Польская гістарыяграфія этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг.

Погляды польскіх даследчыкаў перыяду ІІ Рэчы Паспалітай на этнасацыяльную гісторыю Беларусі другой паловы XIX – пачатку XX ст.; Змена гістарыяграфічных парадыгмаў польскіх гісторыкаў у гады ПНР і на сучасным этапе развіцця польскай гістарычнай навукі.

Рубрика История и исторические личности
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 97,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У падобным да варшаўскага пазітывізму ключэ працавалі і польскія публіцысты, якія жылі на тэрыторыі Беларусі. Гэты накірунак атрымаў назву «літоўскі пазітывізм» і адрозніваўся ад варшаўскага тым, што калі на захад ад Бугу гісторыкі і публіцысты аналізавалі перспектывы развіцця польскага грамадства на этнічных польскіх землях, то літоўскія пазітывісты вывучалі фактары, якія ўплывалі на функцыянаванне польскай этнічнай групы на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Некаторыя прадстаўнікі гэтага накірунку лічылі беларускі нацыянальны рух «антыпольскай інтрыгай», інспіраванай расійскімі ўладамі. Але з цягам часу ў асяроддзі польскіх навукоўцаў, публіцыстаў і грамадскіх дзеячаў назіраецца трансфармацыя адносінаў да працэсу нацыянальнай «эмансіпацыі» беларусаў. У пачатку ХХ ст. з іх боку з'яўляюцца заклікі аб дапамозе беларускаму нацыянальнаму адраджэнню.

2.2 «Кракаўская і Львоўская гістарычныя школы». Аналізуючы этнасацыяльныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг., прадстаўнікі Кракаўскай гістарычнай школы параўноўвалі сітуацыю ў беларускіх губернях з сітуацыяй у іншых рэгіёнах былой І Рэчы Паспалітай. Важным напрамкам даследаванняў прадстаўнікоў гэтай школы было вывучэнне дэмаграфічнай сітуацыі на заходніх ускраінах Расійскай імперыі, даследаванне гісторыі функцыянавання каталіцкага касцела на тэрыторыі Расійскай імперыі, а таксама аналіз працэсу фарміравання нацыянальнай самасвядомасці народаў, якія пражывалі ў губернях Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі. У сваю чаргу, прадстаўнікі Львоўскай гістарычнай школы ў сваіх даследаваннях значную ўвагу канцэнтравалі на вывучэнні рэгіянальнай гісторыі. Яны, у прыватнасці, даследавалі нацыянальна-этнічны склад беларускіх губерняў Расійскай імперыі.

Глава 3 «Гісторыкі ІІ Рэчы Паспалітай (1918-1939 гг.) аб этнасацыяльных аспектах гісторыі Беларусі ў 1861-1914 гг.» асвятляе гісторыю вывучэння этнасацыяльнай гісторыі Беларусі канца ХІХ - пачатку ХХ ст. даследчыкамі міжваеннай Польшчы.

3.1 «Гісторыка-палітычны лагер «пілсудчыкаў». Гісторыкі, якія па сваім грамадска-палітычным поглядам набліжаліся да лагеру «пілсудчыкаў», шмат увагі надавалі даследаванню гісторыі паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Беларусі, глыбока аналізавалі расійскую палітыку, накіраваную на памяншэнне польскага і каталіцкага землеўладання ў рэгіёне пасля падаўлення паўстання, а таксама вывучалі сацыяльна-палітычную і эканамічную дзейнасць дваранства Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі напрыканцы ХІХ - пачатку ХХ ст.

Акрамя гэтага, прадстаўнікі гісторыка-палітычнага лагера «пілсудчыкаў» у сваіх даследаваннях аналізавалі дэмаграфічны стан насельніцтва Беларусі. Апошняе тлумачыцца тагачаснымі палітычнымі рэаліямі, а менавіта патрэбай абгрунтавання ўключэння часткі беларускіх тэрыторыі ў склад міжваеннай Польшчы і далейшай яе каланізацыі.

3.2 «Мадэль нацыянал-дэмакратаў». Польскія даследчыкі, прыхільнікі нацыянал-дэмакратычнай партыі, канцэнтравалі сваю ўвагу перш за ўсё на аналізе працэсу фарміравання нацыянальнай свядомасці беларусаў, і, у сваёй большасці, скептычна ацэньвалі нацыянальны патэнцыял беларускага народу. Вывучаючы гісторыю супрацоўніцтва шляхты і землеўладальнікаў Паўночна-Заходняга краю з царскімі ўладамі, гісторыкі-эндэкі падкрэслівалі, што менавіта гэта супрацоўніцтва дазволіла падняць узровень сельскай гаспадаркі Беларусі на даволі высокі ўзровень і зрабіць яе больш сучаснай.

