Унутрыпалітычны канфлікт 1508 г. у Вялікім княстве Літоускім у кантэксце міжнародных адносін ва Усходняй Еуропе
Этапы у ходзе антыдзяржаунага выступлення пад кірауніцтвам М. Глінскага. Месца канфесійнага фактара у генезісе і ходзе выступлення. Роль канфлікта 1508 г. у развіцці міжнародных адносін ва Усходняй Еуропы і яго уплыу на знешнепалітычнае становішча.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | автореферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.08.2018 |
Размер файла | 119,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
УНУТРЫПАЛІТЫЧНЫ КАНФЛІКТ 1508 ГОДА Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ У КАНТЭКСЦЕ МІЖНАРОДНЫХ АДНОСІН ВА УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЕ
Аўтарэферат дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці
07. 00. 02 - айчынная гісторыя
ШНІП Макар Аляксандравіч
Мінск 2009
Работа выканана ў Беларускім дзяржаўным універсітэце
Навуковы кіраўнік: Лойка Павел Алегавіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры гicтoрыі Беларусі старажытнага часу i сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Афіцыйныя апаненты: Галенчанка Георгій Якаўлевіч, доктар гістарычных навук, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку новага часу ДНУ «Інстытут гісторыі HAH Беларусі»
Любы Андрэй Уладзіміравіч, кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”
Апаніруючая арганізацыя: УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М.Танка»
Абарона адбудзецца 28 студзеня 2010 г. у 14.00 на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.05 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце па адрасу: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, 8, ауд. 407.
Тэл. вучонага сакратара (8-017) 227-45-11.
e-mail: menkovski@bsu.by
З дысертацыяй можна азнаёміцца ў бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Аўтарэферат разасланы « 23 » снежня 2009 г.
УВОДЗІНЫ
Пачатак XVI ст. для Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) быў багаты не толькі на войны і сутыкненні з Маскоўскай дзяржавай і татарамі, але і на ўнутрыдзяржаўныя канфлікты. Апафеозам унутрыдзяржаўнага супрацьстаяння ў гэты час стала выступленне ў 1508 г. князя Міхаіла Глінскага, што адыграла неадназначную ролю ў айчыннай гісторыі.
У сучасны момант, калі, з аднаго боку, даследаванне адносін палітычных эліт, міжканфесійных і міжэтнічных зносін, утварэння грамадска-палітычных інстытутаў набыло міждысцыплінарны характар, а з другога, - папулярнай стала мікрагісторыя і вызначэнне ролі асобы ў гісторыі, унутрыпалітычны канфлікт 1508 г. у ВКЛ патрабуе пільнай увагі навукоўцаў і грунтоўнага, усебаковага даследавання. Уважлівае вывучэнне выступлення М. Глінскага ў сувязі з асаблівасцямі міждзяржаўных адносін ва Усходняй Еўропе ў пачатку XVI ст. дазволіць дапоўніць карціну знешнепалітычнага становішча ВКЛ у азначаны час. Акрамя таго, дасць мажлівасць праліць святло на складаныя працэсы грамадска-палітычных адносін унутры дзяржавы.
Гістарыяграфія ўтрымлівае розныя тэрміны для акрэслення выступлення М. Глінскага, найбольш распаўсюджанымі сярод якіх - паўстанне і мяцеж. Абодва азначэнні маюць характэрныя адценні. Так, пад паўстаннем прынята разумець спланаваны ўзброены рух супраць уладных структур з досыць шырокім сацыяльным прадстаўніцтвам, які мае канкрэтныя грамадска-палітычныя ці сацыяльна-эканамічныя мэты. Прычым гэтыя мэты мусіць падзяляць падаўляючая большасць удзельнікаў паўстання. Мяцеж характарызуецца стыхійным разгортваннем і меншай колькасцю ўдзельнікаў. Фармуліроўка мэтаў мяцяжу ў значнай ступені залежыць ад яго правадыра ці правадыроў, а суб'ектыўныя фактары вызначаюць яго характар. Паколькі М. Глінскі і яго паплечнікі ў 1508 г. перайшлі на бок Вялікага княства Маскоўскага, а ў дастатутным праве ВКЛ гэта кваліфікавался як дзяржаўная здрада і злачынства супраць манарха, то дадзенае ўзброенае выступленне можна называць антыдзяржаўным, якое па сваёй сутнасці з'яўлялася мяцяжом.
Храналагічна работа ахоплівае 1498 - 1514 гг. Пачатковай датай з'яўляецца вяртанне М. Глінскага ў ВКЛ пасля працяглага знаходжання за мяжой. Хутка пасля прыезду на радзіму пачынаецца яго імклівы кар'ерны рост. Перыяд 1500 - 1507 гг. патрабуе вельмі ўважлівага разгляду для вызначэння ролі М. Глінскага ў дзяржаўным жыцці і высвятлення характару адносін у складзе палітычнай эліты. Нягледзячы на тое, што ўзброенае выступленне фактычна скончылася восенню 1508 г., дзейнасць М. Глінскага ў 1509 - 1514 гг. вынікала з яго паражэння. Яна значным чынам паўплывала на міждзяржаўныя адносіны ва Усходняй Еўропе на рубяжы першых дзесяцігоддзяў XVI ст. Крокі М. Глінскага, прадпрынятыя пасля ўцёкаў у Маскву, дазваляюць вызначыць мэты, якіх ён імкнуўся дасягнуць у 1508 г.
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ
Сувязь работы з навуковымі праграмамі, тэмамі
Даследаванне выканана ў рэчышчы навукова-даследчай тэмы “Інтэграцыйныя і дэзінтэграцыйныя працэсы на беларускіх землях у кантэксце іх геапалітычнага стану ў XV - XVIII стст.” (нумар дзяржаўнай рэгістрацыі - 20061144), што выконваецца ў рамках рамках Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў «Гісторыя беларускай нацыі, дзяржаўнасці і культуры» на 2006-2010 гг. на кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Мэта і задачы даследавання
Мэта дадзенага даследавання - стварэнне цэласнай карціны генезіса і наступстваў выступлення 1508 г. пад кіраўніцтвам М. Глінскага ў ВКЛ ва ўнутры- і знешнепалітычных аспектах. У сувязі з гэтым у рабоце пастаўлены наступныя задачы:
- высветліць характар адносін у складзе кіруючай эліты ВКЛ у 1500 - 1507 гг. і прычыны ўнутрыпалітычнага канфлікту 1508 г.;
- вылучыць этапы ў ходзе антыдзяржаўнага выступлення пад кіраўніцтвам М. Глінскага;
- скласці спіс вядомых з пісьмовых крыніц удзельнікаў выступлення, вызначыць іх сацыяльны статус, матывацыю і ролю ў выступленні 1508 г.;
- паказаць месца канфесійнага фактара ў генезісе і ходзе выступлення;
- вызначыць ролю ўнутрыпалітычнага канфлікта 1508 г. у развіцці міжнародных адносін ва Усходняй Еўропы і яго ўплыў на знешнепалітычнае становішча ВКЛ;
- выявіць уплыў, які аказала выступленне М. Глінскага на ўнутрыпалітычнае развіццё ВКЛ.
Аб'ектам даследавання з'яўляецца ўнутры- і знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы XV - першым дзесяцігоддзі XVI ст.
Прадмет даследавання - антыдзяржаўнае выступленне пад кіраўніцтвам М. Глінскага, яго прычыны, ход, непасрэдныя ўдзельнікі і наступствы ў дзяржаўным жыцці ВКЛ.
Палажэнні дысертацыі, якія выносяцца на абарону:
1. У першым дзесяцігоддзі XVI ст. ва ўнутрыпалітычным жыцці ВКЛ не існавала выразна акрэсленых магнацка-князёўскіх палітычных груповак, падзеленых па этнаканфесійнай прыкмеце. Тым не менш, частымі былі спрэчкі, канфлікты, судовыя разбіральніцтвы паміж прадстаўнікамі кіруючай эліты. Яны вынікалі з працэсаў: па-першае, фарміравання буйных зямельных уладанняў і барацьбы за кантроль над імі; па-другое, абмежавання ўлады манарха ў ВКЛ, афармлення саслоўных органаў дзяржаўнай улады (паны-рада, сойм) і адміністрацыйнага апарату. Рознае бачанне знешнепалітычных перспектыў дзяржавы таксама ўплывала на непаразуменні паміж асобнымі прадстаўнікамі пануючага саслоўя. У рэчышчы ўзгаданых з'яў узнік унутрыпалітычны канфлікт, які ператварыўся ў антыдзяржаўнае выступленне пад кіраўніцтвам М. Глінскага.
