Дакументальныя крыніцы па гісторыі перамешчаных беларускіх архіваў (кан. XVIII - пач. XXІ ст.)
Аналіз праблемы перамешчаных архіваў у гістарычнай навуцы Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы. Змены ў гісторыі складання актавых і заканадаўчых крыніц па праблеме рэстытуцыі. Віды справаводных крыніц, якія змяшчаюць інфармацыю аб перамяшчэнні архіваў.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | автореферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.08.2018 |
Размер файла | 57,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
У групе крыніц па гісторыі перамяшчэння архіваў ў Археаграфічную камісію у Санкт-Пецярбург інфармацыя прадстаўлена ў дзвюх падгрупах: дакументы створаныя Археаграфічнай камісіяй (рапарты членаў камісіі аб аглядзе старажытнасцей, пратаколы паседжання камісіі) і дакументы ўстаноў Расійскай Імперыі аб садзейнічанне Археаграфічнай камісіі (рапарты свяшчэннікаў, спіс выяўленых каштоўнасцей, ліставанне). Пры наступных пошуках неабходна адштурхоўвацца ад рапартаў аглядаў каштоўнасцей членамі камісіі і пратаколаў паседжання. Дадатковую інфармацыю неабходна шукаць праз вывучэнне ліставання археаграфічнай камісіі і ліставання ўстаноў, якія выконвалі яе даручэнні. Галоўным накірункам пошуку па дадзенай праблеме з'яўляецца Санкт-Пецярбургскі філіял архіва РАН.
Даследаванне дакументаў аб гісторыі архіваў падчас Першай сусветнай вайны паказала, што асноўныя крыніцы па гэтай тэме былі створаны ў 20-я гады ХХ ст.
У групе крыніц, створаных у сувязі з перамяшчэннямі архіваў у 20-я гады ХХст. вылучаюца 3 падгрупы крыніц: 1) Дакументы па пытанню перадачы архіваў Польшчы, Латвіі і Літве, 2) Дакументы аб эвакуацыі архіваў, якія былі перамешчаны ў сувязі з Першай сусветнай вайной, і пераразмеркавання ў СССР архіўных фондаў, 3) Дакументы створаныя падчас навуковых з'ездаў. У першай падгрупе дакументы прадстаўлены ў выглядзе пратаколаў, інфармацыйных дакументаў і ліставання Змешанай камісіі па рээвакуацыі і Спецыяльнай камісіі, якія былі створаны з сувязі з выкананнем арт.ХІ Рыжскай мірнай дамовы 1921 г., а таксама Камісіі для выяснення пытанняў, звязаных з перадачай дакументаў Польшчы пры Галоўным архіўным упраўленні. У другой падгрупе - пратакольныя, інфармацыйныя дакументы Камісіі па рэвакуацыі з РСФСР беларускіх архіваў, ліставанне Цэнтрархіва БССР з Центрархівам РСФСР, пратакольныя дакументы Камісіі па размеркаванню матэрыялаў паміж саюзнымі рэспублікамі пры прэзідыуме ЦВК СССР, Калегіі Цэнтрархіву РСФСР. У трэцяй -- пратаколы пасяджэнняў, даклады, рэзалюцыі, спіскі і ўліковыя карткі удзельнікаў Першай Усебеларускай канферэнцыі архіўных працаўнікоў (май 1924 г.) і Першага з'езду даследчыкаў беларускае археалогіі і археаграфіі (студзень 1926 г.). Актуальным у даследаванні крыніц гэтай групы застаецца вывучэнне матэрыялаў фонду Галоўархіву, які акрамя вышэй адзначаных крыніц змяшчае значную частку справаводных дакументаў, якія яшчэ не уведзены ў навуковы абыходак.
У групе крыніц, якія былі створаны у сувязі з перамяшчэннямі падчас Другой сусветнай вайны вылучаюцца 3 падгрупы дакументаў: 1. Дакументы Аператыўнага штабу Альфрэда Розэнберга; 2. Дакументы Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленню і расследаванню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і уліку нанесенай імі шкоды грамадзянам, калгасам, грамадскім аб'яднанням, дзяржпрадпрыемствам і ўстановам СССР (НДК), 3)дакументы архіўных устаноў і кіраўніцтва БССР. Даследаванне крыніц гэтага перыяду па прычыне іх масавасці павінна праводзіцца праз стварэнне базы дадзеных, у якой была бы сістэматызавана інфармацыя расійскіх, украінскіх і беларускіх архіўных фондаў аб знішчэнні, перамяшчэнні і вяртанні дакументаў падчас Другой сусветнай вайны [1, 2, 3, 6, 11].
Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў
Вынікі дысертацыі могуць быць выкарыстаны ў навучальным працэсе пры падрыхтоўцы вучэбна-метадычных матэрыялаў, падручнікаў, дапаможнікаў, лекцый, семінараў па архівазнаўству Беларусі, выкладанні спецкурсу “Рэстытуцыя беларускіх архіваў” на гістарычным факультэце БДУ. Атрыманыя рэзультаты могуць прынесці карысць пры далейшай распрацоўцы тэмы перамешчаных дакументальных каштоўнасцяў. Звесткі аб накірунках пошуку беларускіх дакументаў у архівах іншых дзяржаў дазваляюць праводзіць далейшы самастойны пошук па разнастайных праблемах гісторыі Беларусі.
Матэрыялы базы даных могуць прыменяцца ў мерапрыемствах пры рэалізацыі плана Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па пытаннях вяртання ў Рэспубліку Беларусь культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за яе межамі, удакладненні п. 3, 4 Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў працы Міжведамаснай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся па-за межамі Беларусі.
Спіс публікацый сАіскальніка па тэме дысертацыі
Публікацыі ў навуковых часопісах:
1. Герновіч, Т.Д. Беларускія архівы падчас Другой сусветнай вайны: да пытання пошукаў і рэстытуцыі / Т.Д. Герновіч // Архівы і справаводства. -- 2005. -- № 5. -- С. 105--113.
2. Герновіч, Т.Д. Рэстытуцыя польскай архіўнай спадчыны з БССР у 1920--1960-я гады / Т.Д. Герновіч // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 7. -- Мінск: БелНДІДАС, 2006. -- С. 21--35.
3. Герновіч, Т.Д. Проблема архівної реституції в сучасному національному законодавстві (Порівняльний аналіз національних традицій Білорусі, Росії, України та Польщі) / Т.Д. Герновіч // Архіви України. -- 2006. -- Вип. 1--6 (259): січень--грудень. -- С. 86--93.
Матэрыялы навуковых канферэнцый:
4. Герновіч, Т.Д. «Вымыванне» дакументальнай спадчыны ў ХІХ ст.: ці мажліва вяртанне? / Т.Д. Герновіч // Архівы на шляху ХХІ стагоддзя: гісторыя, спадчына, сучаснасць. Матэрыялы Другога беларуска-французскага архіўнага семінара. Мінск, 8--10 лютага 2000 г. -- Мінск. 2003. -- С. 63--66.
5. Герновіч, Т.Д. Беларускія дакументальныя зборы ў ХІХ - першай трэці ХХ ст. Гісторыя перамяшчэння і спробы вяртання. / Т.Д. Герновіч // Сборник научных работ студентов высших учебных заведений Республики Беларусь «НИРС 2002». -- Мінск., 2003. -- С.21--33.
6. Гернович, Т.Д. Современное законодательство по проблеме архивной реституции (сравнительный анализ опыта Беларуси, России, Украины и Польши) / Т.Д. Гернович // Сучасныя праблемы дакументазнаўства, архівазнаўства і археаграфіі: матэрыялы навук.-практ. канф., прысвеч. 85-годдзю Дзярж.архіўн. службы і 80-годдзю Нац. Архіва Рэсп. Беларусь. (Мінск, 12 красавіка 2007 г.) / Складальнікі В.С.Пазднякоў, П.П.Журкевіч. -- Мінск: БелНДІДАС, 2007. -- С. 74--81.
7. Гярновіч, Т.Д. Праблема архіўнай рэстытуцыі (аналіз публікацый у навукова-перыядычных выданнях) / Т.Д. Гярновіч // Проблемы методологии исследований истории Беларуси: материалы Междунар. науч. конф. (Минск, 26--27 окт. 2006 г.) / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории; редкол.: А.А. Коваленя [и др.]. -- Минск: Белорус. наука, 2008. -- С. 230--232.
