Стыль радыёрэпартажу
Вывучэння стылю рэпартажу як жанру, якій спалучае ў сабе строгую дакументальнасць і аб’ектыўнасць та маляўнічасць і эмацыянальнасць. Інфарматыўная дакладнасць слова. Праблема псіхалогіі ўспрыняцця гукаў. Вобразнасць і эмацыянальнасць у мове рэпартажу.
Рубрика | Журналистика, издательское дело и СМИ |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 30.10.2014 |
Размер файла | 68,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ФАКУЛЬТЭТ журналістыкі
КАФЕДРА СТЫЛІСТЫКІ І ЛІТАРАТУРНАГА РЭДАГАВАННЯ
КУРСАВАЯ ПРАЦА
НА ТЭМУ: “СТЫЛЬ РАДЫЁРЭПАРТАЖУ”
Выканала студэнтка 3-групы
ІІІ курса
Ляневіч Кацярына
Навуковы кіраўнік
дац.І.В.Іўчанкаў
Мінск, 2003
УВОДЗІНЫ
Сярод даследчыкаў няма адзінства ў пытанні, што ўяўляе сабой рэпартаж. Адны лічаць, што гэта дынамічна напісаная інфармацыя, якая дае слухачу ўяўленне пра тую ці іншую падзею праз непасрэднае ўспыманне журналіста. Іншыя збліжаюць рэпартаж з карэспандэнцыяй. Думкі і ацэнкі розныя, таму што рэпартаж - не кансерватыўная форма. Ён знаходзіцца ў развіцці, і руху. Змяняюцца прыёмы, метады паднясення матэрыялу. Назіранні паказваюць, што рэпартаж здзяйсняе рух ад інфармацыйнасці да сінтэтычнасці. Такім чынам, рэпартаж можна назваць жанрам, які спалучае ў сабе, з аднаго боку, строгую дакументальнасць і аб'ектыўнасць (гэта далучае яго да інфармацыйных жанраў), з другога боку, маляўнічасць і эмацыянальнасць, яркасць вобразаў, а гэта ўжо звязана з самай істотнай прыкметай жанра, якую называюць рэпартажнасцю ва ўласным сэнсе слова. Мэта радыёрэпартажу- перанесці слухача на маесца падзеі. Але падзеі баваюць розныя. Напрыклад, дэпутацкі семінар з'яўляецца падзеяй статычнай. Зрабіць слухача удзельнікам статычнай падзеі - значыць адштурхнуць яго ад радыёпрыёмніку. Гаворачы пра рэпартаж, пад падзеяй трэба разумець дынамічны працэс. Толькі дынамічная падзея можа стаць падставай для стварэння рэпартажу. Жанр патрабуе ад журналіста “акунуцца” у атмасферу падзеі і праз уласныя адчуванні данесці сутнасць таго, што адбываецца. Журналіст вядзе аповяд, ужываючы займеннік я і дзеясловы бачу, чую, знаходжуся. І гэтым усё сказана. Указанне часу, калі адбылася падзея, апісанне яе акалічнасцей, розныя дэталі - усё гэта павінна быць не “прыблізна”, а з абсалютнай дакладнасцю.
У сваёй курсавой я звяртаюся да вывучэння стылю рэпартажу, таму што гэты жанр найбольш прыбліжаны да азначэння “журналістыка”. Ён вымагае заўсёды быць у віры падзей, ён - інфармацыя і адначасова экспрэсія. Тут можна цалкам рэалізаваць свой творчы патэнцыял. Рэпартажы ствараюць людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якім уласціва заўсёды знаходзіць нешта новае, паведамляць пра гэта так, як не перадасць ніхто іншы. Рэпартаж патрабуе выпрацоўкі індывідуальнага стылю, каб слухач хацеў слухаць менавіта твае рэпартажы.
Для таго, каб слухач мог адчуць усе нюансы журналісцкага твору, рэпартаж павінен быць напісаны зразумелай і яснай мовай. Для выпрацоўкі добрага стылю рэпарцёру небходны інтэлект, здольнасць кампанаваць дэталі і будаваць асацыятыўны шэраг. Акрамя таго, патрэбна практыка і ўменне выкарыстоўваць асноўныя прынцыпы, не кажучы пра любоў да мовы і веданне граматыкі. Гэтыя прынцыпы павінны глыбока ўкараніцца і быць натурал нымі, каб праяўляцца ўжо рэфлектыўна, нават пад уціскам жорсткіх тэрмінаў і абставінаў. рэпартаж дакументальнасць псіхалогія
Менавіта адпаведныя журналісцкія хваты дазваляюць найбольш трапна перадаць прысутнасць журналіста на падзеі. Адзін з такіх хватаў - выкарыстанне ў рэпартажы дэталяў і падрабязнасцяў. Дэталь, скарыстаная журналістам, можа надаць рэпартажу нагляднасць. Менавіта праз рэпарцёра слухач атрымлівае магчымасць уявіць сабе рэчы, якія апісваюцца журналістам, адчуць тэмбр і інтанацыі галасоў людзей. Спецыфіка рэпартажу праяўляюцца ў яго стылі. Нагляднасць рэпартажу абумоўлівае выбар стылістычных сродкаў. Эпітэты, параўнанні, матафары даюць журналісту магчымасць перадаць абставіны падзеі, намаляваць вобраз непасрэднага ўдзельніка працэсу, паказаць дэталь, якая журналіста ўразіла. У рэпартажы не трэба асцярожнічаць з выкарыстаннем прыметнікаў, чаго варта пазбягаць ў іншых жанрах. Стылістычныя сродкі рэпартажу павінны несці элементы эмацыйнасці. Журналіст можа дамагчыся эфекта прысутнасці толькі тады, калі здолее правільна абраць стылістычныя сродкі для выказвання сваіх эмоцый, адшукаўшы яркія і дакладныя эпіэты, трапныя параўнанні.
Рэпартаж разнастайны, сінтэтычны. Галоўнае заключаецца не ў вызначэнні жанравай прыналежнасці рэпартажу, а ў вывучэнні рэпартажу ва ўсім багацці яго жанравых разнавіднасцей, індывідуальных стылістычных манер, у даследаванні яго выяўленчых рэсурсаў. Вялікае значэнне для высвятлення прыроды і спецыфікі рэпартажу мае вывучэнне яго стылю. Тэрмін стыль таксама мае даволі шырокае тлумачэнне. Стыль з'яўляецца асноўным паняццем стылістыкі - раздзелу мовазнаўства, у якім вывучаюцца функцыянальныя стылі мовы і асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў. Функцыянальны стыль - гэта разнавіднасць маўлення, якая адрозніваецца сістэмай моўных сродкаў і абслугоўвае пэўную сферу дзейнасці чалавека: навуковую, грамадска-палітычную, мастацкую, бытавую. [14]
Калі кіравацца класіфікацыяй В.В.Вінаградава, то ў стылістыцы - “вялікай, мала даследаванай і нават выразна не аддзеленай ад іншых філалагічных дысцыплін”- вылучаецца тры колы даследаванняў: стылістыка мовы, стылістыка маўлення і стылістыка мастацкай літаратуры. Вывучэнне рэпартажнага стылю адносіцца да стылістыкі маўлення. [10]
На долю стылістыкі маўлення выпадае задача разабрацца ў тонкіх адрозненнях семантычнага і экспрэсіўна-стылістычнага характару паміж рознымі жанрамі і відамі вуснага і пісьмовага маўлення.
Такім чынам, стылістыка маўлення вывучае любыя ўстойлівыя формы, спосабы, прыёмы выкарыстання мовы ў вусным і пісьмовым маўленні, іншымі словамі, вывучае маўленчыя жанры, ці маўленчыя стылі, напрыклад, судовую прамову, газетны фельетон, выступленне на мітынгу. Менавіта ў гэтым сэнсе мы говорым пра стыль рэпартажу. У самым агульным плане пад маўленчым стылем разумюць больш ці менш устойлівыя і традыцыйныя спосаб, манера выяўлення, агульнапрынятая маўленчая форма, спосабы аб'яднання маўленчых адзінак, пабудовы мовы. Таму, якімі б рознымі і непадобнымі адзін на аднага ні былі індывідуальныя манеры радыёрэпарцёраў, у жанры рэпартажу абавязкова ёсць агульнае, устойлівае, пастаяннае. Гэтае тыповае і ўстойлівае і вывучае стылістыка маўлення.
