Стыль радыёрэпартажу

Вывучэння стылю рэпартажу як жанру, якій спалучае ў сабе строгую дакументальнасць і аб’ектыўнасць та маляўнічасць і эмацыянальнасць. Інфарматыўная дакладнасць слова. Праблема псіхалогіі ўспрыняцця гукаў. Вобразнасць і эмацыянальнасць у мове рэпартажу.

Рубрика Журналистика, издательское дело и СМИ
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 30.10.2014
Размер файла 68,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Некаторыя прадметы, з'явы і дзеянні лічацца непрыстойнымі, і паводле агульнай згоды іх звычайна называюць не адкрыта, а іншасказальна, часта з дапамогай перыфраз. Перыфраза такім чынам сутыкаецца з другой моўнай з'явай - эўфемізмам. Даследчыкі не раз пакрэслівалі, што перыфраза і эўфемізм - вельмі блізкія стылістычныя сродкі мовы. Сталі фраземамі былыя перыфразы аддаць богу душу, пайсці на той свет, пусціць чырвонага пеўня. Эўфеместычныя выразы мяккае месца, далікатнае становішча, ніжняя адзежына - традыцыйныя перыфразы.

Пры эўфемістычнай замене слоў камунікатыўны план апісання - прынцыпова важны ў грамадскім працэсе зносін - нічога не страчвае, бо “моўная забарона закранае не думку, паняцце, змест слова, таму што іх нельга выключыць з жыццёвага абходку, а тым самым і з моўнай камунікацыя, а толькі некаторыя іх формы, знешнія моўныя маніфестацыя”. І аўтары-публіцысты, прытрымліваючыся моўнага этыкету, у апісаннях выкарыстоўваюць эўфемістыныя перыфразы. [9]

Складанасць праблемы стылістыкі жанраў абумоўліваецца і складанасцю, мнагапланавасцю і ў нейкай меры ўмоўнасцю самога паняцця “жанр”. Сапраўды, жанр - гэта ў значнай меры ўмоўная, абстрактная катэгорыя. Ён адлюсторўвае не столькі саму рэчаіснасць, колькі характар адносін да яе. Жанр- гэта заўсёды ўстаноўка на пэўны тып, сродак адлюстравання рэчаіснасці, на характар і масштаб абагульненняў. Важна адзначыць, што адносіны да рэчаіснасці, якія складаюць спецыфіку любога жанру, выяўляюцца перш за ўсё ў форме вобраза аўтара. Калі ў змястоўным плане вобраз аўтара адлюстроўвае характар адносін да рэчаіснасці, то ў лінгвістычным - выражае моўную форму жанру. Таму некаторыя даследчыкі прапануюць у аснову стылістычнай класіфікацыі жанраў пакласці ступень праявы, удзелу аўтарскага “я” ў маўленні.

Вобраз аўтара, аўтарскія адносіны да прадмета размовы, ступень выражанасці аўтарскага “я” вызначаюць не толькі форму маўлення, але і агульную стылістычную танальнасць матэрыялу, своеасаблівасць адбору лексічных і граматычных сродкаў мовы, наогул усю моўную (маўленчую) кампазіцыю твора. Так, мера ўдзелу аўтарскага “я” ў моўнай структуры рэпартажу, з'яўляючыся асноўнай стылеўтвараючай прыкметай жанру, у той жа час дазваляе вылучаць шэраг яго разнавіднасцей - ад кароткага інфармацыйнага рэпартажу, дзе факты ў асноўным толькі паведамляюцца, да рэпартажу аналітычнага, напоўненага аўтарскім роздумам, аўтарскай экспрэсіяй, публіцыстычнымі каментарыямі, вобразнымі сродкамі. Кожная з гэтых разнавіднасцей рэпартажу, падпарадкуючыся пэўнай форме вобраза аўтара, абумоўлівае характар выбару лексіка-граматычных сродкаў: нейтральная, агульнаўжывальная лексіка, фразеалогія, граматычныя сродкі - у рэпартажах інфармацыйнага тыпу; актыўнае выкарыстанне эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі і фразеалогіі, гутаркковых сродкаў сінтаксісу - у рэпартажах аналітычнага, публіцыстычнага характару. [15]

Рэпартаж - гэта абавязковая карціна падзей, прапушчаная скрозь журналісцкае асабістае ўспрыманне. У гэтам жанры ярка праяўляюцца аўтарскія адносіны, аўтарскія ацэнкі, каметарыі, разважанні - ўсё, што стварае ў выніку эфект прысутнасці , вельмі характэрны для сапраўнага рэпартажу.

Выкарыстанне простай мовы ў рэпартажы мае свае асаблівасці. Калі ў мастацкай літаратуры - гэта толькі адзін са сродкаў аўтарскай характарыстыкі персанажа, то ў рэпартажы простая мова - гэта часцей за ўсё перадача інфармацыі. Гэта жывыя галасы жывых людзей, а не літаратурных персанажаў, вуснамі якіх гаворыць аўтар. Жывая мова ўдзельнікаў падзей у рэпартажы ўзмацняе эфект дакументальнасці, праўдзівасці. Гэта не азначае, вядома, што ў рэпартажы, як і ў нарысе, простая мова не выкарыстоўваецца як характаралагічны сродак, як сродак індывідуальнай характарыстыкі дзейных асоб. Хаця стварэнне вобразаў, моўных партрэтаў - не галоўнае ў рэпартажы, аднак трапна знойдзены штрых у мове персанажа, вострая моўная характарыстыка ўзбагачаюць стыль рэпартажу. Тут трэба адрозніваць і тыпы рэпартажаў: у дзелавых, інфармацыйнага тыпу рэпартжах індывідуалізацыя мовы непажадана, а ў рэпартажах замалёвачнага, нарысавага характару яна натуральная і апраўданая.

