Польская гістарыяграфія этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг.

Погляды польскіх даследчыкаў перыяду ІІ Рэчы Паспалітай на этнасацыяльную гісторыю Беларусі другой паловы XIX – пачатку XX ст.; Змена гістарыяграфічных парадыгмаў польскіх гісторыкаў у гады ПНР і на сучасным этапе развіцця польскай гістарычнай навукі.

Рубрика История и исторические личности
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 97,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Мельнікаў Ігар Вячаслававіч

ПОЛЬСКАЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ЭТНАСАЦЫЯЛЬНЫХ ПРАЦЭСАЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў 1861-1914 ГГ.

07.00.09 - Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання

Аўтарэферат

дысертацыі на суісканне вучонай ступені

кандыдата гістарычных навук

Мінск, 2011

Работа выканана у УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М.Танка»

Афіцыйныя апаненты:

Федосік Віктор Анатольевіч,

доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Яцкевіч Ігар Георгіевіч,

кандыдат гістарычных навук, дацэнт, прарэктар па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце ўстановы адукацыі “Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва”

Апаніруючая арганізацыя:

Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы

Абарона адбудзецца 22 верасня 2011 г. у 16.00 на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д.02.01.05 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце па адрасу: г. Мінск, вул. Ленінградская, 8, аўд. 407.

Тэлефон вучонага сакратара: (+375 17) 227-45-11.

e-mаіl: menkovsksi@bsu.by

З дысертацыяй можна азнаёміцца ў бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Аўтарэферат разасланы 18 жніўня 2011 г.

Вучоны сакратар савета па абароне дысертацый,

доктар гістарычных навук, прафесар В.І. Менькоўскі

УВОДЗІНЫ

Перыяд другой паловы ХІХ - пачатку ХХ ст. з'яўляецца даволі важным у гісторыі Беларусі. Менавіта ў гэты час пачынаюцца эканамічныя і грамадска-палітычныя пераўтварэнні ў Расійскай імперыі, у склад якой уваходзілі беларускія землі. Адмена прыгоннага права ў сельскай гаспадарцы, мадэрнізацыя прамысловасці, будаўніцтва чыгункі аказалі значны ўплыў на развіццё заходніх ускраін імперыі Раманавых.

Трэба падкрэсліць, што ў айчыннай гістарыяграфіі існуюць працы, прысвечаныя даследаванню этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. Аднак да сённяшняга дня застаецца нявывучаным тое, як гэтая тэматыка разглядалася і распрацоўвалася прадстаўнікамі польскай гістарычнай навукі.

Вывучэнне гісторыі Беларусі з'яўляецца важнай састаўной часткай польскай школы гуманітарных і сацыяльных навук. На працягу XX ст. у Польшчы склалася сістэма даследаванняў гісторыі сумежных дзяржаў, адно з галоўных месцаў у якой заняла менавіта Беларусь. І гэта не выклікае здзіўлення, бо беларускія землі гістарычна вельмі цесна былі звязаны з Польшчай. Калі гаварыць пра даследаванне этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг., то трэба падкрэсліць, што цікавасць з боку польскіх гісторыкаў да яе вывучэння выклікана перш за ўсё тым, што адной з асноўных груп насельніцтва тагачаснай Беларусі была шляхта, прадстаўнікоў якой большасць польскіх гісторыкаў адносіла да польскага этнасу. Менавіта гэтая сацыяльная група разам з рускім дваранствам адыгрывалі значную ролю ў грамадска-палітычным і эканамічным жыцці тагачаснай Беларусі. У гэтым сэнсе навуковы даробак, які належыць прадстаўнікам польскай гістарычнай школы, падаецца вельмі каштоўным для беларускай гістарычнай навукі.

Акрамя гэтага, у польскай гістарычнай навуке існуюць трывалыя традыцыі вывучэння гісторыі фарміравання і станаўлення нацыянальнай свядомасці народаў суседніх з Польшчай краін. Што датычыцца гісторыі Беларусі, то перыяд канца ХІХ - пачатку ХХ ст. з'яўляецца лёсавызначальным у сэнсе станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Менавіта ў гэты час назіраюцца пачаткі «абуджэння» беларускай нацыі.

Увогуле трэба падкрэсліць, што даследаванне польскай гістарыяграфіі этнасацыялагічных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. дапамагаюць выявіць тое, як польскія гісторыкі вывучалі сацыяльную абумоўленасць нацыянальных з'яў: этнічных рыс культуры і быта, некаторых асаблівасцяў каштоўнасных арыентацый, норм паводзін, звычаяў, фарміравання нацыянальнай мовы і нацыянальнай самасвядомасці народаў, пражываючых на гэтых тэрыторыях. З іншага боку такога рода даследаванне дазваляе раскрыць тое, як прадстаўнікі польскай гістарычнай школы ў сваіх працах разглядалі нацыянальную разнастайнасць сацыяльных працэсаў, высвятлялі параметры сацыяльнай структуры насельніцтва Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі, аналізавалі сацыяльна значныя з'явы ў жыцці прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, даследавалі сацыяльную абумоўленасць змен ў грамадска-палітычным і эканамічным жыцці розных сацыяльных груп.

У дадзенай дысертацыі польская гістарыяграфія этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. Перыяд з 1861 па 1914 г. - гэта час мадэрнізацыі і перабудовы сельскай гаспадаркі і прамысловасці Расійскай імперыі, а таксама фарміравання новага буржуазнага грамадства, што дазволіла Расіі і яе заходнім ускраінам інтэгравацца ў сусветную эканамічную сістэму. Ніжняя мяжа звязана з пачаткам буржуазных рэформаў, верхняя - з пачаткам Першай сусветнай вайны, якая, па сутнасці, спыніла мадэрнізацыйныя працэсы ў сацыяльна-эканамічным жыцці Расійскай імперыі. упершыню выступае ў якасці самастойнага прадмета даследавання.

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ

гісторыяграфічны польскі этнасацыяльны беларусь

Актуальнасць тэмы дысертацыі. Гістарычныя і публіцыстычныя працы польскіх гісторыкаў яскрава дэманструюць стаўленне польскай навуковай супольнасці ў прыватнасці і грамадства ўвогуле да гісторыі Беларусі, праблемы фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, а таксама сацыяльна-палітычнага, эканамічнага і нацыянальна-культурнага развіцця беларускіх земель у другой палове XIX -пачатку XX ст. Акрамя гэтага, вынікі даследавання даюць магчымасць увядзення ў навуковае абарачэнне новых матэрыялаў і крыніц, а таксама выкарыстання замежных тэарэтычных распрацовак у айчыннай гістарычнай навуцы. Бачанне і асэнсаванне гісторыі Беларусі ў 1861-1914 гг., якое прадэманстравалі прадстаўнікі польскай гістарычнай навукі, мае навуковую каштоўнасць і ўяўляе інтарэс для беларускага навуковага супольніцтва. Важна гэта яшчэ і таму, што Беларусь узяла арыентыр на далучэнне айчыннай сістэмы адукацыі да Балонскага працэсу, вынікам чаго павінен стаць удзел нашай краіны ў распрацоўцы перспектыўных адукацыйных і навуковых праграм у рамках агульна-еўрапейскай адукацыйнай сістэмы. Азнаямленне з навуковым вопытам замежных калег, безумоўна, станоўча паўплывае на развіццё нацыянальнай сістэмы адукацыі, якая, па меркаванні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, павінна адпавядаць нацыянальным інтарэсам, развіццю нацыянальнай эканомікі, палітыкі, падрыхтоўкі чалавека да жыцця і працы 7 июня Александр Лукашенко провел совещание по вопросам развития высшей школы // Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь [Электронный ресурс]. - 2000-2010. - Режим доступа : http://www.president.gov.by/press90315.html. - Дата доступа : 30.09.2010..

Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі (праектамі), тэмамі. Работа падрыхтавана ў рамках навукова-даследчай тэмы «Сацыяльна-эканамічныя і этнакультурныя узаемадзеянні Беларусі, Літвы і Украіны: уплыў на фарміраванне беларускай нацыі напрыканцы XVIII - пачатку XX ст», якая з'яўляецца састаўной часткай Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў «Гуманітарныя навукі, як фактар развіцця беларускага грамадства і дзяржаўнай ідэалогіі» на 2011-2015 гг. (ДзПНД «Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава»).

Мэта і задачы даследавання. Мэтай дысертацыйнага даследавання з'яўляецца вызначэнне асноўных тэндэнцый і характэрных рыс вывучэння этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. ў польскай гістарыяграфіі (з канца XIX ст. па 2011 г.).

Дзеля дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя даследчыя задачы:

· вызначыць этапы станаўлення і развіцця польскай гістарыяграфіі адзначанага пытання, акрэсліць фактары, якія ўплывалі на фарміраванне адносін прадстаўнікоў польскіх гістарычных школ да гісторыі Беларусі;

· выявіць і прааналізаваць асноўныя канцэпцыі і мадэлі даследавання этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. прадстаўнікамі польскіх дарэвалюцыйных (Варшаўскай, Кракаўскай і Львоўскай) гістарычных школ;

· прааналізаваць погляды польскіх даследчыкаў перыяду ІІ Рэчы Паспалітай на этнасацыяльную гісторыю Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст.;

· прааналізаваць змену гістарыяграфічных парадыгмаў польскіх гісторыкаў у гады ПНР і на сучасным этапе развіцця польскай гістарычнай навукі.

Аб'ектам даследавання выступаюць унутраныя асаблівасці і заканамернасці развіцця польскай гістарычнай навукі з канца ХІХ - да пачатку ХХІ ст.

Прадметам даследавання з'яўляецца этнасацыяльныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. у працах польскіх даследчыкаў.

Храналагічныя рамкі дысертацыі ахопліваюць канец ХІХ ст. - 2011 г. Ніжняя мяжа звязана з часам станаўлення самастойнай польскай гістарычнай навукі і першымі спробамі аналізу этнасацыяльных працэсаў у гісторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. з боку польскіх даследчыкаў. Верхняя мяжа вызначаецца даступнасцю апошніх прац польскіх аўтараў, прысвечаных адзначанай тэматыцы. У некаторых выпадках ніжняя мяжа даследавання пашыраецца для стварэння больш цэласнага ўяўлення аб прадмеце даследавання і вызначэння прычынна-выніковых сувязей у працэсе станаўлення польскіх даследаванняў этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг.

Палажэнні дысертацыі, якія выносяцца на абарону:

1. Адной з галоўных гістарычных школ дарэвалюцыйнай (да 1917 года) Польшчы была Варшаўская. Значная частка польскіх даследчыкаў гэтай школы вельмі крытычна разглядала этнасацыяльную гісторыю Беларусі канца ХІХ - пачатку ХХ ст. Большасць даследаванняў прадстаўнікоў Варшаўскай гістарычнай школы была прысвечана аналізу сацыяльна-палітычных і эканамічных вынікаў царскіх рэформаў другой паловы ХІХ ст., вывучэнню нацыянальнага складу насельніцтва заходніх губерняў Расійскай імперыі, а таксама даследаванню капіталістычных пераўтварэнняў у эканоміцы Беларусі на пачатку ХХ ст. Гісторыкі гэтага кірунку імкнуліся абгрунтаваць неабходнасць мірнага, пазітыўнага і арганічнага супрацоўніцтва польскіх эліт з расійскай адміністрацыяй.

2. Прадстаўнікі Кракаўскай гістарычнай школы надалі шмат увагі параўнанню сацыяльна-палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі з сітуацыяй у іншых рэгіёнах Расійскай імперыі, а таксама Прусіі і Аўстра-Венгрыі. Яны таксама аналізавалі дэмаграфічную сітуацыю ў беларускіх губернях, вывучалі жыццё і дзейнасць каталіцкага касцёла на тэрыторыі Расійскай імперыі. У сваю чаргу, Львоўская гістарычная школа сканцэнтравала ўвагу на даследаваннях нацыянальнага складу насельніцтва заходніх губерняў Расійскай імперыі ўвогуле і Беларусі ў прыватнасці. Значную ўвагу даследчыкі з Галіцыі надавалі вывучэнню гісторыі паўстання 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі і Літве.

3. У міжваеннай Польшчы вылучаюцца тры асноўныя гісторыка-палітычныя плыні: першая - гэта лагер «пілсудчыкаў», прыхільнікаў Ю. Пілсудскага, які разглядаў гісторыю Польшчы з федэралісцкіх пазіцый. Даследчыкі, якія па сваіх ідэйных поглядах падтрымлівалі гэты кірунак, звярталіся да вывучэння падзей паўстання 1863-1864 гг. Акрамя гэтага, шмат увагі яны надавалі аналізу дэмаграфічнага складу беларускіх губерняў. У сваю чаргу, прыхільнікі ідэй нацыянал-дэмакратыі падрабязна даследавалі гісторыю арганічнага супрацоўніцтва польскай шляхты з расійскімі ўладамі на тэрыторыі Беларусі, а таксама крытычна ставіліся да буржуазных рэформаў другой паловы ХІХ ст. у Расійскай імперыі. Трэцяя плынь складалася з навукоўцаў - прыхільнікаў левых і марксісцкіх поглядаў. У сваіх працах яны крытычна ставіліся да дзвюх вышэйадзначаных гісторыка-палітычных плыняў і надавалі значную ўвагу вывучэнню гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Беларусі, а таксама даследаванню сацыяльных супярэчнасцяў у аграрнай сферы.

4. Этнасацыяльныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. амаль не даследаваліся польскай гістарычнай навукай часоў ПНР (1952-1989 гг.). Гісторыкі, якія засталіся ў краіне, апынуліся пад значным уплывам марксісцкіх і камуністычных ідэй. Пры гэтым аб'ектам вывучэння стала гісторыя этнічных польскіх зямель, а менавіта зямель Каралеўства Польскага, а таксама польскіх тэрыторый, якія знаходзіліся ў складзе аўстрыйскай і нямецкай манархій. Тагачасныя польскія даследчыкі надавалі ўвагу даследаванню гісторыі рабочага руху ў Каралеўстве Польскім і ўсёй Расійскай імперыі, аналізу буржуазных рэформаў другой паловы XIX ст., вывучэнню гісторыі развіцця гандлю, прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Разам з тым у гэты час з'яўляецца невялікая колькасць гістарычных даследаванняў, у якіх навукоўцы распрацоўвалі гісторыю сацыяльна-палітычнай і эканамічнай дзейнасці шляхты Беларусі і Літвы ў акрэслены час, вывучалі падзеі паўстання 1863-1864 гг., а таксама аспекты фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Прадстаўнікі пасляваеннай польскай эмігранцкай гістарыяграфіі не праявілі інтарэсу да вывучэння этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. Выключэннем з'яўляецца шэраг артыкулаў і матэрыялаў, якія ўбачылі свет у эмігранцкіх перыядычных выданнях, прысвечаных разгляду некаторых аспектаў паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Польшчы, а таксама жыцця і дзейнасці дваранства Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.

