Унутрыпалітычны канфлікт 1508 г. у Вялікім княстве Літоускім у кантэксце міжнародных адносін ва Усходняй Еуропе

Этапы у ходзе антыдзяржаунага выступлення пад кірауніцтвам М. Глінскага. Месца канфесійнага фактара у генезісе і ходзе выступлення. Роль канфлікта 1508 г. у развіцці міжнародных адносін ва Усходняй Еуропы і яго уплыу на знешнепалітычнае становішча.

Рубрика История и исторические личности
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 119,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У раздзеле 4.2 Канфесійны фактар ў развіцці канфлікту 1508 г.” даследуецца канфесійнае пытанне ў выступленні М. Глінскага.

У позніх хроніках XVI ст. М. Глінскі паўстае як правадыр і абаронца праваслаўнай шляхты ВКЛ. Гэта дазволіла некаторым прадстаўнікам расійскай і савецкай гістарыяграфіі сцвярджаць, што мяцеж 1508 г. стаў непасрэдным вынікам барацьбы канфесій у дзяржаве. Аднак, сам М. Глінскі падчас узнятага ім антыдзяржаўнага выступлення з'яўляўся католікам. У той жа час, ён спрабаваў у ходзе мяцяжу прадставіць сябе, як абаронцу праваслаўнага насельніцтва, якому нібыта пагражала гвалтоўнае акаталічванне.

Разглядаючы пытанне рэлігійных матываў у выступленні М. Глінскага, трэба адзначыць, што рубеж XV - XVI стcт. стаў даволі спрыяльным для праваслаўнай канфесіі ў ВКЛ. Такім чынам, агітацыйная рыторыка М. Глінскага ў такіх умовах губляла свайго адрасата. Тое, што выступленне М. Глінскага не было праявай канфесійнага канфлікта, падцвярджаюць і акты раздачы маёнткаў мяцежнікаў. Іх захавалася ў Метрыцы ВКЛ больш за 40. Пераважную большасць зямель атрымалі прадстаўнікі “рускай” (беларускай і ўкраінскай) шляхты, што нярэдка паходзіла з тых самых паветаў, што і мяцежнікі.

Паражэнне выступлення і адсутнасць шырокай падтрымкі заклікаў М. Глінскага зацвердзілі палітычную лінію, накіраваную на кансалідацыю праваслаўнай і каталіцкай частак знаці ВКЛ і паскорылі працэс рэальнага ўраўнавання дзвюх канфесій у дзяржаве. Да ўдзелу ў дзяржаўным кіраўніцтве стала больш актыўна прыцягвацца “руская” праваслаўная знаць. Уладныя колы ВКЛ усвядомілі, што пры неўважлівым да яе стаўленні яна можа стаць дэструктыўнай сілай у дзяржаўным арганізме. Адсутнасць шырокай падтрымкі выступлення Глінскага паказала, што захады Аляксандра Ягелончыка па саслоўнай кансалідацыі двухэтнічнай і двухканфесійнай знаці былі ўспрыняты як сталы і незваротны працэс. Жыгімонт І пераканаўся ў гэтым на ўласным вопыце, што толькі зацвердзіла дадзеную ўнутрыпалітычную лінію.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Асноўныя навуковы вынікі дысертацыйнага даследавання

1. Міхаіл Глінскі, які ў 1500 - 1506 гг. фактычна з'яўляўся першым дарадцам вялікага князя, быў заангажаваны ў рэалізацыю плана дынастыі Ягелонаў па захаванні іх спадчынных правоў на ВКЛ, насуперак пастановам Мельніцкай уніі. Паколькі род Глінскіх не належаў да найбольш заможных і толькі на рубяжы XV - XVI стст. пачаў паступовае ўзвышэнне, служба пры вялікакняжацкім двары і адданая падтрымка палітыкі манарха з'яўляліся адзіным шляхам да ўзбагачэння і замацавання свайго палітычнага ўплыву. М. Глінскі не меў намеру захапіць уладу ў ВКЛ пасля смерці Аляксандра ў 1506 г. Яго дзейнасць была накіравана на забеспячэнне трона Жыгімонту. У гэтым была і асабістая мэта Глінскага - гарантыі захаваня сваіх пасадаў і пазіцыі пры двары [2; 5; 6].

