выявілі інавацыі їarny, sopuch, zyiby, koza `конік', puњcian / poњcien, bџdziel, bџdziuch, якія пераразмеркавалі сферу свайго распаўсюджання. У прыватнасці, ізаморфа їarny, не судакранаючыся з польска-беларускай мяжой на яе цэнтральным адрэзку, заходзіць на польскую тэрыторыю вельмі вузка, толькі на самай паўночна-ўсходняй ускраіне, а пасля распаўсюджваецца шырокай вертыкальнай паласой уздоўж памежжа. Арэал дадзенай з'явы ў дачыненні да беларускай тэрыторыі выпуклы, з характэрным клінам у заходнім кірунку. Зазначаны эфект «праламлення» падчас прасторавага размеркавання дыялектных з'яў сведчыць пра тое, што пры запазычванні і актыўным засваенні элементаў суседняга моўнага асяроддзя стыкоўка ізаглос цалкам імаверная, але не абавязковая, паколькі агульная арэальная сітуацыя ў паўночна-ўсходніх гаворках Польшчы складаная і супярэчлівая [5], [1].

7. Інтэнсіўнасць беларускага моўнага ўздзеяння падмацоўваецца тэрытарыяльна: арэальны ўплыў беларускай мовы адзначаецца на прасторы распаўсюджання польскіх гаворак, што выходзяць за межы вузкай паласы непасрэднага заходне-ўсходнеславянскага кантактавання.

Механізмы фарміравання новаўтварэнняў, зафіксаваных у паўночна-ўсходніх гаворках польскай мовы, сведчаць пра арэальную супольнасць з суседняй, у першую чаргу беларускай, тэрыторыяй [4], [5], [2], [1]. Лінгвагеаграфічны і анамасіялагічны аналіз паўночна-ўсходніх арэальных інавацый у польскай мове ажыццяўляўся ў рэчышчы традыцый арэальна-этымалагічных даследаванняў, дзякуючы чаму былі выяўлены рознаўзроўневыя і рознамаштабныя праявы арэальнага падабенства польскай і беларускай моў: акрамя непасрэднага запазычвання, субстытуцыі і адаптацыі элементаў, адбываецца семантычнае калькаванне, семантычная і афіксальная дэрывацыя, засвойваюцца словаўтваральныя і марфалагічныя мадэлі і г. д. Паўночна-ўсходнія інавацыі ў польскай дыялектнай мове кваліфікуюцца як адрознівальныя асаблівасці польска-беларускай арэальнай супольнасці. Супольнасць такога роду можна патлумачыць прыналежнасцю беларускай і польскай моўнай тэрыторыі да т. зв. цэнтральнаславянскай зоны. Аднак прапанаваная інтэрпрэтацыя шэрагу моўных з'яў з паўночна-ўсходніх гаворак Польшчы дазваляе трактаваць інавацыі паўночна-ўсходняга рэгіёна Польшчы як вынік арэальных працэсаў, якія працякалі, галоўным чынам, пасля асваення т. зв. «пасляяцвяжскай пусткі». Апошняя версія падаецца праўдападобнай, паколькі вядома, што Мазоўша не межавала першапачаткова з тэрыторыяй сучаснай Беларусі. Атрыманыя падчас правядзення даследавання высновы абвяргаюць думку аб тым, што на дыялектным абшары беларускай і польскай моў не можа быць значных супольных арэалаў [1]. Нягледзячы на фармальна астраўны характар, многія арэалы моўных з'яў паўночна-ўсходняй Польшчы аб'ядноўваюцца з моўнымі арэаламі Беларусі.

Паколькі ўпершыню была ажыццёўлена спроба сістэматычнага вывучэння і тыпалагічнай інтэрпрэтацыі беларускіх арэальных уплываў на тэрыторыі распаўсюджання паўночна-ўсходніх гаворак Польшчы за межамі традыцыйнага ўсходнеславянскага ўздзеяння, многія пытанні былі пакінуты па-за разглядам. Неабходны і пэўныя ўдакладненні для тлумачэння шэрагу арэальных новаўтварэнняў у польскай дыялектнай мове, што ўяўляе аб'ектыўныя цяжкасці. Польска-беларускае сумежжа ў выніку сутыкнення моўных сістэм выяўляе вялікую колькасць інавацыйных з'яў і агульнасць многіх рыс, уласцівых непасрэдна не кантактуючым паміж сабою польскім і беларускім дыялектам [3], [1]. Вынікі праведзенага даследавання дазваляюць сцвярджаць, што надзвычай плённае польска-беларускае моўнае ўзаемадзеянне спрыяе ўтварэнню на паўночным усходзе Польшчы адпаведнай інавацыйнай занальнай супольнасці.

