Сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі перыяду капіталізму (1861–1914 гг.) у польскай гістарыяграфіі

Этапы станаўлення і развіцця польскай гістарыяграфіі. Фактары, якія ўплывалі на фарміраванне адносін прадстаўнікоў польскіх гістарычных школ да гісторыі Беларусі. Аналіз канцэпцйі даследавання сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму.

Рубрика История и исторические личности
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 49,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНIВЕРСIТЭТ

УДК 378.2 (476 + 930.1)(476)

Аўтарэферат

дысертацыі на суісканне вучонай ступені

Сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі перыяду капіталізму (1861-1914 гг.) у польскай гістарыяграфіі

па спецыяльнасці

07.00.09 - Гістарыяграфія, крыніцазнаўства

і метады гістарычнага даследавання

кандыдата гістарычных навук

Мельнікаў Ігар Вячаслававіч

Мінск, 2010

Праца выканана у УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М.Танка”

Навуковы кіраўнік: Жытко Анатоль Паўлавіч, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі УА«Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка»

Афіцыйныя апаненты: Менькоўскі Вячаслаў Іванавіч, доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Дашкевіч Аляксандр Леанідавіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дэкан факультэта кіравання - нам.дырэктара інстытута кіруючых кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Апаніруючая арганізацыя: ДНУ “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”

Абарона дысертацыі адбудзецца 27 мая 2010 г. у 16.00 г. на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д.02.01.05 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце па адрасу:

г.Мінск, вул.Ленінградская, 8, аўд.407

Е-mаі1 :menkovsksi@bsu.by

Тел. вучонага сакратара: (+375 17) 227-45-11

З дысертацыяй можна азнаёміцца у бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Аўтарэферат разасланы 26 красавіка 2010 г.

Вучоны сакратар савета па абароне дысертацый,

доктар гістарычных навук, прафесар

В.І.Менькоўскі

польскі гістарыяграфія беларусь капіталізм

Рэзюмэ

Мельнікаў Ігар Вячаслававіч

Сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі

перыяду капіталізму (1861-1914 гг.) у польскай гістарыяграфіі

Ключавыя словы: Сацыяльна-эканамічная гісторыя, Паўночна-Заходні край, шляхта, нацыянальная самасвядомаць, краёвасць, крэсы, сялянсва, ІІ Рэч Паспалітая, польская гістарыягрфія.

Аб'ект даследавання: унутранныя асаблівасці і заканамернасці развіцця польскай гістарычнай навукі з канца ХІХ ст. - да пачатку ХХІ ст.

Прадмет даследавання: сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі прыяду капіталізму (1861-1914 гг.) ў працах польскіх даследчыкаў.

Мэта даследавання - заключаецца ў выяўленні таго, як прадстаўнікі польскай гістарычнай школы (з канца XIX ст. па 2009 г.) разглядалі аспекты сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму.

Метады даследавання. Дысертацыйнае даследаванне праведзена на аснове прынцыпаў гістарызму, аб'ектыўнасці і каштоўнаснага падыходу. Гэта дазволіла даследаваць тэму ў сукупнасці ўсіх сувязяў, у эвалюцыі, дынаміцы, кантэксце канкрэтна-гістарычнай сітуацыі, выявіць характэрныя рысы і заканамернасці, даследаваць не толькі ключавыя моманты, але і дэталі гісторыі развіцця польскай гістарыяграфіі сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму. Дзеля вырашэння пастаўленых задач і дасягнення адзначанай мэты аўтарам былі выкарыстаны як агульнанавуковыя метады даследавання (аналіз і сінтэз, індукцыя і дэдукцыя), так і канкрэтна-гістарычныя метады: гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнальны, гісторыка-тыпалагічны, гісторыка-сістэмны.

Навуковая навізна. Упершыню ў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі ў выніку комплекснага аналізу прац прадстаўнікоў польскай гістарыяграфіі раскрыта тое, як польскія даследчыкі ў розныя перыяды вывучалі сацыяльна-эканамічную гісторыю Беларусі перыяду капіталізму (1861-1914 гг.).

Практычная значнасць. Дадзенае даследаванне дае магчымасць выкарыстання замежных тэарэтычных распрацовак у айчыннай гістарычнай навуцы. Вынікі дысертацыйнага даследавання могуць быць выкарыстаны пры падрыхоўцы комплексных навуковых прац па гісторыі Беларусі перыяду капіталізму 1861-1914 гг.

Резюме

Мельников Игорь Вячеславович

Социально-экономическая история Беларуси

периода капитализма (1861-1914 гг.) в польской историографии

Ключевые слова: Социально-экономическая история, Северо-Западный край, шляхта, национальное самосознание, краёвосць, кресы, крестьянство, ІІ Реч Посполитая, польская историография.

Объект исследования: внутренние особенности и закономерности развития польской исторической науки с конца ХІХ- до начала ХХІ вв.

Предмет исследования: социально-экономическая история Беларуси периода капитализма (1861-1914 гг.) в работах польских исследователей.

Цель исследования - заключается в выявлении того, как представители польской исторической школы (с конца XIX в. по 2009 г.) рассматривали аспекты социально-экономической истории Беларуси периода капитализма.

Методы исследования. Диссертационное исследование проведено на основе принципов историзма, объективности, и ценностного подхода. Это позволило исследовать тему в совокупности всех связей, в эволюции, динамике, контексте конкретно-исторической ситуации, определить характерные черты и закономерности, исследовать не только ключевые моменты, но и детали истории развития польской историографии социально-экономической истории Беларуси периода капитализма. Для решения поставленных задач и достижения указанной цели автором были использованы как общенаучные методы исследования (анализ и синтез, индукция и дедукция) так и конкретно-исторические методы: историко-генетический, историко-сравнительный, историко-типологический и историко-системный.

Научная новизна. Впервые в отечественной и зарубежной историографии в результате комплексного анализа работ представителей польской историографии раскрыто то, как польские исследователи в разные периоды изучали социально-экономическую историю Беларуси периода капитализма (1861-1914 гг.).

Практическая значимость. Данное исследование даёт возможность использования иностранных теоретических разработок в отечественной исторической науке. Результаты диссертационного исследования могут быть использованы при подготовке комплексных научных работ по истории Беларуси периода капитализма 1861-1914 гг.

Summary

Ihar V. Melnikau

Socio-economic history of Belarus of the period of capitalism (1861-1914) in the Polish historiography

Key words: Socio-economic history, North-Western region, the nobility, national identity, krayovost, kresy, peasantry, II Rzeczpospolita, Polish historiography.

The object of the research: internal laws and features of the development of the Polish historical science from the end of ХІХ till the beginning of ХХІ centuries.

The subject of the research: socio-economic history of Belarus of the period of capitalism (1861-1914 ) in the scientific papers of the Polish researchers.

The purpose of the research - is to identify how the representatives of the Polish historical school (from the end of XIX century - till 2009) regarded aspects of the socio-economic history of Belarus of the period of capitalism.

Methods of research. Dissertation research is carried out on the basis of principles of historicism, objectivity and the valuable approach. This helped to research the topic in the totality of relations, evolution, dynamics, context-specific historical situation, determine the characteristics and laws, to investigate not only the key moments, but also details of the history of the development of the Polish historiography of the socio-economic history of Belarus of the period of capitalism. For the decision of settled tasks and achievements of the specified purpose, the author used as general scientific methods of research (the analysis, the synthesis, the induction, the deduction), so as special-historical methods: the historical and genetic method, the historical and comparative method, the typological method ant the system-defined method.

