Сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі перыяду капіталізму (1861–1914 гг.) у польскай гістарыяграфіі

Этапы станаўлення і развіцця польскай гістарыяграфіі. Фактары, якія ўплывалі на фарміраванне адносін прадстаўнікоў польскіх гістарычных школ да гісторыі Беларусі. Аналіз канцэпцйі даследавання сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму.

Рубрика История и исторические личности
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 49,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

4.1 «Польская гістарыяграфія перыяду 1952-1989 гг.». Гісторыкі перыяду Польскай Народнай Рэспублікі прысвяцілі значна менш гістарычных прац даследаванню сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму, чым іх папярэднікі. Большасць навуковых гістарычных манаграфій і артыкулаў гэтага перыяду, было прысвечана аналізу гісторыі этнічна польскіх зямель. Аднак, некаторыя з тэм, як напрыклад, гісторыя развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі, сацыяльна-палітычная дзейнасць шляхты Беларусі і Літвы, гісторыя паўстання 1863-1864 гг., эканамічная роля Беларусі як транзітнага цэнтра, а таксама, гісторыя фарміравання і развіцця самасвядомасці беларускага народа, сталі аб'ектам вывучэння прадстаўнікоў польскай гістарычнай школы перыяду ПНР. Значны ўплыў на высновы тагачасных польскіх гісторыкаў мела марксісцка-ленінская метадалогія, таму ў гістарыяграфіі гэтага перыяду доўгі час дамінавалі тэмы, звязаныя з класавай барацьбой і праблемамі развіцця пралетарскага руху.

4.2 «Трансфармацыя поглядаў сучасных польскіх гісторыкаў». Найбольш вывучанымі аспектамі гісторыі Беларусі перыяду капіталізму, якім шмат увагі надаюць польскія гісторыкі сёння, з'яўляюцца гісторыя паўстання 1863-1864 гг., сацыяльна-эканамічная дзейнасць дваранства Беларусі, нацыянальныя і дэмаграфічныя працэсы на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі, а таксама працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Польскія даследчыкі больш аб'ектыўна спрабуюць прааналізаваць працэс нацыянальнай «эмансіпацыі» беларускага народа на рубяжы ХІХ і ХХ ст. Трэба падкрэсліць, што прадстаўнікі сучаснай польскай гістарычнай навукі вельмі глыбока аналізуюць паняцце «Крэсы». Па іх меркаванню, яно дапамагае зразумець асаблівасці нацыятворчых працэсаў на тэрыторыі беларускіх губерняў Паўночна-Заходняга краю ў перыяд капіталізму, дазваляе зразумець палітыку польскіх эліт у розныя перыяды гісторыі ў адносінах да Беларусі і дае магчымасць праясніць шматлікія аспекты грамадскага жыцця беларуска-літоўскіх губерняў у другой палове XIX - пачатку XX ст. Адной з галоўных рыс сучасных даследаванняў сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму з'яўляецца імкненне да аб'ектыўнасці ў разглядзе розных аспектаў гэтай тэматыкі.

Заключэнне

Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі

Доўгачасовая дынаміка змяненняў у польскай гістарыяграфіі гісторыі Беларусі была звязана з некалькімі найважнейшымі фактарамі. Па-першае, палітычныя і дзяржаўныя змены ў Польшчы накладалі свой адбітак на развіццё польскай гістарычнай школы. Па-другое, змяняўся дзяржаўна-палітычны статус самой Беларусі. Па-трэцяе, змяняўся ўзровень развіцця грамадскіх і гуманітарных навук. Вылучыць які-небудзь адзін фактар у якасці галоўнага падаецца нам непрадуктыўным. Менавіта комплекснае ўзаемадзеянне названых прычын вызначыла тэндэнцыі развіцця польскай гістарыяграфіі адзначанага пытання.