М. Глінскі не меў намеру ўзурпацыі ўлады ў ВКЛ пасля смерці вялікага князя Аляксандра. Яшчэ пры жыцці апошняга ён актыўна садзейнічаў забеспячэнню дынастычных правоў Жыгімонта Казіміравіча на трон ВКЛ, а восенню 1506 г. паспрыяў яго абранню вялікім князем. Прычынамі ўзброенага выступлення 1508 г. сталі: па-першае, супрацьстаянне М. Глінскага з трокскім ваяводам Янам Забярэзінскім, што мела эканамічныя, унутры- і знешнепалітычныя падставы; па-другое, нежаданне Жыгімонта вырашыць дадзеную справу ў судовым парадку і пазбаўленне М. Глінскага і яго братоў кіруючых пасад у дзяржаве.
2. У выступленні вылучаюцца тры этапы: стыхійны пачатак выступлення і пошукі кампрамісу М. Глінскага з манархам (люты - сакавік 1508 г.); разгортванне вайсковых дзеянняў, накіраваных на заваяванне гарадоў Цэнтральнай і Усходняй Беларусі пры ўдзеле маскоўскіх войск (другая палова сакавіка - пачатак жніўня 1508 г.); згасанне і канчатковае паражэнне мяцяжу (канец жніўня - лістапад 1508 г.). Выступленне геаграфічна ахапіла землі Паўднёвай, Усходняй і Цэнтральнай Беларусі. Прычым землі цэнтральнай і ўсходняй частак сучаснай Беларусі выступалі ў якасці тэатра баявых дзеянняў. Асноўныя ж сілы мяцежнікаў канцэнтраваліся на тэрыторыі беларускага Палесся. Гэта не было звязана з большай падтрымкай насельніцтвам гэтага рэгіёну дзеянняў Глінскіх. Тураў быў асабістым уладаннем М. Глінскага, а намесніцтва ў Мазыры трымаў яго сваяк Я. Івашэнцавіч. Менавіта Мазыр з'яўляўся цэнтрам выступлення - Глінскія захоўвалі над ім кантроль да самага выезду ў Маскву.
3. Выступленне атрымала значны рэзананс на еўрапейскіх абшарах і стала адным з этапаў міждзяржаўнага супрацьстаяння ва Усходняй Еўропе Выкарыстаць унутрыпалітычны канфлікт 1508 г. у ВКЛ дзеля дасягнення сваіх мэтаў імкнуліся суседнія дзяржавы: Вялікае княства Маскоўскае (ВКМ), Крымскае ханства, Малдаўскае княства. Выступленне М. Глінскага падштурхнула вялікага маскоўскага князя Васіля ІІІ да пачатку новай вайсковай кампаніі ў вайне з ВКЛ 1507 - 1508 гг. Менавіта на поспех у дзеяннях мяцежнікаў разлічваў Васіль ІІІ у імкненні заваяваць новыя землі ў ВКЛ. У той жа час, паражэнне выступлення М. Глінскага і яго выезд у Маскву яшчэ больш абвастрылі супрацьстаянне ў рэгіёне. Пры пасрэдніцтве М. Глінскага былі ўсталяваны сувязі Масквы з імператарам Свяшчэннай Рымскай Імперыі Максіміліянам І Габсбургам, Тэўтонскім ордэнам, Саксоніяй. Вялікае княства Маскоўскае, як удзельнік антыягелонскай кааліцыі, у 1512 г. распачало новую вайну супраць ВКЛ, у якой М. Глінскаму адводзілася значная роля. Дзякуючы яго намаганням у 1514 г. пад кантроль ВКМ перайшоў Смаленск.
4. Сярод удзельнікаў мяцяжу была вялікая колькасць родных і кліентэлы роду Глінскіх. Найбольш значнымі і ўплывовымі асобамі ў выступленні былі браты Львовічы Глінскія. Іншых прадстаўнікоў палітычнай эліты ВКЛ такога рангу ў складзе мяцежнікоў не было. З крыніц вядомы імёны 52 удзельнікаў выступлення, з якіх па меншай меры 26 адносіліся да роду Глінскіх, іх крэўных, слуг і кліентэлы. Рэлігійныя ці этнічныя матывы не адыгравалі рэальнага значэння ў дзеяннях мяцежнікаў у 1508 г. Часта іх дзейнасць мела рабаўнічы характар у дачыненні да насельніцтва ВКЛ. Яна была скіравана на дасягненне асабістых мэтаў роду Глінскіх - заваяванне гарадоў ВКЛ і атрыманне іх у кіраванне ад Васіля ІІІ. Хоць М. Глінскі абвясціў сваё выступленне спробай абараніць праваслаўнае насельніцтва ВКЛ ад гвалтоўнага акаталічвання, пераважная большасць праваслаўнай знаці не далучылася да выступлення. Характар дзеянняў Глінскіх у 1508 г., вельмі абмежаваны склад удзельнікаў, мэты, што мелі суб'ектыўнае паходжанне, стыхійны пачатак і ход гэтага выступлення дазваляюць сцвярджаць, што ў адносінах да яго вызначэння найбольш прыдатным тэрмінам з'яўляецца менавіта мяцеж, а не паўстанне. За мяцяжом не стаяла канкрэтнай грамадскай ідэі, якая кансалідавала б сацыяльныя групы дзеля абароны сваіх інтарэсаў.
5. Выступленне 1508 г. аказала ўплыў на інтэграцыю пануючага саслоўя ў ВКЛ. Унутраная палітыка вялікіх князёў літоўскіх, скіраваная на падтрымку прадстаўнікоў двух асноўных этнаканфесійных колаў грамадства (каталіцка-балцкай і праваслаўна-славянскай) атрымала падтрымку падаўляючай часткі грамадства ВКЛ, што не адгукнулася на заклікі М. Глінскага далучацца да ўзброенага выступлення. Паражэнне мяцяжу выявіла непазбежны працэс кансалідацыі саслоўнай вярхушкі грамадства ў межах адзінай дзяржаўна-прававой сістэмы незалежна ад канфесійнай прыналежнасці.
Асабісты ўклад суіскальніка
Аўтарам упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі аб'яднаны і прааналізаваны значны шэраг крыніц, а таксама матэрыялы асноўных гістарычных прац, што адносяцца да праблемы. Сярод крыніц, выкарыстаных падчас правядзення даследавання, пераважаюць апублікаваныя, якія ў значнай меры не былі скарыстаны папярэднімі даследчыкамі. Аднак стварэнне цэласнай карціны ўнутры- і знешнепалітычнага становішча ВКЛ у пачатку XVI ст. было б немагчымым без выкарыстання архіўных крыніц з фондаў Галоўнага Архіва Старажытных Актаў у Варшаве (Польшча) і дакументаў аддзела рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве, асобныя з якіх упершыню ўводзяцца ў навуковы абарот. На падставе крытычнай апрацоўкі крыніц і гістарыяграфіі аўтарам здзейснена наступнае:
- выяўлены рэальныя прычыны і характар унутрыдзяржаўнага канфлікту 1508 г. у ВКЛ;
- вылучаны 3 этапы выступлення 1508 г. і мэты яго ініцыятараў, вызначаны цэнтр выступлення - г. Мазыр;
- праведзены ўсебаковы агляд ролі антыдзяржаўнага выступлення М. Глінскага ў палітычным супрацьстаянні паміж ВКЛ і ВКМ і міжнародных адносінах ва Усходняй Еўропе ў пачатку XVI ст.;
- выяўлены ўплыў, які аказаў мяцеж на ўнутрыпалітычнае развіццё дзяржавы;
- у выглядзе табліцы складзены спіс усіх вядомых удзельнікаў мяцяжу;
- акрэслена сацыяльная база выступлення 1508 г. і ў сувязі з гэтым выступленне вызначана аўтарам як мяцеж, а не паўстанне.