Стылістыка маўлення павінна выпрацоўвааець свае метады аналізу. Пры гэтым ужо вылучаецца галоўны накірунак - максімальная ўвага да маўленчай структуры жанра.
Стылістычны аналіз рэпартажу, як і іншых жанраў, павінен таксама ўключаць у сябе вывучэнне кампазіцыі, маўленчай пабудовы твораў, якая мае адносна ўстойлівы характар. Асобныя элементы маўлення часта маюць ярка падкрэсленую стылістычную афарбоўку і прызначэнне.
Наша задача - разгледзець стыль рэпартажу: выявіць агульныя кампазіцыйна стылістычная рысы жанру (незалежна ад індывідуальнай манеры журналіста, тэматыкі, зместу), назіранне за функцыянальным выкарыстаннем моўных адзінак, якія ствараюць жанр, вылучэнне тыповых асаблівасцей ў гэтым выкарыстанні, даследаванне маўленчай структуры рэпартажу.
Рэпартажы бываюць падарожныя, прынагодныя, спартыўныя, ваенныя, судовыя і інш. Трэба памятаць, што калі аўэнтычны матэрыял спалучаееца з белетрыстыкай, а гэта дапушчальна, тады рэпартаж пачынае межаваць з формамі мастацкай літаратуры. Прыёмы апавядальнай прозы ўжываліся і цяпер часта ўжываюцца тымі, хто дасканала валодае інструментарыем рэпарцёра.
Адным з важных фактараў , ўто вызначаюць характар, стылістычную афарбоўку, з'яўляецца пазіцыя вытворцы маўлення. Вядома, што любое маўленне мае свайго вытворцу, але граматычныя формы, спосабы яго выяўлення абмежаваныя. Так, у беларускай мове маўленне можа весціся ад 1-й і 3-й асобы, але фактычна прамоўца выступае заўсёды як 1-я асоба, нават калі фармальна маўленне пабудавана ў 3-й асобе. Форма маўлення ад 1-й асобы больш натуральная, звычайная. І граматычна займеннік я - дамінуючая, зыходная форма. Усе астатнія ўласныя займеннікі функцыяніруюць і існуюць толькі ў сувязі з я і адносна я. Так, уласны займеннік 2-й асобы адзіночнага ліку ты - называнне субяседніка гаворачым; ён - абазначэнне любой 3-й асобы (не я і не ты) пры звяртанні да слухача. Маўленне можа весціся ад любой з трох граматычных асоб. Іх каардынацыя і складае аснову маўлення. Улічваючы дамінуючую ролю я (вытворцыы маўлення) у фарміраванні маўлення, можна пакласці гэтую прыкмету ў аснову класіфікацыі ці тыпалогіі маўлення, і вылучыць наступныя яе тыпы:
§ І тып - маўленне вядзецца ад першай асобы. Адбываецца супадзенне
вытворцы маўлення з аўтарскім я. Такі тып выкарыстоўваеца ў размоўным стылі, лістах, дзённіках, часткова ў публіцыстыцы. ІІ тып - маўленне выдзецца ад 3-й асобы: вытворца маўлення фармальна
(але не фактычна) не ўдзельнічае ў маўленні. Вытворца маўлення і граматычная катэгорыя не супадаюць;
§ ІІІ тып - змешаны: маўленне адбываецца ад 1-й і 3-й асобы;
§ IV тып - апавяданне адбываецца ад імя 2-й асобы.
У публіцыстыцы маўленне стылістычна адносна аднароднае - вядзецца галоўным чынам ад 3-й асобы, але я прысутнічае ў большай ці меншай ступені, у залежнасці ад жанра, тэмы і іншых фактараў. Тая ці іншая ступень падкрэслівання аўтарскага я служыць спосабам зрабіць мову разнастайнай, змяняць яе эмацыянальны тонус, мадальнасць, гэта адзін з галоўных выяўленчых сродкаў. [14]
Рэпартаж належыць да ІІІ тыпу маўлення. Гта азначае, што аповяд у ім вядзецца ад 3-й ці 1-й асобы, але фактычны вытворца маўлення вядомы - гэта аўтар, журналіст. У залежнасці ад характару рэпартажу ён так ці інакш праяўляе сябе ў маўленні.
Сёння раніцай Мінск нагадвае хутчэй не святочны горад, а зону баявых дзеянняў ці стыхійнага бедства. Прспект Ф.Скарыны ад цырка да плошчы Незалежнасці і прылеглыя да яго вуліцы перакрыты міліцэйскімі кардонамі. Прайсці можна толькі па спецыяльным пропуску. У метро на станцыях Купалаўская і Кастрычніцкая цягнікі не спыняюцца. Пасажыры вымушаны падымацца на паверхню, каб дабрацца ў іншы раён гораду. Я сам прабіраўся на плошчу Незалежнасці дварамі. На шляху пераадолеў некалькі платоў. А тым часам на галоўнай плошчы краіны пачынаецца ўрачысты парад. Міністр абароны генерал А.Чумакоў далажыў Прэзідэнту, што яго падначаленыя да параду гатовыя. […] Пасля прамовы перад урадавай трыбунай праязджае баявая тэхніка. (Радыё “Свабода”) У прыведзеным урыўку з рэпартажу пра пачатак святкавання ў горадзе добра падкрэсліваецца, што сам рэпарцёр знаходзіцца на месцы падзеі. Аўтар толькі фіксуе падзеі, не аналізуючы іх. Такі тып рэпартажу - аператыўны: рэпарцёр паслядоўна выкладае факты, убачанае і пачутае.
Сёння я рэпарцёра зрабілася амаль галоўнай стылёвай рысай жанра, вызначае і іншыя яго характарыстыкі. У чым жа спецыфіка рэпарцёрскага я як стылёвай асаблівасці рэпартажу?
Перш за ўсё, у параўнанні з белетрыстыкай, я рэпарцёра-журналіста - не літаратурная маска, не вобраз апавядальніка, не спосаб стылізацыі. Тут я аўтара, складальніка і расказчыка непасрэдна супадаюць, і гэта надае аповяду асаблівы дух публіцыстычнасці, відавочнасці і дакументальнасці таго, што адбываецца і апісваецца. Гэта не мастацкае апісанне, якое дапускае выдумку, зрух у часе, белетрызацыю, а дакладны, дакументальны аповяд. Аднак рэпарцёр не можа быць толькі бясстрасным назіральнікам, які халодным вокам фіксуе падзею. Традыцыйнае аўтарскае я журналіста, не прымаючага удзел у падзеі, саступае месца журналісту-удзельніку. Гэта дазваляе пашыраць рамкі рэпартажу, змяняць пункт гледжання, падаваць панараму падзеі як бы знутры.
Разам з я журналіста ў рэпартаж уварваўся струмень публіцыстычнасці: непасрэдныя пачуцці, ўражанні, пераыванні назіральніка ці ўдзельніка, звязаныя з рэпартажным аповядам, ацэнкі, тлумачэнні, каментарыі - усё тое, што ў выніку стварае так званы эфект прысутнасці.
Аднак і ўдзел я у структуры рэпартажу мае свае межы. Празмернасці ў выяўленні я супрацьстаіць іншая тэндэнцыя- да дакументальнага, строга-факталагічнага выкладання зместу. Нельга адыходзіць убок ад падзеі, не павінна быць чагосьці суб'ектыўнага, эмацыянальнага, прыватнага.
Такім чынам дзве тэндэнцыі, дзве плыні ствараюць у сваёй супярэчлівасці яркі шматпланавы стыль рэпартажу:
1. тэндэнцыя да строгай дакументальнасці, дакладным аднаўленні падзей;
2. тэндэнцыя да маляўнічага, эмацыянальнага выяўлення рэчаіснасці, імкнення журналіста адлюстраваць не толькі факт, але і ўласныя адносіны да яго.
