Дакументальныя крыніцы па гісторыі перамешчаных беларускіх архіваў (кан. XVIII - пач. XXІ ст.)

Аналіз праблемы перамешчаных архіваў у гістарычнай навуцы Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы. Змены ў гісторыі складання актавых і заканадаўчых крыніц па праблеме рэстытуцыі. Віды справаводных крыніц, якія змяшчаюць інфармацыю аб перамяшчэнні архіваў.

Рубрика История и исторические личности
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 57,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Аўтарэферат

дысертацыі на саісканне вучонай ступені

Дакументальныя крыніцы па гісторыі перамешчаных беларускіх архіваў (кан. XVIII - пач. XXІ ст.)

07.00.09 -- гістарыяграфія, крыніцазнаўства і

метады гістарычнага даследавання

кандыдата гістарычных навук

Герновіч Таццяна Дзмітрыеўна

Мінск, 2010

Праца выканана ў Беларускім дзяржаўным універсітэце

Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Шумейка Міхаіл Фёдаравіч, дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Афіцыйныя апаненты:

доктар гістарычных навук, прафесар Караў Дзмітрый Уладзіміравіч, загадчык кафедры эканамічнай тэорыі УА “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім.Я.Купалы”

кандыдат гістарычных навук Скалабан Віталій Уладзіміравіч, загадчык аддзела публікацыі дакументаў ДУ “Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь”

Апаніруючая арганізацыя: ДНУ “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”

Абарона адбудзецца 22 красавіка 2010 г. у 16.00 на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.05 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце па адрасу: 220030, г.Мінск, вул. Ленінградская, 8, ауд. 407.

Тэл. вучонага сакратара: (+ 375 17) 227 45 11. е-mail: menkovski@bsu.by

З дысертацыяй можна азнаёміцца ў бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Аўтарэферат разасланы «19» сакавіка 2010 г.

Вучоны сакратар савета па абароне дысертацый, доктар гістарычных навук, прафесар В.І. Менькоўскі

Рэзюме

Герновіч Таццяна Дзмітрыеўна

Дакументальныя крыніцы па гісторыі перамяшчаных беларускіх архіваў (кан. XVIII--пач. XXІ ст.)

Ключавыя словы: архіўная рэстытуцыя, архіў, дакументальныя крыніцы, культурныя каштоўнасці, спадчына, вяртанне, рэпатрыяцыя, Рэспубліка Беларусь, актавыя крыніцы, заканадаўства, справаводныя матэрыялы, перамешчаныя архівы, архіўная справа, крыніцазнаўства.

Мэта даследавання. Мэтай даследавання з'яўляецца вызначэнне і характарыстыка сукупнасці дакументальных крыніц для навукова абгрунтаванага вяртання, увядзення ў навуковы ўжытак і сумеснага выкарыстання перамешчаных беларускіх архіваў.

Метадалагічныя асновы - прынцыпы аб'ектыўнасці, сістэмнасці і гістарызму. Выкарыстоўваліся агульнанавуковыя і спецыяльна-гістарычныя метады, у тым ліку гісторыка-генетычны, гісторыка-кампаратыўны і гісторыка-сістэмны.

Атрыманыя рэзультаты і іх навіна. Упершыню вызначана і ахарактарызавана ступень навуковай распрацаванасці праблемы перамешчаных архіваў у гістарычнай навуцы Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы, вылучаны асноўныя аспекты сучасных навуковых даследаванняў і актуальныя накірункі. Прадстаўлены змены ў гісторыі складання актавых, заканадаўчых і справаводных крыніц па праблеме. Удакладнена сістэматызацыя і класіфікацыя крыніц, распрацавана перыядызацыя стварэння актавых і справаводных крыніц. Вызначаны асноўныя віды справаводных дакументаў, якія змяшчаюць інфармацыю аб перамяшчэнні беларускіх архіваў падчас найбольш значных гістарычных падзей ХІХ_ХХ ст.

Рэкамендацыі па выкарыстанню, галіна прымянення. Вынікі дысертацыі могуць быць выкарыстаны ў навучальным працэсе для выкладання асобных пытанняў па архівазнаўству Беларусі, спецкурсу “Рэстытуцыя беларускіх архіваў” на гістарычным факультэце БДУ. Яны дазваляюць праводзіць далейшы самастойны пошук па разнастайных праблемах гісторыі Беларусі і могуць прыменяцца ў мерапрыемствах пры рэалізацыі плана Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па вяртанню ў Рэспубліку Беларусь культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за яе межамі, і ў працы Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі.

Резюме

Гернович Татьяна Дмитриевна

Документальные источники по истории перемещенных белорусских архивов (кон. XVIII--нач. XXІ ст.)

Ключевые слова: архивная реституция, архив, документальные источники, культурные ценности, наследие, возвращение, репатриация, Республика Беларусь, акты, законы, делопроизводственные материалы, перемещенные архивы, архивное дело, источниковедение.

Цель диссертационного исследования. Целью исследования является определение и характеристика совокупности документальных источников для научно-обоснованного возвращения, введения в научный оборот и совместного использования перемещенных белорусских архивов.

Методы исследования - принципы объективности, системности и историзма. Использовались общенаучные и специально-исторические методы, в том числе историко-генетический, историко-компаративный и историко-системный.

Полученные результаты и их новизна. Впервые обозначена и охарактеризована степень научной разработанности проблемы перемещенных архивов в исторической науке Беларуси, России, Украины и Польши, выделены основные аспекты современных научных исследований и актуальные направления. Представлены изменения в истории формирования актовых, законодательных и делопроизводственных источников по проблеме. Усовершенствована систематизация и классификация источников, разработана периодизация актовых и делопроизводственных источников. Определены основные виды делопроизводственных документов, которые содержат информацию о перемещении белорусских архивов во время наиболее значительных исторических событий ХІХ_ХХ в.

Рекомендации по использованию, область применения. Результаты диссертации могут быть использованы в учебном процессе для преподавания отдельных проблем по архивоведению Беларуси, спецкурсу “Реституция белорусских архивов” на историческом факультете БГУ. Они позволяют проводить дальнейшее самостоятельное исследование по истории Беларуси и могут применяться в мероприятиях при реализации плана Министерства Культуры по возвращению в Республику Беларусь культурных ценностей, которые очутились за границей, и в работе Комиссии при совете Министров Республики Беларусь по выявлению, возвращению, совместному использованию и введению в научный и культурный оборот национальных культурных ценностей, которые находятся за границами Беларуси.

Summary

Hiarnovich Tatsiana Dzmitryevna

Documentary sources for the history of displaced Belarusian archives (end of XVIII - beginning of XXI c)

Key words: archival restitution, archive, documentary sources, cultural values, heritage, returning, repatriation, Republic of Belarus, acts, legislation, documents of management and record keeping, displaced archives, archival science, source study.

Purpose of study is definition and description of documentary sources aggregate in order to scientific substantiated returning, introduction in scientific sphere and joint usage of displaced Belarusian archives.

Methodological foundation is based on principles of objectivity, systematic approach and historicism. The general scientific and the special historical methods (historical-genetic, historical-comparative, historical-systematic) are used.

The scientific novelty of the research results. For the first time in Belarusian, Russian, Ukrainian and polish historical sciences the degree of scientific elaboration of displaced archives subject was revealed and characterized. The major aspects of contemporary scientific investigations and actual tendencies were determined. The time stretched evolutions in the history of composition of acts, legislative and documents of management and record keeping on the research were presented. Systematization and classification of sources was concretized, the periodization of creation of documentary sources was elaborated. Major variations of documents of management and record keeping containing the information about Belarusian archives transfer during the most significant historical events of XIX-XX c were determined.