Scientific novelty. For the first time in domestic and foreign historiography as a result of the complex analysis of the works of the representatives of the Polish historiography revealed how the Polish researchers in different periods studied socio-economic history of Belarus of the period of capitalism (1861-1914).

Practical value. This research gives possibility to use foreign theoretical developments in the domestic historical science. The results of the dissertation research can be used in the preparation of complex scientific works on the history of Belarus of the period of capitalism (1861-1914).

Уводзіны

Перыяд другой паловы ХІХ-пачатку ХХ ст. з'яўляецца даволі важным у гісторыі Беларусі. Менавіта ў гэты час пачынаюцца эканамічныя і грамадска-палітычныя пераўтварэнні ў Расійскай імперыі, у склад якой уваходзілі беларускія землі. Адмена прыгоннага права ў сельскай гаспадарцы, мадэрнізацыя прамысловасці, будаўніцтва чыгункі аказалі значны ўплыў на развіццё заходніх ускраін імперыі Раманавых.

Трэба падкрэсліць, што сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі перыяду капіталізму даволі глыбока даследавана айчыннымі гісторыкамі. Аднак, да сённешняга дня застаецца не вывучаным тое, як гэтая тэматыка разглядалася і распрацоўвалася прадстаўнікамі польскай гістарычнай навукі. У дадзенай дысертацыі польская гістарыяграфія сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму (1861-1914 гг.) Перыяд з 1861 па 1914 г. - гэта час пераходу эканомікі Расійскай імперыі са стадыі феадалізму да стадыі капіталізму, які суправаджаўся мадэрнізацыяй і перабудовай сельскай гаспадаркі і прамысловасці, а таксама фарміраваннем новага буржуазнага грамадства, што дазволіла Расіі і яе заходнім ускраінам інтэгравацца ў сусветную эканамічную сістэму. Ніжняя мяжа звязана з пачаткам буржуазных рэформаў, верхняя - з пачаткам Першай сусветнай вайны, якая, па сутнасці, спыніла мадэрнізацыйныя працэсы ў сацыяльна-эканамічным жыцці Расійскай імперыі. упершыню выступае ў якасці самастойнага прадмета даследавання.

Вывучэнне гісторыі Беларусі з'яўляецца важнай састаўной часткай польскай школы гуманітарных і сацыяльных навук. На працягу XX ст. у Польшчы склалася сістэма даследаванняў гісторыі сумежных дзяржаў, адно з галоўных месц у якой заняла менавіта Беларусь. І гэта не выклікае здзіўлення, бо беларускія землі гістарычна вельмі цесна былі звязаны з Польшчай.

Калі гаварыць пра сацыяльна-эканамічную гісторыю Беларусі перыяду капіталізму, то трэба падкрэсліць: цікавасць з боку польскіх гісторыкаў да яе вывучэння выклікана перш за ўсё тым, што менавіта насельніцтва польскага паходжання, прадстаўнікі шляхты разам з рускім дваранствам адыгрывалі значную ролю ў эканамічным і грамадска-палітычным жыцці тагачаснай Беларусі. У гэтым сэнсе навуковы даробак, які належыць прадстаўнікам польскай гістарычнай школы, падаецца вельмі каштоўным для беларускай гістарычнай навукі. Аналіз польскіх гістарычных даследаванняў па гісторыі дваранства Беларусі дапамагае выявіць малавывучаныя беларускімі гісторыкамі аспекты, вызначыць агульнае і адметнае ў поглядах польскіх і беларускіх гісторыкаў, якія даследавалі дадзеную праблематыку.

Акрамя гэтага, у польскай гістарыяграфіі існуюць трывалыя традыцыі вывучэння гісторыі фарміравання і станаўлення нацыянальнай свядомасці народаў суседніх з Польшчай краін. Што датычыцца гісторыі Беларусі, то перыяд канца ХІХ-пачатку ХХ ст. з'яўляецца лёсавызначальным у сэнсе станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Менавіта ў гэты час назіраюцца пачаткі «абуджэння» беларускай нацыі. Трэба аднак падкрэсліць, што эканамічныя аспекты гісторыі Беларусі перыяду капіталізму даследаваліся польскімі гісторыкамі значна менш, чым сюжэты, звязаныя з гісторыяй грамадска-палітычнага і этнакультурнага развіцця заходніх рэгіёнаў Расійскай імперыі.

Дадзенае дысертацыйнае даследаванне з'яўляецца першай спробай абагульнення і аналізу прац польскіх гісторыкаў, прысвечаных вывучэнню розных аспектаў сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму (1861-1914 гг.) і яскрава дэманструе стаўленне польскай навуковай супольнасці ў прыватнасці, і грамадства увогуле, да гісторыі Беларусі, праблемы фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, а таксама сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх земель у другой палове XIX-пачатку XX ст.

Агульная характарыстыка работы

Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі (праектамі), тэмамі. Работа падрыхтавана ў рамках навукова-даследчай тэмы № 588 «Эвалюцыя саслоўнага і бессаслоўнага самакіравання ў Беларусі і яго роля ў сацыяльна-эканамічным развіцці краю. (1861-1917 гг.)», якая з'яўляецца састаўной часткай Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў «Гісторыя беларускай нацыі, дзяржаўнасці і культуры» на 2006-2010 гг. (ДзКПНД «Гісторыя і культура»). Нумар дзяржаўнай рэгістрацыі - 20061929.

Мэта і задачы даследавання. Мэтай дысертацыйнага даследавання з'яўляецца выяўленне асноўных тэндэнцый і характэрных рыс вывучэння праблем сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму ў польскай гістарыяграфіі (з канца XIX ст. па 2009 г.).

Дзеля дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашэнне наступных даследчых задач:

· вызначыць этапы станаўлення і развіцця польскай гістарыяграфіі адзначанага пытання, акрэсліць фактары, якія ўплывалі на фарміраванне адносін прадстаўнікоў польскіх гістарычных школ да гісторыі Беларусі;

· выявіць і прааналізаваць асноўныя канцэпцыі і мадэлі даследавання сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму прадстаўнікамі польскіх дарэвалюцыйных (Варшаўскай, Кракаўскай і Львоўскай) гістарычных школ;

· прааналізаваць погляды польскіх даследчыкаў перыяду ІІ Рэчы Паспалітай на сацыяльна-эканамічную гісторыю Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст.;

· прааналізаваць змену гістарыяграфічных парадыгмаў польскіх гісторыкаў у гады ПНР і на сучасным этапе развіцця польскай гістарычнай навукі.

Аб'ектам даследавання выступаюць унутраныя асаблівасці і заканамернасці развіцця польскай гістарычнай навукі з канца ХІХ - да пачатку ХХІ ст.

Прадметам даследавання з'яўляецца сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі перыяду капіталізму (1861-1914 гг.) у працах польскіх даследчыкаў.

Храналагічныя рамкі дысертацыі ахопліваюць канец ХІХ ст. - 2009 г. Ніжняя мяжа звязана з часам станаўлення самастойнай польскай гістарычнай навукі і першымі спробамі аналізу сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі з боку польскіх даследчыкаў. Верхняя мяжа вызначаецца даступнасцю апошніх прац польскіх аўтараў, прысвечаных адзначанай тэматыцы. У некаторых выпадках ніжняя мяжа даследавання пашыраецца для стварэння больш цэласнага ўяўлення аб прадмеце даследавання і вызначэння прычынна-выніковых сувязей у працэсе станаўлення польскіх даследаванняў сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму.

