Развіццё мовы і маўлення

Арганізацыя аналітыка-сінтэтычнай моўнай і практычнай маўленчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы. Асноўныя метадычныя прынцыпы і падыходы да развіцця мовы і маўлення. Складанне - важны выгляд практыкаванні па развіцці сувязны прамовы навучэнцаў.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 16.01.2015
Размер файла 48,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Змест

Уводзіны

Глава 1. Развіццё мовы і маўлення -- асноўная ідэя школьнагкурса беларускай мовы

1.1 Арганізацыя аналітыка-сінтэтычнай моўнай і практычнай маўленчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы

1.2 Асноўныя метадычныя прынцыпы і падыходы да развіцця мовы і маўлення

1.3 Класіфікацыя сачыненняў у метадычнай літаратуры

Глава 2. Сачыненне як сродак развіцця маўленчых здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы

2.1 Аналіз праграм па беларускай мове для сярэдняй школы

2.2 Асаблівасці арганізацыі і правяденне сачыненняў розных відаў

2.3 Сачыненне як важны від практыкавання па развіцці звязнай мовы вучняў

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц

Уводзіны

моўнай беларускі сінтэтычны складанне

Адной з асноўных задач сучаснай школы з'яўляецца гуманітарнае развіццё асобы, якое патрабуе выхавання высокай маўленчай культуры вучняў, фарміравання камунікатыўных уменняў і навыкаў, што забяспечваюць эфектыўнасць моўных зносін у розных сферах грамадскага жыцця.

Немалаважнае значэнне ў рэалізацыі названых мэт надаецца школьнаму курсу роднай мовы. Гэта тлумачыцца тым, што ў адпаведнасці з сучаснымі канцэпцыямі цэнтральнае месца ва ўсіх навуках адводзіцца чалавеку, а слова разглядаецца як адзін з важнейшых сродкаў фарміравання яго як асобы. Як падкрэслівае В. У. Протчанка, менавіта “роднаму слову належыць асноўная роля ў фарміраванні светапогляду маладых людзей, у станаўленні іх цэласнага духоўнага аблічча - аблічча інтэлектуальнага, патрыятычнага, нацыянальна-культурнага, маральна-этычнага” [9, с. 3].

Пытанне, як навучаць роднай мове ў школе, актыўна абмяркоўваецца настаўнікамі, псіхолагамі, мовазнаўцамі і метадыстамі. Так Г. В. Печанёва выказвае меркаванне, што асноўным матывацыйным кампанентам навучання мовам, з'яўляецца фарміраванне маўленчай кампетэнтнасці, на фарміраванне якой павінен звяртаць увагу настаўнік [17, с. 28]. Менавіта таму неабходна паўсядзённа ўдасканальваць маўленчую практыку, раскрываючы функцыянальны бок мовы, г. зн. рабіць акцэнт на практычнае выяўленне яе сутнасці. Мэтанакіраваная, педагагічна арганізаваная работа па развіцці мовы і маўлення павінна праходзіць праз увесь працэс навучання роднай мове.

Пытанні па фарміраванні вымаўленчых уменняў і навыкаў, узбагачэнні слоўнікавага запасу на ўроках мовы дастаткова поўна даследаваны ў працах З. Б. Варановіч, М. Г. Яленскага, Л. П. Падгайскага і інш. Аднак у беларускай метадычнай навуцы пакуль няма грунтоўнага даследавання, якое дапамагло б настаўніку комплексна вырашаць праблему развіцця маўлення на ўроках роднай мовы. Таму існуе неабходнасць у тэарэтычных і практычных распрацоўках, дзе б паказвалася, як трэба комплексна ажыццяўляць работу па развіцці мовы вучняў у працэсе навучання беларускай мове.

Вучоныя ўсё больш засяроджваюць увагу на тым, што прадуктыўная творчая дзейнасць школьнікаў паспяхова забяспечваецца толькі тады, калі вучні актыўна ўдзельнічаюць у маўленні і працэсе пазнання. Нярэдка засваенне праграмнага матэрыялу стрымліваецца недастатковай сфарміраванасцю ў школьнікаў менавіта моўных і маўленчых агульнаадукацыйных аналітыка-сінтэтычных уменняў і навыкаў. З гэтай прычыны лічым актуальным разглядаць пераказ як сродак развіцця маўленчых здольнасцей вучняў, так як, на думку вучоных і метадыстаў (В. У. Протчанка, Г. М. Валочка, В. Ц. Пачаповіч і інш.), пераказ спрыяе развіццю моўнай асобы, асабліва станоўчы ўплыў аказвае на фарміраванне такіх яе характарыстычных якасцей як моўная кампетэнцыя і маўленчая кампетэнтнасць.

Мэта даследавання - вывучыць і прааналізаваць магчымасці выкарыстання сачыннення як сродку развіцця маўленчых здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы ў сярэдняй школе.

Задачы даследавання:

Вывучыць і прааналізаваць навуковую і метадычную літаратуру, накіраваную на фарміраванне маўленчай кампетэнтнасці.

Вызначыць месца сачыненняў розных відаў у школьным курсе беларускай мовы.

Распрацаваць сістэму практыкаванняў для паспяховага фарміравання навыкаў складання і напісання сачыненняў розных відаў.

Аб'ект даследавання -- развіццё маўленчых здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы.

Прадмет даследавання - сачыненне як від практыкавання па развіцці маўленчых здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы ў сярэдняй школе.

У аснову даследавання пакладзена наступная гіпотэза: калі на ўроках беларускай мовы праводзіць розныя формы і віды сачыненняў, то авалоданне навыкамі маўленчай дзейнасці на роднай мове праходзіць больш паспяхова.

Метады даследавання:

аналіз метадычнай і навуковай літаратуры па тэме курсавой работы.

збор і аналіз інфармацыі па тэме курсавой работы;

педагагічны эксперэмент.

База даследавання: даследаванне праводзілася на базе 6-7 класаў СШ № 20 г. Баранавічы. У ім прынялі ўдзел 50 вучняў.

Практычная значнасць работы заключаецца ў тым, што атрыманыя дадзеныя і распрацаваныя заданні, сістэмы практыкаванняў могуць быць выкарыстаны настаўнікамі-практыкамі, выкладчыкамі ВНУ.

Глава 1. Развіццё мовы і маўлення -- асноўная ідэя школьнага курса беларускай мовы

1.1 Арганізацыя аналітыка-сінтэтычнай моўнай і практычнай маўленчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы

У адносінах да методыкі навучання роднай мове пад развіццем мовы мы разумеем такую арганізацыю аналітыка-сінтэтычнай моўнай і практычнай маўленчай дзейнасці школьнікаў, якая з «дапамогай дыдактычных сродкаў садзейнічае мэтанакіраванаму развіццю інтэлекту і маўленчых механізмаў дзяцей і падлеткаў, выпрацоўцы нормаў літаратурнага вымаўлення і правапісу, стымулюе ўзбагачэнне слоўніка і граматычнага ладу мовы вучняў, фарміруе ўменне ўспрымаць і ствараць звязныя тэксты, разнастайныя па стылістычнай і жанравай прыналежнасці, структурна-моўнай арганізацыі, мэтанакіраванасці, паўнаце і дакладнасці выражэння думкі» [9, с. 84].

Як лічыць М. Г. Яленскі, «развіваць звязную мову вучняў -- значыць працаваць над ўсімі яе кампанентамі: зместам, лагічнай звязнасцю, тэматычнай закончанасцю, сэнсавай і структурнай цэласнасцю, дакладнасцю, вобразнасцю, выразнасцю, яснасцю да слухача і чытача, належным моўным афармленнем, бо ўсе гэтыя пытанні вырашаюцца адначасова ў працэсе перадачы думак» [14, с. 109].

Навучанне звязнай мове праводзіцца як на спецыяльных уроках, пры вывучэнні адапаведных раздзелаў «», так і пры вывучэнні тэм іншых раздзелаў. Аднак у любым выпадку адно патрабаванне з'яўляецца абавязковым: «развіццё камунікатыўных здольнасцей вучняў павінна быць набліжана да рэальнага працэсу зносін. У сувязі з гэтым неабходна і мэтазгодна актыўна ствараць розныя вучэбныя сітуацыі з пэўнымі маўленча-камунікатыўнымі намерамі, якія імітуюць рэальны працэс суразмоўніцтва» [14, с. 113].