Апрабацыя вынікаў дысертацыі
Матэрыялы дадзенага даследавання былі прадстаўлены на наступных навукова-практычных і навукова-тэарэтычных мерапрыемствах: Канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (май 2001 г., БДУ, Мінск); ХХІ век: Актуальные проблемы исторической науки. Международная научная конференция, посвящённая 70-летию исторического факультета (15 - 16 апреля 2004 г., БГУ, Минск); Міжкафедральны семінар “Грамадства, нацыя, дзяржава ў айчыннай гісторыі” (май 2004 г., БДУ, Мінск); Актуальные проблемы из исторического прошлого и современности в общественно-гуманитарных и социо-религиоведческих науках Беларуси, Ближнего и Дальнего Зарубежья. Международная научно-теоретическая конференция (19 - 20 апреля 2007 г., ВГУ имени П. М. Машерова, Витебск).
Апублікаванасць вынікаў даследавання
Асноўныя палажэнні і высновы дысертацыі выкладзены ў 3 артыкулах у навуковых часопісах, 2 артыкулах ў зборніках навуковых прац і 2 тэзісных артыкулах у матэрыялах канферэнцый. Агульны аб'ём публікацый складае 2, 35 друкаваных аркушы (каля 44 старонак)
Структура і аб'ём дысертацыі
Дысертацыя мае ў сваім складзе спіс умоўных скарачэнняў, уводзіны, агульную характарыстыку працы, асноўную частку, што складаецца з 4 глаў, заключэнне, бібліяграфічны спіс (202 пазіцыі, з іх - 7 аўтарскіх) і дадатак у выглядзе табліцы. Агульная колькасць старонак - 128, з іх 17 займае спіс крыніц і даследаванняў, на 2 старонках размяшчаецца табліца ў “Дадатку”.
выступлення канфлікт еуропа глінскі
АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЕРТАЦЫІ
Ва ўводзінах паказана неабходнасць правядзення даследавання па дадзенай тэме, абгрунтавана актуальнасць, вызначаны храналагічныя рамкі работы і тэрміналагічны апарат.
У першай главе “Гістарыяграфія, крыніцы і метады даследавання” праведзены аналіз гістарыяграфіі праблемы, дадзена характарыстыка крыніц.
У раздзеле 1.1 «Гістарыяграфія» прадстаўлены агляд літаратуры, выкарыстанай у даследаванні. Гістарыяграфію праблемы мэтазгодна падзяліць па нацыянальна-дзяржаўных школах: расійская, савецкая, польская, беларуская, украінская, літоўская.
Трэба адзначыць, што асобных прац, прысвечаных непасрэдна ўнутранаму канфлікту 1508 г. у ВКЛ не існуе. У асноўным даследчыкі закраналі гэта пытанне ў межах больш шырокіх даследаванняў. Так прадстаўнікі расійскай дарэвалюцыйнай школы разглядалі яго на старонках прац, прысвечаных узаемадачыненням Вялікага княства Маскоўскага з суседнімі дзяржавамі Карпов, Г.Ф. История борьбы Московского государства с Польско-Литовским. 1462-1508: в 2 ч. / Г.Ф. Карпов. - М.: Унив. тип. (Катков и К), 1867. - Ч. 1. - 140 с., абагульняючых нарысаў па гісторыі зямель “Заходняй, Паўднёва-Заходняй, Паўночна-Заходняй, Літоўскай Русі” Антонович, В.Б Монографии по истории Западной и Юго-западной России / В.Б. Антонович. - Киев: Тип. Е.Я. Федорова, 1885. - Т. 1. - 352 с.; Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края: изд. П.Н. Батюшковым в 1890 г. кн. посвящ. церков., воен. и полит. истории Беларуси с древнейших времен до XIX в. / предисл. В.А. Воронин. - Минск: Изд. центра Белорус. гос. ун-та, 2004. - 407 с.; Ярушевич, А. Ревнитель православия, князь Константин Иванович Острожский (1461-1530) и православная литовская Русь в его время / А. Ярушевич. - Смоленск: Тип.-литогр. С. Гуревич, 1897. - 250, XVIII, II с., даследаванняў афармлення органаў дзяржаўнай улады ў ВКЛ Любавский, М.К. Литовско-русский сейм. Опыт по истории учреждения в связи с внутренним строем и внешнею жизнью государства / М.К. Любавский. - М.: Унив. тип., 1900. - [4],850,232,LXXII с.; Малиновский, И.А. Рада Великаго княжества Литовского в связи с Боярской думой древней России: в 2 ч. / И.А. Малиновский. - Томск: Паровая тип.-литогр. П.И. Макушина, 1903-1912. - Ч. 2: Рада Великого княжества Литовского, вып. 2: 1492-1596. - 1912. - VII, XVIII, 492, XXXVI, 2 с.. Агульным для названых распрацовак было падкрэсліванне канфрантацыйнага становішча ў складзе палітычнай эліты ВКЛ у пачатку XVI ст. і вылучэнне “рускай” і “літоўскай” магнацка-князёўскіх партый ці вызначэнне выступлення М. Глінскага ў 1508 г. як шырокага руху князёў і знаці, а таксама выкарыстанне ў асноўным крыніц наратыўнага характару. Выключэннем з'яўляецца, бадай, толькі праца А. Е. Праснякова, што пабачыла свет толькі ў 1939 г. Пресняков, А.Е. Лекции по русской истории: в 2 т. / А.Е. Пресняков. - М.: Соцэкгиз. Напеч. в Лгр., 1938-1939. - Т. 2, вып. 1: Западная Русь и Литовско-Русское государство. - 1939. - 248 с. Даследчык звярнуў увагу на неабходнасць вывучэння праблемы ў кантэксце супрацьстаяння дзвюх дзяржаў - ВКЛ і ВКМ.
Расійскія даследчыкі савецкага часу, зыходзячы з ідэалагічнай накіраванасці тагачаснай гістарычнай навукі, вызначалі выступленне М. Глінскага як “паўстанне народных мас” Кузнецов, А.Б. Борьба Русского государства за воссоединение западнорусских земель. (Первая четверть XVI в.): автореф. дис.... канд. ист. наук / А.Б. Кузнецов ; Моск. обл. пед. ин-т. - М., 1966. - 22 с., “народны рух беларусаў і ўкраінцаў за ўз'яднанне з Расіяй” Зимин, А.А. Россия на пороге нового времени. Очерки политической истории России первой трети XVI в. / А.А. Зимин. - М.: Мысль, 1972. - 452 с.; Флоря, Б.Н. Древнерусские традиции и борьба восточнославянских народов за воссоединение / Б.Н. Флоря // Древнерусское наследие и исторические судьбы восточного славянства: Киев. Русь и ист. судьбы вост. славян / В.Т. Пашуто, Б.Н. Флоря, А.Л. Хорошкевич. - М., 1982. - С. 151-238.. У той жа час з'явіліся і працы, што рабілі акцэнт на разгляд падзей першага дзесяцігоддзя XVI ст. у ВКЛ праз прызму міждзяржаўных стасункаў у рэгіёне, аднак адводзілі дадзенай праблеме недастаткова ўвагі. Греков, И.Б. Очерки по истории международных отношений Восточной Европы XIV - XVI вв. / И.Б. Греков. - М.: Изд-во вост. лит., 1963. - 347 с.; Хорошкевич, А.Л. Русское государство в системе международных отношений конца XV - начала XVI в. / А.Л. Хорошкевич. - М.: Наука, 1980. - 293 с.
У 1990 г. пецярбуржскім даследчыкам М. М. Кромам была праведзена значная работа па даследаванні ўнутрыпалітычнага становішча ВКЛ на рубяжы XV - XVI стст. Быў пакладзены пачатак вывучэнню сацыяльнага складу ўдзельнікаў выступлення 1508 г. Кром, М.М. Меж Русью и Литвой / Западнорус. Земли в системе рус.-литов. отношений конца XV - первой трети XVI в. / М. М. Кром / Рос. гос. арх. древ. актов. - М.: Археогр. центр, 1995. - 292, [3]; Кром, М. «Человек на всякий час». Авантюрная карьера князя Михаила Глинского / М. Кром // Родина. - 1996. - № 5. - С. 45-49 Кром, М.М. Православные князья в Великом княжестве Литовском в начале XVI века. (К вопросу о социальной базе восстания Глинских) / М.М. Кром // Отечеств. история. - 1992. - № 4. - C. 145-154.