5. У сучаснай польскай гістарыяграфіі гісторыі Беларусі адбылася трансфармацыя поглядаў, а самі гісторыкі ў сваіх працах імкнуцца больш аб'ектыўна вывучаць этнасацыяльныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг., з якіх найбольш важнае месца займаюць даследаванні гісторыі дваранства Беларусі і аналіз гісторыі фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Сучасныя польскія гісторыкі спрабуюць абгрунтаваць тое, што шляхта Беларусі ў сваёй большасці належала да палякаў. Акрамя гэтага, назіраецца трансфармацыя поглядаў польскіх гісторыкаў у даследаванні гісторыі фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Трэба падкрэсліць, што, нягледзячы на тэндэнцыйнасць і кансерватызм, у некаторых працах абгрунтоўваецца тэзіс аб тым, што працэс нацыянальнай «эмансіпацыі» беларусаў меў аб'ектыўны характар.

Асабісты ўклад суіскальніка. Дысертацыйнае даследаванне мае завершаны характар і з'яўляецца самастойнай аўтарскай работай. Дысертантам крытычна асэнсаваны навуковыя дасягненні айчыннай і замежнай гістарыяграфіі па тэме, што дазволіла на падставе сучасных метадалагічных падыходаў прааналізаваць і ахарактарызаваць стаўленне прадстаўнікоў польскай гістарыяграфіі да этнасацыяльнай гісторыі Беларусі ў 1861-1914 гг., а таксама паказаць эвалюцыю поглядаў польскіх гісторыкаў па некаторых аспектах адзначанай тэматыкі.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі. Матэрыялы і вынікі дысертацыйнага даследавання былі прадстаўлены аўтарам на навукова-тэарэтычных і навукова-практычных канферэнцыях: Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Сучасныя праблемы гістарыяграфіі гісторыі» (Мінск, БДПУ, 28 лістапада 2003 г.); Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі «Славянскі свет: мінулае і сучаснае» (Мінск, БДПУ, 26 сакавіка 2004 г.); Беларуска-польскай навуковай канферэнцыі «Знакамітыя мінчане» (Мінск, БДПУ, 9 лістапада 2004 г.); Пятай міжнароднай маладзёжнай навуковай канферэнцыі, прысвечанай гісторыі Т. Касцюшкі (Собалеў, Польшча, 14 кастрычніка 2005 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Разам у Еўропе» (Каўнас, Універсітэт Вітаўта Вялікага, 15 ліпеня 2005 г.); Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі «Першая расійская рэвалюцыя: прычыны, ход, наступствы» (Мінск, БДПУ, 27 кастрычніка 2005 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі «1919-1939-1989-2009. Усходняя і Цэнтральная Еўропа. Незалежнасць - Таталітарныя рэжымы - Незалежнасць» (Варшава, Варшаўскі універсітэт, 15-18 ліпеня 2009 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Расія і Польшча: абавязак памяці і права забыцця» (Масква, Расійская акадэмія дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце РФ, 22-24 кастрычніка 2009 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гісторыя Польшчы ў гістарыяграфічнай традыцыі ХІХ-ХХ ст.» (Гродна, ГрДУ імя Я. Купалы, 29-30 кастрычніка 2009 г.); XІV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь на шляху прагрэса: інавацыйная эканоміка, кіраванне, права» (Мінск, Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва, 15-16 красавіка 2010 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Дзе мы? Посткамуністычныя і постсавецкія дзяржавы на працягу апошніх двадцаці гадоў» (Варшава, Варшаўскі універсітэт, 12-15 ліпеня 2010 г.); XV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інавацыйнае развіццё і структурная перабудова эканомікі: прававы і арганізацыйна-эканамічны механізмы» (Мінск, Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва, 18-19 красавіка 2011 г.); II Навуковай канферэнцыі стыпендыятаў польскага ўрада (Варшава, Варшаўскі ўніверсітэт, 11 мая 2011 г.).

Апублікаванасць вынікаў дысертацыі. Вынікі даследавання прадстаўлены ў 22 навуковых публікацыях. Сярод іх 4 артыкулы (0,86 аўтарскага аркуша) - у навуковых часопісах, вызначаных ВАК Рэспублікі Беларусь для публікацыі навуковых палажэнняў па доктарскіх і кандыдацкіх дысертацыях, 18 (5,86 аўтарскага аркуша) - у зборніках навуковых артыкулаў і матэрыялах навуковых канферэнцый.

Структура і аб'ём дысертацыі. Дысертацыя складаецца з уводзін, агульнай характарыстыкі работы, чатырох глаў, заключэння, бібліяграфічнага спісу. Поўны аб'ём дысертацыі - 164 старонак, з якіх тэкст займае 131 старонкі, спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры - 33 старонкі. Колькасць выкарыстаных бібліяграфічных крыніц складае 433 пазіцыя, у тым ліку публікацыі аўтара.

АСНОЎНЫ ЗМЕСТ РАБОТЫ

Ва «Уводзінах» даецца агульная ацэнка праблемы, вызначаецца накірунак дысертацыйнага даследавання і абгрунтоўваецца актуальнасць абранай тэмы дысертацыі.

У раздзеле «Агульная характарыстыка работы» вызначаюцца мэта і задачы, аб'ект і прадмет даследавання, фармулююцца палажэнні дысертацыі, якія выносяцца на абарону, навуковая навізна атрыманых вынікаў, акрэсліваюцца асабісты ўклад суіскальніка, апрабацыя вынікаў дысертацыі, колькасць апублікаваных работ, структура і аб'ём дысертацыі.

Першая глава «Польская гістарыяграфія як аб'ект даследавання» складаецца з трох раздзелаў.

У раздзеле 1.1 «Гістарыяграфія праблемы» аналізуюцца беларускія і расійскія даследаванні па тэме. Узнятая ў дадзенай дысертацыі праблема не з'яўлялася раней самастойным аб'ектам паўнавартаснага навуковага даследавання ні ў айчыннай, ні ў замежнай гістарыяграфіях. Менавіта таму мэтазгодна было разглядзець і прааналізаваць даследаванні прадстаўнікоў беларускай і расійскай гістарыяграфіі, у якіх вывучаліся асобныя аспекты этнасацыяльнай гісторыі Беларусі другой паловы ХІХ - пачатку ХХ ст. З улікам таго, што ні ў польскай, ні ва ўкраінскай гістарыяграфіях да сённяшняга дня не з'явілася аніводнага комплекснага даследавання, прысвечанага вывучэнню польскай гістарыяграфіі этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг., таму, на наш пункт гледжання, мэтазгодным будзе прадставіць аналіз таго, як польскія гісторыкі вывучалі сваю айчынную гістарыяграфію, а таксама ўзгадаць работы ўкраінскіх гісторыкаў, прысвечаныя даследаванню польскай гістарыяграфіі.