Т. А. Ладыжанская -- вядомы метадыст рускай мовы -- асновай для выдзялення раздзелаў па развіцці маўлення лічыць абраць адпаведнасць паміж асноўнымі адзінкамі мовы і раздзеламі курса беларускай мовы.

Пры такім падыходзе да развіцця маўлення яно павінна ажыццяўляцца на кожным уроку беларускай мовы, а формы і змест працы цесна звязаны з характарам і зместам фактычнага матэрыялу. Зыходзячы з гэтага, прадметам работы па развіцці маўлення на ўроках беларускай мовы з'яўляецца функцыянаванне моўнай адзінкі, г. зн. яе выкарыстанне, ужыванне ў камунікатыўным акце ў залежнасці ад асаблівасцей саміх сродкаў, мэты выказвання, намераў яго [11, с. 11].

Даследчыкі вылучаюць два асноўныя напрамкі па развіцці мовы. Першы напрамак прадугледжвае, папярэджванне і пераадоленне вымаўленчых, лексічных, марфалагічных, сінтаксічных недакладнасцей і памылак. Другі разглядае пытанні па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу, граматычнага ладу мовы вучняў.

Работа па развіцці мовы -- гэта «фарміраванне ўменняў і навыкаў лагічна будаваць звязнае выказванне, умець ствараць звязны тэкст» [6, с. 12]. Таму перш за ўсе неабходна, каб вучні атрымалі ўяўленне аб тым, якая структура тэксту, якія сродк і сувязі асобных яго частак. На канкрэтных прыкладах патрэбна паказаць, што тэкст -- гэта звязнае выказванне, завершанае па змесце. Сказы, якія ўваходзяць у склад тэксту, утвараюць сэнсавае адзінства, таму звязнаму тэксту, заўсёды можна даць загаловак.

З паняццем «тэкст» цесна звязаны такія паняцці «тэма» і «тыпы мовы». Тэма -- гэта тое аб чым гаворыцца ў тэксце, асноўная думка, тое што хацеў сказаць аўтар. Тыпы мовы -- апавяданне, апісанне, разважанне -- разнавіднасці тэксту. Яны звязаны з мэтай, якую ставіць перад сабой аўтар .

У залежнасці ад мэты і задумы аўтара выбіраецца спецыфічнае яго рашэнне таго ці іншага яго паведамлення: калі ствараецца апавяданне, то адпаведна мэце, адбіраюцца сродкі стварэння дадзенага тыпу мовы. Для апісання ёсць свае сродкі стварэння, якія адрозніваюцца ад тых, што выкарыстоўваюцца пры стварэнні апавядання ці разважання. Гэта значыць, што вучням патрэбна прывіваць уменні ствараць тэкст у адпаведнасці з яго мэтай.

Па меркаванні М. Г. Яленскага, з дапамогай практыкаванняў, якія прымяняюцца ў рабоце па развіцці звязнай мовы, вучні авалодваюць навыкамі стварэння тэксту. Гэта тлумачыць асаблівасць даных практыкаванняў, яны як правіла будуюцца на дыдактычным матэрыяле, які ўяўляе сабой звязны тэкст [17, с. 208].

Заданні ў такіх практыкаваннях звязаны з работай над тэкстам - гатовым ці ствараемым. У залежнасці ад гэтага вылучаюць пяць груп практыкаванняў. Практыкаванні аналітычнага характару па гатоваму тэксту, практыкаванні аналітыка-моўнага характару, практыкаванні на перапрацоўку гатовага тэксту, практыкаванні па стварэнні новага тэксту, трэніровачныя практыкаванні па стварэнні свайго тэксту [16, с. 113]. Больш падрабязна кожную группу практыкаванняў разгледзім ніжэй.

Да першай групы М. Г. Яленскі адносіць практыкаванні аналітычнага характару па гатоваму тэксту, якія садзейнічаюць выпрацоўцы навыкаў аналізу тэксту пры дапамозе наступных заданняў: вызначце асноўную думку выказвання, сфармуляваную аўтарам, частку ў якой даецца пэўнае апісанне і г. д.; прасачыце залежнасць ўжывання пэўных моўных сродкаў ад мэты выказвання. Выкарыстоўваецца і метад параўнання. Напрыклад, у такіх відах практыкаванняў: супастаўце водгук пра фільм і рэцэнзію да яго, параўнайце тэкст, адзначце агульнае і рознае ў іх паводле задумы, тэмы і жанру.

Практыкаванні аналітыка-моўнага характару па гатоваму тэксту накіраваны на ўзнаўленне асобных элементаў тэксту. Яны прадугледжваюць выпрацоўку навыкаў аналізу, абстрагавання, абагульнення, прымянення пэўных, моўных дзеянняў. Напрыклад: сфармулюйце тэму выказвання, прыдумайце загаловак [16, с. 116].

Практыкаванні на перапрацоўку гатовага тэксту патрабуюць навыкаў выпраўлення тэксту; стварэнне ўдасканаленых, новых ці абумоўленых (перапрацаваных) частак тэксту, шляхам увядзення ў тэкст цытат [16, с. 115].

Практыкаваннні па стварэнню новага тэксту, на аснове гатовага прадугледжваюць наступныя заданні: выкласці падрабязна або сцісла адну частку, ці ўвесь тэкст; падрыхтаваць паведамленне на пэўную тэму, адказаць на пытанне і г.д.

Апошняя група -- гэта практыкаванні, якія трэніруюць вучняў у стварэнні свайго тэксту. Значнае месца сярод практыкаванняў гэтай групы займаюць пераказы і сачыненні [16, с. 114].

Такім чынам, даследчыкі па рознаму па дыходзяць да арганізацыі аналітыка-сітэтычнай моўнай і практычнай дзенасці на ўроках беларускай мовы. Але зыходзячы з вышэй сказанага, можна сказаць, што кожная творчая работа вучняў на ўроках беларускай мовы патрабуе асэнсаванай падрыхтоўкі. Падрыхтоўка вучняў да напісання творчых работ, з' яўляецца абавязковым этапам. Выкарыстанне практыкаванняў аналізу моўных з'яў і практычнага прымянення у працэссе маўлення.

1.2 Асноўныя метадычныя прынцыпы і падыходы да развіцця мовы і маўлення

Адукацыйна-выхаваўчае значэнне прадмета «Беларуская мова» акрэсліваецца разнастайнымі сацыяльнымі функцыямі мовы ў грамадстве. Мова выступае як асноўны сродак зносін і пазнання рэчаіснасці. Карыстаючыся мовай, асоба засвойвае формы чалавечых узаемаадносін, пазнае маральныя і культурныя каштоўнасці свайго народа. Забяспечваючы моўную адукацыю вучняў, неабходна ствараць умовы для іх інтэлектуальнага, эмацыянальнага і духоўнага развіцця, рыхтаваць да прафесійнай дзейнасці і актыўнага грамадскага жыцця, а таксама садзейнічаць таму, каб агульначалавечыя і нацыянальныя каштоўнасці культуры сталі набыткам асобы.

Апошнім часам павысілася цікавасць да сацыяльна-педагагічных функцый мовы і маўлення ў сістэме навучання, выхавання і развіцця асобы, да асэнсавання значэння і ролі маўлення як сродку выражэння свядомасці чалавека, спосабу пазнання, уздзеяння і ўзаемадзеяння, паказчыка культуры і разумовых здольнасцей суб'ектаў. Мова з'яўляецца найважнейшым сродкам фарміравання культуры асобы, яе светапогляду і інтэлекту. Дзякуючы мове, «пры належным валоданні ёю як інфарматыўным, інтэрактыўным і перцэптыўным сродкам адбываецца працэс духоўнага станаўлення чалавека, захаванне і перадача ім сацыяльна-культурнага вопыту, што забяспечвае ўключэнне яго ў рэальнае жыццё і працу ў грамадстве. Роднае слова дапамагае вучню вызначыцца з ідэаламі, поглядамі, пазіцыямі, засвоіць нормы паводзін у кантэксце нацыянальнай культуры. У прыродзе роднага слова закладзена перспектыва быць аперацыйным сродкам пазнання, інтэлектуальнага развіцця асобы, наладжвання дыялога паміж пакаленнямі, засваення і захавання людзьмі свайго і чужога вопыту» [14, с.32].