3.3 «Левая/марксісцкая гістарыяграфія». Прадстаўнікі гэтага накірунку тагачаснай польскай гістарыяграфіі канцэнтравалі сваю ўвагу на аналізе эканамічнага стану беларускіх губерняў Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі і ў гэтым кантэксце даследавалі гісторыю буржуазных рэформаў другой паловы ХІХ ст. Акрамя гэтага, вялікая ўвага з боку польскіх гісторыкаў левага накірунку звярталася на вывучэнне нацыянальнага пытання і праблем нацыянальнай эмансіпацыі народаў, якія пражывалі на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў. Трэба падкрэсліць, што працы гісторыкаў-марксістаў сталі ў значнай ступені ідэйным падмуркам для польскай гістарыяграфіі перыяду Польскай Народнай Рэспублікі.

Глава 4 «Гістарыяграфія ПНР і сучасная польская гістарыяграфія этнасацыяльнай гісторыі Беларусі ў 1861-1914 гг.» прысвечана аналізу прац польскіх гісторыкаў перыяду Польскай Народнай Рэспублікі і сучаснай Польшчы, у якіх даследаваліся этнасацыяльныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.

4.1 «Польская гістарыяграфія перыяду 1952-1989 гг.». Гісторыкі перыяду Польскай Народнай Рэспублікі прысвяцілі значна менш гістарычных прац даследаванню этнасацыяльнай гісторыі Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст., чым іх папярэднікі. Большасць навуковых гістарычных манаграфій і артыкулаў гэтага перыяду была прысвечана аналізу гісторыі этнічных польскіх зямель. Аднак некаторыя з тэм, як напрыклад, гісторыя сацыяльна-палітычнай дзейнасці шляхты Беларусі і Літвы, гісторыя паўстання 1863-1864 гг., а таксама гісторыя фарміравання і развіцця самасвядомасці беларускага народа, сталі прадметамі вывучэння прадстаўнікоў польскай гістарычнай школы перыяду ПНР. Значны ўплыў на высновы тагачасных польскіх гісторыкаў мела марксісцка-ленінская метадалогія, таму ў гістарыяграфіі гэтага перыяду доўгі час дамінавалі тэмы, звязаныя з класавай барацьбой і праблемамі развіцця пралетарскага руху. Калі казаць пра пасляваенную польскую эмігранцкую гістарыяграфію, то яе прадстаўнікі не праявілі вялікага інтарэсу да вывучэння аспектаў этнасацыяльнай гісторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. Выключэннем з'яўляецца невялікая колькасць артыкулаў і матэрыялаў, якія з'явіліся ў эмігранцкіх перыядычных выданнях, прысвечаных гісторыі паўстання 1863-1864 гг., а таксама сацыяльна-палітычнай дзейнасці дваранства Беларусі.

4.2 «Трансфармацыя поглядаў сучасных польскіх гісторыкаў». Прадстаўнікі сучаснай польскай гістарыяграфіі шмат увагі надаюць аналізу сацыяльна-палітычных вынікаў паўстання 1863-1864 гг., даследаванню гісторыі дваранства Беларусі, вывучэнню нацыянальных і дэмаграфічных працэсаў на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі, а таксама разгляду працэсу фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Польскія даследчыкі больш аб'ектыўна спрабуюць прааналізаваць працэс нацыянальнай «эмансіпацыі» беларускага народа на мяжы ХІХ і ХХ ст. Трэба падкрэсліць, што прадстаўнікі сучаснай польскай гістарычнай навукі вельмі глыбока аналізуюць паняцце «Крэсы». Па іх меркаванні, яно дапамагае зразумець асаблівасці нацыятворчых працэсаў на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі, дазваляе зразумець палітыку польскіх эліт у розныя перыяды гісторыі ў адносінах да Беларусі і дае магчымасць праясніць шматлікія аспекты грамадскага жыцця беларуска-літоўскіх губерняў у другой палове XIX - пачатку XX ст. Адной з галоўных рыс сучасных польскіх даследаванняў этнасацыяльнай гісторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. з'яўляецца імкненне да аб'ектыўнасці ў разглядзе розных аспектаў гэтай тэматыкі.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі

Доўгачасовая дынаміка змяненняў у польскай гістарыяграфіі гісторыі Беларусі была звязана з некалькімі найважнейшымі фактарамі. Па-першае, палітычныя і дзяржаўныя змены ў Польшчы накладалі свой адбітак на развіццё польскай гістарычнай школы. Па-другое, змяняўся дзяржаўна-палітычны статус самой Беларусі. Па-трэцяе, змяняўся ўзровень развіцця грамадскіх і гуманітарных навук. Вылучыць які-небудзь адзін фактар у якасці галоўнага падаецца нам непрадуктыўным. Менавіта комплекснае ўзаемадзеянне названых прычын вызначыла тэндэнцыі развіцця польскай гістарыяграфіі адзначанага пытання.