Кожная з гэтых тэндэнцый вылучаецца з прыроды жанра, і суадносіны іх вельмі важныя. Пры неапраўданай перавазе адной з іх парушаецца гармонія цэлага, і тады мы атрымоўваем ухіл у бок залішняй сухасці ці памылковага прыхарошвання, белетрызацыі. Ідэал заключаецца ў суразмернасці гэтых тэндэнцый. [14]
Межы рэпартажу настолькі шырокія, што ён можа ўтрымліваць у сабе элементы інтэрв'ю, замалёўкі, карэспандэнцыі, выступлення. Гэта не з'яўляецца адхіленнем ад нормы, наадварот, дазваляе стварыць яркі, вобразны і ў той жа час аб'ектыўны матэрыял. На жаль, беларускія журналісты, якія працуюць на нацыянальных каналах радыё, часам злоўжываюць магчымасцю выкарыстання пэўнага жанра як элемента рэпартажу, і выдаюць за рэпартаж цэлую прамову якого-небудзь чыноўніка, папрацаваўшы на самай справе толькі над мантажом. Мы пагутарылі з вядучай інфармацыйных праграм Першага нацыянальнага канала радыё “Радыёфакт” і “Пастфактум” Ганнай Курэйчык. Па яе словах, гэтая тэндэнцыя ўжо запавольваецца, але некалькі год таму звычайнай справай у “Радыёфакце” было наступнае. Вядучы гаворыць: “Пра новы праект дэпутатаў Ніжняй Палаты слухайце ў рэпартажы нашага парламенцкага карэспандэнта ...”. Карэспандэнт прамовіць дзве-тры агульныя фразы, якія складаюцца з лічбаў і дат, пасля чаго ідзе стужка з запісам прамовы чыноўніка. Яна доўжыцца 5-6 хвілін. Рэпарцёр больш нічога не дадае, не каментыруе. А слухач застаецца сам насам з незразумелай яму інфармацыяй на незразумелай сухой канцылярскай мове. У такім выпадку журналіст не імкнуўся прытрымлівацца пэўнага стылю, ён увогуле адышоў убок ад патрэб слухача сваёй праграмы. Варта было б прапусціць пачутае праз прызму сваёй палітычнай і сацыяльнай (ды і прафесійнай, нарэшце) свядомасці і, вылучыўшы галоўнае ў паведамленні парламентарыя, перадаць сваімі словамі складаную для непадрыхтаванага слухача інфармацыю.
Ганна Курэйчык дае слушную параду рэпарцёрам прыцягваць увагу досыць простым сродкам. Чалавека больш за ўсё цікавіць падзея, якая можа адбіцца на яго ўласным жыцці і дабрабыце. Таму важна паказаць, якія наступствы будзе мець асабіста для яго падпісанне важнага дакумента. Напрыклад, калі скасуюцца кантракты з Іракам, то ў Беларусі падаражэе бензін ці Мінскі трактарны завод будзе выпускаць менш прадукцыі, што паўплывае на занятасць і заработную плату працоўных на гэтым прадпрыемстве. Тлумачэнне, менавіта тлумачэнне, а не каментарый павінна прысутнічаць у рэпартажы афіцыяльнага тыпу. Хаця каментарый ці ўласна журналіста, ці высокай асобы ў рэпартажы таксама будзе да месца, тым больш, што журналістыка можа і павінна быць заангажаванай. Гэты факт здымае патрабаванне наконт недапушчэння ўласнай думкі рэпарцёра ў аб'ектыўным матэрыяле.
Характэрныя рысы рэпартажу асабліва падкрэсліваюцца пры супастаўленні яго з іншымі жанрамі журналістыкі. Напрыклад, калі інфармацыйная заметка дае толькі паведамленне пра падзею, то нават самы кароткі рэпартаж - гэта абавязкова цэлая карціна падзеі, афарбаваная аўтарскімі эмоцыямі. Размоўна афарбаваныя словы і абароты ў аўтарскім маўленні - сведчанне прысутнасці аўтарскага я. Бо калі перад намі не простая і не ўскосна-простая мова, то размоўна афарбаваныя словы і выразы могуць належаць толькі апавядальніку. Таму размоўную лексіку, фразеалогію, сінтаксіс ахвотна выкарыстоўваюць рэпарцёры. Гэта адна з найлепшых крыніц выразных сродкаў публіцыстыкі.
Улічваючы вялікую стылествараючую ролю аўтарскага я ў складзе маўлення, варта падрабязней разгледзець формы аўтарскай мадальнасці, сродкі і спосабы выражэння аўтарскага я і іх уплыў на стылістычную манеру журналістаў.
Розныя формы выражэння аўтарскага я ствараюць шматгранныя стылістычныя адценні: большая ці меншая стрыманасць, строгасць выкладу, прастата, эмацыянальнасць, лірычнасць, публіцыстычнасць.
Так, выкарыстанне ўласнага займенніку 1-й асобы адзіночнага ліку звязана з адкрытым, непасрэдным удзелам я ў маўленні, што нараджае звычайна такія якасці слова, як публіцыстычнасць, эмацыянальнасць, але можа мець і нейтральны стылістычны характар звычайнага рэпарцёрскага я.
Форма мы, распаўсюджаная ў многіх жанрах і стылях, пераважна навуковых і афіцыйных, хаця і захоўвае аўтарскую мадальнасць, але значна больш стрыманая, строгая і афіцыёзная, чым я, і сустракаецца ў асноўнам у рэпартажах інфармацыйна-дзелавога характару. [14] Мы знаходзімся ў Авальнай зале.
Аўтарская мадальнасць, нават калі яна ўскосна прысутнічае, іграе вядучую ролю ў фарміраванні стылю рэпартажу і з'яўляецца адной з асноўных прыкмет жанру.
Да форм аўтарскай мадальнасці шчыльна прымыкае і такі граматычны сродак, як “цяперашні рэпартажу”. Ён, аднак, мае і самастойнае значэнне. Гэта таксама адна з рыс рэпартажу. Гэту своеасаблівую форму ўжывання цяперашняга часу дзеяслова трэба адрозніваць ад так званага цяперашняга актуальнага, або цяперашняга гістарычнага. “Цяперашні рэпартажу” - гэта адно са значэнняў, адна з функцый шматпланавага цяперашняга часу. З яго дапамогай рэпарцёр паведамляе аб тым, што непасрэдна адбываецца на яго вачах, сведкам або ўдзельнікам чаго ён з'яўляецца ў гэты момант. Зразумела, што “цяперашні рэпартажу” амаль ва ўсіх рэпартажах чаргуецца з іншымі дзеяслоўнымі часавымі формамі. Так, у адступленні ад галоўнай лініі развіцця тэмы традыцыйна ўжываецца прошлы час дзеяслова, часцей закончанага трывання. Кампазіцыйная роля цяперашняга рэпартажу тлумачыца яго апісальнасцю і мадальнай афарбоўкай. У функцыі цяперашняга рэпартажу часта выступаюць намінатыўныя сказы. [15] Пустая вуліца. Ля перавернутых машын - тры апаленыя целы. Вакол раскіданыя рэчы і пабітае шкло. (Бел радыё)
Да назыўных (намінатыўных) адносяцца аднасастаўныя сказы, якія сцвярджаюць наяўнасць, існаванне прадмета ці з'явы, называемых галоўым членам сказа.
Такі галоўны член часцей за ўсё выражаецца назоўным склонам назоўніка. Радзей у ролі галоўнага члена могуць выступаць займеннікі, лічэбнікі, колькасна-імнныя спалучэнні. Толькі некалькі лічбаў. Восемсот вучняў. Вось і яна.
Сродкам выражэння наяўнасці, існавання прадмета ці з'явы, пра якія гаворыцца ў назыўных сказах, з'яўляецца асобая інтанацыя: сказы звычайна вымаўляюцца запаволена, калі іх некалькі, то паміж імі робіцца працяглая паўза, лагічны націск падае на дзейнік. Назыўныя сказы не маюць спецыяльных слоў ці форм слоў, якія выражаюць значэне часу, але тое, што ім супрацьпастаўляюцца двухсастаўныя сказы са значэннем прошлага ці будучага часу, сведчыць пра характэрны для іх цяперашні час.
Лаканізм, пэўная адцягненасць і ў той жа час вобразнасць, маляўнічасць - гэта складае стылістычную асаблівасць назыўных сказаў. Яны звычайна малююць толькі контуры карціны, даючы тым самым слухачу свабоду ў яе дамалёўцы.