Курс беларускай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь прадугледжвае такую моўную і маўленчую падрыхтоўку вучняў, якая дазволіць карыстацца словам ва ўсіх сферах жыццядзейнасці - пазнавальнай, навучальнай, нацыянальна-культурнай, бытавой і інш. Інакш кажучы, задача моўнай адукацыі заключаецца ў тым, каб беларуская мова трансфармавалася з прадмета выкладання ў механізм фарміравання асобы, яе менталітэту, разумення свету і ўзаемаадносін людзей у свеце. Ставіцца задача сфарміраваць у вучняў такія адносіны да беларускай мовы, такія ўменні і навыкі, якія неабходны ўсім людзям у іх штодзённым жыцці. Валоданне мовай дасць магчымасць самастойна папаўняць веды: мэтанакіравана чытаць тэксты, успрымаць змест прачытанага і пачутага, абменьвацца інфармацыяй, ствараць вусныя і пісьмовыя паведамленні.

А гэта азначае, што курс беларускай мовы мае на ўвазе вырашэнне стратэгічнай мэты -- падрыхтоўку сродкамі гэтага прадмета высокаадукаванай, высокакультурнай моўнай асобы. Выдзяляюць два асноўныя прынцыпы: аперацыйны і матывацыйны:

Аперацыйны прынцып мае на ўвазе, што ў ходзе навучання роднай мове да яе неабходна адносіцца як да «прадмета прадметаў», сродку авалодвання новымі ведамі па іншых вучэбных дысцыплінах.

Матывацыйны прынцып азначае, што пры падрыхтоўцы кожнага ўрока варта накіроўваць навучальную дзейнасць на дасягненне канкрэтных мэт.

Пытанне аб развіцці маўлення стаяла з даўніх часоў, таму яно не новае. У мінулым ішла нават своеасаблівая барацьба двух напрамкаў адносна формы і зместу выказвання і навучання яму: адны надавалі галоўную ролю форме маўлення (тропы, фігуры для ўпрыгожвання любой мовы незалежна ад зместу), другія выказваліся за свядомае авалодванне ўменнем выказвацца ( разважаць, даказваць, аргументаваць) [10, с. 36].

К. М. Міцкевіч -- афіцыйны пачынальнік методыкі беларускай мовы -- надаваў вялікае значэнне развіццю маўлення вучняў, хаця ў яго «Методыцы роднае мовы» 1926 года выдання і няма асобнага раздзела, як і няма асобнай працы, прысвечанай гэтаму пытанню, аднак цікавасць уяўляюць практыкаванні па развіцці вуснага і пісьмовага маўлення, якія аўтар імкнуўся даваць у сістэме. Ужо ў 2-ім выданні «Методыкі роднай мовы» К. Міцкевіча і В. Тэпіна раздзел ёсць, і аўтары прапаноўваюць з улікам рознага ўзроўню падрыхтоўкі вучняў (апісальны, назіральны, адчувальны), даваць самыя розныя тэмы для творчых работ; раілі прывіваць «некаторае чуццё ў адносінах да паказаных форм (апавяданне, апісанне і характарыстыка, разважанне) і практычныя навыкі ў карыстанні імі» [16, с. 48].

Сучасны стан працы па развіцці маўлення на ўроках беларускай мовы (і на спецыяльных, і на спадарожных уроках) паказвае, што найперш патрэбна вырашаць і ў тэарэтычным і ў практычным плане методыку арганізацыі працы па развіцці маўлення. Лінгваметадычную аснову развіцця маўлення складаюць прынцыпы, метады і прыёмы, што выпрацаваны ў методыцы развіцця маўлення [17, с. 36].

В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава адзначаюць, што арганізацыя працы па развіцці маўлення вучняў ажыццяўляецца на аснове агульнадыдактычных, прыватнаметадычных і спецыфічных прынцыпаў. Да апошніх адносяцца: 1) адзінства развіцця маўлення і мыслення, 2) узаемасувязь у развіцці вуснага і пісьмовага маўлення, 3) сувязь працы па развіцці маўлення з вывучэннем граматыкі, арфаграфіі, пунктуацыі, беларускай літаратуры і інш., 4) стылістычная накіраванасць у працы па развіцці маўлення; 5) прынцып тэкставага навучання [6, с. 55].

Яшчэ Якуб Колас адзначаў, што «развіваць мову асобна ад думкі немагчыма». «Слова, -- пісаў ён, -- дзейсны супрацоўнік нашага мыслення. Вялікі запас слоў - адна з умоў для больш дакладнага і яснага выражэння нашай думкі. Адсюль развіццё вуснага маўлення ёсць і развіццё адной з прылад нашага мыслення» [15, с. 26]. Больш таго, самі прыёмы навучання беларускай мове -- параўнанне, аналіз, сінтэз, канкрэтызацыя, сістэматызацыя, класіфікацыя -- спрыяюць развіццю мыслення.

Вусная мова істотна адрозніваецца ад пісьмовай. Гэта жывы працэс паміж гаворачым і слухачом. Інтанацыя, паўза, націск (лагічны), тэмп, жэсты, міміка -- усё стварае і своеасаблівы сінтаксіс: няпоўныя сказы, адсутнасць ці абмежаванне складаных сказаў, адасобленых членаў сказа і інш. Пісьмовая мова, як правіла, маналагічная. Яна больш складаная для засваення, але, як сведчаць псіхолагі і метадысты, ідзе на аснове вуснай і праз яе. І наадварот, павышэнне ўзроўню пісьмовай мовы прапарцыянальна павышае ўзровень вуснай. У сувязі з адзначаным, спынім увагу на развіцці вуснага маўлення, ці гаварэнні.

Навучанне гаварэнню як віду маўленчай дзейнасці -- гэта ажыццяўленне вуснай формы вербальных зносін. Для працэсу навучання гаварэнню, для яго арганізацыі і кіравання ім прынцыповае значэнне маюць такія катэгорыі зносін, як маўленчая сітуацыя, сацыяльная і камунікатыўная ролі, камунікацыйная агульнасць, від зносін [15, с. 241].

Маўленчая сітуацыя ў метадычнай літаратуры, як тое, што выклікае зносіны, спрыяе і спадарожнічае ці суправаджае іх. Вучэбная маўленчая сітуацыя ствараецца: з дапамогай спасылкі на пэўную рэальную падзею (паход, прагляд кінафільма, спектакля, удзел у спаборніцтвах і інш.); з дапамогай зрокавай нагляднасці, якая мадэлюе знешні свет (карціны, рэпрадукцыі, дыяфільмы, кінафільмы і інш.); на аснове вуснага слоўнага апісання і стымуляцыі фантазіі, уяўлення; з дапамогай тэксту, які дае ўяўленне аб прадмеце магчымай камунікацыі.

Камунікатыўная сітуацыя -- «гэта 1) умовы, у якіх ажыццяўляюцца зносіны, 2) адносіны паміж удзельнікамі маўленчых зносін (ступень іх знаёмства, агульнасць інтарэсаў і г.д.), 3) маўленчыя намеры, 4) рэалізацыя самога акта зносін (у выніку зносін могуць узнікаць стымулы для далейшага разгортвання выказванняў)» [15, с. 112].

Удзельнікі маўленчых зносін з'яўляюцца носьбітамі сацыяльных зносін, паколькі ў любой сітуацыі яны, акрамя таго, могуць мяняцца камунікатыўнымі ролямі слухача і гаворачага.

Навучанне беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах абумоўлена практычнай накіраванасцю і зарыентавана на рэалізацыю сістэмна-функцыянальнага, камунікатыўна-дзейнаснага і лінгвакультуралагічнага падыходаў пры выкладанні ўсіх тэм і раздзелаў.

Сістэмна-функцыянальны падыход на думку З. Б. Варановіч, забяспечвае засваенне вучнямі моўных сродкаў, адбор і арганізацыю моўнага матэрыялу для авалодвання моўнай кампетэнцыяй [3, с. 62].