Часта ў рэпартажы назіраюцца так званыя стылістычныя змяшэнні - ужыванне ў адным кантэксце слоў і выразаў рознай стылістычнай афарбоўкі. Займеннікі і дзеясловы служаць адным з галоўных сродкаў выражэння аўтарскай мадальнасці, аўтарскага “я”. Акрамя аўтарскай мадальнасці дзеяслоў перадае яшчэ і дынаміку развіцця апісваемай сітуацыі. Вось чаму дзеяслоў можна лічыць адным з арганізуючых звенняў моўнай тканіны рэпартажу.

Важную ролю ў стварэнні моўнай таканіны рэпартажу выконваюць так званыя кампазіцыйна-сэнсавыя (або функцыянальна-сэнсавыя) тыпы маўлення - апісанне, апавяданне і разважанне.

Апісанне звычайна перадае сувязі паміж прадметамі і з'явамі рэчаіснасці. Яно характарызуецца статычнасцю, адзінствам пункту гледжання на апісваемы аб'ект. Аснову вобразнага апісання складае прадметная лексіка. Апісанне таксама часта выкарыстоўваецца як зачын рэпартажу. Апісанні мастацкай літаратуры адрозніваюцца ад апісанняў публіцыстычных тым, што апошнія маюць падкрэслены сацыяльна-ацэначны характар. У рэпартажы апісанне выконвае функцыю дакументальна дакладнай перадачы абстаноўкі такой, як убачыў яе аўтар: Шчаслівы той, хто разумее прыгажосць, але яшчэ больш шчаслівы той, хто гэтую прыгажосць стварае. Калі так, то шчаслівы быў лёс мастака Вячаслава Ражкова.

У залах бібліятэкі імя Пушкіна працягваецца выстава работ Вячаслава і Антаніны Ражковых. Яна прысвечана памяці мастака.

Тэматыка ягоных твораў багатая і разнастайная. Гэта казачныя і былінныя сюжэты, тэмы айчыннай гісторыі. Але больш за ўсё мастак упадабаў малюнкі прыроды. Яна ў яго крохкая і велічная адначасова. І міжволі думаеш, што не чалавек узвышаецца над прыродай, а прырода над чалавекам. Кажуць, каб лепш разумець творы майстра, трэба адчуваць яго думкі і настрой. (Радыё “Культура”)

Апавяданне ў адрозненне аж апісання - дынамічнае, выражае сувязі паміж падзеямі, служыць для выражэння часавай, храналагічнай паслядоўнасці дзеянняў або з'яў. У апавядальных сказах, як правіла, уся актыўная інфармацыя сканцэнтравана ў складзе выказніка. Дзеясловы і акалічнасныя словы - галоўныя кампаненты апавядання: Праграма выстаўкі не абмежавалася паказам экспанатаў. У дзень адкрыцця выступіў ансамбль «Тутэйшая шляхта». У наступныя два дні работы выстаўкі наведвальнікі маглі не толькі захапляцца прыгажосцю, але і ўбачыць яе ў навуковым святле. З лекцыямі выступілі прафесары Брэсцкага педагагічнага і Беларускага дзяржаўнага універсітэтаў. А ў суботу дзяўчыны з мадэльнага агенцтва Сашы Варламава паказалі калекцыю ювелірных упрыгажэнняў. (Бел.радыё, праграма “Радыёфакт”)

Аповяд пра падзеі вядзецца галоўным чынам з дапамогай такога функцыянальна-сэнсавага тыпу маўлення.

Разважанне - важнейшы кампанент аўтарскага маўлення, якое звязвае, цэментуе рэпартаж у адно закончанае цэлае. Гэты тып маўлення прызначаны для тлумачэння пэўнага паняцця або з'явы, для доказу ці абвяржэння пэўнай думкі. Існуюць два асноўныя метады разгортвання матэрыялу ў разважаннях: сінтэтычны і аналітычны. Можна ісці ад агульных палажэняў да прыватных, г.зн. спачатку прывесці агульнае палажэнне, якое трэба даказаць, а потым падаць факты, доказы і ілюстрацыі (аналітыка); можна, наадварот, ад прыватных назіраняў і з'яў ісці да агульных, г.зн. спачатку паведаміць факты і назіранні, а потым зрабіць агульны вывад, змяшчаючы ў сабе галоўную думку, якую хацеў даказаць аўтар (сінтэз). Але часцей за ўсё сустракаюцца разважанні змешанага тыпу, дзе аналіз перакрыжоўваецца з сінтэзам. [10]

Вялікае значэнне мае для рэпартажнага стылю і склад маўлення, які можа разглядацца з некалькіх пазіцый. Адна з найважнейшых - прыналежнасць маўлення (аўтару, герою). Катэгорыі маўлення, якія вылучаюцца па гэтай прыкмеце, вядомыя: аўтарскае маўленне і чужое (простая, ускосная, няўласна-простая мова).

Асноўныя рысы аўтарскага маўлення рэпартажу - жвавасць, рухомасць, гнуткасць, разнастайнасць. Яно неаднароднае па мадальнай афарбоўцы, па стылістычным складзе, па спосабе выкладання матэрыялу і па спосабах перадачы чужой мовы.