1. Прадстаўнікі Варшаўскай гістарычнай школы істотную ўвагу надавалі разгляду гісторыі супрацоўніцтва дваранства Беларусі з царскімі ўладамі пасля паўстання 1863-1864 гг. Тыповай рысай гэтай гістарычнай школы было імкненне абгрунтаваць неабходнасць мірнага, пазітыўнага і арганічнага супрацоўніцтва польскіх эліт з расійскай адміністрацыяй. Значны ўплыў на меркаванні варшаўскіх гісторыкаў аказалі ідэі пазітывізму, прычым у Каралеўстве Польскім існаваў асобны пазітывістычны кірунак, які атрымаў назву «варшаўскі пазітывізм». У палітычнай галіне гэта была праграма супрацоўніцтва з уладамі дзяржаў, якія захапілі польскія землі. Прадстаўнікі Варшаўскай гістарычнай школы даследавалі працэс фарміравання і развіцця прамысловай буржуазіі. Аналізуючы гісторыю Беларусі, прадстаўнікі гэтага кірунку больш увагі надавалі вывучэнню эканамічнага становішча землеўласнікаў Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі. Тлумачылася гэта неабходнасцю выпрацоўкі стратэгіі ўзаемаадносін шляхты з царскай адміністрацыяй. Вывучаючы нацыянальны склад насельніцтва тагачаснай Беларусі, а тасама даследуючы працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, варшаўскія гісторыкі імкнуліся знайсці абарончыя матывы супраць агрэсіўнай антыпольскай палітыкі расійскіх улад. Разам з гэтым прадстаўнікі літоўскага пазітывізму ў асноўным падтрымлівалі нацыянальныя пачынанні беларусаў. Важна разумець, што прадстаўнікі Варшаўскай гістарычнай школы былі сведкамі тых працэсаў, якія даследавалі, і гэтая акалічнасць уплывала на іх меркаванні і высновы [3; 4;14; 18;19].

2. Характэрнай рысай Кракаўскай гістарычнай школы стала выкарыстанне навукоўцамі параўнальнага метаду, імкненне да абагульненняў і аналізу агульнагістарычнага фону. У выпадку даследавання этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. кракаўскія гісторыкі параўноўвалі сітуацыю ў Беларусі з сітуацыяй у рэгіёнах Аўстра-Венгерскай і Германскай імперый. Шмат увагі прадстаўнікі гэтай школы надавалі вывучэнню дэмаграфічнай сітуацыі беларускіх губерняў. Яны ў асноўным крытычна ставіліся да антыпольскай і антыкаталіцкай палітыкі, якую ажыццяўлялі прадстаўнікі расійскай адміністрацыі ў беларускіх губернях. Даследуючы працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, кракаўскія гісторыкі пераважна трактавалі нацыянальныя пачынанні беларусаў як антыпольскую інтрыгу расійскага ўрада. Што тычыцца прадстаўнікоў Львоўскай гістарычнай школы, то ў сваіх поглядах яны таксама, як і варшавяне, стаялі на пазіцыях пазітывізму. Свае даследаванні гісторыкі з Галіцыі сканцэнтравалі на вывучэнні рэгіянальнай гісторыі. Шмат увагі яны надавалі аналізу нацыятворчых працэсаў у Беларусі і Літве [5;12;17].

