Культура беларускіх земляў у XIV-XV ст.
Кніжная справа, летапісанне. Адраджэнне на Беларусі. Галоўныя дасягненні культуры адраджэння. Культура ў канцы XVI-сярэдзіне XVIII ст. Праваслаўныя, каталіцкія, уніяцкія брацтвы. Рэформы адукацыі 1770-1790-х гг. Тэатр і музычнае мастацтва, мецэнацтва.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | лекция |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 30.07.2013 |
Размер файла | 53,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Культура беларускіх земляў у XIV-XV ст.
Дойлідства. У 14 - 15 ст. у ВКЛ значна ўзрасла патрэба ў абарончых збудаваннях.
Замкі ў 14 ст. у Лідзе, Крэве, Наваградку, Віцебску.
У замкавым будаўніцтве пераважаў раманскі стыль. У царкоўным - на змену раманскаму стылю прыходзіла готыка.
Прыклад гатычнага стылю - Троіцкі касцёл 15 ст. у в.Ішкальдзь Баранавіцкага раёна.
Мураванае дойлідства 14 - 15 ст. уяўляе сабой удалае спалучэнне раманскага стылю і готыкі, якія праніклі на Беларусь з захаду.
Помнік старажытнага беларускага дойлідства, пабудаваны, згодна паданню па замове Вітаўта Вялікага на месцы сустрэчы з жонкай і сынамі пасля бліскуча здзейсненых уцёкаў з Крэўскага замка - Мураванкаўская (Маламажэйкаўская) царква.
Данжон - галоўная вежа феадальнага замка.
Для беларускага горадабудаўніцтва і архітэктуры 14 - 16 ст. было ўласціва:
- абарончы характар пабудоў,
- распаўсюджанне раманскага стылю, готыкі і барока
- уплыў еўрапейскага Рэнесанса
- цытадэльнае царкоўнае будаўніцтва,
- шырокае будаўніцтва прыватнаўласніцкіх рэзідэнцый.
Прыклады пабудоў у стылі беларускай готыкі - Сынкавіцкая царква - крэпасць, Троіцкі касцёл у Ішкальдзі, Мураванкаўская царква - крэпасць, Мірскі замак.
Будаўніцтва праваслаўных і каталіцкіх сабораў станоўча ўплывала на развіццё мастацтва.
Многія княжацкія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскавым роспісам.
Сцены і слупы касцёла ў Ішкальдзі былі некалі ўпрыгожаны фігурамі розных святых асоб і арнаментамі.
Абавязковым упрыгажэннем храмаў былі іконы, а каталіцкіх касцёлаў - і скульптуры святых (з'яўляюцца ў 14 - 15 ст., вырабляліся дрэва).
Адзін з ранніх твораў жывапісу - абраз “Маці Божая Замілаванне” з Маларыты (Брэстчына) па стылю належыць да візантыйскага мастацтва ў 14 - пачатку 15 ст.
Да 14 - 15 ст. адносіцца зараджэнне на Беларусі партрэтнага мастацтва.
У замкавай царкве ў Віцебску быў “партрэт Улляны старажытнага пісьма, дзе яна паказана разам з мужам сваім Альгердам. Партрэт гэты знаходзіўся ў старажытнай драўлянай, на каменным фундаменце, царкве ў Верхнім замку”.
Для выяўленчага мастацтва Беларусі ў 14 - 16 ст. характэрны:
-дэкаратыўнае мастацтва архітэктуры,
- манументальны жывапіс,
- прыкладное мастацтва,
- распаўсюджанне кніжнай гравюры,
- станкавы жывапіс,
- развіццё ў свецкім жывапісе партрэтнага жанру.
Відавочны пераход ад плоскасных трактовак кампазіцый да перспектывы. З канца 15 ст. у жывапісе акрамя партрэтнага, узнікаюць гістарычны, батальны і іншыя жанры.
Разнавіднасці партрэтаў:
Данатарскі - партрэты фундатараў - заказчыкаў
Сармацкі - партрэт мужнага героя - ваяра.
Кніжная справа.
Выдатнымі ўзорамі беларускай рукапіснай кнігі з'яўляюцца Лаўрышаўскае (змяшчае вялікую колькасць вельмі прыгожых загалоўных літар і 19 невялікіх малюнкаў - мініяцюр. У цэнтры пераплёту кнігі на сярэбранай пласціне ёсць выява святога з кап'ём і шчытом) і Друцкае евангеллі 14 ст., а таксама Жыровіцкае евангелле 15 ст.
Летапісанне.
Беларуска - літоўскі летапіс 1446 г. - помнік агульнадзяржаўнага летапісання 15 ст. Падрабязна апісваецца княжанне Вітаўта.
У яго аснове - летапіс, які быў складзены ў Смаленску. У ім гаворыцца аб падзеях ад 9 да сярэдзіны 15 ст.
Адраджэнне на Беларусі
Адраджэнне (Рэнесанс) - культурна - гістарычная эпоха еўрапейскай культуры ў 14 - 16 стст.
Характэрныя рысы еўрапейскага Рэнесанса:
- вяртанне да антычная спадчыны;
- апазіцыйнасць сярэдневяковай культуры;
- рацыяналістычна - гуманістычны характар;
- арыентацыя на пазнанне прыроды і чалавека, сцвярджэнне каштоўнасці зямнога жыцця і неабмежаваных духоўных магчымасцей развітой і актыўнай асобы.
- значнае пашырэнне ў процілегласць царкоўным свецкіх пачаткаў у архітэктуры, жывапісе, літаратуры і г.д.
Галоўныя дасягненні:
- вялікія геаграфічныя і астранамічныя адкрыцці;
- развіццё прыродазнаўчых і гуманітарных навук;
- кнігадрукаванне;
- тэхналагічны прагрэс і г.д.
Рэнесансавая культура ВКЛ па асноўных прыкметах была блізкай да Паўночнага Рэнесанса. Асаблівасці:
- на 100 гадоў пазней італьянскага,
- большая залежнасць ад сярэдневяковых і рэлігійных традыцый,
- сувязь з Рэфармацыяй і нацыянальным адраджэннем.
У Беларусі + развіццё культуры адбывалася ва ўмовах рэлігійнай талерантнасці і апоры праваслаўнага насельніцтва на грэка - візантыйскую, старажытнарускую культуру. Гэта некалькі аддаляла беларускі рэнесанс ад астатніх краін (Польшчы, Літвы, Заходняй Еўропы).
Сацыяльнай асновай рэнесансавай культуры ў ВКЛ былі
- прадстаўнікі шляхецкага саслоўя,
- частка мяшчанства
-прадстаўнікі “інтэлегенцыі”, якія паходзілі з розных сацыяльных слаёў.
Два этапы ў развіцці Адраджэння ў ВКЛ:
Першы - канец 15 - 1-я пал. 16 ст.
Характэрна:
- узнікнення беларускага кнігадрукавання,
- пачатак станаўлення агульнадзяржаўнага заканадаўства (Статут 1529 г.),
- зараджэнне новалацінскай паэзіі,
- пранікненне рэнесансавых матываў у палаца - паркавае дойлідства, мастацтва, інструментальную музыку.
Важную ролю ў развіцці рэнесансавай культуры адыгрывалі:
- знешні гандаль,
- вучоба выхадцаў з Беларусі ў еўрапейскіх універсітэтах;
- дыпламатычная і іншая дзейнасць службовых асоб за мяжой, іх кантакты з дзеячамі культуры ў краінах Цэнтральнай і Заходняй Еўропы.
Другі этап - 2-я палова 16 ст.
Характэрна:
- узнікненне новага творчага асяроддзя (навукоўцы і пісьменнікі)
- паскарэнне духоўнай эмансіпацыі (культурнага і палітычнага развіцця) шляхты і часткова мяшчанства
- агульнае пашырэнне свецкай культуры, рэнесансавых форм жыцця і побыту сярод заможных пластоў насельніцтва;
- фарміраванне новых палітычных, этычных і эстэтычных ідэалаў
- аднаўленне хрысціянскіх традыцый
- пранікненне рэнесансавай педагогікі ў школьную справу.
Галоўныя дасягненні культуры адраджэння ў Беларусі
летапісанне культура беларусь брацтво
Кнігадрукаванне
ФРАНЦЫСК СКАРЫНА.
Ад Полацка да Прагі.
Нарадзіўся каля 1490 г ў сям'і полацкага купца Лукі (Лукаша, Лук'яна) Скарыны.
Скарына для беларускай і ўсходнеславянскай гісторыі- гуманіст, асветнік, вучоны, паэт, філосаф, першадрукар.
Брат Ф.Скарыны - Іван. За даўгі брата Скарына быў зняволены ў турме, адкуль яго вызваліў сам Жыгімонт Аўгуст.