Палажэнні дысертацыі, якія выносяцца на абарону:

1. Адной з галоўных гістарычных школ дарэвалюцыйнай Польшчы была Варшаўская. Значная частка польскіх даследчыкаў гэтай школы вельмі крытычна разглядала розныя аспекты сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму. Большасць даследаванняў прадстаўнікоў Варшаўскай гістарычнай школы былі прысвечаны аналізу царскіх рэформаў другой паловы ХІХ ст., вывучэнню нацыянальнага складу насельніцтва заходніх губерняў Расійскай імперыі, а таксама даследаванню капіталістычных пераўтварэнняў у эканоміцы Беларусі на пачатку ХХ ст. Гісторыкі гэтага кірунку імкнуліся абгрунтаваць неабходнасць мірнага, пазітыўнага і арганічнага супрацоўніцтва польскіх эліт з расійскай адміністрацыяй.

2. Прадстаўнікі Кракаўскай гістарычнай школы надалі шмат увагі параўнанню эканамічнай сітуацыі ў Беларусі з сітуацыяй у іншых рэгіёнах Расійскай імперыі, а таксама Прусіі і Аўстра-Венгрыі. Яны таксама аналізавалі дэмаграфічную сітуацыю ў беларускіх губернях, вывучалі жыццё і дзейнасць каталіцкага касцёла на тэрыторыі Расійскай імперыі. У сваю чаргу, Львоўская гістарычная школа сканцэнтравала сваю ўвагу на даследаваннях нацыянальнага складу насельніцтва заходніх губерняў Расійскай імперыі ўвогуле і Беларусі ў прыватнасці. Значную ўвагу галіцыйскія даследчыкі надавалі вывучэнню гісторыі паўстанняў 1830-1831 гг. і 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі і Літве.

3. У міжваеннай Польшчы вылучаюцца тры асноўныя гісторыка-палітычныя плыні: першая - гэта лагер «пілсудчыкаў», прыхільнікаў Ю. Пілсудскага, які разглядаў гісторыю Польшчы з федэралісцкіх пазіцый. Даследчыкі гэтага кірунку звярталіся да вывучэння падзей паўстання 1863-1864 гг. Акрамя гэтага, шмат увагі яны надавалі аналізу дэмаграфічнага складу беларускіх губерняў. Другая плынь - гэта лагер нацыянал-дэмакратаў, прыхільнікаў Р. Дмоўскага. Прадстаўнікі гэтага напрамку падрабязна даследавалі гісторыю арганічнага супрацоўніцтва польскай шляхты з расійскімі ўладамі на тэрыторыі Беларусі, а таксама крытычна ацэньвалі буржуазныя рэформы другой паловы ХІХ ст. у Расійскай імперыі. Трэцяя плынь складалася з навукоўцаў - прыхільнікаў левых і марксісцкіх поглядаў. У сваіх працах яны крытычна ставіліся да дзвюх другіх вышэй адзначаных гісторыка-палітычных плыняў і надавалі значную ўвагу вывучэнню гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Беларусі, а таксама даследаванню сацыяльных супярэчнасцяў у аграрнай сферы.

4. Гісторыя Беларусі перыяду капіталізму амаль не даследавалася польскай гістарычнай навукай часоў ПНР (1952-1989 гг.). Гісторыкі, якія засталіся ў краіне, апынуліся пад значным уплывам марксісцкіх і камуністычных ідэй. Пры гэтым аб'ектам вывучэння стала гісторыя этнічна польскіх зямель, а менавіта зямель Каралеўства Польскага, а таксама польскіх тэрыторый, якія знаходзіліся ў складзе аўстрыйскай і нямецкай манархій. Тагачасныя польскія даследчыкі надавалі ўвагу даследаванню гісторыі рабочага руху ў Каралеўстве Польскім і ўсёй Расійскай імперыі, аналізу буржуазных рэформаў другой паловы XIX ст., вывучэнню гісторыі развіцця гандлю, прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Разам з тым у гэты час з'яўляецца невялікая колькасць гістарычных даследаванняў, у якіх навукоўцы распрацоўвалі гісторыю сацыяльна-палітычнай і эканамічнай дзейнасці шляхты Беларусі і Літвы ў акрэслены час, вывучалі падзеі паўстання 1863-1864 гг., аналізавалі ролю Беларусі як транзітнага цэнтра паміж Расіяй і Еўропай.

5. У сучаснай польскай гістарыяграфіі гісторыі Беларусі адбылася трансфармацыя поглядаў, а самі гісторыкі ў сваіх працах імкнуцца больш аб'ектыўна вывучаць розныя аспекты гісторыі Беларусі перыяду капіталізму, з якіх найбольш важнае месца займаюць даследаванне гісторыі дваранства Беларусі і аналіз гісторыі фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Большасць з сучасных польскіх гісторыкаў спрабуюць абгрунтаваць тое, што шляхта Беларусі ў сваёй большасці належала да палякаў. Акрамя гэтага, назіраецца трансфармацыя поглядаў польскіх гісторыкаў у даследаванні гісторыі фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Трэба падкрэсліць, што, нягледзячы на тэндэнцыйнасць і кансерватызм, у некаторых працах абгрунтоўваецца тэзіс аб тым, што працэс нацыянальнай «эмансіпацыі» беларусаў меў аб'ектыўны характар.

Асабісты ўклад суіскальніка. Дысертацыйнае даследаванне мае завершаны характар і з'яўляецца самастойнай аўтарскай работай. Дысертантам крытычна асэнсаваны навуковыя дасягненні айчыннай і замежнай гістарыяграфіі па тэме, што дазволіла на падставе сучасных метадалагічных падыходаў прааналізаваць і ахарактарызаваць стаўленне прадстаўнікоў польскай гістарыяграфіі да сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму, а таксама паказаць эвалюцыю поглядаў польскіх гісторыкаў па некаторых аспектах адзначанай тэматыкі.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі. Матэрыялы і вынікі дысертацыйнага даследавання былі прадстаўлены аўтарам на навукова-тэарэтычных і навукова-практычных канферэнцыях: Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Сучасныя праблемы гістарыяграфіі гісторыі» (Мінск, БДПУ, 28 лістапада 2003 г.); Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі «Славянскі свет: мінулае і сучаснае» (Мінск, БДПУ, 26 сакавіка 2004 г.); Беларуска-польскай навуковай канферэнцыі «Знакамітыя мінчане» (Мінск, БДПУ, 9 лістапада 2004 г.); Пятай міжнароднай маладзёжнай навуковай канферэнцыі, прысвечанай гісторыі Т. Касцюшкі (Собалеў, Польшча, 14 кастрычніка 2005 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Разам у Еўропе» (Каўнас, Універсітэт Вітаўта Вялікага, 15 ліпеня 2005 г.); Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі «Першая расійская рэвалюцыя: прычыны, ход, наступствы» (Мінск, БДПУ, 27 кастрычніка 2005 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі «1919-1939-1989-2009. Усходняя і Цэнтральная Еўропа. Незалежнасць - Таталітарныя рэжымы - Незалежнасць» (Варшава, Варшаўскі універсітэт, 15-18 ліпеня 2009 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Расія і Польшча: абавязак памяці і права забыцця» (Масква, Расійская акадэмія дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце РФ, 22-24 кастрычніка 2009 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гісторыя Польшчы ў гістарыяграфічнай традыцыі ХІХ-ХХ ст.» (Гродна, ГрДУ імя Я. Купалы, 29-30 кастрычніка 2009 г.).