Для польскай гістарычнай школы характэрна адмаўленне этнічнай і рэлігійнай афарбоўкі руха Глінскіх. Трэба адзначыць, што дакладную мяжу паміж гэтымі двума фактарамі ўвогуле цяжка акрэсліць для XVI cт.
Сярод прац польскіх гісторыкаў вылучаюцца генеалагічныя і даведачна-інфармацыйныя, на старонках якіх з'явілася важная інфармацыя адносна службовых пасад і кар'ерных ростаў знаці ВКЛ Wolff, J. Kniaziowie litewsko-ruscy od koсca czternastego wieku / J. Wolff. - Warszawa: Reprint: Jacek Badowski, 1994. - XXV, [1], 698 s.; Boniecki, A. Poczet rodуw w Wielkiйm Ksiкstwie Litewskiйm w XV i XVI wieku / A. Boniecki. - Warszawa: [s. n.], 1887. - [4], XV, [1], 425, [1], XLIX, [1] s.; Pociecha, W. Gliсski Iwan / W. Pociecha // Polski slownik biograficzny / przewodn. kom. red.: K. Lepszy ; Pol. Akad. Nauk, Inst. Historii. -Wrocіaw [etc.], 1959-1960. - T. 8: Girdwoyс Michaі - Gross Adam. - S. 69-70.. Нельга абмінуць увагай і крытычныя разборы польскіх хронік першай паловы XVI ст., якія дазволілі зрабіць больш якаснай унутраную і знешнюю крытыку наратыўных крыніц, што датычаць тэмы даследавання. Bostel, F. Zakaz Miechowity / F. Bostel. - Lwуw: [s. n.], 1884. - 54 s.; Hirschberg, A. O їyciu i pismach Justa Ludwika Decyusza 1485-1545 / A. Hirschberg. - Lwуw: Nakі. aut., 1874. - [6], II, [4], 132 s.
У 1910 - 1930 - я гг. у польскамоўнай гістарыяграфіі з'явіўся шэраг прац па праблемах унутранай і знешняй палітыкі ВКЛ і Кароны Польскай ў канцы XV - першай палове XVI стст. Адной з асноўных праблем тэматыкі гэтых даследаванняў было пытанне уніі паміж ВКЛ і Польшчай. Менавіта праз прызму гэтай праблемы глядзелі даследчыкі на сітуацыю, што склалася ў ВКЛ на пачатку XVI ст. Finkel, L. Elekcya Zygmunta I: sprawy dynastyi Jagielloсskiej i unii polsko-litewskiej / L. Finkel. - Krakуw: Akad. Umiejкtnoњci Fundusz Nestora Bucewicza, 1910. - VIII, 296 s.; Finkel, L. Michaі Gliсski / L. Finkel // Ateneum Wileсskie. - 1925. - Rocz. 3, № 10/11. - S. 71-81; Halecki, O. Dzieje Unii Jagielloсskiej: w 2 t. / O. Halecki. - Krakуw: Akad. Umiejкtnoњci: Fundusz Nestora Bucewicza, 1919-1920. - T. 2: W XVI wieku. - 1920. - V, [1], 385 s.; Kolankowski, L. Polska Jagiellonуw: dzieje polityczne / L. Kolankowski. - Olsztyn: Ofic. Warminska, 1991. - 305 s.; Papee, F. Aleksander Jagielloсczyk / A. Papee. - Warszawa: [s. n.], 1949. - 120 s.; Chodynicki, K. Koњciуі prawosіawny a Rzeczpospolita Polska: zarys historyczny 1370-1632 / K. Chodynicki. - Warszawa: [s.n.], 1934. - XXI, [1], 632 s.; Јapiсski, A. Zygmunt Stary a Koњciуі prawosіawny / A. Јapiсski. - Warszawa: Nakladem T-wa Nauk. Warszawskiego z Zasilku Min., 1937. - 206 s.
Сучасную познаньскую школу літуаністыкі рэпрэзентуюць працы К. Пяткевіча і Г. Блашчыка Pietkiewicz, K. Dwуr litewski wielkiego ksiкcia Aleksandra Jagielloсczyka (1492-1506) / K. Pietkiewicz // Lietuvos valstybe XII-XVIII a. / redkol.: Z. Kiaupa, A. Mickeviиius, J. Sarceviиiene; Lietuvos Ist. Inst.. - Vilnius, 1997. - 108 s.; Bіaszczyk, G. Litwa na przeіomie њredniowiecza i nowoїytnoњci 1492-1569 / G. Bіaszczyk. - Poznaс: Wydaw. Poznaсskie, 2002. - 336 s.. Названыя даследчыкі прысвяцілі свае творы вывучэнню грамадства, гаспадаркі, дзяржаўна-палітычнага развіцця ВКЛ у часы кіравання апошніх прадстаўнікоў дынастыі Ягелонаў. Пры разглядзе ўнутрыпалітычнага канфлікта ў ВКЛ 1508 г. гісторыкі засяроджваліся ў асноўным на яго прычынах (Пяткевіч) ці закраналі яго толькі павярхоўна (Блашчык).
Прадстаўнікі беларускай гістарычнай школы першай паловы XX ст. таксама закраналі ў сваіх працах мяцеж М. Глінскага. Яны схіляліся лічыць Глінскага правадыром партыі “рускай” арыстакратыі ў ВКЛ і звязвалі з ёй мяцеж 1508 г. Прычым вызначальную ролю ў ім гісторыкі адводзілі ўдзельным князям ВКЛ, што вялі барацьбу за свае правы. Доўнар-Запольскі, М.В. Гісторыя Беларусі / М.В. Доўнар-Запольскі ; пер. з рус. Т.М. Бутэвіч [і інш.]. - Мінск: Беларус. энцыкл., 1994. - 510 с.; Пичета, В.И. Белоруссия и Литва XV-XVI вв.: исслед. по истории соц.-экон., полит. и культур. развития / В.И. Пичета ; под ред. З.Ю. Копысского [и др.]. - М.: Изд-во Акад. наук СССР, 1961. - 815 с.
Сучасная беларуская гістарыяграфія праблемы выступлення 1508 г. прадстаўлена асобнымі артыкуламі, а таксама часткамі і раздзеламі прац, прысвечаных больш шырокаму колу пытанняў, і абагульняючых нарысаў, што маюць характар вучэбных дапаможнікаў Шэйфер, В. Мяцеж ці паўстанне? Выступ Міхала Глінскага падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ у 1507-1508 гг. / В. Шэйфер // Гіст. альм. - 1999. - Т. 2. - С. 149-162.; Нарысы гісторыі Беларусі: у 2-х ч. Ч. 1. / Касцюк М. П., Ісаенка У.Ф., Штыхаў Г. В. І інш. Мн.: Беларусь, 1994. - 527 с.; Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя / Генадзь Сагановіч. - Мн.: Энцыклапедыкс, 2001. - 411, [2] с.; Снапкоўскі, У. Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: Вучэб. дапам. для студэнтаў фак. міжнар. адносін: У 2 ч. Ч. 1. Ад пачаткаў дзяржаўнасці да канца XVIII ст. /У. Е. Снапкоўскі. - Мн.: Беларус. дзярж.ун-т, 2003. 280, [1] с.; Дзмітрачкоў, П. Ф. Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага. Другая палова ХІІІ - першая палова XVII стст.: Вуч. дап. для студэнтаў гіст. спецыяльнасцей устаноў, забяспечваючых атрыманне выш. адукацыі / П. Ф. Дзмітрачкоў.- Магілёў: Магілёс. дзярж. ун-т, 2003. - 311 [1] c.; Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бохан [і інш.]; рэд. кал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [ і інш.] - Мінск: Экоперспектива, 2008. - 685 с.. У іх ацэнка падзей пачатку XVI ст. у ВКЛ з'яўляецца схематычнай і патрабуе падмацавання шырокім колам крыніц.