Як адзначаюць метадысты, задачы навучання мове нельга зводзіць да апісання сістэмных адзінак і з'яў розных моўных узроўняў. Неабходна так наладжваць навучальны працэс, каб вучні асэнсоўвалі кожную моўную адзінку, арыентуючыся на асаблівасці яе ўжывання ў маўленні. Менавіта пры такім падыходзе можна забяспечыць асэнсаванне цеснай узаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці ўсіх аспектаў і ўзроўняў моўнай сістэмы: лексікі, фанетыкі, марфалогіі, сінтаксісу і стылістыкі. Такі падыход ставіць свае патрабаванні да методыкі падачы вучэбнага матэрыялу ў практыку навучання беларускай мове. У прыватнасці, ён накіроўвае на тое, каб вучні:

-- на ўроках мовы не абмяжоўваліся аналізам моўных фактаў і з'яў, а шмат увагі аддавалі сінтэзу -- складанню сказаў рознай будовы і функцыянальнага прызначэння, стварэнню звязных выказванняў;

-- пры вывучэнні марфалогіі вызначалі, якую сэнсава-стылістычную і тэкстаўтваральную ролю выконвае тая ці іншая часціна мовы; вучыліся адрозніваць часціны мовы і іх формы на аснове склонавых і сінтаксічных пытанняў;

сістэматычна і паслядоўна выпрацоўвалі арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі [3, с. 65].

Камунікатыўна-дзейнасны падыход дае магчымасць рэальна забяспечыць дзейнасць вучняў у розных маўленчых сітуацыях, што садзейнічае фарміраванню камунікатыўнай кампетэнцыі.

У сувязі з гэтым на першы план, як лічыць Т. А. Ладыжанская, ў моўнай падрыхтоўцы вучняў выходзіць удасканальванне іх маўленчай практыкі, якая наладжваецца ў форме суразмоўніцтва, пісьма, чытання, публічных выступленняў, пераказу і абмеркавання радыё- і тэлеперадач, вучэбных лекцый, дакладаў, паведамленняў. Такім чынам, у агульнаадукацыйных установах да маўлення трэба падыходзіць як да адной з формаў пазнавальнай дзейнасці чалавека, спосабу яго грамадскай актыўнасці, сродку сацыялізацыі.

Лінгвакультуралагічны падыход Т. А. Ладыжанская звязвае з усведамленнем мовы як формы выражэння нацыянальнай культуры, узаемасувязі мовы і культуры, нацыянальна-культурнай спецыфікі беларускай мовы і з'яўляецца асновай фарміравання ў вучняў лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі [9, с. 65].

Мова з'яўляецца неад'емнай часткай нацыянальнай культуры, таму навучанне беларускай мове павінна быць непарыўна звязана з засваеннем культуры беларускага народа. У сувязі з гэтым, у курс беларускай мовы паслядоўна ўводзіцца нацыянальна-культурны кампанент, які дазваляе засвоіць маральна-этычны, эстэтычны і гістарычны вопыт народа. Разам з тым мова з'яўляецца феноменам культуры, у якім знайшлі адбітак усе яе праяўленні, таму істотнай становіцца задача авалодання беларускай мовай як сродкам спасціжэння нацыянальнай і сусветнай культур. Гэта патрабуе спецыяльнай увагі да вывучэння як нацыянальна маркіраваных моўных адзінак, так і звароту да тэкстаў, што перадаюць гісторыю, традыцыі, звычаі і дасягненні беларускага народа, а таксама спрыяюць пазнанню беларускай культуры ў дыялогу і ва ўзаемадзеянні з культурамі іншых народаў.

Асэнсоўваючы беларускую мову, як сродак засваення культурных каштоўнасцей, вучні спасцігаюць яе лексічнае, фразеалагічнае, граматычнае, стылістычнае багацце і разнастайнасць, вучацца карыстацца выяўленча-вобразнымі сродкамі мовы.

Яшчэ адзін з падыходаў, значнасць якога актуалізавалася ў сувязі з пераходам да 11-гадовай агульнай сярэдняй адукацыі, як лічыць, звязаны з уплывам на педагагічны працэс сучаснага адукацыйнага асяроддзя, стварэнне яго будзе садзейнічаць узмацненню ролі навучальных устаноў у развіцці культуры асобы вучня. Улік магчымасцей адукацыйнага асяроддзя, якое само па сабе валодае высокім развіццёвым патэнцыялам, дазволіць ажыццявіць аптымальны адбор зместу адукацыі, а таксама вызначыць найбольш эфектыўныя метады і адпаведныя сучаснаму ўзроўню тэхнічнага развіцця сродкі навучання беларускай мове.

Дыдактыка-метадычнымі прынцыпамі ў сістэме навучання беларускай мове паводле В. А. Ляшчынскай, выступаюць наступныя:

- прынцып адзінства і ўзаемасувязі мовы, маўлення і мыслення, які заснаваны на дыялектычным адзінстве і ўзаемасувязі мовы, маўлення і мыслення і прадугледжвае выкарыстанне такіх метадаў і прыёмаў, што садзейнічалі б развіццю мысліцельнай дзейнасці і пазнавальных здольнасцей вучняў, актывізавалі не толькі аналітыка-сінтэтычную моўную і практычную маўленчую дзейнасць школьнікаў, але і дзейнасць сацыяльную, рэфлексіўную ў адносінах да людзей, самога сябе, сваіх жаданняў, поглядаў і паводзін;

- прынцып узаемасувязі развіцця вуснага і пісьмовага маўлення заснаваны на тым, што вуснае і пісьмовае маўленне -- гэта дзве формы працэсу камунікацыі паміж людзьмі з дапамогай мовы, якія існуюць у адзінстве і пры фарміраванні навыкаў і ўменняў камунікацыі падтрымліваюць адна адну;

- прынцып актыўнай камунікацыі, які звязаны з прызначэннем мовы быць сродкам зносін. З паваротам методыкі да асобы вучня, да асобы, якая чытае, успрымае, слухае і піша, асноўнай мэтай навучання стала навучанне маўленчай дзейнасці сродкамі мовы, што немагчыма без уключэння асобы ў гэты працэс;

- прынцып апоры на тэкст у яго жанрава-стылявой разнастайнасці прадугледжвае стварэнне ўласных выказванняў на аснове звестак пра тэкст, яго будову, тэму і асноўную думку, спосабы і сродкі сувязі сказаў у тэксце, г. зн. на правілы стварэння тэкстаў;

- функцыянальна-маўленчы прынцып заснаваны на функцыянальных уласцівасцях моўных сродкаў і прадугледжвае іх выкарыстанне ў залежнасці ад тыпу, стылю і жанру выказвання;

- прынцып арыентацыі на ўнутрыпрадметныя сувязі, што забяспечвае асэнсаванне моўнай сістэмы (фанетыкі, лексікі, марфемікі і граматыкі, арфаграфіі, пунктуацыі і стылістыкі) як адзінага цэлага, у межах якога гэтыя раздзелы ўзаемазвязаны і ўзаемаабумоўлены, суладна функцыянуюць у вусных і пісьмовых выказваннях розных тыпаў, стыляў і жанраў, а таксама міжпрадметныя сувязі (сувязь мовы і культуры праз увядзенне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі; сувязь мовы з этыкай, эстэтыкай, логікай праз увядзенне курса “Рыторыка”; сувязь паміж мовай і літаратурай, спосабам рэалізацыі якой з'яўляюцца мастацкія тэксты і г. д.), ажыццяўленне якіх адкрывае дадатковыя магчымасці засвоіць большы па аб'ёме матэрыял, больш глыбока раскрыць яго, удакладніць раней засвоенае, актуалізаваць раней набытыя веды, што стануць той асновай, на якую будуць накладвацца новыя;

- прынцып пераемнасці і развіцця ў межах асобных тэм і ступеняў навучання [8, с. 64].

Такім чынам, змест адукацыі ў разгледжанай сферы прадугледжвае вывучэнне ўсіх раздзелаў беларускай мовы як навукі і падпарадкаваны фарміраванню моўнай асобы сродкамі гэтага прадмета. Развіццё звязнай мову навукоўцы разглядаюць як непарыўны, працяглы працэс, які патрабуе шмат падрыхтоўкі. Працэс развіцця звязнага маўлення вучняў, можа праводзіцца, не толькі на ўроках беларускай мовы, але і па іншых дысцыплінах, дзе можна ствараць пэўныя маўленчыя сітуацыі.