Сярод беларускіх гісторыкаў, якія займаліся дадзенай праблематыкай, перш за ўсе, трэба вылучыць А. Смалянчука. У сваіх манаграфіях і артыкулах гісторык надаў шмат увагі даследаванню гісторыі польскага грамадска-палітычнага руху на тэрыторыі Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст Смалянчук, А. Палякі Беларусі і Літвы і беларускае нацыянальна-культурнае Адраджэнне, канец ХІХ ст. - 1918 г. / А. Смалянчук // Беларусы i палякi: дыялог народаў i культур, X-XX ст. : матэрыялы міжнар. кругл. стала, Гродна, 28-30 верас. 1999 г. / Заход.-беларус. гуманітар. цэнтр даслед. Усход. Еўропы, Беларус. гіст. т-ва ; адк. рэд. і ўклад. Д. Караў. - Гродна, 1999. - С. 39-47. - (Наш Радавод ; Кн. 8); Смалянчук, А. «Беларуская карта» у дзейнасці царскай адміністрацыі, другая палова ХІХ - пачатак ХХ ст. / А. Смалянчук // Спадчына. - 1996. - № 4. - С. 53-66; Смалянчук, А. Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі, 1905-1907 гг. / А. Смалянчук. - Гроднa : Ратуша, 2000. - 202 с.; Смалянчук, А. «Краёвасць» у беларускай і літоўскай гісторыі, 1905-1940 гг. / А. Смалянчук // Гіст. альманах. - 2002. - № 1. - С. 94-97; Смалянчук, А. Беларускі нацыянальны рух і краёвая ідэя / А. Смалянчук // Biaіorus. Zeszyty Hist. - 2000. - № 14. - С. 105-114; Смалянчук, А. Каталікі Беларусі і царская ўлада ў другой палове ХІХ ст. / А. Смалянчук // Камунікат: беларуская інтэрнэт-бібліятэка [Электронны рэсурс]. - 2000-2010. - Рэжым доступа : http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/bzh/12/12kom_smalanczuk.htm. - Дата доступа : 06.03.2010; Смалянчук, А. Палякі Беларусі і Літвы ХІХ - пачатку ХХ ст. як этнакультурны і сацыяльны феномен: гістарыяграфічны агляд / А. Смалянчук // Беларус. гіст. агляд. - 2000. - Т. 7, сш. 1. - С. 148-178; Смалянчук, А. Палякі Міншчыны і беларускі нацыянальны рух, 1916-1918 гг. / А. Смалянчук // Нацыянальныя пытанні : матэрыялы ІІІ міжнар. кангр. беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый», Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г. / UNESCO, Мiжнар. асац. беларусiстаў ; рэдкал.: Э. Дубянецкі (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2001. - С. 44-57. - (Беларусіка = Albaruthenica ; Кн. 22); Смалянчук, А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй: польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях, 1864-1917 гг. / А. Смалянчук ; Гродзен. дзярж. ун-т. - Гродна : ГрДУ, 2001. - 322 с.; Смалянчук, А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй: польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях, 1864 - люты 1917 г. / А. Смалянчук. - 2-е выд., дапрац. - СПб. : Неўс. прасцяг, 2004. - 406 с.; Smalianczuk, A. Ewolucja ideologii krajowej w spoіeczno-politycznej dziaіalnoњci Romana Skirmunta, 1905-1921 / A. Smalanczuk // Krajwoњж - tradycje zgody narodуw w dobie nacjonalizmu : materiaіy z miкdzynar. konf. nauk., Poznaс, 11-12 maja 1998 / Inst. Historii UAM ; рod red. J. Jurkiewicza. - Poznaс, 1999. - S. 155-164..

Іншыя беларускія гісторыкі ў сваіх працах таксама звярталіся да аналізу здабытку польскай гістарыяграфіі этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. А. Жытко даследаваў гісторыю дваранства Беларусі перыяду капіталізму і падкрэсліваў, што ў польскай гістарыяграфіі няма адназначных ацэнак становішча дваран-католікаў у Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. Па яго меркаванні, большасць польскіх гісторыкаў лічыла, што канфесійная прыналежнасць служыла галоўным крытэрыем нацыянальнай ідэнтыфікацыі дваранства. Разам з гэтым А. Жытко падкрэсліваў, што польскімі гісторыкамі даволі глыбока вывучаны працэс дэкласацыі і «разбору» шляхты Беларусі ў ХІХ ст Жытко, А.П. Дваранства Беларусі перыяду капіталізму, 1861-1914 гг. / А.П. Жытко ; Беларус. дзярж. пед. ун-т. - Мінск : БДПУ, 2003. - 233 с..

У сваю чаргу, В. Панюціч у сваіх даследаваннях значную ўвагу надаў вывучэнню гісторыі сельскай гаспадаркі Беларусі ў акрэслены перыяд. Гісторык вывучаў здабытак польскай гістарыяграфіі па пытанню канфіскацый польскай зямельнай уласнасці ў Беларусі і Літве ў парэформены час Панюціч, В.П. Нацыянальны аспект пазямельнай палітыкі царызму на Беларусі эпохі капіталізму, 1861-1917 гг. : ч. 1 / В.П. Панюціч // Biaіorus. Zeszyty Hist. - 1998. - № 10. - С. 129-143; Панюціч, В.П. Нацыянальны аспект пазямельнай палітыкі царызму на Беларусі эпохі капіталізму, 1861-1917 гг. : ч. 2 / В.П. Панюціч // Biaіorus. Zeszyty Hist. - 1999. - № 11. - С. 107-125.. Разам з гэтым ён шматгранна вывучыў гісторыю пазямельных адносінаў, вытворчыя сілы сялянскай гаспадаркі, палітыку царскіх улад у аграрнай сферы Панютич, В.П. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861-1900 гг. / В.П. Панютич ; Акад. наук БССР, Ин-т истории ; науч. ред. П.Г. Козловский. - Минск : Навука і тэхніка, 1990. - 374 с.; Панюціч, В.П. Пазямельныя арэндныя адносіны на Беларусі ў 2-й палове ХІХ - пачатку ХХ ст.: дваране, мяшчане, купцы, каланісты / В.П. Панюціч // Беларус. гіст. часоп. - 1993. - № 4. - С. 40-49; Панюціч, В.П. Прававое становішча сялянства парэформенай эпохі / В.П. Панюціч // Вес. НАН Беларусі. Сер. гуманітар. навук. - 1998. - № 1. - С. 58-65; Панюціч, В.П. Падаткі сялян Беларусі ў 60-90-я гады ХІХ ст. / В.П. Панюціч // Вес. НАН Беларусі. Сер. гуманітар. навук. - 2000. - № 4. - С. 67-73; Панютич, В.П. Историография аграрной истории Беларуси, 1861-1917 гг. / В.П. Панютич ; НАН Беларуси, Ин-т истории. - Минск : Ин-т истории НАН Беларуси, 2005. - 260 с. . Таксама В. Панюціч прысвяціў значную ўвагу даследаванню дэмаграфіі сялянскага насельніцтва, пытанню перасялення, аналізу сацыяльнага складу беларускай вёскі Панюціч, В.П. Змяненне сацыяльнага складу сельскага насельніцтва Беларусі ў другой палавіне ХІХ ст. / В.П. Панютич // Вес. Акад. навук Беларусі. Сер. грамад. навук. - 1992. - № 1. - С. 65-73..

У кантэксце даследавання генезісу беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі ў перыяд з канца XVIII - пачатку 20-х гг. ХХ ст. і супастаўлення яе гісторыі з аналагічнымі працэсамі станаўлення ўкраінскай гістарычнай школы беларускі гісторык Д. Караў даволі глыбока вывучыў гісторыю польскіх перыядычных выданняў канца ХІХ - пачатку ХХ ст. і звяртаў ўвагу, што дадзеныя матэрыялы былі першымі крыніцамі па сацыяльна-палітычнай і эканамічнай гісторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. Карев, Д.В. Белорусская и украинская историография конца ХVIII - начала 20-х гг. ХХ в. в процессе генезиса и развития национального исторического сознания белорусов и украинцев / Д.В. Карев ; Гуманитар. центр исслед. Вост. Европы, Европ. гуманитар. ун-т. - Вильнюс : ЕГУ, 2007. - 310 с..