Апублікаванасць вынікаў дысертацыі. Вынікі даследавання прадстаўлены ў 18 навуковых публікацыях. Сярод іх 4 артыкулы (0,74 аўтарскага аркуша) - у навуковых часопісах, вызначаных ВАК Рэспублікі Беларусь для публікацыі навуковых палажэнняў па доктарскіх і кандыдацкіх дысертацыях, 14 (4,21 аўтарскага аркуша) - у зборніках навуковых артыкулаў і матэрыялах навуковых канферэнцый.

Структура і аб'ём дысертацыі. Дысертацыя складаецца з уводзін, агульнай характарыстыкі работы, чатырох глаў, заключэння, бібліяграфічнага спісу. Поўны аб'ём дысертацыі - 131 старонак, з якіх тэкст займае 106 старонак, спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры - 24 старонкі. Колькасць выкарыстаных бібліяграфічных крыніц складае 311 пазіцый, у тым ліку публікацыі аўтара.

Асноўны змест работы

Ва «Уводзінах» даецца агульная ацэнка праблемы, вызначаецца накірунак дысертацыйнага даследавання і абгрунтоўваецца актуальнасць абранай тэмы дысертацыі.

У раздзеле «Агульная характарыстыка работы» вызначаюцца мэта і задачы, аб'ект і прадмет даследавання, фармулюцца палажэнні дысертацыі, якія выносяцца на абарону, навуковая навізна атрыманых вынікаў, акрэсліваюцца асабісты ўклад суіскальніка, апрабацыя вынікаў дысертацыі, колькасць апублікаваных работ, структура і аб'ём дысертацыі.

Першая глава «Польская гістарыяграфія як аб'ект даследавання» складаецца з двух раздзелаў.

У раздзеле 1.1 «Гістарыяграфія праблемы» аналізуюцца беларускія і расійскія даследаванні па тэме. Узнятая ў дадзенай дысертацыі праблема не з'яўлялася раней самастойным аб'ектам паўнавартаснага навуковага даследавання ні ў айчыннай, ні ў замежнай гістарыяграфіях. Менавіта таму мэтазгодна было разглядзець і прааналізаваць даследаванні прадстаўнікоў беларускай і расійскай гістарыяграфіі ў якіх вывучалася польская гістарыяграфія розных аспектаў сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі другой паловы ХІХ - пачатку ХХ ст., а таксама прааналізаваць, як увогуле прадстаўнікі беларускай і расійскай гістарыяграфіі вывучалі здабытак польскай гістарычнай навукі.

Сярод беларускіх гісторыкаў, якія займаліся дадзенай праблематыкай, перш за ўсе, трэба вылучыць А.Смалянчука. У сваіх манаграфіях і артыкулах гісторык надаў шмат увагі даследаванню гісторыі польскага грамадска-палітычнага руху на тэрыторыі Беларусі ў другой палове ХІХ-пачатку ХХ ст Смалянчук, А. Палякі Беларусі і Літвы і беларускае нацыянальна-культурнае Адраджэнне, канец ХІХ ст. - 1918 г. / А. Смалянчук // Беларусы i палякi: дыялог народаў i культур, X-XX ст. : матэрыялы міжнар. кругл. стала, Гродна, 28-30 верас. 1999 г. / Заход.-беларус. гуманітар. цэнтр даслед. Усход. Еўропы, Беларус. гіст. т-ва ; адк. рэд. і уклад. Д. Караў. - Гродна, 1999. - С. 39-47. - (Наш Радавод ; Кн. 8); Смалянчук, А. «Беларуская карта» ў дзейнасці царскай адміністрацы, другая палова ХІХ- пачатак ХХ ст. / А. Смалянчук // Спадчына. - 1996. - № 4. - С. 53-66; Смалянчук, А. Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі, 1905-1907 гг. / А.Ф. Смалянчук. - Гроднa : Ратуша, 2000. - 202 с.; Смалянчук, А. «Краёвасць» у беларускай і літоўскай гісторыі, 1905-1940 гг. / А. Смалянчук // Гіст. альманах. - 2002. - № 1. - С. 94-97; Смалянчук, А. Беларускі нацыянальны рух і краёвая ідэя / А. Смалянчук // Biaіorus. Zeszyty Hist. - 2000. - № 14. - С. 105-114; Смалянчук, А. Каталікі Беларусі і царская ўлада ў другой палове ХІХ ст. / А. Смалянчук // Камунікат: беларуская інтэрнэт-бібліятэка [Электронны рэсурс]. - 2000-2010. - Рэжым доступа : http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/bzh/12/12kom_smalanczuk.htm. - Дата доступа : 06.03.2010; Смалянчук, А. Палякі Беларусі і Літвы ХІХ - пачатку ХХ ст. як этнакультурны і сацыяльны феномен: гістарыяграфічны агляд / А. Смалянчук // Беларус. гіст. агляд. - 2000. - Т. 7, сш. 1. - С. 148-178; Смалянчук, А. Палякі Міншчыны і беларускі нацыянальны рух, 1916-1918 гг. / А. Смалянчук // Нацыянальныя пытанні : матэрыялы ІІІ міжнар. кангр. беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый», Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г. / UNESCO, Мiжнар. асац. беларусiстаў ; рэдкал.: Э. Дубянецкі (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2001. - С. 44-57. - (Беларусіка = Albaruthenica ; Кн. 22); Смалянчук, А.Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй: польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях, 1864-1917 гг. / А.Ф. Смалянчук ; Гродзен. дзярж. ун-т. - Гродна : ГрДУ, 2001. - 322 с.; Смалянчук, А.Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй: польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях, 1864 - люты 1917 г. / А.Ф. Смалянчук. - 2-е выд., дапрац. - СПб. : Неўс. прасцяг, 2004. - 406 с.; Smalianczuk, A. Ewolucja ideologii krajowej w spoіeczno-politycznej dziaіalnoњci Romana Skirmunta, 1905-1921 / A. Smalanczuk // Krajwoњж - tradycje zgody narodуw w dobie nacjonalizmu : materiaіy z miкdzynar. konf. nauk., Poznaс, 11-12 maja 1998 / Inst. Historii UAM ; рod red. J. Jurkiewicza. - Poznaс, 1999. - S. 155-164..

Іншыя беларускія гісторыкі ў сваіх працах таксама звярталіся да аналізу здабытку польскай гістарыяграфіі сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму. А.Жытко даследаваў гісторыю дваранства Беларусі перыяду капіталізму і падкрэсліваў, што ў польскай гістарыяграфіі няма адназначных ацэнак становішча дваран - католікаў у Беларусі ў другой палове ХІХ-пачатку ХХ ст. Па яго меркаванню, большасць польскіх гісторыкаў лічыла, што канфесійная прыналежнасць служыла галоўным крытэрыем нацыянальнай ідэнтыфікацыі дваранства. Разам з гэтым А.Жытко падкрэсліваў, што польскімі гісторыкамі даволі глыбока вывучаны працэс дэкласацыі і «разбору» шляхты Беларусі ў ХІХ ст Жытко, А.П. Дваранства Беларусі перыяду капіталізму, 1861-1914 гг. / А.П. Жытко ; Беларус. дзярж. пед. ун-т. - Мінск : БДПУ, 2003. - 233 с..