Recommendations for practical usage, sphere of application. Thesis conclusions can be used and applied: in educational process for teaching of various subjects on archive study of Belarus, to a special course “Belarusian archives' restitution” at historical faculty of Belarusian State University; for further individual research of various subjects of Belarusian history; in actions at realization of the Ministry of culture of Republic of Belarus plan of returning in Republic of Belarus cultural values from abroad; in Commission work at Council of Ministers of Republic of Belarus on revealing, returning, joint usage and introduction in scientific and cultural spheres of the national cultural values which have been brought from Belarus.

Агульная характарыстыка работы

Адной з умоў захавання нацыямі ў эпоху глабалізацыі і інфармацыйнага грамадства сваёй культурнай ідэнтычнасці з'яўляецца шанаванне, ахова ўласнай культурнай спадчыны, а таксама вяртанне той яе часткі, якая апынулася па-за межамі свайго паходжання. Асноватворнымі прынцыпамі існавання міжнароднай культурнай спадчыны з'яўляецца разуменне, што шкода, нанесеная культурным набыткам аднаго народа, -- гэта шкода, нанесеная спадчыне ўсяго чалавецтва, а забяспечыць яе захаванасць магчыма толькі праз супрацоўніцтва і міжкультурны дыялог.

Адным з элементаў захавання дакументальнай спадчыны з'яўляецца вяртанне перамешчаных архіваў у краіну іх паходжання. Даследаванне гэтых пытанняў знаходзіцца ў праблемным полі архіўнай рэстытуцыі -- дастаткова новага накірунка архівазнаўства, тэарэтычная складаючая якога яшчэ толькі фарміруецца. Тым не менш, ён мае значны падмурак, прадстаўлены шэрагам практычных даследаванняў гісторыкаў і архівістаў па пошуку і апісанні беларускай спадчыны за мяжой. Асноўная мэта такіх даследаванняў заключаецца ва ўвядзенні дакументальнай спадчыны ў навуковы і грамадскі ўжытак, забеспячэнне доступу да яе незалежна ад месца захавання.

Неабходна адрозніваць разуменне праблемы “рэстытуцыі архіваў”, якое існуе ў міжнародным праве, і разуменне “архіўнай рэстытуцыі”, якое ўжываецца ў архівазнаўстве. З пункту гледжання міжнароднага права “рэстытуцыя архіваў”, гэта вяртанне маёмасці, неправамерна захопленай і вывезенай пад час вайны дзяржавай з тэрыторыі супраціўніка. З архівазнаўчых пазіцый паняцце “архіўная рэстытуцыя” больш шырокае, бо даследуе тэарэтычныя праблемы перамяшчэння архіваў, гістарычныя, прававыя і маральныя аспекты іх вяртання на радзіму стварэння. Адначасова архіўная рэстытуцыя з'яўляецца практычнай дзейнасцю па пошуку і ўвядзенні ў навуковы ўжытак гістарычных крыніц, якія захоўваюцца за мяжой. Пры такім разуменні праблема рэстытуцыі архіваў пераходзіць у іншую плоскасць: архіўная рэстытуцыя -- гэта не фізічны акт перамяшчэння архіва з аднаго месца захоўвання ў іншае, а працэс уключэння ў нацыянальную культуру, і тым самым папаўненне, захаванне сусветнай дакументальнай спадчыны праз яе пазнанне і вывучэнне. Такім чынам, праблема рэстытуцыі мае сістэмны, міждысцыплінарны характар, а яе абмеркаванне выходзіць на тэарэтыка-пазнавальны ўзровень. Рэалізацыя на практыцы такой інтэрпрэтацыі праблемы павінна ў першую чаргу весціся праз стварэнне тэарэтычнага падмурку: выпрацоўку тэрміналогіі, прынцыпаў і метадаў вяртання, вызначэнне кола гістарычных крыніц. Выпрацаваная такім чынам тэарэтычная мадэль дазволіць наладзіць культурны дыялог і прадставіць канкрэтныя варыянты ўрэгулявання спрэчных пытанняў.

Актуальнасць праблемы ў Рэспубліцы Беларусь стала прычынай стварэння 16 студзеня 2009 г. Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі. На сённяшні дзень наспела неабходнасць стварэння навукова абгрунтаванай методыкі працы па гэтым пытанні. Зыходзячы з таго, што пытанні па праблеме перамешчаных архіваў недастаткова распрацаваны ў беларускай гістарычнай навуцы дысертацыя з'яўляецца вельмі актуальнай і мае значны навуковы і практычны інтарэс.

Сувязь працы з навуковымі праграмамі (праектамі) і тэмамі. Работа выканана ў рамках тэмы “Тэарэтычныя і гістарычныя аспекты беларускай археаграфіі і архівазнаўства ў ХІХ--ХХІ стст.”, якая рапрацоўваецца ў межах дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў “Гісторыя беларускай нацыі, дзяржаўнасці і культуры” на 2006--2010 гг. (дзяржаўны рэгістрацыйны нумар 20061338 ад 5 чэрвеня 2006 г.)

Мэта і задачы даследавання. Мэтай даследавання з'яўляецца вызначэнне і характарыстыка сукупнасці дакументальных крыніц для навукова абгрунтаванага вяртання, увядзення ў навуковы ўжытак і сумеснага выкарыстання перамешчаных беларускіх архіваў.

У адпаведнасці з мэтай былі пастаўлены наступныя задачы:

1) вызначыць ступень навуковай распрацаванасці праблемы перамешчаных архіваў у гістарычнай навуцы Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы, вылучыць актуальныя накірункі для далейшага яе развіцця;

2) прасачыць змены ў гісторыі складання актавых і заканадаўчых крыніц па праблеме рэстытуцыі, вылучыць на падставе аб'ектыўнага аналізу асноўныя перыяды развіцця; удакладніць іх класіфікацыю і сістэматызацыю;

3) вызначыць асноўныя віды справаводных крыніц, якія змяшчаюць інфармацыю аб перамяшчэнні архіваў, акрэсліць асноўныя шляхі і напрамкі іх далейшага пошуку;

4) устанавіць на падставе камп'ютарнага аналізу, праведзенага ў створанай базе даных, асноўныя аспекты даследавання па праблеме і вызначыць шляхі і напрамкі перамяшчэнняў беларускіх архіваў.

Аб'ект даследавання -- дакументальныя крыніцы па пытаннях перамяшчэння беларускіх архіваў.

Прадмет -- гісторыя і сучасны склад дакументальных крыніц, якія адлюстроўваюць гістарычныя, прававыя і маральныя аспекты архіўнай рэстытуцыі. рэстытуцыя архіў беларусь гістарычны

Выбар дакументальных крыніц па гісторыі перамешчаных беларускіх архіваў у якасці аб'екта дысертацыйнага даследавання абгрунтоўваецца недастатковай ступенню распрацаванасці праблематыкі і запатрабаванасцю інфармацыі для ажыццяўлення вяртання беларускіх культурных каштоўнасцей. Даныя аб дакументальных крыніцах патрабуюцца для рэалізацыі дзяржаўных і міждзяржаўных праектаў па даследаванні і вяртанні беларускіх архіваў з-за мяжы, а таксама для вызначэння тэрміналагічных і тэарэтычных прынцыпаў праблемы архіўнай рэстытуцыі ў навуковай літаратуры, навучальных дапаможніках і ўдасканальвання беларускага заканадаўства па пытанні перамешчаных архіваў.