3. Пасля атрымання Польшчай незалежнасці гісторыкі гэтай краіны працягвалі даследаванні этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. У міжваенны час выразна акрэсліліся грамадска-палітычныя кірункі, якія ўплывалі на погляды тагачасных польскіх даследчыкаў i, па вялiкім рахунку, фармiравалi iх. Гісторыка-палітычны лагер «пілсудчыкаў» надаваў значную ўвагу вывучэнню гісторыі паўстанняў ХІХ ст. Паўстанцкая традыцыя стала своеасаблівай ідэалагічнай зброяй у руках начальніка польскай дзяржавы Ю. Пілсудскага. Яна абгрунтоўвала імкненні палякаў да адбудовы незалежнай дзяржавы. Разам з тым даследчыкі гэтага грамадска-палітычнага лагера шмат увагі надавалі даследаванню гаспадарчай гісторыі, пытанняў дэмаграфічнага характару, а таксама аналізу перспектыў каланізацыі ўсходніх крэсаў. У сваю чаргу, гісторыкі, блізкія да нацыянал-дэмакратычнай партыі, адмаўлялі нацыям, якія пражывалі на тэрыторыі ўсходніх ускраін міжваеннай Польшчы, у праве на самаакрэсленне і ставілі пад сумненне працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці народаў, што жылі на гэтых тэрыторыях (у тым ліку і беларусаў). Працягваючы традыцыі Варшаўскай гістарычнай школы, гісторыкі-эндэкі ў сваіх працах шмат увагі надавалі аналізу арганічнага супрацоўніцтва шляхты паўночна-заходніх зямель з царскай уладай, падкрэсліваючы, што яно дало магчымасць перажыць перыяд рэпрэсій пасля паўстання 1863-1864 гг. Што тычыцца левай/марксісцкай гістарыяграфіі, то гісторыкі гэтай грамадска-палітычнай плыні свае даследаванні ў асноўным прысвяцілі вывучэнню рэвалюцыйнага і рабочага руху на беларускіх землях на пачатку ХХ ст., а таксама аналізавалі ролю аграрнага пытання ў нацыянальна-вызваленчым руху [1; 2; 8; 9; 10; 20].

4. Этнасацыяльныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. практычна не даследавалася польскай гістарычнай навукай у перыяд ПНР (1952-1989 гг.). Польскія даследчыкі, якія засталіся ў краіне, апынуліся пад значным уплывам марксісцкіх і камуністычных ідэй. Пры гэтым аб'ектам вывучэння стала гісторыя этнічна польскіх зямель, а менавіта Каралеўства Польскага, а таксама польскіх тэрыторый, якія знаходзіліся ў складзе аўстрыйскай і нямецкай манархій. Шмат увагі надавалася даследаванню гісторыі рабочага руху ў Каралеўстве Польскім і ўсёй Расійскай імперыі, буржуазных рэформаў другой паловы XIX ст., развіццю гандлю, прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Аднак у гэты час усё ж з'яўляюцца гістарычныя працы, прысвечаныя разгляду падзей паўстання 1863-1864 гг., аналізу гісторыі дваранства Беларусі і Літвы, а таксама даследаванню працэсу фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Прадстаўнікі польскай эмігранцкай гістарыяграфіі прысвяцілі шэраг навуковых матэрыялаў разгляду гісторыі паўстання 1863-1864 гг. Зацікаўленасць гэтай тэматыкай была звязана са святкаваннем яго стогадовых угодкаў у шасцідзесятыя гады ХХ ст. Акрамя гэтага, некаторыя працы польскіх гісторыкаў-эмігрантаў былі прысвечаны даследаванню гісторыі жыцця і дзейнасці дваранства Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. Вывучэнне здабытку буйнейшых польскіх навуковых школ за мяжой паказала, што, нажаль, іншыя аспекты этнасацыяльнай гісторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. не выклікалі інтарэсу з боку іх прадстаўнікоў [11; 21].