Для ўкраінскай гістарыяграфіі пачатку XX ст. досыць тыповым быў разгляд выступлення Глінскіх як праявы ўзброенай барацьбы ўкраінскага баярства і князёў за першынство ў дзяржаве ці з мэтай стварэння асобнай дзяржавы на сучасных землях Украіны і Беларусі Грушевський, М. Історїя України - Руси: в 8 т. / М. Грушевський. - 2-е вид., розшир. - Київ ; Львів: Друк. П. Барського, [1905]-1922. - Т. 4: XIV-XVI віки - відносини політичні. - 1907. - 538 с.; Аркас, М.М. Історія України-Русі / М.М. Аркас. - Одеса: Маяк, 1994. - 392 с.; Дорошенко, Д. Нарис історіі Украіни. Т. 1: До половини XVII століття / Д. Дорошенко // Пр. Укр. наук. ін-ту. Сер. підруч., кн. 1. - 1932. - Т. 9. - С. 3-229.; Крип'якевич, І.П. Історія України / І. П. Крип'якевич. - 2-е вид., перероб. i доп. - Львів: Світ, 1990. - 520 с.; Полонська-Василенко, Н.Д. Історія України: в 2 т. / Н.Д. Полонська-Василенко. - 3-е вид. -- Київ: Либідь, 1995. - Т. 1: До середини XVII століття. - 588 с.. У 1990-я гады ўкраінскія гісторыкі адыйшлі ад перабольшвання дзяржаўных планаў у выступленні Глінскіх і разглядаюць яго ў кантэксце адносін паміж ВКЛ і ВКМ, а таксама ў межах вывучэння сацыяльнай структуры шляхецкага саслоўя на тэрыторыі Украіны Войтович, Л. Удільні князівства Рюриковичів і Гедиміновичів у XII-XVI ст.: Історико- генеалогічне дослідження / Л. Войтович. - Львів: Ін-т українознавства Нац. акад. навук України, 1996. - 256 с.; Subtelny, O. Ukraine: a history / O. Subtelny. - 2nd ed. - Toronto ; Buffalo: Univ. of Toronto Press in assoc. with the Canad. Inst. of Ukr. Studies, 1994. - XIV, 692 p., [66] p.; Яковенко, Н.М. Украінська шляхта з кінця XIV до середини XVII ст. (Волинь і Центральна Украіна) / Н.М. Яковенко. - Киів: Наукова думка, 1993. - 416 с.; Русіна, О.В. Проблеми політичноі лояльності населення Великого князівства Литовського у XIV-XVI ст. / О.В. Русіна // Укр. іст. журн. - 2003. - № 6. - С. 3-16.; Русіна, О.В. Украінські землі у московській зовнішній та внутрішній політиці кінця XV - початку XVI ст. / О.В. Русіна // Укр. іст. журн. - 1996. - № 4. - С. 62-74..
Літоўская гістарыяграфія пытання прадстаўлена працамі, у якіх пачатак выступлення М. Глінскага адносіцца да 1507 г. Lietuvos istorija / red. A. Љapoka. - Vilnius: Mokslas, 1989. - 693 p.; Kiaupa, Z. The history of Lithuania / Z. Kiaupa; transl.: S.C. Rowell [et al.]. - Vilnius: Baltos lankos, 2002. - 450 s.; Juиas, M. Unia polsko-litewska / M. Juиas ; tщ. A. Firewicz. - Toruс: Europ. Centrum Edukacyjne, 2004. - 370 s. Сучасныя літоўскія даследчыкі пры разглядзе дадзенай праблемы робяць акцэнт на ўнутрыпалітычныя наступствы выступлення Kiaupa, Z. The history of Lithuania: before 1795 / Z. Kiaupa, J. Kiaupiene, A. Kuncevicius. - Vilnius: Arlila, 2000. - 402 p.; Гудавичус, Э. История Литвы. Т. 1. С древнейших времён до 1569 года / Э. Гудавичюс. - Москва: Фонд имени И. Д. Сытина Baltrus, 2005. - 679 с..
Неабходна адзначыць, што вынікам працы некалькіх пакаленняў даследчыкаў, якія прадстаўлялі розныя нацыянальна-дзяржаўныя школы, стала ўвядзенне ў навуковы абарот значнага масіву гістарычных крыніц і вывучэнне асобных бакоў і праяваў унутрыпалітычных супярэчнасцей канца першага дзесяцігоддзя XVI ст. у ВКЛ. Аднак да нашых дзён у гістарыяграфіі адсутнічае комплексная праца, прысвечаная менавіта адзначанай праблеме, якая б абагуліла дасягнутыя вынікі, грунтавалася на як мага большым і прадстаўнічым коле гістарычных крыніц і запоўніла існуючы прабел у навуцы.
У раздзеле 1.2 “Крыніцы” характарызуюцца крыніцы, якія выкарыстоўваліся пры распрацоўцы дадзенай тэмы. Іх можна падзяліць на апавядальныя, дакументальныя, а таксама дзённікі і эпісталярныя. Да першай вялікай групы адносяцца ў першую чаргу летапісы і хронікі. А менавіта: “Хроніка Быхаўца”, “Хроніка Літоўская і Жамойцкая”, “Еўраінаўскі летапіс”, “Летапіс Рачынскага”; польскамоўныя хронікі - хронікі Мацея Стрыйкоўскага, Марціна Бельскага, Аляксандра Гваньіні. З лацінамоўных хронік польскіх аўтараў трэба назваць творы Мацея Мяхоўскага (Мехавіты), Ёдака Людвіка Дэцыя і Бернарда Вапоўскага. Да апавядальных крыніц таксама неабходна аднесці “Запіскі аб Масковіі” (Запіскі аб маскоўскіх справах) Сігізмунда Герберштэйна, “Русский временник” па Румянцаўскаму (найбольш старажытнаму) спісу і асобныя матэрыялы са збору “Аcta Tomiciana”.
Для ўсебаковага разгляду мяцяжа М. Глінскага неабходна выкарыстанне разам з апавядальнымі і дакументальных крыніц. У першую чаргу гэта матэрыялы Метрыкі ВКЛ - актавыя, заканадаўчыя і справаводчыя. Пераважная большасць дакументаў, што датычацца выступлення М. Глінскага, апублікаваныя ў розных зборніках гістарычных крыніц. У другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. выданні Віленскай археаграфічнай камісіі - “Акты, относящиеся к истории Западной России” і “Акты, относящиеся к истории Юго-Западной Росии”, зборнік Ф. Леантовіча “Акты Литовской Метрики”, зборнік І. Маліноўскага, зборнік А. Пуласкага, публікацыі крыніц у межах серыі “Русская историческая библиотека”, а таксама выданні Метрыкі ВКЛ Літоўскай Акадэміі Навук і Віленскага універсітэта ў 1990-я гг. амаль у поўным аб'ёме зрабілі шырокадаступнымі матэрыялы канцылярыі ВКЛ пачатку XVI ст.
Сярод дакументаў справаводства - акты пажалаванняў і падцвярджэнняў вялікага князя, прызначэнні на дзяржаўныя пасады, судовыя выракі. Такія дакументы змешчаны ва ўзгаданых вышэй апублікаваных зборах крыніц, а таксама ў архіўных кнігах запісаў Метрыкі ВКЛ. Аўтарам былі выкарыстаны копіі кніг Метрыкі, што захоўваюцца ў Галоўным Архіве Старажытных Актаў у Варшаве і асобныя адзінкі з аддзела ІІ Архіва Радзівілаў.
Дадзенае даследаванне было б няпоўным без выкарыстання дакументаў дыпламатыі ВКМ. У першую чаргу гэта матэрыялы Пасольскіх кніг. “Выпіска” з іх аб узаемаадносінах Масквы з Вільняй, апублікаваная ў 2-м томе серыі “Памятники истории Восточной Европы”, пралівае святло на планы М. Глінскага на апошнім этапе вайны ВКЛ з ВКМ. Асобнае месца займаюць запісы ў пасольскіх кнігах аб стасунках Маскоўскай дзяржавы і Свяшчэннай Рымскай імперыі. Яны паказваюць, што вырашальную ролю ва ўсталяванні кантактаў Васіля ІІІ з імператарам Максіміліянам І адыграў менавіта М. Глінскі. Прамежкавы характар паміж наратыўнай і дакументальнай крыніцай мае маскоўская “Разрядная книга” за 1475 - 1598 гг.