Сына Ф.Скарыны звалі Сімяонам.
Жонку Ф.Скарыны звалі Маргарыта (удава віленскага радцы Юрыя Адверніка).
3 1504 г. Францыск - студэнт Кракаўскага універсітэта. У 1506 г. ён скончыў філасофскі факультэт гэтай славутай навучальнай установы са ступенню бакалаўра. Пазней ён атрымаў званне доктара філасофіі. У 1512 г. Францыск Скарына ў Падуі - асноўным універсітэцкім цэнтры Венецыянскай рэспублікі - паспяхова вытрымаў экзамен на ступень доктара медыцыны.
У лістападзе 1512 г. у Падуі была склікана калегія найвядомейшых дактароў мастацтваў і медыцыны, на якой дэкан паведаміў: «Прыбыў нейкі вельмі вучоны малады чалавек, доктар мастацтваў, бедны, родам з надзвычай далёкіх краёў, магчыма, на чатыры тысячы міль і больш ад гэтага слаўнага горада, для таго, каб узвялічыць славу і бляск Падуі... Ён звярнуўся да калегіі з просьбай дазволіць яму... падвергнуцца выпрабаванням у галіне медыцыны... Дзевятага лістапада... пан Францыск, сын нябожчыка пана Лукі Скарыны з Полацка, русін, быў экзаменаваны ў асобым і строгім парадку... Атрымаў аднадушнае ўхваленне ўсіх прысутных вучоных без выключэння, і было прызнана, што ён мае дастатковыя веды ў галіне медыцыны».
Францыск Скарына сапраўды «ўзвялічыў славу і бляск Падуі». У так званай «зале сарака» сярод сарака партрэтаў знакамітых мужоў еўрапейскай навукі, што выйшлі са сцен Падуанскага універсітэта, знаходзіцца выява нашага земляка.
«Друкар кніг, перад тым нязнаных».
У «златай» Празе 6 жніўня 1517 г. пабачыла свет першая друкаваная кніга Скарыны з яго прадмовай і пасляслоўем.
- Скончылася Псалтыр сия з Божнею помошью повеленнем и працею избранного мужа в лекарских науках доктора Франциска, Скоринина сына з Полоцька, у Старом Месте Празском лета по Божьим нароженню 1517, месеца августа, дня шестаго...
У Празе выйшла з 1517 па 1519 гг. 22 кнігі Бібліі.
Паперня - сярэднявечная вытворчасць па вырабе паперы.
У Вільні ў 1522 і 1525 гг. выйшлі два яго выданні: «Малая падарожная кніжка» і «Апостал».
Фінансавалі выданне віленскія мяшчане Рыгор Адвернік, Якуб Бабіч, Багдан Онькаў.
Але не паспрыяў лёс Скарыне ў тым, што справу свайго жыцця ён давесці да канца не здолеў. Спачатку стаў Францыск выгнаннікам з Расійскай дзяржавы, куды хацеў данесці кніжную мудрасць. А потым яму прыйшлося пакінуць і сваю радзіму, бо не ўсе разумелі, не ўсе прымалі Скарынавы высокія памкненні. Скончыў Францыск Скарына сваё жыццё ў Празе каля 1551 г.
Але засталіся здабыткі і вопыт Скарынавы. Да кнігадрукавання прыцягнуліся мецэнаты. Пражская друкарня Скарыны дзейнічала пры падтрымцы віленскіх і полацкіх мяшчан - купцоў Багдана Онкава, Якуба Бабіча, Юрыя Адверніка. I потым гэту святую справу ў Беларусі працягвалі прадстаўнікі вядомых магнацкіх родаў.
Спадчына Скарыны налічвае 25 выданняў, на якія раўняліся яго паслядоўнікі. Скарынавы ж прадмовы і пасляслоўі значна папоўнілі агульначалавечую скарбонку мудрасці.
Тытан Адраджэння.
Для Беларусі Францыск Скарына стаў пачынальнікам кнігадрукавання, але не проста кнігадрукавання як з'явы самой па сабе, а распаўсюджвання кніг як носьбітаў асветы, духоўнасці, культуры. «Усялякаму чалавеку трэба чытаць, бо чытанне - люстра нашага жыцця, лекі для душы». У добрых кнігах «схавана мудрасць, бы моц у каштоўным камені, золата ў зямлі і ядро ў арэху», - даводзіў першадрукар. «А без мудрасці і добрых звычаяў нельга пачціва жыць людзям на зямлі», - быў упэўнены Скарына.
Скарына - пачынальнік новай беларускай адраджэнскай паэзіі. «Понеже от прироження звери, ходятие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возьдуху, ведають гнёзда своя; рыбы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчёлы и тым подобная боронять уль-ев своих - тако ж и люди, ягде зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають».
Скарына выступае і як пачынальнік новага разумення патрыятызму - агульначалавечага, у які ўплятаецца і любоў да сваёй Бацькаўшчыны, і павага да здабыткаў і мудрасці іншых народаў.
заклік Францыска Скарыны, каб людзі «...всякого тружання и скарбов для посполитого доброго и для отчины своея не лютовали».
Паслядоўнікі Скарыны.
Першая на сучаснай тэрыторыі Беларусі друкарня дзейнічала ў 1550-1570 гг. у Берасці пад апекай Мікалая Радзівіла Чорнага. Гэта друкарня выпусціла больш за 40 выданняў на польскай і лацінскай мовах.
Першая кніга ў межах сучаснай Беларусі, у якой быў выкарыстаны кірылічны шрыфт, убачыла свет у Нясвіжы ў 1562 г. - Сымон Будны (разам з Мацеям Кавячынскім, Лаўрэнціям Крышкоўскім) выдаў сваю славутую кнігу «Катэхізіс»
Стараста Мацей Кавячынскі заснаваў першую паперню на тэрыторыі Беларусі ў Нясвіжы.
Сыравіна для вырабу паперы - льняное і баваўнянае рыззё.
Друкарні існавалі і ў іншых гарадах і мястэчках: Заблудаве (каля Беластока), Лоску (Валожынскі р-н), Цяпіне (Чашніцкі р-н), Любчы (Навагрудскі р-н), Куцейне (цяпер у межах горада Оршы), Буйнічах (пад Магілёвам), Бялынічах, Ашмене Мураванай.
У Заблудаве рускімі першадрукарамі Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам у 1569 г. было выдадзена «Евангелле вучыцельнае». Пасля выхаду ў свет у Маскве першых дзвюх кніжак (1564, 1565 гг.) з-за праследаванняў духавенства яны былі вымушаны пакінуць Расійскую дзяржаву і пераехаць у Вялікае княства Літоўскае. Тут іх узяў пад сваю апеку вядомы мецэнат Рыгор Хадкевіч.
У маёнтку Цяпіна, што на Полаччыне, займаўся выдавецкай дзейнасцю дробны полацкі шляхціц Васіль Цяпінскі. Ён стаў палымяным прапагандыстам беларускай мовы ў ВКЛ і адвечных на гэтай зямлі ўсходнеславянскіх духоўных каштоўнасцей. Першы у Еўропе, хто ўзяўся за пераклад і паралельнае выданне Евангелля на дзвюх мовах: царкоўна - славянскай і беларускай. У прадмове да выдадзенага ім каля 1570 г. на старабеларускай мове «Евангелля» ён адзначаў, што «зацный, славный, острій, довстіпный» народ беларускі мае даўнія і багатыя гістарычныя і культурныя традыцыі. А таму кнігавыдавец заклікаў «великих княжат», паноў, духавенства не ўжываць «полские або иные писма», а развіваць адукацыю на роднай мове.
Ужо згаданыя намі брацкія друкарні ажыццяўлялі выпуск неабходнай для навучання літаратуры. У 1619 г. у Еўі ўпершыню была выдадзена граматыка Мялеція Сматрыцкага. На працягу двух стагоддзяў яна служыла падручнікам па царкоўнаславянскай мове ўсяму ўсходнеславянскаму свету. Менавіта па ёй спасцігаў грамату вялікі рускі вучоны Міхаіл Васілевіч Ламаносаў. У 1631 г. у Куцеінскай, а ў 1636 г. Магілёўскай друкарнях вядомы беларускі асветнік Спірыдон Собаль надрукаваў «Буквар».
Друкарні ў Вільні ў апошнія дзесяцігоддзі 16 ст. - Васіля Гарабурды, Пятра Мсціслаўца, братоў Мамонічаў, Святадухаўскага брацтва, Віленскай езуіцкай акадэміі (заснавана Мікалаем Радзівілам Сіроткам).