Даследаванне ў большай частцы ахоплівае перыяд канец ХVIII ст.--пачатак ХХІ ст. Ніжняя храналагічная мяжа работы -- канец ХVIII ст. -- звязана са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай і з'яўленнем на тэрыторыі Беларусі практыкі вылучэння праблемы культурных каштоўнасцей падчас міжнародных перамоў у асобнае пытанне, што было адлюстравана ў падпісаных 3 сакавіка 1775 г. у Варшаве актах паміж Польшчай -- з аднаго боку, і Расіяй, Прусіяй і Аўстра-Венгрыяй -- з другога. Верхняя храналагічная мяжа работы -- пачатак ХХІ ст. -- вызначаецца сучаснасцю. Для стварэння перыядызацыі актавых крыніц ніжняя храналагічная мяжа другой главы была пашырана. Крыніцы разглядаюцца пачынаючы з Андрусаўскага перамір'я 1667 г., якое з'яўляецца самым старажытным актам для беларускай тэрыторыі. Пашырэнне храналагічных рамак было выклікана прымяненнем гісторыка-генетычнага метаду, які прадугледжвае пранікненне ў мінулае для ўстанаўлення прычынна-выніковых сувязей з'явы.

Дысертацыя складаецца з трох частак. Першая носіць гістарыяграфічны характар. У другой главе разглядаюцца актавыя і заканадаўчыя крыніцы, у трэцяй -- справаводныя. У другой главе два віды крыніц аб'яднаны па прычыне іх дачынення да прававога аспекту праблемы. У трэцяй главе комплекс справаводных крыніц абмежаваны толькі дакументамі дзяржаўных устаноў, бо, як паказваюць даследаванні, прыведзеныя ў першай главе, з-за выключнай ролі архіваў у існаванні дзяржавы прыватныя ўстановы і грамадскія аб'яднанні не аказвалі значнага ўплыву на іх перамяшчэнне.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону:

1. На тэрыторыі Беларусі практыка вылучэння праблемы перамешчаных архіваў у асобнае пытанне з'яўляецца з канца ХVIII ст., што было адлюстравана ў падпісаных 3 сакавіка 1775 г. у Варшаве актах паміж Польшчай -- з аднаго боку, і Расіяй, Прусіяй і Аўстра-Венгрыяй -- з другога. Але як асобны напрамак архіўнай справы, мэтай якога з'яўляецца пошук, выяўленне, складанне спісу архіваў, якія апынуліся за межамі беларускай тэрыторыі праблема вызначаецца толькі пасля цэнтралізацыі кіравання архіўнай галіной у РСФСР і БССР (1918, 1922 гг.). У савецкія часы адзначаецца тэндэнцыя да ідэалагізацыі праблемы перамешчаных архіваў, якая робіць немагчымым пастаноўку даследчыкамі пытання аб звароце. Для апраўдання канцэнтрацыі найбольш каштоўных беларускіх архіваў у саюзных цэнтрах выкарыстоўвалася дастаткова шырокае і часам не зусім правільнае тлумачэнне прынцыпу недзялімасці архіўных фондаў. Пасля распаду СССР праблема пераацэньваецца і дыферэнцыруецца. Вылучаюцца новыя аспекты: маральны, прававы, тэрміналагічны, крыніцазнаўчы, якія грунтуюцца на прынцыпах міжнародных канвенцый і дзяржаўных законаў. Праяўляюцца нацыянальныя асаблівасці пры вырашэнні праблемы перамешчаных архіваў. Даследаванне гісторыі перамешчаных беларускіх архіваў адбываецца нераўнамерна: па-ранейшаму найбольш распрацаваным з'яўляецца практычны аспект.

2. У гісторыі фарміравання і трансфармацыі актавых крыніц па праблеме перамяшчэння беларускіх архіваў выдзяляюцца 5 асноўных перыядаў. Крытэрыем перыядызацыі з'яўляецца прынцып, які выкарыстоўваўся ў дадзеных актавых крыніцах для ўрэгулявання праблемы перамешчаных архіваў (прынцып дзяржаўнай, змястоўнай прыналежнасці, тэрытарыяльнай сувязі архіваў з тэрыторыяй іх стварэння, узаемнасці, захавання цэласнасці, аховы, павагі культурных каштоўнасцей і інш.). Асноўнай прычынай узнікнення прынцыпу выступаюць гістарычныя падзеі (войны, пераразмеркаванні тэрыторый), якія аказвалі ўплыў на цэласнасць архіваў і месца іх захавання.

Актавыя крыніцы па праблеме архіўнай рэстытуцыі падзяляюцца з улікам іх тэрытарыяльнай прыналежнасці на ўніверсальныя, рэгіянальныя і лакальныя; з улікам унутрыдзяржаўнай іерархіі -- на ўрадавыя і ведамасныя. Універсальныя і рэгіянальныя акты ствараюцца як вынік адбыўшыхся гістарычных працэсаў, у той час як лакальныя акты з'яўляюцца падставай для наступных перамяшчэнняў. Узнікненне актаў ведамаснага ўзроўню толькі ў ХХ ст. сведчыць аб імкненні грамадства выключыць празмерную палітычную маніпуляцыю ў вырашэнні пытанняў перамешчаных архіваў. Колькасная перавага ўрадавых актаў на першым этапе станаўлення Рэспублікі Беларусь сведчыць аб тым, што першапачаткова важна было дэклараваць магчымасць супрацоўніцтва па пытанню культурных каштоўнасцей на дзяржаўным узроўні, а з цягам часу -- вызначыць канкрэтныя механізмы такога супрацоўніцтва на ўзроўні асобных устаноў.

Развіццё заканадаўчых норм па праблеме перамешчаных архіваў пачынаецца ў ХХ ст. і развіваецца ў двух накірунках. З аднаго боку, афармленне разумення архіваў, як культурнай спадчыны дзяржавы і грамадства, стала прычынай з'яўлення ў архівазнаўстве паняцця “замежная частка” архіўнага фонду. З другога боку, дзве сусветныя вайны ХХ ст., якія ўразілі ўвесь свет разбурэннем культурнай спадчыны, сталі штуршком для стварэння ахоўнага заканадаўства культурных каштоўнасцей. У 90-я гг. ХХ ст. на постсавецкай прасторы разам з атрыманнем незалежнасці і развіццём працэсаў нацыянальнай самаідэнтыфікацыі з'яўляюцца першыя законы, прысвечаныя непасрэдна праблеме перамешчаных архіваў.

3. У працэсе складання комплексу справаводных крыніц выдзяляюцца два храналагічныя перыяды: 1) кан. XVIII--пач. ХХ ст., 2) 20-я гг. ХХ ст. і да нашых дзён. Такая перыядызацыя абумоўлена ўтварэннем цэнтралізаванай сеткі архіўных устаноў і вылучэннем асобнай структуры для іх кіравання. Для першага перыяду характэрным з'яўляецца перавага дакументаў інфармацыйнага характару. Другі перыяд характарызуецца пашырэннем відавога складу дакументаў за кошт пратаколаў пасяджэнняў камісій (урадавых, міжведамасных, ведамасных), рашэнні якіх адлюстроўваюць гісторыю развіцця праблемы.

Вывучэнне справаводных крыніц мэтазгодна праводзіць зыходзячы з сістэматызацыі іх па групах, дзе галоўным крытэрыем выступае пэўная гістарычная падзея, якая паслужыла прычынай перамяшчэння архіваў. У групах неабходна вылучаць віды справаводнай дакументацыі, якія змяшчаюць інфармацыю аб месцы перамяшчэння і ступені захаванасці, цэласнасці.

4. Асноўнымі аспектамі даследавання па праблеме перамешчаных архіваў з'яўляюцца: гістарычны, крыніцазнаўчы, міжнародна-прававы і практычны. Першы развіваецца на постсавецкай прасторы найбольш актыўна праз даследаванне гісторыі Другой сусветнай вайны. Міжнародна-прававы аспект да 90-х гадоў ХХ ст. на тэрыторыі Савецкага Саюза не даследаваўся. Існуе залежнасць актывізацыі навуковай актыўнасці ад змяненняў у заканадаўстве краін. Аналіз накірункаў зносін сведчыць аб існаванні цеснага супрацоўніцтва ў межах блоку Беларусь-Расія-Украіна-Польшча. Фізічнае вяртанне архіўных дакументаў на сучасным этапе значна меншае па маштабах чым даследчая дзейнасць, якая вядзецца у гэтым накірунку. Найбольшую актуальнасць мае стварэнне методыкі рэестрацыі культурных каштоўнасцей і банкаў даных.