У асобную групу мэтазгодна вылучыць крыніцы эпісталярнага кшталту, а таксама дзённікі. Адметнай асаблівасцю гэтых крыніц з'яўляецца тое, што яны былі створаны непасрэднымі ўдзельнікамі ўнутрыпалітычнага канфлікту 1508 г. У першую чаргу гэта тычыцца ліста Глінскага да імператара Максіміліяна І, апублікаванага на пачатку ХХ ст. Л. Фінклем, а таксама амаль ідэнтычнае па зместу пасланне Глінскага гданьскаму сенату, выдадзенае А. Л. Харашкевіч. У гэтым шэрагу трэба ўзгадаць і лісты Жыгімонта да вармінскага біскупа Лукаша Вацэнродэ, напісаныя напярэдадні абрання Жыгімонта вялікім князем ВКЛ і падчас мяцяжу М. Глінскага, некаторыя з якіх трапілі ў збор “Acta Tomiciana”. Акрамя таго, лісты польскага падканцлера Мацея Джэвіцкага да таго ж вармінскага біскупа і ліст Альбрэхта Гаштольда да каралевы Боны 1525 г., у якім ён вяртаўся да падзей 1508 г. і сваёй у іх ролі. Гэтыя дакументы дапамагаюць выявіць рэальныя матывы дзеянняў М. Глінскага і яго планы падчас міжкаралеўя, а таксама ўдакладніць вынік яго сумесных дзеянняў з маскоўскімі ваяводамі да восені 1508 г.
Некаторыя наступствы выступлення Глінскага знайшлі адлюстраванне на старонках дзённіка польскага падканцлера М. Джэвіцкага. Да нашых дзён дайшоў яшчэ адзін дыярыуш, створаны Станіславам Нарапінскім, польскім шляхціцам, які быў уцягнуты ў завіруху падзей 1508 г.
Такім чынам, нягледзячы на абмежаваную колькасць захаваўшыхся да нашага часу крыніц па тэме дысертацыі, у дадзеным даследаванні аб'яднаны шырокі блок апавядальных і дакументальных матэрыялаў, як апублікаваных, так і архіўных, якія праліваюць святло на выступленне М. Глінскага. Трэба адзначыць, што многія наратыўныя крыніцы (у першую чаргу, аўтарскія хронікі) адрозніваюцца тэндэнцыйнасцю ў асвятленні асобы М. Глінскага і яго выступлення, што набліжае іх да гістарыяграфіі. Дадзеныя хронік і летапісаў часта супярэчаць матэрыялам дакументальных і эпісталярных крыніц. У такіх умовах толькі комплекснае вывучэнне ўсіх відаў крыніц дазваляе аддзяліць звесткі легендарнага паходжання і наўмысныя фальсіфікацыі ад гістарычнай рэчаіснасці і даць усебаковую характарыстыку падзеям першага дзесяцігоддзя XVI ст. у ВКЛ.
У разделе 1.3 “Метады даследавання” характарызуюцца прынцыпы і метады, на якіх грунтуецца дысертацыйнае даследаванне. Метадалагічнымі падставамі дадзенай работы сталі прынцыпы гістарызму і аб'ектыўнасці. Падчас правядзення даследавання былі выкарыстаны лагічныя (аналіз і сінтэз, індукцыя і дэдукцыя, аналогія і параўнанне) і спецыяльна-гістарычныя метады (гісторыка-генетычны, гісторыка-тыпалагічны, гісторыка-параўнаўчы, гістарычная рэтраспекцыя). Гісторыка-генетычны дазволіў вывучыць выступленне 1508 г. у працэсе яго развіцця - ад зараджэння, праз згасанне і падаўленне, да лагічных і непазбежных наступстваў. Метад гістарычнай рэтраспекцыі зрабіў рэальнай фармуліроўку сапраўдных прычын выступлення і праліў святло на яго перадумовы. Пры дапамозе гісторыка-тыпалагічнага метада былі вылучаны тры асноўных этапы ў разгортванні мяцяжу. Разам з гісторыка-параўнаўчым метадам гістарычная тыпалагізацыя дазволіла выявіць матывацыю ўдзельнікаў антыдзяржаўнага выступлення, а таксама акрэсліць кола прыхільнікаў М. Глінскага. Усе названыя вышэй метады і прыёмы дазволілі ўсебакова вывучыць праблему і прадставіць вынікі даследавання ў дадзенай працы.
У другой главе главе “Перадумовы і прычыны абвастрэння ўнутрыпалітычнага становішча ў ВКЛ у канцы першага дзесяцігоддзя XVI ст.” разгледжана дзейнасць роду Глінскіх у сувязі з асаблівасцямі ўнутры- і знешнепалітычнага становішча ВКЛ у азначаны час.
У раздзеле 2.1 “Палітычная дзейнасць М. Глінскага пры двары вялікага князя літоўскага Аляксандра” разглядаецца кар'ерны рост князя М. Глінскага ў пачатку XVI ст., вызначаюцца прычыны канфлікту з Я. Забярэзінскім, характарызуецца знешнепалітычнае становішча ВКЛ у 1500 - 1506 г., закранаецца пытанне уніі ў адносінах з Польскім Каралеўствам.
Да ліку найбольш вострых момантаў унутрыпалітычнага жыцця ВКЛ у пачатку XVI ст. трэба аднесці супрацьстаянне дворнага маршалка М. Глінскага і земскага маршалка Я. Забярэзінскага. У спрэчцы згаданыя асобы мелі як эканамічны інтарэс - валоданне землямі, так і палітычны - уплыў на манарха, а таксама розныя пазіцыі адносна уніі з Польшчай.
Ва ўмовах вострага супрацьстаяння ВКЛ з ВКМ і Крымскім ханствам актуальным стала пытанне заключэння уніі з Польшчай з мэтай атрымання вайсковай дапамогі гэтай дзяржавы. Аднак польскі бок настойваў на заключэнні дзяржаўнай (рэальнай) уніі, а не на простым падцверджанні уніі дынастычнай. Вялікі князь літоўскі вымушаны быў пайсці на гэты крок, тым самым згубіўшы для дома Ягелонаў спадчынныя правы на трон ВКЛ. Аднак сканчэнне вайны 1500 - 1503 гг. змяніла планы дынастыі адносна ратыфікацыі Пётркаўска-Мельніцкай уніі ВКЛ з Польшчай. Венгерскі і чэшскі кароль Уладзіслаў Ягелончык і польскі кароль і вялікі князь літоўскі Аляксандр Ягелончык вырашылі перадаць трон ВКЛ свайму малодшаму брату - глогаўскаму князю Жыгімонту. Перамовы з Жыгімонтам адносна гэтага плана, а таксама падрыхтоўка прадстаўнікоў вялікапольскай і вялікакняжацкай магнатэрыі да гэтай акцыі ажыццяўлялася М. Глінскім.
У раздзеле 2.2 “Адхіленне роду Глінскіх ад кіруючых пазіцый у дзяржаве” разглядаюцца змены, што адбыліся ў становішчы М. Глінскага і яго братоў у дзяржаве, а таксама развіццё канфлікту з Я. Забярэзінскім і прычыны ўзброенага выступлення 1508 г.
Пасля абрання вялікім князем літоўскім Жыгімонт І (Стары) спрабаваў прытрымлівацца нейтралітэту ў адносінах да магнацкіх спрэчак у ВКЛ з мэтай не трапіць пад большы ўплыў знаці. У сувязі з гэтым М. Глінскі і яго браты паступова страцілі статус надзвычай давераных асоб манарха, згубіўшы многія дзяржаўныя пасады. Гэта дазволіла іх праціўніку Я. Забярэзінскаму высунуць беспадстаўнае абвінавачванне М. Глінскага ў забойстве Аляксандра Ягелончыка і намеры ўзурпіраваць уладу ў ВКЛ. М. Глінскі неаднаразова патрабаваў судовага вырашэння дадзенай справы і апеляваў не толькі да вялікага князя літоўскага як вярхоўнага суддзі ў дзяржаве, але і да замежных уплывовых асоб - караля Чэхіі і Венгрыі Уладзіслава Ягелончыка, былога каралеўскага сакратара Эразма Цёлка, познаньскага ваяводы, якім была вядома роля М. Глінскага ў справе абрання Жыгімонта на трон.