Прычынамі, якія прывялі да ўзброенага выступлення 1508 г., былі па-першае, канфлікт паміж Я. Забярэзінскім і М. Глінскім, які меў эканамічны (вялікакняжацкія пажалаванні), унутрыпалітычны (барацьба за пасады і ўплыў на манарха) і знешнепалітычны (розныя погляды на пытанне уніі з Польшчай) аспекты. Па-другое, пазіцыя вялікага князя Жыгімонта І, які ў імкненні пазбавіцца ўплыву магнатаў адхіліў братоў Глінскіх ад дзяржаўных пасад і фактычна адмовіў у судовым разбіральніцтве з Я. Забярэзінскім, абвінаваціўшым М. Глінскага ў намерах захапіць уладу ў ВКЛ [4].

2. Выступленне М. Глінскага, што мела стыхійны пачатак, на працягу 1508 г. ператварылася з прыватнага наезда ў антыдзяржаўны мяцеж. На першым этапе выступлення (люты - сакавік 1508 г.) М. Глінскі імкнуўся дабіцца прабачэння вялікага князя літоўскага Жыгімонта дыпламатычным шляхам. Аднак, не атрымаўшы станоўчага адказу, прыняў маскоўскае падданства. Першапачатковай мэтай выступлення ў лютым 1508 г. была расправа над Я. Забярэзінскім. І толькі пасля пераходу на маскоўскі бок у М. Глінскага з'явіліся планы захопу гарадоў ВКЛ дзеля стварэння ўласнага ўдзела, падначаленага ВКМ. Менавіта з вайсковай падтрымкай Масквы Глінскі звязваў паспяховае ажыццяўленне гэтай задачы, што сведчыць аб слабой падтрымцы мяцяжу ўнутры краіны.

Вайсковая кампанія мяцежнікаў падчас другога этапу выступлення (другая палова сакавіка - пачатак жніўня 1508 г.) пры ўдзеле маскоўскага падмацавання была беспаспяховай. Слуцк, Бабруйск, Менск, Барысаў, Орша, Крычаў і Мсціслаў - гарады, на якія была скіравана іх агрэсія, захоплены не былі. Дзякуючы падтрымцы асобных прадстаўнікоў роду Друцкіх мяцежнікі толькі на некалькі дзён затрымаліся ў Друцку. Напачатку выступлення прыстанішчам М. Глінскага стаў Тураў, яго асабістае ўладанне. Але адзіным горадам, які з часу пераходу Глінскіх у маскоўскае падданства да моманту іх выезду ў Маскву заставаўся пад іх кантролем, з'яўляўся Мазыр. І менавіта Мазыр мэтазгодна называць цэнтрам мяцяжу. Імкненнем захаваць за сабой Тураў і Мазыр кіраваліся мяцежнікі падчас трэцяга этапу выступлення (канец жніўня - лістапад 1508 г.) [1; 4; 5; ].

3. Выкарыстанне мяцяжу М. Глінскага маскоўскай дыпламатыяй для пачатку новай вайсковай кампаніі ў межах вайны 1507 - 1508 гг., перамовы мяцежнікаў з крымскім ханам і малдаўскім ваяводам, кантакты з заволжскімі татарамі вясной 1508 г. і ўсталяванне сувязяў Масквы з Максімілянам І Габсбургам пры пасрэдніцтве Глінскага восенню таго ж года дазваляе сцвярджаць, што мяцеж у ВКЛ меў значны рэзананс на еўрапейскіх абшарах і стаў чарговым этапам міждзяржаўнага супрацьстаяння ва Усходняй Еўропе.

Паражэнне мяцяжу прадвызначыла развіццё далейшых адносін ВКЛ і ВКМ. Міхаіл Глінскі, які апынуўся ў Маскве, не адмовіўся ад планаў зававання ў Жыгімонта І усходніх “ускраін” ВКЛ і гарадоў Палесся. Ён стаў адным з ініцыятараў стварэння антыягелонскай кааліцыі ў 1510-я гг. і сувязным звяном у кантактах Масквы са Свяшчэннай Рымскай імперыяй, Саксоніяй і Тэўтонскім ордэнам пры падрыхтоўцы новай вайны супраць ВКЛ, што пачалася ў 1512 г. Дзякуючы намаганням М. Глінскага пад уладу вялікага князя маскоўскага ў 1514 г. перайшоў Смаленск. [4; 5].