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў

Атрыманыя вынікі дысертацыйнага даследавання будуць садзейнічаць развіццю беларуска-польскага параўнальнага мовазнаўства, аб'ектыўнаму і больш глыбокаму асвятленню гісторыі беларуска-польскіх моўных узаемаадносін з улікам пацверджаных фактаў беларускіх арэальных уплываў у генетычна польскіх дыялектах. Матэрыялы дысертацыі таксама могуць быць карыснымі пры арэальна-тыпалагічным вывучэнні славянскіх моў, пры стварэнні рэгіянальных лінгвагеаграфічных атласаў, пры падрыхтоўцы і ў практыцы выкладання курсаў беларускай і польскай дыялекталогіі ў вышэйшых навучальных установах, правядзенні спецсемінараў, пры стварэнні падручнікаў і метадычных дапаможнікаў па адпаведных дысцыплінах.

Спіс публікацый суіскальніка

Артыкулы ў рэцэнзуемых перыядычных выданнях:

1. Снігірова, Н.А. Да пытання пра беларускі ўплыў на польскую дыялектную мову / Н.А. Снігірова // Acta Albaruthenica. - 2003. - № 3. - С. 118-119.

2. Снігірова, Н.А. Паршук / парсюк: з гісторыі назвы / Н.А. Снігірова // Роднае слова. - 2003. - № 6. - С. 42-43.

3. Снігірова, Н.А. Вывучэнне беларускіх арэальных уплываў на польскай моўнай тэрыторыі / Н.А. Снігірова // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сер. гуманітар. навук. - 2004. - № 4. - С. 119-122.

4. Snigiriowa, N. Паўночна-ўсходняя арэальная інавацыя џleњж - `zleџж' у польскай мове / N. Snigiriowa // Edukacja dla przyszіoњci. - 2006. - T. 3. - S. 281-286.

5. Snigirowa, N. Лексіка-семантычная арэальная інавацыя koza ў паўночна-ўсходніх гаворках Польшчы / N. Snigirowa // Studia Slawistyczne. - 2008. - № 7. - S. 171-175.

Матэрыялы і тэзісы навуковых канферэнцый:

6. Снігірова, Н.А. Арэальны аспект даследавання паўночна-ўсходняй інавацыі porszuk у польскай мове / Н.А. Снігірова // Личность - слово - социум : материалы 3-й науч.-практ. конф., Минск, 16-18 апр. 2003 г. : в 3 ч. / Ин-т соврем. знаний ; отв. ред. В.В. Фалалеев. - Минск, 2003. - Ч. 3. - С. 70-73.

7. Снігірова, Н.А. Праблематыка вывучэння беларускага ўплыву на польскую мову / Н.А. Снігірова // Наука и образование в условиях социально-экономической трансформации общества : материалы VI науч.-практ. конф., 15-16 мая 2003 г. : в 2 ч. / Ин-т соврем. знаний ; ред. совет: В.А. Мищенко (пред.) [и др.]. - Минск, 2003. - Ч. 1. - С. 287-289.

8. Снігірова, Н.А. Да праблемы арэальнага даследавання паўночна-ўсходніх інавацый у польскай мове / Н.А. Снігірова // Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства, літаратуразнаўства, культуралогія : матэрыялы IV міжнар. навук. канф., Віцебск, 15-17 мая 2003 г. : у 2 ч. / Віцеб. дзярж. ун-т ; пад агул. рэд. Л.М. Вардамацкага, Г.М. Мезенкі. - Віцебск, 2003. - Ч. 1. - С. 190-192. - (ARP : Albarutenica, Rossica, Polonica).

