Гісторыя Я. Лёсік
Разгляд палітычнай і грамадскай дзейнасці. Вызначэнне ўдзелу ў рэвалюцыі 1905 года і царскіх рэпрэсій. Вывучэнне палітычнай дзейнасці ў беларускім нацыянальным руху. Навуковая, культурная дзейнасць. Прэзідэнт БНР, перанакіраванне на культурны фронт.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 01.10.2016 |
Размер файла | 51,0 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Змест
Увядзенне. Дзяцинства и адукацыя
Гісторыяграфія и крыніцы
1. Палітычная і грамадская дзейнасць
1.1 Удзел у рэвалюцыі 1905 году і царскія рэпрэсіі
1.2 Палітычная дзейнасьць у беларускім нацыянальным руху
1.3 Прэзідэнт БНР, перакіраванне на культурны фронт
1.4 Прыход бальшавікоў к уладзе
2. Навуковая, нацыянальная, культурная дзейнасьць
3. Савецкія рэпрэсіі і смерць
Заключение
Гісточнікі і літаратура
царскі рэпрэсія палітычны нацыянальны
Увядзенне. Дзяцінства і адукацыя
Язэп Лёсік нарадзіўся 6 лістапада 1884 г. у сяле Мікалаеўшчына Менскага павета, у сям'і селяніна. Ён быў малодшы з сямі братоў і апошняе дзіця ў бацькоў. Як самы малодшы ў сям'і, зразумела, Язэп быў пестуном маці і бацькі, братоў і сёстраў. Маленства Язэпа, значыцца, прайшло для яго добра, без усякіх турбот і асаблівых абавязкаў, бо былі старэйшыя браты, якія выконвалі ўсе гаспадарскія справы; нават не прымушалі Язэпа пасвіць гусі, што звычайна ўскладалася на малых. Язэп жыў вольна і праводзіў час як хацеў. Гэта трэба адзначыць, бо ў далейшым жыцці Лёсіка, бадай што на кажным важным кроку жыццёвага шляху, спатыкалі перашкоды і цяжкі лес.[11;116]
У Мікалаеўшчыне Язэп пайшоў у школу і даволі паспяхова яе скончыў. Бацькі бачылі: здольнае расце дзіця. Прагнае да наукі, настойлівае. Хацелі спачатку аддаць у пісарчукі ў воласць, але раптам перадумалі. Да таго часу некаторые з мікалаеўцаў пачалі прабіваць сабе дарогу ў настаўніцкія семінарыі. Адны- у Нясвіж, іншыя - у Маладзечна.
У 1897 годзе падаўся ў Нясвіжскую семінарыю і Язэп Лёсік.[8;69] Нягледзячы на тое, што Язэп быў здольны, добра скончыў народную школу І яшчэ два гады рыхтаваўся да паступлення ў семінарыю, яго ўсё ж такі "зрэзалі" на экзаменах, як у тыя часы гаварылі.
Прычынаю гэтай няўдачы Язэпа міжвольна быў яго старшы брат- Антон Лёсік. Здарылася так, што інспектар народных вучылішчаў Т. з Менска на рэвізіі ягошколы ў Койданаўскай воласці ў 1892 г. зрабіў такі запіс у класным журнале: "Настаўнік не толькі не папраўляў вучняў, калі яны гаварылі па-беларуску, але і сам гаварыў па-беларуску, як, прыкладам: "пяць", "чытаць", "хадзіць" і г. д.". Значыцца, у віну Антону інспектар паставіў беларускае цеканне і дзеканне, чаго не магла выбіць у семінарскіх выхаванцах ніякая русіфікацыя. Гэты запіс з дырэкцыі народных вучылішчаў пераслалі ў Нясвіжскую семінарыю, якую скончый і брат Язэпа. Дырэктар вельмі абурыўся. Гэтаму факту надалі палітычны характар. Раней адносіны дырэктара да Антона, як да прыкладнага вучня былі вельмі добрыя.
Пасля прыведзенага факту гэтыя адносіны змяніліся на варожыя. Звычайна калі адзін брат вучыўся ў семінарыі добра, дык і другі мог лёгка вытрымаць экзамен. Так было б і з Язэпам, каб не выйшла азначанага здарэнняз Антонам Лёсікам. У выніку такога здарэнняс братам , Язэпа на экзамене "зрэзалі". Русіфікатар-інспектар не мог прадбачыць, што ягонаму сыну давядзецца вывучаць беларускую мову, а ягоным унукам - вучьщца ў беларускіх менскіх школах. Ужо першы крок Язэпа на ягоным жыццёвым шляху сустрэў вялікую перашкоду; Зразумела, гэта вельмі цяжка адбілася на хлопцы, які так імкнуўся да навукі і толькі марыў аб гэтым. У Далейшым нечага было думаць пра паступленне Язэпа ў Нясвіжскую семінарыю, трэба было ехаць у другую.[11;117]
На наступны год Юрась Лёсік сам прывёз малодшага з сыноў ў іншую семінарыю- на гэты раз у Маладзечанскую. Бліскуча напісаў Язэп дыктоўку, з горам папалам праспяваў на спевах… І стаў семінарыстам.
Кніжак у семінарыі не хапала. Адна граматыка Говарава была ледзь не на поўкласа. Каб запоўніць час вучобы, Язэп шмат чытаў, завучваў на памяць вершы і цэлыя паэмы Крылова, Пушкіна, Лермантава, Някрасава, а потым запісываючы іх на паперу, правяраў сам сябе ў граматыцы.[8;69]
Юнак, Язэп Лёсік, быў свавольны, не паддаваўся суроваму семінарскаму рэжыму, часта рабіў сутычкі з настаўнікамі. Такім парадкам у семінарыі Язэп стаўся за непажаданага выхаванца, і яго звольнілі з другога класа без права паступлення ў другія навучальныя установы. Таму яму не давялося скончыць семінарыі. Другі раз ён спатыкнуўся на сваім жыццёвым шляху. Калі Язэп вярнуўся з семінарыі дадому, у Мікалаеўшчыну, бацькі, асабліва маці, сустрэлі яго з вялікім жалем і сумам, іх апанавала несупыннае гора, і яны не ведалі, што з Язэпам рабіць, бо ад гаспадаркі ён быў зусім адарваны, а навука яго, на думку бацькоў, была скончана. Аб сваім горы бацькі напісалі старшаму брату Язэпа ў Ноўгарад-Северск на Чарнігаўшчыне, дзе той быў за настаўніка гарадскога вучылішча. Антон напісаў, каб Язэп прыехаў да яго ў Ноўгарад-Северск вучыцца ў гарадскім вучылішчы. Паступіў Язэп у апошні клас вучылішча і ў 1902 г. скончыў яго.
Тут ён больш захапляўся чытаннем кніг з бібліятэкі вучылішча. На шчасце Язэпа, бібліятэка ў Ноўгарад-Северскім вучылішчы была вялікая і каштоўная, бо гэта школа пад назовам "Малое вучылішча" заснавалася яшчэ пры царыцы Кацярыне II, калі Ноўгарад-Северск уважаўся за губернскі горад. У бібліятэцы вучылішча меліся ўсе выданні таго часу. Язэп праводзіў у ёй больш часу, чымся траціў яго на вучэнне.
Далей брат хацеў паставіць Язэпа на той шлях, на якім стаяў сам, і таму ўзяўся рыхтаваць яго да паступлення ў настаўніцкі інстытут. Але для гэтага Язэпу трэба было стаць за настаўніка народнага вучылішча. З гэтаю мэтаю яму давялося пры Ноўгарад-Северскай гімназіі трымаць экзамен на годнасць настаўніка народнае школы. Гэты экзамен ён легка вытрымаў, яму далі пасведчанне, што ён мае права быць за настаўніка ў народным вучылішчы. Язэп пажадаў працаваць на Меншчыне, адкуль ён родам.Але месца там не было і яго прызначылі выкладчыкам расейскай мовы ў Бабруйскую сельскагаспадарчую школу.[11;118]
Як старэйшы брат, Антон моцна ўплываў на Язэпа. Але з боку апошняга гэта не было нейкае там сляпое, бяздумнае падпарадкаванне. Напачатку двадцатага стагоддзя ў настаўніцтве бачылася ледзь ці не самая прагрэсіўная сіла…[8;70]
Гісторыяграфія и крыніцы
У цяперашні час тэма біяграфій, характарыстык навукоўцаў і дзеячаў культуры і палітыкі рэпрэсаваных у савецкі перыяд , у тым ліку і Язэпа Лёсіка , асвечана даволі добра. Вельмі многія дзеячы культуры і палітыкі пастрадалі ў свой час , папаў пад апарат рэпрэсій і канешна такі яркі дзеяч беларусскага адраджэння, с такой насычанай жізню і цвёрдай пазіцыяй , як Язэп Лёсік не змог пазбяжаць гэтага лёсу. Многае прыйшлося перажыць Лёсіку ў сваім жыцці, могае зрабіць для сваей краіны, але пакуль у 1988 годзе яго не рэабілітавалі пра яго асобу не было напісана кніг, біяграфій, не гледзячы на тое што ён гэтага заслугоўвал. Нават у кнізе прысвечанай паўвекавому юбілею Акадэміі навук Беларусі, у якой асвятляліся асноўныя этапы станаўлення і развіцця галоўнага навуковага цэнтра рэспублікі “Акадэмія навук Беларускай ССР”, навуковым рэдакатарам якой з'яўляўся тагачасны прэзідэнт Акадэміі М.А.Барысевіч у раздзеле “Даведчыя даныя”, дзе сярод іншых, і алфавітны спіс правадзейных членаў і членаў-карэспандэнтаў АН БССР на 1979 год імя Язэпа Лёсіка не было.