4. Сацыяльны склад мяцежнікаў быў моцна абмежаваны. Перш за ўсё, гэта былі родныя і слугі князёў Глінскіх, свайго роду кліентэла. Аслабленне пазіцый патрона роду, князя М. Глінскага, і яго братоў азначала і страту магчымасці ўзбагачэння і прасоўвання па службе для іх суродзічаў, слуг і прыхільнікаў. Акрамя таго, выступленне падтрымала група князёў, паходзячых ад Рурыкавічаў, якія да XVI ст. раздрабіліся і масава бяднелі. Шукаючы сродкаў да існавання, яны мусілі альбо служыць пры двары гаспадара альбо наймацца да магнатэрыі. Некаторыя ж бачылі выйсце ў эміграцыі ў ВКМ, спрабуючы там займець землі і пасады. Князі-ўдзельнікі мяцяжу М. Глінскага як раз гэтымі мэтамі і кіраваліся. З крыніц вядомы 52 удзельнікі выступлення, з якіх па меншай меры 26 адносіліся да роду Глінскіх, іх крэўных, слуг і кліентэлы [3; 7].

Рэлігійныя і этнічныя матывы не адыгралі рэальнага значэння ў дзеяннях мяцежнікаў у 1508 г. Часта іх дзейнасць мела рабаўнічы характар у дачыненні да насельніцтва ВКЛ. Яна была скіравана на дасягненне асабістых мэтаў роду Глінскіх - заваяванне гарадоў ВКЛ, каб атрымаць іх у кіраванне ад Васіля ІІІ. Аднак католік па веравызнанні, М. Глінскі спрабаваў дэклараваць сваё ўзброенае выступленне рухам у абарону праваслаўных у ВКЛ. Такія захады ён прадпрымаў дзеля пашырэння шэрагаў сваіх прыхільнікаў. Вялікая частка праваслаўных князёў і баярства ВКЛ не ўспрыняла заклікі Глінскага і захавала вернасць Жыгімонту. Многія з іх удзельнічалі ў падаўленні мяцяжу і ў якасці ўзнагароды за гэта атрымалі канфіскаваныя ў мяцежнікаў землі. Па сваім характары выступленне было не паўстаннем, а менавіта мяцяжом з уласцівымі яму вузкай сацыяльнай базай, стыхійным пачаткам, суб'ектыўнымі прычынамі і мэтамі [1; 5; 7].

5. Мяцеж 1508 г. аказаў уплыў на грамадска-палітычнае развіццё ВКЛ - ён выступіў у якасці каталізатара зменаў ва ўнутранай палітыцы дзяржавы. Да ўдзелу ў дзяржаўным кіраўніцтве стала больш актыўна прыцягвацца “руская” (з этнічных беларускіх і ўкраінскіх зямель) праваслаўная знаць. Паражэнне мяцяжу толькі паскорыла працэс грамадска-палітычнага ўраўнавання розных этнаканфесійных груп пануючага саслоўя. Канфесійнае становішча ў складзе палітычнай эліты ВКЛ пад канец першага дзесяцігоддзя XVI ст. не мела канфрантацыйнага характару, дзякуючы ўнутранай палітыцы Аляксандра і Жыгімонта. Лаяльнасць апошняму з боку большасці прадстаўнікоў праваслаўнай знаці падчас мяцяжу толькі ўмацавала дадзены ўнутрыпалітычны курс. Разам з тым, паражэнне М. Глінскага, яго ўцёкі ў Маскву і раздача зямель мяцежнікаў у пэўнай ступені справакавалі ў ВКЛ новы віток магнацкіх канфліктаў на эканамічнай глебе. Зацятая спрэчка разгарнулася паміж М. М. Радзівілам і А. Гаштольдам, прадметам якой былі маёнткі М. Глінскага на Падляшшы [3; 7].

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў

Вынікі дысертацыйнага даследавання дазваляюць дапоўніць карціну знешнепалітычнага становішча ВКЛ на рубяжы XV - XVI стст., праліваюць святло на складаныя працэсы грамадска-палітычных адносін унутры дзяржавы. Высновы і палажэнні дадзенай працы могуць паслужыць матэрыялам дзеля стварэння асобных раздзелаў навучальных дапаможнікаў па айчыннай гісторыі, паспрыяць распрацоўцы агульных і спецыяльных курсаў для студэнтаў гістарычных спецыяльнасцей, а таксама стаць штуршком для новых даследаванняў у галіне ўнутрыпалітычнага становішча ВКЛ і міждзяржаўных стасункаў ва Усходняй Еўропе.

СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ СУІСКАЛЬНІКА

Артыкулы ў навуковых часопісах і зборніках навуковых прац

1. Шніп, М. А. Мяцеж Міхала Глінскага ў адлюстраванні “Хронікі” Мацея Стрыйкоўскага / М. А. Шніп // Научные труды молодых учёных, аспирантов, студентов: В 3 ч. Ч. 2. Мн.: БГУ, 2001. 352 с. С. 244 - 248.