Маналог - галоўная форма большасці радыёжанраў. У маналагічнай форме будуецца значная частка рэпартажаў, а таксама каментарыяў, выступленняў ля мікрафона. Нават ў рэпартажах, якія вядуцца дзвюма асобамі, дыялог, як правіла, носіць даволі своеасаблівы характар: невялікія дыялагічныя “мосцікі” - толькі звязваючыя элементы паміж маналогамі кожнага з рэпарцёраў. Аднак на радыё, дзе аб'ект і суб'ект маўлення аддзелены, дзе размова заўсёды накіроўваецца да субяседніка, дзе аўтар ставіць сваёй задачай уздзейнічаць на аўдыторыю, маналог, строга арганізаваны і паслядоўны ў развіцці думкі, быццам насычаецца элементамі дыялога. Вуснае маўленне, яго накіраванасць да рэальнага слухача, імкненне пераканаць гэтага слухача вызываюць неабходнасць выкарыстання некаторых рыс дыялога. [3]

Некаторыя даследчыкі радыйнай мовы прапаноўвалі разглядаць яе як аўтаномную стылёвую адзінку ў агульнай сістэме сучаснай літаратурнай мовы. Так, Э.Г.Рызель сцвярджае: “Праблему класіфікацыі стыляў мовы нельга лічыць поўнасцю вырашанай. Як мне здаецца, галоўным крытэрыем класіфікацыі стыляў мовы трэба лічыць іх мэтавае прызначэнне, ці функцыю, якую яны выконваюць. Такім чынам, трэба адрозніваць ў аноўным стылі; мастацкай літаратуры, публіцыстыкі, прэсы, навуковай літаратуры, стыль радыёвяшчання, вусных афіцыйных зносін, бытавых зносін і г.д”.

Мне цяжка згадзіцца з такім меркаваннем, таму што творы радыёжурналістыкі, у прыватнасці рэпартажы, не укладваюцца ў такія строгія рамкі, ў якіх знаходзяцца творы, напрыклад, афіцыйна-дзелавога ці навуковага стыляў. Зразумела, тут ўсё залежыць ад тэматыкі твора. Калі рэпартаж вядзецца з парламента ці з'езда дэпутатаў, то і мова рэпарцёра будзе максімальна набліжана да афіцыйнага стылю. Афіцыйна-справавы стыль вылучаецца сярод іншых сваёй стабільнасцю, замкнёнасцю і стандартызаванасцю. Гэты стыль вымагае дакладнасці фармулёвак. Афіцыйна-справавы стыль належыць да кніжных стыляў і функцыяніруе пераважна ў форме пісьмовага маўлення, аднак ў радыёжурналістыцы сустракаецца і яго вусная форма - выступленні дзяржаўных і грамадскіх дзеячоў на сходах, пасяджэннях, прыёмах. Вусная форма характарызуецца дакладным стылем вымаўлення, асаблівай выразнасцю інтанацыі, лагічнымі націскамі. Дапушчаецца нават некаторая эмацыянальная ўзнятасць маўлення, ўжыванне іншастылёвых сродкаў, аднак пры гэтым нельга парушаць літаратурнай нормы, дапушчаць няправільныя націскі, нелітаратурнае вымаўленне.

Да ўсіх форм афіцыйнай мовы абавязкова строгая адпаведнасць літаратурнай норме на ўсіх яе моўных узроўнях: недапушчальнае выкарыстанне лексіка-фразеалагічных сродкаў гутарковага, простамоўнага характару, дыялектных, прафесійна-жаргонных слоў; нелітаратурных варыянтаў словазмянення і словаўтварэня; гутарковых сінтаксічных канструкцый. Афіцыйна-справавы стыль не прымае экспрэсіўных элементаў: ацэначнай лексікі, высокіх або зніжаных слоў (жартаўлівых, іранічных), вобразных выразаў. Важнае патабаванне да такой мовы - аб'етыўнасць і нейтральнасць выкладу фактаў.

Лагічная інтэлектуальная аснова гэтага стылю патрабуе выкарыстання абстрактнай, тэрміналагічнай, спецыяльнай лексікі. Словы тут павінны ўжывацца толькі ў іх прамым значэнні. Назвы людзей даюцца часцей па іх спецыяльнасці або пасадзе: майстар фармавальнага цэху, кліент, пацыент, аўтар, наведвальнік, грамадзянін і інш. Распаўсюджаны дзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі -нне, -ццё, з прэфіксам не- (ня-): выкананне, недагляд, павелічэнне.

Адрозненні паміж функцыянальнымі стылямі назіраюцца на ўсіх узроўнях: лексічным, фразеалагічным, граматычным. Пры гэтым трэба дадаць, што ў агучаным слове паміж функцыянальнымі стылямі ўзнікаюць яшчэ і асаблівыя адрозненні, акрамя тых, што існуюць на пісьме. “Хутчэй заўсё, пэўныя акустычныя прыметы інтанацыі служаць прыкметамі адрознення стылістычных асаблівасцей мовы”, лічыць І.Андронікаў.

Без сумненняў, мова радыёрэпартажу неаднародная. У яе рэчышчы тякуць, узмемадзейнчаюць, але не зліваюцца разнастайныя стылёвыя патокі. З гэтага вынікае, што прызнаць існаванне “стылю радыёвяшчання” і ўключаць яго ў сітэму моўных стыляў - азначае змашваць дзве з'явы - функцыянаванне мовы і і стыль мовы як унармаваную сістэму сродкаў выражэння.

Размоўны стыль маўлення - гэта стыль непасрэдных неафіційных зносін, які найбольш ярка ўвасабляецца ў вуснай форме дыялагічнага маўлення бытавога тыпу. Такое маўленне разгортваецца імгненна і адбываецца ва ўмовах, калі прамоўца не мае часу на папярэдняе абдумванне, да таго ж, тут і не патрэбны педантычны адбор сродкаў выражэня. Грунтоўнасць і дакладнасць выказвання ў размоўным стылі не толькі не абавязковыя, але часам нават лішнія, бо субяседнікі разумеюць адзін аднаго з паўслова. Вуснасць выказвання дапамагае ім выкарыстоўваць такі моцны сродак перадачы сэнсавых і эмацыянальных адценняў выказвання, як інтанацыя, а непасрэднасць зносін - міміку і жэст.