Асабісты ўклад саіскальніка. Дысертацыя з'яўляецца вынікам самастойнай даследчыцкай працы. Даследаванне заснавана на дакументальных матэрыялах, якія захоўваюцца ў нацыянальных архівах Рэспублікі Беларусь і дзяржаўных архівах Расійскай Федэрацыі. У навуковы ўжытак уведзены новыя дакументальныя крыніцы, створана сучасная тэарэтычная мадэль праблемы ў навуковых даследаваннях, прапанавана сістэматызацыя, перыядызацыя відаў дакументальных крыніц па праблеме рэстытуцыі, прааналізаваны асаблівасці іх стварэння, захавання, характару інфармацыі, якая ў іх змяшчаецца, што з'яўляецца падставай да далейшых пошукаў і арганізацыі дзейнасці па праблеме архіўнай рэстытуцыі.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі. Матэрыялы дысертацыі прайшлі апрабацыю ў ходзе працы шэрагу міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцый: Другі беларуска-французскі архіўны семінар (Мінск, 8--10 лютага 2000 г.); Х Рэспубліканская навуковая канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў вышэйшых навуковых устаноў Рэспублікі Беларусь (Мінск, 24 лютага 2005); “Крыніцазнаўства, археаграфія, архівазнаўства ў ХХ--ХХІ стст.” Да 100-годдзя з дня нараджэння М.М. Улашчыка (Мінск, 23--25 лютага 2006 г.); Міжнародная навуковая канферэнцыя “Праблемы метадалогіі даследаванняў Беларусі” (Мінск, 26--27 кастрычніка 2006 г.); навукова-практычная канферэнцыя “Сучасныя праблемы дакументазнаўства, архівазнаўства і археаграфіі: Да 85-годдзя Дзяржаўнай архіўнай службы і 80-годдзя Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь” (Мінск, 12 красавіка 2007 г.); Международная научно-практическая конференция “Историография как объект исследования” (Минск, 21--22 мая 2008 г.); Международные научные чтения, посвященные 130-летию со дня рождения первого ректора БГУ, выдающегося ученого-слависта, академика В.И.Пичеты (Минск, 28--29 октября 2008 г.); Международная научная конференция “Прошлое и настоящее: архивы в системе гуманитарного знания (к 100-летию Витебской ученой архивной комиссии)” (Минск, 20 мая 2009 г.).

Апублікаванне вынікаў дысертацыі. Вынікі дысертацыйнага даследавання апублікаваны ў 14 навуковых артыкулах, у тым ліку: 3 -- у навуковых часопісах і перыядычных выданнях, якія суадносяцца з пунктам 18 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеней і прысваенні вучоных званняў; 2 -- у энцыклапедыях; 9 -- у зборніках матэрыялаў і тэзісаў навуковых канферэнцый. Аб'ём публікацый па тэме дысертацыі, якія суадносяцца з пунктам 18 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеней і прысваенні вучоных званняў, складае 2 аўтарскія лісты. Аб'ём іншых публікацый складае 4 аўтарскія лісты.

Структура і аб'ём дысертацыі. Дысертацыя складаецца са спіса скарачэнняў, уводзін, агульнай характарыстыкі працы, трох глаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса, дадаткаў. Поўны аб'ём дысертацыі -- 231 с., у тым ліку двух дадаткаў на 86 с., з якіх табліцы займаюць 76 с., бібліяграфічны спіс налічвае 604 найменняў Структура дысертацыі падпарадкоўваецца яе мэтам і задачам.

Агульны змест

Уводзіны. Абасноўваецца актуальнасць даследавання праблемы перамешчаных архіваў, характарызуецца патэнцыял вывучэння замежнай архіўнай спадчыны для гісторыі, крыніцазнаўства, архівазнаўства Беларусі. Паказваецца гісторыя развіцця праблемы ў гістарычнай навуцы. Удакладняецца, што далейшага вырашэння патрабуюць пытанні тэарэтычнага афармлення архіўнай рэстытуцыі ў беларускім архівазнаўстве і фарміравання нацыянальнага падыходу. Адлюстроўваецца месца дысертацыі сярод іншых даследаванняў тэмы.

Агульная характарыстыка працы. Апісваецца сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі, тэмамі; выкладаюцца мэты і задачы, абгрунтоўваецца выбар аб'екта даследавання; змяшчаюцца асноўныя палажэнні дысертацыі, якія выносяцца на абарону, звесткі пра асабісты ўклад суіскальніка, апрабацыю і апублікаванасць вынікаў дысертацыі, яе структуру і аб'ем.