2. Шніп, М. А. Пытанне уніі ў стасунках Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў пачатку XVI ст. / М. А. Шніп // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 2 / рэдкал.: У. К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.]. Мінск: БДУ, 2007. C. 163 - 166.

3. Шніп, М. А. Сацыяльны склад удзельнікаў мяцяжу Глінскіх у Вялікім княстве Літоўскім / М. А. Шніп // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Серыя 3, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. 2007. № 2. С. 3 - 7.

4. Шніп, М. А. Мяцеж Міхаіла Глінскага / М. А. Шніп // Беларус. гіст. часоп. 2007. № 3. С. 9 - 14.

5. Шніп, М. А. Антыдзяржаўны мяцеж 1508 года ў Вялікім княстве Літоўскім / М. А. Шніп // Гісторыя: праблемы выкладання. 2007. № 4. С. 53 - 57.

Матэрыялы і тэзісы канферэнцый

6. Шніп, М. А. Хронікі XVI ст. аб мяцяжы М. Глінскага ў ВКЛ: пачатак гістарыяграфічнай традыцыі / М. А. Шніп // ХХІ век: актуальные проблемы исторической науки: Материалы междунар. науч. конф., посвящ. 70-летию ист. фак. БГУ. Минск, 15 - 16 апреля 2004 г. / Редкол.: В. Н. Сидорцов (отв. ред.) [и др]. Мн.: БГУ, 2004. 343 с. С. 110 - 112.

7. Шніп, М. А. Да пытання аб характары выступлення М. Глінскага ў ВКЛ / М. А. Шніп //Актуальные проблемы из исторического прошлого и современности в общественно-гуманитарных и социо-религиоведческих науках Беларуси, ближнего и дальнего зарубежья: материалы международной научно-теоретической конференции, Витебск, 19 - 20 апреля 2007 г. / Вит. гос. ун-т; редкол.: В. А. Космач (гл. ред) [и др.]. Витебск: Издательство УО «ВГУ имени П. М.Машерова», 2007. Ч. 1. 480 с. С. 51 - 53.

РЭЗЮМЭ

Шніп Макар Аляксандравіч

Унутрыпалітычны канфлікт 1508 г. у Вялікім княстве Літоўскім у кантэксце міжнародных адносін ва Усходняй Еўропе.

Ключавыя словы: Вялікае княства Літоўскае, паны-рада, Міхаіл Глінскі, Ян Забярэзінскі, антыдзяржаўнае выступленне, мяцеж, войны з Маскоўскай дзяржавай, міжнародныя адносіны, сацыяльны склад, этнаканфесійныя групы, князі, магнаты, антыягелонская кааліцыя, канфіскацыя зямель.

Мэта даследавання: стварэнне цэласнай карціны генезіса і наступстваў выступлення 1508 г. пад кіраўніцтвам М. Глінскага ў ВКЛ ва ўнутры- і знешнепалітычных аспектах.

Метадалогія даследавання грунтуецца на прынцыпах гістарызму і аб'ектыўнасці. Падчас правядзення даследавання былі выкарыстаны агульнанавуковыя лагічныя (аналіз і сінтэз, індукцыя і дэдукцыя, аналогія і параўнанне) і спецыяльна-гістарычныя метады (гісторыка-генетычны, гісторыка-тыпалагічны, гісторыка-параўнаўчы, гістарычная рэтраспекцыя).

Навуковая навізна і значнасць атрыманых вынікаў: упершыню праведзена даследаванне, асобна прысвечанае антыдзяржаўнаму выступленню 1508 г. у ВКЛ, якое грунтуецца на шырокім коле апублікаваных і архіўных крыніц. Унутрыпалітычнае становішча ВКЛ было падвергнута ўсебаковаму агляду, а выступленне 1508 г. вывучана ў кантэксце міждзяржаўных супярэчнасцяў ва Усходняй Еўропе. Акрэслена сацыяльная база выступлення 1508 г., вызначаны яго характар, вылучаны асноўныя этапы, выяўлены наступствы і ўплыў на ўнутрыдзяржаўнае развіццё ВКЛ і міждзяржаўныя адносіны ва усходнееўрапейскім рэгіёне. У выглядзе табліцы складзены спіс усіх вядомых удзельнікаў выступлення М. Глінскага

Вынікі дысертацыйнага даследавання дазваляюць дапоўніць карціну знешнепалітычнага становішча ВКЛ на рубяжы XV - XVI стст., праліваюць святло на складаныя працэсы грамадска-палітычных адносін унутры дзяржавы. Высновы і палажэнні дадзенай працы могуць паслужыць матэрыялам дзеля стварэння асобных раздзелаў навучальных дапаможнікаў па айчыннай гісторыі, паспрыяць распрацоўцы агульных і спецыяльных курсаў для студэнтаў гістарычных спецыяльнасцей, а таксама стаць штуршком для новых даследаванняў у галіне ўнутрыпалітычнага становішча ВКЛ і міждзяржаўных стасункаў ва Усходняй Еўропе.