Ці не кожны трэці рэпартаж пачынаецца з замалёўкі (ці мае яе ў сваім складзе), у якой галоўная роля адводзіцца “цяперашняму рэпартажу”. Гэты тэрмін быў уведзены А.В.Ісачэнкам і падкрэлівае цесную сувязь дадзенай часавай формы і жанра рэпартажу: у гэтай форме рэпарцёр, які каментыруе спартыўнае спаборніцтва па радыё, паведамляе пра тое, што адбываецца на яго вачах (“мяч пераходзіць да Х”, “арбітр дае свісток” і г.д.). З “цяперашнім рэпартажу” звязана істотнае стылёвае адценне праўдзівасці аповяду, дакументальнасці, дакладнасці апісання. Неабходна падкрэсліць і тое, што гэты прыём дазваляе наблізіць дзеянне да слухача, перанесці яго ў тыя ж самыя абставіны, дзе быў сам аўтар. Ствараецца ілюзія, быццам слухач таксама прымаў ўдзел у тых падзеях, хаця і пасіўна. Звычайна “цяперашні рэпартажу” выкарыстоўваюць у апісаннях, пейзажных замалёўках. Апісальнасць гэтай формы тлумачыцца тым, што яна ў большай ступені падкрэслівае прыкмету, якасць, чым дзеянне. Кампазіцыйная роля тлумачыцца апісальнасцю і мадальнай афарбоўкай. [14]
Стылю рэпартажу адпавядае і лаканізм канструкцыі “назоўны ўяўлення”. Яна
вылучае ў свядомасці слухача толькі галоўныя дэталі, прыкметы, абставіны падзей. Сінтаксічная блізкасць гэтай канструкцыі “цяперашняму рэпартажу” заключаецца ў агульным функцыянальна блізкім часавым значэнні: “Цэнтральная прахадная маторнага завода” - такі ж самы сэнс фразы “Мы знаходзімся на прахадной маторнага завода”.
Журналістыка цяпер, як і сацыяльна-палітычная сістэма грамадства, знаходзіцца на пераходным этапе. Выпрацоўваюцца новыя прынцыпы і патрабаванні да метадаў, зместу, кампазіцыі, афармлення журналіцкіх матэрыялаў. Замежныя калегі даюць парады журналістам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: стыль матэрыялаў для радыё адрозніваецца ад стылю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Вось некаторыя галоўныя адрозненні:
Тытулы (званні, пасады) звычайна папярэднічаюць імені і большасць з тых, каго згадваюць у эфірных навінах, трэба ідэнтыфікаваць. Калі ў надрукаваным артыкуле можна падаць “Уінстан Чэрчыль, былы прэм'ер-міністр”, то радыёжурналісту трэба казаць “былы прэм'ер-міністр Уінстан Чэрчыль”.
Пазбягайце абрэвіятур нават пры паўторным згадванні. У эфірным вышчанні могуць ужыцца толькі агульнавядомыя абрэвіятуры. Напрыклад, ААН - Арганізацыя Аб'яднаных Нацый.
Па магчымасці пазбягайце прамога цытавання. Калі толькі прамая цытата не з'яўляецца істотнай, лепш за ўсё ўжываць пераказ. Карыстацца прамымі цытатамі ў эфіры вельмі нязручна, бо складана ўказаць слухачу на пачатак і канец цытаты. Калі ж даводзіцца цытаваць, пазбягайце няўклюдных фраз “пачатак цытаты...канец цытаты”, лепш ужывайце выразы “па яго словах”, “як ён сказаў”.
Спасылка на крыніцу павінна папярэднічаць цытаце. Слухач павінен ведаць, хто з'яўляецца аўтарам цытаты, перад тым як яе пачуе.
Не ўжывайце шмат знакаў прыпынку. Празмернае ўжыванне косак, працяжнікаў, косі з кропкай зусім не дапаможа дыктару.
Лічбы трэба акругляць. Журналісту газеты трэба падаваць лічбы як мага дакладней але ў эфіры 4 182 000 рублёў ператвараюцца ў “больш чым чатыры мільёны рублёў”.
Пазбягайце займеннікаў. Калі ўсё ж даводзіцца імі карыстацца, не забывайце патлумачыць, да каго яны маюць дачыненне. Шмат займеннікаў у матэрыяле могуць ускладніць яго яснасць.
Карыстайцеся дзеясловамі ў цяперашнім часе, калі гэта да месца. Выкарастанне цяперашняга часу (“гаворыць” замест”сказаў”) стварае ўражанне імгненнасці дзеяння.
Не стаўце залежныя сказы перад галоўнымі. Напрыклад: “Зрабіўшы сёння першы крок у сваім Еўрапейскім турнэ, Прэзідэнт сказаў...” Такі сказ можа вельмі забытаць слухача. Найлепшы варыянт - просты сказ: дзейнік + выказнік + дапаўненне. Ці можна разбіць складаны сказ на два простыя, калі хранаметраж матэрыяла дазваляе. [7]
У 50-60-я гады ХХ ст. радыё- і тэлежурналісты выдзеліліся ў асобную катэгорыю. С.І.Ожагаў зусім правільна бачыў у іх працаўнікоў, якія займаюца журналістыкай, г.зн. літаратурна-публіцыстычнай дзейнасцю. А дзейнасць гэта шматгранная. Тут трэба не толькі напісаць штосьці і пакласці на стол рэдактара, але і сабраць неабходны матэыял і аформіць яго пераважна як магнітафонны запіс, адрэдагаваць усё як мае быць. Акрамя таго, сучасныя журналісты часта выступаюць у ролі навукоўцаў-даследчыкаў ці следчых-крыміналістаў. Значыць, маўленне журналіста павінна быць найперш правільным і разнастайным, увогуле адпавядаць патрабаванням не толькі ўсіх камунікатыўных якасцей, але і моўнага майстэрства.
Літаратурна-публіцыстычная дзейнасць патрабуе дасканалага валодання публіцыстычным стылем, яго падстылямі і жанрамі. А яны, як вядома, патрабуюць адпаведных моўных сродкаў. Да таго ж, паралельнае суіснаване беларускай і рускай моў набыло ў нашай краіне своеасаблівую сітуацыю. Таму праблемам культуры маўленя журналістаў у апошнія дзесяцігоддзі надаецца пераступеннае значэнне, што адбілася і ў спецыяльным выданні “Культура мовы журналіста”, якое ажыццяўяе выдавецтва “Універсітэцкае” праз кожныя два гады, пачынаючы з 1982 года. [17]
Аснова мовы і сродкаў, з якіх складаецца стыль рэпартажу - публіцыстычны стыль. Даўно заўвжана, што публіцыстычны стыль - гэта сінтэз навуковага і мастацкага стыляў. Таму кожны журналіст павінен усімі сваімі органамі пачуццяў адчуваць і адрозніваць функцыянальна-экспрэсіўную афарбоўку моўных сродкаў , камунікатыўную і эстэтычную, а таксама інфармацыйную і валюнтатыўную функцыі сучаснай беларускай мовы.
Усе літаратурна-публіцыстычныя творы павінны не толькі амаль фатаграфічна перадаваць факты рэчаіснасці, але і выражаць патрэбную думку пра гэтыя факты, г.зн. аказваць уздзеянне на свядомасць слухача як аб'ектыўна, так і суб'ектыўна. Пазіцыя аўтара і так званае аўтарскае “я” не павінны стылізавацца, як у мастацкім стылі, пад штосьці або кагосьці, а выражацца проста і адкрыта даступнымі і зразумелымі і адрасанту, і адрасату сродкамі ўздзеяння, якіх дастаткова мае ў сваім арсенале наша публіцыстыка. [15] Вельмі важна, каб кожны публіцыст, асабліва пачатковец, не заблытаўся ў жанравай стратыфікацыі сучаснай публіцыстыкі, мог разнастайваць і моўнымі, і пазамоўнымі сродкамі свае рэпартажы і інтэрв'ю, карэспандэнцыі і агляды. Сёння ад журналіста патрабуецца выдатнае веданне усіх стыляў беларускай літаратурнай мовы. Значыць, журналіст, акрамя ўсяго, павінен быць выдатным стылістам. Як лічыць М.В.Абабурка, значную дапамогу журналістам могуць аказаць наступныя патрабаванні культуры маўлення:
§ вартасць і каштоўнасць інфрмацыі, афармленне яе паводле ўсіх законаў сучаснага беларускага мыслення і маўлення;
§ адпаведнасць зместу маўлення рэчаіснасці, дакументалізм яго;
§ аптымальнасць змястоўнай паўнаты і лаканічнасць у адпаведнасці з умовамі камунікацыі;
§ аб'ектыўная абумоўленасць сэнсавых і эмацыянальных сродкаў;
§ кампазіцыя ў адпаведнасці з жанрам, асаблівасцямі камунікацыі;
§ стылістычна-моўная вытрыманасць. [1]
Своеасаблівасць публіцыстычнага стылю вызначаецца ў першую чаргу спецыфікай публіцыстычнай формы адлюстравання рэчаіснасці, якая спалучае сістэму разгорнутых доказаў, што дзейнічаюць на розум чытачоў і слухачоў строгай лагічнасцю думкі і на іх пачуцці - эмацыянальнага выкладу. У публіцыстычным стылі, такім чынам, спалучаюцца дзве важныя функцыі мовы - інфармацыйная (перадача грамадскай інфармацыі) і экспрэсіўная (уздзеянне на вядомасць людзей).гэтыя функцыі ўзаемазвязаныя, неаддзельныя адна ад другой. Таму публіцыстычным стылем карытаюцца тады, калі неабходна перадаць пэўную інфармацыю і адначасова аказаць уздзеянне на адрасата, пераканаць яго ў чым-небудзь, выклікаць цікавасць да канкрэтных ідэй, поглядаў, заахвоціць да пэўных дзеянняў і ўчынкаў. Публіцыстыка атрымала назву “летапісу сучаснасці”, таму што яна асвятляе саvыя важныя праблемы грамадства - палітычныя, сацыяльныя, бытавыя, філасофскія і інш. Тэматычны дыяпазон публіцыстыкі вельмі шырокі, ён вызначаецца таксама багаццем жанравых форм адлюстравання рэчаіснасці. Вылучаюцца тры катэгорыі публіцыстычных жанраў:
§ інфармацыйныя (заметка, рэпартаж, справаздача, інтэрв'ю, хроніка, агляд);
§ аналітычныя (артыкул, карэспандэнцыя, каментарфй, рэцэнзія, агляд);
§ мастацка-публіцыстычныя (нарыс, эсэ, фельетон, памфлет).