Сярод многіх эцыклапедычных выданняў можна знайсці звесткі аб Лёсіке. За кошт разностароннасці яго асобы гэта энцыклапедычныя выданні на зусім розныя тэматыкі. Так сярод іх і агульныя энцыклапедычныя выданні, напрыклад “Беларуская ССР: кароткая энцыклапедыя”гал.рэдактар І.П.Шамякін выдадзеная ў 1981 годзе [1], і “Республика Беларусь: энциклопедия” гал.рэдактар Г.П. Пашков 2007г., “ Минская область: энциклопедия”, так сама пад рэдакціяй Г.П.Пашкова 2007 года[17]- у каторых можна знайсці кароткія біяграфічныя нарысы аб беларускім палітыке, пісьменніке і навуковым дзеячы. “Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі”гал.рэдактар І.П.Шамякін[3] у якой прыведзена кароткі біяграфічны нарыс Лёсіка з удаскладненнямі аб яго літаратурнай дзейнасці.
Так сама можна знайсці кнігі з больш разгорнутымі звесткамі аб жызні і дзейнасці беларускага палітыка, мастака, публіцыста , акадэміка Язэпа Лёсіка. Звесткі пра Язэпа Лёсіка можна знайсці ў манаграфіі Н.В. Токарева «Академия наук Белорусской ССР: годы становления и испытаний(1929-1945 гг.)» 1988 года[4].Манаграфія структурна разбіта на 2 раздзела: першы - працэс стварэння і развіцця Акадэміі навук БССР у 1929-1941 гг., другі - яе шматгранную працу ў 1941-1945 гг У гэтай манаграфіі апісана дзейнасць Лёсіка , як акадэміка АН Беларусі.
У працы Токарева Н.В. “Возвращенные имена: сотрудники акад. наук Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий” выдадзенай ў 1992 годзе.[7] “Демократизация и обновление нашего общества требуют восстановления исторической и социальной справедливости. Этим обусловлены решения правительства, направленные на завершение работы по пересмотру уголовных дел в отношении лиц, незаконно репрессированных в прошлом.”[7;2] - с гэтых слоў пачынаецца кніга і яны ў поўнай меры характэрызуюць яе змест. Далей у кнізе ідзуць “Биографические сведения о репрессированных сотрудниках АН Беларуси» у ніх апісаны асноўныя даты і сабытія з жызні быўшых сатруднікаў АН Беларусі, папаўшых пад рэпрэсіі. Сярод ніх Можна знайсці і імя Язэпа Лёсіка.
Кнігай, якая распавядае нам пра ўсю жызнь Лёсіка з'яўляецца кніга Мяснікова А.Ф. “Нацдэмы: лес і трагедыя Фабіяна Шаншыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка” выдадзеная ў 1993г.[8]На 40 старонках з гэтага выдання апісана ўсё жыццё Язэпа Лёсіка. Добра апісана яго палітычная дзейнасць, жызнь пасля адыходу з палітычнай арэны, яго лёс , как навукоўца. Добра апісана яго жыццё у ссылке ў Саратаў, паследні обыск і яго смерць у турме.
Кнігай , якая дазваляе паглядзець на асобу вочамі яго сучаснікаў і знаёмых з'яўляецца кніга “На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі” Б.І.Сачанка выдадзеная ў 1994 годзе. У гэтай кнізе прадстаўлены ўспаміны аб розных лічнасцях. Аб Язэпе Лёсіке ў ёй успамінае яго брат А. Лёсік і А.Саковіч.[11] У гэтай кнізе можна узнаць пра ўсю жізнь Язэпа Лёсіка- ад нараджэння, да смерці.
“Неюбілейныя думкі з нагоды юбілейных выданняў мовазнаўчай спадчыны” Сяргея Запрудскага апавядаюць нам больш пра мовазнаўчы накірунак дзейнасці Язэпа Лёсіка. Аценьваеца яго уклад у развіцце беларускай мовы.[15]
Тэма репрэсаваных навуковых дзеячэй , асабова пасля распаду СССР, разглядваеца актыўна. Сярод ніх ёсць і імя Язэпа Лёсіка. Даступная літаратура пра яго асобу дазваляе даць поўную характарыстыку ўсім яго сферам дзейнасці і скласці яго гістарычны партрэт.
1. Палітычная і грамадская дзейнасць
1.1 Удзел у рэвалюцыі 1905 году і царскія рэпрэсіі
Працаваць настаўнікам Язэп Лёсік вырашыў на радзіме. “Хачу бліжэй да сваіх людзей, да родных і блізкіх, -казаў ён брату.-Сумна мне тут і не цікава…”
Старшы брат не пярэчыў.Ён бачыў : ірвецца Язэп у масы, хоча жыць іх клопатамі, справамі, марамі.
Месца, аднак, знайшлося толькі ў Бабруйскай сельскагаспадарчай школе. Лёсік не меў тут знаёмых, да і местные жыхары яму не зусім спадабаліся, гаворыў што яны нейкія замкнутыя, таямнічыя, не такіе как у родным сяле. Але ў Мікалаеўшчыне і яе ваколіцах месца для працы не было. Таму Язэп быў вымушаны вярнуцца ў Ноўгарад-Северск, дзе павятовыя улады прапанавалі яму пасаду настаўніка ў мястэчку Грамяч, і гэту прапановы малады настаўнік прыняў з вялікім задавальненнем.
Набліжаўся 1905 год. Уся Расія, кожны чалавек нават не ўмеючый ні чытаць, ні пісаць цікавілся палітычнымі справамі і рэвалюцыйнымі падзеямі.
Вясковаму настаўніцтву рэвалюцыя паказала, што яно, як грамадска-палітычная сіла, арганічна звязана з народам, найперш з сялянствам. Настаўнікі - людзі адукаваныя і хто як не яны маглі данесці, растулмачыць , дапамоч здзелаць вывады простым людзям. Не было у Грамячы чалавека, які б не слухаў выступленні Язэпа Лёсіка. 20-гадовы настаўнік умеў ярка і даходліва растулмачыць любую газетную публікацыю, даць ацэнку навіне.
Настаўніцтва не было аб'яднана арганізацыйна. Дарэчы, адна са спроб аб'яднацца была зроблена групай настаўнікаў на радзіме Лёсіка-у Мікалаеўшчыне. Вакол мясцовага актывіста А.Сянкевіча аб'ядновываліся яго сябры і аднадумцы А.Райскі , Н.Янкоўскі, А.Аляшкевіч, І. Міцкевіч і інш. Прахадзілі гарачыя дыскусіі аб розных партыях і іх праграмах. Якуб Колас успамінаў: “Вялася у камуне і свая работа. Камуна начала складаць пракламацыі, друкаваць іх саматужным спосабам; пападалі яны і ў рукі паліцыі, і настаўніцтва усе больш бралася пад падазорнасць начальства.”
Гэта была сапраўдна камуна: настаўнікі жылі разам, у класах і школьным інтэрнаце. І пракламацыі імі сатвараліся разам, яны накіровываліся галоўным чынам супраць цара, духавенства і землеўласнікаў.
Быць з землякамі Язэп Лёсік ужо не мог. [8;72]У Грамячы Язэп хутка наблізіўся да народа, зрабіўся для яго вялікім аўтарытэтам і цалкам увайшоў у грамадскае жыццё Грамяча. Надыходзіў 1905 год. У Расіі сталі падымацца хвалі пратэстаў супроць царскага самаўладства.