У сваю чаргу, В.Панюціч у сваіх даследаваннях значную ўвагу надаў вывучэнню сацыяльна-эканамічнай гісторыі беларускай вескі ў акрэслены перыяд. Гісторык вывучаў здабытак польскай гістарыяграфіі па пытанню канфіскацый польскай зямельнай уласнасці ў Беларусі і Літве ў парэформены час Панюціч, В.П. Нацыянальны аспект пазямельнай палітыкі царызму на Беларусі эпохі капіталізму, 1861-1917 гг. : ч. 1 / В.П. Панюціч // Biaіorus. Zeszyty Hist. - 1998. - № 10. - С. 129-143; Панюціч, В.П. Нацыянальны аспект пазямельнай палітыкі царызму на Беларусі эпохі капіталізму, 1861-1917 гг. : ч. 2 / В.П. Панюціч // Biaіorus. Zeszyty Hist. - 1999. - № 11. - С. 107-125.. Разам з гэтым ён шматгранна вывучыў гісторыю пазямельных адносін, вытворчыя сілы сялянскай гаспадаркі, палітыку царскіх улад у аграрнай сферы Панютич, В.П. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861-1900 гг. / В.П. Панютич ; Акад. наук БССР, Ин-т истории ; науч. ред. П.Г. Козловский. - Минск : Навука і тэхніка, 1990. - 374 с.; Панюціч, В.П. Пазямельныя арэндныя адносіны на Беларусі ў 2-й палове ХІХ - пачатку ХХ ст.: дваране, мяшчане, купцы, каланісты / В.П. Панюціч // Беларус. гіст. часоп. - 1993. - № 4. - С. 40-49; Панюціч, В.П. Прававое становішча сялянства парэформенай эпохі / В.П. Панюціч // Вес. НАН Беларусі. Сер. гуманітар. навук. - 1998. - № 1. - С. 58-65; Панюціч, В.П. Падаткі сялян Беларусі ў 60-90-я гады ХІХ ст. / В.П. Панюціч // Вес. НАН Беларусі. Сер. гуманітар. навук. - 2000. - № 4. - С. 67-73; Панютич, В.П. Историография аграрной истории Беларуси, 1861-1917 гг. / В.П. Панютич ; НАН Беларуси, Ин-т истории. - Минск : Ин-т истории НАН Беларуси, 2005. - 260 с. . Таксама В.Панюціч прысвяціў значную ўвагу даследаванню дэмаграфіі сялянскага насельніцтва, пытанню перасялення, аналізу сацыяльнага складу беларускай вёскі Панюціч, В.П. Змяненне сацыяльнага складу сельскага насельніцтва Беларусі ў другой палавіне ХІХ ст. / В.П. Панютич // Вес. Акад. навук Беларусі. Сер. грамад. навук. - 1992. - № 1. - С. 65-73..

У кантэксце даследавання генезісу беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі ў перыяд з канца XVIII-пачатку 20-х гг. ХХ ст. і супастаўлення яе гісторыі з аналагічнымі працэсамі станаўлення украінскай гістарычнай школы беларускі гісторык Д.Караў даволі глыбока вывучыў гісторыю польскіх перыядычных выданняў канца ХІХ ст.-пачатку ХХ ст. і звяртаў ўвагу, што дадзеныя матэрыялы былі, у тым ліку, і першымі крыніцамі па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму Карев, Д.В. Белорусская и украинская историография конца ХVIII в. - начала 20-х гг. ХХ в. в процессе генезиса и развития национального исторического сознания белорусов и украинцев / Д.В. Карев ; Гуманитар. центр исслед. Вост. Европы, Европ. гуманитар. ун-т. - Вильнюс : ЕГУ, 2007. - 310 с..

Аб'ектам даследавання беларускага гісторыка В.Голубева з'яўляецца гаспадарчая гісторыя Беларусі перыяду феадалізму. Акрамя гэтага, гісторык звяртае значную увагу на аналіз польскай гістарыяграфіі адзначанай тэматыкі Голубеў, В. Сельская грамада ў польскай гістарыяграфіі / В. Голубеў // Biaіorus. Zeszyty Hist. - 2008. -

№ 30. - S. 26-40.. У рамках вывучэнне гісторыі беларускай вёскі і працэсу фарміравання нацыянальнай свядомасці беларускага сялянскага насельніцтва гродзенскі гісторык С.Токць аналізуе даробак польскай гістарыяграфіі дадзенага пытання Токць, С. Беларуская вёска на мяжы эпох: змены этнічнай свядомасці сялянства ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадства: па матэрыялах Гродзеншчыны 19 - першай трэці 20 ст. / С. Токць ; Гродзен. дзярж. ун-т. - Гродна : ГрДУ, 2002. - 190 с.; Токць, С. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў, другая палова ХІХ - першая траціна ХХ ст. / С. Токць. - Мінск : Тэхналогія, 2007. - 306 с.; Токць, С. Беларускі нацыянальны рух ХІХ - пач. ХХ ст. у кантэксце нацыянальных рухаў народаў Цэнтральна-Усходней Еўропы / С. Токць // Нацыянальныя пытанні : матэрыялы ІІІ міжнар. кангр. беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый», Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г. / UNESCO, Мiжнар. асац. беларусiстаў ; рэдкал.: Э. Дубянецкі (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2001. - С. 68-76. - (Беларусіка = Albaruthenica ; Кн. 22); Токць, С. Праблемы перыядызацыі беларускага нацыянальнага руху ХІХ - пач. ХХ ст. / С. Токць // Гіст. альманах. - 2002. - Т. 7. - С. 187-192. .

Нягледзячы на тое, што ў сучаснай расійскай гістарыяграфіі не існуе прац, прысвечаных вывучэнню польскай гістарыяграфіі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі перыяду капіталізму, у даследаваннях Л.Гарызонтава і С.Фальковіч надаецца ўвага аналізу польскіх даследаванняў царскай палітыцы ў Беларусі, Літве, Украіне і Польшчы. Горизонтов, Л.Е. Парадоксы имперской политики: поляки в России и русские в Польше / Л.Е. Горизонтов ; Рос. акад. наук, Ин-т славяноведения. - М. : Индрик, 1999. - 270 с.; Фалькович, С.М. Представление русских о религиозности поляков и его роль в создании национального польского стереотипа / С.М. Фалькович // Россия - Польша: образы и стереотипы в литературе и культуре : сб. докл. рос.-пол. науч. конф., Москва, окт. 2001 г. / Рос. акад. наук, Ин-т славяноведения ; редкол.: В.А. Хорев (отв. ред.) [и др.]. - М., 2002. - С. 99-109.