1. Прадстаўнікі Варшаўскай гістарычнай школы істотную ўвагу надавалі разгляду гісторыі супрацоўніцтва дваранства Беларусі з царскімі ўладамі пасля паўстання 1863-1864 гг. Тыповай рысай гэтай гістарычнай школы было імкненне абгрунтаваць неабходнасць мірнага, пазітыўнага і арганічнага супрацоўніцтва польскіх эліт з расійскай адміністрацыяй. Значны ўплыў на меркаванні варшаўскіх гісторыкаў аказалі ідэі пазітывізму, прычым у Каралеўстве Польскім існаваў асобны пазітывістычны кірунак, які атрымаў назву «варшаўскі пазітывізм». У палітычнай галіне гэта была праграма супрацоўніцтва з уладамі дзяржаў, якія захапілі польскія землі. Прадстаўнікі Варшаўскай гістарычнай школы даследавалі гісторыю развіцця прамысловасці ў Паўночна-Заходнім краі, а таксама працэс фарміравання і развіцця прамысловай буржуазіі. Аналізуючы гісторыю Беларусі, прадстаўнікі гэтага кірунку больш увагі надавалі вывучэнню эканамічнага становішча польскіх землеўласнікаў Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі. Тлумачылася гэта неабходнасцю выпрацоўкі стратэгіі ўзаемаадносін шляхты з царскай адміністрацыяй. Вывучаючы нацыянальны склад насельніцтва тагачаснай Беларусі, а тасама даследуючы працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, варшаўскія гісторыкі імкнуліся знайсці абарончыя матывы супраць агрэсіўнай антыпольскай палітыкі расійскіх улад. Разам з гэтым прадстаўнікі літоўскага пазітывізму ў асноўным падтрымлівалі нацыянальныя пачынанні беларусаў. Важна разумець, што прадстаўнікі Варшаўскай гістарычнай школы былі сведкамі тых працэсаў, якія даследавалі, і гэтая акалічнасць уплывала на іх меркаванні і высновы.

2. Характэрнай рысай Кракаўскай гістарычнай школы стала выкарыстанне навукоўцамі параўнальнага метаду, імкненне да абагульненняў і аналізу агульнагістарычнага фону. У выпадку даследавання сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі кракаўскія гісторыкі параўноўвалі сітуацыю ў Беларусі з сітуацыяй у рэгіёнах Аўстра-Венгерскай і Германскай імперый. Таксама шмат увагі прадстаўнікі гэтай школы надавалі вывучэнню дэмаграфічнай сітуацыі беларускіх губерняў. Яны ў асноўным крытычна ставіліся да антыпольскай і антыкаталіцкай палітыкі, якую ажыццяўлялі прадстаўнікі расійскай адміністрацыі ў беларускіх губернях. Даследуючы працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, кракаўскія гісторыкі пераважна трактавалі нацыянальныя пачынанні беларусаў як антыпольскую інтрыгу расійскага ўрада. Што тычыцца прадстаўнікоў Львоўскай гістарычнай школы, то ў сваіх поглядах яны таксама, як і варшавяне, стаялі на пазіцыях пазітывізму. Свае даследаванні гісторыкі з Галіцыі сканцэнтравалі на вывучэнні рэгіянальнай гісторыі. Шмат увагі яны надавалі аналізу нацыятворчых працэсаў у Беларусі і Літве. Варта зазначыць, што эканамічныя аспекты гісторыі Беларусі перыяду капіталізму засталіся па-за межамі навуковых і публіцыстычных прац прадстаўнікоў Кракаўскай і Львоўскай гістарычных школ. Тлумачыцца гэта асаблівасцямі навуковых падыходаў іх прадстаўнікоў, якія эканамічную гісторыю адносілі на другі план.