РЕЗЮМЕ

Шнип Макар Александрович

Внутриполитический конфликт 1508 г. в Великом княжестве Литовском в контексте международных отношений в Восточной Европе.

Ключевыя слова: Великое княжество Литовское, паны-рада, Михаил Глинский, Ян Заберезинский, антигосударственное выступление, мятеж, войны с Московским государством, международные отношения, социальный состав, этноконфесиональные группы, князья, магнаты, антиягелонская коалиция, конфискация земель.

Цель исследования: создание целостной картины генезиса и последствий выступления 1508 г. под руководством М. Глинского в Великом княжестве Литовском во внутри- и внешнеполитических аспектах.

Методология исследования основывается на принципах историзма и объективности. При проведении исследования были использованы общенаучные логические методы (анализ и синтез, индукция и дедукция, аналогия и сравнение) и специально-исорические методы (историко-генетический, историко-типологический, историко-сравнительный, историческая ретроспекция)

Научная новизна и значимость полученных результатов: впервые проведено исследование, специально посвящённое антигосударственному выступлению 1508 г. в ВКЛ, которое опирается на широкий круг опубликованных и архивных источников. Внутриполитическое положение ВКЛ было подвергнуто всестороннему рассмотрению, а выступление 1508 г. изучено в контексте межгосударственных противоречий в Восточной Европе. Очерчена социальная база выступления 1508 г., определён его характер, выделены основные этапы, выявлены последствия и влияния на внутриполитическое развитие ВКЛ и межгосударственные отношения в восточноевропейском регионе. В виде таблицы составлен список всех известных участников выступления М. Глинского.

Результаты диссертационного исследования позволяют дополнить картину внешнеполитического положения ВКЛ на рубеже XV - XVI вв., раскрывают сложные процессы общественно-политических отношений внутри государства. Выводы и положения данной работы могут послужить матералом для создания разделов учебных пособий по отечественной истории, содействовать разработке общих и специальных курсов для студентов исторических специальностей, а также стать отправной точкой для новых исследований в сфере внутриполитического положения ВКЛ и международных отношений в Восточной Европе.

SUMMARY

Shnip Makar

Domestic conflict of 1508 in the Grand Duchy of Lithuania as a part of international relations in Eastern Europe.

Key words: Grand Duchy of Lithuania, council of lords, Michail Glinsky, Jan Zabiaraezinsky, antistate rebellion, revolt, wars with Muscovy, international relations, social composition, ethnic and confessional groups, princes, magnates, anti-jaguellonian coalition, expropriation of lands.

Aim of the research: create a complex view of genesis and results of the insurrection of the year of 1508 under M. Glinsky's leadership as a part of domestic and foreign affairs.

The methodology of the research is based on historicism and scientific objectivity principles. During the realization of the study general logical (analysis and synthesis, induction and deduction, analogy and comparison) as well as specific historical (historico-genetic, historico-typological, historico-comparative, historical retrospection) methods were used.

Scientific novelty and value of received results: it was the first research holely devoted to the antistate insurrection of 1508 in the Grand Duchy of Lithuania and founded on the wide range of published and archival sources. Internal affairs in the Grand Duchy of Lithuania were examined comprehensively, and the revolt of 1508 was studied in light of international antagonisms in Eastern Europe. The researcher specified the social basis of the insurrection of 1508, marked out key stages, defined its character and consequences, as well as an influence on the domestic development of the Grand Duchy and international relations in the east European region. The list of the every known participants of the M. Glinsky's rebellion.

The outcomes of the dissertation study helps to enlarge/expand the picture of the Grand Duchy's foreign-policy status at the turn of the 15th - 16th centuries. Its clarifies complicated processes of the internal social and political relations. Conclusions and thesis of the paper could become a material for creation of the separate parts in the text-books on the national history, contribute to working out general and special courses for the students of historical specialties, as well as stimulate new studies on the domestic situation in the Grand Duchy of Lithuania and international relations in Eastern Europe.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.