Што тычыцца вывучэння іншых аспектаў польскай гістарыяграфіі гісторыі Беларусі, то асноўная частка навуковых прац была прысвечана вывучэнню гісторыі ХХ ст. Сярод тэм, якія даследавалі беларускія гісторыкі, трэба вылучыць гісторыю Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы. У працах А.Пашкевіча, В.Даніловіча, А.Вабішчэвіча, А.Боркі, А.Загідуліна, В.Крывуця, П.Стецкевіча, А.Мощука, А.Пашковіча, А.Цымбала, А.Чарнякевіча, Ю.Кітуркі, А.Савіча, Р.Лазько, Н.А.Рыбака, С.Сіткевіча, С.Барадзіна, Я.Сямашкі, А.Вялікага акрамя непасрэдных прадметаў даследавання, аналізавалася вывучаннасць гэтых праблем польскімі даследчыкамі Пашкевіч, А.В. Парламенцкія формы змагання за нацыянальныя і сацыяльныя правы беларускага народа ў міжваеннай Польшчы, 1921-1930 гг. : аўтарэф. дыс. … канд. гіст. навук : 07.00.02 / А.В. Пашкевіч ; Беларус. дзярж. пед. ун-т. - Мінск, 2006. - 21 с.; Даніловіч, В.В. Дзейнасць арганізацыі «Змаганне» у Заходняй Беларусі, 1927-1930 гг. / В.В. Даніловіч ; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі. - Мінск : Беларус. навука, 2007. - 159 с.; Вабішчэвіч, А.М. Асвета ў Заходняй Беларусі / А.М. Вабішчэвіч. - Брэст : выд-ва Брэсц. дзярж. ун-та, 2004. - 116 с.; Борка, А.I. Мясцовыя органы дзяржаўнага кiравання i самакiравання ў Заходняй Беларусi, 1921-1939 гг. : аўтарэф. дыс. ... канд. гiст. навук : 07.00.02 / А.I. Борка ; НАН Беларусi, Iн-т гiсторыi. - Гродна, 2007. - 19 с.; Загiдулiн, А.М. Нацыянальная i канфесiянальная палiтыка польскiх улад у адносiнах да беларускага насельнiцтва Заходняй Беларусi, 1921-1939 гг. : аўтарэф. дыс. … канд. гiст. навук : 07.00.02 / А.М. Загiдулiн ; НАН Беларусі, Iн-т гiсторыi. - Мiнск, 2005. - 20 с.; Кривуть, В.И. Молодежные организации на территории Западной Беларуси, 1929-1939 гг. / В.И. Кривуть ; НАН Беларуси, Ин-т истории. - Минск : Белорус. наука, 2008. - 166 с.; Стецкевич, П.Т. Деятельность еврейских политических партий и организаций на территории Западной Беларуси, 1918-1926 гг. : автореф. дис. … канд. ист. наук : 07.00.02 / П.Т. Стецкевич ; НАН Беларуси, Ин-т истории. - Минск, 2008. - 36 с.; Мощук, А.В. Деятельность Бунда на территории Западной Беларуси в 1921-1939 гг. : автореф. дис. ... канд. ист. наук : 07.00.02 / А.В. Мощук ; НАН Беларуси, Ин-т истории. - Минск, 2008. - 22 с.; Пашковiч, А.I. Дзейнасць дабрачынных арганiзацый на тэрыторыi Заходняй Беларусi ў 1921-1939 гг. : аўтарэф. дыс. ... канд. гiст. навук : 07.00.02 / А.І. Пашковiч ; НАН Беларусi, Iн-т гiсторыi. - Мiнск, 2008. - 23 с.; Цымбал, А.Г. Палітыка польскіх улад у адносінах да праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі, 1921-1939 гг. : аўтарэф. дыс. … канд. гіст. навук : 07.00.02 / А.Г. Цымбал ; Беларус. дзярж. пед. ун-т. - Мінск, 2009. - 24 с.; Чернякевич, А.Н. Политика Польши на оккупированной территории Беларуси в период польско-советской войны, февраль 1919 - март 1921 г. : автореф. дис. ... канд. ист. наук : 07.00.02 / А.Н. Чернякевич ; Белорус. гос. пед. ун-т. - Минск, 2001. - 17 с.;Кітурка, Ю.В. Беларусь у палітычных канцэпцыях Ю. Пілсудскага і Р. Дмоўскага, 1892-1908 гг. : дыс. … канд. гіст. навук : 07.00.02 / Ю.В. Кітурка. - Мінск, 2001. - 123 л.; Савіч, А.А. Рэвалюцыйны нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.: гістарыяграфія праблемы : аўтарэф. дыс. ... канд. гіст. навук : 07.00.09 / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі. - Мінск, 2002. - 21 с.; Лазько, Р.Р. Перад патопам: Еўрапейская палітыка Польшчы, 1932-1939 гг. / Р.Р. Лазько. - Мінск : БДУ, 2000. - 354 с.; Рыбак, Н.А. Деятельность Армии Крайовой и постаковских формирований в Западной Беларуси в 1944-1954 гг : автореф. дис. … канд. ист. наук : 07.00.02 / Н.А. Рыбак ; Белорус. гос. пед. ун-т. - Минск, 2001. - 16 с.; Ситкевич, С.А. Деятельность польского подполья на территории Беларуси, 1939-1954 гг.: историография проблемы : автореф. канд. … ист. наук : 07.00.02 / С.А. Ситкевич ; НАН Беларуси, Ин-т истории. - Минск, 2002. - 17 с.; Boradyn, Z. Niemen - rzeka niezgody: рolsko-sowiecka wojna partyzancka na Nowogrodczyznie, 1943-1944 / Z. Boradyn. - Warszawa : Rytm, 1999. - 333 s.; Сямашка, Я.І. Армія Краёва на Беларусі / Я.І. Сямашка. - Мінск : Хата, 1994. - 269 с.; Вялікі, А.Ф. На раздарожжы: беларусы і палякі ў час перасялення, 1944-1946 гг. / А.Ф. Вялікі ; Беларус. дзярж. пед. ун-т, Нац. арх. Рэсп. Беларусь. - Мінск : БДПУ, 2005. - 319 с.; Вялікі, А.Ф. Беларусь - Польшча ў XX ст.: невядомая рэпатрыяцыя, 1955-1959 гг. / А.Ф. Вялікі ; Беларус. дзярж. пед. ун-т, Нац. арх. Рэсп. Беларусь. - Мінск : БДПУ, 2007. - 272 с.. Пасляваенная и сучасная гісторыя Польшчы стала аб'ектам даследавання Л.Козік і М.Часноўскага Козик, Л.А. Политическая борьба в Польше, июнь 1945 - февраль 1947 гг. : автореф. дис. ... канд. ист. наук : 07.00.03 / Л.А. Козик ; Белорус. гос. ун-т. - Минск, 2003. - 18 с.; Часноўскі, М.Э. Сістэмныя пераўтварэнні ў Рэспубліцы Польшча, 1989-1999 гг. : аўтарэф. дыс. ... д-ра гіст. навук : 07.00.03 ; 07.00.05 / М.Э. Часноўскі ; Беларус. дзярж. ун-т. - Мінск, 2000. - 34 с..

У сучаснай расійскай гістарыяграфіі назіраецца цікавасць да даследавання як гісторыі Польшчы, так і вывучэння польскай гістарыяграфіі. Шмат увагі надаецца вывучэнню польскай нацыянальнай ідэалогіі, аналізуюцца аспекты ўзаемаадносін Польшчы з Асманскай, Расійскай і Германскай імперыямі (Б.Н.Флоря, Л.В.Забароўскі) Флоря, Б.Н. Польско-литовская интервенция в России и русское общество / Б.Н. Флоря ; Рос. акад. наук, Ин-т славяноведения. - М. : Индрик, 2005. - 415 с.; Славяне и их соседи: греческий и славянский мир в средние века и раннее новое время : тез. XIII конф. / Рос. акад. наук, Ин-т славяноведения и балканистики ; редкол.: Б.Н. Флоря (отв. ред.) [и др.]. - М.: Индрик, 1994. - 86 с.; Заборовский, Л.В. Великое княжество Литовское и Россия во время польского Потопа, 1655-1656 гг.: документы, исследование / Л.В. Заборовский ; Рос. акад. наук, Ин-т славяноведения и балканистики. - М. : Наука, 1994. - 189 с., даследуюцца міжнародныя і ўнутраныя фактары падзелаў Польшчы (Б.В.Носаў, Ю.Е.Івонін) Носов, Б.В. Установление российского господства в Речи Посполитой, 1756-1768 гг. / Б.В. Носов ; Рос. акад. наук, Ин-т славяноведения. - М.: Индрик, 2004. - 727 с.; Ивонин, Ю.Е. Властители судеб Европы: императоры, короли, министры XVI-XVIII вв. / Ю.Е. Ивонин, Л.И. Ивонина. - Смоленск : Русич, 2004. - 462 с..