Наша задача - разгледзець функцыянаванне рэпартажа на радыё, а таксама вызначыць стылістычныя сродкі і прыёмы, з якіх ён павінен складацца.
Як вышэй ужо адзначана, рэпартаж адносіцца да інфармацыйных жанраў публіцыстычнага стылю. Яго асноўная мэта - аператыўна, дакладна і выразна паведаміць пра што-небудзь значнае і цікавае. Рэпартаж дае магчымасць слухачу як бы самому, на свае ўласныя вочы ўбачыць тое, аб чым расказвае журналіст. Звычайна ў рэпартажы паведамляецца пра тыя падзеі, сведкам якіх быў сам аўтар.
Тыповымі рысамі публіцыстычнага стылю з'яўляюцца эмацыянальнасць, ацэначнасць, вобразнасць, пабуджальнасць.
Яркая эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка публіцыстычных твораў тлумачыцца тым, што аўтар, перадаючы інфармацыю, выражае свае адносіны да яе. Прычым пазіцыя аўтара-публіцыста ў адрозненні, напрыклад, ад пазіцыі аўтара мастацкага твора выражаецца звычайна прама і адкрыта, што часта і абумоўлівае агітацыйны, пабуджальны характар публіцыстыкі.
Асноўныя рысы публіцыстычнага стылю выяўляюцца з дапамогай розных моўных сродкаў. Тут шырока выкарыстоўваецца грамадска-палітычная лексіка і фразеалогія (грамадзянін, канстытуцыя, суверэнітэт, дэпутат, міждзяржаўнае пагадненне, скарачэнне узбраенняў, канферэцыя, парламенцкія выбары і г.д.); словы, якія набываюць прымету публіцыстычнасці толькі пры ўжыванні ў пераносным значэнні (школа выжывання, працоўная вахта, палітычная гульня, атмасфера даверу, сустрэча на ўзроўні паслоў і інш.); стылёва афарбаваныя словы са станоўчай і адмоўнай ацэнкай (працаўнік, перадавік, міласэрнасць, дабрабыт, расіст, экстрэміст, мешчанін і інш.).
Як і ў мастацкай літаратуры, у публіцыстыцы шырока выкарыстоўваюцца метафары, эпітэты, параўнанні і іншыя тропы. У рамках кожнага стылю метафры трансфармуюцца, відазмяняюцца ў адпаведнасці з унутрыстылявымі фактарамі і патрэбамі. Публіцыстычнай метафары характэрна ярка выражаная ацэначнасць, станоўчая або адмоўная. У рэпартажы метафарызуюцца, як правіла, паняцці, важныя ў ідэалагічных, эканамічных і іншых адносінах: чорнае золата, хлеб прамысловасці, блакітныя артэрыі. У гэтых і аналагічных выпадках замена прамых найменняў экспрэсіўнымі мае пазітыўна-ацэначны характар, падкрэслівае важнасць метафарызуемых паняццяў.
Матэрыялы для метафар у рэпартажы бяруцца звычайна з галін, што карыстаюцца грамадскім аўтарытэтам, напрыклад, актывізацыя ў 60-я гады метафар на касмічныя тэмы. Прадуктыўна метафарызацыя ваенных, спартыўнах тэрмінаў; у апошні час шырока метафарызуюцца навукова-тэхнічныя тэрміны: патэнцыял, інтэграл, дыяпазон і інш.
Сталі актыўна ўжывацца такія словы інтэрнацыянальнай палітычнай лексікі, як парламент, электарат, інаугурацыя, спікер, імпічмент, легітымны, рэйтынг, кансенсус, эксклюзіўны, карупцыя, прэзентацыя. Аднак менавіта такая лексіка патрабуе дакладнасці словаўжывання, адпаведнасці слова значэнню. Некаторыя з такіх слоў з'яўляюцца врварызмамі - словамі, якія ўласцівыя толькі рэаліям той краіны, адкуль яны прыйшлі да нас. Неахайнае выкарыстанне нашымі журналістамі “імпартных” слоў паратварае беларускую мову ў своеасаблівае эсперанта. Напрыклад, слова імпічмент мог бы быць лёгка заменены ў розных выпадках выразамі накшталт: адхіленне ад улады, ініцыяваць працэс недаверу, судовы працэс над прэзідэнтам, абвінавачванне ў злачынстве і г.д.
Калі паглядзець у тлумачальны аднамоўны слоўнік англійскай мовы, то адразу стане зразумела, што паводле азначэння гэтага паняцця пры перадачы адпаведнай журналісцкай інфармацыі не абысціся без узгадкі наступнага:
1. папярэдняе дасудовае абвінавачванне;
2. афіцыйнай асобы, што займае дзяржаўную пасаду;
3. у час выканання афіцыйных абавязкаў;
4. пры далейшым судовым разглядзе ў Кангрэсе ці іншай дзяржаўнай судовай установе. [11]
Для эканоміі часу і месца мэтазгодна карыстацца тэрмінам імпічмент, гаворачы пра ЗША. Але зусім недапушчальна ўжываць яго ў адносінах да Беларусі ці Расіі. Тут зцсім іншыя рэаліі.
Стыль рэпартажу хутка засвоіў новыя словы і словазлучэнні, якія адлюстроўваюць сацыяльныя і палітычныя працэсы ў грамадстве: фінансавае аздараўленне, альтэрнатыўныя выбары, новае палітычнае мысленне і інш.
Значна папоўніўся слоўнік навуковай тэрміналогіі: Інтэрнэт, прынтэр, віртуальны свет, стагнацыя, холдынг, дылер, інвестыцыя, спонсар і інш. Тут таксама існуе небяспека забруджвання мовы іншамоўнымі словамі, у той час як можна лёгка знайсці адпаведнікі ў беларускай мове. Напрыклад, рэпарцёры асабліва ўпадабалі слова хай-тэк (скарочана ад англ. high technology - “высокая тэхналогія”). Чаму ж і па-беларуску не вымаўляць “высокія тэхналогіі?” Далёка не ўсе слухачы радыё валодаюць англійскай мовай, ды яшчэ на такім узроўні, каб лёгка ўжываць запазычаную лексіку ў кантэсце ўласнага маўлення.
Галоўная ўвага павінна быць скіравана на тое, каб высветліць, наколькі выкарыстаннне тых ці іншых вобразных сродкаў мовы ў рэпартажы апраўдана зместам і разнавіднасцю твора, наколькі гэтыя сродкі арганічна упісваюцца ў моўныю тканіну.
Асаблівай увагі заслугоўвае выкарыстанне ў рэпартажах так званых маўленчых стандартаў і клішэ. Да іх належаць, напрыклад, такія выразы, якія атрымалі ўстойлівы характар: працаўнікі бюджэтнай сферы, служба занятасці, міжнародная гуманітарная дапамога, сілавыя ведамствы і інш.