5. Вялікую цікавасць у сучасных польскіх гісторыкаў выклікае вывучэнне гісторыі дваранства Беларусі. У апошні час з'явіліся грунтоўныя і досыць глыбокія даследаванні Д. Шпопера, Я. Савіцкага, І. Сікорскай-Кулешы, Р. Юркоўскага, А. Раманоўскага, Ш. Рудніцкага і інш. Шмат увагі гісторыкі надаюць эканамічнай дзейнасці гэтай саслоўнай групы. Сучасныя польскія даследчыкі падкрэсліваюць, што менавіта эканамічныя мерапрыемствы шляхты (стварэнне сельскагаспадарчых таварыстваў, крэдытных і страхавых арганізацый, правядзенне сельскагаспадарчых і прамысловых выстаў) паскорылі пераход эканомікі тагачаснай Беларусі да капіталістычнага ўкладу. Разам з тым даследчыкі вывучаюць не толькі эканамічную дзейнасць прадстаўнікоў беларуска-літоўскіх шляхецкіх родаў, але і сацыяльна-палітычны бок іх жыцця, які праявіўся ў іх удзеле ў грамадскім кіраванні і прадстаўнічых дзяржаўных органах Расійскай імперыі. Большасць польскіх гісторыкаў падкрэсліваюць, што шляхта Беларусі была польскай па паходжанні. Трэба адзначыць, што гэтая выснова выцякае з таго, што некаторыя сучасныя даследчыкі актыўна карыстаюцца метадалагічнай базай сваіх папярэднікаў з часоў міжваеннай Польшчы. Прадстаўнікі сучаснай польскай гістарычнай навукі таксама надаюць увагу даследаванню гісторыі паўстання 1863-1864 гг., аналізу змяненняў у эканоміцы Паўночна-Заходняга краю, якія пачаліся ў другой палове XIX ст., трактоўцы паняцця «крэсы» і вывучэнню працэсу фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў у другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. Даследуючы фактары, якія адмоўна ці станоўча ўплывалі на працэс нацыянальнай «эмансіпацыі» беларусаў, яны небеспадстаўна мяркуюць, што ён штучна замаруджваўся не толькі русіфікатарскай палітыкай царскіх улад, але і ў некаторых выпадках адсутнасцю падтрымкі з боку польскіх эліт [6; 7; 8; 13; 15; 22].

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў

Тэарэтычныя палажэнні і высновы дысертацыйнага даследавання могуць быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы комплексных навуковых прац па гісторыі Беларусі ў 1861-1914 гг., а таксама для распрацоўкі курсаў і спецкурсаў па гісторыі Беларусі другой паловы ХІХ - пачатку ХХ ст.

СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ СУІСКАЛЬНІКА

Артыкулы ў навуковых часопісах

1. Мельнікаў, І.В. Асвятленне пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў пачатку XX ст. (1900-1914 гг.) у працах польскіх гісторыкаў / І.В. Мельнікаў // Вес. Беларус. дзярж. пед. ун-та. Сер. 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. - 2004. - № 3. - С. 10-13.

2. Мельнікаў, І.В. Шляхта Беларусі перыяду капіталізму ў працах польскіх гісторыкаў на прыкладзе графскага роду Забела Бабруйскага павета Мінскай губерні / І.В. Мельнікаў // Вес. Беларус. дзярж. пед. ун-та. Сер. 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. - 2004. - № 4. - С. 9-11.

3. Мельнікаў, І.В. Сучасныя польскія перыядычныя выданні аб сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі перыяду капіталізму (1861-1914) на прыкладзе часопісаў «Przegl№d Wschodni» i «Lithuania» / І.В. Мельнікаў // Вес. Беларус. дзярж. пед. ун-та. Сер. 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. - 2005. - № 1. - С. 10-14.

4. Мельнікаў, І.В. Публіцыстыка канца ХІХ - пачатку ХХ ст. - крыніца эканамічнай гісторыі Беларусі / І.В. Мельнікаў // Банкаўскі веснік. - 2011. - № 7. - С. 66-69.

Артыкулы ў навуковых зборніках

5. Мельнікаў, І.В. Погляд аўтараў часопіса «Wschуd Polski» на некаторыя праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі перыяду капіталізму, 1861-1914 гг. / І.В. Мельнікаў // Научные труды преподавателей, 2003 г. / Част. ин-т упр. и предпринимательства; под ред. В.Я. Кожара. - Минск, 2004. - С. 89-94.

6. Мельнікаў, І. Праблема станаўлення нацыянальнай свядомасці беларускага народа ў другой палове XIX - пачатку XX ст. у працах польскіх гісторыкаў / І. Мельнікаў // Айчынная і сусветная гісторыя: сучасныя погляды і метады даследавання : зб. навук. арт. / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал.: М.М. Забаўскі [і інш.]. - Мінск, 2004. - С. 133-142.

7. Мельнікаў, І. Сялянства Беларусі перыяду капіталізму ў працах польскіх гісторыкаў / І. Мельнікаў // Украінські історичний збірник / НАН України, Ін-т історії ; редкол.: Т. Чухліб (голов. ред.) [та ін.]. - Київ, 2004. - Вип. 7. - С. 459-466.

8. Мельнікаў, І.В. Сучасная польская гістарыяграфія аб праблемах сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі перыяду капіталізму, 1861-1914 гг. / І.В. Мельнікаў // Працы гістарычнага факультэту БДУ : навук. зб. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал.: У.К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2009. - Вып. 4. - С. 172-176.