У сярэдзіне 1570-х гг. Пётр Мсціславец заснаваў у Вільні на сродкі беларускіх друкароў і грамадскіх дзеячаў братоў Кузьмы і Лукаша Мамонічаў славутую друкарню. Віленская друкарня Мамонічаў працавала да 1623 г. Яна адыгрывала важную ролю ў культурным і грамадскім жыцці Беларусі. Тут быў выдадзены Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. (на старабеларускай мове, а ў 1614 г. і на польскай), друкаваліся пастановы соймаў і іншыя заканадаўчыя акты.
«Закрынічыла тут жыццё».
Так ахарактарызаваў духоўную атмасферу XVI - першай паловы XVII ст. вялікі беларускі паэт Максім Багдановіч. Свабода творчасці нараджала унікальныя тварэнні чалавечага розуму і таленту.
Культура Беларусі гэтага часу спалучала рысы славянскай і заходнееўрапейскай.
Літаратура.
На еўрапейскай мове навукі, свецкай літаратуры і дыпламатыі - лаціне - напісаў сваю славутую паэму «Песня пра зубра» выдатны паэт, сучаснік Скарыны Мікола Гусоўскі (1470-я - пасля 1533). Яна была выдадзена ў 1523 г. у кракаўскай друкарні дзякуючы мецэнацкай дапамозе маці Жыгімонта II Аўгуста Боны Сфорца.
Гусоўскі - заснавальнік новалацінскай рэнесансавай паэзіі ВКЛ.
На старонках свайго твора Гусоўскі апавядае пра хараство роднай прыроды, веліч свайго народа, знаёміць з ліцвінскай гісторыяй і традыцыямі і разам з тым асуджае войны і міжусобіцы, заклікае да ўзмацнення дзяржавы. Дзякуючы «Песні пра зубра» для еўрапейскага адукаванага грамадства быў адкрыты далёкі славянскі куток Еўропы з яго жыхарамі - ліцвінамі-беларусамі.
Прыкладна ў гэты ж час яшчэ адзін паэт-лацініст Ян Вісліцкі(каля 1480-1520-я гг.)стварыў гістарычнае палатно - паэму «Пруская вайна». У цэнтры твора - бітва пад Грунвальдам 1410 г.:
Так у панцырах, шлемах фанабэрлівыя тэўтоны
падалі, стрэламі бітыя з тугіх калчанаў татарскіх.
Далей, нібы волаты, крочылі ў бой беларусы,
3 імі - літоўцы з коп'ямі, настойлівыя і без страху...
Творы батальна - эпічнай і панегірычнай паэзіі. Еўрапейскую вядомасць у гэты час займелі паэмы Андрэя Рымшы «Дакатэрас» і “Дзесяцігадовая аповесць вайсковых спраў Крыштафа Радзівіла” (выд.у Вільні, 1585 г.), Яна Радвана «Радзівіліяда», Гальяша Пельгрымоўскага «Пасольства да вялікага князя маскоўскага».
На лацінскай мове былі наступныя помнікі літаратуры на беларускіх землях
- “Падарожжа ў Святую Землю (Іерусалім)” - Мікалай Крыштаф Радзівіл
- “Паход на Масковію князя Крыштафа Радзівіла” - Фелікс Градоўскі
- “Песня пра зубра” - Мікола Гусоўскі
- “Пра норавы татар, літоўцаў і маскавітаў” - Міхалон Літвін
- “Пруская вайна” - Ян Вісліцкі
- “Хроніка Еўрапейскай Сарматыі” - Аляксандр Гваньіні.
Другая палова 16 ст. была адзначана пашырэннем жанравай і моўнай разнастайнасці літаратуры.
Адметнай рысай культурнага жыцця стала пашырэнне грамадска-палітычнай, ці, як яе называюць, публіцыстычнай (ад лацінскага рublicus - грамадскі) літаратуры. Яна з'явілася ў выглядзе прадмоў, пасляслоўяў, трактатаў. Сярод выдатных тагачасных публіцыстаў Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Андрэй Волан, Леў Сапега, Мялецій Сматрыцкі, Афанасій Філіповіч, Іпацій Пацей. Публіцыстычныя творы пісаліся на старабеларускай, польскай і лацінскай мовах. Найбольш вядомы ўзор публіцыстычнай літаратуры гэтага перыяду - «Трэнас» Мялеція Сматрыцкага. Ён быў напісаны ў форме плачу і з'яўляўся водгукам на пагром праваслаўных цэркваў і манастыроў у Вільні, учынены ў 1609 г. уніяцкім мітрапалітам Іпаціем Пацеем.
Шырокую папулярнасць у тагачасным грамадстве мелі таксама перакладныя творы. Беларускія кніжнікі зрабілі даступнымі для насельніцтва Вялікага княства вядомыя ў свеце «Аповесць пра Трышчана», «Александрыю», «Аповесць пра Трою» і інш.
У друкарні ў Лоску ў 1576 г. быў выдадзены пераклад кнігі Б.Хотмана пра Варфаламееўскую ноч у Парыжы.
Працягвала развівацца летапісанне. Найбольш вядомыя творы гэтага жанру - Баркулабаўскі летапіс і Магілёўская хроніка, «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», Хроніка Быхаўца і інш.
У Берасці ў 1577 г. надрукаваны на сродкі полацкага ваяводы кнігі вядомага польскага гуманіста і правазнаўцы Андрэя Маджэўскага “Аб паправе Рэчы Паспалітай”.
У другой палове XVI ст. напісалі свае творы пра гісторыю Вялікага княства Літоўскага Мацей Стрыйкоўскі (“Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі”, Кёнігсберг, 1582 г.) і Аляксандр Гваньіні.
Расказы аб сваім жыцці (мемуары) пакінулі беларускія шляхціцы Фёдар Еўлашоўскі і Ян Цадроўскі.
Узгадаем тут яшчэ раз Статуты, якія былі вянцом прававой еўрапейскай думкі і адначасова літаратурным творам, помнікам старабеларускай мовы. Зусім нездарма ў 1621 г. прагучалі словы беларускага паэта Яна Казіміра Пашкевіча:
Польска квітнет лаціною,
Літва квітнет русчызною;
Без той в Поліце не пребудзеш,
Без сей в Литве блазном будзеш.
Даўнія гістарычныя традыцыі мела ў Беларусі манументальная архітэктура. Мясцовыя асаблівасці, спалучаныя з распаўсюджанымі ў тагачаснай Еўропе гатычнымі і рэнесанснымі рысамі, увасабляліся ў велічнасці і прыгажосці палацава - замкавых пабудоў у Міры, Геранёнах, Смалянах. Прывабліваў вока сваёй непаўторнасцю і ўзнёсласцю палацавы ансамбль Радзівілаў у Нясвіжы.
У канцы 16 ст. у архітэктуры Беларусі ўзнікае ранняе барока - Нясвіжскі касцёл езуітаў (першы на Беларусі помнік у стылі барока), Гродзенскі касцёл і кляштар езуітаў, касцёл бернардзінцаў у Іўі.
У выяўленчым мастацтве працягвалі адыгрываць важную ролю іканапіс, драўляная скульптура. Але сваё важкае месца пачыналі займаць кніжная мініяцюра, гравюра. Усё больш распаўсюджваўся партрэтны жывапіс. Магнацкія палацы пачалі ўпрыгожваць выявы знакамітых прадстаўнікоў іх родаў.
Тады ж з'явіліся першыя свецкія хоры, капэлы, першыя друкаваныя зборнікі песень. Пры школах утвараліся тэатры.
Адным са старажытных відаў беларускага мастацтва з'яўляецца беларускi народны тэатр батлейка. Яго ўзнікненне звязана са святам Каляд. Назва батлейка (Bethleem) паходзiць ад горада Вiфлеем, дзе, згодна бiблейскай легендзе, нарадзiўся Iсус Хрыстос. Пра сувязь паходжання батлейкi з бiблейскай тэмай сведчаць кананiчныя сюжэты пастаноўкi "Цар Iрад". Канструкцыйным правобразам батлейкi была панарама-скрыня невялiкага памеру з нерухомымi лялькамi.
Рацыяналістычныя, гуманістычныя і рэнесансавыя ідэі адлюстраваныя і ў развіцці агульнадзяржаўнай прававой сістэмы ВКЛ. У прававых прынцыпах Статутаў былі замацаваны прагрэсіўныя на той час нормы заканадаўства: адзінства і вяршэнства права, адказнасць усіх перад законам, вызначалася пэўнае раздзяленне заканадаўчых і выканаўчых функцый.
Эпоха Адраджэння завяршылася па сутнасці ў Беларусі ў канцы 16 ст. (на думку некаторых даследчыкаў - у першай палове 17 ст.).