Аднак судовае разбіральніцтва Жыгімонтам не было прызначана. Вялікі князь імкнуўся адцягнуць вырашэнне дадзенай справы і, магчыма, улагодзіць канфлікт іншымі метадамі. Але вынікам такой пазіцыі манарха стаў наезд М. Глінскага на ўладанні Я. Забярэзінскага і самасуд над ім.
Неабходна зазначыць, што падчас развіцця канфлікту М. Глінскага і Я. Забярэзінскага ў складзе вярхушкі грамадства ВКЛ (паны-рада) у пачатку XVI ст. немагчыма акрэсліць пэўныя палітычныя групоўкі, падзеленыя канфрантацыяй розных знешне- ці ўнутрыпалітычных планаў альбо этнаканфесійнымі прыкметамі.
У трэцяй главе “Антыдзяржаўнае выступленне М. Глінскага і яго ўплыў на знешнепалітычнае становішча ВКЛ” вылучаюцца этапы ў ходзе выступлення, вызначаюцца канкрэтныя мэты, якімі кіраваліся яго правадыры, аналізуецца ўплыў выступлення на адносіны ВКЛ з суседнімі дзяржавамі, як у 1508 г., так і ў наступныя гады.
У раздзеле 3.1 “Стыхійнае разгортванне антыдзяржаўнага выступлення 1508 г.” разгледжаны першы этап выступлення, яго шлях ад прыватнага наезда да дзяржаўнай здрады.
Пасля забойства Я. Забярэзінскага пад Гародняй М. Глінскі няўдала спрабаваў выкрасці ганаровага палонніка ВКЛ - хана Заволжскай Арды Шых-Ахмата з Коўна, а пасля правёў нараду з братамі ў Наваградку. Адтуль, сабраўшы сваіх крэўных і прыхільнікаў браты Глінскія выехалі ў Тураў - асабістае валоданне М. Глінскага. Маршрут паходу Глінскіх (Гародня - Коўна - Наваградак - Тураў) сведчыць аб адсутнасці ў іх першапачаткова вызначанай мэты і адзінага плану.
У лютым - сакавіку М. Глінскі разлічваў прымірыцца з Жыгімонтам, не зрываў адносінаў з прадстаўнікамі паноў-рады і дыпламатычным шляхам імкнуўся дабіцца прабачэння. Прычым, як рада, так і вялікі князь гатовы былі хадатайнічаць за М. Глінскага адзін перад адным. Відавочна, дзве лініі перамоў з Глінскім вяліся незалежна, а мэтай іх было заспакаенне мяцежніка і ўтрыманне яго ад магчымых далейшых рэзкіх крокаў. Але па ўсім відаць, што М. Глінскі не давяраў ні пасланнікам Жыгімонта, ні пасольству паноў-рады, таму Глінскія перайшлі на бок вялікага князя маскоўскага Васіля ІІІ, які прапанаваў ім сваю абарону і падтрымку.
У раздзеле 3.2 “Сумесныя дзеянні Глінскіх з войскамі Вялікага княства Маскосўкага” разглядаецца другі этап антыдзяржаўнага выступлення пад кіраўніцтвам М. Глінскага (другая палова сакавіка - пачатак жніўня 1508 г.)
Прыняўшы Глінскіх пад сваю ўладу, маскоўскі князь заклікаў іх не проста захаваць і абараніць свае вотчыны, але і захапіць іншыя гарады ВКЛ. У М. Глінскага з'явіліся планы захопу гарадоў ВКЛ дзеля стварэння ўласнага ўдзела, падначаленага ВКМ. Менавіта з вайсковай падтрымкай Масквы Глінскі звязваў паспяховае ажыццяўленне гэтай задачы, што сведчыць аб слабой падтрымцы мяцяжу ўнутры краіны.
У адзначаны час мяцеж ператварыўся з унутранай праблемы ВКЛ у чарговы этап супрацьстаяння дзяржаў Усходняй Еўропы. Акрамя паслоў маскоўскага князя Глінскія прынялі пасольства з Крымскага ханства і Малдаўскага княства. Прычым М. Глінскі імкнуўся выкарыстаць супярэчнасці паміж ВКЛ, ВКМ і Крымскім ханствам у сваіх інтарэсах.
Сумесная дзейнасць мяцежнікаў і маскоўскіх войск не дала вялікага плёну. Чакаючы дапамогі з Масквы, М. Глінскі замацаваўся толькі ў Мазыры, пакінуўшы Тураў. Больш за два месяцы М. Глінскі знаходзіўся ў нязначным мястэчку Глуск - ад пачатку красавіка амаль да сярэдзіны чэрвеня. У гэты час ён не прадпрымаў аніякіх вайсковых крокаў, а працягваў перамовы з Васілём ІІІ аб узгадненні планаў дзеянняў, а таксама прыняў пасла малдаўскага гаспадара. І толькі з падыходам ваяводы В. Шамячыча зрушыў з месца. Гэта кажа аб няўпэўненасці самога М. Глінскага ў сваіх сілах і нежаданні рызыкаваць. З чэрвеня пачалося адступленне маскоўскіх войск ва ўсходнім накірунку ў сувязі са сборам паспалітага рушання ВКЛ і яго маршам з Наваградка. Слуцк, Бабруйск, Менск, Барысаў, Орша, Крычаў і Мсціслаў - гарады, на якія была скіравана агрэсія маскоўскіх войск і мяцежнікаў, захоплены не былі. Дзякуючы падтрымцы асобных прадстаўнікоў роду Друцкіх мяцежнікі толькі на некалькі дзён затрымаліся ў Друцку. У крыніцах няма дакладных звестак аб канкрэтных дзеяннях мяцежнікаў і В. Шамячыча ў дачыненні да гарадоў Бабруйска і Барысава.
У раздзеле 3.3 “Згасанне выступлення М. Глінскага і завяршэнне вайны 1507 - 1508 гг. паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім” разглядаецца трэці этап выступлення 1508 г. (канец жніўня - лістапад 1508 г.)
У азначаны час для ВКМ вайсковая кампанія набыла ўжо абарончы характар. М. Глінскі, ведаючы аб вельмі напружаных адносінах дынастыі Ягелонаў з Габсбургамі, падштурхнуў маскоўскага князя да заключэння саюзу з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліянам І. Падтрымка Максіміліяна І павінна была, па разліках М. Глінскага, падштурхнуць Васіля ІІІ да новых актыўных дзеянняў на заходнім накірунку. Аднак вялікі князь маскоўскі прыняў рашэнне аб згортванні ваенных дзеянняў. У якасці выканання свайго абяцання дапамагчы Глінскім, Васіль ІІІ вылучыў нязначнае падмацаванне М. Глінскаму з мэтай утрымаць ужо толькі Тураў і Мазыр. Апошні з'яўляўся адзіным горадам, які з часу пераходу Глінскіх у маскоўскае падданства да моманту выезда ў Маскву заставаўся пад іх кантролем. Менавіта Мазыр мэтазгодна называць цэнтрам мяцяжу.
У вайне ні адзін з бакоў не мог дасягнуць пастаўленых перад сабою мэтаў. Васіль ІІІ не здолеў адарваць ад ВКЛ ні Смаленска, ні гарадоў беларускага Падняпроўя, а Жыгімонт І не змог замацавацца ў Севершчыне, не маючы істотнай падтрымкі Лівонскага ордэна і крымскіх татар. Пасля перамоваў 8 кастрычніка вялікім князем маскоўскім было падпісана “вечное докончанье”, якое фактычна захавала status quo і пакінула межы, што склаліся паміж ВКМ і ВКЛ у выніку папярэдніх войнаў 1492-1494 гг. і 1500-1503 гг. ВКЛ атрымала толькі горад Любеч і некалькі малых валасцей. Паводле асобнай дамоўленасці Васіля ІІІ з Жыгімонтам І у канцы восені 1508 г. Глінскія атрымалі магчымасць выезду ў Маскву.
У раздзеле 3.4. “Наступствы паражэння М. Глінскага для міждзяржаўных стасункаў ва Усходняй Еўропе” разглядаецца ўплыў М. Глінскага на знешнюю палітыку ВКМ 1509 - 1514 гг.
