Развіццё мовы і маўлення

Арганізацыя аналітыка-сінтэтычнай моўнай і практычнай маўленчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы. Асноўныя метадычныя прынцыпы і падыходы да развіцця мовы і маўлення. Складанне - важны выгляд практыкаванні па развіцці сувязны прамовы навучэнцаў.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 16.01.2015
Размер файла 48,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

З. Б. Варановіч адзначае, што сачыненне -- «гэта самы пашыраны від пісьмовых работ ў старшых класах. Іх значэнне і роля ў развіцці звязнай мовы абумоўлены самастойным характарам данай пісьмовай работы, тым, што яна прадугледжвае выкладанне вучнямі сваіх думак на пэўную тэму. Гэта праца творчая. Пры напісанні сачыненняў выяўляюцца творчыя задаткі школьнікаў, глыбіня іх ведаў, самастойнасць думак і выказванняў, здольнасць фантазіраваць і суадносіць уяўленні з рэчаіснасцю, а галоўнае -- уменне дакладна і вобразна выржаць свае думкі і пачуцці словамі»[2, с. 213].

Навуковец М. Г. Яленскі, вызначае так, «сачыненнем, з'яўляецца самастойнае звязнае выказванне вучнямі сваіх думак, пачуццяў, разважанняў, меркаванняў на пэўную тэму» [17, с. 396]. У параўнані з пераказам, сачыненне больш складаны від працы, таму што патрабуе ад школьнікаў стварэння ўласнага тэксту пэўнага стылю і жанру. Сачыненне характарызуецца творчым падыходам да раскрыцця тэмы, з'яўляецца сродкам самавыражэння асобы вучня, яго жыццёвай пазіцыі, унутранага свету. Праца над сачыненнем развівае ў школьнікаў уменне назіраць, асэнсоўваць, даваць ацэнку ўбачанаму, выказваць ўражанні аб прачытаным ці пачутым, разважаць, даказваць, супастаўляць і параўноваць прадметы і з'явы, абагульняць і інш.

Такім чынам, па меркаванні даследчыкаў, сачыненне дае магчымасць меркаваць пра веданне вучнямі фактычнага матэрыялу, пра іх уменне карыстацца моўнымі сродкамі ў працэсе сітуацыі зносін, пры афармленні думак. З дапамогай сачыненняў адбываецца асэнсаванне вучнямі вывучаемага матэрыялу, удасканальваецца стыль маўлення, выразнасць і кампазіцыя звязных выказванняў.

Заключэнне

На сучасным этапе развіцця грамадства пры навучанні мове ў школе больш увагі павінна надавацца фарміраванню ў школьнікаў уменняў прымяняць атрыманыя веды на практыцы: у ходзе суразмоўніцтва, чытання тэкстаў, падрахтоўкі вусных і пісьмовых сачыненняў розных стыляў і тыпаў. Таму навучанне мове трэба наладжваць не па формуле «пытанне -- адказ», а па прынцыпе «задача -- яе вырашэнне». У такіх умовах паралельна можна вырашаць тры дыдактычныя мэты:

навучаць школьнікаў сэнсава-стылістычнаму і логіка-граматычнаму аналізу тэксту;

дапамагаць вучням засвойваць тэхніку выяўлення зместу тэкстаў, абапіраючыся на высвятленне яго тэмы, асаблівасцей яе разгортвання ў падтэмах, знаходжанне адрасата, ключавых слоў і словазлучэнняў, апорных сказаў;

прывучыць адказна і патрабавальна падыходзіць да таго, што трэба напісаць ці сказаць, і да таго, як гэта можна зрабіць.

Асэнсаванне недахопаў, выяўленых у практыцы навучання сачыненням розных відаў, стала адной з перадумоў, якая пераканала аўтараў курсавой работы накіраваць яе змест на разгляд магчымасцей складання і напісання розных відаў сачыненняў пры фарміраванні навыкаў маўленчай дзейнасці.

Праведзенае даследаванне дае падставы зрабіць наступныя вывады:

Фарміраванне моўнай асобы вучня і выхаванне культуры яго маўлення - складаемыя адной цэласнай сістэмы. Вучоныя (А. В. Хутарскі, Г. В. Печанёва, В. У. Протчанка і інш.) лічаць, што забяспечыць гэтую цэласнасць магчыма толькі ўмела спалучаючы назапашванне ведаў аб мове (моўную кампетэнцыю) з іх рацыянальным выкарыстаннем у маўленчай дзейнасці (маўленчай кампетэнтнасцю).

Напісанне сачыненняў розных відаў, садзейнічаюць вырашэнню галоўнай задачы навучання беларускай мове - фарміраванню аналітыка-сінтэтычных уменняў і навыкаў вучняў і ўдасканаленню маўленчых здольнасцей.