Прычыны:
- наступленне Контррэфармацыі,
- істотныя змены ў грамадска - палітычным становішчы ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай,
- культарна - канфесійнае размежаванне беларускай магнатэрыі і паспалітай шляхты,
- пашырэнне ўплыву каталіцызму.
Такім чынам, менавіта перыяд XVI - пачатак XVII ст. стаў тым часам, калі залаты фонд здабыткаў сусветнай культуры папоўнілі шэдэўры літаратуры і мастацтва, грамадскай думкі, створаныя нашымі землякамі. Яны заклалі асновы будучага адзінства заходне- і ўсходнееўрапейскай культур.
Культура ў канцы 16 - сярэдзіне 18 ст.
У 17 ст. пануючы стылі у культуры ВКЛ - барока.
Стан асветы.
Як і ў папярэднія часы, школьная справа была ў руках царкоўных устаноў. Пачатковыя школы існавалі пры цэрквах і касцёлах. Туды ішлі спасцігаць навуку пераважна шляхецкія дзеці. Тэарэтычна школьную адукацыю маглі атрымліваць прадстаўнікі ўсіх саслоўяў. Але для сялянства першаснай была іншая навука - навука працы. Шляхта лічыла асвету шкоднай для прасталюдзінаў.
Падмуркі.
Перыяд XVI - пачатку XVII ст. увайшоў у гісторыю беларускай культуры як час яе найвялікшага ўздыму. Гэта было заканамернай з'явай. Культура Беларусі мела значныя здабыткі папярэдняй эпохі. Яна жывілася багатай народнай творчасцю і арганічна ўспрымала гуманістычны ўплыў з Захаду.
Уздым культурнага жыцця быў бы немагчымы ў неадукаваным грамадстве. Менавіта ў гэты час на тэрыторыі Беларусі ўсталёўвалася пэўная сістэма школьнай адукацыі. Яна была даволі складанай і абапіралася на царкоўныя ўстановы. Пачатковыя школы дзейнічалі пры праваслаўных брацтвах. Адкрываліся падобныя ўстановы і пры пратэстанцкіх зборах.
Пры падтрымцы прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя праваслаўнага веравызнання ў Вялікім княстве ў канцы XVI - пачатку XVII ст. дзейнічалі брацтвы - нацыянальна - рэлігійныя дабрачынныя арганізацыі гарадскога насельніцтва 16 - 18 стст., аб'ядноўвалі рамеснікаў, гандляроў, часткова духавенства і шляхту. Існавалі праваслаўныя, каталіцкія, уніяцкія брацтвы.
Праваслаўнымі брацтвамі называліся нацыянальна-рэлігійныя арганізацыі праваслаўнага насельніцтва, што ўзніклі ў процівагу прапольска - каталіцкай палітыцы кіруючых колаў Рэчы Паспалітай. (ці - дабрачынныя і культурныя аб'яднанні у асноўным гараджан) Буйныя беларускія брацтвы былі ў Вільні, Магілёве, Берасці, Слуцку, Менску, Пінску, Барысаве, Оршы, Полацку, Мсціславе і іншых гарадах. Яны аб'ядноўвалі прадстаўнікоў розных колаў грамадства. Так, у віленскім брацтве, што дзейнічала з 1584 г. пры віленскім манастыры, дакументы адзначаюць 370 членаў, сярод якіх былі «іх міласці княжаты, паняты, рыцарства, шляхта, мяшчане».
Брацтвы адыгрывалі вялікую ролю ў пашырэнні асветы, кнігадрукавання, у прапагандзе беларускай мовы. Пачатковыя і сярэднія брацкія школы былі заснаваны пры брацтвах у Вільні (каля 1584 г.), Берасці (1591 г.), Пінску, Менску, Слуцку, Магілёве (1591 г.) і шматлікіх іншых гарадах і мястэчках. У іх вывучалі скарочаныя цыклы “трывіума” (граматыка, рыторыка, дыялектыка) і “квадрыума” (арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка). Асаблівая ўвага - вывучэнню царкоўнаславянскай мовы.
Першы буквар на Беларусі - падручнік для пачатковага навучання грамаце Лаўрэнція Зізанія “Наука ку читаню и разуменю писма словенского, ту ты ж о святой троици и о вчеловечении господни» (Вільня, 1596 г.)
Брацкія друкарні дзейнічалі ў Вільні, Еўі (цяпер горад Вэвіс, Літва), Магілёве. 3-пад іх варштатаў (друкарскіх станкоў) выйшла 127 выданняў (87 кірілічных, 12 школьных падручнікаў), сярод якіх буквары, рэлігійная літаратура. Большасць з гэтых кніг была напісана на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах.
Такім чынам, моладзь мела магчымасць атрымаць грунтоўную пачатковую адукацыю і пры неабходнасці і жаданні яе пашыраць. Выхадцы з Беларусі займаліся ва універсітэтах Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Нідэрландаў, Францыі, Італіі. Сярод студэнтаў еўрапейскіх універсітэтаў сустракаліся не толькі нашчадкі заможных магнацкіх родаў, але і прадстаўнікі мяшчанскага саслоўя і дробнай шляхты.
Дзейнасць праваслаўных брацтваў:
- асвета;
- кнігадрукаванне
- пашырэнне беларускай мовы
- супрацьстаянне прапольскай каталіцкай палітыцы
- царкоўна - рэлігійная палеміка з уніятамі (з праваслаўнага боку - Стэфан і Лаўрэнцій Зізаніі, Мялецій Сматрыцкі, Лявонцій Карповіч і інш., з уніяцкага і каталіцкага - Пётр Скарга, мітрапаліт Іпацій Пацей, Леў Крэўза, базыліянін Ян Намыслоўскі).
Карповiч Лявонцiй (свецкае iмя Лонгiн (Логiн); 1580, Пiнск - 1620), праваслаўны царкоўны дзеяч, заснавальнiк i першы архiмандрыт Вiленскага брацкага Святадухаўскага манастыра, пiсьменнiк-палемiст. У красавіку 1610 г. за выданне антыуніяцкай кнігі М. Сматрыцкага “Фрынас” арыштаваны і пасля жорсткіх катаванняў кінуты ш земляную яму, дзе правёў 2 гады ў кайданах., аднак не адрокся ад праваслаўя.Пасля вызвалення стаў рэктарам Віленскай брацкай школы.
Але найбольшую актыўнасць у асветніцкай дзейнасці з другой паловы XVI ст. праяўлялі ў Беларусі езуіты. У хуткім часе тут была створана цэлая сетка езуіцкіх школ: у Полацку, Нясвіжы, Оршы, Берасці, Пінску, Гародні, Новагародку і ў іншых гарадах і мястэчках. Пазней езуіцкія школы ў такіх буйных цэнтрах, як Полацк, Гародня, Менск, пераўтварыліся ў калегіумы. Апошнія давалі адукацыю амаль на універсітэцкім узроўні. Выкладчыкамі ў калегіумах былі людзі вядомыя. Дастаткова адзначыць, што ў Полацку выкладаў паэтыку і рыторыку знакаміты паэт і педагог Мацей Казімір Сарбеўскі. У Гародзенскім езуіцкім калегіуме з 41 педагога 7 мелі ступень прафесара.
У 1579 г. у Вільні пачала дзейнічаць езуіцкая акадэмія (універсітэт) - першая вышэйшая навучальная ўстанова ў Вялікім княстве Літоўскім (з 1779 г. - універсітэт меў назву Акадэмія, з 1781 - Галоўная школа ВКЛ, з 1796 - Галоўная Віленская школа). Спачатку была два факультэта - тэалагічны і філасофскі, пазней дадаліся медыцынскі і прававы. Першы рэктар - Пётр Скарга.
Са з'яўленнем езуітаў пачалі распаўсюджвацца школы сярэдняга ўзроўню - калегіумы. Віленскі універсітэт узнік на базе езуіцкага калегіума, заснаванага ў 1570 г.
Езуіцкая сістэма адукацыі была строга рэгламентавана, жорстка кантралявалася настаўнікамі і кіраўніцтвам ордэна.
З аднаго боку, мэтай адукацыйнай палітыкі езуітаў было далучэнне беларускай моладзі да каталіцкай царквы. У гэтым яны мелі значны поспех і садзейнічалі паланізацыі беларусаў. З другога боку, дбаннем езуітаў на Беларусі пашыралася асвета. У некаторых езуіцкіх навучальных установах выкладалася да пяці моў, не кажучы ўжо аб гуманітарных дысцыплінах і асновах некаторых прыродазнаўчых навук. У гэты час працавалі і прыватныя педагогі, якія абслугоўвалі ў асноўным магнатэрыю.