Матэрыялы навуковых канферэнцый

9. Мельнікаў, І. Польская гістарыяграфія сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі перыяду капіталізму, 1861-1914 гг. / І. Мельнікаў // Сучасныя праблемы гістарыяграфіі гісторыі : матэрылы Рэсп. навук.-практ. канф., 28 лістап. 2003 г. : у 3 ч. / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал.: У.В. Тугай (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2003. - Ч. 2. - С. 295-300.

10. Мельнікаў, І. «Польскае» пытанне ў палітыцы царскіх улад пасля падаўлення паўстання, 1863-1864 гг. / І. Мельнікаў // Проблемы экономики и управления : сб. науч. cт. по материалам науч.-практ. конф. студентов и преподавателей, Минск, 28-29 апр. 2003 г. / Част. ин-т упр. и предпринимательства ; под общ. ред. А.Е. Михневича. - Минск, 2003. - С. 150-152.

11. Мельнікаў, І. Некаторыя аспекты сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст. у працах польскіх гісторыкаў перыяду Другой Рэчы Паспалітай, 1918-1939 гг. / І. Мельнікаў // Славянскі свет: мінулае і сучаснае : матэрыялы Рэсп. навук. канф., Мінск, 26 сак. 2004 г. : в 3 ч. / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал.: А.П. Жытко (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2004. - Ч. 3. - С. 196-200.

12. Мельнікаў, І. Сучасная польская гістарыяграфія аб праблемах сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі перыяду капіталізму, 1861-1914 гг. / І. Мельнікаў // Славянскі свет: мінулае і сучаснае : матэрыялы Рэсп. навук. канф., Мінск, 26 сак. 2004 г. : в 3 ч. / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал.: А.П. Жытко (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2004. - Ч. 1. - С. 203-206.

13. Мельников, И. Польские периодические издания начала XX века о проблемах социально-экономического развития Беларуси в 1861-1914 гг. / И. Мельников // Історіографічні дослідження в Україні : зб. наук. Праць / НАН України, Ін-т історії ; відп. ред. Ю.А. Пінчук. - Київ, 2005. - Вип. 16 : Михайло Максимович и украпнська історична наука : матеріали круглого столу, провед. в Ін-ті історпп Украпны, 10 листоп. 2004 р. - С. 372-382.

14. Мельнікаў, І. Польская гістарыяграфія дзейнасці Мінскага Сельскагаспадарчага таварыства / І. Мельнікаў // Знакамітыя мінчане : матэрыялы Беларус.-Пол. навук. канф., Мінск, 9 лістап. 2004 г. / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал.: А. Вялікі, З. Вінніцкі (навук. рэд.) [і інш.]. - Мінск ; Вроцлаў, 2005. - С. 108-115.

15. Мельнікаў, І.В. Польская гістарыяграфія перыяду Польскай Народнай Рэспублікі аб сацыяльна-эканамічным жыцці Беларусі ў перыяд капіталізму (1861-1914 гг.) // Першая Расійская Рэвалюцыя: Прычыны, ход, наступствы. Матэрыялы Рэсп. навук. канф., Мінск, 27 кастр. 2005 г. Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка; рэдкал. І.І. Багдановіч [і інш.]; навук. рэд. А.П. Жытко. - Мінск: БДПУ, 2005. - С. 64-71.

16. Мельнікаў, І.В. Праблема станаўлення беларускай нацыянальнай самасвядомасці ў працах Л. Васілеўскага / І.В. Мельнікаў // Першая расійская рэвалюцыя: прычыны, ход, наступствы : матэрыялы Рэсп. навук. канф., Мінск, 27 кастр. 2005 г. / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал.: І.І. Багдановіч [і інш.]. - Мінск, 2005. - C. 72-78.

17. Мельнікаў, І.В. Праблема фарміравання нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа ў працах польскіх гісторыкаў / І.В. Мельнікаў // Першая расійская рэвалюцыя: прычыны, ход, наступствы : матэрыялы Рэсп. навук. канф., Мінск, 27 кастр. 2005 г. / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал.: І.І. Багдановіч [і інш.]. - Мінск, 2005. - С. 78-91.

18. Melnikau, I. Wspуіczeњni historycy i publicyњci polscy o rуїnych aspektach їycia spoіeczno-ekonomicznego Biaіorusi w okresie 1861-1914 / I. Melnikau // Razem w Europie / Uniw. Warszawski, Studium Europy Wschod. ; red. nauk. I. Mikіaszewicz, R. Kamuntaviиius. - Kaunas, 2006. - S. 96-114.