Аўтарамі прапануецца пры падрыхтоўцы да розных відаў сачыненняў выкарыстоўваць агульнадыдактычныя і спецыфічныя метады і прыёмы аналізу тэксту. Паспяховаму напісанню сачынення будзе садзейнічаць адпрацоўка з вучнямі прыёмаў кампрэсіі і знаёмства з алгарытмам напісання, а таксама прапанаваныя заданні на рэдагаванне тэксту. Аўтарамі распрацавана сістэма падрыхтоўчых практыкаванняў да напісанню сачыненняў розных відаў. Падрыхтаваны памяткі па напісанню сачыненняў.

У выніку праведзенага даследавання сфармуляваная намі ва ўводзінах гіпотэза была пацверджана.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Белобрыкина, О. А. Речь и общение / О. А. Белобрыкина. - Ярославль: Академия развития, 1998. - 240 с.

2. Валочка, Г. М. Пытанні развіцця звязнага маўлення вучняў у праграмах па беларускай мове: Метадалагічныя і метадычныя аспекты выкладання мовы і літаратуры ў школе і ВНУ / Г. М. Валочка. - Мінск: БДУ, 2002. - 95 с.

3. Варановіч, З. Б. Развіццё мовы вучняў: тэматычны даведнік-дапаможнік для настаўнікаў беларускай мовы (V - XI класы) і ВНУ / З. Б. Варановіч. - Гродна: Ілюшы, 1997. -112 с.

4. Васюковіч, Л. С. Методыка выкладання беларускай мовы ў сярэдняй школе. Практыкум / Л. С. Васюковіч, М. Г. Яленскі. - Мінск: Універсітэцкае, 1999. - 176 с.

5. Грыцкевіч, С. Л. Тэкст як крыніца пазнання, прадмет вывучэння, дыдактычны сродак / С. Л. Грыцкевіч. - Мінск: Народная асвета, 1994. - 78 с.

6. Грыцкевіч, С. Л. Фарміраванне камунікацыйных навыкаў на матэрыяле тэксту / С. Л. Грыцкевіч // Роднае слова. 2002. №2. С. 67 73.

7. Лаўрэль, Я. М. Падрыхтоўка да сачынення-апісання знешнасці чалавека, 7 клас // Роднае слова, 1994. № . С. 31-36.

8. Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы. Задачы і практыкаванні / В. А. Васюковіч. Мінск: Вышэйшая школа, 1998. - 190 с.

9. Ляшук, В. Я. Урокі навучання сачыненням тыпу разважання / Методыка выкладання беларускай літаратуры: Вучэбны дапаможнік / Мінск, 2002. С. 302-326.

10. Побединская, Л. М. Упражнения при подготовке к сочинению / Л. М. Побединская. // Начальная школа. - № 6. - 1987. - С. 23-24.

11. Праграма сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова V - XI. - Мінск: НМ Цэнтр, 2003.

12. Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В. У. Протчанка. - Мінск: НІА, 2001. - 212 с.

13. Протчанка, В. У. Рэфармаванне адукацыі і мовы / В. У. Протчанка // Беларуская мова і літаратура. 1997. №8. С. 3 12.

14. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка беларускай мовы: вучэбны дапаможнік для факультэта журналістыкі / М. Я. Цікоцкі. - Мінск: Універсітэцкае, 1995. - 294с.

15. Шанько, А. П. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах: Вучэб. дапаможнік для фак. педагогікі і методыкі пачатковага навучання пед. ін-таў/ пад рэд. А. П. Шанько - Мн. Выш. шк, 1986. - 408с.

16. Яленскі, М. Г. Методыка выкладання беларускай мовы: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі / М. Г. Яленскі [і інш]; пад рэд. М. Г. Яленскага. - Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2007. - 448с.

17. Яленскі, М. Г. Навучанне роднай мове на аснове суразмоўніцтва / М. Г. Яленскі // Пачатковая школа. - 2000. №7. - С. 11 13.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Роля мовы ў грамадстве. Уменне ўсталёўваць кантакт і наладжваць дыялог з суразмоўцам. Мова і маўленне. Мовы свету і іх класіфікацыя. Мова - духоўны скарб народа. Фактычныя функцыя мовы. Асноўныя функцыі мовы, якія ўласцівыя і ўсіх тыпаў маўлення.

    реферат [34,7 K], добавлен 17.12.2010

  • Мова як дыялектычныя феномен. Стылістычнае чляненне мовы: публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы, навуковы стыль, мастацкай літаратуры. Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты. Дакладнасць, лагічнасць і дарэчнасць, чысціня, выразнасць і багацце маўлення.

    реферат [32,5 K], добавлен 21.01.2011

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Аналіз розных праграм і падручнікаў па тэме "Вывучэнне фанетыкі". Вывучэнне галосных гукаў і літар, складу і націску, зычных гукаў і літар. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела "Гукі і літары" на ўроках беларускай мовы.

    курсовая работа [155,7 K], добавлен 05.05.2015

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.