Гародзенская шляхта сваім паслам на Варшаўскі сойм 1733 г.. дала такі наказ: «Хадайнічаць аб выданні цвёрдага закона, каб нікога з сялянскіх дзяцей не прымалі ў школы для навучання грамаце», бо, «згодна са старой прымаўкай, сялянскі род добры, калі ён у самоце, але дрэнны, калі ён у радасці ці калі адукаваны школьнымі навукамі».
У школах вучыліся толькі хлопчыкі. Дзяўчаты атрымлівалі хатнюю адукацыю. Навучэнцам прапаноўваліся курсы граматыкі, рыторыкі, дыялектыкі, арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі і музыкі. Выкладанне мела багаслоўскі ўхіл. Але за непаслухмянасць і нядбальства ў царкоўных школах каралі не па-боску.
У 2-й палове 16 - пач. 17 ст. на Беларусі існавалі арыянскія школы - Іўе, Наваградак, Нясвіж, Клецк, Лоск (Валожынскі раён) і інш.
Рэктар школы ў Іўі Ян Ліцыній Намыслоўскі (памёр у 1630-я гг.). Ён распрацаваў новую праграму для сваёй школы, напісаў некалькі падручнікаў.
1617 г. у Слуцку была заснавана кальвінісцкая гімназія (існавала да 1918 г.).
Ва ўсе навучальныя ўстановы незалежна ад іх прыналежнасці (брацкія, каталіцкі і т.п.) прымаліся вучні незалежна ад іх паходжання, рэлігійнай ці саслоўнай прыналежнасці.
Сістэма адукацыі на беларускіх землях:
Пачатковыя школы (каля 200) - Сярэднія школы (20) - Вышэйшая школа (Кракаўскі універсітэт і Галоўная школа ВКЛ).
Літаратура.
Адметнымі рысамі развіцця літаратуры ў 17 - 18 ст.
- з'яўленне замест агульнадзяржаўнага летапісання мясцовых летапісаў (Баркулабаўскі, Магілёўская хроніка)
- з'яленне хранографаў па сусветнай гісторыі;
- з'яўленне соймавых дзённікаў.
Развіваецца мемуарыстыка, вершаванне, публіцыстыка.
Нараджаецца камедыйна - сатырычная плынь. Прыклад - парадыйная на соймавую “Прамова Мялешкі” (1-я пал. 17 ст.), “Ліст да Абуховіча” (1655 г.), “Прамова русіна”.
У стылі барока напісаны творы настаўніка Полацкага калегіума Мацея Сарбеўскага, паэта - панегірыста Даніеля Набароўскага, асветніцкая паэма магілёўскага брацкага пісьменніка Фамы Іяўлевіча “Лабірынт, або заблытаныя шляхі Мудрасці” (Кракаў, 1625 г.), вершы Сімяона Полацкага.
Прафесар Віленскага універсітэта А. Алізароўскі.
- аўтар прац “Аб палітычнай супольнасці людзей” (1651), Палітычныя пытанні (1647 г.)
- лічыў грамадзянамі дзяржавы ўсё насельніцтва (акрамя рабоў і іншаземцаў)
- выступаў за ўдасканаленне сацыяльнага ладу
- рэалізацыю прынцыпаў натуральнага права ў дачыненні да ўсіх саслоўяў.
Казімір Лышчынскі (1634-1689) - выхадзец з небагатай шляхецкай сям'і, што валодала маёнткам Лышчыцы на Берасцейшчыне.
Казімір атрымаў адукацыю спачатку ў мясцовым Берасцейскім езуіцкім калегіуме, а затым закончыў Віленскую акадэмію.
- настаўнічаў, меў юрыдычную практыку.
- прыйшоў да высновы аб неіснаванні Бога. Аб гэтым Лышчынскі пісаў у сваім трактаце, які так і назваў - «Аб неіснаванні Бога». «Чалавек - стваральнік бога, а бог - стварэнне чалавека... Людзі - творцы багоў, і бог з'яўляецца не сапраўднай існасцю, а стварэннем розуму...» Рукапіс трапіў у рукі царкоўнікаў-цемрашалаў. Яны запатрабавалі смяротнай кары бязбожніку. 30 сакавіка 1689 г. на плошчы Старога Мяста ў Варшаве згодна з прысудам соймавага суда Рэчы Паспалітай Казімір Лышчынскі быў абезгалоўлены і спалены на вогнішчы.
Агляд гісторыі сусветнай астраноміі і каляндарных сістэм апублікаваў беларускі уніяцкі пісьменнік Аляксей Дубовіч - “Каляндар праўдзівай царквы”, 1644 г.
Сімяон Полацкі (Самуіл Емяльянавіч Пятроўскі-Сітняновіч, 1629 - 1680). Нарадзіўся ў Полацку. Малалетні Самойла пачаў спасціжэнне навукі ў брацкай школе Полацкага Богаяўленскага манастыра. Далей за адукацыяй ён накіраваўся ў найвядомейшую права слаўную ўстанову, што атрымала назву Кіеўскай Афіны - Кіева-Магілянскі калегіум. Пасля яе заканчэння выкладаў у брацкай школе ў Полацку. У 1664 г. пераехаў у Маскву, дзе стаў у хуткім часе настаўнікам царскіх дзяцей. Яго выхаванцам быў і будучы расійскі імператар Пётр I. Для васьмігадовага хлопчыка Пятра Сімяон Полацкі надрукаваў «Буквар языка славенскаго». Ён выйшаў у 1679 г., а праз год пабачыла свет Сімяонава «Псалтыр рыфмаваная». Пасля сябе Полацкі пакінуў вялікую літаратурную спадчыну. Але Сімяон вядомы не толькі як літаратар. У канцы 1670-х гг. ён арганізаваў і ўзначаліў Верхнюю друкарню ў Маскоўскім Крамлі. Па ініцыятыве Сімяона Полацкага была створана першая ў Маскве вышэйшая адукацыйная ўстанова - Славяна-грэка-лацінская акадэмія, статут якой складаў Сімяон. Полацкі быў вялікім патрыётам Беларусі і Расіі. У сваіх творах ён славіў родны край і асабліва блізкія яму Полацкую і Віцебскую землі. Сімяон Полацкі зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё беларускай і рускай культур.
У шэраг з Сімяонам Полацкім упісваюцца імёны ягонага паплечніка Філафея Утчыцкага, які вядомы творам пад назвай «Стихи краесогласныя», Ігната Іяўлевіча, што ствараў вершаваныя вітанні на прыезд расійскага цара Аляксея Міхайлавіча.
На рускай мове ў другой палове XVII ст. была створана значная, таленавітая паэма «Пяцікніжжа» Андрэя Белабоцкага - слуцкага прапаведніка, магілёўскага настаўніка, які атрымаў вышэйшую адукацыю ў Заходняй Еўропе.
Навука.
Казімір Семяновіч (каля 1600 - пасля 1651) - ураджэнец ВКЛ,
- знайшоў спосаб стварэння многаступеньчатых ракет, прыдумаў для іх дадатковыя рухавікі, стабілізатары.
- папярэднік Цыялкоўскага і Каралёва,
- У 1650 г. у Амстэрдаме выйшла кніга Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі». Яна мела поспех ва ўсёй Еўропе. Праз некалькі гадоў яе перавыдалі французы, затым немцы і англічане. Кніга стала падручнікам для гарматчыкаў. Мелася яна таксама ў бібліятэцы Пятра I.
Карта Тамаша Макоўскага тэрыторыі ВКЛ (выдадзена ў Амстэрдаме ў 1603 і 1613 гг.)
Картограф і матэматык Юзаф Наронскі - у сяр. 17 ст. працаваў у маёнтках Радзівілаў у Беларусі і Літве.
- аўтар кнігі “Геаметрыя, або Трактаванне і майстэрства ўсякага вымярэння”.
Ілля Капіевіч (1651 - 1714 г.). Па даручэнні Пятра І напісаў і выдаў у Амстэрдаме і Маскве больш за 20 кніг і падручнікаў.
- ураджэнец Мсціслаўшчыны.
- Адукацыю атрымаў у Слуцкай кальвінісцкай школе.
3 прычыны зямельных спрэчак з езуітамі мусіў пакінуць Радзіму. Месцам яго жыхарства стаў Амстэрдам, дзе Ілья заняўся кнігавыдавецтвам. Тут ён пазнаёміўся з маладым Пятром I. Па даручэнні цара Капіевіч падрыхтаваў і выдаў у 1699 г. у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове.
3 пачатку XVIII ст. жыў у Маскве. Там Ілья Капіевіч выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыцы і інш. Колькасць напісанага і надрукаванага Капіевічам уражвае - больш за 20 кніг. 3 іх дапамогай рускія людзі змаглі пазнаёміцца з багаццем еўрапейскай навукі і культуры.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва.