Размоўны стыль маўлення дазваляе выкарыстоўваць побач з нейтральнымі сродкамі размоўнай лексікі, фразеалогіі, граматычных форм, сінтаксічных канструкцый. Яму ўласцівыя і некаторыя асаблівасці вымаўленчага характару.

Галоўнае ж, што істотна для размоўнага стылю ў цэлым, - непасрэднасць, адсутнасць прадуманага адбору сродкаў выражэння, адсутнасць скурпулёзнасці ў адшліфоўцы мовы. Аднак размоўны стыль у чыстым выглядзе можа існаваць ў рэпартажы вельмі абмежавана.

На радыё субяседнікі аддалены адзін ад аднаго, тут няма непасрэднага кантакта, ту мы маем справу не з прыяцельскай размовай аб жыцёвых дробязях. Слова, якое гучыць ў эфіры і выконвае такую важную функцыю паведамлення, хаця і ўспрымаецца асобнымі людзьмі ці невялікімі групамі і звяртаецца да кожнага слухача, у цэлым належыць шматмільёнай аўдыторыі. Таму слова павінна быць разумела для ўсіх.

Рэпарцер заўсёды імкнецца зацікавіць свайго слухача, пераканаць яго, інакш уся яго журналісцкая праца акажацца марнай. Таму журналіст выкарыстоўвае моўныя сродкі, якія вызываюць ілюзію, быццам размова вядзецца з кожным слухачом асобна і менавіта з ім. Такі эфект ствараецца з дапамогай шэрагу сродкаў дыялагізацыі маўлення. Сярод іх можна назваць звароты да слухачоў, шырокае выкарыстанне няпоўных сказаў, адмоўных і сцвяржджальных слоў-сказаў, інверсій, сінанімічных груп і г.д.

Не трэба лічыць, што пісьмовая мова - гэта тая ж самая вусная мова, перанесеная на паперу і таму больш разгорнутая і ўнармаваная. На пісьме мы выкарыстоўваем спецыфічныя сродкі выражэння, якія не ўласцівыя вуснай мове. Гэта літары алфавіту, пунктуацыйныя знакі, абзац, шрыфт, падкрэсліванне, двукоссе. Галоўная збороя вуснага маўлення - гук. У ім шырока прымяняюцца розныя рытмічныя пабудовы, змяненне вышыні тона, узмацненне і аслабленне сілы гука, паскарэнне і запавольванне тэмпу, паўзы, лагічныя націскі.

Неабходна адзначыць, што цыркуліраванне сродкаў адных стыляў у межах другіх - працэс агульны для сучаснай мовы, цяпер зарактэрна ўзаемадзеянне стыляў, уплыў аднаго на іншы. Гэтая тэндэнцыя становіцца зусім адчувальнай пры вывучэнні мовы рэпартажу.

У вуснай размове межы стыляў быццам змываюцца, у ёй становіцца магчымым суіснаванне сродкаў, здавалася б, несумяшчальных па прынятых стылістычных нормах. Аднак гэта ўзаемапранікненне стыляў стрымліваецца ў сферы масавых зносін тым, што тут, нягледзячы на вуснасць формы, існуе свядомая ўстаноўка на сродкі выражэння і больш ці менш дакладны адбор моўных сродкаў, раней характэрных толькі для пісьмовага маўлення. Пры гэтым нельга забываць, што нас перш за ўсё цікавіць маналог у рамках рэпартажу, а маналагічная мова будуецца па асобых законах, якя не супадаюць з законамі мовя дыялагічнай.

У лексіка-сінтаксічнай сферы рэпартажу ў пэўнай ступені адбываюцца тыя ж самыя працэсы, што і ў мове газеты, - працэсы “штампастварэння”. Аднак экспрэсія ў мове радыё ствараецца ў меншай ступені родкамі лексіка-сінтаксічнымі і ў большай - інтанацыйнымі. Вось што кажа пра інтанацыйнае уздзеянне вядомы лінгвіст А.М.Пяшкоўскі: “Варта толькі прыгадаць колькасць клічнікавых выразаў у нашым штодзённым жыцці, каб прызнаць, што пачуцці нашы мы выражаем не столькі словамі, колькі інтанацыяй”.

Журналісты зацікаўлены ў тым, каб знайсці са слухачом агульную мову“. Гэта праяўляецца не ў прымітыўнай устаноўцы прыстасоўвацца “пад селяніна”, “пад працоўнага”, ці поўнасцю пераходзіць на моўную плынь слухача, а ў патрэбнасці замяняць моўныя сродкі спецыяльнага прызначэння (прафесіяналізмы, тэрміны) - нейтральнымі.

Камернасць абстаноўкі, у якой звычайна ўспрымаецца мова па радыё, вызывае неабходнасць пошуку асобых форм выражэння, асобых сродкаў інтымізацыі, якія прадугледжваюць арыентацыю не на масавую аудыторыю, а на асобнага слухача.

Рэпартаж звычайна разлічаны на пэўны адрэзак часу. Спрактыкаваны рэпарцёр павінен “укласціся” ў 5-8 хвілін. Гэтае патрабаванне звязана, па-першае, са звычайным недахопам эфірнага часу і па-другое, з такім псіхалагічным бар'ерам у слухача, як парог увагі. Справа ў тым, што увага слухача не заўсёды застаецца на адным і тым жа ўзроўні. Найбольш істотная інфармацыя павінна прагучаць у першыя 40 секунд сюжэта. Для большага аб'ёма інфармацыі патрабуецца больш часу, гэта так. Але рэпарцёр павінен абмяжоўваць аб'ём сваёй інфармацыі (у процілеглым выпадку слухач можа стаміцца і ўспрыманне ім тэксту значна знізіцца) і ў той жа час максімальна насычаць яе зместам. Нельга засмечваць свядомасць слухача словамі, якія не нясуць ў дадзеным кантэксце сэнсавай або эмацыянальнай нагрузкі.