1.3 Класіфікацыя сачыненняў у метадычнай літаратуры

Сачыненне -- вiд пiсьмовых работ, які спрыяе развіццю літаратурна-творчых здольнасцей вучняў. Iх значэнне i роля у развiццi звязнай мовы абумоўлена самастойным характарам, прадугледжвае выкладанне вучнымi сваiх думак на пэўную тэму. Гэта праца творчая. Пры напiсаннi сачыненняў выяўляюцца творчыя здольнасці школьнiкаў, глыбiня iх ведаў, самастойнасць думак i выказванняў, здольнасць фантазiраваць i суадносiць уяўленнi з рэчаiснасцю, а галоўнае -- уменне выражаць свае пачуццi i думкi словамi [16, с. 351].

У час падрыхтоўкi да напісання сачыненняў выяўляецца i творчасць настаўнiка, яго майстэрства змястоўна наладзiць заняткi, выклiкаць цiкавасць выхаванцаў да пошуку, дапамагчы iм псiхалагiчна арганiзаваць i дысцыплiнаваць сябе, падпарадтаваць свае памкненнi, пачуццi, мары адзiнай мэце.

«Сачыненні, якія праводзяцца на ўроках мовы, у залежнасці ад тэматыкі падзяляюцца на дзве вялікія групы:

Сачыненні на лінгвістычныя тэмы,

2. Сачыненні на тэмы з жыцця (так званыя вольныя тэмы) » [ 9. С. 30 ].

Сачыненнi, як адзначае М. Г. Яленскі, адрознiваюцца ў залежнасцi ад: месца выканання (класныя i дамашнiя); аб'ёму (разгорнутыя i мiнiяцюрныя); спосабу выканання (калектыўныя i iндывiдуальныя); мэты (навучальныя i кантрольныя); характару працы (без дадатковых заданняў i з iмi); жанру i тыпу тэксту (апавяданне, апiсанне, разважанне, партрэтная характарыстыка, рэпартаж, нататка, рэцэнзiя i iнш.); крынiцы атрымання матэрыялу ( па карцiне, на лiтаратурныя тэмы, на матэрыяле асабiстых назiранняў, перажыванняў i жыццёвага вопыту вучняў).

На ўроках мовы часцей за ўсе практыкуюцца сачыненнi па карцiне i сачыненнi на аснове асабiстых назiрання, жыццёвых уражанняў i ўласнага вопыту школьнiкаў. Кожны з гэтых вiдаў мае сваю спецыфiку i вызначаецца асаблiвасцю методыкi правядзення.

Сачыненнi па карцiне - адзiн з распаўсюджаных у школе вiдаў пiсьмовых прац па развiццi мовы. Карцiна аказвае моцнае эмацыянальнае ўздзеянне на дзяцей, абуджае iх мысленне, дапамагае знайсцi неабходныя словы для пераканаўчага i яскравага выражэння настрою, думак i перажыванняў, якiя ўзнiкаюць пад уражаннем ад карцiны.

Ярка праяўляецца здольнасць вучняу да самастойнай творчасцi ў сачыненнях, напiсанных на аснове асабiстых назiранняў, жыццёвых уражанняў i ўласнага вопыту.

Найбольш распаўсюджанымi ў школьнай практыцы з'яўляюцца сачыненнi апавядальнага характару. Асноўным матэрыялам iх зместу служаць падзеi з асабiстага жыцця дзяцей цi грамадскiя падзеi, у якiх дзецi прымаюць удзел. Сюды ўваходзяць i пiсьмовыя апавяданнi дзяцей аб экскурсiях на прыроду, мясцовыя прадпрыемствы, апавяданнi аб правядзеннi свят, канiкул i г.д.. Такiя сачыненнi ў большасцi выпадкаў уключаюць у сябе i элементы апiсання. Пiсаць сачыненнi тыпу апавядання вучням значна лягчэй, чым рабiць апiсаннi, паколькi ўражаннi, атрыманыя ад падзей, у школьнiка больш трывалыя, чым ад назiрання карцiн прыроды цi навакольных прадметаў.

Самымi складанымi з'яўляюцца апiсальныя сачыненнi. Мэта такiх сачыненняў - не толькi расказаць пра знаёмае дзецям, але i вызначыць галоўнае, тыповае, спецыфiчнае, уласцiвае толькi кожнаму з iх, перадаць пачуццi i настроi, якiя выклiкаюць гэтыя прадмет, з'ява, падзея, чалавек. Вучыць дзяцей складаць апiсаннi трэба пачынаць з развiцця ў iх назiральнасцi за адзiночным прадметам [ 2, с. 59 ].

Адным са сродкаў развiцця ў вучняў умення лагiчна думаць i даказваць правiльнасць вылучаных палажэнняў з'яўляецца сачыненне-разважанне. Элементы разважання ёсць у любым сачыненнi.

Даследчыкі А. Ладыжанская, Н. С. Черноусова і іншыя класіфікуюць сачыненні наступным чынам: вусныя сачынені, сачыненні-мініяцюрыі, сачыненлі-лісты, сачыненні-даследванні, і інш. [17; 12; 5].

Даследуючы метадычную сістэму дадзеных аўтараў, можна вызначыць, што ўсе сачыненні, як вусныя, так і пісьмовыя, адрозніваюцца па крыніцы матэрыялу, па ступені самастойнасці, па спосабах падрыхтоўкі, па жанры і мове. А гэта значыць, што школьнікі ў працэсе навучання павінны прайсці шлях ад калектыўных прац да самастойных, дзе ступень самастойнасці навучэнцаў узрастае з класа ў клас, ад вусных сачыненняў да пісьмовых.

Глава 2. Сачыненне як сродак развіцця маўленчых здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы

2.1 Аналіз праграм па беларускай мове для сярэдняй школы

Развіццё методыкі навучання роднай мове, павышаныя патрабаванні да якасці моўнай і маўленчай падрыхтоўкі вучняў у сувязі з рэформай сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі выклікалі неабходнасць ў стварэнні новай праграмы па беларускай мове для агульнаадукацыйнай сярэдняй школы.

Па-першае, праграма -- гэта асноўны дакумент, якім вызначаецца змест і аб'ём моўнай адукацыі. Развіццё маўлення на ўроках беларускай мовы -- гэта ўся праца, якая праводзіцца настаўнікам спецыяльна на ўроках па развіцці маўлення і ў сувязі з вывучэннем усіх раздзелаў школьнага курса (фанетыкі, марфемікі і словаўтварэння, лексікі і фразеалогіі, марфалогіі і сінтаксісу, арфаграфіі і пунктуацыі). Для таго, каб вучні авалодалі моўнымі нормамі (арфаэпічнымі, арфаграфічнымі, лексічнымі, словаўтваральнымі, марфалагічнымі, сінтаксічнымі), каб умелі і маглі выражаць свае думкі ў вуснай і пісьмовай формах, карыстаючыся патрэбнымі моўнымі сродкамі ў адпаведнасці з мэтай, зместам маўлення і ўмовамі зносін [4, с. 55].

Асноўнымі задачамі па развіцці звязнага маўлення вучняў, згодна праграме па беларускай мове, з'яўляюцца:

Сістэматызацыя і паглыбленне ведаў пра мову і маўленне, заканамернасці і правілы функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормы беларускай літаратурнай мовы; авалоданне спосабамі дзейнасці, неабходнымі для асэнсавання законаў і фактаў мовы (моўная кампетэнцыя);

Развіццё звязнага маўлення: здольнасць ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў (камунікатыўная кампетэнцыя);

Валоданне мовай як сістэмай захавання і перадачы каштоўнасцей культуры, як сродкам спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; здольнасць карыстацца культуразнаўчымі звесткамі ў працэсе маўленчых зносін (лінгвакультуралагічная кампетэнцыя);

Развіццё сродкамі мовы інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў.