Язэп, будучы ўжо хлапцом 20 гадоў, вельмі захапіўся палітычнымі справамі і стаў знаёміць з палітычнымі пытаннямі грамяцкіх сялян. Сяляне збіраліся ў школу, дзе Язэп чытаў ім газеты. Зразумела, што гэтыя зборышчы сталіся ведомымі паліцыі. Паліцэйскія заходзілі ў школу і слухалі, што чытаў Язэп, як ён выясняў сялянству несправядлівасць валодання вялікімі абшарамі зямлі і нястачу зямлі ў сялян і даводзіў да выніку, што неабходна перадаць панскую зямлю сялянству. Такая неасцярожнасць у сваёй палітычнай дзейнасці прывяла да таго, што Язэпа ў 1905 г. арыштавалі і пасадзілі ў Ноўгарад-Северскую турму. [11;118]Гэта выклікала абурэньне жыхароў Грамяча, якія заплянавалі пайсьці ў турму і запатрабаваць вызваленьня Лёсіка, але ў выніку адмовіліся ад гэтай ідэі.
У Ноўгарад-Северскай турме ён прасідзеў амаль што два гады. Шмат чытаў кніжак і газет: самаадукацыі і удасканаленню Язэп па-ранейшаму надаваў самую першаступенную ўвагу. Ён жыў падзеямі, справамі і турботамі часу.
Рэвалюцыйныя падзей тым часам пайшлі на спад, і царскія ўлады пачалі тэрмінова зводзіць рахункі з “забастоўшчыкамі” і крамольнікамі. Лёсіка перавезлі на суд у горад Старадуб той жа Чарнігаўскай губерні. Язэп вырашае дзейнічаць…
Са старадубскай турмы ён уцёк літаральна праз некалькі дзён. След яго знік не толькі з турэмнай камеры, а і наогул з горада. [8;72]Пасля гэтага Язэп некаторы час хаваўся ў Стоўбцах, адкуль напісаў да Антона Лёсіка ліст з просьбай выслаць яму сто рублёў, каб ён мог выехаць за граніцу.
Брат выслаў сто рублёў і пасля таго колькі месяцаў не меў ад яго ніякіх вестак і таму думаў, што Язэпу удалося выехаць за граніцу. Але нечакана Антон атрымаў ліст ад старэйшага брата - начальніка ст. Красноўка, недалёка ад Луганска на Украіне. У тым лісце брат пісаў, што да яго з Пецярбурга прыехаў Язэп з вялікай колькасцю кніжак.
У Красноўцы Язэп пражыў каля двух гадоў. Тут ён галоўным парадкам займаўся чытаннем купленых кніжак. Але далей заставацца нельга было, бо чыгуначны жандар пачаў браць увагу на маладога чалавека без асаблівых заняткаў. А між тым да Антона Лёсіка, ў Ноўгарад Северску, часта заходзілі паліцэйскія і наводзілі даведкі, дзе Язэп. Гэтае наведванне было часта яшчэ і таму, што ён жыў пад наглядам паліцыі, бо як дэпутат працоўнай групы сялянства ў 2-й Дзяржаўнай думе быў зволены з настаўніцкай пасады, прычым працаваць у школе было забаронена. Пры такіх умовах Язэпу да брата ў Ноўгарад-Северск нельга было прыязджаць, але і заставацца ў Красноўцы таксама было небяспечна і немагчыма.
Не зважаючы на мой стан Антона Лёсіка ў Ноўгарад-Северску, Язэп у 1911 г. з Красноўкі прыехаў дабрата, бо хавацца далей было цяжка, тым больш што ў яго не было чужога пашпарту. Зразумела, што ў Ноўгарад-Северску яго хутка арыштавалі і зноў перавезлі ў Старадуб на суд. Цяпер суд вынес значна цяжэйшае пакаранне за тое, якое магло быць у 1907 г. (за такія справы, у якіх абвінавачваўся Язэп, у 1907 г. засуджалі да двух-трох гадоў зняволення). Цяпер Язэпа прысудзілі да бестэрміновага высялення ў Сібір, дзе ён жыў да канца царскага самаўладства, да 1917 г.[11;120]
Прыкладаў і фактаў з жыцця Лёсіка ў далёкай ссылцы захавалася, на вялікі жаль, вельмі і вельмі немнога. Нават брату Антону пісьма Язэп пісаў надзвычай рэдка: не хацеў , хутчэй за ўсё, прыцягваць увагу паліцыі і жандараў да яго.[8;74]
Будучы ў ссылцы, Язэп заняўся самаадукацыяй. З гэтаю мэтаю , брат высылаў яму падручнікі па розных прадметах. Значнай дапамогі на свае існаванне ад Антона Лёсіка Язэп не мог атрымаць, бо брат сам быў беспрацоўным і жыў прыватнымі ўрокамі, і таму ён здабываў сродкі на свае існаванне фізічнаю працаю і толькі ў Бадайбо быў за пісца, а ў адной вёсцы арганізаваў пачатковую школу, але паліцыя хутка яе зачыніла, бо ў ссылцы ў тыя часы забаранялася працаваць паводле сваёй спецыяльнасці: настаўнік ці доктар маглі ўсё рабіць, толькі першы не вучыць, а другі - не лячыць.
У ссылцы Язэп жыў разам з сябрамі ў няшчасці - з іншымі палітычнымі. Аднаму з такіх сяброў удалося нелегальна прыехаць у Ноўгарад-Северск, дзе была ягоная радня.
Калі ён апавядаў Антону Лёсіку аб жыцці Язэпа у ссылцы, між іншага дабавіў жартуючы, што Язэп ужо атрымаў медаль... бульбяны, бо ён добры кухар.
У Сібіры Язэп сустрэўся з Алесем Гаруном, з якім потым не разлучаўся. Язэп прыслаў брату фотакартку, на якой былі зняты ён з Алесем Гаруном. Гэта картка згарэла ў Менску ў часе вайны.
Адарваны ад сваёй Бацькаўшчыны, Язэп трымаў цесную злучнасць з ёю.
Ён супрацоўнічаў у "Нашай ніве" і з далёкага чужога краю пільна сачыў за тым, што рабілася ў краі родным, аб чым можна было меркаваць з тых лістоў, якія ён прысылаў Антону ў Ноўгарад-Северск (лісты гэтыя таксама згарэлі).
Часам прысылаў брату адкрытыя лісты з узорам старога беларускага пісьменства 16-17 стагоддзяў. Ён падтрымліваў сувязь з пісьменнікамі і знаёмымі настаўнікамі на Беларусі. Але сведамым, ідэйным нацыяналістам ён стаў яшчэ на семінарскай лаве. Калі Я. Лёсік вярнуўся да А.Лёсіка з семінарыі ў Ноўгарад-Северск, дык прывёз з сабою колькі сшыткаў тагачасных беларускіх твораў, якія хадзілі ў спісах па руках, як, прыкладам, "Тарас на Парнасе", "Гапон", "Гутарка Паўлюка" і шмат паасобных вершаў. Ён любіў іх часта дэкламаваць старшаму брату і сябрам па школе, а з Антонам звычайна гаварыў па-беларуску. [11;120]
1.2 Палітычная дзейнасьць у беларускім нацыянальным руху
Вызваленне са ссылкі Лёсіку прынесла Лютаўская рэвалюцыя 1917 года. Ён неадкладна накіроўваецца ў Мінск, дзе, на яго думку, чакала цікавая і патрэбная справа.
Ужо ў першыя дні лютаўскіх падзей Мінск стаў адным з важнейшых рэвалюцыйных центраў. У пачатку красавіка тут прайшоў першы франтавы з'езд. Гэты з'езд павінен быў вырашыць, пад чым уплывам знаходзіцца Заходні фронт. Кадэты і Часовы ўрад пацярпелі на з'езде паражэнне. У прынятай на ім рэзалюцыі гаварылася , што ў выканаўчы камітэт фронту могуць выбірацца толькі прадстаўнікі сацыялістычных арганізацый.
У першыя дні лютаўскай рэвалюцыі пачалі адраждацца розныя рэвалюцыйныя арганізацыі, якія некалі дзейнічалі на Беларусі. Пачала дзейнасць ранейшая Сацыялістычная Грамада, якая аб 'ядноўвала прадстаўнікоў сацыял-дэмакратаў, народнікаў, эсэраў, нацыянал-дэмакратаў. Сярод яўрэяў адрадзіўся “БУНД” і іншыя групоўкі. Як нацыянальная партыя БСГ узнікла ў 1902 годзе. Пасля свайго узнікнення БСГ умоўна падзялілася на тры групы: левае крыло, цэнтр і правае крыло.
Лютаўская рэвалюцыя 1917-га удыхнула ў прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі свежыя сілы і імпэт. Ужо к сярэдзіне 1917 года БСГ налічвала ў сваіх радах каля 5 тысяч членаў і спачуваюўчых. І зноў БСГ падзеляецца на групы, са сваімі праграмамі і канчатковымі мэтамі.Левае крыло БСГ - ў асноўным Пецярбургская і бабруйская арганізацыі- вырашаюць дзейнічаць за адно з бальшавікамі.