Інфарматыўная дакладнасць слова.

Вуснасць мовы радыё, яе прамы зварот да масавага слухача , які ўспрымае маўленне сінхронна з вымаўленнем, патрабуе асаблівых якасцей слова. Калі лексічная ці граматычная памылка з'явіцца на газетнай старонцы, чытач пераадолее яе з адноснай легкасцю, з меншай стратай сэнсу, чым слухач. Вуснае маўленне няспынна разварочваецца ў часавай прасторы, таму яна не дае магчымасці вярнуцца да незразумелага. Кожная недакладнасць вызывае жаданне ўсёж такі зразумець незразумелае, а гэта ў сваю чаргу перашкаджае засвойваць далейшую інфармацыю. У выніку дзейснасць і ўплыў рэпартажу рэзка зніжаецца. Між тым недакладнасці, што адцягваюць ад зместу праграмы, заключаюцца ў розных сферах мовы . вызваны яны рознымі прычынамі. Сярод іх - няўважлівасць прамоўцы да асаблівасцей лексічнай сістэмы беларускай мовы, яе сінтаксічнага ладу, да своеасаблівасці вуснага маўлення.

Нельга у вусным маўленні сказаць: “Дванаццаць крэслаў” пастаўлены на сцэне Рускага драматычнага тэатра.

Праблема псіхалогіі ўспрыняцця гукаў.

У радыёпубліцыстыцы магчымасці гукавога ўздзеяння радзей назіраюцца ў жанрах “чыстай” інфармацыі, часцей - у жанрах “высокай” публіцыстыкі, дзе вельмі моцны эмацыянальны накал, дзе шырока ўжываюцца такія сродкі выразнасці, як асаблівыя сінтаксічныя канструкцыі - фігуры, асаблівая рытмічная арганізацыя мовы і г.д. Акрамя таго, іграе ролю ступень падрыхтаванасці тэксту. Гукапіс часцей можна сустрэць ў тэкстах літаратурна апрацаваных і радзей - у імправізаваных. Гаворачы пра рэпартаж, мы ўжо адзначылі, што гэты жанр таксама можа вар'іравацца стылістычна ад скупога паведамлення пра з'езд дэпутатаў да апісання выдатнай выставы знакамітага мастака. У апошнім выпадку гукапіс прыйдзецца да зместу. Аднак і тут ўсё залежыць ад індывідуальнасці.

Адны журналісты з-за сваіх уласных схільнасцей і ўяўленняў аб эстэтыцы мовы твора аддаюць перавагу надзвычай простай, невыкшталцаванай, нічым не ўпрыгожанай, набліжанай да побытавай мове.

Іншыя, дзякуючы сваўму характару, тэмпераменту, мастацкаму бачанню света, эстэтычнаму густу больш схіляюцца да другой манеры: тут мова нагадвае чароўны будынак, дзе кожны элемент неабходны і значны, дзе часткі кампазіцыйна абумоўлены і падпарадкаваны агульнаму. Гэта вынік стараннай прадуманасці і мэтазгоднай арганізаванасці выкладу.

Існуе паняцце: мілагучнасць мовы. Няма ў свеце мовы, якая б была немілагучнай. Мілагучнасць ствараецца ў выніку гукавой пабудовы выказвання. Так, вядома, што немілагучным становіцца збег шыпячых гукаў. Гук у звычайна асацыіруецца з жахам, пагрозай, небяспекай. Гук л успрымаецца як нешта пяшчотнае, круглае, мяккае; а - адкрыты, радасны. Нібы залітая сонцам крынічка, пераліваюцца словы М.Багдановіча: Лілею млявы плёс люляе...

Вобразнасць і эмацыянальнасць у мове рэпартажу.

Радыё называюць “вялікім сляпым” за няздольнасць аднаўляць візуальныя карціны рэчаіснасці, за абмежаванасць сферы яго ўздзеяння выключна на слых. Даследчыкі мяркуюць, што зрок - біялагічна старэйшы за слых і мае перавагу перад іншымі сродкамі выражэння. Аднак практыкі радыё і слухачы перакананы ў тым што радыё - гэта “слепата чалавека, які прыкрыў павейкі, каб ясна бачыць поглядам уяўлення”.

Радыёжурналісты, якія часта маюць у сваім распараджэнні толькі адзін сродак уздзеяння - слова, добра ўсведамляюць, што іх задача - не ў скаргах наконт непаўнаты магчымасцей радыёвяшчання, а ў пошуках сродкаў выражэння, што дапамогуць ім папоўніць недахоп і - больш таго - ператварыць недахоп у вартасць. Недахоп заключаецца ў тым, што візуальнасць абмяжоўвае выяўленчыя магчымасці мастацтва. Ў прыватнасці, тэлебачанне ўплывае на зніжэнне інтэлектуальнай актыўнасці, фантазія пачынае працаваць не так шырока. А з цягам часу і думка чалавека пачынае ленавацца. Бадай, вышэйшая адзнака магчымасцей радыё у тым, як самі слухачы ахарактызавалі яго: “За апошнія гады радыё нават па зрокавасці перадач здолела перасягнуць блакітны экран”.

У рэпартажы пры апісанні абстаноўкі ці характару прымае удзел вялікая сіла ўздзеяння. Яна кроецца ў вобразнай сістэме мыслення, дапамагае вызываць найярчэйшыя асацыяцыі, дапамагае адчуць жыццё ў яго духоўным і матэрыльнай разнастайнасці, робіць абстактнае рэальна вонкавым. [10]

Часта рэпарцёру ў адным сюжэце даводзіцца гаварыць пра мноства фактаў і з'яў. Усе іх патрэбна бачыць, ва ўсіх прымаць удзел. Тут на дапамогу прыходзіць уяўленне, ці вобразы прадметаў, з'яў, якія былі успрыняты чалавекам раней. Малюнкавасць уяўленняў патрабуе развітай фантазіі.