Ад маўленчых стандартаў, якія замацаваліся ў публіцыстычным стылі, трэба адрозніваць маўленчыя штампы - шаблонныя моўныя звароты, якія надаюць маўленню канцылярскую аарбоўку: на дадзеным этапе, на сёняшні дзень, падкрэсліў з усёй вастрынёй і інш.
Развіццё мовы - працэс дыялектычны. Адначасова са стварэннем моўнага клішэ адбываецца працэс яго зносу, старэння. У выніку частага ўжывання многія клішэ губляюць намінаыўную дакладнасць, выразнасць, здольнасць уздзейнічаць на аудыторыю. Такія клішэ ператвараюцца ў штампы. Штампы, зразумела, - недарэчныя ў мове рэпартажу, увогуле ў публіцыстыцы. Штамп - гэта дыскрэдытаваны грамадскай думкай выраз з аслабленым лексічным значэннем або сцёртай экспрэсіяй. Часцей за ўсё штампам становіцца былы экспрэсіўны выраз або метафара, і не таму, што часта паўтараецц ў эфіры ці ў друку, а таму, што ўжываецца неразборліва, механічна: чорнае золата, атрымаць прапіску, паставіць на лінейку гатоўнасці, даць пуцёўку ў жыццё. У процівагу дакладна выбранаму слову, якое выразна абазначае сутнасць прадмета або з'явы, штамп па прычыне сцёртай семантыкі дазваляе аўтару толькі жангліраваць моўнымі формуламі, маскіруючы адсутнасць жывога мыслення. [15]
Марфалагічныя асаблівасці публіцыстычнага стылю праяўляюцца ў асноўным у частотнасці ўжывання часцін мовы і іх форм. Напрыклад, у публіцыстычных тэкстах даволі часта сустракаюцца назоўнікі ў родным склоне (пасля эканамічнага крызісу, рэформа цэн, міністр абароны, скарачэнне ўзбраенняў і інш.), назоўнікі з суфіксамі -осць(-асць), -ств- (-цтв-), -нн-, -ізм, -іст, дзеясловы ў цяперашнім і прошлым часе, дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу: Праект праграмы, накіраванай на падтрымку беларускай адукацыі, распрацаваны ў Мінітэрстве адукацыі. (Бел. радыё)
Стыль рэпартажу мае і сінтаксічныя асаблівасці. Тут часта выкарыстоўваюцца сінтаксічныя канструкцыі з ярка выражанай экспрэсіўнасцю - сказы з інверсійным парадкам слоў, сказы-звароты, рытарычныя пытанні, паўторы.
У публіцыстычным стылі выдзяляюцца некалькі разнавіднасцей, або падстыляў: газетна-публіцыстычны, агітацыйны, масава-палітычны. Аднак большасць навукоўцаў лічыць, што дакладнай мяжы паміж гэтымі падстылямі не існуе.
У рэпартажы выкарыстоўваюцца стылістычныя (рытарычныя) фігуры - гэта моўныя звароты, якія маюць своеасаблівую сінтаксічную будову і ўзмацняюць выразнасць выказвання. Да іх адносяцца антытэза, эліпсіс, інверсія.
Антытэза (ад грэч. Antithesis - супрацьпастаўленне) - выраз, у якім супраўьпастаўляюцца кантрасныя, процілеглыя паняцці, прыметы. Звычайна антытэза асноўваецца на антонімах. Выкарыстанне антытэзы дае магчымасць засяродзіць увагу слухача на пэўных рысах героя, абстаноўкі, з'явы і такім чынам узмацніць уражанне ад іх.
Інверсія (ад лац. Inversio - перастаноўка) - змяненне ў сказе звычайнага, прамога пардку слоў з мэтай надання пэўнаму слову, члену сказа дадатковай семантычнай і эмацыянальна-экспрэсіўнай нагрузкі. З дапамогай інверсіі падкрэсліваецца важнасць той ці іншай з'явы, апісанню надаецца ўзнятасць, урачыстасць або дынамічнасць. Але непатрэбная інверсія у сказе робіць мову напышлівай, манернай, таму ўжываць яе варта толькі там, дзе адчуваецца ў гэтым сапраўдная неабходнасць. [16]
Эліпсіс (ад грэч. еlleipsis - пропуск) - моўны зварот, у якім свядома апускаецца дзеяслоў-выказнік. Насупраць - будынак з гасцінна адчыненымі вокнамі. (І канал Бел.радыё) Эліптычныя сказы адметныя тым, што з'яўляюцца сэнсава і сінтаксічна самастойнымі адзінкамі, іх змест зразумелы без кантэксту. Выкарыстанне эліпсіса надае мове дынамізм, выразнасць, дапамагае перадаць псіхалагічнае напружанне таго, хто гаворыць: Пад чарнобыльскім небам - журбота. У вачах старых - роспач. Ва ўсмешках дзяцей - надзея і радасць. Ад прыгажосці ў стылі Юрыя Плюшчава балюча шчыміць сэрца. (Радыё “Культура”)
У рэпартажы аператыўнага, афіцыйнага кшталту журналіст абавязкова звяртаецца да афіцыйна-дзелавога стылю - такой функцыянальнай разнавіднасці маўлення, якая выкарыстоўваецца ў сферы афіцыйных дзелавых адносін, г.зн. адносін, што ўзнікаюць паміж дзяржаўнымі органамі, паміж арганізацыямі і прыватнымі асобамі ў прэцэсе вытворчай, гаспадарчай, юрыдычнай дзейнасці. Асноўнымі прыкметамі гэтага стылю з'яўляюцца канстантацыйна-прадпісальны характар дакументаў, неасабовасць выкладу, дакладнасць, высокая ступень стандартызацыі. На ўзроўні лексікі тут назіраееца шырокае ўжыванне спецыяльнай тэрміналогіі, стандартных сродкаў, а таксама складанаскарочаных слоў, пераважна назваў арганізацый і ўстаноў, амаль поўная адсутнасць эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. У тэкстах афіцыйна-дзелавога стылю часта выкарыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнікі (пагадненне, невяртанне, выкарыстанне і інш.).
На жаль, на беларускім радыё пераважаюць менавіта такія рэпартажы. Яны хутчэй нагадваюць афіцыйнае паведамленне, карэспандэнцыю. Афіцыйна-справавы стыль найбольш прыдатны да існавання ў ім штампаў і канцылярызмаў. Рэпартажы, створаныя ў такім стылі, здаецца, не адрозніваюцца адзін ад аднаго і гучаць аднолькава суха і нецікава. І цяпер ветэраны, нягледзячы на сталы узрост, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. (“Радыёфакт”) Аказанне сацыяльна значных паслуг насельніцтву знаходзіцца пад асабістым наглядам Прэзідэнта Беларусі. (“Радыёфакт”) У рэпартажы пра трагічны лёс удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны журналіст кажа: Трасцянецкі лагер з'яўляўся самым вялікім на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Куды прасцей і лёгка для слыху прагучала б тая ж самая фраза ў такім афармленні: Трасцянецкі лагер быў самым вялікім ва ўсёй Усходняй Еўропе. Калі вядецца аповяд пра жыццё, пра лёс, то лексіка павінна быць набліжана да размоўнай, каб веяла ад слоў журналіста шчырасцю і чалавечнасцю.
Для сінтаксісу афіцыйна-дзелавога маўлення характэрныя складаныя сказы, дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя звароты, канструкцыі са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі (у выніку таго што, нягледзячы на тое што, з мэтай, згодна з).
Фразы ў рэпартажы павінны быць кароткія. Варта пазбягаць нагрувашчвання думак у адной фразе. Пры вольным вусным выкладанні магчымы фразы больш распаўсюджаныя, чым пры чытанні. Пад фразай мы разумеем семантыка-фанетычнае адзінства, аб'яднанае прыкметай інтанацыйнай закончанасці. Патрабаванне да невялікага аб'ему фразы абгрунтавана фактарам напружвання увагі слухача. З мэтай разбіўкі доўгіх фраз і набліжэння тэксту да размоўнага характару можна карыстацца некаторымі прыёмамі:
1. Вылучаць у асобныя фразы даданыя сказы, якія ўводзяцца словамі таму што, хаця, прычым і інш., а таксама фразы, якія далучаюца да папярэдняй фразы пры дапамозе злучнікаў а, і, але і г.д. пры гэтым часам бывае неабходнай перапрацоўка фразы (перастаноўка слоў, змяненне склонавых форм, выкрэсліванне лішніх слоў).
2. Трэба пазбягаць грувасткіх цытат, замяняючы іх пераказам у тых выпадках, дзе стыль цытуемага аўтара прыкметна адрозніваецца ад агульнага стылю рэпартажу.