Глава 1. Перамешчаныя архівы: гістарыяграфія і метады даследавання

У раздзеле 1.1 “Гістарыяграфія праблемы перамешчаных архіваў прадстаўлены аналітычны агляд літаратуры па пытаннях перамешчаных архіваў. Адзначаецца, што ў сярэдзіне ХІХ--пачатаку ХХ ст. інфармацыя з'яўляецца ў навуковых даследаваннях. Працы часцей за ўсё прадстаўлены краязнаўчымі апісаннямі, у якіх праблема не вылучалася ў асобную галіну, не існавала вызначанай тэрміналогіі і не ставілася на мэце вяртанне архіваў на радзіму стварэння (Д.І. Даўгяла, У.Г. Краснянскі, А.П. Сапуноў, М.В. Доўнар-Запольскі, Б.М. Жуковіч, А.У. Жыркевіч, М.І. Зорын, В.П. Вікенцьеў Довгялло, Д. Архив Витебского губернского правления / Д. Довгялло // Древности. Труды Археографической комиссии императорского Московского археологического общества. Москва, 1898. _ Т.1. _ Кн.1.; Краснянский, А.В. Минский департамент Великого княжества Литовского: эпизод из истории войны 1812 г. / А.В. Краснянский. _ СПб., 1902; Сапунов, А.П. Древности Спасо-Ефросиниевского девичьего монастыря в Полоцке. / А.П. Сапунов. _ Полоцк, 1885; Романов, Е.Р. Первоисточники для истории Могилевского края / О-во изучения Могилевской губ.; Под ред. Е.Р. Романова. _ Одесса, 1916. _ Вып. 1; Довнар-Запольский, М. В. Старинные описи Литовской Метрики. / М.В.Довнор-Запольский. _ Спб., 1901.). У 20-я гады ХХ ст. пачынаецца даследаванне праблемы перамешчаных архіваў. Працы гэтага перыяду вылучаюць праблему ў шэрагу іншых пытанняў архівазнаўства, ставяць на мэце даследаванне месцаў і гісторыі перамяшчэння архіваў для далейшага іх вяртання, але не існуе вызначаных прынцыпаў аднясення той ці іншай каштоўнасці да культурнай спадчыны пэўнага народу і не вызначаны прававы механізм вырашэння пытання (В.Ю. Ластоўскі, А.А. Шлюбскі, У.І. Пічэта, Д.І.Даўгяла, М.В. Мялешка Первая всебелорусская конференция архивных работников. 12 - 15 мая 1924 г.: Документы и материалы. _ Мн., 1999; Інстытут беларускае культуры (ІнБелКульт). Гісторыя ўзьнікнення. Сучасная структура. Навукова-дасьледчая дзейнасць. _ Менск, 1926.; Працы Першага з'езду даследчыкаў беларускае археалогіі і археаграфіі.17_18 студзеня 1926 г. _ Мн., 1926.; Ластоўскі, В. Паленне кніг на Беларусі / В. Ластоўскі // Крывіч. _ Коўна. - 1924. _ № 1. _ С. 59_61; А.Шлюбскі Матэрыялы да крыўскае гісторапісі / Шлюбскі А.// Крывіч. - 1925. _ № 9(1). _ С. 19_69; Второе совещание архивных работников Беларуси 19-24 декабря 1927 г. / подг.Шумейко М. Ф. _ Мн., 2001.). У 30-я-80-я гады ХХ ст. назіраецца спад навуковай актыўнасці. Працы змяшчаюць звесткі аб перамяшчэнні архіваў не ўздымаючы патрабаванне звароту (Н.Г.Бережков, У.І. Пічэта, І.Л. Маякоўскі, Б.Р. Брэжга, А.Ф. Ізюмаў, У.В. Цаплін Бережков Н.Г. Литовская метрика как исторический источник/ Н.Г. Бережков: [отв. Ред.В.И.Пичета]; Акад.наук СССР, Ин-т истории. _ М.: Издательство АН СССР; Л., 1946; Пичета, В.И. Введение в русскую историю. Источники и историография/ В.И. Пичета. _ М., 1922; , Н. Нарысы па гісторыі беларускае літаратуры. Старадаўны перыяд / Н Янчук. _ Менск, 1922; Маяковский, И.Л. Очерки по истории архивного дела в СССР./ И.Л. Маяковский. _ Ч.1. _ М., 1941; Брежго, Б.Р. Русские архивы и музеи вне России. - Без.вых. данных (Латвия, 1931); Изюмов, А. Ф. Отдел документов. Русский заграничный исторический архив в Праге (1923-1932 гг.). / А. Ф. Изюмов. _ Прага, 1932; Цаплин, В. В. Архивы, война и оккупация (1941-1945 годы). / В. В. Цаплин. _ Машинопись. _ М., 1968.). У 90-я гады ХХ-пачатак ХХІ ст. назіраецца актывізацыя вывучэння, якая характарызуецца вялікай колькасцю і разнастайнасцю прац і з'яўленнем нацыянальных асаблівасцей разумення прынцыпаў вяртання. У гістарычных працах пачынаецца выкарыстанне тэрмінаў “рэстытуцыя”, “архіўная рэстытуцыя”, “рэпатрыяцыя”, “Беларусіка” і г.д. (М.Ф. Шумейка, Я.В. Старасцін, В.Д. Банасюкевіч, М.М. Багуслаўскі, І.Б. Мацяш, К.Я. Новахацкі, Г.У. Боряк Шумейко, М. Ф. Собрать рассеянное: О рестититуции белорусских архивов в прошлом и настоящем / Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела; Белорусский фонд культуры "Вяртане". / М. Ф.Шумейко. _ Минск, 1997; Грімстед, Патріция Кеннеді, Боряк, Г. Доля українських культурних цінностей під час Другої світової війни: Винищення архівів, бібліотек, музеїв. - К., 1991; Старостин, Е. В. История России в зарубежных архивах: Учеб. пособие / Рос. гос. гуманитарный ун-т. - М.: Высш. школа, 1994; Банасюкевич, В. Д. и др. Международное архивное право и зарубежная практика перемещения архивных документов: Научный доклад. - М.: ВНИИДАД, 1993. - Машинопись; Богуславский, М.М. Культурные ценности в международном обороте. Правовые аспекты. _ М., 2005.).

У раздзеле 1.2 “Навуковыя артыкулы, як мадэль сучаснага разумення праблемы і методыка іх аналізу” прадстаўлены аналітычны агляд навуковых артыкулаў, якія датычацца праблемы архіўнай рэстытуцыі. Аналіз ажыццяўляўся па чатырох асноўных аспектах. У выніку аналізу артыкулаў гістарычнага аспекту робіцца выснова, што тэма Другой сусветнай вайны выступае ў якасці прадмета агульнага зацікаўлення даследчыкаў Беларусі, Расіі і Украіны, але адзначаецца існаванне тэм, якія маюць значэнне толькі для асобных краін. Так, выключным зацікаўленнем беларускіх даследчыкаў з'яўляецца тэма перадач архіваў у 20--30-я гады ХХ ст. На падставе аналізу артыкулаў крыніцазнаўчага аспекту, адзначаецца існаванне даследавання аспекту, як у выглядзе апісання асобных архіўных фондаў, так і больш шырокіх міжфондавых аглядаў. Пацвярджаецца выснова, зробленая ў выніку аналізу гістарычнай катэгорыі, аб колькаснай перавазе ў даследаваннях перыяду Другой сусветнай вайны. Вылучаюцца спецыфічныя нацыянальныя інтарэсы ў галіне рэстытуцыі архіваў для асобных краін. Так, для Беларусі адзначаецца існаванне зацікаўленасці перамяшчэннем бібліятэкі Храптовічаў. Робіцца выснова аб тым, што да 90-х гадоў ХХ ст. на тэрыторыі Савецкага Саюза міжнародна-прававы аспект не даследаваўся. На падставе аналізу артыкулаў 90-х гадоў ХХ--пачатку ХХІ ст., вылучаюцца альтэрнатыўныя варыянты выйсця з сітуацыі, звязанай з вяртаннем архіваў (мадэль фонду, мадэль сумеснага выкарыстання і інш.). Вынікам аналізу артыкулаў практычнага аспекту стала вызначэнне асноўных культурных каштоўнасцей, на якіх накіравана ўвага даследчыкаў. Вызначаны асноўныя накірункі пошукаў беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх аўтараў. Аналіз артыкулаў, якія прадстаўляюць інфармацыю аб актах фізічнага вяртання, паказвае, што фізічнае вяртанне на сучасным этапе значна меншае па маштабах чым навуковая дзейнасць, якая вядзецца у гэтым накірунку. Адзначаецца, што найбольшую актуальнасць у межах практычнага аспекту мае праблема рэестрацыі культурных каштоўнасцей і стварэння банкаў даных.

У раздзеле 1.3. “Асноўныя терміны і метады даследаванняакрэсляецца тэрміналогія, якая выкарыстоўваецца ў дысертацыі. Адзначаецца неадназначнасць тэрміналогіі праблемы і робіцца выснова аб неабходнасці яе удакладнення. Апісваюцца метадалагічныя асновы дысертацыйнага даследавання. Імі сталі такія базавыя прынцыпы гістарычнага пазнання, як аб'ектыўнасць, сістэмнасць і гістарызм, агульнанавуковыя і спецыяльна-гістарычныя метады. Прыводзіцца апісанне методыкі апрацоўкі інфармацыі малых форм гістарычных даследаванняў (артыкулаў навуковых перыядычных выданняў і зборнікаў канферэнцый) з дапамогай камп'ютэрных праграм.

Глава 2. Архіўная рэстытуцыя ў актавых і заканадаўчых крыніцах

Праведзена сістэматызацыя актавых і заканадаўчых крыніц гістарычных даследаванняў па тэме архіўнай рэстытуцыі. У аснову сістэматызацыі актавых крыніц пакладзены прынцыпы, прапанаваныя С.М. Каштанавым. Па крытэрыю паходжання выдзяляюцца два асноўныя тыпы: публічнаправавыя і прыватнаправавыя. У групе публічнаправавых актаў, дамінантных па аб'еме, вылучаны па аўтарскай адзнацы два роды: міждзяржаўныя (віды: універсальныя, рэгіянальныя, лакальныя) і ўнутрыдзяржаўныя (віды: урадавыя і ведамасныя). Паводле мэты стварэння крыніцы, выдзяляюцца тры тыпы публічнаправавых актаў па тэме: праванаступніцтва дзяржаў, адказнасць за нанясенне шкоды падчас вайсковых дзеянняў, усталяванне культурна-навуковых адносін. Праведзена сістэматызацыя заканадаўчых крыніц па сферах іх узнікнення па трох групах: архіўная справа, ахова культурных каштоўнасцей, рэстытуцыя культурных каштоўнасцей.