Здараецца выкладаць факты такога эмацыянальнага напруджання, што увогуле становіцца непатрэбна выкарыстанне дадатковых вобразных сродкаў.

Як дасягнуць лаканічнасці і той жа час вобразнасці мовы? Гаварыць свабодна, цікава, па-дзелавому - гэта дар. Яго маюць не ўсе. Значыць, трэба выпрацоўваць у сабе такую здольнасць. Адзін са спосабаў: напісаць тэкст, потым расказаць яго сваімі словамі, не падглядаючы ў запіс. Так можна дасягнуць ёмістасці літаратурнага тэксту. Заўважаць свае слабыя месцы (няўменне дакладна задаць пытанне, зацягнутасць апісання і г.д.) і працаваць над іх устараненнем. Другі спосаб: запісаць на стужку радыёрэпартаж з эфіру і ўважліва вывучыць яго з пункту гледжання структуры, пастаноўкі пытанняў, сінтаксічнага афармлення сказаў. Заўважыўшы чужыя памылкі, пастарацца пазбавіцца ад іх у сваім трэніровачным пераказе гэтага матэрыялу перад мікрафонам. [13]

Важна ўявіць сабе розніцу ў патрабаваннях да дзюх катэгорый тых, хто удзельнічае ў рэпартажы. Перашая - гэта сам рэпарцёр. Яго маўленне павінна быць прыкладам высокай моўнай культуры. Другая катэгорыя - тыя, хто запрашаецца да мікрафону. Гэтая катэгорыя таксама неаднародная. З аднаго боку, гэта прадстаўнікі інтэлігенцыі: навукоўцы, літаратары, творчая багема, выкладчыкі, каментатары з розных галін грамадскага і палітычнага жыцця. Да іх маўлення выстаўляюцца такія ж патрабаванні, як і да маўлення работнікаў радыё. Калі ля мікрафону выступае эканаміст, гісторык, сацыёлаг і дапушчае пры гэтым арфаэпічныя ці дыялектныя адхіленні ад літаратурнай мовы, то такія нормавыя парушэнні звяртаюць увагу слухача больш, чым змест іх прамовы. Для культурнага чалавека адыход ад моўных і маўленчых патрабаванняў недапушчальны.

І ўсё ж, якія б высокія патрабаванні ні стаялі перад журналістамі радыё, у эфіры даволі часта можна назіраць арфаэпічныя парушэнні нормы. Палітарнае ненатуральнае вымаўленне часам гучыць у мове радыё ў спалучэннях прыназоўніка у са словамі, якія пачынаюцца зз галосных а, о, э, у.: уармію (у армію), уоршу (у Оршу), ууфу ( у Уфу). Больш натуральным, што і павінна быць прызнана нормай, з'яўляецца вымаўленне такіх спалучэнняў з в: увармію, уворшу, ваўфу. Сярод найбольш яастых парушэнняў арфаэпічнай нормы варта назваць адсутнасць ёта. Найбольшая колькасць памылак прападае на вамаўленне гукаў на стыку слоў. Напрыклад, зімі, з іх, з іншымі чста гучыць як зымі, зых, зыншымі. Нярэдкія выпадкі, калі чуецца зусім злітнае вымаўленне: зімі, зіх, зіншымі. Але калі ўважліва прыслухацца да жывой народнай гаворкі, то пачуеш: зьіх, зьімі, зьімншымі. Гэта падрымана і фанетычнай нормай. З выразным ётам трэба вымаўляць і такія словаформы, як партыі, станцыі, Грэцыі. На жаль, у большасці выпадкаў ётавы элемент “з'ядаецца” асабліва часта ў канцы фразы. У вельмі доўгіх сказах у рэпарцёраў не хапае сіл на ёт пры выдыху апошняга слова сінтагмы.

Большасць беларускіх журналістаў, якія ў штодзённым жыцці карыстаюцца пераважна рускай мовай, прагаворваюць спалучэнні шыпячых і свісцячых палітарна, паводле напісанага: цікавішся, сшытак. Падобнае маўленне сустракаецца як дыялектная рыса ў некаторых паўднёва-заходніх гаворках. Палітарнае вымаўленне, відавочна, выклікана ўплывам рускай мовы. Як вядома, у рускай мове вымаўленне cьмеёсься, дразьнісья лічыцца простамоўным . Для беларускай мовы, аснову якой складае жывая народная гаворка, такое вымаўленне натуральнае. [12]

Інакш абстіць справа з маўленнем у эфіры людзей, якія не належаць да інтэлігенцыі. Тут дыяпазон магчымых адхіленняў ад нормы можа вагацца больш істотна, і гэта мае сваё абгрунтаванне. Некаторыя выступленні, здавалася б, досыць шарахаватыя, няўклюдныя, могуць быць вельмі цікавымі па фактах, па думках, па шчырасці гаворачага. І было б недаравальна імкнуцца прывесці іх да нормы. Напрыклад, у рэпартажы пра вясковае жыццё гучаць словы бабулькі: Да мяне часта сын прыязджаіць. Інагда з сельсавета пазвонюць: можа, помашч якая трэба. (Бел. радыё, праграма “Сельская раніца”) Гэтыя дыялектычныя словы не павінны рэзаць слых, а наадварот, прыцягваць увагу сваёй шчырасцю, непасрэднасцю, самабытным каларытам.

Вельмі розныя людзі ў вельмі розных па форме выступленнях нясуць нам каштоўныя факты свайго жыцця, кавалачак сваёй душы. І задача рэпарцёра - дапамагчы данесці ўсё гэта да слухача.