3. Пазбягаць трэба і залішняй колькасці фраз аднолькавага абему. Аб'ём неабходна вар'іраваць, чарадаваць доўгія і кароткія фразы (кіравацца прынцыпам разнастайнасці).
4. Не варта карыстацца аддзеяслоўнаымі назоўнікамі, калі можна дасягнуць больш простай канструкцыяй з дапамогай дзеяслова. [3]
5. Трэба пазбягаць такіх словазлучэнняў, у якіх цяжка разабраць, чым у сказе з'яўляецца назоўнік, які стаіць у родным склоне, - суб'ектам ці аб'ектам дзеяння? У словазлучэнні крытыка пісьменніка родны склон назоўніка пісьменніка можна зразумець як родны аб'екта. Тады гэта азначае, што нехта крытыкуе пісьменніка. Калі ж зразумець склон як родны суб'екта, то выраз атрымае адваротны сэнс: пісьменнік сам крытыкуе некага. [16]
6. Выдатным сродкам пыцягнуць увагу з'яўляецца прыём угадвання наперад заўваг, якія могуць узнікнуць у слухачоў. Пры гэтым карыстаюцца абаротамі Вы можаце мне запярэчыць, што... ці Вы можаце запытаць... і далей магчымае пытанне ў форме прамога маўлення.
Яшчэ адзін спосаб прыцягнуць увагу - задаваць пытанні, на якія ж адразу будзе дадзены адказ ці вуснамі журналіста, ці спецыяліста: На календары - зіма. З яе надыходам мы ўсё часцей чуем словы “грып”, “лекі”, “эпідэмія”. Паклапаціцца пра ўласнае здароўе нас прымушае зменлівы настрой прыроды. Маразы чаргуюцца з адлігамі, і ў выніку ствараеца асяроддзе, спрыяльнае для развіцця вірусных прастудных захворванняў. Першае месца сярод іх па традыцыі займае грып. Што рыхтуе ён нам у гэтым годзе? Якія асаблівасці яго развіцця ў Беларусі прагназуюць нашы медыкі? (“Радыёфакт”)
7. У тэксце трэба пазбягаць выпадковага паўтору адных і тых жа слоў і корней, якія складаюць уражанне стылістычнай нядбайнасці: Зараз у нас у гасцях маскоўскія госці. (Бел.радыё)
Прыгажосць маўлення - ў яго дакладнасці і прастаце. Дакладна і проста гаворыць і піша той, хто мае вялікі слоўны запас і выкарыстоўвае назвы з тым значэннем, якое замацавалася за імі ў працэсе развіцця мовы і грамадства. Гэта асноўнае правіла словаўжывання, якое забяспечвае паразуменне тых, хто карыстаецца літаратурнай мовай. Выбар, як і спалучэнне, заўсёды вызначаецца не толькі задачай непасрэднай перадачы інфармацыі, але і ў нейкай меры тымі ўмовамі, той сітуацыяй, ў якіх адбываюцца моўныя зносіны. Вуснае маўленне дазваляе наладзіць жывы кантакт паміж тым, хто гаворыць, і тым, хто слухае. У залежнасці ад рэакцыі субяседнікаў час размовы можна нешта ўдакладніць, узмацніць, паўтарыць сказанае, інакш кажучы, можна адразу адрэагаваць на тое, як успрымаюцца асобныя словы або ўсё выказванне ў цэлым.
Здараецца так, што журналіст, імкнучыся паказаць сваю адукаванасць і эрудыцыю, трапляе ў смешнае становішча з-за няведання сапраўднага сэнсу некаторых слоў і выразаў. Як у прымаўцы, чуў звон, а вось адкуль ён... У праграме “Радыёфакт” у рэпартажы пра пазітыўныя дасягненні у барацьбе супраць злачыннасці журналіст паведамляе: “За два месяцы нашы рэчыцкія пінкертоны раскрылі і прыпынілі дзейнасць дзвюх злачынных груповак...”
Даведка: Алан Пінкертон, родам з Шатландыі, у ЗША арганізаваў вельмі паспяховую ахоўную фірму (пачынаў з аховы рэйсавых дыліжансаў, паштовых аўтобусаў). Паступова фірма разраслася, пра яе шмат пісаў друк. З цягам часу працаўнікі фірмы сталі героямі дэтэктыўных бульварных раманаў, прымітыўных серыйных выданняў кішэннага памеру і ператварыліся ў герояў кшталту агента 007 ці Васіля Іванавіча з Пецькам ды Анкай. [11]
Няведанне замежных моў прыводзіць да пашырэння таўталагічных выразаў ў спалучэннях з запазычанымі словамі, т.зв. плеаназмаў, у якіх слова з роднай мовы часткова паўтарае сэнс паняцця, што перадаецца замежным словам. Рэпарцёры неаднаразова паўтараюць: сервісная служба, прэйскурант цэн, дробны петыт. Тлумачальныя слоўнікі маглі б падказаць аўтарам таўталагічных выразаў, што прэйскурант - гэта “даведнік, спіс цэнаў”, сервіс - “абслугоўванне”, петыт - “малы, дробны”. Прывяду прыклады плеаназмаў, якія час ад часу сустракаюцца ў афіцыйных рэпартажах “Радыёфакта”. Вылучанае слова - лішняе.
сетка Інтэрнэт
планы на будучыню
выпускаемая прадукцыя
кароткі брыфінг
наведаць з візітам
У мове рэпартажу дакладнасць словаўжывання набывае сілу закона. Вельмі часта можна пачуць памылкі, звязаныя з блізкім гучаннем слоў: абагуліць “зрабіць індывідуальнае калектыўным” і абагульніць “выказаць у агульным палажэнні вынікі назіранняў над асобнымі фактамі”, бескарыслівы “які не імкнецца да асабістай выгады, нажывы” і бескарысны “які не прыносіць карысці, марны”, пераўтварыць “змяніць што-н. карэнным чынам, перабудаваць” і ператварыць “перавесці ў другі стан, надаць зусім іншы выгляд; ажыццявіць на справе што-н., увасобіць у чым-н. пэўным, канкрэтным”, кантсруктыўны “які выяўляе сутнасць чаго-небудзь, істотны, важны” і канструкцыйны “звязаны з канструкцыяй”.
У мове рэпартажу асабліва строга вытрымліваецца патрабаванне, каб слова ў кантэксце было адназначнае. Ужыванне мнагазначнага слова з выяўленнем у тым самым кантэксце некалькіх яго значэнняў спараджае непаразуменні.
Задача камунікатыўнасці вырашаецца станоўча, калі субяседнікі добра валодаюць мовай, умеюць правільна і дакладна выказваць свае думкі. Але недастаткова толькі перадаваць думкі, неабходна выражаць іх прыгожа, вобразна, яскрава.
Мова - гэта своеасаблівая “візітная картка” чалавека. Па тым, што і як ён гаворыць, мы мяркуем пра яго культурны ўзровень, эрудыцыю, выхаванне. Мова з'яўляеца паказчыкам інтэлігентнасці, бо ў ёй выяўляецца ступень далучанасці асобы да здабыткаў сусветнай культуры. [17]
Дакладнасць забяспечваецца добрым веданнем прадмета маўлення, аўтарскім кантролем за прымяненнем слова ці фразеалагізма. Гэта - пазамоўныя (экстралінгвістычныя) умовы дакладнасці. Да лінгвістычных умоў, якія садзейнічаюць стварэнню дакладнасці, адносяцца:
§ веданне сінінімічных магчымасцей мовы і ўменне выбраць з сінінімічнага рада найбольш дакладнае для данага выпадку слова;
§ веданне і дакладнае размежаванне полісеміі;
§ уменне размяжоўваць паронімы і амонімы. [8]
Галоўным выяўленчым сродкам радыёрэпартажу з'яўляецца жывое слова. Яно перадае думкі і эмоцыі аўтара. Змена маўленчых плыняў, выступленне ля мікрафону розных людзей, змена роляў, рытму складаюць поліфанію рэпартажу. Тут дарэчы будуць асацыяцыі, кантрасты, метафары. Цяжкасць работы над рэпартажам заключаецца ў тым, што журналісту трэба пастаянна знаходзіць вобразныя словы, дакладныя эпітэты і параўнанні, падкрэсліваць характэрныя дэталі. Вялікая роля імправізацыі.