Інакш вялі сябе прадстаўнікі правага крыла БСГ. У сакавіку 1917 года ў Мінску збіраецца з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Ён выбраў Беларускі нацыянальны камітэт. БНК адразу ж прад'явіў Часоваму ўраду патрабаванне аб аўтаномнасці Беларусі. З 29 мая БНК пачынае выдаваць грамадска-палітычны, эканамічны і літаратурны орган- газету “Вольная Беларусь” , рэдактарам якой прызначаецца Язэп Лёсік. Выходзіла “Вольная Беларусь” регулярна, на васьмі старонках. Закрыта яна была у канцы 1918 года за контррэвалюцыйную прапаганду і агітацыю.
Прадстаўніцтва правых было найбольш уплывовым у Менскай і Віцебскай арганізацыях БСГ. Вышэй за ўсё Беларуская сацыялістычна грамада ставіла пытанне аб нацыянальным вызваленні Беларусі.
Не знаходзячы апоры ў Беларусі, прадстаўнікі БСГ, усё часцей, накіроўваюцца ў Петраград. Але ахопленныя агульным парывам рэвалюцыйнай барацьбы, петраградскія беларусы больш цікавіліся агульнымі рабочымі інтарэсамі, чым нацыянальнымі. Там жа у Петраградзе , летам 1917-га прайшла другая канферэнцыя БСГ.пасля яе стала відавочным, што БСГ пакуль што імкнецца спалучыць дзве сацыялістычныя плыні- марксістскую і народніцкую. Але на трэцей канферэнцыі ў кастрычніку 1917 года будзе афіцыйна прызнаны раскол партыі на левую і правую плыні.
А крыху раней- у ліпені- Беларускі нацыянальны камітэт склікаў другі з'езд беларускіх арганізацый. Па трэбаванню БСГ на ім арганізацыйна афармляецца Центральная рада ўсіх беларускіх арганізацый і партый. Вялікую Кастрычніцкую сацыялістычную рэвалюцыю БСГ не прыняла. “Вольная Беларусь ” і яе рэдактар Язэп Лёсік аб падпарадкаванні ўладзе бальшавікой таксама не хочуць нават і слухаць. Прызнаюць толькі БСГ. А каб афіцыйна абвясціць “беларускую дзяржаўнасць”, прымаецца рашэнне склікаць “Беларускі з'езд розных беларускіх колаў”. Работа з'езда азнаменавалася прыняццем рэзалюцыі аб арганізацыі нацыянальна-беларускай “савецкай улады”, фактычна аб перадачы ўсей улады Выканаўчам у камітэту.
17 снежня 1917 года Саўнарком Заходняй вобласці забараняе яго работу. Бальшавікі закрылі з'езд сілай.
Язэп Лёсік, які займаў ужо ў БСГ значнае становішча і як рэдактар “Вольнай Беларусі”, і як здатны прапагандыст і трыбун партыі , працаваў на яе не пакладаючы рук. Спустошанная, разбураная вайной Беларусь можа знайсці выратаванне не ў Савецкай уладзе, а ў “нацыянальнам адраджэнні сваёй краіны”, - сцвяржала газета з нумара ў нумар. На яе погляд бальшавіцкая улада прынесла анархію. Таму трэба падумаць аб выратаванні нацыі, і кожны народ павінен патурбавацца за сабе.(Вольная Беларусь, 1917, 19лістапада).Саўнаркома Заходняй вобласці яна абвінавачвала ў незаконным , насільным разгоне Беларускага з'езда, скліканне якога нібыто было дазволена народным камісарам па справах нацыянальнасцей Іосіфам Сталіным(Вольная беларусь 1918, 17 лютага) Аднак ні самому Лёсіку, ні савецкім гісторыкам пацвердзіць гэты факт дакументальна не удалося.
Савецкая ўлада існавала ў Беларусі роўна сто дзён, да таго часу пакуль мірныя перегаворы ў Брэсце не былі спынены і немцы пачалі наступленне ў нашым краі. На календары было 18 лютага 1918 года.
На другі дзень пасля пачатку нямецкага наступлення па ўсяму Заходняму фронту, аб'яднаўшыся ў агульны блок з эсерамі, меншавікамі, Бундам і “Паалей-Цыёнам” , Выканаўчы камітэт ад імя Усебеларускага з'езда, абвясціў аб стварэнні новага ўрада -Народнага сакратарыята Беларусі.
Язэп Лёсік аднагалосна быў зацвержаны пры ранейшай- надзвычай важнай і адказнай пасадзе- рэдактара газеты “Вольная Беларусь”.Напярэдадні нямецкай акупацыі ў радах НСБ з'явіўся генерал Кандратовіч. Па задуме народных сакратароў генерал даручался фарміраванне беларускай нацыянальнай арміі. Лёсік у “Вольнай Беларусі” шчыра і з непадробнай ахвотай ратавай за гэта. Але далей слоў і папер справа фарміравання беларускай нацыянальнай арміі непайшла. Не падтрымала намераў Народнага сакратарыята і насельніцтва Беларусі. Тым часам немцы і корпус польскага генерала Доўбар-Мусніцкага тварылі ў горадзе што хацелі.24 лютага Народны сакратарыят Беларусі звярнуўся з дыпламатычнай нотай (мемарыалам) у вярхоўны Польскі камітэт. Так жа накіровывают мемарандум-чалабітную на імя “Прадстаўніка Вышэйшай нямецкай акупацыйнай улады” з мэтай высвятлення адносін нямецкай улады да дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі.Не спрацавалі нота і мемарандум- чалабітная, але выканаўчы камітэт зноў і зноў шукае новыя формы і метады уздзення на шырокія масы. 9 сакавіка 1918 года ён звяртаецца са Статутнай граматай да народаў Беларусі. Статутная грамата пастанаўляла аб дзяржаўным устрою Беларусі і аб правах і вольнасцях яе грамадзян і народаў. У ей аб'яўлялася афіцыйна об стварэнні Беларускае Народнае Рэспублікі. Уваходзіў у склад Рады БНР.[8;83] У сярэдзіне красавіка 1918 году Лёсік разглядаўся палітыкамі БНР, як адзін з кандыдатаў на пасаду кіраўніка ўрада -- старшынёй Народнага сакратарыяту БНР. У “Вольнай Беларусі” сам рэдактар Язэп Лёсік, аб стварэнні, БНР з захапленнем канстатаваў: “У кожнага беларуса пры гэтым паведамленні радасна заб'ецца серца”.
Рэзідэнцыя БНР знаходзілася ў Мінску на плошчы Свабоды. У адрас кайзера германіі Вільгельма ІІ ляціць тэлеграма. [8;84]Тэлеграма ўтрымлівала падзяку за «вызваленне Беларусі» і просьбу аб аказаньні падтрымкі БНР у яе саюзе зь Нямеччынай. Гэты крок быў нэгатыўна ўспрыняты і прывёў да таго, што Раду БНР пакінулі многія яе чальцы, а БСГ распалася.
25 сакавіка на свет з'яўляецца Другая Статутная грамата, якая сцвяржала ўсе тыя правы і вольнасці грамадзян і народаў абвешчаных у першай Устаўной грамаце.БНР абвяшчалася незалежнай і вольнай дзяржавай.
Па-ранейшаму не знаходзілася кантакту і з нямецкімі ўладамі. Па-першае мала было надзейных, актыўных дзеячаў. Іх звалі ў Мінску “кампанія важакоў з Рады”. І ўсё актыўней прыбіраў іх да сваіх рук польскі памешчык Раман Скірмунт. Неўзабаве ён прапанаваў Радзе і Народнаму сакратарыяту свій варыянт кастытуцыі. Абмеркавалі, каму-нікаму, у тым ліку Лёсіку , яна спадабалася. Вырашылі пазнаёміць з новым дакументам германскі урад. Рэакціі на ўсе пастановы, дэкларацыі граматы, кансцітуцыі і інш. Было маўчанне.
Скірмунт і Кандратовіч, Алясюк і Лёсік гараць вялікім жаданнем фарміраваць нацыянальнае войска- германская улада пагражае разгромам усялякіх нацыянальных фарміраванняў і устаноу.[8;86]
1.3 Прэзідэнт БНР, перакіраванне на культурны фронт
Усамым канцы жніўня 1918 года Лёсіку трапіў на вочы адзін з нумароў “Дзянніцы” і знайшоў там артыкул які прымусіў шмат над чым задумацца. “…-пісаў невядомы Язэпу Лёсіку аўтар Янка Блудзенскі…Пригласив немецкую помощь, став на службу ей, Рада подписала себе смертный приговор. Она давным- давно потеряла достоинства перед силой народных масс…Просвещенные мужи из Рады так сильно боялись федерации с Россией…сочли лучшим широко открыть вглубь ворота…для германских покровителей… ”
Я.Лёсіку хацелася аднаго-свабоды. Але чым далей, тым больш і больш бачыў Язэп, што перамен у жыцці дачакацца наўрад ці давядзецца. Немцы дзень за днем узмацнялі ход рэстаўрацыі дарэвалюцыйных парадкаў, усё мацней захоплівалі сістэму дзяржаўнага будаўніцтва і кіравання краем.