Задача настаўніка -- навучыць змястоўна, граматычна і стылістычна правільна выражаць думкі, свабодна карыстаючыся сродкамі мовы ва ўсіх сферах жыцця. Да апошняга часу гэта задача была амаль не вырашальнай. Гэта звязана з тым, што на ўроках беларускай мовы, з аднаго боку, вывучаўся граматычны лад мовы, з падзелам яго на раздзелы, часціны мовы, тэмы, колькасць якіх такая, што паглыналася вывучэннем і засваеннем тэмы на кожным уроку; а з другога -- адсутнічала накіраванасць на развіццё маўлення вучняў, на вывучэнне граматыкі ва ўзаемасувязі з развіццём маўлення. І таму настаўніку прыходзілася і прыходзіцца прыкладаць максімум намаганняў, быць пастаянна ў метадычных пошуках тэхналагічных распрацовак, каб рэалізаваць задачу па развіцці маўлення вучняў.

Вядомы метадыст рускай мовы Т. А. Ладыжанская -- асновай для выдзялення раздзелаў па развіцці маўлення лічыць абраць лепш за ўсё адпаведнасць паміж асноўнымі адзінкамі мовы і раздзеламі курса беларускай мовы [ДАДАТАК Д].

Аналізуючы праграму па беларускай мове, можна сказаць, што праграма распрацавана для такога падыходу, дзе развіццё маўлення павінна ажыццяўляцца на кожным уроку беларускай мовы, а формы і змест працы цесна звязаны з характарам і зместам фактычнага матэрыялу. Зыходзячы з гэтага, прадметам працы па развіцці маўлення на ўроках беларускай мовы з'яўляецца функцыянаванне моўнай адзінкі, г. зн. яе выкарыстанне, ужыванне ў камунікатыўным акце ў залежнасці ад асаблівасцей саміх сродкаў, мэты выказвання, намераў яго.

Аналіз праграмы па беларускай мове паказвае, якія ўменні і навыкі павінны фарміравацца ў вучняў сярэдняй школы па развіццю маўлення[ ДАДАТАК Е]. Пералічым некаторыя з іх:

Успрыманне на слых ці чытанне вучэбных тэкстаў, гутарка па змесце пачутага ці прачытанага тэксту з мэтай дасягнення адэкватнага разумення.

Вылучэнне незразумелых слоў і выразаў і ўстанаўленне іх значэння, суаднясенне зместу з ілюстрацыяй.

Вылучэнне і асэнсаванне лінгвакраіназнаўчай інфармацыі з тэкстаў практыкаванняў.

Вуснае маўленне (гаварэнне)

Фарміраванне арфаэпічна правільнага вымаўлення.

Падрабязны пераказ тэксту па пытаннях, апорных словах, плане.

Самастойная пабудова выказвання на прапанаваную тэму па калектыўна складзеным плане.

Пісьмовае маўленне: спісванне слоў, сказаў, тэкстаў; запіс пад дыктоўку слоў, сказаў, тэкстаў.

Умовы маўленчых зносін: наяўнасць адрасанта і адрасата, матыву, прадмета гутаркі, веданне мовы адрасантам і адрасатам. Маўленчая сітуацыя.

Вуснае і пісьмовае, дыялагічнае і маналагічнае маўленне.

Напрыклад, вялікую ролю ў развіцці маўлення вучняў адыгрывае вывучэнне граматычных сродкаў. Граматычныя значэнні пры камунікацыі ў любым выказванні (тэкст, сказ) нясуць на сабе вялікую сэнсавую нагрузку: сэнс сказаў складаецца са значэнняў слоў плюс значэнні моўных катэгорый, пераважна граматычных. Так, напрыклад, сказы Мы збіраем ураджай і Мы сабралі ўраджай адрозніваюцца па сэнсу толькі таму, што словы, якія арганізуюць гэтыя сказы, у прыватнасці дзеясловы, маюць розныя граматычныя значэнні: у першым сказе -- значэнне цяперашняга часу, у другім -- значэнне прошлага часу. Выключна важна, каб вучні правільна ўжывалі як словы, так і граматычныя формы слоў, адчувалі сутнасць сувязей паміж словамі і сказамі тэксту [11, с. 6].

Такім чынам, можна зрабіць вынік, што прагарама па беларускай мове пабудавана з улікам прынцыпу сістэмнасці, навуковасці і даступнасці, а таксама пераемнасці і перспектыўнасці паміж раздзеламі курса. Апора на маўленчыя паняцці (тэкст і яго будова, тып, стыль, жанр маўлення) і правілы маўленчых паводзін, садзейнічае свядомаму ўдасканаленню вуснага і пісьмовага маўлення школьнікаў, павышэнню культуры маўленчых зносін.

2.2 Асаблівасці арганізацыі і правядзення сачыненняў розных відаў

У метадычнай і вучэбна-метадычнай літаратуры пытанні падрыхтоўкі вучняў да напісання сачыненняў розных жанраў дастаткова поўна распрацаваны.

Урок, на якім пішацца сачыненне, не мае статычнай структуры: усё залежыць ад таго, над сачыненнем якога тыпу праводзіцца праца. Напрыклад, пры правядзенні сачынення па карціне асноўная ўвага надаецца аналізу зместу твора жывапісу (гутарка па карціне), пасля чаго арганізуецца лексіка-граматычная праца (падбор апорных сдоў, словазлучэнняў), складанне плана і запіс тэксту. Пры правядзенні сачынення паводле ўяулення вялікае значэнне мае падрыхтоўчая праца на папярэдніх уроках: чытанне тэкстаў, назіранні, вусныя выказванні і г. д.. На самім уроку ставіцца задача, даюцца парады адносна таго, як лепш справіцца з ёй [2, с. 64].

У адпаведнасці з канцэпцыяй развіццёвага, асобасна арыентаванага навучання арганізацыя працы над сачыненнем мае свае асаблівасці. Па традыцыйнай методыцы дзейнасць вучняў на ўроках развіцця звязнага маўлення часцей за ўсё носіць аднабаковы характар: дзеці або застаюцца сам-насам з пастаўленай дыдактычнай задачай без належнай дапамогі дарослага, або дарослыя «выкарыстоўваюць настолькі актыўную, масіраваную зместавую і лексіка-граматычную падрыхтоўку» [ 9, с. 31 ], што заціскаюць творчыя здольнасці дзяцей у вызначанае імі рэчышча, не даючы раскрыцца гэтым здольнасцям, самавыявіцца асобе.

Асаблівасці працы над сачыненнем у адпаведнасці з канцэпцыяй асобасна арыентаванага навучання грунтуюцца на зыходным тэзісе: вучыць пісаць сачыненні неабходна паэтапна, спачатку арыентуючыся на тэкст-узор, а затым -- на ўласную творчасць, абапіраючыся на атрыманыя веды і ўменні.

Напрыклад, у 5 класе найбольш рацыянальны шлях заключаецца ў арганізацыі падрыхтоўчай працы на аснове тэксту-ўзору. Пры гэтым маецца на ўвазе не ўзорны тэкст лепшага сачынення вучня, а мастацкі тэкст пісьменніка. Заўважым: вучням даецца не арыенцір для дзеяння, а паказваецца прыклад таго, як можна расказаць пра пэўную падзею, з'яву, удала выкарыстоўваючы моўныя сродкі і веды аб пабудове тэксту.

На ўроках мовы часцей за ўсе практыкуюцца сачыненнi па карцiне i сачыненнi на аснове асабiстых назiранняў, жыццевых уражанняў i ўласнага вопыту школьнiкаў. Кожны з гэтых вiдаў мае сваю спецыфiку i вызначаецца асаблiвасцю методыкi правядзення.

Сачыненнi па карцiне -- адзiн з распаўсюджаных у школе вiдаў пiсьмовых прац па развiццi мовы. М. Г. Яленскі адзначае, што сачыненне па карціне -- традыцыйны від працы на ўроках па развіцці звязнага маўлення школьнікаў. Выніковасць працы ў значнай ступені залежыць ад самой карціны (рэпрадукцыі), якая павінна быць высокамастацкай па выкананні, з выразным, зразумелым сюжэтам, нескладанай кампазіцыяй, адпавядаць па змесце ўзроставым інтарэсам вучняў. Карцiна аказвае моцнае эмацыянальнае ўздзеянне на дзяцей, абуджае iх мысленне, дапамагае знайсцi неабходныя словы для пераканаўчага i яскравага выражэння настрою, думак i перажыванняў, якiя ўзнiкаюць пад уражаннем карцiны [15, с. 399].