17 - 18 ст. - барока.
Заснавальнікам барока на Беларусі стаў італьянскі архітэктар Джавані Бернардоні. Ён пабудаваў першы ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе касцёл у стылі барока.
У 17 - пер. пал. 18 ст. склаўся своеасаблівы архітэктурны стыль - віленскае барока (спалучаліся элементы рэнесансавага і візантыйскага дойлідства). Найбольшае распаўсюджанне атрымаў сярод уніяцкіх культавых пабудоў. - перабудова Сафійскага сабора ў Полацку, царква ў Быцені, Жыровічах, Оршы.
У архітэктуры праваслаўных храмаў захоўваліся і развіваліся рысы традыцыйнага візантыйскага дойлідства.
У свецкім жывапісе вядучае месца займае партрэт: парадны, рыцарскі, прадстаўнічы (прадстаўнік роду), пахавальны.
Прыватныя галерэі - Радзівілы, Сапегі, Пацы, Агінскія.
Літаратура.
У другой палове XVII-XVIII ст. выхадцы з беларускіх зямель рабілі свой унёсак у развіццё рускай і польскай культур.
Да класікаў польскай літаратуры адносяцца Ю. Нямцэвіч, Ф. Карпінскі, А. Нарушэвіч, Я. Аношка ды іншыя, якія нарадзіліся, жылі, тварылі на беларускіх землях. Сярод іх можна вылучыць польскамоўнага паэта Францішка Князьніна (1750-1807 гг). Ён быў ураджэнцам Віцебска. Вучыўся ў Полацку, Слуцку, Нясвіжы. Служыў сакратаром у князя А. К. Чартарыйскага. У сваёй творчасці ўслаўляў родныя мясціны, захапляўся прыгажосцю краю. Пры гэтым Ф. Князьнін цікавіўся, а месцамі і выкарыстоўваў у сваіх творах беларускі фальклор.
Беларуская жывая гутарковая мова ў літаратуры другой паловы XVII-XVIII ст. дайшла да нас пераважна ў песеннай лірыцы. Рукапісныя «Аршанскі», «Курніцкі», «Маскоўскі» зборнікі змяшчаюць каля 150 любоўных песняў накшталт:
Не гуляй, галубка, твой галубочак,
Паляцеў жа ён у вішнёвы садочак.
Сеў над ракою ўвесь беляненькі,
Пагуківае свае галубанькі...
У ананімнай беларускамоўнай літаратуры таксама адлюстроўваліся лёсавызначальныя гістарычныя падзеі. Так, да героіка-рамантычнага паэтычнага жанру можна аднесці «Песню беларускіх жаўнераў», якая была прысвечана паўстанню Т. Касцюшкі.
Тэатр і музычнае мастацтва.
Інтэрмедыя - невялікі драматычны твор, ставіўся ў сярэдніх школах і калегіумах.
Аматарскі тэатр - Нясвіж, Слонім, Ружаны. Пазней - прыгонны тэатр.
У музычным мастацтве 17 - 18 ст. хуткае развіццё атрымала царкоўная і касцёльная музыка.
Ірмалой - пісьмовы зборнік песнапенняў, ім карысталіся ў праваслаўных храмах, прызначаўся для аднагалосага вакалу і так званага знаменнага распеву (па знаменнаму - крукавому - запісу)
З 2-й паловы 16 ст. на Беларусі пачынаюць друкавацца зборнікі пратэстанцкіх песнапенняў з пяцілінейнымі еўрапейскімі нотамі. Упершыню выкарыстаны ў зборніку “Супрасльскі Ірмалагіён” (стварыў Багдан Анісімавіч з Пінска ў 1598 г.).
Распаўсюдзіліся і шматгалосыя спевы (па партыях).
Вядомы помнік беларускай музыкі 17 ст. - “Полацкі сшытак”, запісаны круглымі італьянскімі нотамі, якія ляглі ў аснову сучаснай нотнай граматы.
У горадзе Брэсце вядомы арганіст Трошка (сяр. 16 ст.).
У 1611 - 1615 г. на сродкі шляхціца Андрэя Скарульскага быў пабудаваны вялікі арган для нясвіжскага касцёла езуітаў.
Малы арганны інструмент - рэкгал.
Пры дварах буйных феадалаў існавалі капэлы.
Пры школьных і прыгонных тэатрах - аркестры.
Мясцовыя кампазітары - Міхал Казімір Агінскі, Ян Давід Голанд, Мацей Радзівіл.
Беларуская мова працягвала захоўвацца ў сялянскім, мяшчанскім, дробных шляхецкім асяроддзі, што з'яўлялася галоўнай перадумовай для яе адраджэння.
Мастацтва і мецэнацтва.
У XVIII ст. магнацкія палацы сталі цэнтрамі культурнага жыцця. Радзівілы, Сапегі, Агінскія, Храптовічы, Тызенгаўзы запрашалі да сябе на службу лепшых архітэктараў, мастакоў, музыкантаў. Па праектах знакамітых дойлідаў Я. К. Глаўбіца, Дж. Сака, К. Спампані ўзводзіліся і перабудоўваліся магнацкія палацава-паркавыя ансамблі. У гэты час беларускую зямлю ўпрыгожвалі палацы ў Ружанах, Дзярэчыне, Слоніме, Гародні, Шчорсах. Пакоі гэтых палацаў былі аздоблены высокамастацкімі габеленамі, партрэтамі прадстаўнікоў магнацкіх родаў. У апісанні Нясвіжскага замка Радзівілаў 1779 г. названы 984 рознага кшталту карціны на палатне і дрэве.
Выканаўцамі шмат якіх мастацкіх твораў былі беларускія майстры. Яны здабылі сабе славу не толькі на Радзіме. Высокі ўзровень майстэрства беларускіх дойлідаў, мастакоў, разьбяроў ведалі і ў Расіі. Беларускія майстры будавалі і ўпрыгожвалі ў другой палове XVII ст. многія палацы і храмы Масквы і Падмаскоўя. Так, яны прынялі ўдзел у будаўніцтве драўлянага Каломенскага палаца цара Аляксея Міхайлавіча. Імі былі выкананы ўсе разьбярныя работы па вонкавым і ўнутраным яго ўбранні. Майстры на чале з разьбяром Клімам Міхайлавым стварылі сапраўдны шэдэўр XVII ст. - пяціярусны пазалочаны іканастас у Смаленскім саборы Маскоўскага Новадзявочага манастыра. Беларускія іканапісцы прымалі ўдзел ва ўпрыгожванні і напісанні ікон для царквы Юрыя Неакесарыйскага на Палянцы, Пакроўскага сабора ў Ізмайлаве, Круціцкага церамка ў Маскве, церамоў у Крамлёўскім палацы.
Асветніцтва ў беларусі (2-я палова 18 ст.)
Асветніцтва - магутны грамадска - палітычны і культурны рух, які ў канцы 17 - 18 ст. ахапіў усю Еўропу і з'яўляўся працягам гуманістычных традыцый Адраджэння, быў накіраваны на аднаўленне грамадства праз развіццё асветы і навукі.
У культурна - цывілізацыйным сэнсе -ліквідаванне сярэдневяковага феадальна - царкоўнага светапогляду і ўсталяванне новай буржуазнай культуры.
У сацыяльна - палітычным - ліквідаваць застарэлы феадальны лад і адкрыць шлях да ўтварэння новага - буржуазнага ладу.
У Зах. Еўропе галоўнымі праваднікамі ідэй Асветніцтва была буржуазія, у Беларусі - шляхта.
Галоўная асаблівасць Асветніцтва на Беларусі - у 2-й палове 18 ст. Рэч Паспалітая апынулася ў становішчы глыбокага ўнутры - і знешнепалітычнага крызісу.
Вядучую ролю тут адыгрывалі актыўныя рэфарматары: гродзенскі стараста Антоні Тызенгауз пабудаваў шэраг мануфактур, заснаваў тэатр, тэатральна - музычную школу, стаў ініцыятарам выдання “Газэты гродзенскай”.
Іаахім Храптовіч ў сваім маёнтку Шчорсы арганізаваў узорную сельскагаспадарчую абшчыну, сабраў вялікую бібліятэку.
Беларускі шляхціц Станіслаў Шчука ў трактаце “Зацьменне Польшчы” (1709) прапанаваў ліквідаваць панаванне магнатаў і шляхты ў грамадскім жыцці краіны і правесці рэфармаванне палітычнай сістэмы ў мэтах умацавання цэнтральнай улады.
Адам Нарушэвіч - за манархічны лад дзяржавы з моцнай цэнтральнай уладай.