8. Герновіч, Т.Д. Асаблівасці нацыянальнага разумення архіўнай рэстытуцыі / Т.Д. Гярновіч // Образы прошлого в историографии: белорусско-французский диалог. Сборник материалов к междунар. науч.-практич. конф.:“Историография как объект исследования”. Минск--Париж, БГУ--МГЭИ, 21--22 мая 2008 г.) / Ред. кол.: А.Н. Алпеев и др. -- Минск: ЗАО «Веды», 2008. -- С. 112--121.
9. Гярновіч, Т.Д. Праблема архіўнай рээстытуцыі: тэрміналагічны аспект / Т.Д. Гярновіч // Крыніцазнаўства, археаграфія, архівазнаўства ў ХХ--ХХІ ст. у Беларусі: зб. навк. артыкулаў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння М.М. Улашчыка / рэдкал.: С.М.Ходзін (адк. рэд.) [і інш.]. -- Мінск: БДУ, 2008. -- С. 199--203.
10. Герновіч, Т.Д. Перамяшчэнне дакументальных матэрыялаў з Беларусі ў ХІХ ст. / Т.Д. Герновіч // Человек. Цивилизация. Культура. Тезисы док. 4 межвуз. студ. науч.-теорет. конференции по гуман. наукам. (Минск, 27 апреля 1999 г.). -- Минск, 1999. -- С. 42--49.
11. Герновіч, Т.Д. Лёс беларускіх архіўных і бібліятэчных збораў перамешчаных (загінуўшых) у ХІХ ст. / Т.Д. Герновіч // Человек. Цивилизация. Культура. 6-я межвуз. науч.-теорет. конференция: Тезисы док.: Минск, 20 апреля 2001 г. -- Минск, 2002. -- С.128--132.
12. Герновіч, Т.Д. Культурныя каштоўнасці падчас Другой сусветнай вайны: праблемы рэстытуцыі беларускіх архіваў / Т.Д. Герновіч // НИРС_2005. Сб. тез. док. Х Республ. науч. конф. студ. и аспир. высш. уч. завед. РБ. -- Минск, 2005. -- С.218.
Артыкулы ў энцыклапедычных выданнях:
13. Герновіч, Т.Д. “Вяртанне” / Т.Д. Герновіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. -- Мінск, 2003. -- Т. 6. -- Кн. 2. -- С. 360--361.
14. Герновіч, Т.Д. “Вяртанне” / Т.Д. Герновіч // Беларус. энцыкл.: у 18 т. -- Мінск, 2004. -- Т.18. -- Кн.1:Шчытнікі--ЯЯ. Дадаткі / Г.П.Пашкоў [і інш.]. -- Минск, 2004. -- С. 366--367.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Патрэба перадаць iнфармацыю. Намнога складаней сiтуацыя пры вывучэннi рэчавых i выяўленчых крынiц. Пошук гістарычных крыніц. Крыніцазнаўчая эўрыстыка. Арганізацыя рацыянальнай працы ў архівасховішчах. Вывучэння асобных родаў і відаў пісьмовых крыніц.
реферат [22,5 K], добавлен 19.11.2008Агульная характарыстыка гісторыі Беларусі: перыяд дзейнасцi у Беларусi кароткачасовых дзяржаўных i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, сецыфiка наступнага этапу развiцця заканадаўства БССР. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу.
реферат [25,5 K], добавлен 03.12.2008Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.
реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI-XVII стст. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі в Беларусі.
реферат [75,3 K], добавлен 04.03.2009Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы працоўных мас. Ўплыў рэвалюцыі на жыццё Расіі, "западнорусизм" як ідэалогія. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі. "Наша ніва" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.
реферат [22,2 K], добавлен 03.12.2009Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.
презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013Уключэнне ў склад Расійскай імперыі прадвызначыла, безумоўна, і змены ў сістэме справаводства. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі. Для вывучэння дакументаў справаводства вялікае значэнне маюць класіфікацыі ў залежнасці ад функцый.
реферат [26,4 K], добавлен 11.12.2008Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.
контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.
курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011Тыпы i вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII–пачатку XX ст. Закон, як асобная разнавiднасць заканадаўчых актаў. Разнавiднасцямi заканадаўчых дакументаў з'яўлялiся iнструкцыi, настаўленнi i наказы. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi.
реферат [23,1 K], добавлен 30.11.2008