Аднак пакуль немцы займалі Мінск, Раману фон-Скірмунту ўрэшце ўдалося прарвацца да ўяўнай улады, і 9 ліпеня ён сфарміраваў новы сакратарыат Рады. Прэзідэнтам Рады БНР стаў Язеп Лёсік.
Бачачы , што на палітычным фронце поспехі ў кіраўніцтва БНР на ўрад ці будуць Язэп Лёсік усё больш скіроўвае свае асабістыя намаганні на іншы фронт--культурны. [8;87]
Ён прыходзіць да думкі , што менавіта ў культурных адносінах наш народ найбольш адсталы і прыціснуты. Прасвятленню жыхароў Мінска ён і прысвечаяе свой вольны час. Ужо ў красавіку 1918 года ў штаб-квартэры Рады БНР Лёсік адкрывае курсы беларусазнаўства. Аб'яднаныя імкненнем засвоіць гісторыю культуры, літаратуры, навукі , наведвальнікі курсаў беларусазнаўства з асаблівай ахвотай слухалі лекцыі рэдактара газеты “Вольная Беларусь”. Тады ж , у красавіку 1918 года , Народны сакратарыят БНР па прапанове Лёсіка прыняў пастанову аб апавяшчэнні беларускай мовы “гасударственным і абавязковым языком Рэспублікі”. У адпаведнасці з ёй , нацыянальныя меншасці Беларусі маглі карыстацца сваёй мовай у афіцыйных зносінах з урадавымі установамі, аднак “усе акты, дакументы і перапіска ўрадавых устаноў павінны пісацца гасударственным беларускім языком…”.
Тым часам завочная барацьба паміж бальшавікамі і Радай БНР за неіснуючую пакуль што ўладу абвастралася з кожным днём. Скірмунт і ягоны “кабінет ураду”, разумеючы, што рана ці позна з уладай давядзецца развітацца , кідаюць усе неяўныя сілы на пошукі падтрымкі і разумення за мяжой. “Незалежнасць БНР ” прызнала толькі Україна. Не адна дэлігацыя накіроўвалася і ў Маскву, на перамовы з бальшавікамі. Аднак кожны раз радаўцы вярталіся адтуль ні з чым.
Крыху паздней, ужо у кастрычніку, Рада БНР на сваім пасяджэнні зацвердзіла састаў надзвычайнай дэлегацыя для паездкі ў Берлін. Узначальваў яе сам Скірмунт, а членамі прызначаліся Язэп Лёсік і Іван Луцкевіч. У дарозе яны даведаліся аб рэвалюцыі ў Германіі. [8;88]
13 лістапада 1918 года Я.Свярдлоў, У.Ленін і В.Аванесаў падпісалі пастанову аб ануляванні Брэст-Літоўскага дагавора. “Права на самавызначэнне, -канстатавалася ў пастанове, - у поўнай меры будзе прызнана за працоўнымі нацыямі ўсіх народаў”.
У канцы лістапада рада пачынае драбнець. Я.Варонка адбывае ў Вільню міністрам па беларускіх справах Літоўскай дзяржавы. Першымі віталі ўступленне Беларускай рады ў Тарыбу прадстаўнікі нямецкага камандавання, хоць іх войскі і вымушаны былі пакідаць акупаваную Беларусь. Не прамінула ўпусціць адзін з апошніх шанцаў і Рада БНР: накіравала тэлеграму Берлінскай радзе рабочых дэпутатаў з “прывітаннем германскай рэвалюцыі”.
Адну за другой праводзіць нарады старшыня Рады Язэп Лёсік. Па падказцы Скірмунта генерала Кандратовіча накіровываюць у Вільню, дзе ён прыступае да фарміравання і камандавання “злучанымі беларуска-літоўскімі вайсковымі часткамі”. У Ясы, на канфірэнцыю саюзных дзяржаў, накіравалі дэлігацыю БНР якая “даручана была прадставіць хаўруснікам мемарандум аб гістарычным развіцці беларускай дзяржаўнасці разам з картаю этнаграфічных межаў беларускага народа і дабівацца ад хаўрусных дзяржаў прызнання яе незалежнасці”.Да удзелу у нарадзе ў Ясах гэтую дэлегацыю проста не дапусцілі.[8;89]
Разам з адступаючымі немцамі пакінулі мінск члены рады БНР, рэдактары і супрацоўнікі “Вольнай Беларусі”, “Мінскага голаса” і інш.газет. Пасля адступлення немцаў з Беларусі усталёўваецца часовае безуладзе.
1.4 Прыход бальшавікоў к уладзе
10 снежня 1918года Мінск вызваліўся ад акупантаў. Прайшоўшы напрыканцы таго ж года ў Смаленску І з'езд Камуністычнай партыі Беларусі выбраў Часовы рабоча-сялянскі рэвалюцыйны ўрад на чале з З.Жылуновічам. 1 Студзеня 1919 года ўрад Беларусі апублікаваў Маніфест, у якім абвяшчалася суверэнная Беларуская Савецкая Рэспубліка і дэкларавалася поўнае вызваленне беларускага народа ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту. [8;90]
У тым жа манифесце ўсе урады- Рада, нямецкіе акупацыйныя ўлады, польскія і ўкраінскія захопнікі- аб'яўляліся звергнутымі. Законы і пастановы , распараджэнні і загады Рады БНР “лічацца несапраўднымі”, -падкрэслена там. “Самыя злосныя ворагі” народа…на “адну дошку” ставіліся нямецкія акупанты і радаўцы з Беларускай Народнай Рэспублікі, што ніяк не адпавядала іх планам , намерам і метадам супрацьстаяння бальшавікам. Так першыя з іх і запраўды знішчалі беларусаў , неслі нашым гарадам і вёскам разбурэнне і галечу… многія ж з другіх шчыра і беззапаветна верылі ў заўтрашні светлі дзень Беларусі, імкнулся прысвяціць яе нацыянальнаму развіццю і працветанню свае таленты і нястомную працу.
Нядоўга адарваны ад развіцця падзей у Беларусі, не маючы магчымасці дакладна ведаць глыбінныя працэсы ў нетрах народных мас, 34-гадовы Язэп Лёсік наівна верыў кожнай заяве, кожнаму звароту сваіх новых сяброў па Грамадзе, а потым і Радзе, асабліва старэйшым па ўзросту. Разабрацца ж ва ўсім самому, цвяроза ацаніць падзеі проста не хапала часу.
Лідэрам БСГ, радаўцам з БНР яго светлы розум, арыгінальны склад мыслння былі вельмі і вельмі патрэбны. Ужо хоць таму , што Лёсік мог на роўных гаварыць з простымі людзьмі, а ў тых жа Р.Скірмунта і І.Варонкі, А. Кандратовіча і П.Алесюка, А.карача і К.Езавіта гэтага не атрымлівалася. [8;91]
Трапіўшы у палітычную ізаляцыю Рада БНР пачала шукаць узаемаразуменне з белапалякамі. П.Алясюк павёў у Варшаве перамовы аб дажанні аб'яднанымі сіламі выступіць супраць Савецкай улады Беларусі. Аднак кіраўніцтва Польшы марыла захапіць наш край і не жадала прызнаць радаўцаў “нацыянальным прадстаўніцтвам” Беларусі.Пачаўшы наступленне са студзеня 1919 года, польскія лігіянеры 8 жніўня авалодалі горадам. Акупація працягвалася да вясны 1920 года. У Мінске зноўку вярнуліся радаўцы БНР. Пачалося адраджэнне палітычных цэнтраў і саміх груповак і фарміраванняў.