У раздзеле 2.1. Актавыя матэрыялы аб рэстытуцыі беларускіх архіваў разгледжана гісторыя развіцця прававых норм па праблеме рэстытуцыі архіваў. Складаванне актавага матэрыялу і ўплыў іх комплексу на працэс перамяшчэння архіваў падзяляецца на пяць перыядаў:

1. 60-я гады XVII--60-я гады XVIIІ ст. Урэгуляванне тэрытарыяльных змен паміж Расіяй і Польшчай. Прынцып дзяржаўнай прыналежнасці архіваў. З'яўленне першых артыкулаў па праблеме архіўнай рэстытуцыі ў дамовах, якія датычыліся пераразмеркавання тэрыторый Беларусі з прычыны вайны. Характэрнай рысай гэтага перыяду з'яўляецца выкарыстанне прынцыпу атаясамлення архіваў з пэўнай дзяржавай.

2. 70-я гады XVIIІ--першая палова ХІХ ст. Вызначэнне прыналежнасці архіваў пасля Падзелаў Рэчы Паспалітай. Прынцып змястоўнай прыналежнасці дакументаў. Дамовы 3 сакавіка 1775 г. паміж Польшчай, Расіяй, Прусіяй і Аўстра-Венгрыяй падчас Падзелаў Рэчы Паспалітай. Прыналежнасць архіваў вызначаецца згодна прыналежнасці інфармацыі да падданых краіны. З'яўленне практыкі капіравання спрэчных дакументаў.

3. Другая палова ХІХ--пачатак ХХ ст. Палітычныя змены ў Еўропе. Афармленне прынцыпу тэрытарыяльнай сувязі архіваў з тэрыторыяй іх стварэння. Венская дамова 1866 г. паміж Італіяй і Аўстра-Венгрыяй. Афармленне разумення архіваў, не толькі як сховішча інфармацыі, але і культурнага здабытку народу. З'яўляецца практыка выплаты грашовай кампенсацыі і капіраванне тых матэрыялаў, якія маюць навуковую цікавасць, але застаюцца на ўступленай тэрыторыі.

4. Першая палова ХХ ст. Урэгуляванні наступстваў Першай сусветнай вайны. Сэн-Жэрменская дамова 10 верасня 1919 г., Трыанонская дамова 4 чэрвеня 1920 г. Афармленне прынцыпу узаемнасці, захавання цэласнасці архіўных фондаў, права народаў на іх культурную спадчыну. З'яўленне кампраміснай канцэпцыі сумеснага фонду. З другога боку, з'яўляюцца прэцэдэнты пашырэння прэтэнзій на культурныя каштоўнасці звыш тэрытарыяльных уступак і звыш дзяржаўнай уласнасці Рыжская мірная дамова 21 сакавіка 1921 г. Практычнае здзяйсненне дамовы, падпісанай пад уціскам вайсковых перамог, не заўсёды выконваецца ў поўным аб'ёме (Праца Спецыяльнай змешанай савецка-польскай камісіі). Аналізуецца рэалізацыя Рыжскай мірнай дамовы 1921 г. у адносінах да беларускай спадчыны. Даследуецца пытанне перамяшчэння Літоўскай Метрыкі. Разглядаецца рэалізацыя польска-савецкіх зносін праз падпісанне іншых актаў (Польска-савецкая консульская канвенцыя 18 ліпеня 1924 г., Генеральная дамова паміж Польшчай і СССР 16 лістапада 1927 г.).

Пачатак стварэння міжнароднага заканадаўства. Падпісанне міжнародных канвенцый (Канвенцыя аб законах і звычаях сухапутнай вайны 1907 г. (IV Канвенцыя), Палажэнне аб законах і звычаях сухапутнай вайны, Канвенцыя 1907 г. аб бамбардзіроўцы сухапутных цэляў вайскова-марскімі сіламі (ІХ Канвенцыя), Вашынгтонская канвенцыя (Пакт Рэрыха) 1935 г.).

5. Другая палова ХХ ст. Афармленне сістэмы міжнароднага заканадаўства па пытанні культурных каштоўнасцей. (Гаагская Канвенцыя аб ахове культурных каштоўнасцей і Пратакол да яе 1954 г.). Замацаванне паняцця аховы і павагі культурных каштоўнасцей. З'яўленне механізму адказнасці за знішчэнне і рабаванне культурных каштоўнасцей. Абавязак дзяржаў удакладняць свае заканадаўства ў адпаведнасці палажэнням міжнароднай дамовы.

Спроба выпрацаваць механізм вырашэння спораў у дачыненні культурных каштоўнасцей пасля распаду шматнацыянальных дзяржаў (Венская канвенцыя 8 красавіка 1983 г.).

Вырашэнне пытання архіўнай спадчыны пасля распаду Савецкага Саюза (Дамова “Аб праванаступніцтве ў дачыненні дзяржаўных архіваў былога Саюза ССР, Масква 6 ліпеня 1992 г., дамова “Аб вяртанні культурных і гістарычных каштоўнасцей дзяржавам іх паходжання”, Мінск, 14 лютага 1992 г., дамова краін - удзельніц СНГ “Аб супрацоўніцтве ў галіне культуры” Ташкент, 15 мая 1992 г.).

У раздзеле 2.2. Сучаснае заканадаўства па праблеме перамешчаных архіваў прадстаўлены параўнаўчы аналіз сучасных заканадаўчых актаў Беларусі, Расіі, Украіны. На падставе змешчаных у іх нормах акрэслены асноўныя нацыянальныя асаблівасці разумення вырашэння праблемы архіўнай рэстытуцыі. Зроблена выснова на падставе параўнаўчага аналізу расійскай, украінскай заканадаўчай практыкі, што для сучаснага беларускага архіўнага права існуе неабходнасць удакладнення па пытанню “трафейных фондаў”, атрыманых у якасці кампенсацыі пасля Другой Сусветнай вайны.

Глава 3. Справаводныя матэрыялы дзяржаўных устаноў як крыніца па гісторыі перамешчаных архіваў

У комплексе справаводнай дакументацыі вылучаны два храналагічныя перыяды, падзелам між якімі з'яўляецца ўтварэнне цэнтралізаванай сеткі архіўных устаноў і вылучэнне асобнай структуры для кіравання архівамі:

1. ХІХ-пачатак ХХ стст. Дакументы, створаныя ў гэты перыяд, маюць ведамасную прыналежнасць. Справаводныя крыніцы аб перамяшчэнні архіўных дакументаў разгрупаваны ў фондах устаноў агульнадзяржаўнага значэння, мясцовай адміністрацыі, устаноў статыстыкі, навуковых культурна-асветных і ўстановах царкоўнага кіравання.

2. 20-я гады ХХ ст. і да нашых дзён. Дакументы ў асноўным захоўваюцца ў фондах Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры Савеце міністраў СССР і Цэнтральнага Архіву БССР.

Адзначана, што ў аснову сістэматызацыі, пошуку і апісання справаводных матэрыялаў мэтазгодна класці канкрэтныя гістарычныя падзеі.

Раздзел 3.1. Падзеі архіўнай рэстытуцыі ХІХ--пач.ХХ ст. у справаводных матэрыялах. У падраздзеле 3.1.1. Расійска-французская вайна 1812 г. прадстаўлены асноўныя віды крыніц, разгледжаны асаблівасці іх стварэння і абазначаны далейшыя накірункі працы па выяўленню і апісанню звестак аб перамешчаных архіўных дакументах у сувязі з вайной 1812 г.