Аб'ектам даследавання беларускага гісторыка В. Голубева з'яўляецца гаспадарчая гісторыя Беларусі перыяду феадалізму. Акрамя непасрэднага вывучэння аспектаў сацыяльна-эканамічнай гісторыі навуковец звяртае значную ўвагу на аналіз польскай гістарыяграфіі этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі Голубеў, В. Сельская грамада ў польскай гістарыяграфіі / В. Голубеў // Biaіorus. Zeszyty Hist. - 2008. -

№ 30. - S. 26-40.. У рамках вывучэння гісторыі беларускай вёскі і працэсу фарміравання нацыянальнай свядомасці беларускага сялянскага насельніцтва гродзенскі гісторык С. Токць аналізуе даробак польскай гістарыяграфіі дадзенага пытання Токць, С. Беларуская вёска на мяжы эпох: змены этнічнай свядомасці сялянства ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадства: па матэрыялах Гродзеншчыны ХЙХ - першай трэці ХХ ст. / С. Токць ; Гродзен. дзярж. ун-т. - Гродна : ГрДУ, 2002. - 190 с.; Токць, С. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў, другая палова ХІХ - першая траціна ХХ ст. / С. Токць. - Мінск : Тэхналогія, 2007. - 306 с.; Токць, С. Беларускі нацыянальны рух ХІХ - пач. ХХ ст. у кантэксце нацыянальных рухаў народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы / С. Токць // Нацыянальныя пытанні : матэрыялы ІІІ міжнар. кангр. беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый», Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г. / UNESCO, Мiжнар. асац. беларусiстаў ; рэдкал.: Э. Дубянецкі (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2001. - С. 68-76. - (Беларусіка = Albaruthenica ; Кн. 22); Токць, С. Праблемы перыядызацыі беларускага нацыянальнага руху ХІХ - пач. ХХ ст. / С. Токць // Гіст. альманах. - 2002. - Т. 7. - С. 187-192. .

У сучаснай расійскай гістарыяграфіі не існуе прац, прысвечаных вывучэнню польскай гістарыяграфіі этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. Аднак у даследаваннях Л. Гарызонтава і С. Фальковіч надаецца ўвага аналізу польскіх даследаванняў царскай палітыкі ў Беларусі, Літве, Украіне і Польшчы. Горизонтов, Л.Е. Парадоксы имперской политики: поляки в России и русские в Польше / Л.Е. Горизонтов ; Рос. акад. наук, Ин-т славяноведения. - М. : Индрик, 1999. - 270 с.; Фалькович, С.М. Представление русских о религиозности поляков и его роль в создании национального польского стереотипа / С.М. Фалькович // Россия - Польша: образы и стереотипы в литературе и культуре : сб. докл. рос.-пол. науч. конф., Москва, окт. 2001 г. / Рос. акад. наук, Ин-т славяноведения ; редкол.: В.А. Хорев (отв. ред.) [и др.]. - М., 2002. - С. 99-109.

Што тычыцца аналізу таго, як польскія гісторыкі вывучалі сваю айчынную гістарыяграфію, то даследаванню Варшаўскай гістарычнай школы прысвяцілі свае работы А.Ф. Грабскі, Е. Матэрніцкі Grabski, A.F. Zarys historii histriografii polskiej / A.F. Grabski. - Poznan : Wydaw. Poznaсskie, 2000. - 277 s.; Maternicki, J. Historia i historycy. Studia i szkice historiograficzne / J. Maternicki. - Rzeszуw : Wyd. Uniw. Rzeszow., 2005. - 294 s.. Аналізу навуковага даробку прадстаўнікоў руху краёўцаў, сярод якіх было шмат прыхільнікаў пазітывізму, прысвяцілі свае манаграфіі Я. Юркевіч, З. Солак, М. Новак-Кельбікова, А. Раманоўскі, Д. Шпопер Jurkiewicz, J. Rozwуj polskiej mysli politycznej na Litwie i Biaіorusi w latach 1905-1922 / J. Jurkiewicz. - Poznaс : Wydaw. Nauk. UAM, 1983. - 259 s.; Solak, Z. Miкdzy Polsk№ a Litw№. Їycie i dziaіalnoњж Michaіa Rцmera / Z. Solak. - Krakуw : Arcana, 2004. - 484 s.; Nowak-Kieіbikowa, M. Konstanty Skirmunt: рolityk i dyplomata / M. Nowak-Kieіbikowa. - Warszawa : Neriton, 1998. - 366 s.; Romanowski, A. Pozytywizm na Litwie: рolskie їycie kulturalne na ziemiach litewsko-biaіorusko-inflanckich w latach 1864-1904 / A. Romanowski. - Krakуw : Universitas, 2003. - 485 s.; Szpoper, D. Aleksander Meysztowicz: portret polityczny konserwatysty / D. Szpoper, A. Bielecki. - Gdaсsk : Arche, 2001. - 325 s.; Szpoper, D. Gente Lithuana, Natione Lithuana. Myњl polityczna i dziaіalnoњж Konstancji Skirmunt / D. Szpoper. - Gdaсsk : Arche, 2009. - 487 s.. Вывучэннем гісторыі Кракаўскай гістарычнай школы займаліся В. Смаленскі, С. Філіповіч, М. Філіповіч, К. Гжыбоўскі, М. Сярэйскі Smoleсski, W. Szkoіy historyczne w Polsce / W. Smoleсski, M. Serejski. - Wrocіaw : Zakі. Nar. ; Warszawa : De Agostini, 2006. - XCIV, 158 s.; Filipowicz, M. Wobec Rosji. Studia z dziejуw historiografii polskiej od koсca XIX wieku po II wojnк њwiatow№ / M. Filipowicz. - Lublin : Instytut Europy Њrodkowo-Wschodniej, 2000. - 222 s.; Filipowicz, S. Ujarzmienie rozumu politycznego. Polityczne horyzonty krakowskiej szkoіy historycznej / S. Filipowicz Warszawa: UW, 1984. - 213 s.; Skarga, B. Polska myњl filozoficzna i spoіeczna / B. Skarga. - T. II. - Warszawa: Paсst. Wydaw. Naukowe, 1975. - 606 s. . Гісторыя Львоўскай гістарычнай школы стала аб'ектам даследавання Я. Дуткевіча, Е. Матэрніцкага, С. Бжозоўскага, Е. Серчыка, Я. Сухмель Dutkiewicz, J. K. Zarys historii historiografii polskiej / J. Dutkiewicz, K. Sreniowska. - Z. 3. - Јуdџ: Paсst. Wydaw. Naukowe, 1959. - 278 s.; Maternicki, J. Historiografia polska wobec przeіomуw dziejowych (XVIII-XX w.) / J. Maternicki // Historia i historycy. Studia i szkice historiograficzne / J. Maternicki ; Uniw. Rzeszуw. - Rzeszуw, 2005. - S. 23-32; Brzozowski, S. Warunki organizacyjne їycia naukowego w trzech zaborach / S. Brzozowski, J. Serezyk; red. Z. Skubaіa-Tokarska // Historia nauki polskiej. - T. 4. - 1863-1918. - Z. 1 i 2. - Wrocіaw: Zakі. Nar. im. Ossoliсskich, 1987. - S. 65-544.; Suchmiel, J. Јucja Charewiczowa (1897-1943). Їycie i dzieіo / J. Suchmiel. - Czкstochowa: Wydaw. WSP [Wyїszej Szkoіy Pedagogicznej], 2001. - 160 s..