19. Melnikau, I. Interwar Polish historiography about the socio-economic history of Belarus in 1861-1914 / I. Melnikau // East-Central Europe from totalitarian regimes to independence, 1919 - 1939 - 1989 - 2009 : аbstr. from the VI annu. sess. Warsaw East European conf., Warsaw, July 15-18 2009 / The Centre for East Europ. Studies, Univ. of Warsaw. - Warsaw, 2009. - S. 31.

20. Мельников, И.В. Проблемы социально-экономической истории Беларуси 1861-1914 гг. в польской дореволюционной историографии / И.В. Мельников // Россия и Польша: долг памяти и право забвения : тез. докл. Междунар. науч. конф., Москва, 22-24 окт. 2009 г. / М-во культуры РФ, Рос. ин-т культурологии ; ред.-сост. А.Г. Васильев, Н.А. Кочеляева. - М., 2009. - С. 55-59.

21. Melnikau, I. Polish historiography of the period of PPR about the different aspects of the socio-economic history of Belarus during the period of capitalism 1861-1914 / I. Melnikau // Where are we?: аbstr. from the VII annu. sess. Warsaw East European conf., Warsaw, July 12-15 2010 / The Centre for East Europ. Studies, Univ. of Warsaw. - Warsaw, 2010. - S. 33.

22. Мельнікаў, І.В. Аспекты сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізму (1861-1914 гг.) у даследаванні прадстаўнікоў польскага гісторыка-палітычнага лагера «пілсудчыкаў» (1918-1939 гг.) / І.В. Мельнікаў // Беларусь на пути прогресса: инновационная экономика, управление, право : материалы XIV Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 15-16 апреля 2010 г. / Частн. ин-т упр. и предпр. - Минск, 2011. - С. 172-177.

РЭЗЮМЭ

Мельнікаў Ігар Вячаслававіч

Польская гістарыяграфія этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг.

Ключавыя словы: этнасацыяльныя працэсы, Паўночна-Заходні край Расійскай імперыі, шляхта, нацыянальная самасвядомаць, краёвасць, крэсы, сялянсва, ІІ Рэч Паспалітая, польская гістарыяграфія.

Аб'ект даследавання: унутранныя асаблівасці і заканамернасці развіцця польскай гістарычнай навукі з канца ХІХ ст. - да пачатку ХХІ ст.

Прадмет даследавання: этнасацыяльныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. у працах польскіх даследчыкаў.

Мэта даследавання заключаецца ў вызначэнні асноўных тэндэнцый і характэрных рыс вывучэння этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. ў польскай гістарыяграфіі (з канца XIX ст. па 2011 г.).

Метады даследавання. Дысертацыйнае даследаванне праведзена на аснове прынцыпаў гістарызму, аб'ектыўнасці і каштоўнаснага падыходу. Гэта дазволіла даследаваць тэму ў сукупнасці ўсіх сувязяў, у эвалюцыі, дынаміцы, кантэксце канкрэтна-гістарычнай сітуацыі, выявіць характэрныя рысы і заканамернасці, даследаваць не толькі ключавыя моманты, але і дэталі гісторыі развіцця польскай гістарыяграфіі этнасацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг. Дзеля вырашэння пастаўленых задач і дасягнення адзначанай мэты аўтарам былі выкарыстаны як агульнанавуковыя метады даследавання (аналіз і сінтэз, індукцыя і дэдукцыя), так і канкрэтна-гістарычныя метады: гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнальны, гісторыка-тыпалагічны, гісторыка-сістэмны.

Навуковая навізна. Упершыню ў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі ў выніку комплекснага аналізу прац прадстаўнікоў польскай гістарыяграфіі раскрыта тое, як польскія даследчыкі ў розныя перыяды вывучалі этнасацыяльныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў 1861-1914 гг.

Практычная значнасць. Дадзенае даследаванне дае магчымасць выкарыстання замежных тэарэтычных распрацовак у айчыннай гістарычнай навуцы. Вынікі дысертацыйнага даследавання могуць быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы комплексных навуковых прац па гісторыі Беларусі ў 1861-1914 гг.

РЕЗЮМЕ

Мельников Игорь Вячеславович

Польская историография этносоциальных процессов на территории Беларуси в 1861-1914 гг.

Ключевые слова: этносоциальные процессы, Северо-Западный край Российской империи, шляхта, национальное самосознание, краёвосць, кресы, крестьянство, ІІ Реч Посполитая, польская историография.