Часцей за ўсе сачыненне па карцiне праводзiцца на спецыяльных уроках. Для вуснага сачыненя дастаткава аднаго ўрока цi паловы яго, для пiсьмовага -- адводзяцца здвоеные урокi. На першым уроку праводзiцца аналiз карцiны i падрыхтоўка да сачынення, на другім -- самастойная пiсьмовая праца вучняў. Этапы:

1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

2. Падрыхтоўка вучняў да ўспрымання твора жывапісу. На гэтым этапе ўрока вучням можна паведаміць некаторыя звесткі пра жывапіс: што такое жывапіс, чым ён адрозніваецца ад іншых відаў мастацтва, узгадаць прозвішчы вядомых мастакоў і інш.

3. Уступнае слова настаўніка. На дадзеным этапе настаўнік дае кароткае паведамленне пра мастака - аўтара карцiны, цi пра факты i падзеi, якiя пакладзены ў аснову твора.

4. Гутарка па карціне (аналіз карціны). Паводле зместу карцiны з адначасовым аналiзам мастацкiх сродкаў, якiмi карыстаўся аўтар, вызначэнне iдэйнай задумы мастака. Разгледзець рэпрадукцыю карцiны i падумаць над яе зместам.

5. Лексіка-стылістычная праца. Вучнi засвойваюць новыя словы, праводзiцца ўдакладненне значэння ужо знаемых слоў, якiмi карыстаюцца вучнi пры апiсаннi карцiны.

6. Складаецца i запiсваецца план. Складанне плана дысцыплiнуе думку, прывучае школьнiкаў паслядоўна, коратка i ясна фармуляваць выказванне.

7. Арфаграфічная праца. Дадзеная работа праводзіцца на тым моўным матэрыяле, які будзе выкарыстаны ў сачыненні. Напрыклад, можа быть:

- напісанне на дошцы слоў з арфаграмамі, якія школьнікі яшчэ не вывучалі;

- арфаграфічны разбор слоў запісаных ўу табліцы;

- слоўнікавы дыктант;

- арфаграфічны разбор слоў з цяжкімі арфаграмамі;

- устаўка прапушчаных літар у словы, запісаныя на дошцы і інш.

8. Пунктуацыйная праца. З мэтай папярэджвання пунктуацыйных памылак можна прапанаваць вучням узнавіць правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў тых сінтаксічных канструкцыях, якія з найбольшай верагоднасцю могуць быць выкарыстаны ў сачыненні, і праілюстраваць правілы прыкладамі, складзенымі на аснове зместу карціны.

9. Вуснае сачыненне. На гэтым этапе 1-2 вучнi перадаюць змест карцiны ў адпаведнасці са складзеным планам і запісамі.

10. Падрыхтоўка першага, спачатку на чарнавiку, варыянта сачынення. Аналіз і рэдагаванне чарнавікоў.

11. Напісанне выніковага варыянта сачынення [15, с. 400-402].

Асаблiва ярка праяўляецца здольнасць вучняў да самастойнай творчасцi ў сачыненнях, напiсанных на аснове асабiстых назiранняў, жыццевых уражанняу i ўласнага вопыту. Сачыненнi гэтага тыпу даволi разнастайныя па сваей тэматыцы.

Пры выбары тэмы для сачынення, настаўнiку трэба кiравацца не толькi яе складанасцю цi прастатой, але i тым, наколькi тэматыка цiкавая i блiзкая вучням, цi знаемы дзецi з тым матэрыялам, якi трэба адлюстраваць у сачыненнi. Вельмi важна прапаноўваць тэмы, блiзкiя да рэальных сiтуацый, каб праца над iмi захапiда дзяцей, выклiкала у iх роздум, самастойную ацэнку фактау, падзей, пра якiя вучань пасля раскажа у сачыненнi [9, с. 36].

Тэму сачынення неабходна фармуляваць так, каб яна падказала сюжэт апавядання, асноўную яго думку, нацэльвала на апiсанне канкрэтных прадметаў, з'яў, падзей, пабуджала ў школьнiкаў iмкненне да творчасцi.

Вызначыўшы тэму для сачынення, настаунiк выразна акрэслiвае мэты i задачы працы, прыдумвае, на якi дадатковы матэрыял ён будзе абапiрацца ў падрыхтоўцы да сачынення, якiя жыццевые i лiтаратурныя назiраннi вучняў будуць выкарыстаны. Улiчыўшы ўсе гэта, настаўнiк распрацоўвае методыку падрыхтоукi i правядзення сачынення. Немалаважная роля у падрыхтоўцы да сачынення належыць мастацкай лiтаратуры. У працэсе падрыхтоўкi да сачынення можна арганiзаваць экскурсiю, правесцi гутарку пра перажытае, прачытанае цi ўзбагачанае, пазнаемiць вучняў з мастацкiмi карцiнамi i лiтаратурнымi творамi на тэму сачынення.

Падрыхтоўка да сачынення праяўляецца i ў форме лексiка-стылiстычных практыкаванняў, складання планаў звязных тэкстаў, вусных i пiсьмовых адказаў на пытаннi, перакладаў з рускай мовы на беларускую, запiсу тэкстау па памяцi, перакладаў тэкстаў, пасля праслухоўвання магнiтафонных запiсау i iнш [17, с. 336].

Па рознаму праводзяцца сачыненнi-апавяданнi, сачыненнi-апiсаннi i сачыненнi-разважаннi.

Найбольш распаусюджанымi ў школьнай практыцы з яуляюцца сачыненнi апавядальнага характару. Асноўным матэрыялам iх зместу служаць падзеi з асабiстага жыцця дзяцей цi грамадскiя падзеi, у якiх дзецi прымаюць ўдзел. Сюды ўваходзяць i пiсьмовыя апавяданнi дзяцей аб экскурсiях на прыроду, мясцовыя прадпрыемствы, апавяданнi аб правядзеннi свят, канiкул, выхадных дзен i г.д. Такiя сачыненнi ў большасцi выпадкаў уключаюць у сябе i элементы апiсання. Пiсаць сачыненнi тыпу апавядання вучням значна лягчэй,чым рабiць апiсаннi, паколькi уражаннi, атрыманыя ад падзей, у школьнiка больш трывалыя, чым ад назiрання карцiн прыроды цi навакольных прадметаў. Апрача таго, план такога сачынення падказваецца ходам падзей, што значна аблягчае працу школьнiкаў [4, с. 12].

У залежнасцi ад зместу выказвання, вучнi павiнны падабраць загаловак да сваей працы. Спачатку вучнi робяць на чарнавiках нататкi будучага выказвання, складаюць план сачынення, падбiраюць найбольш трапныя выразы, збiраюць рабочыя матэрыялы. Затым тэкст запiсваецца на чарнавiк, удасканальваецца, пасля чаго перапiсваееца ў сшыткi.

Самымi складанымi з'яуляюцца апiсальныя сачыненнi. Мэта такiх сачыненняў -- не толькi расказаць пра знаемае дзецям, але i вызначыць галоўнае, тыповае, спецыфiчнае, уласцiвае толькi кожнаму з iх, перадаць пачуццi i настроi, якiя выклiкаюць гэтыя прадмет, з ява, падзеея, чалавек.

У залежнасцi ад таго, што будзе служыць аб'ектам апiсання, сачыненнi могуць быць наступных тыпаў:

-апiсанне адзiночнага прадмета;

-апiсанне жывелы i птушак;

- апiсанне з'явы цi падзеi;

-апiсанне дзеянняу i працэсаў;

-апiсанне чалавека.

Апiсаннi бываюць дзелавыя i мастацкiя.

Вучыць дзяцей складаць апiсаннi трэба пачынаць з развiцця у iх назiральнасцi за адзiночным прадметам.

Апiсанне чалавека патрабуе пэўнага запасу назiранняў над людзьмi, з'явамi жыцця. Таму ў працэсе падрыхтоўкi да такiх сачыненняў настаўнiк вучыць дзяцей пiльна глядзець, чутка слухаць, глыбока разбiрацца ў чалавечых характарах i грамадскiх адносiнах [2, с. 36].