Што тычыцца польскай гістарыяграфіі міжваеннага перыяду, то адной з першых навуковых прац па гэтай тэме з'яўляецца даследаванне Ю. Фельдмана, у якім гісторык прадставіў вынікі развіцця польскай гістарычнай навукі за дзесяцігоддзе з 1918 па 1928 гг Feldman, J. Dziesiкciolecie badaс historycznych w Polsce Odrodzonej / J. Feldman. - Krakуw, 1929 - 35 s.. Падобны характар меў артыкул М. Нівіньскага Niwiсski, M. Przegl№d polskiej literatury historycznej 1929-1930 / M. Niwiсski // Przegl№d Powszechny. -T. 191. - 1931. - S. 323-338.. Аналізу польскай гістарычнай публіцыстыкі прысвяціў манаграфію А. Чубінскі Czubiсski, A. Spory o II Rzeczpospolit№: ewolucja pogі№dуw publicystyki i historiografii polskiej na temat przyczyn odbudowy i znaczenia niepodlegіego paсstwa dla naroodu polskiego / A. Czubiсski. - Poznaс : Krajowa Agencja Wydaw., 1983. - 64 s.. Вывучэнню польскай гістарыяграфіі ІІ Рэчы Паспалітай прысвяцілі свае даследаванні А.Ф. Грабскі, Е. Матэрніцкі, В. Мармон, А. Вежбіцкі, А. Хвальба, М. Белакур, Я. Гзелла, М. Фігура, Т. Павелец Grabski, A.F. Orientacje polskiej myњli historycznej / A.F. Grabski. - Warszawa: Paсst. Wydaw. Naukowe, 1972. - 429 s.; Maternicki, J. Warszawskie њrodowisko historyczne w okresie II Rzeczypospolitej / J. Maternicki. - Rzeszуw : Wyd. Wyїszej Szkoіy Ped., 1999. - 195 s.; Marmon, W. Krakowskie њrodowisko historyczne w latach 1918-1939 / W. Marmon. - Krakуw : Wydaw. Nauk. WSP, 1995. - 162 s.; Wierzbicki, A. Groџni i wielcy. Polska myњl historyczna XIX i XX wieku wobec rosyjskiej despotii / A. Wierzbicki. - Warszawa: Sic, 2001. - 250 s.; Chwalba, A. Jуzef Piіsudski jako historyk wojskowoњci / A.Chwalba. - Krakуw : Universitas, 1993. - 195 s.; Biaіokur, M. Myњl spoіeczno-polityczna Joachima Bartoszewicza / M. Biaіokur. - Toruс : Wydaw. A. Marszaіek, 2005. - 427 s.; Gzella, J. Myњl polityczna Wіadysіawa Studnickiego na tle koncepcji konserwatystуw polskich (1918-1939) / J. Gzella. - Toryс : UMK, 1993. - 139 s.; Gzella, J. Zaborcy i s№siedzi Polski w myњli spoіeczno-politycznej Wіadysіawa Studnickiego (do 1939 roku) / J. Gzella. - Toruс : Wydaw. Uniw. M. Kopiernika, 1998. - 344 s.; Figura, M. Rosja w myњli politycznej Wіadysіawa Studnickiego / M. Figura. - Poznaс : Wydaw. Nauk. Uniw., 2008. - 315 s.; Pawelec, T. Myњl metodologiczna Marcelego Handelsmana / T. Pawelec. - Lublin: Agencja Wydawniczo-Handlowa AD, 1994. - 158 s.. У 2009 г. убачыла свет калектыўная праца польскіх гісторыкаў, прысвечаная гісторыі жыцця і дзейнасці польскага гісторыка і архівіста Р. МеніцкагаChor№їyczewski, W. Ryszard Mienicki (1886-1956) : archiwista i historyk / W. Chor№їyczewski, R. Degen. - Toruс : Wydaw. Nauk. Uniw. M. Kopernika, 2009. - 129 s..

Вывучэнню польскай гістарыяграфіі Польскай Народнай Рэспублікі (ПНР) прысвяцілі свае працы П. Кожец, Р.Стобецкі, А.Ф. Грабскі, З.Ромек Korzec, P. Materiaіy do studiуw nad historiografi№ Polski Ludowej (w zakresie historii najnowszej / P. Korzec // Zeszyty Hist. - 1971. - № 20. - S. 43-58; Stobiecki, R. Najnowsze dzieje Polski w syntezach historycznych okresu PRL / R. Stobiecki // Przegl№d Zachodni. - 1994. - № 4. - S. 111-122; Stobiecki, R. Emigracyjne periodyki historyczne jako forum dialogu: «Teki historyczne», «The Polish review», «Zeszyty historyczne» / R. Stobiecki // Zeszyty Hist. - 2010. - № 171. - S. 106-119; Stobiecki, R. Historiografia PRL. Ani dobra, ani m№dra, ani piкkna… ale skomplikowana : studia i szkice / R. Stobiecki. - Warszawa : Trio, 2007. - 363 s.; Grabski, Wі. Historia wsi w Polsce / Wі. Grabski. - Warszawa : Szkoіa Gі. Gosp. Wiejskiego, 2004. - 144 s.; Romek, Z. Cenzura w PRL: relacje historykуw / Z. Romek. - Warszawa : Neriton : Polska Akad. Nauk, Inst. Historii, 2000. - 286 s.. У іх даследаваннях прадстаўлены і ахарактарызаваны асноўныя накірункі развіцця гістарыяграфіі пасляваеннай Польшчы.

Аналізу розных аспектаў сучаснай польскай гістарыяграфіі прысвяцілі свае даследаванні Я. Паморскі, Е. Матэрніцкі, А.Ф. Грабскі Њwiatoogl№dy historiograficzne / red. J. Pomorski. - Lublin: Wyd-wo Uniw. Marii Curie-Skіodowskiej, 2002. - 240 s.; Maternicki, J. Historia i historycy. Studia i szkice historiograficzne / J. Maternicki. - Rzeszуw : Wyd. Uniw. Rzeszow., 2005. - 294 s.; Grabski, A.F., Orientacje polskiej myњli historycznej / A.F. Grabski. - Warszawa: Paсst. Wydaw. Naukowe, 1972. - 429 s.. Дзеля таго, каб падкрэсліць дасягненні сучаснай польскай гістарыяграфіі, трэба назваць грунтоўнае даследаванне З.-Ю. Вінніцкага, прысвечанае аналізу сучаснай (пасля 1989 г.) беларускай гістарыяграфіі гісторыі Польшчы Winnicki, Z.-J. Wspуіczesna dokryna i historiografia biaіoruska (po roku 1989) wobec Polski i polskoњci / Z.-J. Winnicki. - Wrocіaw: Arboretum, 2003. - 621 s.. У адной са сваіх манаграфій кракаўскі гісторык А. Новак змясціў глыбокі аналіз сучаснай польскай гістарыяграфіі гісторыі Расійскай імперыі Nowak, A. Od imperium do imperium / A. Nowak. - Krakуw : Akcana, 2004. - 399 s.. Трэба падкрэсліць, што важнае месца ў даследаванні метадалогіі і гістарыяграфіі польскай гістарычнай навукі, а таксама розных аспектаў гісторыі Польшчы займаюць працы Е. Тапольскага Tomczonek, Z. Badania nad Kresami Pуіnocno-Wschodnimi Drugiej Rzeczypospolitej w polskiej historiografii / Z. Tomczonek // Historycy polscy, litewscy i biaіoruscy wobec problemуw XX wieku : historiografia pol., lit. i biaіorus. po 1989 r. / red. K. Buchowski, W. Њleszyсski. - Bialystok, 2003. - S. 16-25; Topolski, J. Gospodarka polska a europejska w XVI-XVIII wieku / J. Topolski. - Warszawa : Wydaw. Poznaсskie, 1977. - 286 s.; Topolski, J. Metodologia historii / J. Topolski. - Waszawa : PWN, 1968. - 474 s.; Topolski, J. Nowe idee wspуіczesnej historiografii. O roli teorii w badaniach historycznych / J. Topolski. - Poznaс : Wydaw. Poznaсskie, 1980. - 311 s.; Topolski, J. Nowe idee wspуіczesnej historiografii: о roli teorii w badaniach historycznych / J. Topolski. - Poznaс : Wydaw. Poznaсskie, 1980. - 307 s.; Topolski, J. Prawda i model w historiografii / J. Topolski. - Јуdџ : Wydaw. Јуdzkie, 1982. - 394 s.. Абагульняючы аналіз таго, як розныя аспекты гісторыі Беларусі вывучаліся прадстаўнікамі польскай гістарычнай навукі, зрабілі Р. Война, Х. Глагоўска, Е. Вашкевіч Wojna, R. Nowsze badania biaіoruskie nad rozwojem BSRR w okresie miкdzywojennym / R. Wojna // Studia z Dziejуw ZSRR i Europy Њrodkowej. - 1981. - T. 17. - S. 191-205; Gіogowska, H. Stan badaс nad histori№ Biaіorusi XX w. w Polsce / H. Gіogowska // Biaіorus. Zeszyty Hist. - 1996. - № 1. - S. 96-107; Waszkiewicz, J. Polska historiografia dziejуw Biaіorusi / J. Waszkiewicz // Dzieje Najnowsze. - 1999. - Rocz. XXXI, № 1. - S. 85-102..