У падраздзеле 3.1.2. Скасаванне ордэна езуітаў у Расійскай Імперыі на прыкладзе аднаго з самых масавых езуіцкіх збораў, архіўнага фонду і бібліятэкі Полацкага езуіцкага калегіума, прадстаўлены працэс і шляхі перамяшчэння дакументаў па прычыне скасавання ордэну ў Расійскай Імперыі. Выяўлены архіўныя дакументы аб складзе архіва, шляхах і памерах перамяшчэння.

У падраздзеле 3.1.3. Перамяшчэнні ў Археаграфічную камісію ў Санкт-Пецярбургпрадстаўлены асноўныя віды крыніц аб перамяшчэннях старажытных беларускіх дакументаў у Археаграфічную камісію ў Санкт-Пецярбург. Акрэслена далейшая методыка пошуку звестак.

У падраздзеле 3.1.4. Першая сусветная вайна вызначаецца, што па прычыне ведамаснай прыналежнасці архіваў крыніцы аб эвакуацыі практычна не захаваліся, нягледзячы на стварэнне ў 1911 г. Камісіі па захаванню мясцовых архіўных матэрыялаў Рускага гістарычнага таварыства. Робіцца выснова, што асноўныя крыніцы па гэтай тэме былі створаны ў 20-я гады ХХ ст.

Раздзел 3.2. Дакументаванне перамяшчэння архіўных фондаў у
20-я гады ХХ--50-я гады ХХ ст..

У падраздзеле 3.2.1. Перамяшчэнні архіваў у 20-я гады ХХ ст. праведзена сістэматызацыя справаводных матэрыялаў, якія раскрываюць перамяшчэнні архіваў у 20-я гады ХХст. (3 групы) і вылучаны асноўныя віды крыніц:

1. Дакументы па пытанню перадачы архіваў Польшчы, Латвіі і Літве - пратакольныя, інфармацыйныя дакументы і ліставанне Змешанай камісіі па рээвакуацыі і Спецыяльнай камісіі, якія былі створаны з сувязі з выкананнем арт.ХІ Рыжскай мірнай дамовы 1921 г., а таксама Камісіі для выяснення пытанняў, звязаных з перадачай дакументаў Польшчы пры Галоўным архіўным упраўленні. Выяўлены шэраг дакументаў, якія змяшчаюць інфармацыю аб перадачы архіваў.

2. Дакументы аб эвакуацыі архіваў, якія былі перамешчаны ў сувязі з Першай сусветнай вайной і пераразмеркавання ў СССР архіўных фондаў -- пратакольныя, інфармацыйныя дакументы Камісіі па рээвакуацыі з РСФСР беларускіх архіваў, ліставанне Цэнтрархіва БССР з Центрархівам РСФСР, пратакольныя дакументы Камісіі па размеркаванню матэрыялаў паміж саюзнымі рэспублікамі пры прэзідыуме ЦВК СССР, Калегіі Цэнтрархіву РСФСР.

3. Дакументы створаныя падчас навуковых з'ездаў -- пратаколы пасяджэнняў, даклады, рэзалюцыі, спіскі і ўліковыя карткі удзельнікаў Першай Усебеларускай канферэнцыі архіўных працаўнікоў (май 1924 г.) і Першага з'езду даследчыкаў беларускае археалогіі і археаграфіі (студзень 1926 г.).

У падраздзеле 3.2.2. Лёс архіваў падчас Другой сусветнай вайны праведзена сістэматызацыя (3 групы) справаводных дакументаў па гісторыі перамяшчэнняў архіваў у сувязі з Другой сусветнай вайной і разгледжаны іх асноўныя віды:

1. Дакументы Аператыўнага штабу Альфрэда Разэнберга. Вылучаюцца дзве часткі: 1) расійская, 2) украінская. Дакументы першай часткі прадстаўляюць сабой картатэку аб становішчы архіваў, музеяў і бібліятэк (Картатэка “Z”). Украінская частка прадстаўлена 4 групамі дакументаў:
1) агульныя дакументы, 2) навуковыя і ідэалагічныя распрацоўкі АШР; 3) унутраныя дакументы самога штаба, 4) дакументы галоўных рабочых груп. Вылучаюцца найбольш актуальныя аспекты, якія патрабуюць далейшага вывучэння.

2. Дакументы Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленню і расследаванню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і уліку нанесенай імі шкоды грамадзянам, калгасам, грамадскім аб'яднанням, дзяржпрадпрыемствам і ўстановам СССР (НДК). Вылучаюцца дзве часткі: 1) расійская, 2) беларуская. Адзначаецца, што у расійскай частцы склаўся поўны комплекс арыгіналаў дакументаў Беларускай рэспубліканскай камісіі НДК, а ў беларускіх сховішчах засталіся на захаванні ў асноўным разрозненыя копіі, таму актуальным застаецца капіраванне расійскай часткі.

3. Дакументы архіўных устаноў і кіраўніцтва БССР. Апісваюцца асноўныя віды дакументаў, якія змяшчаюць інфармацыю аб перамешчаных архівах: рапарты і дакладныя запіскі загадчыкаў арганізацыйна-метадычных аддзелаў архіўнага аддзялення НКУС; архіўныя справаздачы за красавік_ліпень 1943 г..; план вывазу дакументаў ЦДГА і ДА Мінскай вобл.; акты архіваў аб памеры шкоды, якая была нанесена дакументам; данясенні Наркама ўнутраных спраў БССР С. Бельчанка ў НКУС СССР аб становішчы беларускіх архіваў падчас вайны; пратаколы допытаў і паказанні сведак, якія працавалі ў перыяд акупацыі аб становішчы захавання і падрыхтоўцы да вывазу дакументаў; даведкі Галоўнага архіўнага ўпраўлення аб мерапрыемствах па вяртанню; даклад аб рабоце архіўных органаў БССР за 1946 г. Вызначаюцца актуальныя накірункі далейшых пошукаў.

Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі

1. У гістарычных даследаваннях звесткі аб перамешчаных архівах пачынаюць з'яўляцца з сяр.ХІХ ст. Першапачаткова цікавасць да тэмы была звязана з краязнаўчым асваеннем беларускага рэгіёна (Д.І. Даўгяла, В.Г. Краснянскі, А.П. Сапуноў, Е.Р. Раманаў, М.В. Доўнар-Запольскі, А.В. Жыркевіч, М.І. Зорын, В.П. Вікенцьеў). У 20-я гады ХХ ст. праблема перамяшчаецца з краязнаўчай галіны ў архівазнаўства. Праца канцэнтравалася вакол дзейнасці Цэнтрархіва БССР і гістарычна-археалагічнай секцыі Інбелкульта. Другім асяродкам з'яўляўся часопіс В.Ю. Ластоўскага “Крывіч”. У перыяд 30-х-80-х гадоў ХХ ст. адзначаецца спад навуковай актыўнасці ў даследаванні праблемы па прычыне ўнутранай дзяржаўнай палітыкі савецкага кіраўніцтва. У навучальнай літаратуры у крыніцазнаўчым і гістарыяграфічным аспекцах падручнікі працягваюць змяшчаюць звесткі аб перамешчаных архівах (У.І. Пічэта, І.Л. Маякоўскі). З'яўляюцца першыя даследаванні прысвечаныя гісторыі архіваў, створаных за мяжой СССР (Б.Р. Брэжга, А.Ф. Ізюмаў). Пасля Другой сусветнай вайны і падпісання Гаагскай канвенцыі 1954 г. ў савецкай навуцы пачынае выкарыстоўвацца тэрмін “рэстытуцыя” і ўсведамляюцца асноўныя прававыя прынцыпы незаконнага перамяшчэння архіваў. Нягледзячы на гэта, тэма амаль не вывучаецца. Даследаванне У.У. Цапліна выходзіць толькі ў канцы 60-х гадоў і да 90-х гадоў застаецца адзінай на савецкай прасторы працай непасрэдна прысвечанай рэстытуцыі архіваў у пасляваенны перыяд.