3. Пасля атрымання Польшчай незалежнасці гісторыкі гэтай краіны працягвалі даследаванні сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму. У міжваенны час выразна акрэсліліся грамадска-палітычныя кірункі, якія ўплывалі на погляды тагачасных польскіх даследчыкаў i, па вялiкім рахунку, фармiравалi iх. Гісторыка-палітычны лагер «пілсудчыкаў» надаваў значную ўвагу вывучэнню гісторыі паўстанняў ХІХ ст. Паўстанцкая традыцыя стала своеасаблівай ідэалагічнай зброяй у руках начальніка польскай дзяржавы Ю. Пілсудскага. Яна абгрунтоўвала імкненні палякаў да адбудовы незалежнай дзяржавы. Разам з тым даследчыкі гэтага грамадска-палітычнага лагера шмат увагі надавалі даследаванню гаспадарчай гісторыі, пытанняў дэмаграфічнага характару, а таксама аналізу перспектыў каланізацыі ўсходніх крэсаў. У сваю чаргу прадстаўнікі нацыянал-дэмакратычнай партыі адмаўлялі нацыям, якія пражывалі на тэрыторыі ўсходніх ускраін міжваеннай Польшчы, у праве на самаакрэсленне і ставілі пад сумненне працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці народаў, што жылі на гэтых тэрыторыях (у тым ліку і беларусаў). Працягваючы традыцыі Варшаўскай гістарычнай школы, эндэкі ў сваіх працах шмат увагі надавалі аналізу арганічнага супрацоўніцтва шляхты паўночна-заходніх зямель з царскай уладай, падкрэсліваючы, што яно дало магчымасць перажыць перыяд рэпрэсій пасля паўстання 1863-1864 гг. Што тычыцца левай/марксісцкай гістарыяграфіі, то гісторыкі гэтай грамадска-палітычнай плыні свае даследаванні ў асноўным прысвяцілі вывучэнню рэвалюцыйнага і рабочага руху на беларускіх землях на пачатку ХХ ст., а таксама аналізавалі ролю аграрнага пытання ў нацыянальна-вызваленчым руху.

4. Гісторыя Беларусі перыяду капіталізму практычна не даследавалася польскай гістарычнай навукай у перыяд ПНР (1952-1989 гг.). Польскія даследчыкі, якія засталіся ў краіне, апынуліся пад значным уплывам марксісцкіх і камуністычных ідэй. Пры гэтым аб'ектам вывучэння стала гісторыя этнічна польскіх зямель, а менавіта Каралеўства Польскага, а таксама польскіх тэрыторый, якія знаходзіліся ў складзе аўстрыйскай і нямецкай манархій. Шмат увагі надавалася даследаванню гісторыі рабочага руху ў Каралеўстве Польскім і ўсёй Расійскай імперыі, буржуазных рэформаў другой паловы XIX ст., развіццю гандлю, прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Аднак у гэты час усё ж з'яўляюцца гістарычныя працы, прысвечаныя разгляду гісторыі развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі, сацыяльна-палітычнай дзейнасці шляхты Беларусі і Літвы, гісторыі паўстання 1863-1864 гг., эканамічнай ролі Беларусі як транзітнага цэнтра паміж Расіяй і Еўропай на пачатку ХХ ст.

5. Вялікую цікавасць у сучасных польскіх гісторыкаў выклікае вывучэнне гісторыі дваранства Беларусі. У апошні час з'явіліся грунтоўныя і досыць глыбокія даследаванні Д. Шпопера, Я. Савіцкага, І. Сікорскай-Кулешы, Р. Юркоўскага, А. Раманоўскага, Ш. Рудніцкага і інш. Шмат увагі гісторыкі надаюць эканамічнай дзейнасці гэтай саслоўнай групы. Сучасныя польскія даследчыкі падкрэсліваюць, што менавіта эканамічныя мерапрыемствы шляхты (стварэнне сельскагаспадарчых таварыстваў, крэдытных і страхавых арганізацый, правядзенне сельскагаспадарчых і прамысловых выстаў) паскорылі пераход эканомікі тагачаснай Беларусі да капіталістычнага ўкладу. Разам з тым даследчыкі вывучаюць не толькі эканамічную дзейнасць прадстаўнікоў беларуска-літоўскіх шляхецкіх родаў, але і сацыяльна-палітычны бок іх жыцця, які праявіўся ў іх удзеле ў грамадскім кіраванні і прадстаўнічых дзяржаўных органах Расійскай імперыі. Большасць польскіх гісторыкаў падкрэсліваюць, што шляхта Беларусі была польскай па паходжанні. Трэба адзначыць, што гэтая выснова выцякае з таго, што некаторыя сучасныя даследчыкі актыўна карыстаюцца метадалагічнай базай сваіх папярэднікаў з часоў міжваеннай Польшчы. Прадстаўнікі сучаснай польскай гістарычнай навукі таксама надаюць увагу даследаванню гісторыі паўстання 1863-1864 гг., аналізу змяненняў у эканоміцы Паўночна-Заходняга краю, якія пачаліся ў другой палове XIX ст., трактоўцы паняцця «крэсы» і вывучэнню працэсу фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў у другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. Даследуючы фактары, якія адмоўна ці станоўча ўплывалі на працэс нацыянальнай «эмансіпацыі» беларусаў, яны небеспадстаўна мяркуюць, што ён штучна замаруджваўся не толькі русіфікатарскай палітыкай царскіх улад, але і ў некаторых выпадках адсутнасцю падтрымкі з боку польскіх эліт.