З прадстаўнікоў сучаснай украінскай гістарычнай навукі, якія даследуюць польскую гістарыяграфію, трэба вылучыць Л. Зашкільняка, Е. Сінкевіча, А. Руда, М. Панькіў, Л. Лазурко Зашкильняк, Л.О. Формирование и развитие исторической науки в Польше / Л.О. Зашкильняк. - Львов : Львов. гос. ун-т, 1996. - 81 с.; Зашкільняк, Л.О. Польська історіографія після Другоп світовоп війни: проблеми національноп історіп (40-60-ті роки) / Л.О. Зашкільняк. - Київ : [б. в.], 1992. - 95 с.; Сінкевич, Є.Г. Зародження «Краківської історичної школи» та діяльність визначних її представників у другій половині XIX ст. / Є.Г. Сінкевич // Південний архів. Історичні науки : зб. наук. пр. / Херсон. держ. пед. ун-т. - Херсон, 2002. - Вип. 7. - С. 134-140; Сінкевич, Є.Г. Проблеми цивілізаційної місії Речі Посполитої в історіографічному доробку представників Краківської історичної школи / Є.Г. Сінкевич // Наук. пр. / Миколайвс. держ. гуманітар. ун-т. - Миколаїв, 2008. - Т. 88, вип. 75 : Іст. науки. - С. 112-115; Руда, О.В. Висвітлення українського національного відродження ХІХ ст. у працях польських істориків м. Львова зламу ХІХ-ХХ ст. / О.В. Руда // Wielokulturowe њrodowisko historyczne Lwowa w XIX i XX w. : materialy III miкdzynar. nauk. konf., Rzeszуw, 28-29 wrzesм. 2004 r. / Rzeszow. Uniw. ; pod red. J. Maternickiego, L. Zaszkilniaka. - Rzeszуw, 2005. - T. 3. - S. 257-269; Руда, О.В. Дослідження історії України в польській історіографії кінця ХІХ - початку ХХ століття : автореф. дис. ... канд. іст. наук : 07.00.06 / О.В. Руда ; Львів. нац. ун-т. - Львів, 2005. - 17 с.; Паньків, М.М. Інституційна організація досліджень з історії Російської імперії у Польщі (1989-2007) / М.М. Паньків // Зб. наук. пр. Сер. Історія та географія / Харк. нац. пед. ун-т. - Харків, 2008. - Вип. 29/30. - С. 106-111; Паньків, М.М. Російська імперія в польській історіографічній традиції: основні етапи та напрямки досліджень / М.М. Паньків // Вісн. Харк. нац. ун-ту. Сер. Історія України. Українознавство : іст. та філософ. науки. - Харків, 2008. - Вип. 10. - С. 82-89; Лазурко, Л. Галицьке краєзнавство на сторінках часопису «Історичний квартальник» (Львівський період) / Л. Лазурко // Дрогобиц. краєзнав. зб. / Дрогобиц. пед. ін-т, Іст. фак. - Дрогобич, 2005. - Вип. 9. - С. 310-327; Лазурко, Л. Дослідження історії Львова на сторінках часопису «Історичний квартальник» (1887-1914 рр.) / Л. Лазурко // Зб. наук. пр. Сер. Історія та географія / Харк. нац. пед. ун-т. - Харків, 2005. - Вип. 21/22. - С. 194-196; Лазурко, Л. Історико-церковні дослідження на сторінках журналу «Kwartalnik Historyczny» (1918-1939 рр.) / Л. Лазурко // Історія релігій в Україні : наук. щорічник / Ін-т релігієзнавства ; редкол.: В. Гаюк [та ін.]. - Львів, 2005. - Кн. 2. - С. 120-125; .

Прыведзены гістарыяграфічны аналіз паказвае, што нягледзячы на тое, што ў беларускай і расійскай гістарыяграфіях з'явіліся працы, прысвечаныя аналізу таго, як польскія гісторыкі даследавалі некаторыя аспекты этнасацыяльнай гісторыі Беларусі ў 1861-1914 гг., абагульняючая праца па гэтай тэматыцы яшчэ не з'явілася. Гэта выснова мае дачыненне да польскай і ўкраінскай гістарыяграфій. Матэрыялы і крыніцы, сабраныя аўтарам дысертацыі падчас працы ў бібліятэках і архівах, дазваляюць упершыню ўсебакова даследаваць дадзеную тэму.

1.2 «Крыніцазнаўчы аналіз». Крыніцамі, якія склалі падставу дысертацыйнага даследавання, з'яўляюцца перш за ўсё польскія навуковыя і публіцыстычныя працы, якія былі апублікаваны з другой паловы ХІХ ст. - па 2011 г., у якіх разглядаюцца этнасацыяльныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг.

Першай групай крыніц з'яўляюцца навуковыя і публіцыстычныя працы польскіх даследчыкаў дарэвалюцыйных (да 1917 г.) Варшаўскай, Кракаўскай і Львоўскай гістарычных школ. Другую групу крыніц склалі навуковыя даследаванні гісторыкаў міжваеннай Польшчы, прысвечаныя вывучэнню этнасацыяльнай гісторыі Беларусі другой паловы ХІХ - пачатку ХХ ст. Трэба адзначыць, што аўтарам дысертацыі актыўна выкарыстоўваліся тагачасныя выданні і матэрыялы бібліяграфічнага характару. Акрамя гэтага, пры напісанні дысертацыі выкарыстоўваліся бібліяграфічныя раздзелы польскіх гістарычных часопісаў перыяду ІІ Рэчы Паспалітай «Незалежнасць», «Сельскагаспадарчая справа», «Нацыянальныя справы», «Усход Польшчы» і іншых. У трэцюю групу крыніц увайшлі навуковыя даследаванні польскіх гісторыкаў перыяду Польскай Народнай Рэспублікі і сучасных польскіх даследчыкаў, прысвечаныя вывучэнню этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. Крыніцамі па польскай пасляваеннай гістарыяграфіі з'яўляюцца бібліяграфічныя рубрыкі тагачасных гістарычных часопісаў і іншых навуковых выданняў, якія выдаваліся як у сацыялістычнай Польшчы, так і па-за яе межамі.