Іаахім Лялевель - падтрымліваў ідэі еўрапейскага парламентарызму з падзелам улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.
Значны уплыў на погляды аказала Вялікая Французская буржуазная рэвалюцыя.
Адукацыя.
3 сярэдзіны XVIII ст. па меры рэфармавання грамадства ў Рэчы Паспалітай пачаліся змены і школьнай адукацыі. Набывае усё больш свецкі характар. Былая - багаслоўская і аўтарытарная - не адпавядала патрэбам часу. У 1773 - 1775 г. была створана Адукацыйная камісія, якая праводзіла велізарную работу па распаўсюджванні асветы і пісьменнасці. Гэта было першае ў Еўропе міністэрства адукацыі. За 20 гадоў дзейнасці камісіі ў Беларусі было адкрыта 20 школ (Гародня, Ваўкавыск, Паставы, Вішнева, Новагародак, Пінск, Халопенічы, Беразвечча, Мазыр, Берасце, Бабруйск, Жыровічы і інш.). Яны з'яўляліся сярэдняй ступенню навучання. Паспяховае заканчэнне гэтых школ давала магчымасць паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай іх было дзве: Кракаўскі універсітэт і Галоўная школа ВКЛ, пераўтвораная ў 1803 г. у Віленскі універсітэт.
У пачатку 1780-х гг. на той частцы Беларусі, якая заставалася ў Рэчы Паспалітай, дбаннем Адукацыйнай камісіі працавала 200 пачатковых школ, у якіх займалася 2500 чалавек. Для таго часу гэта высокі паказчык, тым больш што 30 % навучэнцаў былі сялянскія дзеці.
Рэформа адукацыі 1770 - 1790 гг. зрабіла яе больш даступнай, свецкай. Замест латыні ў школы ўвайшла польская мова. Ад тэалогіі прыярытэт пераходзіў да прыродазнаўчых і грамадскіх навук. Навучанне арыентавалася на развіццё разумовых здольнасцей дзяцей.
Тры ступені адукацыі:
- ніжэйшая - парафіяльныя школы
- сярэдняя - акруговыя і падакруговыя школы
- вышэйшая - Віленскі універсітэт.
Агульнае кіраўніцтва перадавалася ад духавенства свецкім уладам.
Статут Адукацыйнай камісіі патрабаваў ад настаўнікаў: «Наогул, настаўнікі старацца павінны, каб вучні больш рабілі поспехаў разважаннямі, чым завучваннем прадметаў на памяць».
Новая з'ява у развіцці адукацыі ў Беларусі - стварэнне першых прафесійных навучальных устаноў. Пры дапамозе А.Тызенгауза ў Гродне і Паставах у 1770-х гг. дзейнічалі медыцынская, акушэрская, фінансавая, чарцёжная і рысавальная школы.
Вынікі рэформы адукацыі 1770 - 1790 -х гг.:
- выкладанне на польскай мове замест латыні
- даступнасць
- свецкі характар
- увага да развіцця разумовых здольнасцей дзяцей.
Вырашаны дзве асноўныя задачы - дасягнута перавага сярод прадметаў прыродазнаўчых і грамадскіх навук; здзейснены пераход ад сярэдневяковых рэлігійных метадаў да развіваючага навучаня.
Манаскі ордэн піяраў з'явіўся на Беларусі ў 30-я гг. 18 ст. У праграме іх навучальных устаноў былі пашыраны курсы матэматыкі, прыродазнаўчых і свецкіх гуманітарных навук. сапернічалі ў справе адукацыі з езуітамі.
Навука.
Працы Казіміра Нарбута (1738 - 1807).
Фізіякраты - французскія буржуазныя эканамісты, якія прызнавалі зямлю і земляробства адзінай крыніцай багацця, а сельскагаспадарчую працу - адзінай вытворчай працай.
Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728-1810) - вядомы вучоны-прыродазнаўца. Выхадзец з гародзенскай шляхты.
- Адукацыю набыў у гародзенскіх езуітаў, затым у еўрапейскіх універсітэтах. Выкладаў у Полацку і Вільні.
- У 1780 - 1799гг. быў рэктарам Галоўнай школы ВКЛ (з 1796г. Галоўнай Віленскай школы). Навуковыя інтарэсы даследчыка былі шырокімі.
- вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор'е, вызначыў каардынаты многіх пунктаў У Беларусі і Літве.
У асэнсаванні зямнога жыцця філосафы таго часу прыходзілі да процілеглых высноў: ад непрызнання Бога да сцвярджэння ўсеўладнасці боскага пачатку.
У беларускім грамадстве ўзрастала цікавасць да мінулага. Другая палова XVII-XVIII ст. пакінулі нам цэлы шэраг мемуарных твораў, аўтары якіх імкнуліся асэнсаваць месца сваёй эпохі ў гістарычным развіцці. Ураджэнец Піншчыны Адам Нарушэвіч стварыў «Гісторыю польскага народа».
Вялікі ўплыў на светапогляд дзеячаў беларускай культуры другой паловы XVIII ст. аказвалі ідэі французскіх асветнікаў Вальтэра, Д. Дзідро, Ш. Л. Мантэск'ё, Ж. Ж. Русо. Апошняга гародзенскі мецэнат А. Тызенгаўз запрасіў пасяліцца ў Беларусі. I толькі выпадак не дазволіў знакамітаму французу гэта зрабіць. У Беларусі распаўсюджваліся творы прагрэсіўных рускіх асветнікаў, у тым ліку А. М. Радзішчава.
Такім чынам, другая палова XVII-XVIII ст. сталі часам удасканальвання і пашырэння асветы. Гэта выявілася ў заснаванні Адукацыйнай камісіі, дзейнасць якой стварыла канкурэнцыю царкоўным установам. Пад заходнееўрапейскім уплывам адбывалася актывізацыя навуковай дзейнасці, што спараджала адкрыцці і творы сусветнага маштабу.
Друк.
XVIII ст. адзначана пашырэннем кнігадрукавання на беларускіх землях. Калі ў першай палове XVIII ст. тут налічвалася дзве друкарні, то ў другой - ужо адзінаццаць. Прадукцыя друкарань, што знаходзіліся ў Вільні, Гародні, Магілёве, Менску, Супраслі, Нясвіжы, Слоніме, Полацку, Шклове, была разнастайная як па мове выдання, так і па жанрах і змесце. Але беларуская мова ў кнігадрукаванні выкарыстоўвалася тады рэдка.
3 1696 г. афіцыйнай канцылярскай мовай на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай стала польская. Выданні выходзілі таксама на лацінскай, царкоўнаславянскай, французскай, яўрэйскай (іўрыце) і іншых мовах. Друкавалася пераважна рэлігійная літаратура, пастановы і маніфесты.
Зрэдку бачылі свет свецкія кнігі. Шматтысячныя кнігазборы мелі магнаты Радзівілы, Сапегі, Храптовічы. Дзесяткі тысяч выданняў захоўваліся ў бібліятэках значных навучальных устаноў.
У 1776 г. выйшла ў свет першая на беларускай зямлі газета - «Газета Гродзенска» (на польскай мове). У Гародні ў 1792 г. друкавалі «Ведамасці Гродзенскія». За мяжой стала вядомай не толькі літаратура з беларускіх друкарань, але і друкары.
XVIII ст. працягвала традыцыі старажытнай батлейкі ў новай форме інтэрмедый. Інтэрмедыі - гэта бытавыя сцэнкі, якія іграліся ў перапынках школьных драматычных пастановак. Героямі іх былі простыя людзі, здатныя на вострае слова, дасціпныя і разумныя. Назвы інтэрмедый раскрываюць іх сэнс: «Селянін у касцёле», «Сляпы, кульгавы, потым пан і селянін» і інш. Усе персанажы ў іх размаўлялі на даступнай для «люду простага» сакавітай народнай гаворцы.
Але, бадай, самай чароўнай з'явай беларускай культуры другой паловы XVIII ст. быў прыгонны тэатр. Найбольш вядомымі ў Беларусі былі прыгонныя тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Гародзенскі тэатр Тызенгаўзаў, Слонімскі тэатр Агінскага, Ружанскі - Сапегаў, тэатр Тышкевічаў у Свіслачы. Магнаты запрашалі сюды выдатных майстроў тэатральнага мастацтва з Заходняй Еўропы. Аснову ж трупы складалі артысты і музыканты з прыгонных сялян і мяшчан. Таленавітых дзяцей вучылі ў музычных і балетных школах. Некаторыя траплялі на вучобу нават у Італію. У прыгонных тэатрах ставілі п'есы Мальера, камедыі Вальтэра.