Перыфразы-характарыстыкі у мове публіцыстыкі выконваюць розныя семантычна-стылістычныя задачы. Некаторыя перыфразы лаканічна і дакладна раскрываюць сутнасць з'явы і тым самым даюць ёй грамадскую або эстэтычную ацэнку.
Перыфраза - найчасцей вынік індывідуальна-мастацкага бачання свету. У людзей з багатым жыццёвым вопытам, арыгінальным і глыбокім мысленнем яна адлюстроўвае складанасць узаемаадносін паміж рознымі з'явамі рэчаіснасці. Перыфразы структурна арганізуюцца на сінтаксічнай аснове, звычайна гэта словазлучэнні. Свабодныя словазлучэнні абазначаюць прадметы і іх прыметы, дзеянні і іх аб'екты раздзельна, а перыфразы, маючы тую самую структуру, семантычна непадзельныя і называюць з'явы жыцця ўсім слоўным комплексам. Гэта добра відаць, калі параўнаць свабодныя і генетычна звязаныя з імі перыфрастычныя словазлучэнні, адрозніць якія можна толькі ў кантэксце. Такім чынам, перыфраза ўзнікае ў працэсе моўных адносін і характарызуецца паасобнасцю афармлення - мае мадэль свабоднага словазлучэння. Перыфразу мы пачуем у размове, калі нехта замест радзіма скажа прадзедаў зямля, замест унук - сыныў сын. [9]
Перыфраза не толькі называе з'яву жыцця, яна адначасова і характарызуе яе: зямля Заслонава, Купалы, Якуба Коласа зямля - гэта і Беларусь-партызанка, і тая Беларусь, якая дала свету нямала таленавітых людзей; крылатая мудрасць народа - вусна-паэтычныя творы, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне як здабыткі духоўнай культуры народа. Нямала перыфраз сталі традыцыйнымі. Беларускім шоўкам называюць лён, другім хлебам - бульбу, беларускім морам - возера Нарач, блакітным палівам - газ. Традыцыйныя перыфразы зразумелыя і без канэксту.
Перыфраза паводле сваёй структуры менш эканомная, чым асобнае слова. І калі б у яе значэнні не было нічога новага ў параўннні са значэннем і адценнем значэнняў аднаслоўнай назвы, утварэнне і ўжыванне перыфразы было б мала апраўданае: няма патрэбы ўжываць цэлае словазлучэнне, калі тое самае можна выказаць адным словам. Перавага перыфразы над звычайным словам у тым, што яна не толькі называе пэўную з'яву, але і адразу характарызуе яе праз апісанне прымет, уласцівасцей. У перыфразах аўтары не проста занатоўваюць тое, што назіраюць у жыцці, а, скарыстаўшы зрокавае падабенства, сходнасць, набліжанасць слыхавых адчуванняў, спецыяльна паварочваюць прадмет, з'яву да слухача той гранню, якая дапамагае надаць малюнку адчувальную відавочнасць і дазваляе падтрымаць пэўны настрой апісання.
Здольнасць перыфразы даваць ацэнку журналісты часта выкарыстоўваюць пры замене ўласных назваў. Як вядома, уласнае імя не перадае ніякіх эмоцый, экспрэсій, не характарызуе прадмет ці асобу. У працэсе маўлення ўласнае імя выконвае толькі намінатыўную функцыю. Перыфраза ж адразу і называе, і характрызуе. Калі, напрыклад, у хроніцы часопіса “Маладосць” мы чытаем пра краіну старых традыцый - Англію, то заўважаем характарыстычную функцыю перыфраз. [9]
Пачуўчы ад некага таямнічае слова Пенаты, беларускія журналісты сканструявалі замест выразу вярнуцца дадому сінонім вярнуцца у родныя Пенаты. Магчыма, гэта была бяздумная пазыка ў расійскіх калегаў, магчыма, паўплывала асацыяцыя з беларускім “родныя хаты”. Але такі выраз можна пачуць сёння на радыё і прачытаць у газетах.
Даведка: Пенаты, паводле старажытнарымскай міфалогіі, - хатнія сямейныя бажкі, якія ахоўвалі жытло, гаспадарку, сямейныя запасы і скарбы пад зычлівым акрыццём “бога запасаў” Пэна. Лічылася, што ў кожным жытле могуць быць свае адметныя Пенаты (не менш, чым двое). Акрамя таго, кожны край, зямля павінны мець сваіх Пенатаў-апекуноў.
Такім чынам, ідучы дадому, можна вярнуцца толькі да сваіх Пенатаў, а не ў свае
Пенаты. Праўда, быў некалі адзін чалавек, які мог гэта зрабіць, бо Пенатамі называлася яго лецішча, якое месцілася ў фінскім селішчы Куокаля бліз Санкт-Пецярбургу. Гэта быў мастак Ілля Рэпін. У “Пенатах” яго наведвалі шматлікія знакамітасці. Там цяпер музей. [11]
Перыфрастычныя ўласныя назвы звычайна выкарыстоўваюцца ў кантэкстах, дзе ўжываецца і прозвішча, афіцыйная назва або дзе на іх паказвае змест.
Подобные документы
Стылістычны аналіз падачы аператыўных навін на аснове рэпартажаў беларускіх тэлеканалаў ОНТ, СТВ і БТ. Тыпы рэпартажаў і пазіцыя ў іх журналіста. Вылучэнне тыповых асаблівасцей у выкарыстанні моўных адзінак. Даследаванне моўнай энергаблокактуры рэпартажу.
курсовая работа [54,9 K], добавлен 08.04.2011Сутність, особливості та історичні передумови виникнення ток-шоу як жанру. Особливості та основні види ток-шоу в українському шоу-бізнесі. Реаліті–шоу як окремий вид ток–шоу, специфіка українського формату ток-шоу (на прикладі проекту "Свобода слова").
курсовая работа [45,6 K], добавлен 12.01.2012Загальна ситуація зі свободою слова в Білорусі. Друковані ЗМІ. Електронні ЗМІ: телебачення, FM-радіомовлення, Інтернет. Законодавство Білорусі щодо свободи слова та діяльності ЗМІ. Гучні випадки порушення прав журналістів.
курсовая работа [434,8 K], добавлен 10.09.2006Конституционное понятие свободы слова. Роль свободных СМИ в демократическом обществе. Анализ предвыборных кампаний в региональной прессе. Рекомендации и аналитические сведения относительно реализации принципа свободы слова в популярных масс-медиа региона.
курсовая работа [62,2 K], добавлен 14.12.2014История развития права на свободу слова и печати. Современное состояние, проблемы свободы слова и печати. Перспектива развития, особенности работы средств массовой информации: прессы, телевидения. Цели, средства массовой информации, опыт зарубежных стран.
контрольная работа [27,3 K], добавлен 25.11.2009Рода-відавыя і жанравыя характарыстыкі публіцыстыкі: віды, асаблівасці, адрозненні. Лінгвістычныя характарыстыкі асаблівасцяў публіцыстычнага дыскурсу І.П. Шамякіна на прыкладзе кнігі "Роздум на апошнім перагоне". Сродкі ўздзеяння на адрасата дыскурсу.
курсовая работа [209,6 K], добавлен 17.02.2015Анализ стилистического использования многозначности слов в журнальных текстах конкретных авторов. Полисемия. Полисеманты и их стилистические функции. Использование многозначности слова в заголовках и варианты их стилистически-неоправданного употребления.
курсовая работа [82,8 K], добавлен 28.10.2013Адбудова Беларусі. Незалежнасць. Незалежная дзяржава і яе народы. Моладзь ідзе! Пасіўнасць беларуса: талерантнасць беларуса, усясветная вайна Захаду, торжышча. Больш самачыннасці (артыкулы 1919 года). Стыль публіцыстыкі Янкі Купалы, аўтар у творах.
эссе [14,8 K], добавлен 05.06.2008Ацэньваючы характар пераўтварэнняў венгерскіх СМІ. Першае месца ў рэйтынгу папулярнасці. Штодзённая газета "Свабода народа". Рынак друкаваных СМІ. Венгерскае тэлебачанне. Цэнтр вывучэння масавых камунікацый. Першая праграма венгерскага тэлебачання.
реферат [37,1 K], добавлен 15.12.2008Права человека, свобода слова и право на информацию, право и ограничения свободы мысли и слова. Обязанности и права журналиста, определенные законом "О средствах массовой информации". Кодекс профессиональной этики журналиста, кодексы об объективности.
курсовая работа [58,6 K], добавлен 26.03.2010