Што тычыцца гісторыі ХХ ст., то расійскія гісторыкі падрабязна вывучалі гісторыю ІІ Рэчы Паспалітай і ўзаемаадносіны на польскім этнанацыянальным памежжы. У працах Л.Л.Шавінскай і Ю.А.Лабынцава шмат ўвагі надавалася аналізу вывучанасці гісторыі нацыянальна-культурнага развіцця беларусаў ў міжваеннай Польшчы ў польскай гістарыяграфіі Лабынцев, Ю. Православная литература Польши, 1918-1939 гг. / Ю. Лабынцев, Л. Щавинская ; Рос. акад. наук, Ин-т славяноведения и балканистики, Нац. б-ка Беларуси. - Минск : НББ, 2001. - 304 с.; Православная церковь на Белостотчине в работах протоирея Григория Сосны / Рос. акад. наук, Ин-т славяноведения и балканистики ; сост. Ю.А. Лабынцев, Л.Л. Щавинская. - Минск, 1994. - 78 с.. Вялікі навуковы інтарэс з боку расійскіх даследчыкаў выклікае як гісторыя савецка-польскай вайны 1920 г., так і аспект утрымання савецкіх ваеннапалонных у Польшчы пасля заканчэння савецка-польскай вайны Яжборовская, И. Россия и Польша: синдром войны 1920 г.: 1914 - 1918 - 1920 - 1987 - 2004 / И. Яжборовская, В. Парсаданава. - М.: Academia, 2005. - 404 с.; Яжборовская, И.С. Катынский синдром в советско-польских и российско-польских отношениях / И.С. Яжборовская, А.Ю. Яблоков, В.С. Парсаданова. - М.: Росспэн, 2001. - 493 с.. Новую, аб'ектыўную трактоўку атрымалі падзеі верасня 1939 г. М.І.Мельцюхоў прысвяціў свае манаграфіі аналізу палітыкі СССР ў адносінах да Польшчы напярэдадні і ў пачатку Другой Сусветнай вайны Мельтюхов, М.И. 17 сентября 1939. Советско-польские конфликты, 1918-1039 гг. / М.И. Мельтюхов. -

М.: Вече, 2009. - 624 с.; Мельтюхов, М.И. Советско-польские войны: белый орел против красной звезды / М.И. Мельтюхов. - 2-е изд., испр. и доп. - М.: Яуза: Эксмо, 2004. - 669 с.. Гісторыя Польшчы 1944-1948 гг. разглядалася ў кантэксце адбываючыхся ў рэгіене грамадска-пілітычных працэсаў, вызначаных, як фарміраванне народнай дэмакратыі. Акрамя гэтага, даследчыкі прасачылі трансфармацыю поглядаў польскіх гісторыкаў, звязаную з некаторай лібералізацыяй палітычнага курсу ў краіне (А.М.Арэхаў, Л.Я.Гібіанскі) Орехов, А.М. Советский Союз и Польша в годы «оттепели»: из истории советско-польских отношений / А.М. Орехов ; Рос. акад. наук, Ин-т славяноведения. - М.: Индрик, 2005. - 328 с.; Тоталитаризм: исторический опыт Восточной Европы. «Демократическое интермеццо» с коммунистическим финалом, 1944-1948 гг. / В.В. Марьина [и др.] ; Рос. акад. наук, Ин-т славяноведения. - М. : Наука, 2002. - 224 с..

Такім чынам, праведзены гістарыяграфічны аналіз паказаў, што на сённяшні дзень дадзеная тэма не знайшла ўсебаковага і комплекснага асвятлення ў айчыннай і замежнай гістарычнай літаратуры. Сабраныя падчас працы ў бібліятэках і архівах матэрыялы і крыніцы дазваляюць ўпершыню ўсебакова даследаваць польскую гістарыяграфію сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму (1861-1914 гг.).

1.2. «Метадалогія даследавання». Метадалагічную аснову працы складае комплекснае выкарыстанне прынцыпаў і метадаў даследавання, выпрацаваных гістарычнай навукай. Пры напісанні дысертацыі быў выкарыстаны сістэмны падыход. Зыходзячы з яго, удалося выявіць на агульным фоне польскай гісторычнай навукі фарміраванне і развіццё асобных яе элементаў, прадстаўленых у выглядзе школ і грамадска-палітычных накірункаў.

Асаблівасцю вывучэння польскай гістарыяграфіі гісторыі Беларусі перыяду капіталізму з'яўляецца аналіз грамадска-палітычнай сітуацыі на польскіх землях у розныя гістарычныя перыяды развіцця. Значны ўплыў на меркаванні даследчыкаў аказалі палітычныя рэаліі, у якіх яны працавалі, таму даследаванні прадстаўнікоў польскіх гістарычных школ разглядаліся з улікам палітычных фактараў, якія ўплывалі на іх высновы.

Дысертацыйнае даследаванне праведзена на аснове прынцыпаў гістарызму, аб'ектыўнасці і каштоўнаснага падыходу. Гэта дазволіла вывучыць тэму ў сукупнасці ўсіх сувязяў, у эвалюцыі, дынаміцы, кантэксце канкрэтна-гістарычнай сітуацыі, выявіць характэрныя рысы і заканамернасці, даследаваць не толькі ключавыя моманты, але і дэталі гісторыі развіцця польскай гістарыяграфіі сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму.

Трэба падкрэсліць, што дасягненне аб'ектыўнасці грунтавалася на падставе аналізу і выкарыстання інфармацыі шматлікіх крыніц, усебаковага вывучэння прадмета даследавання праз выяўленне яго сутнасці і сувязяў з іншымі аб'ектамі гістарычнай рэчаіснасці, а таксама ўдакладненне вынікаў шляхам суаднясення і супастаўлення з дасягненнямі айчыннай і замежнай гістарыяграфіі.

Інструментарыем даследавання з'явіліся як агульнанавуковыя (аналіз і сінтэз, індукцыя і дэдукцыя, узыходжанне ад канкрэтнага да абстрактнага і інш.), так і канкрэтна-гістарычныя метады (гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнальны, гісторыка тыпалагічны, гісторыка-сістэмны).

У дысертацыі рэалізаваны такія навуковыя тлумачэнні, як генетычнае, прычынна-выніковае, структурнае і функцыянальнае, што дазволіла выйсці на тэарытычныя абагульненні і высновы.

Выкарыстанне адзначаных прынцыпаў, метадаў і тлумачэнняў дало магчымасць правесці ўсебаковае вывучэнне польскай гістарыяграфіі сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму.

У другой главе «Сацыяльна-эканамічныя аспекты гісторыі беларусі перыяду капіталізму ў даследаваннях прадстаўнікоў гістарычных школ Польшчы канца ХІХ-пачатку ХХ ст.» разглядаецца працэс станаўлення польскай гістарычнай школы на рубяжы вякоў і аналізуюцца стаўленні тагачасных польскіх гісторыкаў да розных аспектаў гісторыі Беларусі перыяду капіталізму.