У 90-я гады ХХ ст. утварэнне новых інстытутаў улады, і як вынік, новага заканадаўства, акрэсліла прававыя рамкі статусу культурных каштоўнасцей, што дазволіла часткова вывесці даследаванне праблемы з пад ідэалагічнага ўплыву. У Беларусі з'яўляюцца артыкулы па розных аспектах праблемы перамешчаных культурных каштоўнасцей. Але да сённяшніх дзён адзінай комплекснай працай па тэме перамешчаных беларускіх архіваў застаецца манаграфія М.Ф. Шумейкі, прысвечаная гісторыі вывазу беларускіх архіваў у ХІХ_ХХ стст. У Расіі пытанне незаконна перамешчаных архіваў разглядаецца з пункту гледжання асобных архіўных адзінак, такіх, як напрыклад, Смаленскі архіў ці Картатэка “Z”. Акрамя гэтага для Расіі характэрны працяг распрацоўкі пытання Росікі (Я.В. Старасцін і А.У. Папоў). На Ўкраіне праблеме прысвечана вялікая колькасць даследаванняў па розных аспектах тэмы (І.Б. Мацяш, К.Я. Новахацкі, Г.У. Боряк, С.І. Кот, О.О. Нэстуля). У Літве даследаванне праблемы канцэнтруецца вакол спадчыны Вялікага княства Літоўскага, а перамяшчэнні архіваў у ХХ ст. прадстаўляюцца праз вызначэнне савецкага перыяду як часу акупацыі і тэрору рускага народа над літоўскім.

Найбольшую актуальнасць прадстаўляе прававы аспект праблемы. Пачатак яго вывучэння адзначаны публікацыяй у 1993 г. дакладу В.Д. Банасюкевіча. Больш поўны аналіз прадставіў М.М. Багуслаўскі. У дачыненні да беларускіх архіваў маральна-прававы аспект не распрацоўваўся. Расійскія выданні не могуць цалкам задаволіць патрабаванні беларускіх навукоўцаў у гэтым накірунку, бо асвятляюць праблему ў кантэксце Фэдэральнага закону “Аб культурных каштоўнасцях, якія былі перамешчаны ў Саюз ССР у выніку Другой сусветнай вайны і якія знаходзяцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі”. Таму, на сённяшні дзень гэты аспект захоўвае большую актуальнасць. Таксама актуальным з'яўляецца вызначэнне ўласнай беларускай канцэпцыі праблемы і афармленне яе у навучальнай літаратуры. Бо ў адрозненні ад расійскіх і украінскіх даследаванняў навучальнага характару (Т.І. Хархордзіна, І.Б. Мацяш), падобныя працы ў Беларусі не прадстаўлены [1, 3, 7, 8, 13, 14].

2. Самым старажытным відам дакументальных крыніц, якія змяшчаюць інфармацыю аб перамяшчэнні архіваў з'яўляюцца актавыя матэрыялы. У гісторыі фарміравання і трансфармацыі актавых крыніц рэстытуцыі беларускіх архіваў выдзяляюцца 5 асноўных перыядаў. Крытэрыем перыядызацыі з'яўляецца прынцып, якія выкарыстоўваўся ў актавых крыніцах для ўрэгулявання праблемы перамешчаных архіваў. Зыходзячы з паходжання аўтара, актавыя крыніцы архіўнай рэстытуцыі можна падзяліць: па тэрытарыяльнай прыналежнасці - універсальныя, рэгіянальныя і лакальныя; па ўнутрыдзяржаўнай іерархіі -- урадавыя і ведамасныя. У залежнасці ад мэтаў стварэння актавых крыніц вылучаюцца наступныя сферы ўздзеяння: праванаступніцтва дзяржаў; адказнасць за нанясенне шкоды падчас вайсковых дзеянняў; усталяванне культурна-навуковых адносін.

Заканадаўчыя крыніцы мэтазгодна класіфіцыраваць па сферах іх узнікнення на тры групы: архіўная справа; ахова культурных каштоўнасцей; рэстытуцыя культурных каштоўнасцей. Прычым трэба мець на ўвазе, што пры гэтым сфера ўзнікнення не заўсёды будзе супадаць з сферай уздзеяння. [2, 3, 6, 8, 9]

3. Самым масавым відам дакументальных крыніц па гісторыі рэстытуцыі беларускіх архіваў з'яўляюцца справаводныя матэрыялы. Вывучэнне справаводных крыніц мэтазгодна праводзіць зыходзячы з сістэматызацыі іх па групах, дзе галоўным крытэрыям выступае пэўная гістарычная падзея, якая паслужыла прычынай іх перамяшчэння.

У групе справаводных крыніц, якія прысвечаны перамяшчэнням ў сувязі з Французска-рускай вайной 1812 г., інфармацыя змяшчаецца ў рапартах архіварыусаў да кіраўніцтва ўстановы, якой належаў архіў. Удакладняць інфармацыю аб знішчэнні дакументаў магчыма ў адказах на запыты грамадзян у архіўныя установы. Прычым трэба мець на ўвазе, што колькасны склад гэтых крыніц невялікі, што тлумачыцца дрэннай арганізаванасцю працэсу іх эвакуацыі і наступнымі гістарычнымі падзеямі, якія таксама адбіліся на ступені іх захаванасці.

Група крыніц па гісторыі перамяшчэння архіваў у сувязі са скасаваннем ордэну езуітаў у Расійскай Імперыі прадстаўлена трыма тыпамі дакументаў: 1) дакументы створаныя езуітамі (акты візітацыі), 2) дакументы Полацкай і Магілёўскай камісіі па справах езуіцкіх, 3) дакументы дзяржаўных устаноў Расійскай Імперыі, якія датычацца перамяшчэння дакументальных каштоўнасцей Полацкай езуіцкай Акадэміі. Трэба мець на ўвазе, што звесткі аб езуіцкіх дакументах сустракаюцца ў дакументах створаных у ХХ ст.


Подобные документы

  • Патрэба перадаць iнфармацыю. Намнога складаней сiтуацыя пры вывучэннi рэчавых i выяўленчых крынiц. Пошук гістарычных крыніц. Крыніцазнаўчая эўрыстыка. Арганізацыя рацыянальнай працы ў архівасховішчах. Вывучэння асобных родаў і відаў пісьмовых крыніц.

    реферат [22,5 K], добавлен 19.11.2008

  • Агульная характарыстыка гісторыі Беларусі: перыяд дзейнасцi у Беларусi кароткачасовых дзяржаўных i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, сецыфiка наступнага этапу развiцця заканадаўства БССР. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу.

    реферат [25,5 K], добавлен 03.12.2008

  • Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.

    реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI-XVII стст. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі в Беларусі.

    реферат [75,3 K], добавлен 04.03.2009

  • Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы працоўных мас. Ўплыў рэвалюцыі на жыццё Расіі, "западнорусизм" як ідэалогія. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі. "Наша ніва" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.

    реферат [22,2 K], добавлен 03.12.2009

  • Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.

    презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013

  • Уключэнне ў склад Расійскай імперыі прадвызначыла, безумоўна, і змены ў сістэме справаводства. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі. Для вывучэння дакументаў справаводства вялікае значэнне маюць класіфікацыі ў залежнасці ад функцый.

    реферат [26,4 K], добавлен 11.12.2008

  • Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012

  • Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.

    курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Тыпы i вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII–пачатку XX ст. Закон, як асобная разнавiднасць заканадаўчых актаў. Разнавiднасцямi заканадаўчых дакументаў з'яўлялiся iнструкцыi, настаўленнi i наказы. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi.

    реферат [23,1 K], добавлен 30.11.2008

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.