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў

Тэарэтычныя палажэнні і вывады дысертацыйнага даследавання могуць быць выкарыстаны пры падрыхоўцы комплексных навуковых прац па гісторыі Беларусі перыяду капіталізму 1861-1914 гг., а таксама для распрацоўкі курсаў і спецкурсаў па гісторыі Беларусі другой паловы ХІХ - пачатку ХХ ст.

Спіс публікацый суіскальніка

Артыкулы ў навуковых часопісах

1. Мельнікаў, І.В. Асвятленне пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў пачатку XX ст. (1900-1914 гг.) у працах польскіх гісторыкаў / І.В. Мельнікаў // Вес. Беларус. дзярж. пед. ун-та. Сер. 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. - 2004. - № 3. - С. 10-13.

2. Мельнікаў, І.В. Шляхта Беларусі перыяду капіталізму ў працах польскіх гісторыкаў на прыкладзе графскага роду Забела Бабруйскага павета Мінскай губерні / І.В. Мельнікаў // Вес. Беларус. дзярж. пед. ун-та. Сер. 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. - 2004. - № 3. - С. 10-14.

3. Мельнікаў, І.В. Сучасныя польскія перыядычныя выданні аб сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі перыяду капіталізму (1861-1914) на прыкладзе часопісаў «Przegl№d Wschodni» i «Lithuania» / І.В. Мельнікаў // Вес. Беларус. дзярж. пед. ун-та. Сер. 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. - 2004. - № 4. - С. 9-11.

Артыкулы ў навуковых зборніках

4. Мельнікаў, І.В. Погляд аўтараў часопіса «Wschуd Polski» на некаторыя праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі перыяду капіталізму, 1861-1914 гг. / І.В. Мельнікаў // Научные труды преподавателей, 2003 г. / Част. ин-т упр. и предпринимательства ; под ред. В.Я. Кожара. - Минск, 2004. - С. 89-94.

5. Мельнікаў, І. Праблема станаўлення нацыянальнай свядомасці беларускага народа ў другой палове XIX - пачатку X+X ст. у працах польскіх гісторыкаў / І. Мельнікаў // Айчынная і сусветная гісторыя: сучасныя погляды і метады даследавання : зб. навук. арт. / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал.: М.М. Забаўскі [і інш.]. - Мінск, 2004. - С. 133-142.

6. Мельнікаў, І. Сялянства Беларусі перыяду капіталізму ў працах польскіх гісторыкаў / І. Мельнікаў // Украінські історичний збірник / НАН України, Ін-т історії ; редкол.: Т. Чухліб (голов. ред.) [та ін.]. - Київ, 2004. - Вип. 7. - С. 459-466.

7. Мельнікаў, І.В. Сучасная польская гістарыяграфія аб праблемах сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі перыяду капіталізму, 1861-1914 гг. / І.В. Мельнікаў // Працы гістарычнага факультэту БДУ : навук. зб. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал.: У.К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2009. - Вып. 4. - С. 172-176.

Матэрыялы навуковых канферэнцый

8. Мельнікаў, І. Польская гістарыяграфія сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі перыяду капіталізму, 1861-1914 гг. / І. Мельнікаў // Сучасныя праблемы гістарыяграфіі гісторыі : матэрылы Рэсп. навук.-практ. канф., 28 лістап. 2003 г. : у 3 ч. / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал.: У.В. Тугай (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2003. - Ч. 2. - С. 295-300.

9. Мельнікаў, І. «Польскае» пытанне ў палітыцы царскіх улад пасля падаўлення паўстання, 1863-1864 гг. / І. Мельнікаў // Проблемы экономики и управления : сб. науч. cт. по материалам науч.-практ. конф. студентов и преподавателей, Минск, 28-29 апр. 2003 г. / Част. ин-т упр. и предпринимательства ; под общ. Ред. А.Е. Михневича. - Минск, 2003. - С. 150-152.