Дзейнасць М. Глінскага да 1514 г. была скіравана на падрыхтоўку і ажыццяўленне новай вайны супраць ВКЛ. У сярэдзіне 1509 г. М. Глінскі выправіў пасланне дацкаму каралю з прапановай далучыцца да антыягелонскай кааліцыі. У 1510 г. М. Глінскі з гэтай жа мэтай усталяваў кантакт з вялікім магістрам Тэўтонскага ордэну Фрыдэрыкам і яго братам Георгам Барадатым, герцагам саксонскім. Фактычна, М. Глінскі стаў адным з галоўных творцаў гэтай шырокай антыягелонскай кааліцыі, у якую ўваходзілі, акрамя імператара Свяшчэннай Рымскай Імперыі і ВКМ, Тэўтонскі і Лівонскі ордэны, Данія, Саксонія і Брандэнбург.
Выкарыстанне Масквой палітычных сувязяў М. Глінскага, а таксама яго таленту военачальніка, безумоўна, былі не на карысць ВКЛ і Польшчы. Вайна з ВКМ 1512 - 1522 гг. прынесла ВКЛ чарговыя страты. Пад кіраўніцтвам М. Глінскага маскоўскія войскі захапілі Смаленск, які ён імкнуўся атрымаць у кіраванне ад Васіля ІІІ. Аднак, такія спадзяванні не спраўдзіліся і гэта паслужыла прычынай новай авантуры М. Глінскага - у яго ўзнік план вяртання ў ВКЛ. Трэба заўважыць, што такі план быў досыць рэальным. Як паказалі лёсы Астафія Дашковіча, Канстанціна Астрожскага і Міхаіла Мсціслаўскага, здрада і пераход на бок непрыяцеля ці прысяга на вернасць маскоўскаму князю не закрылі перад імі шлях да аднаўлення свайго становішча на радзіме. Аднак, М. Глінскі быў арыштаваны і пасаджаны на доўгі час у турму, бо аб яго намерах стала вядома Васілю ІІІ.
У чацвёртай главе “Характар і ўдзельнікі выступлення” аналізуецца сацыяльная база падтрымкі Глінскіх, размах іх выступлення і значэнне ва ўнутрыпалітычным развіцці дзяржавы.
У раздзеле 4.1 “Сацыяльны склад удзельнікаў выступлення 1508 г.” разглядаюцца канкрэтныя ўдзельнікі мяцяжу М. Глінскага, вядомыя з гістарычных крыніц, вызначаецца матывацыя іх антыдзяржаўных дзеянняў і далейшы лёс пасля паражэння выступлення.
Пры характарыстыцы і разуменні бурлівых палітычных падзей 1508 г. важным момантам з'яўляецца даследаванне сацыяльнай базы выступлення князёў Глінскіх. Гэта задача з'яўляецца мэтазгоднай і вырашальнай, нягледзячы на тое, што поўнага і дакладнага спісу мяцежнікаў скласці немагчыма, як па прычыне абмежаванай колькасці крыніц, так і таму, што на старонкі дакументаў і летапісаў трапілі толькі найбольш значныя асобы, якія падтрымалі М. Глінскага.
Падсумоўваючы склад удзельнікаў мяцяжу 1508 г., трэба адзначыць, што крыніцы дазваляюць скласці спіс з 52 асоб, якія бралі ўдел у выступленні. Сярод іх 17 князёў, прычым пяцёра з іх - прадстаўнікі роду Глінскіх, двое - іх служылыя князі (Іван Казлоўскі, Васіль Мунча). Астатнія належалі да збяднелых прадстаўнікоў Друцкіх, Жыжамскіх, Адзінцэвічаў, Лукомскіх. У пошуках сродкаў да існавання, збяднелыя князі служылі пры двары вялікага князя ці наймаліся да магнатэрыі. Для некаторых з іх выезд у Маскву таксама стаў адной з магчымасцяў паляпшэння свайго эканамічнага і грамадскага становішча. Акрамя таго М. Глінскага падтрымалі стрыечныя браты Дрожджы - Андрэй (лідскі намеснік) і Пётр, а таксама брат жонкі І. Л. Глінскага Я. Івашэнцавіч (мазырскі намеснік) і два паплечнікі апошняга (І. Матаў і М. Гагін). З актаў Метрыкі ВКЛ і “Русского временника” вынікае, што як мінімум 9 чалавек з узгаданага вышэй спіса з'яўляліся слугамі братоў Львовічаў Глінскіх. Васьмёра бранскіх баяр (Аляксандравы, Крыжыны, Калантаевы), якія страцілі свае землі ў вайне з ВКМ 1500 - 1503 гг. і над якімі апекаваліся Глінскія, таксама сталі ўдзельнікамі іх мяцяжу. Аслабленне пазіцый патрона роду, князя М. Глінскага, і яго братоў азначала і страту магчымасці ўзбагачэння і прасоўвання па службе для іх суродзічаў, слуг і прыхільнікаў.
У складзе мяцежнікаў апынуліся тры выхадцы з ВКМ (А. Масквіцін, Ф. Мокевіч, І. Мокевіч). Акрамя таго, пісар вялікакняжацкай канцылярыі і прыдворны сакольнік. Дакладнае паходжанне і магчымыя пасады іншых 8 мяцежнікаў, што трапілі на старонкі гістарычных крыніц, у большасці выпадкаў аднавіць немагчыма. Трэба заўважыць, што васьмёра асоб з 52 вядомых мяцежнікаў пакінулі лагер мяцежнікаў і вярнуліся ў падданства да Жыгімонта І.
Подобные документы
Развіццё царкоўна-рэлігійных адносін у канцы XV - пачатку XVI ст. ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Рэчы Паспалітай, іх ўплыў. Унутраная структура, іерархія праваслаўнай царквы. Узмацненне польска-каталіцкай экспансіі на беларускія землі.
контрольная работа [32,1 K], добавлен 09.11.2010Знешнепалітычнае становішча ва Ўсходняй Еўропе напярэдадні пачатку літоўска-маскоўскай канфрантацыі. Узмацненне канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст., іх першыя ваенныя сутыкненні. Войны 1507–1508, 1512–1522, 1534-1537 гг.
курсовая работа [80,6 K], добавлен 04.03.2010Характэрныя рысы крызісных сітуацый ва Усходняй Германіі. Берлін - цэнтр Еўропы, дзе сыходзіліся інтарэсы заходніх дзяржаў і СССР. Берлінскі крызіс 1948-1949. Разгортвання эканамічнай рэформы ў Германіі. Берлінскі крызіс 1953. Адносіны з Ульбрихтом.
контрольная работа [47,5 K], добавлен 27.04.2012Спецыфіка мясцовага кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім, функцыі і роль органаў мясцовага кіравання ў палітычнай сістэме ВКЛ. Працэс станаўлення і фарміравання органаў мясцовага кіравання ВКЛ. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВКЛ. Мясцовыя органы ўла.
реферат [39,2 K], добавлен 25.03.2012Этапы развіцця першабытнай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі. Зараджэнне і развіццё прысвайвальнай гаспадаркі. Развіццё сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлёвых адносін у перыяд распаду першабытнаабшчыннага ладу і станаўлення феадальных адносін.
реферат [28,0 K], добавлен 19.01.2011Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.
реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010Прадстаўленне сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі ў другой палове XVI-XVII ст. Апісанне катэгорый сялян і формаў іх павіннасцей. Вызначэнне чорт шляхецкасялянскіх міжсаслоўных адносін на беларускіх землях. Вынікі аграрнай рэформы 1557 года.
курсовая работа [51,9 K], добавлен 08.08.2010Скасаванне прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін, прамысловы пераварот. Месца эканомікі Беларусі ў агульнарасійскім рынку. Саслоўная палітыка самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.
реферат [35,7 K], добавлен 19.12.2010Адзнака эканамічнага становішча Рэспублікі Беларусь ў 80-я—90-я гг. Прычыны нарастання перадкрызісных з’яў у грамадстве. Фактары перабудовы гаспадарчага механізма і пераходу да новага стратэгічнага курсу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў эканоміцы.
реферат [16,6 K], добавлен 29.08.2014Перадумовы і наступствы савецка-польскай вайны. Падпісанне Рыжскага мірнага дагавора і развіццё савецка-польскіх адносін 1921-1924 гг. Становішча Польшчы і Савецкіх рэспублік. Рэалізацыя установак Рыжскага дагавора і замацавання на міжнароднай арэне.
курсовая работа [31,9 K], добавлен 11.06.2012