Найбольш папулярныя былі творы нясвіжскай князёўны Францішкі Уршулі Радзівіл з роду Вішнявецкіх. У іх аснову пакладзены сюжэты з антычнай міфалогіі і сярэдневяковых твораў. У 1754 г. пабачылі свет багата ілюстраваныя «Камедыі і трагедыі» Ф. У. Радзівіл.
Еўрапейскую славу меў Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага, дзядзькі Міхала Клеафаса - аўтара паланеза «Развітанне з Радзімай». Тут наладжваліся грандыёзныя паказы. Сцэна тэатра была настолькі вялізная, што акцёры маглі заязджаць на яе на конях. Калі ж было трэба, на сцэне прыбіралася падлога і размешчаны пад ёй басейн напаўняўся вадой. Тады можна было назіраць сапраўдныя марскія баталіі.
Міхала Казіміра Агінскага - таленавіты кампазітар, аўтар некалькіх опер, музыкант - віртуоз, паэт.
Многія выхаванцы прыгонных тэатраў потым працавалі на сцэнах Варшавы, Пецярбурга. Прынамсі, гародзенскія і слонімскія танцоры склалі аснову Варшаўскага каралеўскага балета. Праз стагоддзі да нас дайшлі прозвішчы таленавітых прыгонных акцёраў, музыкантаў, танцоўшчыкаў Я. Ценціловіча, А. Бжазінскай, А. Дарэўскай, М. Чаклінскай, Мацея з Карэліч.
Другая палова XVII-XVIII ст. у гісторыі беларускай культуры не з'яўляліся часам заняпаду, як у эканоміцы і палітычным жыцці. Культура гэтага перыяду мела наднацыянальны характар, што было ўласціва эпосе Асветніцтва ўвогуле. Яна вылучалася шматмоўем у літаратуры і навуцы. Заходнія і ўсходнія ўплывы пранікалі ў мясцовы грунт - той грунт, які нарадзіў дэмакратычны струмень культуры беларускага адраджэння XIX ст.
Архітэктура - стыль класіцызм з канца 18 ст. - палаца - паркавыя ансамблі ў Гомелі, Валожыне, Ружанах, Слоніме, Дзярэчыне.
Абразы сталі ствараць не толькі на дрэве, але і на палатне.
У свецкім жывапісе больш адчувальны ўплыў свецкага жывапісу Зах. Еўропы.
Панавалі партрэтны ў гістарычны жанры.
Умовы, у якіх развівалася беларуская культура 17 - 18 ст.:
- клерыкалізацыя культуры (падпарадкаванне ўсіх бакоў развіцця культуры рэлігіі)
- наступленне каталіцкай царквы і паступовае акаталічванне насельніцтва (антыуніяцкая накіраванасць дзейнасці каталіцкай царквы)
- звужэнне ўжытку беларускай мовы з пераводам на польскую мову дзяржаўнага справаводства
- распаўсюджанне польскай і лацінскай моваў
- затуханне рэфармацыйных працэсаў з перамогай контррэфармацыі
- уплыў уніяцтва
- пранікненне ідэй Асветніцтва ў 2-й палове 18 ст.
- уплаў падзей “разбуральнага стагоддзя”.
Характэрныя рысы беларускай культуры 17 - 18 ст.
- заняпад беларускага кірылічнага кнігадрукавання.
Рэзкае пагаршэнне умоў развіцця беларускай культуры
- развіццё уніяцкага кнігадрукавання.
- сцвярджэнне пераважнасці польскай і лацінскай моў.
Клерыкалізацыя культуры Беларусі ў 2-й палове 17 - 1-й палове 18 ст. праяўлялася:
- у царкоўнай манаполіі на навуку і адукацыю (асноўныя тыпы навучальных устаноў - рэлігійныя),
- пашырэнне рэлігійнага фанатызму (на мяжы 17 - 18 ст.адбыліся працэсы над так званымі ведзьмамі і калдунамі),
- пашырэнне культавага будаўніцтва (росквіт барока),
- панаванне польскамоўнай і лацінамоўнай рэлігійнай літаратуры.
Рысы развіцця архітэктуры Беларусі ў 17 - 18 ст.
- панаванне барока,
- пранікненне класіцызму,
- развіццё садова - паркавага мастацтва,
- трансфармацыя замкавага дойлідства ў палацава - замкавае,
- элементы ракако.
У 17 - 18 ст. на Беларусі былі распаўсюджаны мастацкія стылі: барока, ракако, класіцызм.
Барока (з італ. - мудрагелісты, дзіўны) - вядучы накірунак у мастацтве Беларусі 17 - 18 ст.
Ракако - ад французскага “драблёны камень”, “ракавіна”. Уласцівы для Еўропы 1-й паловы 18 ст. Надаваў будынкам раслінныя формы, ілюзорна пашыраў рэальную прастору з дапамогай вялікай колькасці люстэркаў, залачэнняў, хрусталлю. Быў сістэмай дэкору інтэр'ераў.На Беларусі развіваўся ў палацава-сядзібнай і культавай архітэктуры сярэдзіны 18 ст.
Выяўленне стылю ракако - тканіны Слуцкай мануфактуры, Гарадзенскі каралеўскі палац, шпалеры з Нясвіжа і Слоніма.
Класіцызм - (з лац. узорны) - мастацкі стыль і эстэтычны накірунак у еўрапейскай літаратуры і матацтве 17 - пачатку 19 ст., адметнай рысай быў зварот да вобразаў і форм антычнай літаратуры і мастацтва як да эстэтычнага эталона.
Да класіцызму належаць - Ружанскі палацава-паркавы комплекс, творчасць Францішка Смуглевіча, трактаты Мацея Казіміра Сарбеўскага, “Камедыя” Каятана Марашэўскага, ананімны літаратурны твор “Энеіда навыварат”.
Літаратурны жанр, прысвечаны актуальным праблемам грамадскага жыцця, напісаны ў форме дыскусіі або вострай спрэчкі, і як правіла, ананімны - палемічная публіцыстыка.
Прадстаўнікі палемічнай літаратуры 17 - 18 ст.: Афанасій Філіповіч, Іпацій Пацей, Лявонцій Карповіч, Мялецій Сматрыцкі.
Сядзібу у Слоніме Міхаіла Казіміра Агінскага сучаснікі называлі “сядзібай музаў”.
“Слуцкія Афіны” - слуцкая кальвінісцкая школа, адкрытая Янушам Радзівілам у 1617 г.
“Паўночныя Афіны” - маёнтак Залессе Міхала Клеафанса Агінскага.
Дадатак
ДАТЫ
XIV-XV ст. - зараджэнне на Беларусі партрэтнага мастацтва.
Канец XV ст. - з'яўленне ў жывапісе батальнага жанру.
Канец XV ст. - з'яўленне ў жывапісе гістарычнага жанру.
Подобные документы
Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі. Станаўленне сеткі вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. Літаратура і мастацтва. Літаратурныя аб’яднанні. Станаўленне нацыянальнага тэатра. Выяўленчае і музычнае мастацтва та адносіны да царквы і рэлігіі.
реферат [41,0 K], добавлен 23.11.2013Гісторыя беларускіх земляў у час панавання першабытнага грамацтва. Гэта перыядызацыя заснавана на прынцыпе вылучэння асноўнага матэрыялу ці сыравіны, з якой вырабляліся галоўныя прылады працы. Акрамя таго, існуе агульнагістарычная перыядызацыя.
реферат [24,9 K], добавлен 21.04.2009Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.
презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.
курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011Пачатак cусветнай прамысловай рэвалюцыі. Напрамкі развіцця сельскай гаспадаркі беларускіх земляў. Нарастанне сялянскага руху. Рэформы ў панскай і дзяржаўнай вёсках. Стан рамяства, мануфактур. Першыя фабрыкі. Паляпшэнне шляхоў зносін. Насельніцтва гарадоў.
контрольная работа [32,5 K], добавлен 01.03.2010Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях. Культура Беларусі на працягу 12 ст, вядомыя дзеячы асветы. Біяграфія царкоўны дзеяча Кірыла Тураўскі. Дзейнасць Е. Полацкай, яе заслугі у распаўсюджванні хрысціянства, пісьменнасці, культуры ў Полацкай зямлі.
контрольная работа [29,1 K], добавлен 24.11.2010Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Вельмі значна роля веча. Прыняцця і распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі. Рэлігія славян.
реферат [51,3 K], добавлен 21.01.2011Стан сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне стагоддзя і падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне ў Беларусі. Буржуазная і грашовая перабудова 60-70-х гг. XIX ст. Рэарганізацыя дзяржаўнага кіравання, праведзеныя ў 60-70-я гг.
реферат [22,7 K], добавлен 22.12.2010Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.
реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.
контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012