Адным са сродкаў развiцця ў вучняў умення лагiчна думаць i даказваць правiльнасць вылучаных палажэнняў з'яуляецца сачыненне-разважанне. Элементы разважання есць у любым сачыненнi. У залежнасцi ад формы пабудовы i характару тэмы можна выдзелiць:

разважаннi на тэмы, якiя патрабуюць раскрыцця паняцця;

разважаннi ў форме адказаў на пытанне;

разважаннi на дыскусiйную тэму;

разважаннi на маральна-этычныя i грамадска-палiтычныя тэмы [4].

Перш чым прапанаваць сачыненне тыпу разважання, неабходна расказаць вучням пра асаблiвасцi зместу i структуры гэтага вiду працы, прааналiзаваць якi-небудзь урывак з артыкула цi падручнiка, выдзелiць палажэннi i аргументацыю.

Будова:

тэзiс (асноуная думка);

доказ

вывад

Самастойныя разважаннi вучняў праяўляюцца пры напiсаннi водзыву на кiнакарцiну, кнiгу, драматычную пастаноуку i iнш. Для выпрацоукi ўмення пiсаць водгук на прачытаную кнiгу бяруцца невялiкiя па аб'ему, але займальныя па зместу i нескладанага сюжэту творы (звычайна з тых, якiя прапануюцца для пазакласнага чытання). У далейшым напiсаныя водгукi абмяркоўваюцца, указваюцца iх недахопы, адзначаецца станоўчае.

Даволi распаўсюджанымi вiдамi творчых пiсьмовых прац вучняу з'яуляюцца сачыненнi па апорных словах (сачыненнi-мiнiацюры) i па дадзеным пачатку. Сачыненнi па апорных словах звычайна невялiкiя, iх карысна праводзiць пры замацаваннi граматычнага матэрыялу, паколькi можна прапанаваць вучням уключыць у тэкст словы на вывучаемыя граматычныя правiлы [17, с. 65].

Сачыненнне па дадзеным пачатку дае магчымасць узмацнiць элемент творчасцi, пазбаўляе шаблону ў вучнёўскiх працах. Пачатак сачынення складае настаўнiк сам, цi бярэ з якога-небудзь твора. Першыя фразы павiнны быць зыходным пунктам, ад якога развiваецца самастойная творчая думка школьнiкаў. Аналiзуючы сачыненне, настаўнiк адзначае i вобразна-выяуленчыя сродкi, з дапамогай якiх дзецям удалося стварыць карцiну рэчаiснасцi.

Такім чынам, арганізацыя ўрока правядзення сачыненняў залежыць па-першае ад напісання віду сачынення. Патрэбна звяртаць асаблівую ўвагу на падрыхтоўчы этап да напісання сачыненняў, які неабходны для некаторых відаў сачыненняў. Асабліва важны момант пры арганізацыі творчых урокаў, (урока напісання сачынення) падрыхтоўка самаго настаўніка да ўрока. Настаўнік да такіх ўрокаў павінен весці асаблівую падрыхтоўку па сбору матэрыялу да сачынення, аналіз матэрыялу, прагназаваць цяжкасці з якімі могуць сутыкуцца вучні. На ўроках павінен прысутнічаць не толькі лексічны матэрыял, а таксама і ілюстрацыйны, мастацкі, для таго, каб вучні лепш маглі ўяўляць сабе той прадмет або з'яву, пра якую пішуць.

2.3 Сачыненне як важны від практыкаванняў па развіцці звязнай мовы вучняў

Шматлікія сучасныя даследчыкі і педагогі-практыкі адзначаюць, што развіццё звязнай мовы з'яўляецца цэнтральнай задачай маўленчага выхавання дзяцей. Гэта абумоўлена, перш за ўсё, яе сацыяльнай значнасцю і роляй у фармаванні асобы. Менавіта праз звязную мову рэалізуецца асноўная, камунікатыўная, пазнавальная функцыі мовы і гаворкі. Звязная мова з'яўляецца вышэйшай формай разумовай дзейнасці, якая вызначае ўзровень маўленчага і разумовага развіцця дзіцяці. Сачыненне як вышэйшая ступень звязнай мовы займае важнае месца, бо з аднаго боку з'яўляецца прадметам навучання, а з другога боку, сродкам дасягнення канчатковай мэты -- фармаванні камунікатыўна-маўленчых уменняў навучэнцаў.

У наш час склалася некалькі пунктаў погляду на сутнасць паняцця «школьнае сачыненне». Па вызначэнні С. М. Ожагава, сачыненне ўяўляе сабой «самастойную школьную працу, пісьмовы выклад навучэнцамі сваіх думак на зададзеную тэму» [12, с. 387]. Д. М. Ушакоў лічыць, што сачыненне -- гэта «адзін з відаў навучання пісьмовага маўлення, школьнае практыкаванне ў правільным выкладзе думак на зададзеную тэму.[9, с. 403].

Даследнік В. А. Мікольскі адзначае, што «школьнае сачыненне ёсць працэс і вынік працы над тэмай, прапанаванай выкладчыкам, вучня і самага выкладчыка» [16, c.120].

На думку Т. А. Ладыжанскай, І. П. Фролавіч і шэраг іншых навукоўцаў, пад сачыненнем разумеюць «адзін з відаў працы па развіццю мовы, адну з найбольш складаных формаў дзейнасці вучня» і паказваюць на тое, што сачыненне -- гэта «вышэйшая ступень маўленчай дзейнасці, гэта творчы, самастойны выклад вучнем сваіх думак, пачуццяў, меркаванняў, з мэтай паведаміць пра гэта іншым, гэта агульная назва шматлікіх відаў практыкаванняў у звязным разгорнутым выкладзе якога-небудзь зместу» [7, c.15].

Абагульняючы вышэй сказанае, можна зрабіць выснову пра тое, што школьнае сачыненне -- гэта такі від працы па развіцці звязнай мовы вучняў, які прадугледжвае творчы, самастойны выклад вучнямі сваіх думак, пачуццяў, занясенні чагосьці свайго, асабістага ў тэкст. Гэты від працы патрабуе ад школьнікаў кіравання сваёй інтэлектуальнай дзейнасцю, высокай напругі ўсіх яго разумовых сіл. Гэта комплекс складаных дзеянняў, які патрабуе падрыхтоўку матэрыялу, яго сістэматызацыю, абдумванне кампазіцыі і плану апавядання ці сачынення, вызначэнне лагічных сувязяў, выбару слоў, фразеалагізмаў, словазлучэнняў, складанне сказаў і сувязі паміж імі, праверку арфаграфіі.

Сачыненне як від маўленчай дзейнасці, з'яўляецца самай высокай ступенню у навучанні роднай мове і выступае як сінтэз усіх граматычных, лексічных, сінтаксічных, арфаграфічных ведаў. Пісаць сачыненне -- гэта значыць, уменне будаваць лагічна, вобразна, пераканаўча выкладаць свае думкі, у адпаведнасці з тэмай, задумай. У сувязі з гэтым да праблемы напісання сачыненняў звяртаўся ў сваіх працах напачатку ХХ стагоддзі рускі навуковы лінгвіст А. В. Міртаў, які паказваў на тое, што сачыненне -- гэта не толькі развіццё фантазіі, але і навучанне правільна, сціслаа і граматна выражаць свае думкі. Навуковец называе сачыненне «найкаштоўнейшым відам практыкавання для развіцця розуму і маўлення» [15, c.26].


Подобные документы

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Роля мовы ў грамадстве. Уменне ўсталёўваць кантакт і наладжваць дыялог з суразмоўцам. Мова і маўленне. Мовы свету і іх класіфікацыя. Мова - духоўны скарб народа. Фактычныя функцыя мовы. Асноўныя функцыі мовы, якія ўласцівыя і ўсіх тыпаў маўлення.

    реферат [34,7 K], добавлен 17.12.2010

  • Мова як дыялектычныя феномен. Стылістычнае чляненне мовы: публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы, навуковы стыль, мастацкай літаратуры. Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты. Дакладнасць, лагічнасць і дарэчнасць, чысціня, выразнасць і багацце маўлення.

    реферат [32,5 K], добавлен 21.01.2011

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Аналіз розных праграм і падручнікаў па тэме "Вывучэнне фанетыкі". Вывучэнне галосных гукаў і літар, складу і націску, зычных гукаў і літар. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела "Гукі і літары" на ўроках беларускай мовы.

    курсовая работа [155,7 K], добавлен 05.05.2015

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.