9. Снігірова, Н.А. Праца Г. Турскай «O powstaniu polskich obszarуw jкzykowych na Wileсszczyџnie» ў кантэксце магчымых аспектаў рэалізацыі навуковых распрацовак С.М. Некрашэвіча / Н.А. Снігірова // VI Навуковыя чытанні, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння акадэміка НАН Беларусі С.М. Некрашэвіча : зб. навук. арт., Гомель, 23 мая 2003 г. / Гомел. дзярж. ун-т ; гал. рэд. А.А. Станкевіч. - Гомель, 2003. - С. 169-173.

10. Снігірова, Н.А. Інавацыя sіuїbista ў паўночна-ўсходнім арэале польскай дыялектнай мовы / Н.А. Снігірова // Дыялекталогія і гісторыя беларускай мовы : матэрыялы Міжнар. навук. канф., Мінск, 15-16 крас. 2008 г. / Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі. - Мінск, 2008. - С. 470-476.

11. Снігірова, Н.А. Некаторыя назвы чалавека, які займаецца пакладаннем свойскіх жывёл: паўночна-ўсходнія арэальныя інавацыі ў польскай мове / Н.А. Снігірова // Наука и образование в условиях социально-экономической трансформации общества : материалы XI Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 29 мая 2008 г. / Ин-т соврем. знаний ; ред. совет: В.А. Мищенко (пред.) [и др.]. - Минск, 2008. - С. 126-129.

12. Снігірова, Н.А. Як падзываюць гусей у паўночна-ўсходняй Польшчы: лексіка-семантычная арэальная інавацыя cygo-tygo / Н.А. Снігірова // Шостыя Танкаўскія чытанні : да 125-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа і 95-годдзя з дня нараджэння М. Танка : зб. навук. арт. / рэдкал.: Г.Я. Адамовіч [і інш.] ; адк. рэд. А.І. Лугоўскі. - Мінск, 2008. - С. 144-147.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010

  • Вызначэнне фармальнай і сэмантычны падабенстве ўстойлівасці фразэалёгічныя складу славянскіх моў. Вывучэнне паходжання, марфалагічныя і сінтаксічныя характарыстыкі фразеалагізмамі з метерологическими кампанентамі ў беларускай, польскай і рускай мовах.

    курсовая работа [33,5 K], добавлен 05.03.2010

  • Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі. Класіфікацыя безэквівалентнай лексікі.

    курсовая работа [47,6 K], добавлен 16.02.2016

  • Архаізмы і гістарызмы ў мове аповесці Ул. Караткевіча "Сівая легенда". Прадметна-тэматычна класіфікацыя архаізмаў і гістарызмаў, прычына з'яўлення ў мове. Стылістычна функцыя устарэлай лексікі ў мове аповесці. Назвы прадметаў побыту, хатняга ўжытку.

    курсовая работа [47,6 K], добавлен 10.12.2013

  • Бібліятэчная сістэма Рэспублікі Беларусь. Бібліятэка як найстаражытны інстытут пісьменства, асветы, культуры. Пераклад словазлучэннь на беларускую мову. Нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў. Словазлучэння, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове.

    контрольная работа [25,8 K], добавлен 27.09.2014

  • Эмацыянальна-экспрэсіўная і функцыянальна-стылістычная афарбоўка моўных сродкаў. Афіцыйна-дзелавы стыль. Адметныя рысы афіцыйна-дзелавога стылю. Сістэма сродкаў, прызначаная для абслугоўвання сферы грамадскіх адносін. Выкарыстанне моўных стэрэатыпаў.

    реферат [28,8 K], добавлен 06.03.2011

  • Спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы: параўнальны зварот, творны, форма ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя, лексічны спосаб. Лексіка-тэматычная класіфікацыя аб’екта і суб’екта параўнання. Устойлівыя параўнанні ў мове Янкі Купалы.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 27.10.2013

  • Ресурси реалізації лексико-семантичних аспектів у перекладах художніх творів на українську мову шляхом їх порівняно-порівняльного аналізу. Національно-культурні та мовні особливості тексту аналізованого твору, способи їх передачі на українську мову.

    курсовая работа [133,1 K], добавлен 24.03.2015

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.

    дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013

  • Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.