Раду БНР Язэп Лёсік узначальваў каля года. Але у сярэдзіне 1919-га ён перадае партфель старшыні Пятру Крэчэўскаму. Хапіла ў Лёсіка сілы і волі , а наперш палітычнай мужнасці і вытрымкі прызнаць у глыбіні душы, што ўвесь гэты час ён проста займаўся самападманам. Лёсік прымае прапанову свайго даўняга сябра па ссылцы ў Сібір А.Прушынскага і становіцца рэдактарам газеты “Беларусь”-органа БНК, які узначальваў Прушынскі. Калі ўсталявалася савецкая ўлада на Беларусі, бальшавікі арыштавалі Язэпа як беларускага дзеяча, аб чым паведаміла мне ягоная жонка, дачка Ядвігіна III. Я тэлеграмаю ў Аддзел асветы прасіў прыняць захады да вызвалення Язэпа з-пад арышту. Але з гэтага нічога б не выйшла, каб не ўзняў свайго голасу Ігнатоўскі. На гэты раз Язэпа неўзабаве вызвалілі. Як ён потым мне перадаваў, за ягонае вызваленне рашуча ходаўся Ігнатоўскі, які заявіў: "Калі не вызваліце Лёсіка, дык саджайце мяне".[11;121]
Па-рознаму павялі сябе былыя радаўцы. Адны актыўна ўключыліся ў антысавецкую дзейнасць у розных заходніх цэнтрах і радыёстанцыях, іншыя вярнуліся ў БССР і прызналі свае памылкі ў палітычнай дзеёнасці…Язэп жа лёсік пачаў плённа супрацоўнічаць з новай, Савецкай уладай…
2. Навуковая, нацыянальная, культурная дзейнасць
...Яму было ўжо пад сорак- узрост сталы і мудры.Прайшлі, адышлі ў нябыт ілюзіі аб магчымасці дасягнення поўнай самастойнасці і незалежнасці роднай старонкі.Родны народ, зразумеў Лесік, можа і павінен прыйсці да светлай будычыні толькі праз шлях самавызначэння. Праца ў галінах культуры , навукі і асветы на карысць дасягнення беларускай нацынальнай дзяржаўнасці становіцца зместам і сэнсам яго дальнеёшага жыцця.[8;93] Навуковая і педагагічная дзейнасць Язэпа ў Менску добра ведамая, бо ад ягонае працы засталася вялікая спадчына. Ён выдаваў газету "Вольная Беларусь", пісаў у шмат якіх часопісах, складаў граматыкі і правапіс, чытаў лекцыі ва універсітэце і адначасна быў за выкладчыка беларускай мовы на курсах “беларусаведы”, якія адбываліся ва ўсёй Беларусі. Гэтая ягоная праца была бадай што найкаштоўнейшая для таго часу, бо тут ён выступаў як прапагандыст беларускае справы, што вельмі спрыяла развіццю нацыянальнай сведамасці сярод жыхарства Беларусі.[11;121]
За дзейнасць сваю ў Менску, якая праходзіла не больш як дзесяць гадоў, Язэп зрабіў вельмі многа. Ён, стоячы на варце чысціні беларускае мовы, актыўна ўдзельнічаў у тэрміналагічнай камісіі Інстытута беларускае культуры, пры гэтым па розных прадметах і ўстанавіў граматычную тэрміналогію. Ён пісаў граматыкі беларускае мовы для школ і тэхнікумаў, бо "Беларуская граматыка для школ" Тарашкевіча была занадта малая і не высвятляла ўсіх фактаў і законаў беларускае мовы.
Узяўшыся найперш за даследаванне вытокаў роднай нацыянальнай культуры, Язэп Юр'евіч прыходзіць да ісціны, што “як сьвядомасць вызначаецца быцьцём, так культурны стан народа вызначаецца яго экономічна-грамадзянскімі ўзаемаадносінамі. Культура становіць адбітак народнага жыцця і з'яўляецца продуктам разумовай творчасці людзей на падставе іх матар'яльнага быту”. Артыкул “Культурны стан Беларусі к моманту Лютаўскае рэвалюцыі”, апублікованы ў 1924 годе ў складзен Алесем Сташэўскім, Зміцерам Жылуновічам і Усеваладам Ігнатоўскім збоніку “Беларусь”, стаў не толькі першай грунтоўнай працай Лёсіка як вучонага, а наогул з'явіўся адным з самых першых даследаванняў аб тагачаснай недалёкай мінуўшчыне нашага краю.
Аб культуры Беларусі Лёсік гаворыць толькі ў адносінах да яе сялянскіх мас. “Гісторыя Беларусі, - піша ён, -злажылася так, што яна стала краем сялянскім не толькі па свайму экономічнаму ладу, як край не прамысловы, а земляробскі; Беларусь стала краем сялянскім і па свайму грамадзянскаму складу.Вышэйшыя эканамічна-пануючыя буржуазныя станы Беларусі былі адарваны ад працоўных народных мас эканамічна і культурна…Сталася так, што беларусы к моманту Лютаўскай рэвалюцыі станавілі народнасць чыста сялянскую і па свайму нацыянальнаму твару. Беларуская культура, беларуская самабытнасць захавалася толькі ў земляробскіх сялянскіх масах…”
Лёсік сцвярджаў , што такое становішча пачалося яшчэ с XVI стагодзя, калі “беларускае баярства, а за ім і іншыя прывілейныя станы , адарваныя ад працоўных гушч соцыяльна, сталі пераймаць чужую, галоўным чынам , польскую мову і польскую культуру. Гэта скончылася тым, што беларуская мова, як адзіны фактар разумовай творчасці народу, была пастаўлена на ступень простай , хамскай, мужычай, няздатнай да культурнага развіцця разам з тымі працоўнымі, сацыяльна прыгнечанымі масамі, што ў гэтай мове гаварылі”.Гэта абасобленасць, зазначае аўтар, і стала прычынай таго, што да пачатку дваццатага стагодзя аб беларускай інтэлігенцыі не магло быць і гутаркі. Артыкул “Культурны стан Беларусі к моманту Лютаўскае рэвалюцыі” складаецца з некалькіх частак: “Грамадзянскі склад Беларусі”, “Быт, права, звычаі”, “Асьвета”, “Цэркаў і рэлігія”, “Наука і мастацтва”. Самы вялікі з разделаў - “Быт, права, звычаі”, у якім Лёсік разглядае формы сялянскага землекарыстання на Беларусі, уклад жыцця вяскоўца наогул. У раздзеле “Асьвета” Лёсік пераканаўча паказвае, як “расійскі урад…гасіў асьвету на Беларусі”.
Не мог , натуральна, абысці маўчаннем аўтар і тэму беларускага адрадження. “…Ідэя нацыянальнага адрадження, - сцвяржае ён, -парадзілася…яшчэ у пачатку ХІХ сталецця, у рэзультаце таго навуковага руху, што распачаўся пры Віленскім універсітэце, але гэта была толькі ідэя-прычым, кволая і зусім нявыразная. Сапраўдны беларускі рэнесанс распачаўся толькі напярэдадні Лютаўскае рэвалюцыі 1917 года і стаў навочнай рэальнасцю пасьля перевароту ў кастрычніку… ”
Артыкул у цэлым, кожны яго раздзел сведчыць : аўтар гарыць вялікім і сапраўдным жаданнем пазнаць і паказаць іншым гісторыю свайго народа. Эрудзіраваны і начітаны чалавек, Лёсік ужо гэтай працай паказаў сябе як сумленны і шчыры даследчык, глыбока зацікаўлены не толькі ў мінулым, а найперш у будучыні роднага краю.[8;95]
Літаратурную дзейнасць Я. Лёсік пачаў як празаік. Першы яго апублікаваны твор -- пераклад даўнейшай грэчаскай казкі «Геркулес і селянін» (змешчаны ў «Нашай ніве» за 1912 год). Неўзабаве там жа з'явіліся яго допісы і карэспандэнцыі, а ў канцы 1912 года -- апавяданне «Ня ўсе ж разам, ягамосьці!» і публіцыстычныя нататкі «Пра лёс беларускага народа і яго мовы». У далейшым Я. Лёсік найболей праявіў сябе як публіцыст, хаця яго прыроджаная адоранасць і разуменне асветніцка-адраджэнцкіх задач тагачаснай беларускай літаратуры выяўляліся то ў вершаваных спробах, то ў больш характэрных для яго празаічных жанрах. У 1921 рыхтаваўся да друку зборнік яго мастацкай прозы «Родныя вобразы», але быў забаронены. Кнігі Я. Лёсіка ў 20-я гады ХХ стагоддзя падвяргаліся значным цэнзурным праўкам.
Прозе Я. Лёсіка ўласціва эпічнасць, імкненне даць разгорнутую характарыстыку тыпажу, багатая палітра вобразна-маляўнічых сродкаў, псіхалагічная праўдзівасць. Асобую ўвагу ён звяртаў на канкрэтыку, дэталі быту, пейзажу. Аднак Я. Лёсіка нельга назваць бытаапісальнікам. Ён па-мастацку выяўляў душу простага беларуса, пазбягаючы пры гэтым тэндэнцыйнасці. Пераклаў на беларускую мову «Маніфест Камуністычнай партыі», перарабіў на сучасную мову «Пінскую шляхту» В. Дуніна-Марцінкевіча. Публіцыстычны талент Я. Лёсіка асабліва яскрава раскрыўся ў 1917--1920 гг., калі ён шмат выступаў у друку па нацыянальным пытанні, якое найбольш востра хвалявала яго ў той час. Менавіта публіцыстыку ставіў Я. Лёсіку ў галоўную заслугу М. Гарэцкі, аднак з жалем дадаваў, што публіцыст у ім, магчыма, міжволі зашкодзіў белетрысту. Гарэцкі падкрэсліваў талент Лёсіка-апавядальніка (асабліва адзначаў яго «Апавяданне без назвы»), вылучаў нацыянальны характар яго творчасці. Праз цяжкія напла ставанні доўгатэрміновых рэпрэсіўных забарон і агавораў усё ж прабіліся прарочыя словы М. Гарэцкага пра Я. Лёсіка: «Гэтага слаўнага пісьменніка чакае яшчэ слаўнейшая будучыня».[20;41]
Педагагічную дзейнасць пры Савецкай уладзе ён пачаў яшчэ раней чым літаратурную і даследчыцкую працу. Ужо ў 1921 годзе, літаральна адразу пасля адкрыцця Беларускага дзяржаўнага універсітэта Лёсік выкладае там родную беларускую мову.