Што тычыцца даследавання здабыткаў сучаснай польскай гістарыяграфіі этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг., то каштоўная інфармацыя бібліяграфічнага характару змяшчаецца ў навуковым указальніку «Бібліяграфія польскай гісторыі», які апрацоўваецца калектывам Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук. Варта адзначыць, што важнай бібліяграфічнай крыніцай з'яўляюцца матэрыялы, надрукаваныя ў серыі «Бібліяграфія Усходняй Еўропы: Польша-Літва-Беларусь-Украіна-Расія», якая выдаецца Цэнтрам даследавання Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта з 1997 г. Акрамя гэтага, крыніцай інфармацыі пра навуковыя даследаванні польскіх аўтараў з'яўляюцца бібліяграфічныя рубрыкі ў польскіх перыядычных выданнях «Квартальнік гістарычны», «Гістарычны агляд», «Усходнія справы», «Гістарычныя даследаванні», «Усходні агляд», «Уроцлаўскія ўсходнія даследаванні», «Польшча і яе ўсходнія суседзі». Крыніцай новых гістарычных выданняў таксама з'яўляюцца афіцыйныя вэб-сайты кафедр, навуковых цэнтраў і інстытутаў Польшчы.

Наступнай групай крыніц па дысертацыі з'яўляюцца працы прадстаўнікоў беларускай гістарыяграфіі. У асобную групу крыніц былі вылучаны даследаванні прадстаўнікоў замежных гістарыяграфій, якія былі выкарыстаны дзеля таго, каб выявіць міжнародны гістарыяграфічны кантэкст польскіх даследаванняў гісторыі Беларусі канца ХІХ - пачатку ХХ ст.

І, нарэшце, апошнюю групу крыніц складаюць матэрыялы і дакументы архіўнага характару, якія выкарыстаны ў дысертацыі дзеля таго, каб ахарактарызаваць унутраную расійскую палітыку ў Паўночна-Заходнім краі Расійскай імперыі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя і знайсці абгрунтаванне ці абвяржэнне меркаванняў дарэвалюцыйных польскіх гісторыкаў і публіцыстаў.

Комплекснае даследаванне ўсяго вышэйпералічанага масіву крыніц дазваляе сцвярджаць, што ён з'яўляецца дастаткова рэпрэзентатыўным і забяспечвае ўмовы дзеля вырашэння пастаўленых у дысертацыі мэт і задач.

1.3 «Метадалогія даследавання». Метадалагічную аснову працы складае комплекснае выкарыстанне прынцыпаў і метадаў даследавання, выпрацаваных гістарычнай навукай. Пры напісанні дысертацыі быў выкарыстаны сістэмны падыход. Зыходзячы з яго, атрымалася выявіць на агульным фоне польскай гісторычнай навукі фарміраванне і развіццё асобных яе элементаў, прадстаўленых у выглядзе школ і грамадска-палітычных накірункаў.

Асаблівасцю вывучэння польскай гістарыяграфіі этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. з'яўляецца аналіз грамадска-палітычнай сітуацыі на этнічна польскіх землях у розныя гістарычныя перыяды развіцця. Значны ўплыў на меркаванні даследчыкаў аказалі палітычныя рэаліі, у якіх яны працавалі, таму даследаванні прадстаўнікоў польскіх гістарычных школ разглядаліся з улікам палітычных фактараў, якія ўплывалі на іх высновы.

Дысертацыйнае даследаванне праведзена на аснове прынцыпаў гістарызму, аб'ектыўнасці і каштоўнаснага падыходу. Гэта дазволіла вывучыць тэму ў сукупнасці ўсіх сувязей, у эвалюцыі, дынаміцы, кантэксце канкрэтна-гістарычнай сітуацыі, выявіць характэрныя рысы і заканамернасці, даследаваць не толькі ключавыя моманты, але і дэталі гісторыі развіцця польскай гістарыяграфіі этнасацыяльнай гісторыі Беларусі ў 1861-1914 гг.

Трэба падкрэсліць, што дасягненне аб'ектыўнасці грунтавалася на падставе аналізу і выкарыстання інфармацыі шматлікіх крыніц, усебаковага вывучэння прадмета даследавання праз выяўленне яго сутнасці і сувязяў з іншымі аб'ектамі гістарычнай рэчаіснасці, а таксама ўдакладненне вынікаў шляхам суаднясення і супастаўлення з дасягненнямі айчыннай і замежнай гістарыяграфіі.

Інструментарыем даследавання з'явіліся як агульнанавуковыя (аналіз і сінтэз, індукцыя і дэдукцыя, узыходжанне ад канкрэтнага да абстрактнага і інш.), так і канкрэтна-гістарычныя метады (гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнальны, гісторыка-тыпалагічны, гісторыка-сістэмны).

У дысертацыі рэалізаваны такія навуковыя тлумачэнні, як генетычнае, прычынна-выніковае, структурнае і функцыянальнае, што дазволіла выйсці на тэарытычныя абагульненні і высновы.

Выкарыстанне адзначаных прынцыпаў, метадаў і тлумачэнняў дало магчымасць правесці ўсебаковае вывучэнне польскай гістарыяграфіі этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг.

У другой главе «Этнасацыяльныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. у даследаваннях прадстаўнікоў гістарычных школ Польшчы канца ХІХ - пачатку ХХ ст.» разглядаецца працэс станаўлення польскай гістарычнай школы на мяжы стагоддзяў і аналізуецца стаўленне тагачасных польскіх гісторыкаў да розных аспектаў этнасацыяльнай гісторыі Беларусі ў 1861-1914 гг.

Раздзел 2.1 «Варшаўская гістарычная школа» прысвечаны гісторыі станаўлення і развіцця польскай гістарычнай навукі на тэрыторыі польскіх зямель, якія знаходзіліся пад уладай Расійскай імперыі. Прадстаўнікі Варшаўскай гістарычнай школы, а таксама блізкія да яе публіцысты прытрымліваліся пазітывісцкіх поглядаў і крытычна разглядалі этнасацыяльныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. Важным было і тое, што даследчыкі былі сведкамі і ўдзельнікамі працэсаў, якія адбываліся на тэрыторыі Каралеўства Польскага і Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі ў другой палове XIX - пачатку XX ст., што, безумоўна, уплывала на іх меркаванні. Прадстаўнікі Варшаўскай гістарычнай школы перш за ўсё цікавіліся палітычным бокам буржуазных рэформаў другой паловы ХІХ ст., а менавіта тым, як гэтыя пераўтварэнні паўплывалі на стан польскай прысутнасці ў рэгіёне. Разам з гэтым, крытыкуючы палавінчатасць ажыццяўляемых рэформаў, «варшавяне» не заклікалі да актыўнага супраціўлення расійскім уладам і часцей выступалі за арганічнае супрацоўніцтва з імі.


Подобные документы

  • Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.

    реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011

  • Перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі. Крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ у дзяржаве. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.

    контрольная работа [36,6 K], добавлен 13.08.2009

  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.

    реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009

  • Гісторыя вывучэння навукі пра глебы Беларусі. Работы па даследаванні глебаў у першыя пасляваенныя гады, сканцэнтраванны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Глебазнаўства ў навучальных установах Беларусі.

    реферат [40,3 K], добавлен 17.01.2016

  • Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.

    контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010

  • Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012

  • Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.

    контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009

  • Развіццё лібералізму на тэрыторыі Заходніх губерняў. Працоўны рух, прапаганда марксізму і адукацыя рабочых саюзаў. Дзейнасць польскіх і габрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльную жыццё. Правядзенне сялянскай рэформы 1861 г.

    реферат [30,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.

    контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007

  • Культура, навука, адукацыя Беларусі ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай у другой палавіне XVII ст. Выціснутая з афіцыйнага выкарыстання беларуская мова ў сфере бытавых адносін. Развіццё кірылічнае кнігадрукаванне.

    реферат [28,1 K], добавлен 18.08.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.