Л.Ц.Выгонная, улічваючы вопыт даследаванняў па бларускай інтанацыі, фармулюе шэраг патрабаванняў да літаратурна правільнага маўлення:

§ павольны тэмп маўлення;

§ максімальная захаванасць усіх галосных ненаціскных складоў і ў сувязі з гэтым іх

выразная якасць;

§ пабочны націсск у шматскладовых словах;

§ арыентацыя інтанацыі фразы на акцэнтна выдзеленае слова;

§ спакойны тон маўлення без вялікіх рухаў частаты асноўнага тону, без тых “скокаў”

на некалькі тонавых ступеней, якія назіраюцца ў рускім маўленні;

§ акрэслены канец фразы;

§ вялікая роля працяглых гукаў пры перадачы акцэнтна вылучаных слоў і

эмацыянальнасці маўлення. [5]

Журналіст звяртаецца не толькі да розуму слухача, але і да яго пачуццяў. Ёсць розныя сродкі ўзмацнення экспрэсіўна-эмацыянальнага боку мовы (метафары, параўнанні і інш.). Няшчырае, вялае, трафарэтнае слова расхалоджвае людзей. Нельга, каб журналісты падыходзілі да чалавечага лёсу з гатовымі меркамі, абыякава ці так “распісвалі” чалавека, каб ён сам сябе не мог пазнаць. Стыль рэпартажу залежыць ад таго, што павінен адбыцца паварот да чалавека, да глыбокага ўсебаковага вывучэння жыцця.

Калі журналіст неахайна ставіцца да сваёго матэрыялу, то непазбежнымі будуць штампы, недакладнасць словаўжывання, несуразнасць зместу. Тады ашукваеш і сябе, і мільёны слухачоў. Наконт гэтага бытуе прыклад: Даярка, стомленая, але шчаслівая, вярталася дадому. У небе свяцілі зоркі, і яна з радасцю думала аб тым, што праз некалькі гадзін зноў будзе ісці па гэтай жа дарозе назад на ферму... Ці варта так бессаромна “рамантызаваць” цяжкае працоўнае жыццё на вёсцы? [2]

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Рэпартаж складаецца з разнародных стылістычных кампанентаў. Пазамоўныя (экстралінгвістычныя) фактары патрабуюць удзелу ў рэпартажы розных маўленчых стылей, розных форм падачы матэрыялу, розных відаў маўлення. Гэта тлумачыцца разнастайнымі мэтамі жанра (авятленне, апісанне, інфармацыя, каментарый і г.д.). усе гэтыя фактары і ствараюць шматграную ў стылістчных адносінах слоўную тканіну рэпартажу.

Але было б памылкова лічыць, што рэпартаж, як мазаіка, складаецца з розных дрэнна звязаных паміж сабой кускоў тэксту. Розныя ў стылістычных адносінах часткі рэпартажу ўнутрана цесна сплятаюцца дзякуючы я рэпарцёра. Аўтарская мадальнасць пранізвае ўсе часткі рэпартажу, аб'ядноўвае знешне рознародны тэкст унутраны адзінствам. Рэпартаж са стылістычнага пункту гледжання - гэта разнастайнасць, адрозненне ў адзінстве. Аўтарскае я рэпарцёра - гэта і кампазіцыйны, і стылістычны, і сюжэтны цэнтр рэпартажу. Знешняя стракатасць пры ўнутранай цэласнасці праяўляецца таксама пры аналізе лексікі і фразеалогіі твора.

У рэпартажы асутнічае характэрнае ядро найбольш ужывальнай лексікі і фразеалогіі. Яны не ўяўляюць сабой однароднай з'явы. У лексіку, як і ў многія літаратурныя жанры, уваходзіць пераважна нейтральны яе пласт. Гэта слоўная аснова жанра. І яна функцыянальна звязана з камунікатыўнай задачай рэпартажу: аповяд пра падзею, перадача інфармацыі. Нейтральныя словы і выразы - гэта лексічны фон, лексічная аснова жанра. Тым не менш, гэта лексічны пласт не стварае пэўных асаблівасцей, характэрных прыкмет. Апошнія ўзнікаюць пры ўзаемадзеянні нейтральнай лексікі з іншымі стылістычна афарбаванымі пластамі. Разнастайныя спосабы спалучэння такіх пластоў ствараюць унутраныя жанравыя адрозненні.

Для рэпартажу характэрна перш за ўсё узаемадзеянне нейтральнай лексікі з размоўнай, часам моцна афарбаванай эмацыянальна. Размоўная лексіка - неад'емны атрыбут кожнага рэпартажу. Насычанасць размоўнымі словамі залежыць ад тэматыкі твора, індывідуальнай манеры журналіста.

Функцыя размоўнай лексікі розныя. Галоўная звязана з формамі аўтарскага я, выражэннем эмоцый рэпарцёра. Размоўныя словы і выразы падкрэсліваць элемент асабістага, аўтарскага ў сюжэце. І ўсё ж размоўная лексіка існуе не толькі для ажыўлення аповяду. “Размоўнасць” генетычна ўласціва рэпартажу, матывавана стылем жанра. Размоўная лексіка актыўна ўзельнічае ў стварэнні атмасферы. І ваганні тут даволі шырокія: ад стрыманага, афіцыйнага, строгага рэпартажу (дзе размоўныя словы ужываюцца мінімальна) да рэпартажаў нарысавага характару з багаццем размоўных адзінак, з высокай ступенню самавыражэння журналіста.

Размоўны стыль ўяўляе сабой каштоўнасць яшчэ з аднаго пункту гледжання. Размоўнае выступленне рэдка калі бывае зусім бясстрасным. Звычайна яно нясе ў сабе значны зарад эмацыянальнай энергіі - і не толькі ў сваёй інтанацыйнай афарбоўцы, але і ў рэпарцёрскім тэксце, з якім яно непарыўна звязана. Эмоцыі і энергетыка настрою спрыяюць большай эфектыўнасці рэпартажу.