На перша факультэт БДУ-рабфак-было прынята неўзабаве 160 чалавек. Спецыялістаў-выкладчыкаў- і найперш па беларускай мове і літаратуры-катастрафічна не хапала. Янка Купала, Якуб Колас, Максім Гарэцкі, Язэп Лёсік і некаторыя іншыя працавалі не пакладаючы рук. Яны вучылі роднай мове не толькі студэнтаў , але і сваіх калег-педагогаў. Ужо ў 1927 годзе дзве трэці навучальных гадзін ва універсітэце выкладаліся на беларускай мове. Дзверы аўдыторый БДУ шырока адчыніліся перад “мужыцкай” мовай, яккалісьці называлі яе царскія палітыкі каланізацыі і русіфікацыі.Намаганнямі нешматлікіх выкладчыкаў, і галоўным чынам яго, Язэпа Юр'евіча Лёсіка , быў адкрыты багаты для таго перыяду кабінет беларускай мовы і літаратуры, кніжкамі і дапаможнікамі для якога падзялілася Дзяржаўная бібліятэка Беларусі.
Універсітэцкія выкладчыкі, іншыя спецыялісты па мове і літаратуры, гісторыі і культуры настойліва шукалі новыя, больш даступныя і масавыя формы і метады павышэння адукацыі народа, пашырэння ягоных ведаў аб родным беларускім краі. Язэп Лёсік прапанаваў арганізаваць ў Мінску вышэйшыя курсы беларусазнаўства. Нарком асветы Усевалад Ігнатоўскі ахвотна падтрымаў ідэю, і ўжо ў 1922 годзе адбываецца выпуск слухачоў курсаў.
У імя станаўлення , удасканалення і дальнейшага равіцця беларускай мовы Язэп Лёсік закінуў і “пісанне мастацкіх рэчаў”, і распрацоўку гісторыі краю.[8;97]
Актыўная навуковая дзейнасць Язэпа Лёсіка распачалася ў 20-я гг. ХХ ст. Для беларускамоўнага мовазнаўства гэты перыяд быў вельмі адметны. Час патрабаваў ад моваведаў выпрацоўкі норм беларускай літаратурнай мовы, адзіных правілаў напісання запазычанай лексікі, стварэння уласнай навуковай тэрміналогіі. Асаблівую актуальнасць мелі праблемы у галіне нацыянальнай тэрміналогіі. Таму 20 лютага 1921г. пры Народным камісарыяце асветы была створана навукова-тэрміналагічная камісія, якая займалася распрацоўкай беларускай навуковай тэрміналогіі для пачатковых і сярэдніх школ. Разам з Язэпам Лёсікам у камісіі працавалі Янка купала, Якуб Колас, Яўхім Карскі.За кароткі тэрмін было створана каля трох тысяч тэрмінаў у галіне граматыкі, літаратуры, логікі, арыфметыкі, алгебры, батанікі, геаметрыі. Праз неёкі час Я.Лёсік узначаліў эту камісію і да 1930 г. ёю было выдадена 24 выпускі навуковай тэрміналогіі па ўсіх галінах навукі. Закладзеные тады прынцыпы перадачы іншамоўных тэрмінаў на беларускую мову выкарыстоўваюцца і цяпер. Але не толькі навуковай тэрміналогіяй займаўся Я.Лёсік у той час. Так, на працягу 1921-1927 гг. Было выдадзена дзевяць навуковых мовазнаўчых прац і літаратурных твораў. Гэта «Беларускі правапіс» , «Школьная граматыка беларускае мовы», «Сынтакс беларускае мовы», «Граматыка беларускае мовы.Морфолёгія», «Практычная граматыка беларускае мовы», «Наша крыніца(кніга для чытаньня)», «Ня ўсё-ж разама, ягамосьці(апавяданьне)». У гэтых дапаможніках аўтар імкнуўся не толькі цікава і даступна выкласці тэарэтычны матэрыял, але і праілюстраваць яго прыкладамі з мастацкіх твораў Я.купалы, Я.коласа, М.багдановіча, З.Бядулі, К.Каганца, Ф.Багушэвіча, В. Дуніна-марцінкевіча і інш. У 2003 г. большасць з пералічаных прац убачылі свет.[7;66]
Асабліва папулярнымі былі навучальные дапаможнікі па граматыцы.У прадмове да «Школьнай граматыкі беларускае мовы» Я. Лёсік пісаў: «Задача гэтага падручніка- пазнаёміць нашу масавую школу з тымі фактамі беларускае літаратурнае мовы, што маюць практычнае значэньне, зьвязанае з навучаньнем правапісу , хоць сам правапіс выключан з кнігі, і падручнк , таім парадкам мае чыста граматычны зьмест…»
Адметная і праца «Сынтакс беларускае мовы» (1925, 2-е выд.1926). Гэта першае значнае і вельмі грунтоўнае выданне таго часу, дзе Язэп Лёсік вырашае праблемы сінтаксісу беларускай мовы, нарматыўнасці ўжывання сінтаксічных канструкцый. Складаючы падручнік мовазнавец карыстался працамі рускіх сінтаксістаў. Структура кнігі своеасаблівая : Язэп Лёсік пераняў двухузроўневы падыход да навучання мове Б.Тарашкевіча.Вылучанныя Я.Лёсікам два раздзелы характарызуюцца неаднародным зместам. У першай часцы раскрываецца агульна-тэарэтычны аспект даследавання ў галіне сінтаксісу беларускай мовы. У Якасці ілюстрацый выкарыстоўваюцца выключна уўзоры сказаў і сінтаксічных канструкцый з жывой народнай гаворкі ці з фальклорных крыніц. Матэрыял другой частікі падручніка прысвечаны характарыстыцы сінтаксічных асаблівасцей беларускай літаратурнай мовы.
Язэпа Лёсіка цікавілі не толькі праблемы нормы ў беларускай мове, клапаціўся ён і пра пашырэнне статусу беларускай мовы як крыніцы культурна-духоўнага развіцця беларускага народа. Таму невыпадкова, што ён адзін з першых распрацаваў спосабы перакладу на беларускую мову рускіх дзеяпрыметнікаў.
У 1927 г. у Дзяржаўным выдацтве Беларусі убачыла свет і«Граматыка беларускае мовы» Я.Лёсіка у якой ён разгледзеў марфалагічные факты «ня збоку іх “правільнасці” ці “няправільнасці”, а збоку іх даўнасці, пашыранасці або ці прыняты яны уў літаратурнай мове, а ў некаторых разох апісваюцца…», ён абпіраўся на гімторыю беларускай мовы, на яе традыцыі, на набыткі сваіх папярэднікаў.
З другой паловы 1920-х гг. Навуковыя інтарэсы Я.Лёсіка ужо не абмажоўваліся рамкамі тагачаснай літаратурнай мовы. У 1928-1929гг. Вучоны ўдзельнічаў у дыялектычнай экспедыцыі па Магілёўшчыне і зрабіў даклад на адпаведную тэму. [20;43]
На базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі Народнага камісарыята асветы БССР ствараецца Інстытут беларускай культуры. Праз два гады яго узначальвае Усевалад Ігнатоўскі і адразу ж запрашае да сябе працаваць Язэпа Лёсіка. Стаўшы вышэйшай дзяржаўнай навуковай установай Беларусі, Інбелкульт аб'яднаў у сваіх сценах лепшыя сілы навукоўцаў. Калі ў самым пачатку 1926 года адной з васьмі асноўных секцый у ім стала секцыя беларускай мовы і літаратуры, Лёсік быў ў ёй вядучым спецыялістам-мовазнаўцам.З ім раіліся і кансультаваліся пры вызначэнні напрамкаў ажыццяўлення моўнай палітыкі ў рэспубліцы, разам з іншымі калегамі-вучонымі ён абараняў беларускую мову ад нападкаў самых розных рэфарматараў і аматараў новаўвядзенняў і паправак. Язэп Юр'евіч стаяў за чысціню роднай мовы.