Раздзел 2.1. «Варшаўская гістарычная школа» прысвечаны гісторыі станаўлення і развіцця польскай гістарычнай навукі на тэрыторыі польскіх зямель, знаходзячыхся пад уладай Расійскай імперыі. Прадстаўнікі Варшаўскай гістарычнай школы прытрымліваліся пазітывістскіх поглядаў. Значная частка гісторыкаў гэтай школы крытычна разглядала аспекты сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму. Важным было і тое, што даследчыкі былі сведкамі і ўдзельнікамі працэсаў, якія адбываліся на тэрыторыі Каралеўства Польскага і Паўночна-Заходняга краю ў другой палове XIX-пачатку XX ст., што безумоўна ўплывала на іх меркаванні. Аналізуючы сацыяльна-эканамічную гісторыю Беларусі перыяду капіталізму, прадстаўнікі Варшаўскай гістарычнай школы перш за ўсе цікавіліся палітычным бокам буржуазных рэформ другой паловы ХІХ ст., а менавіта тым, як гэтыя пераўтварэнні паспрыялі на стан польскай прысутнасці ў рэгіёне. Разам з гэтым, крытыкуючы, палавінчатасць ажыццяўляемых рэформ «варшавяне» не заклікалі да актыўнага супраціўлення расійскім ўладам, і часцей выступалі за арганічнае супрацоўніцтва з імі. Даследчыкі таксама аналізавалі стан і перспектывы развіцця крэдытна-фінансавай сістэмы Беларусі. Па іх справядліваму меркаванню дзейнасць банкаў ў Паўночна-Заходнім краі доўгі час насіла палітычны характар, і была накіравана на памяньшэнне польскай зямельнай уласнасці ў рэгіёне.

У падобным да варшаўскага пазітывізму ключэ працавалі і польскія публіцысты, якія жылі на тэрыторыі Беларусі. Гэты накірунак атрымаў назву літоўскі пазітывізм і адрозніваўся ад варшаўскага тым, што калі на захад ад Бугу гісторыкі і публіцысты аналізавалі перспектывы развіцця польскага грамадства на этнічна польскіх землях, то літоўскія пазітывісты вывучалі фактары, уплываючыя на функцыянаванне польскай этнічнай групы на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Некаторыя прадстаўнікі гэтага накірунку лічылі беларускі нацыянальны рух «антыпольскай інтрыгай» інспіраванай расійскімі ўладамі. Аднак, з цягам часу, у асяроддзі польскіх навукоўцаў, публіцыстаў і грамадскіх дзеячаў назіраецца трансфармацыя адносін да працэсу нацыянальнай «эмансіпацыі» беларусаў. У пачатку ХХ ст. з іх боку з'яўляюцца заклікі аб дапамозе беларускаму нацыянальнаму адраджэнню.

2.2. «Кракаўская і Львоўская гістарычныя школы». Аналізуючы аспекты сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму, прадстаўнікі Кракаўскай гістарычнай школы параўноўвалі сітуацыю ў беларусіх губернях з сітуацыяй у іншых рэгіёнах былой І Рэчы Паспалітай. Важным напрамкам даследаванняў прадстаўнікоў гэтай школы было вывучэнне дэмаграфічнай сітуацыі на заходніх ускраінах Расійскай імперыі, даследаванне гісторыі функцыянавання каталіцкага касцела на тэрыторыі Расійскай імперыі, а таксама аналіз працэсу фарміравання нацыянальнай самасвядомасці народаў, пражываючых у губернях Паўночна-Заходняга краю. У сваю чаргу, прадстаўнікі Львоўскай гістарычнай школы ў сваіх даследаваннях значную увагу канцэнтравалі на вывучэнні рэгіянальнай гісторыі. Яны, у прыватнасці, даследавалі нацыянальна-этнічны склад беларускіх губерняў Расійскай імперыі.

Трэба падкрэсліць, што ні львоўскія, ні кракаўскія гісторыкі не займаліся аналізам эканамічнай гісторыі беларускіх губерняў Паўночна-Заходняга краю. Гэта тлумачыцца асаблівасцю навуковай тэматыкі даследаванняў гэтых гістарычных школ, а менавіта тым, што галоўная ўвага надавалася аналізу грамадска-палітычнай гісторыі, а эканамічныя працэсы заставаліся па-за межамі іх навуковых прац.

Глава 3 «Сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі перыяду капіталізму ў гістарыяграфічных канцэпцыях перыяду ІІ Рэчы Паспалітай (1918-1939 гг.)» асвятляе гісторыю вывучэння сацыяльна-эканамічных аспектаў гісторыі Беларусі перыяду капіталізму даследчыкамі міжваеннай Польшчы.

3.1 «Гісторыка-палітычны лагер «пілсудчыкаў». Прадстаўнікі гэтага накірунку развіцця польскай гістарычнай навукі шмат увагі надавалі даследаванню гісторыі паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Беларусі, глыбока аналізавалі расійскую палітыку, накіраваную на памяншэнне польскага і каталіцкага землеўладання ў рэгіёне пасля падаўлення паўстання, а таксама вывучалі эканамічную дзейнасць дваранства беларускіх губерняў Паўночна-Заходняга краю напрыканцы ХІХ-пачатку ХХ ст.

Акрамя гэтага, прадстаўнікі гісторыка-палітычнага лагера «пілсудчыкаў» у сваіх даследаваннях аналізавалі дэмаграфічны стан насельніцтва Беларусі. Апошняе тлумачыцца тагачаснымі палітычнымі рэаліямі, а менавіта патрэбай абгрунтавання ўключэння часткі тэрыторыі Беларусі ў склад міжваеннай Польшчы.

3.2 «Мадэль нацыянал-дэмакратаў». Польскія гісторыкі, прыхільнікі нацыянал-дэмакратычнай партыі, канцэнтравалі сваю ўвагу, перш за ўсе, на аналізе працэсу фарміравання нацыянальнай свядомасці беларусаў, і, у сваёй большасці, скептычна ацэньвалі нацыянальны патэнцыял беларускага народу. Вывучаючы гісторыю супрацоўніцтва шляхты і землеўладальнікаў Паўночна-Заходняга краю з царскімі ўладамі, гісторыкі-эндэкі падкрэслівалі, што менавіта гэта супрацоўніцтва дазволіла падняць узровень сельскай гаспадаркі Беларусі на даволі высокі ўзровень і зрабіць яе больш сучаснай.

3.3 «Левая/марксісцкая гістарыяграфія». Прадстаўнікі гэтага накірунку тагачаснай польскай гістарыяграфіі канцэнтравалі сваю ўвагу на некаторых аспектах сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму, а, менавіта, на аналізе эканамічнага стану беларускіх губерняў Паўночна-Заходняга краю і, у гэтым кантэксце, даследавалі гісторыю буржуазных рэформ другой паловы ХІХ ст. Акрамя гэтага, вялікая ўвага з боку польскіх гісторыкаў левага накірунку звярталася на вывучэнне нацыянальнага пытання і праблем нацыянальнай эмансіпацыі народаў, пражываючых на усходніх ускраінах Польшчы. Трэба падкрэсліць, што працы гісторыкаў-марксістаў, сталі, у значнай ступені, ідэйным падмуркам для польскай гістрарыяграфіі перыяду Польскай Народнай Рэспублікі.

Глава 4 «Гістарыяграфія ПНР і сучасная польская гістарыяграфія сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму» прысвечана аналізу прац польскіх гісторыкаў перыяду Польскай Народнай Рэспублікі і сучаснай Польшчы, маючых дачыненне да вывучэння аспектаў сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму.


Подобные документы

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.