Спецыяльная лексіка іграе дэфінітыўную і намінатыўную ролю. Тэрміны звычайна выкарыстоўваюцца ў прамым значэнні, не адбываецца іх пераасэнсаванне. Выкарыстанне спецыяльнай лексікі ў рэпартажы таксама мае межы. Крытэрыем адбору выступаюць такія патрабаванні да мовы рэпартажу, як папулярнасць, даступнасць, прастата. Вузкаспецыяльныя тэрміны амаль не сустракаюцца. Стылістычная функцыя спецыяльнай лексікі: яна стварае відавочнасць, дакладнасць, каларыт (у навуковых рэпартажах). Выкарыстанне спецыяльнай лексікі - звычайная справа для дзеючых асоб рэпартажу.

Практыка сведчыць, што рэпартаж - сінтэтычны жанр, які ўвабраў у сябе стылёвыя рысы іншых жанраў, але ўтрымлівае іх не хаатычна, а ў адпаведнасці са сваёй прыродай і патрабаваннямі.

Такім чынам, хаця рэпартаж і адносіцца да інфармацыйных жанраў, ён прадстаўляе вялікія магчымасці для праяўлення індывідуальнай манеры журналіста. Шырокія жанрава-стылістычныя магчымасці не дазваляюць выкарыстоўваць у рэпартажы штампы і канцылярскія выразы. Аказваецца, рэпартаж можа быць створаны зусім не “рэпартажнай” мовай.

Беларускія журналісты, што працуюць на дзяржаўным радыё, на жаль, выкарыстоўваюць не ўвесь арсенал стылествараючых сродкаў рэпартажу. Часцей за ўсё нам даводзіцца слухаць аператыўныя, або афіцыйныя рэпартажы.

З пункту гледжання эстэтычных норм рэпартажу проціпаказаны сухасць, нейтральнась выкладу. Гэта адзін з самых экспрэсіўных жанраў радыёжурналістыкі. Ён патрабуе яркага выражэння аўтарскіх ацэнак, сімпатый і антыпатый.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Стылістычны аналіз падачы аператыўных навін на аснове рэпартажаў беларускіх тэлеканалаў ОНТ, СТВ і БТ. Тыпы рэпартажаў і пазіцыя ў іх журналіста. Вылучэнне тыповых асаблівасцей у выкарыстанні моўных адзінак. Даследаванне моўнай энергаблокактуры рэпартажу.

    курсовая работа [54,9 K], добавлен 08.04.2011

  • Сутність, особливості та історичні передумови виникнення ток-шоу як жанру. Особливості та основні види ток-шоу в українському шоу-бізнесі. Реаліті–шоу як окремий вид ток–шоу, специфіка українського формату ток-шоу (на прикладі проекту "Свобода слова").

    курсовая работа [45,6 K], добавлен 12.01.2012

  • Загальна ситуація зі свободою слова в Білорусі. Друковані ЗМІ. Електронні ЗМІ: телебачення, FM-радіомовлення, Інтернет. Законодавство Білорусі щодо свободи слова та діяльності ЗМІ. Гучні випадки порушення прав журналістів.

    курсовая работа [434,8 K], добавлен 10.09.2006

  • Конституционное понятие свободы слова. Роль свободных СМИ в демократическом обществе. Анализ предвыборных кампаний в региональной прессе. Рекомендации и аналитические сведения относительно реализации принципа свободы слова в популярных масс-медиа региона.

    курсовая работа [62,2 K], добавлен 14.12.2014

  • История развития права на свободу слова и печати. Современное состояние, проблемы свободы слова и печати. Перспектива развития, особенности работы средств массовой информации: прессы, телевидения. Цели, средства массовой информации, опыт зарубежных стран.

    контрольная работа [27,3 K], добавлен 25.11.2009

  • Рода-відавыя і жанравыя характарыстыкі публіцыстыкі: віды, асаблівасці, адрозненні. Лінгвістычныя характарыстыкі асаблівасцяў публіцыстычнага дыскурсу І.П. Шамякіна на прыкладзе кнігі "Роздум на апошнім перагоне". Сродкі ўздзеяння на адрасата дыскурсу.

    курсовая работа [209,6 K], добавлен 17.02.2015

  • Анализ стилистического использования многозначности слов в журнальных текстах конкретных авторов. Полисемия. Полисеманты и их стилистические функции. Использование многозначности слова в заголовках и варианты их стилистически-неоправданного употребления.

    курсовая работа [82,8 K], добавлен 28.10.2013

  • Адбудова Беларусі. Незалежнасць. Незалежная дзяржава і яе народы. Моладзь ідзе! Пасіўнасць беларуса: талерантнасць беларуса, усясветная вайна Захаду, торжышча. Больш самачыннасці (артыкулы 1919 года). Стыль публіцыстыкі Янкі Купалы, аўтар у творах.

    эссе [14,8 K], добавлен 05.06.2008

  • Ацэньваючы характар пераўтварэнняў венгерскіх СМІ. Першае месца ў рэйтынгу папулярнасці. Штодзённая газета "Свабода народа". Рынак друкаваных СМІ. Венгерскае тэлебачанне. Цэнтр вывучэння масавых камунікацый. Першая праграма венгерскага тэлебачання.

    реферат [37,1 K], добавлен 15.12.2008

  • Права человека, свобода слова и право на информацию, право и ограничения свободы мысли и слова. Обязанности и права журналиста, определенные законом "О средствах массовой информации". Кодекс профессиональной этики журналиста, кодексы об объективности.

    курсовая работа [58,6 K], добавлен 26.03.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.