10. Мельнікаў, І. Некаторыя аспекты сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст. у працах польскіх гісторыкаў перыяду Другой Рэчы Паспалітай, 1918-1939 гг. / І. Мельнікаў // Славянскі свет: мінулае і сучаснае : матэрыялы Рэсп. навук. канф., Мінск, 26 сак. 2004 г. : в 3 ч. / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал.: А.П. Жытко (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2004. - Ч. 3. - С. 196-200.

11. Мельнікаў, І. Сучасная польская гістарыяграфія аб праблемах сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі перыяду капіталізму, 1861-1914 гг. / І. Мельнікаў // Славянскі свет: мінулае і сучаснае : матэрыялы Рэсп. навук. канф., Мінск, 26 сак. 2004 г. : в 3 ч. / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал.: А.П. Жытко (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2004. - Ч. 1. - С. 203-206.

12. Мельников, И. Польские периодические издания начала XX века о проблемах социально-экономического развития Беларуси в 1861-1914 гг. / И. Мельников // Історіографічні дослідження в Україні : зб. наук. праць / НАН України, Ін-т історії ; відп. ред. Ю.А. Пінчук. - Київ, 2005. - Вип. 16 : Михайло Максимович и украпнська історична наука : матеріали круглого столу, провед. в Ін-ті історпп Украпны, 10 листоп. 2004 р. - С. 372-382.

13. Мельнікаў, І.В. Праблема станаўлення беларускай нацыянальнай самасвядомасці ў працах Л. Васілеўскага / І.В. Мельнікаў // Першая расійская рэвалюцыя: прычыны, ход, наступствы : матэрыялы Рэсп. навук. канф., Мінск, 27 кастр. 2005 г. / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал.: І.І. Багдановіч [і інш.]. - Мінск, 2005. - C. 72-78.

14. Мельнікаў, І.В. Праблема фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа ў працах польскіх гісторыкаў / І. Мельнікаў // Першая расійская рэвалюцыя: прычыны, ход, наступствы : матэрыялы Рэсп. навук. канф., Мінск, 27 кастр. 2005 г. / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал.: І.І. Багдановіч [і інш.]. - Мінск, 2005. - С. 78-91.

15. Мельников, И.В. Проблемы социально-экономической истории Беларуси 1861-1914 гг. в польской дореволюционной историографии / И.В. Мельников // Россия и Польша: долг памяти и право забвения : тез. докл. Междунар. науч. конф., Москва, 22-24 окт. 2009 г. / М-во культуры РФ, Рос. ин-т культурологии ; ред.-сост. А.Г. Васильев, Н.А. Кочеляева. - М., 2009. - С. 55-59.

16. Melnikau, I. Wspуіczeњni historycy i publicyњci polscy o rуїnych aspektach їycia spoіeczno-ekonomicznego Biaіorusi w okresie 1861-1914 / I. Melnikau // Razem w Europie / Uniw. Warszawski, Studium Europy Wschod. ; red. nauk. I. Mikіaszewicz, R. Kamuntaviиius. - Kaunas, 2006. - S. 96-114.

17. Melnikau, I. Interwar Polish historiography about the socio-economic history of Belarus in 1861-1914 / I. Melnikau // East-Central Europe from totalitarian regimes to independence, 1919 - 1939 - 1989 - 2009 : аbstr. from the VI annu. sess. Warsaw East European conf., Warsaw, July 15-18 2009 / The Centre for East Europ. Studies, Univ. of Warsaw. - Warsaw, 2009. - S. 31.

Подписано в печать 22.04.2010. Формат 60Ч84/16. Бумага офсетная.

Гарнитура Таймс. Ризография. Усл. печ. л. 1,45. Уч.-изд. л. 1,27.

Тираж 75 экз. Заказ 41.

Отпечатано с оригинал-макета заказчика

в Учреждении образования

«Частный институт управления и предпринимательства».

220086, Минск, ул. Славинского, 1, корп. 3.

ЛИ № 02330/0548517 выдана 29.06.2004 г., продлена до 29.06.2014 г.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.