Объект исследования: внутренние особенности и закономерности развития польской исторической науки с конца ХІХ до начала ХХІ вв.

Предмет исследования: этносоциальные процессы на территории Беларуси в 1861-1914 гг. в работах польских исследователей.

Цель исследования заключается в определении основных тенденций и характерных черт изучения этносоциальных процессов на территории Беларуси в 1861-1914 гг. в польской историографии (с конца ХІХ в. до 2011 г.).

Методы исследования. Диссертационное исследование проведено на основе принципов историзма, объективности и ценностного подхода. Это позволило исследовать тему в совокупности всех связей, в эволюции, динамике, контексте конкретно-исторической ситуации, определить характерные черты и закономерности, исследовать не только ключевые моменты, но и детали истории развития польской историографии этносоциальных процессов на территории Беларуси в 1861-1914 гг. Для решения поставленных задач и достижения указанной цели автором были использованы как общенаучные методы исследования (анализ и синтез, индукция и дедукция) так и конкретно-исторические методы: историко-генетический, историко-сравнительный, историко-типологический и историко-системный.

Научная новизна. Впервые в отечественной и зарубежной историографии в результате комплексного анализа работ представителей польской историографии раскрыто то, как польские исследователи в разные периоды изучали этносоциальные процессы на территории Беларуси в 1861-1914 гг.

Практическая значимость. Данное исследование даёт возможность использования иностранных теоретических разработок в отечественной исторической науке. Результаты диссертационного исследования могут быть использованы при подготовке комплексных научных работ по истории Беларуси в 1861-1914 гг.

SUMMARY

Ihar V. Melnikau

Polish historiography of ethno-social processes on the territory of Belarus in 1861-1914

Key words: ethno-social processes, North-Western region of the Russian Empire, the nobility, national identity, krayovost, kresy, peasantry, II Rzeczpospolita, Polish historiography.

The object of the research: internal laws and features of the development of the Polish historical science from the end of ХІХ till the beginning of ХХІ centuries.

The subject of the research: ethno-social processes on the territory of Belarus in 1861-1914 in scientific papers of the Polish scholars.

The purpose of the research is to identify main trends and characteristic features of the research of the ethno-social processes on the territory of Belarus in 1861-1914 in Polish historiography (from the end of XIX century till 2011).

Methods of research. Dissertation research is carried out on the basis of principles of historicism, objectivity and valuable approach. This helped to research the topic in the totality of relations, evolution, dynamics, context-specific historical situation, determine the characteristics and laws, to investigate not only the key moments, but also details of the history of the development of the Polish historiography of ethno-social processes on the territory of Belarus in 1861-1914. For the decision of settled tasks and achievements of the specified purpose, the author used as general scientific methods of research (analysis, synthesis, induction, deduction), so as special-historical methods: the historical and genetic method, the historical and comparative method, the typological method ant the system-defined method.

Scientific novelty. For the first time in domestic and foreign historiography as a result of the complex analysis of the works of representatives of the Polish historiography revealed how the Polish researchers in different periods studied ethno-social processes on the territory of Belarus in 1861-1914.

Practical value. This research allows to use foreign theoretical developments in the domestic historical science. The results of the dissertation research can be used in the preparation of complex scientific works on the history of Belarus in 1861-1914.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.

    реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011

  • Перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі. Крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ у дзяржаве. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.

    контрольная работа [36,6 K], добавлен 13.08.2009

  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.

    реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009

  • Гісторыя вывучэння навукі пра глебы Беларусі. Работы па даследаванні глебаў у першыя пасляваенныя гады, сканцэнтраванны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Глебазнаўства ў навучальных установах Беларусі.

    реферат [40,3 K], добавлен 17.01.2016

  • Сялянскі рух, яго прычыны і асаблівасці. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычных арганізацый. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый.

    контрольная работа [25,2 K], добавлен 24.11.2010

  • Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012

  • Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.

    контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009

  • Развіццё лібералізму на тэрыторыі Заходніх губерняў. Працоўны рух, прапаганда марксізму і адукацыя рабочых саюзаў. Дзейнасць польскіх і габрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльную жыццё. Правядзенне сялянскай рэформы 1861 г.

    реферат [30,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.

    контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007

  • Культура, навука, адукацыя Беларусі ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай у другой палавіне XVII ст. Выціснутая з афіцыйнага выкарыстання беларуская мова ў сфере бытавых адносін. Развіццё кірылічнае кнігадрукаванне.

    реферат [28,1 K], добавлен 18.08.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.