У сярэдзіне кастрычніка 1928 года пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў Беларусі Інбелкульт быў рэарганізованы ў Беларускую Акадэмію навук. А напрыканцы года Саўнарком БССР зацвердзіў і перші састаў правадзейных членаў Акадэміі.
Але ў гэты састаў не ўвашло імя Язэпа Юр'евіча Лёсіка. Ваўсіх афіцыйных даведніках, навуковых працах, у кнігах і буклетах, прысвечаных развіццю ў Савецкай Беларусі навукі і культуры, а таксама выданнях аб гісторыі Акадэміі навук БССР пасля пераліку гэтых прозвішчаў абавязукова пішацца слова “і іншыя”. “…і іншыя”-гэта маецца на увазе ён, Язэп Юр'евіч Лёсік.[8;102]
3. Савецкія рэпрэсіі і смерць
Яшчэ у1921-ым, адразу пасля выхаду ў свет “Практычнай граматыкі беларускае мовы”, “Звязда” назвала падручнік контррэвалюцыйным. Гэта было пачаткам наступных праследаванняў. “Контррэвалюцыйным” быў сам факт выхаду для шырокіх народных мас першай у гісторыі Беларусі “Практычнай граматыкі” беларускай мовы. [8;103]
У час калі галоўным накірункам Язепа Лёсіка была навука ў палітыку ён практычна не лез. Но ДПУ пачало турбаваць Лёсіка адным з першых- з сярэдзіны 20-х. Людзі с чырвонымі пасведчаннямі з'яуляліся то на рабоце, то дома… Спачатку цікавіліся працай і жыццём наогул, потым пачалі ўнікаць у лёс і біаграфію, а там “цемных” пяцен было дастаткова. Пасля гэтага праісходзіць першы арышт, чыста умоўны. Блізкія люді Язэпа Лёсіка -брат Антон Лёсік, жонка Язэпа Ванда Лявіцкая- імкнуцца даказаць , што з мінулым даўным пакончана, але із этага нічога не выходзіць. Тут у барацьбу за асвабаждзенне Лёсіка уступая Усевалад Ігнатоўскі, які гучна заяўляе уіраўніккам ДПУ “Калі не вызваліце Лёсіка, дык сажайце тады і мяне” . Голаз Ігнатоўскага быў рашучым і Язэпа адпускаюць.
У 1926 годзе на пасадзе народнага камісара асветы БССР У.Ігнатовскага змяніў А.Баліцкі, які і далей працягваў справу свайго папярэдніка- рабіць ўсё каб і далей беларуская асвета крочыла наперад, заваёўвала новыя абшары і далягляды. Але ужо у 1930 годзе яго арыштуюць, а праз пяць гадоў ён памрэ не вытрымаўшы нечалавечных выпрабаванняў і катаванняў у лагеры палітычных зняволеных. Але яшчэ у лістападе 1926 года сумесна з Інстытутам беларускай культуры Народны камісарыят асветы арганізоўвае Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Гэта канферэнцыя сведчыла аб жаданні беларускіх вучоных, мовазнаўцаў заявіць аб сябе ў поўны голас, паказаць , што у аснове роднай мовы ляжаць багатыя і слаўныя традыцыі, гістарычны прынцып фарміравання яе як роўнай сярод роўных у сям'і славянскіх моў, што імела бальшое палітычнае значэнне. У аснове большасці матэрыялаў і дакументаў канферэнцыі ляжалі працы і распрацоўкі Язэпа Лёсіка.Такіе работы Лёсіка , як “Беларускі правапіс”, “Школьная граматыка беларускае мовы”, “Сынтакс беларускае мовы”, “Практычная граматыка беларускае мовы” і іншыя даследаванні мелі папулярнасць сярод і народа, і вучоных. Правядзенне акадэмічнай канферэнцыі выклікала вялікае нездавальненне ў кіруючых колах рэспублікі. Большае нездаваленне выклікал даклад А.Баліцкага аб стане асветы ў Савецкай Беларусі і тое што зал быў упрыгожан выключна беларускай сімволікай. Да і з пазіцый сённяшняга дня відавочна іншае: вынікі і ход акадэмічнай канферэнцыі беларусаў не спадабалася Маскве. Партыйныя лідэры Беларусі пасылалі ў Маскву трывожныя сігналы аб “адраджэнні беларускага нацыяналізму”, спробы беларусізацыі ацыянальнай культуры, навукі, асветы. [8;105]
У ліпені 1930 года Язэп Лёсік поеха у Мацэсту, каб паправіць здароўе, на якое паўплывала ссылка ў 1911-ым у Сібір. Аднак паправіць здароўе Язэпу Лёсіку не удалось, так як аднойчы адвячоркам у ягоны нумар пастукаліся незнаёмыя людзі с пасведчаннямі супрацоўнікаў ДПУ , якія прапанавалі Язэпу сабраць рэчы і пайсці з імі…
Лёсік і арыштанты разам адбылі ў Мінск , дзе Язэпа Юр'евіча здалі турэмным уладам ДПУ. У доме акадэміка пачаліся крупныя вобыскі.Алеся Лёсік , дачка Язэпа успанінала, што за сведку дэпэушнікі ўзялі і барата Язэпа Юр'евіча - Антона Лёсіка-ператраслі літаральна ўсё. Асабліва пільна ўглядаліся у рукапісы Язэпа, газэты , часопісы. Большасць з гэтага потым бясследна знікла. Сям'е Лёсіка прапанавалі перабрацца у іншае якое-нібудзь месца, але новыя суседзі ставіліся ужо да ніх настарожана..Жану Лёсіка пасля гэтага нікуды не бралі на работу, часова устраівалася на адну з выставак у Мінску, дзе мыла посуд, прыбірала памяшканне. Так працягвалася два гады. Неўзабаве пачалі праводзіць пашпартызацыю насельніцтва, жонке Язэпа Лёсіка яго не далі і нават сказалі, што сям'я лёсіка наогул павінна пакінуць Мінск…
Подобные документы
Вызначэнне адносіны да кастрычніцкай рэвалюцыі Беларускай сацыялістычнай партыі. Змест палітычнай праграмы Вялікай беларускай рады. Ацэнка палітычнай сітуацыі краіны, дэмабілізацыя арміі, пытанне аб бежанцах - асноўныя задачы І Беларускага з'езда.
реферат [24,5 K], добавлен 17.12.2010Аналіз палітычнай і грамадскай дзейнасці Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі у (1919-1925 гг.). Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі.
курсовая работа [56,6 K], добавлен 20.06.2012Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.
контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой Беларусі, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг.; рэвалюцыянэр-дэмакрат, паэт. Летапіс жыцця, грамадска-палітычнай і публіцыстычнай дзейнасці. Месца К. Каліноўскага ў беларускай культуры.
курсовая работа [30,1 K], добавлен 11.03.2015Царкоўна-рэлігійная Рэфармацыя ў Беларусі, яе антыклерыкальны і антыкаталічны напрамак. Узмацненне рэлігійнага індыферэнцізма і скептызма ў беларускім грамадстве другой паловы ХVІІІ стагоддзя. Зараджэнне ў асяроддзі маладой шляхты якабінскага руху.
реферат [26,8 K], добавлен 15.01.2012Вывучэнне гісторыі Беларусі апошняй чвэрці XVI – 30-х гадоў XVII стагоддзяў - перыяду жыцця і дзейнасці Льва Сапегі. Палітычная і дыпламатычная дзейнасць Льва Сапегі. Статут 1588 г. і роль Льва Сапегі ў яго распрацоўцы, выданні і выкананні артыкулаў.
курсовая работа [56,6 K], добавлен 29.03.2011Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы працоўных мас. Ўплыў рэвалюцыі на жыццё Расіі, "западнорусизм" як ідэалогія. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі. "Наша ніва" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.
реферат [22,2 K], добавлен 03.12.2009Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. Мадэрнізацыя савецкай сістэмы.
реферат [40,6 K], добавлен 22.12.2010Ажыццяўленне праграмы нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Беларусізацыя як цэнтральнае звяно нацыянальнай палітыкі дзяржавы. Разгляд перыяду сапраўднай беларускай рэнесансу 20-х гадоў - Кастрычніцкай рэвалюцыі і ломкі ладу царскай Расіі.
курсовая работа [69,6 K], добавлен 19.12.2012Вывучэнне падзей 1917 года у савецкай гістарыяграфіі ў кантэксце Кастрычніцкай рэвалюцыі. Змена акцэнтаў ў сучаснай навуцы: даследаванне рэвалюцыі ў кантэксце маштабнага, глабальнага з'явы Першай сусветнай вайны. Рэвалюцыя у беларускай гістарыяграфіі.
реферат [35,5 K], добавлен 25.10.2009